Савецка-польска-германскія адносіны ва ўмовах рурскага крызісу
Пачатак рурскага крызіса. Пазіцыя СССР і Польшчы адносна падзей у Руры зімой – вясной 1923 г. Змена ўрада ў Польшчы і змяншэнне напружанасці ў польска-савецкіх адносінах. Рэвалюцыйны крызіс восенню у Германіі і развіццё савецка-польска-германскіх адносін.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | лекция |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 01.09.2017 |
Размер файла | 23,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Тэма 1. Савецка-польска-германскія адносіны ва ўмовах рурскага крызісу
польска савецка адносіна крызіс
Наспяванне і пачатак рурскага крызіса. На мяжы 1922-1923 гадоў міжнароднае становішча прыкметна абвастрылася. 16 лістапада 1922 г. у Германіі быў сфарміраваны ўрад на чале з канцлерам Куна. Папярэдні урад Вірта праводзіў палітыку “выканання” Версальскага дагавора, разлічваючы паступова дабіцца перагляду яго палажэнняў, якія датычыліся выплаты рэпарацый. 14 лістапада Германія звярнулася да краін Антанты з нотай, у якой утрымлівалася просьба прадаставіць Германіі мараторый на 3-4 гады ў справе выплаты рэпарацый. Аднак гэтая просьба была адхілена, што і стала падставай для адстаўкі кабінета Вірта. Урад Куна ўзяў на ўзбраенне палітыку “катастроф”, згодна якой Германія адмаўлялася ў поўных аб'ёмах плаціць рэпарацыі не лічачыся з магчымымі наступствамі гэтага крока. У снежні 1922 г. Германія затрымала некаторыя плацяжы.
Французскі ўрад на чале з Р. Пуанкарэ шукаў зачэпкі, якая дала б яму магчымасць ажыццявіць ваенныя санкцыі супраць Германіі. Тым самым Францыя імкнулася канчаткова сакрушыць Германію і дасягнуць становішча краіны, якая дамінуе на еўрапейскім кантыненце. Англійскі ўрад імкнуўся супрацьдзейнічаць планам Пуанкарэ па ўсталяванню французскай гегемоніі ў Еўропе і прапаноўваў прадаставіць Германіі мараторый на 4 гады. Супраць гэтай прапановы рашуча выступіла Францыя.
9 студзеня 1923 г. адбылося пасяджэнне рэпарацыйнай камісіі. На ім Францыя дабілася прыняцця большасцю галасоў рашэння аб наўмысным невыкананні Германіяй вугальных паставак. Гэта давала саюзнікам права прымяніць супраць Германіі санкцыі. 11 студзеня французскія і бельгійскія войскі пачалі акупацыю Рурскай вобласці. У адказ германскі ўрад звярнуўся да палітыкі “пасіўнага супраціўлення”. Еўропа ізноў апынулася на парозе вялікай вайны, у якую ў сілу іх геапалітычнага становішча і маючыхся міждзяржаўных пагадненняў маглі быць уцягнутыя СССР і Польшча. 22 снежня 1922 г. ва ўмовах наспяваўшага крызісу адбылася гутарка германскага пасла ў Маскве У. Брокдорф-Ранцаў са старшынёй Рэвваенсавета Л. Троцкім, у ходзе якой апошні заявіў, што калі ў выкадку франка-германскага канфлікту Польшча зробіць уварванне ў Сілезію, Савецкая Расія не застанецца бяздзейснай.
Пазіцыя СССР і Польшчы адносна падзей у Руры зімой - вясной 1923 г. Падзеі ў Руры закраналі інтэрасы шматлікіх дзяржаў, якія пакуль не ўдзельнічалі ў канфлікце. Сярод іх у першую чаргу варта назваць Савецкі Саюз і Польшчу. Савецкі ўрад у сваёй палітыцы зыходзіў з таго, што ў выпадку падначалення Германіі французскаму ўплыву, СССР пазбавіцца свайго адзінага фактычнага саюзніка ў Еўропе і апынецца ў поўнай міжнароднай ізаляцыі. У гэтым выпадку рэальнай станавілася пагроза стварэння адзінага фронту капіталістычных дзяржаў супраць СССР. Да таго ж Францыя, па меркаванні савецкага кіраўніцтва, з'яўлялася ў той момант найбольш моцнай і небяспечнай капіталістычнай дзяржавай. А савецкая знешняя палітыка традыцыйна грунтавалася на пастулаце аб неабходнасці праціпастаўлення найбольш моцнай капіталістычнай дзяржавы і больш слабых, усяляк абвастраючы супярэчнасці, якія былі паміж імі. Тым самым Масква не дапускала стварэння адзінага антысавецкага фронту і адначасова аслабляла свайго галоўнага саперніка на міжнароднай арэне. Усе гэтыя акалічнасці падштурхоўвалі савецкае кіраўніцтва быць у рурскім крызісе на боку Германіі.
