Слова як адзінка мовы
Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы. Матываваныя і нематываваныя назвы. Тыпы лексічных значэнняў слова: прамое і пераноснае. Спосабы пераносу значэнняў: на аснове метафары, метаніміі і сінекдахі. Метафарычныя значэнні.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 07.05.2014 |
Размер файла | 20,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Кафедра Беларускай,рускай і замежнай мовы
Рэферат
Па дісцыпліне Беларуская мова
на тэму:
”Слова як адзінка мовы”
Выканаў студэнт
Гр. АЭП-131
Гобараў Станіслаў Мікалаевіч
Праверыў:
Сагіева Галіна Васільеўна
МАГІЛЁУ 2013
Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
Усе словы беларускай мовы ўтвараюць яе лексічны склад - лексіку (ад грэч. lexis - слова). Тэрмінам «лексіка» называюць таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў творчасці пісьменніка (лексіка Я. Коласа, У. Караткевіча і інш.), у пэўнай мясцовай гаворцы (дыялектная лексіка), у якой-небудзь сферы дзейнасці (прафесійная лекіка) і г. д. Менавіта ў лексіцы адлюстраваны змены, якія адбываюцца ў палітычным і культурным жыцці грамадства, здабыткі ў галіне навукі, тэхнікі і вытворчасці. Вывучэнне лексікі роднай мовы ўзбагачае слоўнікавы запас чалавека, павышае культуру яго вуснай і пісьмовай мовы, пашырае веды пра навакольную рэчаіснасць.
Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца лексічны склад мовы, называецца лексікалогіяй (ад грэч. lexikos - які адносіцца да слова, слоўнікавы і logos - вучэнне, навука). У задачу лексікалогіі ўваходзіць таксама вывучэнне слова як асноўнай адзінкі мовы, высвятленне сувязі значэння слова з паняццем, выдзяленне розных тыпаў значэння слова. Лексікалогія даследуе шляхі развіцця і папаўнення слоўнікавага складу, вызначае сферы ўжывання слоў.
Слова - гэта фанетычна і граматычна аформленая асноўная адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і служыць сродкам моўных зносін. Слова мае шэраг асаблівасцей: аднаўляльнасць, устойлівасць, ізаляванасць. Ужываючы ў сваім маўленні словы, мы не ўтвараем іх кожны раз, а выкарыстоўваем як гатовыя, вядомыя нам адзінкі мовы, г. зн. аднаўляем. Устойлівасць слова выражаецца ўстойлівасцю яго гукавога складу, марфемнай будовы і значэння. Паколькі слова з'яўляецца назвай пэўнага аб'екта рэчаіснасці і носьбітам цэласнага значэння, яно можа быць вычленена з кантэксту. У гэтым праяўляецца яго ізаляванасць.
Слова ўяўляе сабой адзінства лексічнага і граматычнага значэнняў. Граматычнае значэнне ўласціва цэламу класу слоў. Яно выражаецца канчаткам або канчаткам і прыназоўнікам адначасова, націскам, праяўляецца ў граматычных катэгорыях роду, ліку, склону, трывання, часу, ладу і інш. Лексічнае значэнне - гэта ўнутраны, рэальны змест слова. Большую частку лексікі беларускай мовы складаюць паўназначныя словы (самастойныя часціны мовы), якія выконваюць намінатыўную функцыю, г. зн. называюць пэўныя з'явы аб'ектыўнай рэчаіснасці: прадметы, дзеянні, прыметы. Службовыя словы і выклічнікі не выконваюць намінатыўнай функцыі і маюць толькі граматычнае значэнне.
У залежнасці ад таго, можна ці не вызначыць характэрную рысу, спецыфічную прымету, якая была пакладзена ў аснову назвы, выдзяляюць матываваныя і нематываваныя назвы. Для нематываваных назваў нельга вызначыць, на аснове якіх рыс, прымет яны ўзніклі, нельга растлумачыць іх з дапамогай іншых слоў. Нематываванымі звычайна бываюць словы з невытворнай асновай: стэп, луг, нос, год і пад. Аднак трэба памятаць, што калі перад вамі слова мнагазначнае, то ў ім матывацыя мае зусім іншы характар і не залежыць ад марфемнага складу слова. Так, у слове `дуб' першае значэнне (`буйное лісцевае дрэва з моцнай драўнінай') нематываванае, а іншыя значэнні (`драўніна гэтага дрэва', `высокі моцны чалавек') павінны кваліфікавацца як матываваныя (матывуюцца першым, зыходным значэннем). Словы з вытворнай асновай - матываваныя. Можна лёгка вызначыць, на аснове якой прыметы яны ўзніклі, і матывуюцца, тлумачацца яны з дапамогай іншых слоў: буслянка - ад слова бусел, падбярозавік - ад бяроза, дзялянка - ад дзяліць і інш.
Выкарыстанне назвы з тым значэннем, якое за ёю замацавалася ў працэсе развіцця мовы, - галоўнае правіла словаўжывання. Ніколі нельга карыстацца словам, калі сэнс яго дакладна невядомы. Трэба высветліць значэнне слова ў тлумачальным слоўніку і толькі тады ўжываць яго вусна або на пісьме.
