Да паняцця безэквівалентнай лексікі

Паняцця безэквівалентнай лексікі, прычыны яе ўзнікнення і праблемы пераклада на іншую мову. Марфемныя асаблівасці выражэння семантыкі ў беларускіх безэквівалентных адзінках і іх рускамоўных адпаведніках. Семантычныя разыходжанні пры запазычанні.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 38,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ЗМЕСТ

  • УВОДЗІНЫ 3
  • РАЗДЗЕЛ І. ДА ПАНЯЦЦЯ БЕЗЭКВІВАЛЕНТНАЙ ЛЕКСІКІ 6
    • Праблемы пераклада безэквівалентнай лексікі 8
    • Асаблівасці перадачы безэквівалентнай лексікі на іншую мову 10
  • РАЗДЗЕЛ ІІ. АСНОЎНЫЯ ПРЫЧЫНЫ БЕЗЭКВІВАЛЕНТНАСЦІ 13
    • Семантычныя разыходжанні пры запазычанні 15
    • Уласна беларускія рэаліі і характарыстыкі 16
    • Словы са значэннем “удакладнення” 18
    • Марфемныя асаблівасці безэквівалентных адзінак 19
  • ЗАКЛЮЧЭННЕ 22
  • СПІС ЛІТАРАТУРЫ 24

УВОДЗІНЫ

У навуковай літаратуры падкрэсліваецца вялікае культурнае і палітычнае значэнне агульнага лексічнага фонду ў розных мовах. “Але лінгвіст павінен бачыць пастаянную дыялектыку агульнага і адметнага. У сувязі з гэтым праблема нацыянальнай лексічнай спецыфікі ўяўляецца не менш, а відавочна і больш важнай у аспекце лінвістычным. Іменна з нацыянальнай адметнасцю лексікі звязана праблема вар'іравання аб'ёму значэння суадносных слоў у розных мовах” [19, с. 3].

“Мова павінна валодаць велізарнымі камунікатыўнымі і выяўленчымі здольнасцямі, што немагчыма без такіх жа значных чыста нацыянальных асаблівасцей, без своеасаблівай індывідуальнай "непаўторнасці" мовы" [5, с. 131]. Рысы непадобнасці, нацыянальнай спецыфікі найбольш праяўляюцца на ўзроўні лексікі.

Такім чынам, адно з цэнтральных накірункаў лінгвістычных даследванняў сацыяльнай і культурнай абумоўленасці мовы - лінгвакраіназнаўчы накірунак [6].

Адлюстраванне нацыянальнай спецыфікі культуры найбольш яскрава раскрываецца ў безэквівалентнай лексіке, якая непасрэдна звязана з прадметамі і з'явамі матэрыяльнай і духоўнай культуры, з гісторыяй грамадства, служыць не толькі патрэбам мовы, але і з'яўляецца своеасаблівай формай перадачы і захавання грамадскага вопыту. “Безэквівалентная лексіка адначасова належыць мове і культуры, гэта значыць адначасова паказвае асаблівасці пэўнай мовы і пэўнай культуры” [4].

Пры вывучэнні культуры, рэалій, мовы іншай краіны, мы, безумоўна, сутыкнёмся з словамі, якім немагчыма знайсці адпаведнік у мове, на якую робіцца пераклад. В.С. Ахманава лічыць, што абавязковай умовай рэалізацыі камунікатыўнага акта павінна быць “абаюднае веданне рэалій і тым, хто гаворыць, і тым, хто слухае, што з'яўляецца асновай моўных зносін”. Калі хтосьці з удзельнікаў зносін не валодае “фонавымі ведамі” пра нейкую рэалію, то такія словы і рэаліі патрабуюць тлумачэння [2].

У беларускай мове можна вылучыць шэраг слоў, якія не маюць аднаслоўных адпаведнікаў у рускай мове (ці іншых мовах). Таму пры перакладзе, каб перадаць семантыку такіх слоў, неабходна тлумачыць іх, выкарыстоўваючы словазлучэнні ці нават сказы. “Беларуска-рускія моўныя сувязі вымагаюць глыбокага семантычнага асэнсавання іншамоўных слоў, якімі для носьбітаў рускай мовы з'яўляюцца беларусізмы” - лічыць І. Шкраба [19, с. 4].