Са свайго боку германскае ваеннае кіраўніцтва ва ўмовах росту напружанасці ў адносінах з Францыяй у канцы 1922 - пачатку 1923 г. запатрабавала ад ўрада заручыцца добразычлівым нейтралітэтам, а калі магчыма, то і абавязацельствамі дапамогі з боку Чырвонай Арміі ў выпадку канфлікта Германіі з Францыяй і ўварвання польскіх войскаў у Сілезію. К. Радэк, які знаходзіўся ў той час у Германіі, пісаў 15 студзеня, што галоўнакамандуючы рейхсверам Х. Сект і начальнік усходняга аддзела МЗС А. Мальцан прама пыталі, як СССР будзе рэагаваць на польскае ўварванне.
Пазіцыя Польшчы ў франка-германскім канфлікце грунтавалася на тым, што перамога Францыі ў ім вяла б да аслаблення Германіі і ўмацоўвала б Версальскую сістэму, што адпавядала польскім дзяржаўным інтарэсам. Да многага абавязваў Польшчу і саюзны дагавор з Францыяй. Так што, у франка-германскім канфлікце Варшава непазбежна павінна была заняць бок Францыі. Змены ў міжнародным становішчы ў сувязі з рурскім крызісам ацэньваліся ў польскіх правячых колах як у цэлым спрыяльныя для краіны. Гэтая выснова грунтавалася на тым, што ў склаўшыхся ўмовах роля польскай дзяржавы як антыгерманскага саюзніка для Францыі рэзка ўзрастала. Гэтую ўзросшую зацікаўленасць Парыжа ў саюзе з Польшчай вырашана было выкарыстаць для рашэння такой важнай для яе задачы, як атрыманне міжнароднага прызнання польска-савецкай граніцы. Польскі ўрад заяўляў аб гатоўнасці падтрымаць Францыю, уключаючы і сумесныя з ёю дзеянні супраць Германіі.
Улічваючы магчымасць польскага выступу на боку Францыі, савецкая дыпламатыя распачала дзеянні, накіраваныя на прадухіленне такога ходу падзей. Тым больш, што прыходзячая з Варшавы інфармацыя ўзмацняла трывогу Масквы. Яшчэ 9 студзеня паўпрад у Варшаве Л. Абаленскі паведамляў аб маючыхся ў яго звестках аб намеры французаў пачаць у хуткім часе ўварванне ў Рурскую вобласць, а “польская падтрымка пойдзе (у выпадку, калі заняцце Рурскай вобласці выкліча ўскладненні) ў кірунку заняцця Данцыга (на ўсялякі выпадак, як базу для французскага флота) і нямецкай часткі Верхняй Сілезіі”. 16 студзеня Л. Абаленскі яшчэ раз паўтарыў інфармацыю аб падрыхтоўцы палякамі выступу на Данцыг і нямецкую Сілезію. Па яго словах, ужо абвешчана мабілізацыя і адбываецца перакід воінскіх частак.
У гэтых умовах СССР вырашыў звярнуцца да дыпламатычнага ціску на Польшчу, каб не дапусціць яе ўварвання ў Германію. Чален калегіі НКЗС Я. Ганецкі 16 студзеня паведаміў паўпраду ў Варшаве аб рашэнні савецкага ўрада папярэдзіць палякаў, “што мы не можам быць індэферэнтнымі да мяркуемай у іх мабілізацыі і, калі такая адбудзецца, вымушаныя будзем зрабіць адпаведныя высновы”. Перад Л. Абаленскім ставілася задача давесці гэтую інфармацыю да міністра замежных спраў А. Скшыньскага. Адначасова ў Маскве Я. Ганецкі планаваў сустрэцца з польскім павераным у справах Р. Кнолем, каб і яму паведаміць савецкую пазіцыю па гэтым пытанні. Але савецкі ўрад вырашыў не звяртацца да такой меры, як ваенная дэманстрацыя на польскай мяжы. Ганецкі тлумачыў гэта жаданнем пазбегнуць як значных выдаткаў, так і магчымых знешнепалітычных ускладненняў.
