Моуныя сродкі выражэння міжасобасных адносін
Сутнасць моуных асаблівасцяу літаратурна-мастацкай прамовы. Метады лексічнага адлюстравання міжасобасных зносін на прыкладзе творчасці Якуба Коласа. Даследаванне славеснай вобразнасці, выяуленай праз дзеясловы у сукупнасці з семантическими адценнямі.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 01.01.2014 |
Размер файла | 47,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
Уводзіны
1. Лексічныя сродкі выражэння міжасобасных зносін
1.1 Лексіка-семантычная класіфікацыя
1.1.1 Словы, якія выражаюць ацэнку субяседніка
1.1.2 Словы, якія абазначаюць эмацыянальна-псіхічны стан чалавека
1.2 Лексіка-стылістычная класіфікацыя
1.2.1 Стылістычна нейтральныя словы
1.2.2 Стылістычна афарбаваныя словы
2. Моўныя сродкі перадачы паравербальных сродкаў камунікацыі, якія выражаюць міжасобасныя адносіны
2.1 Абазначэнне візуальнага кантакту
2.2 Назвы жэстаў, рухаў персанажаў
2.3 Назвы мімікі
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Мастацкі, або мастацка-белетрыстычны, стыль займае асаблівае месца сярод іншых функцыянальных стыляў. Перш за ўсё яго вылучае эстэтычная функція, якой падпарадкоўваюцца ўсе моўныя сродкі літаратурна-мастацкіх твораў. Эстэтычная значымасць моўных элементаў не можа разглядацца ў адрыве ад ідэйна-кампазіцыйных задач твора, ад мовы таго асяроддзя, якое апісваецца, ад індывідуалі.ных рыс і мастацкага майстэрства аўтара і іншых экстралінгвістычных параметраў. Камунікатыўная функцыя выступае ў мове мастацкай літаратуры ў значна трансфарміраваным выглядзе: інфармацыя, якую нясе мастацкі тэкст, не так адпавядае рэальнасці, як служыць для стварэння мастацкага вобраза гэтай рэальнасці.
Калі афіцыяльна-дзелавы, навуковы і публіцыстычны стылі проціпастаўлены ў пэўнай ступепі адзін аднаму і ўсе яны “праламляюцца” ў размоўным, то мастацкі стыль узвышаецца над імі “як эстэтычны экстракт з абедзвюх разнавіднасцей” (кніжнай і размоўнай) і супрацьстаіць усёй мове”.
У мове мастацкай літаратуры асаблівас месца займае праблема адбору моўных элементаў, іх сінкрэтычны характар. “Калі навуковая, афіцыяльна-дзелавая і публіцыстычная мовы рэгулююцца нормамі агульналітаратурнай мовы, мова мастацкай літаратуры ўключае ў сябе такія сродкі і спосабы выражэння, ацэнка якіх з пункту гледжання норм літаратурнай мовы яўна недастатковая”. У мову мастацкай літаратуры прыцягваюцца сродкі нелітаратурнай мовы, а спецыфічныя рысы гутарковай мовы асабліва. Грунтуючыся на гэтым, многія лінгвісты (Л.Ю. Максімаў, Н.А. Мяшчэрскі, К.А. Панфілаў, Д.М. Шмялёў, Ю.А. Бельчыкаў, В.П. Мурат і інш.) сярод функцыянальных стыляў не называюць мастацкага, вылучаючы такую моўную катэгорыю, як мова мастацкай літаратуры.
Мастацкая літаратура з'яўляецца адным з найбольшых дасягненняў моўнай практыкі, гэта - самая бага тая моўная разнавіднасць сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мастацкая літаратура - тая сфера, дзе беларуская літаратурная мова жыве паўнакроўным жыццём, тая лабараторыя, праз якую праходзяць сотні абласных, тэрытарыяльна абмежаваных слоў, моўных наватвораў, сацыяльна і прафесіянальна абмежаваных слоў і выразаў.
Не аспрэчваючы погляду, які склаўся ў стылістыцы беларускай мовы на мастацкую літаратуру як на вядучы і вызначальны стыль, мы лічым, што мова мастацкай літаратуры патрабуе асобнага разгляду, што ўжо часткова зроблена ў спецыяльным манаграфічным даследаванні. Гэта першы стыль беларускай мовы з доўгай гісторыяй фарміравання, са сваімі, як і ў іншых мовах, мэтамі і сродкамі, якія ў большасці стаяць асобна ад сродкаў дзелавога і навуковага стыляў. Вызначальнай рысай мастацкага стылю з'яўляецца спалучэнне камунікатыўнай і эстэтычнай функцый.
