Археологические мосты для изучения дворянских усадьб и резиденций XVI-XIX веков. На территории Беларуси (на примере памятников Брестская область)
Описание археологических источников по изучению аристократических особняков-резиденций XVI-XIX вв. на территории Беларуси. Категории археологических источников, которые становятся объектом археологов при комплексном изучении усадебно-жилых комплексов.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | статья |
Язык | русский |
Дата добавления | 18.03.2022 |
Размер файла | 33,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Археологические мосты для изучения дворянских усадьб и резиденций XVI-XIX веков. На территории Беларуси (на примере памятников Брестская область)
А.А. Башкоу
кандидат исторических наук, доцент
Брестский государственный университет
имя А.С. Пушкина
АРХЕАЛАГ1ЧНЫЯ КРЫНЩЫ ПА ВЫВУЧЭНШ ШЛЯХЕЦКІХ СЯДЗІБ І РЭЗ1ДЭНЦЫЙ ХУІ-ХІХ стст. НА ТЭРЫТОРЫ1 БЕЛАРУСІ (на прыкладзе помнікау Брэсцкай вобласці)
А.А. Башкоу
кандыдат пстарычных навук, дацэнт
Брэсцш дзяржауны університет
імя А. С. Пушкіна
У артикуле дадзена характарыстыка археалагічньїх криніц па вывучэнш шляхецкіх сядзібірэзідэнцыйXVI-XIXстст. на тэрыторып Беларусі. Вопит вывучэння археалагічна- архтэктурных помнікау Берасцейшчыны жстрапаліруеццанамагчымыя перспектиуния даследаванні аналагічних помнікау па усёй тэрыторын нашай Бацькаушчыны. Вылучаны і разгледжаны асноуныякатэгорыпархеалагічних криніц, якія становяцца аб'ектам вывучэння археолагау пры комплексным даследаванні сядзібних і рэз^энцыянальных комплексау. Асобая увага нададзена іх ролі у ржанструкциі і ттэрпрэтацып здабытага матэрыялу і гісторика-культурних працэсау. Адзначана, што археалагічния криніци здольныя даць максімальную інфармацию толькі у комплексе з іншимі катэгорыямі і відамі гістаричних криніц. Гэта дазваляе больш дэталёва і аб'ектиуна прааналізаваць месца і ролю шляхецкіх сядзіб і рэз^энцый у сацияльна-жанамічним, палітичним і культурным жицці беларускага грамадства у эпоху Новага часу. археологический усадебный аристократический беларусь
Ключавыя словы: археалогія, археа- лагічньїя крынщы, сядзіба, рззідзнцьія, рэстаурацыя, архітектура, Сярэднявечча, Новы час, архпэктурна-археалапчныя даследаванні.
Bashkou A. ARCHAEOLOGICAL SOURCES IN THE STUDY OF THE NOBILITY ESTATES AND RESIDENCES IN BELARUS IN THE XVI - XIX CENTURIES (regarding the Brest region monuments).
The author characterizes archaeological sources required for the study of the nobility estates and residences located on the territory of the Republic of Belarus in the XVI-XIX centuries. The experience of the archaeological research carried out in the Brest region can be applied to study similar objects in other parts of Belarus. The main categories of archaeological sources are identified and reviewed; they become the object of the study when archeologists research manors and residential complexes. Particular attention is paid to their role in the reconstruction and interpretation of the obtained material and historical and cultural processes. It has been noted that archaeological sources can give maximum information only in combination with other categories and types of historical sources. This will allow making a more detailed and objective overview of the place and role of the nobility estates and residences in the socio-economic, political and cultural life of the Belarusian society in the modern period.
Keywords:archaeology, archaeological
sources, estate, residence, restoration, architecture, the Middle Ages, modern history, architectural and archaeological research.
Уводзіньї
Павышэнне цікавасці грамадства да сваёй дауншы і увагі нашай дзяржавы да захавання псторыка- культурнай спадчыны спрыяе пашы-рэнню рэстаурацыйных і узнауляльных прац на знакавых помніках архитектуры. У гэтым працэсе не апошнюю ролю адыгрывае і пашырэнне інвестыцыйных укладанняу, што, безумоуна, спрыяе аднауленню і прыстасаванню занядба- ных архитектурных помнікау. Асобна з іх выдзяляюцца помнікі, якія успрымаюцца сёння як транслятары далёкай, але ж і роднай шляхецкай культуры часоу позняга Сярэднявечча і Новага часу. Гэта шляхецкія сядзібы і рэзадэнцый (сядзібы з яскравымі рэпрэзентацыйнымі функцмямі), якія усё больш прыцягваюць увагу не толькі псторыкау архггэктуры, мастацтвазнауцау, краязнауцау, але і археолагау.
