Беларуская мова

Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысліцель-гуманіст, асветнік, вучоны і пісьменнік эпохі Адраджэння Скарына (Скарыніч) Францыск. Роля Дунін-Марцінкевіча, Каліноўскага, Багушэвіча ў развіцці мовы.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 11.11.2013
Размер файла 18,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

1. Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага

Вялікае княства Літоўскае сфарміравалася ў ХІІІ ст. як канфедэратыўная дзяржава, у склад якой увайшлі плямёны ўсходніх славян, літоўцаў, палякаў; акрамя таго, там пражывала шмат татараў і яўрэяў. Таму ў гэтай дзяржаве існавала некалькі моў і некалькі канфесій (усходнеславянскія славяне працягвалі карыстацца сваімі дыялектамі, у рэлігійнай сферы ў залежнасці ад тыпу веравызнання католікі ўжывалі латынь, праваслаўныя - царкоўнаславянскую мову, татары вызнавалі мусульманства, яўрэі - іудаізм).

За часы існавання Вялікага княства Літоўскага склалася беларуская народнасць на аснове кансалідацыі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Элементы іх жывой мовы сталі інтэнсіўна пранікаць у пісьмовыя тэксты, і з такога сінтэзу ўжо ў XIV ст. сфарміравалася беларуская літаратурная мова (яе называюць яшчэ старабеларускай). На гэтай мове напісаны ўсе важныя пісьмовыя дакументы перыяду існавання ВКЛ і Рэчы Паспалітай, яна выконвала функцыю дзяржаўнай мовы, г.зн. была ўзведзена на міжнародны ўзровень. Вялікая літаратура, створаная на гэтай мове, з'яўляецца нацыянальным скарбам беларускага народа і важнейшым ідэнтыфікатарам нашай нацыі. На жаль, у выніку гістарычных падзей, катаклізмаў і войн на Беларусі амаль не захавалася арыгіналаў помнікаў пісьменнасці таго часу. Гэтыя арыгінальныя творы захоўваюцца ў Санкт-Пецярбургу, Варшаве, Кракаве, Познані, Кіеве, Львове, Парыжы, Вільнюсе і інш. гарадах свету.

Па даўняй традыцыі, якая ўжо дзесяцігоддзямі ўсталявалася ў беларускай філалогіі, усе помнікі старабеларускай пісьменнасці падзяляюцца па трох жанравых разнавіднасцях на: дзелавыя помнікі (граматы, акты, судовыя статуты); помнікі свецка-мастацкага характару (беларускія летапісы, мемуарная літаратура, палітычная сатыра, перакладныя рыцарскія раманы і аповесці, хронікі, хранографы, лінгвістычная літаратура); помнікі рэлігійнага зместу (Біблія, творы рэлігійна-павучальнага і палемічнага характару, жыціі і інш.). У залежнасці ад гэтага розныя помнікі старабеларускай пісьменнасці вызначаюцца і рознай ступенню напоўненасці мовы жывымі народнымі элементамі (дзелавыя акты і дакументы), царкоўнаславянскімі моўнымі рысамі (рэлігійная літаратура ранняга перыяду, а таксама псалтыры і евангеллі), элементамі польскай, сербскахарвацкай і чэшскай мовы (перакладныя творы).

Дзелавыя тэксты. Паколькі старабеларуская мова выконвала функцыю дзяржаўнай у ВКЛ, натуральна, што дзелавыя помнікі пісьменнасці ў найбольшай ступені адлюстроўваюць асноўныя лексічныя, фанетычныя і марфалагічныя з'явы, якія былі ўласцівыя жывой народнай мове. Менавіта па помніках дзелавой пісьменнасці можна рабіць высновы аб асноўных асаблівасцях старабеларускай мовы як мовы беларускага этнасу і адрозненні яе ад мовы бліжэйшых суседзяў - украінцаў, рускіх і палякаў.

