Янка Галак. Гісторыя ваявання ы персона: агляд крыніц. Постаць народнага важака: агульнае і асабістае

Сялянскае паустанне на Чарнігаушчыне і Гомельшчыне у 1920-1921 гг. Пад кірауніцтвам атамана І. Галака. Антысавецкі характар дзейнасці атамана Галака. Антысемітызм і яурэйскія пагромы падчас сялянскіх паустаньняу, накіраваных супраць савецкай улады.

Рубрика История и исторические личности
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 12.11.2018
Размер файла 45,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ЯНКА ГАЛАК. Г1СТОРЫЯ ВАЯВАННЯ І ПЕРСОНА: АГЛЯД КРЫН1Ц. Постаць народнага важака: агульнае і асабістае

Ніна Стужынская

Анотація

паустанне галак атаман сялянскі

У статті йдеться про селянське повстання на Чернігівщині та Гомельщині в 1920-1921 рр. під керівництвом отамана Івана Галаки, одного з суперечливих діячів періоду Громадянської війни, що охопила територію колишньої Російської імперії. На основі документів, що зберігаються в архівах Білорусі, показано, що збройна діяльність отамана Галаки носила антирадянський характер, йдеться про прояви антисемітизму і єврейських погромах як поширеного явища того часу, що супроводжували селянські повстання, спрямовані проти Радянської влади.

Ключові слова: селянські повстання, отаман Галака, більшовицький режим, антисемітизм.

Аннотация

В статье речь идет о крестьянском восстании на Черниговщине и Гомельщине в 1920-1921 гг. под руководством атамана Ивана Галаки, одного из противоречивых деятелей периода гражданской войны, охватившей территорию бывшей Российской империи. На основе документов, хранящихся в архивах Беларуси, показано, что вооруженная деятельность атамана Галаки носила ярко выраженный антисоветский характер, говорится о проявлениях антисемитизма и еврейских погромах как распространенном явлении того времени, сопутствовавшем крестьянским восстаниям, направленным против Советской власти.

Ключевые слова: крестьянские восстания, атаман Галака, большевистский режим, антисемитизм.

Annotation

The article focuses on the peasant uprising in Chernihiv and Gomel region in 1920-1921 under the leadership of Ataman Ivan Galaka, one of the controversial figures of the period of the civil war that has engulfed the territory of the former Russian Empire. On the basis of documents kept in the archives of Belarus, it is shown that the armed activities Ataman Galaka had an obvious anti-Soviet character, speaks of anti-Semitism and anti-Jewish pogroms as a widespread phenomenon at that time, was accompanied by a peasant uprising against Soviet rule.

Key words:peasant revolts, Ataman Galaka, Bolshevik regime, anti-Semitism.

Выклад асноўнага тэксту

Янка Галак, герой украінскай і беларускай гісторьіі, фігура, як вьінікае з розных крьініц, вельмі спрэчная. Але ён не выключэнне з галерэі вядомых ва Украіне і Беларусі паустанцкіх і партьізанскіх лідарау эпохі рэвалюцый і грамадзянскай вайны. Лакальные войны, якіе яны самі арганізавалі у барацьбе за уладу, былі па сутнасці для іх сацыяльным ліфтам, полем магчымасцяу для реалізації амбіцій.

Галак, вакол ф^уры якога і да сённяшняга дня раз пораз разготваецца полымя жарсцяу, прадстауляе даволі тыповы узор сялянскага тагачаснага важака і валодае абсалютна стандартным наборам рысау, якія былі уласцшы ваенным лідарам эпохі вялікай сацыяльнай калатнечы. Па-першае, трэба адзначыць наяунасць моцнага характару, здольнасць падпарадкоуваць сабе людзей, «хариматычны», як сказалі б сёння. Па-другое, адданасць выбару, нават пачуццё месіянства, адказнасці за сваіх прыхшьшкау і паслядоунікау (якасці, да рэчы, незаусёды абавязковыя для такога тыпу лідарау), за тую сацыяльную групу, з якой выйшлі самі. Моцна укаранены у сваю малую радзіму Галак быу моцна звязаны з асяродкам, які вылучыу яго лідарам, па месцу нараджэння, паходжання і сваяцкіх сувязяу Як правіла атаманы, якіе быт у стане збіраць вакол сябе за кароткі тэрмін сотні-тысячы чалавек, карысталшя маральным аутарытэтам у асяродку, які дэлегавау яму уладные паунамоцтвы. Гісторыя яго гібелі сведчыць пра тое, што ён быу простым са сваім аттачэннем і даступным у камунікацыях. Калі б гэта было не так, фінал яго жыцця выглядау б інакш.

