Даследаванне нацыянальных меншасцей у Беларусі у беларускай савецкай пстарыяграфiї 1920-х гг.
Праблема даследавання іншанацьіянальнага насельніцтва Беларусі у беларускай савецкай гістарияграфіі 1920-х гг. Праблема узаемадзеяння нацыянальных меншасцей. Вылучаны асноуныя тэматычныя блокі, у межах якіх вывучалася мінулае нацыянальных меншасцей.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.03.2022 |
Размер файла | 22,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Інстьітут псторый НАН Беларусі
Даследаванне нацыянальных меншасцей у Беларусі у беларускай савецкай пстарыяграфiї 1920-х гг.
Д.А. Крэнт
аспірант
У артикуле асвятляецца праблема даследавання іншанацьіянальнага насельніцтва Беларусі у беларускай савецкай гістарияграфіі 1920-х гг. Публікация падрихтавана на падставе прац, прысвечаных гісториі нацыянальных меншасцей у Беларусі, а таксама шэрагу архіуних матэрыялау. Вылучаны асноуныя тэматычныя блокі, у межах якіх вывучалася мінулае нацыянальных меншасцей. Робіцца выснова пра тое, што для даследаванняу па палтычнай гісторьіі і гісторьіі асветы была уласціва аднастайнасць ацэнак, палтычная заангажаванасць. З іншага боку - для работ, прысвечаных узаемауплывам нацыянальных меншасцей з беларускім насельніцтвам, была характэрна дэйная разна- стайнасць, адрозненне поглядау на мінулае шэрагу нацыянальных меншасцей у Беларусі.
Ключавыя словы: гістарьяграфія,
нацыянальныя меншасці, нацыянальная палпыка, асвета, палпычная псторыя, міжнацьіянальнае узаемадзеянне.
Krent D. NATIONAL MINORITIES IN BELARUS PRESENTED IN THE BELARUSIAN SOVIET HISTORIOGRAPHY OF THE 1920s.
The article highlights the problem of the non-Belarusian ethnic groups viewed in the Belarusian Soviet historiography of the 1920s. The work is based on the publications and archival materials on the history of national minorities in Belarus. The basic thematic units within which the past of the national minorities was studied are singled out. It is concluded that publications on political and education history show the uniformity of assessment due to their political bias. On the other hand, the studies on the mutual influence of national minorities and Belarusian population demonstrate different views on the history of national minorities in Belarus.
Keywords: historiography, national minorities, national policy, education, political history, international cooperation.
Уводзіньї
Асаблівасцю насельніцтва Беларусі з'яуляецца яго шматнацыянальны характар. На працягу значнага прамежку часу унёсак ва усе сферы жыцця крашы і грамадства зрабілі прадстаунікі розных нацыянальнасцей. Пра апошняе сведчыць з'яуленне спецыялпаванай лггаратуры, прысвечанай розным аспектам мінулага шэрагу нацыянальных меншасцей у Беларусі: яурэяу, палякау, літоуцау, латышоу, татарау, цыганоу і інш. Працы, прысвечаныя гісторыі, дэмаграфи і этнаграфіі нацыянальных меншасцей у Беларусі, пачалі з'яуляцца у часы Расійскай імперыі. Аднак толькі у мшваенны перыяд іх вывучэнне набыло сістэматызаваны характар. Мэтай дадзе- нага артыкула з'яуляецца аналіз белару- скага савецкага вопыту даследавання на- цыянальных меншасцей.
Асноуная частка
Праблема нацыянальнай разнастай- насці насельніцтва Беларусі набыла акту- альнасць падчас афармлення беларускай дзяржавы. Абвяшчэнне БНР, а пасля і БССР паставіла на парадак дня задачу вызначэння, а пасля і аб'яднання беларускай этшчнай тэрыторыі. Апошняе стала імпульсам для аргашзацый дэмаграфічных і этнаграфиных даследаванняу, скіра- ваных на вывучэнне нацыянальнай структуры насельніцтва Беларусі.