Да нашага часу дайшло надзвычай шмат дзелавых тэкстаў. Калі ўлічыць, што гэта толькі частка таго, што было на самай справе, то можна ўявіць сабе, якім высокім быў юрыдычны ўзровень ВКЛ: ён не саступаў перадавым еўрапейскім краінам. Тут мы сустракаем розныя акты, граматы, дагаворы, запісы, кодэксы, законы, правы, статуты, трыбуналы, судзебнікі. Яны выходзілі з канцылярыі Вялікага літоўскага князя і ствараліся па ўсёй тэрыторыі старабеларускай дзяржавы (у Вільні, Троках, Мінску, Мсціслаўі, Нясвіжы, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Полацку і г.д.). Найбольш буйнымі і значнымі для гісторыі беларускай культуры з'яўляюцца судзебнікі (г.зн. юрыдычныя ўлажэнні), статуты (у якіх адлюстраваны прававыя нормы і абавязацельствы грамадзян ВКЛ, напрыклад, Статут Вялікага княства Літоўскага (гл. Дадатак 1), адна з першых у Еўропе канстытуцый на нацыянальнай мове, вядомы ў трох рэдакцыях: 1529, 1566 і 1588 гг.), метрыкі (Метрыка Вялікага княства Літоўскага (гл. Дадатак 1) налічвае каля 600 тамоў).

Нягледзячы на тое, што ў шматлікіх дзелавых дакументах таго часу мы сустракаем словы літоўскі і літвіны, яны нічога агульнага не маюць з сучаснымі прыбалтыйскімі народамі: у той час ліцвінамі называлі ўсходнеславянскія плямёны, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай заходняй і паўночнай Беларусі, а сучасныя літоўцы называліся аўкштайтамі і жамойтамі.

Цікавым гістарычным фактам з'яўляецца тое, што ў старажытных дакументах па-рознаму называецца дзяржаўная мова ВКЛ: літоўскай, рускай (руськай), простай. Дзелавая перапіска гарадскіх судоў і прававых устаноў аб'ядноўвалася ў так званыя «гродскія» кнігі, да нас дайшлі кнігі судоў Мінска, Гродна, Магілёва, Полацка і інш. У гэтых дакументах змешчана шмат інфармацыі не толькі аб прававых нормах ВКЛ, але і звесткі аб прыватным жыцці старажытных беларусаў. Ужыванне беларускай мовы ў прававой сферы грамадства было зафіксавана ў Статуце ВКЛ (рэд. 1566 г.): «А писарь земский по руску маеть литэрами и словы рускими вси листы и позвы писати а не инъшым языком и словы и такъ маеть писар присягати». Статут ВКЛ быў шырока вядомы і за межамі Беларусі, ім карысталіся як узорам прававога дакумента ў Прусіі, Польшчы, Расіі, Латвіі, Эстоніі і іншых краінах.

Скарына (Скарыніч) Францыск

1490- 1551 гг.

Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысліцель-гуманіст, асветнік, вучоны і пісьменнік эпохі Адраджэння. Нарадзіўся ў Полацку ў сям'і купца Лукі Скарыны. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку і, відаць, у Вільні. Вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1507 - 11 гг., на думку даследчыкаў, працаваў і вучыўся ў Заходняй Еўропе. У 1512 г. атрымаў у Падуанскім універсітэце ступень доктара медыцыны. Меў таксама ступень доктара вольных навук. Пры матэрыяльнай падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава ён стварыў у Празе першае ў гісторыі беларускае выдавецтва. На аснове параўнальнага аналізу лацінскіх, чэшскіх, старажытнаяўрэйскіх і царкоўнаславянскіх тэкстаў пераклаў на мову, набліжаную да мовы беларускага пісьменства, а ў 1517 - 19 гг. пракаменціраваў і надрукаваў 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам «Бивлия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Вярнуўшыся не пазней 1521 г. на радзіму, Скарына стварыў у Вільні новае выдавецтва, абсталяваў у доме Бабіча друкарню і выпусціў на царкоўнаславянскай мове некалькі выданняў пад агульным загалоўкам «Малая падарожная кніжка» (каля 1522 г.), дзе аб'яднаны Псалтыр, Часасловец, Шасцідневец, 8 акафістаў, 10 канонаў, Саборнік (уключае «Святцы» і Пасхалію са звесткамі з астраноміі і грамадзянскага календара, пасляслоўе); у 1525 г. апублікаваў «Апостал».

