Лексіка са значэннем колеру ў паэме Я. Коласа "Новая зямля"
Біяграфія і творчы шлях Я. Коласа. Склад і структура поля колеру ў мове паэмы "Новая зямля", класіфікацыя люксонімаў. Самае аб’ёмнае мікраполе. Характарыстыка асаблівасцяў функцыянавання каляронімаў. Разнастайнасць лексічных сродкаў з адценнем колеру.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.03.2012 |
Размер файла | 41,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
Увоздіны
Раздзел 1. Біяграфія і творчы шлях Я. Коласа
Раздзел 2. Разнастайнасць лексічных сродкакў са значэннем колеру ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”
2.1 Склад і структура поля колеру ў мове паэмы Я.Коласа “Новая зямля”
2.2 Класіфікацыя каляронімаў і люксонімаў у паэме Я.Коласа “Новая зямля”. Самае аб'ёмнае мікраполе
2.3 Характарыстыка асаблівасцяў функцыянавання каляронімаў
2.4 Разнастайнасць лексічных сродкаў з адценнем колеру
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Тэмай нашай курсавой работы з'яўляецца лексіка са значэннем колеру ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”.
Слова са значэннем колеру ў любой мове стварае лексіка-семантычнае поле колеру. Гэтыя палі могуць разглядацца ў розных аспектах: фармальным, функцыянальным, семантычным і г.д. Словы са значэннем колеру пастаянна развіваюцца і змяняюцца ў мове. Вынікам семантычнага развіцця слоў са значэннем колеру з'явілася сумяшчэнне ў мове іх прамых, пераносных і сімвалічных значэнняў, што актыўна выкарыстоўвалася і выкарыстоўваецца ў розных відах моўнай мастацкай творчасці. У канструяванні свету мастацкага твора адметную ролю адыгрывае падбор колераабазначэнняў і іх выкарыстанне, таму што характар функцыянавання лексікі за значэннем колеру адлюстроўвае самабытнасць стылю аўтара, яго творчую індывідуальнасць і непаўторнасць светабачання. Таму невыпадкова намаганні многіх літаратурных даследчыкаў накіраваны на вывучэнне колеравага светабачання пісьменнікаў і паэтаў. Гэту праблему разглядалі замежныя даследчыкі, такія як М. Дэрыберэ, Р. Івенс, І. Кулікова, С. Бекава і іншыя. Менш актыўна праблемы колера- і святлоабазначэння вывучаліся беларускімі даследчыкамі. Так, тэма знайшла адлюстраванне ў працах Л. Сямешкі і Н. Мажэйкі, у асобных артыкулах іншых даследчыкаў. Некалькі значных работ тэме колераабазначэння ў творах Я. Коласа прысвяціў дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага Дзяржаўнага Універсітэта ім. П.М. Машэрава, кандыдат навук Ю.М. Бабіч.
Лексіка са значэннем колеру актыўна выкарыстоўваецца ва ўсіх жанрах літаратуры як яркі і многафункцыянальны мастацкі сродак, але па сэнсавай і эмацыянальнай насычанасці галоўнае месца займае паэзія. Вывучаліся колераабазначэнні многіх рускіх і беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: С. Ясеніна, А. Блока, Ул. Маякоўскага, Н. Гілевіча, Ул. Караткевіча і інш. Нашу ўвагу прыцягнула паэма Я. Коласа “Новая зямля”. І вось чаму.
У розны час былі выдадзены вялікія работы, звязаныя з творчай біяграфіяй Я.Коласа. Рознабакова на працягу доўгага часу вывучаўся лёс паэта-класіка. Розныя былі і адносіны да творчасці паэта. Так у 30-я гады крытыкі Л. Бэндэ, А. Кучар і іншыя закляймілі паэму “Новая зямля” за тое, што ў ёй праслаўляецца ўласніцтва і, як яны пісалі, ідэя стварэння заможных хутарскіх гаспадарак. Крыху пазней паэма была “рэабілітавана”. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграў артыкул даследчыка Міхася Ларчанкі “Паэмы вялікай мастацкай сілы”, апублікаваны ў газеце ЛіМ у чэрвені 1939 года: “…Паэма “Новая зямля” - гэта мастацкая эпапея, дзе ў высокамастацкай форме рэалістычна паказана жыццё працоўнага беларускага сялянства ў канцы ХІХ стагоддзя, яго быт, норавы і звычаі, дзе праўдзіва выражаны думы і надзеі, імкненні і спадзяванні сялянскіх мас аб свабодзе і вызваленні з-пад гнёту царызму і памешчыкаў” (18, 11 чэрв.).
Вывучаліся і даследваліся праблемы, узнятыя Я. Коласам у паэме “Новая зямля”, асаблівасці паэтычнай структуры твора, складанасць і арыгінальнасць кампазіцыі паэмы, моўныя сродкі і прыёмы передачы настрою галоўных герояў - аднак асобных работ, звязаных з праблемай вывучэння колераабазначэнняў (лексікі са значэннем колеру) у творах Я.Коласа, як нам вядома, вельмі мала. А паэзія Я. Коласа, яго апісанні краявідаў, нашай Бацькаўшчыны дае багаты матэрыял для даследавання.
Даследаванне сістэмы колераабазнчэнняў паэтычнага мастацкага твора, якім з'яўляецца паэма Я. Коласа “Новая зямля”, дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы гэтага твора, але і пра спецыфіку колера-абазначэння пісьменніка, пра ўплыў колеравых комбінацый на ўспрыманне твора чытачом.
Розныя аспекты вывучэння слоў са значэннем колеру і святла маюць на мэце выяўленне спецыфікі ўспрымання пісьменнікам (і чытачом) адпаведных фарбаў у літаратурным творы, аналіз асацыятыўных сувязяў, якія пры гэтым узнікаюць.
Раздзел 1. Біяграфія і творчы шлях Якуба Коласа
Якуб Колас (сапр. Міцкевіч Канстанцін), нарадзіўся 03.11.1882 г. у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Мінскай вобласці ў сям'і лесніка. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёна (1902-1904), Пінкавічы Пінскага раёна (1904-1906), Верхмень Смалявіцкага раёна (1906). За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў звольнены (1906). Зімой 1906-1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, у 1908 г. - у прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. 15.09.1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912-1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходскай навучальні ў Пінску. У час першай імперыялістычнай вайны разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскай губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пермі. Летам 1917 г. накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. Па дэкрэце Савецкага ўрада ў пачатку 1918 г. звольнены з войска як настаўнік. Працаваў на Куршчыне настаўнікам, школьным інструктарам. Па выкліку ўрада БССР у маі 1921 г. пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння АН БССР (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 - лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946-1956) і БССР (1938-1956), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР.
Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, орданамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
Народны паэт БССР (1926). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1944).
Памёр 13.08.1956 г.
Пісаць пачаў на рускай мове. У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край» (14 верасня 1906 г. газета «Наша доля»). У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982), затым - кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У Пецярбургу ў 1913 г. асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў». У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926, 1-е выданне - Коўна, 1921), зборнік вершаў «Водгулле» (1922), паэма «Новая зямля» (1923), аповесць «У палескай глушы» (1923), зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925), аповесць «На прасторах жыцця» (1926, экранізавана ў 1929; уключаны і апавяданні, 2-е дапоўненае выданне ў 1928), аповесці «У глыбі Палесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934), зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946), зборнік вершаў «Мой дом» (1946), паэма «Рыбакова хата» (1947), трылогія «На ростанях» (1955, інсцэніравана пад назвай «Навальніца будзе» ў 1958; экранізавана ў 1960-1961 гг.), зборнік вершаў «Жыве між нас геній» (1952) і інш. Многія вершы Я.Коласа пакладзены на музыку. Аўтар твораў для дзяцей - паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.
Аўтар п'ес «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20-х гадах), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся» (1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця» (1917).
Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыка роднае мовы» (1926).
Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А.Пушкіна, паасобныя творы Т.Шаўчэнкі, П.Тычыны, А.Міцкевіча, Р.Тагора і інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).