Зварот да беларускага савецкага во- пыту дазваляе сцвярджаць, што галоунай прычынай актуалізацыі даследаванняу, прысвечаных нацыянальным меншас- цям у Беларусі, стала нацыянальная палггыка, якая праводзілася у Савецкай дзяржаве. Стратэпя у межах правядзен- ня адзначанай палігакі, накіраванай на падтрымку нацыянальных меншасцей, закранула і навуковую сферу дзейнасці. У савецкай Беларусі апошняе праявілася у арганізацыі шэрагу нацыянальных навукова-даследчых падраздзяленняу пры 1нстытуце беларускай культуры: яурэйскага аддзела (пачау афармляцца у 1921 г., з 1927 г. - сектар), польскага ад- дзела (з 1925 г., з 1927 г. - сектар), кафедры псторый Ливы (з 1927 г.), Латышскай камісіі (распачала працу прыблізна у па- чатку 1928 г.) [1].
Палиычную значнасць згаданай праблемы адлюстроувае той факт, што арганізацыя паняццяу і тэрмшау, ха- рактарызуючых нацыянальную разна- стайнасць, уваходзіла у кампетэнцыю прадстаунікоу шруючых органау, якія займаліся выпрацоукай і рэалгзацыяй практычных мерапрыемствау нацыяналь- най палігакі у СССР і БССР.Навукоуцы у даследаваннях 1920-х гг., аперыруючы такімі паняццямі і тэрмшаму як “нацыя- нальная меншасць”, “калонія” і інш., не ставілі задачу раскрыць іх сутнаснае зна- чэнне, не узнімалі пытанне, якія з этшчных груп варта адносіць да нацыянальных меншасцей. Aдзіным выключэннем з шэ- рагу даследаванняу 1920-х гг. з'яуляецца артыкул беларускага мовазнауцы Л. Цвяткова “Некалькі словау аб менскіх татарах” (1927). Навуковец канстатавау: “Невялікая розніца у культуры і побыце патрабуюць далейшых доследау татар- скага насельніцтва з мэтай высвятлення іх статусу: з'яуляюцца ці яны асобнай на- цыянальнай меншасцю або спецыфічнай рэлтйнай групай мусульман-беларусау у адным радзе з беларусамьправаслауныЕШ і беларусамі каталікамі” [2, с. 17].
Азнаямленне з беларускай савец- кай пстарычнай літаратурай 1920-х гг., прысвечанай нацыянальным меншасцям у Беларусі, дазваляе вылучыць некалькі тэматычных блокау, у межах якіх выву- чалася іх мінулае. Атрымалі асвятленне праблемы развіцця сістэмы адукацыі, палиычнай гісторыі, узаемадзеяння асобных этнічных груп з тытульным насельніцтвам.
Пэуны інтарэс назірауся да асвят- лення адукацыйнай палітыкі у дачьіненні да нацыянальных меншасцей у часы Расійскай імперыі. Так, у 1920-я гг. з'явілася некалькі аглядных прац, прыс- вечаных гісторыі адукацыі і сучасна- му становішчу латышскага, літоускага, польскага і яурэйскага насельніцтва у БССР [1; 3]. Адзначаныя працы мелі не навуковы, а публщыстычны характар. Выключэннем у гэтым плане з'яуляюцца працы Ю. Дардака і Л. Мышкоускага, прысвечаныя псторый асветы яурэйскага насельніцтва у Беларусі [4; 5]. Аутары прац сыходзшся у сваіх ацэнках, падкрэслівалі, што існуючая у час Расійскай шперый сістэма адукацыі з'яулялася інструментам руафжацый і сродкам рэлігійнай прапаганды. На думку складальнікау прац, толькі пас- ля звяржэння самауладства можна было гаварыць пра пераход да нацыянальнай сютэмы адукацыі. У адзначаным выпадку апеляцыя да мінулага згаданых народау на Беларусі здзяйснялася для таго, каб паказаць кантраст паміж нацыянальнай палігакай, якая праводзілася у Расійскай шперый царскім урадам, і маладой Савец- кай дзяржавай.
