Граматычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі
Словазлучэнні дэрывацыйнага тыпу (сінтаксічныя і лексічныя) сярод тэрміналагічных словазлучэнняў. Шляхі кандэнсацыі апошніх у залежнасці ад характару пашырэння. Прынцыпу кароткасці тэрмінаў з’яўляецца выкарыстанне прозвішчных намінацый замест матываваных.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 21.01.2011 |
Размер файла | 19,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
ГРАМАТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ
Агульная граматычная характарыстыка тзрміналогіі абумоўлена знакавай, семіятычнай спецыфікай тэрміна і таму не супадае поўнасцю з граматычнай характарыстыкай звычайнай лексікі агульналітаратурнай мовы. Спецыфіка паняццяў, абазначаных тэрмінамі, заключаецца ў тым, што яны не страчваюць сваёй цэласнасці незалежна ад таго, якімі (простымі ці састаўнымі) сродкамі перадаецца іх змест. Таму, паколькі фармальныя межы асобнага тэрміна знаходзяцца ў прамой залежнасці ад зместавых межаў тэрмінаванага паняцця, «структурныя тыпы тэрміналагічных назваў поўнасцю не супадаюць з адзінкамі намінацый у агульналітаратурнай мове». Да ліку традыцыйна вылучаемых структурных тыпаў тэрміналагічных назваў звычайна адносяць тэрміны словы (невытворныя, вытворныя, складаныя, абрэвіятуры) і тэрміны словазлучэнні (свабодныя і несвабодныя). Трэцім структурным тыпам з'яўляюцца слушна вылучаныя ў працы В.П. Даніленка тэрміны сімвалы-словы - асобны «камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой, побач са слоўнымі знакамі, уваходзяць сімвалы». Пытанне аб тым, якімі часцінамі мовы прадстаўлена тэірміналогія, дыскусійнае. Пункт погляду, згодна з якім тэрміны - гэта перш за ўсё назоўнікі, мае пэўныя падставы як з боку аб'ектыўных даных (пераважная большасць кадыфікаваных у слоўніках, даведніках, стандартах тэрмінаў - назоўнікі), так і з боку тэарэтычнай інтэрпрэтацыі гэтых даных. Сапраўды, «любая развітая натуральнанавуковая або тэхнічная тэрміналогія мае сваёй перадумовай высокую ступень абстракцыі. Тэрміналогія ўяўляе сабой не суму імён рэальных рэчаў і дзеянняў, а пэўную сістэму назваў паняццяў аб рэчах і дзеяннях. Таму ў шырокім сэнсе слова адзіным лексіка-граматычным сродкам выражэння навукова-тэхнічнага паняцця аб прадметах, якасцях, дзеяннях у тэрміналогіі з'яўляюцца назоўнікі».
Аднак існуюць, на наш погляд, дзве акалічнасці, якія не дазваляюць прызнаць назоўнікі адзіным лексіка-граматычным сродкам тэрміналогіі. Па-першае, намінацыя з'яўляецца носьбітам хоць і найбольш значных, але не выключна ўсіх зместаў у пазнанні рэчаіснасці. Пацвярджэннем апошняга можа быць значная частка тэрмінаў прыметнікаў, напрыклад, у медыцынскай тэрміналогіі: міжмышачны, падкоркавы, падсардэчны, падслізісты, пазачэраўны, унутрывенны і інш. Па-другое, назоўнік з яго шырокімі семантычнымі і словаўтваральнымі магчымасцямі ўсё-такі нельга прызнаць вычарпальным сродкам перадачы ўсіх прымет якасці, дзеяння, акалічнасці, якія змешчаны ў некаторых навуковых паняццях.
У сучасным мовазнаўстве выразна акрэслілася тэндэнцыя ўключэння ў склад тэрміналогіі розных часцін мовы, што адкрывае новыя перспектыўныя бакі ў вывучэнні асаблівасцей мовы навукі і тэхнікі. Прытрымліваючыся гэтага напрамку ў тэрміналагічных даследаваннях, мы вылучаем у сферы функцыянавання беларускай навуковай тэрміналогіі не толькі тэрміны назоўнікі, якія складаюць, безумоўна, пераважную большасць беларускіх тэрмінаў, але і тэрміны прыметнікі, тэрміны-дзеясловы і тэрміны прыслоўі. Пры гэтым трэба, аднак, адзначыць, што тэрміны прыслоўі, колькасць якіх у беларускай тэрміналогіі абмежавана з прычыны нефункцыянальнасці многіх тэірмінаў вузкіх напрамкаў навукі ў беларускай мове, не адлюстроўваюць семантычную спецыфіку беларускай мовы.
