Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі

Моўная культура беларускага народа. Гістарычны шлях нацыянальнай мовы. Інтэнсіўнае ўзбагачэнне літаратурнай яго складніку ў пачатку ХХ стагоддзя. Праблема моўнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. Сутнасць і сацыялінгвістычныя асаблівасці білінгвізму ў краіне.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 02.11.2013
Размер файла 28,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Калі палала вогнішча, чалавек мог заставацца на нейкі час і без яды, але ўсе ж жыў. І цяпер мы зведваем і надалей будзем зведваць вострую патрэбу ў розных прадуктах харчавання, што не прывядзе да пагібелі. А вось як страцім родную мову, нішто і ніхто не ўратуе нашую нацыю ад немінучай смерці.

Нялёгкі лёс выпаў беларускай літаратурнай мове. Адна з найбольш старажытных еўрапейскіх моў, яна, як тая птушка Фенікс, неаднойчы на працягу амаль тыс.ячагадовага шляху даказвала сваю жыццяздольнасць. Руйнаваліся гарады і замкі, ператвараліся ў попел даўнія рукапісы і старадрукі, але беларуская мова - мова мясцовых сялянаў і рамеснікаў, гаворка насельнікаў курных хацін і вайсковай дружыны князя - зноў і зноў прабівалася праз напластаванні эпох і стагоддзяў. І не проста прабівалася, але і з гонарам выконвала дзяржаўныя функцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, спрыяла развіццю і станаўленню сваёй усходняй суседкі - рускай мовы.

Другая палова 20 стагоддзя стала перыядам новых выпрабаванняў для мовы карэнных жыхароў Беларусі. І калі ў пачатку 90-х гг. з'явілася пэўная надзея на лепшае, то ўжо майскі рэферэндум 1995 г. і канстытуцыйнае замацаванне дзяржаўнага двухмоўя (якое фактычна і не перапынялася дагэтуль) звузілі, а попрасту - рэзка абмежавалі сферы прымянення беларускай мовы, паставіўшы яе на мяжу вымірання.

"Народ і мову нельга ўявіць адно без аднога". Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова - гэта не толькі сродак, здапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця і працы народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстытычныя формы.

Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі і кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацтва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.

Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях. У афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях і дасціпных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях і дасканалых па форме і мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навуковай літаратуры і г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, стовараных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго моватворчай дзейнасі. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае з сучасным і будучым.

Беларуская мова прайшла доўгі і складаны гістарычны шлях. Слкадванне новай беларускай мовы стала пільнай патрэбай асабліва падчас фарміравання беларускай нацыі, якая нараджалася ва ўмовах жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага ўціску з боку Расійскай імперыі, адсутнасць свайго дзяржаўнага ўтварэння, а таксама выкарыстання ў афіцыйных зносінах толькі рускай мовы. Да ўсяго беларускі народ пасля далучэння да Расійскай імперыі не меў дастатковых правоў для развіцця сваёй нацыяльнай культуры, мовы, літаратуры. Царскі ўрад забараняў друкаваць на беларускай мове. Таму стваральнікі новай беларукай мовы вымушаны былі друкаваць свае кнігі за мяжой, часам яны выходзілі на беларускай мове, але з выкарыстаннем лацініцы. Такая палітыка прывяла да таго, што за ўсё 19 стагоддзе на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, прычым пасля паўстання 1863 года - амаль ніводнай. Ўсе гэта не спрыяла развіццю мовы і літаратуры.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у 19 стагоддзі ўсё ж такі пачынаецца фарміраванне беларускай мовы, асновай якой з'явілася жывая народная мова беларусаў. Характэрныя рысы народных гаворак знаходзяць адлюстраванне ў ананімных творах "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе", а таксама ў першых працах па беларускай літаратуры і мове, створаных Я. Баршчэўскім, В. Дуніным-Марцінкевічам, Ф. Багушэвічам і інш. Значны ўклад у развіцці беларускай мовы пакінуў Я. Чачот, які стаў першым аўтарам слоўніка беларусаў, надрукаваным у Вільні (1846 год) у зборніку народных песень. У гэтыя ж гады П. М. Шпілеўскі напісаў першую новую беларускую граматыку, на жаль, так і не надрукаваную Расійскай акадэміяй навук. Адным з першых, хто звярнуў увагу на самабытнасць беларускай мовы і яе шырокае бытаванне на Беларусі, быў І.І. Насовіч. Нягледзячы на палітыку "заходнерусізма", ён выдае ў 1870 годзе "Словарь белорусского наречія", які змяшчаў больш за 30 тыс.яч слоў. Ён таксама сабраў каля трох тыс.яч народных прыказак, скарагаворак, замоў і іншых фальклорных набыткаў. Але адным з першых, хто гаварыў пра беларускаю мову як элемент нацыянальнай культуры, стаў Ф. Багушэвіч. Палымяны патрыёт беларускага слова зыходзіў у сваёй творчасці выключна з традыцыйнай народнай моватворчасці, фальклору і таму яшчэ больш узбагаціў літаратурную моўную спадчыну.