Значнае месца у даследаваннях 1920-х гг. адводзілася праблеме палиычнай гісторыі, удзелу у рэвалю- цыйным руху прадстаунікоу нацыяналь- ных меншасцей. У першую чаргу асвятлялася дзейнасць яурэйсшх арганізацый сацыялютычнай арыентацыі. Факт дамінавання яурэйскага нацыянальнага кампанента у палггычным полі белару- скага краю прызнавауся нават у абагуль- няючых працах па псторый Беларусі. Гісторык, палгтычны і дзяржауны дзе- яч У. Ігнатоускі у “Кароткім нарысе гісторыі Беларусі” (1919) адзначау: “Для беларускага горада з'яуляуся тыповым марксісцкі рабочы рух, афарбаваны у габрэйскі нацыянальны тон” [6, с. 172]. Даследчык канстатавау, што яурэйск1я арганізацыі мелі уплыу і на беларускія на- родныя масы. У якасці прыкладу гісторык прыводзіу той факт, што З. Жылунови, старшыня Часовага ураду БССР, распачау сваю палгтычную дзейнасць у шэрагах Бунда.
Значная увага надавалася выяуленню крыніц, прысвечаных яурэйскаму рэва- люцыйнаму руху у Беларусі. Пстарычная секцыя яурэйскага аддзела Інбелкульта на працягу 1924 г. сабрала больш за 500 успамінау удзельнікау рэвалюцый- ных падзей [7, арк. 73]. Цэнтральнае месца у вклуленні і накапленні крынщ па палгтычнай гісторыі адводзілася Мінскаму Гістпарту, архіуння фонды якога папауняліся дакументальнымі калекцыямі пра дзейнасць Бунда, Паа- лей-Цыёна і іншых яурэйсшх партыйных арганізацый у рэгіёне.
У аналпычных работах, прысвечаных яурэйск1м аргатзацыям, галоун^і акцэнт быу зроблены на асвятленні дзейнасці Бунда. Даследч^ікау у першую чаргу цікавілі прычыны адасобленасці дадзенай палиычнай аргашзацш ад агульнарасійскай сацыял-дэмакратыт На думку гісторьїка І. Сосіса, які з'яуляуся у 1917-1918 гг. сакра- таром Петраградскага аддзялення Бунда, апошняму у значнай ступені садзейнічала “рыса аселасці”, існаванне якой стала прычынай шляный і “нацыяналтцыТ яурэйскага працоунага руху у цэлым і “аутанамісцкіх” патрабаванняу кірауніцтва Бунда у прыватнасщ [8, с. 144].
З сярэдзшы 1920-х гг. адбываецца па- ступовая змена акцэнтау пры асвятленні дзейнасці яурэйскага палиычнага кам- панента у Беларусі. Асноуная увага па- чала надавацца не унёску арганізацый у распаусюджванне сацыялютычных ідзй, а прычынам знгжэння папулярнасці яурэйсшх партый сярод насельніцтва, бальшавпацый часткі іх актыву і ша- раговых членау у час рэвалюцыйных зрухау 1917 г. Значныя намаганні да перагляду ацэнак прыклау былы член Бунда, а пасля актывіст камушстычнага руху С. Агурскі. У сваіх даследаваннях гісторык адносіу найбольш уплыво- выя яурэйскш арганізацыі, у тым ліку і Бунд, да дробнабуржуазных [9]. На яго думку, першапачаткова папулярнасці арганізацыі сярод працоуных яурэяу садзейнічау той момант, што агггацыю згаданая партыя праводзіла на мове ідаш. Галоунай прычынай знгжэння палиычнай вагі партыі сярод працоуных падчас першай сусветнай вайны даследчык лшыу кансерватыунасць яе тагачаснага кірауніцтва і бальшавЬацыю партыйнага актыву [9, с. 18].
