Асаблівасці беларускага словаўтварэння

Асноўныя спосабы ўтварэння новых слоў. Суфіксальны і прыставачны спосаб утварэння прыслоўяў. Адзайменнікавыя прыслоў і прыставачна-суфіксальнага ўтварэння. Адназоўнікавыя, адпрыметнікавыя, адзайменнікавыя, адлічэбнікавыя, аддзеяслоўныя прыслоўі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 24,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Уводзіны

Раздзел 1. Асаблівасці беларускага словаўтварэння

1.1 Спосабы ўтварэння новых слоў

Раздзел 2. Асаблівасці ўтварэння прыслоўяў

2.1 Прыслоўе як часціна мовы

2.2 Асноўныя спосабы ўтварэння прыслоўяў

2.2.1 Суфіксальны спосаб утварэння прыслоўяў

2.2.2 Прыставачны спосаб утварэння прыслоўяў

2.2.3 Утварэнне прыслоўяў складаннем асноў

Раздзел 3. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння прыслоўяў

3.1 Адыменныя прыслоўі прыставачна-суфіксальнага ўтварэння

3.2 Адзайменнікавыя прыслоўі прыставачна-суфіксальнага ўтварэння

3.3 Аналіз прыставачна-суфіксальных тыпаў утварэння прыслоўяў

3.3.1 Адназоўнікавыя прыслоўі

3.3.2 Адпрыметнікавыя прыслоўі

3.3.3 Адзайменнікавыя прыслоўі

3.3.4 Адлічэбнікавыя прыслоўі

3.3.5 Аддзеяслоўныя прыслоўі

3.3.6 Прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Апошні час словаўтварэнне прыцягвае ўвагу многіх даследчыкаў. Увага да структуры слова і спосабу яго ўтварэння дапамагае глыбей зразумець многія моўныя працэсы.

Марфема - гэта найменшая частка слова, якая мае пэўнае значэнне і гукавую форму. Афіксы - службовыя марфемы, якія існуюць толькі ў межах слова, разам з коранем, і выражаюць словаўтваральныя, граматычныя, фармальна-структурныя і фармальна-класіфікацыйныя значэнні.

Афіксы могуць займаць рознае месца ў дачыненні да кораня: знаходзіцца перад коранем ці пасля яго, абдымаць яго з абодвух бакоў ці быць усярэдзіне кораня, у адпаведнасці з чым яны падзяляюцца на прэфіксы, постфіксы, трансфіксы, амбіфіксы,конфіксы,інфіксы.

Прэфікс - марфема, якая знаходзіцца перад коранем; яна ў беларускай і рускай і іншых мовах прыстаўляецца да цэлага слова, не змяняючы яго як часціну мовы, таму яе называюць прыстаўкай.

Прэфіксы найчасцей утвараюць новыя словы; найболып пашыраныя яны пры ўтварэнні дзеясловаў, радзей - прыметнікаў, назоўнікаў, прыслоўяў.

Постфікс - марфема, якая знаходзіцца пасля кораня. Да постфіксаў належаць суфіксы і флексіі, атаксама асноваўтваральныя элементы.

Суфікс - марфема, якая далучаецца да кораня ці вытворнай асновы і служыць дляўтварэння новых слоў. Суфіксы могуць утвараць і формы слоў.

Флексія - службовая марфема, якая «завяршае» (канчае) афармленне словазменнай часціны мовы і паказвае на сінтаксічныя адносіны гэтага слова да іншых у словазлучэнні і сказе; звычайна флексіі знаходзяцца на канцы зменнага слова, таму і атрымалі назву канчаткі.

Афіксы бываюць рэгулярныя і нерэгулярныя. Рэгулярныя афіксы -тыя, што выкарыстаны ў многіх словах (канчаткі назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, прыстаўкі за-, пера-), нерэгулярныя - сустракаюцца ў адзінкавых словах: канчаткі -ыма (вачыма, трыма), -м (дам, ем), -ума (двума).

Беларускае словаўтварэнне разглядаецца ў працах Сцяцко П.«Народная лексіка і словаўтварэнне» і «Беларускае народнае словаўтварэнне» [9] Переход О.Б. [6], Лукашанец А.А. [5], Васілеўскі М.С. [4] і інш. Асаблівую ўвагу да прыслоўя звярнуў Шуба П.П. [12].

Такім чынам, лічым даследаванне прэфіксальна-суфіксальнага спосабу ўтварэння дзеясловаў актуальным і цікавым.

Мэта нашай працы - прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння прыслоўяў.

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

разгледзець асноўныя спосабы ўтварэння ў беларускай мове;

прааналізаваць асноўныя спосабы ўтварэння прыслоўяў;

даследаваць асаблівасць прэфіксальна-суфіксальнага спосабу ўтварэння прыслоўяў.

Раздзел 1. Асаблівасці беларускага словаўтварэння

3 марфемаў як мінімальных значэневых структурных адзінак складаюцца больш высокія адзінкі мовы - словы. Бальшыня слоў у мове - вытворныя, г.зн. утвораныя ад вядомых у мове слоў (асноваў) з дапамогай пэўных словаўтваральных сродкаў Словаўтварэнне - найважнейшы і самы эфектыўны і пашыраны спосаб папаўнення слоўнікавага складу мовы.

Словаўтварэнне, або дэрываталогія - галіна мовазнаўства, якая вывучае спосабы і сродкі ўтварэння слоў, сэнсавыя і структурныя дачыненні паміж роднаснымі аднакаранёвымі словамі, а таксама працэсы, што адбываюцца пры іх утварэнні.

Словаўтварэнне бывае сінхранічнае і дыяхранічнае. Сінхранічнае словаўтварэнне разглядае структуру слова (адносіны паміж аднакаранёвымі словамі) на пэўным этапе развіцця мовы (найчасцей - сучасным); дыяхранічнае - гістарычную паслядоўнасць утварэння слоў і змены ў іх структуры ў працэсе развіцця мовы.

