Фразеалогія як галіна мовазнаўства

Фразеалогія як самастойная лінгвістычная дысцыпліна, її асноўныя паняцці. Асаблівасці фразеалагічных адзінак блізкароднасных моў. Тэарытычныя асновы даследавання моўных канцэптаў. Марфалагічні, сінтаксічні і канцэптуальні асаблівасці фраземы "душа".

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 32,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

  • Уводзіны
  • Раздзел І. Фразеалогія як галіна мовазнаўства
    • Фразеалогія як самастойная дысцыпліна
    • Асноўныя паняцці фразеалогіі
    • Асаблівасці фразеалагічных адзінак блізкароднасных моў
  • Раздзел ІІ. Тэарытычныя асновы даследавання моўных канцэптаў
  • Раздзел ІІІ. Асаблівасці фразеалагізмаў з фраземай “душа”
  • Заключэнне
  • Спіс выкарыстанай літаратуры
  • Уводзіны
  • У сучасных кагнітыўных тэорыях мову прызнаюць неад'емнай часткай пазнання. Рэчаіснасць знаходзіць сваё выражэнне ў семантыцы мовы і стварае моўную карціну свету. Яна адрозніваецца ад рэчаіснаснага свету, па-першае, у сілу асаблівасцей чалавечага ўспрымання, па-другое, з-за спецыфікі асобна ўзятых культур. Тым самым, вывучаючы мову іншага народа, мы, безумоўна, вывучаем рэчаіснасць вакол яго і ўнутраны свет носьбіта мовы, яго культуру. Найбольшую цікавасць выклікаюць канцэпты, бо яны фарміруюць моўныя карціны свету.
  • Адзначым, што найбольшую цікавасць у лінгвістаў выклікаюць канцэпты, якія характарызуюць чалавека або звязаны з ягоным жыццём. Паколькі амаль усе рэаліі жыцця чалавека знаходзяць сваё выражэнне ў фразеалогіі, мы звярнуліся менавіта да гэтага аспекту мовы.
  • Асаблівая роля ў аб'ектывацыі канцэпту належыць фразеалагічным адзінкам (ФА), якія адлюстроўваюць вартасныя ўстаноўкі народа, перадаючы культурныя стэрэатыпы з пакалення ў пакаленне.
  • Вывучэнне канцэптаў у лінгвістыцы ў асноўным выконваецца на матэрыяле лексічных адзінак, у той час як фразеалагізмы значна радзей становяцца аб'ектам падобных даследаванняў. Выбар фразеалагізмаў у якасці аб'екта нашага даследавання абумоўлены багацем іх вобразна-матывацыйных асноў, ФА выступаюць у якасці кароткіх, сціслых нацыянальна-культурных тэкстаў і функцыяніруюць у ролі культурных знакаў, дзякуючы чаму дазваляюць вывучыць культурна-значныя сэнсы, адзнакі, адрозныя або тыповыя для розных моўных культур.
  • Актуальнасць даследавання абумоўлена і тым, што нявыяўлены корпус адзінак, нявывучаны іх структурныя, семантычныя, граматычныя ўласцівасці і асаблівасці функцыяніравання ў мове.
  • Актуальнасць тэмы даследавання абумоўлена наступным: даследаванне канцэптаў у межах кагнітыўнай лінгвістыкі займае вельмі важнае месца ў развіцці сучаснай лінгвістыкі.
  • Аб'ектам даследавання выступае фразема (у нашым выпадку - канцэпт) “душа” ў беларускай лінгвакультуры.
  • Мэта нашага даследавання - вывучэнне канцэпта “душа” ў вылучанных намі фразеалагізмах з гэтай фраземай.
  • Названая мэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
  • · агляд вывучэння фразеалогіі як галіны мовазнаўства;
  • · тлумачэнне асноўных паняццяў і тэрмінаў, якія будуць ужывацца ў працы;
  • · вызначэнне марфалагічных, сінтаксічных і канцэптуальных асаблівасцей фраземы “душа”.
  • Раздзел І. Фразеалогія як галіна мовазнаўства

Фразеалогія як самастойная дысцыпліна

Фразеалогія як самастойная лінгвістычная дысцыпліна ўзнікла ў в 40-я г.г. XX в. у савецкім мовазнаўстве. Пачаткі тэорыі фразеалогіі былі заложаны ў працах А.А. Пацябні, І.І. Сразнеўскага, А.А. Шахматава і Ф.Ф. Фартунатава. Пытанне аб вывучэнні ўстойлівых словазлучэнняў у асаобных раздзеле мовазнаўства - фразеалогіі быў прадстаўлены ў навукова-метадычнай літаратуры яшчэ ў 20-40 г.г. ў працах Я.Дз. Паліванава, С.І. Абакумава, Л.А. Булахоўскага. У 50-я ж гады галоўная ўвага надзялялася пытанням падабенства і адрозненняў фразеалагізмаў са словам і словазлучэннямі; праблематыка фразеалогіі вычэрпвалася ў асноўным вызначэннем прыкмет фразеалагічнасці і асноў класіфікацыі фразеалагізмаў.

