Згвалтаванні у Вялікім Княстве Літоускім у ХVI-ХVІІ ст.: заканадауства і судовая практыка

Асноўныя элементы судовага працэсу па справах згвалтавання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Выпадкі вызвалення злачынца ад пакарання дзякуючы шлюбу. Шлюб праз гвалт як актуальная праблема. Разгляд спраў аб згвалтаванні ваяводамі і старастамі, іх кампетэнцыя.

Рубрика История и исторические личности
Вид доклад
Язык белорусский
Дата добавления 23.09.2017
Размер файла 45,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Згвалтаванні у Вялікім Княстве Літоускім у ХVI-ХVІІ ст.: заканадауства і судовая практыка

Наталля Сліж

Тэма згвалтаванняу у Вялікім Княстве Літоускім у ХУІ-ХУІІ стст. практычна засталася паза увагай даследчыкауЗгвалтаванне разглядалася намі у кантэксце рэгулявання шлюбных дачыненняу у заканадаустве ВКЛ, гл: Сліж Н. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты у звычаёвым праве і заканадаучых актах ВКЛ // Соціум. К., 2014. Вип. 10. С. 265-266, 276-277.. Яна тэма даволі спецьіфічная для даследавання і як правіла вывучаецца у кантэксце гендэрных адносін, гісторші сексу, крымшальных злачынствауKrawiec A. Seksualnosc w sredniowiecznej Polsce. Poznan, 2000; Lynn Martin A. Alcohol, Sex, and Gender in Late Medieval and Early Modern Europe. New York, 2001; Вінниченко О. «Ґвалт поневольний»: дві скаргі про сексуальне насильство над селянками-підданками 1637 і 1648 рр. // Вісник Львівського ун-ту. Серія історична. 2013. Вип. 48. С. 435-451 і інш.. Стауленне грамадства да сексуальных стасункау з'яуляецца важным паказальнікам гендэрнай дыскрымінацыі, а таксама дадатковай крыніцай па гендэрных стэрэатыпах, ролях і статусе мужчыны і жанчыны у грамадстве. У гэтым кантэксце сексуальны гвалт супраць жанчыны паказвае ці успрымаюцца нармальншмі альбо паталагічнымі такія паводзіны мужчыны у дадзеным грамадстве. Адначасова гэта прадстауляе ступень агрэс^насщ адносна жанчын, а таксама ваяунічасць гендэрных дачыненняу.

Феадальнае грамадства ад самага пачатку з'яуляецца патрыярхальным і іерархічным, дзе кожнаму/кожнай вызначана роля у залежнасці з полам і узростам. Адпаведна жанчына павінна падпарадкоувацца мужчыне у сям'і і, канечне, у сексе. Жаданні мужчыны з'яуляюцца першаснымі. Сексуальныя дачыненні у шлюбе станавіліся абавязкам. Наприклад, паводле праваслаунага кананічнага права за пазбяганне сексуальных стасункау з мужам жанчыне пагражала анафема. Жаданне мужа ці жонкі устрымацца ад ложка узгаднялася паміж сужэнцамі. А калі устрыманне пршводзіла да блуду мужа ці жонкі, то грэх клауся на абаіхМолитовник или Требникъ из греческого языка на словенски переведенный и иследованый. Стратынь, 1606. С. 372 адв., 374 адв.-375..

Згвалтаванне у заканадаустве многіх краін лічшлася цяжкім злачынствам, за якое прадугледжвалася смяротнае пакаранне Koranyi K. O niektorych postanowieniach karnych Statute Litewskiego z r. 1529. Stadium prawnoporownawcze // Ksi^ga pami^tkowa ku uczczeniu czterechsetnej rocznicy wydania І Statutu Litewskiego. -© Наталля Сліж, 2015

Wilno, 1935. S. 149-154; Krawiec A. Seksualnosc w sredniowiecznej Polsce. Poznan, 2000. S. 151152.. Яно трактавалася як гвалт волі жанчыны, які прьіводзіу да парушэння спакою яе сям'і і грамадства, да знявагі звычаяуCzacki T. O litewskich i polskich prawach, o ich duchy, zrцdlach, zwi^zku, i o rzeczach zawartych w I Statucie dla Litwy, 1529 r. wydanym. T. 2. Krakцw, 1861. S. 138-139., замаху на сямейную маёмасць, напрыклад, як у мазавецкім правеKrawiec A. Seksualnosc. S. 178-179.. Згвалтаванне як злачынства згадвалася у сярэднявечных крыніцах польскага права. Неабходнай умовай сведчання пра гвалт быу крык аб дапамозеАртыкулы аб згвалтаванш yipbMaiBani Эльбланская кшга, Мазавецкае права, Статут Казшфа Вялжага. Koranyi K. O niektцrych postanowieniach karnych Statutu. S. 149-154; Krawiec A. Seksualnosc. S. 168-203.. Падобны артыкул быу у Вісліцкім Статуце, які быу вядомы у ВКЛАкты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею (далей АЗР). Т. 1, 1361-1598. СПб., 1848. С. 11, 18; Максимейко Н. Источники уголовных законов Литовского Статута. К., 1894. С. 116-117.. Ён утрымлшау інфармацыю пра абставіны гвалту (крык, знакі гвалту). Аднак у пералианых крынщах права не прадугледжвалася магчымасць шлюбу з гвалтауніком як у Вестгоцкай Праудзе (654 г.), па якой дазвалялася узяць шлюб, калі бацькі не былі супрацьBrudage J.A. Law, Sex, and Christian Society in Medieval Europe. Chicago; London, 1987. Р. 133.. 1дэю шлюбу з гвалтауніком прапагандавау з дауніх часоу касцёл. Рашэнне належала да ахвярыKoranyi K. O niektцrych postanowieniach karnych Statutu. S. 151-152..

