Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка у 2013–2015 гг.

Аналіз выткау раскопок Мядзельскага замка канца XV – сярэдзты XVII ст. (Мінская вобласць, Беларусь), якія праводзіліся у 2013–2015 гг. Даследаванне матэрыялаў папярэдніх археалагічных раскопак дадзенага гістарычнага помніка і дадзеныя наяуных крынщ.

Рубрика История и исторические личности
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 08.05.2018
Размер файла 3,4 M

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка у 2013-2015 гг.

Сучасны Мядзел - гэта невялікі раенны цэнтр на пауночным захадзе Мінскай воблас - ці Рэспублт Беларусь (мал. 1), аднак у канцы сярэднявечнай эпохі і у перыяд ранняга Нова - га часу Мядзел з'яуляуся адным са значных эканамганых цэнтрау Верхняга Павілля, што неаднаразова прыцягвала увагу даследчы - кау да вывучэння пытанняу яго узнікнення і развіцця.

Першая згадка аб Мядзельскім замку (castrum Medelo) у пісьмовьіх крьініцах на - лежыць да 1325 г. і утрымлшаецца у лісце вялікага князя Гедыміна. На сучасным этапе даследаванняу можна меркаваць, што пер - шапачаткова умацаванае паселішча з назвай «Мядзел» знаходзілася за 8 км на пауночны захад ад сучаснага аднайменнага горада. Яно размяшчалася на востраве Замак (мал. 2, 1), які знаходзіцца на возеры Мядзел (Лотвінскі сельсавет Мядзельскага раена), дзе выяулены комплекс археалагічных помнікау (гарадзішча і селішча) старажытнарускага часу (мал. 2, 2).

раскопкі гістарычны замак археалагічны

Месцазна - ходжанне гарад - зішча і селішча на востраве Замак на возеры Мядзел (1), прыкладныя межы распаусюд - жання культурнага слою і размяшчэне шурфа І 2014 г. у пауночна-усходняй частцы селішча на востраве Замак (2) (здымкі з Google)

Гарадзішча і селішча на востраве Замак на возеры Мядзел, знаходкі з шурфоу 1981 г. (1--16) і шурфа 2014 г. (17--24): 2--13 -- гарадзішча; 1, 14--24 -- селішча (1, 17-- 24 -- мал. М.А. Плавінскага, 2--16 -- пав. М.А. Ткачова)

Гарадзішча размяшчаецца на пауднева-ус - ходнім ускрайку вострава. У 1956 г. помнік быу абследаваны Л.В. Аляксеевым [Алексеев, 1966, с. 82, рис. 14, 1; Штыхов, 1971, с. 195]. Значных па аб'еме археалагічньїх даследаванняу гарадзішча не праводзілася, таму аб характары і храналогіі яго культурных напластаванняу можна меркаваць толькі папярэдне. У 1981 г. шурфоуку гарадзішча ажыццяв^ М.А. Ткачоу. Ім было закладзена 4 шурфы памерам 2 х 2 м (мал. 3, 2-13). Акрамя таго, М.А. Ткачоу вы - явіу селішча, размешчанае навокал гарадзіш - ча, плошча якога была вызначана у 2 га. На селішчы был1 закладзены два шурфы памерам 2 х 2 м (мал. 3, 1, 14-16) [Ткачоу, 1981, с. 5-7, мал. 42-43].

Л.В. Аляксееу на падставе выяуленай ім падчас разведкі кругавой керамікі датавау уз - вядзенне гарадзшіча першай паловай ХІ ст. - часам княжэння у Полацку Брачыслава Ізяславіча (1003-1044 гг.) і разглядау помнік як парубежную полацкую крэпасць [Алексеев, 1966, с. 82]. М.А. Ткачоу лічьіу, што гарадзішча узнікла у ІХ-Х стст. і спьініла свае існаванне у XV ст. Менавіта М.А. Ткачоу упершыню выка - зау думку аб тым, што археалагічньї комплекс на востраве Замак возера Мядзел з'яуляецца першапачатковым Мядзелам, які у далейшым быу пакшуты насельніцтвам і перанесены разам з назвай на усходні бераг возера Мястра. Функцыянаванне селішча на востраве Замак было датавана М.А. Ткачовым у межах ХІ/ ХІІ-ХІІІ стст. [Ткачоу, 1981, с. 5-7].

У 2014 г. даследаванні на востраве Замак былі адноулены экспедыцыяй пад кірауніц - твам аутара. У пауночна-усходняй частцы селішча быу закладзены шурф І плошчай 3 м2. Выяуленыя у ім матэрыялы (мал. 3, 17-24) дазваляюць меркаваць, што пэуная гаспадар - чая актыунасць у пауночна-усходняй частцы селішча на востраве Замак на возеры Мядзел фіксуецца ужо з эпохі бронзы. Аднак адкла - данне культурнага пласта на даследаваным участку належыць да ХІ-ХІІІ стст. У гэты час пауночна-усходняя частка селішча на востраве Замак актыуна выкарыстоувалася у гаспадар - чых і вытворчых мэтах.

