Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Размеркаванне слоў на прафесійныя і абмежаванага ўжывання (дыялектная, спецыяльная і жаргону лексіка). Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту. Пераклад тэксту на беларускую мову. Выпраўленне памылак. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 17.08.2011
Размер файла 23,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Контрольная работа

Минск 2011

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

Дыялектная лексiка

Спецыяльная лексiка

Жаргонная лексiка

чытаць, спажывецкi, кошык, малiнаўка, крылы, вецер, дзесяць, служба.

iдзець,

лэйба, юрдань.

iнтэграваны, гранкi, арфаэпiя, iмпульс, працэсар, шрыфт.

чувiха

Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.

Транзістар

Транзістар (ад англ.: transfer -- пераносіць і resistor -- супраціўленне) -- трохэлектродны паўправадніковы электронны прыбор, у якім ток у ланцугу двух электродаў кіруецца трэцім электродам.

Кіраванне току ў выходным ланцугу ажыццяўляецца за кошт змянення уваходнага току (у біпалярным транзістары), або уваходнага напружання (у палявым транзістары). Невялікае змяненне ўваходных велічынь можа прыводзіць да істотна большага змянення выходнаго напружання і току.

Гэтая узмацняльная якасць транзістараў выкарыстоўваецца ў аналагавай тэхніцы (аналагавыя ТБ, радыё, сувязь і г. д.). Трэба адзначыць, што ў наш час у аналагавай тэхніцы дамінуюць біпалярныя транзістары (міжнародны тэрмін -- BJT, bipolar junction transistor). Іншым важнейшым ужываннем транзістараў з'яўляецца лічбавая тэхніка (логіка, памяць, працэсары, кампьютары, лічбавая сувязь і г. д.).

Уся сучасная лічбавая тэхніка заснавана на МАП (метал-аксід-паўправаднік) транзістарах (МАПТ). Часам іх называюць МДП (метал-дыэлектрык-паўправаднік) транзістары, міжнародны тэрмін -- MOSFET (metal-oxide-semiconductor field effect transistor). Транзістары вырабляюцца ў рамках інтэгральнай тэхналогіі на адным крэмніевам крыстале (чыпе) і з'яўляюцца элементарнай часткай для пабудовы памяці, працэсара, логікі і г. д. Памеры сучасных МАПТ састаўляюць ад 130 до 45 нм. На адным чыпе (звычайна памерам 1--2 смІ) змяшчаюцца сотні мільёнаў МАПТ. На працягу 60 год адбываецца змяншэнне памераў (мініятурызацыя) МАПТ і павелічэння іх колькасці на адным чыпе (ступень інтэграцыі), у бліжэйшыя гады чакаецца павелічэнне ступені інтэграцыі да мільярдаў транзістараў на чыпе. Памяншэнне памераў МАПТ прыводзіць таксама да павелічэння хуткадзейнасці працэсараў (тактавай частаты).

а) Тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту:

- Абстрактныя назоўнікі: кіраванне, змяненне, напружанне, ужыванне, змяншэнне, павелічэнне. прафесійная лексіка пераклад тэкст навуковы

- Назоўнiкi роднага склону: току, змянення, напружання, памяці, працэсара, логікі, памераў, колькасці, ступені, інтэграцыі.

- Зваротныя дзеясловы: кіруецца, ажыццяўляецца, выкарыстоўваецца, вырабляюцца, з'яўляюцца, змяшчаюцца, адбываецца, чакаецца.

- Неасабова-прэдыкатыўныя словы: трэба.

- Аддзеяслоўныя назоўнiкi: супраціўленне, кіраванне, змяненне, напружанне, павелічэнне, памяншэнне.

б) Тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi:

Трэба адзначыць, што… часам іх называюць…

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.

Камп`ютар - гэта ўнiверсальны прыбор для пераапрацоўкі iнфармацыi. Але ж сам па сабе камп`ютар з`яўляецца проста прыладай з наборам электронных схем. Ён не валодае ведамi нi ў адной галiне свайго выкарыстання. Усе гэтыя веды - у праграмах…

Стыль тэксту - навуковы.

Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).

