Устарэлая лексіка ў структуры беларускай мовы

Устарэлыя словы - рэдкаўжывальныя, невядомыя большасці носьбітаў беларускай мовы словы, якія выйшлі з актыўнага слоўнікавага запасу і якія патрабуюць дадатковых тлумачэнняў. Даследванне ўстарэлых слоў у рамане Ул. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 29.03.2012
Размер файла 65,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

3

Змест

    • Уводзіны 2
      • Раздзел 1. Устарэлая лексіка ў структуры беларускай мовы 5
      • Раздзел 2. Асаблівасці архаізмаў і гістарызмаў ў беларускай мове 8
      • 2.1 Архаізмы 8
      • 2.2 Гістарызмы 11
      • 2.3 Стылістычныя асаблівасці 13
      • Раздзел 3. Ужыванне устарэлых слоў у рамане Ул. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” 14
      • Заключэнне 21
      • Спіс ужытых скарачэнняў 23
      • Спіс літаратуры 24

Уводзіны

У кожны перыяд развіцця мовы ў ёй функцыяніруюць словы, якія належаць да актыўнага слоўнікавага запасу, якія пастаянна ўжываюцца ў гаворцы, і словы, якія выйшлі з паўсядзёнага ўжывання і таму атрымалі архаічную афарбоўку.

Лексіка беларускай мовы застаецца той яе часткай, якая найбольш актыўна і дынамічна развіваецца, таму яна па-ранейшаму прыцягвае ўвагу многіх даследчыкаў. У працах Г.Андаралы, А.Аксамітава, У.Анічэнкі, А.Баханькова, А.Булыкі, І.Германовіча, А.Жураўскага, Г.Кулеш, Г.Лябёдкі, А.Падлужнага і інш. аналізуюцца як агульныя працэсы развіцця лексічнага саставу беларускай мовы на сучасным этапе, так і ўстанаўліваюцца прычыны архаізацыі асобных лексем, паказваюцца змены семантыкі лексічных адзінак, высвятляюцца асаблівасці функцыянавання ўстарэлых слоў у мове мастацкай літаратуры, фальклоры, народных гаворках.

Устарэлая лексіка з'яўляецца не толькі неацэнным скарбам моўнай спадчыны, але і каштоўным матэрыялам для вывучэння мовы. Усебаковы аналіз працэсаў архаізацыі ў сучаснай беларускай мове спрыяе далейшаму асэнсаванню асноўных законаў развіцця мовы, асвятленню некаторых працэсаў фарміравання беларускай нацыянальнай мовы, выяўляе дынаміку эвалюцыі слоўнікавага складу (семантычныя і стылістычныя зрухі ў лексічнай сістэме на пэўных этапах яе развіцця, працэсы намінацыі, развіццё новых значэнняў у адных слоў і прычыны ўстарэласці асобных значэнняў у іншых, архаізацыя слова ў цэлым, адлюстраванне “дыяхраніі ў сінхраніі”).

Да гэтага часу не існуе дакладнага тэрміналагічнага азначэння паняцця ўстарэлая лексіка; не вызначаны адзіныя крытэрыі адбору і абазначэння ўстарэлых слоў. Вывучэнне працэсаў архаізацыі лексікі мае важнае значэнне і для больш строгага лексікаграфічнага адлюстравання яе.

“Удакладненне кваліфікацыйных крытэрыяў устарэлага слова дазволіць выпрацаваць адзіныя падыходы пры абазначэнні ўстарэлай лексікі ў слоўніках беларускай мовы і вырашыць праблему універсальнага маркёра, што дазволіць больш паслядоўна і акрэслена адбіраць лексічны матэрыял” [12, с. 250].

Застаецца “адкрытай” праблема тыпалогіі, звязаная з нераспрацаванасцю саставу кваліфікацыйных прыкмет канкрэтных разрадаў архаізмаў, таму мовазнаўцы да гэтага часу карыстаюцца недакладна вызначанымі крытэрыямі ўстарэлага слова, у выніку чаго або апісваецца ядро розных тыпаў архаізмаў, або прыблізна, часам недакладна, кваліфікуецца тое ці іншае ўстарэлае слова.

Такім чынам, у сучаснай навуцы аб мове ўзрастае цікавасць да агульных накірункаў лексікі, да заканамернасцей эвалюцыі слоў. Акадэмік В. Вінаградаў падкрэсліваў, што вывучэнне “мовы літаратурнага твора павінна быць адначасова і сацыяльна-лінгвістычным, і літаратурна-стылістычным” [3, с.165].

Пісьменнікі даволі часта звяртаюцца да ўстарэлай лексікі як да сродку выразнасці мастацкай мовы. “Устарэлая лексіка выконвае ў мастацкай мове твораў розныя стылістычныя функцыі. Так, напрыклад, архаізмы і гістарызмы ўжываюцца для ўзнаўлення каларыту аддаленых часоў” [21, с. 93]. Архаізмы надаюць мове ўзвышанае, святочнае гучанне.

На наш погляд, моўныя асаблівасці твораў многіх пісьменнікаў яшчэ мала вывучаны. Творчасць Ул.С. Караткевіча даволі даследавана, асабліва з літаратуразнаўчага боку (Варабей А., Шанкарэнка В., Русецкі А., Бугаёў Дз. і шмат іншых ).