Нельга адназначна гаварыць пра гатоўнасць і намер Польшчы ажыццявіць ваенную акцыю супраць Германіі з пачаткам Рурскага крызісу. Яшчэ 14 студзеня 1923 г. чален калегіі НКЗС В. Коп пісаў Л. Абаленскаму ў Варшаву, што польскі прадстаўнік у Маскве запэўніваў Г. Чычэрына ў міралюбнасці польскага ўрада. Таксама польскія ўлады выяўлялі адмысловую прадбачлівасць у адносінах да савецкага паўпрада ў Варшаве. Усё гэта сведчыла, па меркаванні В. Копа, аб тым, што “Польурад даволі цвяроза ўлічвае становішча Польшчы, як становішча некаторай ізаляцыі і вельмі мае патрэбу ў карэктных адносінах з намі”. Зыходзячы з гэтага, СССР разлічваў “праштурхнуць такія-сякія далікатныя пытанні” у адносінах з Польшчай (зыходзячы з агульнага кантэксту савецкай палітыкі ў адносінах да Польшчы, напэўна, гаворка ішла аб пераглядзе матэрыяльных абавязацельстваў па Рыжскаму дагавору).
У гэтых умовах Масква вырашыла праінфармаваць польскі ўрад, што СССР застанецца нейтральным у франка-германскім канфлікце, а ўсе звесткі аб савецкай мабілізацыі не адпавядаюць сапраўднасці. Савецкае кіраўніцтва прыйшло да высновы, што Польшча не выступіць супраць Германіі, бо і Англія, як пісаў паўпрад у Варшаве ў тэлеграме ад 30 студзеня, “узмоцнена рэкамендуе ёй заставацца нейтральнай”. Савецкая пазіцыя зводзілася да чакання развіцця падзей і прапановы Польшчы аб узаемным неўмяшанні ў рурскі канфлікт. Такая пазіцыя Масквы выявілася і падчас перамоў у Маскве ваенных прадстаўнікоў СССР і Германіі ў лютым. Немцы настойвалі на неабходнасці дамовіцца аб фіксаванай колькасці войскаў абодвух дзяржаў для правядзення сумесных дзеянняў супраць Польшчы. Савецкая ж дэлегацыя рабіла акцэнт на дапамогу Германіі ў пераўзбраенні Чырвонай Арміі. Калі ж высвятлілася, што немцы не гатовыя аказаць істотную дапамогу ў гэтым пытанні, савецкі бок адмовіўся ўзяць абавязацельствы адносна сумесных аперацый супраць Польшчы.
Са свайго боку польскі ўрад, устрымліваючыся ад выступу супраць Германіі, зыходзіў з разумення таго, што барацьба адначасова супраць Германіі і Расіі практычна немагчыма для Польшчы, а савецкія дэмаршы і выступы ў прэсе не пакідалі сумнення, што СССР не застанецца нейтральным у выпадку польска-германскага канфлікту. І пакуль савецкі ўрад абмяжоўваўся толькі маральнай падтрымкай Германіі, Польшча займала пазіцыю чакання ў адносінах да франка-германскага канфлікту.
Як ужо адзначалася вышэй, польскі ўрад імкнуўся выкарыстаць міжнародную сітуацыю, якая склалася, каб дамагчыся прызнання вядучымі дзяржавамі сваіх усходніх граніц. Францыя, зацікаўленая ва ўмовах рурскага крызісу мець у асобе Польшчы надзейнага саюзніка супраць Германіі, падтрымала Варшаву ў гэтым пытанні. 15 сакавіка 1923 г. савет паслов Антанты прыняў дадатковы пратакол да Версальскага дагавора, паводле якога ўсходнія граніцы Польшчы атрымалі міжнароднае прызнанне. Гэта вяло да распаўсюджвання на іх гарантый Лігі нацый, што, у вядомай ступені, падвышала ўзровень іх бяспекі. Для СССР гэта з'явілася непрыемным момантам, бо ён усяляк перашкаджаў любым новым юрыдычным пацвярджэнням і гарантыям усталяванай Рыжскім дагаворам граніцы, якая была для яго непрымальная, і перагляду якой ён разлічваў дамагчыся ў будучыні. Яшчэ ў перыяд падрыхтоўкі рашэння Антанты аб прызнанні польскай усходняй мяжы 13 сакавіка ўрады Савецкай Расіі і Савецкай Украіны выступілі з нотай, у якой пратэставалі супраць абмеркавання пытання аб Усходняй Галіцыі без іх удзелу. Два ўрада пратэставалі таксама і супраць прызнання Лігай нацый польска-літоўскай мяжы, застаючыся на пазіцыях савецка-літоўскага дагавора 12 ліпеня 1920 г.
