Гiсторыя беларускай дзяржаўнасц

Вытокi Беларускай дзяржаўнасцi. Важнае значэнне Полацка ў гісторыі Усходняй Еўропы. Дзяржаўны лад у ХІV - першай паловы XIX ст. Манархічны лад Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя органы ўлады. Сацыяльна-эканамічная структура грамадства на Беларусі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 11.06.2010
Размер файла 41,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАУНЫ УНIВЕРСIТЭТ IНФАРМАТЫКI I РАДЫЁЭЛЕКТРОНIКI

Рэферат

па беларускай мове

на тэму: «Гiсторыя беларускай дзяржаўнасц»

Мiнск 2001

Змест

1. Вытокi Беларускай дзяржаўнасцi

2. Дзяржаўны лад у ХІV - ХV стст.

3. Дзяржаўны лад у XV - XVII стст.

4. Дзяржаўны лад у XVII - XVIII стст.

5. Дзяржаўны лад першай паловы XIX ст.

1. Вытокi Беларускай дзяржаўнасцi

Полацк -- самы старажытны беларускі горад, а Полацкая зямля -- найбольш моцнае княства з усіх, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў IX - XIII стст. Горад і яго акруга былі непадзельныя ў адміністрацыйных адносінах, і назвы Полацк і Полацкая зямля выкарыстоўваліся тады як сінонімы. "Полацкая зямля" -- гэта летапісная назва самастойнага дзяржаўнага ўтварэння, якое гісторыкі называюць Полацкім княствам. Пад уладай Полацка, галоўнага ("старэйшага") горада, знаходзіліся іншыя ("малодшыя") гарады.

Гістарычным ядром Полацкага княства з'ўляецца Беларускае Падзвінне (тэрыторыя Віцебскай вобласці). Тут у VII - IX стст. адбывалася фарміраванне заходняй галіны крывічоў ці палачан, якія разам з дрыгавічамі, радзімічамі былі непасрэднымі пррдкамі беларусаў.

У савецкай гістарыяграфіі ўсходніх славян, калі пішуць аб найбольш старажытных і буйных гарадах, звычайна называюць Кіеў і Ноўгарад, як два галоўныя гарады, і ігнаруюць значэнне Полацка. Гэта можна ба чыць на прыкладзе ўсіх выданняў школьнага падручніка "Гісторыя СССР". Аднак паводле ўяўленняў іншаземцаў -- скандынаваў (ці "варагаў", як іх называлі на старажытнай Русі), усходнія славяне падзяліліся на тры часткі на чале з Ноўгарадам, Полацкам і Кіевам. Нават у галіне царкоўнага будаўніцтва тры гарады сапернічалі паміж сабой, што знайшло сваё адлюстраван, не ў будаўніцтве ў XI ст. трох сабораў святой Сафіі ў названых цэнтрах усходняга славянства.

Важнае значэнне Полацка ў гісторыі Усходняй Еўропы пацвярджаюць старажытныя летапісы і, у першую чаргу, "Аповесць мінулых часоў". Аўтэнтычныя полацкія летапісы да нас не дайшлі. Яны, як і тысячы нашых продкаў, загінулі ў час бясконцых войнаў, пажараў і пры іншых драматычных падзеях. Рускі гісторык В.Н. Тацішчаў у 30-я гады XVIII ст. трымаў у руках Полацкі летапіс і зрабіў з яго некаторыя вытрымкі, але і гэты летапіс потым бясследна знік.

Крывічы -- вялікае аб'яднанне плямён ва Усходняй Еўропе апошняй чвэрці І-га тысячагоддзя н. э. Працэс іх этнічнай кансалідацыі -- вынік асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходнефінскіх плямён (пераважна на тэрыторыі Наўгародскай зямлі), якія паступова былі славянізаваны. У канцы І-га тысячагоддзя агульнае аб'яднанне крывічоў распалася на 3 групы -- полацкую, смаленскую і пскоўскую (паводле назваў іх галоўных гарадоў). Смаленскія крывічы, вельмі блізкія да полацкіх па мове і культуры, таксама належаць да арэала, дзе фарміраваўся беларускі этнас.

У IX ст. у полацкіх крывічоў існавала сваё племянное "княжанне" -- правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. Ёсць меркаванні, што ваенная арганізацыя крывічоў налічвала некалькі фарміраванняў, якія ўдзельнічалі ў паходах кіеўскіх князёў у Х ст. на Візантыю. Полацкія крывічы мелі свой асобны цэнтр -- Полацк і сваё самастойнае апалчэнне.

Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што Полацк існаваў ужо ў IX ст. Ён размяшчаўся на рацэ Палата на месцы колішняга паселішча балтаў ранняга жалезнага веку. Каля гарадзішча выяўлена прадграддзе з матэрыяламі VIII - IX стст. Дадзеныя археалагічных даследаванняў сведчаць аб Полацку як буйным цэнтры рамяства, гандлю, культуры старажытных зямель Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча.

Асноўная частка Полацкага княства размяшчалася на тэрыторыі паўночнай Беларусі, якая ахоплівала Падзвінне і шэраг раёнаў Верхняга Падняпроўя, уключаючы горад Менск (так называўся Мінск у старажытнасці) і яго акругу ў вярхоўі рэк Пціч і Свіслач. Паколькі Менск адыгрываў вельмі значную ролю ў старажытнай гісторыі Беларусі, вядомы гісторык У. I. Пічэта лічыў апраўданай назву "Полацка-Менская зямля". Да яе ў часы найбольшага росквіту ў XI ст. адносіліся (акрамя Полацка і Менска) гарады Віцебск, Друцк, Лукомль, Заслаўе, Лагойск, Барысаў, Орша, Усвяты. Уладанні полацкіх князёў прасціраліся па ніжняму цячэнню Заходняй Дзвіны, дзе былі гарады Кукенойс і Герцыке, да Рыжскага заліву.

Зручнае размяшчэнне на водных шляхах зносін спрыяла хуткаму эканамічнаму і культурнаму развіццю гэтай даволі буйной па тых часах дзяржавы. Дзвіна была часткай шляху, па якім ішоў міжнародны гандаль Хазарыі і Арабскага халіфата са Скандынаўскімі краінамі, а таксама ўсходнеславянскімі саюзамі плямён. Сведчаннем гэтых сувязей з'ўляецца 38 скарбаў IX - XI стст., знойдзеныя на тэрыторыі Полацкай зямлі, якія ўтрымліваюць сярэбраныя арабскія і заходнееўрапейскія манеты.

Калі даследчык піша пра раннесярэднявечную гісторыю, даводзіцца больш гаварыць аб князях, што абумоўлена характарам летапісных крыніц. Грамадства тых часоў асэнсоўвала гісторыю генеалагічна, гэта значыць як гісторыю княскага роду. Вось чаму летапісцы гавораць пра князёў, або нават выключна пра іх. Безумоўна, летапісы маюць суб'ектыўны погляд. Але менавіта яны заўсёды застаюцца важнымі крыніцамі, на падставе якіх можна даследаваць сацыяльнапалітычную гісторыю.

Полацк і яго воласць упамінаецца ў "Аповесці мінулых часоў" пад 862 годам у сувязі з раздачай Рурыкам гарадоў у кіраванне сваім дружыннікам. Летапісец адзначыў, што заснавалі Полацк крывічы, гэтак жа як і Смаленск, а варагі -- прышлыя. На працягу Х ст. Полацк рос, мацнеў і ператвараўся ў буйны цэнтр усходніх славян. Як пра магутнае ўладанне на чале з легендарным князем Палтэсам расказваюць аб ім скандынаўскія сагі.

Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне. Кіеўскі князь Аскольд разам са сваім братам Дзірам у 860-х гадах зрабіў паход на палачан і прынёс ім шмат бяды. Пераемнік Рурыка князь Алег у 882 годзе здолеў аб'яднаць паўночную і паўднёвую Русь у адну дзяржаву са сталіцай у Кіеве.

У летапісе пад 907 годам Полацк названы сярод гарадоў, дзе "сядзелі" князі, якія прымалі ўдзел у паходзе Алега на Царград (Канстанцінопаль). Характэрна, што частка даніны ад грэкаў, пацярпеўшых паражэнне, ішла ў Полацк і выкарыстоўвалася на ўтрыманне полацкай дружыны, якая прымала ўдзел у паходзе. Адсюль вынікае, што ў пачатку Х ст. Полацк быў не даннікам, а саюзнiкам Кіева. Мясцовыя князі і полацкая знаць дзейнічалі, абапіраючыся на кіеўскага вялікага князя.

Для разумення гісторыі Полацкай зямлі істотнае значэнне мае вывучэнне яе гаспадарчага жыцця. На нашу думку, родаплемянное грамадства на тэрыторыі Беларусі знаходзілася да VII ст. на стадыі ваеннай дэмакратыі. У ім ужо былі зародкі будучай сацыяльнай няроўнасці: грамадскі падзел працы, а таксама патрыярхальнае рабства ўзятых у палон. У VIII - Х стст. ва ўмовах масавага рассялення ўсходніх славян сярод старажытных балцкіх і фіна-угорскіх плямён гэтыя зародкі атрымалі далейшае развіццё.

Ва ўсходніх славян дынаміка грамадскага развіцця была такая, што цяжка высветліць, калі канчаецца ваениая дэмакратыя і пачынаецца феадалізм. У IX - XI стст. утваралася шматукладнае грамадства, дзе феадальны ўклад паступова пераважаў над родаплемянным і рабаўладальніцкім. На працягу доўгага часу існавала вольнае сялянства, былі значныя рэшткі родаплемяннога ладу, абшчынных адносін. Асноўным слоем грамадства заставаліся земляробы-абшчыннікі -- "людзі", як яны названы ў крыніцах. Марудна развіваўся працэс феадалізацыi. Магчыма, што ў Полацкім княстве не занятая асобнымі феадаламі зямля лічылася дзяржаўнай, і каб некаму ўступіць ва ўладанне ёй, патрэбна было дараванне ад імя князя.

Відаць, мелі рацыю тыя псторыкі, якія сцвярджалі, што да цраматычных падзей 980 года 'Полацк, верагодна, не быў пад уладай Кіева. Выказваюц ца думкі, што Полацк са сваёй воласцю 3'яўляўся горадам - дзяржавай. Горадам дзяржавай таксама лічаць Тураў. Тураў названы ў летапісе разам з Полацкам у наступным вельмі важным паведамленні: "Бе бо Рогьволод пришел из за-морья, имяше власть свою в Полотьске, а Туры Турове, от него же и туровцы прозвашася". У Лаўрэнцьеўскім летапісе ў двух месцах - пад 980 і 1128 гадамі - гаворка ідзе пра тое, што Рагвалод прыйшоў з-за мора (відаць, з Скандынавп) і быў зусім незалежным правіцелем у Полацку ("держащю и вла деющю и княжашю Полотьскую землю"). У гэты час Туры княжыў у Тураве Таму і сталі называцца жыхары горада тураўцамі. Тут дакументальна засведчана ўзнікненне на тэрыторыі Беларусі ў другой палове Х ст. двух княсгвау - незалежных дзяржаў Полацка і Турава. Застаецца невядомым, якія сувязі былі паміж князямі Рагвалодам і Турам. Некаторыя гісторыкі лічаць іх братамі, іншыя сцвярджаюць, што Туры - асоба легендарная, у сапраўднасці не існаваўшая. У выніку археалагічных даследаванняў устаноўлена, што Тураў пабудаваны над поплавам правага берага Прыпяці менавіта ў канцы Х ст. Таму летапіснаму запісу ў гэтым выпадку варта давяраць.

Полацкае - княства існавала як самастойная дзяржава, у якой асноўным насельніцтвам былі прабеларускія плямёны крывічоў-палачан. Уладзіміру Святаславічу, які быў тады наўгародскім князем і змагаўся са сваім братам Яраполкам за княжанне ў Кіеве, удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Праз некалькі год Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыццё Уладзіміра і была выслана з Кіева на сваю "отчину" ў Полацкую зямлю. Пра сапраўдныя матывы свайго ўчынку Рагнеда адказвае князю Уладзіміру: "Абразіў цяжка ты мяне: дзеля таго, каб ажаніцца на мне, ты бацьку майго забіў і княства яго захапіў, а цяпер не любіш мяне і дзіцё наша".

Тут мы бачым адну з трагедыйных старонак гісторыі, якая напоўнена чалавечымі пачуццямі і перажываннямі. Помста за забітага бацьку і за бацькаўшчыну ("отчину") пастаўлена на першае месца, і разам з тым адчуваецца рэўнасць і клопат за лёс сына.

Заступніцтва малалетняга Ізяслава за маці аказала сваё маральнае ўздзеянне і прынесла плён. Прыкладна каля 985 года Уладзімір аддаў Полацкую зямлю Ізяславу і Рагнедзе, што стала пачаткам аднаўлення старажытнай дынастыі полацкіх князёў.

Сацыяльнай сілай, якая адлюстроўвала мясцовыя палітычныя тэндэнцыі, было полацкае баярства. Уступка была зроблена Уладзімірам гэтай рэальнай сіле ў Полацкім княстве.

У XI ст. Полацкае княства было даволі моцным ў ваенных і эканамічных адносінах. Пры князі Брачыславе Ізяславічу ў 1021 годзе былі далучаны да Полацка гарады Усвяты і Віцебск. Адчуўшы сілу, полацкія князі двойчы займалі Ноўгарад (1021 і 1066 гг.), змагаліся за Пскоў (10б5 г.) і Смаленск (1078 г.). Сапраўды легендарнымі былі жыццё і дзеянні князя Усяслава Брачыславіча (1044 - 1101 гг.). Пры ім Полацкая зямля дасягнула найбольшай магутнасці і стала галоўным канкурэнтам Кіева. Пасля ўпартай бітвы каля ракі Няміга ў 1067 г. паўднёварускія князі Яраславічы (тры сыны Яраслава Мудрага) вераломна захапілі Усяслава ў палон і зняволілі. Пры паўстанні 1068 г. у Кіеве гараджане вызвалілі папулярнага ў народзе Усяслава Полацкага і абвясцілі яго вялікім князем кіеўскім, але ён неўзабаве вярнуўся ў родны Полацк.

У час княжання Усяслава ў Полацку ішла вострая барацьба з Уладзімірам Манамахам, які, паводле яго слоў, спустошыў Полацкую зямлю "ад Лукамля да Лагожска" і спаліў Друцк. У 1084 г. Манамах разбурыў Менск. Але Полацкая зямля працягвала заставацца незалежнай ад Кіева. Пасля смерці Усяслава Брачыславіча Полацкая дзяржава аслабла і пачала падзяляцца на ўдзелы, на чале якіх знаходзіліся прадстаўнікі полацкай княскай дынастыі.

