Дыялектызмы ў аповесці Васіля Быкава "Знак бяды"
Асаблівасці ўжывання дыялектызмаў у творы. Лексіка народных гаворак – невычэрпнае багацце народа. Стылістычная функцыя дыялектызмаў. Ужыванне дыялектызмаў у аповесці В. Быкава "Знак бяды". Тэматычныя групы, да якіх адносяцца выкарыстаныя дыялектызмы.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.03.2012 |
Размер файла | 33,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
- Уступ
- Раздзел І. Асаблівасці ўжывання дыялектызмаў у мастацкім творы
- Раздзел ІІ. Стылістычная функцыя дыялектызмаў у творы
- Раздзел ІІІ. Ужыванне дыялектызмаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды”
- Заключэнне
- Спіс літаратуры
- Уступ
Асаблівасць мовы літаратурнага твора ў тым, што ў ім аўтар не абмежаваны ў выкарыстанні моўных сродкаў, кіруючыся толькі “моўнай мэтанакіраванасцю”. Не толькі тыя лексічныя і граматычныя асаблівасці, што характэрныя для навуковай, публіцыстычнай мовы, але і асаблівасці нелітаратурнай мовы - дыялектнай, простамоўнай ці жаргоннай - могуць быць прынятымі мастацкім тэкстам, арганічна засвоены ім.
Мастацкая творчасць - гэта асаблівы спосаб пазнання і засваення чалавекам рэчаіснасці. Зразумела, што ўспрыняцце амаль любой інфармацыі са знешняга свету выклікае ў чалавека пэўныя ўнутраныя перажыванні, разважанні, асацыяцыі. Паўтаральнасць замацоўвае сувязі інфармацыі і эмоцый, пэўны змест выклікае пэўнае перажыванне - ў свядомасці фарміруецца суаднясенне паміж эмоцыямі і сэнсавай інфармацыяй, прычым эмоцыі становяцца носьбітамі ці крыніцай інфармацыі.
У арганізаванай такім чынам паэтычнай сістэме кожны элемент, што яе складае, набывае асаблівую важнасць, т.е. кожнае слова ўдзельнічае ў выказванні агульнага сэнсу твора, а комплекс асацыяцый, звязаных з гэтым словам, паглыбляе сэнсавую структуру твора.
У мастацкі твор могуць уваходзіць словы, граматычныя формы, якія знаходзяцца за межамі літаратурнай кадыфікаванай мовы, таму не выкарыстоўваюцца ў немастацкай мове. Але шэраг пісьменнікаў шырока выкарыстоўвае такія словы і граматычныя формы ў сваіх творах, заменах іх на літаратурныя эквіваленты пазбавіла бы творы той выразнасці, якой намагаўся дасягнуць аўтар. Такім чынам, мастацкая мова дазваляе любыя адхіленні ад норм літаратурнай кадыфікаванай мовы, што дазваляе казаць аб асаблівай, паэтычнай мове як аб'екце даследавання.
Васіль Быкаў - гэта ўнікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, вялікая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць.
За ўсім, пра што апавядае Быкаў у сваіх творах, моцна адчуваецца прысутнасць беларускай рэчаіснасці, нашай унікальнай нацыянальнай гісторыі, пройдзеных намі за дзесяць стагоддзяў крыжовых шляхоў, надзвычай уражлівых і павучальных. У яго прозе з надзвычайнай вобразнай сілай выявіўся вопыт перажытага ім самім і яго пакаленнем, якое пісьменнік нездарма назваў «забітым» і якое амаль цалкам засталося на полі бою.
Творчасць Васіля Быкава заўсёды прыцягвала ўвагу даследчыкаў: Хромчанка Р., Бугаёў Дз., Гніламёдаў У., Мішчанчук М., Буран В., Міхайлаў А. Бураўкін Г., Багарадава Т., Тычына М. і інш. Нягледзячы на шырокую ўвагу даследчыкаў да творчай спадчыны пісьменніка, нам падаецца цікавым прывесці свае меркаванні наконт аднаго з яго твораў.
Дыялектная лексіка - невычэрпнае багацце народа. Шматлікія дыялектныя словы надзвычай трапна перадаюць найтанчэйшыя адценні думак, пачуццяў, перажыванняў чалавека, дакладна характарызуюць дзейнасць людзей у розных сферах жыцця. Лексіка народных гаворак - каштоўная крыніца не толькі для лінгвістычных, але і для гістарычных, этнаграфічных даследаванняў.
Такім чынам, мэта нашай працы - прааналізаваць дыялектызмы ў аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”. Для гэтага неабходна вырашыць наступныя задачы:
1. выявіць дыялектызмы ў аповесці;
2. раскласіфікаваць вылучаныя дыялектызмы;
3. вызначыць стылістычную ролю дыялектызмаў у творы.