Ужо ў пачатковы перыяд рурскага крызісу стала відавочна, што СССР не дапусціць польскага ўмяшання ў германскія справы і далучэння да польскай дзяржавы якіх-небудзь германскіх тэрыторый. А такія планы ў пэўных палітычных колаў Польшчы сапраўды меліся. Але, каб іх ажыццявіць, палякам неабходна было аддзяліць Германію ад Расіі, пазбавіць яе савецкай падтрымкі. Польская дыпламатыя ў гэты час прадпрымае спробу ўбіць клін у савецка-германскія адносіны, дэманструючы збліжэнне з СССР. 10 лютага польскае прадстаўніцтва ў Маскве накіравала савецкаму ўраду ноту, у якой прапаноўвалася аднавіць гандлёвыя перамовы. Савецкая нота ў адказ ад 14 лютага ўтрымоўвала прапанову пачаць перамовы 26 лютага ў Маскве. Фактычна яны пачаліся 9 сакавіка. Аднак перамовы ва ўмовах неўрэгуляванасці пытання выканання Рыжскага дагавора практычна не мелі шансаў на поспех і ўжо ў красавіку былі перапыненыя. У тэлеграме Я. Ганецкага Л. Абаленскаму ў Варшаву ад 16 сакавіка ў якасці важнейшай знешнепалітычнай задачы вызначалася дамагацца змякчэння савецкіх абавязацельстваў па Рыжскаму дагавору, прычым падкрэслівалася, што "добра б па тыпу Рапала". Палякі не маглі пагадзіцца з пераглядам матэрыяльных абавязацельстваў па мірнай дамове. Такія разыходжанні ў першую чаргу і абумовілі правал перамоў.
У сувязі са з'явіўшыміся ў пачатку сакавіка чуткамі аб магчымым пашырэнні французскай зоны акупацыі і павелічэнні колькасці акупацыйнага войска, савецкае кіраўніцтва палічыла не лішнім зноў нагадаць Польшчы аб неабходнасці не ўмешвацца ў франка-германскі канфлікт. 1 сакавіка адбылася гутарка Г. Чычэрына з Р. Кнолем. Савецкі наркам заявіў, што “з прычыны агульнапалітычнай ролі Польшчы, якія б то ні былі яе агрэсіўныя мерапрыемствы, нават у іншым кірунку, могуць уяўляць для нас небяспеку”. Безумоўна, пад іншым кірункам тут маецца на ўвазе германскі. Гэтая заява павінна было паслужыць Польшчы папярэджаннем супраць атакі ў бок Германіі. Л. Абаленскі як раз у гэты час паведамляў з Варшавы аб надзвычай моцным націску Францыі на Польшчу з патрабаваннем “неадкладнай акцыі садзейнічання ў рурскім пытанні”. Далей паўпрад адзначаў, што Варшава ўпарта пярэчыць гэтаму і адной з галоўных прычын такіх паводзін Польшчы з'яўлялася боязь “нашага ўмяшання”. У сярэдзіне сакавіка Г. Чычэрын зноў сустракаўся з Р. Кнолем і папрасіў яго перадаць французскаму ўраду ноту, у якой выказвалася занепакоенасць савецкага ўрада ў сувязі з магчымасцю французскага прасоўвання ў бок Берліна і заяўлялася, што Расія не можа заставацца раўнадушнай у выпадку пашырэння зоны акупацыі бліжэй да Віслы. Менавіта савецкі націск на Польшчу, нараўне з англійскім, з'явіліся галоўнымі стрымліваючымі фактарамі для ўрада У. Сікорскага ў першыя месяцы рурскага крызісу. Як праяву савецкай падтрымкі Германіі можна разглядаць і актывізацыю савецка-германскіх кантактаў у ваеннай сферы ў першай палове 1923 г. У студзені ў Берліне знаходзілася савецкая ваенная дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Рэвваенсавета РСФСР Склянскім. Затым перамовы вайсковых дэлегацый дзвюх краін былі працягнутыя ў лютым, красавіку і чэрвені.
Аднак, мяркуючы па ўсім, у Маскве не вельмі верылі ў магчымасць польскага ўварвання ў Германію. Нават Л. Абаленскі, які ў пачатку рурскіх падзей стала папярэджваў НКЗС аб падрыхтоўцы Польшчай ваенных мерапрыемстваў супраць Германіі, увесну змяніў сваё меркаванне. У тэлеграме ад 13 сакавіка на імя Я. Ганецкага ён робіць выснову, што ўся польская ваенная падрыхтоўка супраць Германіі зроблена пад націскам Францыі і на французскія грошы і з'яўляецца не больш, чым дэманстрацыяй. Акрамя таго, па меркаванні Л. Абаленскага, Польшча апынулася не ў стане весці наступальную вайну ў сілу эканамічных прычын.