Выйшлі Зборы твораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961-1964), 14-ці (1972-1978) тамах. Неаднаразова перавыдаваліся Выбраныя творы (апавяданні, вершы і паэмы).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».
У сваім даследаванні мы імкнемся вызначыць асаблівасці колеравай карціны свету ў паэме Я.Коласа “Новая зямля”, хочам паглыбіць прадстаўленне аб коласаўскім светаадчуванні, што вельмі важна для даследавання яго асобы ў цэлым, а таксама для адэкватнага ўспрымання яго паэтычных твораў.
Раздзел 2. Разнастайнасць лексічных сродкаў са значэннем колеру ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”
2.1 Склад і структура поля колеру ў мове паэмы Я. Коласа “Новая зямля”
Словы са значэннем колеру (ці інакш каляронімы) валодаюць істотным сімвалічным патэнцыялам, адыгрываюць значную ролю ў выяўленні аўтарскай задумы і забеспячэнні своеасаблівага эстэтычнага дыялогу паміж пісьменнікам і чытачом.
Можна меркаваць, што каляронімы заўсёды з'яўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю. Гэта значыць, не проста фігуруюць у якасці лагічнага азначэння, а выкарыстоўваюцца менавіта як сродак дасягнення вобразнасці. Напрыклад, традыцыйнае для беларусаў спалучэнне белы снег ілюструе, у першую чаргу, каларыстыку прыроды нашай краіны. Але гэтае словазлучэнне ў народаў Поўначы выклікае іншыя асацыяцыі, бо для абазначэння розных адценняў снегу раніцай, удзень, увечары яны карыстаюцца больш як дваццаццю назвамі белага.
Прыблізна тое самае назіраецца пры параўнальным аналізе колеравых пераваг еўрапейцаў і азіятаў. Калі, напрыклад, белы і чырвоны колеры з'яўляюцца дастаткова частотнымі ў творах нашых пісьменнікаў, то ў мастакоў слова Усходу яны рэдкаўжывальныя. І, наадварот, высокай прадукцыйнасцю вызначаюцца шэры і карычневы (колеры пяску, гор), якія пры гэтым не маюць адмоўнай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі. Таму можна сцвярджаць, што шэраг розных фактараў уплывае на выбар аўтарам таго ці іншага каляроніма, на фармаванне яго колеравай эстэтыкі ўвогуле.
На наш погляд, складае несумненную цікавасць вызначэнне спецыфікі ўжывання колеравай лексікі ў творах Я.Коласа - пісьменніка, які, бадай, у найбольшай ступені адлюстраваў у мастацкім тэксце нацыянальныя асаблівасці свайго этнасу, у значнай ступені перадаў беларускую моўную мадэль свету. "Нацыянальнасць паэта, - заўважае Р. Барадулін, - вызначаецца па тым, як бачыць і што бачыць ён"(4, с.209.) А бачанне свету ў колеры - адно з найбольш моцных чалавечых адчуванняў, - падкрэслівае рускі даследчык І. Кулікова. "Мы даволі лёгка запамінаем фарбы, і зрокавае ўяўленне няцяжка выклікаць, назваўшы адпаведнае слова. Таму моўныя сродкі абазначэння колеру, даступныя не толькі розуму, але і пачуццю, валодаюць вялікімі выяўленчымі магчымасцямі"(16, с.10).
У працэсе удумлівага аналізу паэмы нам удалося выявіць склад і структуру поля колеру ў мове Я. Коласа. Гэта поле ўключае 378 колераабазначэнняў і складаецца з 8 мікрапалёў. У шэрагу храматычных колераў дамінантамі мікрапалёў з'яўляюцца колераабазначэнні: чырвоны (і яго адценні), сіні, зялёны, жоўты.
Асаблівасцю паэзіі Я. Коласа з'яўляецца тое, што ў яго полі колеру ў адрознненні ад агульнамоўнага, у якім дамініруе прыметнік жоўты, найбольш актыўным і частаўжывальным з'яўляецца слова залаты. Колераабазначэнне залаты стварае ўласны словаўтваральны рад (залаты - залацісты, пазалочаны, блішчасты, бліскучы, агнявы, іскрысты, залаценькі, брыльянцісты, злата, блеск-ззянне, як сонца ясны; як сонца, засвяціўся; злучэнне блеску, ззяння, цені; сонцам ззяе).
Сярод слоў, што абазначаюць ахраматычныя колеры, семантычным крытэрыям лексем-дамінантаў адпавядаюць словы белы (чысцюткі, чысценькі, светлы, бялюткі, бела-рунны; хмары, як палотны; белы, бялявы, бель; і снегам вочы зашывае) і чорны (цёмны, як солак; цьма, голы, цемраністы; густы дзегаць; талая зямля; чорнагаловы).
Выдзяляецца яшчэ адно мікраполе з дамінантай - шэры. І хаця дадзенае колераабазначэнне не адпавядае асноўным патрабаванням лексем-дамінантаў (шэры - гэта колер, што атрымліваецца пры змяшэнні чорнага з белым), але вакол яго групуецца рад сінонімаў, што ствараюць мікраполе з дамінантай шэры (шэры - сівы, сівенькі, сівак, сівец убогі, бы пена, шарак, срэбралітны, сярэбраны, шэранькі).
Такім чынам, вакол лексем чырвоны, сіні, зялёны, жоўты, залаты, шэры, белы і чорны групуюцца асноўныя мікрапалі.
Прысутнічаюць у творы таксама і складаныя колераабазначэнні-прыметнікі бела-ружовы , густа-белы, ружова-сіні, мёртва-белы, счырван-жоўты, счырвона-рыжы, румяна-белы.
У паэме сустракаюцца таксама словы, якія звычайна не маюць пэўнага колеравага значэння, але ў кантэксце яго набываюць. Напрыклад, празрысты (у значэнні чысты, белы), цёмна-брудны (у значэнні чорны).
2.2 Класіфікацыя каляронімаў і люксонімаў у паэме Я. Коласа “Новая зямля”. Самае аб'ёмнае мікраполе
Лексіка-граматычныя разрады слоў са значэннем колеру характэрызуюцца разнастайнасцю, найбольшая колькасць з якіх прыпадае на прыметнікі, што ўжываюцца ў ролі азначэнняў-назваў колеру і азначэнняў-эпітэтыў. На другім месцы па частотнасці выкарыстання - дзеясловы, што служаць яскравым сродкам метафарызацыі, на трэцім - назоўнікі і прыслоўі, што выяўляюць статычныя прыметы. Дарэчы, такога тыпу колераабазначэнне характэрнае не толькі для лексікі Я.Коласа, але і для іншых паэтаў Беларусі (такіх як Н. Гілевіч, Я. Купала), што хутчэй за ўсё сведчыць аб умовах жыцця, створаных прыродай і выхаваннем.