Мова мастацкай літаратуры можа характарызавацца як сістэма моўных сродкаў, розных у розныя гістарычныя эпохі і ў розных літаратурна-мастацкіх плынях, але якія заўсёды даюць магчымасць стварыць уяўны свет у мастацкіх творах. У цэлым мове мастацкай літаратуры ўласцівы такія рысы, як канкрэтна-пачуццёвая вобразнасць, эстэтычная матываванасць выкарыстаных сродкаў, своеасаблівы спосаб адлюстравання рэчаіснасці і інш., падпарадкаваныя мастацкай функныі. У літаратурна-мастацкім маўленні выкарыстоўваюцца моўныя сродкі ўсіх стыляў, аднак тут яны маюць зусім іншае функцыянальнае прызначэнне эстэтычнага ўздзеяння. У мастацкім творы кожны сродак другіх стыляў матывуецца як зместам твора, так і мастацкай мэтазгоднасцю, таму разнастайная гама стылёвых фарбаў у мастацкім стылі ўспрымаецца як мастацка-эстэтычная неабходнасць. У мастацкіх творах таксама дастаткова шырока выкарыстоўваюцца сродкі дыялектнай мовы і прастамоўя, якія стаяць на мяжы літаратурнай мовы. Акрамя таго, мова мастацкіх твораў - сфера ўтварэння аўтарскіх неалагізмаў і аказіяналізмаў. Здабыткам мовы мастацкай літаратуры з'яўляюцца практычна ўсе стылістычныя рэсурсы мовы. Тут шырока ўжываюцца ўсе сродкі славеснай вобразнасці - эпітэты, метафары, параўнанні, багацці сінаніміі і полісеміі. У адрозненне ад афіцыяльна-дзелавога і навуковага стыляў, дзе лексемы з канкрэтнай семантыкай маюць абагульненае значэнне і абазначаюць паняцці, у мастацкіх творах яны выражаюць канкрэтны мастацкі вобраз. Параўнаем азначэнне трубы ў БелСЭ сродкамі навуковага стылю і апісанне яе ў аповесці Якуба Коласа: Труба:
- духавы муштуковы інструмент;
- латуневая цыліндрычная сагнутая ў адзін абарот трубка, якая ў канцы паступова расшыраецца і за-канчваецца раструбам.
Цяпер толькі заўважыў нявідны, што ў Мартына ёсць не толькі карабін, a і труба пры баку на зялёным шнурку, ёмкая крывая труба, дзярвяная, самадзельная, шчыльна абверчаная бяростаю.
Творчая канкрэтызацыя ў мастацкім творы дасягаецца разнастайнымі сродкамі, якія дапамагаюць ператварыць слова ў вобраз. Адным з такіх сродкаў лічыцца, напрыклад, насычанасць тэксту дзеясловамі, якія наглядна перадаюць кожны pyx і паказваюць, як разгортваецца дзея ў цэлым. Так, апісваючы ўцёкі героя на падпітку ад жонкі, Колас толькі ў адным сказе ужывае 6 дзеясловаў і дзеяслоўных форм, якія перадаюць імклівы pyx уцекача: Прабегшы некалькі хат, Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у надворак Юркі Труса, з надворку заламаў у вулачку і пасучыў проста да калодзежа.
Праз дзеясловы ў сукупнасці з іншымі вобразамі і выяўленчымі сродкамі, мастацкімі параўнаннямі перадаецца і ўнутраны свет герояў: Думкі ў яго галаве нек так варушыліся і былі такімі цяжкімі, што як бы і не плылі яны, а нек валакліся, і прытым усё аб нешта спатыкаліся.
Прыём паралелізму, супастаўленне са з'явамі прыроды і наваколля вельмі часта выкарыстоўваецца пры апісанні душэўнага стану чалавека: Слухаюць песню - хораша пяе Лімпа. Недзе яшчэ там, на пагоне, далека. Не кожнае слова чуваць, а не пачуеш - успомніш. I ўспамінаецца нешта затоенае, святое, пра што і сказаць нікому не скажаш, здаецца ж, даўно-даўно адшугаў касцёр, апаў агонь і попел астыў, а дзьмухнуў свежы ветрык, варухнуўшы шэры прысак, і з-пад яго маладою суніцаю бліснуў вугольчык. У мастацкім маўленні праходзіць дакладны і мэтанакіраваны адбор агульнамоўных сродкаў, у выніку чаго кожнае слова абумоўлена сэнсам усяго твора. Значэнне слова таксама матывавана зместам твора.
Трэба адзначыць яшчэ адну рысу ўжывання слоу у мастацкіх творах - набыццё імі новых, дадатковых семантычных адценняў. Слова тут адлюстроўвае не толькі агульнапрынятае вядомае паняцце. Яно выкарыстоў ваецца для выражэння таго свету, які ствараецца ў мастацкім творы. У вершы П. Макаля “Абойма” амаль кожнае слова (кілзалі, вяшчалі, страляла, маторны, заржавела) ужыта са значэннем, якое не супадае з агульнаўжывальным.
Мова мастацкай літаратуры вызначаецца таксама асаблівай гукавой арганізацыяй, напрыклад прыёмамі алітэрацыі, асанансу. Так, у Я. Брыля:
- паразгіналі іржавыя штабы кратаў;
- шарахцелі іржышчам;
- чорная пячора варот;
- у сівой бабулі светлавалосы хлопчык: у адной белай кашульцы, з цёплымі ножкамі.
Галоўнай тэндэнцыяй развіцця сучаснай мовы мастацкай літаратуры з'яўляецца дэмакратызацыя, больш шырокае выкарыстанне сродкаў народнай мовы ў мастацкіх творах, што звязана з дэмакратызацыяй зместу літаратуры, калі яе героямі становяцца сяляне, рабочыя, людзі працы.
Мэта работы - раскрыць моўныя сродкі выражэння міжасобасных зносін у творчасці Якуба Коласа.
Рэалізацыя мэты патрабуе наступных задач:
1) ахарактарызаваць літаратурна-мастацкі стыль, яго асноўныя асаблівасці;
2) выявіць лексічныя сродкі міжасобасных зносін;
3) раскрыць моўныя спосабы перадачы паравербальных сродкаў камунікацыі, якія выражаюць міжасобасныя зносіны.
А'бект даследавання: творы Я. Коласа.
Прадмет даследавання: моўныя сродкі выражэння міжасобасных адносін.
1. Лексічныя сродкі выражэння міжасобасных зносін
1.1 Лексіка-семантычная класіфікацыя
Лексіка-семантычны аналіз слоў прадугледжвае апісанне семантыкі іх словаўтваральных асноў, пры гэтым роля семантычных характарыстык матываваных асноў разглядаецца як сукупнасць граматычных і лексічных значэнняў. Гэта адзін з важнейшых канструктыўных фактараў, “што вызначаюць сэнсавую структуру ўтворанай адзінкі”. Разгледзім лексіка - семантычны аспект выяўленых лексем.