Ва ўмовах рурскага крызісу ўсё больш умацоўваліся польска-французскія ваенныя сувязі. У красавіку адбыўся візіт генерала Лерона, а 2-13 мая ў Польшчы знаходзіўся маршал Фош. Гэтыя візіты выклікалі пэўную занепакоенасць як у Маскве, так і ў Берліне. І для гэтага меліся падставы. Так, падчас візіту Фоша польскія і французскія вайскоўцы абмяркоўвалі розныя варыянты сумесных дзеянняў у выпадку пашырэння канфлікту з Германіяй. Пасля польска-французскіх ваенных перамоў 27 красавіка палякі заклікалі з запасу ваеннаабавязаных 1896 і 1897 гадоў нараджэння. Польскі ўрад запатрабаваў ад Германіі зачыніць консульства ў Торуне. Аднак да польскага ўзброенага выступлення было далёка.
Змена ўрада ў Польшчы і змяншэнне напружанасці ў польска-савецкіх адносінах летам 1923 г. У канцы мая ў Польшчы адбываецца адстаўка ўрада. На змену кабінету У. Сікорскага прыходзіць ўрад В. Вітаса. Пост міністра замежных спраў заняў М. Сейда. Пераважным уплывам у новым урадзе карысталіся прадстаўнікі правых палітычных сіл, што нарадзіла ў Маскве надзею на пазітыўныя змены ў польскай палітыцы ў дачыненні да СССР. Пэўныя падставы для такога пункта гледжання былі. Польскія правыя заўсёды лічылі Германію, а не Расію галоўным ворагам Польшчы і казалі аб непазбежнасці польска-германскай вайны. З Расіяй жа, па іх меркаванню, трэба было імкнуцца да нармалізацыі адносін. Вось як ацэньвае знешнепалітычную лінію польскай эндэцыі ў тэлеграме ў Маскву ад 1 лютага 1923 г. Л. Абаленскі: “Эндэкі (Грабскі) адкрыта заяўляюць, што германская небяспека - асноўны момант для нашага збліжэння, бо нам гэтая небяспека пагражае не менш, чым Польшчы”. У выніку, па меркаванні польскіх правых палітыкаў, “адзінства нашых інтэрасаў з Польшчай супраць Германіі рана або позна пад кіраўніцтвам Францыі павінна будзе абавязкова выявіцца”. Такім чынам, асновай для польска-рускага збліжэння польская правіца лічыла працідзеянне германскай пагрозе. Каб працістаяць ёй, Расія павінна была пайсці на паляпшэнне адносін з Польшчай і Францыяй за кошт блізасці з Германіяй. Але далей у сваёй тэлеграме Л. Абаленскі справядліва заўважыў, што “наша агульная лінія міжнароднай палітыкі накіраваная ў працілеглы бок, таму цяжка чакаць суб'ектыўнага і аб'ектыўнага паляпшэння стаўлення да нас Польшчы. Такім чынам, савецкі паўпрад у Варшаве лічыць, і ў гэтым з ім можна суцэльна пагадзіцца, што прыярытэт цеснага супрацоўніцтва з Германіяй у савецкай знешняй палітыцы з'яўляўся асноўнай перашкодай на шляху да паляпшэння савецка-польскіх адносін. Акрамя таго, польскія правыя палітыкі зыходзілі з тэзіса аб хуткім падзенні бальшавіцкага рэжыма і разлічвалі будаваць добрасуседскія адносіны з постбальшавіцкай Расіяй. Так што, надзеі савецкага кіраўніцтва на тое, што прыход да ўлады ў Варшаве новага ўрада прывядзе да істотных пазітыўных змен у польскай палітыцы ў адносінах да СССР, былі беспадстаўныя.