Адначасова Скарына служыў сакратаром і ўрачом у віленскага біскупа, разам з братам Іванам займаўся камерцыйнымі справамі. Даследчыкі (А.В. Флароўскі, І.І. Первольф) лічаць, што ў канцы 1520-х гадоў Скарына наведаў Маскву, дзе спрабаваў зацікавіць рускі ўрад кнігавыдавецкай справай. У 1530 г. па запрашэнні прускага герцага Альбрэхта Гагенцолерна наведаў Кёнігсберг, у сярэдзіне 1530 г. вярнуўся ў Вільню. Каля 1535 г. выехаў у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам; там і памёр, пакінуўшы спадчыну сыну Сімяону.

Скарына ажыццявіў першае ў гісторыі ўсходнеславянскай культуры навукова-рэнесансавае выданне Бібліі, якую ён разглядаў як вынік шматвяковага духоўнага вопыту чалавецтва, крыніцу мудрасці, навукі, тэарэтычнай і практычнай (маральнай) філасофіі. Асветніцкай дзейнасці Скарыны папярэднічала шматвяковае развіццё старажытнарускай і старабеларускай культур. Засвоіўшы дасягненні культуры Адраджэння, ён узняў духоўныя здабыткі свайго народа на больш высокую ступень, надаў Адраджэнню нацыянальна своеасаблівы характар.

Скарына - пачынальнік папулярных у 16--17 ст. жанраў беларускай літаратуры: прадмоў, пасляслоўяў, публіцыстыкі, акафіста, сілабічнай паэзіі. Прадмова ўзнікла ў сярэдневяковай літаратуры і прыжылася ў айчыннай пісьменнасці 10 - 14 ст. Аднак самастойнае значэнне яна набыла з развіццём кнігадрукавання і ростам аўтарскага самаўсведамлення. Скарына ўвёў гэты жанр у шырокі ўжытак, надаў яму філасофска-асветніцкі, навучальна-дыдактычны і маральна-этычны змест.

Лаканічныя пасляслоўі Скарыны не маюць назваў, па форме гэта кароткія допісы. Аднак ім Скарына надаваў не толькі інфарматыўныя, але ідэалагічныя і эстэтычныя функцыі. Яны падзяляюцца на поўныя, скарочаныя, кароткія і нават аднасказавыя. Агульным для ўсіх пасляслоўяў з'яўляецца паведамленне пра заканчэнне кнігі. Адны з іх, апрача паведамлення пра заканчэнне кнігі, маюць звесткі пра выдаўца, перакладчыка і рэдактара, пра яго радзіму. Поўныя пасляслоўі змяшчаюць і тлумачэнні пра мэту выдання, характарыстыку грамадскага значэння кнігі, яе асветніцкай і духоўнай каштоўнасці.

Скарына - заснавальнік яшчэ аднаго «мікражанру» ў беларускай літаратуры - анатацыі да кнігі. Адрасуючы плён сваёй «пільнасці і працы» шырокаму дэмакратычнаму чытачу, ён клапаціўся пра яе даступнасць, тлумачыў сюжэт, кампазіцыю, галоўныя вобразы. Яго анатацыі сведчаць пра асветніцкі, «вучыцельны» кірунак першадрукаваных беларускіх кніг.

Сваю ўласную дзейнасць Скарына найперш разглядаў як служэнне агульнаму дабру, як выкананне свайго абавяз¬ку перад народам і радзімай. Гэту думку ён падкрэсліваў амаль у кожнай прадмове і пасляслоўі. 3 этычнага вучэння Скарыны ўскосна вынікала, што людзей павінна аб'ядноўваць ідэя агульнага дабра. Грамадскія інтарэсы павінны быць вышэйшыя за канфесійныя. Характэрная асаблівасць Францыска Скарыны - патрыятызм. Скарына - заснавальнік нацыянальна-патрыятычнай традыцыі ў гісторыі беларускай культуры і грамадскай думкі. Для яго на першы план выступалі інтарэсы свайго народа і айчыны, пачуццё абавязку перад радзімай. Патрыятычны пачатак у светапоглядзе Скарыны -- вынік канкрэтызацыі ідэі «агульнага дабра», адна з найбольш яркіх выяў беларускай нацыянальнай свядомасці свайго часу, якая сфармулявана ў наступных словах: «Понеже от приложения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, - тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имеють». Этыка Скарыны выхоўвала ў чалавеку грамадзяніна і патрыёта, фарміравала ў яго якасці, неабходныя для актыўнай грамадска-практычнай дзейнасці на карысць свайго народа і радзімы. На яго думку, чалавекалюбства -- вышэйшы прынцып узаемаадносін паміж людзьмі, універсальны закон прыватнага і грамадскага жыцця, аснова ўсіх дабрачыннасцей.