Месцазнаходжанне І Сучасны Стан Мядзельскага Замка

Мядзельскі замак размяшчаецца на пау - востраве возера Мястра у паудневай частцы сучаснага Мядзела (мал. 4). Большая частка паувострава уяуляе сабой забалочаную нізіну, праз якую працякае рака Дробня, што упадае у Мястра прыблъзна за 300 м на поудзень ад ніж - няй (бастыеннай) лініі замкавых умацаванняу. Дробня прыкладна да паловы аддзяляе пау - вострау ад берага, на якім месціцца сучасны Мядзел. Пры гэтым, у месцы, дзе рэчка робіць выгін на паудневы усход, з яе выцякае прато-ка. Гэтая пратока, якая цалкам аддзяляе пау - вострау ад берага і упадае у Мястра з іншага (ад упадзення Дробні) боку. На плане мястэчка Мядзел другой паловы ХІХ ст. (мал. 5, 1) добра бачна, што гэтая пратока мела шырыню бліз - кую ці нават роуную да шырыні Дробні (мал. 5, 2). Гэта дазваляе меркаваць, што пратока мае штучны характар. Адпаведна, яе рэчышча было адмыслова пракапана, каб цалкам аддзя - ліць аканечнасць вострава, на якой месціуся замак, ад берага.

Пляцоука, якую займае замак, уяуляе сабой пагорак марэннага паходжання памерам 135-140 м па лініі паудневы захадпау - ночны усход на 100 м па лініі пауночны за - хад - паудневы усход. Схілм пагорка былр відавочна, штучна эскарпаваныя падчас будауніцтва замка. У пауночна-усходняй частцы пагорка размяшчалася мураваная вежа. Як сведчаць апісанні замкавага пагорка, ен быу дадаткова умацаваны па перыметры паукруг - лымі бастэямі. На сенняшні час яны захавалі - ся толькі часткова - прасочваюцца толькі тры бастэг Дзве з іх размяшчаюцца з паудневага і пауднева-усходняга бакоу замкавага пагорка, а трэцяя фіксуецца на пауночным яго баку.

На вялікі жаль, за апошнія паустагоддзі пагорак, на якім размяшчаецца Мядзельскі замак, і навакольная тэрыторыя паувострава зазналі значныя разбурэнні. Найбольш моцна пацярпела пауночна-заходняя частка паувос - трава, дзе падчас стварэння парку імя «Трыц - цацігоддзя перамогі» у 1974 г. быу закладзены футбольны стадыен. У вышку гэтых прац быу «падрэзаны» пауночна-заходні схіл замкавага пагорку, што прывяло да зшшчэння размеш - чанай тут бастэ (бастэяу?). Падчас закладкі гэтага ж парку уздоуж пауднева-усходняга схі - лу замкавага пагорка была пракладзеная та - полевая алея, якая часткова закранула адну з бастэяу, размешчаных з гэтага боку.

З мэтай падвышэння фартыфшацыйных якасцяу пагорак, на якім размяшчауся Мядзельскі замак, быу з цягам часу дадаткова умацаваны валам з бастьіенамі. На жаль, гэты вал зазнау найбольшыя разбурэнні. Яго пау - ночна-заходні і пауночны участкі былі цалкам спляжаныя падчас закладкі згаданага парку імя «Трыццащгоддзя перамогі» (падчас бу - дауніцтва стадыена). З усходняга боку знешні вал часткова спляжаны сцежкай, якая вядзе на вяршыню замкавага пагорка. Фактычна, на сенняшні дзень знешні вал захавауся толькі з пауднева-усходняга (на даужыню каля 150 м) і часткова з усходняга (на даужыню каля 120 м) бакоу замкавага пагорка. На гэтай адлегласці фіксуюцца чатыры бастыены.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

План мястэчка Мядзел другой паловы ХІХ ст. (1), паувострау, на якім размяшчауся Мяд- зельскі замак, на плане мястэчка (2)

Мядзельскі замак у святле пісьмовьіх крьініц

Адной з асноуных праблем у вывучэнш Мяд - зельскага замка з'яуляецца надзвычай малая колькасць тсьмовых крыніц, якія тычацца яго гісторыі (мал. 7). Першым уласнікам Мядзела з воласцю стау Жыг1монт Карыбутавіч з роду Гедымшавшау. Пасля яго смерці у 1435 г. тут зацвердзіуся уплывовы на той час род Сакові - чау: па чарзе Мядзелам валодалі Андрэй Са - ковіч (памер пасля 1465 г.), а затаїм яго сын Багдан (памер у 1490 г.). Першапачаткова іх права на валоданне гатшмі землямі не было аформлена пісьмова і падмацоувалася тым, што яны абодва займалі пасады мядзельскіх старостау. Толькі у 1484 г. вялікі князь Казімір Ягелончык сваім прывілеем пацвердзіу Багда - ну Саковічу права уласнасці на Мядзел і землі, якія да таго трымау ягоны бацька Андрэй.