Тым не менш і савецкі, і польскі бакі заяўлялі пра жаданне да паляпшэння двухбаковых адносін. Цэнтральнай праблемай на гэтым шляху станавілася выкнанне Ражскага дагавора. 3 чэрвеня прэм'ер-міністр Польшчы заявіў у сейме, што Польшча шчыра жадае выканання Рыжскага дагавора, а СССР пазбягае выканання сваіх абавязацельстваў. Міністр замежных спраў Польшчы ў час сустрэчы з Л. Абаленскім таксама заявіў, што асновай для добрасуседскіх адносін паміж Польшчай і Савецкай Расіяй з'яўляецца выкананне Рыжскага дагавора. 14 чэрвеня палітбюро ЦК РКП(б) вызначыла асноўны напрамкі савецкай палітыкі ў дачыненні да Польшчы. Было адзначана, што супрацоўніцтва магчыма пры ўмове згоды польскага ўрада ануліраваць савецкія матэрыяльныя абавязацельствы па Рыжскаму дагавору. На гэты момант савецкі ўрад прыбягаў да максімальнага сабатажу ў справе перадачы Польшчы матэрыяльных каштоўнасцей і, як пісаў у Варшаву Л. Абаленскаму Я. Ганецкі, выканаў свае абавязацельствы не больш чым на адну сотую. Такім чынам, савецкі і польскі бакі абсалютна па-рознаму падыходзілі да пытання выканання Рыжскага дагавора, што станавілася істотнай перашкодай на шляху рэальнага паляпшэння польска-савецкіх адносін.
Рэвалюцыйны крызіс восенню 1923 г. у Германіі і развіццё савецка-польска-германскіх адносін. Са жніўня 1923 г. падзеі ў Германіі і вакол яе пачалі адыгрываць вызначальную ролю ў савецкай знешняй палітыцы. Кіраўніцтва СССР усё больш пераконвалася ў думцы, што перамога камуністычнай рэвалюцыі ў Германіі ў бліжэйшы час цалкам рэальная. Таму яно лічыла неабходным забяспечыць спрыяльныя міжнародныя ўмовы для германскай рэвалюцыі. Дзеля гэтага трэба было перш за ўсё не дапусціць магчымай інтэрвенцыі супраць Германіі і дабіцца свабоды камунікацый з ёю. Поспех у вырашэнні гэтых задач шмат у чым залежаў ад пазіцыі Польшчы. Менавіта яна з'яўлялася той краінай ва Усходняй Еўропе, якая сваім умяшаннем магла істотна паўплываць на ход падзей у Германіі. Акрамя таго, праз тэрыторыю Польшчы праходзілі і асноўныя транспартныя шляхі, якія звязвалі СССР і Германію. Таму савецкая дыпламатыя прадпрыняла актыўныя крокі, каб дабіцца ад польскага ўрада абавязацельстваў у выпадку рэвалюцыі ў Германіі захаваць нейтралітэт і забяспечыць свабоду транзіту з ёю для Савецкай Расіі.
У Варшаве выдатна разумелі значэнне свабоднага транзіту праз польскую тэрыторыю для развіцця савецка-германскага супрацоўніцтва. Адпаведна, дабіцца згоды польскага ўрада на свабоду транзіту можна было толькі ў абмен на салідную кампенсацыю. У якасці яе савецкі ўрад разглядаў абяцанне не перашкаджаць у выпадку рэвалюцыі ў Германіі далучэнню да Польшчы шэрагу яе тэрыторый. 20 жніўня польскі пасланнік у Маскве Р. Кноль паведаміў міністру замежных спраў М. Сейдзе, што ў яго адбылася гутарка К. Радэкам. Па словах польскага дыпламата, К. Радэк выказаў пажаданне абмеркаваць наступныя пытанні: 1) аб аддзяленні ў выпадку рэвалюцыі ад Германіі часткі Усходняй Прусіі і таго ці іншага яе далучэння да Польшчы; 2) аб магчымым далучэнні да Польшчы іншых германскіх тэрыторый; 3) аб згодзе Польшчы на свабодны транзіт зерня з Расіі ў Германію.
Савецкія крыніцы некалькі іначай выкладаюць абставіны размовы. У лісце, які быў накіраваны паўпраду ў Варшаве Л. Абаленскаму з НКЗС сцвярджалася, што гутарка Радэка з Кнолем адбылася па ініцыятыве апошняга. Пытанне аб далучэнні да Польшчы Усходняй Прусіі было ўзнята польскім пасланнікам. З размовы ў Маскве зрабілі выснову, што польскі ўрад мае цвёрды намер у выпадку рэвалюцыі ў Германіі захапіць Усходнюю Прусію. Нягледзячы на разыходжанні, якія маюцца ў савецкіх і польскіх дакументах, прадставляецца відавочным, што пытанне аб далучэнні да Польшчы Усходняй Прусіі ў выпадку германскай рэвалюцыі абмяркоўвалася прадстаўнікамі дзвюх краін. Савецкае кіраўніцтва сапраўды гатова было паабяцаць Польшчы шэраг германскіх тэрыторый пры ўмове яе неўмяшання ва ўнутраныя справы Германіі. Масква пры гэтым зыходзіла з таго, што перамога камуністычнай рэвалюцыі ў Германіі непазбежна прывядзе да перамогі такіх жа рэвалюцый яшчэ ў шэрагу еўрапейскіх краін, у тым ліку і ў Польшчы. Калі б гэтыя спадзяванні спраўдзіліся, то пытанне аб прыналежнасці тых ці іншых тэрыторый для гэтых, ужо савецкіх рэспублік, страціла б актуальнасць.