З канца 50-х гадоў вызначылася тэндэнцыя сістэмнага падыхода да праблем фразеалогіі, распрацоўваюцца пытанні, звязаныя з апісаннем фразеалагізмаў як стурктурных адзінак мовы (А.І. Смірніцкі, А.С. Ахманава). 60-70-я гады характарызуюцца інтэнсіўнай распрацоўкай уласна фразеалагічных метадаў даследавання фразеалагізмаў (У. Л. Архангельскі, М.М. Амосава, У.П. Жукаў і інш.), вывучэннем сістэмнай арганізацыі фразеалагінага складу (І.І. Чарнышова, М.М. Шанскі) і ягонага развіцця (У.М. Макіенка, Ф.М. Папоў, А.І. Федараў). Асаблівая ўвага надаецца супастаўляльна-тыпалагічнаму вывучэнню фразеалагічнага склада (Ю.Ю. Аваліані, Л.І. Разейзон), а таксама распрацоўцы апісання фразеалагізмаў у слоўніках (А.М. Бабкін, А.І. Малаткоў).

Першыя ўласна беларускія фразеалагічныя даследаванні належаць А. Базыленка. Яе праца “Устойчивые словосочетания в языке Якуба Колоса” (1962) лічыцца першай навуковай працай у галіне беларускай фразеалогіі. А. Базыленка вызначае такія фразеалагічныя адзінкі, як устойлівыя непадзельныя адзінствы, ідыёмы (фразеалагічныя зрашчэнні) і фразеалагізмы. Да фразеалагізмаў яна адносіць прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы, называючы ўсё гэта словазлучэннямі. А. Базыленка належаць і іншыя працы: ”Да пытання аб фразеалагічных адзінках у беларускай мове”, ”Роля асноўнага слоўнікавага фонду ва ўтварэнні і развіцці фразеалагічных словазлучэнняў у беларускай мове” і іншыя.Яе працы адыгралі станоўчую ролю ў тэарэтычных пошуках і развіцці беларускай фразеалогіі.

У 50-я гады асаблівую ўвагу беларускія фразеолагі надавалі сістэмнай арганізацыі даследуемага матэрыялу, яны імкнуліся вылучыць ядро фразелагічнага складу беларускай мовы па ўсіх даступных крыніцах -літаратурных, дыялектных, фальклорных. У 60-я гады пачынаецца распрацоўка дыялектнай фразеалогіі. Ф. М. Янкоўскі зрабіў спробу вызначыць межы распаўсюджання і крыніцы паходжання дыялектных фразеалагізмаў, указваў на актыўны характар узаемадзеяння паміж сучаснай беларускай літаратурнай мовай і жывымі народнымі гаворкамі.

У 1978 годзе Ф. М. Янкоўскі напісаў кнігу, дзе закранае многія пытанні і праблемы фразеалогіі, падае гістарычны агляд літаратуры па фразеалогіі, характарызуе першыя слоўнікі, у якія былі ўключаны фразеалагізмы [34].

У 1958 годзе публікуе свае працы па фразеалогіі А.С. Аксамітаў “Лексіка беларускіх прыказак XIX стагоддзя, у сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі”, якая складаецца з трох раздзелаў (“Бытавая лексіка прыказак“), (“Сацыяльная лексіка прыказак”, ”Прыказкі як адзін з вытокаў утварання фразеалагізмаў“). А.С. Аксамітаў разглядае ў сваіх працах асобныя пытанні фразеалогіі:утварэнне фразеалагізмаў, іх класіфікацыю, аналізуе літаратуру па гэтай тэме. Кніга “Беларуская фразеалогія” (1978) з'яўляецца першай спробай сістэматызаванага апісання фразеалагічнага складу беларускай мовы. У ёй разгледжаны галоўныя этапы развіцця беларускай фразеалогіі, яе асноўныя паняцці, даецца кароткі нарыс беларуска-іншамоўных фразелагічных сувязей.

У 1993 годзе І.А. Лепешавым была напісана і выдадзена кніга “Фразеалагічны слоўнік сучаснай беларускай мовы”. У слоўнік аўтар уключыў каля 6000 фразеалагізмаў. І.А. Лепешаў дае стылістычную і граматычную характарыстыку кожнага фразеалагізма. Даследчык не ўключыў у свой слоўнік прыказкі і прымаўкі, крылатыя выразы. І.А. Лепешаў у кнізе “Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы” (1984) даследуе ў стылістычным плане фразеалогію сучаснай беларускай літаратурнай мовы, закранае праблемы фразеалагічнай нормы. У манаграфіі “Фразеалогія ў творах К. Крапівы” І.А. Лепешаў зрабіў дэталёвы і кваліфікаваны аналіз ужывання пісьменнікам фразеалагізмаў, прасачыў і раскрыў аўтарскія змены ў фразеалагізмах. Адзначым таксама даслеваданне Трыпуцінай Т.М. “Аналіз слова і фразеаўжыванне ў мастацкім тэксце: з нарысаў пра мову Янкі Брыля” [28].

На сённяшнім этапе прадметам фразеалогіі як раздзела мовазнаўства з'яўляеца даследаванне катэгарыяльных прыкмет фразеалагізмаў, на аснове якіх вылучаюцца асноўныя адзнакі фразеалагічнасці і вырашаецца пытанне аб суттнасці фразеалагізмаў як асаблівых адзінак мовы.

