Праграма заняткаў па інтарэсах "Слова" для 1-4 класаў адукацыйных устаноў з рускай мовай навучання
Сучасны змест пачатковай моўнай адукацыі. Культуралагічнае развіццё школьнікаў сродкамі вучэбнага прадмета, асэнсаванне ім мовы як своеасаблівага культурна-гістарычнага асяроддзя. Маўленчая этыка. Слова ў гульні. Слова ў песні. Само слова гаворыць.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | статья |
Язык | русский |
Дата добавления | 27.12.2008 |
Размер файла | 19,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
8
5
Праграма
заняткаў па інтарэсах
“СЛОВА”
для 1-4 класаў
адукацыйных устаноў з рускай мовай навучання
Мінск 2007
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Сучасны змест пачатковай моўнай адукацыі грунтуецца на прынцыпова новых метадалагічных пазіцыях, звязаных з рэалізацыяй асобасна арыентаванага, культуралагічнага падыходаў. У сувязі з гэтым асноўным накірункам моўнай адукацыі становіцца культуралагічнае развіццё школьнікаў сродкамі вучэбнага прадмета, асэнсаванне ім мовы як своеасаблівага культурна-гістарычнага асяроддзя. На ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах лінгвакультурнае развіццё асобы ажыццяўляецца як пры вывучэнні асобнага раздзела “Мова і культура”, так і ў працэсе спасціжэння духоўнай і матэрыяльна-бытавой традыцыйнай беларускай культуры праз мастацкія тэксты. Аднак абмежаваны аб'ём вучэбнага часу не дае магчымасцей вучням пранікнуць у скарбы беларускамоўнай народнай культуры. Кампенсаваць гэта можна толькі за кошт гадзін школьнага кампанента. Заняткі па інтарэсах з'яўляюцца зместавым працягам урокаў не столькі ў плане фарміравання моўных і маўленчых уменняў і навыкаў, колькі ў пашырэнні лінгвакраіназнаўчых ведаў, спасціжэнні нацыянальнага каларыту беларускай мовы і асэнсаванні сродкаў яго выражэння.
Заняткі па інтарэсах “Слова” вырашаюць наступныя задачы:
вучыць спасцігаць характэрныя рысы беларускага маўлення, назіраць і пераймаць яго стылістычныя адметнасці і эмацыянальную выразнасць;
знаёміць вучняў з элементамі беларускай нацыянальнай духоўнай, абрадавай, бытавой культуры;
знаёміць вучняў з выдатнымі ўзорамі беларускай нацыянальнай маўленчай культуры з мэтай асэнсавання імі этнічнай ментальнасці;
фарміраваць у вучняў асобасна значымыя матывы вывучэння беларускай мовы праз усведамленне яе побытавай прыстасаванасці і нацыянальна-культурнай значнасці;
засвойваць лексіка-семантычныя адзінкі ў працэсе матываванага суразмоўніцтва і ўводзіць іх у актыўны слоўнік вучняў.
Культуралагічнае развіццё школьніка ў значнай ступені забяспечваецца праз пашырэнне і ўзбагачэнне лексічнага запасу маўленчымі сродкамі, характэрнымі для беларускай мовы, насычанай выслоўямі, фразеалагізмамі. Засвоіць такія моўныя і маўленчыя этнакультурныя ўзоры вучні школ з рускай мовай навучання могуць толькі ў працэсе спецыяльнага навучання. У сувязі з гэтым для зместу навучання адабраны прэцэдэнтныя (устойлівыя, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне) фрагменты нацыянальнай міфалогіі і фальклору, узоры моўнай этыкетнай традыцыі, фразеалагізмы, параўнанні, антрапонімы, тапонімы, міжмоўныя амонімы і інш.
Разам з тым падкрэслім, што прапанаваныя заняткі па інтарэсах не маюць вузка лексічнай арыентаванасці. У сувязі з гэтым, па-першае, слова не разглядаецца па-за кантэкстам, не аналізуецца толькі як самастойная семантычная адзінка. Для засваення прапануецца або слова ў словазлучэнні ці сказе (маўленчы этыкет, прыказкі і прымаўкі, загадкі, фразеалагізмы, народныя параўнанні і інш.), або невялікія тэксты (загадкі, задачкі, песні, гульні, лічылкі і інш.). Па-другое, на занятках вучэбная праца арганізуецца выключна са спецыфічным беларускім матэрыялам. Такім чынам прадугледжваецца, што праца над словам павінна адбывацца ў лексіка-семантычным аспекце, не быць адарванай ад кантэксту і скіроўвацца на трапнае ўжыванне слова ва ўласным маўленні вучняў.