Час быу глыбока канфліктны, без устойлівых арыентырау Таму можна назіраць пэуную «гнуткасць» маральных перакананняу і нормау Гэта - здольнасць праліваць чужую кроу, пры неабходнасці здрадзіць часоваму саюзніку, ці змяніць яго, адмовіцца ад узятых на сябе абавязкау, як правіла не перад сваімі.

Ён, як сведчыць баявая гісторыя атамана, меу досвед знаходжання у экстрэмальных сітуаціях: удзел у баявых дзеянняу, рабауніцкіх і разбойных нападах, існаванне у лясных, далёкіх ад нармальнага побыту, умовах і г. д.

Вельмі часта народныя верхаводы мелі знешнюю прывабнасць (калі Галак сапрауды прьісутнічае на распаусюджаным фота, гэта яшче адзін доказ такой высновы), мускульную моц і сілу духа, высок балявы парог. Немалаважная рыса у партызанскім жыцці - талерантнасць да алкаголю.

Фігура Галака лёгка парауноуваецца з іншымі сялянскімі верхаводамі, якіе на пачатку 1920-х гг. стваралі баявые адзінкі і змагаліся супраць бальшавікоу, прытрымл^аючыся пэуных палітычных поглядау і пераваг. Не гледзячы на недахоп і цяжкадаступнасць крынщ удалося реканструяваць жыццяшсы каля трох дзесяткау выбітных беларускіх кіраунікоу узброенай антыбальшавщкай апазіцыі з больш чым 200 асобау.

Відавочна, што атаманская постаць, - не простая «героічная», «памяцевытворчая» фігура агульнадзяржаунага узроуню, здольная служыць падмуркам канструіравання гістарычнай памяці у сучасных умовах, калі яшче цяжка адмовіцца ад савецкай спадчыны. Яны «неудобные», і пакуль прымальные не для усяго грамадства, часцей за усе аб'ект палтшных маншуляцый. Афіцыйная беларуская гістарыяграфія нават выключае іх з пісанай гісторыі, ці карыстаецца старымі савецкімі штампамі - «бандыты», кулацкае ахвосце і г. д

Рэканструкцыя жыццяшсау такіх герояу як Галак патрабуе дасканалай працы па выяуленню архівау, параунанню з існуючымі крыніцамі інфармацыі, асцярожнага падыходу да мітау, якіх існуе вялікая колькасць. Пэуным чынам постаць Галака «легендзіравана» мітамі, у якіх з аднаго боку ён прадстаулены як бяспрэчны герой, з другога - немшасэрны антысеміт і кат. Палітвязень Рыгор Клімовіч, удзельнік паустанцкага руху у Гулагу, распавядау у 1990-е гг. пра нейкага настауніка Янку Галака, які змагауся з бальшавікамі да 1929 г., пра «дуб Галака» на Гомельшчыне, як сваеасаблшы знак народнай памяці. Разам з тым нямала успамінау, у тым ліку і друкаваных, якіе малююць атамана выключна карнай антысеміцкай фігурай.

Крытцы у архівах Беларусі.

Са зняццем грыфу сакрэтнасці і адкрыццем фондау рэвалюцыйных трыбуналау крынічная база па даследаванню паустанцтва у Беларусі значна пашырылася. Для навукоуцау цікавасць уяуляюць у першую чаргу крыницы карных органау: следчыя судовыя матэрыялы рэвалюцыйных ваенных трыбуналау, персанальныя і групавыя (на вёскі цалкам) следчыя матэрыялы сялян, удзельнікау антысавецкай партызанкі; даклады и агентурные зводки ЧК. Матерыялы даюць магчымасць высветлщь профіль удзельнікау аддзелау, матывацыю удзелу у акцыях, адносіны розных груп насельніцтва і улады да дзеянняу і асабіста Галака. Следчыя справы даюць карціну таго, што адбывалася, напрыклад дэталізацыю нападу на м. Паддабранка. Пратакол паседжання Маркавіцкага выканкама ад 20 лютага 1921 г. «О разгроме м. Паддабрянка бандой Галакина» - вельмі каштоуная крынща, пакольку адлюстроувае карціну падзей, што называецца, па «гарачых слядах». Дакумент падае праудз^ые лічбы - колькасць нападнікау і ахвяр, сапраудные шёны людзей, акалічнасці падзеі.