Упершыню Мядзельскі замак згадваецца у 1544 г., калі пасля смерці Альжбеты Радзівіл з Саковічау яе спадчыншю дамовіліся замак «супольна трымаць». Аднак, ускосныя дадзе - ныя дазваляюць лшыць, што замак быу засна - ваны у канцы XV ст. (пасля 1484 г.) Багданам Саковічам. Аб гэтым сведчыць той факт, што у прывілеі 1484 г. згадваецца «двор Мядзел» (curia alias dworzysko Miadelo), адпаведна, можна меркаваць, што у гэты час замка яшчэ не існавала. У той жа час, у камісарскім дэкрэ - це 1744 г. па судовай справе паміж мядзельскім старостам Юзафам Бжастоускім і уладальні - кам Старога Мядзела Антоніем Кошчыцам, пі - шацца, што «наступнікі Саковічау (Sukcessores Sakowiczowscy)… замак узвялі…». Зыходзячы з гэтай згадкі, можна меркаваць, што у сярэдзі-не XVIII ст. будауніцтва замка адносілі да пер - шай паловы XVI ст. і звязвалі са спадчьінніка - мі Багдана Саковіча.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Інструментальнь план Мядзельскага замка (інструментальная здымка Э.А. Астаповіча, 2013 г.) з пазначэннем мураванай вежы, раскопау і шурфоу 2013--2015 гг. і прьіблізнага месца размяшчэння раскопа 1981 г.

У вьініку шлюбу яго дачкі, апошняй прад - стауніць роду Саковічау, Альжбэты з Мікалаем Радзівілам Мядзельскі замак разам з іншьімі уладаннямі пераходзіць да Радзівілау. Недзе у другой палове 1540-х гг. Мядзельскі замак перайшоу у распараджэнне караля і вялікага князя. У прьватнасці, у апісанні мядзельскай каралеускай воласці 1545 г. года ен яшчэ не згадваецца, а у 1550 г. гаспадар вьзваліу мяшчан ад неабходнасці даглядаць мост, што ішоу да замку, які, адпаведна, на той час ужо мусіу яму належаць.

Мядзельскі замак на мапе Томаша Макоус - кага 1613 г.

Апошнія звесткі аб Мядзельскім замку змяшчаюцца ва ужо згаданым дэкрэце 1744 г. Стварэнне гэтага дакумента было звязана з вострым канфліктам паміж уласнікам Старо - га Мядзела А. Кошчыцам і мядзельскім старо - стай Ю. Бжастоускім. 1 мкнучыся павялічыць прыбытковасць сваіх маенткау, А. Кошчыц у 1736 г. дамогся ад караля прьівілею на зас - наванне у Старым Мядзеле мястэчка, што на - прамую супярэчыла уставе, дадзенай Мядзелу у 1562 г., і пагражала эканамганым інтарэсам каралеускага мястэчка. Апроч таго, уласнік Старога Мядзела распачау адкрытую рэвізію старых межау яго маентка з землямі староства. Сярод іншага, ен звярнуу увагу на замак, які кантралявау доступ да возера Мястра з усходу і пяць тоняу на ім. Вядома, што на загад цівуна Старога Мядзела 31 сакавіка 1735 г. замак быу спалены. Што канкрэтна было знішчана, невя - дома. Аднак згадка у тым жа дэкрэце 1744 г. аб тым, што зямлю на замку арэндавалі пад - даныя Старога Мядзела, сведчыць, што там знаходзіліся нейкія малазначныя гаспадар - чыя пабудовы. Пасля гэтага тэрыторыя замка, верагодна, была закінутая цалкам. У прыват - насці у дакуменце 1744 г. згадваецца «вострау пустої, на якім перад тым быу замак» [Волкау, Плавінскі, 2015, с. 85-88].

Гісторыя археалагічнага вывучэння Мядзельскага замка

Даследаваная плошча склала 116 м. Раскоп быу закладзены на пляцоуцы замка ушчыльную да мураванай вежы. У выніку раскопак было выяулена, што вежа мела вонкавы дыяметр 17,5 м, а яе муры дасягалі таушчыш 3,75 м (мал. 8, 2-3; 9; 10). Яна была збудаваная у тэхнщы паласатай му - роукі з валуноу і цэглы-пальчатю на вапнавай рошчыне. М.А. Ткачоу датавау час пабудовы вежы XV ст. Грунтуючыся на матэрыялах сваіх раскопак, ен выказау меркаванне, што у па - чатку XVI ст. з пауночнага боку ушчыльную да вежы быу прыбудаваны мураваны палац, які меу шырыню 10 м і таушчыню сцен 2 м [Тка - чоу, 1981, с. 2-4].

На вялікі жаль, у справаздачы аб раскопках М.А. Ткачова за 1981 г. адсутнічаюць даклад - ны план і профілі раскопа [Ткачоу, 1981]. Ап - роч таго, схематычны план замка і план мура - ванай вежы былі арыентаваныя недакладна (мал. 8, 1, 2). Усе гэта надзвычай ускладняе аналіз матэрыялау раскопак 1981 г., магчы - масць іх верыфшацын і суаднясення з дадзены - мі даследаванняу 2013-2015 гг.

