Роля другой Лоеўскай бітвы 6 ліпеня 1651г у Казацка–сялянскай вайне

Вайна праваслаўных супраць магнатаў і шляхты. Як другая Лоеўская бітва паўплывала на тое, што Кіеў упаў. Заключэнне Белацаркоўскага свету. Спроба стварэння рускай дзяржавы. Зборавский мір паміж Рэччу Паспалітай і казакамі. Перамога Януша Радзівіла.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 22.12.2016
Размер файла 23,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Роля другой Лоеўскай бітвы 6 ліпеня 1651г у Казацка -сялянскай вайне

лоеўскій бітва казак белацаркоўскій

У сваём артыкуле я паставіў мэту вызначыць сапраўды Другая Лоеўская бітва або як яе называюць нашы украінскія калегі бітвай пад Рэпкамі паўплывала на то, што Кіеў паў і быў заключаны нявыгадны для какзакаў Белацаркоўскі мір. Для пачатку трэба разабрацца што гэта была за вайна. Казацка - сялянская вайна прывяла да заняпаду Рэчы Паспалітай. Менавіта гэтая вайна а затым вайна 1654-1667 гадоў канчаткова вырашыла, што Маскоўская дзяржава лідар ва Усходняй Еўропе. Сама па сабе гэта вельмі супярэчлівая тэма. У розных крыніцах даецца розная інфармацыя, цяжка вылучыць дзе праўда. Украінскія даследчыкі называюць яе вызваленчай вайной украінскага народа. Беларускія даследчыкі як вайной простага люда і праваслаўных супраць магнатаў і шляхты, або спробай стварэння не Маскоўскай а менавіта рускай дзяржавы. У гэтую вайну адбылося шмат баталій, беларускія і украінскія гарады былі разбураны, шмат людзей было забіта, знішчаны многія багацці людзей і ўсей краіны. Найбольш буйныя бітвы адбыліся каля мястэчка Лоеў і гэтаму населенаму пункту выпаў лёс цяжкіх выпрабаванняў жудаснай вайны. Першая Лоеўская бітва адбылася 31 ліпеня 1649 года і скончылася перамогай войск Януша Радзівіла. Але гэта была не адзіная бітва. Мала хто ведае, што 1651 год адбылася і другая бітва і мястэчку выпалі цяжкія выпрабаванні. Украінскія і беларускія гісторыкі яе называюць па - рознаму. Украінскія бітвай пад Рэпкамі. Беларускія другой Лоеўскай бітвай.

Лоеўская бітва 31 ліпеня 1649 года скончылася паспяхова для ВКЛ. Януш Радзівіл на сойме, які адбываўся напрыканцы года ў Варшаве, кінуў пад ногі караля 50 казацкіх харугваў, узятых пад Лоевам, тым самым даказаў сваю перамогу над казакамі. За гэта ён атрымаў ад караля Яна 2 Вазы у валоданне Невель, Себеж і Краснае і пажыццёвае валоданне Барысаўскім староствам.

Але на Кіеў, як таго патрабаваў кароль, Радзівіл не пайшоў. Падставы, здавалася, важкія: недаставала прадуктаў, грошай, зброі, пораху, як адзначаюць пораху засталося толькі тры дзежкі. Гетман з войскам вярнуўся ў Рэчыцу. Узнікае пытанне хіба нельга было з рэчацкага абозу прывесці таго, чаго не хапала? Пэўна, Радзівіл не жадаў падтрымаць польскае войска, якое пад Зборавам акружылі казакі. Ратаваць Карону крывёю літвінаў? -- навошта. Не дараваў Януш даўняй крыўды палякам і вырашыў пакінуць іх без дапамогі. [14, c.458] Як вядома Януш Радзівіл не добра адносіўся да палякаў, што сведчыць заключэнне Кейданаўскай уніі са Швецыяй 1655 года. Таму смела можна казаць што гэта была своеасаблівая акцыя з боку вайскоўца.