З крынщы вынікала, што 17 лютага 1921 г., баючыся расправы (так яны тлумачылі свае паводзіны следству), члены выканкама м. Паддабранкі пакінулі выканкам, за імі у паніцы пабеглі людзі у накірунку Маркавіч. МШцыянты скінулі форму, пераапрануліся у сялянскую вопратку і паехалі у Падабранку з мэтаю выведи. Там, як яны потым распавялі следчаму ЧК, убачыт у центры некалькі падвод, вакол натоуп узброеных людзей, якія распалілі вогнішча у центры мястэчка, парабілі факелы і пачалі разбегацца па вуліцах і кідаць іх у разбітае вокны хат. У ноч з 19 на 20 лютага Пададабранка была у полыми. Аперацыя папярэдне рыхтавалася, у Паддабранку была заслана выведка. «Калі выведка вярнулася, то у кузніцы паставілі кулямёты і пакінулі 6 кулямётчыкау Аддзел накіравауся па дарозе на Дабранку, на сяредзіне шляху паставілі яшче 2 кулямёты, а калі вярталіся, то з маста зноу выслалі выведку». Пры уваходзе у Паддабранку адкрылі кулямётны агонь па дамах. Калі ж зразумелі, што чырвоных частак у мястэчку няма, то «дасталі тапары і пачалі бурыць кааператыуную лауку, а потым дамы. На вазы грузілі скуры, абутак, футры і інш. рэчы». Потым сышлі на Гарнастаеуку.

Карціну нападу дапауняюць паказанні удзельнікау пагрому, укрывальшкау Галака, жыхароу мястэчка і навакольных вёсак. Як сведчаць крьініцьі, кірауніцтва выканкама спрыяла нападнікам і было пакарана за «непрыняццё мерау супраць рабауніцтва і падпальвання, за супрацьдзеянне эвакуацып жыхароу Паддабранкі»2. Старшыня выканкама Нюхняеу нават ведау, што напад рыхтуецца. Начальнік міліцыі Душко і мшщыянт Васіленка на судовым працэсе 29-31 сакавіка 1921 г. быт асуджаны да расстрэлу за садзейнічанне банде. Міліцейскае кірауніцтва забяспечвала Галака неабходнай шфармацыяй. Пасля першага нападу на Паддабранку, сведчыу прысуд: «начальнік міліцыі Душко паслау Васіленко са скруткам і харчамі да палітработніка Драздова». Тут узгадваецца нейкі таямнічы Драздоу, імаверны кіраунік ці крынща інфармацыі для яуна несавецкіх выканкамауцау. Можна з асцярожнасцю меркаваць, што Янка Галак меу пэуные сувязі з Заходнім (Гомельскім) камыэтам Народнага саюза абароны радзімы і свабоды пад кірауніцтвам вядомага расійскага палітака баевіка, эсэра Барыса Савінкава. Разгалінаваная арганізацыйная сетка Народнага саюза на той момант хутка стваралася на беларускіх тэрыторыях. Узгаданы Драздоу мог выконваць ролю каардынатара.

Такім чынам, гэтые высновы следства ЧК і судовые прысуды - сведчанне вельмі хісткай пазіцыі савецкай улады, адсутнасці аутарытэту і легітамнасці у вачах вяскоуцау Галак, штэграваны у пэуные арганізаваные антысавецкіе структуры, трымае паралельную уладу, якая абапіраецца на падтрымку часткі насельніцтва.

Следства выявша, што у мясцовасці на той момант дзейначала «банда - па паказаннях мшщыянта Змітра Васіленкі - 120 чалавек, палова кавалерып на добрых конях, сваіх павозак (мела) 20 і 10 сялянскіх. На 7 павозках перавозілі вінтоукі і кулямёты. Чалавек 15 мелі аутаматы, у некаторых бомбы і па 2 рэвальвера...».