Неад'емнай часткай рэстаурацыйных і узнауляльных работ на шляхецкіх сядзібах і рэздонцыях сталі археалагічныя даследаванні. Гэта прывяло да значнага павелічэння крышчнай базы за кошт здабытага археалагічнага матэрыялу. Аднак гэта тэндэнцыя толькі нарастае у апошнія дзесяцігоддзі. У прыватнасцц аутарам ар- тыкула вядуцца актыуныя археалагічныя даследаванні на знакавых архп'эктурных помніках Берасцейшчыны. Раней, на жаль, маштабных археалагічных работ на такіх помніках не праводзілася. Толькі з пачатку 80-х гг. XX ст. адзначаюцца прыклады правядзення архітактурна- археалагічных даследаванняу на няз- начнай колькасці шляхецкіх сядзіб і рэздонцый [1, с. 11-13].
На жаль, сёння у беларускай гістарыяграфіі практычна няма прац па археалагічным вывучэнш шляхецкіх сядзібных і рэзідэнцыянальных комплексау на тэрыторын Беларусі. На фоне дастаткова добрага вывучэння ста- ражытных гарадоу, культавых, абарон- чых і пахавальных комплексау позняга Сярэднявечча і Новага часу праблема археалагічнага вывучэння шляхецкіх сядзіб і рэзвдэнцый застаецца у цяні. Гэта звязана з прыхільнасцю беларускіх археолагау да больш ранніх перыядау нашай гісторыі, а таксама з савецкімі доалалчным устаноукамі, калі культура “эксплуататарсшх” класау была па-за інтарэсамі грамадска-палпычнага ладу. Вывучэнне гэтай катэгорый помнікау уваходзіла у сферу штарэсау архпэктарау, псторыкауархпэктуры,псторыкау, мастацтвазнауцау і краязнауцау.
Прыклады адлюстравання вьнікау археалапчныхдаследаванняу на сядзібных і рэзідэнцыянальных комплексах у навуковых публікацмях з'яуляюцца толькі з пачатку 80-х гг. XX ст. У 80-я гг. XX ст. упершыню у рамках рэстаурацыйных работ былі пра- ведзены археалагічныя даследаванні сядзібы Ваньковічау XVIII ст. па вул. 1нтэрнацыянальнай у Мінску. Асноуныя вынікі гэтай працы былі узгаданы у кан- тэксце псторый архпэктурнай спадчы- ны старога Мінска З. Паздняком у яго кшжцы “Рэха дауняга часу” [2, с. 97-98]. Спроба рэстаурацый Троіцкага касцё- ла - неад'емнага элемента Воучынскага дварцова-паркавага комплексу - спрыяла правядзенню у канцы 80-х гг. XX ст. бела- руска-польскай экспедыцыі па вывучэнні гэтага унікальнага архиэктурнага помніка. Bынікі гэтых археалапчных работ былі паказаны у кантэксце гісторыі жыцця і смерці апошняга караля Рэчы Паспалітай С.А. Панятоускага і гісторыі самога мястэчка Воучын [3].
Толькі у 1996 г. свет пабачыла спецыялізаваная праца В.У. Шаблюка “Сельскія паселішчы Верхняга Панямон- ня: XIV-XVIП стст.” Дадзеная праца стала першым прыкладам комплекснага дас- ледавання дадзенай катэгорый помнікау, дзе аутар разглядау шляхецкія сядзібы як адзін з тыпау сельскіх паселішчау. У выніку аутар выказау шэраг важных зауваг адносна тапаграфіі, планіроукі і архггэктуры феадальных сядзіб. Асобую увагу ён надау вывучэнню археалагічнага матэрыялу, знойдзенага на сядзібах. Аутар выказау меркаванні пра пэунае адзінства і падабенства сялянскай і дроб- нафеадальнай матэрыяльнай культуры у вывучаемы перыяд. Акрамя таго, была выказана заувага пра пераемнасць сядзШных комплексау - частая забудова новай сядзібы паверх старой [4]. Такім чынам, праца В.У. Шаблюка стала своеасаблшым “піянерам” у справе станаулення сядзібна-рэзідэнцыянальнай археалогіі у Беларусі.
З пачатку 2000-х гг., у вышку па- шырэння і актывізацыі рэстаурацыйных работ на шляхецкіх сядзібна- рэзідэнцыянальныхкомплексах, павялшылася і доля удзелу у гэтых ме- рапрыемствах прафесійных археолагау. У вышку правядзення археалагічных наглядау і раскопак на такіх аб'ектах з'явіліся публікацыі пра вынікі такіх даследаванняу [5; 6]. У асноуным яны мелі “справаздачны” характар, не ставячы мэту больш шырокага аналізу.Увага надавалася толькі канстатацый факталагічнага ма- тэрыялу, сабранага у ходзе археалапчных даследаванняу. Аднак вартасць гэтых прац заключаецца у назапашванні матэ- рыялу у сітуацыі факталагічнага “голаду” адносна дадзенай катэгорыі помнікау. У будучым дадзены матэрыял безумоуна будзе падключаны да комплекснага вы- вучэння шляхецкіх сядзіб і рэзідэнцый у Беларусі.