Згодна класіфікацыі Ю.М. Бабіча (5,с.26) усю лексіку са значэннем колеру паэмы Я. Коласа “Новая зямля” можна падзяліць наступным чынам (табліца 1):
Табліца 1
Колеракод/ адценне колеру |
Колькасць паўтарэнняў у творы |
Прыналежнасць да часціны мовы |
Колеракод/адценне колеру |
Колькасць паўтарэнняў у творы |
Прыналежнасць да часціны мовы |
|
Каляронімы |
Люксонімы |
|||||
Чырвоны |
14 |
Прым. |
Святло |
|||
красны |
1 |
Прым. |
светлы |
7 |
Прым. |
|
медны |
1 |
Прым. |
свет |
3 |
Наз. |
|
агнявокі |
2 |
Прым. |
светла |
1 |
Прысл |
|
акрываўлены/крывавы |
2 |
Прым. |
свеціць |
5 |
Дзеяс. |
|
пякельны |
1 |
Прым. |
асвятляць |
4 |
Дзеяс. |
|
румяны |
1 |
Прым. |
прамяністы |
1 |
Прым. |
|
ружовы |
1 |
Прым. |
Ярка-светлы |
1 |
Прым. |
|
агнявы |
1 |
Прым. |
Праменна-светлы |
1 |
Прым. |
|
вогненны |
1 |
Прым. |
нясветла |
1 |
Прысл |
|
крывава-багравы |
1 |
Прым. |
Сляпячы |
1 |
Прым. |
|
чырванаваты |
1 |
Прым. |
Бляск/блеск |
11 |
Наз. |
|
багра |
3 |
Наз. |
блішчасты |
2 |
Прым. |
|
агнепаскі |
1 |
Наз. |
Блеск-ззянне |
1 |
Наз. |
|
чырвань |
1 |
Наз. |
пабліскваць |
1 |
Дзеяс. |
|
румянець |
1 |
Дзеяс. |
бліскавіца |
1 |
Наз. |
|
красаваць |
2 |
Дзеяс. |
заблішчаць |
6 |
Дзеяс. |
|
чырванець |
2 |
Дзеяс. |
бліскучы |
4 |
Прым. |
|
Чырвань-ззянне |
1 |
Наз. |
блісканне |
1 |
Наз. |
|
Жоўты |
4 |
Прым. |
бліскаць |
1 |
Дзеяс. |
|
жоўценькі |
2 |
Прым. |
блішчыць |
1 |
Дзеяс. |
|
руды |
1 |
Прым. |
Блескі-плямы |
1 |
Наз. |
|
Счырвона-рыжы |
1 |
Прым. |
Ззянне |
2 |
Наз. |
|
Счырван-жоўты |
1 |
Прым. |
ззяць |
17 |
Дзеяс. |
|
жаўточак |
1 |
Наз. |
зіхцець |
1 |
Дзеяс. |
|
пажаўцець |
1 |
Дзеяс. |
Чырвань-ззянне |
1 |
Наз. |
|
Рыжэць/вырыжэць |
2 |
Дзеяс. |
Ясны |
6 |
Прым. |
|
Залаты |
15 |
Прым. |
праяснілась |
2 |
Дзеяс. |
|
пазалочаны |
2 |
Прым. |
яснавокі |
2 |
Прым. |
|
залаценькі |
2 |
Прым. |
Яркі |
|||
златаліты |
1 |
Прым. |
яскравы |
1 |
Прым. |
|
златавалосы |
1 |
Прым. |
Агністы |
2 |
Прым. |
|
Пазалота/золата |
4 |
Наз. |
агняпіс |
1 |
Наз. |
|
златаблескі |
1 |
Наз. |
агнявы |
2 |
Прым. |
|
Зялёны |
13 |
Прым. |
Пералівацца |
1 |
Дзеяс. |
|
зелянюсенькі |
1 |
Прым. |
пералівы |
1 |
Наз. |
|
Сцямна-зялёны |
1 |
Прым. |
Гарэць |
9 |
Дзеяс. |
|
зеляненькі |
1 |
Прым. |
палаць |
8 |
Дзеяс. |
|
ззелянеў |
1 |
Дзеяс. |
мігацець |
4 |
Дзеяс. |
|
зялёнка |
1 |
Наз. |
сляпячы |
1 |
Прым. |
|
зелянець |
1 |
Дзеяс. |
замігаць |
1 |
Дзеяс. |
|
травяны |
1 |
Прым. |
Гарыць-дрыжыць |
1 |
Дзеяс. |
|
Сіні |
3 |
Прым. |
Міганне-дрыгаценне |
1 |
Наз. |
|
Ясна-сіні |
1 |
Прым. |
вогнямгненная |
1 |
Прым. |
|
блакітны |
2 |
Прым. |
міргануць |
1 |
Дзеяс. |
|
Зсіня-цёмна |
1 |
Прысл. |
Гарыць-ірдзіцца |
1 |
Дзеяс. |
|
Сіне-дымны |
1 |
Прым. |
Іскрысты |
|||
сіняваты |
1 |
Прым. |
Заіскрыцца |
2 |
Дзеяс. |
|
сінь |
1 |
Наз. |
лучыцца |
1 |
Дзеяс. |
|
сінець |
1 |
Дзеяс. |
Іскры-зорачкі |
1 |
Наз. |
|
Ружова-сіні |
1 |
Прым. |
||||
Белы |
24 |
Прым. |
Цёмны |
11 |
Прым. |
|
Румяна-белы |
1 |
Прым. |
Цёмна |
1 |
Прысл |
|
снежны |
1 |
Прым. |
цямраны |
1 |
Прым. |
|
брыльянцісты |
2 |
Прым. |
цяністы |
1 |
Прым. |
|
празрысты |
1 |
Прым. |
цямнюсенькі |
1 |
Прым. |
|
Срэбралітны |
1 |
Прым. |
зацьменне |
1 |
Наз. |
|
бялявы |
1 |
Прым. |
Цёмна-брудны |
1 |
Прым. |
|
срэбны |
2 |
Прым. |
Ноч-аблога |
1 |
Наз. |
|
Мёртва-белы |
2 |
Прым. |
цьма/цемра |
6 |
Наз. |
|
Румяна-белы |
1 |
Прым. |
цень |
4 |
Наз. |
|
бялюткі |
4 |
Прым. |
Ноч-цямніца |
1 |
Наз. |
|
Бела-рунны |
1 |
Прым. |
амярцвелы |
2 |
Прым. |
|
белаваты |
4 |
Прым. |
Багна-цьма |
1 |
Наз. |
|
срэбнавокі |
1 |
Прым. |
цемраністы |
1 |
Прым. |
|
цьмяны |
2 |
Прым. |
||||
Бела-ружовы/ружова-белы |
2 |
Прым. |
цьмяна |
1 |
Прысл |
|
Густа-белы |
1 |
Прым. |
Змрок |
1 |
Наз. |
|
збялелы |
1 |
Прым. |
мрок |
2 |
Наз. |
|
ледзяны |
2 |
Прым. |
хмуры |
1 |
Прым. |
|
срэбраводны |
1 |
Прым. |
мёртвы |
1 |
Прым. |
|
бель |
3 |
Наз. |
смутна |
1 |
Прысл |
|
пабялець |
1 |
Дзеяс. |
смутны |
1 |
Прым. |
|
Срэбра-друзачкі |
1 |
Наз. |
імгла |
1 |
Наз. |
|
празрысты |
1 |
Прым. |
мгліцца |
1 |
Дзеяс. |
|
Ружова-бледна |
1 |
Прысл |
мярцвячы |
1 |
Прым. |
|
бялютка |
1 |
Прысл |
голы |
7 |
Прым. |
|
Пучочкі-златаблескі |
1 |
Наз. |
палысець |
1 |
Дзеяс. |
|
Шэры |
4 |
Прым. |
||||
Шэра-будны |
1 |
Прым. |
||||
сівенькі |
1 |
Прым. |
||||
сівы |
4 |
Прым. |
||||
сівак |
1 |
Наз. |
||||
сівец |
1 |
Наз. |
||||
сталёвы |
1 |
Прым. |
||||
шарак |
1 |
Наз. |
||||
шэранькі |
1 |
Прым. |
||||
пасівець |
1 |
Дзеяс. |
||||
Чорны |
9 |
Прым. |
||||
чарнець |
2 |
Дзеяс. |
Такім чынам, мы бачым, што самым аб'ёмным з'яўляецца мікраполе белага колеру. Яно ўключае 62 колераабазначэнні і 19 адценняў, з дамінантай поля - белага колеру. Мікраполе другое по частотнасці - чырвонае. Яно ўключае 38 колераабазначэнняў і 11 адценняў. Мікраполе сіняга колеру ўключае 12 колераабазначэнняў і 6 адценняў, з дамінантай поля - сіняга колеру. Мікраполе жоўтага колеру уключае 13 колераабазначэнняў і 5 адценняў, з дамінантай поля - жоўтага колеру. Вылучаецца таксама мікраполе залатога колеру з 26 колераабазначэннямі і 5 адценнямі. З ахраматычных колераў у паэме “Новая зямля” сустракаюцца 11 колераабазначэнняў чорнага колеру ; 16 колераабазначэнняў шэрага колеру і 6 яго адценняў.
2.3 Характарыстыка асаблівасцяў функцыянавання каляронімаў
каляронімаў люксонімаў мова паэма
Асноўным крытэрыем прыгажосці ў класічнай эстэтыцы лічыцца ізаляваны колер. У лінгвістыцы галоўнымі крытэрыямі ізаляванасці колеру з'яўляюцца адсутнасць спалучэння аднага колеру з іншымі і адпаведны кантэкст, які рэгулюе пэўную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку слоў са значэннем колеру.
