Інтэртэкст у публіцыстычным маўленні

Аналіз месца, ролі, функцыянальнай прызначанасці інтэртэксту ў дыскурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі праз устанаўленне спецыфікі праяў інтэртэкстуальнасці ў публіцыстычным маўленні. Сістэма класіфікацыі ўласна інтэртэкстуальных сродкаў, іх відаў.

Рубрика Журналистика, издательское дело и СМИ
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 77,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Аўтарэферат

дысертацыі на саісканне вучонай ступені

кандыдата філалагічных навук

Інтэртэкст у публіцыстычным маўленні

па спецыяльнасці 10.01.10 - журналістыка

Зелянко Сяргей Віктаравіч

Мінск, 2012

Работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Навуковы кіраўнік: Іўчанкаў Віктар Іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Афіцыйныя апаненты: Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры журналістыкі УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

Елавік Алена Мікалаеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, рэдактар аддзела творчых праектаў газеты “7 дней”

Апаніруючая арганізацыя: НДУ “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

Абарона адбудзецца 3 мая ў 1400 гадзін на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.08 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4, аўд.407; тэлефон вучонага сакратара 259-70-24.

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Аўтарэферат разасланы “02" красавіка 2012 г.

Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Л.П. Саянкова

Рэзюмэ

Зелянко Сяргей Віктаравіч

Інтэртэкст у публіцыстычным маўленні

Ключавыя словы: алюзія, дыскурс СМІ, інтэртэкст, постмадэрнісцкая манера пісьма, прэцэдэнтны феномен, публіцыстычнае маўленне, сродкі масавай інфармацыі, рэмінісцэнцыя, цытата.

Мэта даследавання - вызначэнне месца, ролі і функцыянальнай прызначанасці інтэртэксту ў дыскурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі праз устанаўленне спецыфікі праяў інтэртэкстуальнасці ў сучасным публіцыстычным маўленні.

Метады даследавання: семантыка-стылістычны; кантэнт-аналіз друкаваных СМІ; дыскурсны аналіз; апісальны і частотна-статыстычны метады.

Атрыманыя вынікі і іх навізна. Упершыню распрацавана сістэма класіфікацыі ўласна інтэртэкстуальных сродкаў і іх відаў. Даказана генетычная здольнасць інтэртэксту ў выніку перманентнага неправамернага выкарыстання, у тым ліку і ў трансфармаваным выглядзе, да страты змястоўна-сэнсавых характарыстык прэтэксту, што вядзе да разбурэння ўнутрытэкставых сувязей у журналісцкім творы. Навукова абгрунтаваны крытэрыі ацэнкі інтэртэкстуальных адзінак як сэнсавых і структурных складнікаў медыятэксту.

Ступень выкарыстання. Вынікі даследавання рэалізаваны ў метадычных рэкамендацыях для журналістаў, рэдактараў і стыльрэдактараў, якія ўкараняюцца ў працу рэдакцый беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці, сямі часопісаў ДП “Выдавецтва "Пачатковая школа"”. Распрацаваная методыка правядзення рэдактарска-канцэптуальнага аналізу ўключэння ў структуру публіцыстычнага твора інтэртэксту адлюстравана ў змесце аўтарскага спецкурса “Інтэртэкст у публіцыстычным маўленні”, які выкладаецца студэнтам IV курса спецыяльнасці 1-23 01 10 “Літаратурная работа (рэдагаванне) ” на факультэце журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2008 года.

Галіна прымянення. Журналістыка, літаратуразнаўства, мовазнаўства, тэорыя і практыка рэдагавання, лінгвістыка публіцыстычнага тэксту.

Резюме

Зеленко Сергей Викторович

Интертекст в публицистической речи

Ключевые слова: аллюзия, дискурс СМИ, интертекст, постмодернистская манера письма, прецедентный феномен, публицистическая речь, средства массовой информации, реминисценция, цитата.

Цель исследования - определение места, роли и функционального предназначения интертекста в дискурсе печатных средств массовой информации через установление специфики проявления интертекстуальности в современной публицистической речи.

Методы исследования: семантико-стилистический; контент-анализ печатных СМИ; дискурсный анализ; описательный и частотно-статистический методы.

Полученные результаты и их новизна. Впервые разработана система классификации собственно интертекстуальных средств и их видов. Доказана генетическая способность интертекста в результате перманентного неправомерного использования, в том числе и в трансформированном виде, к потере содержательно-смысловых характеристик претекста, что ведет к разрушению внутритекстовых связей в журналистском произведении. Научно обоснованы критерии оценки интертекстуальных единиц как смысловых и структурных составляющих медиатекста.

Степень использования. Результаты исследования реализованы в методических рекомендациях для журналистов, редакторов и стильредакторов, которые внедряются в работу редакций белорусских средств массовой информации, в частности, семи журналов ГП “Издательство "Пачатковая школа"”. Разработанная методика проведения редакторско-концептуального анализа включения в структуру публицистического произведения интертекста отражена в содержании авторского спецкурса “Интертекст в публицистической речи”, который читается студентам IV курса специальности 1-23 01 10 “Литературная работа (редактирование) ” на факультете журналистики Института журналистики Белорусского государственного университета с 2008 года.

Область применения. Журналистика, литературоведение, языкознание, теория и практика редактирования, лингвистика публицистического текста.

Summary

Zelianko Siarhej Viktaravich

Intertext in Publicistic Speech

Key words: allusion, mass media discourse, intertext, postmodern manner of writing, precedent phenomena, publicistic speech, mass media, reminiscence, citation.

The study objective lies in determining intertextual functions within the print media discourse by identifying intertextual manifestations in modern journalism.

The methods implemented in the study include semantic and stylistic analysis, content analysis of print media, discourse analysis, description method as well as analysis of frequency statistics.

Obtained results and scholarly innovation. An original classification of intertextual means proper and their types has been elaborated. The study proves that intertextuality is genetically capable, when misused, as well as when a text transformation is performed, to lose the features of the original contents of the text. This loss can destroy intertextual links in journalistic writing. Moreover, the study provides criteria for assessing intertextual units regarded as constituents of text sense and text structure.

Grade of application. The results the study yielded have been implemented in practical guidelines for journalist, editors and copy editors, which get incorporated into the editorial work performed by Belarusian mass media, including the seven magazines published by “Pachatkovaya Shkola” publishing company (Republic of Belarus). The method of editorial and conceptual analysis of intertextual inclusion within journalistic writing elaborated in the study is also represented in the original elective course “Intertextuality in journalism” which has been taught by the author of the study to the 4th year students who have elected Literary and Editorial work as their main subject, at the Journalism Department of the Institute of Journalism of the Belarusian state University, since 2008.

Area of application. The Journalism, the Literary Criticism, the Linguistics, the Theory and Practice of Editorial Work, the Linguistics of Publicistic Text.

інтэртэкст публічнае маўленне

Уводзіны

Збор, апрацоўка, распаўсюджванне і ахова інфармацыі ў сістэме яе складаных і шматаспектных гісторыка-культурных праяў (у выглядзе друкаванага, электроннага, аўдыя-, відэапаведамлення) займаюць прэвалюючае месца ў шматлікіх сферах жыццядзейнасці чалавека і яго міжасобасных зносін. Журналіст як стваральнік і інтэрпрэтатар медыятэксту, па-першае, інфармуе і кансалідуе грамадства, па-другое, канструюе і рэпрэзентуе грамадскую думку, па-трэцяе, адлюстроўвае яе пераважна ў публіцыстычных творах. Адсюль вынікае значны інтарэс да публіцыстычнага тэксту як з боку вучоных-філолагаў, якія бачаць у ім складнік публіцыстычнага дыскурсу, так і звычайных рэцыпіентаў інфармацыі, якіх перш за ўсё цікавіць змястоўна-інфармацыйная напоўненасць журналісцкага паведамлення. З гэтага гледжання публіцыстычны твор (найвышэйшы від грамадска-палітычнай літаратуры) уяўляе сабой цікавы прадмет для навуковага вывучэння. Такім чынам, зварот да публіцыстычнага тэксту як да прадмета навуковага даследавання ў агульнафілалагічным, у прыватнасці, літаратуразнаўчым, семіятычным, лінгвістычным аспектах мэтазгодны і шматабяцальны.