Адрозніваюць два асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова: прамое і пераноснае. Прамое значэнне - гэта першаснае, зыходнае значэнне слова, якое непасрэдна паказвае на прадмет, дзеянне, якасць і замацавалася за ім як асноўнае. Так, у сказе На гэтых прасторах рос густы і незвычайна высокі чарот (Колас) усе словы ўжываюцца ў прамым значэнні. Пераносным называецца такое значэнне, якое развіваецца ў выніку пераносу назвы з аднаго прадмета, дзеяння, з'явы, працэсу на іншыя, чым-небудзь падобныя. Такое значэнне слова набывае пры свядомымвобразным яго ўжыванні, напрыклад: усміхацца - 1) выражаць усмешкай радасць, задаволенасць, іронію, пагарду і пад. Маці дабрадушнаўсміхаецца і ледзь паспявае адказваць (Васілевіч);2) перан. Я адзін пайшоў дарогай І, не гледзячы на месяц, Што халодна ўсміхаўся, Пра яе [дзяўчыну] з тугой нязвыклай Думаў так і думаў гэтак...(Панчанка).У мове твораў мастацкай літаратуры ўжыванне слоў з пераносным значэннем - яркі сродак стварэння вобразнасці і маляўнічасці апавядання.
Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі ці монасемантычнымі (ад грэч. monos - адзін і semantikos - той, што абазначае), напрыклад: івалга, дудар, грубка, гуслі, учора і інш. Адназначныя словы заўсёды маюць толькі прамыя значэнні. Здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі называецца мнагазначнасцю, або полісеміяй (ад грэч. рolysemos - мнагазначны). Першапачаткова ўсе словы ўжываюцца як адназначныя. Мнагазначнасць развіваецца пазней, паколькі моўных сродкаў недастаткова для таго, каб кожная з'ява рэчаіснасці атрымала асобнае слова-назву (у мове дзейнічае закон эканоміі). І тады па аналогіі, асацыяцыі, падабенству адбываецца перанос назвы аднаго прадмета, з'явы, прыкметы і г. д. на другі. Некаторыя даўнія па часе ўзнікнення словы маюць вельмі многа значэнняў (напр., слова `біць' - 18 значэнняў, слова `ісці' - 28 і інш.). Аднак не варта думаць, што мнагазначных слоў больш, чым адназначных. Як слушна заўважае прафесар І. Я. Лепешаў, «у любой мове мнагазначных слоў не больш, а куды менш, чым адназначных. Так, у 1-м томе «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» з 16354 слоў на долю мнагазначных прыпадае толькі 3908 слоў, у 2-м томе з 19269 слоў толькі 4222 мнагазначныя словы. Прыкладна такія колькасныя паказчыкі мнагазначнасці і адназначнасці выяўляюцца і ў іншых мовах (напрыклад, рускай і французскай): толькі чацвёртая частка слоў - мнагазначныя.
Вылучаюцца наступныя спосабы пераносу значэнняў: на аснове метафары, метаніміі і сінекдахі.
Метафарычныя (ад грэч. metaphora - перанясенне) значэнні ўзнікаюць у слове ў выніку пераносу назвы аднаго прадмета ці з'явы на другі прадмет ці з'яву на аснове падабенства формы (напр., слова `конь': жывёла; шахматная фігура; гімнастычны снарад), колеру (белыя палотны і белыя ночы), функцыі (слова `дворнік': 1) работнік, які падтрымлівае чысціню і парадак на двары і на вуліцы каля дома і 2) прыстасаванне ў выглядзе стрэлкі, якое служыць для ачышчэння ветравога шкла аўтамашыны ад снегу, вільгаці, пылу). Часам слова набывае мнагазначнасць паводле дзвюх якіх-небудзь прымет. Так, слова `крыло': крыло птушкі і крыло самалёта (падабенства і па форме, і па функцыі); слова `іголка': 1) прыстасаванне для шыцця, 2) тонкі металічны стрыжань, звычайна з завостраным канцом, рознага прызначэння (патэфонная іголка, іголка ў медыцынскім шпрыцы для ін'екцый, іголка насоса і інш.), 3) ліст хвойных дрэў і кустоў, 4) тонкі востры крышталь чаго-небудзь (іголкі інею), 5) тонкая калючка на целе некаторых жывёл (падобныя па форме і сваёй уласцівасцю калоцца) і г. д. Усе прыведзеныя вышэй прыклады - прыкладыагульнамоўных метафар. Існуюць і т. зв. сцёртыя (або мёртвыя, акамянелыя) метафары са страчанай вобразнасцю: ідзе дождж, сонца садзіцца, прыйшла вясна, корань слова і мн. інш. Пры частым ужыванні пераноснае значэнне становіцца прывычным, семантычная двухпланавасць яго сціскаецца. Самымі ж вобразнымі сярод метафар з'яўляюцца паэтычныя (параўн.: гарыць вогнішча і гараць гронкі рабіны і інш.). Як бачым, метафара - гэта словазлучэнне, якое мае семантыку прыхаванага параўнання.