Уключэнне ў склад тэрміналогіі не толькі тэрмінаў назоўнікаў, але і тэрмінаў прыметнікаў, тэрмінаў дзеясловаў дазваляе выявіць асаблівасці ўтварэння і функцыянавання іменных, ад'ектыўных і дзеяслоўных тэрмінаў, вызначыць іх словаўтваральныя магчымасці ў якасці вытворных асноў пры стварэнні тэірміналагічных словаўтваральных гнёзд у сістэме беларускай тэрміналогіі.
У беларускай тэрміналогіі ўтварэнне тэрмінаў ажыццяўляецца на базе асноўных афіксаў, набор і размеркаванне якіх абумоўлены асноўнымі заканамернасцямі беларускага словаўтварэння наогул і тэндэнцыяй да спецыялізацыі афіксаў у тэрміналагічнай лексіцы. Некаторыя асаблівасці тэрмінаўтварэння звязаны таксама з адрозненнямі ў прадуктыўнасці пэўных словаўтваральных мадэлей паміж тэрміналагічным і агульналітаратурным словаўтварэннем.
Асаблівасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы, як і тэрміналогій іншых моў, з'яўляецца наяўнасць у яе складзе побач з аднаслоўнымі намінацыямі мноства складаных утварэнняў, якія прадстаўлены трохслоўнымі і больш словазлучэннямі. Ва ўсіх словазлучэннях, якія выражаюць навукова-тэхнічныя паняцці, з'явы, працэсы, наглядаецца тэндэнцыя расшырэння галоўнага кампанента. Гэта выклікаецца экстралінгвістычнымі фактарамі, заканамерным імкненнем да больш дэтальнага і канкрэтнага выражэння паняццяў: аддзелачная апрацоўка адтулін, дзяўбанне спосабам абкаткі, бясцэнтравае шліфаванне з падоўжнай падачай і інш. Такія тэрміны, натуральна, не зусім зручныя. У мове спецыялістаў яны, як правіла, замяняюцца больш кароткімі, якія, аднак, не заўсёды з'яўляюцца дакладнымі найменнямі адпаведных паняццяў і не могуць быць кадыфікаваны ў якасці тэрмінаў. 3 гэтай прычыны наглядаюцца разыходжанні ў афармленні навукова-тэхнічных тэрмінаў у слоўніках і ў навуковай літаратуры, з аднаго боку, і функцыянаваннем іх у паўсядзённым маўленні спецыялістаў, у вытворчасці, з другога. Гэта ж з'ява наглядаецца і ў адносінах да двухслоўных тэрміналагічных словазлучэнняў тыпу свідраванне па калібрах (сверление по калибрам), дакладнае шліфаванне (точное шлифование), двухбаковая даводка (двусторонняя доводка), стыкаванне ўнакладку (стыкование внакладку), папярэдняе свідраванне (предварительное сверление) і інш., якія часта замяняюцца ў маўленні спецыялістаў больш кароткімі, хоць і не зусім дакладнымі аднаслоўнымі намінацыямі, у значнай частцы выпадкаў з дабаўленнем суфіксаў суб'ектыўнай ацэнкі, што надаюць словам стылістычную афарбоўку размоўнасці: шрубавае змацаванне - шрубоўка (винтовое скрепление - винтовка), падоўжнае фрэзераванне - падоўжка (продольное фрезерование - продолка) і пад.
Тэндэнцыя замены двухслоўных словазлучэнняў аднаслоўнымі ў маўленні спецыялістаў вызначаецца шмат у чым як імкненнем да кароткасці, так і імкненнем дасягнуць адзінства зместу тэрміна і яго моўнага афармлення, пераадолець абумоўленую знакавай спецыфікай тэрмінаў супярэчнасць паміж раздзельнааформленасцю, полікампанентнасцю тэрміна ў плане структурнага выражэння і семантычным адзінствам уваходзячых у склад тэрміналагічнага словазлучэння лексічных адзінак у плане зместу. Даследаванне спосабаў утварэння кароткіх варыянтаў тэрмінаў у мове спецыялістаў з'яўляецца, на наш погляд, перспектыўным для распрацоўкі агульных прынцыпаў скарачэння аб'ёму тэрміналагічных словазлучэнняў у навукова-тэхнічнай тэрміналогіі.
Тэндэнцыя стварэння кароткіх тэрмінаў замест тэрміналагічных словазлучэнняў знаходзіцца ў рэчышчы агульнай заканамернасці паскарэння сацыяльна-прафесіянальнай дыферэнцыяцыі мовы ў эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.
У сферы масавай камунікацыі даволі часта побач з поўнымі тэрміналагічнымі словазлучэннямі сустракаюцца ў якасці сінонімаў кароткія варыянты тэрмінаў з маўлення спецыялістаў. Гэтыя варыянты выкарыстоўваюцца пераважна з мэтай ажывіць выказванне, перадаць каларыт маўлення спецыялістаў.