У першай палове XII ст. утварыліся Менскае і Ізяслаўскае ўдзельныя княствы, у другой палове - Віцебскае, Друцкае, Лагожскае і іншыя. У ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны існавала Кукенойскае і Герцыкскае княствы, якія залежалі ад Полацка.

У Менску, відаць, яшчэ пры жыцці бацькі пачаў княжыць сын Усяслава Глеб. Ён накіраваў усю сваю энергію на ўмацаванне і пашырэнне Менскага княства. У склад гэтага княства ўваходзілі на пачатку XII ст. Орша і Копысь. У залежнасці ад Глеба знаходзіўся Друцк. Менскі князь спрабаваў пашырыць свае ўладанні за кошт суседняга Тураўскага княства. У 1116 г. Уладзімір Манамах зрабіў лаход на Менскае і Друцкае княствы, захапіў іх і разрабаваў горад Друцк, а Оршу і Копысь перадаў Смаленску. У 1119 г. Манамах захапіў МенСк, узяў Глеба Усяславіча у палон і адправіў у Кіеў, дзе той хутка памёр.

Барацьба Полацка з Кіевам не спынялася і пасля смерці Уладзіміра Манама ха У 1127 годзе яго сын, Мсціслаў Уладзіміравіч, арганізаваў вялікі паход паўднёварускай кааліцыі князёў супраць Полацкай зямлі. Моцнае войска ўварвалася ў межы княства і нацэлілася на Ізяслаўль, Лагожск, Барысаў і Друцк, часова захапіла некалькі гарадоў.

Але полацкія князі па-ранейшаму не хацелі падпарадкоўвацца Кіеву. Тады Мсціслау захапіў у палон некалькіх Усяславічаў - Давьіда, Расціслава, Святас-лава (бацьку Ефрасінні Полацкай), іх пляменнікаў Васіля і Івана Рагвало-давічаў і на трох вялікіх лодках вывез у Візантыю да свайго зяця імператара Іаана II Камніна. Там полацкія князі, па словах В.Н. Тацішчава, "з пахвалою служылi" ў войску, якое ваявала супраць арабаў. Праз нейкі час полацкія князі вярнуліся на радзіму. 3 1139 года ўся Полацкая зямля, акрамя горада Копысі, зноў апынулася пад уладай прадстаўнікоў мясцовай дынастыі -- нашчадкаў Усяслава.

У XII ст. улада князёў у Полацку значна аслабла. Іх прызначэнне і выгнанне залежала ад веча - народнага сходу, роля якога ў Полацку асабліва ўзрасла з канца 20-х гадоў XII ст. Веча вырашала пытанні вайны і міру, гандлевыя і іншыя справы. Аднак яно, нават у перыяд найбольшай актыўнасці, істотна абмяжоўваючы ўладу князя, не знішчала яе. Князь прымаў удзел у справах кіравання, меў сваю дружыну, вяршыў суд. Полацкі князь раздаваў воласці з гарадамі для кіравання іншым князям, сваім васалам.

Полацкае веча ў 1132 г. выбрала князем унука Усяслава Брачыславіча - Васiльку. Палітычнае жыццё Полацка другой паловы XII ст. характарызавалася барацьбой баярскіх груповак, зменай князёў, выступленнямі гараджан. Пра адно з народных выступленняў у Іпацьеўскім летапісу пад 1159 годам сказана: "Мяцеж быў вялікі ў горадзе Палчанах". У сувязі з распадам Кіеўскай Русі як адзiнай дзяржавы кіеўскія князі не рабілі больш спроб падпарадкаваць сабе Полацк.

У сярэдзіне XII ст. за Полацкую зямлю змагаліся ўнукі Усяслава -- друцкі князь Рагвалод Барысавіч і менскі князь Расціслаў Глебавіч. Менскаму князю удалося аб'яднаць значную частку Полацкай зямлі і кіраваць ёю 8 гадоў. Аднак у Полацку ў выгнанага адтуль Рагвалода Барысавіча былі прыхільнікі. 3 іх дапамогай ён у 1158 г. заняў горад. Расціслаў Глебавіч быў вымушаны ўцякаць У Менск да свайго брата Валадара. Пачалася новая міжусобная вайна. Рагвалод Барысавіч зрабіў тры беспаспяховыя паходы на Менск у 1158, 1160, 1161 гг. Пазнеё полацкім князем стаў віцебскі князь Усяслаў Васількавіч.

Насельнiцтву Полацкай зямлі давялося весці цяжкую барацьбу са знешнімі ворагамі, якія спрабавалі яе захапіць. На пачатку XII ст. палачане разам з лівамі, латгаламі, эстамі і іншымі плямёнамі настойліва змагаліся супраць нямецкіх рыцараў, што ўварваліся ва ўсходнюю Прыбалтыку.

3 даўніх часоў лівы і латгалы плацілі даніну полацкім князям і пасылалі ім дапаможныя войскі. У ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны размяшчаліся фарпосты Полацкай зямлі, гарады-замкі Герцыке і Кукенойс. Імі кіравалі васалы полацкага князя, якія ў перыяд феадальнай раздробленасці карысталіся значнай самастоинасцю.

Полацкія дружыны на чале з князем Уладзімірам не раз выступалі супраць крыжакоў (1203, 1206, 1216 гг.) 3 рыцарамі самааддана змагаліся кукенойскі князь Вячка і герцыкскі князь Усевалад, але ворагам удалося захапіць замкі. Полацк страціў ніжняе цячэнне Заходняй Дзвіны.

На пачатку ХШ ст. пачалі складвацца ўстойлівыя ўзаемныя гандлёвыя сувязі паміж Полацкам, Віцебскам і Смаленскам. Збліжэнне іх гандлёвых інарэсаў адлюстравалася ў заключэнні сумесных дагавораў з Рыгай. Так, у "Хроніцы Лівонii" гаворыцца аб заключэнні ў 1210 г. дагавора Полацка з немцамі пры ўдзеле Смаленска. У дагаворы 1212 г. паміж Полацкам і Рыгай Заходняя Дзвіна была аб'яўлена свабоднай для плавання купцоў на ўсім яе працягу.

Важнай крыніцай для даследаванняў эканамічных і палітычных зносін 3'яўляецца дагавор ("Праўда") Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам, заключаны ў 1229 г., які распаўсюджваўся таксама на Полацк і Віцебск. Ён стаў асновай для арганізацыі гандлю па Заходняй Дзвіне на працягу доўгага часу. Умовы гандлю з нямецкімі гарадамі выпрацоўваліся на сумесных з'ездах ("снемах") прадстаўнікоў Смаленска, Полацка, Віцебска. Усё гэта пацвярджае, што Полацкая і Смаленская землі мелі кансалідацыйныя тэндэнцыі ў перыяд феадальнай раздробленасці.

Не выпадкова ў пісьмовых помніках, якія звязаны з Полацкам, побач з агульнымі ўсходнеславянскімі моўнымі асаблівасцямі паступова пачынаюць выяўляцца і адрозненні, якія сведчаць аб складванні беларускай мовы. Гэта назіраецца ў Смаленскай грамаце 1229 г., шэрагу полацкіх грамат другой паловы XIII ст.

Вакол Полацка і Смаленска ўзнік буйны мясцовы, смаленска-полацкі дыялект.

Удзел нашчадкаў смаленска-полацкіх крывічоў у фарміраванні беларускага народа пацвярджаюць, акрамя археалагічных знаходак, своеасаблівасці мовы, генетычна звязаныя, верагодней за ўсё, з крывіцкімі племяннымі дыялектамі. Паводле высновы лінгвістаў, старажытная смаленска-полацкая гаворка была прамежкавым звяном паміж гаворкамі паўночных крывічоў, з аднаго боку, і дрыгавічоў - з другога. На мяжы рассялення крывічоў-палачан і дрыгавічоў бьіла шырокая паласа, дзе гэтыя дзве этнічна блізкія групьі ўсходнеславянскага насельніцтва змешваліся паміж сабой, што мела ўплыў на працэс этнічнай кансалідацыі беларусаў.