Даследаваннем безэквівалентнай лексікі займаліся многія вучоныя, якія цікавіліся асаблівасцямі перакладу такой лексікі, параўнальна-супастаўляльным вывучэннем моў. Напрыклад, працы У.М. Камісарава [12], А.С. Бархударава [3], А.У. Фёдарава [18], А.К. Латышава і інш.

Наша праца прысвечана вывучэнню з'явы лексічнай безэквівалентнасці на прыкладзе беларускай мовы. Актуальнасць работы тлумачыцца тым, што вывучэнне “безэквівалентнай лексікі” адносіцца да лінгвакультуралагічнага накірунку мовазнаўства, які вывучае моўныя і ментальныя асаблівасці народаў.

Мэта нашай працы - вывучэнне прыроды з'явы лексічнай безэквівалентнасці. Для дасягнення пастаўленай мэты, неабходна вырашыць наступныя задачы:

1. даць тлумачэнне паняцця безэквівалентнай лексікі;

2. вылучыць прычыны ўзнікнення безэквівалентнай лексікі;

3. раскласіфікаваць сабраны матэрыял у адпаведнасці з прычынай узнікнення;

4. прасачыць асаблівасці выражэння семантыкі ў беларускіх безэквівалентных адзінках і іх рускамоўных адпаведніках.

РАЗДЗЕЛ І. ДА ПАНЯЦЦЯ БЕЗЭКВІВАЛЕНТНАЙ ЛЕКСІКІ

Мова, культура і этнас непарыўна звязаныя паміж сабой, мова з`яўляецца інструментам культуры, так і адным з яе бакоў, што стварае “сутнасную аснову этнічнай асобы” 9, с. 272.

Найбольш актыўна сёння распрацоўваюцца пытанні, якія акрэсліваюць такія паняцці, як “мова і мысленне”, “мова і свядомасць”, “філасофія мовы”. Яны разглядаюцца ў межах кагнітыўнай лінгвістыкі. Вывучэнне мовы ў такім ракурсе дазваляе вызначыць асаблівасці светаўспрымання чалавека, якія, безумоўна, адбіліся ў мове як сродку зносін, намінацыі. А ментальнасць выступае як сукупнасць устойлівых сімвалаў культуры, паняццяў пэўнага народа 15, с. 143.

Лінгвакультуралогія - гэта дысцыпліна, якая вывучае ўзаемасувязь і ўзаемаўплыў культуры і мовы ў яе функцыянаванні, разглядае гэты працэс як цэласную структуру адзінак у адзінстве іх моўнага і пазамоўнага зместу. Гэтая дысцыпліна вывучае нацыянальна-культурныя спецыфічныя правілы арганізацыі зносін.

Звычайна лінгвакультуралагічны аналіз заснаваны на вылучэнні апазіцыі “універсальнае-нацыянальнае”, а таксама “сэнсавай насычанасці нацыянальнага кампанента з увагай да характэрных для гэтага этнасу вобразаў свядомасці” 11, с. 67.

Кожная мова па-рознаму падзяляе свет і вылучае галоўныя дэталі, элементы навакольнага свету. Таму можна адзначыць, што “кожная мова мае сваю ўласную карціну свету, і моўная асоба павінна фарміраваць выказванні ў адпаведнасці з гэтай карцінай” 15, с. 64.

Акрамя таго, мова выступае важным сродкам фарміравання і існавання ведаў чалавека аб свеце, што і з'яўляецца складнікам нацыянальнай карціны свету. Яна, у сваю чаргу, задае нормы паводзін чалавека, вызначае яго адносіны да навакольнага свету. Так ствараецца адзіная сістэма поглядаў, калектыўная філасофія, якая характэрна для кожнага асобнага носьбіта мовы і вызначаецца як абавязковая.

Моўная карціна свету - гэта сукупнасць уяўленняў пра свет, пэўны спосаб канцэптуалізацыі рэчаіснасці, які склаўся ў свядомасці асобнага моўнага калектыву за час свайго існавання і адлюстраваны ў мове.