Ёсць яшчэ адна версія адмовы паходу на Кіеў. Пасля Лоеўскай бітвы ў Януша незасталося коней, усе яны былі перабітыя, пораху было мала. Гетман разумеў ісці на Кіеў можа прывесці да загібелі войска і ўсёй дзяржавы.

“Такім чынам, план уварвання панскіх войск на Украіну з Беларусі зноў быў сарваны”.[7, c.177]

Пасля прыведзенных вышэй падзей 18 жніўня 1649 быў заключаны Збораўскі мір паміж Рэччу Паспалітай і казакамі. На тэрыторыі Украіны была ўтворана Украінская дзяржава ў межах Польшчы. На чале гэтай дзяржавы стаў Багдан Хмяльніцкі. Як было зразумела мір быў часовы. Рэч Паспалітая намагалася абмежаваць аўтаномію Украіны, а Україна дамагчыся незалежнасці і пашырыць аўтаномію на беларускія землі. Для недапушчэння войск ВКЛ на Украіну Багдан Хмяльніцкі пачаў пасылаць войскі ў наваколлі Лоева, бо гэты населенны пункт меў стратэгічнае значэнне. Калі Лоеў і пераправы знаходзяцца ў руках войнаў Рэчы Паспалітай, шлях на Кіеў і Чарнігаў адкрыты, а калі казакі валодаюць Лоевам шлях у цэнтральную Беларусь адкрыты.

Перад пачаткам разгляду бітвы патрэбна выявіць, якой колькасцю войнаў валодала кожная старана. Узнікаюць цяжкасці, бо лічбы з розных крыніцах разыходзяцца. З паведамлення Ігумена Полацкага Уваскрасенскага манастыра Крыжаноўскага якое датуецца 12 красавіка 1651 года, войска Багдана Хмяльніцкага разам з татарамі больш за 400000 чалавек. Такая лічба вельмі малаверагодная. У дадзеных па гісторыі БССР за 1961 год паведамляюцца лічбы 15 тысяч казакаў, Большасць астаніх даследчыкаў прыводзяць лічбы прыкладна 50000 чалавек ( у тым ліку вядомы беларускі даследчык Вітаўт Чаропка), Ігар Кандратьеў выкладчык Чарнігаўскага універсітэта называе лічбу 20 - 30 тысяч чалавек і 12 тысяч татар, усяго 32 -42 тысяч чалавек. Акрамя гэтаг Гетман на падтрымку пасылаў войска Ціміш Хмяльніцкага з колькасцю войнаў каля 10 тысяч чалавек. Войска Януша Радзівіла склала 12000 чалавек. З гэтага бачна па колькасці войнаў перавага была на баку казакаў, але не трэба забываць, што войска Януша было лепш узброена, больш дысціплінаваная. Як паведамляюць крыніцы казакі злоўжывалі спіртнымі напоямі, нават тады, калі чакалі ворага. Бітва паміж казакамі і ВКЛ стала немінучай.

Для абароны паўночных межаў Украіны і Кіева ад войск ВКЛ, Багдан Хмяльніцкі накіраваў войскі у раён Лоева, да пераправы цераз Дняпро войска пад камандаваннем Марціна Нябабы з чарнігаўскага, нежынскага і кіеўскага палкоў, і атрада саюзнікаў - крымскіх татар. Хочацца сказаць некалькі слоў пра гэтага палкаводца. Ён нарадзіўся горадзе Карысташаў, дакладная дата нараджэння невядома. У 1648 годзе камандзір казакаў на Чарнігаўшчыне ў 1650 годзе хадізіў на Малдавію. Сучаснікі аб ім казалі так “Крывавы кат, які спаліў Астрог, а 20 тысяч жыхароў загадаў забіць і аддаць у татарскую няволю.Свой паход да літвінскай мяжы казацка-татарская арда адзначала агнём і мячом. «А яны, ідучы, усё спусташаюць дазвання, нібыта ніколі нічога нідзе не бывала», -- сведчыў набліжоны да Хмяльніцкага манах Павел [14, c.462]. Военачальнікі ВКЛ здагадаліся пра планы Хмяльніцкага. Адзін з камандзіраў войска ВКЛ Паўша Сямен Ян паведаміў Янушу Радзівілу пра пагрозлівы стан каля Лоеўскіх перапраў. Ен быў удзельнікам першай Лоеўскай бітвы, акрамя гэтага ўдзельнічаў у шэрагу баталіях. Акрамя гэтага інфармацыю падцвярджаў і пасол Януша Радзівіла Ян Мыслоўскі. Менавіта гэтым людзям Януш своечасова заўважыў небяспеку.