Вопыт археалагічных даследаванняу разглядаемай катэгорый помнікау на тэррыторыі Брэсцкай вобласці выкладзе- ны у шэрагу публшацый аутара, асноунай з якой з'яуляецца манаграфія “Шляхетские резиденции Брестчины в свете археологических исследований: ружаны, Скоки, Коссово, Закозель”, якая выйш- ла у свет у 2019 г. Прадставіушы вынікі сваіх археалагічных даследаванняу, аутар разгледзеу асноуныя этапы выву- чэння шляхецкіх сядзіб і рэзідэнцый у Беларусі, дау падрабязную характары- стыку кожнаму археалагічнаму аб'екту і артэфакту, надау увагу методыцы археалапчных даследаванняу, зрабіу вы- сновы адносна шляхецкай матэрыяльнай культуры, акрэслТу перспектывы далей- шых археалагічных даследаванняу на гэтых помніках, а таксама паспрабавау абгрунтаваць неабходнасць развіцця та- кога накірунку, як шляхецкая сядзібна- рэзвдэнцыянальная археалогія [1].
Сёння неабходна заахвоціць мала- дых беларускіх археолагау да вывучэн- ня разглядаемай катэгорьп помнікау і акрэсліць асноуныя накірункі будучых даследаванняу. Важна у гэтай справе вы- браць зыходны пункт. На пачатковым этапе даследаванняу шляхецкіх сядзіб і рэзідэнцый неабходна звярнуцца да крыніц, вывучэнне якіх спецыялтаваныЕШ метадамі дазволіць вучоным зрабіць дэ- талёвыя рэканструкцыі і аб'ектыуныя высновы адносна гісторыка-культурных працэсау на нашай Бацькаушчыне у эпоху Новага часу. Сёння ёсць аб'ектыуныя прычыны да сістэматызацыі і абагульнен- ня назапашаных матэрыялау, здабытых у выніку археалагічных даследаванняу.
У дадзенай працы будзе зроблена агульная характарыстыка археалагічных крыніц, якія становяцца неад'емным элементам комплекснага вывучэння шляхецкіх сядзіб і рэзвдэнцый у Беларусі эпохі Новага часу. Мы не ставім задачу даць характарыстыку здабытых і інтэрпрэтаваных археалапчных крыніц з канкрэтных помнікау Брэсцкай вобласці, а зробім акцэнт на тэарэтычным аспек- це выкарыстання археалапчных крыніц. Здабыты аутарам вопыт археалагчных прац на помніках Берасцейшчыны будзе экстапалявацца на магчымыя перспектыуныя працы па вывучэнні аналапчных помнікау на усёй тэрыторый Беларусі.
Асноуная частка
Калі даследчык мае намер вывучыць мінулае, то, безумоуна, натыкаецца на пэуныя зыходныя дадзеныя, якія былі зафіксаваныя у шсьмовых крыніцах альбо існуюць у межах пэунага археалагічнага помніка, увасобленыя у матэрыяльных аб'ектах. Супастав^шы, удакладшушы і карэліруючы наяуныя крыніцы, даследчык выходзщь на новы узровень. Ён намагаецца канструяваць новыя факты праз логіку мыслення і разважанні, адна- часова імкнецца рэканструяваць і мадэля- ваць страчаныя элементы аб'ектау, з'яу і працэсау. У вышку навука і грамадства атрымоуваюць факты у выглядзе асэн- саваных і штэрпрэтаваных дадзеных, прадстауленых у навуковых працах і публікацыях [7, с. 18].
Аднак варта улічваць аб'ектыуную аддаленасць і ізаляцыю вучонага ад той пстарычнайрэчаіснасці, якую ён вывучае. Атрыманыя ім факты не заусёды адлюстроуваюць цэласнасць і аб'ектыунасць карціны вывучаемых працэсау. Па прычыне разкіданасці, фрагментарнасці, свядомага і падсвядо- ма скажэння носьбітам і даследчыкам, такія факты правакуюць з'яуленне не- кампетэнтных і нават памылковых тэо- рый. У археалогіі гэты феномен атрымау назву “двайны разрыу: у традыцыях (паміж далёким м^лым і нашым часам) і у аб'ектывацыі, г.зн. у формах уваса- блення інфармацыі (разрыу паміж светам рэчау і светам людзей, якім можна карыстацца у навуцы)” [8, с. 61]. Таму для ліквідацыі недахопау, атрымання да- датковай інфармацыі неабходна далучаць іншыя крыніцы, якія могуць дапоуніць нашы веды пра аб'ект даследавання і цэламу гістарычнаму перыяду, у якім ён функцыянавау.
такім чынам, калі археолаг ставіць перад сабой мэту вывучэння шляхец- кай сядзШы альбо рэзідэнцыі Новага часу, ён павінен закласці у анову сваіх даследаванняу тры абавязковых “каменя” - археалапчныя, пісьмовыя і выяуленчыя крыніцы.
Разгледзім толькі археалагічныя крыніцы.
