Рэпартаж - даследование
Найбольш цяжкi вiд журналiсцкай працы - рэпартаж-даследаванне. Парады пры недаступнасцi пiсьмовых крынiц бярыце iнтэрв’ю. Журналiсцкiя даследаваннi падзяляюцца на два асноўныя тыпы. Самая дробная часцiнка iнфармацыi можа аказацца найбольш вырашальнай.
Рубрика | Журналистика, издательское дело и СМИ |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.11.2008 |
Размер файла | 14,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры
РЭФЕРАТ
на тэму:
"РЭПАРТАЖ-ДАСЛЕДАВАННЕ"
МIНСК, 2008
Рэпартаж-даследаванне -- найбольш цяжкi вiд журналiсцкай працы: ён вельмi адказны i патрабуе шмат сiлаў i часу. Але з iншага боку, такая праца можа зацягваць, быць вельмi цiкавай i ўдзячнаю. Журналiсцкае даследаванне -- гэта нiшто iншае, як пошук таго, што пэўная асоба цi кампанiя, цi ўрадавая ўстанова хацелi б схаваць ад грамадскасцi.
Журналiсцкае даследаванне -- гэта магчымасць выправiць несправядлiвасць i выступiць у якасцi Давiда супраць Галiяфаў усяго свету. У яго аснове ляжыць упэўненасць, што, выкрываючы несправядлiвыя ўчынкi, журналiсты, рэдактары i фотакарэспандэнты здольныя адыграць актыўную ролю ў паляпшэннi ўмоваў чалавечага iснавання.
У Злучаных Штатах рэпартаж-даследаванне, асаблiва ў тым, што тычыцца сферы бiзнесу i дзяржаўнай улады, мае доўгую гiсторыю. Ужо амаль сто год назад журналiсты i пiсьменнiкi займалiся тым, што выкрывалi часам проста жахлiвыя ўмовы працы, якiя iснавалi ў той час на некаторых амерыканскiх прадпрыемствах. Гэтыя пiянеры журналiсцкага даследавання i запачаткавалi прынцыпы, якiя жывуць дагэтуль. Менавiта гэтыя прынцыпы дазволiлi двум рэпарцёрам з Вашынгтон Пост раскрыць у 1973--74 гг. незаконныя махiнацыi ў вышэйшых эшалонах амерыканскай улады. Iх рэпартаж-даследаванне пра Ўотэргейцкi скандал прывёў да адстаўкi прэзiдэнта Злучаных Штатаў.
Асаблiва складана бывае правесцi рэпартаж-даследаванне ў сферы бiзнесу i эканомiкi. Нярэдка ў журналiста проста не хапае ведаў у бiзнесовых i эканамiчных пытаннях, i ён можа лёгка заблытацца ў фактах i няправiльна iх зразумець. У бiзнесе, як правiла, не прынята шырока абнародаваць пэўныя дакументы цi iншую iнфармацыю, як гэта робiцца ва ўрадавых установах, чыя iнфармацыя павiнна быць даступнай, а справы весцiся публiчна. Каб рэпартаж-даследаванне быў праведзены ўдала, у iм важна выкарыстоўваць усе традыцыйныя журналiсцкiя сродкi: iнтэрв'ю, працу з дакументамi i крынiцамi i, безумоўна, не трэба забывацца пра добры стыль. Апроч таго, такая праца патрабуе ўчэпiстасцi, у пэўных выпадках -- смеласцi, i заўсёды -- гатоўнасцi пераступiць мяжу звыклага будзённага жыцця.
Для правядзення даследавання рэдактар i выдавец павiнны таксама праявiць смеласць не меней за журналiста. Газета цi iншае выданне мусяць быць гатовымi да таго, што iх могуць напаткаць фiнансавыя страты цi ад iх адвернецца частка абуранай чытацкай аўдыторыi, асаблiва калi даследаванне закранае нейкую ўплывовую кампанiю, мiнiстэрства цi рэкламадаўцу. У такiх выпадках памiж рэдактарам, выдаўцом i журналiстам павiнны ўсталёўвацца адносiны асаблiвага даверу -- з верай у тое, што журналiст будзе прытрымлiвацца высокiх прафесiйных стандартаў i не дапусцiць памылак, якiя потым могуць дорага абысцiся.