Войска Нябабы падышло ад Чарнігава да сяла Рэпкі [10, c.40]. Казацкае войска папаўнялася за кошт мужыкоў, што ішлі сюды з розных паветаў [8, c.207]. У гэты час беларуская шляхта, праваслаўнае духавенства, купецтва не толькі ішлі на згоду з польскімі панамі, але і выступалі разам з імі супраць паўстаўшых [7, c.178].

Вайсковыя дзеянні на Літве пачаліся ў маі. Казацкія загоны напалі на літвінскія заставы, што баранілі пераправы цераз Прыпяць і Дняпро. Але войска ВКЛ нанесла паражэнне пад Ярылавічамі прыкладна 9 мая перад Нікольскім днем. У свю чаргу войска ВКЛ зазнла паражэнне каля ракі Сож. А 15 мая ўжо казакі разбілі войска ВКЛ пад дадзеным населеным пунктам. Паводле данясенняў казацкіх палкоўнікаў свайму правадыру, пабілі яны «літоўскіх людзей» у першым баі тысячу, а ў другіх -- дзве тысячы чалавек.[14, c.462]А што ж датычылася Лоева? Звярномся да крыніц. Таранецкі ваявода Батурлін паведамляў у Пасольскі прыказ, войска ВКЛ і польскае знаходзіцца ў Белай Цэркі, Бабруйску і Лоеве. На гэты момант Лоеў быў ліцвінскі.

Здавалася перамога павінна была быць на старане казакаў. Як адзначае А. Губрік казакі размяшчаліся вельмі ўдала. Лоеўскі брод ахоўвала 300 казакаў. А астатнія сілы размяшчаліся каля Рэпак у двух станах недалека адзін ад аднаго. У выніку пагрозлівай сітуацыі войскі казакоў хутка маглі падыйці да перапраў, ад Лоева да Рэпак каля 5 міль, прытым як адзначае украінскі даследчык Ігар Кандрацьеў сцверджуе у гэтым месцы было два балота, якія можна было выкарыстоўваць як абарончы рубеж. Захаваліся назвы гэтых балот. Адно Парыстае паміж Радулям і вёскамі Цароўка, Кіслае, семахі, іншае на усход ад Рэпак дзе прыкладна і былі станы казакаў.

Багдан Хмяльніцкі разумеў не весці наступ - можна і праіграць вайну. Таму ён вырашыў атакаваць радзівілаўскія фарміраванні з двух напрамкаў: з фронту -- на поўдні і з тылу -- на паўднёвым усходзе. Гэта было выкарыстанна як план па стрымліванію наступу войск Радзівіла на Украінскія землі. 3 гэтай мэтай Мартын Нябаба па загаду Хмяльніцкага накіраваў Забелу з 7 тыс. казакоў пад Гомель (па [14, c.462] на Гомель было адпраўлена 8 тыс. казакоў), а палкоўніка Шохава з атрадам у 4 тысячы казакоў і 500 татар цераз Браншчыну і да Рослаўля, а затым да Крычава[8, c.207].