Польскае кіраўніцтва аднеслася да савецкіх прапаноў з вялікаю асцярожнасцю. М. Сейда 28 жніўня накіраваў у прадстаўніцтва ў Маскве інструкцыю ў сувязі з прапановамі К. Радэка. У ёй польскі міністр замежных спраў выказваў меркаванне, што стаўленне польскага ўрада да прапаноў Масквы не можа быць станоўчым. У Варшаве правільна ацанілі пагрозу, якую для існавання незалежнай Польшчы прадстаўляла ўсталяванне камуністычнага рэжыму ў Германіі. Было відавочна, што ў гэтым выпадку Польшча ў хуткім часе таксама падвергнецца савецізацыі і трапіць у залежнасць ад СССР. Асэнсаванне гэтай пагрозы прымусіла польскія правячыя колы рабіць усё магчымае, каб не дапусціць перамогі германскіх камуністаў. Адпаведна, у польскай палітыцы, як адзначаў Л. Абаленскі, чырвонаю ніткаю праходзіць імкненне не дапусціць змычкі паміж рэвалюцыйнымі сіламі Германіі і Савецкай Расіяй.
Член калегіі НКЗС В. Коп 12 кастрычніка інфармаваў Л. Абаленскага аб прынятым Масквой рашэнні правесці перамовы з Польшчай, каб прымусіць яе прыняць савецкія прапановы адносна палітыкі ў дачыненні да Германіі. Для вядзення перамоў В. Коп у канцы кастрычніка павінен быў прыбыць у Варшаву. У Маскве разлічвалі, што складаная эканамічная сітуацыя, у якой знаходзілася Польшча, прымусіць яе пайсці на пагадненне з СССР. Але, як ужо адзначалася вышэй, польскі ўрад лічыў савецізацыю Германіі настолькі вялікай пагрозай для Польшчы, што матэрыяльныя выгоды не маглі яго прымусіць адмовіцца ад палітыкі супрацьдзеяння германскай рэвалюцыі.
гутаркі В. Копа з прадстаўнікамі польскага ўрада, якія адбыліся 28 і 29 кастрычніка, пацвердзілі гэтае меркаванне. Савецкі бок у ходзе перамоў сканцэнтраваў увагу на дзвюх праблемах: свабода транзіту праз польскую тэрыторыю незалежна ад унутрыпалітычнага становішча ў Германіі і неўмяшанне Польшчы ў германскія справы. Таксама абмяркоўвалася пытанне заключэння гандлёвага дагавора і выканання матэрыяльных абавязацельстваў па Рыжскаму дагавору. Польская дэлегацыя заявіла, што Польшча не мае намеру ўмешвацца ў германскія справы, але зафіксаваць гэтае абавязацельства пісьмова адмовілася. Адносна транзіту палякі выказалі намер кіравацца ў гэтым пытанні артыкулам 22 Рыжскага дагавора, які прадастаўляў Польшчы права ў кожным канкрэтным выпадку дазваляць ці забараняць транзіт. Таму Польшча адмовілася падпісаць прапанаваны савецкім бокам пратакол, які гарантаваў бы для падпісаўшых бакоў свабоду транзіту незалежна ад унутранага становішча ў краінах прызначэння, г. з. Германіі. Пытанне аб далучэнні да Польшчы германскіх тэрыторый на перамовах не абмяркоўвалася.
