Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

Вывучэнне асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў папулярных краязнаўчых дапаможнікаў. Вызначэнне асноўнай задачы календароў знамянальных і памятных дат. Характарыстыка значэнне матэрыялаў бібліяграфічнай хронікі. Аналіз бібліяграфічнай анталогіі.

Рубрика Журналистика, издательское дело и СМИ
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 29.06.2015
Размер файла 33,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў

План

1. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў папулярных краязнаўчых дапаможнікаў

2. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў навукова-дапаможных краязнаўчых дапаможнікаў

Вывады

Літаратура

1. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў папулярных краязнаўчых дапаможнікаў

Мэтавае прызначэнне папулярных дапаможнікаў скіравана на пашырэнне і паглыбленне ведаў аб краі шляхам дасугавага чытання, чытання як элемента самаадукацыі і адукацыі. Большасць сучасных папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў адрасуецца шырокім колам карыстальнікаў, аматарам краязнаўзнаўства. Пералічэнне ў прадмовах асобных груп, напрыклад, бібліятэкараў, краязнаўцаў, студэнтаў, не з'яўляецца прынцыповым. Складальнікі сучасных папулярных бібліяграфічных дапаможнікаў адаптавалі многія характарыстыкі навукова-папулярнай літаратуры, метады майстэрства папулязацыі ведаў, што дазволіла зрабіць рэкамендацыйна-бібліяграфічныя тэксты шырока даступнымі. Важнейшай асаблівасцю дапаможнікаў стала паглыбленне ўзроўня аналітыка-сінтэтычнага прадстаўлення дакументаваных ведаў. Складальнікі імкнуцца забяспечыць карыстальніку магчымасць свабодна абарачацца ў літаратурнай прасторы і фактаграфічным матэрыяле. Гэта прывяло да значнага павялічэння ўвагі да раскрыцця зместу дакументаў і выкарыстання фактаграфічных звестак для характарыстыкі кола адлюстраваных пытанняў. Узніклі жанры, у якіх фактаграфічныя даныя выконваюць не меншую ролю, чым бібліяграфічныя, напрыклад, бібліяграфічныя даведнікі, хронікі, каляндары знамянальных і памятных дат і інш. Важнае значэнне набыў наступны метадычны падыход: не толькі рэкамендаваць літаратуру, але і знаёміць са зместам выданняў без непасрэднага звароту чытача да літаратуры. Фактаграфічныя звесткі часта афармляюцца ў выглядзе ўводных тэкстаў (даведак) да раздзелаў, уводных артыкулаў, хронік і іншых структурных элементаў дапаможнікаў. Фактаграфічныя фрагменты тэкстаў пішуцца папулярным стылем, што забяспечвае іх даступнасць, рыхтуе чытача да ўспрыймання бібліяграфічнага матэрыялу. Сапраўды, гэтыя тэксты апасрэдуюць функцыю бібліёграфа-дарадчыка, акрэсліваючы змест у цэлым і важнейшыя пытанні. Фактаграфічны матэрыял ў папулярных дапаможніках прадстаўляе сабой:

1) даныя (імёны, даты, апісанні падзей і інш.), якія могуць быць узяты з бібліяграфуемых дакументаў ці з іншых крыніц;

2) тэксты бібліяграфуемых дакументаў: фрагменты мастацкіх твораў, гістарычных дакументаў (невялікія могуць быць прыведзены цалкам), цытаты, выказванні крытыкаў, вядомых людзей, нарысы па гісторыі стварэння твораў, аб прататыпах герояў. Пры адсутнасці нарысаў гісторыка-літаратурнага характару аб творах мясцовых аўтараў, яны могуць быць падрыхтаваны бібліёграфам-складальнікам.

Складальніку сучасных папулярных краязнаўчых бібліяграфічных жанраў уласціва схільнасць да літаратурнай працы, уменне праз друкаванае слова звяртацца да канкрэтнага чытача так, каб ён адчуў свой удзел у “дыялогу” з бібліёграфам.

Каляндары знамянальных і памятных дат. Асноўная задача гэтых дапаможнікаў давесці фактаграфічныя і бібліяграфічныя звесткі аб значных рэгіянальных падзеях, юбілеі якія святкуюцца ў бягучым годзе.

Пры падрыхтоўцы гэтых дапаможнікаў асноўнымі праблемамі з'яўляюцца:

1) крытэрыі адбора знамянальных і памятных дат;

2) аб'ём і каштоўнасць рэкамендуемай літаратуры.

3) своечасовасць і рэгулярнасць выпуску каляндароў.

Падрыхтоўка дапаможнікаў пачынаецца з вызначэння дат, юбілеі якіх наступаюць у будучым годзе. Фармальна гэта даты кратныя 5, але абавязкова ўлічваецца іх грамадская значнасць. Бібліёграфы вядуць пошук такіх дат, абапіраючыся на асноўныя тыповыя катэгорыі: “падзея”, “персона”, “факт”, “месца”, “аб'ект”. Асноўнымі крыніцамі выяўлення такіх дат з'яўляюцца:

Ш картатэкі/БД мясцовых знамянальных і памятных дат, картатэкі/БД хронікі;

Ш даведачныя выданні, (рэгіянальныя і нацыянальныя энцыклапедыі, даведнікі і інш.;

Ш гістарычная літаратура аб краіне і рэгіёне;

Ш экспазіцыі мясцовых музеяў;

Ш інфармацыя ад краязнаўцаў.

На адбор дат уплываюць такія фактары, як іх грамадская значнасць, актуальнасць, адпаведнасць сучасным грамадскім каштоўнасцям. Пасля выяўлення дат пачынаецца працэс іх удакладнення і вывучэння. Для ўдакладнення дат выкарыстоўваецца шырокае кола крыніц, напрыклад, пастанаўленні і рашэнні мясцовых, а часам і цэнтральных органаў улады аб іх святкаванні. Бібліёграфы выкарыстоўваць апублікаваныя дакументы і матэрыялы архіваў і музеяў. Падчас удакладнення дат мінулага важна звярнуць увагу на адпаведнасць сучаснаму каляндару. Трэба вырашыць пытанні з дакладнасцю дат, месцам падзей, удзельнікамі, калі існуюць спрэчныя погляды. Да ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі выкарыстоўваўся грэгарыянскі стыль, а пасля інкарпарацыі - юліанскі. Таму бібліёграф павінен ведаць пра неабходнасць удакладнення дат па асобных беларускіх тэрыторыях, якія сустракаюцца ў крыніцах за перыяд з 1772, 1793, 1795 да 14 лютага 1918 г. паводле грэгарыянскага стыля. Існуюць правілы пераводу дат са старога на новы стыль [3].