Існуюць розныя погляды ў лінгвістаў і на конт аб'ёму фразеалогіі. І.А. Лепешаў падраздзяляе фразеалагізмы на дзве групы: на ўласнафразеалагізмы і на прымаўкі, крылатыя выразы. Ф. Янкоўскі падзяляе фразеалагізмы на ўласнафразеалагізмы (у вузкім сэнсе слова) і прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы, устойлівыя параўнанні і фразеалагізмы (у шырокім сэнсе слова). Даследчыкі А.М. Бакін і В.П. Жукаў лічаць, што прыказкі і прымаўкі належаць да фразеалагічных сродкаў мовы, але яны маюць і свае ўласныя спецыфічныя рысы. Застаецца спрэчным пытанне і аб крылатых выразах.

Такім чынам, асноўным паняццем нашага даследавання з'яўляецца фразеалогія. «Фразеалогія - гэта раздзел навукі аб мове, які вывучае фразеалагічную сістэму мовы ў яе сучасным стане і гістраынчм развіцці. Аб'ектам даследавання фразеалогіі з'яўляюцца фразеалагічныя абароты - устойлівыя словазлучэнні, аналагічныя словам па сваёй ужывальнасці ў якасці гатовых і цэласных адзінак» 31, с. 4.

Асноўныя паняцці фразеалогіі

Фразеалагізмы - сінтаксічна непадзельныя адзінкі. Яны не з'яўляюцца часцінамі мовы, але па значэнні і сінтаксічнай функцыі адпавядаюць пэўным часцінам мовы: назоўнікам (грушы на вярбе - хлусня, небыліцы; кракадзілавы слёзы - прытворнае шкадаванне), прыметнікам (лісам падшыты - вельмі хітры; кроў з малаком - здаровы, моцны), дзеясловам (задраць нос - зазнацца; крывіць душой - паступаць няшчыра, падманваць) і г.д. Фразеалагізм - гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампанентаў. Фразеалагізмы значна ажыўляюць мову, робяць яе вобразнай, эмацыянальнай, сакавітай, дапамагаюць пазбегнуць паўтораў.

Такім чынам, галоўнае адрозненне фразеалагізмаў ад свабодных нефразеалагічных устойлівых словазлучэнняў заключаецца ў цэласнасці, ідыаматычнасці іх значэнняў, іх сінтаксічнай монафункцыянальнасці (фразеалагізм можа выконваць функцыю толькі аднаго члена сказа). У гэтым фразеалагізм збліжаецца са словам, выстыпаючы звычайна ў якасці яго семантычнага і сінтаксічнага эквівалента. Аб функцыянальна-семантычнай блізасці фразеалагізма і слова гаворыць і тое, што фразеалагізмы ўваходзяць у лексіка-семантычныя апазіцыі, якія ляжаць у аснове розных сістэм групіравання лексікі (сінанімічныя, антанімічныя, тэматычныя і інш.).

Наша праца не будзе накіравана на характарыстыку ФА з пазіцый іх семантычнай злітнасці (на аснове трох тыпаў ФА, вылучаных У.У. Вінаградавым і М.М. Шанскім).

З'яўляючыся часткай слоўнікава складу, ФА утвараюць некалькі стылістычных пластоў, таму вылучаюцца міжстылявыя, кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы. Шырока выкарыстоўваюцца фразеалагізмы ў мове персанажаў як сродак іх моўна-стылістычнай характарыстыкі. Фразеалагічная стылістыка - гэта раздзел фразеалогіі, у якім фразеалагізмы разглядаюцца ў стылістычным аспекце. Праблема стылістычнай характарыстыкі фразеалагізмаў не мае адназначнага рашэння, але больш грунтоўна гэту праблему ў беларускай фразеалогіі распрацаваў І. А. Лепешаў у кнізе “Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы.” І. А. Лепешаў лічыць, што стылістычнае значэнне фразеалагізмаў складаецца з двух кампанентаў:

1) экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі;

2) функцыянальна-стылявой.

Таму кожны фразеалагізм мае дзве стылістычныя афарбоўкі. Галоўнымі кампанентамі экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі з'яўляецца ацэначнасць, эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць. Існуюць разнастайныя віды экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі: адабрэння, неадабрэння, іранічнасці, жартаўлівасці, пагардлівасці і іншыя. Наяўнасць у стылістыцы экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкі вельмі важная, бо экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка з'яўляецца адрозненнем фразеалагізма ад слова.

Зыходзячы з пазіцый, выкладзеных Л.Ф. Кахоўскай у артыкуле «Коннотативное значение славянских изофразем», бачым, што па меркаванню аўтара, большасць размоўных ФА адносіцца да агульнаславянскага пласта мовы 14, с. 64. Улічваючы гэтае меркаванне, адзначым, што пры аналізе ФА беларускай і рускай мовы гэта дазволіць нам больш глыбока прасачыць характар несупадзенняў у падобных фразеалагізмах, выявіць нацыянальныя асаблівасці.

Выкарыстанне фразеалагізмаў у мастацкіх творах дазваляе пісьменніку больш выразна і дакладна перадаваць свае думкі. І зараз часта з'яўляюцца працы лінгвістаў, у якіх аб'ектам даследавання становяцца ўстойлівыя выразы (ці фразеалагізмы), якія ўжываюцца ў творах розных пісьменікаў.

Асаблівасці фразеалагічных адзінак блізкароднасных моў

Моўная карціна свету - гэта сукупнасць уяўленняў пра свет, пэўны спосаб канцэптуалізацыі рэчаіснасці, які склаўся ў свядомасці асобнага моўнага калектыву за час свайго існавання і адлюстраваны ў мове.

