Эканоміка Беларусі у часы феадалізму

Прычыны эканамічнага крызісу другой паловы ХVII стагоддзя і пачатку ХVIII стагоддзя. Аналіз аграрнай рэформы А. Тызенгаўза. Характарыстыка сацыяльнай структуры грамадства ў Вялікім княстве Літоўскім. Асаблівасць вывучэння гісторыі сялянства Беларусі.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 07.01.2018
Размер файла 29,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Кантрольная работа

па тэме: “Эканоміка Беларусі у часы феадалізму”

Ключы адказаў:

Вариант 1

ВАРЫЯНТ 1

ВАРЫЯНТ 2

Заданне 1. РАСТЛУМАЧЦЕ ТЭРМІНЫ

Феод, вулакі, феадальная рэнта, саслоўе, прыгоннае права, фальварак, талака, сталовыя эканоміі, мануфактура, камунальныя касы

Натуральная гаспадарка, палюддзе, феадальная раздробленасць, Магдэбургскае права, староствы, валука, гвалты, ачыншаванне, люстрацыя, камунальныя магазіны

Заданне 2. ДАЙЦЕ РАЗГОРНУТЫ АДКАЗ НА ПЫТАННЕ

Растлумачце прычыны эканамічнага крызіса другой паловы ХVII ст. і пачатку ХVIII ст. і дайце характарыстыку дзяржаўнай эканамічнай палітыкі па выхаду з крызісу

Дайце характарыстыку сацыяльнай структуры грамадства ў ВКЛ

Заданне 3. ДАЙЦЕ ХАРАКТАРЫСТЫКУ РЭФОРМАМ А. ТЫЗЕНГАЎЗА ПА НАСТУПНЫМ ПУНКТАМ:

- прычыны

- асноўны змест рэформы

- вынікі і значэнне

Аграрная рэформа А. Тызенгаўза

"Вялікі мануфактурны план"

Заданне 4. СУАДНЯСІЦЕ ДАДЗЕНЫЯ ЛЕВАГА І ПРАВАГА СЛУПКОЎ

1. Дым

2. Магістрат

3. Урбанізацыя

4. 1557 г.

5. Бабылі

6. 1764 г.

7. Цэх

А. Валочная памера

Б. Гарадскія нізы

В. Канвакацыйны сейм

Г. Магдэбургскае права

Д. Статут ВКЛ

Е. Саюз рамеснікаў

Ж. Катэгорыя сялян

З. Назва сялянскай

гаспадаркі ў ВКЛ

К. Рост гарадоў і

гарадскога насельніцтва

1. Вулакі

2. Войны сярэдзіны ХVII ст.

3. Валочная

памера

4. 1569 г.

5. Ліберум вета

6. Бона Сфорца

7. Бурмістр

А. Фальварак

Б. Утварэнне Рэчы

Паспалітай

В. Свабода забароны

Г. Утварэнне ВКЛ

Д. Шлях "з варагаў у грэкі"

Е. Магдэбургскае права

Ж. "Крывавы патоп"

З. Права ствараць

канфедэрацыі

К. Жыгімонт Стары

1. Феод - зямля вулакі - сухапутныя шляхі паміж рэкамі (валоданне якімі прыносіла значныя прыбыткі ў скарб).

феадальная рэнта - адна з формаў зямельнай рэнты, існавала ў выглядзе адпрацоўвання (паншчына), прадуктовай (натуральны аброк) і грашовай.

саслоўе - сацыяльная група са спадчыннымі правамі і абавязкамі, якая склалася на аснове класавых адносін у перыяд феадалізму.

прыгоннае права - сістэма юрыдычных норм, якія замацоўвалі пазямельную, судовую і асабістую (пазаэканамічны прымус) залежнасць сялян ад феадалаў і дзяржавы. Прыгонныя сяляне надзяляліся зямлёй, за што выконвалі на карысць феадала павіннасці і былі пазбаўлены палітычных правоў.

фальварак - гаспадарка, прадукцыя якой ішла на прадажу.

талака - народны звычай калектыўнай працы, які быў выкарыстаны феадаламі для прыцягнення сялян да тэрміновай прымусовай працы ў час жніва, касьбы, ворыва.

сталовыя эканоміі - уладанні, даход з якіх ішоў на ўтрыманне вялікакняжацкага двара («на стол»)

мануфактура - прадпрыемства, дзе ў асноўным ўжывалася ручная праца наёмных рабочых і шырока выкарыстоўваўся падзел працы.