Раздзел І. Асаблівасці ўжывання дыялектызмаў у мастацкім творы
Кожны пісьменнік, ствараючы свой твор, стараецца аздобіць яго, таму ўключае туды такі моўны запас нацыянальнай мовы, як вобразнасць слова, шматзначнасць, яго ўнутраную форму, знешняе афармленне, этнічную прыналежнасць. “Пранікнуўшы ва ўсе таямніцы роднага слова і словаўжывання народа, пісьменнікі імкнуцца захаваць народны дух, каларыт, праўдзівасць у сваіх літаратурна-мастацкіх творах” 1, с. 45. Пра народнасць мовы таго ці іншага пісьменніка можна меркаваць па яго ўкладзе ў літаратурнае асэнсаванне і апрацоўку багацця агульнанароднай мовы, па тым, наколькі творча ён падышоў да развіцця выяўленчых сродкаў мовы.
Уводзячы дыялектную лексіку ў свае творы, пісьменнікі стараюцца больш рэалістычна адлюстраваць эпоху, мясцовы каларыт, побыт, асаблівасці мовы персанажаў. Ва ўсе часы беларускія пісьменнікі, якія пісалі пра вёску і яе жыхароў, не абыходзіліся ў сваіх творах без народна-гутарковай лексікі. Гэта можна бачыць у творах М. Гарэцкага, Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, І.Мележа, М. Лынькова і інш.
Дыялектызмамі - дыялектныя словы, якія выкарыстоўваюцца ў мастацкіх творах с пэўнай стылістыкай, эстэтычнай і інфараматыўнай мэтай - для моўнай характарыстыкі персанажаў, адлюстравання іх прыналежнасці да пэўнага асяроддзя, мясцовага каларыту ці інш [14].
Дыялектныя словы - словы, якія ўжываюцца ў адной гаворцы, групе гаворак ці дыялекце і не ўжываюцца ў літаратурнай мове або адрозніваюцца ад літаратурных значэннем, фанетычнымі ці граматычнымі асаблівасцямі.
У «Слоўніку лінгвістычных тэрмінаў» [11] адзначаюцца два значэнні тэрміна дыялектызм:
1.Дыялектныя словы, якія ўжываюцца ў мове мастацкай літаратуры з пэўнай стылістычнай мэтай.
2 Фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і лексічныя асаблівасці, уласцівыя асобным дыялектам , і не ўласцівыя літаратурнай мове.
У кнізе «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» тэрмін дыялектызм ужываецца са значэннем: «асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай. Побач з тэрмінам дыялектызм ужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і інш.» [10, с. 56]
На працягу ўсёй гісторыі літаратурнай мовы яе лексіка папаўняецца дыялектызмамі. Сярод слоў, якія паходзяць з дыялектызмаў, ёсць міжстылявыя, неётральныя, але і словы з выразнай, эмацыянальнай афарбоўкай. Большасць дыялектызмаў звязаная з жыццём і побытам сялянства, таму многія словы з гэтых тэматычных груп у сучаснай мове дыялектныя па паходжанню: барана, даярка, касавіца і інш.
Адзін з шляхоў пранікнення дыялектызмаў у літаратурную мову - выкарыстанне іх пісьменнікамі, якія апісваюць жыццё народа, імкнуцца перадаць мясцовы каларыт пры апісанні вёскі, стварыць яскравыя моўныя характарыстыкі сялян.
Кожны з пісьменнікаў па-свойму бачыць, чуе, успрымае, адбірае словы, мае свой індывідуальны стыль, па-свойму выкарыстоўвае выяўленча-мастацкія сродкі. Асновай стылю, яго душой з'яўляецца мова. Сказанае не азначае, што кожны пісьменнік павінен пісаць нейкай асобнай, сваёй уласнай мовай. Асновай твора павінна быць агульнанародная мова.
Адны з дыялектызмаў замацаваліся ў мове і атрымалі права на агульнае ўжыванне, другія застаюцца ў творах асобных пісьменнікаў як паказчык іх індывідуальнага стылю.
Канешне, кожны з пісьменнікаў па-свойму адбірае словы, па-свойму выкарыстоўвае мастацкія сродкі, але ўсё ж кожны з іх павінен у першую чаргу дбаць пра чысціню літаратурнай мовы, клапаціцца пра тое, каб сказанае ім было зразумела шырокаму колу чытачоў. Майстэрства пісьменніка ў тым і заключаецца, як здолее ён з усяго багацця слоў роднай мовы выбраць самае тыповае для выяўлення пэўнага характару, як здолее ён гэты адбор падпарадкаваць зместу, задуме.
Я.Колас, К.Чорны, І.Мележ, М.Лынькоў, Я.Брыль, К.Крапіва і іншыя мастакі слова, далі прыклад, як трэба ставіцца да лексічнага багацця роднай мовы. Тонкае адчуванне сэнсу кожнага асобнага слова, яго варыянтнасці зрабілі мову іх твораў гнуткай, выразнай, каларытнай. Наша сучасная беларуская літаратура мае сапраўдных прадаўжальнікаў іх справы - І.Чыгрынава, Б.Сачанку, В.Адамчыка, І.Пташнікава.