Нацыянальная карціна света фарміруецца і змяняецца ўвесь час, пакуль існуе пэўная нацыя. На гэты працэс уплываюць падзеі ў сацыяльнай, палітычнай, эканамічнай, інтэлектуальнай, культурнай сферах жыцця народа. Агульны вопыт, назапашаны пакаленнямі, несвядома для чалавека вызначае характар яго паводзін, стаўлення да іншых нацый, яго светабачанне і светаразуменне. Аднак карціны свету розных людзей не ідэнтычныя, бо, акрамя нацыянальных асаблівасцей, неабходна ўлічваць уплыў агульначалавечых каштоўнасцей і індывідуальных асаблівасцей.

Багацце мовы - гэта багацце і ягонай фразеалогіі, гэта значыць дасціпных выразаў, крылатых выказванняў. Вельмі часта за такімі словамі і зваротамі ляжыць цэлы свет, гістарычная эпоха - факты мінулага побыту, уяўленняў і вераванняў нашых продкаў, рэальныя падзеі далёкага мінулага.

«Фразеалогія фарміруе фрагмент моўнай карціны свету. Як моўны канцэпт, фразеалагізм перадае частотны вобраз сітуацыі, дзе сітуацыя з'яўляецца адбіткам моўнай карціны свету, бо аб'ядноўвае ўспрыяцце, мысленне і мову» 2, с 3.

Кожны народ па-свойму расчляняе фрагменты свету і па-свойму называе іх. Фарміруецца свет тых, хто размаўляе на гэтаймове, значыць, фарміруецца канцэптуальная карціна свету як сукупнасць звестак пра свет, якія захоўваюцца ў лексіке, граматыцы, фразеалогіі. Вывучэнне кожнага з гэтых раздзелаў мовазнаўства дазваляе глыбей і дакладней разумець сістэму светуўспрымання народа, супастаўляльнае ж вывучэнне гэтых раздзелаў дазваляе вызначыць агульныя і адрозныя асаблівасці жыццядзейнасці супастаўляльных моў, а значыць, і культур народаў. Таму пэўная колькасць прац накіравана на супастаўляльнае даследаванне фразеалагізмаў як у блізкароднасных мовах, так і далёкіх.

«Супастаўляльнае вывучэнне ўстойлівых злучэнняў у блізкароднасных мовах прадугледжвае пэўную паслядоўнасць: размеркаванне ўстойлівых словазлучэнняў па семантычных групах; выяўленне прадуктыўных структурна-семантычных мадэляў (ССМ); вызначэнне характара ССМ (генетычнае, тыпалагічнае падабенства)» 27, с. 42.

Вялікая колькасць ФА усходнеславянскіх моў заснаваная на традыцыйным параўнанні.

Фразеалагізмы стараславянскага паходжання замацаваліся пасля прыняцця хрысціянства, у большасці яны бяруць пачатак з Святога Пісання. Яны маюць кніжны характар.

Фразеалагізмы, якія запазычаны з заходнееўрапейскіх моў, уключаюць у сабе запазычанні з лацінскай ці старагрэчаскай моў.

Аднак агульнай для ўсіх славян з'яўляюцца не толькі катэгорыя фразеалагізмаў, якія ўзніклі ў кніжна-рэлігійнай сферы ці былі запазычаны з заходнееўрапейскіх моў, але і «групы, утвораныя вакол адных і тых жа слоў (часткі цела, расліны, жывёлы, прыладу працы)» 10, с. 162. Прыкладам даследаванняў такіх груп фразеалагізмаў з'яўляюцца артыкулы Л.У. Чарнышовай, якая разгледзела канцэпт “мёд” 30; В. Шарай, якая вывучала канцэпт “куст” у усходнеславянскіх мовах 33; Э. Манастэрскай, звярнуўшайся да канцэпта “дуб” у моўнай карціне свету 21. Асобна стаяць даследаванні канцэпта “дрыгва” ў беларускай мове, што паказвае на асаблівую значнасць гэтага канцэпта для беларускага народа, беларускага светаўспрымання 32.

Такім чынам, фразеалагізмы дапамагаюць раскрыць асаблівасці моўнай карціны пэўнага народа, што з'яўляецца прадметам і нашай увагі.

фразеалогія лінгвістычний канцэпт душа

Раздзел ІІ. Тэарытычныя асновы даследавання моўных канцэптаў

Мова, культура і этнас непарыўна звязаныя паміж сабой, мова з`яўляецца інструментам культуры, так і адным з яе бакоў, што стварае “сутнасную аснову этнічнай асобы” 7, с. 272.

Найбольш актыўна сёння распрацоўваюцца пытанні, якія акрэсліваюць такія паняцці, як “мова і мысленне”, “мова і свядомасць”, “філасофія мовы”. Яны разглядаюцца ў межах кагнітыўнай лінгвістыкі. Вывучэнне мовы ў такім ракурсе дазваляе вызначыць асаблівасці светаўспрымання чалавека, якія, безумоўна, адбіліся ў мове як сродку зносін, намінацыі.

Любая творчасць - гэта ўнікальны прадукт маўленчага мыслення. У тэкстах прадстаўлена індывідуальна-аўтарская мадэль культуры, гэта трывалая крыніца народнай мовы. А ментальнасць выступае як сукупнасць устойлівых сімвалаў культуры, паняццяў пэўнага народа 22, с. 143.