Атрымала асвятленне і прабле- ма дзейнасці польскіх палиычных арганізацый у Беларусі. Ад моман- ту афармлення польскага аддзела Інбелкульта у 1925 г., яго пстарычная секцыя мусіла распачаць вывучэнне крыніц у касцельных архівах, а таксама упарадкаваць дакументы польскага бюро ЦК КП(б)Б і Наркамата асветы. Дадзе- ная работа павінна была здзяйсняцца для выяулення матэрыялау па польскім рэва- люцыйным руху у Беларусі [10, арк. 69]. Вывучэннем палітычнай акгаунасці польскага насельніцтва у Беларусі займауся удзельнік падзей 1917 г. у Мінску, былы Наркам земляробства БССР, кіраунік польскага аддзела Інбелкульта і рэктар Камушстычнага універсгота у Мінску С. Гельтман. даследчыкам была па- дрыхтавана праца па праблеме польскіх працоуных у Кастрычнщкай рэвалюцыі у Беларусі [11]. Псторык значную увагу у даследаванні надау разгляду палітычнай дыферэнцыяцыі польскага сацымлютычнага руху, вызначыу прычыны бальшавпацый польскіх працоуных у Беларусі. Даследчык прысвящу частку сваёй работы супраць- стаянню прабальшавіцкі скіраваных польскіх працоуных дзейнасці “кон- тррэвалюцыйных” сіл (у першую чар- гу маецца на увазе дзейнасць польскага корпуса на чале з Ю. Доубар-Мусніцкім. - Д. К.) [11, s. 68-88].
Вывучэнне палітычнай акгаунасці іншых нацыянальных меншасцей не праводзілася. Апошняе варта звязаць з той акалічнасцю, што прадстаунікі другіх нацыянальнасцей не мелі моцных палиычных арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Аутарамі прац па гісторыі рэ- валюцыйнага руху выступалі былыя яго удзельнікі. Даследчыкі сыходзіліся у сваіх высновах на тым, што дзейнасць палітычных аргашзацый нацыянальных меншасцей спрыяла распаусюджванню ідэй марксізму на беларускай тэрыторыі. Для аутарау з'яуляуся заканамерным працэс бальшавізацыі працоуных, прыхільнасць асноунай масы палітычна актыунага насельніцтва пралетарска- га паходжання да камушстычных ідэй. Актуалізацыя праблемы палиычнай псторый дала імпульс для актывізацыі пошукавай дзейнасці, пашырэння корпуса дакументальных крыніц. Назіраюцца спробы прыцягнуць да напісання прац эмтрычны матэрыял, які не датычыуся палиычнай псторыг
Значная частка даследаванняу, прыс- вечаных нацыянальным меншасцям, закранала праблемы узаемадзеяння і узаемауплыву з прадстаунікамі тытуль- най нацыі. Так, беларускі пісьменнік яурэйскага паходжання З. Бядуля у сва- ёй брашуры “Яурэі на Беларусі: бытавыя штрыхТ (1918) адзначау, што працэсы культурных і эканамшных узаемауплывау паміж яурэямі і беларусамі з'яуляліся узаемнымц звярнуу увагу на тую акалічнасць, што няпоуная сацыяльная структура згаданых нацыянальнасцей садзейнічала фарміраванню своеасаблі- вага сімбіёзу у эканамічным жьіцці паміж імі [12]. Праблему няпоунай сацыяль- най структуры яурэйскага насельніцтва развівау І. Сосіс [13]. Адной з прычын незацікауленасці яурэяу у земляроб- чых занятках, акрамя абмежавальнага заканадауства, навуковец лшыу нежадан- не апошніх перайсці на самую шжэйшую, не абароненую з прававога пункту гле- джання прыступку сацыяльнай іерархіі.
Актуальным па прычыне узаемнага узбагачэння культуры цыганоу і беларусау лшыу вывучэнне мінулага цыганскага насельніцтва беларускі гісторык і археограф Д. Даугяла [14, с. 34]. У падрыхта- ваным ім гістарычным экскурсе даслед- чык раскрыу толькі характар стаулення дзяржауных органау улады (ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай шперык - Д. К.) да цыганскага насельніцтва. такая тэ- матычная скіраванасць артыкула у значнай ступені была выклікана абме- жаванасцю крынщазнаучай базы. Свае высновы гісторык выбудоувау на падста- ве заканадаучых і актавых матэрыялау. нацыянальный меншасцей беларускай
Праблема узаемадзеяння нацыянальных меншасцей і прадстаунікоу тытульнай нацыі атрымала разгляд у даследаваннях, прысвечаных татарска- му насельніцтву. У працах Я. Карскага і А. Шлюбскага значная увага надавалася вывучэнню татарскай літаратуры і асвятленню прычын пераходу та- тарскага насельніцтва на беларускую мову [15; 16]. Этнограф А. Шлюбскі галоунай прычынай пераймання мовы тытульнага насельніцтва мясцовымі татарамі лшыу той факт, што татары-муж- чыны былі вымушаны уступаць у шлюб з прадстауніцамі карэннага насельніцтва. Даследчык падкрэслшау:“матш гаварылі і навучалі сваіх дзяцей на сваёй белару- скай мове... а не на невядомай ім татарскай” [16, с. 51]. Даследчыш сыходзіліся у думцы, што ва умовах палашзацый татарская літаратура стала адзшым сродкам захавання беларускай пісьмовай мовы у канцы XVП-XVПIстст.