Вышю даследаванняу 1970 і 1981 гг. быьл1 пакладзены у аснову артыкула М.А. Ткачова, прысвечанага Мядзельскаму замку [Ткачоу, 1993а]. На жаль, гэты артыкул, гэтаксама як і шшыя тэксты М.А. Ткачова, прысвечаныя Мядзельскаму замку, адрозніваюцца блыта - насцю і утрымліваюць пэуныя недакладнас - ці, якія у далейшым былі неаднарозва пауто - раныя у працах шшых даследчыкау [Бохан, 2008, с. 425; Заяц, 2001, с. 70, 81; Кушнярэвга, 2011, с. 122; Чарняускі, 1993, с. 66-67], у вышку чаго атрымалі шырокае распаусюджанне у літаратуры і фактычна сталі агульнапрыняты - мі, стварыушы трывал^1 вобраз Мядзельскага замка як магутнай мураванай фартэцыь вялікую увагу вывучэнню Мядзельскага замку надавау Міх.М. Чарняускі. У 1982 г. ен заклау на замкавым пагорку 3 (?) шурфы (шурф 1 меу памер 4 х 1 м, апісанне шурфа 2 адсутнічае, шурф 3 памерам 3 х 1 м і размяш - чауся на «паудневым схіле замка»). У 1997 г. Міх.М. Чарняускі правеу чарговае абследаванне паувострава і размешчанага на ім замка і склау яго дастаткова дакладны план [Чарняускі, 1998, мал. 6; Плавінскі, 2015, с. 333, мал. 4].

Акрамя самога замку, культурны пласт эпохі Сярэднявечча і Ранняга Новага часу выяуленыі на так званым «перадзамчы». Ен быу выяу - лены Міх.М. Чарняускім у 1979 г. Раскопкі на «перадзамчы» праводзіліся у 1981 г. М.А. Тка - човым і у 1985 г. Я.Г. Звяругам. Даследаваная плошча склала 88 м2. Культурны пласт дася - гау таушчыш 0,4-0,6 м. На тэрыторып помніка былі таксама выяуленыя сляды неалггычнага паселішча [Ткачоу, 19936].

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Раскопкі Мядзельскага замка у 2013-2015 гг.

Раскопкі Мядзельскага замка былі адноу - леныя экспедыцыяй пад кірауніцтвам аута - ра у 2013 г. Галоунай мэтай даследаванняу 2013-2015 гг. стала вызначэнне стратыграфіі і планіграфіі замкавага пагорка і яго абарон - чых умацаванняу і далейшая распрацоука рэкамендацый па праектнай дакументацыі і планавання прац па стварэнш на замкавым пагорку музея пад адкрытым небам.

У працэсе даследаванняу 2013 г. Э.А. Аста - повічам быу зняты інструментальны план замка, на падставе якога у далейшым архітэктар А.С. Вантух стварыу яго 3D-мадэль.

У 2013 г. на замкавым пагорку быу заклад - зены раскоп І плошчай 32 м2 і шурф І плошчай 5 м2 (даследаваны часткова). Культурны слой у раскопе І меу невялікую магутнасць - дасягау 0,3 м і быу цалкам перамяшаны шматразовым разворваннем. Акрамя таго, у раскопе І была выяулена і часткова даследава - на заглыбленая у зямлю жылая пабудова пер - шых дзесяцігоддзяу XVI ст. (мал. 12; 13, 1-5) [Плавінскі, 2015].

У 2014 г. на пляцоуцы замкавага пагорка былі закладзены раскоп II, шурфы II і III агуль - най плошчай 55 м2, а таксама канчаткова даследаваны шурф I, закладзены у 2013 г.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Мядзельскі замак, мураваная вежа у працэсе раскопак 1981 г. (фота з архіва Міх.М. Чарняускага)

Раскоп II плошчай 34 м2 быу закладзены ва усходняй частцы пляцоукі замкавага пагорка і выцягнуты з захаду на усход. Магутнас - ць культурнага слоя у раскопе ІІ дасягала ад чатырох (у заходняй частцы) да сямі пластоу (у яго усходняй частцы) таушчыней 0,1 м. Ва усходняй частцы раскопа ІІ выяулены пад - мурак мураванай вежы і будаунічая траншэя перад ей (мал. 14). Падмурак вежы захавауся на вышыню 0,7-0,95 м. Ен складаецца з валу - ноу і цэглы-пальчатю на вапнавай рошчыне. Знешні бок мура складаецца з вялізньїх, абця - саных звонкі, валуноу памерам да 0,7 м, прастора паміж якімі закладзена цэглай і камяня - мі меньшага памеру. Унутры мур складаецца з шэрагау цэглы-пальчаткі памерам да 35 х 16 см, укладзеных паралельна яго трасе.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Мядзельскі замак, мураваная вежа у працэсе раскопак 1981 г. (фота з архіва Мядзельскага музея народнай славы)

3D-мадэль сучаснай дзеннай паверхні Мядзельскага замку, створаная А.С. Вантухам на падставе дадзеных інструментальнай здымм. Э.А. Астаповіча: 1 -- від з паудневага усходу; 2 -- від з поудня -- пауд- невага усходу

Шурф ІІ быу закладзены у пауночна-усход - няй частцы замкавага пагорка і меу форму выцягнутай з поуначы на поудзень траншэі плошчай 17 м2 (17 х 1 м; мал. 6). У цэнтраль - най частцы шурфа был1 выяулены рэшткі жылой пабудовы, якая арыентавалася паралельна схілу замкавага пагорка - па лінііпауночны захад - паудневы усход і, мяркую - чы па наяунасці насычаных плямау вуголля і попелу, загінула у пажары. Улічваючы тое, што шурф ІІ меу шырыню усяго 1 м, было вы - рашана спыніць раскопкі у яго цэнтральнай частцы у 2014 г., не давеушы іх да мацерыку, закансерваваць мяркуемыя рэшткі будынка, каб у далейшым звярнуцца да іх даследавання на большай плошчы.