Найбольш інтэнсіўнае ўзбагачэнне набыла літаратурная беларуская мова на пачатку 20 стагоддзя, калі пачалі сваю дзейнасць волаты беларускай літаратуры Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Пашкевіч, З. Бядуля, Ц. Гартны і іншыя. Дзякуючы ім, пачалася выпрацоўка норм беларускай літаратурнай мовы. Новым этапам у яе развіцці сталі 20-я гады, калі ў БССР пачалося актыўнае культурна-нацыянальнае будаўніцтва на аснове ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі. У выніку толікі першых крокаў у гэтым кірынку набыў прынцыповае значэнне погляд на родную мову як фундаментальную духоўную каштоўнасць народа. Пачалася работа па выпрацоўцы і замацаванні стабільных правілаў граматыкі і арфаграфіі, асновай якой лічаца праца Б.А. Тарашкевіча "Беларуская граматыка для школ".

З усёй непазбежнасцю паўстала пытанне пра дзяржаўнаю мову Беларусі, статус якой быў вызначаны прынятай у 1927 годзе другой Канстытуцыяй Беларускай ССР. Артыкулам 22 заканадаўча замацоўвалася, што беларуская мова выбіраецца як мова большасці насельніцтва беларускай нацыянальнасці і як мова большасці насельніцтва беларускай нацыянальнасці і як мова, пераважная для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійным і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі.

Нягледзячы на гэтыя дасягненні, літаратурная мова захоўвала значны правапісна-граматычны разнабой і таму патрабавала рэфармавання. Дзяля гэтага пры Інбелкульце была створана правапісная камісія, у якую ўвайшлі А. Багдановіч (сакратар), П. Бузук, В. Ластоўскі, Я. Купала і інш. Да пачатку 1939 года камісія падрыхтавала праект беларускага правапісу. Аднак яго рэформа адбылася без папярэдняга абмеркавання шырокімі коламі грамадскасці. Рэформа беларускага правапісу 1933 года, якая адбылася ва ўмовах узятага кіраўніцтвам краіны курса на барацьбу з "нацдэмамі", на збліжэнне народаў і зліццё іх культур у адну культуру з агульнай мовай, патрабавала не адлюстравання нацыянальнай спецыфікі беларускай мовы, а ўступкаў русіфікацыі, падгонку беларускага правапісу пад рускую арфаграфічную традыцыю. Гэта не толькі набліжала беларускую мову да рускай, але і пазбаўляла яе адметнасці, самабытнасці. Яна стала мала абароненай ад асіміляцыі. Так, змена правапісу прывяла да таго, што некаторыя словы (сьнег, сьве, купальле і інш.) сталі пісаць без "ь", што зрабіла іх больш цвёрдымі, з неўласцівым для беларусаў вымаўленнем. Зусім неабгрунтавана было адхілена нямала слоў, напрыклад, ветразь, радовішча, дагляд, дойлід і інш. Таму ў 1957 годзе спатрэбілася чарговае рашэнне ўрада БССР, каб ануляваць шматлікія выключэнні з правілаў напісання тых ці іншых слоў і словаформ, якія былі ўведзены папярэдняй рэформай.