У сістэме адукацыі функцыянуюць, як правіла, поўныя тэрміналагічныя словазлучэнні, характэрныя для навуковага стылю і кадыфікаваныя ў слоўніках.
Меркаванне аб рознаўзроўневым характары сродкаў выражэння значэнняў, змешчаных у агульналітаратурным слове як граматычнай адзінцы, ужо не выклікае сумнення. У галіне даследавання граматычных і лексіка-граматычных значэнняў яно пацвярджаецца і развіваецца не толькі вынікамі выяўлення і апісання рознаўзроўневых сродкаў выражэння, але і даследаваннем комплексаў гэтых сродкаў у іх узаемадзеянні ў працэсе функцыянавання, а таксама вывучэннем характару семантыка-сінтаксічных функцый элементаў такіх комплексаў.
Больш праблематычным у параўнанні з рознаўзроўневым характарам выражэння граматычных значэнняў працягвае заставацца пытанне аб рознаўзроўневым характары намінацый. Метадалагічна правільнай у гэтых адносінах з'яўляецца, на наш погляд, канцэпцыя, заснаваная на тым, што наяўнасць аналітычнага спосабу выражэння граматычных і лексічных значэнняў лагічна наводзіць на думку аб словаўтваральным аналітызме і што словазлучэнне як раздзельнааформленае адзінства не толькі можа, але і павінна разглядацца ў функцыянальнай суадноснасці са словам як дэрывацыйнай адзінкай (таксама як яно разглядаецца ў адпаведнасці са словам як лексічнай і граматычнай адзінкай).
Аналіз тэрміналагічных словазлучэнняў дае шырокі матэрыял, які пацвярджае справядлівасць гэтага меркавання (як вядома, сінтаксічны спосаб тэрмінаўтварэння наогул з'яўляецца адным з асноўных, побач з семантычным і марфалагічным, і значна больш прадуктыўным у тэрміналогіі ў параўнанні з яго прадуктыўнасцю ў агульналітаратурнай мове). Акрамя таго, з шматлікіх тэрміналагічных словазлучэнняў вылучаюцца такія, у якіх азначаемы кампанент (назоўнік) функцыянальна прыраўноўваецца да пэўнага словаўтваральнага суфікса і выконвае, такім чынам, дэрывацыйную функцыю. Гэта ў першую чаргу тэрміналагічныя словазлучэнні прыметнік + назоўнік з агульным значэннем: рэзальнае прыстасаванне, вымяральны інструмент, выпрамляльнае прыстасаванне, спякальны агрэгат, множыльны апарат, злучальная муфта, рэзальная гарэлка, кантрольнае прыстасаванне. Азначаемы кампанент гэтага словазлучэння (прыстасаванне, инструмент, агрэгат, апарат) функцыянальна супадае са словаўтваральным суфіксам -льнік, які ў сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні служыць для выражэння значэння прылады або вытворцы дзеяння.
У многіх выпадках тэрміны словазлучэнні ўказанага тыпу маюць аднаслоўныя эквіваленты з названым суфіксам: вымяральны інструмент - вымяральнік, выпрамляльнае прыстасаванне - выпрамляльнік, апыляльны агрэгат - апыляльнік, выпаральны агрэгат - выпаральнік. Аднак у некаторых выпадках утварэнне аднаслоўнага тэрміна, якому аддаецца перавага ў тэрміналогіі на аснове прынцыпу кароткасці, бывае немагчымым з прычыны словаўтваральнай і семантычнай недастатковасці адпаведнага прыметніка.
Дэрывацыйную функцыю выконваюць і азначаемыя назоўнікі з агульным значэннем 'прылада, механізм, прыстасаванне' ў словазлучэннях тыпу ўпакоўны апарат, сартавальная станцыя, што пацвярджаецца магчымасцямі іх эліптавання, напрыклад: упакоўная, сартавальная.
Да ліку названых словазлучэнняў адносяцца таксама шматлікія словазлучэнні , якія служаць для абазначэння асоб па прафесіі, па роду заняткаў, рэчываў па іх прызначэнню або ўласцівасцях і г. д.
Такім чынам, сярод тэрміналагічных словазлучэнняў асобна вылучаюцца словазлучэнні дэрывацыйнага тыпу, сярод якіх мы адрозніваем сінтаксічныя і лексічныя.
Спецыяльнага аналізу заслугоўваюць узнікаючыя ў сувязі з вылучэннем дэрывацыйнага тыпу тэрміналагічных словазлучэнняў пытанні яго суадносін з іншымі тыпамі тэрміналагічных словазлучэнняў. Разгляд словазлучэння як сродку тэрмінаўтварэння патрабуе таксама яго аналізу ў сістэме іншых сродкаў тэрмінаўтварэння.