Лінгвакультуралогія - гэта дысцыпліна, якая вывучае ўзаемасувязь і ўзаемаўплыў культуры і мовы ў яе функцыянаванні, разглядае гэты працэс як цэласную структуру адзінак у адзінстве іх моўнага і пазамоўнага зместу. Гэтая дысцыпліна вывучае нацыянальна-культурныя спецыфічныя правілы арганізацыі зносін.

Асноўнай адзінкай, якой карыстаецца лінгвакультуралогія, выступае паняцце “канцэпт”. “Канцэпт - гэта адзінка калектыўных ведаў, якая мае моўнае выяўленне і адзначана лінгвакультурнай спецыфікай“ 8, с. 67. Галоўнае ў канцэпце - “мнагамернасць і цэласнасць сэнсу, якая існуе непарыўна ў культурна-гістарычнай прасторы, што дазваляе праводзіць культурную паралель з адной прадметнай вобласці ў другую” 15, с. 270. Слова з`яўляецца канцэптам, калі стварае пэўнае мастацкае ўяўленне на падставе духоўнага багацця.

Звычайна лінгвакультуралагічны аналіз заснаваны на вылучэнні апазіцыі “універсальнае - нацыянальнае”, а таксама “сэнсавай насычанасці нацыянальнага кампанента з увагай да характэрных для гэтага этнасу вобразаў свядомасці” 13, с. 67.

Кожная мова па-рознаму падзяляе свет і вылучае галоўныя дэталі, элементы навакольнага свету. Таму можна адзначыць, што “кожная мова мае сваю ўласную карціну свету, і моўная асоба павінна фарміраваць выказванні ў адпаведнасці з гэтай карцінай” 22, с. 64.

Акрамя таго, мова выступае важным сродкам фарміравання і існавання ведаў чалавека аб свеце, што і з'яўляецца складнікам нацыянальнай карціны свету. Яна, у сваю чаргу, задае нормы паводзін чалавека, вызначае яго адносіны да навакольнага свету. Так ствараецца адзіная сістэма поглядаў, калектыўная філасофія, якая характэрна для кожнага асобнага носьбіта мовы і вызначаецца як абавязковая.

Моўная карціна свету - гэта сукупнасць уяўленняў пра свет, пэўны спосаб канцэптуалізацыі рэчаіснасці, які склаўся ў свядомасці асобнага моўнага калектыву за час свайго існавання і адлюстраваны ў мове.

Нацыянальная карціна света фарміруецца і змяняецца ўвесь час, пакуль існуе пэўная нацыя. На гэты працэс уплываюць падзеі ў сацыяльнай, палітычнай, эканамічнай, інтэлектуальнай, культурнай сферах жыцця народа. Агульны вопыт, назапашаны пакаленнямі, несвядома для чалавека вызначае характар яго паводзін, стаўлення да іншых нацый, яго светабачанне і светаразуменне. Аднак карціны свету розных людзей не ідэнтычныя, бо, акрамя нацыянальных асаблівасцей, неабходна ўлічваць уплыў агульначалавечых каштоўнасцей і індывідуальных асаблівасцей.

Культурныя ментальныя канцэпты з'яўляюцца складнікамі нацыянальнай самасвядомасці, якія фарміруюцца ў выніку дзейнасці чалавека, сацыяльных і культурных змен. Таму канцэпты, якія адлюстроўваюць нацыянальна-маркіраваныя асаблівасці, прадстаўляюць культуру грамадства. Мова, рэалізуючы функцыю зберагання і перадачы нацыянальнай самасвядомасці, традыцый, культуры і гісторыі народа, фарміруе гэтым канцэптуальнае значэнне асобных з'яў і паняццяў. Канцэпты ўзнікаюць у свядомасці чалавека не толькі як намёкі на магчымыя значэнні, але і як рэакцыя на ранейшы моўны вопыт чалавека, народа ў цэлым.

Асноўнымі канцэптамі культуры з'яўляюцца адзінкі карціны свету, “якія маюць экзістанцыйную значнасць як для асобнай моўнай асобы, так і для лінгвакультурнай суполкі ўвогуле” 22, с. 51. Да галоўных канцэптаў культуры ( у тым ліку і беларускай) адносяцца такія абстрактныя паняцці, як воля, доля, закон, радзіма і іншыя. Як адзначае В.А. Маслава, канцэпты можна падзяліць на наступныя групы: філасофскія (час, прастора, змяненне, рух і інш.), сацыяльныя, ці культурныя (універсальныя катэгорыі культуры: праца, багацце, свабода і інш.), катэгорыі нацыянальнай культуры, ці нацыянальна-спецыфічныя (доля, працавітасць, бульба і інш.) 22, с. 124.

На наш погляд, першыя дзве групы з'яўляюцца значнымі для лінгвакультуралогіі толькі ў тым выпадку, калі разглядаюцца праз прызму нацыянальнай спецыфічнасці. Такім чынам, можна казаць аб асаблівасцях асэнсавання мовай агульначалавечых і агульнакультурных канстант і вобразаў, якія ў той жа час выступаюць неад'емнай часткай нацыянальнай культуры.

Такім чынам, у якасці азначэння канцэпту ў нашым даследаванні прынята наступная дыфініцыя канцэпта: “культурна адзначаны вербалізаваны сэнс, які прадстаўлены ў плане выражэння цэлым шэрагам сваіх моўных рэалізацый, якія ўтвараюць адпаведную лексіка-семантычную парадыгму; адзінка калектыўнага ведання, якая мае моўнае выражэнне і адзначана этнакультурнай спецыфікай” [24, с. 35].