1960-70-я гады сталі для Беларусі перыядам актыўнай русіфікацыі, значнага звужэння сферы выкарыстання беларускай мовы. Яе перасталі ўжываць огрганы ўлады, дзяржаўныя і навучальныя ўстановы, рэзка зменшылася колькасць беларускіх школ у сельскай мясцовасці, зусім не стала іх у гарадах. Да сярэдзіны 80-х гадоў толькі 23,1 працэнта школ і 19,3 працэнта дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на беларускай мове. З выдадзенных у 1985 годзе 3431 кнігі і брашуры тыражом 53,3 мельёна экзэмпляраў на беларускай мове выйшла толькі 393 назвы тыражом 5 мільёнаў экземпляраў. А гэта значыць, што тыраж рускамлўных выданняў у 10 разоў перавышаў выданні на беларускай мове. Усё гэта сведчыла аб тым, што беларуская мова апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.

Страта нацыянальнай мовы прывяла да заняпаду сапраўднай нацыянальнай культуры, паступовага знікнення галоўнай адметнасць беларускага народа і яго самабытнай этнакультурнай супольнасці. Заходзячы з гэтага, у другой палове 80-х гадоў усё вастрэй ставілася пытанне аб нацыянальна-культурнам адраджэнні і наданні беларкскай мове статуса дзяржаўнай. Спярва гыта знайшло падтрымку ў праграме Беларускага Нацыянальнага Фронту, прынятай на яго першым з'ездзе, які адбыўся ў чэрвені 1989 года ў Вільне. Крыху пазней у Мінску на ўстаноўчым з'ездзе Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ствараецца добраахвотная грамадская арганізацыя, якая мела на мэце пашырэнне ўжытку беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця, садзейнічанне ян развіццю захаванню чысціні і самабытнасці.

Прававую аснову для паспяховага нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі ствараў Закон аб мовах, прыняты 26 студзеня 1990 года. У верасні гэтага ж года ўрад рэспублікі зацвярджае Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў. Новыя падыходы да развіцця дзяржаўнай мовы былі канчаткова замацаваны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У артыкуле 17 першага раздзела Канстытуцыі запісана: " Дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца беларуская мова. Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін."

Што здаралася зараз?

За апошнія чатыры гады шмат неабходнага дзеля існавання нацыі страцілі беларусы. Рэферэндумнай сякерай адсеклі бел-чырвона-белы сцяг, Пагоню, галоснасць, самастойнасць і ўраўнаважанасць усіх галін улады, аб'яднаўшы іх у нейкую вертыкаль, функцыі якой звяліся выключна да кантролю за звышпасланымі ўказаннямі. Быў замах і на мову - першае і апошняе, што ёсць у народа, які жадае ўсвядамляць сябе нацыяй, а не часткай нечага фальшыва выведзенага - савецкага. Здаецца, бяскрыўднае наданне і рускай, і беларускай мовам статуса дзяржаўных прывяло, бадай, да поўнага знікнення беларускай мовы з дзяржаўных дакументаў. Практычна ў Беларусі не існуе беларускай мовы як мовы дзелавых зносін. Хто не згодны, хай завітае на якую-небудзь сесію райсавета ці паседжанне райвыканкама і паслухае даклады вертыкальшчыкаў або прамовы дэпутатаў. Большасць з-за недахопу адукацыі карыстаецца трасянкай, некаторыя размаўляюць на рускай мове, адзін, добра, калі два, - на беларускай. Непрыкметна ў грамадстве складаецца сітуацыя падзялення па моўнай прыкмеце і рэальна існуе небяспека дыскрымінацыі па ёй жа. Іншымі словамі, прыйдзем неўзабаве да таго (зразумела, калі курс кіраўніцтва краіны не зменіцца), што людзі будуць баяцца па-беларуску размаўляць.

Зараз ужо існуе становішча, калі маці не жадаюць вучыць сваіх дзетак па-беларуску. Гэта не проста словы, на жаль, аб гэтым сведчаць лічбы. І яны жахлівыя. моўная культура беларускі білінгвізм

У Смаргонскім раене 37 школ, дзе набывае адукацыю 11 тыс.яч дзяцей. Усе школы (акрамя адной) лічацца беларускамоўнымі яшчэ з дарэферэндумнай эры і да гэтай пары такімі засталіся. На паперы. На самой справе прадэклараваны беларускамоўны статус становіцца з кожным годам усе большай фікцыяй, бо ў кожнай беларускай школе адкрыты рускамоўныя класы, колькасць якіх усё расце. Параўнайце. У 1993 годзе ў Смаргоні і Смаргонскім раене 663 першакласнікі навучаліся на беларускай мове і 125 - на рускай, а у 1997 годзе - толькі 359 на беларускай. На рускай ужо - 376. Такія суадносіны лічбаў - стойкая тэндэнцыя. (Глядзіце табліцу.)