Калі улічваць спецыфшу археалагічных прац па вывучэнт шляхецкіх сядзіб і рэзвдэнцый, то можна вщдзеліць некалькі катэгорый археалапчных аб'ектау, вывучэнне якіх спецыялізаванымі метадамі пераутварае іх у археалапчныя крынщы. Як клаафшацыйны крытэрый можна вы- карыстаць умовы іх знаходжання [8, с. 97].
Помнік. Дадзеная катэгорыя разуме- ецца шырока. У нашым выпадку маем на увазе сядзібны (рэзідэнцыянальны) комплекс, які уяуляе сабой сукупнасць збудаванняу, культурных адкладау і рэ- чавага матэрыялу, якія звязаны прасто- равым, часавым і псторыка-культурным кантэкстам.
Збудаванні. Нерухомыя, канструк- цыйна простыя альбо складаныя аб'екты адасобленага і спецыяльнага прызна- чэння, якія функцьіянавалі у некаторы прамежак часу, не заусёды сінхронна з іншшмі элементамі комплексу. Часам фіксуецца змяненне іх функцыянальна- га прызначэння і захаванасці у выніку культурна-пстарычных і прыродных пераутварэнняу.
Культурны пласт. Пласт зямлі, які утварыуся у вышку жыццядзейнасщ ча- лавека (жыхароу сядзШы і наваколля) і функцыянавання помніка на працягу пэунага прамежку часу пад уздзеяннем антрапагенных і прыродных фактарау.
Рэчавы матэрыял (артэфакты). Ма- тэрыяльныя аб'екты адасобленага функ- цыянальнага прызначэння, якія зроблены рукамі чалавека у адпаведнасці з нормамі культуры і якія можна перамяшчаць у прасторы.
Зробім заувагі адносна спецыфікі дадзенай катэгорыі крыніц на падставе вышкау археалагічных даследаванняу на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Гэты рэгіён паказальны па колькасці і маштабнасці правядзення археалагшных даследаванняу на шляхецкіх сядзібах і рэзвдэнцыях. Пачыная з 1989 г. тут было вывучана 11 аб'ектау: Завоссе і Карчо- ва (Баранавіцкі р-н), Мерачоушчына і Косауская рэзщэнцыя (Івацэвіцкі р-н), Bарацэвічы і Дастоева (Іванаускі р-н), Закозель (Драгічынскі р-н), Ружаны (Пружанскі р-н), Манькавічы (Столінскі р-н), Воучын (Камянецкі р-н), Скокі (Брэсцш р-н) [1, с. 11-23]. Даследаваныя помнікі Брэсцкай вобласці ахопліваюць увесь перыяд, які нас цікавіць (XVI- XIX стст.), і адлюстроуваюць усе этапы і асаблівасці эвалюцый сядзібных і рэзщэнцыянальных помнікау, харак- тэрных для беларускіх і сумежных тэ- рыторый у акрэслены час. Таму выка- заныя ніжэй заувагі і высновы можна справядліва праецыраваць на аналагічныя помнікі з шшых беларускіх рэпёнау.
Усе шляхецкія сядзШы і рэзідэнцыі, якія сталі аб'ектамі археалагічнага выву- чэння, маюць розную ступень захаванасці збудаванняу і культурнага ландшафта. На жаль, не адзін з аб'ектау не захавауся у першапачатковым выглядзе. Апроч таго, шэраг тэхнагенных, урбаністычных і псторыка-культурных фактарау пауплывалі на істотнае змяненне не толькі знешняга выгляду, але іх культур- нага і прыроднага ландшафту.
Напрыклад, цалкам разбурана за- ходняя частка пляцоукі ружанскай рэздонцып Сапегау, што прывяло да поунага знішчэння заходняга корпуса рэздонцып і культурных пластоу, якія да яго далучаліся. Практычна усю тэ- рыторыю Воучынскай рэзідэнцыі Чартарыйсшх сёння “паглынуу” ма- шынны двор калгаса, жывёлагадоучыя збудаванні, прыватная забудова. Ус- ходнюю частку рэзвдэнцый Нямцэвшау у Скоках займае будынак і двор сярэд- няй школы. Тэррыторыя сядзібы Ордау у Bарацэвічах і Дастаеускіх у Дастоева узарана. Толькі некаторыя сядзібы маюць сляды аутэнтыш дзякуючы часткова захаваным паркавым зонам (напрыклад, Манькавічы, Закозель, Скокі, Карчова і інш.).
Пры даследаванні сядзШных комплексау неабходна улічваць першапа- чатковую і сучасную лакалгацыю помніка: па-за населеным пунктам (Дастоева, Варацвшы, Мерачоушчына, Косава); у на- селеным пункце (ружаны, Скокі, воучын, Закозель, Карчова, Манькавшы). Аднак тапаграфічная сітуацыя магла змяніцца. Сядзіба, якая была некалі на ускрайку на- селенага пункта, сёння можа апынуцца у яго сярэдзше (напрыклад, Воучынская рэзвдэнцыя). Усе гэтыя тапаграфічныя і ландшафтныя змены у комплексе з іншьімі антрапагеннымі фактарамі уплываюць на змены функцыянальнага прызначэн- ня і захавання сядзібных збудаванняу, фарміраванне культурных пластоу і рэча- вага матэрыялу у ім.