Аднак мова твораў пісьменніка, на наш погляд, не даследавана, акрамя асаблівасцей паэтычнай мовы (Русецкі А.). Такім чынам, даследаванне мовы рамана У.С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, а найперш, устарэлай лексікі ў рамане, з'яўляецца актуальным.

Мэтай нашай працы з'яўляецца даследванне ўстарэлых слоў у рамане Ул. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

1) даць азначэнне асноўным паняццям;

2) сабраць фактычны матэрыял для правядзення аналіза;

2) класіфіцыраваць і даследаваць моўны матэрыял паводле лінгвістычных і стылістычных асаблівасцей.

Раздзел 1. Устарэлая лексіка ў структуры беларускай мовы

Словы, якія перасталі актыўна выкарыстоўвацца ў мове, знікаюць з яе не адразу. Пэўны час яны яшчэ зразумелыя гаворачым на дадзенай мове, вядомыя ім па мастацкай літаратуры, хоць паўсядзёная маўленчая практыка ўжо не адчувае ў іх патрэбы. Такія словы складаюць лексіку пасіўнага запасу і прыводзяцца ў тлумачальных слоўніках з памет. устар.

Такім чынам, устарэлыя словы - «рэдкаўжывальныя, невядомыя большасці носьбітаў мовы словы, якія выйшлі з актыўнага слоўнікавага запасу і якія патрабуюць дадатковых тлумачэнняў» [8, с. 58]

Працэс пераходу слоў з групы актыўнага ўжывання ў пасіўную доўгі, паступовы. Ён абумоўлены і пазамоўнымі прычынамі (напрыклад, сацыяльнымі зменамі) і ўласна моўнымі, з якіх вельмі істотную ролю адыгрываюць сістэмныя сувязі слоў, якія пераходзяць у разрад устарэлых: тэматычныя, сувязь розных яго значэнняў і г.д. Чым шырэйшыя гэтыя адносіны, чым яны больш разнастайныя і больш трывалыя, тым больш павольна пераходзіць слова ў пасіўную частку лексікі [2].

На падставе агульных законаў развіцця слоўнікавага складу даследчыкі вызначаюць уплыў на працэс архаізацыі слоў як знешніх, экстралінгвістычных, так і ўнутраных, уласна моўных прычын. Сярод фактараў, што паўплывалі на ўстарэласць слоў, можна адзначыць нармалізацыю беларускай літаратурнай мовы ў 20-я гады XX ст. На архаізацыю лексікі ўплывае і нізкая частотнасць або рэдкае ўжыванне слова, таму ў выніку лексема забываецца ці становіцца незразумелай для сучаснікаў.

«Па сваім паходжанні ўстарэлая лексіка неаднастайная: у яе складзе нямала спрадвечна рускіх словаў (льзя, дабы, оный, семо), старажытнаславянізмаў (глад, лобзать, чресла), запазычанняў з іншых моў (абшид - 'адстаўка', вояж - 'падарожжа' , политес - 'ветлівасць')» [6, с. 123].

У навуковай літаратуры існуе недыферэнцыраваны падыход да ўстарэлай лексікі: тэрмінам `архаізм' абазначаюць «любыя ўстарэлыя элементы мовы». У выніку ўзнікае непажаданая мнагазначнасць тэрміна, які ў дадзеным выпадку абазначае:

1) устарэлае слова ўвогуле;

2) гістарызм;

3) уласна архаізм.

У якасці рабочых прымаюцца наступныя азначэнні: архаізмы - частка пасіўнага слоўнікавага складу, намінацыі, якія ў сувязі з пэўнымі моўнымі і пазамоўнымі прычынамі заменены ў актыўным ужытку сінонімамі; гістарызмы - лексічныя адзінкі, якія выйшлі з актыўнага ўжытку і перайшлі ў пасіўны запас у сувязі са знікненнем тых рэалій, што яны абазначалі [17].

Такім чынам, устарэлыя словы неаднолькавыя па ступені ўстарэласці. З гэтага пункту гледжання іх можна падзяліць на дзве групы:

«1) устарэлыя словы з большай ступенню архаізацыі;

2) словы з меншай ступенню архаізацыі »[25, с. 292].

Да першай групы адносяцца словы, невядомыя або незразумелыя большасці носьбітаў мовы. Сюды можна ўключыць некалькі разрадаў слоў:

а) словы, што зніклі з мовы і не сустракаюцца нават у складзе вытворных асноў: стрый - 'дзядзька', нетий - 'пляменнік', локы - 'лужына', выя - 'шыя'. Але могуць ужывацца ў дыялектнай мове (напрыклад, стрый);

б) словы, якія не ўжываюцца самастойна, але сустракаюцца ў складзе вытворных слоў (часам перажылі працэс апрошчвання): мемарыял - 'памяць' - мемарыяльны, прати - 'сціраць' - прачкі, буий - 'дзёрзкі, свавольны' - буян, хлад - 'прахалодны';

в) словы, якія ў сучаснай мове захоўваюцца толькі ў складзе фразеалагічных зваротаў мовы: лона - 'грудзі' - на ўлонні прыроды ; турусы - 'сценабітная гарматы' - падпускаюць турусы на колах, разводзіць турусы; бібікі - бібікі біць.