У новым 1998 навучальным годзе сітуацыя не зменіцца. Па заявах бацькоў, якія маюць права выбіраць мову навучання, ва ўсіх беларускамоўных школах будуць працаваць класы з рускай мовай навучання, прычым іх колькасць альбо такая ж, як беларускамоўных (смаргонская беларуская гімназія №4), альбо значна большая. Напрыклад, у Смаргонскай беларускамоўнай школе №5 з 11 першых классаў толькі 3 будуць беларускамоўнымі, у СШ №1 (таксама беларускамоўнай) усе першакласнікі будуць навучацца на рускай мове. Сістэма выбару мовы навучання максімальна спрошчана. Мамам і татам школа дае стандартны бланк заявы, дзе трэба толькі падкрэсліць жаданую мову навучання, і паведамляе, што можна вучыць іх дзіця ў рускамоўным класе. Зразумела, само існаванне такога стандартызаванага бланка перакрэслівае магчымасць адраджэння сістэмы нацыянальнай адукацыі. Але і гэты бланк заявы яшчэ не апошняе. Практычна аднолькавая колькасць гадзін беларускай і рускай моў у беларускамоўных класах, адсутнасць спецыялізаваных падручнікаў, рускамоўнае асяроддзе, захаванае з савецкіх часоў, руская мова навучання вышэйшай школы адукацыі вядуць нават навучэнцаў беларускамоўных класаў да трасянкі - вартай жалю пародыі на мову, бо нельга мець дзве родныя мовы, як нельга мець дзве радзімы ці дзвюх матуль. Усе ж мы вяртаемся да савецкага ўзроўню выкладання беларускай мовы, да тых часоў, калі на вуліцах нашай краіны наогул нельга было яе пачуць. І гэта дзяржаўная палітыка. У сучаснай Беларусі створаны ўсе умовы дзеля заняпаду нацыянальнай мовы. У выніку толькі нязначная частка інтэлігенцыі карыстаецца ёю ў паўсядзённым жыцці. Большасць, на жаль, не здольна пісьменна выказаць уласную думку ні па-руску, ні па-беларуску, існуючы ўсе ў тым жа штучным свеце трасянкі. Свеце, дзе няма такой нацыі - беларус, бо шлях да трасянкі - гэта шлях нацыянальнай смерці. Вельмі доўгі і вельмі цяжкі, але рэальны.

Чаму - з мовы? А таму што выдатна разумелі: пераможа і запануе беларуская мова - значыць, пераможа беларуская ідэя, пераможа і замацуецца навек беларуская дзяржаўнасць.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, уякіх аказалася беларуская мова, развіццё на ёй розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай і навуковай літаратуры не спынялася. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання, кадыкафікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, "інтэлектуальнасць", стала здатнай для таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характыры і змесце творы. На беларускай мове выдадзенны шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ёй існуе багатая і самабытная мастацкая і пулістычная літаратура. Інакш кажучы, сёння беларуская літаратурная мова - адна з багатых і развітых моў, прадстаўленная ўсімі фукцыянальнымі стылямі і жанрамі.

Мова аб'яднае нас у адно грамадства. Зараз жа мы ўсё раз'яднаныя. Мовай таксама. І гэта вельмі шкодзіць нашай грамадзе, нашай культуры, яе росквіту. Але пакуль уся наша грамада не зразумее гэтага, трэба нагадваць і вядомае. І неаднаразова. Мову трэба любіць, як сваё дзіця, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду. Любім жа мы сваё дзіцё, якое яно б не было, якое б яно не ўдалося: прыгожае ці не вельмі, хворае ці здаровае. Бо яно наша!

Тое ж і пра мову. Любіце яе, шануйце яе, пакутуйце за яе, якая б яна не была, бо яна наша!

Сваё яно заўсёды сваё. Хто свайго не мае, той вечна жабруе.

То ці ж нам вечна жабракамі быць, маючы сваё?!

Любіце мову, як сваю хатку, як свой кут!

Самі ведаеце, што лепей свая хатка, як папіхайства. Лепей быць гаспадаром, чым кватарантам!

То якія яшчэ трэба довады, што ўсё сваё, якое б яно не было, лепшае за чужое. А калі ў нас што трохі не так, то хіба мы не маем рук ды галоў, каб зрабіць на лепшае?