Нацыянальная карціна света фарміруецца і змяняецца ўвесь час, пакуль існуе пэўная нацыя. На гэты працэс уплываюць падзеі ў сацыяльнай, палітычнай, эканамічнай, інтэлектуальнай, культурнай сферах жыцця народа. Агульны вопыт, назапашаны пакаленнямі, несвядома для чалавека вызначае характар яго паводзін, стаўлення да іншых нацый, яго светабачанне і светаразуменне. Аднак карціны свету розных людзей не ідэнтычныя, бо, акрамя нацыянальных асаблівасцей, неабходна ўлічваць уплыў агульначалавечых каштоўнасцей і індывідуальных асаблівасцей.

У лексіцы беларускай мовы, як і іншых нацыянальных моў, можна вылучыць шэраг слоў, якія ў рускамоўным дачыненні не маюць аднаслоўнага адпаведніка. Патрэбы перакладчыцкага характару вымушаюць перадаваць семантыку такіх слоў, аб'ём паняцця, што яны абазначаюць, і эмацыянальныя адценні не словамі, а словазлучэннямі рускай мовы. Такія словы вызначаюцца навуковым паняццем "безэквівалентныя", гэта значыць, "якія не маюць адпаведніка", і менавіта засваення лексічнага запасу і ў перакладчыцкай практыцы.

Та, адной з праяў самабытнасці любога народа з'яўляецца безэквівалентная лексіка.

Пад безэквівалентнасцю разумеецца такая з'ява, калі пры перакладзе слова на іншую мову, немагчыма знайсці адпаведнік. На думку А.А. Іванова, пытанні, звязаныя з эквівалентнасцю і безэквівалентнай лексікай, разглядаюцца як частка агульнай праблемы эквівалентнасці перакладу. Але ў большасці прац па перакладу безэквівалентнай лексікі вядзецца гаворка ў асноўным пра рэаліі мовы [10, с. 5].

У выніку складаецца пэўны вобраз рэалій як асаблівай катэгорыі сродкаў выражэння: словы і словазлучэнні, якія называюць аб'екты, якія характэрныя для жыцця (культуры, побыту, сацыяльнага і гістарычнага развіцця) аднаго народа і не існуюць у жыцці другога народа. Яны з'яўляюцца носьбітамі нацыянальнага і/ці гістарычнага каларыту і не маюць дакладных адпаведнікаў (эквівалентаў) у іншых мовах, а значыць, патрабуюць асаблівага падыходу [8, с. 55].

А.А. Іваноў прапануе разглядаць праблему эквівалентнасці / безэквівалентнасці у выглядзе апазіцыі (эквівалентнасць / безэквівалентнасць), кожны член якой дадаткова характарызуе адзін аднаго і без чаго разуменне любога з іх будзе няпоўным. Асноўным прынцыпам адекватнага перакладу аўтару падаецца прынцып функцыянальнай тоеснасці: вынік перакладу павінен выконваць аналагічную сэнсавую і мастацкую функцыю ў сістэме цэлага.

Праблемы пераклада безэквівалентнай лексікі

Асновы навуковай тэорыі перакладу сталі распрацоўвацца толькі ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, калі праблемай перакладу заняліся мовазнаўцы. Сам па сабе прадмет тэорыі перакладу вывучае працэс стварэння другаснага тэкста (мова перакладу, далей - ПМ) с той ці іншай ступенню адпаведнасці, якая рэпрэзентуе арыгінальны тэкст (арыгінальная мова, далей - АМ). Пры гэтым для перакладчыка вельмі важна данесці не толькі інфармацыйную частку арыгінала, але і ягонае экспрэсійнае напаўненне, г. зн. не толькі тое, што напісаў аўтар, але і тое, як ён гэта зрабіў.

Існуе меркаванне, што пераклад заўсёды з'яўляецца адноснай аперацыяй, бо ў кожнай мове ёсць элементы, перадача значэння якіх у межах самога тэксту немагчыма. Безэквівалентная лексіка, як правіла, выклікае найбольшую цяжкасць пры перакладзе на замежную мову, бо слоўнікавы пераклад такой лексікі не дае патрэбны вынік. Прыкладам асаблівага падыходу да перакладу безэквівалентнай лексікі можна лічыць пераклад семантычных лакун, слоў, якія не маюць у ПМ эквівалентаў у выгглядзе асобных слоў. Таму асноўным спосабам перадачы, перакладу лакун з'яўляецца апісальны пераклад.