Да другой групы адносяцца ўстарэлыя слова, вядомыя носьбітам сучаснай мовы: вёрсты, аршын, дзесяціна, фунт, сажань, НЭП, парабак, кулак , губерня, воласць, павет і інш Многія з іх яшчэ нядаўна ўжываліся ў актыўным слоўніку.

Некаторыя ўстарэлыя лексемы, якія выйшлі з актыўнага ўжывання ў якасці намінальных намінатыўнах адзінак, сустракаюцца як тапонімы, гідронімы або антрапонімы.

У “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” для пазначэння ўстарэлай лексікі заяўлена толькі адна памета - `уст.', г.зн. устарэлае. Яна ўказвае, што слова з'яўляецца ўстарэлым, выйшла з шырокага ўжывання, але яшчэ даволі добра вядома ў сучаснай літаратурнай мове, а таксама па мастацкіх творах пачатку 20 ст. [22, с.6].

“Аднак у “Спіс умоўных скарачэнняў” уключана і скарачэнне, якое пры адпаведным слове таксама ўказвае на яго часавую характарыстыку і фактычна выступае ў ролі спецыяльнай паметы - `гіст.' (гісторыя)” [11, с. 69].

Такім чынам, мы пераходзім да больш падрабязнага вывучэння архаізмаў і гістарызмаў.

Раздзел 2. Асаблівасці архаізмаў і гістарызмаў ў беларускай мове

Як мы ўжо казалі вышэй, шляхі развіцця лексікі разнастайныя. Увесь час ідзе працэс страты мовай адных слоў і з'яўлення ў ёй іншых; адны словы выходзяць па тых або іншых прычынах з ужытку і могуць наогул «выпасці» з мовы; іншыя ж, з'явіўшыся, пачынаюць адыгрываць важную ролю ў жывых зносінах, заваёўваюць сабе паступова трывалае месца ў мове.

2.1 Архаізмы

Аналіз азначэнняў тэрміна архаізм у навуковых і навукова-вучэбных дапаможніках дазваляе вызначыць параметры, згодна з якімі адзначаюцца крытэрыі разраду:

1) прыналежнасць да пасіўнага запасу мовы;

2) магчымасць і характар ужывання ў сучаснай мове;

3) асаблівасці прычын архаізацыі;

4) наяўнасць актыўнага эквівалента (варыянта або сіноніма);

5) ступень устарэласці слова.

Архаізмы -- словы і выразы, якія выпалі з актыўнага слоўніка нацыі, але яшчэ выкарыстоўваюцца з той ці іншай мэтай у некаторых стылях: варажбітка, гарбата, вешчы, дабрадзей, гоні, дзіда, дойлід, доўбня, злот, келіх, модлы, наканаваць, хаўрус, штандар, чытанка, ягомасць і інш [20].

Многія з гэтых слоў з'яўляюцца стылістычнымі сінонімамі да агульнаўжывальных слоў (архітэктар -- дойлід, бакал -- келіх, хрэстаматыя -- чытанка): Прыведзем прыклады ўжывання ўстарэлай лексікі ў тэксце.

Прычына гэтаму была ў тым, што тутэйшае звычаёвае права казала толькі аб уладанні зямлёй і праз яе чалавекам, а не так, як у цэнтральных губернях, целам і душой падданых, якія ўладаюць зямлёй.

Алесь не ведаў, як абвастраецца знаходлівасць, калі два мужчыны вастрасловяць не на жывот, а на смерць у прысутнасці дзяўчыны.

І таму Алесь амаль узрадаваўся, атрымаўшы “з вернай аказіяй” ліст ад Кастуся.

Пастарайся таксама ўспомніць, хто з хлопцаў, якія падчас славутай гімназічнай баталіі сталі на ваш бок, жыве ў Прыдняпроўі непадалёк ад Сухадола.

“Існуюць два разуменні архаізмов: шырокае і вузкае. Згодна з вузкім разуменнем, склад архаізмаў абмяжоўваецца, як правіла, уласна архаічнай лексікай. Пры шырокім разуменні ў склад архаізмаў ўваходзяць гістарызмы, устарэлыя, рэдкаўжывальныя і г.д. словы” [23, с. 73].

Такім чынам, да архаізмам адносяцца назвы існуючых ў цяперашні час прадметаў і з'яў, па якіх-небудзь прычынах выцесненыя іншымі словамі, якiя належаць да актыўнага лексычнага запасу.

«Словы могуць архаізавацца толькі часткова, напрыклад, па марфемным складзе, па гукавым афармленні, у асобных сваіх значэннях» [24, с. 30]. Гэта дае падставу вылучыць у складзе архаізмаў некалькі груп.

1. Уласна лексічныя архаізмы - словы, устарэлыя ва ўсіх сваіх значэннях.

2. Лексіка-словаўтваральныя архаізмы - словы, у якіх устарэлі асобныя словаўтваральным элементы, замяніўшы ў актыўным ўжыванні аднакарэннымі словамі з іншым чынам марфемамі.

3. Лексіка-фанетычныя архаізмы - словы, у якіх устарэла іх фанетычнае афармленне, перажылі ў працэсе гістарычнага развіцця мовы некаторыя змены.

4. Граматычныя архаізмы - словы, што страцілі ранейшыя граматычныя формы.

5. Лексіка-семантычныя архаізмы - словы, што страцілі асобныя значэння.