Нябаба выправадзіў казакаў наступнымі словамі:«Пайдзіце, малайцы, да родных і здабывайце тых мяшчан ляхаў у Гомелі, якіх здабудзеце, усіх у пень высекайце, ніводнага не пакідайце ў жывых. Месца спаліце, а пасля ў Быхаў ідзіце, яго здабывайце, аднак магілёўцам крыўды не чыніце. А калі да трох разоў Гомеля не здабудзеце, тады да мяне па гарматы хутчэй прысылайце». Гомель казакі не ўзялі. Хаця першы штурм ледзь не закончыўся іхняй перамогай. Некалькі заваёўнікаў уварваліся на замкавыя сцены, аднак моцнай стральбой абаронцы прагналі ворага. Цяпер ужо і мяшчане, якія ведалі кошт казацкай улады, абаранялі свой горад і дапамагалі гарнізону. Няясна, хто паведаміў Янушу Радзівілу, што з-за здрады сямі чалавек «нашы ўсіх мяшчан павысякалі. У рэляцыі аб гомельскай аблозе, напісанай удзельнікам абароны, гэты эпізод не нагадваецца, а, наадварот, падкрэсліваецца дапамога мяшчан». Пэўна, Радзівіла недакладна праінфармавалі. Перамогу пад Гомелем забяспечыў атрад Францкевіча колькасцю 1500 чалавек. Гэта падцверджваецца зваротам Я.Радзівіла да Яна Кішкі. “У пятніцу мы прыйшлі да Рэчыцы, адпраўляем дапамогу Гомелю, а людзям у Бабічах і Хойніках казацкі полк знішчыць”.

Між тым палкоўнік Іван Шохаў з 4 тысячамі казакоў і 500 татарамі праз Бранскі ўезд уварваліся з усходу на Літву. Адсюль нападу не чакалі. Без бою казакі ўзялі Рослаў. «Гэтае полымя і нас насцігае; усюды пачалі бунтаваць сяляне», -- паведамляў каралю смаленскі ваяводзіч. Паўстанне ахапіла Усходнюю Літву. План Хмяльніцкага, здавалася, ажыццявіўся -- літвінскае войска апынулася пад двайным ударам.

Радзівіл трапіў у складанае становішча. Калі вясной ён прыбыў у Бабруйск, дык знайшоў тут толькі палову войска. Давялося зноў рассылаць універсалы да шляхты. А яна збіралася, як на вайну, -- павольна і без ахвоты. А то проста раз'язджалася з лагера па дамах, як гэта зрабіла наваградская харугва. Позна паступілі грошы для жаўнераў. Май Януш Радзівіл працаваў у Менску ў камісіі па выплаце жалавання. За ўсімі гэтымі справамі войска не магло выступіць у паход раней чэрвеня. Яно так і не дасягнула ўстаноўленай лічбы 15 тысяч, сабралася толькі 13 700 чалавек. А тут яшчэ кароль патрабаваў да сябе тры тысячы жаўнераў. Януш і на гэты раз не выканаў каралеўскі загад, нават і да паноў рады не звяртаўся. Яго абавязак -- абарона Літвы, але не Польшчы. Каронны падканцлер пісаў гетману, што ўгневаны Ян Казімір больш яму не верыць і верыць не хоча. Кароль саступіў гетману і даваў яму поўную волю дзеяў: «Як час і абставіны вайсковыя кажуць».