З прыходам хрысцшнства на нашы землі сексуальныя дачыненш перайшлі у сферу кантролю царквы. Статут Яраслава лиыу злачынствам згвалтаванне, умыканне, групавое згвалтаванне. Старажытны звычай умыкання нявесты прырауноувауся да згвалтаванняМакарий. История русской церкви. Кн. 2. История русской церкви в период совершенной зависимости ее от константинопольского патриарха (988-1240). Т. 2. Состояние русской церкви от митрополита Иллариона до избрания митрополита Климента Смолятича (1051-1147). Москва, 1994. С. 257; Российское законодательство Х-ХХ вв. Т. 1. М., 1984. С. 175; Гальковский Н.М. Борьба христианства с остатками язычества в Древней Руси. Т. 1. Харьков, 1916. С. 106.. Пра яго існаванне у старажытных плямёнах, якія насялялі тэрыторыю Беларусі, адзначаецца у летапісе. Звычай быу уласцівы і шшым народам. Умыканне адбывалася каля вады ці падчас гульняу, са згоды ці без згоды дзяучыны Полное собрание русских летописей (далей ПСРЛ). Т. 1. СПб., 1846. С. 6; Загоровский А. О разводе по русскому праву. Харьков, 1884. С. 3-12.. У Беларусі захавауся нават у ХІХ ст.Никольский Н.М. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности. Минск, 1956. С. 52-55. Такое стауленне царквы да згвалтавання прыйшло з візантыйскага права, артыкулы якога уваходзілі у склад кормчых. Па візантыйскім праве за гвалтоуныя дзеянні са зброяй асуджалі на смерць, а без зброі на адсячэнне рук. За згвалтаванне і спакушэнне дзяучыны ці чужой нявесты пагражала адсячэнне носа і 1/3 маёмасщ злачынцы пераходзіла дзяучыне. Калі дзяучына была непауналетняя (да 14 год), то ёй пераходзіла палова маёмасці «Книги законные» содержащия в себе, в древне-русском переводе, византийские законы земледельческие, уголовные, брачные и судебные / Издал А. Павлов. СПб., 1885. С. 67, 74.. Кананічнае права прызначала пакаранні за згвалтаванне замужняй жанчыны, дзеукі, манашкі. Муж таксама лічьіуся гвалтауніком, калі здзяйсняу гвалт адносна жонкіМолитовник или Требникъ из греческого языка на словенски переведенный и иследованый. Стратынь, 1606. С. 365-365 адв.; Номоканон сий есть законоправилникъ. Львов, 1646. С. 26; Еухологіон албо молитвословъ или требникъ. Лвовъ, 1682. С. 22 адв.-23..

З увядзеннем на тэрыторып ВКЛ магдэбургскага права (першы горад Вільня у 1387 г.) сталі дзейнічаць Саксонскае Люстра і Вейхбільд. Гэтыя заканадаучыя акты прадугледжвалі за згвалтаванне смяротны прысуд. Пра выпадак неабходна было паведаміць адразу, прадставіць доказы злачынства. Дом, у якім была згвалтавана жанчына, знішчауся. Нават, калі пасля здарэння адбыуся шлюб, дзеці лиылюя незаконнанароджанымі, а жанчына выганялася з горада. Пры гэтым закон дазваляу больш лагоднае стауленне да мужчыны, які сам прыйшоу у суд для доказу сваёй невінаватасці (Саксонскае Люстра, кн. 1, арт. 37; кн. 2, арт. 13, 64; кн. 3, арт. 1; Вейхбільд, арт. ХХХУШ). У перакладным выданш Барталамея Гроіцкага згвадваецца пра смяротнае пакаранне за згвалтаваннеJasker N. Juris provincialis quod Speculum Saxonum vulgo nuncupatus libri tres opera vigilanti in correctiorem redacti materiam, adjuncti simul glossis aliisque additionibus noviter reccollectis pro interpraelatione textus magis neccessariis Annotatainsuper in marginibus habentur loca legum Jurisque municipalis Magdeburg. Cracoviae, 1535. Fol. XXXVv-XXXVIv; GroickiB. Porz^dek s^dфw i spraw miejskich prawa majdeburskiego w Korornie Polskiej / Oprac. K. Koranyiego. Warszawa, 1953. S. 199; Krawiec A. Seksualnosc. S. 191-197; Вінниченко О. «Ґвалт поневольний». С. 477..

Статут ВКЛ 1529 г. увёу артыкул аб згвалтаванні. Гэтыя справы былі у кампетэнцып ваяводау і старостау Русская историческая библиотека. Т. 20. Литовская метрика. Т. 1. Петербург, 1903. С. 665; Лаппо И.И. Великое княжество Литовское за время от заключения Люблинской унии до смерти Стефана Батория (1569-1586). Т. 1. Юрьев, 1911. С. 291.. Разглядаліся толькі тыя выпадкі, дзе жанчына аказвала супраціу. Знакам супраціву падчас гвалту быу крык. Калі на шум не прыбегт людзі, то пацярпелая павінна была адразу, пасля таго як яе адпусцілі, распавесці пра злачынства і паказаць знакі гвалту. Па заканадаустве злачынцу пагражала смяротнае пакаранне. Аднак згода дзяучыны на шлюб выратоувала яго ад смерці. (Статут 1529 г. Р. 7. Арт. 6) Малиновский И.А. Учение о преступлении по Литовскому Статуту. К., 1894. С. 55-56; Валиконите И.М. I Литовский Статут один из важнейших источников истории положения женщин в Великом Княжестве Литовском // Первый Литовский Статут 1529 г. Вильнюс, 1982. С. 45.. Такім чынам у злачынцы быу выбар паміж шлюбам і смерцю, калі жанчына не была замужам. Статуты 1566 і 1588 гг. захавалі без зменау норму Статута 1529 г. (Статут 1566 г. Р. 11. Арт. 8; Статут 1588 г. Р. 11. Арт. 12). А злачынства, па-ранейшаму, разглядалася ваяводамі і старостамі (Статут 1588 г. Р. 4. Арт. 30).