У структуру каляндара ўваходзяць прадмова, спіс дат, асноўная частку, дапаможныя паказальнікі. У прадмове даеццца яго характарыстыка і рэкамендацыі па выкарыстанню. Затым можа быць спіс дат года са спасылкам на старонкі, дзе яны характарызуюцца больш падрабязна. Калі дата не зусім дакладная, напрыклад, невядомы дзень ці месяц, то такія даты ў спісе і ў асноўнай частцы паказваюцца ў канцы. Асноўная частка змяшчае тэкставыя даведкі па датах, а таксама фактаграфічныя, статыстычныя, бібліяграфічныя і іншыя матэрыялы. Тэкставыя характарыстыкі дат размяшчаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці дат: дата, месяц, год. Пасля даты даецца канкрэтная і інфарматыўная яе назва. Важным працэсам з'яўляецца падрыхтоўка тэкставай даведкі. Яна павінна адпавядаць патрабаванням навуковасці, даставернасці, дакладнасці, таму пішуць яе на аснове выяўлення і вывучэння першакрыніц, новай навуковай літаратуры, крытычных матэрыялаў, уключаюць даныя з энцыклапедый, замежнамоўных крыніц і інш. Для напісання тэкставых даведак могуць быць запрошаны краязнаўцы, супрацоўнікі музеяў, журналісты, выкладчыкі ці іншыя асобы. Прычым неабходна прытрымлівацца правіла, чым менш маецца апублікаваных матэрыялаў, тым больш увагі трэба надаваць тэкставай даведцы, паўнаце яе зместу.

Пасля кожнай тэкставай даведкі даецца спіс літаратуры - 5 - 10 назваў найбольш значных і новых публікацый, а таксама архіўных дакументаў, матэрыялаў з музейных калекцый, АВ-дакументаў, ілюстрацый, статыстычных даных.

Могуць складацца імянны (персаналій) і геаграфічны дапаможныя паказальнікі.

Пры аўтаматызаванай тэхналогіі каляндар ствараецца на аснове фактаграфічнай БД памятных дат. Пры наяўнасці неабходнай інфармацыі ў рэжыме ўводу даных запаўняюцца палі “год”, “месяц”, “дзень” падзеі, даецца яе апісанне. Тэкставыя даведкі і бібліяграфічныя спіскі таксама рыхтуюцца аўтаматызавана на аснове электроннага каталога і БД памятных дат, пасля чаго рэдагуюцца. Аўтаматызаваны рэжым дазваляе ствараць каляндары, прысвечаныя мясцовасці, тэме і канкрэтнай асобе. Пачалося стварэнне “Каляндароў знамянальных і памятных дат” як паўнатэкставых БД, якія выстаўляюцца ў інтэрнет.

Матэрыялы асноўнай часткі такога жанра, як бібліяграфічная хроніка, групуюцца ў храналагічнай паслядоўнасці падзей. Выбіраюцца падзеі і факты, важныя для вывучэння данага рэгіёна ці населенага пункта (юбілейнасць дат не мае значэння у адрозненне ад жанра каляндара). Аб'ектам адлюстравання могуць быць факты і падзеі любога паходжання, у тым ліку тыя, якія не святкуюцца, але памяць аб іх важная для мясцовай гісторыі (даты вялікіх пажараў і інш.)

Бібліяграфічная хроніка можа ахопліваць увесь гістарычны перыяд існавання края (населенага пункта) ці яго асобныя важныя перыяды.

Рубрыкі (даты) ў хроніцы групуюцца ў прамой паслядоўнасці. Для загалоўкаў выкарыстоўваецца дата і найменне падзеі ці факта. Пажадана ўказваць поўную дату, часам да некаторых падзей вядомы нават гадзіны. Пасля загалоўка змяшчаецца фактаграфічная даведка, або выкарыстоўваецца тэкст - фрагмент з дакументаў. Калі даведка ствараецца бібліёграфам, важна ўключыць цытаты з твораў асоб, якія аставілі прыметны след у гісторыі края, вытрымкі з афіцыйных дакументаў, справаздач, мемуараў, літаратурна-мастацкіх твораў гістарычнай тэматыкі, якія “ажыўляюць” дату, ствараюць вобраз падзеі, што аказвае эмацыянальны ўплыў на чытача. Магчыма падабраць фрагмент тэкста ці з некалькіх тэкстаў, звязаўшы іх паміж сабою. Гэта могуць быць вытрымкі з рэдкіх крыніц, напрыклад, кніг ХІХ ст., даступныя шырокаму колу чытачоў. Асобае значэнне мае цытаванне ўспамінаў, якія перадаюць непаўторнае ўспрыйманне падзеі. У канцы даведкі прыводзіцца спіс літаратуры. Пры недахопе крыніц па вузкіх пытаннях, можна змяшчаць спісы літаратуры ў канцы асобных гістарычных адрэзкаў.

Папулярная бібліяграфічная энцыклапедыя прадстаўляе сабой як мага паўнейшае кола звестак аб рэгіёне (прадмеце ці чалавеку), апрацаваных на папулярным узроўні. Энцыклапедычнасць праяўляецца праз шырыню ахопу жыцця края, яго гісторыі; гісторыка-культурных і гісторыка-літаратурных сюжэтаў і праблем, у панарамным прадстаўленні самых разнастайных матэрыялаў. Бібліяграфічная інфармацыя спалучаецца з фактаграфічнай і фактаграфічныя матэрыялы размяшчаюцца ў пачатку раздзелаў і глаў. Фактаграфічны тэкст энцыклапедыі ствараецца праз шырокае выкарыстанне важнейшых дакументаў розных відаў, якія цытуюцца, пераказваюцца. Бібліёграф стварае магчымасць карыстальніку пашырыць свае веды з дапамогай энцыклапедыі без звяртання да рэкамендаванай літаратуры, але на яе аснове. Чытач сам павінен выйсці на неабходныя яму кнігі. Спісы літаратуры ў канцы раздзелаў (структурных падраздзяленняў) не анатуюцца, так як па ходу тэкстаў раздзелаў ідуць спасылкі па літаратуру.

Бібліяграфічная энцыклапедыя можа мець тэматычную структуру: выдзяляюцца раздзелы па пэўнай тэматыцы, якія групуюцца ў лагічнай паслядоўнасці. Групоўна матэрыялу можа быць і ў алфавітнай паслядоўнасці вызначаных для адлюстравання фактаў.

Асноўнымі элементамі даведачна-пошукавага апарату з'яўляюцца прадмова, уводзіны, дапаможныя паказальнікі (геаграфічны, персаналій і інш.) У афармленні друкаваных і электронных энцыклапедый шырока выкарыстоўваюцца карты, фатаграфіі, рэпрадукцыі карцін.