Асноўнымі крытэрыямі адбору зместу заняткаў па інтарэсах з'яўляюцца адпаведнасць складанасці зместу навучання рэальным вучэбным і ўзростава-псіхалагічным магчымасцям асобы малодшага школьніка, нацыянальна-культурная адметнасць матэрыялу, а прынцыпам - прынцып пазнання мовы як формы існавання духоўнай культуры беларусаў, у якой зафіксаваны народныя традыцыі, звычаі, этыкетныя нормы, мараль, іншыя прыкметы нацыянальнай ментальнасці.
Змест заняткаў і формы іх правядзення павінны быць скіраванымі на тое, каб выклікаць у вучняў цікавасць да беларускай мовы і такім чынам павысіць матывацыю яе вывучэння. Прадугледжваецца знаёмства вучняў з беларускай маўленчай этыкай, моўнымі гульнямі, народнымі песнямі. Паступова змест заняткаў набліжаецца да моўнага назірання над словам: семантыкай, этымалогіяй, міжмоўнай аманіміяй, вобразнымі рэсурсамі слова, дарэчнасцю словаўжывання. Падабраны дыдактычны матэрыял Прапануемыя для вывучэння творы маюць арыенціровачны характар і могуць быць заменены адпаведнымі па жанры і мастацкай вартасці. з'яўляецца сродкам, а не мэтай навучання. Творы разглядаюцца як ўзор выкарыстання лексічных рэсурсаў мовы і даюць магчымасць назіраць яго функцыянальныя асаблівасці.
У адпаведнасці з названымі задачамі і падыходамі змест курса заняткаў па інтарэсах “Слова” для 1-4 класаў школ з рускай мовай выкладання, складаецца з наступных блокаў:
Маўленчая этыка: этыкетныя словы і выразы прывітання, развітання, прабачэння, спачування, суцяшэння, віншавання, звароту, запрашэння, просьбы, падзякі, згоды, адмовы, ушчування, захаплення, здзіўлення і інш.
Слова ў гульні: скорагаворкі, пацешкі, лічылкі, забаўлянкі, нескладухі, загадкі, задачкі і інш.
Слова ў песні: калыханкі, традыцыйныя абрадавыя і жартоўныя песні, папулярныя народныя песні, песні-танцы і інш.
Само слова гаворыць: народныя параўнанні, “гаваркія” словы, крылатыя народныя выслоўі, прыказкі і прымаўкі, вобразнае слова і інш.
Заняткі па інтарэсах адабраны і структураваны такім чынам, што асобныя яго кампаненты адносна аўтаномныя. Гэта дае магчымасць вывучаць як сістэмны курс “Слова”, так і яго асобныя часткі. На адным занятку можна аб'ядноўваць матэрыял розных блокаў (напрыклад: загадкі, гаваркія словы, маўленчая этыка). У адпаведнасці з вучэбным планам заняткі па інтарэсах праводзяцца за кошт гадзін школьнага кампанента (1 гадзіна на тыдзень). Працягласць заняткаў адэкватна працягласці ўрока ў пэўным класе. Матэрыял для правядзення заняткаў па інтарэсах настаўнік адбірае сам у адпаведнасці з праграмай.
Асноўнымі метадамі навучання з'яўляюцца моўныя гульні (у тым ліку і з выкарыстаннем персанальнага камп'ютэра), дыялогі, камунікатыўныя практыкаванні, слуханне і чытанне фальклорных і літаратурных тэкстаў, элементарны моўны аналіз тэкстаў, гутарка, завучванне на памяць невялікіх вершаў, развучванне песень, драматызацыя і інш. Пры выбары форм арганізацыі заняткаў па інтарэсах “Слова” неабходна пазбягаць дубліравання ўрокаў беларускай мовы, фармалізацыі маўленчага асяроддзя. Пажадана выкарыстоўваць формы, характэрныя для пазакласнай і пазашкольнай работы: ранішнікі, конкурсы, народныя святы, экскурсіі ў этнаграфічны (гістарычны) музей, наведванне тэатраў, мастацкіх выставак і г.д., прыцягваць вучняў да падрыхтоўкі заняткаў, абуджаць у іх ініцыятыву ў выбары спосабаў арганізацыі і правядзення асобных частак заняткаў.