3 боку словаўтварэння словы падзяляюцца на вытворныя і невытворныя. Вытворныя - гэта словы, якія фармальна і сэнсава выводзяцца з іншых аднакаранёвых слоў Напрыклад, брыгада і брыгадзір `кіраўнік брыгады'; гэтыя словы маюць супольную частку ў сваёй аснове (брыгад(дз)-); вытворнае слова брыгадзір, утворанае шляхам далучэння да асновы яго суфікса -ір: брыгад-ір --> брыгадзір (перад пярэднім галосным [і] цвёрды зычны [д] перайшоў у парны мяккі [дз']).

Невытворныя словы не маюць гэтага. Значэнне вытворнага слова вызначаецца спасылкай на іншае аднакаранёвае слова, як у нашым прыкладзе. Значэнне невытворнага слова нематываванае.

«У сінхранічным словаўтварэнні цэнтральным выступае паняцце словаўтваральнай вытворнасці, або матываванасці, г.зн. вызначэнне ў пары аднакаранёвых слоў матывавальнага (інакш утваральнага) і матываванага (вытворнага) слова. Вытворнае слова ўзнікае на падставе ўтваральнага шляхам далучэння да яго ці яго асновы пэўнага словаўтваральнага сродку (фарманта). Утваральнай базай для вытворнага слова найчасцей выступае асобнае слова, але ёю можа быць і словазлучэнне. Аснова, да якой далучаецца словаўтваральны сродак, называецца ўтваральнай, або словаўтваральнай» [10, с. 71].

Вытворнае слова заўсёды мае сваю словаўтваральную базу. Словаўтваральная база (СБ) - гэта паўназначнае слова (адно або разам з службовым) ці словаспалучэнне паўназначных слоў, на аснове якога з дапамогаю фарманта ўзнікае новае слова. Калі такой СБ няма, то слова лічыцца невытворным (пісаць, чытаць). У пары слоў, аб'яднаных адносінамі вытворнасці, вытворным лічыцца слова, аснова якога мае большую колькасць марфемаў і больш багатую семантычную структуру. Напрыклад, словы ніз-к-і і ніз-ін-а ў аснове маюць па дзве марфемы, але другое - вытворнае слова (дэрыват) абазначае не толькі прымету, супольную з першым, але і мае да-датковае значэнне `месца': нізіна - нізкае месца'.

Вытворнае слова ў сваю чаргу можа быць утваральным для наступнага слова, а наступнае для новага, як у прыкладах пісаць - с-пісаць - спіс-ва-(ць) - па-спісваць. Такі шэраг ад-накаранёвых слоў, што знаходзяцца ў дачыненнях паслядоўнай вытворнасці, называецца словаўтваральным ланцужком.

“Вытворнае слова матэрыяльна адрозніваецца ад утваральнага тым, што яно мае ў сваім складзе (структуры) не толькі аснову апошняга, але і словаўтваральны фармант, г.зн. вытворнае слова з боку словаўтваральнай структуры распадаецца на дзве часткі: 1) утваральную аснову і 2) фармант” [8, с. 26].

Дэрываты адной часціны мовы, якія маюць той самы фармант і дэрывацыйнае значэнне, складаюць адзін словаўтваральны тып. Словаўтваральныя тыпы бываюць прадукцыйныя і непрадукцыйныя.

“Прадукцыйнасць словаўтваральнага тыпу (СТ) - гэта здатнасць яго служыць мадэллю для ўтварэння новых лексічных адзінак. Непрадукцыйныя СТ - такія, паводле мадэлі якіх новыя словы не ўзнікаюць” [10, с. 73].

Дэрываты словаўтваральнага тыпу маюць аднолькавае словаўтваральнае (дэрывацыйнае) значэнне. Словаўтваральнае значэнне - гэта семантычныя адносіны вытворнага слова да ўтваральнага, якія маюць фармальнае выяўленне ў межах слова. Найчасцей яны выяўляюцца з дапамогаю фарманта.

Усе вытворныя словы (дэрываты), якія маюць той самы корань, складаюць словаўтваральнае гняздо; узначальвае яго (ёсць яго пачаткам) невытворнае слова, ад якога паралельна ці паслядоўна ўтварыліся ўсе астатнія аднакаранёвыя словы.

1.1 Спосабы ўтварэння новых слоў

прыслоўяў слова ўтварэння суфіксальны

Новыя словы ў мовах утвараюцца рознымі спосабамі, але найчасцей шляхам афіксацыі, канверсіі і кампазіцыі (складання).

“Афіксацыя - гэта далучэнне да ўтваральнай асновы ці цэлага слова тых ці іншых словаўтваральных афіксаў” [11, с. 15]. У адпаведнасці з відам афікса вылучаюцца разнавіднасці афіксацыі:

1) суфіксацыя - далучэнне да ўтваральнай асновы суфікса (іначай суфіксавы спосаб);

2) прэфіксацыя - далучэнне да цэлага слова адпаведнагапрэфікса (прыстаўкі) (інакш прыставачны, або прэфіксавы, спосаб);

3) канфіксацыя - далучэнне да ўтваральнай асновы конфікса (інакш конфіксавы, або прыставачна-суфіксавы, спосаб);

4) нульсуфіксацыя - выкарыстанне нулявога суфікса, які далучаецца да цэлай або скарочанай утваральнай асновы (інакш бязафіксавы, дакладней - бяссуфіксавы спосаб).

Суфіксавыя дэрываты складаюць прадукцыйныя тыпы ў беларускай мове з фармантамі: -нік, -льнік: адпраўнік, паглыбнік, заяўнік, адборнік, разменнік, сумяшчальнік, выхавальнік, маразільнік, паскаральнік. Суфіксацыяй найчасцей утвараюцца назоўнікі і прыметнікі.