Адной з асноўных асаблівасцей постсучаснага літаратурнага працэсу, і ўвогуле постмадэрнісцкага дыскурсу, з'яўляецца глабальная і шматвектарная інтэртэкстуалізацыя (насычэнне сэнсавых структур адных семіятычна-рытарычных сістэм (тэкстаў) элементамі (часткамі), цэлакупнасцямі або сукупнасцямі іншых семіятычна-рытарычных сістэм (тэкстаў)), што адзначаецца навукоўцамі з канца ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя. Гэтая з'ява выразна дэманструе працэс узнікнення, развіцця і ўкаранення новай манеры пісьма, у тым ліку і журналісцкага.

Даволі шырокая сфера распаўсюджанасці інтэртэкстуальнасці ў сучасных СМІ, а таксама спецыфіка функцыянавання “чужых” тэкстаў у журналісцкім творы прыводзяць да заканамернай патрэбы ў вывучэнні публіцыстычнага твора не як завершанай і закрытай для знешняга ўплыву і ўздзеяння (у гэтым выпадку чытацкага) складанай лінгвістычнай адзінкі (выніку разумова-маўленчай дзейнасці), а комплекснай з'явы камунікацыі і пазнання - дыскурсу.

Такім чынам, правядзенне дыскурснага аналізу генезісу і эвалюцыі тэорыі інтэртэкстуальнасці ў камунікатыўным аспекце падчас рэдактарска-канцэптуальнай характарыстыкі ўключэння ў структуру журналісцкага твора “чужога тэксту” дазволіць вывучыць частотнасць выкарыстання інтэртэксту ў публіцыстыцы як складніка структуры аўтарскага твора ў кантэксце канцэптуалізацыі рэчаіснасці СМІ, а таксама апісаць віды і формы інтэртэкстуальных адзінак, вызначыць функцыі, што выконвае інтэртэкст у аўтарскім матэрыяле, вылучыць аб'ектыўныя (навукова абгрунтаваныя з пазіцый сучаснай стылістыкі, тэорыі і практыкі рэдагавання, лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту, псіхалінгвістыкі) крытэрыі карэктнага ўжывання “тэкстаў у тэкстах" на карысць наладжвання дыялагічных адносін у аўтарска-чытацкай дыхатаміі.

У практыцы сучасных СМІ прэвалюе забаўляльна-інфармацыйны аспект рэпрэзентацыі рэчаіснасці, што прыводзіць да стварэння матэрыялаў з дамінантным карнавальным, гульнёва-ёрніцкім пачаткам, калі на першы план выходзіць не тое, пра што гаворыцца, а тое, як пра гэта паведамляецца, а інтэртэкстуальныя адзінкі становяцца будаўнічым матэрыялам, які дазваляе лёгка прывабіць чытача і ўтрымліваць яго ўвагу. У кантэксце праблематыкі існавання сучаснага медыядыскурсу пытанне ўключэння інтэртэксту ў журналісцкі твор не распрацавана, таму інтэртэкстуальныя адзінкі як складнікі структуры публіцыстычнага тэксту з'яўляюцца актуальным прадметам навуковага аналізу і вывучэння.

Актуальнасць тэматыкі дысертацыйнага даследавання вызначаецца важнасцю выяўлення асаблівасцей функцыянавання інтэртэксту ў публіцыстычным маўленні, а таксама пошуку аптымальных шляхоў выйсця з сітуацыі, якая склалася ў сучасным медыядыскурсе, калі “чужы" тэкст у журналісцкім творы можа дамінаваць над аўтарскім, што прыводзіць да нейтралізацыі інфармацыі, або яе сэнсавай “прафанацыі" (неразумення / няправільнага разумення), у выніку чаго адбываецца частковае ці поўнае разбурэнне камунікатыўных сувязей паміж удзельнікамі дыялогу (палілогу).

Вызначэнне асноўных характарыстык журналісцкага тэксту (у дачыненні да набыткаў тэорыі інтэртэкстуальнасці), якія базіруюцца на сукупнасці лінгвістычных, інфармацыйна-камунікатыўных і прагматычных параметраў яго існавання, паспрыяе асэнсаванню дынамічных працэсаў у мове СМІ ў канцы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя; дапаможа апісаць і абгрунтаваць асобныя пазіцыі тэорыі тэксту, лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту, стылістыкі, тэорыі рэдагавання (рэдактарска-канцэптуальны аналіз уключэння ў структуру публіцыстычнага твора інтэртэксту), высветліць шматстайныя сувязі інтэртэксту ў сістэме яго ўнутранай і вонкавай арганізацыі.

Агульная характарыстыка працы

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі. Работа выканана на кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў межах навукова-даследчай работы кафедры “Журналісцкі тэкст у лінгвістычнай парадыгме" (шыфр НДР: 070 (043.3) + +808.26 (043.3) +8.2.08 (043.3)).

У дысертацыі выкарыстаны матэрыялы, атрыманыя падчас выканання навукова-даследчай работы па гранту Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Інтэртэкстуальнасць: тыпалагічныя і індывідуальныя мадыфікацыі публіцыстычнага маўлення” (код тэмы - 860/93; № дзяржрэгістрацыі - 20080808; шыфр НДР: 070. (043.3) +808.26 (043.3)), а таксама пры ўдзеле ў выкананні калектыўнай навукова-даследчай работы “Мова і стыль сродкаў масавай інфармацыі на сучасным этапе" (код тэмы - 944/93; № дзяржрэгістрацыі - 1000128; шыфр НДР: 070. (043.3) + +808.26 (043.3)).

Мэта і задачы даследавання. Мэта дысертацыйнага даследавання - вызначэнне месца, ролі і функцыянальнай прызначанасці інтэртэксту ў дыскурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі праз устанаўленне спецыфікі праяў інтэртэкстуальнасці ў сучасным публіцыстычным маўленні.

Дасягненне пастаўленай мэты прадугледжвае вырашэнне наступных агульных і прыватных задач:

вызначыць сукупнасць аб'ектыўных прынцыпаў вылучэння інтэртэкстуальных сродкаў, іх відаў, а таксама форм і тыпаў інтэртэкстуальнасці;

выявіць асноўныя заканамернасці і шляхі развіцця публіцыстычнага маўлення ў постмадэрнісцкім дыскурсе;

акрэсліць крытэрыі ацэнкі інтэртэкстуальных элементаў, уключаных у публіцыстычны твор;

кваліфікаваць праблему выкарыстання інтэртэкстуальных элементаў журналістамі ў публіцыстычных матэрыялах з гледжання тэорыі і практыкі рэдагавання;

правесці рэдактарска-канцэптуальны аналіз уключэння інтэртэкстуальных адзінак у структуру публіцыстычнага твора.

Аб'ект дысертацыйнага даследавання - публіцыстычнае маўленне як складнік дыскурсу друкаваных беларускіх СМІ.

Прадметам вывучэння і апісання ў дысертацыйным даследаванні з'яўляецца інтэртэкст - адзін з найбольш распаўсюджаных эмацыянальна-вобразных сродкаў і структурна-кампазіцыйных прыёмаў пабудовы сучаснага медыятэксту, што разам з іншымі экстра - і інтралінгвістычнымі фактарамі, якім падпарадкоўваецца журналісцкая дзейнасць, рэгламентуе працяканне працэсаў яго (публіцыстычнага тэксту) функцыянавання, успрымання і інтэрпрэтацыі.

Выбар аб'екта і прадмета даследавання абумоўлены пашыранай інтэртэкстуалізацыяй публіцыстычнага маўлення як адной з характарыстык сучаснай манеры журналісцкага пісьма.

Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону

Эклектычнасць метадаў і рознабаковасць навуковых падыходаў, якія пануюць у галіне даследаванняў тэорыі інтэртэкстуальнасці, прыводзіць да збыткоўнага і неўпарадкаванага напаўнення яе дэфінітыўна-паняційнай базы, што перашкаджае яе тэарэтычнаму асэнсаванню і практычнаму ўвасабленню. Патрабуе дакладнага дэфініравання сістэма класіфікацыі ўласна інтэртэкстуальных сродкаў (цытат, алюзій, рэмінісцэнцый і прыёму інтэрстылёвага таніравання) і іх відаў; неабходна тэрміналагічнае размежаванне з'явы інтэртэкстуальнасці і генетычна роднасных ёй з'яў (метатэкстуальнасці, паратэкстуальнасці, архітэкстуальнасці і гіпертэкстуальнасці) і іх фармальных праяў.