1.1.1 Словы, якія выражаюць ацэнку субяседніка
У творах мастацкай літаратуры актыўна выкарыстоўваюцца словы з ацэначнай афарбоўкай, пры дапамозе якіх перадаюцца розныя адценні - неадабрэння, асуджэння, фамільярнасці. “Вусная мова дыялектаў асабліва багатая ацэначнымі сінонімамі, асабліва ў назвах рэалій ці адценняў моўнага зместу,” - заўважае А. Абабурка. На наш погляд, ужыванне такіх слоў робіць яе не толькі каларытнай, але і выразнай, вобразнай.
У моўных актах камунікацыі першае і галоўнае месца адводзіцца намінатыўнай лексіцы, а экспрэсіўныя лексічныя адзінкі адыгрываюць дапаможную ролю як у камунікатыўным працэсе, так і ў пазнавальнай дзейнасці наогул. Мова валодае дастатковай нязменнасцю, каб забяспечыць зносіны і ўзаемаразуменне, але і дастатковай гнуткасцю, каб праз яе выражаць разнастайнасць думак, ацэнак, адносін і пачуццяў гаворачых. Важнасць экспрэсіўнай функцыі мовы прызнаецца многімі лінгвістамі, асабліва ярка і шырока гэта функцыя праяўляецца ў гутарковым маўленні, у мове мастацкай літаратурыі публіцыстыкі.
Пад экспрэсіўнай функцыяй мовы можа разумецца “здольнасць выражаць думкі і пачуцці гаворачых” (Л.У. Шчэрба) або толькі “эмацыянальна-псіхічную дзейнасць чалавека” (В.С. Ахманава, Р.А. Будагаў, А.А. Уфімцава), “здольнасць узмацняць уздзеянне моўнага тэксту на слухача, чытача” (Ш. Баллі, Е.М. Галкіна-Федарук, I.В. Арнольд). У цэлым экспрэсіўная лексіка, г. зн. словы з экспрэсіўнай функцыяй, выражаючы эмоцыі і пачуцці чалавека, суб'ектыўную і аб'ектыўную ацэнку, характарызуючы прадмет гаворкі, узмацняюць выразнасць маўлення.
Знешняя рэчаіснасць, у якой ёсць месца самым розным з'явам - добрым і дрэнным, гераічным і подлым, моцным і слабым, праходзячы праз суб'ектыўнае ўспрыняцце, нараджае ў мове даволі пярэсты набор экспрэсіўных сродкаў, большасць з якіх адносіцца да лексічнага фонду. Экпрэсіўнае слова не столькі называе прадмет, з'яву, колькі дае ім ацэнку і перадае эмоцыі, якія яны выклікаюць. Экспрэсіўнае слова можа характарызаваць з'яву праз уяўленне, выкліканае асацыятыўнымі сувязямі з іншай з'явай, прадметам: арол “пра чалавека мужнай прыгажосці, адважнага, смелага”, мядзведзь “пра чалавека няўклюднага, непаваротлівага, дужага”.
Такім чынам, экспрэсіўнасць - гэта ўласцівасць адзінкі, якая праяўляецца ў яе “здольнасці актуалізаваць якасна-колькасную характарыстыку рэальнага прадмета, вылучыць асабівасці дадзенага прадмета на фоне аднайменных з ім прадметаў і выразіць эмацыянальную ацэнку прадмета маўлення, дадзеную яму ад імя гаворачага”, выказваць эмацыянальныя адносіны гаворачага. Супастаўленне чыста намінатыўных слоў і экпрэсіўных дазваляе выявіць экпрэсіўна-ацэначныя, эмацыянальныя элементы толькі ў другіх: На смех хлопцы падымаюць: Вось дурубала, даўбня!
У апошніх працах па лексікалогіі вылучаюцца тры кампаненты экпрэсіўнасці - “эмацыянальная ацэнка”, “інтэнсіўнасць”, “вобразнасць”. Нам здаецца, варта адасобіць і кампанент “эмацыянальныя адносіны”, паколькі выражэнне пачуцця ласкавасці, жалю, незадаволенасці не заўсёды суправаджаецца ацэнкай. Экспрэсіўна афарбаваная лексіка мае больш складаную сэнсавую структуру, чым нейтральная лексіка. Лексічнае значэнне экспрэсіўнай адзінкі складаецца з двух кампанентаў: прадметна-сігніфікатыўнага і канатацыйнага. Канататамі экспрэсіўнай адзінкі могуць быць “эмацыянальныя адносіны да прадмета гаворкі”, “эмацыянальная або эмацыянальна-інтэлектуальная ацэнка”, “інтэнсіўнасць”, “вобразнасць”. Семантыка экпрэсіўнага слова абумоўлена наяўнасцю аднаго або сукупнасцю двух ці ўсіх чатырох канататыўных кампанентаў экспрэсіі. Часта ў адно спалучаюцца эмацыянальнасць і ацэнка, інтэнсіўнасць і ацэнка, вобразнасць і ацэнка.
Эмацыянальнасць уласціва той лексіцы, якая перадае эмоцыі суб'екта, выкліканыя з'явамі, прадметамі рэчаіснасці, названымі словам. Эмоцыі можа выклікаць прадмет або з'ява неардынарныя, з яскравымі прыметамі, якія іх вылучаюць сярод падобных. Эмацыянальныя адносіны выступаюць ужо як суб'ектыўныя, як перажыванні пэўнага індывіда. Складанасць узнікае пры стылістычнай класіфікацыі слоў, якія абазначаюць пачуцці, а таксама выклікаюць у чытача, слухача пэўныя эмоцыі, дзякуючы сваім асацыятыўным сувязям.