ПРАГРАМА
1 КЛАС (29 гадзін)
Маўленчая этыка
Сустрэча (“добры дзень”, “дзень добры”, “добрай раніцы”, “добрая раніца”, “добры ранак”, “добрага ранку”, “добрага здароўя”, “прывітанне”, “як маешся”, “што новага”, “як жыццё”, “рад бачыць”, “як справы”, “рад вітаць”, “дазвольце зайсці”, “ці можна зайсці”, “заходзьце калі ласка”, “прабачце, што патурбаваў”, “можа б зайшлі на хвілінку”).
Развітанне (“да пабачэння”, “бывайце здаровы”, “ўсяго добрага”, “пакуль”, “да сустрэчы”, “дабранач”, “добрай ночы”, “дазвольце развітацца”, “шчаслівай дарогі”, “не забывайцеся”, “чакаем званка”, “сумна, што трэба развітвацца” і інш.)
Прабачэнне (“Прабачце”, “прабачце калі ласка”, “прабачце за турботы”, “прашу прабачэння”, “выбачайце”, “выбачайце, калі ласка”, “даруйце”, “не злуйце, калі ласка”).
Падзяка (“дзякуй”, “дзякуй за гасціннасць”, “вялікі дзякуй”, “дзякуй за пачастунак”, “дзякуй за запрашэнне”, “чым жа вас аддзячыць”, “хачу вас аддзячыць”).
Слова ў гульні
Калыханкі (“Спі, дачушка, спі”, “А ты, коцік, не хадзі”, “Баю-баю-баю”, “Люлі-люлі-люлі”).
Пацешкі і забаўлянкі (“Сарока-варона”, “Ладу, ладу, ладкі”, “Кую-кую ножку”).
Загадкі (народныя вершаваныя загадкі пра навакольнае асяроддзе).
Слова ў песні
Калыханкі (В.Вітка “Калыханка”, “Іванка”, Г.Бураўкін “Калыханка”, І.Р.Барадулін “Калыханка”).
Само слова гаворыць
Прыказкі (“у сваім краі, як ў раі”, “няма смачнейшае вадзіцы, як з роднае крыніцы”, “чалавек без працы, што птушка без крылаў”, “шануй бацьку з маці: другіх не знойдзеш”).
Гаваркія словы (настольнік, падвячорак, вячэра, абед, полудзень, ложак, падлога, гасцёўня, спальня).
Народныя параўнанні (“як мыла з'еўшы”, “магутны, як дуб”, “хітры як ліс”, “чорны як сажа”, “чырвоны як рак”).
Засваенне традыцыйнай этыкетнай лексікі ў працэсе слухання мастацкіх тэкстаў, гутаркі па зместу пачутага, разыгрывання сітуацый паводле зместу пачутага, складанне дыялогаў. Слуханне і спяванне калыханак, вызначэнне слоў, якія перадаюць настрой, эмоцыі, пачуцці, сродкі напеўнасці і меладычнасці ў народных і аўтарскіх калыханках. Развучванне пацешак і забаўлянак з адпаведнымі рухамі. Адгадванне загадак, тлумачэнне слоў-падказак, слоў-сродкаў стварэння вобразаў. Тлумачэнне значэння гаваркіх слоў. Дарэчнае выкарыстанне народных параўнанняў ва ўласным маўленні.
2 КЛАС (33 гадзіны)
Маўленчая этыка
Зварот (“дарагі”, “любы”, “паважаны”, “шаноўны”, “прашу ўвагі”, “увага”, “скажыце, калі ласка”, “зрабіце ласку”, “будзьце ласкавыя”, “пачакайце, калі ласка”, “дазвольце, калі ласка”, “хадземце”, “малады чалавек”, “звярніце, калі ласка ўвагу”).
Згода (“так”, “добра”, “зараз”, “ваша праўда”, “я не супраць”, “я не пярэчу”, “так, вядома”, “вядома”, “з задавальненнем”, “безумоўна”, “несумненна”, “не сумняваюся”, “зразумела”, “не перашкаджаю”, “выдатна”).
Адмова (“не”, “не хачу”, “дзякуй, не”, “нельга”, “не магу”, “няма часу”, “немагчыма”, “на жаль”, “не жадаю”, “не раю”, “вельмі шкада”, “але”).
Просьба (“прашу вас”, “ратуйце”, “дапамажыце, калі ласка”, “хацеў бы папрасіць”, “пакажыце, калі ласка”, “падайце, калі ласка”).
Слова ў гульні
Лічылкі (народныя: “Кацілася торба”, “Раз, два, тры, чатыры”, аўтарская В.Вольскі “Попел, попел…”).
Дражнілкі (“Бусел”, “Стрыжка-камарыжка”).