камунальныя касы - складаліся з натуральных і грашовых ўзносаў, якія абавязаны былі рабіць сяляне. Грошы з «камунальных касаў» ішлі на добраўпарадкаванне вёсак, утрыманне дактароў, фельчараў, радзільных дамоў і да т. п.

2. Растлумачце прычыны эканамічнага крызіса другой паловы ХVII ст. іпачатку ХVIII ст. і дайце характарыстыку дзяржаўнай эканамічнай палітыкі па выхаду з крызісу.

Прычынай для эканамічнага крызісу другой паловы ХVII ст. іпачатку ХVIII ст паслужылі войны, якія прайшлі на тэррыторыі Беларусі і мелі адмоўны ўплыў на эканоміку дзяржавы. Пасля вайны з Маскоўскай дзяржавай на тэррыторыі Беларусі на наступіў глыбокі эканамічны крызіс. Звыш за 60 % ворыўнай зямлі ляжала ў пустках, не хапала ні рабочых рук, ні цяглавай жывёлы для яе апрацоўкі. Сялянства не мела магчымасцяў не толькі выплочваць феадальную рэнту, але і весці гаспадарку, неабходную для простага існавання сям'і. Важную ролю ў працэсе вываду эканомікі краіны з пасляваеннага крызісу адыгралі гаспадарчыя мерапрыемствы, праведзеныя ўладай у дзяржаўных маёнтках -- каралеўскіх сталовых эканоміях, староствах і дзяржавах. Асаблівасцю дзяржаўнай палітыкі аднаўленчага перыяду другой паловы ХVІІ ст. стала імкненне да ўзнаўлення патэнцыялу сялянскай гаспадаркі. Адбывалася гэта праз увядзенне спецыяльна распрацаванай сістэмы льготных умоваў гаспадарання, у аснову якой была пакладзена палітыка ачыншавання -- ліквідацыя фальваркаў і перавод сялян з адпрацовачнай рэнты на грашовую (з паншчыны на чынш).

Для ўвядзення ў гаспадарчае абарачэнне як мага большай плошчы зямель, павелічэння колькасці насельніцтва і цяглавай жывёлы ў найбольш разбураных уладаннях (асабліва на ўсходзе Беларусі) дзяржава актыўна ўжывала практыку «слабод» з частковым або поўным вызваленнем насельніцтва ад феадальнай рэнты на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў, а таксама дазваляла розныя формы апрацоўкі зямлі -- «у наезд», «з долі ўраджаю» і інш. Да пачатку ХVІІІ ст. эканамічны крызіс быў пераадолены і гаспадарка Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню.

3. ДАЙЦЕ ХАРАКТАРЫСТЫКУ РЭФОРМАМ А. ТЫЗЕНГАЎЗА (Аграрная рэформа А. Тызенгаўза)

Прычыны:

Займаючы пасады надворнага літоўскага падскарбія, гарадзенскага старосты, генеральнага адміністратара ўсіх каралеўскіх эканомій у ВКЛ, А.Тызенгаўз распачаў сістэму эканамічных пераўтварэнняў, мэтай якіх было фінансавае ўмацаванне каралеўскай улады і пазбаўленне караля залежнасці ад магнатаў.

Асноўны змест рэформы:

1. Рэформа пачалася з люстрацыі - дакладнай рэвізіі ў сталовых эканоміях ВКЛ. У першую чаргу, неабходнасць вызначэння іх даходнасці тлумачылася тым, што пры сістэме «слабодаў» і іншых ільгот многія сяляне значна пашырылі свае надзелы, але гэта не знайшло адлюстравання ў інвентарах. У выніку збор падаткаў і выкананне сялянамі павіннасцей ажыццяўляліся не з рэальнага ўчастка, а з замацаванага за пэўнай сям'ёй у даўніх дакументах, памеры якога звычайна былі значна меншыя за рэальны надзел.

2. Зямля, якая надавалася сялянам, падзялялася на дзве часткі - сядзібную (аселую) і прыёмную. З мэтай упарадкавання землекарыстання і падаткаабкладання кожная сялянская сям'я абавязана была ўзяць 1/4 частку валокі ў якасці сядзібнага надзелу, з якога прызначаліся асноўныя падаткі і павіннасці. Зямля, якая заставалася, атрымала назву прыёмнай і магла разбірацца сялянамі на добраахвотных пачатках у любой колькасці (у залежнасці ад наяўнасці яе ў маёнтку і ад гаспадарчых магчымасцяў той ці іншай сям'і) пераважна за дадатковы чынш.