У пауночнай частцы шурфа ІІ, якая патрапі - ла на схіл замкавага пагорку, былі выяулены два шэрагі камянеу, арыентаваныя з пауноч - нага захаду на паудневы усход (паралельна схілу замкавага пагорка). Кожны з шэрагау складауся з вялікіх камянеу памерам да 0,3 м, выкладзеных у два ярусы (мал. 15). Прастора паміж вялікімі камянямі была забутаваная меньшымі камянямі памерам да 0,15 м і ка - валкамі цэглы-пальчаткт Адлегласць паміж двума шэрагамі камянеу складае 0,25-0,3 м. Можна упэунена меркаваць, што каменная выкладка з двух шэрагау з'яуляецца аснаваннем канструкцып замкавых абарончых умацаван - няу - вертыкальна усталяваных бярвенняу «тыну».

У пауночным квадраце шурфа ІІ (кв. 1) на - зіралася рэзкае пашжэнне мацерыку - на глыбшю 1 м ад дзеннай паверхні. Гэта, віда - вочна, штучна эскарпаваны схіл замкавага пагорка. Ва усходнім профілі квадратау 1 і 2 была выяулена складаная страт^іграфія, якая дазваляе удакладніць перыядызац^1ю і асаб - лівасці будаунічай гісторыі замкавых умаца - ванняу. Над мацерыком (карычневы суглінак) залягае слой будаунічага смецця (бітая цэгла, кавалкі вапны і кафлі) магутнасцю да 0,3 м, перакрыты слоем абпаленай гл1ны чырвонага колеру магутнасцю да 0,2 м. Слой абпаленай глшы йнхронны каменнай выкладцы - асна - ванню абарончага тына. Слой абпаленай глшы і каменная выкладка перакрытыя магутным слоем будаунічага смецця магутнасцю да 0,5 м (вялікія кавалкі бітай цэглы-пальчатю, вапна - вай рошчыны і фрагменты кафлі). Варта адзначыць, што у абедзьвюх праслойках будаунічага смецця выяулены фрагменты кафлі адных і тых жа тыпау (мал. 16), якія, на падставе існу - ючых аналогій, найбольш верагодна, могуць быць датаваныя 20-30 гг. XVI ст. [Vezeviciene, 2014, p. 392, 21 pav.; Talnieris, Balcrnnas, 2007, 6, 1 pav.].

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Мядзельскі замак, 2013 г., раскоп І, аб'ект 1: 1, 16 -- бронзавыя шпількі «пус-епі»; 2 -- каменны асялок; 3 -- свінцовая куля; 4 -- бронзавая заклепка ад тронкау нажа; 5, 6, 9 -- жалезныя іглу; 7 -- жалез- ная акоука похвау клінковай прылады (?); 8 -- бронзавая зашпілька; 10 -- жалезны прадмет невядомага прызначэння; 11 -- бронзавая тыльная накладка на тронкі нажа; 12 -- шкляная пацерка; 13 -- дэнарый, ВКЛ, Аляксандр Ягелончык, (1492--1506 гг.), без даты; 14 -- паугрош, ВКЛ, Аляксандр Ягелончык, (1492-- 1506 гг.), без даты; 15 -- жалезны нож; 17 -- скрутак тонкага меднага дроту; 18 -- апрацаваны крэмень (1--17 -- мал. М.А. Плавінскага, 18 -- мал. А.М. Вашанава)

На дадзены момант аналіз стартыграфіі шурфа ІІ з'яуляецца найбольш шфарматыуным для вызначэння харанлогіі узвядзення і пе - рабудовы замкавых умацаванняу. Адпаведна, можна меркаваць, што першапачаткова замка - вы пагорак быу эскарпаваны. Верагодна, гэтыя працы праводзіліся адначасова з узвядзеннем мураванай вежы - у канцы XV ст. Прыкладна у сярэдзше XVI ст. у замку адбываюцца нейкія катастрафічныя падзеі, якія прывялі да разбурэння мураванага будынка (вежы?) і будын-ка ці будынкау з кафлянымі печамі (ніжні слой будаунічага смецця). Пасля гэтага праводзяц - ца працы па пераплашроуцы, у выніку чаго, будаунічае смецце скідваецца на край пагорка. Пасля гэтага схіл абмазваецца глінай, якая з мэтай падвышэння яе трываласщ абпальваец - ца, а па краі замкавай пляцоукі усталеуваец - ца драуляны тын, умацаваны камянямі. Праз нейкі час адбываюцца новыя катастрафічныя падзеі (яшчэ адно разбурэнне замка?) ці чар - говая перапланіроука, пасля чаго утвараецца верхняя праслойка будаунічага смецця, якая перакрывае і каменную выкладку у аснаванні т^іна, і гліняную абмазку схіла пагорка. Зы - ходзячы з таго, што у абедзвюх праслойках бу - даунічага смецця выяулены фрагменты кафлі адных і тых жа тыпау, можна меркаваць, што абедзве катастрофы на замкавым пагорку ад - быліся на працягу адносна кароткага перыяду часу - у межах некалькіх дзесяцігоддзяу.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Мядзельскі замак, місападобная (1) і гаршковая (2--8) кафля: 1--5 -- раскоп І, аб'ект 1; 6--8 -- рас¬коп ІІ (мал. М.А. Плавінскага)