Паўстанне на ўсходзе Літвы не змяніла рашэння Радзівіла ісці на Кіеў. Верагодна Януш разумеў Кіеў мае стратэгічнае значэнне. На сталіцу Украіны перад Радзівілам адкрывалася два шляхі, адзін праз Лоеў, іншы праз Мазыр. Калі ўважліва паглядзець, праз Мазыр ісці было бяспечней, але калі Радзівіл пайшоў бы гэтым накірункам, то Марцін Нябаба мог захапіць Лоеў і ударыць у глыбіню княства. Ды і на Прыпяці стаялі значныя сілы палкоўніка Ждановіча і Гаркушы. 4 чэрвеня Януш адкрыта заявіў, што пачынае супраць казакоў баявыя дзеянні, бо ВКЛ і Польшча адна дзяржава. Гетман абмежаваўся пасылкай аддзела (300 вершнікаў і 600 пешцаў) Вэйса на дапамогу Крычаву, які абклалі паўстанцы. У данным выпадку ўзнікае пытанне чаму Гомелю была аказана дапамога, а Крычаву нязначная. Верагодна Януш разумеў стртэгічнае значэнне Гомеля, да і сілы гетман не хацеў сільна растрачваць. Януш, верыў ў перамогу, хацеў праславіць сябе. Запрасіў суправаджаць яго галандскага мастака Абрахама ван Вестэрфельда, які павінен быў пэндзлем увекавечыць слаўныя подзвігі і дзеянні Януша Радзівіла (па опісу 1670 г. у Нясвіжскім замку знаходзіліся карціны: «Януш Радзівіл у чужых краях», «Януш Радзівіл танцуе са смерцю», «Князь Януш чытае рэляцыю на сойме», а таксама 5 карцін на тэмы «вікторый» Радзівіла). Да нашых дней захавалася гравюра Лоеўскіх бітв. Суправаджаў князя і прынц Францыск Эрдман Саксен-Лаўенбургскі [14, c.462 - 463].

Атраду Шохава ўзяць Крычаў не ўдалося. У баі за горад 2 і 4 ліпеня шляхецкае войска казакоў «побили немало»[8, c.207].

Напрыканцы чэрвеня войска з Рэчыцы ўздоўж Дняпра рушыла ў паход на Кіеў. [14, c.464]. З гравюры Абрахама ван Вестэрфельда бачна войска рухалася ўдоўж берага, і былі сплавы па рацэ.

Да Дняпра ў раёне Лоева казакі падубавалі заставы каля Лоеўскай Брамы, знаходзіліся казакі чарнігаўскага і нежынскага палкоў (па [17, c.339] у колькасці 3 тыс. Чалавек па другім дадзеным усяго 300 чалавек). Але гэта застава была недысцыплінаваная. У Летапісе Самавідца гаворыцца: «полк Черниговский и Нежинский, которые зоставали беспечие, большей бавячися пьянством, нежели осторожностию, розумеючи, же юже незвитяжними зостали» [10, c.40 - 41]. (не ва ўсіх крыніцах пра гэта згадваецца)

На пераправе цераз Дняпро каля Лоева літвінаў чакаў Нябаба на чале 15 000 казакоў. Літвінскае войска па правым беразе падступіла пад Лоеў. Тут Радзівіл сустрэўся з пасламі Хмяльніцкага 3 чэрвеня. На гравюры Вестерфельда на задням плане вылучаецца замак, таму верагодна што гэта Лоеўскі замак. Сцяпан Пабадайла перадаў гетману ліст казацкага правадыра. Радзівіл здзівіўся заяўленням Хмяльніцкага, што казакі заўжды былі ў добрых стасунках з Літвой. Багдан прасіў не весці на Украіну войска, а ён загадае казакам пакінуць Літву. Хмяльніцкі пісаў: «Крыўдамі палякаў даведзены казакі да барацьбы за свабоду, усім жа астатнім яны прапаноўваюць сяброўства, і калі літвіны згодны на мір з імі, то і яны вывядуць войска». Двухаблічны Януш чакаў, чым закончыцца бітва пад Берасцечкам. Ды як сверджваў гісторык Грушэўскі Радзівіл разумеў, калі ён адпусць паслоў, то яго план наступу на Брамы Лоева будзе вядомы Хмялінцкаму і зацягваў час. Дзейнічаў па свайму прынцыпу «як пойдзе справа». Справа павярнулася на карысць палякаў. Цяпер, каб пазбегнуць падазрэнняў у здрадзе, трэба было ісці на Хмяльніцкага. Паслам ён адказаў, што Літва з Польшчай складаюць Рэч Паспалітую і нельга забыць адно, каб з другой не мець дачынення. Мір магчымы толькі пасля спынення варожасці супраць Рэчы Паспалітай і караля.

Паводле паведамлення самаго Пабадайлы, Хмяльніцкі апроч міра прасіў у Радзівіла грошай для выплаты татарам. Радзівіл адказаў адмовай і папярэдзіў: «Ждите де меня къ себе Петровъ день».