У гэты час Полацк і Віцебск умацоўваюць эканамічныя, палітычныя і ваенныя сувязі з Ноўгарадам, аб чым сведчыць шлюб Аляксандра Яраславіча (Неўскага) з дачкой полацкага князя Брачыслава ў 1239 г. Палачанін Якаў удзельнічаў у разгроме шведскіх захопнікаў на Няве ў 1240 г.

Аднак трэба адзначыць, што полацкае баярства, аслабіўшы ўладу мясцовай княскай дынастыі, не здолела стварыць трывалай дзяржаўнай арганізацыі, накшталт рэспубліканскай, з уладай выбраных пасаднікаў, як гэта бьіло ў Ноўгарадзе на Волхаве.

3 канца 50-х гадоў XIII ст. у Полацку княжыў Таўцівіл, які быў пляменнікам літоўскага князя Міндоўга. Ён выступаў у якасці саюзніка наўгародцаў, дапамагаючы ім у барацьбе з Лівонскім ордэнам. Таўцівіл прыняў праваслаўе, імкнуўся засвоіць культуру палачан. Затым у Полацку князі часта змяняліся.

Такім чынам, Полацк на працягу некалькіх стагоддзяў быў сталіцай буйнога княства - асобнай старажытнай дзяржавай са сваёй княскай дынастыяй, вечавым ладам, моцным войскам. Палачане першымі з усходніх славян уступілі ў адкрытую барацьбу супраць агрэсіі нямецкіх крыжакоў, адбіваючы іх "націск на ўсход".

На мяжы XIII - XIV стст. Полацкае княства ўвайшло ў склад новай беларуска-літоўскай дзяржавы -- Вялікага княства Літоўскага -- верагодна, на аснове пагаднення князёў літоўскай дынастыі з полацкім баярствам.

Існаванне Полацкай зямлі на чале з Полацкам -- буйнейшым эканамічным, палітычным і культурным цэнтрам заходніх зямель усходняга славянства -- спрыяла зараджэнню гаспадарчай і культурнай супольнасці гэтых зямель і ўзнікненню ўмоў для складвання беларускага народа-этнасу.

2. Дзяржаўны лад у ХІV - ХV стст.

Вялікае княства Літоўскае было феадальнай манархіяй, на чале якой стаяў гасудар, які называўся вялікім князем, каралём, гаспадаром. Першым тытул караля пачаў насіць Міндоўг пасля каранацыі ў сталіцы дзяр жавы - Наваградку ў 1253 г. Тытул “караля літоўцаў і многіх рускіх” насіў Гедымін, які кіраваў з 1316 па 1341 г. Па-рознаму абазначалася і дзяржава: вялікае княства, гаспадарства, панства, рэч паспалітая. Кожны з гэтых тэрмінаў меў свае адценні, хоць усе яны абазна чалі адну і тую ж дзяржаву. У назве “вялікае княства” падкрэслівалася велічыня тэрыторыі і форма ўлады ў дзяржаве, у назве “гаспадарства” - дамаганне разгля даць дзяржаву як асабістае валоданне, маёнтак гасуда ра, у тэрміне “панства” адлюстроўваліся ўладарныя паўнамоцтвы, у “рэчы паспалітае” ўкладвалася разу менне дзяржавы як агульнай справы, агульных інтарэсаў і агульнага дабрабыту. Гэты тэрмін 3'яўляўся даслоўным перакладам на беларускую мову лацінскага паняцця “рэспубліка”. “Рэч паспалітая” ў той час ужывалася таксама ў значэнні “грамадства”, “грамадская справа”.

Манархічны лад Вялікага княства Літоўскага ў XIII - XV стст. характарызаваўся сканцэнтраваннем у руках гасудара шырокіх уладарных паўнамоцтваў. Ён каман даваў узброенымі сіламі, кіраваў знешняй палітыкай, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў кіраўніцтва фінансава-гаспадарчай дзейнасцю. На тэры торыі васальных княстваў ён вымушаны быў дзяліць уладу з васальнымі князямі і буйнымі панамі, якія ажыццяўлялі выканаўча-распараджальную і судовую дзейнасць на месцах. Улада вялікага князя не была абсалютнай і абмяжоўвалася вярхамі класа феадалаў, якія, валодаючы велізарнымі маёнткамі, мелі шмат ва сальна залежных людзей і ўваходзілі ў склад Рады Вялі кага княства Літоўскага. Акрамя таго, улада вялікага князя абмяжоўвалася соймам, у састаў якога ўваходзілі і прадстаўнікі павятовай шляхты.

Пры ажыццяўленні сваёй улады князь абапіраўся на садзеянне службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кі равання, а таксама іншых буйных феадалаў, якія былі яго бліжэйшымі саветнікамі і складалі яго Раду. Яна адыгрывала галоўную ролю ў дзяржаўных справах. Так, паводле рашэння радных паноў Віцень быў абраны вя лікім князем літоўскім, і з іх жа згоды пасля смерці Альгерда на вялікакняжацкі прастол уступіў Ягайла (Якаў Андрэевіч). Ёсць звесткі, што вялікія князі раіліся з буйнымі феадаламі па ўсіх найважнейшых дзяржаў ных справах. Напрыклад, у паведамленні каталіцкага пасольства, што наведала Вільню ў 1324 г., адкрыта гаворыцца аб наяўнасці пры вялікім князі Гедыміне саве та, які складаўся прыкладна з 20 чалавек. Аб наяўна сці нарадаў гасудара з князямі і панамі сведчаць лета пісы, граматы і дагаворы з замежнымі дзяржавамі. У Раду ўваходзілі бліжэйшыя родзічы вялікага князя, князі васальных княстваў, службовыя асобы дзяржаўнага апа рату. На абмеркаванне ў Радзе выносіліся ўсе тыя пы таннi, па якіх патрабавалася садзеянне буйных феада лаў як пры вынясенні рашэння, так і пры яго выкананні.

Да XIV ст. адносіцца пачатак рэгулярнага склікання больш шырокіх нарадаў, якія атрымалі назву соймаў. Сойм, як вышэйшы заканадаўчы орган Вялікага княства Літоўскага, бярэ пачатак ад старажытных вечавых схо даў, якія пры феадалізме пераўтварыліся ў саслоўна класавыя органы феадалаў. Акрамя таго, соймам назы валіся і іншыя сходы, напрыклад, сход жыхароў горада або павятовай шляхты. Так, у грамаце, выдадзенай жы харам Полацка ў 1456 г., было запісана: “А соймались бы вси посполу на том месте, где перед тым соймовались здавна. А без бояр мещаном и дворяном городским и черни соймов ненадобе чинить”. Побач з мясцовымі сой мамі збіраліся і агульнадзяржаўныя, на якія з'язджаліся князі, паны і баяры-шляхта цэнтральнай часткі дзяржа вы і некаторыя прадстаўнікі земляў “прыслухоўваючых”. Такі, як відаць, быў сойм пры згключэнні дагавора з Лі воніяй у 1338 г., у якім прынялі ўдзел палачане і віцяб чане, а таксама сойм 1385 г., што даў згоду на жаніцьбу Ягайлы з польскай каралевай Ядвігай і унію Вялікага княства Літоўскага з Польшчай.