У Я. Коласа вылучаюцца два ізаляваных (чыстых) найбольш любімых аўтарам колера - белы і чырвоны. Яны самыя частотныя ў паэме “Новая зямля”.
Пры гэтым выяўляецца багацце і разнастайнасць адценняў колеру, што дапамагае дасягнуць незвычайнай вобразнасці апісання.
Самым частотным у творах Я. Коласа з'яўляецца каляронім белы. Намі зафіксавана 62 выпадкі яго ўжывання, у тым ліку 54 прыметнікі, 1 дзеяслоў, 5 назоўнікаў, 2 прыслоўі. Як бачна, большасць слоў са значэннем колеру - прыметнікі. Гэта тлумачыцца тым, што пісьменнік выкарыстоўвае колераабазначэнні ў звычайным граматычным афармленні: колеравая прымета рэалізуецца праз прыметнікі.
У еўрапескіх народаў белы колер атаясамліваецца з найвышэйшай святасцю, сімвалізуе “чысціню, нявіннасць, згоду, святло, мудрасць... бязвіннасць і праўду” (21, с.61), гармонію, традыцыі, веру, мір, ачышчальную ваду, а ў славян гэта яшчэ і ўвасабленне духоўнай велічы. Лексіка з колеракодам “белы” мае ў кантэксце паэта станоўчую канатацыю, вызначаецца разнастайнасцю, але дамінуюць прыметнікі, што ўжываюцца як у ролі азначэння-назвы колеру (Плылі, як гускі маладыя), Чародкай белай над лугамі (1,с.27); З павязкай белай, даматканай (1,с.56); Над белым дахам, як карона, Красуе комінак чырвоны (1,с.81); Абрусам белым стол засланы (1,с.111); На ніцях белай павуціны/ прывозяць восень павучкі (1,с.123); І так прыгожа, так старанна/ Бярозе белай тчэ убранне (1,с.162), так і ў якасці азначэння-эпітэта (І ловіш белы пух рукою (1,с.154); А сетка белая гусцее/ І бліжай, бліжай снегам сее (1,с.154); У завітушках дым бялявы/ Нясе, як воблак кучаравы (1,с.162); А як усходзіцца завея,/ І вецер з снегам задурэе,/ Ды затрасецца віхрам белым (1,с.168).
Найбольш часта паэтам эстэтызуецца белы колер і яго адценні пры стварэнні пейзажаў, асабліва зімовых: І белаватаю смугою/ Туман навіснуў над зямлёю (1,с.236); І толькі зоркі пабялелі (1,с.163); Ды ўсё ж святлеюць даляў вочкі/ І іх бялюткія сарочкі./ Ёсць хараство і ў гэтых зімах/ І ў мёртва-белых тых кілімах (1,с.167); Любота, братцы! снег лятае,/ Ды так спакойна, так ціхутка!/ Куды ні глянь - усё бялютка(1,с.169).
Паўтарэнне ў кантэксце прыметніка белы павышае адчуванне ізаляванасці, дазваляе дакладна і тонка перадаць магію прыгажосці беларускай прыроды ў час панавання зімы, заварожвае, напаўняе душу спакоем, прадчуваннем здзяйснення чагосьці радаснага, доўгачаканага, патаемнага: Маўчалі/ Пад белай посцілкаю далі./ Там, угары, дальш з-па-над Нёмна/ Сяло глядзела зсіня-цёмна;/ Над ім стаяў дым белаваты (1,с.150); І бель над далямі звісае.../ сняжынкі жвавыя гуляюць,/ Садок і дворык засцілаюць/ Бялюткім, чыстым палаценцам (1,с.154); Назаўтра ўстанеш - свет змянёны,/ У новых хутрах вербы, клёны,/ І ўсюды чыста, бель такая,/ Што проста вочы адбірае (1,с.154-155).
Паспрабуем резгледзець асаблівасці коласаўскага выкарыстання колеракода "белы" ў розных аспектах. Спачатку прааналізуем семантычную структуру складаных каляронімаў - кампазітаў - колеракода "Белы":
1. Румяна-белая пампушка, / Чырвона зверху, сакаўная (1, с.202)
2. Ёсць хараство ў гэтых зімах/ І ў мёртва-белых тых кілімах (1,с. 167).
Усе адзначаныя ў межах колеракода "белы" кампазіты паводле структуры можна падзяліць на дзве групы:
а) колеравыя, у якіх асноўнае значэнне - ядро - выражана каляронімамі(1.)
б) умоўна-колеравыя, дзе перыферыя - факультатыўнае, дадатковае значэнне - або ядро рэпрэзентаваны няколеравымі лексемамі(2)
Каляронім румяна-белы мае поўны колератон. Другая група кампазітаў у значнай ступені выяўляе асаблівасці індывідуальна-аўтарскага светаўспрымання. Перыферыя складанага каляроніма мёртва-белы не рэалізуе непасрэдна колеравыя семы. Аднак, відавочна, ўплывае на спецыфіку ўспрымання колеру. Гаворка ідзе пра ізаляванасць белага колеру, яго эстэтызацыю.
Выпадкі эстэтызацыі белага колеру па-за "зімовым" кантэкстам адносна нешматлікія.
Як паказвае аналіз, ізаляваны белы колер сапраўды выклікае аўтарскае захапленне. У зімовых пейзажах ізаляванасць выяўляецца дастаткова выразна праз ужыванне асобных "няколеравых" лексем або праз кантэкст увогуле.
Чырвоны колер традыцыйна самы актыўны, падпарадкоўвае сабе ўсе астатнія колеры. Ён азначае жыццё, каханне, свабоду, урачыстасць і ў той жа час агонь, кроў. Максім Багдановіч, Паўлюк Трус, Уладзімір Караткевіч карысталіся колераабазначэннямі чырвонага колеру.
Са станоўчай канатацыяй Я.Колас выкарыстоўвае чырвоны колер, яго адценні агнёвы, багра, блізкі да іх колеракод “агонь” у якасці метафарызацыі: Красуе комінак чырвоны(1,с.81); І раптам робіць “махні-драла”,/Бяжыць на двор, увесь чырвоны (1,с.107);Кажух кароценькі, чырвоны(1,с.156); Той слуп -і страшны і цікавы - /Гарыць злавесна, увесь чырвоны (1,с.162); І толькі сонцаў круг чырвоны / Асыпле золатам кароны / Высокіх хвой у тым бары / І кіне багру па кары(1, с.216); Лажылась сонца пазалота / На верх лясоў чырвоным шляхям (1,с.234); А ў агародзе мак чырвоны (1,с.44); І ткуць чароўнае адзенне: / Шчыты агнёвыя, кароны, / То ярка-светлы, то чырвоны (1, с.192).
Прыметнік чырвоны аўтар можа ўжываць і для стварэння адмоўнай канатацыі вобразаў: Так і ўскіпіць, як рак чырвоны (1, с.190) - пра Ракоўскага; Густы, чырвоны след крываўкі! (1, с.263).
Для больш дакладнай характарыстыкі пэўнага прадмета ці рэаліі пісьменнік часта ўводзіць у кантэкст складаныя колераабазначэнні, здольныя максімальна поўна перадаць найдрабнейшыя нюансы колеру. Гэта не толькі дазваляе перадаць афарбоўку адпаведнага прадмета, але і выяўляе аўтарскую спецыфіку бачання свету ў колеры. Асабліва цікавыя, на наш погляд, пейзажныя замалёўкі, апісанне розных прыродных рэалій: Калі ў агністым мароз троне, / У крывава-багравай заслоне…(1,с.167).; Гарыць-дрыжыць агонь шумлівы, / А залатыя пералівы, / Вуглёў міганне-дрыгаценне / Ім ткуць чароўнае адзенне(1,с.192; І вось жахнула бліскавіца, / Як вогнямгненная крыніца, / І гром-пярун сталёвым бічам,/ Бы нейкі звер…(1,с.210); Ці не прыгожа ў кроплях роскі / Гарыць-ірдзіцца дрыгаценне (1,с.222).