Вiдавочная прычына (фiнансавага парадку), якая тлумачыць, чаму рэпартаж-даследаванне можа стацца праблематычным, заключаецца ў тым, што для яго правядзення рэдактар павiнен быць гатовы пайсцi на немалыя выдаткi грошай i часу, бо такi праект можа заняць некальнi тыдняў i нават месяцаў. Для выданняў з малым штатам выйсцем з такой сiтуацыi можа быць паступовая падрыхтоўка i публiкацыя матэрыялу невялiкiмi часткамi -- па адным артыкуле, замест таго, каб друкаваць вялiкую серыю артыкулаў адразу.
Так, напрыклад, публiкацыя на працягу 10 тыдняў дзесяцi невялiкiх артыкулаў, у якiх гаворка iшла б няхай i не пра такiя ўжо значныя, але сумнеўныя дзеяннi якога-небудзь мiнiстра, можа быць не толькi лягчэйшай, але i дасць нават болей магутны вынiк, чым публiкацыя аднаго вялiкага артыкула, падрыхтоўка i напiсанне якога зойме ўсе гэтыя 10 тыдняў запар. Некалькi невялiкiх артыкулаў, апублiкаваных у некалькiх нумарах на працягу года, могуць быць не менш вынiковымi, чым адзiн вялiкi артыкул, надрукаваны ў адным нумары. Часам добрыя вынiкi для журналiсцкага даследавання дае i штодзённая аператыўная журналiстыка. Калi вам надараецца кожны дзень цi тыдзень здабыць нейкi адзiн новы факт, часам варта абнародваць яго адразу пасля таго, як удалося яго праверыць, а не чакаць, пакуль такiя факты накопяцца.
Парады пры недаступнасцi пiсьмовых крынiц бярыце iнтэрв'ю
Пры даследаваннi дзейнасцi пэўнай кампанii цi iншых праблемаў, звязаных з бiзнесам, звычайна карыстаюцца судовымi дакументамi цi справаздачамi ўрадавых установаў. Але часам суд бывае перагружаны справамi, а патрэбная вам дзяржаўная ўстанова занадта занятая iншай праблемай i не можа выдаткаваць увагi тэме, якая вас цiкавiць. У гэтым выпадку iнфармацыю трэба чэрпаць у рабочых i служачых кампанii,
у асобных дзяржаўных чыноўнiкаў i г.д. Калi вам трэба даследаваць дзейнасць пэўнай кампанii, вы можаце здабыць патрэбную iнфармацыю ў яе канкурэнтаў цi ў яе служачых, як былых, так i тых, што працуюць дагэтуль,-- у супрацоўнiкаў любога ўзроўню. Пры гэтым журналiст павiнен памятаць, што былыя супрацоўнiкi звычайна адчуваюць сябе пры размове вальней, чым тыя, хто па-ранейшаму фiнансава залежыць ад кампанii. Апроч таго, трэба ведаць, што часам прасцей узяць iнтэрв'ю ў работнiкаў нiжэйшага рангу, чым у начальства.
Могуць даваць плён i такiя нечаканыя захады, як, напрыклад, вiзiт да патэнцыйнага iнфарматара дадому познiм вечарам. Чалавек нярэдка адчувае сябе зручней, калi гутарыць з журналiстам у звыклай для сябе, неафiцыйнай абстаноўцы.
Але не забывайце i пра пiсьмовыя крынiцы
Па меры развiцця капiталiстычнай эканомiкi ў Цэнтральнай i Усходняй Еўропе, кампанii i фiрмы гэтых краiнаў будуць вымушаныя абнародаваць усё больш дакладнай iнфармацыi -- пра свае даходы, прыбыткi i г.д. Шмат такой iнфармацыi будзе паведамляцца патэнцыйным iнвестарам. Пэўную дакументацыю трэба будзе падаваць у органы мясцовай i дзяржаўнай улады. Другую можна будзе здабыць у мясцовых цi агульнадзяржаўных судовых установах -- у выпадку, калi кампанiя цi яе супрацоўнiкi ўдзельнiчаюць у судовым працэсе.