Вывучэнню дыялектызмаў у мастацкіх творах беларускіх пісьменнікаў прысвечаны працы Абабуркі М.В., перш за ўсё яго манаграфія «Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры» і слоўнік-даведнік «Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў». Пытанні выкарыстання дыялектнай лексікі ў мастацкім радку майстроў слова не засталіся па-за ўвагай і іншых даследчыкаў мовы мастацкіх твораў (гл. спіс літаратуры ў канцы дыпломнай працы).
У тэксце мастацкага твора дыялектызмы выконваюць самыя разнастайныя мастацкія функцыі. Яны могуць быць выкарыстаны як сродак індывідуалізацыі вобраза, стварэння мясцовага каларыту, з іх дапамогай можна па-мастацку пераканаўча і этнаграфічна дакладна адлюстраваць побыт, сацыяльнае асяроддзе, абставіны і г.д. Выкарыстоўваючы дыялектызмы, аўтар малюе пейзаж, пераважна не гарадскі, стварае агульны фон і разгортвае апавяданне. Дыялектызмы часта служаць характаралагічным сродкам “прымацоўваючы” персанаж да пэўнага этнаграфічнага і сацыяльнага асяроддзя, яны ж могуць служыць і сродкам рэалізацыі камічнага пачатку твора.
Пісьменнікі выкарыстоўваюць у сваіх творах значную колькасць стылістычна абмежаваных слоў. Гэтыя лексемы выступаюць ва ўсіх граматычных формах і значэннях. У мове беларускай мастацкай літаратуры, асабліва ў мастацкай прозе, яскрава выдзяляецца бытавая, сельскагаспадарчая і эмацыйна-экспрэсіўная народна-дыялектная лексіка.
Трэба адрозніваць, з аднаго боку, “цытатнае” ўжыванне дыялектызмаў, калі пісьменнік ўводзіць іх як іншастылявы элемент і чытач разумее, што гэта мова герояў, а не аўтара, і, сдругога боку, ывкарыстанне дыялектызмаў на раўных правах з лексікай літаратурнай мовы як стылістычна адназначных лексічных сродкаў.
Цытатнае ўжыванне дыялектызмаў у мастацкім тэксце звычайна стылістычна матывавана, калі аўтар захоўвае пачуццё меры і не перасычае твор не зразумелымі чытачу мясцовымі словамі, тлумачучы тыя з іх, якія могуць абцяжарыць разуменне. Імкненне жу водзіць дыялектызмы ў мастацкую мову на раўных правах з літаратурнай лексікай часта атрымлівае негатыўную ацэнку: сэнс словаў можа застацца незразумелым.
Часам пісьменнік арыентуецца на крытэрый агульнадаступнасці, зразумеласці тэксту і таму ўжывае дыялектызмы, якія не патрабуюць тлумачэння. “Але гэта прыводзіць да таго, што з твора ў твор пераходзяць адны і тыя ж словы, якія ўжо, па сутнасці, сталі “агульнанароднымі” і згубіўшымі сувязь з канкрэтнай народнай гаворкай. Увядзенне ў мастацкі тэкст дыялектызмаў гэтага кола ўжо не ўспрынімаецца як выраз індывідуальнай аўтарскай манеры” [13, с. 71].
Народныя гаворкі, дыялекты, маюць у сваім складзе значную колькасць самабытных народных слоў, вядомых толькі ў пэўнай мясцовасці. У дыялектах адбілася народная мова, у асобных мясцовых гаворках захаваліся рэліктавыя формы старажытнай мовы.
Зразумела, што дыялекты адрозніваюцца ад агульнанароднай мовы рознымі рысамі: фанетычнымі, марфалагічнымі, асаблівым словаўжываннем і арыгінальнымі словамі, якія невядомыя літаратурнай мове. Гэта дазваляе сгрупіраваць дыялектызмы па агульным прыметам.
Лексічныя дыялектызмы - словы, вядомыя толькі носьбітам дыялекту і за яго межамі не маючыя ні фанетычных, ні словаўтваральных варыянтаў. У агульнаўжывальнай мове такія дыялектызмы маюць эквіваленты, якія называюць тоесныя прадметы і паняцці. Наяўнасць такіх сінонімаў адрознівае лексічныя дыялектызмы ад астатніх тыпаў дыялектных слоў.
Этнаграфічныя дыялектызмы - словы, якія называюць прадметы, вядомыя толькі ў пэўнай мясцовасці. Этнаграфізмы не маюць і не могуць мець сінонімаў у агульнанароднай мове, бо прадметы, абазначаныя гэтымі словамі, маюць лакальнае распаўсюджанне. Як правіла, гэта прадметы побыту, адзенне, ежа, расліны і інш.
Лексічна-семантычныя дыялектызмы - словы, якія валодаюць у дыялекце незвычайным значэннем. Такія дыялектызмы выступаюць у якасці амонімаў да агульнанародных слоў, якія ўжываюцца з уласцівым ім значэннем.
Фанетычныя дыялектызмы - словы, якія атрымалі ў дыялекце асаблівае фанетычнае афармленне.
Словаўтваральныя дыялектызмы - словы, якія атрымалі ў дыялекце асаблівае афікснае афармленне.