Карціна уварвання галакоуцау у мястэчка выглядае так: «30-40 вершнікау узброеных вінтоукамі со штыхамі у суправаджэнні 15-20 падводау знаходзіліся у Паддабранцы каля 3-х гадзін...». У першую чаргу рабавалі дзяржауные установы. Калі на мястэчка у нядзелю 20 лютага быу здзейснены другі напад, то галоунымі рабаунікамі былі ужо сяляне навакольных вёсак - пасада Дабранкі, сёлау Маркавшы, Гарнастаеукі, Гадзічава, Владіміраукі і інш. Усяго следчыя налшыт ад 3 да 5 тысяч удзельнікау крывавай акцыі. Нарабаванае дабро вывозт на санях, выносілі у вяліках вузлах.

Канешне, галоунае пытанне, якое паустае адразу, гэта - пытанне матывацыі удзелу у жахлівай справе. Чаму не спрацавалі маральные і інш. чалавечыя прынцыпы. Ахвяры - 9 яурэяу - безабаронные і даступныя у якасці лёгкага здабытку людзі. Іх гібель ахвярна-сімвалічна у вачах сялян. Яны прынялі смерць толькі за тое, што савецкая улада мела па перакананю мясцовых людзей выразны нацыянальны твар. Вясковыя людзі, маёмасць якіх была ушчэнт разбурана вайной, татальнымі паборамі вайскоуцау розных армій, асабліва чырвонай харчразвёрсткай, пазбавіліся ад шмат якіх маральных абмежаванняу. Сама улада паводзіла сябе у адносінах да насельніцтва як рабаунік. Сістэма маральных каштоунасцяу, вертыкальные і гарызантальные сувязі, сямейные і суседскіе у мясцовых супольнасцях былі моцна парушаны.

Пасля «аперацып» у клубе наладзілі выпіуку. Пад час следства з нарабаванага «у Марып Абразцовай адабралі дамскае паліто», у Апанаса Грыгор'ева - кравецкую машынку». Трэба адзначыць, што некаторые ахвяры пагрому падчас следства з прычыны ці то страху, ці то мшасэрнасщ паказвалі, што «пазычылЬ» тую ці іншую рэч знаёмым. Такім чынам крымінальная справа ЧК і судовые дакументы Рэвваентрыбунала 1921 г. сведчаць, што палітака ваеннага камунізму нарадзіла жудасные праявы супрацьстаяння, канфліктау, у тым ліку і узброеных, сярод людзей адной супольнасці, за плячыма які шмат гадоу сумеснага дабрасуседскага жыццця.

Крытцы таксама карных органоу, дакументы карных ваенных жспедыцый захоуваюць некаторые фонды Нацыянальнага архіву Рэтубл1к1 Беларусь. Адна са спрау фонда 60 утрымл^ае даволі падрабязную шфармацыю аб дзеяннях зводнага камушстычнага атрада 17 Ніжагародскай чырвонасцяжнай дывЬи па ліквідацыі банд Галака у Гомельскай губерні.

Сялянскі паустанцкі рух меу такіе памеры, што пагражау умацаванню савецкай улады. Выкарыстанне супраць узброенай апазіцыі сільї рэгулярных чырвонаармейскіх частак сведчыла пра маштабы і сур'ёзнасць пагрозы.

У ваенных зводках, якіе канцэнтравалі інфармацшю пра паустанцкіе аддзелы і імавернага ваеннага праціуніка, ёсць пералік дыверсшных акцый групоукі Галака. Так, «14 лютага банда Галака абезброіла атрад чырвоармейцау у вёсцы Клубаука у 100 чалавек, забралі вінтоукі, 4 кулямета, вайсковую маёмасць». (Пра забойства шфармацып няма.) Канфіскаванай зброей забяспечылі сялян. 16 лютага атрад Галака заняу Рэпкі. Мястэчка было растраляна з 3-х куляметау Спачатку выведка Галака пераканалася у адсутнасці чырвонай арміі, потым баевікі увайшлі у мястэчка. Спалілі паперы выканкама, забілі мшщыянтау. Чутны былі воклшы: «Бей жыдов, спасай Россию!» Забітых пасля нападу налічшлі каля 150 чалавек. Бачна, што забівалі тапарамі, нажамі. Сам Галак аперыравау у раене вёсак Папоука, Плаван, Ярылавічы. 10 сакавіка, перадае аператыуная зводка, здзейснены напад на харчатрад, чырвонаармейцау абезброілі і адпусцілі, сшшлі у накірунку вёсга Змагарына»3.

