Гандлёвая лексіка ўстарабеларускай мове
Комплекснае даследаванне лексікі ў дыяхранічным плане. Час росквіту беларускай дзяржаўнасці і старабеларускай літаратурнай мовы. Прадметна-тэматычных групаў слоў, агульныя назвы гандлёвага працэсу. Найменні мер, якімі карысталіся ў працэсе гандлю.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.01.2014 |
Размер файла | 19,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
1
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Гандлёвая лексіка ў старабеларускай мове
Лексічны склад мовы “адлюстроўвае розныя бакі жыцця народа на працягу ўсёй яго гісторыі”[3; с. 3], таму важнейшай задачай лексікалогіі з'яўляецца вывучэнне лексікі ў дыяхранічным плане. У звязку з гэтым цікавасць выклікае група слоў, якая мае адносіны да сферы гандлю і багата прадстаўлена ў помніках старабеларускага пісьменства. Агульнавядома, што старабеларускі - надзвычай важны этап у гісторыі беларускага народа: гэта час росквіту беларускай дзяржаўнасці і старабеларускай літаратурнай мовы, якая выконвала функцыю афі- цыйнай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Апроч таго, згаданы перыяд вылучаўся і пэўным уздымам таварна-грашовых адносін унутры краіны і пашырэннем гандлёвых сувязей з іншымі дзяржавамі.
Назіранні сведчаць, што ў слоўнікавым складзе старабеларускай мовы вылучаўся вялікі пласт гандлёвай лексіки. Так, у “Старабеларускім лексіконе” М.Р. Прыгодзіча і Г.К. Цівановай, дзе “падаецца найперш безэквівалентная старабеларуская лексіка” [5; с. 3], занатавана 142 гандлёвыя найменні.
У залежнасці ад семантыкі зафіксаваныя намінацыі можна раскласіфікаваць паводле наступных прадметна-тэматычных групаў слоў: агульныя назвы гандлёвага працэсу; назвы ўдзельнікаў гандлёвага працэсу;назвы месцаў гандлю; назвы метрычных адзінак, якія ўжыва- ліся ў працэсе гандлю; назвы грашовых адзінак.
Спынімся на аналізе кожнай з названых разрадаў намінацый.
Сярод слоў, што выкарыстоўваліся для абазначэння гандлёвых дзеянняў, сустракаем у старабеларускай мове дзеяслоў гандлевати (гандлевать, кгандлевать) ґгандлявацьґ[ГСБМ.-Т. 6.-С. 249]. Найменне запазычана з нямецкай мовы (ням. handeln) праз пасрэдніцтва польскай (польск. handlowaж)[ЭСБМ.-Т. 3.-С. 47]. У сучаснай беларускай мове слова гандляваць актыўна ўжываецца, прычым яго семантычная структура ўскладнілася: 1)ґвесці гандальґ; 2)ґрабіць што-небудзь прадметам гандлю дзеля матэрыяльнай выгадыґ; 3)ґзаймацца гандлем як прафесіяйґ; 4)ґпрагандлёвае прадпрыемства: прадаваць, адпускаць таварґ; 5)ґперапрадаваць з мэтай нажывы; перакупляцьґ [ТСБЛМ; с.143].
Лексема комерция ґгандальґ[5; с. 102] прыйшла ў старабеларускую мову з лацінскай мовы праз пасрэдніцтва нямецкай (н.-в.-н. Kommercien, лац. commercium) [1; с. 163]. У сучаснай беларускай літаратурнай мове слова камерцыя захавала сваё ранейшае значэнне [ТСБЛМ.-Т. 2.- С. 601].
Назва фримаркъ (фрымаркъ) выкарыстоўвалася са значэннем ґабменны гандальґ[5;с.160]. Яна была запазычана з нямецкай мовы праз пасрэдніцтва польскай ( н.-в.-н. Vrimarket, польск. frymark) [1; с. 341]. У сучаснай беларускай літаратурнай мове слова не ўжываецца.
У старабеларускай мове выпрацаваліся наступныя назвы ўдзельнікаў гандлёвага працэсу: барышникъ, белоскурникъ, весецъ, винникъ, гандлювникъ, гостебникъ, гостинникъ, гость, коневникъ, пеняжникъ, стодольникъ і інш.
Намінацыя гандлювникъ служыла для абазначэння гандляра ўвогуле. У працэсе гістарычнага развіцця беларускай мовы лексема страцілася.