Марфалагічныя дыялектызмы - не ўласцівыя літаратурнай мове формы словазмянення.
Дыялектныя асаблівасці характэрныя таксама і для сінтаксічнага ўзроўню, і для фразеалагічнага, аднак яны не складаюць прадмет вывучэння лексічнай сістэмы мовы.
Пранікненне ўказаных пластоў лексікі ў мову твораў беларускіх пісьменнікаў - вынік узаемадзеяння літаратурнага маўлення з дыялектным, дзе яны займаюць цэнтральнае становішча сярод іншых лексічных пластоў.
Гісторыя беларускай літаратуры ведае імёны многіх пісьменнікаў, якія вельмі ўдала выкарыстоўвалі дыялектную лексіку ў сваіх творах. Да такіх пісьменнікаў належыць і В. Быкаў. Ён уводзіць у кантэкст дыялектныя словы не дзеля натуралістычнай дакладнасці, а ў пошуках найбольш эфектыўных моўных сродкаў пры стварэнні вобразаў.
Такое выкарыстанне дыялектнай лексікі характэрна толькі тым пісьменнікам, каму дыялект блізка знаёмы. Дыялектызмы ў такіх пісьменнікаў выкарыстоўваюцца разнастайна і дакладна. Гэтыя пісьменнікі не капіруюць моўныя звароты з дыялектызмамі, а ўзнаўляюць моўныя сітуацыі, у якіх непазбежна ўключаюцца самыя разнастайныя дыялектызмы, якія ўяўляюць сабой не маляўнічую дэталь, а заканамерны структурны элемент мастацкай мовы твора. Пісьменнікі такога тыпу не імітуюць умоўны народны стыль, а ўзнаўляюць сапраўдную народную мову, прытым іншы раз з такой этнаграфічнай дакладнасцю, што можна тэрытарыяльна лакалізаваць мову персанажаў, а іншы раз і мову самога аўтара.
Раздзел ІІ. Стылістычная функцыя дыялектызмаў у творы
“Стылістыка - раздзел мовазнаўства, якая вывучае стыль ва ўсіх лінгвістычных значэннях гэтага тэрміна, як індывідуальную манеру адлюстравання маўленчых актаў, як функцыянальны стыль маўлення, як стыль мовы і інш.” 11.
Кожны акт маўлення заўсёды спецыфічны, паколькі ён праходзіць ва ўласцівых толькі яму ўмовах і мае канкрэтную мэту. “Кожны індывідуалізаваны стыль з'яўляецца толькі разнастайнасцю больш агульнага стыля ці злучэннем элементаў некалькіх розных стыляў. Стылістычны аналіз улічвае моўны вопыт таго асяроддзя, да якога непасрэдна і звернуты мастацкі твор” 15, с. 39. Тут улічваюцца шаблоннасць і традыцыйнасць выкарыстання моўных сродкаў, выкарыстанне дыялектаў і размоўнай мовы, запазычанай лексікі.
Лінгвістычная стылістыка вывучае функцыянальна-моўную і эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку моўных сродкаў; формы і тыпы маўлення; тропы і фігуры; суадноснасць сродкаў выражэння са зместам і жанрам выказвання; сінаніміку. Лінгвістычны аналіз стылістыкі тэксту з пункту гледжання дыахраніі дазваляе вызначыць змены ў маўленчых стылях, якія з'яўляюцца адлюстраваннем змен у мове, што, у сваю чаргу, дае магчымасць бачыць новыя тэндэнцыі і формы развіцця мовы. Такім чынам, сучасная стылістыка накіравана на вывучэнне сродкаў моўнай выразнасці і заканамернасцей іх функцыянавання, абумоўленых найбольш мэтазгодным і мэтанакіраваным выкарыстаннем у залежнасці ад зместу выказвання, мэтаў, сітуацыі і сацыяльнай сферы зносін 17, с. 15. Кожная мова па-рознаму падзяляе свет і вылучае галоўныя дэталі, элементы навакольнага свету. Таму можна адзначыць, што “кожная мова мае сваю ўласную карціну свету, і моўная асоба павінна фарміраваць выказванні ў адпаведнасці з гэтай карцінай” 12, с. 64.
Акрамя таго, мова выступае важным сродкам фарміравання і існавання ведаў чалавека аб свеце, што і з'яўляецца складнікам нацыянальнай карціны свету. Яна, у сваю чаргу, задае нормы паводзін чалавека, вызначае яго адносіны да навакольнага свету. Так ствараецца адзіная сістэма поглядаў, калектыўная філасофія, якая характэрна для кожнага асобнага носьбіта мовы і вызначаецца як абавязковая.
Дыялектызмы ўжываюцца ў літаратурных тэкстах як стылістычны прыём для перадачы каларту мясцовай (дыялектнай) мовы (галоўным чынам, у тэкстах мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, у радыё - і тэлеперадачах), як сацыяльна-характэралагічная дэталь мовы персанажа, у авўтарскай мове - як дыялектны сінонім літаратурнага слова (яго дыялектны, фанетычны, марфалагічны варыянт) для “ажыўлення” мовы, яе стылістычнай разнастайнасці, а таксама ў якасці намінацыі, калі адпаведная адсутнічае ў літаратурнай мове (пераважна ў этнаграфічных і геаграфічных апісаннях).