Адным з асноўных прыкладаў безэквівалентнай лексікі выступаюць нацыянальныя рэаліі, якія адсутнічаюць у іншага народа. Існуе некалькі спосабаў перадачы рэалій на ПМ:

1. калькаванне, г. зн. паўтарэнне ўнутранай формы зыходнага слова;

2. выкарыстанне аналага, які ўжо існуе;

3. транслітэрацыя/транскрыпцыя;

4. апісальны пераклад.

К пэўнаму тыпу безэквівалентнай лексікі можна аднесці фразеалагізмы, для якіх існуюць два спосабы перакладу - лексічны і апісальны.

Пераклад усіх тыпаў безэквівалентнай лексікі лічыцца вельмі складанай праблемай, паколькі перад перакладчыкам заўсёды стаіць праблема выбару паміж калькаваннем і апісальным перакладам. Захаванне ўнутранай формы можа прывесці да парушэння прагматыкі, а захаванне прагматычнага значэння можа суправаджацца губленнем часткі сэнсу. Гэты выбар не можа быць замацаваны якой-небудзь нормай, а заснаваны толькі на ступені майстэрства перакладчыка.

Асаблівасці перадачы безэквівалентнай лексікі на іншую мову

Транслітэрацыя. У якасці перакладнога эквівалента безэквівалентнай адзінкі АМ выкарыстоўваецца яе графічна-фанетычнае афармленне, якое выражаецца ў пісьмовым перакладзе літарамі ПМ, а ў вусным перакладзе вымаўляецца згодна з фанетычнымі правіламі ПМ.

Транслітэрацыя дазваляе, перадаўшы слова праз графіку і фанетыку, раскрыць сэнс слова праз кантэкст. Гэтым самым перакладчык пазбягае тлумачэння незразумелага слова і звязанай з гэтым рызыкі нявернай інтэрпрэтацыі. Але механічная перадача безэквівалентнай лексікі не дазваляе раскрыць у перакладзе змястоўнае напаўненне новага паняцця, якое можа застацца ці ўвогуле незразумелым, ці зразумелым прыблізна з кантэксту. Таму часта патрэбныя каментары перакладчыкаў.

Калькаванне. Сутнасць гэтага прыёму заключаецца ў тым, што складнікі безэквівалентнай лексічнай адзінкі (марфемы слова ці лексемы ўстойлівага словазлучэння) замяняюць іх літаральнымі адпаведнікамі на мове перакладу. Як і транскрыпцыя, калькаванне характарызуецца высокай ступеню “механічнасці”.

Прыбліжаны пераклад. Сутнасць гэтага прыёму ў тым, што замест замежнага слова ў ПМ знаходзіцца паняцце, якое хоць і не супадае поўнасцю з зыходным, але мае значнае семантычнае падабенства і ў пэўнай ступені можа раскрыць сутнасць з'явы.

Апісальны пераклад. Гэта найчасцей ужывальны прыём перакладу безэквівалентнай лексікі, які заключаецца ў тым, што сутнасць безэквівалентнай адзінкі перадаецца праз разгорнутае тлумачэнне, апісання (у словазлучэннях і сказах). Перавага такога метаду ў тым, што ён можа раскрыць змест з'явы, які заключаны ў безэквівалентнай лексічнай адзінке.

Акрамя таго вызначаюцца яшчэ два спосабы, якія з'яўляюцца менш пашыранымі: пераразмеркаванне значэнне безэквівалентнай адзінкі і элімінацыя нацыянальна-культурнай спецыфікі.

Элімінацыя нацыянальна-культурнай спецыфікі - прыём, блізкі да прыбліжанага перакладу, заключаеца ў тым, што пры перакладзе рэаліі яе нацыянальна-культурная спецыфіка апускаецца.

Пераразмеркаванне значэння безэквівалентнай лексічнай адзінкі - прыём, заснаваны на тым, што значэнне безэквівалентнай адзінкі пераразмяркоўваецца паміж некалькімі адзінкамі перакладнога тэксту так, што сама безэквівалентная адзінка нібы раствараецца ў перакладзе. Гэта значыць, што калі пры апісальным спосабе ў тэксце перакладу можна вылучыць словазлучэнне, значэнне якога адпавядае значэнню безэквівалентнай лексічнай адзінкі ПМ, то пры пераразмеркаванні значэння гэта зрабіць цяжка ці проста немагчыма.