Да ўласна лексічных архаізмаў адносяцца толькі адназначныя ўстарэлыя словы. Значную колькасць уласна лексічных архаізмаў складаюць адзінкі, што былі выцеснены ў пасіўны запас актыўнымі словамі-сінонімамі.

Аднак у тлумачальных слоўніках змешчана і пэўная частка архаізмаў, якім у сучаснай мове адпавядаюць сінанімічныя словазлучэнні і нават сціслыя тлумачэнні: бібліёлаг Уст. `Спецыяліст у галіне бібліялогіі' [22]; даклярацыя Уст. `Абяцанне зрабіць, даць што-н.' [22] і інш.

Адносна невялікая частка ўласна лексічных архаізмаў мае фанетычныя, словаўтваральныя і марфалагічныя варыянты (пары). Так фанетычнымі варыянтамі з'яўляюцца архаізмы агрыкультура / агракультура, галёш / галош і інш. Да словаўтваральных варыянтных пар адносяцца архаізмы кафейня / кафэ, паморак / мор і інш.

“На лексіка-семантычным узроўні моўнай сістэмы найперш выдзяляюцца лексічныя і семантычныя архаізмы (родавыя паняцці), якія супрацьпастаўлены адзін аднаму тым, што ўстарэла ў слове - план выражэння (форма) або план зместу (значэнне). Лексічным архаізмам неабходна іншая форма выражэння, а ў семантычных архаізмаў пры абсалютным ужыванні слова ўстарэлы змест не адпавядае яго сучаснай форме” [13, с. 12].

Прамежкавае становішча паміж лексічнымі і семантычнымі архаізмамі займаюць поўнасцю ўстарэлыя мнагазначныя словы (полісемантычныя архаізмы), якія з лексічнымі архаізмамі супадаюць у тым, што слова ўстарэла як моўны знак, а з семантычнымі архаізмамі іх аб'ядноўвае мнагазначнасць.

Веданне семантычных архаізмов дапамагае правільна разумець мову пісьменнікаў-класікаў. Гэтая група архаізмов вылучаецца не ўсімі даследчыкамі (у прыватнасці, П. П. Шуба яе не вылучае, а называе толькі першыя чатыры) [25].

Лексічныя архаізмы супрацьпастаўляюцца гістарызмам па іх ўжыванні ў стылях сучаснай мовы: ўласцівасці архаізмаў тлумачацца фактарамі лінгвістычнай прыроды, а гістарызмаў -- экстралiнгвiстычнай, яны вызначаюцца пастаяннай пазнавальнай значнасцю ў адрозненне ад гістарызмаў; лексічныя архаізмы могуць ужывацца толькі з пэўнай стылістычна мэтай, па-за мастацка-выразнай і выяўленчай устаноўкі іх выкарыстанне не можа быць апраўдана, у той час як гістарызмы ўжываюцца і па-за пэўных стылістычных умоў.

Аналіз стылістычных функцый архаізмаў у тым ці іншым творы патрабуе, аднак, ведання агульнамоўных норм, якія дзейнічаюць у пэўны перыяд.

2.2 Гістарызмы

«Гістарызмы - гэта словы, якія называюць зніклыя прадметы і з'явы рэальнай рэчаіснасці» [25, с. 295]. Напрыклад: войт, валока, гарадавы, дарэктар, рэкрут, шляхціц.

Такім чынам, да гістарызмаў адносяцца такія словы, якія не маюць сінонімаў таму, што паняцці, названыя гэтымі словамі, перасталі адыгрываць якую б то ні было ролю ў сучасным жыцці грамадства. Гэтыя словы не знікаюць са слоўнікавага складу мовы, яны толькі абмежаваныя ў сваёй сферы ўжывання гістарычнымі раманамі, нарысамі і даследваннямі па гісторыі адпаведных перыядаў.

Адзначым, аднак, што ў працах некаторых даследчыкаў, напрыклад, у працах Ахмановой А.С. [1], няма тэрміну «гістарызмы». Некаторыя навукоўцы (М. Д. Сцяпанава, І. І. Чарнышова, Б. Н. Галаўнін) разглядаюць гістарызмы як нейкую разнастайнасць архаізмаў.

Р.А. Будагов разглядае толькі архаізмы, не вылучаючы гістарызмы як асаблівую разнавіднасць устарэлых слоў. Аднак у нашай працы мы будзем прытрымлівацца думкі П.П. Шубы, які падзяляў гэтыя моўныя адзінкі, даў ім падрабязную класіфікацыю.

З развіццём грамадства ўзнікаюць новыя грамадска-палітычныя адносіны, iншымi становяцца эканоміка, ваенная справа, змяняецца і культура народа. З узнікненнем тых ці іншых прадметаў, з'яў адпадае неабходнасць у словах,якія іх абазначаюць. Гістарызмы на падставе прадметна-паняційных прыкмет аб'яднаны ў чатыры групы:

1) грамадска-палітычная,

2) сацыяльна-эканамічная,

3) ваенная,

4) бытавая лексіка.

Унутры гэтых груп адзначаюцца больш канкрэтныя тэматычныя разрады ці падгрупы.