Перлакутыўны эфект журналісцкай дзейнасці знаходзіцца пад перманентным уплывам такіх фактараў, як прызначанасць тэкстаў СМІ для масавай аўдыторыі і іх шырокая распаўсюджанасць; аператыўнасць, перыядычнасць і рэгулярнасць стварэння і выхаду ў свет медыятэкстаў; дубліраванне і валентнасць зместу паведамленняў; калектыўнае аўтарства; сацыяльная неаднароднасць чытацкай аўдыторыі; дэмакратызацыя грамадства, якія апасродкуюць з'яўленне ў сучаснай журналістыцы постмадэрнісцкай манеры пісьма. Адной з галоўных яе характарыстык з'яўляецца пашыраная інтэртэкстуалізацыя сучаснага публіцыстычнага маўлення, якая можа як станоўча, так і негатыўна ўплываць на працэсы дэкадзіравання і інтэрпрэтацыі паведамлення чытачом (слухачом, гледачом).

У выніку перманентнага і неабгрунтаванага выкарыстання ў медыятэкстах, у тым ліку і ў трансфармаваным выглядзе, а таксама клішыравання інтэртэксты пераўтвараюцца ў сімулякры, якія пры сваім знешнім (фармальным) падабенстве да арыгінальнага першаснага тэксту не ўтрымліваюць у сабе яго змястоўна-сэнсавых характарыстык. Гэтая акалічнась спараджае страту інтэртэкстам ілакутыўных сіл, што не дазваляе яму наладзіць з кантэкстам (медыятэкстам, які яго прымае) унутрытэкставых і пазатэкставых (міжтэкставых і міждыскурсных) сувязей і адпаведна перадаць рэцыпіенту (нават пры распазнаванні “чужога" тэксту) імпліцытнага значэння прэтэксту.

На падставе вывучэння прэцэдэнтных феноменаў (выказванняў, імёнаў, сітуацый і тэкстаў), да якіх звяртаецца супрацоўнік СМІ пры стварэнні медыятэксту, мэтазгодна праводзіць аналіз светапогляднага стаўлення журналіста да ўласнага твора і акаляючай рэчаіснасці, ствараць яго маўленчы партрэт. Характарыстыка ідыястылю выдання, кожнага канкрэтнага журналіста дазваляе выявіць, наколькі часта пэўны інтэртэкстуальны элемент сустракаецца ў сучасным публіцыстычным дыскурсе (у канкрэтным СМІ), наколькі ён захаваў і ці можа рэалізаваць свае экспрэсіўныя здольнасці, што ў сваю чаргу спрашчае працэс карэкціроўкі стылістычнага рэгістра медыятэксту.

Пашыранасць выкарыстання інтэртэкстуальных адзінак у сучасным публіцыстычным маўленні патрабуе наяўнасці дакладна распрацаванай методыкі навуковай ацэнкі ўключэння ў структуру журналісцкага твора “чужых” тэкстаў. На падставе аналізу пазіцыянавання “чужога" тэксту ў аўтарскім, ацэнкі маркёраў інтэртэкстуальнага ўключэння, вызначэння мэт выкарыстання інтэртэкстуальных адзінак у медыятэксце і іх функцыянальнай характарыстыкі, а таксама прагназавання ўзаемадзеяння медыятэксту магчыма праводзіць рэдактарска-канцэптуальны аналіз інтэртэкстуальных украпін як структурна-кампазіцыйных і змястоўна-сэнсавых адзінак журналісцкага твора.

Асабісты ўклад саіскальніка. Дысертацыя ўяўляе сабой самастойнае навуковае даследаванне, усе вынікі і абагульненні якога апублікаваны ў працах аўтара. Падчас выканання даследавання на асабіста выбраным і сістэматызаваным фактычным матэрыяле (каля 3000 ілюстрацый інтэртэкстуальных уключэнняў у структуру публіцыстычнага твора з матэрыялаў сучасных беларускіх друкаваных СМІ) былі выяўлены асноўныя заканамернасці і шляхі развіцця публіцыстычнага маўлення ў постмадэрнісцкім дыскурсе; праведзены рэдактарска-канцэптуальны аналіз уключэння ў структуру публіцыстычнага твора інтэртэкстуальных адзінак; апісаны прынцыпы вылучэння інтэртэкстуальных сродкаў, іх відаў, форм і тыпаў інтэртэкстуальнасці.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Поўны тэкст дысертацыі быў абмеркаваны на пасяджэнні кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пратакол № 3/11-12 ад 30.09.2011 г.). Асноўныя палажэнні дысертацыі дакладваліся на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях: “Беларуская журналістыка-2006" (Мінск, 21 крас., 2006); “Рэгіянальная прэса: традыцыі, вопыт, перспектывы" (Мінск, 27 кастр., 2007); “Журналістыка-2007: надзённыя праблемы. Перспектывы" (Мінск, 6-7 сн., 2007); “Журналістыка-2008: стан, праблемы і перспектывы" (Мінск, 11-12 сн., 2008); “Журналістыка-2009: стан, праблемы і перспектывы" (Мінск, 3-4 сн., 2009); “Журналистика в 2008 году: Общественная повестка дня и коммуникативные практики СМИ" (Масква, 9-11 лют., 2009); “Молодежь XXI века - будущее Российской науки" (Растоў-на-Доне, 18-21 мая, 2009); “Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў" (Мазыр, 22-23 крас., 2010); “Молодежь XXI века - будущее Российской науки" (Растоў-на-Доне, 17-20 мая, 2010); “Журналістыка-2010: стан, праблемы і перспектывы" (Мінск, 8-9 сн., 2010); “Журналістыка-2011: стан, праблемы і перспектывы" (Мінск, 8-9 сн., 2011).

Апублікаванасць вынікаў. Асноўныя палажэнні і вынікі дысертацыйнага даследавання адлюстраваны ў 23 навуковых працах саіскальніка, у тым ліку 5 артыкулах, апублікаваных у рэцэнзуемых навуковых часопісах (2,23 аўтарскіх аркушы), 5 - у зборніках навуковых прац (1,29 аўтарскага аркуша), 11 - у зборніках матэрыялаў і тэзісаў навуковых канферэнцый (1,77 аўтарскага аркуша), 2 - у іншых навуковых выданнях (0,55 аўтарскага аркуша). Агульны аб'ём апублікаваных прац па тэме дысертацыі склаў 5,84 аўтарскіх аркушаў.

Структура і аб'ём дысертацыі
Дысертацыя складаецца з уводзінаў, спісу ўмоўных абазначэнняў і скарачэнняў, агульнай характарыстыкі работы, трох глаў, якія ўтрымліваюць 7 малюнкаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу (спіс выкарыстаных крыніц - 194 пазіцыі, спіс публікацый саіскальніка - 23 пазіцыі) і дадатку. Агульны аб'ём дысертацыі складае 218 старонак, з якіх ілюстрацыі займаюць 2 старонкі, дадатак - 89 старонак.

Асноўны змест дысертацыі

У першай главе “Экстралінгвістычная сутнасць інтэртэкстуальнага эфекту журналісцкай дзейнасці" даецца апісанне гісторыка-культурнага фону актуалізацыі інтэртэксту ў эпоху постмадэрнізму, аналізуюцца праявы постмадэрнісцкай манеры пісьма ў публіцыстыцы, вызначаюцца асаблівасці рэцэпцыі публіцыстычнага твора ў эпоху постсучаснасці, разглядаюцца экстра - і інтралінгвістычныя перадумовы ўзнікнення тэорыі інтэртэкстуальнасці.