ТЭКСТ

КАМП'ЮТАРНАЙ МЫШЫ ХУТКА ПАЎСТАГОДДЗЯ

Усе мы, карыстальнiкi персанальных камп'ютараў, не можам абысцiся без камп'ютарнай мышы. І калi яна функцыянуе нармальна, нават не заўважаем яе прысутнасцi. Затое калi яна не працуе, адчуваем сябе як без рук (дакладней, без мышы!). А пачыналася ўсё з таго, што пяцьдзесят гадоў таму група канадскiх iнжынераў з Таронта ператварыла звычайны шар для боўлiнга ў адзiн з самых папулярных аксэсуараў для камп'ютараў. Трэкбол, створаны iнжынерамi, быў першым прататыпам звычайнай камп'ютарнай мышы, без якой цяпер шматлiкiя карыстальнiкi не ўяўляюць сабе працу за камп'ютарам. Сiстэме, над якой працавалi iнжынеры, патрабавалася прылада, з дапамогай якой аператар мог паказаць на кропку на экране. Сiстэма, якая была створана канадскiмi спецыялiстамi, уключала адзiн з першых у свеце графiчных iнтэрфейсаў, i iм была неабходна нейкая прылада, каб кiраваць “жуком” (bug - так у той час называлi курсор) на экране. Для прылады было вырашана выкарыстаць шар з гладкай паверхняй, i першым, што трапiлася iнжынерам, быў шар для боўлiнга. Канадскiя спецыялiсты тады працавалi на ваенна-марскi флот Канады. Аднак распрацоўка трэкбола, будучы неацэненай нiкiм, неўпрыкмет выйшла з вайсковых структураў. Не звярнуўшы на сябе ўвагi, трэкбол некалькi гадоў праваляўся “на палiцы”, бо тады не было нiякай неабходнасцi ў такога кшталту прыладзе. Аб iм узгадалi, толькi калi развiццё камп'ютарнай тэхнiкi прывяло да неабходнасцi стварэння прылады для кiравання i пазiцыянавання курсору. Як заявiў Том Крэнстан, адзiн са стваральнiкаў прататыпа камп'ютарнай мышы, “праблема была ў тым, што трэкбол быў створаны занадта рана”. Iнжынеры нават не запатэнтавалi тэхналогiю з прычыны засакрэчанасцi праекта. У наступныя гады распрацоўшчыкi ў шматлiкiх краiнах свету стваралi ўласныя прылады для пазiцыянавання. Афiцыйна камп'ютарная мыш, яна ж iндыкатар пазiцый “х” i “у”, яна ж камп'ютарны манiпулятар, яна ж манiпулятар тыпу мыш, “нарадзiлася” ў 1964 годзе. Яе вынайшаў Дуглас Карл Энгельбарт са Стэнфардскага даследчага iнстытута. Для камп'ютарных тэрмiналаў, распрацоўшчыкам было неабходна стварыць прыладу для кiравання курсорам на дысплеi. Прататып прылады ўяўляў сабой невялiкую драўляную скрыначку з двума дыскамi. Адзiн з дыскаў паварочваўся, калi прыладай рухалi наперад, другi адказваў за рух мышы направа i налева. Энгельбарт кажа, што ён назваў прыладу мышшу з-за яе невялiкага памеру i провада, падобнага на хвост. 9 снежня 1968 г. адбылася першая публiчная дэманстрацыя сiстэмы NLS i, разам з ёй, прататыпа мышы. А ў 1970 г. Энгельбарт атрымаў патэнт на “iндыкатар каардынат “х” i “у” для дысплейнай сiстэмы”. Мыш мела тры кнопкi аднолькавага памеру (для даведкі: Энгельбарт планаваў змясцiць пяць кнопак, па адной на кожны палец рукi). Наступны “мышыны крок” быў зроблены ў 1972 г. у даследчым цэнтры Хеrох РАRС у Апала-Альта (зноў Сiлiконавая Далiна!). Палепшаная версiя мышы: два вялiкiя колы былi замененыя адным падшыпнiкам, перасоўваннi якога фiксавалiся пры дапамозе двух ролiкаў у сярэдзiне мышы. Дызайн корпуса стаў больш нагадваць сучасную мыш. У 1968 г. Энгельбарт атрымаў за сваё вынаходства чэк на 10 тысяч долараў i ўвесь ганарар унёс у якасцi першага ўкладу за сцiплы загарадны домiк. 1 снежня 2000 г. Энгельбарт за ўсе свае вынаходствы, уключна вынаходства камп'ютарнай мышы, быў узнагароджаны Нацыянальным медалём тэхналогiй, адной з найвышэйшых узнагарод ЗША для навукоўцаў за дасягненнi ў IT-сферы. Да пачатку 80-х гадоў ХХ ст. мыш усё яшчэ заставалася экзатычнай прыладай. Мыш у тыя часы каштавала нятанна. Напрыклад, мышы кампанii Thе Mоusе Hоusе каштавалi каля 400 долараў (плюс каля 300 долараў за iнтэрфейсную плату, да якой падключалася мыш). Гэта тлумачылася тым, што мыш мела досыць складаную (i не вельмi надзейную) механiчную будову. Пазней даследчыкi кампанii Хеrох змянiлi канструкцыю мышы, зрабiўшы яе больш зручнай для масавага выкарыстання. Камп'ютарная мыш набыла выгляд, падобны да выгляду канструкцый сучасных прыладаў. Кампанiя Хеrох упершыню прадставiла мыш як частку персанальнага камп'ютара Аltо ў пачатку 70-х. Тады ўпершыню камп'ютарная мыш стала даступная звычайным карыстальнiкам. Наступнае развiццё камп'ютарнай мышы адбывалася ў кампанii Аррlе. Тады распрацоўшчыкi яшчэ больш наблiзiлi канструкцыю мышы да яе сучаснага выгляду, у прыватнасцi, зрабiўшы яе разборнай, для таго, каб можна было выняць шарык i ачышчаць унутраныя часткi ад бруду. Акрамя таго, з мэтай спрашчэння канструкцыi новай мышы пакiнулi толькi адну кнопку, да вялiкага незадавальнення Энгельбарта. Сёння камп'ютарныя мышы выкарыстоўваюцца паўсюдна, стаўшы неад'емнай часткай персанальнага камп'ютара. Альтэрнатыўныя распрацоўкi, у тым лiку i сiстэмы, якiя адсочваюць рух галавы i вачэй карыстальнiка, дагэтуль знаходзяцца ў стадыi распрацоўкi. Камп'ютарная мыш працягвае развiвацца: з'явiлiся аптычныя i бесправадныя мышы, воданепранiкальныя мышы i шматлiкiя iншыя цiкавыя распрацоўкi.