Бібліяграфічная анталогія прысвячаецца паэтычным творам, аб краі, або паэзіі аўтараў пэўнага рэгіёна (населенага пункта), таму адрасаваны найперш аматарам гэтага жанра мастацкай літаратуры. У анталогіі змяшчаюць вершы, фрагменты твораў, біяграфіі паэтаў, выказванні крытыкаў. Прынята адлюстроўваць вялікі перыяд часу. Склад даведачна-пошукавага апарату і афармленне краязнаўчых бібліяграфічных анталогій падобныя да энцыклапедый.

Бібліяграфічны нарыс прысвячаецца важнай гістарычнай з'яве, падзеі, лёсу канкрэтнага чалавека. Нарыс дапамагае поўна і ўсебакова пазнаёміцца з пэўнымі падзеямі мясцовага жыцця і самастойна асэнсаваць іх. Нарыс прадстаўляе сабой сукупнасць рэфератыўна выкладзеных розных матэрыялаў: крытычных артыкулаў, рэцэнзій, успамінаў, навуковых, навукова-папулярных прац, літаратурна-мастацкіх твораў. Уключаюцца творы аўтараў, што стаяць на розных ідэйных пазіцыях, ці маюць розныя эстэтычныя, палітычныя ці іншыя погляды. Колькасць крыніц залежыць ад тэмы нарыса, але для яго стварэння трэба адабраць найбольш істотныя, пажадана 7-10 кніг, артыкулаў. Кожная крыніца вывучаецца, вызначаюцца з яе цытаты, факты, думкі, фрагменты. Потым робіцца сінтэз - аб'яднанне фактаў, дакументаў у адзіны ланцуг пераказу.

У нарысе галоўнае паказаць шлях чытання, даць штуршок да разважання, развіцця думкі, погляду. На этапе вывучэння тэмы важна, каб у складальніка сфарміраваліся свае погляды на падзею. Але складальнік нарыса не падводзіць вынікі дыскусій аб той ці іншай падзеі, аб разглядаемай тэме, не прапануе бясспрэчную ісціну. Кожны чытач можа пагадзіцца ці не пагадзіцца з выказанай думкай. Асноўная задача нарыса абудзіць у чытача імкненне разабрацца ў матэрыяле, дапамагчы яму знайсці найбольш правільны, аб'ектыўны адказ на хвалюючыя пытанні. Таму асноўнае месца займае фактаграфічны тэкст, а спіс літаратуры - дапаўняльнае. Ён змяшчаецца ў канцы нарыса. Чытач можа звярнуцца да яго тады, калі яму недастаткова звестак па тэксту.

Па структуры нарыс можа складацца з наступных частак:

1) Прадмова, якая з'яўляецца фонам для далейшай размовы. Каротка раскрываецца тэма нарыс, якая павінна быць цікавай і значнай, характарызуецца рэкамендуемая літаратура. Неабходна, каб атрымалася супадзенне інтарэсаў асобнага чалавека, чытача і грамадства.

2) Асноўная частка - агляд крытычных артыкулаў, іншай літаратурных матэрыялаў, пабудаваных у пэўнай паслядоўнасці. Нарыс можа пачынацца роздумам аўтара - складальніка ці цытатай з кнігі, успамінамі, гістарычнымі звесткамі. Тэкст нарыса можа перамяжацца звесткамі аб крыніцах (спасылкі на кнігі), але абавязкова роздумы аўтара нарыса па тэме, пастаноўка пытанняў, праблем, паказ пазіцый розных аўтараў на праблему, адказы на пытанні праз кнігі, з указаннем канкрэтных старонак, цытаваннем пэўных матэрыялаў. Калі нарыс прысвячаецца асобе, то неабходна пазнаёміцца з біяграфічнай, крытычнай, мемуарнай літаратурай, творамі асобы (калі чалавек пісаў). Апісваюцца ўмовы, абставіны жыцця грамадства, асобнага чалавека, якія маюць дачыненне да асноўнага факта, падзеі і заканчваюцца роздумам аўтара аб іх.

Бібліяграфічнае апісанне кніг у тэксце нарыса не прыводзіцца, даюцца толькі спасылкі на аўтара, назвы кніг.

3) Спіс літаратуры, на аснове якога рыхтуецца бібліяграфічны нарыс. Ён можа мець назву “Кнігі нарыса” ці інш. Пералік кніг без анатацый падаецца ў алфавітным парадку ці адпаведна ўпамінанню іх у тэксце.

Універсальныя і комплексныя паказальнікі тыпу “Што чытаць аб краі”. На сучасным этапе гэтыя паказальнікі атрымліваюць назвы тыпу “Край: мінулае і сучаснасць”. Змена назвы не выпадковая, выклікана яна пэўнымі метадычнымі асблівасцямі ў іх падрыхтоўцы. Па-першае, павялічылася роля фактаграфічнай інфармацыі, тэкставых даведак, тэкставых уставак, цытавання. Па-другое, пашырыліся крытэрыі адбору літаратуры. Калі ў паказальніках “Што чытаць аб краі” рэкамендавалі папулярную новую літаратуру (да 10 год), то зараз уключаюць каштоўную літаратуру мінулага, калі яна мае крыніцазнаўчае значэнне, нават на замежных мовах; апісваюць матэрыялы з архіваў. Аднак менавіта ў гэтых дапаможніках захавалася перавага бібліяграфічнай інфармацыі. Абавязковым патрабаваннем з'яўляецца і ўключэнне анатацый.

Адбор дакументаў ва універсальныя і комплексныя паказальнікі ажыццяўляецца па тэрытарыяльнай, храналагічнай і тыпавідавой прыметах. Па тэрытарыяльнай прымеце адбор у асноўным адпавядае сучаснаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу края, але з улікам яго гістарычных, сацыяльна-эканамічных і прыродных і іншых асаблівасцей. Па храналагічнай прымеце раіцца ўключаць дакументы прыкладна за апошнія 7 - 10 год, але патрэбна ўключаць і ранейшую літаратуру, калі яна не страціла свайго значэння і змяшчае унікальныю краязнаўчыя звесткі. Па тыпавідавой прымеце пры адборы з найбольшай паўнатой уключаюцца кнігі і іншыя асобна выдадзеныя дакументы, поўнасцю ці часткова прысвечаныя краю. Перавага аддаецца навукова-папулярнай, даведачнай і мастацкай літаратуры, а таксама навуковай па даступных галінах ведаў. Больш абмежавана падыходзяць да ўключэння артыкулаў з часопісаў і газет.