Варта адзначыць, што праслойкі будауніча - га смецця у шурфе ІІ, верагодна, адпавядаюць дзвюм попельна-вугальным праслойкам, якія бьілі выяулены М.А. Ткачовым у прылеглым да вежы профілі раскопа 1981 г. М.А. Ткачоу датавау ніжнюю праслойку часам да 1535 г., бо менавіта у гэтым годзе была адчаканеная манета, знойдзеная у слаі, які яе перакрывау [Ткачоу, 1981, с. 2, рыс. 5а-5б]. Аднак, пытанне аб вузкім датаванні абедзвюх спаленняу (разбурэнняу), якія спасціглі Мядзельскі замак у сярэдзше XVI ст., можа быць вырашана толькі шляхам назапашвання большага аб'ему матэрыялау падчас новых раскопак.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Мядзельскі замак, 2014 г., раскоп ІІ; пад- мурак вежы і будаунічая траншэя перад ей, від з за- хаду (фота М.А. Плавінскага)

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Мядзельскі замак, 2014 г., шурф ІІ; каменная выкладка на краі замкавага пагорка, від з поу- начы (фота М.А. Плавінскага)

Шурф ІІІ у форме траншэі памерам 4 х 1 м быу прырэзаны з поуначы да кв. 23 раскопу ІІ (мал. 6) з мэтай пошуку падмуркау «муравана - га палаца», атсаных М.А. Ткачовым у справаздачы па вышках раскопак 1981 г. [Ткачоу, 1981, с. 14]. Аднак, з-за недахопу часу на уз - роуні каля 0,5 м распрацоука шурфа была спы - неная з мэтай аднаулення раскопак на боль - шай плошчы у 2015 г.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Мядзельскі замак, 2014 г., шурф ІІ; паліваная (1--6, 9--12) і тэракотавая (7, 8) кафля (фота М.А. Плавінскага)

Закладзены у 2013 г. на пауднева-усходнім схіле замкавага пагорка шурф І (мал. 6) быу за - вершаны у 2014 г. У шурфе была даследавана каменная выкладка, арыентаваная паралельна схілу замкавага пагорка. Выкладка складалася з двух шэрагау камянеу, якія змяшчаліся на слаі глінянай абмазкі (мал. 17). Каменная выкладка у шурфе І аналагічная той, што была даследавана у шурфе ІІ, што дазваляе казаць аб усталяванні тут у сярэдзше XVI ст. такога ж драулянага «тыну»,

У 2015 г. на пляцоуцы замкавага пагорка былі закладзены раскоп ІІІ плошчай 28 м2 (уключыу у сябе не даследаваны да мацерыка у 2014 г. шурф ІІІ), шурф IV плошчай 16 м2, шурф V - 14 м2, шурф УІ - 20 м2, шурф VII - 20 м2, шурф VIII - 5 м2 (мал. 6).

Улгаваючы, што матэрыялы раскопак 2015 г. пакуль знаходзяцца у стане апрацоукі і асэн - савання, у дадзеным артыкуле прыводзяцца толькі сщслыя і самыя папярэднш вышю гэ - тых даследаванняу.

Найбольш значным вынікам раскопак у 2015 г. стала выяуленне у раскопе ІІІ і шурфе V рэшткау падмурка з валуноу і цэглы-пальчатю на вапнавай рошчыне. Падмурак быу арыен - таваны па лініі пауночны захад - паудневы усход - паралельна схілу замкавага пагорка. Можна меркаваць, што менавіта гэты падмурак М.А. Ткачоу прыняу у 1981 г. за мураваны будынак, які ен назвау палацам. Аднак, зараз есць усе падставы сцвярджаць, што будынак, які знаходзіуся з пауночна-заходняга боку ад мураванай вежы, быу драуляным. Можна мер - каваць, што менавіта унутры гэтага будынку знаходзіліся печы, складзеныя з кафлі 20-30х гг. XVI ст.

Шурф VIII быу закладзены на пауднева-ус - ходняй бастэі замка (мал. 6) з мэтай вызначэн - ня асаблівасцяу яе будовы. Было выяулена, што абарончыя умацаванні бастэі уяулялі сабой вал, які быу зроблены з глшы, абпалены, а на яго вяршыш быу усталяваны драуляны тын, умацаваны унізе каменнай выкладкай, анала - гічнай тым, што былі знойдзены у шурфах І і ІІ (мал. 18). Гэты факт дазваляе датаваць пабудову бастэй тым жа часам, што і узвядзенне тыну па перыметры замкавага пагорка, а менавіта - сярэдзшай XVI ст. Вялікую цікаваць выклшае той факт, што пад культурным слоем і насыпам вала бастэ на мацэрыку былі выяу - лены сляды разворвання, што дазваляе сцвярджаць, што пауднева-усходняя бастэя замка была насыпана на колішнім ворыуным полі.

Мядзельскі замак, 2015 г., шурф VIII; вал бастаі і сляды ворыва на мацерыку, від з пауночнага захаду (мал. М.А. Плавінскага)

У сваю чаргу, гэты факт дае падставы меркаваць, што створаная у сярэдзіне XVI ст. лінія умацаванняу (драуляны тын), якая уключала паукругл^ія бастэі, займала большую плошчу (была пашырана у пауднева-заходнім накірун - ку), чым першапачатковая умацаваная тэрыто - рыя замка. Дадзенае меркаванне пакуль варта разглядаць як гшатэтычнае. Аднак, калі яно спраудзіцца у выніку наступных даследаван - няу, можа з'явіцца перспект^іва вызначэння этапнасщ фармавання абарончых умацаван - няу па перыметры замкавага пагорка.