Падчас працы пасольства з Смаленска прыехалі прасіць дапамогу. Гетман 1 ліпеня на вачах паслоў нарадзіў пад Смаленск аддзел у 2500 чалавек з Мірскім на чале . Паслы і адправіліся да Нябабы з навіной, што Радзівіл раздзяліў сваё войска. Мэта Мірскага была іншай захапіць пераправы праз Сож і Днепр і нанесці ўдар казацкаму войску. Мірскі 6 ліпеня каля Гомеля патаемна пераправіўся цераз Сож і зайшоў у тыл казацкай варце, якая п'янствавала сабе на загубу (паводле [3, c.204] яго войска сутыкнулася з казацкімі загонамі, якімі кіраваў атаман Нябаба, 6 ліпеня). Як паведамляе П.Шэвалье “Казакі абараняліся паўтары гадзіны, а потым іх абарона была знішчана. Большасць казакаў загінуала а пяцяра напрамавалісь уніз па Дняпру каб паведаміць Нябабе да Любеча. Зыходячы з гэтага нельга дакладна сцверджваць знаходжання Нябабы пад Рэпкамі, ён мог быць і пад Любечам. У ходзе гэтага ўдалага рэйду пераправа была вызвалена. Радзівіл без перашкод пераправіў астатняе войска на другі бераг Дняпра. Да Нябабы прыбеглі ўцекачы і паведамілі: «Ляхі прыйшлі на тое месца, дзе была наша залога, але не многа ляхаў». Нябаба і сам бавіўся п'янкамі і ў хмельным запале павёў 15-тысячнае войска ў бой. Радзівіл разумеў хуткасць вырашыць вынік бітвы, таму аддаў наказ як мага хутчэй перапраўляць войскі на другі бераг Дняпра. Нябаба ўсваю чаргу зрабіў фатальную помылку. Каля сяла Рэпкі казакі наляцелі на аддзел Мірскага. Верагодня Нябаба думаў, што Радзівіл не паспеў пераправіцца. А Радзівілу надарылася магчымасць ударыць у фланг казацкаму войску, і ён ударыў. На дадзены момант ён змог пераправіць пяхоту да тры харугвы конніцы. Як паведамляў сведка тых падзей. “адразу харугвы ўзяліся да справы рашуча знішчалі, што тыя адступіцьбылі вымушаны”. Такім чынам казакі дапусцілі помылку як і ў першай бітве, войска ВКЛ змагло ўдарыць у фланг. Так імкліва наляцеў на казакоў, што тыя не паспелі і залпу стрэліць. Завязалася сеча. Пад Нябабам забілі каня, ён пабег, але ў цяжкім панцыры далёка не пабяжыш. Палкоўніка дагналі два жаўнеры. Паранены ў правую руку, Нябаба з шабляй у левай руцэ адчайна абараняўся, пакуль засечаны не ўпаў на зямлю (паводле [3, c.204] сцвярджаецца, што казацкі палкоўнік М. Нябаба не загінуў у бітве: “Апошні перахапіў і амаль цалкам знішчыў пры пераправе два палкі. Потым добра «разжыўся» ў абозе. Усё гэта дало яму магчымасць у сваёй рэляцыі Б. Хмяльніцкаму распісаць бітву як сваю перамогу. Але на самой справе перамагло войска Радзівіла.”). Рэшткі казацкага войска з палкоўнікамі Пабадайлам, Літвіненка і Шумейка ўцяклі ў Чарнігаў.[14, c.464]

Януш рушыў на гэтыя войскі, але на месцы стану ён знайшоў толькі абозы.