Асноўная частка мае сістэматычную групоўку, для якой адаптуецца “Тыпавая схема класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”. Бібліяграфічныя запісы ў межах апошніх структурных дзяленняў павінны групавацца ў лагічнай паслядоўнасці і ўключаць рэкамендацыйныя і даведачныя анатацыі. У асобных радзелах, напрыклад, персаналій, можа быць выкарыстана алфавітная ці храналагічная паслядоўнасць імёнаў знакамітых людзей края.

Да гэтых паказальнікаў абавязковымі з'яўляюцца прадмова, дапаможныя геаграфічны, персанальны і іншыя паказальнікі.

2. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў навукова-дапаможных краязнаўчых дапаможнікаў

Навукова-дапаможныя краязнаўчыя паказальнікі адрасуюцца спецыялістам, даследчыкам, кіраўнікам, студэнтам старэйшых курсаў ВНУ, чые прафесійныя і навуковыя інтарэсы непасрэдна звязаны з канкрэтнай мясцовасцю. У большасці гэтых дапаможнікаў выкарыстоўваецца выбарачны адбор дакументаў, заснаваны на ацэнцы наяўнасці важных звестак, арыгінальных трактовак матэрыялу.

Сярод навукова-дапаможных паказальнікаў важнае месца займаюць універсальныя бягучыя тыпа “Новая літаратура аб вобласці” (раёне, горадзе). Яны прызначаны для аператыўнага інфармавання аб з'яўленні новых дакументаў і мадэлююць краязнаўчыя дакументныя патокі за кароткія адрэзкі часу - пераважна за адзін квартал.

Пры падрыхтоўцы гэтых паказальнікаў асноўнымі праблемамі з'яўляюцца:

Ш Забеспячэнне паўнаты выяўлення матэрыялаў аб тэрыторыі / населеным пункце, які апублікаваны ў краі і за яго межамі;

Ш вызначэнне крытэрыяў адбору матэрыяла;

Ш аператыўнасць і бесперапыннасць падрыхтоўкі паказальнікаў.

Аб'ектамі адлюстравання ў іх з'яўляюцца любыя дакументныя носьбіты інфармацыі: кнігі, фрагменты кніг, артыкулы з мясцовага і цэнтральнага друку, фотадакументы, ілюстрацыі, картаграфічныя матэрыялы. На жаль, пакуль не адлюстроўваюцца відэастужкі, гуказапісы, дакументы на замежных мовах, прысвечаныя тэрыторыі.

Адметнасцю гэтых паказальнікаў з'яўляецца шырокае адлюстраванне артыкулаў з мясцовага перыядычнага друку. У сучасным дакументным краязнаўчым патоку матэрыялы з мясцовага перыядычнага друку займаюць да 90% і гэта асаблівасць цалкам мадэлюецца ў паказальніках новай літаратуры. Складальнікі ўважліва праглядаюць гарадскія, раённыя і абласныя газеты. Тэндэнцыяй сучаснасці з'яўляецца пашырэнне кола мясцовых газет. Пры адборы газетных матэрыялаў неабходна аддаваць перавагу новым фактам і з'явам у жыцці края, напрыклад, новым установам, тэхналогіям, формам гаспадарання, адукацыйным і сацыяльным рэформам, навуковым дасягненням, мясцовым вынаходніцтвам, а таксама матэрыялам краязнаўчых даследаванняў, у якіх падаюцца малавядомыя факты і падзеі, па-новаму пераасэнсоўваюцца вядомыя эпізоды жыцця рэгіёна. Пераважна адлюстроўваюцца такія газетныя жанры, як аналітычныя і інфармацыйныя карэспандэнцыі, рэпартажы, справаздачы, тэматычныя, аналітычныя і агульныя агляды; навуковыя артыкулы, артыкулы-расследаванні, дакументальныя, партрэтныя і іншыя нарысы.

Вопыт адлюстравання матэрыялаў з мясцовага і рэспубліканскага перыядычнага друку ў паказальніках новай краязнаўчай літаратуры, якія выпускаюць бібліятэкі Беларусі, заслугоўвае станоўчай ацэнкі.

У складзе бібліяграфічных запісаў пераважаюць аналітычныя. Шырока выкарыстоўваюцца кароткія даведачныя анатацыі.

Для групоўкі матэрыялу ў гэтых паказальніках выкарыстоўваецца “Тыпавая схема класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”. Уключаюцца неабходныя новыя рубрыкі, або выключаюцца дакументна незабяспечаныя структурныя падраздзяленні. жанр бібліяграфічны анталогія

У паказальніках змяшчаюць кароткія прадмовы, у якіх адлюстроўваюць мэтавае і чытацкае прызначэнне, аб'екты ўліку, склад даведачна-метадычнага апарату, і асабліва ўнесеныя змены. Пошукавыя магчымасці гэтых паказальнікаў пашыраюцца з дапамогай сістэмы спасылак і дапаможных паказальнікаў. Да іх складаюць паказальнікі: імянны, персаналій, геаграфічны. Геаграфічны павінен змяшчаць тэматычныя падрубрыкі, што, на жаль, не прымяняюць беларускія абласныя бібліятэкі.

Шырока распаўсюджана падрыхтоўка ў бібліятэках аглядаў краязнаўчых дакументаў. Гэта бібліяграфічныя агляды, якія ствараюцца ў выніку дакументаграфічнага аналізу крыніц, а таксама рэфератыўныя і аналітычныя, якія рыхтуюцца на аснове іх фактаграфічнага аналізу.

Бібліяграфічныя агляды арыентуюць спажыўцоў інфармацыі ў дакументных патоках у межах абранай тэматыкі. Рэфератыўныя і аналітычныя агляды ствараюцца ў выніку аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі сукупнасці дакументаў па пэўных пытаннях (праблемах, кірунках) і змяшчаюць сістэматызаваныя, абагульненыя і крытычна ацэненыя звесткі.

Бібліяграфічныя агляды краязнаўчых дакументаў шырока ствараюцца і выкарыстоўваюцца ў бібліятэках розных тыпаў. Бібліяграфічныя агляды могуць быць навукова-дапаможнымі і папулярнымі. Агляды рэфератыўныя і аналітычныя рыхтуюцца, як правіла, даследчыкамі. Але на сучасным этапе і бібліёграфы павінны мець асноўныя ўяўленні аб методыцы рэфератыўных і аналітычных аглядаў. Падрыхтоўка такіх аглядаў вядзецца, напрыклад, у некаторых абласных бібліятэках Украіны і Расіі, існуе як платная паслуга, выконваецца па заказах мясцовай адміністрацыі, устаноў і арганізацый рэгіёнаў. Рэфератыўныя і аналітычныя агляды могуць рыхтавацца бібліёграфамі сумесна з іншымі спецыялістамі-краязнаўцамі.