Аднак спосабы перакладу безэквівалентнай лексікі могуць камбінавацца і вар'іравацца: адну і тую ж безэквівалентную адзінку можна перакласці рознымі спосабамі. Але самым пашыраным з'яўляецца транслітэрацыя.

Вышэйсказанае дазваляе зрабіць наступныя вывады. Тоеснасць перакладу безэквівалентнай лексікі на ПМ немагчыма. Гэта абумоўлена тым, што адзінкі лексікі валодаюць не толькі фанемным складам, марфемамі, але і рознымі значэннямі і сэнсамі, бо кожнае слова пэўнай мовы ўваходзіць у сваё семантычнае поле і мае значэнне толькі ў апазіцыі да астатніх членаў таго ж поля і мовы ўвогуле.

Так, у працэсе перакладу ўзаемадзейнічаюць і супрацьдзейнічаюць два роўнанакіраваныя віды маўленчай дзейнсці: успрыяцце зыходнага тэксту і стварэнне перакладнога тэксту.

Такім чынам, гаворачы аб эквівалентнасці перакладу, трэба звяртаць увагу на функцыянальную тоеснасць мадэлей АМ і ПМ.

РАЗДЗЕЛ ІІ. АСНОЎНЫЯ ПРЫЧЫНЫ БЕЗЭКВІВАЛЕНТНАСЦІ

Як ужо адзначалася, у сістэме мовы знаходзяць увасабленне асаблівасці псіхалогіі народа, ягонага светапогляду, культурных традыцый і інш. Культурныя ментальныя канцэпты з'яўляюцца складнікамі нацыянальнай самасвядомасці, якія фарміруюцца ў выніку дзейнасці чалавека, сацыяльных і культурных змен. Таму канцэпты, якія адлюстроўваюць нацыянальна-маркіраваныя асаблівасці, прадстаўляюць культуру грамадства. Мова, рэалізуючы функцыю зберагання і перадачы нацыянальнай самасвядомасці, традыцый, культуры і гісторыі народа, фарміруе гэтым канцэптуальнае значэнне асобных з'яў і паняццяў.

Традыцыйны пераклад “слова праз слова” не можа перадаць усе асаблівасці сэнсавай насычанасці безэквівалентнай лексікі. Перыяд станаўлення нацыянальнай мовы, насычаны шматлікімі падзеямі, адбіўся ў лексіке, у семантыцы слова. Безэквівалентная лексіка захоўвае асаблівасці культуры, традыцый пэўнага народа, прыроднага і палітычнага становішча краіны.

У безэквівалентную лексіку ўключаюцца так званыя экзатызмы - назвы прадметаў і паняццяў, характэрных для духоўнай культуры і матэрыяльна побыту народа, а таксама абумоўленных асаблівасцямі прыроднага і геапалітычнага становішча краіны. “Яны займаюць асобае месца сярод беларускай безэквівалентнай лексікі ў тым плане, што ў рускамоўным дачыненні сувязь "слова - прадмет" або "выраз - прадмет" не ўзнікае па прычыне адсутнасці самога прадмета, названага па-беларуску. Гэта значыць, што прадметы і з'явы рэчаіснасці характарызуюць бытавыя, сацыяльныя, культурныя, экалагічныя і іншыя ўмовы жыцця толькі аднаго народа і адсутнічаюць у другога” [19, с. 6].

Акрамя таго ўзнікненню безэквівалентнай лексікі спрыяюць унутрымоўныя чыннікі: марфемныя і словаўтваральныя асаблівасці, асваенне мовай запазычаных слоў, якое можа адрознівацца ад той сэнсавай напоўненасці, якая прысутнічае ў дачыненні да гэтага слова ў іншых мовах, семантычныя асаблівасці, пакладзеныя ў аснову стварэння слова.