Вядома ж ёсць! І Спадчыну багатую маем..

СУТНАСЦЬ І АСАБЛІВАСЦІ БІЛІНГВІЗМУ

Праблема моўнага жыцця ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца да адной з найбольш актуальных і складаных. Разам з тым гэта праблема існуе не толькі ў нашай краіне, але і ў гісторыі суіснавання іншых народаў, іх культур і моў у шматнацыянальных краінах наогул.

Паводле даных Акадэміі навук Францыі, насельніцтва зямнога шара гаворыць не менш чым на 2796 мовах, якія аб'ядноўваюцца ў 11 вялікіх і каля 50 малых моўных груп, а ўсе, хто гаворыць на гэтых мовах, выкарыстоўваюць ад 7 да 8 тыс.яч дыялектаў. Нямецкія ж вучоныя сцвярджаюць, што сучасныя народы свету гавораць на мовах, колькасць якіх перавышае 4000, а ўсяго навуцы вядома каля 6000 жывых і мёртвых моў.

Стварэнне моўнай карты свету з кожным днём становіцца справай усё больш цяжкай, бо практычна на Зямлі няма аднамоўных краін і нават буйных гарадоў. Напрыклад, Лондан англійскія вучоныя называюць "лінгвістычным Вавілонам", бо, паводле звестак міністэрства адукацыі Вялікабрытаніі, у ім гавораць на 147 мовах, хоць, зразумела, найбольш на англійскай. Тлумачыцца гэта тым, што выхадцы з былых брытанскіх калоній прывезлі з сабой і свае мовы.

Іншым прыкладам можа быць Швейцарыя: краіна такая ёсць, а мовы швейцарскай няма. На захадзе гэтай рэспублікі гавораць па-французску, на поўдні - па-італьянску, а ў большасці кантонаў - па-нямецку, прычым у кожным "нямецкім" кантоне свой дыялект (гл.: Маршэўская, 2003, 210).

Няма, як вядома, і амерыканскай мовы. Дзяржаўнай мовай 16 краін Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі з'яўляецца іспанская мова. Дзве буйнейшыя дзяржавы Новага Свету (Злучаныя Штаты Амерыкі і Бразілія) - англа- і партугаламоўныя. Ні адна з краін Амерыкі не карыстаецца сваёй спрадвечнай мовай. Арабская мова стала мовай рада культурна розных народаў ад Індыйскага да Атлантычнага акіяна. Большасць былых калоній прыняла мову колішніх каланізатараў, а Індыя з яе надзвычай багатай культурай і вялікімі традыцыямі назвала англійскую мову адной з дзяржаўных. Нават у Старым Свеце, у Еўропе рад краін не мае сваёй спрадвечнай мовы. Няма мовы бельгійскай: у Фландрыі гавораць на фламандскай, а ў Валоніі - на французскай мове. У Аўстрыі карыстаюцца нямецкай мовай, у Люксембургу - нямецкай і французскай. Цікавае становішча склалася ў былой шматнацыянальнай Югаславіі, дзе Сербія, Харвація, Боснія, Герцагавіна і Чарнагорыя карыстаюцца адной мовай - сербахарвацкай. З другога боку, не толькі народы Шатландыі, Уэлса, якія ўваходзяць у склад Вялікабрытаніі, але і народ Ірландскай рэспублікі перайшоў на англійскую мову (гл.: Мартынаў, 1989, 13).

Зразумела, што зберажэнне сваёй спрадвечнай мовы і спрадвечнай культуры - факт пазітыўны, але ў рэальнай гісторыі чалавецтва ён хутчэй выключэнне, чым правіла. Народы свету знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г.д.).

Не з'яўляецца выключэннем і Рэспубліка Беларусь, таму што яна таксама ўяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам).