Бібліяграфічны агляд змяшчае зводную характарыстыку выданняў краязнаўчага зместу і іншых дакументаў, выкананую на аснове дакументаграфічнага аналіза. Бібліяграфічныя агляды падраздзяляюцца на агляды: 1) новых краязнаўчых дакументаў (за месяц, квартал, год); 2) крыніцазнаўчыя агляды, у якіх разглядаецца характар, прызначэнне і тэматыка твораў па пэўнай праблематыцы; 3) агляды краязнаўчых інфармацыйных выданняў (бібліяграфічных дапаможнікаў). Агляды краязнаўчых бібліяграфічных выданняў адлюстроўваюць узровень бібліяграфічнай забяспечанасці вывучэння рэгіёна, даюць аналіз методыкі падрыхтаваных дапаможнікаў, выяўляюць найбольш цікавыя метадычныя рашэнні, недахопы; 4) тэматычныя. Яны прысвячаюцца як гістарычным падзеям і датам, так і розным сучасным пытанням, напрыклад, экалогія края, эканамічныя пытанні, край у творах мастацтва і іншыя; 5) персанальныя.

Асноўнымі часткамі бібліяграфічнага агляду з'яўляюцца прадмова, асноўны тэкст, спіс крыніц.

Бібліяграфічны агляд прадугледжвае абавязковае выкарыстанне карыстальнікамі адлюстраваных дакументаў.

Рэфератыўны агляд арыентуе карыстальнікаў не ў патоку дакументаў, а ў ведах, у сукупнасці фактаў і канцэпцый, у падзеях незалежна ад таго, па якіх дакументах яны выяўлены. Патрабаваннем да рэфератыўных аглядаў з'яўляецца неабходная паўната і дакладнасць перадачы фактаў і канцэпцый, адлюстраваных у літаратуры. Астатняя інфармацыя, якая можа быць змешчана ў вывучаемых крыніцах, не асвятляецца. Складальнік рэфератыўнага агляда не павінен даваць крытычнай ацэнкі матэрыяла, адлюстроўваць уласныя погляды. Бібліяграфічная інфармацыя прадстаўлена ў рэфератыўным аглядзе спісам літаратуры і спасылкамі, цытаваннем.

Аналітычны агляд арыентуе спецыялістаў у інфармацыйным патоку па данай праблеме і дае ацэнку стану праблемы, выяўляе тэндэнцыі ў яе развіцці. Таму аналітычны агляд з'яўляецца вынікам не толькі фактаграфічнага аналіза першасных дакументаў, але і канцэптаграфічнага аналіза адлюстраваных фактаў, падзей, ідэй. (Гэта значыць, што пры стварэнні данага віду агляда ажыццяўляецца не толькі інфармацыйнае згортванне, але і разгортванне інфармацыі).

Аналітычныя агляды ў залежнасці ад выконваемай імі функцыі падзяляюцца на віды:

Ш агляды-абгрунтаванні, у якіх даецца ацэнка стану пытання з абгрунтаваннем неабходнасці рашэння данай праблемы, і прапануюцца шляхі і метады вырашэння. Напрыклад, тэма агляда “Кансервацыя Крэўскага замка” патрабуе абгрунтавання не толькі гістарычнай і культурнай значнасці аб'екта, яго турыстычнага значэння, але і плана рэалізацыі кансервацыі. Агляды-абгрунтаванні вельмі часта адрасуюцца мясцоваму кіраўніцтву.

Ш Выніковыя агляды сумяшчаюць ацэнку стана пытання з характарыстыкай дасягнутага ўзроўня, а таксама паказваюць нявырашаныя праблемы. Такія агляды фіксуюць пэўны этап даследавання ці стану аб'екта, засяроджваюць увагу на нявырашаных праблемах.

Ш Прагнастычныя агляды. У іх даецца ацэнка стану і вызначаюцца перспектыўныя шляхі развіцця краязнаўчых даследаванняў, кірункаў сучаснага развіцця рэгіёнаў. Прагнастычныя агляды арыентаваны на перспектыўныя кірункі краязнаўчых даследаванняў, могуць быць адрасаваны плануючым мясцовым органам, і выконваюць ролю элементаў праграм рэгіянальнага развіцця.

Структура рэфератыўнага і аналітычнага аглядаў:

1) уводзіны - абгрунтаванне агляду, чытацкае прызначэнне, храналагічныя і іншыя межы адлюстравання дакументаў.

2) Асноўная тэкставая частка.

3) Заключэнне (вывады).

4) Спіс літаратуры, прадметны і імянны паказальнік, змест і анатацыя.

Пры падрыхтоўцы рэфератыўнага ці аналітычнага агляду неабходна зрабіць яго абгрунтаванне і распрацаваць заданне па састаўленні (тэматычны план, змест). У заданні па састаўленні важна вылучыць геаграфічныя, храналагічныя, відавыя, моўныя і семантычныя межы адбору дакументных крыніц інфармацыі. Семантычныя межы - гэта пералік тэрмінаў (ключавых слоў), якія раскрываюць сэнсавае значэнне тэмы агляда і вызначаюць склад асноўных пытанняў, якія трэба разглядзець. У якасці ключавых слоў могуць быць выкарыстаны назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, за выключэннем дзеясловаў, дзеяпрыметнікаў і некаторых інш. Ужываюцца словазлучэнні тыпу назоўнік + назоўнік (гісторыя фальварка), прыметнік + назоўнік, (рэгіянальная лексіка), словазлучэнні, якія ўключаюць уласныя імёны, тытулы, пасады і т.п. (князь Геранім Любамірскі) і інш.

Семантычны аналіз выконваецца з выкарыстаннем рознага роду слоўнікаў, даведнікаў, тэрміналагічных стандартаў, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і іншых дакументальных крыніц інфармацыі. Вынікі структурна-семантычнага аналізу першапачаткова фіксуюць на картачках, а затым на лістах паперы з устаноўленым фарматам запісу. Рубрыкатар агляда - гэта сістэматызаваная сукупнасць ключавых слоў, якія характарызуюць яго змест з указаннем класіфікацыйных індэксаў і назваў тэматычных рубрык, да якіх яны адносяцца. Рубрыкатар у значнай ступені вызначвае і лагічную пабудову агляда і паўнату адлюстравання ў ім асобных пытанняў і сувязь тэмы агляда з іншымі абласцямі ведаў. Вызначаныя тэрміны параўноўваюцца з дапаможнымі паказальнікамі да інфармацыйных выданняў (геаграфічнымі, прадметнымі, тэматычнымі, персанальнымі) і выбіраюцца адпаведныя рубрыкі. Выпісваюцца рэлевантныя нумары бібліяграфічных запісаў, якія можна запісваць умоўным шыфрам.

