Спецыфіка краязнаўчага фонда бібліятэк

Даследаванне структуры, асаблівасцяў і ўласцівасцяў краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне відаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў: картаграфічных выданняў, прамысловых каталогаў на мясцовую прадукцыю, дакументаў на замежных мовах, кніг і брашур.

Рубрика Журналистика, издательское дело и СМИ
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 29.06.2015
Размер файла 20,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Спецыфіка краязнаўчага фонда бібліятэк

План

Вызначэнне паняццяў "краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент", "краязнаўчы фонд", "фонд мясцовых дакументаў", "падфонд краязнаўчых дакументаў"

Структура, асаблівасці, уласцівасці краязнаўчага фонда бібліятэкі

Спецыфіка краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў

Сукупны краязнаўчы фонд. Умовы фарміравання

Вывады

Літаратура

1. Вызначэнне паняццяў "краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент", "краязнаўчы фонд", "фонд мясцовых дакументаў", "падфонд краязнаўчых дакументаў"

Фарміраванне краязнаўчага фонда (КФ) з'яўляецца галоўным сродкам рэалізацыі краязнаўчага прызначэння бібліятэкі, бо краязнаўчы фонд выступае асновай усёй краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі (КДБ), дакументнай базай "рэгіянальнай памяці".

Складаецца краязнаўчы фонд у асноўным з краязнаўчых і мясцовых дакументаў.

У "Палажэнні аб краязнаўчай рабоце бібліятэк РБ" (1993) даны наступныя азначэнні гэтых паняццяў:

-- Паняцце "краязнаўчы дакумент" аб'ядноўвае ўсе выданні, неапублікаваныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы, машыначытальныя носьбіты інфармацыі, якія прысвечаны краю, незалежна ад тыражу, мовы і месца выдання.

-- Паняцце "мясцовы дакумент" аб'ядноўвае ўсе выданні, неапублікаваныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы, машыначытальныя носбіты інфармацыі, створаныя на тэрыторыі края.

Неабходна ўдакладніць аб'ём і змест паняцця "краязнаўчы дакумент", бо яно выкарыстоўваецца ў бібліятэчным краязнаўстве ў якасці зборнага і раздзяляльнага тэрміна.

Як зборнае паняцце "краязнаўчы дакумент" -- гэта дакумент, які зместам або формай звязаны з краем. Пры гэтым пад зместам краязнаўчага дакумента разумеецца адлюстраваная ў ім інфармацыя аб краі, а пад формай - інфармацыя аб месцы выдання, аўтарскай прыналежнасці і прыналежнасці да краю іншых асоб, якія ўдзельнічалі ў стварэнні дакумента. Такое азначэнне паняцця дае магчымасць з вычарпальнай паўнатой аб'яднаць усе дакументы, якія нейкім чынам звязаны з краем, усе крыніцы краязнаўства, якія з'яўляюцца аб'ектамі краязнаўчай дзейнасці.

Як раздзяляльнае паняцце "краязнаўчы дакумент" -- гэта дакумент, звязаны з краем сваім зместам і які разглядаецца ў якасці асноўнага аб'екта краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі.

У сістэме краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі работа з дакументамі, звязанымі з краем зместам (краязнаўчымі дакументамі), і работа з дакументамі, звязанымі з краем паходжаннем (мясцовыя дакументы) ажыццяўляецца ў межах двух асноўных узаемазвязаных кірункаў, але прыярытэтнасць надаецца рабоце з краязнаўчымі дакументамі.

Такім чынам, паняцце "краязнаўчы дакумент" у практычнай сферы дыферэнцыруецца ў залежнасці ад тыпа, віда, профіля бібліятэкі, яе традыцый і мясцовых умоў; яно ўдакладняецца ў залежнасці ад мэт, відаў і формаў краязнаўчай дзейнасці.

Пры вядомай агульнасці прымет, паняцце "краязнаўчы дакумент" можа мяняцца пры фарміраванні краязнаўчага фонда, арганізацыі краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата, стварэнні сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Гэта звязана з тым, што ніводная, нават самая буйная бібліятэка, не мае магчымасці набыць у свой фонд усе без выключэння дакументы, якія фармальнымі прыметамі звязаны з краем. Мэтазгодна мець даныя аб наяўнасці і месцазнаходжанні гэтых дакументаў у мэтах міжбібліятэчнага выкарыстання.