3. Для павелічэння прыбытковасці каралеўскіх уладанняў па ініцыятыве А.Тызенгаўза ў іх аднаўляліся фальваркі, якія былі ліквідаваны ў другой палове ХVІІ ст. Вяртанне да фальваркавай сістэмы было выклікана ростам цэн на збожжа на рынках Заходняй Еўропы. Адзначым, што гэта была не простая рэанімацыя фальваркаў, паколькі ўжываліся новыя формы апрацоўкі глебы, ліквідавалася сістэма «параў» і ўводзіліся шматпольныя севазвароты, паляпшалася жывёлагадоўля.

4. У сталовых эканоміях уводзілася паншчына ў памеры 2 дні ў тыдзень з асноўнага надзелу (з 1/4 часткі валокі). У выніку сялянства падзялілася на дзве катэгорыі - цяглыя, якія адпрацоўвалі паншчыну, і зямяне, галоўнай павіннасцю якіх была выплата грашовай рэнты.

5. Рэформа прадугледжвала стварэнне ў вёсках «камунальных магазінаў» і «камунальных касаў», у якія сяляне абавязаны былі рабіць натуральныя і грашовыя ўзносы. У «камунальныя» ці «збожжавыя магазіны» ўзносы рабіліся ўсімі відамі зерня, якое прызначалася на выпадак агульнага неўраджаю альбо для пазыкі пацярпеўшым ад стыхійных бедстваў ці проста бедным. Грошы з «камунальных касаў» ішлі на добраўпарадкаванне вёсак, утрыманне дактароў, фельчараў, радзільных дамоў і да т. п. Існавалі таксама «правілы ўнутранага распарадку» для сельскага насельніцтва эканомій: сяляне не мелі права прымаць у сваіх дамах бадзяг, гультаёў, заразных і хворых людзей; павінны былі засцерагаць сваю жывёлу ад заразы; на таргі і кірмашы абавязаны былі ездзіць толькі ў каралеўскія мястэчкі.

Вынікі і значэнне:

Відавочна, што рэформа А.Тызенгаўза мела шмат падабенстваў з вялікай аграрнай рэформай сярэдзіны ХVІ ст. - валочнай памерай. Аднолькавай была ідэя перамеру ворыўных зямель, стварэння фальваркаў у якасці гаспадарак па вырошчванню збожжа на продаж, падзел сялян на катэгорыі паводле іх асноўных павіннасцяў. Абедзве рэформы значна павялічылі даходы каралеўскага скарбу. Але пры гэтым павіннасны ціск у выніку рэформы А.Тызенгаўза ўзрос у некалькі разоў. Для параўнання, у час валочнай памеры паншчына вызначалася ў памеры 2 дні ў тыдзень з валокі, а ў другой палове ХVІІІ ст. - 2 дні ў тыдзень з надзелу, г. зн., з 1/4 часткі валокі. Таму сяляне ў большасці сваёй не прынялі рэформу. Формы пратэсту былі розныя: ад простых уцёкаў з уладанняў да адкрытых сялянскіх выступленняў.

4. Заданне

1. Дым З.Назва сялянскай гаспадаркі ў ВКЛ

2. Магістрат Г.Магдэбургскае права

3.Урбанізацыя К. Рост гарадоўі гарадскога насельніцтва

4. 1557 г. А. Валочная памера

5. Бабылі Ж.Катэгорыя сялян

6.1764 г. В. Канвакацыйны сейм

7.Цэх Е.Саюз рамеснікаў

Варыянт 2

1. Натуральная гаспадарка- тып гаспадаркі, пры якой усё, што выраблялася, спажывалася ў межах гэтай жа гаспадаркі.

палюддзе - штогадовы аб'езд князем з дружынай падуладных тэрыторый з мэтай збору даніны.

феадальная раздробленасць - працэс дзялення раннефеадальных дзяржаў на ўдзельныя княствы.

Магдэбургскае права - права горада на самакіраванне.

староствы - дзяржаўныя маёнткі ў ВКЛ, якія князь даваў у часовае карыстанне феадалам за службу.

валука - асноўная зямельная мера і адзінка падаткаабкладання ў ВКЛ з сярэдзіны ХVІ ст.