Актуальнасць даследавання дэрывацыйных тэрміналагічных словазлучэнняў у названых аспектах абумоўлена, з аднаго боку, павелічэннем прадуктыўнасці сінтаксічнага спосабу тэрмінаўтварэння, з другога - узрастальным уплывам мовы навукі на развіццё агульналі-таратурнай мовы.
Тэрміналагічныя словазлучэнні з'яўляюцца намінатыўнымі адзінкамі, якія характарызуюцца полікампанентнасцю, раздзельнааформленасцю ў структурных адносінах і семантычным адзінствам у адносінах зместу.
Характэрнай асаблівасцю тэрміналагічнага словазлучэння як адзінкі мовы з'яўляецца пастаянства яго саставу, што ў аднолькавай ступені адносіцца да тэрміналагічных словазлучэнняў, пабудаваных на аснове розных сінтаксічных тыпаў сувязі (дапасавання, кіравання, прымыкання).
Узаемадзеянне аднаслоўных тэрмінаў (звычайна вытворных) і полікампанентных (з двух, трох і больш слоў) дэрывацыйных тэрміналагічных словазлучэнняў падпарадкоўваецца агульнамоўным заканамернасцям узаемаадносін сінтэтычных і аналітычных дэрыватаў і спецыфічным заканамернасцям развіцця і функцыянавання тэрміналогіі.
Для больш дыферэнцыяванай характарыстыкі агульнамоўных заканамернасцей узаемадзеяння сінтэтычных і аналітычных дэрыватаў размяжуем іх суадноснасць на стадыі ўтварэння і на стадыі функцыянавання з адначасовым вылучэннем пэўнай спецыфікі кожнай з гэтых стадый у дачыненні да тэрміналагічнай дэрывацыі параўнальна з агульналітаратурнай.
Характарызуючы агульнамоўныя заканамернасці на стадыі ўтварэння дэрыватаў, мы у цэлым падтрымліваем пункт погляду, згодна з якім «словаўтварэнне азначае «рух» не ад адной формы да другой формы, а ад плана зместу да плана выражэння». Таму ў цэлым нельга, напрыклад, зрабіць адназначнае заключэнне, што тэрміны апыляльнік, выпаральнік, размеркавальнік; аптэкар, бібліятэкар, разьбяр; аналізатар, тарыфікатар; аднаўляльнік і падобныя ўтвораны афіксальным спосабам шляхам інтэграцыі словазлучэнняў апыляльны (выпаральны, размеркавальны) механізм; аптэчны (бібліятэчны) работнік, спецыяліст па разьбе; аналізавальнае (каталізавальнае, тарыфікавальнае) прыстасаванне; аднаўляльнае (замацавальнае) рэчыва.
На падставе выкладзенага вышэй разумення сутнасці словаўтварэння мы не адносім црацэс утварэння слоў тэрмінаў тыпу імправізатар, камплектатар; білецёр, вахцёр; глушыльнік; таможнік, чыгуначнік і падобных да так званай універбізацыі толькі на той падставе, што існуюць адпаведныя дэрывацыйныя словазлучэнні імправізавальнае (камплектавальнае) прыстасаванне; работнік білетнай касы, вахценны работнік; глушыльнае прыстасаванне, работнік таможні (чыгункі) і г. д.
У той жа час нельга пакідаць па-за ўвагай тое, што вытворныя словы даволі часта ўтвараюцца не толькі «на фоне» ужо існуючых словазлучэнняў з аналагічным намінатыўным значэннем, а і пад уплывам імкнення надаць больш кампактную форму асобна аформленаму аналітычнаму ўтварэнню, якім з'яўляецца словазлучэнне.
Аналізуючы гэтыя факты, іх агульную аснову і абумоўленасць, трэба шукаць, на наш погляд, у агульнамоўных заканамернасцях намінатыўнай дэрывацыі, якія маюць пэўную спецыфіку ў тэрміналогіі.
Ва ўзаемадзеянні суадносных тэрмінаў слоў і тэрмінаў словазлучэнняў на стадыі ўтварэння знаходзяць выражэнне дзве асноўныя тэндэнцыі: тэндэнцыя да збыткоўнасці (у тэрміналогіі - да максімальнай дакладнасці тэрміна) і тэндэнцыя эканоміі моўных сродкаў. Апошняя атрымала ў словаўтварэнні шматлікія абазначэнні: кампрэсія, сцісканне, сцяжэнне, апрашчэнне, эліптызацыя, скарачэнне, універбізацыя, інтэграцыя.