Такім чынам, вылучаюцца наступныя прычыны безэквівалентнасці:

· семантычнае разыходжанне пры запазычанні;

· менталітэт народа, пакладзены ў аснову стварэння лексічнай адзінкі;

· марфалагічныя магчымасці мовы ў словаўтварэнні;

· з'яўленне “удакладняльнай” лексемы побач з родавым словам у лексіка-семантычным полі (словы са значэннем “ацэнкі”, “дэталізацыі”).

Наша праца накіравана на вызначэнне прычын безэквівалентасці ў дачыненні да “беларуска-рускіх” моўных зносін, ілюстрацыі гэтых прычын прыкладамі. Пры дапамозе створаных намі табліц, мы пакажам, як рэалізуюцца вышэйвызначаныя тыпы (у аснове якіх ляжаць прычыны) безэквівалентнасці ў беларускай мове.

Семантычныя разыходжанні пры запазычанні

Прыклад

Значэнне ў беларускай мове

Значэнне ў рускай мове

сценка Тут і далей значэнне даецца па выданню “Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы”. - Мн., 1999.

“шырокая мяжа паміж палямі”

“отвесная боковая поверхность чего-л.; стена // перен. Плотно сомкнутый ряд бойцов, спортсменов и т.п.”

порт

“льняная або баваўняная тканіна”

“место у берега, обычно с защищенным водным пространством, специально оборудованное для стоянки судов”

жыгала

“распалены металічны прут для прапальвання дрэва, косці”

“мужчина, который живет за счет женщины”

клуб

“верхняя частка бядра”

“общественная организация, объединяющая людей на основе сходства интересов, общности занятий (политических, научных, художественных, спортивных и т.п.) или для совместного отдыха, развлечений”

дарэктар

у дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы - хатні настаўнік

“руководитель предприятия, учреждения или среднего учебного заведения”

падваліна Адно са значэнняў мнагазначнага слова

“бервяно, на якое насцілаецца падлога”

“нижняя часть здания, которая находится под первым этажом”

булён

“нічым не запраўлены мясны адвар”

“мясной отвар, употребляемый как первое блюдо или служащий основой для приготовления различных супов, соусов”

шнур Адно са значэнняў мнагазначнага слова

“вузкая палоска зямлі”

“тонкая крученая веревка из мягкой пряжи. // изделие в виде тонкой веревки, предназначенное для отделки, украшения и т.п.”

Асаблівасць гэтага тыпу безэквівалентнай лексікі ў тым, што такія словы прысутнічаюць у абедзвюх мовах, але маюць розныя значэнні ў кожнай. Акрамя таго, іх можна аднесці таксама да міжмоўных амонімаў, якія часта ўскладняюць пры перакладзе.

Уласна беларускія рэаліі і характарыстыкі

Прыклад

Тлумачэнне

Што пакладзена ў аснову

шарварка

“працоўная павіннасць па рамонту і будаўніцтву дарог, мастоў і інш.”

побыт, сацыяльныя ўмовы жыцця

анігадкі

“хоць бы што”

уласнае стаўленне (+семантыка слова “гадкі”)

верашчака

“рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі”

асаблівасць страў, ежы беларусаў

багач

“раство Багародзіцы”

традыцыі, рэлігія

гляк

“нізкая гліняная пасудзіна з выпуклымі бакамі і вузкім горлам”

асаблівасці жыцця і побыту

дзядзькаванне

Звычай у беларускіх землях канца 16-пач. 18 ст. - аддаваць дзяцей шляхты ў сялянскую сям.ю, каб выхаваць у іх станоўчыя фізічныя і духоўныя якасці простага народа: працавітасць, сілу, непатрабавальнасць да яды і адзення, любоў да зямлі і вернасць ёй

традыцыі

зацірка

“рэдкая страва з дробных мучных камячкоў, згатаваных на вадзе ці малаке”

побыт, умовы жыцця

лявоніха

“беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца”

традыцыі

брыль

“шляпа з шырокімі палямі”

асвоенае запазычанне

паншчына

“пры прыгонным праве: дармовая прымусовая праца сялян на пана”

сацыяльна-палітычныя ўмовы жыцця

талака

“калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ”

побыт, сацыяльныя ўмовы жыцця

валатоўка

“курган, у якім пахаваныя багатыры”

традыцыі

ганок

“невялікі плот”

побыт

тартак

“лесапільны завод”