Гістарызмы можна падзяліць на шэраг больш дробных семантычных груп:

1) назвы з'яваў грамадска-палітычнага парадку, членаў царскай сям'і, прадстаўнікоў саслоўяў і г.д.: смерд, цар, царыца, баярын, дваранін, князь, граф, стольнік, гаспадар, купец, кулак, памешчык і г.д.;

2) назвы адміністрацыйных устаноў, навучальных і іншых устаноў: прагімназія, кабак і інш;

3) назвы пасад і асоб па роду іх заняткаў: курсістка, фабрыкант, заводчык;

4) назвы вайсковых чыноў: мушкецёр, драгуны, рейтар, ратнік, кірасір;

5) назвы відаў зброі, ваенных даспехаў іх частак: латы, кіраса, забрала;

6) назвы сродкаў перамяшчэння: дыліжанс, кабрыялет і інш;

7) назвы старых мер даўжыні, плошчы, вагі, грашовых адзінак: сажань, фунт, батман, грыўна, алтын, грош;

8) назвы прадметаў зніклага побыту, прадметаў хатняга ўжытку, відаў адзення, ежы, напояў і г.д.: салоп, бурнус, казакін, камзол , батфорты.

Прыведзеныя гістарызмы адносяцца да лексічных, аднак існуе і адносна невялікая група гістарызмаў, у якіх устарэла ранейшае значэнне або адно са значэнняў.

Так, частку семантычных гістарызмаў складаюць страчаныя вытворныя значэнні мнагазначных слоў, якія з'яўляюцца актыўнымі ў сваіх асноўных значэннях. Прамыя значэнні такіх слоў у большасці выпадкаў адносяцца да нейтральнай і агульнаўжывальнай лексікі сучаснай беларускай мовы: плакат `1. Каляровы насценны малюнак з кароткім агітацыйным тэкстам; від выяўленчага мастацтва, 2. Гіст. Пашпарт, які выдаваўся сялянам і мяшчанам у дарэвалюцыйнай Расіі'.

2.3 Стылістычныя асаблівасці

Устарэлыя слова выкарыстоўваюцца ў розных функцыях. Напрыклад, ужытыя для назвы прадметаў і з'яў, яны выконваюць намінатыўную функцыю (у навукова-гістарычных працах і т. п.).

У мастацкіх творах на гістарычныя тэмы гэтая лексіка выконвае ўжо намінатыўна-стылістычную функцыю - не толькі пазначае рэаліі, але і стварае пэўны каларыт эпохі. Устарэлыя словы могуць выкарыстоўвацца ў мастацкім тэксце для ўказання на час, у які адбываецца дзеянне.

Устарэлыя слова (пераважна архаізмы) могуць выконваць і ўласна стылістычныя функцыі, з'яўляцца выразнымі сродкамі, надаючы тэксту асаблівую ўрачыстасць.

Архаізмы ўжываюцца для надання мове ўрачыстасці, узнятасці. Многія стараславянскія словазлучэнні біблейскага паходжання ператварыліся ў фразеалагічныя выразы: плоць ад плоці, косць ад косці, судны дзень, Ноеў каўчэг, злоба дня, соль зямлі, святая святых і інш.

“Гістарызмы, як і архаізмы, могуць ужывацца з пэўнай стылістычнай мэтай, але, у адрозненне ад апошніх, могуць і не выконваць ніякіх стылістычных функцый. Часцей за ўсё без стылістычных мэт ужываюцца яны ў навуковых працах па гісторыі, у разнастайных апісаннях мінулага” [23, с. 75].

Праведзеная тэарэтычная база даследвання ўстарэлай лексікі дазваляе нам перайсці да вывучэння асаблівасцяў архаізмаў і гістарызмаў ў рамане Ул. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.

Раздзел 3. Ужыванне устарэлых слоў у рамане Ул. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”

У мастацкіх творах пісьменнікі паказваюць розныя гістарычныя эпохі. Героямі могуць быць прадстаўнікі розных класаў і сацыяльных груп., Дзеянне можа разгортвацца ў самых розных месцах. Таму “для рэалістычнага прайгравання рэальнасці, для таго, каб адлюстраваць падзеі як мага бліжэй да праўды, выклікаць у чытача больш дакладныя ўяўленні аб пэўнай гістарычнай эпосе пісьменнікі звяртаюцца да ўстарэлай, дыялектнай, спецыяльнай і нават жаргоннай лексіцы” [21, с. 83].

Ключом да разумення творчасці пісьменніка, яго эстэтычнай праграмы і мастацкіх схільнасцей могуць стаць наступныя словы: "Першай вартасцю ўсякага твора павінна быць высокая сучаснасць, якая адказвала б на ўсе пытанні часу і рухала б грамадства наперад. Гэта самае галоўнае, але гэту сучаснасць не трэба разумець вузка. Гэта не значыць, што мы абавязкова павінны браць сюжэт з нашых дзён. Не, усякі гістарычны твор можа і павінен выяўляць многае з таго, што думаюць сучасныя людзі. Чалавек жа амаль заўсёды мучыўся аднымі і тымі ж пытаннямі… Другой вялікай вартасцю з'яўляецца арыгінальнасць і свежасць тэмы, ідэі, рыфмы і рытму… Трэцяя найвялікшая вартасць - выразная, сціслая, зразумелая мова, сапраўдная мова часу, у які створаны твор, ці мова, якой будуць гаварыць у гэтай краіне… І яшчэ ўсякі паэт павінен заўсёды і ва ўсім знаходзіць прыгажосць… Пятай найвялікшай вартасцю з'яўляецца любоў да радзімы, але не тая, якую выказваюць на словах, а сапраўдная любоў, глыбокая і сумленная… І шостая вартасць: займальны сюжэт, які забяспечвае даходлівасць нават да людзей, якія не любяць сумнага". І ў ранніх, і ў пазнейшых творах пісьменнік імкнуўся ўвасобіць гэтыя палажэнні [10, с. 134].