Спектр эмацыянальных рэакцый чалавека досыць шырокі: ласка, жаль, спачуванне, захапленне, узнёсласць, раздражненне, пагарда, абурэнне, іронія, жартаўлівасць і інш. Не ўсе яны замацаваны ў экпрэсіўных словах як канататыўныя кампаненты. У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” адзначаюцца такія эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні слоў, як высокае, жартаўлівае, зневажальнае, зніжанае, іранічнае, ласкальнае, лаянкавае, неадабральнае, пагардлівае, фамільярнае. Уся разнастайнасць адценняў экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкі можа быць зведзена да падзелу на ўзвышаныя і зніжаныя эмоцыі.
Ацэначнасць з'яўляецца адной з важных стылістычных катэгорый, якія спрыяюць здзяйсненню працэсу камунікацыі. Экспрэсіўны кампанент ацэначных слоў адлюстроўвае вынік кваліфікатыўнай дзейнасці чалавека, якая праяўляецца ў выглядзе:
а) эмацыянальна-пачуццёвага ўспрымання і кваліфікацы аб'ектаў рэчаіснасці на аснове непасрэднага перажывання;
б) рацыянальна-ацэначнай кваліфікацыі на аснове разумовай ацэнкі.
У ацэначнасці выяўляюцца такія параметры, як аб'ектыўнасць і суб'ектыўнасць, разумовасць і эмацыянальнасць, абсалютыўнасць і параўнальнасць, пазітыўнасць і негатыўнасць. Аб'ектыўная ацэнка адлюстроўвае ацэнку з'явы грамадствам, якое з'яўляецца носьбітам і выразнікам агульнапрынятых крытэрыяў дабра і зла. Аб'ектыўная ацэнка, уласцівая слову, не залежыць ад індывідуальнага кантэкстуальнага ўжывання. Так, з пункту погляду замацаванай у грамадстве традыцыі скнара “скупы чалавек” - дрэнны чалавек, а зух “лоўкі, вёрткі, кемлівы” - добры. Разумовая ацэнка ў лексіцы ў параўнанні з эмацыянальнай ідзе не ад сэрца, а ад розуму. На практыцы разумова-ацэначная лексіка суправаджаёцца эмоцыямі - адабрэннем або неадабрэннем. Эмацыянальная ацэначнасць можа не грунтавацца на суб'ектыўным меркаванні гаворачага аб перавагах ці недахопах, пакладзеных у аснову ацэначнага слова. Ацэначнасць можа ўваходзіць у семантычны змест экпрэсіўна-ацэначнага слова як дадатковая семантычная прымета: Ох, лахудра! - жанчына з неахайнымі валасамі.
Ацэначнасць як экспрэсіўная афарбоўка слова праяўляецца тады, калі пры тоесным прадметным змесце некаторыя ацэньваюць прадмет, з'яву ніжэй або вышэй, чым яны ацэньваюцца грамадскім вопытам. Аб'ект ацэнкі застаецца, ацэнка робіцца тым, хто гаворыць, пры дапамозе моўных сродкаў. Кожная эмацыянальна-ацэначная лексема павінна мець нейтральны ў стылістычных адносінах адпаведнік.
З эмацыянальнай ацэнкай як адным з кампанентаў экпрэсіўнасці цесна звязана вобразнасць. Вобразнае слова ўжываецца з мэтай выражэння эмацыянальных адносін да прадмета гаворкі і ацэнкі яго гаворачым. Акрамя таго, прадмет гаворкі адначасова можа характарызавацца з якасна-колькаснага боку. Гэта характарыстыка даецца вобразным словам праз нагляднае ўяўленне. У вобразных словах утрымліваюцца схаваныя параўнанні, якія ажыўляюць нашы ўяўленні пра тыя або іншыя з'явы. Вобразнае слова тады мае патрэбны эфект, калі будзе правільна разумецца ўсім калектывам. На такое разуменне можа быць разлічаны гукавы склад слова - Уй, няўклюда, мухамора!... Прамой сувязі паміж спалучэннем гукаў у слове і яго эмацыянальным зместам можа і не быць або яно можа не адчувацца носьбітамі мовы.
Найбольш лёгка інтэрпрэтуюцца зааморфы - вобразныя словы на аснове вобраза жывёл, их звычак, дзеянняў. Эмацыянальная ацэначнасць у спалучэнні з семантычным кампанентам вобразнасці яскрава праяўляецца ў назоўніках, звязаных з характарыстыкай асобы па яе ўнутраных і знешніх прыметах. У групе гэтых назоўнікаў значна пераважаюць назоўнікі з негатыўнай ацэнкай, якія характарызуюць чалавека з розных бакоў. У групе ацэначнай лексік асобы шырока прадстаўлены пераносныя ўжыванні назваў жывёл (арол, воўк, звер, карова, мядзведзь, пава, певень, сабака, свіння), раслін (красачка, дуб, ружа, фрукт), прадметаў хатняга ўжытку (бочка, калода, чапяла) і інш. Вобразна-метафарычныя найменні, называючы асобу, у першую чаргу ацэньваюць яе з боку пэўных характэрных рыс.
Такім чынам, экспрэсіўным лексічным адзінкам могуць быць уласцівы чатыры канататыўныя семы ў розных спалучэннях або ўсе разам пры дамінуючым становішчы адной з іх. Большасць экспрэсіўных слоў проціпастаўляецца нейтральным:
- слабы (нейтральнае) - кволы, немачны (інтэнсіўнасць+эмоцыі жалю, спагады) - нядошлы (інтэнсіўнасць + неадабральнасць + зніжанасць) - здохлы (інтэнсіўнасць + адмоўная ацэнка + зняважлівыя адносіны);
- ісці (нейтральнае) - цягнуцца (інтэнсіўнасць + неадабральнасць + адмоўная ацэнка) - перці (інтэнсіўнасць + неадабральнасць + адмоўная ацэнка) - ляцець (інтэнсіўнасць + адабральнасць + станоўчая ацэнка + узвышанасць).