Назва гостебникъ у старабеларускай мове мела значэнне ґіншазем- ны купецґ[5; с. 40].У сучаснай беларускай мове не захавалася.
У асобных выпадках намінацыі гандлююючых асоб маглі ўказваць на прадмет гандлю: винникъґгандляр віном, вінаробґ[ГСБМ.-Т3.-С. 274]; белоскурникъ ґгандляр адбеленымі скураміґ[ГСБМ.-Т. 3.-С. 271]; коневникъ ґгандляр коньміґ[5; с. 103]. У працэсе развіцця бела- рускай мовы згаданыя лексемы выходзяць з ужытку.
Значэнне перыядычнасці гандлю рэалізавалася ў слове ярмарокъ (ярмалокъ, ярманокъ) ґбазарґ[5; с. 166], якое было запазычана з нямецкай мовы праз пасрэдніцтва польскай (с.-в.-н. Jarmarket, польск. jarmark)[1;c.374]. Назвы ярмарк і ярмалка са значэннем ґкірмашґ выкарыстоўваюцца ў сучасных беларускіх гаворках[7; с. 575; 6.-Т. 5.-С. 558].
Да назваў гандлёвых месцаў адносіцца таксама назоўнік ятка ґмясная лаўкаґ[5; с. 167], які паходзіць з польскай мовы (польск. jatka) [1; с. 375]. У сучаснай беларускай літаратурнай мове слова ятка кваліфікуецца слоўнікам як устарэлае [ТСБМ.-Т. 6.-С. 506].
Лексема камора магла ўваходзіць у склад аналітычных тэрмінаў, якія абазначалі месцы гандлю [5; с. 102]: камора торговая ґгандлёвая ўстановаґ; камора крамная ґлаўка, дзе прадаваліся тканіныґ; камора восковая ґлаўка, дзе прадавалі воскґ. Яны пабудаваны паводле мадэлі ґназоўнік +прыметнікґ, дзе носьбітам дыферэнцаванай прыметы выступае залежны кампанент - прыметнік. У сучаснай беларускай літаратурнай мове састаўныя назвы не захаваліся.
Найменні мер, якімі карысталіся ў працэсе гандлю, складаюць яшчэ адну групу гандлёвай лексікі. У адпаведнасці з асаблівасцямі вымярэння таго ці іншага тавару, можна вылучыць адзінкі вымярэння даўжыні: аршинъ, локоть; адзінкі вымярэння сыпкіх і вадкіх рэчываў: барила, бочка, ведро, кадь, кварта, кгарнекъ, куфа, медница, пипа, третинникъ, фаса і інш.; адзінкі вагі: безменъ, берковецъ, лаштъ, лотъ, пудъ, фунтъ і інш.; адзінкі колькасці: плетенка, секъ, стягъ, сувой, шротъ, штука, шына і іншш.; адзінкі лічэння: захцыкъ, копа, резъ і інш.
У якасці наймення найбольш універсальнай адзінкі вымярэння тавару выступала лексема бочка ґмера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная прыблізна 406,5 лґ[5; с. 17]. Метрычнае значэнне згаданая намінацыя набыла ў выніку семантычнага пераасэнсавання спосабам метаніміі на аснове першага значэння ґбочка, пасудзінаґ. Дакладнае паходжанне слова невядомае. Адны даследчыкі лічаць, што назва прыйшла з нямецкай мовы (германск. bъиka) або з раманскіх моў (раманск. butљa) [ЭСБМ.-Т. 1.-С. 374], іншыя лічаць, што намінацыя бочка агуль наўсходнеславянскага паходжання.
У старабеларускай мове слова бочка магло ўваходзіць у склад састаўных тэрмінаў: ратушная бочка ґбочка пэўнай умяшчальнасці, якая выкарыстоўвалася як мера аб'ёму сыпкіх рэчываўґ; назва пабудавана паводле мадэлі ґпрыметнік + назоўнікґ, дзе прыметнік выступае носьбітам дыферэнцаванай прыметы; бочка краковка ґадзінка вымярэння аб'ёму (часцей збожжа, круп і г. д.)ґ; састаўны тэрмін пабудаваны на ўзор мадэлі ґназоўнік + назоўнікґ, носьбітам дыферэнцаванай прыме- ты тут выступае другі кампмнент, які мог ужывацца асобна: краковка ( паходзіць з польскай мовы, польск. krakуwka)[1; с. 174]. У сучаснай беларускай літаратурнай мове слова бочка захавалася.