КАМП'ЮТАРНАЙ МЫШЫ ХУТКА ПАЎСТАГОДДЗЯ

- Карыстальнiкi персанальных камп'ютараў не могуць абысцiся без камп'ютарнай мышы

- Пяцьдзесят гадоў таму група iнжынераў з Таронта ператварыла шар для боўлiнга ў першы прататып камп'ютарнай мышы - трэкбол

- Сiстэме, над якой працавалi iнжынеры, (яна уключала адзiн з першых у свеце графiчных iнтэрфейсаў), патрабавалася прылада, каб паказаць на кропку на экране, iнжынерам трапіўся шар для боўлiнга

- Трэкбол праваляўся “на палiцы” пакуль развiццё камп'ютарнай тэхнiкi не прывяло да неабходнасцi стварэння прылады для кiравання i пазiцыянавання курсору

- Афiцыйна камп'ютарную мыш (iндыкатар пазiцый “х” i “у”, або камп'ютарны манiпулятар, або манiпулятар тыпу мыш) вынайшаў Дуглас Карл Энгельбарт са Стэнфардскага даследчага iнстытута

- Прататып прылады - драўляная скрыначка з двума дыскамi. Энгельбарт назваў прыладу мышшу з-за яе невялiкага памеру i провада, падобнага на хвост

- 9 снежня 1968 г. адбылася першая публiчная дэманстрацыя сiстэмы NLS i, разам з ёй, прататыпа мышы. А ў 1970 г. Энгельбарт атрымаў патэнт на “iндыкатар каардынат “х” i “у” для дысплейнай сiстэмы”