Эпоха постмадэрну мае наступныя тыпалагічныя характарыстыкі і прыкметы: перагляд канцэпцыі ідэі самакаштоўнасці асобы і бязмежных магчымасцей розуму; распаўсюджанне містыцызму; інтарэс да ўсяго пазанавуковага і калянавуковага; прыход поліцэнтрызму на змену еўропацэнтрызму; актуалізацыя экалагічных і сацыяльных пытанняў; пераацэнка каштоўнасцей эпохі мадэрну. Як светапогляднай канцэпцыі ўспрымання эпохі постмадэрну ўласцівы сэнсава-знакавая і катэгарыяльная стракатасць, накіраванасць на глабальную плюральнасць; устаноўка на ўспрыманне рэчаіснасці ў якасці хаатычна фрагментарнай і семіятызаванай са своеасаблівым “стылем мыслення”; кпліва-здзеклівае, іранічна-ёрніцкае стаўленне індывіду да рэальнасці.

У постсучасным дыскурсе погляд на асобу стваральніка тэксту пераасэнсоўваецца, увага з творчай індывідуальнасці аўтара пераакцэнтоўваецца на яго твор. Успрымальнік жа тэксту (чытач) можа адвольна інтэрпрэтаваць тэкст. У сітуацыі постмадэрну парушаюцца камунікатыўны і прагматычны прынцыпы функцыянавання публіцыстычнага тэксту, калі кожны з рэцыпіентаў разумее сэнс паведамлення ў залежнасці ад пазамоўных фактараў яго ўспрымання, у выніку чаго дыялагічныя сувязі паміж журналістам і чытачом губляюцца, а камунікатыўная мэта іх наладжвання не дасягаецца.

Узнікненне тэорыі інтэртэкстуальнасці абумоўлена вялікім аб'ёмам эмпірычнай інфармацыі, назапашанай да пачатку - сярэдзіны ХХ ст.: войны і рэвалюцыі, геаграфічныя адкрыцці, тэхнічныя вынаходніцтвы, інавацыйныя навуковыя і сацыяльныя тэорыі, глабалізацыйныя, палітычныя і грамадскія міграцыйна-эміграцыйныя працэсы, развіццё міжнародных сувязей, актуалізацыя экалагічных пытанняў і г. д. Пры распрацоўцы тэорыі, у аснову якой Ю. Крысцевай пакладзены ідэі “дыялагічнага (чужога) слова (голасу) ” М. Бахціна, рэдуплікуецца абумоўленасць існавання дыялагічных (полілагічных) адносін паміж рознымі дыскурсамі.

Росквіт усеагульнай інтэртэкстуальнасці як дыялогу твораў сусветнай культуры стаў адметнай рысай постмадэрнізму. Цытаванне з'яўляецца асаблівасцю постсучаснага літаратурнага, у тым ліку і публіцыстычнага, дыскурсу і адной з галоўных характарыстык постмадэрнісцкай манеры пісьма разам з рэалістычнай выяўленчасцю і фантасмагарычнасцю, мастацкасцю і навуковасцю, побытавай апісальнасцю і філасафічнасцю, сур'ёзнасцю і іранічнасцю, традыцыйнасцю і тэхналагічнасцю, рацыяналістычнасцю і містычнасцю, вострай палітызаванасцю і эратычнасцю, строгай аналітычнасцю і гульнёвым пачаткам, сінкрэтызмам заходняй і ўсходняй культур.

Высокачастотнымі сёння з'яўляюцца выпадкі неапраўданага прымянення інтэртэксту, калі яго выкарыстанне мяжуе з парушэннем прафесійнай этыкі журналіста, што яўна выражаецца ў непрыхаваным сарказме, ёрнічанні, здзеку.

У даследаваннях з'явы інтэртэкстуальнасці ў творах культуры вызначана праблемнае поле: вылучэнне функцый інтэртэксту ў аўтарскім тэксце; размежаванне з'явы інтэртэкстуальнасці на чытацкую (даследчую) і аўтарскую, знешнюю і ўнутраную, кодавую і тэкставую, вербальную і невербальную, вертыкальную і гарызантальную, рэферэнцыяльную і тэкстатыпалагічную; класіфікацыя тыпаў інтэртэкстуальнасці; вызначэнне відаў інтэртэкстуальных адзінак; аналіз і характарыстыка роляў аўтара і чытача пры стварэнні, трансляцыі і рэцэпцыі твора; даследаванне тэксту-інтэрпрэтанта, праз асэнсаванне якога адбываецца чытацкае разуменне функцыі ўключэння інтэртэксту ў аўтарскі тэкст.

Творчую дзейнасць супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі сёння апасродкуюць, акрамя інтралінгвістычных, і экстралінгвістычныя фактары: прызначанасць тэкстаў СМІ для масавай аўдыторыі і іх шырокая распаўсюджанасць; аператыўнасць, перыядычнасць і рэгулярнасць іх стварэння і выхаду ў свет; дубліраванне і валентнасць зместу інфармацыйных паведамленняў; калектыўнае аўтарства і інтэртэкстуальнасць; неаднароднасць чытацкай аўдыторыі; дэмакратызацыя грамадства і інш.

Другая глава “Інтэртэкстуальнасць: трансфармацыя творчай манеры пісьма журналіста” прысвечана апісанню тыпалагічных характарыстык і крытэрыяў класіфікацыі інтэртэкстуальных прыёмаў (цытат, алюзій, рэмінісцэнцый, прыёму інтэрстылёвага таніравання) і іх відаў, характарыстыцы прэцэдэнтных феноменаў у дыскурсе беларускіх СМІ, вывучэнню інтэртэксту як прыёму арганізацыі сучаснага публіцыстычнага твора.

Адным з эфектыўных і да апошняга часу найбольш распаўсюджаных эмацыянальна-вобразных сродкаў пабудовы публіцыстычнага тэксту з'яўляецца яго інтэртэкстуалізацыя: увядзенне ў аўтарскі твор “чужога" тэксту або яго часткі, экспліцытная або імпліцытная спасылка на твор іншага аўтара, згадванне шырока вядомых чытацкай аўдыторыі (прэцэдэнтных) імёнаў, гістарычных дат і сітуацый, выкарыстанне абсцэнных, жаргонных і іншых лексем абмежаванага ўжытку.

Сёння ў філалагічнай навуцы адсутнічае адзінае гледжанне на праблему класіфікацыі інтэртэкстуальных адзінак, форм і тыпаў інтэртэкстуальнасці, відаў інтэртэксту. Вучоныя для вырашэння азначаных пытанняў спрабуюць прымяняць аўтарска-чытацкую канцэпцыю, набыткі тэорыі перакладу і герменеўтыкі, аналіз асобасных уласцівасцей стваральніка паведамлення і яго ўспрымальніка, вывучаюць унутрымоўныя і пазамоўныя фактары ўтварэння тэксту, тыпалагічныя ўзаемасувязі прэтэксту і тэксту-рэцыпіента, характарыстыкі прэцэдэнтнасці і ўзаемаўплыву адных стылёвых кірункаў на іншыя. Падобная эклектычнасць метадаў прыводзіць да збыткоўнага напаўнення дэфінітыўнай базы тэорыі інтэртэкстуальнасці, што адмоўна адбіваецца на працэсе яе канчатковай фармулёўкі і, як вынік, прыпыняе яе далейшае развіццё.

Прафесійнае, апраўданае выкарыстанне прэцэдэнтных феноменаў дазваляе супрацоўніку СМІ дасягнуць не толькі кантактаўстанаўляльнага і перлакутыўнага эфектаў журналісцкай дзейнасці, але і семантычнага, што станоўча адбіваецца на камунікатыўных якасцях медыятэксту, у той час як неабгрунтаваныя спасылкі на прэцэдэнтныя імёны, выказванні, тэксты і сітуацыі перагрувашчваюць публіцыстычны твор другаснай інфармацыяй, якая перашкаджае ўспрыманню паведамлення чытачом.