Пры правядзеннi даследавання добры журналiст павiнен адсачыць усе крынiцы пiсьмовай i абнародаванай iнфармацыi, якiя тычацца пэўнай кампанii цi асобы. Каб даведацца, цi ўдзельнiчала гэтая кампанiя ў судовых працэсах, трэба нанесцi вiзiт у адпаведныя мясцовыя i агульнадзяржаўныя судовыя iнстанцыi. Нават калi не ўся дакументацыя па справе будзе публiчна даступная, вы зможаце сустрэцца з процiлеглым бокам i такiм чынам здабыць патрэбную вам iнфармацыю.
Шукайце выкрывальныя факты
Не забывайце, што часам для дакументальнага напаўнення артыкула найлепшым спосабам з'яўляецца асабiстае назiранне. Калi выяўляецца немагчымым знайсцi чалавека, якi даў бы вам дакладную iнфармацыю, цi вы не можаце здабыць дакументы, якiя яе выкрывалi б, паспрабуйце пасачыць за аб'ектам вашага даследавання самастойна. Бо нават калi вы працытуеце выказваннi дзесяцi чалавек, якiя будуць абвiнавачваць мiнiстра ў тым, што ён падкуплены мафiяй, гэта дасць нашмат меншы вынiк, чым калi вы самi заспееце i сфатаграфуеце яго за абедам з мафiёзнымi босамi.
Калi вы не маеце нiякiх канкрэтных фактаў супраць дзяржаўнага функцыянера, якi падазраецца ў раскраданнi маёмасцi, паназiрайце за iм. I калi ён будзе купляць новы аўтамабiль або дом цi будзе жыць, шыкуючы не па сродках, якія яму дае яго фiксаваны заробак,-- пастаўце пытанне: адкуль да яго трапiлi такiя грошы?
Праводзьце ўласнае даследаванне
Сапраўдны рэпартаж-даследаванне -- гэта не проста збiранне фактаў, ужо выкрытых iншымi. Калi вы даведваецеся, напрыклад, што ўлады цi палiцыя праводзяць расследаванне па факце крадзяжу нейкiм супрацоўнiкам грошай яго кампанii цi па факце падману iм iнвестараў, вы, па сутнасцi, не даведваецеся яшчэ нiчога пра тое, чым канкрэтна займаўся гэты супрацоўнiк. Рэальна артыкул-даследаванне пачынаецца тады, калi журналiст спрабуе высветлiць, чым усё-ткi гэты супрацоўнiк займаўся канкрэтна i цi напраўду ён займаўся крадзяжом грошай або ажыццявiў падлог.
Асобны выпадак цi тэндэнцыя?
Журналiсцкiя даследаваннi падзяляюцца на два асноўныя тыпы: адзiн -- калi iх аб'ектам з'яўляецца пэўная асоба, фiрма цi ўстанова (у тым лiку ўрад); другi -- калi даследаванне тычыцца агульных тэндэнцыяў, што закранаюць цэлую галiну вытворчасцi, усю арганiзацыю (зноў жа -- у тым лiку ўрад) цi ўсю краiну.
Кожны тып патрабуе спецыфiчнага падыходу. Не адмаўляйцеся ад напiсання болей шырокага артыкула, нават калi напачатку збiралiся абмежавацца маленькiм. Дапусцiм, да вас дайшлi звесткi, што група кiраўнiкоў банкаў праводзiць свае адпачынкi за сродкi банкаў, якiмi яны кiруюць, i вы распачынаеце сваё даследаванне. Калi такая iнфармацыя спраўджваецца, у вас будзе добры сюжэт для артыкула. Але вы можаце пашырыць сваё даследаванне i высветлiць, што кiраванне ўрадам усёй банкаўскай сiстэмай у цэлым ажыццяўляецца не на належным ўзроўнi. I гэта, вядома, будзе яшчэ лепшы сюжэт.