У старабеларускай мове у юрыдычнай тэрмшалогп зафжсаваны два вызначэнні для згвалтавання: «усилство» і «кгвалтованье». Першы тэрмш сустракаецца у перакладзе Вісліцкага Статута. Ён выкарыстоувауся для характарыстыкі злачынствау, пры здзяйсненні якіх ужывалася сіла. У артыкулах пра абрабаванні ёсць блізкія тэрміны «сильник» (рабаунік), «сильно возмет» (забярэ гвалтам). Здзяйсненне згвалтавання у перакладзе было апісана як «коли хто усилует девку, а либо жонку, кгвалтомъ»АЗР. Т. 1. 1361-1598. СПб., 1846. С. 11, 14-15., а у Статуце «естли бы хто невестку або девку зкгвалтил» Первый Литовский Статут (1529 г.) / С. Лазутка, И. Валиконите, Э. Гудавичус. Вильнюс, 2004. С. 197.. Выкарыстанне сшы або гвалту падаецца як рауназначныя тэрмшы. Яны паказваюць, што для дасягнення мэтау злачынца ужыу сілу, а само дзеянне мела гвалтоуны характар і было здзейснена супраць волі іншай асобы. Тэрмін «кгвалтованье» ужывауся таксама у судовай практыцы.

У судовых кнігах скаргі аб згвалтаванні сустракаюцца рэдка: па-першае, гэта трэба было даказаць, а па-другое, абвесціць аб гэтым. Жанчына ад самага пачатку станавілася ахвярай. Яна цярпела гвалт, вынікам якога маглі быць розныя наступствы: збіццё, хваробы, цяжарнасць, псіхалагічная траума. Апавяданне перад судом прымушала перажыць здарэнне яшчэ раз. Акрамя таго, не было аптьімізму адносна далейшага жыцця пасля згвалтавання.

Судовы працэс па справах згвалтавання складауся з наступных элементау: скарга, агляд пацярпелай, працэс, на якім разглядаліся доказы злачынства і выношуся прысуд. Судовыя выпадкі не заусёды даюць магчымасць прасачыць усе моманты працэсу. Часта кнігі утрымлшаюць толькі судовыя скаргі. Акрамя таго, магістрацкія, гродскія кнігі захаваліся у вельмі абмежаванай колькасці. Гэта не дае выявщь тэндэнцып у злачынствах. Выяуленыя факты паказваюць толькі варыятыунасць правапарушэнняу.

Праблема доказу гвалту прадстаулена у наступнай справе. Парабак Цікан абвінаваціу у згвалтаванні сваёй дачкі Нядзелькі свіслацкага мешчаніна Юрыя Вінніка. У сваю чаргу ён абвінаваціу яе у крадзяжу і уцёках. Згвалтаванне адбылося у бровары, а не змагла паклікаць на дапамогу, бо Віннік закрыу рот шапкай. Дзяучына распавяла пра выпадак жонцы войта і іншым жанчынам. Але па прычыне адсутнасці трох сведак і шшых доказау абвшавачаны быу прызнаны невінаватым (1537). Пры вынясенні прысуду суддзі кіраваліся нормамі Статута 1529 г.Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковысского и оболенского державцы М.В. Клочко. 1533-1540 (Литовская метрика. Книга № 228. Книга судных дел № 9 / [публ. подг. В.А. Воронин, А.И. Груша, И.П. Старостина, А. Л. Хорошкевич; отв. ред. А.Л. Хорошкевич, Г.Я. Голенченко]). Москва, 2008. С. 96-97. Па сутнасці у гэтым выпадку словы Нядзелькі былі супраць словау Вінніка. Не будучы уту^^ші у здарэнні злачынства суддзі апраудалі Вінніка.

У судовых дакументах сустракаюцца выпадю нападау групы злачынцау з мэтай гвалту і рабавання. Падданы Рамейка Лаурынови паскардзіуся на служэбніка крынскага старосты Грыгорыя Валовіча Бенядзікта Сцяцковіча, Богуша Язохву, крынскага мешчаніна Шчэбета і іх памочнікау, што ноччу перанялі яго, сына Бэлю і нявесту, якая была дзеукаю. З імі было 9 сватоу і сваха. Яны перабілі вясельны «поезд», паранілі і згвалтавалі дзеуку і сваху, забралі у іх рэчы. Рашэнне па справе адклалі да прыезду Івана Валовіча (1540) Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. Вильна, 1890. С. 228-229..

Вайскоуцы былі патэнцыйнай небяспекай для жанчын. Яны доугі час не мелі сексу, былі агрэауныя, усё што ім было неабходна атрымлшат праз зброю. Гаспадарскі баярын Мікалай Андрэевіч падау скаргу на вайскоуца Яна Целка, які звёз з дому яго дачку Ганну і згвалтавау (1565). Разам з віжам Мікалаем Венцлававічам знайшлі дзяучыну. Гарадзенскія мяшчанкі яе агледзелі і засведчылі сляды згвалтавання. Справа ускладнялася тым, што Ганна была непауналетняя. Выпадак адбывауся падчас Інфлянскай вайны, калі дзеянні вайскоуцау часта мелі незаконны характарНацыянальны гістарьічньї apxiя Беларусі (далей НГАБ). КМФ-18, спр. 261, арк. 155-156.. Падобная скарга патрапіла у Луцкі гродскі суд на таварышау роты Януша Мікалаевіча Збаражскага Данілу Касцюшковіча, Кіселінскага і іншьіх (1567). Прыехаушы у Торчын, яны нарабілі шмат шкоды мясцоваму насельніцтву, у карчме «полнячи грех содомъскии»Да «садомскага граху» тут адносяць не гомасексуальныя дачынент, а неадпаведныя сексуальныя паводзіньї, гвaлтояныя дзеянні. Выраз паходзіць з рэлЕшнай прaвaслaянaй лггературы. Адзначым, што шырокае разуменне садаміі было не толькі я нас, але, напрыклад, у Італіі. Davidson N. Theology, nature and the law: sexual sin and sexual crime in Italy from the fourteenth to the seventeenth century // Crime, Society and the Law in Renaissance Italy Edited by T. Dean, K.J.P. Lowe. Cambridge University Press, 1994. P. 76., звезлі дзвюх прыстойных жанчын з мястэчка Выказваю шчырую падзяку лгт^скаму даследчыку Гедымшасу Лісмайцісу за магчымасць карыстацца гэтым дакументам. ЦДІАУК. Ф. 25, оп. 1, спр. 9, арк. 71 адв..