Умацаванне эканамічных сувязей унутры дзяржавы” а таксама ўзмацненне працэсу цэнтралізацыі выклікалі неабходнасць больш шырокага прыцягнення феадалаў да вырашэння агульнадзяржаўных спраў і асабліва да больш актыўнага іх удзелу ў выкананні рашэнняў цэнт ральных органаў. У сувязі з гэтым соймы становяцца больш прадстаўнічымі і пачынаюць называцца “вялікімі вальнымі соймамі”.

На соймы запрашаліся ўсе епіскапы, князі васальных княстваў, службовыя асобы цэнтральных і мясцовых ор ганаў дзяржаўнага кіравання, а таксама феадалы, якія пажадалі прыбыць на сойм. Парадак склікання і работы сойма, яго кампетэнцыя да XVI ст. рэгуляваліся не за конамі, а звычайным правам. Рашэнні на сойме выносі ліся, як правіла, гасударам і Радай, а дробныя і сярэд нія феадалы пры гэтым прысутнічалі, інакш кажучы, яны фактычна валодалі толькі дарадчым, а не рашаючым голасам. Таму і самі соймы ў XIV - XV стст. мелі значэн не больш органа дарадчага і асведамляльнага, чым за канадаўчага. У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойма і феадалаў, на ім прысутнічаючых, крыху пашыраліся, але ўсе рашэнні рыхтаваліся кіруючымі вярхамі, г. зн. гасу дарам і Радай.

Службовыя асобы цэнтральнага кіравання напачатку не былі аддзелены ад дварцовай адміністрацыі і дзейні чалі не як самастойныя органы дзяржаўнага кіравання, а як памочнікі гасудара па тых ці іншых пытаннях.

Да вышэйшых службовых асоб адносіўся канюшы, які пазней стаў называцца маршалкам. Ён сачыў за захаваннем парадку і этыкету пры двары вялікага князя, старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, аб'яўляў рашэнні гасудара, сойма і Рады, ажыццяўляў права суддзе ў адносінах да асоб, вінаватых у здзяйсненні зла чынстваў у месцы знаходжання гасудара або на сойме. У даўнія часы ён жа загадваў вялікакняскімі стайнямі. Памочнікам князя ў камандаванні войскамі быў ваявода, які таксама мог ажыццявіць суд над падначаленымі яму асобамі. Пазней ваяводамі пачалі называцца кіраўнікі мясцовай адмiністрацыі ў абласцях-ваяводствах.

Функцыі дварцовай адміністрацыі выконвалі каморнікі, якія сачылі за захоўваннем маёмасці і каштоўнасцей вяліка га князя, выконвалі яго розныя даручэнні па дварцоваму і дзяржаўнаму кіраванню. Пры двары захоўваліся і ін шыя старажытныя дварцовыя чыны: стольнік ведаў за беспячэннем кухні і сервіроўкай стала; чашнік загадваў напіткамі, мечнік - аружаносец вялікага князя.

Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання ўзначаль валіся князямі-васаламі вялікага князя, намеснікамі, цівунамі, якія вырашалі ўсе справы, раючыся з мясцо вымі феадаламі. Асобныя абавязкі былі ў ключнікаў, гараднічых, ляснічых. Прадстаўнічымі органамі на мес цах працягвалі заставацца сходы жыхароў дадзенай мясцовасці -- веча, соймы, сходы і копы. На іх у даўнія часы маглі з'яўляцца ўсе паўналетнія, свабодныя жыха ры дадзенай мясцовасці. У XV ст. у сувязі з юрыдычным афармленнем саслоўяў пачалі збірацца павятовыя сой мікі шляхты-баяр, на якія простыя людзі не дапускаліся. Непасрэднае кіраванне ў сёлах ажыццяўлялі выбарныя сялянскія органы -- старцы, соцкія, дзесяцкія.

3. Дзяржаўны лад у XV - XVII стст.

Вышэйшыя органы ўлады. Сістэма вышэйшых органаў улады ў XVI ст. не атрымала карэнных змяненняў. Аднак характар іх дзейнасці і аб'ём паўнамоцтваў істот на змяніліся. На чале дзяржавы стаяў выбіраемы феада ламі князь - гаспадар. Пасля 1569 г. ён жа і кароль Польшчы і кароль Рэчы Паспалітай. Рашаючую ролю на выбарах адыгрывалі буйньія феадалы. Просты народ у выбарах не ўдзельнічаў, хоць у Статутах 1566 і 1588 гг. гаварылася і аб удзеле ў выбарах гасудара простых людзей. Пасля выбрання вялікага князя адбывалася каранацыя, на якой яму ўручаліся знакі вялікакняскай улады, даваліся наказы. Затым ён прыносіў прысягу і вы кладаў сваю праграму дзейнасці, выдаваў грамату (прывілей), у якой пацвярджаў захаванне і непарушнасць дзеючых норм права і ільгот для феадалаў.

Кампетэнцыя гаспадара па-ранейшаму заставалася шырокай, але прызначным абмежаванні правамоцтваў. Галоўным абавязкам вялікага князя лічыліся арганізацыя абароны дзяржавы ад нападаў знешніх ворагаў і падтрыманне парадку ўнутры дзяржавы. Ен кіраваў вы канаўча-распараджальнай дзейнасцю вышэйшых дзяр жаўных органаў, быў кіраўніком адміністрацыі, за яго подпісам і дзяржаўнай пячаткай выдаваліся ўсе закана даўчыя акты. Сумесна з Радай ён ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, яму належалі правы вярхоўнага галоў накамандуючага ўсімі ўзброенымі сіламі, кіраваў знеш няй палітыкай. Уладарныя паўнамоцтвы гаспадара ў розны час былі рознымі і змяняліся ў залежнасці ад ста ну эканамічнай асновы, сацыяльнай базы і асабістых яго якасцей. Эканамічную аснову палітычнай улады вялікага князя складалі яго асабістыя маёнткі-двары і замкі. Акрамя таго, ён разам з панамі-радамі распараджаўся велізарным фондам дзяржаўных маёнткаў і даходамі, якія атрымліваліся ад сялян і мяшчан.

У сярэдзіне XV ст. праходзіла інтэнсіўнае раздорванне феадалам земляў дзяржаўнага фонду. Асобным феадалам перадаваліся ў вотчынныя ўладанні велізарныя тэрыторыі. Напрыклад, у 1465 г. Бранск і прылеглыя да яго воласці былі перададзены ў вотчыну князю Івану Андрэевічу. Раздача дзяржаўнага фонду ва ўладанне асобных феадалаў выклікала памяншэнне даходаў дзяржаўнай казны, скарацілася і сацыяльная база ўлады вялікага князя. Разам з тым узрасло значэнне буйных феадалаў, якія ў канцы XV ст. дабіліся юрыдычнага замацавання абмежавання ўлады вялікага князя. Паслабленню ўлады вялікіх князёў садзейнічала таксама тая акалічнасць, што яны часта былі адначасова і каралямі польскімі, што вымушала іх часта выязджаць у Польшчу на працяглы час. Так, Жыгімонт I, пакінуўшы Вялікае княства ў 1523 г., вярнуўся толькі ў 1528 г. Кіраванне дзяржавай у час адсутнасці гасудара поўнасцю знаходзілася ў руках вярхоў феадалаў, якія ўваходзілі ў састаў Рады Вялікага княства Літоўскага.