Старайцеся абвергнуць
Добры журналiст, атрымаўшы пэўныя звесткi, пастараецца iх самастойна пацвердзiць. А вельмi добры журналiст, таксама пастараўшыся гэтыя звесткi праверыць, паспрабуе, апроч таго, давесцi, што яны цалкам цi часткова не адпавядаюць рэальнасцi. Раней чым сесцi за напiсанне артыкула, паспрабуйце абвергуць саму яго iдэю. Калi вам удасца знайсцi лагiчнае i адэкватнае тлумачэнне тым дзеянням, якiя вы даследуеце, то такую працу можа i не варта будзе даводзiць да завяршэння. Але адначасова не забывайце, што людзi, дзейнасць якiх вы даследуеце, будуць спрабаваць сабатаваць вашую працу, падсоўваючы вам “дэзiнфармацыю” (фальшывую iнфармацыю). Такiя людзi будуць зусiм не схiльныя папраўляць памылкi, калi вы будзеце iх рабiць.
Усё як след расплануйце
Заўжды складайце план працы: што вы збiраецеся рабiць -- браць iнтэрв'ю, працаваць з дакументамi цi тое i другое? Цi спатрэбiцца вам камп'ютэр? Дзе i як вы будзеце шукаць крынiцы iнфармацыi? Колькi часу будзе доўжыцца даследаванне? Цi знойдзеце вы падтрымку вашага выдання, калi даследаванне зацягнецца долей? Давядзiце свайму рэдактару, што ваш план жыццяздольны i прытрымлiвайцеся яго як мага дакладней.
Рабiце падрабязныя спасылкi i заўвагi
Забяспечвайце ўсю збiраную вамi iнфармацыю дакладнымi спасылкамi i заўвагамi -- асаблiва гэта датычыць iмёнаў. Самая дробная часцiнка iнфармацыi можа аказацца вырашальнай. (Напрыклад: ваш рэспандэнт згадвае падчас iнтэрв'ю шэраг iмёнаў, сярод якiх вы нiкога не ведаеце, але вы абавязкова павiнны ўсе iх занатаваць, бо пазней яны могуць быць згаданыя кiм-небудзь яшчэ цi ў вас самога можа ўзнiкнуць жаданне з iмi пагутарыць.)
Задавайце агульныя пытаннi
Не забывайцеся разам з канкрэтнымi задаваць i болей агульныя пытаннi. Часам людзi не любяць гутарыць на нейкую канкрэтную тэму, але з ахвотаю гатовыя паразважаць наконт болей шырокiх праблемаў. Калi рабочы, у якога вы бераце iнтэрв'ю, не хоча абмяркоўваць, цi займаецца крадзяжамi яго непасрэдны кiраўнiк, папытайцеся, цi бываюць у iх кампанii ўвогуле такiя выпадкi. Можа быць, на такое пытанне ён хутчэй адважыцца адказаць, бо не будзе адчуваць, што выступае супраць нейкага аднаго канкрэтнага чалавека.
Строга трымайцеся фактаў
Будзьце, як правiла, стрыманым у сваiх высновах i не выходзьце за рамкi фактаў. Пазбягайце спакусы зрабiць выснову толькi таму, што яна выглядае лагiчнай. Не пiшыце рэпартаж з галавы. Памятайце, што асновай любога даследавання з'яўляюцца факты. Не раздзiмайце iнфармацыю, якой валодаеце. Разам з тым, сачыце, каб, не раскрыўшы ўсiх фактаў цалкам, не схаваць ад сваiх чытачоў сапраўднае становiшча рэчаў. Калi вы дакладна ведаеце, што нешта сапраўды мела месца,-- са свайго ўласнага досведу цi досведу тых, каму давяраеце,-- напiшыце пра гэта.
Не спрошчвайце сабе задачу
Часам, каб сабраць патрэбную для артыкула iнфармацыю, даводзiцца прагледзець тысячы старонак дакументацыii перамовiцца з безлiччу людзей. Калi ж вам захочацца падкарацiць гэтую працу, спынiўшы яе да поўнага завяршэння, ваш артыкул можа атрымацца недакладным або няпоўным. Трэба памятаць, што рэпартаж-даследаванне -- рэч не заўсёды прыемная, часам такая праца бывае даволi нуднай.
Не трэба спяшацца
Вытрымлiваць вызначаныя тэрмiны, безумоўна, важна, але шмат памылак пры журналiсцкiм даследаваннi робiцца якраз з-за паспешлiвасцi. Калi трэба, пасядзiце над артыкулам яшчэ дзень цi нават тыдзень. Лепш здаць матэрыял са спазненнем, чым з недакладнасцямi.