гвалты - пільныя неадкладныя работы, выкліканыя стыхійнымі бедствамі, пажарамі, паводкамі і інш.

ачыншаванне - перавод сялян з адпрацовачнай рэнты на грашовую

люстрацыя - перыядычны перапіс дзяржаўнай маёмасці з мэтай вызначэння яе даходнасці

камунальныя магазіны - ўзносы, якія абавязаны былі рабіць сяляне, ўсімі відамі зерня, якое прызначалася на выпадак агульнага неўраджаю альбо для пазыкі пацярпеўшым ад стыхійных бедстваў ці проста бедным.

2. Дайце характарыстыку сацыяльнай структуры грамадства ў ВКЛ.

Сацыяльная структура грамадства ВКЛ. Усё насельніцтва ВКЛ належала да чатырох асноўных саслоўяў - сацыяльных супольнасцяў, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча: шляхты, духавенства, мяшчан і сялян. Шляхта і духавенства адносіліся да «шляхетнага стану», былі прывілеяванымі саслоўямі і вызваляліся ад выплаты дзяржаўных падаткаў. Мяшчане і сяляне ў дакументах называліся «людзі простага стану», былі непрывілеяванымі саслоўямі і асноўнымі падаткаплацельшчыкамі.

Шляхта. Слова «шляхта» паходзіць ад старажытнанямецкага slahta, што азначае род, парода. У ВКЛ шляхта займала пануючае становішча, эканамічнай асновай гэтага была феадальная ўласнасць на зямлю. Па свайму маёмаснаму становішчу і палітычнай ролі ў жыцці дзяржавы шляхецкае саслоўе не было аднародным:

? магнаты (паны) Ї прадстаўнікі радавітай арыстакратыі, якія мелі княжацкія тытулы (Радзівілы, Сапегі, Тышкевічы, Астрожскія, Хадкевічы, Друцкія, Алелькавічы, Гальшанскія і інш.). Яны валодалі вялікімі зямельнымі ўладаннямі і займалі важныя пасады ў дзяржаўным апараце;

? баяры (шляхта) - ваенна-служылыя людзі ў ВКЛ. У ХІV-ХV ст. гэта была асноўная маса феадалаў (сярэднія і дробныя землеўласнікі), якія за валоданне зямлёй павінны былі несці ваенную службу пад харугвамі вялікага князя ці буйнога зямельнага ўласніка, удзельнічаць у паспалітым рушэнні. Узаемаадносіны паміж рознымі групамі шляхты грунтаваліся на прынцыпах феадальнай іерархіі, што абумовіла эканамічную залежнасць малазаможнай і незаможнай шляхты ад магнатаў.

Прадстаўнікі шляхецкага саслоўя мелі шэраг палітычных і асабістых правоў:

v выключнае (манапольнае) права валодання зямлёй (прывілеі 1387, 1432, 1434 гадоў гарантавалі права ўласнасці на выслужаныя ў вялікага князя вотчыны);

v права судовага імунітэту (не маглі быць пазбаўлены свабоды без суда);

v права выбіраць і быць выбранымі ў органы кіравання;

v права мець свой герб і інш.

Шляхта была вайсковым саслоўем, удзельнічала ў войнах, адыгрывала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці. У ХVІ ст. колькасць шляхты, якая мела землі на тэрыторыі Беларусі, складала каля 9 % ад агульнай колькасці насельніцтва.

Духавенства ? прафесійныя служачыя культу, якія прадстаўлялі ў ВКЛ розныя канфесіі: хрысціянскія (праваслаўную, каталіцкую, пратэстанцкую і уніяцкую), мусульманскую і іудзейскую. Унутры канфесій сярод духавенства таксама існавала іерархія:

v праваслаўнае духавенства ў ВКЛ узначальваў кіеўскі мітрапаліт, на чале епархій стаялі архіепіскапы і епіскапы, прыходамі кіравалі настаяцелі (святары);

v на чале каталіцкага духавенства ВКЛ стаяў арцыбіскуп, яму былі падначалены біскупы, парафіямі кіравалі ксяндзы;

v у іудаізме духавенства не мела разгалінаванай структуры. Яўрэйскія абшчыны (кагалы) выбіралі равінаў, якія выконвалі рэлігійныя функцыі;

v рэлігійныя функцыі ў мусульманскіх прыходах ажыццяўлялі мулы (імамы) і іх памочнікі ? муэдзіны.