Істотную розніцу у пакаранні у ваеннай сітуацыі за згвалтаванне у ВКЛ і Маскоускім княства паказвае у сваім дзённіку Самуэль Маскевіч. Дзеянні адбываліся падчас выправу на Маскоускае княства. Слуга аднаго з вайскоуцау ВКЛ узяу гвалтам дачку баярына, калі яе сям'я ехала з лазні да дому. Дзяучына вярнулася да бацькоу толькі праз два тыдш. Судзілі слугу на агульным сходзе вайскоуцау. Па праве ВКЛ настойвалі на смяротнае пакаранне. Бабоускі прапанавау судзіць па маскоускіх законах. У вышку прысудзш да лупцавання бізунамі, што задаволіла абодва бакі (1610)Pamiзtniki Samuela i Boguslawa Kazimierza Maskiewiczow (wiek XVII) / Oprac. A. Sajkowski. Wroclaw, 1961. S. 137-138..

Сустракаюцца скаргі на шляхту. Слонімскі баярын Гаурыла Аверкавіч абвінаваціу баярына Васіла Ярмаловіча у згвалтаванні жонкі і выклшау вознага для яе агляду (1570)НГАБ. Ф. 1781, воп. 1, спр.1, арк. 302.. 18 ліпеня 1586 г. жонка каралеускага ротмістра Марціна Карызны, Ганна Каспарауна Падгайская, падала скаргу на жамойцкага земяніна Каспара Марцінавіча Юшкевіча за згвалтаванне. Жанчына была у гасцях у шляхты Упіцкага павета Мікалая Вековіча і яго жонкі Крысцшы Баброунщкауны у маёнтку Пакрое. Яна засталася у іх начаваць. Юшкевіч, які таксама гасцявау, ноччу уварвауся у яе пакой, выб^ дзверы, збіу жанчыну і згвалтавау. На месца злачынства быу выкліканы возны, які пры аглядзе засведчыу раны і крывавую разарваную кашулю на жанчыне Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов (далей АВАК). Т. 26. Акты Упитского гродского суда. Вильна, 1899. С. 325-326.. Пётр Мікалаевіч Дарагастайскі падау скаргу ад імя сваёй баярыні Марыны Сяюрауны. 21 студзеня 1590 г. яе дачка Ганна Шэцшауна гасціла у доме у Смалявічах у сваячкі. Пад вечар смалявіцкі ураднік віленскага ваяводы Мікалая Крыштафа Радзівіла Ян Няміра разам з памочнікамі напау на дом, згвалтавау дзяучыну, звёз яе на двор ваяводы і там трымау некалькі тыдняу. Падаць скаргу змаглі толькі 10 лютагаАВАК. Т. 36. Акты Минского гродского суда. 1582-1590 гг. Вильна, 1912. С. 385.. Якія бьілі прысуды, цяжка вызначыць, бо прадстаулены толькі скаргі. Шлюбам мог скончыцца толькі выпадак з Нямірам. Т. Чацкі, спасылаючыся на А. Ратундуса, адзначае, што шлюбы з гвалтаунікамі былі вельмі рэдкш выпадкам. Адзін меу месца у перыяд панавання Жыгімонта Старога, калі мужчына згвалтавау дзвюх жанчын, і яны выказалі жаданне выйсщ за яго замуж. Але, невядома, чым скончылася справа Аутар не прыводзщь назву твора. Czacki T. O litewskich i polskich prawach. T. 2. S. 127128..

Варта адзначыць, што у судовай практыцы мелі месца выпадю вызвалення злачынцы ад пакарання дзякуючы шлюбу. Гэта сведчыць пра верагодную магчымасць шлюбу з гвалтауніком. Калі за забойства таварыша гайдук Януш Кобрынец, які служыу у падстолія ВКЛ Мікалая Глябовіча, быу асуджаны на смерць, то выратаваннем ад пакарання стала жаданне олыцкай мяшчанкі стаць яго жонкай (1606)Архив Юго-западной России. Ч. 8. Т. 3. К., 1909. С. 521-522..

Судовая практыка ведае выпадак, калі артыкул аб згвалтаванні выкарыстоувауся жанчынай для выйсця замуж. Друзіяна Нямірауна праз умацаванага Яна Абергарта абвінаваціла віленскага мешчаніна Андрэя Капусту у згвалтаванні (1546). Пры вывучэнні справы высветлілася, што мешчанін спакусіу дзяучыну, калі яна начавала у яго доме, абяцаючы ажаніцца з ёй. Аднак пасля здарэння сваё абяцанне Капуста не спяшауся выканаць, што прымусіла шляхцянку выкарыстаць стары метад для шлюбу абвінаваціць у згвалтаванні. У вышку суд вызвал^ мешчаніна ад адказнасці, але яны павянчаліся адразу перад суддзяміСкарга разглядалася у судзе віленскага ваяводы Яна Глябовіча. Lietuvos Metrika. Kn. 234 (1546-1548): 19-oji Teism^ Ьуіц knyga / Parenge I. Valikonite, S. Viskantaite-Savisceviene, L. Steponaviciene. Vilnius, 2009. Р. 71-72.. У дадзеным выпадку дашлюбныя сексуальныя адносіны справакавалі абвінавачванне у злачынстве, вынікам чаго стау шлюб. Друзіяна праз свайго умацаванага магла ведаць, што па заканадаустве наступствам такой скаргі можа быць прымусовы для Капусты шлюб.