Рада як вышэйшы орган дзяржаўнай улады набыла сваё самастойнае значэнне ў 40-х гг. XV ст. Яе роля ўзрастала па меры аслаблення ўлады вялікага князя, і ў 1492 г. было ўстаноўлена ў законе, што ў выпадку разыходжання ў Радзе думак вялікага князя і радных паноў гасудар абавязаны выконваць тое, што параяць яму паны-рада. Склад Рады не быў строга вызначаным, яе пасяджэнні лічыліся законнымі, калі прысутнічала тры-пяць чалавек, а магло збірацца 30 - 40 чалавек і больш. У вырашэнні бягучых малазначных спраў прымалі ўдзел толькі тыя радныя паны, якія знаходзіліся ў дадзены час каля гасудара. Для вырашэння важных дзяржаўных спраў Рада збіралася ў поўным складзе.

Правам засядаць у Радзе валодалі каталіцкія епіскапы, ваяводы, каштэляны, маршалкі земскі і дворны, падскарбі земскі, канцлер, гетман земскі, або найвышэйшы, старасты жмудскі, луцкі і гарадзенскі, прыдворныя чыньі -- падчашы, крайчы, мечнік, стольнік і інш., а таксама некаторыя князі і паны не па пасадзе, а па сваіх асабістых правах, знатнасці свайго паходжання. Акрамя таго, гасудар мог запрашаць на пасяджэнні Рады і іншых асоб, але толькі ўраджэнцаў Вялікага княства Літоўскага, якія належалі да шляхецкага саслоўя і хрысціян.

Рада была выканаўча-распараджальным, заканадаўчым, судовым і кантралюючым органам. Тут вырашаліся пытанні выбрання вялікага князя, арганізацыІ абароны дзяржавы, міжнародных адносін, кіраўніцтва вышэйшымі і мясцовымі дзяржаўнымі органамі, прызначэння на вышэйшыя дзяржаўныя пасады, абмяркоўваліся і прымаліся заканадаўчыя акты. Судовыя справы разглядаліся ў Радзе на спецыяльнай сесіі, якая збіралася штогод праз два тыдні пасля пачатку вялікага паста (Статут 1529 г. Раздз. 6, арт. 5, 6).

Кантрольныя функцыі Рада ажыццяўляла або ў поўным саставе, заслухоўваючы справаздачы некаторых службовых асоб, або даручаючы радным панам праводзіць праверкі і рэвізіі. Акрамя таго, Рада магла прызначаць спецыяльных камісараў і рэвізораў з асоб, якія не ўваходзілі ў склад Радьг. Нагляд за дзейнасцю вялікага князя заключаўся ў тым, што ніводзін дакумент не мог уступіць у сілу без дзяржаўнай пячаткі, якая захоўвалася ў канцлера, і без яго подпісу.

Сойм (сейм) Вялікага княства Літоўскага складаўся толькі з асоб, якія належалі да прывілеяваных саслоўяў. Збіраўся сойм па распараджэнню гасудара або Рады. Спачатку на сойме мелі права прысутнічаць усе жадаючыя шляхціцы, але ў сувязі з тым, што часта з асобных паветаў ніхто не 3'яўляўся, з 1512 г. быў уведзены абавязак для павятовай шляхты выбіраць і пасылаць на агульныя соймы сваіх прадстаўнікоў - паслоў. У пасяджэннях сойма маглі прымаць удзел гасудар, усе паны-рады, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і праваслаўныя епіскапы і ігумены манастыроў, па два прадстаўнікі ад шляхты з кожнага павета. Пэўных тэрмінаў склікання вальных соймаў не існавала, збіраліся яны па меры патрэбы, напрыклад, у выпадку пагрозы вайны. Не было і пастаяннага месца для іх пасяджэнняў. Яны збіраліся ў розных гарадах і замках, часцей за ўсё ў Вільні, Гародне, Слоніме, Берасце. Працягласць пасяджэнняў магла складаць два-тры дні, а часам некалькі месяцаў, але часцей за ўсё яны працягваліся два-чатыры тыдні. На соймах вырашаліся пытанні вайны і міру, падаткаў на ваенныя патрэбы, міжнародныя справы, прымаліся новыя заканадаўчыя акты, выбіраўся гасудар. Разглядаліся таксама крымінальныя справы па абвінавачванню феадалаў у дзяржаўнай здрадзе. Акрамя таго, у час соймаў ураду падаваліся рознага роду чалабітныя і хадатайніцтвы павятовай шляхты.

Усе пытанні на сойме фактычна вырашаліся гасударом і панамі-радай, а прадстаўнікі павятовай шляхты толькі пры гэтым прысутнічалі. Роля шляхты на соймах была нязначнай таму, што усё вырашалася гаспадаром і панамі-радамі, а шляхтаю абавязкова прымалася да выканання; паны радныя ж запрашалі шляхту на соймы як быццам для гонару, на самай жа справе для таго, каб усім яўна было тое, што яны вырашалі. Таму ўдзел шляхты ў рабоце соймаў зводзіўся да ўхвалення і падтрымання рашэнняў кіруючых вярхоў, да прапаганды ў паветах соймавых ухвал і служыў сродкам забеспячэння выканання прынятых пастаноў на месцах. Соймавыя пастановы называліся ўхваламі, або статутамі, а ў XVII - XVIII стст. - канстытуцыямі.

У сістэме цэнтральных органаў кіравання значную ролю адыгрывалі вышэйшыя службовыя асобы, якія загадвалі асобнымі галінамі кіравання. Сярод іх найважнейшае месца займаў маршалак земскі, які быў ахоўнікам парадку і этыкету пры двары. Ен старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, аб'яўляў пастановы гасудара і Рады на пасяджэннях гэтых органаў, кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да гасудара прасіцеляў са скаргамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, учыненыя на сойме, распараджаўся размяшчэннем прыбыўшых на сойм або на аўдыенцыю да гасудара. Яго намеснікам быў маршалак дворны, у непасрэдным падпарадкаванні якога знаходзіліся гаспадарскія дваране, якія выконвалі розныя даручэнні гасудара і маршалкаў па падтрыманню парадку і дастаўцы распараджэнняў мясцовым службовым асобам і некаторым феадалам.

Гетман найвышэйшы камандаваў узброенымі сіламі дзяржавы. У час ваеннага паходу ён надзяляўся самымі шырокімі паўнамоцтвамі ў адносінах да ўсіх падначаленых асоб. Яму належала права караць вінаватых аж да пакарання смерцю. У мірны час улада гетмана была менш значнай. Яго намеснікам быў гетман дворны, або польны, які ўзначальваў частку войск, часцей за ўсё размешчаных пры граніцы, знаходзячыся з імі ў полі.

Канцлер кіраваў работай дзяржаўнай канцылярыі, ажыццяўляў нагляд за работай пісараў (сакратароў) і іх памочнікаў (дзякаў). Пад яго наглядам знаходзілася т. зв. метрыка Вялікага княства Літоўскага - дзяржаўны архіў, ён жа быў хавальнікам вялікай дзяржаўнай пячаткі, без прыкладання якой ніводзін закон не мог уступіць у сілу.

Канцлер змацоўваў сваёй пячаткай найбольш важныя дзяржаўныя акты. Намеснікам канцлера быў гіадканцлер. Канцлер і падканцлер прымалі ўдзел у падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых актаў і іх канчатковым рэдагаванні, інакш кажучы, ажыццяўлялі функцыі юрыдычнай службы. Як правіла, на гэтыя пасады прызначаліся буйныя феадалы, якія мелі адукацыю або практычны вопыт судовай ці канцылярскай службы.