Часцей за ўсё бібліятэкі працуюць з краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі наступных відаў:

1. кнігі і брашуры;

2. выяўленчыя матэрыялы (рэпрадукцыі, эстампы, альбомы, плакаты, лістоўкі, праспекты, каталогі музеяў);

3. кінафотафонадакументы (дыапазітывы, грампласцінкі, магнітныя ленты, кампактдыскі, кінафільмы);

4. нотныя выданні;

5. картаграфічныя выданні;

6. неапублікаваныя дакументы (рукапісы, машынапісныя);

7. прамысловыя каталогі на мясцовую прадукцыю;

8. апісанне вынаходніцтваў мясцовых вынаходнікаў;

9. афішы, тэатральныя праграммы, рэцэнзіі на спектаклі;

10. дакументы на замежных мовах, якія цалкам прысвечаны вызначанаму краю, або маюць значныя (па аб'ему і каштоўнасці) звесткі аб гэтым краі;

11. дакументы, надрукаваныя (створаныя) на тэрыторыі гэтага края.

Асноўнымі тыпамі выданняў з'яўляюцца:

а) па зместу: універсальныя, комплексныя, галіновыя, тэматычныя, біяграфічныя выданні;

б) па мэтавым і чытацкім прызначэнні: афіцыйныя, навуковыя, вучэбныя, вытворчыя, навукова-папулярныя, даведачныя, інфармацыйныя, літаратурна-мастацкія, выданні для дзяцей і юнацтва, для службовага карыстання і інш.

Існуюць розныя тэрміны, якія ўжываюцца пры азначэнні фонда літаратуры аб краі. Каб упарадкаваць ужыванне гэтых тэрмінаў -- падзелім выкарыстоўваемыя паняцці на збіральныя, абагульняючыя і раздзяляльныя:

-- Тэрмін "краязнаўчы фонд" (збіральны тэрмін) -- гэта сукупнасць дакументаў, якія зместам або формай звязаны з краем. Гэта дазваляе аб'яднаць у адзіную сістэму:

фонд краязнаўчых дакументаў;

калекцыю мясцовых дакументаў;

дакументы па тэарэтычных, метадычных, арганізацыйных пытаннях краязнаўства.

Паняцце КФ можа аб'яднаць і сукупнасць краязнаўчых дакументаў асобнай бібліятэкі, бібліятэк края, краіны цалкам.

Тэрмін "фонд краязнаўчых дакументаў" (абагульняючае паняцце) -- аб'ядноўвае сукупнасць розных тыпаў і відаў краязнаўчых дакументаў (кнігі, карты, кінафотафонадакументы, мікрафільмы, рукапісы і г.д.).

Такім чынам, фонд краязнаўчых дакументаў -- гэта ўпарадкаванае мноства краязнаўчых дакументаў, якія па зместу звязаны з краем.

Раздзяляльныя паняцці:

"фонд краязнаўчых выданняў";

"фонд кінафотафонадакументаў краязнаўчага зместа";

"фонд краязнаўчых рукапісаў";

"фонд мясцовых дакументаў" (гэта сукупнасць дакументаў, звязаных з краем паходжаннем).

Гэтыя паняцці дазваляюць размежаваць, аддзяліць адзін ад аднаго сукупнасці краязнаўчых дакументаў розных тыпаў і відаў.

Тэрмін "краязнаўчы фонд бібліятэкі" -- мэтазгодна ўжываць, калі фонд выдзелен з асноўнага дакументнага збору бібліятэкі і яму забяспечваецца адасобленае захаванне, а тэрмін "падфонд краязнаўчых дакументаў" -- (гэта частка фонда асобнай бібліятэкі, бібліятэк края, або краіны) выкарыстоўваць калі КФ захоўваецца разам з іншымі дакументамі.

Але практыкі і тэарэтыкі бібліятэчнага краязнаўства ўжываюць у асноўным тэрмін "краязнаўчы фонд бібліятэкі" і калі фонд выдзелен фізічна, і калі ён арганізаван і функцыянуе ў структуры агульнага фонда бібліятэкі.