Паколькі дыялектная лексіка належыць да ліку слоў неагульнавядомых, неагульнанародных, заканамерна паставіць пытанне аб тым, у якой меры такая лексіка можа быць выкарыстана ў творы.
Ступень і характар ужывання дыялектных слоў вызначаецца тэмай твора, аб'ектам апісання, мэтамі, якія ставіць перад сабой аўтар, яго эстэтычным ідэалам, майстэрствам. Так, напрыклад, у мове Васіля Быкава дыялектызмы сустракаюцца не толькі пры перадачы гаворкі сялян, але і ў мове аўтара, дзе яны падаюцца без тлумачэнняў.
Ужытыя аўтарамі дыялектныя словы могуць абазначаць якія-небудзь прадметы, рэаліі, не вядомыя агульнанароднаму ўжытку, і тады функцыя дыялектызмаў перш за ўсё назыўная. У гэтай функцыінярэдка выступаюць і тыя ўласна лексічныя дыялектызмы, якія не маюць у літаратурнай мове аднаслоўнага эквівалента.
Дыялектызмы могуць быць вельмі выразным сродкам. У мастацкім тэксце дыялектныя словы не толькі нясуць пэўную інфармацыю, але і служаць для эстэтычнага ўздзеяння. Перш за ўсё дыялектызмы ўсіх тыпаў служаць індывідуальзацыі персанажа. Чым больш яскравы і выразны вобраз, тым больш моцна ён уздзейнічае на чытача. Выбіраючы адзіна неабходныя ў кожным асобным выпадку словы, пісьменнікі ствараюць выразныя вобразы роднай прыроды і народнага жыцця, малююць духоўны свет сваіх герояў, перадаюць іх гаворку ва ўсіх яе своеасаблівасцях. У сваіх творах пісьменнікі адлюстроўваюць розныя гістарычныя эпохі, героямі мастацкіх твораў могуць быць прадстаўнікі розных класаў і сацыяльных груп, дзеянне можа разгортвацца ў самых розных месцах. Таму для рэалістычнай перадачы рэчаіснасці, для таго, каб стварыць праўдзівыя моўныя характарыстыкі герояў, выклікаць у чытача больш дакладныя ўяўленні аб пэўнай гістарычнай эпохе, аб тым месце, дзе аюдывалася дзеянне, пісьменнікі ўжываюць, калі гэта патрэбна, не толькі словы і формы літаратурнай мовы, але і састарэлыя, дыялектныя, навуковыя і прастамоўныя.
Раздзел ІІІ. Ужыванне дыялектызмаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды”
Праведзены аналіз аповесці Васіля Быкава “Знак бяды” дазволіў вылучыць наступныя дыялектызмы. Дыялектныя словы і прыклады з твору прапанаваныя ў наступнай табліцы.
неўпрыцям |
|
На рагу колішняй хаты неўпрыцям вылезла з пустазелля калючая дзічка-груша - можа, парастак ад колішніх груш-спасовак, а можа, выпадковая самасейка, занесеная з лесу птушкамі [8, с. 5]. |
|
груш-спасовак |
|
На рагу колішняй хаты неўпрыцям вылезла з пустазелля калючая дзічка-груша - можа, парастак ад колішніх груш-спасовак, а можа, выпадковая самасейка, занесеная з лесу птушкамі [8, с. 5]. |
|
гармідару |
|
Здавалася, вялікаму таму гармідару не будзе канца, а з ім не скончыцца і турботны неспакой на хутары [8, с. 7]. |
|
дуддзё і быльнёг |
|
Канешне, трава там была не дужа каб прыдатная для каровінага языка - болей дуддзё і быльнёг, але хай [8, с. 9]. |
|
псяюга |
|
Гэта быў хітраваты псяюга, не глядзі, што малы, а калі не бачыць у руках кавалка, дык дарма да чалавека не пойдзе [8, с. 11]. |
|
свінчо |
|
Свінчо, іх парсючка, вядома, не прывяжаш да хвоі, парсючка трэба карміць [8, с. 18]. |
|
адмякчэў |
|
Паспрабуй дакажы, што сёння ёй няблага пашэнціла, што Гуж адмякчэў пасля выпіўкі і не стаў дужа да іх прыдзірацца, што ён, можа, сапраўды пакрывае яе перад немцамі [8, с. 32]. |
|
панарады |
|
Раней па такую патрэбу ён бы падаўся ў мястэчка да Лейбы, што рабіў у кузні: каваў панарады, падкоўваў коней, адцягваў сякеры, насякаў сярпы бабам, мог залудзіць міску і направіць сапсуты замок [8, с. 36]. |
|
залудзіць |
|
Раней па такую патрэбу ён бы падаўся ў мястэчка да Лейбы, што рабіў у кузні: каваў панарады, падкоўваў коней, адцягваў сякеры, насякаў сярпы бабам, мог залудзіць міску і направіць сапсуты замок [8, с. 36]. |
|
сапсуты |
|
Раней па такую патрэбу ён бы падаўся ў мястэчка да Лейбы, што рабіў у кузні: каваў панарады, падкоўваў коней, адцягваў сякеры, насякаў сярпы бабам, мог залудзіць міску і направіць сапсуты замок [8, с. 36]. |
|
сцізорыкам |
|
Адчуўшы гідлівасць, яна павярнулася, каб выйсці ў сенцы, і ледзьве не сутыкнулася з фельдфебелем, які топкім сцізорыкам акуратна дзёўбаў жоўтае яйка рабой нясушкі [8, с. 44]. |