Падскарбі земскі быў хавальнікам дзяржаўнай казны -- скарба. ён загадваў дзяржаўнымі даходамі і расходамі. У скарбе захоўваліся і вялікакняскія рэгаліі - шапка Гедыміна, скіпетр, меч і сцяг (харугва). У распараджэнні падскарбія земскага знаходзіліся і ваенныя прыпасы (зброя і амуніцыя), г. зн. дзяржаўны арсенал, пры якім працавалі і спецыяльныя майстры. Роля падскарбія земскага значна ўзрасла ў сярэдзіне XVI ст., калі ён стаў фактычна займацца асноўнымі пытаннямі дзяржаўнай гаспадаркі і ператварыўся з простага казначэя ў міністра гаспадаркі і фінансаў. Яго памочнікам і намеснікам быў падскарбі дворны, у распараджэнні якогазнаходзілася дварцовая казна вялікага князя, яго каштоўнасці і грошы, якія ішлі на ўтрыманне гасудара і яго прыдворных. У падначаленні ў падскарбія земскага знаходзіліся скарбнікі, якія сачылі за своечасовым паступленнем сродкаў у казну і разглядалі фінансавыя справаздачы ключнікаў, мытнікаў (таможаннікаў), дзяржаўцаў, цівуноў і іншых асоб мясцовай гаспадарчай адміністрацыі.

Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб дзяржаўнага апарату займалі гаспадарскія дваране і ўраднікі (служэбнікі, слугі) вышэйшых службовых асоб. Яны выконвалі шматлікія даручэнні гасудара і радных паноў па дзяржаўнаму кіраванню. Іх рассылалі з рознымі даручэннямі - выконваць судовыя рашэнні, уводзіць ва ўладанне маёнткамі, праводзіць следчыя дзеянні і рэвізіі, спаганяць нядоімкі па падатках, назіраць за будаўніцтвам дарог, мастоў і замкаў, суправаджаць пасольствы за граніцу і г. д. Колькасць дваран пры двары вялікага князя вагалася ад 100 да 150 чалавек. У 1565 г. іх было 118 чалавск. Пры дварах радных паноў іх было значна менш. Яны набіраліся з маладых феадалаў, якія жадалі выслужыцца пры двары гасудара. У панскай свіце маглі быць і бедныя служылыя шляхціцы.

4. Дзяржаўны лад у XVII - XVIII стст.

Пасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай меры заставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай многанацыянальнай дзяржавы -- Рэчы Паспалітай, хоць па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць. Але паводле Статута 1588 г. яно захоўвала поўны суверэнітэт, а акт уніі ігнараваўся. Такім чынам, гэтыя ўзаемаадносіны грунтаваліся не на прававой аснове, а на больш чым двухсотгадовай практыцы персанальных уній.

Сацыяльна-эканамічная структура грамадства на Беларусі ў гэты перыяд заставалася без кардынальных змен. Па-ранейшаму захоўваўся феадальна-прыгонніцкі лад, але больш выразна сталі выяўляцца капіталістычныя адносіны ў нетрах старога ладу. У таварна-грашовыя адносіны больш інтэнсіўна ўключаліся як паны, так і сяляне, якія былі вымушаны, каб заплаціць пану чынш грашыма, прадаваць частку сваёй прадукцыі або ісці на заробкі. У гарадах і панскіх маёнтках пачалі ўтварацца новыя мануфактуры па перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Будаваліся новыя дарогі, масты. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучыў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалася будоўля Днепра-Бугскага канала.

Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і сойм. Прававое становішча караля вызначалася агульнадзяржаўнымі актамі -- “Пактам канвента” і “Генрыкаўскімі артыкуламі”, а на Беларусі і ў Літве яшчэ і Статутам 1588 г. “Пакта канвента” ўтрымлівалі шэраг абавязкаў, якія былі прапанаваны да падпісання Генрыху Валуа пры абранні яго на каралеўскі прастол у Рэчы Паспалітай у 1573 г. Затым па іх узору заключаліся пагадненні і з іншымі кандыдатамі на каралеўскі трон. Згодна з “Пактам канвента” Генрых Валуа, стаўшы каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся захоўваць наступныя ўмовы: заключыць вечны саюз Рэчы Паспалітай з Францыяй;'у час вайны Францыя абавязана была прыслаць у Польшчу гасконскую пяхоту, а Рэч Паспалітая ў Францыю -- кавалерыю; у выпадку вайны з Масквой Генрых Валуа павінен быў выставіць 4 тыс. гасконскай пяхоты і ўтрымліваць іх за свой кошт на працягу паўгода; стварыць за свой кошт флот на Балтыйскім моры. Прадугледжвалася пашырэнне гандлю паміж Рэччу Паспалітай і Францыяй, пацзярджэнне ўсіх правоў і прывілей.

Адначасова з “Пактам канвента” ў 1573 г. былі распрацаваны і “Генрыхаўскія артыкулы”. У іх змяшчаліся асноўныя прынцьшы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад “Пакта канвента”, які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі прастол і заключаўся з ім, “Генрыхаўскія артыкульі” насІлі нязменны характар і кожны нанава абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрых Валуа іх не пацвердзіў, яны набылі сілу закона толькі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, свабода хрысціянскага веравызнання, абавязак склікаць сойм раз на два гады на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма, мець пры сабе пастаянна савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма. У выпадку вайны апалчэнне павінна было знаходзіцца ў межах дзяржавы, а пры пераходзе граніц выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўнаў. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права адмовіцца ад падпарадкавання каралю і выступіць супраць яго. Адмовы ад падпарадкавання абвяшчаліся ў выглядзе канфедэрацый (Слуцкая - 1767 г., Барская - 1768 г., Таргавіцкая - 1792г.).

Соймы Рэчы Паспалітай падраздзяляліся на звычаиныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя, калі склікаліся кіраўніком каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай - прымасам, у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад прастола. Для выбрання новага караля склікаліся трьі соймы:

1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатам;

2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне “Пакта канвента”;

3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася ўрачыстая каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і ўмовы пагаднення.

Гэтыя ўмовы настолькі абмяжоўвалі ўладу караля, што ён не валодау ні заканадаўчай, ні выканаўчай, ні судовай уладаю. А для таго, каб ён нічога сам не мог зрабіць, пры ім пастаянна знаходзіліся не менш як чатыры сенатары з 16 сенатараў-рэзідэнтаў.

Сойм Рэчы Паспалітай складаўся з трох “соймавых саслоўяў” (станаў): караля, сената і пасольскай ізбы (палаты дэпутатаў). Лічылася, што пасольская ізба была рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве, а з 1673 г. кожны трэці сойм збіраўся ў Гародні. У сенат уваходзілі ўсе каталіцкія архіепіскапы і епіскапы, ваяводы, каштэляны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіравання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, усяго 140 - 150 сенатараў. Пасольская ізба складалася з выбіраемых прадстаўнікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было 236 дэпутатаў.

Усімі справамі на сойме кіравалi вярхі каталіцкага духавенства і некалькі сем'яў буйных землеўладальнікаў-магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выбары дэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на вальных соймах. Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз на два гады не больш чым на шэсць тыдняў. Для прыняцця рашэнняў патрабавалася аднагалоснае іх ухваленне. Кожны дэпутат валодаў правам накладаць на любое рашэнне і ўсю работу сойма забарону - свабоднае вета, што вяло да бяссілля сойма. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што ў сваю чаргу стварала цяжкасці ў рабоце. 3 55 соймаў, якія склікаліся ў 1652 - 1764 гг., 42 былі сарваны накладаннем вета. Першы раз сойм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. дэпутатам Уладзіславам Сіцінскім, які дзейнічаў па ўказанні Аляксандра Радзівіла. У некаторых выпадках для таго, каб пазбегнуць зрыву сойма накладаннем вета, дэпутаты аб'яўлялі сойм канфедэрацыяй, і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў.