Назвы грашовых адзінак складаюць асобную падгрупу гандлёвых намінацый. У гандлёвых аперацыях у старажытныя часы “выкарыстоўвалася вялікая колькасць манет, рознатыповых па часе і месцу чаканкі”[2; с. 85], таму запазычаныя лексемы ўяўляюць сабой значны пласт грашовых найменняў.
Са значэннем ґгрошыґ у старабеларускай мове ўжываліся назоўнікі гроши (грошы), денги (деньги), пенязи.
Цэнтральнае месца ў старабеларускай грашовай тэрміналогіі нале- жала слову грошъ ( кгрошъ), якое было запазычана або непасрэдна з лацінскай мовы (лац. grossus), або праз нямецкую мову ( с.-в.-н. Gros) [2; с. 86]. Лексема была мнагазначнай: 1)ґстаражытная літоўская і польская грашовая адзінка рознай вартасціґ; 2)ґманетаґ; 3)перан. ґгрошы, капітал; коштґ; 4)ґдробная манетаґ[ГСБМ.-Т. 7.-С. 177].
У падгрупу назваў канкрэтных грашовых адзінак рознай вартасці ўваходзяць наступныя лексемы: алтынъ, аспа (аспра, апроля), вердунокъ, галеръ, грошикъ, десятникъ, дукатъ, золотковый, квадрантъ, копа, корабельникъ (корабленикъ),орта, полпенязь, полугрошъ, полугрошикъ, рубель, скоецъ, талеръ, тынфъ, филипокъ, чворакъ, четвертакъ, шестакъ (шостакъ).
Такім чынам, паводле асаблівасцей структуры усе найменні, звязаныя з гандлем, падзяляюцца на састаўныя і аднаслоўныя. Састаўныя складаюць 6 % ад агульнай колькасці.
Паводле семантычнай структуры гандлёвых найменняў вылучаюцца монасемічныя і полісемічныя лексемы. Монасемічныя складаюць 67 % намінацый.
Паводле паходжання гандлёвыя тэрміны падзяляюцца на спрадвечнабеларускія і запазычаныя. Спрадвечнабеларускія назвы пераважаюць (59 % лексем). Найбольшая колькасць пазычанняў з нямецкай мовы (17 % слоў).
У сучаснай беларускай літаратурнай мове захаваўся значны пласт гандлёвых лексемаў (61 % намінацый).
Спіс літаратуры
лексіка мова гандлёвы
1. Булыка, А.М. Даўнія запазычанні беларускай мовы/А.М. Булыка.-Мінск: Навука і тэхніка, 1972.-384 с.
2. Булыка, А.М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV-XVIII стст./А.М. Булыка.-Мінск: Навука і тэхніка, 1980.-256 с.
3. Гістарычная лексікалогія беларускай мовы/А.Я. Баханькоў [і інш.]; пад агульн. рэд. А.Я. Баханькова.-Мінск: Навука і тэхніка, 1970.-340 с.
4. Гістарычны слоўнік беларускай мовы:у 23 вып./ рэдкал.: А. Жураўскі (гал. рэд.) [і інш.].-Мінск: АНБел, 1982-2003.-23 вып.
5. Прыгодзіч, М.Р. Старабеларускі лексікон/ М.Р. Прыгодзіч, Г.К. Ціванова.-Мінск: Хата, 1997.-176 с.
6. Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: у 5 т./ рэдкал.: Ю. Мацкевіч (гал. рэд.) [і інш.].- Мінск: Навука і тэхніка, 1979-1986.-5 т.
7. Сцяшковіч, Т.Ф. Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці/ Т.Ф. Сцяшковіч.-Мінск: Навука і тэхніка, 1972.-620 с.
8. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы/ НАН Беларусі, Ін-т мовазн. імя Я. Коласа; рэдкал.: М.Р. Суднік [і інш.].-Мінск: БелЭн, 1996.-784 с.
9. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т./ рэдкал.: К. Крапіва (гал. рэд.) [і інш.].-Мінск: БелСЭ, 1977-1984.- 5 т.
10. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы: у 11 т./ рэдкал.: В. Мартынаў (гал. рэд.) [і інш.].- Мінск: Навука і тэхніка, 1978-1993.-11 т.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.
курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.
реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015