Напрыклад, у памяшканнях Ружан- скай рэзідэнцыі у розныя перыяды функцыянавай вытворчыя і складавыя памяшканні [9, с. 3-5], збудаванні Скокаускай рэзідэнцыі былі адапта- ваны пад школу і дзіцячы летнік [10, с. 279], палац Пулоускіх, які панёс страты у часы Першай сусветнай вайны, у 30-я гг. XX ст. быу аддадзены пад патрэбы староства Косаускага павета [2, с. 398], у за- хаванай частцы панскага дома у Закозелі сёння размешчаны жылыя памяшканні [1, с. 118].
Кардынальна іншая спуацыя назіралася на помніках у Варацэвшах, Дастоеве, Мерачоушчыне. Амаль усе збудаванні гэтых сядзіб былі разбура- ны цалкам. падмуркі панскіх дамоу у Bарацэвічах, Мерачоушчыне, Завоссі на час раскопак слаба візуальна фіксаваліся археолагамі.
Унікальним прыкладам поунага знішчэння сядзібнага комплексу з'яуляецца Дастоева у Іванаускім р-не. Ад некалі значнага архггэктурнага комплексу засталася толькі горка камянёу, якія мясцовыя краязнауцы інтэрпрэтуюць як рэштк1 падвала, і невялікі ставок ад ранейшай воднай сістэмы. На дадзе- ным помніку рэштк1 збудаванняу былі зафіксаванш у выглядзе часткова заха- ваных каменна-цагляных падмуркау і фрагментау драуляных канструкцый. Не- каторыя рэштк1 збудаванняу прасочваюц- ца толькі як мацерыковыя ямы [11].
Усе адзначаныя вышэй факта- ры пауплшвалі на захаванасць культурных пластоу. Натуральна, яны маюць пашкоджанні у выніку “паглы- нання” тэрыторый сядзібы больш познімі збудаваннямі у выніку разрастання насе- ленага пункта альбо адаптацыі тэрыторыі пад гаспадарчыя і вытворчыя патрэбы.
Адаптацыя будынка і тэрыторыі Скокаускай рэзідэнцыі пад школу прывя- ла да сур'ёзнага пашкоджання культурных пластоу у вышку пракладкі камушкацыйных траншэй. Акрамя таго, культурны пласт быу значна пашкоджанні карнявой сістэмай па- саджаных дрэу [1, с. 64-68]. Дарэчы, мэта- вая лесапасадка другой паловы XX ст. значна пашкодзіла культурныя пласты і рэшти збудаванняу па усёй тэрыторыі рэзадэнцып Пуслоускіх у Косаве.
Аднак ёсць асаблівая сггуацыя, калі рэ- канструкцыя сядзібнага комплексу спрыя- ла захаванню культурных пластоу больш ранняга часу. Так, у Ружанскай рэзадэнцып штучная змена ландшафту (падсыпка і вырауноуванне пляцоукі) пад будауніцтва 70-х гг. ХУШ ст. у адпаведнасці з праек- там Я.С. Бэкера прывяла да своеасаблівай кансервацып ранейшых пластоу і канструк- цый першапачатковай рэзадэнцый Сапегау XVII ст. [1, с. 61].
У пэуным сэнсе станоучую сиуацыю для археалогіі можна адзначыць у Дасто- еве, дзе, нягледзячы на узворванне усёй тэрыторый сядзібы, культурныя пласты на глыб™ ад 20 см захаваліся у адносна добрым стане. Гэта дазваляе успрымаць помнік як “не забруджаны” пазнейшымі уздзеяннямі з боку чалавека і прыроды, а значыць, ён становіцца унікальним і перспектыуным для шырокамаштабных даследаванняу [11].
рэчавы матэрыял, які знойдзе- ны у культурных адкладах сядзШных комплексау, разнастайны па сваім функ- цыянальным прызначэнні і захаванасці. Па функцыянальным прызначэнні яго можна падзяліць на катэгорыі.
1. Асноуныя канструктыуныя элементы збудаванняу: цэгла, дахоука, лагі, апоры, перакрыцці і г. д.
2. Элементы унутранага архизктур- нага інтэр,еру: тлястры, дэкаратыуныя ка- лоны, печкі, камінні і г. д.
3. Элементы унутранага ішзр'еру: мэбля і яе дэталц асвятляльныя прыбо- ры, рухомыя дэкаратыуныя элементы (карціны, статуэтку мазаіка і г. д.).
4. Бытавыя рэчы, гаспадарчага, ваен- нага і сакральнага прызначэння.