Па свайму сацыяльна-юрыдычнаму статусу вышэйшае хрысціянскае духавенства належала да шляхты.

Мяшчане. Тэрмін «мяшчане» (ад слова «места» ? горад) за жыхарамі гарадоў ВКЛ быў замацаваны ў другой палове ХV ст., а юрыдычна аформлены ў Статутах ВКЛ у ХVІ ст. Мяшчанства дзялілася на тры асноўныя групы:

v патрыцыят, у які ўваходзілі гарадская адміністрацыя, вышэйшае духавенства і буйныя купцы;

v сярэдні слой, які складалі рамесныя майстры, уладальнікі лавак, гандляры, неэлітнае духавенства, дробныя службовыя асобы;

v гарадскі плебс («чорныя людзі») - каморнікі, гультаі, парабкі.

Мяшчане былі непрывілеяваным саслоўем і выконвалі павіннасці на карысць дзяржавы.

Сяляне. Самай вялікай сацыяльнай групай феадальнага грамадства былі сяляне. Катэгорыі сялян вызначаліся па наступных прыкметах:

v у адпаведнасці з тым, на чыёй зямлі жылі сяляне, іх падзялялі на дзяржаўных, прыватнаўласніцкіх і царкоўных;

v у залежнасці ад выканання асноўных павіннасцей вызначаліся сяляне даннікі (давалі даніну), чыншавікі (плацілі чынш), цяглыя (адпрацоўвалі паншчыну) і сяляне-слугі, асноўным абавязкам якіх было выкананне павіннасцей, што патрабавалі спецыяльных навыкаў (цівуны, пушкары, півавары, асочнікі, бортнікі і інш.). Сяляне-слугі былі ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях, а іх сацыяльны статус быў больш высокі, чым іншых катэгорый сялян;

v па ступені забяспечанасці зямлёй і сродкамі вытворчасці, акрамя вышэйпералічаных катэгорый, якія мелі ў карыстанні зямлю і плацілі падаткі, вылучаюць «людзей лёзны» (асобы без пэўных абавязкаў, пастаяннага месца жыхарства, якія не займаліся карыснай працай), агароднікаў (сяляне, якія сяліліся на невялікіх надзелах зямлі і выконвалі вызначаныя павіннасці); бабылёў-кутнікаў або халупнікаў (беззямельныя сяляне, некаторыя мелі хаты, часам жывёлу і агароды, іншыя нічога не мелі, жылі ў чужых хатах, займаючы кут або камору).

Гісторыю сялянства Беларусі ў складзе ВКЛ вучоныя падзяляюць на два перыяды: крызіс аграрны рэформа сялянства

ХІІІ - сярэдзіна ХVІ ст. (да валочнай памеры). У гэты час сяляне ў асноўным плацілі даніну вырабамі прадукцыі сельскай гаспадаркі і промыслаў і па свайму становішчу падзяляліся на «людзей пахожых» (мелі права пераходу ад аднаго феадала да другога пасля збору ўраджаю і выплаты ўсіх падаткаў), «людзей непахожых» (страцілі волю і належалі феадалу на аснове вотчыннага права і не маглі яго пакінуць) і «чэлядзь нявольную» (хатніх рабоў);

сярэдзіна ХVІ ст., калі, з аднаго боку, пачала шырока выкарыстоўвацца рэнта грашыма, а з другога - паскорыўся перавод сялян на адпрацовачныя павіннасці і юрыдычна аформілася прыгоннае права.

Такім чынам, у сацыяльнай структуры ВКЛ прывілеяванае становішча мелі свецкія і духоўныя феадалы, яны карысталіся палітычнымі і эканамічнымі правамі. Сярод людзей простага стану ў лепшым становішчы знаходзіліся мяшчане, асабліва заможныя. Сяляне, якія складалі асноўную групу насельніцтва і неслі галоўны цяжар павіннасцей на карысць дзяржавы і феадалаў, фактычна былі бяспраўнымі. Пераход простых людзей у прывілеяваны стан шляхты быў магчымы ў выключных выпадках толькі для багатых сялян і мяшчан, якія неслі ваенную службу.