2. Бел. мова ў 19 стагоддзі. Роля Дунін-Марцінкевіча, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча ў развіцці мовы

беларуская мова скарына багушэвіч

Аднак з часоў Люблінскай уніі (1569 г.) і ўтварэння адзінай канфедэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай пачалася моцная паланізацыя беларускай мовы. У афіцыйны ўжытак усё часцей уводзілася польская мова. У 1696 г. спецыяльнай пастановай польскага сейма сфера выкарыстання беларускай пісьмовай мовы рэзка звузілася, дзелавыя дакументы трэба было пісаць толькі па-польску.

У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах некалі Вялікая Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Але ў складзе Расіі Беларусь канчаткова страціла дзяржаўнасць і нават сваю этнічную назву, ператварыўшыся ў “Северо-Западный край” імперыі.

Царскі ўрад ігнаруе не толькі дзяржаўную самастойнасць, але і этнічную, моўную, культурна-рэлігійную адметнасць беларускага народа. У 1839 г. ліквідуецца унія - уняты далучаюцца да Рускай праваслаўнай царквы. Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы, а беларусаў разглядае як рускую народнасць. Гэта адпаведна адкрывала дарогу рускаму заканадаўству, рускім школам, афіцыйнай рускай мове. Загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова: “Все дела, как правительственной, так и по судебной части, не исключая и дел дворянских, депутатских собраний и предводителей производить на русском языке”. Беларуская мова ў гэты і пазнейшыя часы ў афіцыйны ўжытак, пісьменнасць, школы не дапускалася. Усе, што знаходзілася над беспісьмовым сялянскім бытам (царква, школа, канцылярыя), павінна было быць рускім.

Менавіта ў гэты час нацыянальна-культурнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў - беларусаў, выхаванных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны, што толькі на аснове нацыянальных традіцій можна стварыць каштоўнасці агульначалавечага значэння, што пытанні “быць ці не быць беларускай культуры?”, “быць ці не быць самім беларусам?” вырашаюцца праз лес роднай мовы.

Гэтую ісціну першымі ўсвядомілі прадстаўнікі беларуска-польскага асветніцтва першай паловы XIX ст. Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч і інш. Свядома праводзілі яе ў жыцце ў другой палове XIX ст. К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней - Я. Купала, Я. Колас, М. Богдановіч, Цетка, А. Гарун, С. Палуян і інш. пісьменнікі і публіцысты “нашаніўскага” курунку. Іх творчасць, увабраўшая духоўныя здабыткі беларускага народа, і есць пачатак новай беларускай нацыянальнай літаратурна-пісьмовай мовы.

Такім чынам, сучасная літаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі - у мастацкай творчасці, прызначанай найперш селяніну, “мужыку”, які заставаўся адзіным, па сутнасці, захавальнікам сваей спрадвечнай мовы і нацыянальнай культуры. Менавіта на аснове жывой мовы народа і пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова (без якой-небудзь сувязі з культурай старога беларускага пісьменнства).

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.

    реферат [35,7 K], добавлен 15.12.2010

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Беларуская мова ў першай палове ХІХ стагоддзя і развіццё мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Вывучэння мясцовых гаворак. Працы па граматыцы Е.Р. Раманава, навуковая дзейнасць І.І. Насовіча і яго апісання беларускага дыялектнага слова.

    курс лекций [48,8 K], добавлен 08.06.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.