У адрозненне ад агульнамоўнай дэрывацыі, калі назва паняццяў, прадметаў рэчаіснасці даволі часта ўзнікае першапачаткова ў форме полікампанентнай намінацыі апісальнага характару (дзяўчынка са светлымі валасамі, пяцідзённы навучальны тыдзень), а пазней, пад уплывам тэндэнцыі эканоміі моўных сродкаў, атрымлівае больш кампактны выгляд (светлавалосая дзяўчынка, пяцідзёнка), у тэрмінаўтварэнні суадносны з пэўным дэрывацыйным словазлучэннем аднаслоўны тэрмін пад уздзеяннем аналогіі і спецыялізацыі тэрмінаўтваральных суфіксаў часцей за ўсё адразу ўзнікае і замацоўваецца ў навуковым стылі ў выглядзе аднаслоўнай намінацыі (вымяральнік, аднаўляльнік). Такім чынам, у тэрміналагічнай дэрывацыі пры наяўнасці словаўтваральных магчымасцей адпаведных асноў утварэнне аднаслоўных вытворных намінацый адбываецца звычайна без так званага пераходнага перыяду «ад словазлучэння да слова». Пашыральным і ўдакладняльным элементам, якім звычайна ў складзе дэрывацыйных словазлучэнняў выступаюць залежныя кампаненты, у вытворных словах-тэрмінах з'яўляюцца адпаведныя «спецыялізаваныя» суфіксы, што і вырашае праблему матываванасці тэрміна. Так, словаўтваральная структура тэрмінаў з агульным значэннем 'прыстасаванне, механізм' у залежнасці ад характару ўтваральных асноў змяшчае суфіксы -нік, -льнік, -ар(-яр), -атар(-ятар), -цель; спецыяльныя суфіксы маюць у тэрміналогіі, як вядома, аднаслоўныя вытворныя намінацыі асоб па прафесіі, роду дзейнасці; намінацыі працэсаў, спосабаў дзеяння і г. д.
На стадыі функцыянавання аднаслоўныя тэрміны часам замяняюцца дэрывацыйнымі словазлучэннямі (часцей у навукова-папулярным і іншых стылях мовы з мэтай большай зразумеласці для неспецыялістаў, а часам і ў навуковым стылі з мэтай большай дакладнасці). Аднак у асноўным пры наяўнасці аднаслоўных дэрыватаў і адпаведных дэрывацыйных словазлучэнняў у сферы функцыяніравання значная перавага аддаецца аднаслоўным тэрмінам, хоць імкненне да аднаслоўнасці намінацыі ажыццяўляецца далёка не заўсёды з прычыны словаўтваральных уласцівасцей слоў, семантычных і стылістычных абмежаванняў, экстралінгвістычных фактараў.
У агульналітаратурнай мове, як справядліва адзначаюць многія даследчыкі, разгорнутыя намінацыі больш частотныя ў параўнанні з аднаслоўнымі з прычыны магчымасці пашырэння, намінатыўнай гібкасці, удакладнення паняццяў, выражэння катэгарыяльных прымет галоўнага і залежнага кампанентаў словазлучэнняў, падкрэслівання тых ці іншых элементаў намінацыі.
Больш шырокаму функцыянаванню аднаслоўных тэрмінаў у параўнанні з адпаведнымі дэрывацыйнымі словазлучэннямі садзейнічае побач з адзначанай вышэй спецыялізацыяй суфіксаў значна меншая ступень стылістычнай і семантычнай дыферэнцыяцыі тэрмінаў слоў і тэрмінаў словазлучэнняў у параўнанні з аналагічнымі дэрыватамі ў агульналітаратурнай мове. Так, паралельнае функцыянаванне ў агульналітаратурнай мове вытворных назоўнікаў багацей, грамацей, лежань, смяльчак, весяльчак, ганарлівец, баязлівец і дэрывацыйных словазлучэнняў багаты чалавек, граматны чалавек, лянівы чалавек, смелы чалавек, вясёлы чалавек, ганарлівы чалавек, баязлівы чалавек часта абумоўлена рознымі стылістычнымі функцыямі гэтых дэрыватаў. У складзе навуковай тэрміналогіі сітуацыя іншая, паколькі тэрмінам звычайна не ўласціва эмацыянальна-ацэначная характарыстыка намінантаў: вымяральнік - вымяральны механізм, камплектатар - камплектавальнае прыстасаванне. Абмежаванні стылістычнага характару тут адзінкавыя: гандляр - работнік гандлю, газетчык - газетны работнік. Адзінкавымі з'яўляюцца ў выкарыстанні аднаслоўных тэрмінаў і абмежаванні семантычнага характару, якія звычайна не маюць месца ў навуковым стылі мовы: бягун - 'спартсмен, які займаецца бегам', 'чалавек, які бяжыць'.
Важную ролю ў выбары паміж аднаслоўнай намінацыяй і дэрывацыйным словазлучэннем адыгрывае таксама прынцып кароткасці тэрміна ў мэтанакіраванай рабоце па ўпарадкаванню і кадыфікацыі навуковай тэрміналогіі.