Па ступені захаванасці археалагічны матэрыял можна падзяліць на наступныя групы: цэлыя рэчы, фрагменты, сляды (дэфармаваныя рэчы, адбіткі, меткі) [8, с. 92-93].
Пасля вывучэння марфалагічньїх асаблівасцей рэчавага матэрыялу, яго тэхналогй і функцыянальнага прызна- чэння, а таксама археалагічнага кан- тэксту даследчикі выходзяць на больш високі узровень - узровень псторыка- культурнай інтэрпрэтацыі. У выніку вучоны праходзіць некалькі этапау: дэ- шыфруе мову рэчау (комплексау) і іх культурнае значэнне, а затым суадносіць са старажытнымі ідэямі, гістарычнымі падзеямі і правдсамі [8, с. 77-78].
Асобным блокамвыдзелш спецыфічную катэгорыю крыніц - на- вуковыя справаздачы па вышках археалапчных раскопак. Па сваіх ха- рактарыстыках іх можна аднесці да катэгорый камбінаваных. Але адначасова яны з'яуляюцца пэуным “увасабленнем” археалагічнага помніка, што дазваляе разглядаць іх як археалапчныя крыніцы. Cпецыфіка гэтых крыніц заключаецца у тым, што яны з'яуляюцца наборам рэ- альных дакументау (тэкстау, чарцяжоу, планау, малюнкау, фотаздымкау і г. д.), якія адлюстроуваюць шырок1 спектр спецыялізаваных мерапрыемств на кан- крэтных архітэктурна-археалагічных помніках. У іх кадзіруецца атрыманая шфармацыя і на паперу праецыруец- ца аб'ектыуны стан помніка. Такім чы- нам, калі даследчык працуе з дадзенай крыніцай, то ён можа віртуальна, але дастаткова аб'ектыуна, успрыняць ма- тэрыяльныя аб'екты праз абстрактныя і візуальния вобразы, а таксама тэкставы матэрыял.
Навуковыя справаздачы аб вышках археалапчных даследаванняу шляхецкіх сядзШных і рэзідэнцыянальных комплексау знаходзяцца у фондах Цэн- тральнага навуковага архіва 1нстытута
гісторыі НАНБ (Фонд археалагічнай навуковай дакументацыі). Структура палявой археалагічнай дакументацні прадугледжвае наяунасць:кароткай гістарычнай даведкі пра аб'ект вывучэння; дэталёвага апісання усіх этапау палявых даследаванняу; апісання знойдзеных археалагічных комплексау і рэчавага матэрыялу; калекцыйнага вопісу знойдзенага матэрыялу; планау; чарцяжоу; замалёвак; фотаматэрыялау; дакументальнага пацвярджэння вышкау лабараторных даследаванняу і месца за- хавання археалагічнай калекцыг Усе гэтыя матэрыялы, якія змяшчаюць ад- паведную тэкставую аснову і набор спецыялізаванай палявой дакументацні, становяцца не толькі інфарматыунай, але і метадычнай базай. Змест, вопыт і дасягненні археолагау-папярэднікау аба- вязкова павшны выкарыстоувацца у актуальных і наступных палявых даследа- ваннях.
Пры правядзенні аутарам археалапчных даследаванняу у Ружанах і Косаве улічваліся вынікі папярэдніх даследаванняу [12; 13; 14; 15]. Браліся пад увагу: змена тапаграфіі, культур- нага і прыроднага ландшафту за пра- межак часу паміж даследаваннямі; раз- мяшчэнне раней закладзеных шурфоу і раскопау; нівелірныя адзнакі; магутнасць і структура зафшсаваных культурных пластоу; захаванасць, будаунічая тэхніка і канструктыуныя элементы выяуленых канструкцый і аб'ектау; сабраны рэча- вы матэрыял; інтэрпрэтацыі і датаванне папярэдшх даследчыкау.
Аднак падчас выкарыстання вынікау папярэдніх даследаванняу неабходна улічваць: час іх правядзення; даступную на той час тэхншную базу; маштабы і ме- тодыку праведзеных прац; прафесіяналізм і суб'егаьівізм папярэднікау.
Адзначым і праблему, якая існуе ад- носна захаванасці вынікау археалапчных даследаванняу пачатку 90-х гг. XX ст. на помніках Новага часу. Гэта звяза- на з трансфармацыяй і рэарганізацыяй праектна-рэстаурацыйных устаноу, якія замаулялі такія даследаванні. У выніку мела месца бльгганіна у перадачы і захаванні архіуньх фондау гэтых устаноу [1, с. 14, 129].