- Наступны крок у 1972 г. у даследчым цэнтры Хеrох РАRС у Апала-Альта (Сiлiконавая Далiна). Палепшаная версiя мышы

- 1 снежня 2000 г. Энгельбарт за ўсе свае вынаходствы, уключна вынаходства камп'ютарнай мышы, быў узнагароджаны

- Да пачатку 80-х гадоў ХХ ст. мыш заставалася экзатычнай прыладай, каштавала нятанна - каля 400 долараў, мела складаную будову

- Пазней даследчыкi кампанii Хеrох зрабілі канструкцыю больш зручнай, надалі сучасны выгляд, зрабілі яе даступнай звычайным карыстальнiкам

- У кампанii Аррlе зрабілі мыш разборнай, пакiнулi толькi адну кнопку

- Сёння камп'ютарныя мышы сталі часткай персанальнага камп'ютара, працягваюць развiвацца (аптычныя, бесправадныя, воданепранiкальныя i iншыя распрацоўкi).

Заданне 5. Знайдзiце ў тэксце памылкi. Выпраўце iх.

Iнфармацыйная тэхналогiя апрацоўкi даных прымяняецца для вырашэння добра структураваных задач, па якiх маюцца неабходныя ўваходныя даныя, вядомы алгарытмы i iншыя стандартныя працэдуры iх апрацоўкi.

Гэта тэхналогiя выкарыстоўваецца на ўзроўні аперацыйнай дзейнасцi персанала невысокай квалiфiкацыi ў мэтах аўтаматызацыi нейкiх руцiнных аперацый. Таму ўвядзенне iнфармацыйных тэхналогiй i сiстэм на гэтым ўзроўні значна ўздымуць прадукцыйнасць працы.

Заданне 6. Перакладзiце. тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны.

Сёння цяжка знайсці чалавека, які цікавіцца камп'ютарнымі тэхналогіямі, але пры гэтым не чуў што-небудзь пра DVD. І ўсё ж такі давайце разбярэмся, што хаваецца за гэтай абрэвіятурай. Пачнем з таго, як яна расшыфроўваецца. Калі вы скажаце, што гэта Digital Video Disk, то будзеце мець рацыю толькі часткова, паколькі першапачаткова ў яе ўкладваўся менавіта такі сэнс.

Аднак пазней, калі высвятлілася, што дадзеная тэхналогія проста-такі перарастае паняцце "відэа", было прапанавана іншае тлумачэнне - Digital Versatile Disk, г.з. цыфравы ўніверсальны, многафункцыянальны дыск.

Паняцце DVD, сапраўды, разраслося накшталт біблейскага Галіяфа. Такім чынам, што такое DVD? Гэта носьбіты інфармацыі, якія маюць такія ж памеры, як і кампакт-дыскі, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час, але валодаюць сапраўды гіганцкай ёмкасцю - ад 4.7 да 17 GB, у залежнасці ад фармата. Апошняе значэнне амаль ў 25 разоў больш за максімальную ёмкасць кампакт-дыскаў, якая складае 682 MB, і ўсяго некалькі гадоў назад здавалася немагчымым.

Аднак зноў жа, падобна да Галіяфа, тэхналогія DVD мае слабыя месцы. Напрыклад, мінулым летам пачатак масавага вырабу цыфравых відэадыскаў быў адкладзены з-за рознагалоссяў, звязаных са стандартамі і сродкамі абароны ад капіравання. Лічылася, што шырокае ўкараненне навінкі пачнецца восенню мінулага года, аднак цяпер гэтага варта чакаць не раней за другі квартал 1997 года. У выніку цыфравым відэадыскам прыйдзецца канкурыраваць з дыскамі CD-Erasable (CD-E), якія могуць перапісвацца і таксама дэбютуюць у гэтым годзе, і не выключана, што многія карыстальнікі аддадуць ім перавагу замест дыскаў DVD-ROM, якія забяспечваюць толькі чытанне інфармацыі (дыскі DVD-RОM, якія можна перазапісваць, хутчэй за ўсё, з'явяцца толькі праз некалькі гадоў).