Заклічкі (“Ідзі, ідзі, дожджыку”, “Божая кароўка”).
Загадкі (народныя загадкі-пытанні, вершаваныя народныя і аўтарскія загадкі).
Слова ў песні
Жартоўныя песні (“Як рабіла я ў пана”, “Яська ды Грышка” і інш.)
Само слова гаворыць
Прыказкі (“узяўся за гуж - не кажы, што не дуж”, “умеў памыліцца, умей і паправіцца”, “чалавек без друга, што яда без солі”).
Гаваркія словы (ліпень, жнівень, верасень, лістапад, снежань, студзень, люты, сакавік, красавік, вяснушкі).
Народныя параўнанні (“белы, як малако”, “востры, як брытва”, “упарты, як асёл”, “дужы, як вол”).
Чытанне твораў малых жанраў, завучванне па слыху на памяць, завучванне на памяць са зрокавай апорай на друкаваны тэкст, складанне лічылак, нескладух, загадак. Гутарка аб прызначэнні твораў малых жанраў. Роля прыказак у маўленні, дарэчнасць іх ужывання. Тлумачэнне і ўжыванне гаваркіх слоў, словатворчасць.
3 КЛАС (34 гадзіны)
Маўленчая этыка
Віншаванне (“віншую”, “сардэчна віншую”, “віншую ад шчырага сэрца”, “дазвольце павіншаваць”, “са святам”, “з днём нараджэння”, “прыміце ад усяго сэрца”). Пажаданне (“жадаю, добрага здароўя”, “шчасця вам”, “будзьце здаровыя”, “будзьце шчаслівыя”, “памажы вам Божа”, “хай усё будзе добра”). Запрашэнне (“прашу”, “просім у хату”, “дазвольце запрасіць”, “не саромейцеся”, “заходзьце, калі ласка”, “распранайцеся, калі ласка”, “праходзьце, калі ласка”, “сядайце, калі ласка”, “частуйцеся, калі ласка”, “ешце, калі ласка”, “смачна есці”, “запрашаем у госці”). Ушчуванне (“як жа ж так”, “так нельга”, “больш так не рабі”, “як жа ты мог”, “што ж ты нарабіў”). Захапленне (“цудоўна”, “гэта цудоўна”, “якая пекната”, “якая прыгажосць”, “дзіва”, “проста дзіва”, “якое дзіва”, “што за дзіва”, “я ўзрушаны гэтым”, “я ў захапленні”).
Слова ў гульні
Скорагаворкі (“Тры вароны на варотах”, “На двары без пары таўкуць мак камары”, “У двары горка, пад горкай - норка”).
Нескладухі (Задачкі (В.Вольскі “Мая сям'я”).
Слова ў песні
Песні-танцы (“Лявоніха”, “Месяц”, “Лянок” і інш.)
Папулярныя народныя песні (“Купалінка”, “Рэчанька”, “За туманам”)
Само слова гаворыць
Народныя параўнанні (“цёплы, як сонца”, “гарачы як агонь”, “мяккі як пух”, “салодкі як мёд” “слабы як націна”, “круглы як гарбуз”, “горкі як асіна”).
Словы-назвы (вёскі Гарадзішча, Парэчча, Дуброва, Падбярэжжа).
Гаваркія словы (падбярозавік, падасінавік, баравік, апенькі, мухамор, лісічкі, рыжыкі, маслякі).
Прыказкі і прымаўкі (“пры сонейку цёпла, пры матцы добра”, “навука даражэй за ўсякае багацце”, “рэшатам вады не наносіш”, “чым багаты, тым і рады”, “у нагах праўды няма”, “не ў службу, а ў дружбу”, “сядзем радком, пагаворым ладком”).
Чытанне і развучванне беларускіх песень, гутарка пра народныя традыцыі. Гульні са скорагаворкамі, гульні-лічылкі. Састаўленне нескладух і задачак. Перадача пры выкананні песень іх эмацыянальнай насычанасці, вылучэнне ў тэксце лексічных сродкаў выразнасці. Перадача настрою пры выкананні песень-танцаў, развучванне рухаў. Назіранне за ўжываннем і выкарыстанне прыказак і прымавак у маўленні. Вызначэнне і ўжыванне гаваркіх слоў і народных параўнанняў у маўленні. Этымалагічнае паходжанне слоў-назваў.
4 КЛАС (34 гадзіны)
Маўленчая этыка
Жаль (“шкада”, “якое гора”, “якое няшчасце”, “якая непрыемнасць”, “як непрыемна”).