Лексічная сістэма мовы ўяўляе сабой складанае адзінства разнастайных па стылістычнай функцыі і афарбоўцы груп і разрадаў слоў. У гэтым складаным цэлым няма і не можа быць рэзкіх, дакладных размежаванняў. Функцыянальная і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка - два бакі адной з'явы, якія ўзаемадзейнічаюць між сабой і па-рознаму спалучаюцца ў словах. У творах Я. Коласа выяўлены наступныя ацэначныя лексемы, якія абазначаюць:
а) разумовыя здольнасці чалавека: даўбня, дурубала: На смех хлопцы падымаюць: Вось дурубала, даўбня! Дурны: Ці разумным ты прыўдаўся. Ці з уроды ўжо дурны?;
б) адносіны да працы: гультай: Ён - завала, ён - нязгрэба. Ён радзіўся гультаём! Дармаед: Чужаніца між сваімі. “Непатрэбны дармаед”;
в) фізічныя здольнасці чалавека: нязграба: Ён - завала, ён - нязгрэба. Ён радзіўся гультаём;
г) асаблівасці знешняга выгляду: лахудра: Ох, лахудра;
д) асаблівасці паводзін: І стары, а жыве зманкам. Дзед - шалыга, шалата.
Такім чынам, у сваіх творах Я. Колас праз моўныя адносіны дае ацэнку герояў твораў, адносіны да іх іншых герояў. Выяўленыя словы маюць адмоўную ацэнку.
1.1.2 Словы, якія абазначаюць эмацыянальна-псіхічны стан чалавека
Я. Колас у сваіх творах часта карыстаецца лексемамі, якія абазначаюць эмацыянальна-псіхічны стан чалавека. Гэтыя найменні ўжыты ў размове, у думках чалавека. Такія найменні маюць:
Станоўчую адзнаку:
- Лабановіч - так звалі маладога настаўніка - слухаў апавяданне з вялікай цікавасцю;
- Спярша яму было крыху смешна, але, па меры таго як сама апавядальніца ўсё больш і больш захоплівалася таемнасцю здарэння, Лабановіча зацікавіла іншае, а іменна - непасрэдная і цвёрдая вера людзей у існаванне ўсяго гэтага цёмнага спляцення нядобрай сілы;
- Галава яго крыху схілілася набок, цёмныя вочы, у якіх часта адбівалася нейкая затоеная думка, пазіралі, не міргаючы, у кут пакоіка, але нічога не бачылі, яны як бы пазіралі на тую думку, якая цяпер заварушылася ў яго галаве;
- Бабка здзівілася яшчэ болей, а настаўнік, не чакаючы яе адказу, прамовіў;
- Гляджу я на вас і дзіўлюся: сядзіць сабе, як той манашак, і ўсё ў гэтыя кніжкі пазірае;
- Го, падмарожваць пачало! - весела прамовіў паляшук Сцяпан Рылка і саскочыў з драбінак, выламаў лазіну і хвасянуў ёй свайго худога, але даволі шпаркага коніка;
- Адно слова “дзяўчына” выклікала ў душы яго чысты і прыгожы вобраз, на які можна пазіраць і любавацца толькі здалёк;
- І пэўне з Завітанак сюды хтось завітвае, - жартліва, у тон гаспадару прамовіў Лабановіч і кінуў на яго бачлівы погляд;
- Калі ў вас, калега, такі погляд на рэчы, - сказаў павесялеўшы Саханюк, - скажу вам: не будзеце і вы мець вагі ў тутэйшых паненак.
Адмоўную:
- А што ж, панічыку, усё можа быць, - як бы з нейкай пакрыўджанасцю адказала бабка;
- Якая цемра! - жахнуўся малады настаўнік;
- Але думкі яго так разышліся, што ён мусіў загарнуць кнігу ды зноў стаў хадзіць па пакоіку і думаць;
- Тады чалавека ахоплівае жах, і ён губляе галаву.
Такім чынам, выяўленыя найменні перадаюць эмацыянальна-псіхічны стан чалавека ў час размовы, раскрываюць яго думкі. Героі твораў Я. Коласа часцей маюць станоўчы эмацыянальна-псіхічны стан, чым адмоўны.
1.2 Лексіка-стылістычная класіфікацыя
У мове мастацкай літаратуры можна ўбачыць лексемы разнастайнай афарбоўкі:
- стылістычна нейтральныя словы;
- стылістычна афарбаваныя словы.
1.2.1 Стылістычна нейтральныя словы
Стылістычна нейтральныя словы ўваходзяць у разнастайныя групы.
Гэтыя найменні ў асноўным характарызуюць дзеянні чалавека:
Любіць:
- Ён любіць глуш і адзіноцтва і хоча жыць пустэльнікам;
- Бацюшка, яшчэ малады, крыху хваравіты, нікуды не ходзіць, але любіць, калі да яго заходзяць;
- Матушка была раней настаўніцай, кабета вясёлая і добрая, вельмі любіць пагуляць у стукалку;
- Лабановіч ніяк не спадзяваўся, каб Кірыл мог да такой меры не любіць мужыка, і наогул, каб у такім маленькім папку магло змяшчацца столькі нянавісці;
- Пан любіць музыку?;
- Вельмі люблю, - прамовіў Лабановіч.