Прэфіксавых дэрыватаў найбольш сярод дзеясловаў, ёсць яны і ў класе прыметнікаў і назоўнікаў: над'-ехаць, па-збіраць.

Конфіксавыя дэрываты: за-зім-ак, па-сын-ак, су-размоў-ца. Канфіксацыя - малапрадукцыйны спосаб утварэння слоў.

Нульсуфіксавы спосаб выкарыстоўваецца пры ўтварэнні:

1) назоўнікаў ад якасных прыметнікаў, прычым фінальны зычны ў дэрыватах памякчаецца: белы - бель, чырвоны - чырвань, зялёны - зелень;

2) назоўнікаў ад прыставачных дзеясловаў шляхам скарачэння ўтваральнай асновы: пераходзіць - пераход, вылятаць - вылет, надаіць - надой, выставіць - выстава, напіцца - напой.

“Канверсія - спосаб утварэння новых слоў, калі ўтваральнае слова становіцца дэрыватам без змены яго вонкавай формы; дэрыват толькі набывае новыя марфалагічныя і сінтаксічныя ўласцівасці: парадыгму іншай часціны мовы і новую сінтаксічную функцыю” [10, с. 76].

Напрыклад, прыметнік новае (у словазлучэнні новае адзенне), стаўшы назоўнікам (як у сказе «Новае пераможа старое»), губляе значэнне прыметы і здольнасць змяняцца ў родзе і набывае новае значэнне - прадметнасці і тыповую сінтаксічную функцыю назоўніка ў ролі дзейніка ці дапаўненя (на месцы ранейшай - азначэння). 3 улікам таго, што пры такім словаўтварэнні змяняюцца і марфалагічныя адзнакі (катэгорыі і формы), і сінтаксічная функцыя, гэты спосаб называюць таксама марфалагічна-сінтаксічным.

Найчасцей шляхам канверсіі пераходзяць:

1) прыметнікі ў граматычны клас назоўнікаў; гэтую разнавіднасць канверсіі называюць субстантывацыяй (выхадны дзень - выхадны);

2) дзеепрыметнікі - у прыметнікі (колаты цукар); гэта ад'ектывацыя;

3) назоўнікі - у прыслоўі; гэта адвербіялізацыя: летам, зімою.

“Складанне, або кампазіцыя, - гэта ўтварэнне новых слоў шляхам спалучэння каранёвых марфемаў Складанне мае дзве асноўныя разнавіднасці:

1) складанне з цэлых каранёў (атамаход, першародны);

2) складанне, у якім адна частка - скарочаная (маскультура, папмузыка `папулярная музыка')” [3].

Спосабы злучэння частак у складанае слова разнастайныя: з інтэрфіксам (часапіс і часопіс) і без яго (руск. Новгород).

Асобны тып дэрыватаў - складанаскарочаныя словы, або абрэвіятуры. Звычайна абрэвіятурамі лічацца словы, складзеныя з частак поўных слоў што ўваходзяць у адпаведныя словазлучэнні - аналітычныя тэрміны, якія называць пэўныя ўстановы і пасады: БелЭн - Беларуская энцыклапедыя, ЭлімБел - Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі, НАН РБ - Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь.

Часам асобна вылучаюць лексічна-сінтаксічны спосаб словаўтварэння - зрашчэнне кампанентаў словазлучэння ў адно цэлае - новую лексічную адзінку (сего дня --> сегодня). Аднак такое сцяжэнне словазлучэння ў адно слова - гэта разнавіднасць складання ў яго дыяхраніі.

Такім чынам, мы разгледзелі асноўныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове.

Раздзел 2. Асаблівасці ўтварэння прыслоўяў

2.1 Прыслоўе як часціна мовы

“Прыслоўе - гэта часціна мовы, якая абазначае працэсуальную прымету дзеяння, прадмета ці іншай непрацэсуальнай прыметы - якасці або ўласцівасці” [1, с. 194].

Найбольш яркай марфалагічнай рысай прыслоўя з'яўляецца адсутнасць форм скланення і спражэння. Па словаўтваральнай структуры прыслоўі падзяляюцца на нематываваныя (невытворныя: дзе, сюды і інш.) і матываваныя, якія не страцілі семантычнай суадноснасці з усімі паўназначнымі часцікамі мовы (ціха, утрое, па-свойму).

У залежнасці ад таго, называе прыслоўе прымету ці толькі ўказвае на яе, прыслоўі падзяляюцца на знамянальныя і займеннікавыя. “Знамянальныя прыслоўі - гэта лексічна самастойныя словы, напрыклад: дома, поплеч, двойчы і інш. Займеннікавыя прыслоўі, як нематываваныя, так і матываваныя, звязаны сваім паходжаннем з усімі разрадамі займеннікаў” [2, с. 281]. Да займеннікавых прыслоўяў адносяцца: па-мойму, там, туды, таму, адкуль, калі, дзесьці, куды-небудзь, нідзе, і інш.

Важнай марфалагічнай адзнакай прыслоўя з'яўляецца наяўнасць формазмянення. Адпрыметнікавыя прыслоўі з якасным значэннем могуць мець формы ступеней параўнання: далёка - далей, рана - раней і інш.

У сказе прыслоўі звычайна адносяцца да дзеяслова, прыметніка ці прыслоўя: прыйшоў позна, добра знаёмы, аднойчы вечарам. Зрэдку прыслоўе можа адносіцца да назоўніка: абход звечара, дом насупраць.