Такім чынам, падчас археалагічнага вывучэння шляхецкіх сядзіб і рэзвдэнцый Новага часу даследчык ак- цэнтуе увагу на матэрыяльных аб'ектах (археалагічных крыніцах), вывучэнне якіх спецыялізаванымі метадамі дае нам магчымасць фарміраваць гістарычныя факты. Да такіх аб'ектау мы залічваем:
1) штучныя ландшафтныя змены на тэрыторый самой сядзібы (рэзідэнцыі) і на прылеглым абшары (равы, валы, каналы, дарожныя насыпы і г. д.);
2) збудаванні, якія захаваліся і уваходзілі у сядзібны комплекс (рэзщэнцыянальны ансамбль);
3) культурны пласт з усімі элементам яго фарміравання (канструкцыі і збудаванні, захаваныя над і пад зямлёй);
4) артэфакты (рэчавы матэры- ял), знойдзеныя падчас археалагічных даследаванняу культурнага пласта, комплексау і збудаванняу.
У выніку вывучэння дадзеных археалагічных крыніц даследчык імкнецца максімальна атрымаць наступную інфармацыю пра:гісторыю
будауніцтва архизктурнага комплексу (ансамбля) і асобных яго аб'ектау; этапы рэканструкцыц рэстаурацыц рамонту, разбурэння помніка; будаушчыя матэ- рыялы і тэхнікі, якія выкарыстоувалшя падчас будауніцтва і рамонту на дадзеным помніку; методыку і тэхшку узвядзення земляных канструкцый, якія уваходзілі у планіровачную структуру сядзШы (рэзідэнцыі); спецыфіку планіровачнай структуры цэлага комплексу і яго складальнікау; планіроуку і інтэр'ер асобных будынкау комплексу; гаспадароу рэзідэнцыі у розныя перыя- ды гісторыі; значныя пстарычныя падзеі, якія адбыліся у розныя перыяды гісторыі функцыянавання вывучаемага аб'екта; узровень і спецыфіку развіцця матэры- яльнай культуры на помніку і у дадзеным рэгіёне, яго рамесны, вытворчы, гандлё- вы і эканамшны патэнцыял, спецыфіку гаспадарчай дзейнасці, а таксама пра асаблівасці выкарыстання асобных катэ- горый артэфактау жьіхарамі сядзібы і на- ваколля.
Заключэнне
Шырокі спектр чакаемых вышкау даследавання не азначае дамінавання археалапчных крыніц над іншымі. Ар- хеолагам не заусёды удаецца дасяг- нуць пастауленых мэт і задач у вышку няправільна абранай методыш палявых даследаванняу, дрэннай захаванасці, неінфармагаунасці альбо адсутнасці са- мога археалагічнага матэрыялу, які не- абходны для паунацэннай рэканструкцыі і штэрпрэтацыг Акрамя таго, існуюць фактары, якія перашкаджаюць пошуку і вывучэнню неабходных археалагічных крыніц: адсутнасць фінансавання, часу, працоунай сілы, абсталявання, усяго таго, што перашкаджае правядзенню шырока- маштабнага, комплекснага, а галоунае - якаснага вывучэння сядзібнага альбо рэзщэнцыянальнага комплексу.
Даследчыку неабходна улічваць най- важнейшае: археалагічныя крынщы здоль- ныя даць максімальную інфармацыю пра вывучаемы аб'ект толькі у комплексе з шшым катэгорыямі і відамі пстарычных крыніц.
Спіс выкарыстаных крьінщ
1. Башков, А А Шляхетские резиденции Брестчины в свете археологических исследований: Ружаны, Скоки, Коссово, Закозель : монография / А. А. Башков ; М-во образования Респ. Беларусь, Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина. - Брест : БрГУ, 2017. - С. 62
2. Пазняк, 3. С. Рэха дауняга часу : кн. для вучняу / З. С. Пазняк. - Мінск : Нар. асвета, 1985. - 111 с.
3. мілінкевіч, а. Воучынская псторыя / А. Мілінкевіч. - Гродна, 2004. - 77 с.
4. шаблюк, Б. у. Сельскія паселшчы
Верхняга Панямоння:XIV-
XVIII стст. / В. У. Шаблюк ; пад рэд. Я. I. Звяругь - Мшск : Беларус. навука, 1996. - 199 с.
5. Заяц, Ю. А. Работы на реставрируемых и реконструируемых объектах Минска (Лошицкий парк, Ло- шицкий усадебный дом, Замчище) / Ю. А. Заяц // Матэрыялы па археалогп Беларусі. - Мшск : Беларус. навука, 2013. - Вып. 24. - 384 с.
6. Собаль, В. Археолага-архьгэктурныя
даследаванш сядзйы Н. Орды / В. Со- баль //Пстарычна-археалагины
зборнж. - Мшск : 1н-т псторьп НАН Беларусі, 2005. - № 20. - С. 255-257.
7. Мартынов, А И. Методы археологического исследования : учеб. пособие для студентов вузов / А. И. Мартынов, Я. А. Шер. - М. : Высшая школа, 1998. - С. 18.
8. Клейн, Л. С. Археологические источники : учебное пособие / Л. С. Клейн. - Л. : изд-во Ленинградского университета, 1978. - С. 62.
9. Здановт, Н. I. Архьгэктурна-археа- лапчныя доследы вежы XVI ст. палаца Сапегау у мястэчку Ружаны летам 1992 г. / Н. I. Зданови // ЦНА НАН Беларусь - ФАНД. Воп. 1. Спр. 1446. - 39 с.