Звернемся, аднак, спачатку да азначэння паняцця двухмоўя. Згодна з У. Вайнрайхам, двухмоўе - гэта практыка папераменнага карыстання дзвюма мовамі. В.Д. Бандалетаў дае больш падрабязную характарыстыку двухмоўя. Параўн.: "Білінгвізм (лац. bi- два, lingua- мова) - гэта двухмоўе, г. зн. суіснаванне ў чалавека ці ва ўсяго народа дзвюх моў, звычайна першай - роднай, і другой - набытай". Калі веданне дзвюх моў уласціва асобным членам соцыуму, то гэта індывідуальны білінгвізм, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы, калектывы, то гаворка ідзе пра калектыўны білінгвізм, калі ж двухмоўе пашырана сярод усіх прадстаўнікоў нацыі, то гэта нацыянальны білінгвізм. Пры нацыянальным білінгвізме ў краіне афіцыйна прызнаюцца дзве дзяржаўныя мовы (у Беларусі - беларуская і руская, у Фінляндыі - фінская і шведская, у Канадзе - англійская і французская).

Калі дзве мовы ўжываюцца ізалявана адна ад другой (напрыклад, на працы - адна мова, дома - другая), то гаворка ідзе пра чысты білінгвізм, калі ж дзве мовы ўжываюцца ўперамешку (залежыць ад камунікатыўнай сітуацыі), то гэта змешаны білінгвізм. Змешаны ў сваю чаргу падзяляецца ў залежнасці ад ступені разумення носьбітам мовы няроднай мовы на рэцэптыўны (чалавек разумее другую мову, але не можа на ёй гаварыць), рэпрадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст) і прадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст і самастойна будуе на ёй сказы).

Індывідуальнае двухмоўе не абавязкова абазначае масавае двухмоўе, і, наадварот, нацыянальнае двухмоўе можа існаваць пры індывідуальным аднамоўі. Напрыклад, Швейцарыя - шматмоўная краіна, у якой дзяржаўнымі з'яўляюцца нямецкая, французская, італьянская і рэтараманская мовы. Аднак большасць жыхароў гэтай краіны валодаюць толькі якой-небудзь адной з названых вышэй моў (гл.: Лукашанец, 1989, 18-19).

Двухмоўе - з'ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі.

Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.

Сацыялінгвістычны аспект грунтуецца на такіх параметрах, як:

- сфера выкарыстання першай і другой мовы;

- ступень авалодання мовамі;

- набор сацыяльна-функцыянальных кампанентаў моў, якія выкарыстоўвае двухмоўны індывід (літаратурная мова, дыялект, жаргон і г.д.)

- размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі;

- кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы;

- ацэнка двухмоўнымі індывідамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна-лінгвістычнага феномена.

На тэрыторыі Беларусі, як сведчаць шматлікія факты, розныя тыпы двухмоўя і нават шматмоўя заўсёды былі важнымі элементамі гісторыі беларускага народа. Так, у перыяд Вялікага княства Літоўскага існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе, якое ўзнікла яшчэ ў старажытнарускую эпоху. Значна мацней праяўлялася беларуска-польскае двухмоўе, што працягвалася амаль чатыры стагоддзі. Даволі адчувальным было таксама беларуска-лацінскае двухмоўе, уласцівае пераважна адукаваным колам насельніцтва. Практыкавалася беларуска-татарскае, беларуска-яўрэйскае, беларуска-літоўскае двухмоўе і інш. Што датычыцца беларуска-рускага двухмоўя, то ўмовы для яго зараджэння ўзніклі некалькі пазней, у канцы XVIII ст., калі пасля далучэння Беларусі да Расіі руская мова стала дзяржаўнай і на яе тэрыторыі (гл.: Булыка, 1989, 4).

Такім чынам, моўная сітуацыя на Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася як шматмоўная.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

- індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

- руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

- індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе. Для небеларускага насельніцтва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага, латышска-беларускага і г.д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская. Такое становішча ахарактарызаваў у свой час В. фон Гумбальт, які зазначыў, што "мова народа ёсць яго дух, а дух народа ёсць яго мова, і цяжка ўявіць сабе што-небудзь больш тоеснае". У мове акумулюецца духоўная энергія народа. Яна з'яўляецца галоўнай адзнакаю і сімвалам нацыі. Мова - генетычны код нацыі, яна яднае мінулае з сучасным, праграмуе будучыню і забяспечвае быццё нацыі ў вечнасці.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

  • Беларуская мова ў першай палове ХІХ стагоддзя і развіццё мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Вывучэння мясцовых гаворак. Працы па граматыцы Е.Р. Раманава, навуковая дзейнасць І.І. Насовіча і яго апісання беларускага дыялектнага слова.

    курс лекций [48,8 K], добавлен 08.06.2009

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.