Па тэме агляда складаецца спіс літаратуры. Калі інфармацыйнае выданне не мае дапаможных паказальнікаў, ці патрэбных рубрык, магчыма на аснове структурна-семантычнага аналіза зместа падабраць найбольш адпаведную тэматычную рубрыку і абследаваць яе. Таксама дзейнічаюць, праглядаючы перыядычныя выданні і зборнікі. Пры пошуку інфармацыі ў БД і ЭКК адбор дакументаў можа праводзіцца па шырокаму колу пошукавых прымет.

На аснове выяўленых бібліяграфічных запісаў складаецца картатэка дакументаў па тэме агляда і вядзецца іх вывучэнне. Рэлевантныя дакументы канспектуюцца. Падчас вывучэння дакументаў у змест могуць уносіцца неабходныя змяненні.

Пры канспектаванні бібліёграф ажыццяўляе лексічнае і семантычнае згортванне матэрыялу. Лексічнае згортванне (выкарыстанне абрэвеатур, значкоў і інш.) магчыма прымяняць настолькі, каб яно не перашкаджала ўспрыйманню інфармацыі, так як гэты канспект не асабісты (работа над аглядам можа быць перададзена іншаму супрацоўніку). Семантычнае згортванне зводзіцца да ацэнкі значнасці фрагментаў тэкста, іх скарачэння і перафразіроўкі. Ацэнка значнасці таго ці іншага фрагмента поўнасцю адносіцца да той сферы чалавечага мыслення, якая не падчыняецца ніякім вядомым на сёння фармалізаваным методыкам ці тэхнічным прыёмам. Працэдура скарачэння тэкста больш рэгламентавана. Вядома, што лексіка ў дакументах не літаратурна-мастацкага зместу падзяляецца на 2 класы: прадметна-тэматычную (ключавую) і нетэматычную, функцыянальную (неключавую). Першы клас лексікі выконвае ў тэксце перш за ўсё намінатыўную функцыю; такая лексіка характарызуе тэму і прадмет дакумента. Лексіка другога класа паказвае функцыю сказа ў моўным патоку, наяўнасць мадальнасці (адносіны аўтара да разглядаемага ў дакуменце прадмета), міжсказавых сувязей. Менавіта нетэматычная лексіка можа значна скарачацца пры канспектаванні. Перафразіроўка ці пераказ патрабуюць поўнага разумення зместа, творчай перапрацоўкі і высокай хуткасці мыслення. Найбольш просты варыянт пераказу заключаецца ў замене працяглага сказа больш кароткім, але эквівалентным згортваему.

Існуюць і іншыя асаблівасці канспектавання. Пры ручной падрыхтоўцы канспекта найбольш мэтазгодна на кожны аналізуемы дакумент весці канспект на асобных лістах паперы. Кожны ліст ідэнтыфікуюць індэксам, які звязвае канспект са зместам і бібліяграфічнай карткай. Пры выкарыстанні камп'ютара пажадана ўсе знойдзеныя друкаваныя крыніцы сканіраваць на дыскету, а затым апрацоўваць іх, як і тыя дакументы, што выведзены на экран у працэсе выкарыстання пошукавых сістэм.

У выніку складальнік атрымлівае два масівы дакументаў:

1) бібліяграфічны паказальнік літаратуры, выкарыстанай пры аналізе першакрыніц (паказальнік мае, як правіла, алфавітную групоўку і папярэдне нумаруецца. Магчыма і сістэматычная групоўка).

2) Канспекты першакрыніц у папцы (у рукапіснай, друкаванай, ці ў электроннай форме) размяркоўваюцца ў адпаведнасці з ідэнтыфікацыйнымі індэксамі па главах, раздзелах, параграфах агляда. Гэтыя матэрыялы могуць мець паметкі, заўвагі, прапановы складальніка, якія ўзніклі ў працэсе пошуку і адбору матэрыялаў.

Па свайму характару, узроўні згортвання, ступені аналітычнасці заўваг матэрыялы, прызначаныя для розных відаў аглядаў будуць істотна адрознівацца. Пры напісанні бібліяграфічнага агляда канспект звычайна носіць анататыўна-рэфератыўны характар, рэфератыўнага і аналітычнага аглядаў - рэфератыўна-фактаграфічны характар. Матэрыялы канспектавання выкарыстоўваюцца для напісання тэксту агляду.

Для напісання тэкста агляда выкарыстоўваюць 3 асноўныя спосабы: індуктыўны, дэдуктыўны і інструкцыйна-метадычны. Прымяненне таго ці іншага спосаабу залежыць ад галіны краязнаўства, чытацкага прызначэння агляда, характара аглядаемай інфармацыі.

Ш Індуктыўны - ад канкрэтных фактаў і пунктаў гледжання да іх абагульненняў (ці ад прыватнага да агульнага) - спрыяе развіццю ў чытача сінтэзіруючага ўспрыймання матэрыяла.

Ш Дэдуктыўны - спачатку падаюцца агульныя палажэнні, а затым на фактычным матэрыяле і прыкладах канкрэтызуюць матэрыял. Часам у адным і тым жа аглядзе гэтыя спосабы могуць спалучацца.

Ш Інструкцыйна-метадычны - матэрыял пераказваецца ў паслядоўнасці апісання аб'ектаў ці спосабаў іх вырабу (унікальная рэгіянальная тэхналогія вытворчасці пэўных прадметаў).

Важнай асаблівасцю матэрыялаў агляднага характару з'яўляецца наяўнасць у іх элементаў сапастаўлення розных аўтараў па аглядаемай праблеме. У рэфератыўным аглядзе па магчымасці варта прывесці ўсе пункты гледжання розных аўтараў па праблеме з максімальнай аб'ектыўнасцю пераказу гэтых поглядаў. У аналітычным, акрамя гэтага, вельмі пажадана праявіць свае адносіны да поглядаў, якія разглядаюцца ў аглядзе. Пры гэтым неабходна па магчымасці выяўляць перавагі і недахопы ў адлюстроўваемых работах, супярэчнасці ў іх разважаннях, алагізмы і тым самым дапамагаць чытачу зрабіць вывад аб даставернасці, навізне і карыснасці прадстаўленых у аглядзе даных.

Асобая ўвага павінна быць удзелена новым звесткам, у прыватнасці новым дасягненням, новым фактам, поглядам. Не дапускаецца выкарыстанне састарэлых звестак, ці такіх, якія выклікаюць сумненне.