«12 сакавіка спалучэнне 2-х галакоускіх аддзелау накіравалася на поудзень. 13 сакавіка адбылася сутычка у раёне Вышеміжы (назва магчыма памылковая, цяжка чытэльная) з кавалерыйскім дывЫёнам, чырвоныя адступілі. Таксама 13 сакавіка 50 конніков зрабілі налёт на вёску Бедрыцкая (Петрыцкая, Буда - Бедрыцкая?), абезброілі 2-х чырвонаармецау, забілі 2 яурэяу. 1 красавіка Галак з аддзелам у 30-40 чалавек зауважаны у раёне Мшалёука - Казіміраука. 7 красавіка банда з'явілася у сяле Мікулічы у 11 ранщы. Бандыты забілі міліцыянта, спалілі дакументы. Забілі таксама упаунаважанага харчкамтоту Боруха Альбінскага і яшче 12 яурэяу»4.

Выведка сабрала дадзеные пра лідара атрада. «Бандыт. Каля 30 гадоу. Былы дзенікінец. Потым у складзе камандзірау Чырвонай арміі. Сапрауднае прозвішча Іван Васільевіч Васільчшкау Росту сярэдняга, русы. Нежанаты. Граматны. Сямья у Палтаве. Мае асабістага сакратара Сцяпана Байдужу (сапр. Якавенка). Жыхар Старой Паперны Ярылавічскай воласці, каля 25 гадоу, яго усе ведаюць».

Штаб чырвонаармейскай дывізіі падрыхтавау таксама матэрыялы, якіе адлюстроуваюць палітычная пераканані верхавода паустанцау: адрозніваецца зацятым антшбальшавізмам. Лічыць савецкую уладу незаконнай часовай, варожай сялянству, яурэйскай па складу. Галак распаусюджвае чуткі, што у Маскве паустанне супраць бальшавікоу, што ён чакае дадатковых сіл. Галак звяртаецца да сялян з заклікам не ваяваць супраць яго атрадау. І галоуная выснова чырвоных аналітшкау: Галак мае планы пабудаваць мшщыйную армію (народнае апалчэнне).

Выкарыстоуваючы агентуру, завербаваную у вёсках, чырвоные мелі дадзеные аб арганізацті і узбраенні аддзелау Галака, наяунасці і лакалізацыі складоу «Паміж Удалёукай і Петрыцкай (Бедрыцкай?) размешчана резервная конніца у колькасці 20-30 чалавек». Былі сабраны паведамленні аб падрыхтоуцы Галаком да весновых баевых акцый. У Рэчыцкш павеце па сведчанню мясцовых жыхароу аддзелы Галака налічвалі да 500 чалавек пехоты і 100 коннщы, 6 кулямётау, 1 гармата. Частка сіл сканцентравалась у лесах на поудзень раз'езда Бабшы5. Хаця паступала шфармацыя, што да весны Галак прыпышу набор партызан і сур'ёзных аперацый не планавау. Свярджалася, што Галак мае сувязь з аргашзацыей Савінкава.

Штаб чырвоных перад пачаткам ліквідацшйнай аперацыі разглядау прычыны резка канфліктнага становішча, адмоунага стаулення сялянства да улады. Сяляне бшлі абураны тым, што прымушаюць («подстрекают»), каб усю зямлю засевалі «апотым прыдуць атрады (па збору харчпадатку. - Аут.) і усе забяруць». Сяляне жартавалі: «Раней пень біу Івана, а зараз Іван б'ецца аб пень. Каму баліць?» Незадаволенасць злоужываннямі савецкіх служачых (якасць улады), выказвалася крыуда на яурэяу, якіе занялі большасць кіруючых пасадау... «яны пытаюцца (сяляне. - Аут.), у чшіх руках улада. Што такіе злодзеі...». Сяляне, якіе падзязялі лозунгі Галака, казалі: «не суньце нам каллектывау і саугасау, дайце нам реформы Заходняй Европы.».

У аналиычных паперах адзаначалася таксама, што савецкая улада не у стане даць адпор, што «дае магчымасць бандам Галака павялічвацца шматкроць. Што ён мае лёгка сабраць ад 120 да 800 чалавек у кароткі тэрмш, мае у сваім распараджэнні атрад вершнікау і 9 кулямётау. Сяляне лёгка паддаюцца яго угаворам»6.