Ненавідзець: Лабановіч ніяк не спадзяваўся, каб Кірыл мог да такой меры не любіць мужыка, і наогул, каб у такім маленькім папку магло змяшчацца столькі нянавісці.
Перажываць: Ён перажываў кожны момант свайго шчасця, над некаторымі затрымліваўся доўга.
Расказваць: Айцец Кірыл зацікавіўся гэтым змаганнем, і Лабановіч расказаў, якое было ў іх змаганне.
Такім чынам, стылістычна нейтральныя найменні паведамляюць нам аб асноўных падзеях твора.
1.2.2 Стылістычна афарбаваныя словы
Да стылістычна афарбаваных слоў адносяцца дыялектызмы, прастамоўныя словы, размоўныя словы. Але найбольш часта ўжываюцца дыялектызмы. Звернем нашу ўвагу на разгляд дыялектнай лексікі. Дыялектная лексіка (грэч. dialektos - гаворка, дыялект) - гэта лексіка, спецыфічная для беларускіх народных гаворак і дыялектаў. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць словы агульнаўжывальныя. А тая частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозніваецца ад лексікі агульнаўжывальнай, і складае дыялектную (абласную) лексіку. Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам (англ. dialektism). “Паняцце “дыялектызм”, - гаворыць А.В. Калінін, - узнікае тады, калі мы, слухаючы чыю-небудзь у цэлым літаратурную мову або чытаючы мастацкі твор, заўважаем іншародныя словы, звароты і іншыя асаблівасці мовы, якія парушаюць літаратурную норму і якія мы тлумачым уплывам дыялекта.
Гэтыя ж дыялектныя ўкрапванні ў літаратурную мову мы і называем дыялектызмамі”. Для абазначэння такіх украпванняў побач з тэрмінам “дыялектызм” ужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і іншыя. У залежнасці ад таго, якія моўныя асаблівасці гаворкі адлюстраваны ў слове, назвы дрэў маюць асаблівы гукавы склад. Фанетычныя дыялектызмы адлюстроўваюць гукавыя асаблівасці народных гаворак або тэрытарыяльнага дыялекта.
Варыянтамі ў навуковай літаратуры традыцыйна прынята называць “рэгулярна ўзнаўляльныя мадыфікацыі гукавой абалонкі аднаго і таго ж слова, аб'яднаныя генетычнай агульнасцю і тоеснасцю марфалагічна-словаўтваральнай структуры пры абсалютным супадзенні лексічнага і граматычнага значэння”.
Сярод зафіксаваных намі дыялектных намінацый наступныя варыянтныя назвы: фанетычныя, акцэнтычныя, акцэнтна-фанетычныя, марфалагічныя і словаўтваральныя.
Найбольшую ў колькасных адносінах групу складаюць фанетычныя варыянты - відазмяненні гукавога саставу слова, адрозненні ў саставе фанем, не звязаныя з марфалагічнымі чаргаваннямі і парадыгматычнымі зменамі слова. Як ужо было адзначана вышэй, асобная колькасць гэтых назваў раслін з'яўляюцца:
а) фанетычнымі дыалектызмамі (поўнасцю супадаюць з літаратурнымі або з'яўляюцца фанетычнымі іх варыянтамі). Фанетычныя варыянты адрозніваюцца наступнымі галоснымі і зычнымі асновы;
б) чаргаванне галосных гукаў;
в) спалучэнні гукаў.
Такім чынам, мы назіраем значную колькасць фанетычных дыялектызмаў, якія адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў галоснымі і зычнымі фанемамі, а таксама спалучэннямі гукаў.
Граматычныя дыялектызмы перадаюць асаблівасці граматыкі (марфалогіі і сінтаксісу) гаворак і адрозніваюцца ад слоў літаратурнай мовы некаторымі граматычнымі формамі і катэгорыямі:
а) канчаткам -ох на месцы канчатка -ах у назоўніках множнага ліку: Дзень чуць значна / З смехам ясным на вуснох / Ідзе з ёю ў стэп няўбачны / І губляе ў глыбінох;
б) канчаткам -ёх на месцы канчатка -ях у назоўніках множнага ліку: Ды зноў бег па каменёх… Гэтых хмарак злататканых / Ветру посвісту ў палёх;
в) мена роду: Так узрушыцца хлапчынка / Ураз хлапака мне падаць!;
г) канчатак -е на месцы нулявога канчатка ў назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў зваротках: Ну, Сымон, утні ты, браце / Хай паслухаюць паны / Вужу, гадзе шальмаваны / Лепш цябе ён задушыў!
Такім чынам, Я. Колас уводзячы граматычныя дыялектызмы ў мову твораў паказаў, што калі быў напісаны гэты твор беларуская літаратурная мова была яшчэ неўнармаванай. Таксама граматычныя дыялектызмы раскрываюць быт і асаблівасці мовы галоўных герояў.
Слова ўтваральныя дыялектызмы - словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных словаўтваральнымі дыялектнымі марфемамі. У мове рамана мы сустракаем наступныя словаўтваральныя дыялектызмы:
Суфіксальныя:
- казанкі: Хіба грэх складаць казанкі / Або песенькі?;
- сэрцайка: Песняй сэрцайка сагрэта / Казкай ясняцца дзянькі;
- навучанка: Ён праслухаў навучанку / Як быць добрым пастухом;
- папіханка: Многа выцярпець прыйшлося / Папіханак, кулакоў;
- нештачка: Я даўно, дзядок, збіраўся / Дзеду нештачка сказаць;
- заўсягды: Заўсягды зямля маўкліва: / Як ні бі яе - маўчок!;
- паняверка: Бо хто ў горкай паняверцы / Крыж нясе свой, жывучы;
- духоўніца: Гаварыў пастух Курыла / Як духоўніцу рабіў;
- злёгку: І на поле свае ковы / Кіну ў злёганьку мароз;
- пудок: Стаў патрошку разважаць / Пудка ў страсе азірнуўся;
- латвей: Пойдзем, хлопча, маім шляхам / Будзе нам латвей удвух;
- хвальбона: Думала варона / Чорная хвальбона;
- марыкаваць: Хай не марыкуе / Што ёй свету мала;
- бракаваць: І чагось бракуе;
- шалпоча: Нібы ходзіць хто, шалпоча;
- абэцадлы: Кінь ты, хлопча, абэцадлы!;
- слугаваць: І ім лёкаі слугуюць.