У. Караткевіч увёў у беларускую прозу жанр гістарычнай аповеці і гістарычнага рамана, які раней поўнасцю адсутнічаў. Менавіта ў раманнай форме ён здолеў пераасэнсаваць мінулае роднага краю, паказаць пошукі свайго “забытага беларускага шляху” [14], перадаць лёс народа як узвышаную трагічную філасофскую драму ва ўсёй цэласнасці вобраза свету і чалавека ў ім, сцвердзіць актуальнасць заклікаў неафітаў усіх часоў да свабоды, роўнасці, братэрства чалавека, народаў, людства.

“Цэтральнае месці ў творчасці пісьменніка займае раман "Каласы пад сярпом тваім". У ім створана шырокая панарама народнага жыцця, перададзена грамадская атмасфера напярэдадні паўстання 1863 - 1864 гадоў у Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага” [7, с. 72].

Асноўныя падзеі рамана адбываюцца ў 1850 - 1861 гадах. Аднак пісьменнік, ствараючы хроніку родаў Загорскіх і Кагутоў, прыводзячы ўласныя разважанні і выказванні герояў пра свой народ, пра з'явы і факты далёкай мінуўшчыны, ахопліваў у ім падзеі амаль цэлага стагоддзя і ўвогуле асэнсоўваў лёс Беларусі ў кантэксце гісторыі.

Свой разгляд устарэлых слоў у рамане Ул.С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” мы правядзм з вылучэннем архаізмаў і гістарызмаў як асобных адзінак мовы. Усе вылучаныя для аналізу элементы прадстаўлены ў наступнай табліцы.

Слова

Лінгвістычная характарыстыка

аброк

гістарызм (8)

абшчына

гістарызм (8)

аказія

УЛА

аконамы

ЛФА

альтанкі

УЛА

бабінец

УЛА

баталія

УЛА

баяры

гістарызм (1)

бельэтаж

ЛСМА

“бяссенны” кірмаш

гістарызм (8)

бровар

гістарызм (8)

бунчук

гістарызм (8)

вайлакі

гістарызм (8)

валок

гістарызм (8)

волат

гістарызм (3)

гасудар

гістарызм (1)

генерал-ад'ютанту

гістарызм (4)

герольд

гістарызм (3)

граф

гістарызм (3)

губернатар

гістарызм (3)

губернскі камітэт

гістарызм (2)

губерня

гістарызм (1)

гульня ў цыркі

ГА

дваране

гістарызм (3)

дзедзіца

гістарызм (5)

дзесяціна

гістарызм (1)

дзіда

УЛА (кап'ё)

жывот

ЛСА

загоншчык

ЛСМА

зборня

гістарызм (2)

збочу

ГА

здольнік

УЛА

імператар

гістарызм (1)

інквізітар

гістарызм (3)

кажамякі

гістарызм (3)

калегія

гістарызм (2)

каліта

УЛС

капа

гістарызм (1)

карбач

УЛА (плётка)

карчмар

гістарызм (3)

князь

гістарызм (1)

корд

гістарызм (5)

крэсіва

гістарызм (8)

купец

гістарызм (3)

кухмістарскі

УЛС

кушняр

гістарызм (3)

лапці

гістарызм (8)

ледзюк

ЛСА

лубяны

гістарызм (8)

лучнік

гістарызм (4)

магеркі

гістарызм (8)

маёнтак

гістарызм (8)

мэты

ЛСМА

мярлог

ЛФА

надзел

гістарызм (8)

наміткі

гістарызм (8)

не кінуў бы медыцыны

ГА

нягож

ЛСА

няўсцерп

ЛСА

обер-пракурор

гістарызм (4)

паніч

гістарызм (1)

пантофлі

УЛА

паншчына

гістарызм (8)

парцяныя

УЛА

паходня

ЛСА

пепіньерка

гістарызм (3)

пеюн

гістарызм (8)

рабыня

гістарызм (3)

ракаванне

гістарызм (8)

распанеласці

ЛСМА

рацішча

гістарызм (5)

рубок

гістарызм (8)

рыцар

гістарызм (3)

рэскрыпт

гістарызм (1)

рэстарацыя

ЛСА

сажань

гістарызм (7)

сак

УЛА

сані

гістарызм (8)

сваяўства

ЛСА

свепет

УЛА

світкі

гістарызм (8)

сінод

гістарызм (2)

славеснасць

ЛСМА

славянафіл

гістарызм (1)

старка

гістарызм (8)

сурдут

гістарызм (8)

ток

ЛСМА

турнір

ЛСА

у небясі

ГА

унты

гістарызм (8)

халопства

гістарызм (1)

халуй

ЛСМА

ходырна

ЛСА

цар

гістарызм (1)

цукроўня

ЛСА

шляхта

гістарызм (1)

шрот

УЛС

шчыт

гістарызм (5)

эшафот

гістарызм (1)

Такім чынам, праведзеный аналіз рамана “Каласы пад сярпом тваім” паказаў, што ў творы прадстаўлена гістарызмаў больш, чым архаізмаў.