Паперы i людзi
Часам небяспечна давярацца толькi паперам цi толькi людзям. I тыя i другiя могуць манiць. Дакументы могуць быць сфабрыкаваныя цi проста падрыхтаваныя недакладна, а людзi здольныя схлусiць. Найбольш спрактыкаваныя журналiсты заўсёды параўноўваюць iнфармацыю, атрыманую ад людзей, з тою, што здабылi з дакументаў, i такiм чынам яе спраўджваюць. Для найбольш iстотных фрагментаў вашага матэрыялу старайцеся мець прынамсi тры незалежныя крынiцы iнфармацыi. Чым болей iх будзе, тым лепей. Нiколi не пакладайцеся толькi на аднаго чалавека цi толькi на адзiн дакумент, палiчыўшы, што яны будуць тым цвiком, якi змацуе ўсе дэталi вашага даследавання.
Давайце адказ на пытанне, як пададзены вамi матэрыял закранае жыццё вашых чытачоў
Любая паведамленая ў газеце навiна так цi iначай закранае жыццё людзей. Яшчэ больш гэта тычыцца журналiсцкага даследавання, бо ў iм, як правiла, разглядаюцца незаконныя дзеяннi i факты карупцыi. Але нават калi з дапамогаю дакументаў i ўзятых у сведкаў iнтэрв'ю вам удалося скласцi грунтоўны артыкул, ён будзе ўсё ж незавершаны, калi вы не растлумачыце ў iм, якiм чынам усё гэта тычыцца вашых чытачоў асабiста i ўсяго грамадства ўвогуле.
Сачыце за рухам грошай
Гэта агульнаўжываны прыём у журналiсцкiх даследаваннях. Грошы часта пакiдаюць пасля сябе след, i вы можаце прасачыць, калi яны былi выплачаныя, на што патрачаныя цi на чым “зробленыя”. Калi вашае даследаванне заходзiць у тупiк, паспрабуйце проста прасачыць, куды i на што пайшлi грошы цi атрыманыя прыбыткi.
Будзьце заўжды справядлiвы
Нiколi не публiкуйце скiраванага супраць таго цi iншага чалавека артыкула, не даўшы яму часу на яго зрэагаваць. А калi вы патрацiлi на даследаванне чыёй-небудзь дзейнасцi не адзiн месяц, то будзе несправядлiвым пакiнуць гэтаму чалавеку на рэакцыю ўсяго некалькi гадзiн. Часам, калi вы палiчыце гэта патрэбным, вы можаце нават паслаць гэтаму чалавеку лiст кароткiм рэзюмэ вашых асноўных абвiнавачванняў.
Правярайце i правярайце зноў
Нiколi не рабiце апрыёрных дапушчэнняў. Двойчы правярайце ўсё, нават тое, што выглядае вiдавочным. Спраўджвайце кожны факт i кожную лiчбу паводле некалькiх крынiцаў. Чым больш будзе такiх праверак, тым лепей. I яшчэ раз пераправерце ўсе ключавыя статыстычныя дадзеныя i лiчбы ў артыкуле напярэдаднi яго публiкацыi. Звычайна якраз недакладнасцi
ў апiсаннi самых дробных фактаў або падзеяў прыносяць журналiстам больш за ўсё непрыемнасцяў. Бывае дастаткова, каб у важны пасаж укралася невялiкая памылка, нават арфаграфiчная, цi недакладная лiчба, i гэта падрывае давер да ўсяго артыкула.
Выкарыстоўвайце фатаграфii i дыяграмы
Выяўленчы матэрыял можа сапраўды часам каштаваць больш, чым самае доўгае слоўнае апiсанне, а дыяграма цi графiк здольныя дапамагчы чытачу лягчэй зразумець складаны матэрыял. Для палягчэння ўспрымання складаных артыкулаў пры магчымасцi трэба карыстацца i тым, i другiм.