варта вылучыць працы пісьменніка, студэнта Камунютычнага універсігзта у Мінску, В. Вольскага, які у другой палове 1920-х гг. выдау серыю артыкулау, прысвечаных татарскаму насельніцтву [17; 18; 19]. У яго працах узнімаліся праблемы псторыц культуры і этнаграфп згаданай этншнай групы у Беларусі. В. Вольскі звярнуу значную увагу на адметнасці татар- скага насельніцтва у Беларусі аднос- на іншых цюркскіх народау, іх больш “еурапетаваны” побыт і светапо- гляд [19, с. 29]. Яго уклад у вывучэн- не татарскага насельніцтва у Беларусі лшыуся настолькі значным, што у 1929 г. на пасяджэнш Прэзідыума БАН ставілася пытанне аб уключэнні яго у штат супрацоунікау кафедры этнаграфй як адзінага спецыяліста у БССР па татарскай праблематыцы [20, арк. 91].
Апошняе сцвярджэнне нельга назваць цалкам слушным. У Інбелкульце, а пазней у БАН, пад кірауніцтвам А. Ясінскага праходзіу навучанне у аспірантуры прадстаунік татарскай супольнасці Беларусі Я. Гембіцкі. Ім быу выдадзены артыкул, прысвечаны стану татарскага насельніцтва у Беларусі у часы Вялікага Княства Літоускага [21]. Акрамя таго, на пасяджэнш Сацыяльна- пстарычнай секцыі Інбелкульта Я. Гембіцкім быу зачытаны даклад “Уплыу “Кітаба” на духоуную культуру літоускіх татарау у ХУІ-ХУЛІ стагод- дзях“ [22, арк. 185-186].
Пэуны штарэс назірауся да выву- чэння перасяленчага насельніцтва. Так, В. Аурагау паказау асаблівасці куль- турнага развіцця на прыкладзе кан- крэтнай літоускай вёсш Сафійск (зараз Магшёуская вобласць. -Д. К.) [23]. Аутар канстатавау, што літоускае насельніцтва аказалася схільньїм да астшяцш і пе- раймання беларускай мовы і культуры. Асноуную прычыну дадзенага працэсу даследчык бачыу у распадзе традыцый- нага укладу жыхароу літоускай вёск1, арганізацьі школьнай адукацыі на ру- скай, а пасля і беларускай мове. У знач- най ступені дадзенаму падыходу да даследавання перасяленчага насельніцтва пярэчыу К. Мартэсон у сваёй праграме “Зьбіраньне этнолёгічна-лінгвістычных матэрыялау сярод латыскага насяленьня БССР” (1929) [24]. Складальніка прагра- мы цікавілі не асшшяцыйныя працэсы ся- род латышоу, а абгрунтаванне адметнасці перасяленцау. Унікальнасць латышскага насельніцтва у Беларусі ён бачыу у тым, што, знаходзячыся у іншанацыянальным асяродку, латышы у БССР з'яуляліся носьбітамі архаічных рысау у культуры і мове у параунанні з латышским насельніцтвам Латвіі, якое перажы- ло працэс нацыянальнай кансалідацыі і падаулення рэпянальных адметнас- цей [24, с. 53].