У час візіта В. Копа ў Варшаву не ўдалося дасягнуць пагаднення ні па адным пытанні. Гэтая дыпламатычная няўдача была сустрэта савецкім кіраўніцтвам з крайнім раздражненнем. У спецыяльнай заяве НКЗС СССР па выніках савецка-польскіх перамоў гаварылася, што нармальныя адносіны паміж СССР і Польшчай могуць быць дасягнуты “толькі пры гатоўнасці абодвух урадаў … рашуча адмовіцца ад умяшання са зброяй у руках у справы трэціх дзяржаў і, у той жа час, забяспечыць дзейсную і поўную свабоду транзіту незалежна ад развіцця падзей у Цэнтральнай Еўропе”. Тэкст дакумента сведчыць аб тым, якое вялікае значэнне Масква надавала забеспячэнню спрыяльных міжнародных умоў для перамогі германскай рэвалюцыі, і савецка-польскія адносіны былі пастаўлены савецкім кіраўніцтвам у поўную залежнасць ад пазіцыі Польшчы адносна падзей у Германіі. Калі ў лістападзе 1923 г. стала відавочна, што германская рэвалюцыя не адбудзецца, савецка-польскія адносіны пачалі мяняцца да лепшага. Абодва бакі выказаліся за пачатак гандлёвых перамоў. 12 снежня Польшча афіцыйна прызнала СССР. Савецкі бок пагаджаўся на адкрыццё польскіх консульстваў у Харкаве і Мінску.
Падзеі восенні 1923 г. адмоўна паўплывалі на савецка-германскія адносіны. Яны паказалі, што СССР, падтрымліваючы сяброўскія адносіны з германскім урадам, адначасова можа аказваць падтрымку германскім камуністам у справе звяржэння гэтага ўрада. Германскі дыпламат Г. Дзірксан адзначаў у сваіх мемуарах, што германскаму ўраду пастаянна прыходзілася весці барацьбу, каб супрацьстаяць распаўсюджванню хаоса з СССР на сваю тэрыторыю. Рурскі крызіс, акрамя таго, паказаў, што падтрымкі толькі Савецкага Саюза недастаткова, каб Германія магла паспяхова супрацьстаяць ціску з боку найбольш актыўных прыхільнікаў Версаля на міжнароднай арэне. Вынікам стаў крэн германскай палітыкі ў бок Захаду з канца 1923 г. і пэўнае пахаладанне ў савецка-германскіх адносінах.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасцяў паміж краінамі і пачатак Другой сусветнай вайны. Асноўныя напрамкі развіцця польска-савецкіх адносін.
дипломная работа [52,1 K], добавлен 29.05.2012Уплыў Рыжскага міру на знешнепалітычныя адносіны СССР і Польшчы. Намаганні Польшчы з мэтаю стварыць блок дзяржаў вакол сябе. Ўплыв Германскай знешняй палітыкі на савецка-польскія адносіны. Фактары, якія паўплывалі на падпісанне дамовы аб ненападзе 1932 г.
курсовая работа [47,2 K], добавлен 25.11.2010Перадумовы і наступствы савецка-польскай вайны. Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і развіццё савецка-польскіх адносін 1921-1924 гг. Становішча Польшчы і Савецкіх рэспублік. Рэалізацыя установак Рыжскага дагавора і замацавання на міжнароднай арэне.
курсовая работа [31,9 K], добавлен 11.06.2012Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).
шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Рэчы Паспалітай, іх ўплыў. Унутраная структура, іерархія праваслаўнай царквы. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі.
контрольная работа [32,1 K], добавлен 09.11.2010Характэрныя рысы крызісных сітуацый ва Усходняй Германіі. Берлін - цэнтр Еўропы, дзе сыходзіліся інтарэсы заходніх дзяржаў і СССР. Берлінскі крызіс 1948-1949. Разгортвання эканамічнай рэформы ў Германіі. Берлінскі крызіс 1953. Адносіны з Ульбрихтом.
контрольная работа [47,5 K], добавлен 27.04.2012Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.
контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011Аналіз праблемы добрасуседства з краінамі, з якімі мяжуе Україна. Прычыны, стратэгічныя планы удзельнікаў, ход Савецко-польскоі вайні. Абвастрэнне адносін з Польшчай і Перша сусветна вайна. Сутнасць ваенно-палітычноі і эканамічноі наступствы вайны.
курсовая работа [124,7 K], добавлен 25.07.2012Межславянския супярэчнасці ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе другой паловы XVI - першай чвэрці XVII ст. Руска-польска-ўкраінскія адносіны. Украінская нацыянальная рэвалюцыя. Колонизаторская палітыка Расійскай імперыі на ўкраінскіх і беларускіх землях.
дипломная работа [97,2 K], добавлен 28.05.2012Барацьба СССР за дасягненне сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Асамблея Лігі Нацый и канферэнцыя па раззбраенню. Падпісанне франка-савецкага і савецка-чэхаславацкага дагавораў. Вонкава-палітычныя адносіны СССР з Германіяй (пакт Молатава-Рыбентропа).
дипломная работа [72,8 K], добавлен 25.04.2012