|
заякочаш |
|
Чула яна сваім сэрцам: за меншай бядой заўжды дыбае большая, тады заякочаш, але хто паможа? [8, с. 47] |
|
сцёгны |
|
Адзін у апушчаных на сцёгны помачах выцягнуў з калодзежа вядро вады, пачаў мыцца збоч ад кухні пад тынам [8, с. 50]. |
|
вуркат |
|
Аднак не паспела яна дайсці да парога, як да яе слыху, быццам з-пад зямлі, данёсся прыглушаны, але магутны нутраны вуркат [8, с. 51]. |
|
балацявінкі |
|
Добра набегаўшыся па зарасніках у Бараннім Лозе, ён не ўбачыў, а ўчуў Бабоўку, як тая паціху шамацела ў кустоўі акрай балацявінкі [8, с. 66]. |
|
дрывотню |
|
Яны абышлі істопку, мінулі дрывотню са старой сукаватай калодай, пералезлі цераз жэрдку ў гародчык [8, с. 78]. |
|
награбуцца |
|
Ды і хто ведаў, што яны гэтак нечакана награбуцца на хутар [8, с. 80]. |
|
падпяразаны |
|
Шорхаючы скураной паддзёўкай, Гуж з вінтоўкаю ў руках ступіў у хату, за ім, тонка падпяразаны дзягай па чырвонаармейскім шынялі, сунуўся падгалы Каландзёнак [8, с. 83]. |
|
падгалы |
|
Шорхаючы скураной паддзёўкай, Гуж з вінтоўкаю ў руках ступіў у хату, за ім, тонка падпяразаны дзягай па чырвонаармейскім шынялі, сунуўся падгалы Каландзёнак [8, с. 83]. |
|
нэндзе |
|
Даволі ім, высялкоўцам, трымацца за свае вузкія шнуркі-надзелы, гібець у беднасці і нэндзе, калі свая, Савецкая ўлада дае магчымасці, ідзе насустрач беднякам і сазнацельным сераднякам таксама [8, с. 97]. |
|
бацянок |
|
На поплаве ў Бараннім Лозе ўжо з'явіўся аднекуль цыбаты аблезлы бацянок, спаважна хадзіў па багне, выглядаў жаб [8, с. 114]. |
|
бурачніку |
|
Па двары, пад плотам і па бурачніку ў гародзе непрыкаяна дыбалі яе цыбатыя маладыя курачкі, нешта дзяўблі там [8, с. 117]. |
|
цыбаты |
|
На поплаве ў Бараннім Лозе ўжо з'явіўся аднекуль цыбаты аблезлы бацянок, спаважна хадзіў па багне, выглядаў жаб [8, с. 114]. |
|
боўтаць |
|
Сцепаніда ж у вялікім чыгуне пачала боўтаць пойла карове - Чарняўка любіла менавіта такое, трохі забоўтанае мукой пойла і зусім не піла ваду [8, с. 153]. |
|
чалесніка |
|
- Раскулачванне ты не забудзеш, канешне, - сказала яна і прысланілася плячом да чалесніка [8, с. 166]. |
|
пашэнціць |
|
Цяпер чорт яго бяры, не шкада таго хлеба і працы - можа, самагонкай пашэнціць заліць яго сквапныя вочы [8, с. 173]. |
|
ускалупалі |
|
Праўда, абое засталіся без сілы, знемаглі дашчэнту, але неяк усё ж ускалупалі, хоць і мелка, мясцінамі толькі падрапалі зверху рыдлёўкамі [8, с. 177]. |
|
грубцы |
|
У парозе поркаўся каля грубкі Патапка, соваў у топку тоўстыя смаляныя палены, ад якіх аж гуло ў некалі пабеленай, але добра ўжо абшкрэбанай сялянскімі плячыма грубцы [8, с. 184]. |
|
лямантацыі |
|
На ўсе яго лямантацыі яна маўчала, толькі ціха стагнала часам, і ён усё тупаў па хаце - то насіў ёй вады, то ўкрываў кажушком, то бедаваў, горка і шчыра, а болей кляў тых звяругаў, немцаў, вайну [8, с. 188]. |
|
усчаў |
|
Ладзімір усчаў сварку з Карнілам, ледзь не пабіліся [8, с. 193]. |
|
кубёлка |
|
Маўкліва адкроіў лусту сала з кубёлка, адламаў кавалак калючага, з мякінай, хлеба - дужа хацелася есці, ажно калаціліся ногі ў каленях. І тады ўбачыў на падворку жонку [8, с. 218]. |
|
пагабляванае |
|
Запаволеным крокам яна падышла да моста і з нейкаю душэўнай няпэўнасцю ступіла на гразкія, але яшчэ новыя дошкі насцілу, пакратала рукой пагабляванае дрэва парэнчы [8, с. 221]. |
|
атабарылася |
|
Яна моўчкі пастаяла трохі і пайшла назад цераз гразкую небрукаваную плошчу на яе другі бок, дзе ў спрытным каменным дамку з балконам атабарылася цяпер паліцыя [8, с. 227]. |
|
абцярушаным |
|
Адной рукой ён дужа трымаўся за слізкі жалезны поручань, а другой не менш моцна сціскаў старанна звязаны матузком кужэльны мяшэчак з сякім-такім харчам: абцярушаным кавалкам хлеба, лустай сала, цыбулінай і двума крута зваранымі яйкамі [8, с. 235]. |
|
вешала |
|
Затым вярнулася ў сенцы, зняла з вешала над куфарам старую паркалёвую хусцінку і ёю абвязала зверху кашолку 236. |
Асноўныя тэматычныя групы, да якіх адносяцца выкарыстаныя дыялектызмы: побытавыя рэчы, назвы раслін і жывёл, назвы дзеяння, назвы прыкмет.