Па значэнню прыслоўі дзеляцца на дзве вялікія групы. Да першай адносяцца прыслоўі акалічнасныя. Яны паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Да другой групы адносяцца прыслоўі якасныя, якія характарызуюць дзеянне або прымету з боку якасці. “Звычайна вылучаецца і трэцяя, прамежкавая група якасна-акалічнасных прыслоўяў, у якіх значэнне якаснай характарыстыкі спалучаецца з акалічнаснымі значэннямі характару і спосабу дзеяння, параўнання або сумеснасці” [12, с. 51].

Да акалічнасных адносяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны і мэты.

Прыслоўі месца ўказваюць на месца, дзе адбываецца дзеянне ці працэс (блізка, высока, дзесьці, кругом, пасярэдзіне, побач, уваччу); на кірунак дзеяння, у прыватнасці на кірунак руху (далоў, дахаты, сю-ды; адгэтуль, здалёк, знізу); на пэўную мяжу дзеяння, у прыватнасці руху (даверху, знізу, пагэтуль).

“Прыслоўі часу ўказваюць на час, калі адбываецца дзеянне або як доўга яно працягваецца (вечарам, даўно, зімой, увосень; вечна, на-доўга); на час, з якога пачынаецца дзеянне (зранку, спачатку, спрад-веку); на час, да якога працягваецца дзеянне (давеку, павек)” [1, с. 195].

Прыслоўі прычыны ўказваюць, па якой прычыне або на якой падставе адбываецца дзеянне (завошта, нашто, спрасоння, чамусьці).

Прыслоўі мэты ўказваюць, дзеля чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне (знарок, назло, напаказ, нарокам, неспраста, сумыслу).

Да якасных прыслоўяў адносяцца: аддана, асцярожна, балюча, бегла, боязна, бурна, бязвольна, важна, весела, вытрымана, глуха, радасна, рэльефна, сарамліва, святочна, сіне, смела, тэатральна, увача-відкі, упустую, урачыста, фармальна, хораша, цзёрда, чароўна, шчодра, эфектна, юрыдычна, якасна і інш.

2.2 Асноўныя спосабы ўтварэння прыслоўяў

“Прыслоўі ўтвараюцца галоўным чынам суфіксальным і прэфіксальна-суфіксальнымі спосабамі. У якасці ўтваральных выступаюць амаль усе часціны мовы. Значная колькасць прыслоўяў суадносіцца са склонавымі формамі іменных часцін мовы. Такія прыслоўі маюць суфіксы, аманімічныя склонавым флексіям, а прэфіксы - прыназоўнікам” [12, с. 110].

2.2.1 Суфіксальны спосаб утварэння прыслоўяў

Вось некаторыя прыклады тыпаў словаўтваральных мадэляў.

Прыслоўі з суфіксам -а абазначаюць прымету, названую ўтваральным словам, з дадатковым ака-лічнасным значэннем: багаты - багата, балюча, бедна, даўно, дваяка, дзіка, добра, звыкла, інтрыгуюча, рашуча, сардэчна, штодзённа.

Тып прадуктыўны.

3 дапамогай суфікса -ойчы ўтвораны прыслоўі двойчы, тройчы; яны абазначаюць павелічэнне ці паўтарэнне ў столькі разоў, колькі названа ўтваральным словам - два, тры.

Тып непрадуктыўны.

Прыслоўі з суфіксам -ма абазначаюць акалічнасную прымету, сумяшчаючы яе з той працэсуальнай, якая названа ўтваралыіым словам: бегчы - бегма, кішма, лежма.

Тып мае некаторую прадуктыўнасць у гутарковым стылі.

Прыслоўі з суфіксам -енька (-анька) абазначаюць узмацненне акалічнаснай прыметы, названай утваральным словам, і маюць экспрэсіўныя адценні (ласкальнасці і інш.): добра - добранька, нізенька, хуценька, ціхенька.

Тып прадуктыўны.

2.2.2 Прыставачны спосаб утварэння прыслоўяў

Прыслоўі з прэфіксам не- (ня-) утвараюцца ад саміх прыслоўяў і маюць адмоўнае значэнне: высока - невысока, недалёка, нямала, нямнога, няшмат, нядоўга, ненадоўга.

Тып прадуктыўны.

Прыслоўі гэтага тыпу суадносяцца таксама з прыметнікамі з прэ-фіксам не- (ня-) і могуць разглядацца як утвораныя ад іх з дапамогай суфікса -а (-о): нядоўгі - нядоўга, нядобры - нядобра.

Прыслоўі з іншымі прыстаўкамі: на- (наводдаль, навокал, насупраць, назаўтра, назаўсёды), па- (паабапал), у- (упоперак), паза-(пазаўчора, пазалетась), пасля- (паслязаўтра).

2.2.3 Утварэнне прыслоўяў складаннем асноў

Прыслоўі з апорным кампанентам - прыслоўем ці дзеепрыслоўем (у функцыі прыслоўя) і першым кампанентам паў- і напаў- (скарочаны варыянт ад напалову) абазначаюць акалічнасную прымету, выяўленую толькі напалавіну: паўсур'ёзна і напаўсур'ёзна, паўлежачы і напаўлежачы, паўдзіка і напаўдзіка, паўжартам.

Тып прадуктыўны.

Прыслоўі з апорным кампанентам - адпрыметнікавым прыслоўем і першым кампанентам з інтэрфіксам -ым, аманімічным флексіі творнага склону мужчынскага роду прыметніка, маюць узмацняльнае значэнне: даўным-даўно, поўным-поўна, даўным-даўнюсенька, поўным-паўнюсенька.

Тып непрадуктыўны.

Раздзел 3. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння прыслоўяў

Прыставачна-суфіксальны спосаб аб'ядноўвае тыпы ўтварэння прыслоўяў ад асноў іменных часцін мовы і дзеясловаў. Іменныя тыпы склаліся на аснове адвербіялізацыі прыназоўнікава-іменных канструкцый, і таму суфікс у большасці прыслоўяў генетычна з'яўляецца канчаткам, а прыстаўка - прыназоўнікам.