2. Структура, асаблівасці, уласцівасці краязнаўчага фонда бібліятэкі

Краязнаўчыя дакументы захоўваюцца ў розных установах дакументных камунікацый краязнаўства: бібліятэках, архівах, музеях, органах НТІ, кніжных магазінах і г.д. Асаблівасці КФ бібліятэк у тым, што:

Ш у іх збіраюцца краязнаўчыя дакументы рознай тэматыкі, тыпаў, відаў, храналагічнай глыбіні, якія карыстаюцца шырокім грамадскім попытам;

Ш фарміраванне складу КФ бібліятэк ажыццяўляецца з улікам гістарычных, эканамічных, прыродных, культурных і сацыяльных асаблівасцей края, тыпа, віда і задач бібліятэкі па задавальненню краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў;

Ш састаў і структура КФ бібліятэк розных тыпаў і відаў адрозніваюцца. Гэта ўмова каардынаванага фарміравання сукупнага КФ бібліятэк края і яго ўзаемавыкарыстання.

Улік гэтых агульнафондавых палажэнняў дазваляе кожнай бібліятэкі рэгіянальнага ўзроўня сфарміраваць у структуры свайго фонда профільную, або мясцовую частку фонда. бібліятэка выданне кніга

Спецыфічныя адрозненні ў саставе і структуры краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў ствараюць умовы для задавальнення разнастайных краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў, забяспечваюць умовы для каардынаванага фарміравання сукупнага КФ бібліятэк края і яго ўзаемавыкарыстання. КФ асобнай бібліятэкі прадстаўляе сабой самастойную сістэму, у тый жа час КФ з'яўляецца падсістэмай агульнага бібліятэчнага фонда бібліятэкі, кампанентам КФ бібліятэк района, вобласці, рэспублікі.

У краязнаўчым фондзе, як цэласным утварэнні, умоўна выдзяляюцца 4 асноўныя групы дакументаў, якія абумоўліваюць яго спецыфіку:

1. Падфонд краязнаўчых дакументаў, якія па зместу звязаны з краем.

2. Падфонд мясцовых дакументаў, якія звязаны з краем сваім паходжаннем.

3. Падфонд дакументаў, прысвечаных вядомым дзеячам края і ўраджэнцам.

4. Падфонд дакументаў, якія прысвечаны тэорыі, методыцы і арганізацыі краязнаўства, як вобласці навуковай і практычнай дзейнасці.

Спецыфікай краязнаўчага фонда (або яго ўласцівасцямі) з'яўляецца тое, што:

Ш тэматычны, тыпалагічны, відавы, храналагічны і моўны састаў КФ супадае з гэтымі параметрамі бібліятэчнага фонда наогул;

Ш краязнаўчыя дакументы маюць пастаянную высокую каштоўнасць -- інтарэс да іх стабільны;

Ш абнаўленне КФ адбываецца больш павольна, чым усяго фонда, бо краязнаўчых дакументаў выдаецца не вельмі многа, захоўваюцца яны пастаянна (іх не спісваюць як састарэлыя па зместу!);

Ш для КФ характэрна стабільнасць складу;

Ш галоўнай характарыстыкай КФ з'яўляецца яго паўната, а не велічыня;

Ш велічыня КФ залежыць ад аб'ема выходзячых дакументаў; ад абанентаў залежыць экземплярнасць набываемых выданняў;

Ш у самастойны КФ не ўваходзяць матэрыялы аб краі, якія змешчаны ў выглядзе асобных глаў, абзацаў і г.д., акрамя тых выпадкаў, калі гэтыя выпіскі (у відзе тэматычных папак, копій артыкулаў) афармляюцца ў самастойныя адзінкі захавання.

Пералічаныя ўласцівасці сведчаць аб тым, што краязнаўчы фонд мае ўсе прыметы ядзернай часткі бібліятэчнага фонда, адначасова ў ім можна выдзеліць ядро -- гэта найбольш каштоўныя краязнаўчыя дакументы.