Асобна варта вылучыць працу прадстауніка літоускай супольнасці у БССР псторыка В. Скардзіса “Лггоуцы на Беларусі: нарыс аб літоускіх колёшях” (1929) [25; 26]. У яго артыкуле значная увага надавалася псторын з'яулення і эканамічнага развіцця літоускіх паселішчау у Савецкай Беларусі. Асвят- ленне перасяленчага працэсу дало пад- ставу прыйсщ да высновы аб не карэн- ным характары літоускай этшчнай групы у тагачаснай БССР. В. Скардзіс не ставіу у рабоце задачы пошуку адметнасцей, унікальнасці літоускага насельніцтва. Даследчык імкнууся паказаць яго блізкасць з тытульным насельніцтвам, пры гэтым не у культурным вымярэнні, а эканамшным і сацыяльным. У дадзеным выпадку яго даследаванне з'яулялася своеасаблівым прадвеснікам да вывучэн- ня мінулага нацыянальных меншасцей, якое пачало дамінаваць у 1930-я гг.
Заключэнне
Такім чынам, у сувязі са складаным працэсам афармлення беларускай дзяржавы, асаблівасцямі нацыянальнай палігакі, якая праводзілася у БССР праблема мінулага нацыянальных меншас- цей у Беларусі набыла актуальнасць. У беларускай савецкай пстарыяграфн 1920-х гг. можна вылучыць аднос- на невялікую колькасць тэматыч- ных блокау, у межах якіх вывучала- ся мінулае нацыянальных меншасцей, што варта звязаць з зародкавым станам даследаванняу. для работ, прысвеча- ных гісторыі асветы, было уласціва ас- вятленне адмоуных бакоу арганізацыі школьнай адукацын у часы Расійскай шперык Для даследаванняу, прысвеча- ных палиычнай гісторыі нацыянальных меншасцей, характэрнай асаблівасцю становіцца разуменне ролі польскіх і яурэйсшх палпычных аргашзацый як рэтранслятарау і распаусюджвальнікау марксісцкіх ідэй у рэпёне. Іх арганізацыі разглядаліся як прамежкавае звяно у бальшавізацыі насельніцтва. Характэрнай асаблівасцю работ дадзенай тэматыш з'яуляецца аднастайнасць ацэнак. Найольшы інтарэс з тэматычнага спектра выклжаюць работы, прысвечаныя узаемауплывам з прадстаунікамі ты- тульнага насельніцтва. працы адзнача- нага тэматычнага блоку адрозніваюцца ідэйнай разнастайнасцю, варыятыунасцю падыходау да асвятлення мінулага нацыя- нальных меншасцей. Асноунай іх задачай з'яулялася паказаць унікальны характар прадстаунікоу нацыянальных меншас- цей у Беларусі, актуалізаваць вывучэнне асобных этнічных груп і скласці агульнае уяуленне пра іх псторыю.
Сп1с выкарыстаных крынщ
Практическое разрешение национального вопроса в БССР. - Минск : Изд. Нац. ком. ЦИК БССР, 1928. - Ч. 2 : Работа среди национальных меньшинств. - 159 с.
Цвяткоу, Л. Некалью слоу аб менскгх татарах / Л. Цвяткоу // Наш край. - 1927. - № 6-7. - С. 10-17.
Дасягненш у культурна-асьветнай пра- цы сярод нацыянальных меншасцяй БССР к 10-ай гадавше Кастрычнщкай рэвалюцьп // Асьвета. - 1927. - № 7. -
С. 135-145.
Дардак, Ю. Да псторьп яурэйскай школы у БССР / Ю. Дардак // Асьвета. - 1926. - № 6. - С. 168-174.
Мышкоуст, Л. Асьвета жыдоу на Беларуа да Лютаускай рэвалюцш / Л. Мышкоусю // Беларусь : зборнж. - 1924. - С. 119-123.
1гнатоуст, У. М. Каротю нарыс псторып Беларусі / У. М. 1гнатоускг - 5-е выд. - Мтнск : Беларусь, 1991. - 190 с.
Нацыянальны арму Рэспублікі Беларусь. - Ф. 701. Воп. 1. Спр. 17.
Code, I. Д. Асноуныя моманты у гісторыі жыдоускага рабочага руху у Беларусі / I. Д. Соас // Беларусь : зборнж. - 1924. - С. 141-147.
Агурский, С. Х. Очерки по истории революционного движения в Белоруссии (1863-1917) / С. X. Агурский.- Минск : Бел.гос. изд., 1928. - 346 с.
Цэнтральны навуковы арх^ Нацыя- нальнай акадэмп навук Беларусі (далей ЦНА НАН Беларуа). - Ф. 67. Воп. 1. Спр. 8.