Цытата (трансфармаваная і ўласна цытата), алюзія (айкуменічная, антрапанімічная, астранімічная, гідранімічная, заанімічная, сітуацыйная, тапанімічная, тэанімічная, урбанімічная, хрананімічная), рэмінісцэнцыя (імпліцытная і экспліцытная) і прыём інтэрстылёвага таніравання (інтэрстылёвыя ўкрапіны і інтэрлексемы) з'яўляюцца ўласна відамі інтэртэксту. Іншыя прыклады выкарыстання “чужога" тэксту ў аўтарскім або лічацца праявамі асноўных відаў інтэртэкстаў - цытацыі (плагіят, псеўдацытата, пастыш, цэнтон, аплікацыя і г. д.), або маюць дачыненне да сумежных лінгвістычных з'яў (архі-, гіпер-, мета-, паратэкстуальнасці).

Цытата з'яўляцца элементным складнікам прэцэдэнтнага тэксту ў журналісцкім творы. Найчасцей крыніцамі цытат у СМІ бываюць словы і афарызмы сусветна вядомых пісьменнікаў, тэксты песень, анекдоты, рэкламныя слоганы, выказванні літаратурных і кінагерояў, прамовы палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, вучоных і военачальнікаў, іншых гістарычных асоб. Чужы тэкст пры цытаванні можа захоўваць сваё першапачатковае значэнне ці мадыфікавацца станоўча-іранічна ці з негатыўна-ёрніцкім адценнем. Значнай трансфармацыі ў медыятэкстах падлягаюць найбольш вядомыя афарызмы.

Рэмінісцэнцыя ў медыятэксце выкарыстоўваецца з мэтай пераймання або паўтарэння пэўных літаратурных матываў і сюжэтных ліній, параўнання падзей, характараў і лёсаў персанажаў з прэцэдэнтных для журналіста крыніц з жыццёвымі абставінамі рэальных герояў-сучаснікаў, што апісваюцца і аналізуюцца ў публіцыстычным матэрыяле, развіцця традыцыі, узбагачэння сэнсу артыкула дадатковай інфармацыяй. Неапраўданае выкарыстанне рэмінісцэнцыі перашкаджае адэкватнаму ўспрыманню любога медыятэксту, у тым ліку і публіцыстычнага артыкула.

Алюзія ў сістэме яе шматаспектных праяў з'яўляецца самым распаўсюджаным з усіх інтэртэкстуальных прыёмаў наладжвання дыялагічнай сувязі паміж журналістам і чытачом. З-за сваёй канкрэтна-намінатыўнай спецыфікі астранімічная, гідранімічная, тапанімічная, урбанімічная і хрананімічная алюзіі, як правіла, не маюць сутворчага элементу, але іх выкарыстанне дапамагае журналісту зрабіць паведамленне больш зразумелым і адназначным, выключыць магчымае двоечытанне. У той жа час айкуменічная, антрапанімічная, заанімічная, сітуацыйная і тэанімічная алюзіі, у сваёй большасці, валодаюць патэнцыйнай кантэкстуальнасцю, што дазваляе выкарыстоўваць іх для стварэння пэўных асацыяцый і канатацый, патрэбнага каларыту, умоў для ўключэння чытача ў моўную гульню.

Сутнасць прыёму інтэрстылёвага таніравання заключаецца ва ўключэнні ў журналісцкі тэкст лексікі абмежаванага ўжытку з мэтай аднаўлення ў журналісцкім тэксце пэўных рэалій жыцця. У выніку падзеі, якія аналізуюцца ў публіцыстычным матэрыяле, атрымліваюць адпаведнае вербальнае ўвасабленне “чужога голасу”, як бы з вуснаў героя публікацыі - прадстаўніка субкультуры, контркультуры. Чытачам журналіст не прапаноўвае ўласнае гледжанне на ўзнятую праблему, а дае ёй эмацыянальна-ацэначную інтэрпрэтацыю з адценнямі іроніі, сарказму, здзіўлення, кпінаў і г. д.

У трэцяй главе “Карэкціроўка стылістычнага рэгістра медыятэксту" апісваецца методыка правядзення рэдактарска-канцэптуальнага аналізу інтэртэкстуальных адзінак у публіцыстычным маўленні, абгрунтоўваюцца крытэрыі ацэнкі інтэртэкстуальных адзінак у структуры журналісцкага твора: ідэнтыфікацыя інтэртэкстуальнага прыёму і яго віду; пазіцыяванне “чужога" тэксту ў аўтарскім; наяўнасць / адсутнасць маркёраў інтэртэкстуальнага ўключэння; вызначэнне мэт выкарыстання інтэртэксту (трансфармацыя “чужога" тэксту, парадзіраванне інтэртэкстуальнай адзінкі, імітацыя прэтэкставага матэрыялу, палеміка з прэцэдэнтным аўтарам, развіццё папярэдняй традыцыі, узбагачэнне сэнсу аўтарскага матэрыялу, нейтралізацыя сэнсу інтэртэксту); функцыянальная характарыстыка інтэртэксту; вылучэнне інтэртэкстуальных штампаў у медыятэксце; прагназаванне ўзаемадзеяння медыятэксту і інтэртэксту.

Пазіцыі, якую займае “чужы" тэкст у аўтарскім (рубрыкі і падрубрыкі, загаловак, падзагаловак, лід, аўтарскі тэкст, постпазіцыя - заключная частка), дэманструе, наколькі частотным, тэкстаўтваральным і канцэптуальна арганізуючым уяўляецца інтэртэкст у стратэгіі і тактыцы падачы матэрыялаў канкрэтным СМІ.

У залежнасці ад інтэнцый журналіста пры выкарыстанні інтэртэкстуальнага матэрыялу ў публіцыстычным творы “чужы" тэкст можа вылучацца розным чынам або быць немаркіраваным. Двукоссе выконвае сігнальную функцыю, актуалізуе ўвагу чытача на тэкставай анамаліі, якой з'яўляецца інтэртэкст. Сустракаюцца ў сучасных друкаваных СМІ і сінкрэтычныя формы вылучэння інтэртэксту, калі журналіст для дэманстрацыі ўжывання “чужога" тэксту акрамя двукосся выкарыстоўвае спасылку на ўласнае ці творчае імя аўтара прэцэдэнтнага тэксту, а таксама згадвае прэтэкст. Журналіст можа графічна і вербальна не адзначаць прысутнасць “чужога" тэксту ва ўласным творы, разлічваючы на папулярнасць выкарыстанага выслоўя. Працэнт немаркіраваных “чужых” тэкстаў у журналісцкіх матэрыялах значна пераважае колькасць дакладна аформленых з рэдактарскага гледжання інтэртэкстуальных уключэнняў. З экстралінгвістычных фактараў, што абумоўліваюць дзеянне журналісцкага тэксту, у наяўнасці падобнай з'явы ў сучасным публіцыстычным дыскурсе можна назваць аператыўнасць і калектыўнае аўтарства ў стварэнні медыятэксту. Унутрымоўным фактарам выкарыстання інтэртэксту ў журналісцкім творы без актуалізацыі яго наяўнасці можна лічыць постмадэрнісцкую манеру пісьма з яе гульнёвым пачаткам.

Аналіз функцыянавання інтэртэксту ў сучасных беларускіх СМІ дазволіў вылучыць наступныя мэты яго ўвядзення ў журналісцкі тэкст: трансфармацыя “чужога" тэксту; парадзіраванне інтэртэкстуальнай адзінкі; імітацыя прэтэкставага матэрыялу; палеміка з прэцэдэнтным аўтарам; развіццё папярэдняй традыцыі; узбагачэнне сэнсу аўтарскага матэрыялу; нейтралізацыя сэнсу інтэртэксту. Вынік праверкі і ўдакладнення адпаведнасці інтэнцый журналіста па выкарыстанні інтэртэкстуальных адзінак і іх рэалізацыі ў публіцыстычным творы можа быць як станоўчым, калі падстаўна даказваецца мэтазгоднасць уключэння “чужога" тэксту ў структуру аўтарскага, так і адмоўным, калі немагчыма выявіць і абгрунтаваць з гледжання тэорыі і практыкі рэдагавання лагічных, сюжэтных, кампазіцыйных і іншых падстаў для інтэртэкстуалізацыі медыятэксту

Вызначэнне функцый, якія выконвае інтэртэкст у медыятэксце, дазваляе прааналізаваць светапогляднае стаўленне журналіста да ўласнага твора і рэчаіснасці. Аналіз спецыфікі функцыянавання ў сучасных беларускіх СМІ інтэртэкстуальных адзінак дазволіў выявіць іх поліфункцыянальную прыроду. Гэта значыць, што “чужы" тэкст у структуры аўтарскага здольны адначасова праяўляць уласцівасці і выступаць у якасці структурнай, кампазіцыйнай і сэнсавай адзінкі медыятэксту, спараджаць кантактныя ўнутры-, міжтэкставыя і міждыскурсныя сувязі, удзельнічаць у наладжванні дыялагічных (полілагічных) адносін як паміж роднаснымі, так і разнароднымі знакава-рытарычнымі сістэмамі, тлумачэннем чаго можа быць анталагічная шматзначнасць і шматвектарнасць інтэртэксту як культурна-лінгвістычнай з'явы, яго генетычная плюральнасць.