Савецкую уладу моцна падрывау пануючы у розных групах насельніцтва антысем^ызм. Настрой чьірвонаармейскіх частак кірауніцтва дшвізії знайшло нездавальняючым. 139-ы полк «настроены у вышэйшай ступені контрревалюцыйна і антісемітскі. У мірных жыхароу (яуреяу) кідалі каменямі (будзёнауцы. - Аут.). З падачы мясцовых партыйных функцыянерау рабілі выснову, што на самой справе Галак змагаецца не з яуреямі, а з савецкай уладай, з камушстычнай партыяй, з працоунымі масамі»7.

Матэрыялы утрымлшаюць інфармацыю пра колькасць, арганізацію і узбраенне карной чырвонаармейскай групоукі. Папярэдне атрад налічвау 120 чалавек, забяспечаных 4 кулямётамі Максім, 2 аутаматамі Шоша, кулямётам Льюіс. У складзе групоукі мелася 80 кавалерыстау. Кірауніцтва падабрана выключна з партыйных. Камандзіру была прадстаулена неабмежаваная самастойнасць дзеянняу Карнікі падпарадкоуваліся Ваенсавету дшвізії (старшыня - нейкі Іоська) і дыслакавалася у Рэчыцкім павете. З крынщ, аднак, вынікае, што зфармаваные для ліквідацыі галакоушчшы часткі адразу пачалі «разлагацца», у іх былі зауважаны праявы жорсткага антысемиызму. Частка карнікау была адазвана у другіе раёны. У вёсцы Ястрабкі з прычыны пачатку ліквідацыйнай кампанії з'явіуся асобный аддзел і школа камандзірау8. Гэты камуністычны атрад атрымау зброю у колькасці 120 штыкоу, 25 сабель, 7 кулямётау, патронау 20 тыс»9.

Адным з галоуных пытанняу для чырвонага камандавання было пытанне тактыкі, метадау ліквідацыі. Адкрытага фронта не існавала, таму тактыка регулярнай арміі патрабавала карэкцыі згодна з умовамі партызанскай вайны. Удзень ліквідація «лясных людзей» была немагчыма. Адзіны спосаб - аперацыя у начы. Для гэтага патрабавалася выяуленне месцау, дзе Галак мог спыняцца на ноч. Першае, што было прапанавана зрабіць, гэта - стварыць на терыторыях уплыву атамана агентурную сетку. Ад мясцовых уладау да кірауніка знішчальнай апераціі, начальника асобага аддзела Гомельскай камісіі па барацьбе з бандытызмам Я. П. Кутафіна быу нагараваны зварот аб выдзяленні матэрыяльных сродкау, солі, цукру, мануфактуры для «узнагароды» за дабраохвотную агентурную выведку і перадачу сведчанняу аб знаходжанні «бандытау». Так, жыхары вёсак Удалёука і Рудні Бедрыцкай атрымалі скураные гарнітури за каштоуную інфармацыю10.

У вёсцы Хатка знайшлі такое месца - Кіслоускіе хутары, як магчымае для адпачынку атамана. Дзейнічалі пад выгладам галакоуцау, рабавалі сялян, засылалі агентау. Хутка сяляне гэтыя правакацыі разгадалі, з даверам ставіліся толькі да знаёмых.

Як кардынальные меры ліквідацыі і выкаранення галакоушчыны выкарыстоувалі арышты сярод жыхароу, так званых «укрывальшкау». За другім разам «пасобнікау і укрывальшкау» расстрэльвалі. Практыкавалі павальные вобшукі. У Рудні Бедрыцкай бшлі затрыманы 4 падазроных у бандытызме, узята кантрыбуцыя, за узаемадзеянне з Галаком. Арыштаваные перадаваліся адразу упаунаважанаму Кутафіну. Так арыштаваны і пакараны былі старшыня сельскага савету Рудні Бедрыцкай Іван Лукашоу, сакратар таго ж савета Аляксей Камзолау, старшыня сельсавета ужо узгаданай вёсга Хаткі Пётра Леляускі11.

Разведка ажыццяулялася асобнымі раз'ездамі. Пры выкрыцці банды быу загад не страляць.