Атрыманыя вынікі прыведзем у наступных табліцах.

гістарызм (1)

гістарызм (2)

гістарызм (3)

гістарызм (4)

гістарызм (5)

гістарызм (7)

гістарызм (8)

14

4

13

3

4

1

23

14%

4%

13%

3%

4%

1%

23%

Найбольшая колькасць прадстаўленых гістарызмаў ахоплівае наступныя тэматычныя групы:

назвы з'яваў грамадска-палітычнага парадку (14 адзінкі),

назвы пасад і асоб па роду іх заняткаў (13 адзінак),

назвы прадметаў зніклага побыту, прадметаў хатняга ўжытку (23 адзінкі).

ЛСМА

УЛА

ЛСА

ЛФА

ГА

7

14

10

3

4

7%

14%

10%

3%

4%

Найбольшая колькасць архаізмаў адносіцца да ўласна лексічных і лексіка-словаўтваральных.

Таксама адзначым, што ў рамане прысутнічаюць усе віды архаізмаў, але намі не было вылучана гістарызмаў, якія адносяцца да тэматычнай групы “назвы сродкаў перамяшчэння”.

Вялікая колькасць устарэлых слоў у рамане абумоўлена тэматыкай твора (апісанне гістарычных падзей), жаданнем аўтара як мага дакладней перадаць асаблівасці жыцця і гаворкі прадстаўнікоў шляхты і сялянства 19 стагоддзя.

Акрамя таго, Ул. Караткевіч прыводзіць сам тлумачэнні некаторых слоў. Напрыклад:

Жом - выжымкі бульбы або бурака.

Капа - сярэдневяковая грамадская зборня на Беларусі. Разбірала ўнутраныя пытанні абшчыны.

Здольнік - прымак або прыёмыш, наконт якіх загадзя абумоўлена, што яны, як і родныя дзеці, маюць права на частку той гаспадарскай зямлі, якую абрабляюць.

Рубок - тонкае жаночае адзенне накшталт доўгай сарочкі.

Такі прыём накіраваны на тое, каб чытач не губляў ніць аповеду, але і змог пагрузіцца ў жыццё сваіх продкаў.

Тлумачанні аўтара датычацца і не толькі згубленых слоў і таму незразумелых чытачу. Пісьменнік тлумачыць і тыя словы, якія маюць на сучасным этапе развіцця мовы іншае значэнне.

Акрамя ўжывання гістарызмаў і архаізмаў, Ул. Караткевіч таксама часта прыводзіць цытаты з тагачасных твораў ці нават з старажытных, што таксама спрыяе раскрыццю асаблівасцей гаворкі і мыслення людзей пэўнага гістарычнага часу:

Мужыка, што стаяў як перад плахай, дзяўчыну ў сіняй з золатам хустцы, бабу ў намітцы, якая па дурасці і цямноце падпявае пеўчым замест “І сушчым ва грабех жывот дараваў” - “і сухі верабей заплот паламаў”, - усё гэтае мора, якое звалася яго народам.

Такім чынам, ужыванне ўстарэлых слоў у рамане выклікана жаданнем аўтара наблізіць да сучаснага чытача асаблівасці жыцця нашых продкаў, падрабязна і дакладна апісаць пэўную гістарычную эпоху, г.зн. служыць для ўказання на час, у які адбываецца дзеянне.

Заключэнне

З развіццём грамадства ўзнікаюць новыя грамадска-палітычныя адносіны, iншымi становяцца эканоміка, ваенная справа, змяняецца і культура народа. З узнікненнем тых ці іншых прадметаў, з'яў адпадае неабходнасць у словах,якія іх абазначаюць.

Фарміраванне ўстарэлай лексікі абумоўлена экстралінгвістычнымі і ўнутрымоўнымі (стылістычная разнапланавасць паралельна функцыянуемых лексем пры ўжыванні ў літаратурнай мове; няздольнасць асобных лексем да семантычнага абнаўлення і далейшага развіцця; частотнасць (запатрабаванасць / незапатрабаванасць) слова) прычынамі.

Архаізмы і гістарызмы выконваюць у мове самыя разнастайныя стылістычныя функцыі. Яны шырока ўжываюцца для стварэння каларыту пэўнай эпохі ў мастацкай і гістарычнай літаратуры. Пісьменнікі даволі часта звяртаюцца да ўстарэлай лексікі як да сродку выразнасці мастацкай мовы.

Паводле праведзенага даследавання мы атрымалі наступныя вынікі:

1) у рамане вылучаны гістарызмы наступных тыпаў: назвы з'яваў грамадска-палітычнага парадку; назвы адміністрацыйных устаноў; назвы пасад і асоб па роду іх заняткаў; назвы вайсковых чыноў; назвы відаў зброі, ваенных даспехаў іх частак; назвы старых мер даўжыні, плошчы, вагі, грашовых адзінак; назвы прадметаў зніклага побыту, прадметаў хатняга ўжытку;

2) у тэксце рамана прысутнічаюць усе тыпы архаізмаў: уласна лексічныя, лексіка-словаўтваральныя, лексіка-фанетычныя, лексіка-семантычныя і граматычныя;

3) найбольшая колькасць прадстаўленых гістарызмаў ахоплівае наступныя тэматычныя групы: назвы з'яваў грамадска-палітычнага парадку, назвы пасад і асоб па роду іх заняткаў, назвы прадметаў зніклага побыту, прадметаў хатняга ўжытку;

4) выбар тэматычных груп вылучаных гістарызмаў абумоўлены агульнай тэматыкай твора: паказам жыцця людзей розных саслоўяў і грамадска-сацыяльных падзей;

5) найбольшая колькасць архаізмаў адносіцца да ўласна лексічных і лексіка-словаўтваральных;

6) ужыванне ўстарэлых слоў у рамане выклікана жаданнем аўтара наблізіць да сучаснага чытача асаблівасці жыцця нашых продкаў, падрабязна і дакладна апісаць пэўную гістарычную эпоху, г.зн. служыць для ўказання на час, у які адбываецца дзеянне.