Летапіс Самавідца сведчыць: «Между симь князь Радзивилъ полковниковъ Хмельницкаго: Небабу и Антона съ Горкушею подъ Лоевимъ поразилъ и въ Киевъ былъ и Подольний городъ, пустій уже, ибо люде съ имъніями въ суднахъ до Переяславля повходили, спалилъ». Сам Марцін Нябаба «з амаль усёй старшынаю палёг і некалькі тысяч лепшых людзей страціў, у палон быў узяты яго пляменнік, больш за дзесяць (каля 20 баявых сцягаў па іншых дадзеных 14 [16, c.390] баявых сцягаў было ўзята».[10, c.41] Разам з Нябабай загінулі Паўтаракажух, Капуста, Краўчанка. У выніку гэтай бітвы агульныя страты казакаў склалі 4000 чалавек, шмат патрапіла ў палон, сярод якіх казацкія сотнікі і нават чарнігаўскі пісар.

Януш Радзівіл перамог і ў гэты раз. Але ён добра аднесся да свайго непрыяцеля. У пісьме да свайёй жонкі ён параўнаў Марціна Нябабу з Крычэўскім. Пры пахаванні казацкага гетмана Януш Радзівіл прыказаў у знак пашаны і мужнасці над яго магілай зрабіць вялікі насып.

Другая Лоеўская бітва вызначыла лёс варожых старон. Узнікае пытанне чаму войска ВКЛ атрымала перамогу мемуарысты тых гадоў зазначаюць, падман Януша наконт дапамогі Смаленска вырашылі лес, казакі страцілі пільнасць, злоўжывалі спіртнымі напоямі. Менавіта гэтыя абставіны і вялікі ваенны талант Януша Радзівіла вызначыла далейшую гісторыю нашай радзімы.

Застаецца адкрытым пытанне дзеж размяшчаўся стан Марціна Нябабы. Паведамляецца каля вёскі Рэпкі, але ў летапісу сказана, што пяцера казакаў разгромленых Мірскім пайшла ўніз да Дняпра да Любеча. Верагодна казаць аб тым штаб казацкага гетмана размяшчаўся каля Любеча.

Пасля гэтага магнат спрамаваў на Любеч. У горадзе размяшчалася адна харугва, казакі здаліся без бою. 4 жніўня 1651 года войска ВКЛ без бою ўзяло Кіеў. А 28 верасня 1651 года было заключаны Белацаркоўскі мір. Канешне нельга канчаткова сказаць што лёс вайны вырашаўся паміж Лоевам і Рэпкамі. Вялікі ўплыў аказала перамога ВКЛ пад Берастэчкам, але менавіта пася гэтай бітвы паў Кіеў і быў заключаны мір з казакамі.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

  • Прычыны, перадумовы, перыядызацыя Другой сусветнай вайны, яе урокi. Напад СССР на Фінляндыю. Траісты пакт паміж Японіяй, Германіяй і Італіяй. Змяненне палітыкі ЗША. Паветраная вайна над Ангельшчынай. Фашысцкая агрэсія ў Паўночнай Афрыцы і на Балканах.

    контрольная работа [70,2 K], добавлен 02.04.2011

  • Бессмяротны подзвіг і гістарычны ўклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Сусветна-гістарычнае значэнне яке мае разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945 гг. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.

    контрольная работа [40,9 K], добавлен 08.10.2012

  • Прычыны пачатку Руска-Японскай вайны. Першыя баявыя сутыкненні; аблога Порт-Артура. Вайна ў Маньчжурыі; бітва ў Жоўтым моры, баявыя дзеянні Уладзівастоцкай брыгады крэйсераў; Цусимская марская бітва. Фактары расійскай паразы, сусветнае значэнне вайны.

    курсовая работа [53,5 K], добавлен 25.07.2012

  • Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.

    реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008

  • Крымская вайна (1853- 856 гт.) - яскраве сведчанне крызісу дзяржавы. Беларусь сярэдзіны XIX ст. - аграрны рэгіён. Галоўныкамітэт па сялянскай справе. Землеўпарадкаванне беларускіх сялян. Правілы выкупу палявога надзелу. Умовы адмены прыгоннага права.

    реферат [13,0 K], добавлен 17.12.2010

  • Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

    реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.