Здзіўленне (“няўжо”, “нечакаў”, “вось яно што”, “ты пабач”, “а-я-яй”).
Радасць (“якая радасць”, “вельмі рад”, “якое шчасце”).
Суцяшэнне (“усё будзе добра”, “не турбуйся, калі ласка”, “не хвалюйся, калі ласка”, “прашу цябе, не плач”, “не плач, калі ласка”, “супакойся, калі ласка”, “шчыра спачуваю”, “прымі мае спачуванні”, “не бядуй”, “усё абыдзецца”, “смеху варта”).
Слова ў гульні
Абрадавыя гульні (“Карагод”, “Мядзведзь”, “Каза”).
Слова ў песні
Абрадавыя песні (калядныя, валачобныя, купальскія і інш.).
Сучасныя песні з выразным нацыянальным каларытам (“Крынічанька”, “Лянок”, “Касіў Ясь канюшыну”)
Само слова гаворыць
Гаваркія словы (вяселле, чарніцы, зверабой, пралескі, незабудкі, касачы, верас, дзік, землярыйка)
Словы-назвы (вёскі Камароўка, Залессе, Забалоцце і інш.)
Паходжанне слова (устарэлыя словы: андарак, карчма, куфар, рыдван, фурман; неалагізмы: камп'ютэр, рэйтынг, відэакліп; запазычанні: акварыум, тэлефон, тэлевізар).
Вобразнае слова (дуб-волат, залаты дыван - апалае лісце, белая коўдра - снег)
Крылатыя народныя выслоўі (“абое рабое”, “сказаў, як звязаў”, “лыкам шытыя”, “не сёння - заўтра”, “як дзве кроплі вады”).
Чытанне тэкстаў, вызначэнне семантыкі слоў, назіранні над словам у кантэксце, этымалогіяй слова, вобразнымі рэсурсамі мовы. Вызначэнне ролі і сэнсу крылатых народных выслоўяў, ужыванне іх у маўленні. Знаёмсва з абрадавай культурай. Драматызацыя абрадавых гульняў і песень.
Подобные документы
Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Ознакомление с научной литературой, посвященной семантике лексических единиц в отечественном языкознании. Выделение своеобразия компонентов семантической структуры многозначного слова. Семантический анализ многозначного слова на материале слова fall.
курсовая работа [44,1 K], добавлен 18.09.2010Явление лексикализации внутренней формы слова. Лексикализация внутренней формы слова в текстах Цветаевой. Историзмы или устаревшие слова, неологизмы. Образование новых слов. Основной словарный фонд. Ядро словарного состава языка.
реферат [19,5 K], добавлен 09.10.2006Значение слова. Структура лексического значения слова. Определение значения. Объем и содержание значения. Структура лексического значения слова. Денотативный и сигнификативный, коннотативный и прагматический аспекты значения.
реферат [25,9 K], добавлен 25.08.2006Дослідження лінгвістики англійської мови. Опис і визначення таких понять як слово, зміна значення слова, полісемія, контекст. Використання цих одиниць при перекладі багатозначних слів на прикладі добутків відомих англійських і американських письменників.
курсовая работа [63,4 K], добавлен 14.06.2011Исторический характер морфологической структуры слова. Полное и неполное опрощение; его причины. Обогащение языка в связи с процессом переразложения. Усложнение и декорреляция, замещение и диффузия. Исследование исторических изменений в структуре слова.
курсовая работа [68,0 K], добавлен 18.06.2012Иноязычные слова в современной русской речи. Заимствования из тюркских, скандинавских и финских, из греческого, латинского и западноевропейских языков. Образование слов русского языка, речевая культура. Аграмматизмы, словобразвательные и речевые ошибки.
контрольная работа [35,5 K], добавлен 22.04.2009Определение прямого и переносного значений слов в русском языке. Научные термины, имена собственные, недавно возникшие слова, редко употребляемые и слова с узкопредметным значением. Основное и производные лексические значения многозначных слов.
презентация [958,3 K], добавлен 05.04.2012История происхождения слова "хлеб" и его лексическое значение. Исследование слов-родственников, синонимов и антонимов. Использование слова "хлеб" во фразеологических оборотах, рифмах, русском фольклоре, названиях кинофильмов и детском речевом творчестве.
контрольная работа [3,3 M], добавлен 13.04.2012Рассмотрение понятия и свойства слова. Изучение фонетической, семантической, синтаксической, воспроизводимой, внутренней линейной, материальной, информативной и других характеристик слова в русском языке. Роль речи в жизни современного человека.
презентация [83,8 K], добавлен 01.10.2014