3. ДАЙЦЕ ХАРАКТАРЫСТЫКУ РЭФОРМАМ А. ТЫЗЕНГАЎЗА ("Вялікімануфактурны план")

Прычыны:

У адзначаны перыяд Рэч Паспалітая востра адчувала патрэбу ў высакаякаснай прамысловай прадукцыі, неабходнай у першую чаргу для арміі і флоту, якой уласная прамысловасць забяспечыць не магла. У аснове мануфактурнай дзейнасці А.Тызенгаўза ляжалі патрыятычныя памкненні - стварыць у краіне ўласную прамысловасць, тым самым павялічыць даходы дзяржаўнага скарбу і забяспечыць эканамічную незалежнасць ад Еўропы.

Асноўны змест рэформы:

Цэнтрам гаспадарчых рэформаў стала рэзідэнцыя адміністратара каралеўскіх эканомій у ВКЛ -- Гародня і яе прадмесце вёска Гарадніца. На Гарадніцы быў пабудаваны прамыслова-культурны цэнтр, які налічваў 85 будынкаў рознага прызначэння. Яны ўтваралі тры асобных зоны: адміністрацыйную, вытворчую і навучальную. Заснаванне першых мануфактур - суконнай і палатнянай - адбылося ў 1766-1768 гг., а ў 1777 г. гарадзенскі прамысловы цэнтр ужо налічваў 15 прамысловых прадпрыемстваў. Тут дзейнічалі гарбарная мануфактура, мануфактура па вытворчасці гармат і ружжаў, вырабаў з золата, свечак, панчошная, тытунёвая, карэтна-экіпажная, металаапрацоўчая, шаўкаткацкая, карункавая, капялюшная, дывановая, шаўковых паясоў, па вырабу ігральных карт, гузікаў, фарбы і іншых тавараў, а таксама цукраварня і паперня.

«Машыны» (станкі), інструменты, іншае абсталяванне і каля 70 % сыравіны для гарадзенскіх мануфактур прывозіліся з-за мяжы. На мясцовых рынках куплялася толькі 25 % сыравіны, 5 % спецыяльна пастаўляла Гарадзенская эканомія (воўну, дрэва, вугаль і да т. п.). Натуральна, што мануфактурная вытворчасць, акрамя ўсяго іншага, стымулявала развіццё розных галін эканомікі ўнутры краіны, у прыватнасці, авечкагадоўлю, лясную і перапрацоўчую прамысловасць.

Агульная колькасць рабочых на гарадзенскіх каралеўскіх мануфактурах у 1777 г. складала больш за 3 000 чалавек. Асартымент мануфактурных тавараў быў вельмі разнастайны. Шаўковыя тканіны вырабляліся на шаўкаткацкай мануфактуры; на палатнянай -- муслін, батыст, палатно для абрусаў і сурвэтак; цвікі, рыдлёўкі, замкі, напільнікі і іншыя вырабы з жалеза выраблялі на металаапрацоўчай мануфактуры; на карункавай і залататкацкай плялі каштоўныя карункі, выраблялі залатыя і сярэбраныя ніці, а таксама некаторыя ювелірныя вырабы; мануфактура пацерак у ліку сваёй прадукцыі мела, акрамя саміх пацерак, яшчэ і шкляны посуд; на карэтна-экіпажнай мануфактуры майстравалі экіпажы «накшталт парыжскіх». Кіравалі мануфактурамі наёмныя кваліфікаваныя майстры з Англіі, Францыі, Швейцарыі, Галандыі, Прусіі і іншых краін.

Мануфактуры ствараліся не толькі ў Гародні: суконна-капялюшная мануфактура была адчынена ў мястэчку Азёры Гарадзенскага павета, тонкасуконная мануфактура - у мястэчку Ласосна Гарадзенскага павета. У Рэчыцы (пад Берасцем) былі заснаваны суконная мануфактура, шліфавальня, фабрыка для выпрацоўкі медзі, жалезная гута. Усяго ў каралеўскіх эканоміях ВКЛ было створана звыш за 20 мануфактур, з іх 16 - у Гародні. Асноўнымі пакупнікамі мануфактурнай прадукцыі быў каралеўскі двор і войска.

Для заснавання такой колькасці прадпрыемстваў А.Тызенгаўзу патрабаваліся вялікія грошы. Больш за 10,5 млн. польскіх злотых былі накіраваны ў прамысловасць з даходаў, атрыманых пасля правядзення аграрнай рэформы 1765 г. у эканоміях. Да таго ж, сума ў эквіваленце 10 млн. польскіх злотых па просьбе А.Тызенгаўза была ўзята Станіславам Аўгустам у Галандскім банку.