Медыятэксту ўласціва сорбцыя разнастайных сродкаў моўнай выразнасці. Аднак пры беспадстаўным тыражаванні вобразныя і экспрэсіўныя маўленчыя сродкі пераўтвараюцца ў штамп. Гэта тычыцца і інтэртэкстуальных адзінак. Прыцягненне ўвагі рэцыпіента інфармацыі да артыкула, тэле - або радыёперадач, увогуле да пэўнага сродку масавай інфармацыі - адна з галоўных задач медыябізнесу. Дасягаецца такая рэакцыя аўдыторыі, як паказвае практыка, у тым ліку і кідкімі інтэртэкстуальнымі загалоўкам, захапляльнымі назвамі рубрык тэле - і радыёпраграм, у аснову якіх кладзецца “чужы" тэкст. Паўторы і самапаўторы (у тым ліку і пры ўжыванні інтэртэксту) - адна з характэрных прыкмет постмадэрнісцкай манеры журналісцкага пісьма. Журналісты спрабуюць здзівіць чытача, прыцягнуць і засяродзіць ўвагу на артыкуле шляхам выкарыстання ў апошнім інтэртэксту, але наладжвання і падтрымкі кантакту паміж рэцыпіентам інфармацыі, журналістам і культурным кантэкстам, які ўзнікае ў артыкуле, можа не адбыцца.

Апошнім этапам правядзення рэдактарска-канцэптуальнага аналізу ўключэння ў структуру публіцыстычнага твора інтэртэксту з'яўляецца апісанне верагоднаснага механізму ўзаемадзеяння інтэртэксту і медыятэксту і наступная, пры неабходнасці, карэкціроўка журналісцкага тэксту. Працэдура засноўваецца на выніках аналізу арганічнасці / неарганічнасці карцін свету донара (крыніцы) і рэцыпіента інфармацыі, на падставе чаго вызначаецца ступень адпаведнасці / неадпаведнасці інтэнцый журналіста пры выбары канкрэтных інтэртэкстуальных адзінак або адмове ад іх выкарыстання пэўным схемам, сцэнарыям, чаканням і патэнцыйным ведам рэцыпіента.

Распрацаваная методыка дазваляе ў значнай ступені ўдасканаліць журналісцкі тэкст з гледжання правамернасці выкарыстання інтэртэкстуальных адзінак, якія ў пэўных выпадках могуць ствараць не закладзеныя аўтарам сэнсавыя структуры і псеўдарэаліі, перашкаджаць успрымальніку інфармацыі зразумець пададзены факт або падштурхнуць да памылковай яго інтэрпрэтацыі ці нават прафанацыі.