У якасці адзнкі даследавання фразеалагічнай семантыкі з пазіцый кагнітыўна-дыскурсіўнага падыходу была выдзелена ўскосна-вытворная адзінка, якая абазначаецца як фразема - “аналітычны па форме, але семантычна цэласны і сінтаксічна непадзельны моўны знак, які сваім узнікненнем і функцыянаваннем абавязаны камбінаторнаму ўздзеянню сэнсаў лексічных і граматычных кампанентаў свайго свабодна сінтаксічнага генатыпа” [12, с. 8].

Раздзел ІІІ. Асаблівасці фразеалагізмаў з фраземай “душа”

Сваё даследаванне мы будзем раводзіць з улікам наступных асаблівасцей фразеалагічных адзінак: марфалагічных, сінтаксічных і канцэптуальных.

Так, па сваім значэнні фразеалагізмы суадносяцца з пэўнымі часцінамі мовы і ўзалежнасці ад гэтага аб'ядноўваюцца ў наступныя групы: іменныя (выражаюць прадметнасць), дзеяслоўныя (выражаюць дзеянне), аб'ектыўныя (выражаюць прымету прадмета), прыслоўныя (выражаюць прымету дзеяння), выслоўныя (дапамагаюць перадаць эмоцыі, пачуцці).

Сінтаксічны аналіз - даследаванне фразеалагізмаў на прадмет зліцця іх кампанентаў: вылучаюцца фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы, фразеалагічныя злучэнні.

Канцэптуальны аналіз прадугледжвае разгляд напаўняльнасці канцэпта “душа” ў беларускай мове (у беларускай моўнай карціне свету).

фразеалагізм

марфалагічныя асаблівасці

сінтаксічныя асаблівасці

канцэптуальныя асаблівасці

ад шчырай душы

ад'ектыўны

фразеалагічнае злучэнне

характарыстыка шчырасці і адкрытасці чалавека

браць грэх на сваю душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа вельмі важная частка чалавека, яе нельга забруджваць

выварочваць душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа павінна быць “чыстай”

вярэдзіць душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа павінна быць “чыстай”

да душы / па душы Падаюцца варыянты аднаго і таго ж фразеалагізма

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

душа - апошняя інстанцыя ў выбары

душа нараспашку / нарасхрыст

ад'ектыўны

фразеалагічнае зрашчэнне

характарыстыка шчырасці і адкрытасці чалавека

душа крывёю абліваецца

прыслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа - самая чуллівая частка чалавека, душа на ўсё рэагуе

душа не ляжыць

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

душа - апошняя інстанцыя ў выбары

душа не на месцы

ад'ектыўны

фразеалагічнае адзінства

душа павінна быць “чыстай”

душа ные / гарыць

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

душа павінна быць “чыстай”

душа пажадае / колькі душа пажадае

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

душа - апошняя інстанцыя ў выбары

душа разрываецца на часткі

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

душа - самая чуллівая частка чалавека, душа на ўсё рэагуе

душа ў пяткі схавалася

прыслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа - самая чуллівая частка чалавека, душа на ўсё рэагуе

душой і целам

прыслоўны

фразеалагічнае злучэнне

характарыстыка шчырасці і адкрытасці чалавека

з адкрытай душой

ад'ектыўны

фразеалагічнае злучэнне

характарыстыка шчырасці і адкрытасці чалавека

з лёгкай душой

ад'ектыўны

фразеалагічнае злучэнне

характарыстыка шчырасці і адкрытасці чалавека

з мілай душою

ад'ектыўны

фразеалагічнае злучэнне

характарыстыка шчырасці і адкрытасці чалавека

з цяжкай душой

ад'ектыўны

фразеалагічнае злучэнне

душа павінна быць “чыстай”

кошкі на душы скрабуцца / кошкі душу скрабуць

прыслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа павінна быць “чыстай”

муціць / замуціць душу

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

душа павінна быць “чыстай”

на душы

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

стан душы характэрызуе чалавека

на сподзе душы

прыслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа павінна быць чыстай, адкрытай

наступаць / наступіць на душу

прыслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа - неад'емная частка чалавека, яго сумленне, яе трэба берагчы

не чуць душы

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

душа - апошняя інстанцыя ў выбары, да яе трэба прыслухоўвацца

нібы камень з душы зваліўся

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

душа павінна быць “чыстай”

пакласці / класці душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа - паказальнік добрага выканання пэўнай справы

пакрывіць душой

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа вельмі важная частка чалавека, яе нельга забруджваць

пераварочваць душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа - самая чуллівая частка чалавека, душа на ўсё рэагуе

пераядаць / ад'ядаць душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

трэба быць асцярожным з чужой душой, берагчы яе

плюнуць / пляваць у душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае адзінства

трэба быць асцярожным з чужой душой, берагчы яе

прадаць душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа - неад'емная частка чалавека, яго сумленне, яе трэба берагчы

раздзіраць душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

трэба быць асцярожным з чужой душой, берагчы яе

раскрываць / раскрыць / адкрываць сваю душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

характарыстыка шчырасці і адкрытасці чалавека

са спакойнай душой

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

душа павінна быць “чыстай”

скінуць з душы цяжар

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа павінна быць “чыстай”

скрывіць душой

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа павінна быць “чыстай”