У выпадку, калі склонавая форма з канструкцыі, якая падверглася адвербіялізацыі (або прыслоўе, суадноснае з такой гіпатэтычнай канструкцыяй), прадстаўляе сабой чыстую аснову, ва ўтвораным прыслоўі фактычна выдзяляецца адна толькі прыстаўка. “Аднак лічыць такія прыслоўі прыставачнымі ўтварэннямі нельга, таму што бесфлексійная форма ў парадыгме скланення займае сваё пэўнае месца: адсутнасць флексіі з'яўляецца таксама паказчыкам таго ці іншага склону. Па гэтай прычыне прыслоўі, суадносныя з такімі канструкцыямі, адносяцца да прыставачна-суфіксальных (з нулявым суфіксам)” [12, с. 112].

Прыставачна-суфіксальныя прыслоўі можна падзяліць на дзве групы. Да першай будуць аднесены тыя, якія страцілі суадноснасць з адпаведнымі канструкцыямі (але захавалі здольнасць паддавацца марфалагічнай члянімасці), а да другой - якія маюць непасрэдную суадноснасць з адпаведнымі канструкцыямі. Акрамя таго, ёсць прыслоўі, якія з пункту гледжання сучаснай мовы з'яўляюцца невытворнымі і марфалагічнаму чляненню не паддаюцца, хоць этымалагічна гэтыя прыслоўі прыставачна-суфіксальнага ўтварэння: навослеп, аподаль, неўглядзь, збыт і некаторыя іншыя.

“Сярод шматлікай групы прыслоўяў, утвораных прыставачна-суфіксальным спосабам, вылучаецца параўнальна невялікая колькасць прыслоўяў, якія па розных прычынах страцілі жывую суадноснасць са склонавымі формамі імён і займеннікаў. Нягледзячы на адсутнасць суфікса, такія прыслоўі ў сучаснай беларускай мове не выходзяць з кругу прыставачна-суфіксальных утварэнняў, таму што генетычна яны ўключаюцца ў тыпы з адпаведнымі суфіксамі” [12, с. 116].

У залежнасці ад структурных асаблівасцей прыслоўі прыставачна-суфіксальнага ўтварэння, якія страцілі сувязь са склонавымі формамі, падзяляюцца на дзве групы: адыменныя (ад асноў назоўнікаў і прыметнікаў) і адзайменнікавыя.

3.1 Адыменныя прыслоўі прыставачна-суфіксальнага ўтварэння

Да форм роднага склону ўзыходзяць адназоўнікавыя і адпрыметнікавыя прыслоўі, якія страцілі суфікс (генетычна - канчатак роднага склону): безвач, досыць, збліз, звыш, здалёк, зноў (ізноў), знарок, сперш, спрасонак.

“Адпадзенне суфікса лёгка растлумачваецца тым, што прыслоўны суфікс рэдка мае сэнсавую нагрузку. Вядома ж, што «пустыя» марфемы з'яўляюцца найменш устойлівымі ў мове. Да таго ж спецыялізацыя слова ў прыслоўным значэнні ўсё больш і больш адрывае яго ад суадноснай з ім прыназоўнікава-іменнай канструкцыі, і гэты адрыў пазбаўляе ўсякай падтрымкі і без таго слабы прыслоўны суфікс” [12, с. 120].

Пераходнай ступенню да адпадзення суфікса з'яўляецца змешванне суфіксаў, замацаванне суфіксаў, якія генетычна не маглі быць канчаткамі ў канструкцыях з імёнамі пэўных марфалагічных груп: спавагу і знячэўкі, дзе заканамерна было б чакаць спавагі і знячэўку.

Нярэдка наглядаюцца і выпадкі дэфармацыі суфікса-канчатка. Так, замест сумысла (сумыслу) ужываецца сумысля (сумысле).

Да форм давальнага склону ўзыходзяць адназоўнікавыя і адпрыметнікавыя прыслоўі, якія страцілі суфікс: побліз, непадалёк, а таксама побач, поруч, поплеч.

Да форм вінавальнага склону ўзыходзяць адназоўнікавыя і адпрыметнікавыя прыслоўі, якія страцілі суфікс: вокал, нанаў, падрэшт, уперш.

Да форм меснага склону ўзыходзяць адназоўнікавыя і адпрыметнікавыя прыслоўі, якія страцілі суфікс: апоўнач, наводшыб, пагатоў, пасярод, уяў.

3.2 Адзайменнікавыя прыслоўі прыставачна-суфіксальнага ўтварэння

У сучаснай беларускай мове ёсць чатыры непрадуктыўныя словаўтваральныя тыпы адзайменнікавых прыслоўяў (усе яны ўваходзяць у адну групу слоў са «звязанымі асновамі») з прыстаўкамі ад-, да-, з-(с-), па- і суфіксальным комплексам -у-ль (-ю-ль):

а) адкуль, адтуль, адсюль, адусюль, адгэтуль;

б) дакуль, датуль, дасюль, дагэтуль;

в) скуль, стуль, зусюль;

г) пакуль, патуль, паўсюль, пагэтуль.

Прыслоўі першых двух тыпаў - з прыстаўкамі ад- і да- з'яўляюцца стылістычна нейтральнымі і ўжываюцца вельмі часта.

У словаўтварэнні прыслоўяў, суадносных з формамі роднага склону адзіночнага і множнага ліку іменных часцін мовы, прымаюць удзел прыстаўкі ад-, да-,без-, з- (с-), між-, міма-, спад-, спаза-, зза-, спрад-, якія паходзяць ад адпаведных прыназоўнікаў, і суфіксы, што ўзыходзяць да склонавых канчаткаў роднага склону.