10. Гладышчук, А А Нямцэвиы. Сапрауд- ныя псторыь псторыка-дакуменлальны нарыс / А. А. Гладышчук. - Мшск : ЛьМ, 2009. - 288 с.
11. Башков, А А Родовая усадьба Достоевских в свете археологических исследований / А. А. Башков,
B. Ю. Пилипович, И. М. Мороз // Матэрыялы па археалогп Беларусь Вынш даследаванняу першабыт- ных і сярэдневяковых помнжау на тэрыторыі Беларусі (да 120-годдзя з дня нараджэння А. М. Ляуданскага) / навук. рэд.: В. I. Кошман. - Вып. 26. - Мшск : Беларуская навука, 2015. -
C. 115-123
12. Калнин, В. Историко-архивные и библиографические изыскания по южному корпусу / В. Калнин // Архив проектной документации ОАО “Брестреставрация- проект”. - Минск, 1990. - 35 с. С. 3-5
13. Трусау, А. Справаздача аб архьгэктурна- археалагиных даследаваннях у маі -
чэрвеш і ліпені - жніуні 1990 г. / А. Трусау, Н. Здановіч, М. Угрьіновіч // Архив проектной документации ОАО “Брестреставрацияпроект”. Шифр 2-89. Инв. № 38. - Минск, 1991. - 130 с.
14. Трусау, А. Справаздача аб правя- дзенні архітжтурна-археалагічньїх даследаванняу у 1989 г. / А. Трусау, І. Чарняускі // Архив проектной документации ОАО “Брестреставрацияпроект”. - Мінск, 1990. - 85 с.
15. Федорук, А Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук ; ред. Т. Г. Мартыненко. - 2-е изд. - Минск : БелЭн, 2006. - 576 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Археология как наука о прошлом человечества, артефактах, культуре и искусстве древнего мира. Основные виды археологических источников, их назначение. Характеристика этапов и методов работы археологов. Критерии классификации археологических находок.
эссе [11,4 K], добавлен 14.05.2015Основные сведения об археологических памятниках, расположенных в торфе, методы их разведки и раскопок. Поиск памятников на территории торфяных массивов ХМАО - Югры. Анализ условий торфообразования и залегания для сохранения археологических памятников.
курсовая работа [856,6 K], добавлен 27.03.2013Выявление культуры, имеющей свои особенности в материальной и духовной сферах, в ходе археологических исследований территории Северной Беларуси, бассейна Западной Двины, Смоленщины, бассейна Верхнего Днепра. Днепро-двинская культура: история изучения.
курсовая работа [73,2 K], добавлен 16.12.2010Древние государства на территории Беларуси в IX-XIII веках. Основные черты древнего права. Возникновение древних государств на территории Центральной и Восточной Европы. Общественный и государственный строй государств-княжеств на территории Беларуси.
реферат [23,8 K], добавлен 21.01.2010Провинции на территории Беларуси в IX - XIV вв. Древние города Беларуси. Территории к северу от Полесья - Белая Русь. Минск в 1067-1945 годах. Минское княжество. Крупный торгово-ремесленный центр. Капиталистический город.
реферат [24,4 K], добавлен 24.03.2003Сбор археологических данных, подходы к данному процессу и используемый инструментарий, принципы и основные этапы. Методы и приемы лабораторных исследований. Понятие и сущность, значение дистанционных исследований. Биологические методы датирования.
контрольная работа [28,9 K], добавлен 26.01.2012Археологические находки, принадлежащие эпохам верхнего палеолита, неолита и бронзы на территории Западной и Восточной Сибири. Основные археологические находки Афанасьевской, Андроновской и Тагарской культур. Находки на территории Алтая и Прибайкалья.
курсовая работа [83,2 K], добавлен 30.09.2014Первобытное общество на территории Беларуси. Происхождение этнонима "белорусы". Появление на территории нынешней Беларуси славян. Кривичи, дреговичи, радимичи как основные прародители белорусов. Материально-духовная культура предков современных белорусов.
реферат [46,2 K], добавлен 26.02.2010- Недвижимое наследие первой мировой войны на территории Беларуси: проблемы сохранения и интерпретации
Памятники I мировой войны на территории Беларуси. Воинские захоронения в Республике. Вилейка - Забродье: автопробег по местам войны. Виртуальный музей как способ интерпретации культурного наследия на территории страны. Разработка экскурсионных маршрутов.
курсовая работа [304,2 K], добавлен 18.11.2014 - Недвижимое наследие Первой мировой войны на территории Беларуси: проблемы сохранения и интерпретации
Воинские захоронения и памятники времен Первой мировой войны в Беларуси. Виртуальный музей как способ интерпретации культурного наследия Первой мировой войны на территории Беларуси. Автопробег "Вилейка–Забродье" как интерпретация памятного наследия.
курсовая работа [376,9 K], добавлен 21.11.2014