Такім чынам, словаўтваральныя дыялектызмы маюць толькі суфіксальныя адрозненні ад літаратурных адпаведнікаў.
Лексічныя дыялектызмы - гэта мясцовыя словы, невядомыя літаратурнай мове. Яны з'яўляюцца абласнымі не ў якой-небудзь частцы (гуку, суфіксе і пад.), а ўсім сваім складам. Сярод іх адрозніваюць уласна - лексічныя і этнаграфічныя дыялектызмы.
Уласна-лексічныя дыялектызмы - гэта мясцовыя назвы агульнавядомых прадметаў, з'яў, паняццяў. Дыялектызмы гэтага тыпу маюць адпаведнікі ў літаратурнай мове, але поўнасцю адрозніваюцца ад іх сваім марфалагічным складам. Намі выяўлена некалькі семантычных груп ўласна-лексічных дыялектызмаў.
Першую групу складаюць дыялектызмы, якія характарызуюць чалавека па розных асабістых якасцях:
а) як працаўніка: Ён - завала, ён - нязгрэба / Ён радзіўся гультаём!;
б) асаблівасці характару: Ну ты, Шлёма! ну псякостка / Ашуканец, жываглыт.
Другую групу складаюць лексемы, якія абазначаюць разнастайныя дзеянні:
- Ну, Сымон, утні ты, браце / Хай паслухаюць паны;
- Дзед тым часам твар жагнае.
Апошнюю лексіка-семантычную групу складаюць словы, якія абазначаюць прыкметы: Ды збуцвелыя крыжы.
Такім чынам, лексічныя дыялектызмы ў творах Я. Коласа характарызуюць прадметы, прыкметы і дзеянні.
Такім чынам, стылістычна-афарбаваныя найменні яскрава характарызуюць моўны бок гаворачага і апавядальніка. Раскрываюць каларыт эпохі, малююць месца дзеяння герояў твора, іх бытавы ўклад.
2. Моўныя сродкі перадачы паравербальных сродкаў камунікацыі, якія выражаюць міжасобасныя адносіны
2.1 Абазначэнне візуальнага кантакту
У творах Я. Коласа яскрава выяўляюцца лексемы для абазначэння візуальнага кантакту.
Да іх можна аднесці наступныя, якія пры дапамозе вачэй таксама перадаюць стан чалавека:
- весялосць: Лабановіч ускінуў на яе вочы і засмяяўся;
- турботу: Але гэтыя думкі ўмомант разляцеліся, як вераб'і, калі ў іх вясёлы гурток паляціць каменьчык, кінуты рукою якога-небудзь падшывальца-жэўжыка;
- гнеў: І цёмныя акруглыя вочы яе бліснулі іскрамі гневу;
- замяшацельства: Дзяўчына на момант замяшалася, потым ускінула на яго свае бойкія вочы і сказала;
- пачуццё віны, незадавальненне: Панна Ядвіся апусціла вочы, потым паволі ўзняла іх на настаўніка. Ён апусціў вочы і, памаўчаўшы, прамовіў з прыметнаю ноткаю нездавалення.
Такім чынам, візуальны кантакт дапамагае яскравей убачыць стан чалавека, яго эмацыянальна-псіхічны настрой.
2.2 Назвы жэстаў, рухаў персанажаў
Я. Колас не толькі перадаваў эмоцыі і пачуцці чалавека пэўнымі словамі, але і з дапамогай:
а) жэстаў: Паківаць: Старожка з гэтым не згадзілася і паківала галавой;
б) рухаў: Лабановіч доўга хадзіў па пакоіку, намячаючы больш-менш сталы і пэўны лад свайго жыцця;
2.3 Назвы мімікі
Візуальны кантэкст можа перадавацца не толькі пры дапамозе візуальнага кантэксту, жэстаў, але і пры дапамозе мімікі. Намі выяўлены наступныя лексемы, якія маюць дачыненне да мімікі. Аны выконваюцца рознымі часткамі цела:
Ротам:
- Напэўна, гэта ты мне памагла, бабка, - сказаў настаўнік, усміхнуўшыся;
- Ой, панічыку, вы ўсё смеяцеся, не даяце веры. Не верыце ніяк мне, старой!;
- Што ж? Дай, Божа, нашаму гароху ў гаршчок панскі папасці, - усміхнуўся Лабановіч;
- Выбачайце, - усміхнуўся Лабановіч і глянуў ёй у вочы так, нібы ён ведае шмат болей таго, як думае панна Людміла.
Брывамі:
- Ой, цяжкая натура! Калі ўжо ссунуцца бровы і вусы абвіснуць, ну тады дабра не спадзявайся;
- Ці чуеце вы, ці не, што я вам кажу? - ужо досыць строга пытаў маладзіц Цішкевіч і ссоўваў бровы;
- Ну, чытай тут, - інспектар дае вучню кнігу, а сам, грозна насунуўшы бровы, зварачаецца да настаўніка.
Вусамі: Ой, цяжкая натура! Калі ўжо ссунуцца бровы і вусы абвіснуць, ну тады дабра не спадзявайся.