Словаўтваральныя сувязі, якія прасочваюцца ў сучаснай мове ў прыслоўяў з прыназоўнікава-іменнымі канструкцыямі роднага склону, дазваляюць намеціць некалькі словаўтваральных груп:

1) прыслоўі, утвораныя ад асноў назоўнікаў і прыметнікаў пры дапамозе прыстаўкі без- і суфіксаў -а (-я), -у;

2) прыслоўі, утвораныя ад асноў назоўнікаў, прыметнікаў і займеннікаў пры дапамозе прыстаўкі ад- і суфіксаў -а, -у, -аго;

3) прыслоўі, утвораныя ад асноў назоўнікаў, прыметнікаў і займеннікаў пры дапамозе прыстаўкі да- і суфіксаў -а (-я), -у, -і (-ы), -ага- (-аго);

4) прыслоўі, утвораныя ад асноў назоўнікаў і прыметнікаў пры дапамозе прыстаўкі з- і суфіксаў -а (-я), -у (-ю), -і (-ы), -ага (-ога), -ых;

5) прыслоўі, утвораныя ад асноў назоўнікаў пры дапамозе прыстаўкі спад- і суфіксаў -а, -у;

6) прыслоўі, утвораныя ад асноў назоўнікаў пры дапамозе прыстаўкі спаза- і суфіксаў -я, -у;

7) прыслоўі, утвораныя ад асноў назоўнікаў і прыметнікаў пры дапамозе прыстаўкі спрад- і суфіксаў -а,-у;

8) прыслоўі, утвораныя ад асноў назоўнікаў пры дапамозе прыставак між- і міма- і суфікса -і;

9) прыслоўі, утвораныя ад асноў прыметнікаў пры дапамозе прыстаўкі зза- і суфікса -у.

У большасці з пералічаных груп словаўтваральныя тыпы (ці падтыпы) з'яўляюцца сінанімічнымі. Гэта тлумачыцца тым, што суфіксы, якія генетычна ўтварыліся з канчаткаў роднага склону, мелі раней адну функцыю. Пры пераходзе прыназоўнікава-іменнай канструкцыі ў прыслоўе гэта функцыя бляднее і сціраецца, і таму суфіксы -а (-я), -у, -і (-ы) і інш. фактычна не нясуць ніякай семантычнай нагрузкі. На гэтай глебе магчыма ўзаемазамяняемасць суфіксаў (параўн. злёгк-а - злёгк-у, зза-малад-а - ззамалад-у, здал-і - здал-я), а ў некаторых выпадках - і поўнае адпадзенне суфікса (сперш, скрай, збліз і інш.). Дзякуючы гэтай жа акалічнасці многія сінанімічныя падтыпы прыслоўяў, якія маюць адну прыстаўку і розныя суфіксы (з розных канчаткаў аднаго склону), імкнуцца да зліцця ў адну словаўтваральную мадэль.

3.3 Аналіз прыставачна-суфіксальных тыпаў утварэння прыслоўяў

3.3.1 Адназоўнікавыя прыслоўі

Прыслоўі з прэфіксам а- і суфіксам -і (-ы), аманімічным флексіі меснага склону назоўнікаў жаночага і мужчынскага роду, паказваюць на час, названы ўтваральным словам: поўнач - апоўначы, поўдзень - апоўдні.

Тып непрадуктыўны.

“Прыслоўі з прэфіксам да- і суфіксамі -і (-ы), -у, аманімічнымі флексіям роднага склону назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду, абазначаюць мяжу, даведзенасць да таго, што названа ўтваральным словам: верх - даверху, данізу, дадому, дахаты, даволі, дарэшты, да-долу.

Тып непрадуктыўны” [1, с. 347].

Прыслоўі з прэфіксам з- (с-, со-, са-) і суфіксамі -у (-ю), -і (-ы), аманімічнымі флексіям роднага склону назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду, складаюць два тыпы.

1. Прыслоўі са значэннем 'месца лакалізаванасці прыметы ў адпа-веднасці з тым, што названа ўтваральным словам' (адказваюць на пытанне дзе?): бок - збоку, зверху, знізу, спераду, скраю.

2. Прыслоўі са значэннем 'выходзіць, браць пачатак з таго, што названа ўтваральным словам' (адказваюць на пытанне адкуль?): бок - збоку, зверху, знізу, спераду, скраю, згары.

Тыпы непрадуктыўныя.

Прыслоўі з прэфіксам на- і суфіксамі -і (-ы), -е, аманімічнымі флексіям меснага склону назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду, абазначаюць лакальную і часавую прымету па адносінах да прадмета, з'явы, названых утваральным словам: водшыб - наводшыбе, напрадвесні, наверсе, наперадзе, нарэшце.

Тып пепрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам на- і суфіксамі -а(-о), -у, аманімічнымі флексіям назоўнікаў вінавальнага склону жаночага і ніякага роду, абазначаюць прымету па адносінах да таго, што названа ўтваральным словам: надзіва, назло, налета, наліха, палова - напалову, напару, напераменку, насілу, начыстату.

Тып малапрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксамі -і(-ы), -е, -у(-ю), аманімічнымі флексіям давальнага (меснага) склону назоўнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду, абазначаюць прымету па адносінах да таго, што названа ўтваральным словам: верх - паверху, пазавуголлі, паначы, пападвоканню, папераду, панізе, папраўдзе.

Тып непрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксамі -у, -ы, аманімічнымі флексіі вінавальнага склону адзіночнага ліку жаночага роду і вінавальнага склону множнага ліку, абазначаюць накіраванасць да таго, што названа ўтваральным словам: вясна - увесну, узіму, угару (і ўгору), умеру, уперамешку, усярэдзіну; убакі, унаймы.