Злачынствы аб згвалтаванні разглядаліся у магістратах. Пры чым абвінавачванні без доказау не прымаліся. Магшёусю магістрат разглядау скаргу Ескі Празаровіча і яго жонкі Огрыш на сляпога Усціна Анушковіча. Быццам бы ён згвалтавау жанчыну у каморы шынка, калі яе муж выправ^ туды за півам. Пры разглядзе аказалася, што Усцін ужо быу праз яе зняволены бязвінна гродскім судом. За фальшаванне справы прысудзілі выплацщь Усціну страты за суды. Пачуушы прысуд Еска стау неадпаведна паводзіць у судзе, казау, што не хоча далей жыць з Огрыняй. Яго адправілі у вязніцу да таго часу, пакуль не возьмуць на парукі (15 77)Актовая книга Могилевского магистрата // Историко-юридические материалы, извлечённые из актовых книг губернии Витебской и Могилёвской, хранящихся в центральном архиве в Витебске. Вып. 30. Витебск, 1903. С. 10-12.. Па сутнасці на судзе не было прадстаулена адпаведных доказау. Судовыя матэрыялы не паказваюць прычыну няслушнага абвінавачвання. Магчыма, каб схаваць свае грахі перад мужам, Огрыня прадставіла Усціна як гвалтауніка.

Наступная скарга таксама паходзіць з Магшёускага магістрата. У 1579 г. Адар'я Іваноуна абвінаваціла Івана Пауловіча у згвалтаванні сваёй унучкі Марыг Яна сцвярджала, што гвалту не бачыла, а толькі чула крыкг 1ншых доказау не было прадстаулена. Спасылаючыся на артыкул XXXVIII Вейхбільда умацаваны ад абвінавачваемага боку Іван Багдановіч аргументавау, што выпадак адбыуся днём, а значыць злачынцу можна было злавіць і прьівесці да ураду. На карысць невінаватасці Пауловіча сведчылі сведкі, яго прысяга і добраахвотны прыход у суд. Мешчанін быу апрауданыАВАК. Т. 39. Акты Могилевского магистрата XVI в. (1578-1580). Вильна, 1915. С. 185186.. У гэтым выпадку кіраваліся правам пры вынясенні прысуду. Да таго ж добрае веданне заканадауства умацаваным дало магчымасць вынесці апрауданне Пауловічу. судовы згвалтаванне шлюб злачынец

Выпадак згвалтавання дзяучыны Марухны Сташславауны Кузьмой Васілевічам быу даказаны. Яна прыйшла да яго маці за дражджамі, а мешчанін скарыстаушыся адсутнасцю людзей у хаце, згвалтавау. Полацкі магістрацкі суд прысудз^ злачынцу да смяротнага пакарання (1640) Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Т. 1. Вильна, 1867. С. 313-319..

У кнігах гарадзенскага войта Канстанціна Александровіча была зафіксавана скарга Алены Янауны, якая першы раз была за Аляксеем Крыштаповиам, другі за Паулам Хілімонавічам. Разам з дачкой ад першага шлюбу Даркай абвінавачвала мешчаніна Станіслава Смяроускага з Баранавічау у згвалтаванні. Дарка у яго была чалядніцай. Смяроускі выправ^ яе у лес за грыбамі да Чурылаушчыны, там і адбылося злачынства, нягледзячы на супраціуленне Даркі (1668). Аднак Смяроускі фігуравау як сведка у справе жыдоу і А. Венты НГАБ. Ф. 1800, спр. 1, арк. 168; Ф. 1761, спр. 2, арк. 420, 421, 424-426.. Значыць або згвалтаванне не было даказана, або пакаранне было шшым. У кнігах гарадзенскага магістрату выяулены толькі гэты выпадак, але не значыць, што не было шшых.

З артыкулам аб згвалтаванні быу звязаны артыкул аб гвалтоуным шлюбаванні з жанчынай. За гэтае злачынства мужчыну каралі смерцю, а 1/3 яго маёмасщ пераходзіла пакрыуджанаму боку, а з 2/3 выплачвалюя страты. Калі дзяучына удзельнічала у змове, то яна пазбаулялася спадчыны і пасагу (Статут 1566 г. Р. 11. Арт. 9)Лаппо И.И. Великое княжество Литовское. С. 521.. У Статуце 1588 г. гэты артыкул быу пашыраны. Мужчына не карауся смерцю, калі дзяучына давала згоду на шлюб. Аднак пры узяцці дзяучынай рэчау з дому, сваякі мелі права вяртаць маёмасць праз суд (Статут 1588 г. Р. 11. Арт. 13)Малиновский И. Учение о преступлении. С. 59.. Гэтая норма была уведзена з-за дауняй традыцып выкрадання нявесты, аб якой узгадваецца яшчэ у «Аповесці мінулых гадоу». Шлюб праз гвалт адбывауся без згоды бацькоу, што супярэчыла кананічнаму праву Макушев В.В. Сказания иностранцев о быте и нравах славян. СПб., 1861. С. 138-139; Ланге О. О правах собственности супругов по древнерусскому праву. СПб., 1886. С. 24; Неволин К.А. Полное собрание сочинений. Т. 3. История Российских гражданских законов. СПб.,. Водгаласы такога шлюбу захаваліся у беларускіх народных абрадах яшчэ у ХІХ ст.1857. С. 128-129; Abraham W. Zawarcie malzenstwa w pierwotnem prawie polskim. T. IX. Lwow, 1925. S. 67-75; KrawiecA. Seksualnosc. S. 63. БагдановЫ А. Пережитки древнего миросозерцания белорусов. Этнографический очерк. Гродна, 1895 / Рэпрынт. Мшск, 1995. С. 121. А часам нават здараліся вьіпадкі вывазу дзяучатНикольский Н.М. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности. С. 52-54.. Звычай крадзяжу нявесты таксама меу месца у еурапейскіх краінахBrudage J.A. Law, Sex, and Christian Society. Р. 128; McNamara Jo Ann, S. Wemple. The Power of Women through the Family in Medieval Europe 500-1100 // Women and Power in the Middle Ages. Athens and London, 1998. P. 85. Volumina legum. T. III. Petersburg, 1859. S. 36, 326.. Паводле класіфікацьі крымшальных спрау па соймавай пастанове 1611 г., шлюб праз гвалт быу аднесены да віду прыватнай крымшальнай справы. У сувязі з гэтым загад валася разглядаць гэтыя справы як іншыя крымшальныя, злачынца саджаць у вязніцу, нават калі жанчына сведчыла на яго карысць .