Такім чынам, на працягу 2013-2105 гг. на пляцоуцы замкавага пагорка была даследа - вана плошча 191 м2, што дазволіла атрымаць прынцыпова новыя дадзеныя аб планіграфіі і абарончых збудаваннях Мядзельскага замка. Суаднясенне выншау раскопак з максімальна шырок1 м колам гістарычных звестак дазва - ляе рэканструяваць асноуныя этапы гісторьіі замка.

Мядзельскі замак засноуваецца у канцы XV ст. як прыватнауласнщкая рэз1дэнцыя маг - нацкага роду Саковічау. У гэты час будуецца магутная мураваная вежа. Можна меркаваць, што першапачаткова вежа была узведзена не у самай высокай кропцы замкавага пагорка, а на яго схіле.

Перыяд непрацяглага росквіту Мядзельскага замка прыпау на першую палову XVI ст., найбольш верагодна, на 20-30-я гг. гэтага стагоддзя, што выявшася у актыунай будауні - чай дзейнасці: пабудове на пауночны захад ад вежы драулянага «палаца» на мураваным падмурку, абсталяванні жылых будынкау каф - лянымі печамі, складзенымі з кафлі, якая зна - ходзіць самыя блізкія аналогіі у матэрыялах раскопак Вільні.

Зыходзячы з дадзеных пісьмовых крыніц, дзесці паміж 1545 і 1550 гг. замак пераход - зіць ва уласнаць вялікага князя. Разам з тым, аналіз стратыграфп дазваляе меркаваць, што на працягу адносна кароткага часу у сярэдзь не XVI ст. Мядзельскі замак двойчы перажыу нейкія падзеі катастрафічнага характару.

Пасля першага спалення (разбурэння?) Мядзельскі замак быу, верагодна, дадаткова умацаваны паукруглммі бастдямі, а увесь пе - рыметр замкавага пагорка (уключаючы бастэі) быу абнесены драуляным тынам. Каменная выкладка яго аснавання выяулена на усходнім (у раскопе М.А. Ткачова 1981 г.), паудневым (у шурфе 3 Міх.М. Чарняускага 1982 г., шурфе І) і пауночна-усходнім (у шурфе ІІ) схілах замкавага пагорка, а таксама на вале паудне - ва-усходняй бастэь Аднак, і гэтыя умацаванні, напэуна, у хуткім часе пацярпелі ад чарговай катастрофы (спалення).

3 пераходам ва уласнасць каралеускага скарба замак, як жыллевы і рэпрэзентатыуны комплекс, паступова прыйшоу у заняпад, чаму, верагодна, паспрыяла і яго двухразовае спаленне у сярэдзше XVI ст. Асноунай функцыяй замка у другой палове XVI - першай палове XVII стст. стала забеспячэнне абароны для жы - хароу мястэчка Мядзела, якое развівалася побач з замкам. Пры гэтым, працы па мадэрньза - цыі фартыфшацыйных збудаванняу, напэуна, працягваліся і у другой палове XVI ст. - першай палове XVII ст., калі замак захоувау пэу - ны абарончы патэнцыял. верагодна, менавіта у гэты час перад замкам быу насыпаны дадат - ковы земляны вал з бастшенамі, які узмацніу яго абарону.

Як умацаванне, Мядзельскі замак спыніу свае існаванне, найверагодней, у час войнау сярэдзшы XVII ст., а яго тэрыторыя у далей - шым стала выкарыстоувацца для гаспадарчых патрэб.

Прыведзеныя меркаванні дазваляюць сцвяр - джаць, што Мядзельскі замак з'яуляецца ці - кавым прыкладам прыватнауласнщкай рэзь дэнцыі, якая, нягледзячы на висілкі некалькіх пакаленняу уладальнікау, так і не ператва - рылася у паунавартасны цэнтр магнацкай латыфундыь Галоунай прычынай для гэтага стала вшміранне найперш роду Саковічау, а затым галіны роду Радзівілау, што валодала Мядзелам. Азначаныя перэпетып у лесе ула - дальнікау замка, верагодна, пауплшвалі і на асаблівасці фармавання замкавых умацаван - няу. Узведзеная Багданам Саковічам вежа засталася адзіншм мураваным элементам за - мкавай фарт^Iфікацыі. Зараз цяжка меркаваць, ці планавалася тады узвядзенне муроу па усім перыметры замкавага пагорка. У кожным выпадку, нават, калі такая задума і мелася у заснавальнікау замка, яна у далейшым так ні - колі і не была ажыццеулена.

Літаратура

1. Алексеев Л.В. Полоцкая земля (очерки истории Северной Белоруссии в IX-XIII вв.). - М., 1966. - 296 с.

2. Бохан Ю.М. Вайсковая справа у Вялікім княстве Лі - тоускім у другой палове XIV - канцы XVI ст. - Мн., 2008. - 449 с.

3. Волкау М.А., Плавінскі М.А. Мядзельскі замак у святле тсьмовых і археалагшных крынщ // Архіва - рыус. - 2015. - Вып. 13. - С. 65-92.