прыродныя ўмовы

гарбярня

“завод па перапрацоўке скуры”

асаблівасці жыцця і побыту

рум

“месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць платы”

сацыяльна-эканамічныя ўмовы жыцця

смык

“палачка з напятым уздоўж яе пучком конскіх валасоў, дотыкам якой да струн музычнага інструмента ўтвараюць адпаведныя гукі”

побыт

безэквівалентная лексіка пераклад мова

Словы са значэннем “удакладнення”

Прыклад

Значэнне

Сутнасць удакладнення

кірпа

“кароткі задраны нос”

“нос- задраны нос”

выспа

“невялікі востраў, часцей пяшчаны”

“востраў - маленькі востраў”

шмалец

“гусіны тлушч”

“тлушч - гусіны тлушч”

камы

“пюрэ з бульбы ці каша з бульбы”

“страва з бульбу - пюрэ з бульбы”

гасцінец

“вялікая бітая дарога, тракт”

“дарога - бітая, шырокая дарога”

збажына

“агульная назва хлебных злакаў, а таксама зерне хлебных злакаў”

абагульненне

імшара

“мохавае балота”

“балота - мохавае балота”

камяніца

“каменная глеба”

“глеба - каменная глеба”

крупнік

“крупяны суп”

“суп - крупяны суп”

лой

“нутраны тлушч (авечы, ялавіны)”

“тлушч - нутраны ялавіны, авечы тлушч”

шыба

“кусок шкла, устаўлены ў аконную раму”

“шкло - шкло ў акне”

знічка

“падаючая зорка”

“зорка - падаючая зорка”

Марфемныя асаблівасці безэквівалентных адзінак

Прыклад

Марфема

Значэнне марфемы

большаць

суфікс -а-

ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў, часцей ад прыслоўяў ці ад прыметнікаў. Перадае працэс у пераходзе да прыкметы (спачатку большаў - потым стаў вялікім)

бліжэць

суфікс -э-

ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў, часцей ад прыслоўяў ці ад прыметнікаў. Перадае працэс у пераходзе да прыкметы (спачатку бліжэў - потым стаў блізкім)

безліч

прыстаўка без-

у назоўніках, звычайна канкрэтных, адмаўляе наяўнасць чаго-небудзь

бобіна

суфікс -ін-

у назоўніках, звычайна рэчыўных, абазначае частку з многага

бусліха

суфікс -іх-

у назоўніках, для перадачы асобы, жывёлы жаночага роду

замужка

суфікс -к-

у назоўніках, для перадачы асобы, жывёлы жаночага роду

клённік

суфікс -нік-

у назоўніках, для абагульнення, абазначэння зборнасці

кнігарня

суфікс -арн-

у назоўніках, назва прадмета па тым, што ў ім змешчана

насоўка

суфікс -к-

у назоўніках, назва прадмета па прызначэнні ў выкарыстанні

папастраляць

прыстаўка папа-

у дзеясловах, са значэннем “доўга выконваць нейкае дзеянне”

паўтраця

прыстаўка паў-

у лічэбніках, са значэннем дробавых лічэбнікаў

замала

прыстаўка за-

у прыслоўях, утвораных ад прыслоўяў ці прыметнікаў, са значэннем “занадта”

распалавініць

прыстаўка рас-

у дзеясловах, утвораных ад назоўнікаў

ткачоўна

суфікс -оўн-

у назоўніках, пры абазначэнні дачкі прадстаўніка нейкай прафесіі

Такім чынам, мы разгледзелі асноўныя прычыны ўзнікнення БЭЛ і апісалі працэсы ўзнікнення гэтай моўнай з'явы, якая раскрываецца толькі пры перакладзе. Ва ўсіх іншых выпадках выкарыстанне лексікі нацыянальнай мовы з'яўляецца звычайнай справай і разуменне сутнасці, семантычнай насычанасці слова не выклікае складанасцей у яе носьбітаў.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Безэквівалентная лексіка беларускай мовы дае багаты матэрыял для вывучэння самой мовы, яе словаўтварэння, лексічных асаблівасцей, заканамернасцей перакладу на рускую і іншыя замежныя мовы. У лінвістычным аспекце праблема лексічнай спецыфікі мовы з'яўляецца вельмі важнай. Безэквівалентныя словы - “арыгінальная, цікавая і недаследаваная з'ява беларускай мовы, у іх закладзены значныя камунікатыўныя і выяўленчыя магчымасці” [15, с. 9].