Тым не менш агульнапрызнаным фактам з'яўляецца тое, што колькасць тэрмінаў словазлучэнняў у кожнай галіновай тэрміналагічнай сістэме нязменна ўзрастае. Пры гэтым нельга не адзначыць таксама значны колькасны рост шматслоўных тэрмінаў словазлучэнняў, якія даволі часта выклікаюць негатыўную ацэнку лінгвістаў і спецыялістаў пэўных галін ведаў. Так, у сучаснай беларускай тэрміналогіі нафта- і газаздабычы ўжываюцца наступныя шматслоўныя тэрміналагічныя словазлучэнні: балансір станка канатнага бурэння, барабан лябёдкі буравога каната, барабан для шланга з цэнтральнай намоткай, бомба для вылучэння флюіду пад ціскам, бюрэтка для аналізу газаў, калонкавае бурэнне свідравін вялікага дыяметра, вада для прамывання свідравін ударнага бурэння, умоўная вязкасць прамывальнай вадкасці.
Павелічэнне аб'ёму тэрміналагічных словазлучэнняў тлумачыцца ў першую чаргу неабходнасцю ўсё больш дыферэнцыяванай намінацыі паняццяў і рэалій: бурэнне -> бурэнне свідравін -> бурэнне свідравін вялікага дыяметра -> калонкавае бурэнне свідравін вялікага дыяметра і г. д. У якасці болыш поўнай ілюстрацыі магчымых змен аб'ёму тэрміналагічнага словазлучэння ў залежнасці ад дэталізацыі зместу паняцця прывядзем асноўныя словазлучэнні з тэрмінам бурэнне: б. алмазнае, б. апорнае, б. аўтаматызаванае, б. без цыркуляцыі, б. бяскернавае, б. бяструбнае, б. вібрацыйнае, б. вібравярчальнае, б. геолагаразведвальнае, б. гідраманіторнае, б. гідраўдарнае, б. гарызантальнае, б. глыбокае, б. далатамі, б. дапаможнае, б. доследнае, б. дробнае, б. звышхуткаснае, б. з прамыўкай, б. калонкавае, б. камбінаванае, б. кантрольнае, б. крэмуснае, б. куставае, б. магнітастрыкцыйнае, б. механічнае (станочнае), б. наземнае, б. накіраванае, б. на скляпенні, б. падсолевае, б. пад ціскам, б. пнеўмаўдарнае, б. пошукавае, б. пошукава-разведвальнае, б. разведвальнае, б. ручное, б. рэактыўна-турбіннае, б. рэкагнасціравальнае, б. свідравіны (праходка або праводка свідравіны), б. структурна-пошукавае, б. сухое, б. турбіннае, б. ударнае, б. ударна-вярчальнае, б. ударна-канатнае, б. ударна-штангавае, б. ультрагукавае, б. хуткаснае, б. цвёрда-сплаўнае, б. чыстае, б. шарошачнае, б. шлангакабельнае, б. шнэкавае, б. шротавае, б. шротаструменнае, б. штангавае, б. эксплуатацыйнае, б. электрабурам, б. электрагідраўлічнае, б. эразійнае.
Пераважная большасць прыведзеных двухслоўных тэрмінаў словазлучэнняў з апорным назоўнікам бурэнне ўтворана на аснове азначальнай сувязі паміж галоўным і залежным кампанентамі з мэтай дэталізацыі паняцця «бурэнне». Пры гэтым большая частка такіх словазлучэнняў мае ў якасці залежнага азначальнага кампанента прыметнікі: бурэнне алмазнае, бурэнне апорнае, бурэнне бяскернавае, бурэнне вібрацыйнае, бурэнне выбухное і г. д.
Некаторая частка гэтых словазлучзнняў мае ў якасці залежнага азначальнага кампанента складаныя прыметнікі: бурэнне вібравярчальнае, бурэнне вібраўдарнае, бурэнне магнітастрыкцыйнае, бурэнне рэактыўна-турбіннае, бурэнне шлангакабельнае і інш.
Прадуктыўным спосабам дыферэнцыяцыі паняццяў з'яўляецца выкарыстанне пры галоўным кампаненце залежных назоўнікаў. Гэтыя словазлучэнні выражаюць азначальна-акалічнасныя адносіны: бурэнне без цыркуляцыі, бурэнне пад ціскам.
Частка двухслоўных тэрміналагічных словазлучэнняў з залежным дыферэнцыявальным назоўнікам выражае інструментальныя адносіны: бурэнне долатамі, бурэнне шротам, бурэнне электрабурам.
Тэрмінаванае паняцце можа адрозніваццавацца шляхам указання аб'екта і адпаведна ўтварэння двухслоўных словазлучэнняў з аб'ектнымі адносінамі: бурэнне свідравін, бурэнне накірунку.