4. Заяц Ю.А. Замкі // Археалогія Беларусі. - Мн., 2001. - Т. 4: Помнікі XIV-XVIII стст. - С. 66-84. КушнярэвЫ А.М. Мураваная дабастыенная фар - тыфшацыя Вялікага Княства Літоускага. - Мн., 2011. - 234 с.

5. Пашуто В.Т. Образование литовского государства. - М., 1959. - 531 с.

6. Плавінскі М.А. Раскопкі Мядзельскага замка у 2013 годзе // МАБ. - 2015. - Вып. 26. - С. 331 - 340.

7. Покровский Ф.В. Археологическая карта Виленской губернии. - Вильна, 1893. - 164 с.

8. Ткачоу М.А. Справаздача аб палявых даследаван - нях 1970 г. - Гродна, 1970 / ААНД ІГ НАН Беларусі. - Спр. №377.

9. Ткачоу М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ-XVIII стст. - Мн., 1978. - 144 с. Ткачоу М.А. Справаздача аб палявых даследаван - нях за 1981 г. - Гродна, 1981 / ААНД ІГ НАН Беларусі. - Спр. №778.

10. Ткачоу М.А. Мядзельскі замак // Археалогія і нуміз - матыка Беларусі: Энцыклапедыя. - Мн., 1993а. - С. 450.

11. Ткачоу М.А. Мядзельскае селішча // Археалогія і нумтзматыка Беларусі: Энцыклапедыя. - Мн., 1993б. - С. 450.

12. Чарняускі І.М. Развіцце палацава-замкавых комп - лексау Беларусі у канцы XV-XVII стст. // Сярэдне - вяковыя старажытнасщ Беларусі. Новыя матэры - ялы і даследаванні. - Мн., 1993. - С. 66-73. Чарняускі Міх.М. Справаздача аб археалагшных даследаваннях у 1997 годзе. - Мн., 1998 / ААНД ІГ НАН Беларусі. - Спр. №1697.

13. Штыхов Г.В. Археологическая карта Белоруссии. Вып. 2. Памятники железного века и эпохи феодализма. - Мн., 1971. - 276 с.

14. Cehak-Holubowiczowa H. Material i agadnienia cmentarzyska kurhanowego kolo wsi Nawry w powie - cie Postawskim // Rocznik archeologiczny. - Wilno, 1937. - T. 1. - S. 5-49.

15. Vezeviciene V. Bernardino gatve 6B // Archeologiniai tyrineiimai Lietuvoie 2013 metas. - Vilnius, 2014. - P. 385-392.

16. Zalnieris A., Balciunas D. Tyrinejimai Santakos g. 14 // Archeologiniai tyrinejimai Lietuvoje 2006 metas. - Vilnius, 2007. - P. 296-317.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • История возникновения и развития средневекового замка, представлявшего собой здание или комплекс зданий оборонительно-фортификационного и жилого предназначения. Основные структурные элементы замка. Интерьер жилища сеньора, обустройство комнат здания.

    курсовая работа [2,5 M], добавлен 08.12.2014

  • Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жыхароў Мядзеля от нямецка-фашысцкімі захопнікаў. Населеныя пункты Мядзельскага раёна, якія былі знішчаны.

    реферат [16,2 K], добавлен 03.06.2011

  • Аналіз кнігі Ф.Д. Гурэвіча "Летапісны Новгородок", якая з'яўляецца спробай аб'яднаць усе дадзеныя пра старажытны Наваградак, якія былі здабытыя гісторыкамі. Летапісныя крыніцы па вывучэнню горада. Узнікнення гарадскога паселішча на тэрыторыі Наваградка.

    реферат [17,6 K], добавлен 09.12.2012

  • Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.

    курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Дослідження джерелознавчого потенціалу публікацій журналу "Архіви України" за 1947—2015 рр. Висвітлення окремих фактів із біографії М. Павлика, інформація про його літературний доробок. Огляд матеріалів, що розкривають суспільно-політичні взаємини діяча.

    статья [23,1 K], добавлен 31.08.2017

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Территориальное расположение города, история его зарождения. Архитектурные особенности Выборгского замка. Шведский период правления. Внешняя политика Петра Первого на завоевание города. Российский период правления. Выборг в годы Октябрьской революции.

    реферат [531,6 K], добавлен 06.12.2015

  • Аналіз спогадів жінок - учасниць подій осені-зими 2013-2014 рр. у Києві. Сторони життєдіяльності Євромайдану: труднощі медичного забезпечення учасників протесту, проблеми харчування, відпочинку та особистої гігієни. Діяльність волонтерських організацій.

    статья [447,4 K], добавлен 05.10.2017

  • Аналіз переговорів представників держав Антанти з українським національним урядом у 1917–1918 р., під час яких виявилися інтереси держав щодо УНР, їх ставлення до державності України. Аналогії між тогочасними процесами і "українською кризою" 2014-2015 рр.

    статья [26,0 K], добавлен 11.09.2017

  • Люблянская уния, образование Речи Посполитой. Церковь и религия в Беларуси в XVI в. Войны на территории Беларуси в середине XVII в. Социально-экономическое положение Беларуси в составе Речи Посполитой и ее разделы. Культура Беларуси в XVII-XVIII вв.

    реферат [40,7 K], добавлен 29.06.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.