Мова - спецыфічная сістэма, у якой адбіваецца культурная, ментальная і псіхалінгвістычная прастора нацыі, таму зразумела, што ў кожнай мове прысутнічаюць “неперакладныя паняцці”. Улічваючы тое, што мова, адлюстроўваючы асаблівасці гістарычнага шляху развіцця пэўнага народа, стварыўшага яе, выяўляе тыя ці іншыя рысы, уласцівыя толькі гэтай мове, пры перакладзе мы сутыкаемся з разыходжаннямі ў гукавай форме, граматыке, словаўтварэнні, лексікі і фразеалогіі. Разуменне зыходнага тэксту ўскладняецца шэрагам прычын лінгвістычнага і экстралінвістычнага зарактару: веданне зыходнай мовы, прадмета выказвання, мясцовых рэалій, разуменне аб'ектыўнай рэальнасці, раскрытай у зыходным тэксце.

У нашай працы былі разгледжаны паняцце “безэквівалентнай лексікі” у апазіцыі эквівалентнасць / безэквівалентнасць, асноўныя тыпы перакладу такой лексікі з вылучэннем недахопаў кожнага з іх, прыведзены і праілюстраваны асноўныя прычыны ўзнікнення гэтай з'явы.

Праведзенае намі даследаванне паказала, што асноўныя прычыны з'яўлення безэквівалентнай лексікі ў беларускай мове: семантычнае разыходжанне пры запазычанні лексем з іншых моў, накіраванасць мовы да стварэння слоў са значэннем “ўдакладнення” побач з існаваннем “родавага” слова, адлюстраванне ў мове беларускіх нацыянальных рэалій і слоў, марфемныя і словаўтваральныя магчымасці мовы.

Такім чынам, мы раскрылі сутнасць з'явы безэквівалентнасці на прыкладах, разгледзелі асноўныя прычыны яе ўзнікнення, паказалі спосабы перадачы такой лексікі на рускую мову.

. СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. Апресян Ю.Д. Лексическая семантика. Избранные труды. Т.1. - М., 1995.

2. Ахманова О. С. Словарь лингвистических терминов. - М., 1969.

3. Бархударов Л.С. Язык и перевод: вопросы общей и частной теории перевода. - М., 1975.

4. Брагина А. А. Лексика языка и культура страны в лингвострановедческом аспекте. - М., 1981.

5. Будагов Р.А. Филология и культура. М., 1980.

6. Верещагин Е. М. Костомаров В. Г. Лингвострановедческая теория слова. - М., 1980.

7. Верещагин Е. М. Русский язык в современном мире. - М., 1974.

8. Влахов С.И., Флорин С. Непереводимое в переводе. - М., 1980.

9. Воркачев С.Г. Культурный концепт и значение / С.Г. Воркачев // Труды Кубанского государственного технологического университета. Сер. Гуманитарные науки. - Краснодар, 2003. - Т. 17, вып. 2. - С. 268-276.

10. Иванов А.О. Безэквивалентная лексика и её перевод на русский язык. Уч. пособие. - Л., 1985.

11. Каримова Р.А. Интерпретация текста в плане лингвокультурологии / Р.А. Каримова // Сборник научных трудов / под общ. ред. д-ра филологич. наук, профессора А.А. Аминовой, д-ра филологич. наук, профессора Н.А. Андрамоновой. - Казань, 2003.

12. Комиссаров В.Н. Теория перевода. - М., 1990.

13. Леонтьев А. А. Национально-культурная специфика речевого поведения. - М., 1977.

14. Лингвистический энциклопедический словарь - М., 1990.

15. Маслова В.А. Лингвокультурология: учеб. пособие.- М., 2001.

16. Новое в зарубежной лингвистике. Вып. XXV. - М., 1989.

17. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. - Мн., 1999.

18. Фёдоров А.В. Искусство перевода и жизнь литературы. - Л., 1983.

19. Шкраба І. Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) - Мн., 1994

20. Языки культуры и проблемы переводимости. - М., 1987.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.

    реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.

    дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.