Неад'емнай часткай рэформ, ініцыяваных А.Тызенгаўзам, было ўладкаванне шляхоў зносін па сухапутных дарогах і па рэках для актывізацыі ўнутранага і знешняга гандлю. У другой палове ХVІІІ ст. былі пабудаваны дзве новыя значныя дарогі: Пінска-Слонімская і Пінска-Валынская. Для стварэння адзінай воднай сістэмы ў 1767-1784 г. быў пабудаваны канал, які злучыў Нёман з Дняпром праз Шчару, Ясельду і Прыпяць, а пабудаваны ў 1781-1784 г. другі канал злучыў Прыпяць з Заходнім Бугам. Такім чынам, стала магчымым вывозіць водным шляхам прадукцыю з беларускіх земляў у чарнаморскія і балтыйскія порты.

Вынікі ізначэнне:

Але пры стварэнні мануфактур А.Тызенгаўзам быў дапушчаны шэраг памылак і пралікаў, што ў канчатковым выніку прывяло да згортвання «вялікага мануфактурнага плана» і адстаўкі А.Тызенгаўза:

была створана занадта вялікая колькасць разнастайных прадпрыемстваў, якія будаваліся амаль адначасова і ў вельмі хутка. Здараліся выпадкі, калі будаўніцтва пачыналася, але так і не скончвалася па прычыне недахопу фінансаў, і часткова ўзведзеныя пабудовы хутка разбураліся;

будаўніцтва практычна ўсіх мануфактур вялося на пазычаныя грошы, пры гэтым сродкі крэдыту выдаткоўваліся не толькі на будаўніцтва непасрэдна мануфактур, з якіх потым разлічвалі атрымаць прыбытак для пагашэння крэдыту, але і на стварэнне розных устаноў навучальнага і культурнага характару. Толькі ў Гародні былі заснаваны медыцынская акадэмія, бухгалтарская і будаўнічая школы, кадэцкі корпус, а таксама тэатр, аптэка, батанічны сад, друкарня, у якой выдавалася першая ў ВКЛ «Газета Гродзеньска». Усё гэта ў прынцыпе не магло даць прыбытку, а для нармальнага функцыянавання патрабавала далейшых датацый;

аснову асартыменту мануфактурных тавараў складалі прадметы раскошы, а вузкасць мясцовых рынкаў і суадносіны грамадскіх сіл, калі большасць насельніцтва была беднай, не садзейнічалі хуткаму продажу гэтых рэчаў. Мануфактурная вытворчасць не абапіралася на натуральныя патрэбы, да таго ж, гарадзенскія тавары каштавалі часам даражэй за імпартныя з-за высокіх цэнаў на замежную сыравіну і аплату працы іншаземных майстроў. Таму фактычна не магла быць арганізавана дастаткова эфектыўная сістэма збыту мануфактурных вырабаў;

мануфактуры былі заснаваны на дармовай працы каралеўскіх сялян. Аднак, не маючы ніякіх стымулаў (ні фінансавых, ні падатковых), сяляне, якія працавалі на гарадзенскіх мануфактурах, абсалютна не былі зацікаўлены ў выніках сваёй працы, што адмоўна адбівалася на якасці прадукцыі.

Такім чынам, мануфактуры не былі ў стане забяспечыць рэнтабельнасць вытворчасці звычайнымі капіталістычнымі сродкамі. Яны маглі існаваць толькі дзякуючы фінансам, якія чэрпаліся з розных крыніц, у першую чаргу з сельскай гаспадаркі каралеўскіх эканомій, што не спрыяла яе развіццю, а, наадварот, паскарала разбурэнне. Да таго ж, эканамічныя пераўтварэнні ажыццяўляліся на фоне палітычнага крызісу, які стаў вынікам першага падзелу Рэчы Паспалітай: з адыходам да Расійскай імперыі Усходняй Беларусі была згублена важная крыніца дзяржаўных даходаў, страта толькі Магілёўскай эканоміі вызначалася амаль у 1 млн. польскіх злотых.

4 Заданне

1. Вулакі Д.Шлях "з варагаўугрэкі"

2. Войны сярэдзіны ХVII ст. Ж. "Крывавы патоп"

3. Валочная памера А. Фальварак

4. 1569 г. Б.Утварэнне Рэчы Паспалітай

5.Ліберумвета В.Свабода забароны

6.Бона Сфорца К.Жыгімонт Стары

7.Бурмістр Е.Магдэбургскае права

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.