Такім чынам, раман Ул. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” дае багаты матэрыял для даследвання гістарычнай лексікі беларускай мовы.

Спіс ужытых скарачэнняў

устарэлае слова беларуская мова

УЛА - уласна лексічны архаізм

ЛСА - лексіка-словаўтваральны архаізм

ЛФА - лексіка-фанетычны архаізм

ЛСМА - лексіка-семантычны архаізм

ГА - лексіка-граматычкы архаізм

(1) гістарызм - назвы з'яваў грамадска-палітычнага парадку

(2) гістарызм - назвы адміністрацыйных устаноў

(3) гістарызм - назвы пасад і асоб па роду іх заняткаў

(4) гістарызм - назвы вайсковых чыноў

(5) гістарызм - назвы відаў зброі, ваенных даспехаў іх частак

(6) гістарызм - назвы сродкаў перамяшчэння

(7) гістарызм - назвы старых мер даўжыні, плошчы, вагі, грашовых адзінак

(8) гістарызм - назвы прадметаў зніклага побыту, прадметаў хатняга ўжытку

Спіс літаратуры

1. Ахманова О.С. Очерки по общей и русской лексикологии. - М., 1957.

2. Беларуская граматыка: У 2 ч. Мн., 1985-1986. Ч. 1-2.

3. Виноградов В.В. О задачах истории русского литературного языка преимущественно XVII-XIX вв. // В.В. Виноградов. Избранные труды. История русского литературного языка. - М., 1978. - С. 152-177.

4. Виноградов В.В. Очерки по истории литературного языка XVII-XIX веков. - М., 1982.

5. Голуб И.Б.Стилистика русского языка. - М., 1997.

6. Замкова В.В. Славянизм как стилистическая категория в русском литературном языке XVIII века. - М, 1976.

7. Каваленка В. Абліччы мінулага: праўда і вымысел. // Каваленка В. Покліч жыцця: Літ. крытыка. - Мн., 1987. - С. 66 - 73.

8. Калинин А.В. Лексика русского языка. - М., 1978.

9. Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім. Зброя. Зб. твораў. Т. 4, 5. - Мн., 1989.

10. Локун В. У пошуку маральнага ідэалу. // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце: навук. Збор. / Рэдкал. А. Мальдзіс (гал рэд.) і інш. - Мн., 2000. - С. 133 - 152.

11. Макарэвіч А.В. Асаблівасці семантыкі ўстарэлай лексікі ў “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” (1977-1984 гг.) // Слова і час. Зборнік навуковых артыкулаў. Частка II. - Гомель, 2003.- С. 65-72.

12. Макарэвіч А.В. Архаізмы і гістарызмы ў “Руска-беларускім слоўніку” 1953 г. // Мова - літаратура - культура.: У 2 т. Т.1. - Мн., 2002. - С. 248-254.

13. Макарэвіч А. Лексіка-семантычная тыпалогія архаізмаў у сучаснай беларускай мове // Роднае слова. - 2004. - № 5. - С. 11-13.

14. Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Партр. пісьменніка і чалавека. - Мн., 1990.

15. Материалы и исследования по лексике русского языка XVIII века. - М., 1965.

16. Рогожникова Р.П. Словарь устаревших слов русского языка. По произведениям русских писателей. - М., 2005.

17. Розенталь Д.Э., Голуб И.Б., Теленкова М.А. Современный русский язык. - М., 2002

18. Розенталь Д.Э., Теленкова М.А.. Словарь-справочник лингвистических терминов. - М., 1985.

19. Русецкі А. Уладзімір Караткевіч і сучасная беларуская мастацкая культура // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце: Навук. збор. - Мн., 2000. - С. 40-46.

20. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія: Вучэб. дапам./М.Ц. Кавалёва, А.К. Юрэвіч, Ф.М. Янкоўскі і інш. - Мн., 1993.

21. Сцяцко П. Культура мовы. - М., 2002.

22. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. - Мн., 1999.

23. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. - Мн., 1995.

24. Шанский Н.М. Устаревшие слова в лексике современного русского литературного языка // Русский язык в школе. - 1954. - № 3. - С. 29-31.

25. Шуба П.П. Современный русский язык. Ч.1. Фонетика. Лексикология. Фразеология. - Мн., 1998.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Антрапонімы як частка лексічнага фонду беларускай мовы, іх паходжанне, заканамернасці развіцця, адметнасць будовы і пашырэння на тэрыторыі Беларусі. Роль імёнаў і прозвішчаў у антрапанімічнай сістэме твора "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча.

    курсовая работа [32,9 K], добавлен 24.06.2009

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

    курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.