скрэбсці за душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

трэба быць асцярожным з чужой душой, берагчы яе

стаяць над душой

дзеяслоўны

фразеалагічнае адзінства

трэба быць асцярожным з чужой душой, берагчы яе

схапіць за душу / браць за душу / узяць / хапаць за душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

трэба быць асцярожным з чужой душой, берагчы яе

труціць душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

трэба быць асцярожным з чужой душой, берагчы яе

увайсці / уваходзіць у душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа - апошняя інстанцыя ў выбары

удыхнуць душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

наяўнасць душы абазначае жыццё

узяць грэх на сваю душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа павінна быць “чыстай”

укласці / укладваць / улажыць душу

прыслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

душа - паказальнік добрага выканання пэўнай справы

усёй душой

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

характарыстыка шчырасці і адкрытасці чалавека

усімі сіламі душы

прыслоўны

фразеалагічнае адзінства

душа - паказальнік добрага выканання пэўнай справы, характарыстыка шчырасці і адкрытасці чалавека

цягнуць душу / за душу

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

трэба быць асцярожным з чужой душой, берагчы яе

чытаць у душы

дзеяслоўны

фразеалагічнае зрашчэнне

трэба быць асцярожным з чужой душой, берагчы яе

Такім чынам, праведзены марфалагічны аналіз паказаў, што пераважаюць фразеалагізмы з фраземай “душа”, якія суадносяцца з дзеясловам, сінтаксічны - пераважаюць фразеалагічныя зрашчэнні.

Атрыманыя вынікі прадстаўленя ў наступных табліцах.

Марфалагічныя асаблівасці

тып фразеалагізма

колькасць

працэнтныя суадносенні

дзеяслоўныя

22

46%

прыслоўныя

19

39,4%

ад'ектыўныя

7

14,6%

Сінтаксічныя асаблівасці

тып фразеалагізма

колькасць

працэнтныя суадносенні

фразеалагічнае зрашчэнне

26

54,2%

фразеалагічнае адзінства

15

31,2%

фразеалагічнае злучэнне

7

14,6%

Канцэптуальны аналіз дазволіў вылучыць наступныя кампаненты фраземы “душа” ў беларускай нацыянальнай карціне свету: “душа як характарыстыка шчырасці і адкрытасці чалавека”, “душа вельмі важная частка чалавека, яе нельга забруджваць”, “душа павінна быць “чыстай”, “душа - апошняя інстанцыя ў выбары”, “душа - неад'емная частка чалавека, яго сумленне, яе трэба берагчы”, “душа - самая чуллівая частка чалавека, душа на ўсё рэагуе”, “трэба быць асцярожным з чужой душой, берагчы яе”, “душа - паказальнік добрага выканання пэўнай справы”, “душа паказальнік жыцця, жывой істоты”.

Усе вылучаныя характарыстыкі падкрэсліваюць важнасць душы як часткі чалавека, вызначаюць чысціню душы як каштоўнасны, маральны арыентыр.

Заключэнне

Фразеалагізмы выступаюць у якасці сродка вобразнага адлюстравання свету, яны ўбіраюць у сябе міфалагічныя, рэлігійныя, этычныя ўяўленні народаў розных пох і пакаленняў. Фразеалагічны склад мовы з'яўляецца непасрэдным кампанентам культуры народа, які адлюстроўвае асаблівасці яго духоўнага складу. Ужыванне фразеалагізмаў ажыўляе мову і ўпрыгожвае як гаворку, так і мастацкі твор.

У нашай працы было праведзена даследаванне фразеалагічных адзінак з кампанентам “душа” паводле вызначэння іх марфалагічных, сінтаксічных і канцэптуальных асаблівасцей. Праведзены марфалагічны аналіз паказаў, што пераважаюць фразеалагізмы з фраземай “душа”, якія суадносяцца з дзеясловам (22 прыклады), потым - фразеалагізмы, якія суадносяцца з прыслоўем (19 прыкладаў) і ад'ектыўныя фразеалагізмы (7 прыкладаў). Фразеалагічных звароткаў іменных і выслоўяў не вызначана.

Сінтаксічны аналіз паказаў, што пераважаюць фразеалагічныя зрашчэнні (26 прыкладаў), потым - фразеалагічныя адзінствы (15 прыкладаў) і фразеалагічныя злучэнні (7 прыкладаў).

Канцэптуальны аналіз дазволіў вылучыць наступныя кампаненты фраземы “душа” ў беларускай нацыянальнай карціне свету: “душа як характарыстыка шчырасці і адкрытасці чалавека”, “душа вельмі важная частка чалавека, яе нельга забруджваць”, “душа павінна быць “чыстай”, “душа - апошняя інстанцыя ў выбары”, “душа - неад'емная частка чалавека, яго сумленне, яе трэба берагчы”, “душа - самая чуллівая частка чалавека, душа на ўсё рэагуе”, “трэба быць асцярожным з чужой душой, берагчы яе”, “душа - паказальнік добрага выканання пэўнай справы”, “душа паказальнік жыцця, жывой істоты”.

Усе вылучаныя характарыстыкі падкрэсліваюць важнасць душы як часткі чалавека, вызначаюць чысціню душы як каштоўнасны, маральны арыентыр.

Такім чынам, быў праведзены комплексны аналіз фразеалагізмаў з фраземай “душа”.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Абабурка М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. - Мн., 1994.