Як бачна, пісьменнік па-майстэрску карыстаецца багатым патэнцыялам кампазітаў са значэннем чырвонага колеру. Зрэшты, больш правільна будзе сказаць, што не толькі карыстаецца, але і сам стварае складаныя словы для перадачы самых розных адценняў. Мы можам лёгка скласці зрокавае уяўленне яснага зімовага дня, калі мароз у крывава-багравай заслоне, або пераднавальнічнага часу, калі неба расквечваюць бледна-чырвоныя палосы агню. Цікава, што крывава-багровы - гэта "густа-чырвоны, пурпуровы". У сваю чаргу "пурпуровы" - "ярка-чырвоны з фіялетавым адценнем". А паколькі крывавы - таксама "ярка-чырвоны", то абедзьве часткі кампазіта фармальна маюць аднолькавае значэнне, але ў коласаўскім радку такім нетыповым спалучэннем ствараецца не нейкі алагізм, а яскравы і запамінальны вобраз. Пры гэтым аўтар не абмяжоўваецца каляронімамі -прыметнікамі і ў некаторых выпадках выказвае сваё замілаванне прыроднымі рэаліямі праз дзеясловы і назоўнікі з колеравым значэннем. Але калі параўнаем, у прыватнасці, два апошнія фрагменты, то заўважым, што колеравая прымета выяўляецца па-рознаму. Дзеяслоў гарыць-ірдзіцца стварае па-сапраўднаму дынамічны малюнак, дзе прымета знаходзіцца ў развіцці, у руху. Ірдзецца - вылучацца сваім ярка-чырвоным колерам, а першая частка - гарэць - яшчэ больш узмацняе адценне чырвонага.
Пейзажныя замалёўкі Я.Коласа набываюць асаблівую вобразнасць і маляўнічасць, калі ў тэксце ўжываюцца колеравыя або колера-светлавыя спалучэнні. Гэта нібы расквечвае фрагмент рознымі адценнямі чырвонага, усё гарыць, ззяе, пераліваецца: Усход жыве, гарыць, палае, / Слупы-праменні падымае(1,с.215); А як на ўсходзе чырвань грае! / Слупы такія паўставалі, / Пажарам страшным загулялі(1,с.165); Мароз - мастак і, пыхту поўны, / Узносіць слуп на неба роўны, / Высокі, вогненны, крывавы! (1,с.162); І лісце ў багру апранулі (1с.123). Сінтагмы крывавая чырвань і крывавая багра дастаткова блізкія па значэнні: крывавы - ярка-чырвоны, багра - густа-чырвоны, пурпуровы. Але ў мастацкім радку яны ўспрымаюцца па-рознаму, выклікаюць розныя асацыяцыі. Падобныя камбінацыі, на думку расійскай даследчыцы Л.Яромінай, можна разглядаць як метафарычныя эпітэты, дзе "галоўным становіцца прынцып канкрэтызацыі"(4,144). Уласна метафары са значэннем чырвонага колеру і яго адценняў найчасцей апісваюць усход сонца, пачатак дня. У метафарах выразна прасочваецца асацыяцыйная сувязь з агнём. Агонь як адна з зямных стыхій набывае ў Я. Коласа новую якасць, з'яўляецца аб'ектам аўтарскага захаплення і сродкам дасягнення вобразнасці. Адным з ключавых слоў тут выступае дзеяслоў гарэць, што адлюстроўвае дынамічны характар прыметы. "Асацыятыўныя сувязі паміж гэтымі вобразамі сталі з часм такія цесныя, - адзначае беларуская даследчыца А.К. Юрэвіч, - што дастаткова ў вершы з'явіцца аднаму з іх, як у свядомасці ўзнікае абавязкова і другі вобраз"(23, с.36-37). Аналізуючы згаданую групу каляронімаў, варта адзначыць, што амаль ва ўсіх выпадках яны маляўніча апісваюць усход сонца. Пісьменнік зачараваны гэтым відовішчам і такую зачараванасць даносіць да чытача. Тут дарэчы будзе прыгадаць меркаванне беларускага літаратуразнаўца А.Бельскага, які сцвярджае, што "Коласаў пейзаж світальнай пары струменіць зыркімі фарбамі, колерамі, ён пакідае ўражанне незвычайнай, грацыёзнай жывапіснасці. Усход сонца - урачыста-велічная і, разам з тым, таямніча-мудрая, вельмі суладная з'ява прыроды"(9, с.25). Падобныя пейзажныя малюнкі выразна выяўляюць эстэтычныя густы аўтара, у нейкай ступені адлюстроўваюць агульныя асаблівасці нацыянальнага ўспрымання прыродных рэалій.
Дастаткова частотным элементам кода "чырвоны" пры пейзажных замалёўках, апісанні стыхіі ў Я. Коласа выступае каляронім ружовы ("светла-чырвоны"): Ружовы захад повен ласкі, / І ціха звіслі агнепаскі, / Брыжы, тасёмкі і каралі (1,с.208); А на палях у белі жыта / Смех заблукае самавіта / Ружова-бледна чырвань-ззянне (1,с.212); Скрозь шоўк нябёс ружова-белы/ Рассыплюць радасныя стрэлы (1,с.212); Бела-ружовыя іх шаты / Вісяць маўклівы і зацяты (1,с.209).
Колераэлемент "ружовы" ўтварае колера-светлавыя і светла-колеравыя кампазіты. Пры гэтым звяртае на сябе ўвагу асаблівасць коласаўскага бачання колеру. Калі словы бела-ружовы і ружова-белы адлюстроўваюць у пэўным сэнсе рэальную афарбоўку, то лексема чырвань-ззянне якраз выяўляе індывідуальна-аўтарскае ўспрыманне фарбаў. Бо калі раскласці на асобныя кампаненты значэння апошні кампазіт, атрымаем "чырвона-бліскучы", дзе дамінуе чырвоны з нязначным адценнем светлага.
Не адзін раз Я. Колас ставіць побач прыметнікі белы і чырвоны. Такі прыём спрыяе стварэнню абагульнена-сімвалічнага значэння прыметнікаў, паглыбляе ўрачыстасць успрымання прадметаў, абазначаных каляронімамі “белы” і “чырвоны”, бо самі па сабе ізаляваныя колеры ўжо нясуць сэнс ўзнёсласці, урачыстасці, свята. А ўжыванне каляронімаў побач яшчэ больш нагнятае гэта ўспрыманне: Над белым дахам, як карона, / Красуе комінак чырвоны (1,с.81); Бела-ружовыя іх шаты/ Вісяць маўклівы і зацяты, / А кучаравыя клубішчы, / Як на ўсясветным пажарышчы, / Растуць, расквечваюць на сонцы / Свае клубочкі-валаконцы(1,с.209); Ляжала шынка, як кадушка, / Румяна-белая пампушка,/ Чырвона зверху, сакаўная,/ Як бы агонь у ёй палае, / А ніз бялюткі, паркалёвы (1,с.202-203); Кабеты, дзеўкі, маладзіцы / Ідуць-плывуць да плашчаніцы / У хустках белых і чырвоных (1,с.200); Убраны хораша, бы ў свята: / Чырвоны колер, белы - ўсякі (1,с.207).
Зялёны колер - сведчанне не толькі рэалістычнага адлюстравання прыроднага асяроддзя, але і падсвядомага выражэння душэўнай ранімсці і разам з тым веры ў жыццёвыя сілы. Гэта “найбольш спакойны з усіх колераў” (22,с.103), значыць, ён станоўча ўздзейнічае на чытача. У фальклоры зялёны колер сімвалізуе надзею, таму Я.Колас эстэтызуе гэты колер пры апісанні лесу, дрэў, нівы, прастору наогул, якія з'яўляюцца важнымі кампанентамі ў моўнай карціне свету паэта: Лужком зялёным разрываўся (1,с.20); А знізу гэты лес кашлаты/ Меў зелянюсенькія шаты (1,с.20); Зялёны луг, як скінуць вокам, / Абрусам пышным і шырокім / Абапал Нёмна рассцілаўся (1,с.21); Як жывы, ты / Травой мурожнаю закрыты, / Стаіш зялёны прада мною/ І ззяеш дзіўнаю красою! (1,с.22); А гэты ветрык дураслівы/ Траве зялёнай чэша грывы,.../ І валасы зялёным стрэхам / У лесе гойдае са смехам (1,с.27); Ўгары над хвойнікам зялёным/ Снуюцца пчолкі з ціхім звонам (1,с.31); На ім кучомка, верх зялёны (1,с.156); На мяккі дол, на мох зялёны (1,с.195); Сярод царкоўкі плашчаніца/ Стаіць між елачак зялёных (1,с.200); А гэты скат такі зялёны!(1,с.253); Зялёных дрэў пралёг радочак (1,с.256).