Шлюб праз гвалт заставауся актуальнай праблемай, што прымушала прымаць адпаведныя меры. У соймавую канстытуцыю 1607 г. быу унесены пункт аб гвалтоуным вывазе непауналетніх асобау жаночага полу ад бацькоу ці апекуноу. Такія злачынцы падлягалі зняволенню. Справы адносіліся да кампетэнцыі мясцовых судоуVolumina legum. T. II. Petersburg, 1859. S. 444.. На сойме 1631 г. было адзначана аб пашырэнні у практыцы шлюбау праз гвалт. Была прынятая пастанова пра павелічэнне грашовага спагнання за вываз жанчыны, з дадаткам, што ад пакарання рабаунік не можа быць вызвалены, нават калі жанчына пад прысягай сведчыла, што была згодна выехаць, але яе сваякі гэтага не пацвярджалі. Такія справы разглядаліся у ТрыбуналеVolumina legum. T. III. S. 326.. Нунцый Ганарацы Вісконці у лісце да кардынала дэ Торэса ад 22 сакавіка 1631 г. згадау гэтую пастанову і адзначыу, што яна павінна зменшыць колькасць падобных выпадкау[Rekaczewski E.]. Relacye nuncyuszow apostolskich i innych osob o Polsce od roku 1548 do 1690. T. 2. Berlin; Poznan, 1864. S. 180-183.. Шлюб праз гвалт меу непасрэднае дачыненне да згвалтавання, бо жанчына апыналася пад прымусам не толькі у царкве, але і у ложку. Гісторыя пакінула сведчанні, калі згвалтаванне з'яулялася істотным аргументам для шлюбу. Упершыню такі выпадак у беларускай гісторыі занатаваны у летапісах, калі князь Уладзімір забіу сям'ю Рагвалода, а яго дачку Рагнеду прымусова узяу у жонкіПСРЛ. Т. 35. Москва, 1980. С. 39, 80.. Але такі учынак быу уласщвы і іншым уладарам. Баляслау І у выправе на Кіеу згвалтавау дачку кіеускага князя Прадславу. У падобным выпадкам жанчына увасабляла сабой сваю краіну. Улада над ёй азначала уладу над краінай, якую перамагліKrawiec A. Seksualnosc. S. 161-167.. Гэта быу акт падпарадкавання і прыніжэння. Не па сваёй волі пайшла замуж Бірута за вялікага князя КейстутаПСРЛ. Т. 35. Москва, 1980. С. 97, 181,201; Т. 32. М., 1968. С. 138..

У XVI ст. Ян Ласіцкі і Пауль Одэрборн пры апісанні шлюбнага абраду у ВКЛ адзначалі, што пазбауленне дзявоцкасці прымушала незгаворлЬых бацькоу пагаджацца на шлюб(Lasicki J. De Russorom Moskovitarum et Tartarorum religiona, sacrificiis, nuptiarum, runerum ritu. Spirae, 1582. P. 241-245). Ласіцкі Я. [Шлюбныя звьічаі на Беларусі у XVI ст.] // Вяселле: Абрад / Уклад., уступ. арт. і камент. К.А. Цвіркі; Муз. дадат. З.Я. Мажэйка; Рэд. В.К. Бандарчык, А.С. Фядосік. 2-е выд. Мінск, 2004. С. 38-39; Oderborn P. De Russorum religione, ritibus nuptiarum, funerum, victu, vestitu, &c. et de Tartarorum religione ac moribus: vera et luculenta Narratio. Ad D. Davidem Chytraeum recens scripta. [Rostock] Excudebat Stephanus Myliander, 1582. P. Bv-B2.. Згвалтаванне дыскрэдытавала жанчыну і яе сям'ю. Выйсцем быу шлюб з гвалтаунікомПадобна, што выпадак згвалтавання апісаньї у Львоускім гродскім судзе 1637 г. меу на мэце шлюб. Вінниченко О. «Ґвалт поневольний». С. 435-451..

У судовай практыцы сустракаліся выпадкі абвінавачвання у гвалтоуным узяцці у шлюб. Ядвіга Гальшанская падала скаргу у суд Паноу Рады на Юрыя Осціка і абвінаваціла яго у гвалтоуным вьікраданні яе дачкі Ганны Літаворауньї Храптовиауны (1516). Насуперак волі Ганны, маці хацела выдаць яе замуж за падкаморыя ВКЛ Андрэя Якубавіча Давойну (?-1527) і адмовіла будучаму гаспадарскаму маршалку Юрыю Осціку (?-1549). Да шлюбу Ядвіга трымала дачку у манастыры, адкуль Ганна з'ехала з Ю. Осцікам. У вечар ад'езду планавалася вяселле з А. Давойнам. На судзе Ю. Осцік сказау, што жонка добраахвотна паехала з ім. Паказанні Ганны пацвердзілі яго словы і сведчылі пра прымус маці. Суд, выслухаушы усе бакі, прыняу рашэнне: Ганна магла пайсці да мужа або да маці. Юрый Осцік прызнавауся невінаватымНГАБ. Ф. 694, воп. 1, спр. 287, арк. 118-119 адв.; РИБ. Т. 20. Литовская метрика. Т. 1. Петербург, 1903. С. 944-948; Jankowski Cz. Powiat Oszmianski. Materialy do dziejцw ziemi i ludzi. Cz. I. Peterburg, 1896. S. 280-281..