Такім чынам, часта ў творах Я. Коласа сродкамі міжасобасных зносін з'яўляюцца таксама і назвы мімікі, якія перадаюцца з дапамогай рота, броў, вусоў.
Заключэнне
Такім чынам, прааналізаваўшы моўныя сродкі выражэння міжасобасных адносін у творах Я. Коласа, мы прыйшлі да наступных высноў: Для выражэння міжасобасных адносін Я. Колас выкарыстоўвае лексічныя сродкі, лексіка-стылістычную лексіку, моўныя сродкі перадачы камунікацыі. Найбольш часта пісьменнік карыстаецца лексічнымі сродкамі. Колас праз моўныя адносіны дае ацэнку герояў твораў, адносіны да іх іншых герояў. Выяўленыя словы маюць адмоўную ацэнку. Выяўленыя найменні перадаюць эмацыянальна-псіхічны стан чалавека ў час размовы, раскрываюць яго думкі. Героі твораў Я. Коласа часцей маюць станоўчы эмацыянальна-псіхічны стан, чым адмоўны. Стылістычна нейтральныя найменні паведамляюць нам аб асноўных падзеях твора.
Стылістычна нейтральныя і стылістычна афарбаваныя найменні перадаюць таксама асаблівасці моўных зносін. Найбольш часта пісьменнік карыстаецца нейтральнымі найменнямі. Сярод стылістычна афарбаванай лексікі яскрава прадстаўлены дыялектызмы.
Дыялектная лексіка яскрава характарызуе моўны бок гаворачага і апавядальніка. Раскрываюць каларыт эпохі, малююць месца дзеяння герояў твора, іх бытавы ўклад. лексічны дзеяслоу семантычны
Паравербальныя сродкі таксама адыгрываюць значную ролю ў выражэнні моўных зносін.
Візуальны кантакт дапамагае яскравей убачыць стан чалавека, яго эмацыянальна-псіхічны настрой. Назвы жэстаў і рухаў дазваляюць чытачу яскравей зразумець стан героя, яго пачуцці. Часта ў творах Я. Коласа сродкамі міжасобасных зносін з'яўляюцца таксама і назвы мімікі, якія перадаюцца з дапамогай рота, броў, вусоў.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы Пад рэд А.І. Баханькова / А.І. Баханькоў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1994. - 457 с.
2. Беларуская савецкая энцыклапедыя.
3. Колас, Я. Апавяданні / Я. Колас. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. - 359 с.
4. Чорны, К. Выбраныя творы / К. Чорны. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. - 359 с.
5. Клебановіч, М. Сёмка Далар / М. Клебановіч. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1997. - 247 с.
6. Купала, Я. Вершы і паэмы / Я. Купала. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. - 471 с.
7. Гілевіч, Н.І. Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў сярэдняга пакалення / Н.І. Гілевіч. // Беларуская мова і мовазнаўства. - Вып. 3. - Мн., 1975. - С. 17-20.
8. Слова беларускае: З гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993. - 127 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016Роля экспрэсіўных моўных сродкаў у паэзіі як сродкі выражэння эмацыйнага стану лірычнага героя. Сцежкі як вызначальная рыса мастацкіх стыляў. Віды эпітэтаў паводле іх сувязі з паяснёным словам. Граматычнае выражэнне і стылістычныя функцыі эпітэтаў.
курсовая работа [35,1 K], добавлен 23.10.2013Характарыстыка і гісторыя развіцця папулярных алкагольных напояў у Беларусі: піва, віно, гарэлка, розныя наліўкі і настойкі. Уздзеянне алкаголю на псiхiчны і фiзiчны стан чалавека праз фразеалагiзмы. Асуджэнне п’янiцы i п’янства праз фразеалагiзмы.
курсовая работа [44,7 K], добавлен 02.01.2013Навуковы выклад iнфармацыi. Навуковы тэкст. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых текстаў. Марфалагічныя асаблівасці. Складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю. Аўтаматычныя сістэмы назапашвання і пошуку інфармацыі.
реферат [21,3 K], добавлен 24.01.2009Тэкст з 10-15 звышфразавых адзінствау (абзацау, складаных сінтаксічных цэлых). Узаемадзеянне стылістычна нейтральных і афарбаваных моуных сродкау у падабраным тэксце, экстралінгвістычных (пазамоуных) і лінгвістычных фактарау.
контрольная работа [17,7 K], добавлен 21.03.2009Антрапонімы як частка лексічнага фонду беларускай мовы, іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі Беларусі. Роль імёнаў і прозвішчаў у антрапанімічнай сістэме твора "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча.
курсовая работа [32,9 K], добавлен 24.06.2009Дзелавая карэспандэнцыя класіфікуецца на розных падставах на пэўныя групы. Па тэматычнай прыкмеце карэспандэнцыя падзяляецца на камерцыйную і дзелавую. Па знешняй форме дзелавыя пісьмы падзяляюцца на рэгламентаваныя (стандартныя) і нерэгламентаваныя.
реферат [27,9 K], добавлен 21.01.2011Структура, сэнсавыя і сінтаксічныя функцыі параўнальных зваротаў, якія выступаюць у ролі членаў сказа. Заканамернасці граматычнага выражэння галоўнага кампанента параўнальнага звароту – аб'екта параўнання. Адрозненне мадальных злучнікаў ад немадальных.
курсовая работа [52,4 K], добавлен 07.02.2013Понятие речевой культуры. Синонимы. Синонимический ряд. Синонимия. Семантические синонимы–стилистически нейтральные слова. Стилистические синонимы. Семантико-стилистические синонимы и их эквиваленты. Идеографические и стилистические синонимы.
реферат [42,4 K], добавлен 31.10.2007