Па характары бібліяграфічныя агляды значна адзрозніваюцца паміж сабою: ад некаторога падабенства да сістэматычнага тэматычнага бібліяграфічнага паказальніка з асобнымі лексічнымі звязкамі для надання яму тэкставай формы да звязнага разгорнутага аповяду аб творах друку з абавязковымі, звычайна ў дужках, бібліяграфічнымі данымі аб названых дакументах. Паміж гэтымі крайнімі формамі можа быць шэраг прамежкавых форм. У рэфератыўных аглядах найчасцей выкарыстоваецца падрабязнае, лагічнае, паступовае раскрыццё тэмы.

Тэматыка галіновых і тэматычных бібліяграфічных паказальнікаў непасрэдна звязана з сучаснымі кірункамі рэгіёназнаўчых даследаванняў, з задачамі эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця асобных тэрыторый. Назіраецца тэндэнцыя пашырэння храналагічных рамак да адлюстравання галін і тэм. Напрыклад, калі дапаможнік прысвечаны геаграфіі вобласці, то храналагічна пачынаецца з пачатку вядомых даследаванняў.

Змест галіновых паказальнікаў фарміруецца на аснове вывучэння тэматыкі дакументнага масіву і з улікам структуры галіны краязнаўства. Рубрыкі “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь” павінны дапрацоўвацца. Для тэматычных паказальнікаў змест фарміруецца на аснове ствараемага паняційнага рубрыкатара.

Выяўленне і адбор дакументаў павінны адпавядаць мэтаваму і чытацкаму прызначэнню гэтых дапаможнікаў. Крытэрыі адбору павінны забяспечыць дастатковую паўнату адлюстравання дакументаў, але адмяжаваць уключэнне малаінфарматыўных, нязначных і папулярных матэрыялаў. Вельмі важна забяспечыць поўнае адлюстраванне нарматыўных дакументаў, гістарычных першакрыніц, мемуараў, бібліяграфічных дапаможнікаў, навуковых публікацый. Не меншае значэнне мае ўключэнне замежнамоўных дакументаў.

Бібліяграфічныя запісы ў краязнаўчых навукова-дапаможных паказальніках пры неабходнасці анатуюцца, для чаго выкарыстоўваюцца пераважна даведачныя анатацыі.

Групоўка бібліяграфічных запісаў у апошніх структурных дзяленнях, як правіла, алфавітная.

Неабходнымі элементамі дапаможнікаў з'яўляюцца уводзіны, у якіханалізуецца развіццё галіны і яе дакументальнае забеспячэнне, сістэма дапаможных паказальнікаў.

Персанальныя дапаможнікі. Біяграфічнае вывучэнне і вывучэнне ўкладу асобы ў навуку, грамадскую практыку з'яўляецца спосабам атрымання новых краязнаўчых ведаў. Дыяпазон краязнаўчых навукова-дапаможных персанальных (біябібліяграфічных) дапаможнікаў па тыпах і тэматыцы дастаткова шырокі. Гэта паказальнікі, спісы, агляды, даведнікі, слоўнікі і інш. Прысвячаюцца яны адной асобе ці групе ўраджэнцаў / дзеячоў края. Па тэматыцы гэта дапаможнікі, прысвечаныя гістарычным, грамадска-палітычным дзеячам, прадстаўнікам мастацтва і іншых галін і сфер. На сучасным этапе прыметным попытам карыстаюцца дапаможнікі, прысвечаныя дзеячам навукі і асветы. Назіраецца тэндэнцыя падрыхтоўкі буйных бібліяграфічных дапаможнікаў.

Асноўнымі структурнымі элементамі персанальных дапаможнікаў з'яўляюцца прадмова, уводзіны, біяграфічная даведка (або аўтабіяграфія ці хроніка), спіс літаратуры, які складаецца са спісаў літаратуры пра асобу, спіса твораў асобы, калі такія існуюць, дапаможныя паказальнікі. У біябібліяграфічных дапаможніках асноўны тэкст складаецца з персанальных глаў, а іх групоўка можа быць здзейснена па алфавіту, у храналагічнай паслядоўнасці, па відах дзейнасці.

Загалоўкам кожнай персанальнай главы з'яўляецца поўнае імя дзеяча. Гэтым элементам загаловак можа быць абмежаваны, але нярэдка яго пашыраюць, уключаючы псеўданімы, мянушкі. Прыводзяцца даты жыцця, часам указваецца род дзейнасці, прафесія. Недапушчальна ў загалоўку (а гэта рубрыка персанальнай главы) ўказваць толькі ініцыялы асобы.

У сучасных персанальных бібліяграфічных дапаможніках адбор імён ажыццяўляецца па наступных прынцыпах:

Ш ураджэнцы края (у неабходных выпадках з ўлікам гістарычных змяненняў адміністрацыйна-тэрытарыяльных межаў края);

Ш асобы, пэўныя перыяды жыцця якіх прайшлі ў даным краі;

Ш асобы, якія прызнаюць, што даны край аказаў уплыў на іх жыццё і дзейнасць.

Таксама могуць адлюстроўвацца дзеячы, наведванне якімі населенага пункта ці рэгіёна, аказала прыметны ўплыў на яго развіццё.

Пошук імён вядзецца па картатэках знакамітых людзей края, фактаграфічных БД, даведачных выданнях, мясцовых перыядычных выданнях і іншых крыніцах.

Вельмі важным структурным элементам з'яўляюцца біяграфічныя звесткі. Яны набываюць у дапаможніках розныя формы: ад кароткіх біяграфічных даведак, да разгорнутых біяграфічных артыкулаў. Пісацца яны павінны па распрацаванаму плану. Не пажадана без апрацоўкі выкарыстоўваць даведкі з энцыклапедычных і іншых выданняў, так як у дапаможніку атрымліваецца кангламерат даведак розных па структуры, а сувязь “чалавек - край” не знаходзіць адлюстравання. Часам біяграфічныя даведкі, падрыхтаваныя бібліёграфамі па цяжкадаступных крыніцах, па крупіцах, становяцца амаль адзінай даступнай крыніцай.

Бібліяграфічныя апісанні ў персанальных дапаможніках, як правіла, не анатуюцца. Такая методыка апраўдана тады, калі біяграфічныя даведкі насычаны звесткамі, раскрыта сувязь “дзеяч-край”, а ў спісах літаратуры прадстаўлены творы, змест якіх дубліруеццца (напрыклад, юбілейнага характару), спецыфічныя дакументы (каталогі выстаў мастакоў і інш.) Калі ж біяграфічныя даведкі мінімальныя, а спісы літаратуры аб'ёмныя, то неабходна анатаваць хаця б важнейшыя публікацыі.