Сіні колеракод абазначае холад, бясконцасць, тугу, цяжар. Але ў паэме “Новая зямля” гэты колер мае станоўчую ацэнку і асацыіруецца з небам, туманам, смугою: Дзе смугі сіняя пялёнка / У летні час дымком звісае / І даль задумай спавівае (1,с.21); І лес пад сіняю смугою / Застыў, стаіць, як амярцвелы (1,с.163); Узгоркі леглі ў сіняй далі (1,с.256).
Адценні непаўнаты перадае аўтар колеракоду “сіні” праз ужыванне адценняў блакітнага, сіняватага, сіне-дымнага: Не - то не шолах каласочкаў,/Не смех блакітных васілёчкаў (1,с.123); Над сіне-дымным небасхілам/ І ў задуменні смутна-мілым/ З нябёс блакітных пазіраюць (1,с.208); Гарыць паветра іх сялібы/ Агнём сляпячым, сіняватым (1,с.264).
Цікавым з'яўляецца складаны каляронім ружова-сіні: Вас горне шлях прасторнай плыні / І далагляд ружова-сіні (1,с.273). Ружова-сіні (фіялетавы) абазначае тугу. У апошніх радках паэмы, у частцы “Смерць Міхала”, гэты колер абраны аўтарам нездарма: разам з чорным ён сімвалізуе жалобу.
Чорны колер, традыцыйны сімвал гора, бяды, цяжару, смутку, жалобы, ужываецца Я. Коласам таксама даволі часта: І ўсё згарэла дачысцютка,/ прапала марна ў чорным дыме (1,с.59); Варонай чорнаю закаркай(1,с.80). Але ў адрозненні ад агульнамоўнага часта набывае станоўчую канатацыю: А чорны грунт - дванаццаць цалей (1,с.37); Паміж алешніку змяёю/ Крыніца чорнай паласою/ На свет зірнула (1,с.175); І дрэмлюць чорныя яліны (1,с.187); Як сажа, чорная ралля (1,с.229). І гэта зразумела! Чорны колер - колер вольнай пладароднай зямлі, гімн якой гучыць у радках паэмы. Я.Колас захапляецца зямлёю, яе багаццем, тым, што яна родзіць. Аўтарам “кіруюць” корані паходжання гаспадара-селяніна.
Колеракод “шэры” і яго адценні сівы, шэра-будны, сталёвы паэт ужывае і ў якасці сродку намінацыі: Пад шэрым прыкладам драўляным/ Прыпынак вечны селяніна. / Стаіць там крыжык-сіраціна, / Сівенькім мохам ўвесь убраны (1,с.56); Ялоўцаў шэрыя аблогі, / Дзе белы мох, сівец убогі (1,с.137); А вочы шэры, невялічкі (1,с.140); А кожны куст ім дзеда родзіць.../ І з доўгай сівай барадою (1,с.61); І выпраг коніка сівога (,с.78); У халаце суконнм сівым (1,с.125). Зрэдку “шэры” служыць для апісання матафарычных вобразаў: Маўчком Антось часінай шэрай / У ельнячок шмыгнуў з сякерай (1,с.172); У мыслях-думках шэра-будных (1,с.252); Бо хмара сіваю градою / Ўжо звісла нізка над зямлёю (1,с.209); І гром-пярун сталёвым бічам.../ Арэ, трасе калоціць хмары (1,с.210).
Колеракод “жоўты” выкарыстоўваецца паэтам нячаста, у асноўным для намінацыі колеру розных прадметаў, з'яў прыроды: Дзе белы мох сівец убогі/ Пясочак жоўты засцілаюць(1,с.137); І з жоўтай бляхаю фасуе(1,с.156); На дне пясочак жоўты, чысты, / Вадою згладжаны, зярністы(1,с.208); Крутыя горы з жоўтым скатам (1,с.256).
Цікавым з'яўляецца ўжыванне аўтарам складанага прыметніка “счырван-жоўты” і назоўніка “жаўточак” як адценні колеракода “жоўты”: Агоньчык колер свой мяняе / І счырван-жоўты блеск прымае (1,с.60); І броўны ў сценах вельмі ладны: / Шырокі, роўны і панадны, / І жоўценькі, як той жаўточак (1, с. 148).
Выкарыстанне памяншальна-ласкальных суфіксаў, нагнятанне колеру сведчыць аб замілаванасці аўтара вынікам працы чалавека, што, дарэчы, было не чужым і самому Я.Коласу, з дзяцінства прывычнаму да працы.
Па-мастацку рэалізуе паэт семантычныя магчымасці лексікі з такімі адценнямі колеракода “жоўты”, як залаты. У “Новай зямлі” ёсць залаты ў пераносным значэнні: А залатыя пералівы, / Вуглёў міганне-дрыгаценне (1,с.192); Пільнуе плямку агнявую / І гэту норку залатую (1,с.61); І стрэлы-косы залатыя / На ўзгоркі падаюць крутыя (1,с.201); Праменні, стрэлы залатыя, / Макушы лесу прабіваюць / І блескам-ззяннем высцілаюць / Нябёсаў багны патайныя(1,с.77); Дрыжаць у золаце асіны (1,с.110); Дзе матылёчкі залатыя / На сонцы крыльцамі блішчалі (1,с.64); А дзядзечка! Мой залаценькі! (1,с.65); Каса не косіць - каса брые / І шчытнякі бярэ сухія,/ Бо ў дзядзькі рукі залатыя (1,с. 141); Зямля ж тут, братцы, залатая! (1,с.226); і залаты метафарычны: На залаты парог паўдзення.../ Ступае сонца, як багіня (1,с.123); Аўсоў палоскі, лавы жыта, / што морам золата разліта (1,с.137); Лажылась сонца пазалота / На верх лясоў чырвоным шляхам (1,с.234); І толькі сонцаў круг чырвоны / Асыпле золатам кароны (1,с.216). І ўсякі раз гэтыя колераабазначэнні нясуць дадатную ацэнку, выражаюць захапленне, усхваляванасць, радасць.
Адным з важных сродкаў стварэння мастацкай вобразнасці ў творы з'яўляецца прыём колеравага кантрасту. Яго сутнасць заключаецца ў тым, што выкарыстаныя аўтарам семантычна супрацьлеглыя каляронімы "выклікаюць у нас якасна новыя адчуванні і пачуцці, якія не могуць быць выкліканы пры ўспрыманні колераў паасобку, калі антанімічныя каляронімы ўжываюцца незалежна адзін ад аднаго.
Найбольш частотную групу складае камбінаваны храматычны кантраст. Ён заснаваны “на супастаўленні люксонімаў (слоў са значэннем наяўнасці або адсутнасці святла) - і храматычных (спектральных) каляронімаў. Пры гэтым люксонімы і каляронімы могуць выступаць у ролі розных часцін мовы” (6, № 3,с.16): У хустках лёгкіх, кофты белы, / Іх рукі дужа загарэлы. / Ідуць дзяўчаты, маладзіцы (1,с.213); / Ў мярцвячых лісцях зімняй стужы / Стаіўся месячык дасужы, / На шыбах беліць ён палотны, / Такі тужлівы і маркотны (1,с.269); Сінь неба лучачы з зямлёю (1,с.271). У першым прыкладзе кантрастуюць лёгкія белыя хустачкі маладых жанчын з загарэлымі іх рукамі, лёгкасць і ўрачыстаць кантрастуе з цяжкай працай пад адкрытым небам. У другім выпадку белы колер выступае ў значэнні смутнага, непазбежнага, у трэцім - змешваюцца два колеры: храматычны сіні і ахраматычны чорны, а гэта “прымусовае” (ненатуральнае) змяшэнне. Ці возьмем, напрыклад, апісанне адзення простага селяніна: Пільчак быў простага суконца / І той весь вырыжаў ад сонца; / Кашуля зрэбна, але бела. Рыжы (у значэнні паношаны, стары) супрацьпастаўляецца беламу, новаму.