Па складу КФ дзеляцца на:

а) універсальныя КФ (універсальныя абласныя бібліятэкі; публічныя (масавыя) бібліятэкі для дарослых і дзяцей; бібліятэкі краязнаўчых музеяў);

б) шматгаліновыя (бібліятэкі універсітэтаў; сістэмы Нацыянальнай акадэміі навук РБ);

в) галіновыя (НТБ прадпрыемстваў; медыцынскія, сельскагаспадарчыя бібліятэкі і інш.)

Па тэматыцы ў КФ збіраюцца дакументы, якія комплексна характэрызуюць край або асвятляюць асобныя праблемы яго развіцця. Шырокі відавы, тыпалагічны, моўны, храналагічны склад КФ бібліятэк.

3. Спецыфіка краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў

Спецыфіка краязнаўчых фондаў бібліятэк розных відаў.Найбольш шырокія па саставу і глыбокія па паўнаце краязнаўчыя фонды збіраюць універсальныя навуковыя абласныя бібліятэкі (УНАБ) Беларусі, якія з'яўляюцца цэнтрамі бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства ў рэгіёнах рэспублікі. Аб'ём КФ абласных бібліятэк РБ 15-20 тысяч экземпляраў, пры гэтым краязнаўчыя дакументы ў іх аб'ёме складаюць да 20%, астатнія 80% -- мясцовыя дакументы. УНАБ атрымліваюць мясцовы абавязковы экземпляр твораў друку, што дазваляе ім выконваць функцыю дэпазітарыяў краязнаўчых і мясцовых дакументаў. КФ абласных бібліятэк фарміруюцца з улікам сукупнага профіля вобласці і разлічаны на задавальненне запытаў карыстальнікаў на краязнаўчыя дакументы навуковага, міжгаліновага і комплекснага характара.

Універсальныя абласныя бібліятэкі прыкладаюць шмат намаганняў па збору краязнаўчых дакументаў у максімальна поўным аб'ёме, арганізуюць іх гарантаванае захаванне і агульнадаступнае выкарыстанне.

Універсальнымі па складу краязнаўчымі фондамі валодаюць публічныя (масавыя) бібліятэкі рэспублікі - цэнтры бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства нізавога рэгіянальнага ўзроўня. Яны вырашаюць задачу якаснага адбора краязнаўчых дакументаў і прадстаўленне іх для актыўнага выкарыстання абанентамі. КФ публічных бібліятэк не носяць дэпазітарнага характара, але выключэнне краязнаўчых дакументаў з фонда абмежавана. Састаў КФ арыентаваны на профіль абслугоўваемай тэрыторыі і на задавальненне агульнакультурных краязнаўчых патрэбнасцей абанентаў.

У абласных цэнтрах рэспублікі вузкапрафесійныя краязнаўчыя патрэбы абанентаў задавальняюцца фондамі ўніверсальных абласных бібліятэк, а ЦБС гэтых гарадоў, як правіла, спецыялістаў і вучоных не абслугоўваюць, бо фонды бібліятэк ЦБС арыентаваны на набыцце масавых краязнаўчых выданняў.

Спецыфіка камплектавання КФ ЦБС сярэдніх і малых гарадоў іншая: публічныя бібліятэкі набываюць у фонд масавыя і спецыяльныя краязнаўчыя выданні. Мэтазгодна наступная каардынацыя: у фонде ЦБ ЦБС канцэнтруюцца спецыяльныя краязнаўчыя выданні, а масавыя краязнаўчыя выданні як у філіялах, так і ў ЦБ ЦБС. Улічваючы спецыфіку мясцовых умоў, краязнаўчыя фонды ЦБС арыентаваны на задавальненне не толькі агульнакультурных, пазнавальных, але і навуковых, вучэбных, вузкапрофільных патрэб абанентаў у галіне краязнаўства.

Дзіцячыя і школьныя бібліятэкі арыентуюцца на далучэнне юных грамадзян да пазнання роднага края, на фарміраванне патрэбнасцей абанентаў у краязнаўчых дакументах. Краязнаўчыя фонды гэтых бібліятэк, універсальныя па зместу, фарміруюцца з улікам узросту абанентаў і разлічаны на задавальненне агульнакультурных і вучэбных краязнаўчых патрэб карыстальнікаў. У КФ значную частку займае мастацкая літаратура, творы мясцовых пісьменнікаў, паэтаў, даведнікі.