У персанальных дапаможніках нярэдка прысутнічае наступны метадычны недахоп: у біяграфічных даведках (тэкстах) складальнікі імкнуцца раскрыць значэнне дзеяча для Беларусі ці свету, але выпускаюць такі аспект, як роля чалавека ў жыцці края, ці ўплыў края на чалавека, адлюстраванне сувязяў чалавека і яго малой радзімы; уплыў сям'і, блізкіх людзей, пражываўшых разам з ім у данай мясцовасці, на жыццёвы і творчы лёс дзеяча. Зразумела, што раскрыць сувязі чалавека з краем бывае вельмі няпроста, асабліва калі такая сувязь мала адлюстравана ў біяграфічнай літаратуры. Аднак чым менш звестак, тым больш глыбока неабходна вывучаць крыніцы, звязаныя з дзеячом, таму што менавіта аспект сувязі “чалавек - край” з'яўляецца найбольш каштоўным у плане рэалізацый функцыянальнага патэнцыялу персанальнай краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі.

Пры адборы літаратуры аб дзеячах, сувязь якіх з краем была эпізодам іх жыцця, непажадана поўна адлюстроўваць усе творы гэтых людзей, творы ніякім чынам не звязаныя з даным краем (калі асобы з'яўляюцца аўтарамі).

Вывады

1. На сучасным этапе бібліятэкі рыхтуюць разнастайныя па тыпах і жанрах папулярныя і навукова-дапаможныя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі.

2. У шэрагу жанраў, асабліва папулярных, заметна павялічылася значэнне фактаграфічных матэрыялаў, што звязана з імкненнем з боку бібліёграфаў лепш задавальняць пазнавальныя патрэбнасці карыстальнікаў.

3. Бібліятэкі аддаюць перавагу ў падрыхтоўы такіх жанраў папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, як каляндары знамянальных і памятных дат, бібліяграфічныя хронікі, энцыклапедыі, нарысы, універсальныя і комплексныя бібліяграфічныя паказальнікі.

4. Сярод навукова-дапаможных паказальнікаў распаўсюджаны універсальныя паказальнікі новай літаратуры, галіновыя і тэматычныя, агляды. Перспектыўным прадуктам і паслугай могуць быць рэфератыўныя і аналітычныя агляды па даступнай для бібліёграфаў-краязнаўцаў тэматыцы.

Ключавыя паняцці: “мэтавае і чытацкае прызначэнне краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў”, “папулярныя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі”, “навукова-дапаможныя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі”, “каляндар знамянальных і памятных дат”, “краязнаўчая бібліяграфічная хроніка”, “краязнаўчая бібліяграфічная энцыклапедыя”, “краязнаўчая бібліяграфічная анталогія”, “краязнаўчы бібліяграфічны нарыс”, “краязнаўчыя універсальныя бягучыя бібліяграфічныя паказальнікі”, “краязнаўчыя агляды”, “персанальныя краязнаўчыя паказальнікі”.

Літаратура

Асноўная

1. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография: учебник / А.В.Мамонтов, Н.Н. Щерба . - М., 1989. - С.97 - 133.

2. Краеведческие указатели и БД // Справочник библиографа. - 2-е изд., перераб. и доп. - СПб., 2003. - С.420 - 428.

3. Справочная книга редактора и корректора. - М., 1985. - С.96 - 99.

Дадатковая

4. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НББ. - Мн., 1994. - С.61 - 64, 88 - 89.

5. Дмитренко, Н.Н. Все врут календари? / Н.Н. Дмитренко // Мир библиогр. - 2003. - № 1. - С.12 - 14.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Агульная характарыстыка бібліяграфічнай прадукцыі і класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў. Вывучэнне асноўных формаў выданняў і публікацый бібліяграфічных матэрыялаў. Тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў, іх класіфікацыя па розных прыкметах.

    контрольная работа [34,4 K], добавлен 07.02.2014

  • Стылістычны аналіз падачы аператыўных навін на аснове рэпартажаў беларускіх тэлеканалаў ОНТ, СТВ і БТ. Тыпы рэпартажаў і пазіцыя ў іх журналіста. Вылучэнне тыповых асаблівасцей у выкарыстанні моўных адзінак. Даследаванне моўнай энергаблокактуры рэпартажу.

    курсовая работа [54,9 K], добавлен 08.04.2011

  • Функцыянальныя адметнасці выданняў. Узроставыя асаблівасці аўдыторыі. Часопісы для дашкольнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй. Часопісы для школьнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 22.06.2010

  • Рода-відавыя і жанравыя характарыстыкі публіцыстыкі: віды, асаблівасці, адрозненні. Лінгвістычныя характарыстыкі асаблівасцяў публіцыстычнага дыскурсу І.П. Шамякіна на прыкладзе кнігі "Роздум на апошнім перагоне". Сродкі ўздзеяння на адрасата дыскурсу.

    курсовая работа [209,6 K], добавлен 17.02.2015

  • Рынак камерцыйных газет Беларусі, яго становішча на сучасным этапе і тэндэнцыі развіцця. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы, яе сутнасныя характарыстыкі і гісторыя ўзнікнення. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных газет.

    курсовая работа [51,2 K], добавлен 20.06.2009

  • Паняцце "рэклама", асаблівасці рэкламных тэкстаў. Загаловак, асноўны тэкст і дэвіз. Тыпы моўнай гульні: наўмыснае ўжыванне нарматыўных сродкаў, свядомае парушэнне нормы, выкарыстанне прэцэдэнтных тэкстаў (тэкставых рэмінісцэнцый) для стварэння алюзіі.

    курсовая работа [44,1 K], добавлен 19.12.2010

  • Росквіт такіх арганізацый, як Саюз дэмакратычных сіл у Балгарыі, Дэмакратычны форум у Венгрыі, «Салідарнасць» у Польшчы, Грамадзянскі форум у Чэхаславакіі і інш., якія ўтварыліся з дысідэнцкіх плыняў 1960–1970-х гг. Друкаваныя органы гэтых суполак.

    реферат [32,0 K], добавлен 28.11.2008

  • Агляд як адзін з найстарэйшых газетначасопісных жанраў. Галоўная функцыя публіцыстыкі. Эфектыўнасць і дзейнасць: шляхі іх павышэння. Адзінства нагляднага асвятлення грамадскіх падзей і глыбокая пранікальнасць ў сутнасць працэсу, думкі аглядальніка.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2015

  • Даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі. Вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці. Разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей. Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання.

    курсовая работа [53,8 K], добавлен 20.06.2009

  • Праблемы аб’ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках беларускіх газет. Няўдалыя загалоўкі ў беларускіх друкаваных СМІ. Загалоўкі інтэрнэт-СМІ як найчасцейшыя выпадкі парушэння этычных норм. Параўнальная характарыстыка расійскіх і беларускіх інтэрнэт-загалоўкаў.

    реферат [3,5 M], добавлен 20.04.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.