Heltman, S. Robotnik polski w Rewolucji Pazdziemikowejna Bialorusi / Stefan Heltman. - Minsk, 1927. - 136 s.
Бядуля, 3. Жыды на Беларуа. Бытавыя штрыт / З. Бядуля. - Менск : Друкарня Я. А. Грынблата, 1918. - 32 с.
Code, I. Д. Яурэі на Беларуа / I. Д. Соас // Спадчына. - 1992. - № 2. - С. 75-81.
Даугяла, Дз. I. Цыганы на Беларуа : пстарычны нарыс / Дз. I. Даугяла // Наш край. - 1926. - № 12. - С. 25-34.
Карст, Я. Ф. Беларуская мова арабскш тсьмом / Я. Ф. Карсю / Веснж Нар- комасьветы ССРБ. - 1922. - № 1. - С. 3-5.
Шлюбскі, А. А. Беларуская мова араб- скай транскрыпцыяй / А. А. Шлюбскі // Наш край. - 1926. - № 6-7. - С. 51-53.
Вольскі, В. Ф. Татары на Беларусі / В. Ф. Вольскі // Наш край. - 1927. - № 4. - С. 25-29.
Вольскі, В. Ф. На конт нацыяналь- най літаратурьі беларускіх татар / В. Ф. Вольскі // Узвышша. - 1927. - № 4.
Вольскі, В. Ф. Беларускія элемэнты у бытавой абраднасьці літоускіх татар / В. Ф. Вольскі // Наш край. - 1929. - № 8-9. - С. 23-29.
ЦНА НАН Беларусі. - Ф. 1. Воп. 1. Спр. 2.
Гембіцкі, Я. X. Да пытання аб сацыяльна-эканатчным стане беларускіх татар у сярэднявеччы / Я. X. Гембіцкі // Запіскі аддзелу гуматтарных навук. Кніга 8. Працы клясы псторыг - Т. Ш. - С. 53-64.
ЦНА НАН Беларусі. - Ф. 67. Воп. 1. Спр. 23.
Аурагау, В. У процэсе асшшяцып : Нарыс з жыцьця літоускае вескі у Беларусі / В. Аурагау // Чырвоны Сьцяг. - 1925. - № 3-4. - С. 10-15.
Мартэнсон, К. Зьбіраньне этнолёгина- лшгвгстычных матар'ялау ся- род латыскага насяленьня БССР / К. Мартэнсон // Наш край. - 1929. - № 3. - С. 53-54.
Скардзіс, В. I. Штоуцы на Беларусі (Нарыс аб літоускіх коленіях) / В. І. Скардзіс // Наш край. - 1929. - № 6-7. - С. 25-34.
Скардзіс, В. I. Лгтоуцы на Беларусі (Нарыс аб літоускіх коленіях) : пра- цяг / В. І. Скардзіс // Наш край. - 1929. - № 8-9. - С. 8-22.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.
реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.
реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.
реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гістарыяграфіі ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі. Змена акцэнтаў ў сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцыі ў кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гістарыяграфіі.
реферат [35,5 K], добавлен 25.10.2009Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.
реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці. Палітычны і сацыяльна-эканамічны пераўтварэння. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. Рыжскi мiрны дагавор. Роля i месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.
реферат [27,7 K], добавлен 19.02.2013Працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў і росту нацыянальных рухаў ў XIX стагодзі. Складаны шлях беларускага этнасу да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Тэрыторыя фармiравання беларускай нацыi. Дзейнасць збiральнiкаў фальклору, гiсторыкаў і этнографаў.
реферат [32,9 K], добавлен 19.12.2010Праблемы беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР i ЛiтБелССР. Маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны (1919-1920 гг.). Рыжскi мiрны дагавор. Роля БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.
реферат [27,5 K], добавлен 22.06.2012Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.
реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010Гістарычнае даследаванне пазіцый і адносін беларускіх нацыянальных партый да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Дваісты характар дзеянняў нацыянальнага руху. Ацэнка значэння Першага Ўсебеларускага партыйнага сходу. Мяцеж польскага корпуса Мусніцкага.
контрольная работа [20,6 K], добавлен 26.09.2012