Заключэнне

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
1. Дэфінітыўна-паняційная база тэорыі інтэртэкстуальнасці на сёння характарызуецца збыткоўным і неўпарадкаваным напаўненнем. У рабоце вылучаны і апісаны экстра - і інтралінгвістычныя перадумовы ўзнікнення тэорыі інтэртэкстуальнасці, праведзена тэрміналагічнае размежаванне з'явы інтэртэкстуальнасці і генетычна роднасных ёй лінгвістычных з'яў (метатэкстуальнасці, паратэкстуальнасці, архітэкстуальнасці і гіпертэкстуальнасці) і іх фармальных праяў, што павінна ў значнай ступені паспрыяць далейшаму тэарэтычнаму вывучэнню і практычнаму апісанню з'явы інтэртэкстуальнасці ў разнапланавых навуковых дыскурсах (лінгвістычным, філасофскім, культуралагічным і г. д.).
Упершыню на падставе функцыянальна-сэнсавых характарыстык і спецыфікі фармальнага (вербальнага) праяўлення ў структуры аўтарскага (публіцыстычнага) тэксту інтэртэкстуальных адзінак распрацавана сістэма класіфікацыі ўласна інтэртэкстуальных сродкаў і іх відаў: алюзіі (айкуменічная, антрапанімічная, астранімічная, гідранімічная, заанімічная, сітуацыйная, тапанімічная, тэанімічная, урбанімічная і хрананімічная); рэмінісцэнцыі (імпліцытная і экспліцытная); прыёму інтэрстылёвага таніравання (інтэрстылёвыя ўкрапіны і інтэрлексемы); цытаты (трансфармаваная і ўласна цытата) [4; 6; 12; 14; 18; 19].
2. Дыскурс сучасных беларускіх сродкаў масавай інфармацыі характарызуецца дзвюма антаганістычнымі ўстаноўкамі: вылучэннем у медыятэксце суб'ектыўнага аўтарскага “я” (творчай індывідуальнасці журналіста) пры падачы і інтэрпрэтацыі пэўнага факта і актыўным выкарыстаннем “чужых” тэкстаў, уключэннем у структуру ўласнага твора дакладных і завуаляваных спасылак на сацыяльныя коды і культурныя знакі.
Прафесійная дзейнасць творчых супрацоўнікаў СМІ па сборы, апрацоўцы і трансляцыі аўдыторыі інфармацыі апасродкавана шэрагам экстра - і інтралінгвістычных фактараў, якія абумоўліваюць існаванне ў журналістыцы постмадэрнісцкай манеры пісьма як асаблівасці развіцця сучаснага публіцыстычнага маўлення. Адметнай характарыстыкай апошняй з'яўляецца пашыранае выкарыстанне ў сучасным медыядыскурсе разнастайных інтэртэкстуальных адзінак, ілакутыўная сіла якіх праяўляецца ў двайным кадзіраванні зместу паведамлення (гульня з рознымі сэнсамі, з якіх самы непадрыхтаваны спажывец інфармацыі счытвае толькі “верхні”, відавочны і дасціпны пласт); пераадольванні разнастайных межаў, умоўнасцей, як жанрава-стылёвых, так і канцэптуальна-светапоглядных, этычна-эстэтычных (перш за ўсё, барацьба з бінарнасцю “добра / дрэнна”, “правільна / няправільна”, а значыць, - і спроба выхаду за межы дуальнай логікі); іроніі, сарказме, ёрніцтве (як спосабах інтэрпрэтацыі рэальнасці і сродках барацьбы з ёю, дыстанцыравання ад рэчаіснасці); павышанай увазе да кантэксту (веданні перадумоў і прычын стварэння тэксту, інфармацыі пра аўтара і яго інтэнцыі) [1; 8; 15; 22].
3. Значная інтэртэкстуалізацыя сучаснага медыядыскурсу, калі “чужы" тэкст у журналісцкім творы выступае не толькі як структурна-кампазіцыйная, але і як эмацыйна-сэнсавая адзінка тэксту, што валодае патэнцыйнай ілакутыўнай сілай і можа ўплываць (як негатыўна, так і станоўча) на перлакутыўны эфект публіцыстычнага артыкула, патрабуе наяўнасці дакладна сфармуляваных крытэрыяў, якія дазваляюць даваць навукова абгрунтаваную ацэнку ўключэння інтэртэксту ў структуру журналісцкага твора.
Ідэнтыфікацыя інтэртэкстуальных прыёмаў і іх відаў дазваляе правесці прагнозную ацэнку іх сэнсавай напоўненасці, эмацыянальнай насычанасці, адэкватнасці акаляючаму кантэксту, дапамагае інтэрпрэтаваць рэпрэзентаваную інфармацыю рэцыпіентам згодна з экстралінгвістычнымі прэсупазіцыямі ўмоўнага чытача.
Пры аналізе пазіцыявання “чужога" тэксту высвятляюцца суб'ектыўныя і аб'ектыўныя фактары канцэптуальнага стаўлення да з'явы інтэртэкстуальнасці рэдакцыі пэўнага СМІ, вызначаецца ступень адпаведнасці / неадпаведнасці інтэртэксту сэнсу журналісцкага артыкула. У той жа час ацэнка маркёраў інтэртэкстуальнага ўключэння (двукоссе, спасылкі на імя аўтара прэтэксту, згадванне яго назвы, сінтэз маркёраў) ці іх адсутнасці служыць вызначэнню светапоглядных інтэнцый журналіста, яго стаўлення да прэтэксту, асобы стваральніка першаснага тэксту, дапамагае верыфіцыраваць цытаты.
Вызначэнне мэты выкарыстання інтэртэксту журналістам (трансфармацыя “чужога" тэксту; парадзіраванне інтэртэкстуальнай адзінкі; імітацыя прэтэксту; палеміка з прэцэдэнтным аўтарам; развіццё папярэдняй традыцыі; узбагачэнне сэнсу аўтарскага матэрыялу; нейтралізацыя сэнсу інтэртэксту) дазваляе атрымаць пашыраныя звесткі пра яго светапогляд, вызначыць устаноўкі наконт асобасных характарыстык рэцыпіента інфармацыі, спрагназаваць наладжванне і змадэляваць працяканне камунікатыўнага акта.
Скарэктаваць стылістычны рэгістр медыятэксту дапамагае аналіз адпаведнасці / неадпаведнасці функцыі, што выконвае “чужы" тэкст у публіцыстычным маўленні (металінгвістычная, эмацыянальна-экспрэсіўная, парольная, ірадыяцыйная, сінкрэтычная, намінатыўная, адукацыйна-выхаваўчая, эстэтычна-дэкаратыўная, фатычная, тлумачальная, прагматычная, эўфемістычная, камунікатыўная і людычная), тым лексічным сродкам, пры дапамозе якіх яна рэалізуецца, а таксама вызначэнне мэтазгоднасці ўключэння інтэртэксту ў структуру журналісцкага твора.
Выяўленне інтэртэкстуальных штампаў дазваляе вызначыць частотнасць ужывання пэўнага інтэртэксту ў сучасным публіцыстычным дыскурсе, высветліць, наколькі інтэртэкст захаваў і ці можа надалей праяўляць свае экспрэсіўныя здольнасці, што ўдасканальвае карэкціроўку стылістычнага рэгістра медыятэксту [5; 10; 21; 23].
4. Факт рэчаіснасці становіцца прэцэдэнтным феноменам толькі пры свядомым аўтарскім згадванні яго ва ўласным тэксце (прэцэдэнтны для аўтара феномен пераўтвараецца ў інтэртэкстуальную адзінку). Калі ж чытач (глядач, слухач) пры ўспрыманні аўтарскага тэксту дэкадзіруе (правільна або памылкова) вербалізаваны факт рэчаіснасці, у якім утрымліваецца патэнцыйная прэцэдэнтнасць, можна казаць пра ўзнікненне прэцэдэнтнага для рэцыпіента інфармацыі феномена - адбываецца прафанацыя (неразуменне) або адэкватная інтэрпрэтацыя інтэртэкстуальнай адзінкі.
Пры ўключэнні ў структуру медыятэксту спасылак на прэцэдэнтныя феномены (тэксты, імёны, выказванні, сітуацыі), якія з'яўляюцца канцэптуальна важнымі для разумення паведамлення, але пры гэтым могуць быць распазнаны невялікай колькасцю адрасатаў інфармацыі; пры выкарыстанні інтэртэкстуальных адзінак без уліку іх сэнсавага і эмацыянальнага патэнцыялу ўздзеяння на аўдыторыю; а таксама пры памылковым ужыванні пэўных інтэртэкстуальных сродкаў, калі апошнія па змесце не карэлююць з медыятэкстам, губляецца іх ілакутыўная сіла, у выніку чаго рэцыпіенту (чытач, глядач, слухач) не атрымлівае поўнай і дакладнай інфармацыі, на ўспрыманне якой разлічваў журналіст пры інтэграцыі “чужога" тэксту ва ўласны твор [3; 7; 11; 13; 16; 17].
5. Прымяненне ў творчым і вытворчым працэсах у СМІ распрацаванай методыкі правядзення рэдактарска-канцэптуальнага аналізу інтэртэкстуальных украпін як структурна-кампазіцыйных і змястоўна-сэнсавых адзінак журналісцкага твора дазволіць прагназаваць ступень эфектыўнасці ўздзеяння публіцыстычнага артыкула на чытача пры ўзаемадзеянні журналісцкага тэксту і інтэртэкстуальных адзінак. Прапанаваная методыка базіруецца на сукупнасці вызначаных крытэрыяў, якія дазваляюць даваць максімальна аб'ектыўную ацэнку падстаўнасці ўключэння “чужога" тэксту ў аўтарскі.
Аналіз маўленчых карцін свету журналіста і рэцыпіента інфармацыі, вызначэнне адпаведнасці інтэнцый журналіста пры інтэртэкстуалізацыі ўласнага тэксту ментальнаму партрэту гіпатэтычнага чытача пры прагназаванні верагоднаснага ўзаемадзеяння журналісцкага тэксту і інтэртэксту дазваляюць супрацоўнікам СМІ (журналістам, рэдактарам) папярэдзіць неапраўданую інтэртэкстуалізацыю публіцыстычнага маўлення [2; 9; 20].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў. Атрыманыя вынікі дысертацыйнага даследавання, а таксама абагульненні і назіранні, якія былі зроблены падчас вырашэння пастаўленых агульных і прыватных навуковых задач, стануць трывалым падмуркам для стварэння метадалагічнай базы апісання і ідэнтыфікацыі новай манеры журналісцкага пісьма ў творчай практыцы супрацоўнікаў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. Так, змешчаныя ў ДАДАТКУ прыклады трансфармацыі прэцэдэнтных тэкстаў у загалоўках публіцыстычных артыкулаў могуць быць пакладзены ў аснову слоўніка “Інтэртэкстуальныя мадыфікацыі ў загалоўках газеты "СБ. Беларусь сегодня"”.
Матэрыялы, асноўныя палажэнні і вывады дысертацыі могуць быць выкарыстаны для распрацоўкі курсаў лекцый, спецкурсаў і спецсемінараў па журналістыцы, стылістыцы, лінгвістыцы публіцыстычнага тэксту, кагнітыўнай і камунікатыўнай лінгвістыцы, тэорыі літаратуры, тэорыі і практыцы рэдагавання тэкстаў СМІ, медыярыторыцы, філасофіі, лінгвакультуралогіі. Так, на факультэце журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 2008 года студэнтам IV курса спецыяльнасці 1-23 01 10 “Літаратурная работа (рэдагаванне) ” выкладаецца аўтарскі спецкурс “Інтэртэкст у публіцыстычным маўленні”.
Падвынікаванне зробленых назіранняў над спецыфікай функцыянавання моўных інтэртэкстуальных фактаў у складзе медыятэксту, а таксама комплекснага вывучэння структуры публіцыстычнага твора, дамінантай якога выступаюць інтэртэкстуальныя элементы, можа быць выкарыстана пры напісанні рознага кшталту кваліфікацыйных прац студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі факультэтаў і аддзяленняў журналістыкі, а таксама філалагічных, філасофскіх, культуралагічных і псіхалагічных факультэтаў.
На аснове матэрыялаў дысертацыйнага даследавання выпрацаваны метадычныя рэкамендацыі для журналістаў, рэдактараў і стыльрэдактараў, якія ўкараняюцца ў працу рэдакцый беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці сямі часопісаў РУП “Выдавецтва "Пачатковая школа"”.
Вынікі сістэматызацыі дэфінітыўна-паняційнай базы тэорыі інтэртэкстуальнасці, якія атрыманы падчас вывучэння тэарэтычных крыніц, могуць скласці аснову энцыклапедычнага даведніка “Тэорыя інтэртэкстуальнасці: тэрміны і паняцці”.