Спецыфіка КФ універсітэцкіх бібліятэк і бібліятэк ВНУ у тым, што яны разлічаны на задавальненне навукова-даследчых, вучэбных краязнаўчых патрэбнасцей. Па свайму саставу КФ гэтых бібліятэк з'яўляюцца шматгаліновымі або галіновымі. Састаў фонда вызначаецца профілем ВНУ. Акрамя уласна краязнаўчых дакументаў (апублікаваных і неапублікаваных) збіраюцца ўсе выданні, надрукаваныя ў тыпаграфіі або выдавецтве ВНУ, работы студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў, а таксама дакументы, якія маюць звесткі аб гэтым ВНУ, жыцці і творчасці яго супрацоўнікаў.

Спецыфічнай рысай КФ спецыяльных бібліятэк з'яўляецца ўзровень яго паўнаты па профілю бібліятэкі, абслугоўваемай галіны, прадпрыемства, установы, накіраванасць на задавальненне навукова-даследчых, вытворчых, прафесійных краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў. Спецыяльныя бібліятэкі павінны збіраць дакументы, прысвечаныя ўстанове, прадпрыемству, яго супрацоўнікам, а таксама іх публікацыі. Асаблівасцю КФ спецыяльных бібліятэк з'яўляецца наяўнасць у іх саставе спецвідаў краязнаўчых дакументаў: прамысловых каталогаў на мясцовую прадукцыю, апісанне вынаходстваў мясцовых рацыяналізатараў, справаздачы аб НДР і інш.

4. Сукупны краязнаўчы фонд краю. Умовы фарміравання

Сёння перспектыўным і рацыянальным з'яўляецца варыянт фарміравання сукупнага краязнаўчага фонда края.

Для дасягнення гэтай мэты бібліятэкам края неабходна наладзіць:

Ш каардынаванае камплектаванне;

Ш сістэму дэпазітарнага захавання;

Ш узаемную інфармацыю аб складзе, месцазнаходжанні і новых паступленнях краязнаўчых дакументаў;

Ш іх узаемавыкарыстанне на тэрыторыі края;

Ш сістэму мясцовага абавязковага экземпляра твораў друку;

Ш стварыць зводны краязнаўчы каталог (друкаваны або электронны);

Ш распрацаваць зводны профіль фарміравання сукупнага КФ, што садзейнічае рацыянальнаму размеркаванню паміж бібліятэкамі ўсіх ведамстваў краязнаўчых дакументаў.

Камплектаванне сукупнага КФ прадугледжвае размеркаванне ўсіх наяўных і паступаючых краязнаўчых дакументаў на 3 групы:

краязнаўчыя дакументы, якія патрэбны ўсім без выключэння бібліятэкам;

краязнаўчыя дакументы, неабходныя асобным катэгорыям бібліятэк;

краязнаўчыя дакументы, неабходныя некаторым або асобным, канкрэтным бібліятэкам.

Такім чынам, існуе пэўная спецыфіка фарміравання краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў, што з'яўляецца ўмовай стварэння сукупнага краязнаўчага фонду рэгіёна.

Вывады

1. Паняцці "краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент" выкарыстоўваюцца ў бібліятэчным краязнаўстве ў якасці зборнага і раздзяляльнага тэрмінаў.

2. Тэрміны, якія ўжываюцца пры азначэнні фонда літаратуры аб краі дзеляцца на збіральныя, абагульняючыя і раздзяляльныя.

3. Краязнаўчы фонд бібліятэкі мае сваю структуру, асаблівасці і ўласцівасці.

4. Існуе пэўная спецыфіка фарміравання краязнаўчых фондаў універсальных абласных бібліятэк, публічных (масавых), дзіцячых, школьных бібліятэк, бібліятэк ВНУ і спецыяльных бібліятэк.

5. Адным з шляхоў удасканалення фарміравання і выкарыстання краязнаўчых рэсурсаў з'яўляецца стварэнне сукупнага краязнаўчага фонда края.

Ключавыя паняцці: "краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент", "краязнаўчы фонд", "падфонды краязнаўчых, мясцовых дакументаў", "сукупны краязнаўчы фонд края".