Працуйце ў камандзе
Лепей, калi ў даследаваннi бяруць удзел не адзiн, а два цi больш журналiстаў -- асаблiва, калi чакаецца, што яно зойме шмат часу. Калi журналiст працуе адзiн, ён можа занадта блiзка зжыцца з даследаванай праблемай цi наадварот -- яна можа яму надакучыць. Апроч гэтага, вельмi важна мець добрага рэдактара, якi пры патрэбе мог бы скарэктаваць вашыя задумы, скiраваў бы вас на правiльны шлях, калi вы ад яго адхiлiлiся, цi падбадзёрыў, калi вы адчулi расчараванне ў працы.
Не бойцеся запярэчыць пануючым поглядам
Пры грунтоўным журналiсцкiм даследаваннi нярэдка даводзiцца ўваходзiць у супярэчанне з агульнапрынятымi iсцiнамi. Але тое, што нехта выказвае, як бясспрэчную iсцiну, далёка не заўсёды сапраўды ёю з'яўляецца.
Удумлiва падбiрайце кожны загаловак
Няўдалы загаловак можа сапсаваць нават добры артыкул. Таму перад здачай артыкула ў друк яшчэ раз прадумайце ўвесь матэрыял. Нiчога не рабiце на ўдачу, бо загалоўкi i назвы раздзелаў таксама з'яўляюцца складоваю часткай падрыхтаванага вамi даследавання.
Выпраўляйце любую памылку
Заўважыўшы ў артыкуле памылку, асаблiва калi гэта артыкул-даследаванне, як мага хутчэй яе выпраўляйце. I старайцеся апублiкаваць папраўку на не менш вiдным месцы, чым сам артыкул.
ЛІТАРАТУРА
1. Б. Мэлрой. Быць журналiстам, В: UP, 2005
2. А. Грэй. Степенi журналiсцкай дзейнасцi, NY, 2004
Подобные документы
Стылістычны аналіз падачы аператыўных навін на аснове рэпартажаў беларускіх тэлеканалаў ОНТ, СТВ і БТ. Тыпы рэпартажаў і пазіцыя ў іх журналіста. Вылучэнне тыповых асаблівасцей у выкарыстанні моўных адзінак. Даследаванне моўнай энергаблокактуры рэпартажу.
курсовая работа [54,9 K], добавлен 08.04.2011Паняцце "рэклама", асаблівасці рэкламных тэкстаў. Загаловак, асноўны тэкст і дэвіз. Тыпы моўнай гульні: наўмыснае ўжыванне нарматыўных сродкаў, свядомае парушэнне нормы, выкарыстанне прэцэдэнтных тэкстаў (тэкставых рэмінісцэнцый) для стварэння алюзіі.
курсовая работа [44,1 K], добавлен 19.12.2010Агульная характарыстыка бібліяграфічнай прадукцыі і класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў. Вывучэнне асноўных формаў выданняў і публікацый бібліяграфічных матэрыялаў. Тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў, іх класіфікацыя па розных прыкметах.
контрольная работа [34,4 K], добавлен 07.02.2014Даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі. Вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці. Разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей. Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання.
курсовая работа [53,8 K], добавлен 20.06.2009Кнігадрукаванне на Беларусі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Янка Купала — рэдактар "Нашай нівы". Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст. "Наша ніва" і традыцыі народна-дыялектнай мовы. Функцыянавалі асноўныя месцы рэдактарскай дзейнасці.
курсовая работа [45,8 K], добавлен 13.11.2010Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.
дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.
реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011Інтэрнэт як сусветная сістэма аб’яднаных кампутарных сетак для захавання і перадачы інфармацыі. Гісторыя глабальных сетак. Працэс пошуку інфармацыі ў сусветнай сетцы Інтэрнэт, головні плюси і мінуси асобных методык, высновы пра найбольш эфектыўныя.
курсовая работа [41,3 K], добавлен 30.11.2013Ранні публіцыстычны творы А. Луцкевіч. Пэма "Сон на кургане". Праблема прыгажосці ў М. Багдановіча. Погляд А. Луцкевіча на развіццё літаратурнага працэсу ва Усходняй Беларусі. Празаічныя творы Язэпа Лёсіка. Аповесць "Дзве душы" як мастацкі рэпартаж.
курсовая работа [79,7 K], добавлен 22.03.2013