Кампетэнцыя агульных соймаў Рэчы Паспалітай была шырокай. Лічылася, што сойм можа вырашаць усе пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства. Да спецыяльнай кампетэнцыі сойма адносіліся: выбранне караля; скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру; устанаўленне падаткаў з шляхты для вядзення вайны. У 1601 г. быў прыняты закон, згодна з якім прысваенне простаму чалавеку шляхецкага звання магло праводзiцца толькі па прадстаўленню сената і дэпутатаў сойма, а для феадальна-залежнага чалавека патрабавалася яшчэ згода яго пана. У пачатку XVII ст. соймавымі пастановамі былі створаны камісіі па ўдакладненню граніц паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай. У 1646 г. сойм прыняў пастанову аб уключэнні ў склад Вялікага княства гарадоў Лоева і Любеча з прылеглымі да іх раёнамі.

Для кантролю над паступленнем і расходаваннем грашовых сродкаў Вялікага княства Літоўскага па рашэнню сойма ствараўся адасоблены ад Польшчы фінансавы трыбунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага. Фінансавая адасобленасць Вялікага княства захоўвалася да апошніх дзён яго існавання. Да 1775 г. на граніцы з Польшчай дзейнічалі та-можаныя канторы і спаганялася пошліна за завоз і вываз купецкіх тавараў.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падраздзяляліся на тры групы:

1) датычыліся ўсёй Рэчы Паспалітай - аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах;

2) мелі дачыненне да Польшчы;

3) мелі сілу для Вялікага княства Літоўскага.

Як правіла, апошнія ў соймавых дакументах выдзяляліся ў спецыяльны раздзел.

У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай разгарнулася вострая палітычная барацьба прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу з рэакцыйнымі коламi каталiцкага духавенства і буйных феадалаў. Прагрэсіўныя дзеячы, звязаныя з развіваючыміся капіталістычнымі адносінамі, імкнуліся рэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічных і палітычных умоў. Рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недаты-кальнасці старыя феадальныя парадкі, не лічыліся з агульнанароднымі і агульнадзяржаўнымі інтарэсамі. Не атрымліваючы падтрымкі сярод народа, яны пайшлі на змову з суседнімі манархічнымі дзяржавамі - Аўстры-яй, Расіяй і Прусіяй.

Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста III. Канвакацыйны сойм 1764 г. прыняў шэраг пастаноў, паводле якіх абмяжоўвалася прымяненне вета па фiнансавых справах, а дэпутаты сойма вызваляліся ад абавязку прытрымлівацца інструкцый, атрыманых ад павятовых соймікаў. У якасці часовых органаў кіравання былі створаны дзве камісіі па фінансавых пытаннях, адна для Польшчы, другая - для Вялікага княства Літоўскага. У верасні 1764 г. на элекцыйным сойме каралём Рэчы Паспалітай быў абраны ўраджэнец Беларусі (маёнтак Волчын Берасцейскага павета) стольнік Вялікага княства Літоўскага Станіслаў Панятоўскі, пляменнік канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Фрэдэрыка Чартарыскага. Новаму каралю на каранацыі было дадзена яшчэ імя Аўгуста. Ен у 1755 - 1758 гг. прыязджаў у Пецярбург, быў блізка знаёмьгз Кацярынай, якая стала затым царыцай, у сувязі з чым яго кандыдатура на каралеўскі прастол была падтрымана царскім урадам. Пасля яго выбрання ўнутрыпалітычная барацьба набыла яшчэ больш востры характар, асабліва рэлігійная барацьба праваслаўных, уніятаў і пратэстантаў супраць засілля каталіцкага духавенства. Каталіцкаму духавенству ўдалося, карыстаючыся соймавымі пастановамі 1717, 1733 і 1736 гг., абмежаваць у палітычных правах іншаверцаў, што выклікала іх пратэсты і служыла прычынай для ўмяшання замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы Расіі 20 сакавіка 1767 г. у Слуцку беларускія іншаверцы абвясцілі канфедэрацыю, патрабуючы ад кіруючых колаў.

Рэчы Паспалітай адмены ўсіх дыскрымінацыйных норм у адносінах да праваслаўных і пратэстантаў. Адначасова была аб'яўлена падобная канфедэрацыя ў Торуне, падтрыманая Прусіяй. У чэрвені 1767 г. па ініцыятыве вярхоў каталіцкага духавенства і рэакцыйных феадалаў аб'явілі канфедэрацыю ў Радоме з мэтай недапушчэння правядзення рэформаў.

Сойм, які сабраўся ў кастрычніку 1767 г., павінен быў абмеркаваць пытанні аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі і не дапусціць правядзення рэформаў дзяржаўнага ладу, чаго патрабавалі ўрады Расіі і Прусіі. Яшчэ ў сакавіку 1764 г. гэтыя дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, па якому ўзялі на сябе абавязацельства не дапускаць сілай зброі рэформаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Сойм выбраў камісію для падрыхтоўкі рашэння аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Камісіяй быў падрыхтаваны ў лютым 1768 г. дагавор з Расіяй аб прадастауленні свабоды выканання рэлігійных культаў і некаторым ураўненні ў правах некатолікаў з католікамі.

На сойме 1768 г. быў прыняты закон пад назвай “Кардынальныя правы”, які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захавання шляхецкіх прывілей і недапушчэння рэформаў дзяржаўнага ладу. Разам з тым v “Кардынальных правах” меліся і некаторыя новыя нормы. Так, паводле арт. 19 уласнікі маёнткаў пазбаўляліся права прыгаворваць залежных ад іх сялян да пакарання смерцю, а арт. 20 пашыраў дзеянне арт. 1 раздз. 12 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., якім устанаўлівалася крымінальная адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы.

У тым жа 1768 г. у горадзе Бары (паўднёва-заходняя Украіна) была абвешчана яшчэ адна канфедэрацыя, якая заклікала да барацьбы за адмену раўнапраўя праваслаўных і захаванне ўсіх ранейшых правоў шляхты.

У падтрымку барскіх канфедэратаў выступіла Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы тое, што Расія была занята вайной з Турцыяй, Аўстрыя ў 1769 - 1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія ў 1770 г. паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным раздзеле Рэчы Паспалітай.

Да Расіі па першаму раздзелу Рэчы Паспалітаў (1772) адышлі ўсходнія раёны Беларусі з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Рагачовам, Гомелем.

Па наказу Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. гэтая тэрьгторыя была ўключана ў дзве нанава створаныя губерні: Пскоўскую і Магілёўскую. Устанаўлівалася, што “суд i расправа” ў гэтых землях па асабістых справах павінны праводзіцца па мясцовых “законах і звычаях і іх моваю”, г. зн. па Статуту 1588 г., а “справы ж, што парушалі спакой і цішыню грамадзян”, падлягалі разгляду ва ўстановах, “кои от власти верховной на то устроены”.

Такім чынам, крыніцамі права ў гэтых губернях па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па дзяржаўных злачынствах, з'яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., “Артыкул воінскі” і іншыя заканадаўчьгя акты рускай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., а па якіх рускае заканадаўства, не была. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай імперыі дзвюх беларускІх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды.


Подобные документы

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.

    реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.