Побач з колеравым кантрастам, гармоніяй, светлавой эстэтыкай ізаляванага колеру істотную вобразна-мастацкую ролю ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля” адыгрываюць няўласныя якасці колеру (НЯК). "Усякі выраз, які ўдакладняе, канкрэтызуе наша ўяўленне аб прадмеце, з'яве або прымеце... служыць у літаратурным творы шырока ўяўленай вобразнасці" (11,С.56).
Няўласныя якасці колеру, паводле А.Зайцава, "характарызуюцца, напрыклад, словамі "цёплыя” і “халодныя", "лёгкія" і "цяжкія", "глухія" і "звонкія", "якія выступаюць" і "якія адступаюць".
Аналіз каляронімаў з пункту гледжання іх няўласных якасцяў дазваляе лепш зразумець спецыфіку ўсёй аўтарскай сістэмы колераабазначэння, выявіць дадатковыя асаблівасці будовы вобразных асацыяцый. Важнае значэнне для адэкватнага ўспрымання НЯК мае пэўная падрыхтоўка чытача, здольнасць бачыць і правільна разумець моўны факт.
Можна сцвярджаць, што НЯК адыгрываюць значную ролю ў плане адэкватнага ўспрымання кантэксту, дапамагаюць лепш зразумець асобныя мастацкія дэталі і аўтарскую задуму ўвогуле.
2.4 Разнастайнасць лексічных сродкаў з адценнем колеру
Асобную групу ў мове паэмы Я.Коласа “Новая зямля” складаюць словы-кампазіты, што спалучаюць у адно два колеры ці іх адценні, якасныя прыметы прадметаў розных колераў, і выяўляюць фантазію паэта, надаюць тэксту ўзвышаную стылістычную афарбоўку. Паводле характару семантычных адносін аб'яднаных асноў кампазіты-колераабазначэнні ў мове паэта складаюць дзве групы: утварэнні са спалучальнымі і ўтварэнні з падпарадкавальнымі адносінамі асноў. Першыя ў сваю чаргу падзяляюцца на кампазіты, якія абазначаюць толькі адну прымету прадмета ці яго частак - колер і колеравае адценне, і якія называюць не толькі колер, але і даюць яго агульную характарыстыку з пункту гледжання іншых прымет.
Складаныя прыметнікі і прыслоўі са значэннем колеру, што аб'яднаны спалучальнай сувяззю абазначаюць колер і колеравае адценне прадмета, прадстаўлены наступнымі мадэлямі:
адносны (у значэнні якаснага) + якасны прыметнік: Ёсць хараство і ў гэтых зімах/ І ў мёртва-белых тых кілімах (1,с.167); Дождж.../Павіс абрусам густа-белым/ Над гэтым лугам, над палямі/ І льецца коса ручаямі (1,с.210); У багне неба ясна-сіняй/ Ступае сонца, як багіня (1,с. 123); А лёд, бы мур сцямна-зялёны (1,с.166).
якасны + якасны прыметнік: Бела-ружовя іх шаты/ Вісяць маўклівы і зацяты (1,с.209); Агоньчык колер свой мяняе/ І счырван-жоўты блеск прымае (1,с.60); Вас горне шлях прасторнай плыні/ І далягляд ружова-сіні (1,с.272).
Якасны + адносны (у значэнні якаснага): А на палях у белі жыта/ смех заблукае самавіта/ Ружова-бледна чырвань-ззянне,/ Дзянніцы ціхае вітанне (1,с.212); Сяло глядзела зсіня-цёмна (1,с.150).
З дапамогай кампазітаў, для якіх утваральнымі з'яўляюцца асновы слоў-святлоабазначэнняў (люксонімаў), што ўказываюць на ступень насычанасці колеру, паэт перадае найтанчэйшыя адценні паняццяў: А прыдзе ноч. Эх, ноч-цямніца,/ Глядзіш у вокны ты варожа/ З свайго цямнюсенькага ложа (1,с.269); Адным - сланяцца каля плоту/ Сваіх задворкаў цёмна-брудных/ У мыслях-думках шэра-будных (1,с.252); Бы ў ім хтось хвалы жыццю піша,/ Праменна-светлы, яснавокі (1,с.215).
Індывідуальна-аўтарскае “Змешванне” двух колераў дае ў выніку арыгінальны новы колер з наяўнасцю эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі.
Складаныя прыметнікі-колераабазначэнні з падпарадкавальнымі адносінамі асноў утвораны з дзвюх асноў, дзе першая ўдакладняе другую - апорны кампанент: Цябе, мой луг і бераг родны,/ Дзе льецца Нёман срэбраводны (1,с.21); Усход віталі агнявокі (1,с.70; І агнявокая дзянніца,/ Як маладая чараўніца,/ Цябе сагрэе мілым смехам (1,с.204); Ды толькі будзе той дастойны/ Вітаць у ранічак спакойны/ Златавалосую багіню (1,с.204).
У мове паэта складаныя прыметнікі са значэннем колеру адыгрываюць ролю нечаканых і адзінкавых у сваім родзе эпітэтаў, якія з'явіліся ў выніку ўдумлівага і грунтоўнага вывучэння і асэнсавання матэрыяльнага свету, выяўляюць спецыфіку аўтарскага колераўспрымання і дазваляюць дакладна і кампактна ахарактарызаваць якасць, уласцівасць прадмета, стварыць станоўчае ці адмоўнае ўздзеянне на чытача, перадаць суладнасць, гармонію вобраза. Кампазіты-колераабазначэнні, утвораныя на аснове сувязяў паміж рознымі апорнымі словамі, утвараюць сабой інтанацыйна-сэнсавае адзінства, своеасаблівую сінтагму, кампаненты якой уваходзяць у сінтаксічныя ўзаемаадносіны, выражаючы непадзельнае якасна новае паняцце-характарыстыку. Вынікам індывідуальна-мастацкага бачання свету з'яўляюцца перыфразы паэта, якія базіруюцца на метафарычным значэнні граматычна апорнага кампанента, што ўзнікае праз падабенства знешніх прымет, выражаных якасным прыметнікам са значэннем колеру: І погляд кідае празрысты (1,с.246); І златаблескімі снапамі/ Праменняў-стрэлаў над палямі (1,с.137); На залаты парог паўдзення/ Скрозь бела-руннае адзенне.../ Ступае сонца, як багіня (1,с.123); А маладзенькія ялінкі/ Пад белым пухам чуць заметны (1,с.165); Дзярэўі ў белы пух убраны (1,с.175); Зямлі не чуеш пад сабою/ І ловіш белы пух рукою./ Ўгару зірнеш - як рой пчаліны,/ Снуюцца ціхія пушыны (1,с.154).
Пры дапамозе колеравых дзеяслоўных матафар паэт характарызуе разнастайныя з'явы прыроды, ствараючы тым самым адмысловыя пейзажныя замалёўкі, надаючы апісанню дынамічны характар: І лес у чырвань апрануўся (1,с.110); Дубы дзе дружнай чарадою.../ззяюць грозна жараламі (1,с.22); Чарнеюць гнёзды буславыя (1,с.22); Зіхціць у кветках лугавіна (1,с.108); Раскошна нівы красавалі,/ А ў іх мільёны красак ззялі,/ Як бы на небе тыя зоркі(1,с.63); Слязою мгліцца яго вока,/ Ён штось яшчэ сказаць імкнецца,/ І цень на твар яго кладзецца (1,с.268).