Тып малапрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксамі -і(-ы), -е, аманімічцымі флексіям меснага склону адзіночнага ліку жаночага і мужчынскага роду назоўнікаў, абазначаюць часавую, лакальную і іншую прымету па адносінах да таго, што названа ўтваральным словам: верх - уверсе, увечары, угары, уначы, унізе, унутры, уперадзе, урэшце, усярэдзіне.

Тып малапрадуктыўны.

“Адзінкавыя прыслоўі ўтвораны пры дапамозе прэфіксаў ад-, за-, к-, спад-, у- і суфіксаў -а, -ам, -у, -ку: адвеку, адразу, замужам, кверху, спадылба, узімку” [1, с. 348].

3.3.2 Адпрыметнікавыя прыслоўі

Прыслоўі з прэфіксам да- і суфіксам -а абазначаюць акалічнасную адзнаку, даведзеную да прыметы, якая названа ўтваральным словам: белы - дабяла, дагала, дапазна, дагіяна, дасыта, дачыста, дачырвана.

Тып непрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам з-(с-) і суфіксам -а(-я) абазначаюць акалічнасную прымету паводле прыметы, названай утваральным словам: даўні - здаўна, зрання, злева, справа, скоса.

Тып непрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам з- і суфіксам -у абазначаюць акалічнасную прымету, якая выходзіць з прыметы, названай утваральным словам: блізкі - зблізку, здалёку, звысоку, злёгку, зрэдку, змоладу.

Тып непрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам на- і суфіксам -а складаюць два тыпы.

1. Прыслоўі са значэннем даведзенасці да прыметы, названай утваральным прыметнікам: глухі - наглуха, насуха, натуга, начыста, нагола, надоўга.

Тып малапрадуктыўны.

2. Прыслоўі са значэннем накіраванасці да прыметы, названай утваральным прыметнікам: левы - налева, направа.

Тып непрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксам ~аму (-яму) абазначаюць акалічнасную прымету паводле таго, што абазначана ўтваральным прыметнікам: арліны - па-арлінаму, па-баявому, па-веснавому, па-дзяржаўнаму, па-калгаснаму, па-новаму, па-святочнаму, па-старому, па-ўдарнаму.

Тып прадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксам -у сумяшчаюць значэнне акалічнаснай прыметы з той, якая названа ўтваральным прыметнікам: бацькоўскі - па-бацькоўску, па-брацку, па-гаспадарску, па-людску, па-мастацку, па-беларуску, паціху, папросту. Утваральныя - прыметнікі на -скі, рэдка - невытворныя.

Тып прадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксам -ы сумяшчаюць акалічнасную прымету з прыналежнай, якая названа ўтзаральным словам - прыналежным прыметнікам: воўчы - па-воўчы, па-сабачы, па-чалавечы, па-шчанячы. Утваральныя - прыметнікі на -чы.

Тып непрадуктыўны. Утварэнні выцясняюцца прыслоўямі на -аму: па-сабачаму.

Прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксам -ую сумяшчаюць акалічнаснае значэнне з тым, што названа ўтваральным словам: пусты - упустую, урассыпную, уручную, усляпую, ушчыльную.

Тып малапрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксам -а адносяцца да непрадуктыўнага тыпу, яны абазначаюць накіраванасць да прыметы, назва-най утваральным словам: левы - улева, правы - управа.

Прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксам -е сумяшчаюць акалічнасную прымету з той, што названа ўтваральным словам: поўны - упаўне, удвайне, утрайне.

Тып непрадуктыўны.

3.3.3 Адзайменнікавыя прыслоўі

Прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксам -аму(-яму) сумяшчаюць акалічнасную прымету з той, якая названа ўтваральным словам - прыналежным займеннікам: ваш - па-вашаму, па-іхняму, па-мойму, па-нашаму, па-ягонаму.

Тып непрадуктыўны.

3.3.4 Адлічэбнікавыя прыслоўі

Прыслоўі з прэфіксам на- і суфіксам -е(-э) абазначаюць акалічнасную прымету паводле падзелу на столькі частак, колькі названа ўтваральным словам - зборным лічэбнікам: два - надвае, натрае.

Тып непрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксам -я(-а) абазначаюць акалічнасную прымету паводле павелічэння ці памяншэння ў столькі разоў, колькі названа ўтваральным словам - зборным лічэбнікам: два- удвая, утрая.

Тып непрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам - і суфіксамі -іх(-ых), -ох(-ёх), -ух(-юх) абазначаюць акалічнасную адзнаку паводле колькасці, названай утваральным словам - колькасным ці зборным лічэбнікам:

1) удвух (удзвюх), утрох, учатырох, упяцёх, ушасцёх, удзесяцёх, удваццацёх;

2) удваіх, утраіх, учацвярых, упяцярых.

“Утварэнні першай групы абазначаюць акалічнасную прымету ў дачыненні да асоб аднаго полу - або мужчынскага, або жаночага; другой - у дачыненні да асоб рознага полу ці істот ніякага роду” [1, с. 351].

Тып прадуктыўны.

3.3.5 Аддзеяслоўныя прыслоўі

Прыслоўі з прэфіксам без- (бес-) і суфіксам -ку сумяшчаюць акалічнасную прымету з працэсуальнай, названай утваральным словам: перастаць (перастануць) - бесперастанку, упыніць - безупынку.

Тып непрадуктыўны.

Прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксам -ку маюць тое значэнне, што і ў папярэднім тыпе: перамяшаць - уперамешку, уперамежку, упрыкуску.

Тып непрадуктыўны.

“Асобныя прыслоўі ўтвораны з дапамогай прэфіксаў з- (с-), на- і суфіксаў -у, -кі, -ку: зроду, навыперадкі, наперагонкі, спрасонку (прачнуцца)” [1, с. 352].