Тэрміны:

Тэхналогія, відэа, камп'ютарныя тэхналогіі, DVD, Digital Video Disk, Digital Versatile Disk, абрэвіятура, кампакт-дыск, фармат, MB, GB, дыск CD-Erasable, дыск DVD-RОM, цыфравы універсальны, многафункцыянальны дыск, носьбіт інфармацыі, стандарт, карыстальнік, чытанне інфармацыі.

Магчымая інтэрферэнцыя:

На сінтаксічным узроўні: …амаль ў 25 разоў болей максімальнай ёмкасці… (трэба: амаль ў 25 разоў больш за максімальную ёмкасць); …варта чакаць не раней другога квартала… (трэба: варта чакаць не раней за другі квартал)

На граматычным узроўні: …выкарыстоўвыемыя ў цяперашні час кампакт-дыскі… (трэба: кампакт-дыскі, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час); …ёмкасці кампакт-дыскаў, складаючай…(трэба: ёмкасць кампакт-дыскаў, якая складае)

ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА

1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова і спецыяльная лексіка. - Мн.: БДПУ, 2004.

2. Бірыла М.В. Беларуская антрапанімія: Уласная імёны - мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мн., 1966.

3. Красней В. Стылістычныя рэсурсы лексікі // Роднае слова. 1990. № 11-12.

4. Лаўрэль Я. Мова - найважнейшы сродак зносін // Роднае слова. 1996. № 3. с. 110-121.

5. Малажай Г. Лінгвістычны аналіз тэксту // Роднае слова. 1998. № 3. с. 70-72.

6. Мартынаў В. У мовы роднай - моцнае карэнне. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў // Роднае слова. 1993. № 1-2.

7. Метадычныя рэкамендацыі і кантрольня заданні па беларускай мове для студэнтаў-хавочнікаў І курса БДУІР / Склад. Л.А. Пятроўская, Л.А. Бондар, - Мн.: БДУІР, 2002.

8. Метадычныя ўказанні і кантрольныя заданні па беларускай мове для студэнтаў усіх спецыяльнасцяў БДУІР дыстанцыйнай і завочнай формаў навучання / Укл. С.В. Ламака. - Мн.: БДУІР, 2003.

9. Міхневіч А. “Чалавек, які гаворыць” // Роднае слова. 1996. № 9. с. 129-127.

10. Наркевіч А. Моўны стандарт і штамп. Характар сувязі і праяўленняў // Роднае слова. 1997. № 2.

11. Станкевіч С. Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР. Мн., 1994.

12. Сцепанчук Ю.А, Лексіка іншамоўнага паходжання ў сучаснай беларускай паэзіі. - Мн.: УП “Ходр” ГА “БелТІЗ”, 2002.

13. Сцяцко П. Культура мовы. Мн.: Тэхналогія, 2002.

14. Цыхун Г. Беларуская мова і моўная экалогія // Полымя. 1994. № 11. с. 176-182.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Дыялектная лексіка вясковай гаворкі. Фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Лексіка-семантычныя групы дыялектных слоў. Спецыфічныя для гаворкі дыялектныя словы, уласныя імёны, асаблівасці іх функцыянавання. Антрапанімія мясцовай гаворкі.

    творческая работа [33,3 K], добавлен 21.04.2015

  • Навуковы выклад iнфармацыi. Навуковы тэкст. Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковых текстаў. Марфалагічныя асаблівасці. Складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю. Аўтаматычныя сістэмы назапашвання і пошуку інфармацыі.

    реферат [21,3 K], добавлен 24.01.2009

  • Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

    курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Творчы шлях Вальтара Скота. Раман Айвенга і адлюстраваны ў ім свет рыцарства. Раман Квенцін Дорвард і яго гістарычныя рэаліі. Гістарызмы і архаізмы, і іх роля ў мастацкім тэксце. Паняцце і класіфікацыя гістарызмаў. Цяжкасці перакладу архаізаванай лексікі.

    дипломная работа [73,7 K], добавлен 20.06.2010

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Бытавыя звычаі і абрады беларусаў. Генезіс каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыкла земляробчага календара. Паходжанне абрадаў зімовага цыкла земляробчага календара. Свята Вялікадня. Лексіка-семантычная характарыстыка найменняў абраду Купала.

    контрольная работа [46,9 K], добавлен 06.03.2016

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.