Спіс публікацый па тэме дысертацыі

Артыкулы, апублікаваныя ў навуковых часопісах

1. Зелянко, С.В. Журналісцкі тэкст у сітуацыі постмадэрна / С.В. Зелянко // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сер.4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2007. - № 2. - С.107-112.

2. Зелянко, С.В. Інтэртэкстуальны эфект журналісцкай дзейнасці (карэкціроўка стылістычнага рэгістра) / С.В. Зелянко // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сер.4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2007. - № 1. - С.117-122.

3. Зелянко, С.В. Інтэртэкстуальнасць як асаблівасць сучаснага публіцыстычнага стылю / С.В. Зелянко // Беларуская мова і літаратура. - 2008. - № 10. - С.54-57.

4. Зелянко, С.В. Экстра - і інтралінгвістычныя перадумовы ўзнікнення тэорыі інтэртэкстуальнасці і дзеянне яе ў сродках масавай інфармацыі / С.В. Зелянко // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сер.4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2008. - № 2. - С.79-82.

5. Зелянко, С.В. Функцыянальная характарыстыка інтэртэкстуальных адзінак у медыятэксце / С.В. Зелянко // Роднае слова. - 2010. - № 10. - С.44-47.

Артыкулы, апублікаваныя ў навуковых зборніках

6. Зелянко, С.В. Інтэрстылёвае таніраванне як выразнік экспрэсіўнага тэкстаўтварэння / С.В. Зелянко // Жыццём і словам прысягаючы.: да 85-годдзя д-ра філал. навук, праф. Міхася Яўгенавіча Цікоцкага: зб. навук. прац / пад агул. рэд. д-ра філал. навук, праф.В.І. Іўчанкава. - Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007. - С.107-110.

7. Зелянко, С.В. Інтэртэкст: дыялог паміж журналістам і масавай аўдыторыяй. За і супраць / С.В. Зелянко // Текст. Язык. Человек: сб. науч. трудов: в 2 ч. / отв. ред. : С.Б. Кураш, В.Ф. Русецкий. - Мозырь: МГПУ им. И.П. Шамякина, 2007. - Ч.1. - С.28-29.

8. Зелянко, С.В. Класіфікацыя інтэртэкстуальных прыёмаў паводле экстралінгвістычных характарыстык публіцыстычнага маўлення / С.В. Зелянко // Слова ў кантэксце часу: да 80-годдзя д-ра філ. навук, праф. Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча: зб. навук. прац / пад агул. рэд. д-ра філал. навук, праф.В.І. Іўчанкава. - Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009. - С.179-188.

9. Зеленко, С.В. Анализ вариативности целевых установок журналиста при использовании интертекста в публицистической речи / С.В. Зеленко // Вопросы филологии и журналистики: сб. статей: в 3 ч. - Ч.2. - Вып.5. - Омск: НОУ ВПО ОмГА, 2010. - С.122-131.

10. Зеленко, С.В. Интертекст в публицистической речи: проблема корректировки стилистического регистра медиатекста / С.В. Зеленко // II Кодуховские чтения: межвузовский сб. науч. и науч. - методических статей. - Ишим: ИГПИ им.П. П. Ершова, 2010. - С.101-102.

Артыкулы, апублікаваныя ў іншых навуковых выданнях

11. Зелянко, С.В. Інтэртэкст у публіцыстычным маўленні. Да пастаноўкі праблемы / С.В. Зелянко // Пачатковая школа. - 2006. - № 4. - С.13-16.

12. Зеленко, С.В. Интертекстуальность / С.В. Зеленко // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. - Минск: БелЭн, 2007. - Т.3. - С.783.

Матэрыялы канферэнцый

13. Зелянко, С.В. Уключэнне інтэртэксту ў структуру публіцыстычнага твора (на матэрыяле газеты “Советская Белоруссия”) / С.В. Зелянко // Беларуская журналістыкта-2006: матэрыялы 63-й навук. - практ. канф. студэнтаў і аспірантаў, Мінск, 21 крас. 2006 г. / Бел. дзярж. ун-т; рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2006. - С.28-30.

14. Зелянко, С.В. Алюзія як сродак стварэння медыятэксту / С.В. Зелянко // Журналістыка-2007: надзённыя праблемы. Перспектывы: матэрыялы 9-й Міжнар. навук. - практ. канф., Мінск, 6-7 снеж. 2007 г. / Бел. дзярж. ун-т; рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2007. - С.222-224.

15. Зелянко, С.В. Інтэртэкстуальныя ўкрапіны ў публіцыстычным маўленні (на матэрыяле газеты “Гомельская праўда”) / С.В. Зелянко // Рэгіянальная прэса: традыцыі, вопыт, перспектывы: матэрыялы Рэспубліканскай навук. - практыч. канф., Мінск, 27 кастр. 2007 г. / Бел. дзярж. ун-т; рэдкал.: С.В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2007. - С.44-46.


Подобные документы

  • Сутнасць СМІ як састаўной часткі палітычнай сферы рэспублікі і грамадства ўвогуле, месца і роль сродкаў масавай інфармацыі ў палітычным жыцці нашага грамадства. Напрамкі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі на сучасным этапе навукова-тэхнічнага прагрэсу.

    реферат [10,4 K], добавлен 30.04.2011

  • Праблемы аб’ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках беларускіх газет. Няўдалыя загалоўкі ў беларускіх друкаваных СМІ. Загалоўкі інтэрнэт-СМІ як найчасцейшыя выпадкі парушэння этычных норм. Параўнальная характарыстыка расійскіх і беларускіх інтэрнэт-загалоўкаў.

    реферат [3,5 M], добавлен 20.04.2015

  • Ацэньваючы характар пераўтварэнняў венгерскіх СМІ. Першае месца ў рэйтынгу папулярнасці. Штодзённая газета "Свабода народа". Рынак друкаваных СМІ. Венгерскае тэлебачанне. Цэнтр вывучэння масавых камунікацый. Першая праграма венгерскага тэлебачання.

    реферат [37,1 K], добавлен 15.12.2008

  • Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі. Фармаванне беларускай народнасці. Беларуская журналістыка на сучасным этапе. Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.). Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе.

    реферат [29,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Паняцце "рэклама", асаблівасці рэкламных тэкстаў. Загаловак, асноўны тэкст і дэвіз. Тыпы моўнай гульні: наўмыснае ўжыванне нарматыўных сродкаў, свядомае парушэнне нормы, выкарыстанне прэцэдэнтных тэкстаў (тэкставых рэмінісцэнцый) для стварэння алюзіі.

    курсовая работа [44,1 K], добавлен 19.12.2010

  • Специфіка журналістської діяльності, оцінка її ролі та значення в сучасному суспільстві. Аналіз необхідності захисту журналістів та нормативно-правові основи даного процесу, відображення в законодавстві України. Міжнародна федерація журналістів.

    реферат [21,9 K], добавлен 04.12.2014

  • Характеристика стану сучасної журналістики, який визначається позицією журналіста, його ставленням до професії, розумінням суспільної ролі. Особливості стратегії і тактики журналістської роботи. Аналіз професійного і соціального портрету журналіста.

    реферат [28,6 K], добавлен 19.01.2010

  • Визначення ролі телеведучого. Жанрові аспекти, чинники та комунікативні компоненти, що формують роботу ведучого. Аналіз особливостей роботи ведучих програм телеканалу ТОВ ТРО "Маріупольське телебачення" в інформаційних, аналітичних, розважальних жанрах.

    курсовая работа [50,5 K], добавлен 24.02.2016

  • Дискурс як об’єкт дослідження лінгвістики. Аналіз дискурсу медіа-простору і телебачення як його частини. Розвиток прагматики мовлення. Соціолінгвістичний аналіз комунікації та логіко-семіотичний опис різних видів текстів. Дослідження мовного використання.

    курсовая работа [50,6 K], добавлен 23.01.2015

  • Особливості використання аналітичного жанру в газеті: поняття, принципи створення, структура. Вимоги та стилі подання аналітичних матеріалів, визначення ролі журналіста у цьому процесі. Жанрова своєрідність аналітики на шпальтах газети "Суббота плюс".

    курсовая работа [49,4 K], добавлен 17.05.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.