Яшчэ большая ступень дыферэнцыяцыі паняцця «бурэнне» і адпаведна ўскладненне тэрміналагічнага словазлучэння ўзнікае ў выніку неабходнасці адначасовай характарыстыкі яго з якаснага, інструментальнага, аб'ектнага або акалічнаснага аспекту: бурэнне карціровачнае перасоўнай буравай устаноўкай, бурэнне марское з сушы нахільна накіраванае, бурэнне на нафту пошукавае.
Цэнтральнае паняцце нафта і газаздабычы «бурэнне свідравін» атрымала ў сучаснай беларускай тэрміналогіі развіццё з боку ўдакладнення абодвух яго кампанентаў - «бурэнне» і «свідравіна», што знайшло выражэнне ў развіцці не толькі галоўнага (гл. прыведзеныя вышэй прыклады), а і залежнага кампанента: бурэнне ацэначных свідравін, бурэнне дапаможных свідравін, бурэнне націскальных свідравін, бурэнне перадавых свідравін, бурэнне ўшчыльняльных свідравін, бурэнне эксплуатацыйных свідравін.
Пры больш дыферэнцыраваным азначэнні паняцця «свідравіна» ўзнікае неабходнасць чатырохслоўных словазлучэнняў з ускладненым залежным назоўнікам: бурэнне свідравін вялікага дыяметра, бурэнне свідравіны з падземнай выпрацоўкі.
Яшчэ большае ўскладненне тэрміналагічных словалучэнняў узнікае пры адначасовым ускладненні галоўнага і залежнага кампанентаў: бурэнне эксплуатацыйных свідравін апярэджвальнае, бурэнне перадавых свідравін з прамыўкай.
Шматслоўныя тэрміналагічныя словазлучэнні, якія набліжаюцца па аб'ёму да дэфініцый тэрмінаў, узнікаюць у выніку шырокай дэталізацыі паняццяў «бурэнне» і «свідравіна»: бурэнне ўшчыльняльных свідравін з прамыўкай гліністым растворам з дабаўкамі, бурэнне эксплуатацыйных свідравін з прадуўкай забою ўвільготненым паветрам, бурэнне свідравін вялікага дыяметра з адборам керна пародаразбуральным інструментам, бу-рэнне эксплуатацыйных свідравін з мясцовай цыркуляцыяй прамывачнай вадкасці, бурэнне перадавых свідравін перасоўнай буравой устаноўкай.
У залежнасці ад характару пашырэння тэрміналагічных словазлучэнняў можна вылучыць некаторыя шляхі іх кандэнсацыі. Адзін з такіх шляхоў - сэнсавая кандэнсацыя з апорай на семантычна дамінуючыя кампаненты: бурэнне алмазнымі каронкамі - алмазнае бурэнне, бурэнне дапаможных свідравін - дапаможнае бурэнне (па такой тэрмінаўтваральнай мадэлі патэнцыяльна магчыма ўтварэнне двухслоўных словазлучэнняў шляхам элімінацыі слова свідравіна: бурэнне ацэначных свідравін - ацэначнае бурэнне, бурэнне контурных свідравін - контурнае бурэнне, бурэнне націскальных свідравін - націскальнае бурэнне, бурэнне перадавых свідравін - перадавое бурэнне, бурэнне ўшчыльняльных свідравін - ушчыльняльнае бурэнне, бурэнне эксплуатацыйных свідравін - эксплуатацыйнае бурэнне і інш.), бурэнне пад шахтны накірунак - бурэнне накірунку, бурэнне цвёрдасплаўнымі каронкамі - цвёрдасплаўнае бурэнне.
Пэўная ступень кандэнсацыі тэрміналагічных словазлучэнняў можа быць дасягнута шляхам больш шырокага ўжывання прыставачных утварэнняў замест назоўнікаў з прыназоўнікамі: бурэнне без цыркуляцыі - безцыркуляцыйнае бурэнне.
Шляхам апоры на семантычна дамінуючыя кампаненты можна ўтвараць семантычна кандэнсаваныя словазлучэнні на аснове чатырохслоўных словазлучэнняў: бурэнне свідравін вялікага (малога) дыяметра - бурэнне вялікага (малога) дыяметра - вялікае (малое) бурэнне, бурэнне свідравіны з падземнай выпрацоўкі - бурэнне з падземнай выпрацоўкі - падземнае бурэнне.
Пералічаныя вышэй кандэнсаваныя словазлучэнні, утвораныя па названых мадэлях, захоўваюць дастатковую матываванасць і практычна могуць рэкамендавацца і кадыфікавацца з мэтай кароткасці тэрміналагічных намінацый без дадатковых каментарыяў, тлумачэнняў і ўзгадненняў.