Шляхцічу было прад'яулена сур'ёзнае абвінавачванне, за якое маглі прысудзіць да смяротнага пакарання. Такі прысуд мог быць прыняты на пачатку XVI ст., калі яшчэ не былі выпрацаваны заканадаучыя нормы і у судзе карысталіся звычаёвым правам. Цікава, што дзяучына, якая выйшла замуж супраць волі маці, не толькі не была пакарана за свой учынак, а яшчэ мела права выбару. Пазней, з прыняццем Статутау, за самавольны шлюб шляхцянку пазбаулялі пасагу. На той час гэты учынак не дыскрэдытавау дзяучыну у вачах асяроддзя. Аднак тут яшчэ трэба мець на увазе, што Я. Гальшанская мела вельмі скандальную рэпутацыю і часта была у судах. Яна судзілася з другім зяцем Янам Аборскім, якому сама адвезла малодшую дачку Зафею, а потым абвінаваціла яго у яе гвалтоуным выкраданш. Але прымас Ян Ланскі пацвердзіу законнасць шлюбуJankowski Cz. Powiat Oszmianski. S. 280-281..

Невядома, чым скончыуся судовы працэс слонімскага баярына з вёскі Радзівілавічы Мацея Войцехавіча супраць Яцка Пятровіча. Апошні скрау у яго пасынка нявесту Ядвігу, дачку слонімскага баярына Юхны Міхайлавіча (1562). Акрамя гэтага, былі спісаны у асобны рэестр выдатю на вяселле (піва, гарэлка і інш.), якія павінен быу кампенсаваць вшаваты бок. Бацька нявесты таксама падау скаргу на Я. Пятровіча за выкраданне дачкіНГАБ. Ф. 1781, воп. 1, спр.1, арк. 68-68 адв..

Вьінік наступнай скаргі таксама невядомы. Мельхер Сноускі абвінаваціу ротмістра Грыгорыя Войну у гвалтоуных дзеяннях супраць дачкі Мацея Клочкі Раіньї. 21 чэрвеня 1573 г. ротмістр, скарыстаушыся адсутнасцю гаспадароу, вывез яе у Падароск (Ваукавысю павет) і ажаніуся з ёй. Пасля смерці бацькі дзяучына знаходзілася у апецы Сноускага. Яна была непауналетняй на той час, таму адказнасць за яе нёс апякунТам сама, арк. 457..

Справа аб гвалтоуным вянчанні Кацярыны Ватальтовиауны з палкоунікам маскоускіх войскау Львом Сыцшым разглядалася у судзе метонскага біскупа, віленскага суфрагана, а таксама у Віленскім гродскім судзе. Жанчына была гвалтоуна скрадзена палкоунікам у Вільні. Пад пагрозай смерці яе прымусш выйсщ замуж. Кацярына пражыла з мужам 12 тыдняу. Былі беспаспяховыя спробы падаць на яго скаргі ваяводзе Мышэцкаму. Але апошні быу вядомы злачынствамі супраць мясцовага насельніцтва. Пасля вызвалення Вільні ад маскоускіх войскау другі муж Кацярыны, Ян Лісоускі, земянін Лідскага павета, шщыявау справу супраць дзеянняу палкоуніка маскоускіх войскау Льва Сыціна (1665) Імя біскупа не згадваецца. АВАК. Т. 20. Акты, касающиеся города Вильны. Вильна, 1893. С. 386-387..

Квіт пра атрыманне пасагу Янам Рымвщам Міцкевічам і яго жонкай Альжбетай Лявонаунай ад маці Марыяны Тызенгаузауны і яе другога мужа Яна Левіна, капітана ЯКМ, утрымлівае апісанне абставінау шлюбу праз гвалт (1689). У дакуменце Ян адзначыу, што паводзіу сябе як «непрыстойны зяць». 12 мая 1688 г. ён вывез дзяучыну гвалтоуным чынам з бацькоускага маёнтка Серафімішкі (Упіцкі павет). За што быу абвешчаны банітам і асуджаны на смерць. Аднак нейкім чынам у яго атрымалася уладзіць справу. Маці і айчым скасавалі скаргі на яго і далі благославенне на шлюбДакумент быу актыкаваны у кнігі гродскага суда Упіцкага павета 7 снежня 1689 г. АОАБ. АгсЫтенш Tyzenhauz6w. Sygn. 0-205.. Гэты выпадак даволі рэдкая ілюстрацыя выканання нормы Статута адносна шлюбу праз гвалт. Справу шушвалі бацькі дзяучыны, дамагліся асуджэння на смерць зяця. Выкананне прысуду было адменена дзякуючы згодзе на шлюб.

Як паказваюць факты гвалтоуна маглі не толькі выдаць дзяучыну замуж, але і ажаніць хлопца. У заканадаустве такі выпадак не агаворвауся. Шляхціч Мсціслаускага ваяводства Ян Тэадор Станкевіч падау скаргу у Мсціслаускі гродскі суд аб сваіх непрыемнасцях падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (1663). Ён быу захоплены маскоускім войскам у сваім маёнтку Полуляхаушчына (1655). У палоне яго прымусова ажанілі з дачкой папа ЧыжаАВАК. Т. 34. Акты, относящиеся ко времени войны за Малороссию (1654-1667). Вильна, 1909. С. 300-301..