Метанімічныя (ад грэч. metonymia - перайменаванне) значэнні ўзнікаюць у словах на аснове пераносу назваў адных прадметаў ці з'яў на другія, калі асацыяцыі, аналогіі ўзнікаюць па сумежнасці прадметаў ці з'яў рэчаіснасці. Сумежнасць можа быць такой: 1) матэрыял і вырабы з яго (ваза са шкла - шкло зараз не ў модзе); 2) ёмістасць і рэчыва, якое ўтрымліваецца ў гэтай ёмістасці (купіць міску - з'есці міску баршчу, тут `пасудзіна' і `колькасць стравы'); 3) працэс і вынік гэтага працэсу (праводзіць дыктант - раздаць дыктанты); 4) памяшканне, установа, прадпрыемства і людзі, якія ў ім знаходзяцца, працуюць (напр., светлая аўдыторыя - аўдыторыя слухала ўважліва, новы завод - заводыбастуюць); 5) выкарыстанне прозвішчаў пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў і г. д. для абазначэння іх твораў (творы Багдановіча - перачытваю Багдановіча); 6) прадмет, уласцівасць і той, хто валодае гэтай уласцівасцю (ён меў прыгожы тэнар - выступае тэнар). Звычайна метанімія менш заўважаецца, чым метафара, бо такія вытворныя значэнні перайшлі ў сталыя назвы прадметаў.
Сінекдаха (ад грэч. synecdoche - суаднесенасць) - замена назвы цэлага назвай асобнай яго часткі або наадварот. Нярэдка сінекдаха разглядаецца як від метаніміі. Выдзяляюцца дзве разнавіднасці сінекдахі: 1) называнне замест цэлага часткі, якая ў пэўнай сітуацыі мае сэнс цэлага: У сям'і з'явіўся лішні рот. Ён у іх за галаву; 2) ужыванне аднаго ліку замест другога: У маі 1945 года немец быў канчаткова разгромлены.Ем вішню і пад.
У выяўленні і канкрэтызацыі значэнняў мнагазначнага слова галоўную ролю адыгрывае кантэкст. Звычайна пад кантэкстам падразумяваецца славеснае, моўнае акружэнне. Разам з тым у паняцце «кантэкст» уключаюцца і пазамоўныя фактары, у прыватнасці, сітуацыя, у якой адбываецца маўленне.
сістэма лексічны слова
Выкарыстаная літаратура:
http://edu.grsu.by
Асіпчук А.М., Маршэўская В.В., Садоўская А.С.
Беларуская мова. Прафесійная лексіка
Лекцыя 4. ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ЛЕКСІКАГРАФІЯ
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Ознакомление с научной литературой, посвященной семантике лексических единиц в отечественном языкознании. Выделение своеобразия компонентов семантической структуры многозначного слова. Семантический анализ многозначного слова на материале слова fall.
курсовая работа [44,1 K], добавлен 18.09.2010Явление лексикализации внутренней формы слова. Лексикализация внутренней формы слова в текстах Цветаевой. Историзмы или устаревшие слова, неологизмы. Образование новых слов. Основной словарный фонд. Ядро словарного состава языка.
реферат [19,5 K], добавлен 09.10.2006Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Значение слова. Структура лексического значения слова. Определение значения. Объем и содержание значения. Структура лексического значения слова. Денотативный и сигнификативный, коннотативный и прагматический аспекты значения.
реферат [25,9 K], добавлен 25.08.2006Дослідження лінгвістики англійської мови. Опис і визначення таких понять як слово, зміна значення слова, полісемія, контекст. Використання цих одиниць при перекладі багатозначних слів на прикладі добутків відомих англійських і американських письменників.
курсовая работа [63,4 K], добавлен 14.06.2011Исторический характер морфологической структуры слова. Полное и неполное опрощение; его причины. Обогащение языка в связи с процессом переразложения. Усложнение и декорреляция, замещение и диффузия. Исследование исторических изменений в структуре слова.
курсовая работа [68,0 K], добавлен 18.06.2012Иноязычные слова в современной русской речи. Заимствования из тюркских, скандинавских и финских, из греческого, латинского и западноевропейских языков. Образование слов русского языка, речевая культура. Аграмматизмы, словобразвательные и речевые ошибки.
контрольная работа [35,5 K], добавлен 22.04.2009Определение прямого и переносного значений слов в русском языке. Научные термины, имена собственные, недавно возникшие слова, редко употребляемые и слова с узкопредметным значением. Основное и производные лексические значения многозначных слов.
презентация [958,3 K], добавлен 05.04.2012История происхождения слова "хлеб" и его лексическое значение. Исследование слов-родственников, синонимов и антонимов. Использование слова "хлеб" во фразеологических оборотах, рифмах, русском фольклоре, названиях кинофильмов и детском речевом творчестве.
контрольная работа [3,3 M], добавлен 13.04.2012