Рад складаных тэрміналагічных словазлучэнняў можа быць кандэнсаваны з некаторай стратай матываванасці: бурэнне свідравін з разгрузкай снарада - разгрузачнае бурэнне, бурэнне свідравін з нагрузкай снарада - нагрузачнае бурэнне, бурэнне карціроўнае перасоўнай буравой устаноўкай-бурэнне карціроўнае перасоўнае, бурэнне самаходнай буравой устаноўкай - бурэнне самаходнае.
Адным з прадуктыўных шляхоў кандэнсацыі тэрміналагічных словазлучэнняў з'яўляецца ўжыванне складаных слоў замест двухслоўнага дэтэрмінавальнага кампанента і адначасовай элімінацыі асобных слоў (з апорай на семантычна дамінуючыя кампаненты): бурэнне з мясцовай цыркуляцыяй прамывачнай вадкасці - мясцова-цыркуляцыйнае бурэнне, бурэнне з мясцовай прамыўкай - мясцова-прамыўнае бурэнне, бурэнне з безупыннай прамыўкай - безупынна-прамыўнае бурэнне, бурэнне са зваротнай прамыўкай - зваротна-прамыўнае бурэнне, бурэнне з прымяненнем калоны ўцяжараных бурыльных труб - калона-ўцяжаранае бурэнне, бурэнне з прадзіманнем забою газам - газапрадзімальнае бурэнне; бурэнне з прадзіманнем забою ўвільготненым паветрам - увільготнена-паветранае прадзімальнае бурэнне, бурэнне з прамыўкай гліністым растворам - глініста-прамыўное бурэнне, бурэнне з прамыўкай гліністым растворам з дабаўкамі для ўмацавання сценак свідравіны - глініста-прамыўное ўмацавальнае бурэнне.
Пэўная частка шматслоўных тэрмінаў можа быць кандэнсавана шляхам іншай інтэрпрэтацыі: бурэнне суцэльным забоем - бяскернавае бурэнне, бурэнне з адборам керна - калонкавае бурэнне.
Адным са спосабаў ажыццяўлення прынцыпу кароткасці тэрмінаў з'яўляецца выкарыстанне прозвішчных намінацый замест матываваных: бомба для вызначэння пругкасці пароў у нафтапрадуктах - бомба Рэда.
Пры ўтварэнні складаных прыметнікаў у якасці дэтэрмінавальнага кампанента тэрміналагічных словазлучэнняў узнікаюць пытанні аб межах і ўмовах выкарыстання такіх складаных утварэнняў. Аналіз фактычнага матэрыялу і патрабаванне лагічнасці тэрмінаў сведчаць, што такія ўтварэнні магчымы толькі ў тых выпадках, калі састаўныя часткі складанага прыметніка характарызуюць паняцце з аднаго боку. Няправільнымі з'яўляюцца, напрыклад, тэрміналагічныя словазлучэнні, у якіх адна частка дэтэрмінавальнага складанага прыметніка характарызуе паняцце з якаснага боку, а другая - з боку інструмента выканання дзеяння: калонкавае бурэнне свідравін вялікага дыяметра - калонкава-вялікае бурэнне; адна частка характарызуе паняцце з якаснага боку, другая - з боку спосабу дзеяння: бурэнне ўдарнае хуткаснае - бурэнне ўдарна-хуткаснае, параўн.: бурэнне вібраўдарнае, бурэнне вібравярчальнае, бурэнне гідраманітарнае, бурэнне гідраўдарнае, бурэнне пнеўмаўдарнае, бурэнне рэактыўна-турбіннае, бурэнне ўдарна-вярчальнае, бурэнне ўдарна-канатнае, бурэнне ўдарна-штангавае.
3 прычыны немагчымасці ўтварэння складаных прыметнікаў, састаўныя часткі якіх характарызуюць паняцце з розных аспектаў, не могуць быць кандэнсаваны наступныя трохслоўныя тэрміналагічныя словазлучэнні з двума дэтэрмінавальнымі прыметнікамі: бурэнне пошукавае калонкавае, бурэнне ультрагукавае хуткаснае, бурэнне шнэкавае глыбокае, бурэнне эксплуатацыйнае штангавае, бурэнне электрабурам апярэджвальнае, бурэнне эразійнае пошукавае і інш.
граматычная характарыстыка беларуский тэрміналогія
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Граматыка беларускай мовы. Т.1. Марфалогія. Мінск, Выд. Акадэміі навук БССР, 1962, 540 с.
2. Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Мн., Вышэйшая школа, 1987. 429 с.
3. Антанюк Л.А. Беларуская мовапрафесiйная лексіка: Курс лекцый / Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. - 3-е выданне. - Мн., 2005. - 240 с.
4. Жураўскі А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т.1. Мн., Навука і тэхніка, 1967, 371 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.
реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.
реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.
реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.
контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011