Гісторыя шлюбу Францішка Мялешкі (?-1715) і Гальшкі Колышкавай нетыповыя. Пасля смерці старэйшага брата Міхаіла Мялешкі (? пасля 1650), які не пакінуу нашчадкау, Францішак застауся старэйшым у сям'і, але ён быу непауналетнім. Сваякі з Валыні напісалі, каб Францішак прыехау і застауся у іх да свайго пауналецця. Па дарозе яго перахапіу Яраш Колышка, які служыу у яго бацькі і быу добра шфармаваны пра усе справы сям'і Мялешкау, а таксама трымау у заставе фальварак, куды і прывёз юнака. Там увечары яго падпаіу і ажаніу са сваёй дачкой Гальшкай. Усе правільї шляхецкага шлюбу былі парушаны. Не было змовінау, шлюбнай дамовы, запісу вена і пасагу і інш. Ранкам Францішак даведауся, што ён жанаты, і быу настолькі раз'юшаны, што ледзь не забіу Я. Колышку. Аднак той супакоіу яго, паабяцаушы за дачкой пасаг 12 000 злотых. У сувязі з тым, што зяць быу непауналетнім і па заканадаустве не мог самастойна валодаць маёмасцю, Дзевяткавічамі і іншымі уладаннямі стау кіраваць Я. Колышка. За перыяд яго кіравання уладанні Мялешкау былі спустошаны. Ён нарабіу шкоды на 100 000 злотых, а судовыя працэсы праз яго каштавалі 70 000 злотых. Яму было вынесены смяротнае пакаранне, а яго саудзельнікам банщыя НГАБ у Гродне. Ф. 1663, воп. 1, спр. 874; спр. 591, арк. 3-5; Сліж Н. Унутрысямейныя адносшы у сям'і Мялешкау са Слонімскага павета ВКЛ у другой палове XVII ст. // Павятовая шляхта ВКЛ: псторыя, геральдыка, генеалогія, культура (ХУІ-ХУПІ ст.). Матэрыялы навук. канф., Горадня, 18 лютага 2005 г. Горадня, 2006. С. 76-86..

Выявщь шлюб праз гвалт ці шлюб пад прымусам можна толькі пры наяунасці судовай скаргі. У шшым выпадку знайсці такую інфармацыю даволі складана. Падобныя шлюбы пры намаганні сваякоу жанчыны скасоуваліся. Такія з'явы прымусілі прымаць на сойме дадатковыя пастановы да артыкулау Статута 1588 г. Шлюбы пад прымусам мелі месца не толькі на тэрыторып ВКЛМайлз Р. Жаночая псторыя свету. Мінск, 2006. С. 101-102.. Выпадкі сустракаліся на ВалышВорончук І. Подружні зради як наслідок практики укладання шлюбів в Україні в ХУІХУП ст. (на матеріалах ранньомодерної Волині) // Соціум. 2006. Вип. 6. С. 165-167.. Удава па валынскім падваяводзе Адаму Букаемскаму, Зафея са Свідна, падала скаргу на Войцеха Даманькоускага за тое, што напау на яе на дарозе, завёз у свой маёнтак, згвалтавау і прымуЛу выйсці замуж (15 9 8)Архив ЮЗР. Ч. 8. Т. 3. К., 1909. С. 476-478..

Ахвярай гвалту магла стаць любая жанчына, незалежна ад статусу і узросту. У якасці гвалтаунікоу выступалі вайскоуцы, суседзі, знаёмыя і незнаёмыя асобы. Мелі месцы як гвалтоуныя напады, так і карыстанне склаушайся сітуацыяй. Ініцыявалі справу сужэнцы ці сваякі пацярпелай. Заканадауства адназначна выказвалася за смяротнае пакаранне для злачынцы.

Шлюб праз гвалт таксама прадстауляу небяспеку для сям'і. Гэта была пагроза рэпутацыі, шлюбным стратэгіям, маёмасцг Такі шлюб парушау як кананічнае права, так і заканадауства. Лёс правапарушальніка залежау ад сям'і. Ён мог быць пакараны, а мог стаць зяцем. Выпадю гвалту супраць волі мужчыны, гэта было выключэнне, а не правіла.

У грамадстве ВКЛ не было створана спрыяльнай сітуацш для гвалтаунікоу ні у заканадаустве, ні у грамадскай думцы. Такія паводзшы адносіліся да супрацьпрауных, а не да нормы. Згвалтаванне як від злачынства даволі стараж^ітнае, якое не выкаранш нават сёння. Прычына яго палягае у першую чаргу у мужчыне, які не кантралюе сваю хцівасць і дамагаецца жанчыны любым спосабам.

Патэнцыйна жанчына фгачна слабейшая за мужчыну і не можа даць адпаведны супращу. Канечне, гэта улИвалася правапарушальнікамі.

Прасачыць тэндэнцьп у згвалтаваннях і шлюбах праз гвалт вельмі складана па прычыне адсутнасці адпаведнай базы крыніц. Яе фрагментарнасць робщь недасягальнымі для даследавання пскалопю злачынцы і ахвяры, далейшы лёс жанчыны, механізмы рэалізацыі заканадауства, тэрытарыяльныя асаблівасці выпадкау і шшыя аспекты.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Рэчы Паспалітай, іх ўплыў. Унутраная структура, іерархія праваслаўнай царквы. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі.

    контрольная работа [32,1 K], добавлен 09.11.2010

  • Спецыфіка мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, функцыі і роль органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. Працэс станаўлення і фарміравання органаў мясцовага кіравання ВКЛ. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ. Мясцовыя органы ўла.

    реферат [39,2 K], добавлен 25.03.2012

  • Апісанне перадумоў і вынікаў дынастычнай барацьбы другой паловы 70 - першай паловы 80-х гг. XIV стагоддзя. Сутнасць "рускай праблемы". Прыход да ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім Альгердавіча, вызначэнне асноўных напрамкаў яго ўнутранай палітыкі.

    реферат [24,9 K], добавлен 17.12.2010

  • Выхаванне ў каралеўскім двары у Кракаў. Падарожжа з пасольствам да імпэратара Фэрдынанда. Падтрымка кожнай ініцыятывы рэформы царквы ў Вялікім Княстве. Адказ Мікалая Радзівіла Чорнага на адкрыты ліст папскага нунцыя (пасла) у Польшчы Алёіза Ліпамана.

    реферат [41,3 K], добавлен 20.03.2011

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён". Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Храналогія вызвалення галоўных гарадоў Беларусі.

    контрольная работа [19,2 K], добавлен 11.10.2012

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

  • Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.

    контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012

  • Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.

    курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015

  • Біографічний нарис життя та особистісного становлення великої княгині Київської Русі Ольги, теорії її походження. Обставини шлюбу з князем Олегом, участь у державних справах. Помста Ольги за смерть чоловіка печенігам, зовнішня та внутрішня політика.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.10.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.