Захоп вёсак, якіе быццам бы занятых галакоуцамі, адбывауся па падобнаму сцэнару налётау аддзелау Галака. Так, перад выступленем камуністычный атрад дзяліуся на 2 групы для абхода вёсга і яе аттачэння. Абозы прыкрывалі кулямёты. Сілы злучаюліся у вёсцы, дзе пачшналіся вобшукі, праверка дакументау, ператрасанне рэчау жыхароу. Паток скаргау ва уладу сведчыць пра тое, што аперацыя суправаджа- лася рабаваннем сялян. Потым аддзел накіроувауся у другую вёску.

На мой погляд, крынщы з беларускіх архівау (іх нашмат больш, чым тут прадстаулены) дапамогуць даследчыкам дапоуніць карціну развіцця і зшшчэння паустанцтва на памежных тэрыторыях Беларусі і Украіньї. Новые (ці забытые) крынщы - важны сродак канструявання такой сацыяльнай з'явы як сацыяльные сялянскіе рухі, інструмент пазбаулення ад прадузятасці і аднабаковасці падыходау да псторын грамадзянскіх канфліктау, спакойных узважлівых аценак мінулага і яго герояу.

Літаратура

1. Гомельскі абласны дзяржауны архіу. Ф. 100.Воп.1. Сп.613. Арк. 56зв.

2. Цытуецца па справа Гомельскага Рэвваентрыбунала грамадзян сяла Марковічі, удзельнікау пагрома і падпальвання Паддабранкі. Арк. 57-91.

3. Нацыянальны архіу РэспублЫ Беларусь. Ф.60. воп. З.Спр. 828. Арк. 49.

4. Тамсама. Арк.25.

5. Тамсама. Арк. 4.

6. Тамсама. Арк. 12,16.

7. Тамсама. Арк. 16.

8. Тамсама. Арк.10.

9. Тамсама. Арк.11.

10. Тамсама. Арк.16.

11. Тамсама. Арк.16,13.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Захарий Алексеевич Чепига, колоритный представитель черноморского казачества конца XVIII века. Орфографическое оформление и происхождение фамилии атамана. Рапорты казачьих командиров и распоряжений русских военачальников. Четыре награды З.А. Чепиги.

    реферат [22,1 K], добавлен 20.09.2010

  • Пафас і маштабы эпохі сацыяльных пераўтварэнняў у Расіі. Эканамічны крызіс 1920-1921 гг. Пераход новай эканамічнай палітыцы (НЭП). Тэатральнае справа у гады НЭПа. Культурная палітыка савецкай улады 1917-1925 гг., крызіс і крах сацыяльнай сістэмы Расіі.

    реферат [41,7 K], добавлен 22.04.2012

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

  • Гісторыя беларускага народа –гісторыя народа, які ўвесь час змагаўся за нацыянальнае самавызначэнне Гістарыяграфія барацьбы беларускага народа супраць паланізацыі перыяду Расійскай імперыі, савецкага перыяду. Асноўныя тэндэнцыі сучаснага перыяду.

    курсовая работа [23,8 K], добавлен 25.04.2012

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Патрэба перадаць iнфармацыю. Намнога складаней сiтуацыя пры вывучэннi рэчавых i выяўленчых крынiц. Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка. Арганізацыя рацыянальнай працы ў архівасховішчах. Вывучэння асобных родаў і відаў пісьмовых крыніц.

    реферат [22,5 K], добавлен 19.11.2008

  • Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.

    контрольная работа [93,4 K], добавлен 06.09.2010

  • Краткий очерк жизни и направления деятельности П.Н. Краснова как генерала Русской императорской армии, атамана Всевеликого Войска Донского, военного и политического деятеля, писателя и публициста, его происхождение. События революции и Гражданской войны.

    презентация [1,2 M], добавлен 25.11.2014

  • Образ собственного "я" и личностная рефлексия. Современники о А.А. Власове - человеке и "патриоте". Мемуарное наследие П.Н. Краснова - историко-психологический "автопортрет" белого генерала. Историки о роли казачьего атамана и ее моральной оценки.

    дипломная работа [183,2 K], добавлен 29.04.2017

  • Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы грамадства. Індустрыялізацыя, калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы.

    реферат [41,0 K], добавлен 19.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.