3.3.6 Прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў

Прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксам -у маюць значэнне неаднаразовасці і шматаб'ектнасці: трохі - патроху, памалу, падоўгу.

Тып непрадуктыўны.

Такім чынам, мы разгледзелі асаблівасці прыставачна-суфіксальнага спосабу ўтварэння прыслоўяў у беларускай мове.

Заключэнне

У дадзенай курсавой рабоце мы вылучылі і прааналізавалі асаблівасці прыставачна-суфіксальнага спосабу ўтварэння прыслоўяў. У адпаведнасці з пастаўленай мэтай вырашылі задачы: разгледзелі асноўныя словаўтварэння ў беларускай мове, прааналізавалі асноўныя спосабы ўтварэння прыслоўяў, вызначылі асаблівасці прыставачна-суфіксальнага спосабу ўтварэння прыслоўяў.

Агульнаўжывальная лексіка складае ядро, з'яўляецаа сарцавінай слоўнікавага складу беларускай літаратурнай мовы, выражае найбольш значныя і жыццёва неабходныя думкі людзей.

Прэфіксальна-суфіксальным спосабам утвараюцца прыслоўяў ад назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў, радзей - ад лічэбнікаў і прыслоўяўыло вылучана 26 тыпаў прыставачна-суфіксальнага ўтварэння прыслоўяў.

Прыставачна-суфіксальны спосаб аб'ядноўвае тыпы ўтварэння прыслоўяў ад асноў іменных часцін мовы і дзеясловаў. Іменныя тыпы склаліся на аснове адвербіялізацыі прыназоўнікава-іменных канструкцый, і таму суфікс у большасці прыслоўяў генетычна з'яўляецца канчаткам, а прыстаўка - прыназоўнікам.

Праведзенае даследаванне паказала, што наступныя спосабы з'яўляюцца:

прадуктыўнымі: прыслоўі з прэфіксам на- і суфіксамі -і (-ы), -е; прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксам ~аму (-яму); прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксам -у; прыслоўі з прэфіксам - і суфіксамі -іх(-ых), -ох(-ёх), -ух(-юх);

малапрадуктыўнымі: прыслоўі з прэфіксам на- і суфіксамі -а(-о), -у; прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксамі -у, -ы; прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксамі -і(-ы), -е; прыслоўі з прэфіксам на- і суфіксам -а; прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксам -ую;

непрадуктыўнымі: прыслоўі з прэфіксам а- і суфіксам -і (-ы); прыслоўі з прэфіксам да- і суфіксамі -і (-ы), -у; прыслоўі з прэфіксам з- (с-, со-, са-) і суфіксамі -у (-ю), -і (-ы); прыслоўі з прэфіксам на- і суфіксамі -і (-ы), -е; прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксамі -і(-ы), -е, -у(-ю); прыслоўі з прэфіксам да- і суфіксам -а; прыслоўі з прэфіксам з-(с-) і суфіксам -а(-я); прыслоўі з прэфіксам з- і суфіксам -у; прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксам -ы; прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксам -а; прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксам -е; прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксам -аму(-яму); прыслоўі з прэфіксам на- і суфіксам -е(-э); прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксам -я(-а); прыслоўі з прэфіксам без- (бес-) і суфіксам -ку; прыслоўі з прэфіксам у- і суфіксам -ку; прыслоўі з прэфіксам па- і суфіксам -у.

Спіс літаратуры

1. Беларуская граматыка: У 2 ч. Ч.1: Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. - Мн., 1985.

2. Беларуская мова. Падручнік да вышэйшых навучальных устаноў. У 2 ч. Ч. 1. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія. - Мн., 1998.

3. Беларуская мова: Энцыклапедыя. - Мн., 1994.

4. Васілеўскі М.С. Вопросы словообразования и номинативной деривации в славянских языках : Материалы ІІІ респ. конф. (5-6 окт. 1989 г.) / Редкол.: Е.С. Кубрякова и др.. - Гродно, 1990.

5. Лукашанец А.А. Граматычныя аспекты беларускага словаўтварэння: Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучон. ступ. д-ра філал. навук. - Мн., 2001.

6. Переход О.Б. Глаголы движения и перемещения в белорусском и русском языках : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филол. наук. - Мн., 1989.

7. Праблемы тэорыі і гісторыі славянскага словаўтварэння. - Мн., 2004.

8. Словаўтварэнне: Вучэб.-метад. дапам. для студэнтаў філал. фак. - Віцебск, 1995.

9. Сцяцко П.У Беларускае народнае словаўтварэнне. Мн., 1977.

10. Сцяцко П.У Уводзіны ў мовазнаўства. - Гродна, 2001.

11. Сцяцко П.У, Гуліцкі М.Ф. Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. - Мн., 1990.

12. Шуба П.П. Прыслоўе ў беларускай мове. - Мн., 1962.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.

    творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.

    контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.

    реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці, спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекі.

    дипломная работа [94,2 K], добавлен 20.06.2013

  • Асаблівасці правапісу галосных, яккага знака і апострафа, некаторых прыставак. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары. Правілы пераносу. Сінтаксіс і пунктуацыя. Аднародныя члены сказа. Спосабы цытавання. Знакі прыпынку пры цытатах. Тэксты дыктантаў.

    учебное пособие [207,1 K], добавлен 04.01.2011

  • Функцыі слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі ў мове беларускіх народных песень. Аналіз слоў, якія валодаюць станоўчай і адмоўнай ацэначная і пашыраюць магчымасці твораў у выяўленні розных адценняў чалавечых паступкаў, надаюць асобным радкам лёгкасць.

    курсовая работа [50,9 K], добавлен 30.06.2011

  • Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

    курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.