Своеасаблівае гучанне надае Якуб Колас колераабазначэнням з дапамогай параўнальных зваротаў, праз якія ўдакладняе ступень насычанасці афарбоўкі і нюансы яе адценняў, падкрэслівае падабенства адной з'явы да другой. Паводле сінтаксічна-кампазіцыйнага афармлення колеравыя параўнальныя канструкцыі ў мове паэта прадстаўлены наступным чынам:
А) параўнанні, утвораныя пры дапамозе параўнальных злучнікаў: Як сонца, твар яго свяціўся(1,с.37); Тут сыр, як першы снег, бялюткі (1,с.116).
Б) параўнанні, выражаныя назоўнікам у творным склоне: Зірні ты светлым вокам ласкі (1,с.56); Пуцінкі вузкія, крывыя!/ Вы следам цьмяным снуяцеся (1,с.272).
В) параўнанні у форме бяззлучнікавага супастаўлення дзвюх з'яў: Але іх старшыя мірылі, - / На пожар злосці лілі воду(1,с.34).
Паводле наяўнасці колеравага слова ў частках параўнальнай канструкцыі параўнанні падзяляюцца ў мове на чатыры групы:
параўнанні, у якіх колераабазначэнне змяшчаецца ў аб'екце параўнання і тлумачыцца вобразам парўнання, пры гэтым колер вобраза аб'екта параўнання чытачу вядомы. Такія парўнальныя конструкцыі дамінуюць у мове паэта: Як сажа, чорная ралля (1,с.229); А твар яго, як сонца, ясны (1,с.97).
параўнанні з колераабазначэннем у вобразе параўнання: Віліся вулачкі так-гэтак/ Густою тканню цёмных клетак (1,с.255); То Вілія, Літвы дзяціна,/ Няслася пышна між абрываў/ Бліскучай стужкай гожых звіваў,/ як бы жывое срэбра(1,с.256); Садок і дворык засцілаюць/ Бялюткім, чыстым палаценцам (1,с.154).
параўнанні, у якіх колеравая адзінка адсутнічае, вобраз параўнання мае колеравую сему, а колер - прымета падабенства - маецца на ўвазе: Такія параўнальныя канструкцыі блізкія да метафар: Якая цаца ззяе ў смецці (1,с.245); А морды ззяюць, як пад лакам (1,с.242); Кадушка-Зося сонцам ззяе (1,с.113).
Параўнанні, дзе колер толькі суправаджае вобраз параўнання, значэнне якога не звязана з колерам: І з таго часу па сягоння/ мне сонцам ззяе Наднямонне (1,с.207); Дзе след вайны агнём пажараў/ Пранёсся дзіка і няшчадна (1,с.153)
Пры дапамозе колеравых параўнанняў паэт не толькі сцісла і трапна характарызуе адну з'яву праз другую, ствараючы яркі запамінальны вобраз, але і выражае дакладны сэнс пэўнай рэаліі праз тлумачэнне сімвала вобраза параўнання. У мове паэмы Я.Коласа “Новая зямля” пераважаюць параўнанні, што змяшчаюць лексіку з колеракодамі “белы”, “чырвоны”, “залаты”.
Заключэнне
Даследванне сістэмы колера- і святлоабазначэнняў паэмы Я.Коласа “Новая зямля” дало магчымасць выявіць спецыфіку функцыянавання каляронімаў і люксонімаў у паэме: вызначыць частотнасць розных колеравых і светлаваых лексем, паказаць характар вар'іравання колеравага тону і светлавой насычанасці, прааналізаваць семантычную структуру каляронімаў і люксонімаў, акрэсліць іх сінтагматычны патэнцыял, устанавіць ролю колера і святлоабазначэнняў як элементаў стварэння мастацкай вобразнасці і на падставе гэтага зрабіць адпаведныя вывады.
Статыстычны аналіз сведчыць, што колеравая палітра ў мове паэмы уключае 60 розных назваў колераў, 102 назвы розных адценняў, якія аб'яднаны ў 8 колеравых кодах (5 храматычных і 3 ахраматычных). Найбольшай частотнасцю вызначаецца белы (81 ужыванне) і чырвоны (49 ужыванняў) - спрадвечныя колеры нашага этнасу. Светлавая лексіка рэпрэзентавана 35 назвамі розных люксонімаў. Высокай частотнасцю вызначаюцца лексемы "цемны і светлы”, што паказвае кантрастыўны характар іх функцыянавання у мастацкім творы.
У сістэме коласаўскага колерапісу выкарыстоўваецца асноўныя стылістычныя фігуры: эпітэты, перыфразы, метафары, параўнанні.
Такім чынам, лексіка са значэннем колеру ў значнай ступені дапамагае стварыць цэласную карціну аўтарскай задумы. “Другой мовай Колас і не мог бы стварыць такіх карцін народнага жыцця, цудоўных малюнкаў быту і духоўнага свету чалавека працы”(2,с.27).
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Колас Я. Новая зямля. Казкі жыцця: Паэма, апавяданні. Мн.: Маст.літ., 2001. - 374 с.
2. Адамовіч А. Беларускі раман: Станаўленне жанру. Мн., 1961.
3. Аўрамчык М. Знаёмыя постаці: Нарысы. Мн., Маст. літ., 2004. - 254 с.
4. Барадулін Р. Парастак радка, галінка верша: Артыкулы, эсэ. - Мінск: Маст.літ., 1987. - 209 с.
5. Бабіч Ю. Колеравая і светлавая эстэтыка ў мове твораў Якуба Коласа. Віцебск: Выд-ва ВДУ. 2002. - 127 с.
6. Бабіч Ю. "Белая раўніна - ні канца ні краю..." Колеракод "белы" ў мове твораў Якуба Коласа. Роднае слова. № 3 - 4 . 2007.
7. Бабіч Ю. “Агнявыя валаконцы ткуцца ў шоўк чырвоны”: чырвоны колер і яго адценні ў творах беларускіх пісьменнікаў. Роднае слова. № 9. 2007.
8. Бахилина Н.Б. История цветообозначений в современном русском языке. М.: Наука. 1975. - 287 с.
9. Бельскі А."Гарыць зямля ад фарбаў летніх...": (Лета ў беларускай паэзіі). Роднае слова. №7. 1995.
10. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Пад. рэд. А.Я. Міхневіча. Мн., БелЭН. 1994. - 655 с.
11. Вольф А. Этикет как характеристическое средство в творчестве Л.Фейхтвангера. Научные доклады высшей школы: Филолог.науки. №2 1972. С. 56.
12. Гаўрош Н. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы. Мн., Вышэйшая школа. 1998. - 603 с.
13. Еремина В. Метафорический эпитет: (Из поээтики фольклора). Изв. Акад. наук СССР. Сер. лит. и языка.1967.Т.26, вып. 2.
14. Жураўлёў В.П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. Мн., Бел. навука, 2004. - 208 с.
15. Кавалёва М.Ц., Юрэвіч А.К., Янкоўскі Ф.М. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Мн.: Выш.шк., 1993. - 206 с.
16. Куликова И. Две цветовые картины мира. Русская речь. 1971. №3. С. 10.
17. Кульпина В. Лингвистика цвета. Термины цвета в польском и русском языках. Москва: Московский лицей, 2001.
18. Ларчанка М. Паэмы вялікай мастацкай сілы: Пра “Новую зямлю” і “Сымона-музыку” Я.Коласа. ЛіМ. 1939. 11 чэрв.
19. Миронова Л.Н. Цветоведение. Мн., 1984.
20. Навасельцава І.І. Лексіка са значэннем колеру ў мове паэзіі Ніла Гілевіча. Весці нацыянальнай акадэміі навук Беларусі № 2. 2006 ст. 100-108.
21. Фоли Джон. Энциклопедия знаков и символов. М., 1996.
22. Цойгнер Г. Учение о цвете. М., 1971.
23. Юрэвіч А.К. Слова-вобраз "агонь" у паэтычным радку Я. Коласа. Моўныя адзінкі ў кантэксце: Зб. навук. арт. Пад рэд. Ф. Янкоўскага. - Мн., МДПІ, 1989.
24. Яскевіч А. Станаўленне класічнага стылю. Полымя. 2004. № 9.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.
курсовая работа [75,1 K], добавлен 02.01.2015Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.
курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.
дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.
курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016