Літаратура

Асноўная

1. Криворотенко, С.Н. Краеведческий фонд библиотек: учеб. пособие / С.Н. Криворотенко. - М.: Либерия-Бибинформ, 2002. - С. 5 - 16.

2. Мамонтов, А.В. Библиотечное краеведение: учеб. пособие. Вып. 2. Краеведческий библиотечный фонд / А.В. Мамонтов. - СПб.: Акад. культуры, 1998. - 38 с.

Дадатковая

1. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. - СПб., 1998. - 85 с.

2. Кушнаренко, Н.Н. Региональные центры по обеспечению краеведения / Н.Н. Кушнаренко // Сов. библиотековедение. - 1990. - №4. - С. 46 - 53.

3. Лукашов, И.Б. Определение краеведческого качества документа / И.Б. Лукашов // Библиотековедение. - 1993. - №3. - С. 67 - 75.

4. Шаталова, Н. Информационные ресурсы краеведения: определение понятия / Н. Шаталова // Библиотечно-библиографическая деятельность: межвуз. сб. науч. тр. / Тамбов. гос. ун-т им. Г.Р. Державина; отв. ред. Соболева А.А. - 2003. - Вып. 2. - С. 85 - 90.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Агульная характарыстыка бібліяграфічнай прадукцыі і класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў. Вывучэнне асноўных формаў выданняў і публікацый бібліяграфічных матэрыялаў. Тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў, іх класіфікацыя па розных прыкметах.

    контрольная работа [34,4 K], добавлен 07.02.2014

  • Каталог перыядычнага друку Балгарыі. Газета "Свабодны народ". Сярод масавых выданняў. Папулярнасць гумарыстычнага штомесячніка "Авадзень". Прыкметы пранікнення ў інфармацыйную прастору краіны. Пранікненне заходніх партнёраў на рынак электронных СМІ.

    реферат [20,3 K], добавлен 15.12.2008

  • Рода-відавыя і жанравыя характарыстыкі публіцыстыкі: віды, асаблівасці, адрозненні. Лінгвістычныя характарыстыкі асаблівасцяў публіцыстычнага дыскурсу І.П. Шамякіна на прыкладзе кнігі "Роздум на апошнім перагоне". Сродкі ўздзеяння на адрасата дыскурсу.

    курсовая работа [209,6 K], добавлен 17.02.2015

  • Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы. Лексічныя, сінтаксічныя і жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў. Актыўнае ўжыванне тэрміналогіі і інтэрнацыяналізацыі лексічных адзінак. Успрымання перыфразаў вядомых асоб.

    дипломная работа [102,2 K], добавлен 24.09.2013

  • Стылістычны аналіз падачы аператыўных навін на аснове рэпартажаў беларускіх тэлеканалаў ОНТ, СТВ і БТ. Тыпы рэпартажаў і пазіцыя ў іх журналіста. Вылучэнне тыповых асаблівасцей у выкарыстанні моўных адзінак. Даследаванне моўнай энергаблокактуры рэпартажу.

    курсовая работа [54,9 K], добавлен 08.04.2011

  • Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі. Фармаванне беларускай народнасці. Беларуская журналістыка на сучасным этапе. Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.). Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе.

    реферат [29,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Функцыянальныя адметнасці выданняў. Узроставыя асаблівасці аўдыторыі. Часопісы для дашкольнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй. Часопісы для школьнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 22.06.2010

  • Даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі. Вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці. Разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей. Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання.

    курсовая работа [53,8 K], добавлен 20.06.2009

  • Особенности смысловой структуры текста развлекательных изданий. Анализ смысловой структуры материалов "Теория красоты: мода и диагнозы" и "О сроках влюбленности" в журнале "Гламур". Типология и семантико-смысловая специфика развлекательной прессы.

    курсовая работа [3,4 M], добавлен 11.03.2017

  • Понятие и структура ТВ. Теоретические и методические основы формирования структуры телевещания, его эффективности в настоящее время представляются недостаточно разработанными. Особенности дифференциации структуры телевидения, а также телеаудитории.

    курсовая работа [47,4 K], добавлен 15.12.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.