Як бачым, большасць дыялектызмаў, ужытых у аповесці - словаўтваральныя (псяюга замест сабака, свінчо замест свіння, адмякчэў замест памякчэў, сапсуты замест сапсаваны, вуркат замест вуркатанне, балацявінкі замест балацянка, дрывотню замест дрывотнік, лямантацыі замест лямант, усчаў замест пачаў, вешала замест вешалка, пашэнціць замест пашансаваць, ускалупалі замест падкалупалі). Гэтая група слоў мае тыя ж каранёвыя марфемы, што і літаратурныя, але ўтвораны з дапамогай іншых словаўтваральных сродкаў. Такія дыялектызмы лёгка разумеюцца чытчам з кантэксту, але прыўносяць пэўныя мясцовы каларыт, робіць герояў твора больш блізкімі чытачу.
Дыялектызмы тыпу неўпрыцям, груш-спасовак, гармідару, дуддзё, панарады, залудзіць, сцізорыкам, заякочаш, сцёгны, награбуцца, падпяразаны, падгалы, нэндзе, цыбаты, чалесніка, грубцы, пагабляванае, атабарылася адносяцца да ўласна лексічных дыялектызмаў. Іх цяжка зразумець з кантэксту і трэба ведаць значэнне кожнага слова.
Таксама вылучаюцца словы, які ўжываюцца ў літаратурнай мове, але іх выкарыстанне ў аповесці звязанае з актуалізацыяй іншага значэння: бурачніку, боўтаць. Так, літаратурнае значэнне слова бурачнік - “боршч, бацвінне”, але ў творы яно ўжыта ў значэнні “месца, дзе растуць буракі”. Літаратурнае значэнне слова боўтаць - “размаўляць доўга”, але ўжыта ў аповесці ў значэнні “матляць”. Гэта семантычныя дыялектызмы.
Дыялектныя словы часцей ужыты аўтарам у няўласна-простай мове, якая перадае ўнутраныя маналогі, разважанні герояў.
Безумоўна, стылістычная функцыя дыялектызмаў, якія ўжытыя ў аповесці В. Быкава “Знак бяды” - раскрыць глыбіню народнай душы, дакладна абмалявацб характары, стварыць выразныя вобразы, наблізіць чатача да жыцця простага селяніна. Таму дыялектызмы ў аповесці - неад'емная частка твора, стылістычная функцыя якіх - данесці асаблівасці мовы беларускіх сялян.
Дыялектызмы Васіль Быкаў ужывае ўмела, да месца. Яны сустракаюцца і ў мове герояў, і ў мове аўтара, адыгрываюць у яго творах важную стылістычную ролю, натуральна ўваходзяць у моўную тканіну, успрымаюцца як мастацкая заканамернасць і неабходнасць. З дапамогай дыялектызмаў пісьменнік не толькі малюе воблік героя, але і раскрывае яго ўнутраны свет, выпрацоўвае спецыфічны індывідуальны стыль. У гэтым і заключаецца майстэрства пісьменніка.
Заключэнне
дыялектызм лексіка стылістычная быкав
У творах Быкава, дзеянне якіх адбываецца на прасторы распластанай Еўропы, гучыць гімн роднай Віцебшчыне, краю бедных суглінкаў і самых прыгожых ландшафтаў, дзе ў вайну загінуў кожны трэці, а ў многіх мясцінах і кожны другі беларус. Першая і апошняя думка быкаўскіх герояў пра родны край. Туды рвуцца яны душой у свой перадсмяротны міг. У апошнія часы ў прыпавесцях, «байках жыцця», рэдкіх і кароткіх, як стрэл апошняга байца, выступленнях, больш падобных на рэплікі чалавека, які адчаяўся і горка іранізуе, усё мацней і выразней чуецца рэквіем па няшчаснай Бацькаўшчыне, акупаванай прыхаднямі і пустадомкамі ўсіх масцей.