2. Абаева М.К. Фразеологическая семантика как часть языковой картины мира // Национально-культурный компонент в тексте и языке. Ч.2. - Мн., 1999. - С. 3-4.

3. Аксамітаў А. Беларуска-славянскія (балгарскія, польскія, рускія) і беларуска-неславянскія (англійскія, нямецкія) ізафраземы - падабенства і адрозненні. - Мн., 1998.

4. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. - Мн., 1978.

5. Виноградов В.В. Основные понятия русской фразеологии. - Л.,1946.

6. Влахов С.В., Флорин С.С. Непереводимое в переводе. - М., 1980.

7. Воркачев С.Г. Культурный концепт и значение / С.Г. Воркачев // Труды Кубанского государственного технологического университета. Сер. Гуманитарные науки. - Краснодар, 2003. - Т. 17, вып. 2. - С. 268-276.

8. Воркачев С.Г. Лингвокультурология, языковая личность, концепт: становление антропоцентрической парадигмы в языкознании / С.Г. Воркачев // Филологические науки. - 2001. - №1. - С. 64-72.

9. Гаўрош Н.В. Фразеалагічны слоўнік. - Мн., 1973.

10. Горбань В.В., Яроцкая Г.С. Национально-культурная специфика идиом (на материале русского и украинского языков) // Актуальные проблемы исследования языка и речи. Ч. 3. - Мн., 1998. С. 161-164.

11. Жуков В.П. Роль образности (метафоричности) в формировании целостного значения фразеологизма // Проблемы фразеологии и задачи ее изучения в высшей и средней школе. - Вологда, 1967. С. 103-112.

12. Золотых Л.Г. Когнитивно-дискурсивные основы фразеологической семантики. Автореф. дис... канд. наук. - Белгород, 2008.

13. Каримова Р.А. Интерпретация текста в плане лингвокультурологии // Сборник научных трудов / под общ. ред. д-ра филологич. наук, профессора А.А. Аминовой, д-ра филологич. наук, профессора Н.А. Андрамоновой. - Казань, 2003.

14. Каховская Л.Ф. Коннотативное значение славянских изофразем // Актуальные проблемы славянской фразеологии. - Гомель, 1999. С. 62-65.

15. Концептуализация и смысл: Сб. науч. тр. - Новосибирск, 1990.

16. Лепешаў І.А. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. - Мн., 1984.

17. Лепешаў І.А. Фразеалогічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. - Мн., 1993.

18. Лепешаў І.А. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. - Мн., 1998.

19. Малоха М. Хвойныя дрэвы ў народнай культуры і фразеалогіі славян // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4. 1997. №1. С. 40-44.

20. Малько Г.І. Аб перакладзе фразеалагізмаў з рускай мовы на беларускую // Актуальные проблемы исследования языка и речи. Ч. 2. - Мн., 2001. - С. 184-186.

21. Манастэрска Э. “Дуб” в языковой картине мира (на материале польских пословиц, сказок и загадок) // Актуальные проблемы исследования языка и речи. Ч. 2. - Мн., 2001. - С. 160-163.

22. Маслова В.А. Лингвокультурология: учеб. пособие. - М., 2001.

23. Маслова В.А. О роли этнокультурных факторов в формировании семантики славянской фразеологии // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства. Ч.2. - Віцебск, 1997. - С. 323-327.

24. Маслова В.А. Когнитивная лингвистика. - Мн., 2004.

25. Мокиенко В.М. Славянская фразеология. - М., 1980.

26. Пиво А. Соотнесенность фразеологизмов в русском и белорусском языках (структурно-семантический аспект) // Славянскае пісьменства: вытокі, гісторыя, сучаснасць. - Брэст, 1994. - С. 50-51.

27. Терехова Л.И. Историческое изучение устойчивых сравнений восточнославянских языков // Актуальные проблемы славянской фразеологии. - Гомель, 1999. - С. 41-43.

28. Трыпуціна Т.М. Аналіз слова і фразеаўжыванне ў мастацкім тэксце: з нарысаў пра мову Янкі Брыля. - Мн., 1984.

29. Фёдоров А.В. Основы общей теории перевода. - М.,1968.

30. Чернышова Л.В. Национальный характер русских и белорусских фразеологизмов с компонентом мед // Национально-культурный компонент в тексте и языке. Ч.2. - Мн., 1999. - С. 50-54.

31. Шанский Н.М. Фразеология современного русского языка. - М., 1985.

32. Шарай А.В. Балота як замагільны свет і яго “жыхары” (на аснове фразеалагічнага матэрыялу беларускай мовы) // Национально-культурный компонент в тексте и языке. Ч.2. - Мн., 1999. - С. 54-56.

33. Шарая О.Н. Лексема куст в контексте повседневности // Национально-культурный компонент в тексте и языке. Ч.2. - Мн., 1999. - С. 84-86.

34. Янкоўскі Ф. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне. - Мн., 1968.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.

    дипломная работа [106,7 K], добавлен 16.10.2013

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

  • Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.

    курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Прадмет, задачы і значэнне курса "Гісторыя беларускага мовазнаўства". Развіццё граматычнай думкі ва ўсходніх славян старажытнай пары, перадумовы кнігадрукавання. Старажытныя ўсходнеславянскія лексікаграфічныя дапаможнікі. Развіццё мовазнаўства ў ХІХ ст.

    курс лекций [44,9 K], добавлен 08.06.2009

  • Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.

    творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.