Творы Васіля Быкава адлюстроўваюць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы і сцвярджаюць, якім павінен быць сапраўдны чалавек: шчырым, нескаронным перад ворагамі і праблемамі, верным, адданым сваёй радзіме.
Праведзенае даследаванне паказвае, што Васіль Быкаў у сваім творы шырока выкарыстоўвае дыялектызмы. Гэта з'яўляецца прыметай своеасаблівага мастацкага почырку самабытнага майстра слова.
З прааналізаванага матэрыялу відаць, што пісьменнік у сваіх творах абапіраецца на жывую народную мову, бачыць у ёй крыніцу папаўнення лексікі. Дыялектызмы ўзбагачаюць мову яго твораў. Яны дапамагаюць стварыць трапную моўную характарыстыку персанажаў, перадаць каларыт мясцовай гаворкі, надаюць апісанню вобразнасць і эмацыянальнасць.
Пісьменнік бярэ ўсё самае лепшае з народнай гаворкі і ўводзіць у літаратурны ўжытак. Гэтым ён пазбягае паўтораў, робіць мову твораў выразнай, яркай, трапнай, узбагачае яе сінонімамі.
Асноўныя тэматычныя групы, да якіх адносяцца выкарыстаныя дыялектызмы: побытавыя рэчы, назвы раслін і жывёл, назвы дзеяння, назвы прыкмет.
Дыялектныя словы часцей ужыты аўтарам у няўласна-простай мове, якая перадае ўнутраныя маналогі, разважанні герояў.
Безумоўна, стылістычная функцыя дыялектызмаў, якія ўжытыя ў аповесці В. Быкава “Знак бяды” - раскрыць глыбіню народнай душы, дакладна абмаляваць характары, стварыць выразныя вобразы, наблізіць чатача да жыцця простага селяніна. Таму дыялектызмы ў аповесці - неад'емная частка твора, стылістычная функцыя якіх - данесці асаблівасці мовы беларускіх сялян.
Дыялектызмы Васіль Быкаў ужывае ўмела, да месца. Яны сустракаюцца і ў мове герояў, і ў мове аўтара, адыгрываюць у яго творах важную стылістычную ролю, натуральна ўваходзяць у моўную тканіну, успрымаюцца як мастацкая заканамернасць і неабходнасць. З дапамогай дыялектызмаў пісьменнік не толькі малюе воблік героя, але і раскрывае яго ўнутраны свет, выпрацоўвае спецыфічны індывідуальны стыль. У гэтым і заключаецца майстэрства пісьменніка.
Спіс літаратуры
1. Абабурка М.В. Беларускае слова і яго вывучэнне. - Мн.,1986.
2. Абабурка М.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры.- Мн., 1981.
3. Абабурка М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. - Мн., 1994.
4. Баханькоў А.Я. Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд. - Мн., 1982.
5. Беларуская мова: Энцыклапедыя. - Мн., 1994.
6. Блінава Э., Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. - Мн.,1980.
7. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. - Мн.,1985.
8. Быкаў В. Знак бяды // Быкаў В. Збор твораў у 6-і тамах. Т.4. - Мн., 1993.
9. Каўрус А.А. Мова народа, мова пісьменніка. - Мн.,1989.
10. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. - Мн.,1994.
11. Лингвистический энциклопедический словарь. - М., 1990.
12. Маслова В.А. Лингвокультурология: учеб. пособие.- М., 2001.
13. Розенталь Д.Э., Голуб И.Б., Теленкова М.А. Современный русский язык. - М., 2002.
14. Стариченок В.Д. Русский язык . - Мн., 2002.
15. Стилистика лингвистическая // Литературная энциклопедия: в 11 т. - М.: Худож. лит., 1939. - Т. 11. С. 37-40 // http://feb-web.ru/feb/litenc/ encyclop/leb/leb-0372.htm.
16. Тлумачальны слоўнік беларускай літартурнай мовы. - Мн., 1999.
17. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: вуч. дапам. - Мн., 1995.
18. Янкоўскі Ф.М. Пра дыялектнае слова.//Полымя, 1980, №1.С.252-255.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.
творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.
дипломная работа [106,7 K], добавлен 16.10.2013Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.
курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.
контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012Начертательное письмо как письмо, связанное с использованием графических знаков (рисунок, знак, буква), история развития данного типа искусства и его современные достижения. Понятие и средства графики. Особенности и основные принципы русской графики.
реферат [18,7 K], добавлен 26.10.2010Основные понятия семиотики. Развитие представлений о знаках и языках. Основные разделы семиотики: синтактика, семантика и прагматика. Типология значений знака в семиотике. Основания для создания семиотических законов. Знак в различных разделах семиотики.
курсовая работа [132,9 K], добавлен 28.11.2009