Зараджэнне летапіснай работы на беларускіх землях
Галоўная асаблівасць стварэння летапісаў на тэрыторыі Беларусі. Вызначэнне складу "Аповесці мінулых гадоў" з дапамогай беларуска-літоўскага летапісання. Асноўная характарыстыка пісьменства Пташыцкого ў XVI стагоддзі. Аналіз вывучэння польскіх хронік.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 31.03.2016 |
Размер файла | 37,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржауны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”
Гістарычны факультэт
Кафедра усеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі
Рэферат
па прадмеце: “Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі”
на тэму: “Зараджэнне летапіснай работы на беларускіх землях”
Выканала
Вішнеўская Г.Р.
Праверыў выкладчык
Багдановіч і.і.
Мінск 2016
Многія сярэднявечныя літаратурныя творы дайшлі да нас не ў самастойным выглядзе, а ў складзе зводаў - складаных і часам вельмі вялікіх кампіляцый, якія былі ў пашане ў сярэднявечных кніжнікаў. Гэтыя кампіляцыі звычайна складаліся па якой-небудзь адной буйной тэме і падпарадкоўваліся пэўнай канцэпцыі. У шматлікіх кампіляцыях - летапісных зводах - да нас дайшла пераважная большасць тых гісторыка-літаратурных помнікаў, якія мы цяпер вывучаем асобна: Аповесць пра князёў Міндоўга, Войшалка і Тройдзеня, Пахвала… князю Канстанціну Іванавічу Астрожскаму, Аповесць аб Трыштане, Александрыя, Аповесць пра Жыгімонта Аўгуста і Барбару Радзівіл. Менавіта так, пад асобнымі назвамі падаюцца гэтыя творы ў зборніку “Беларускія летапісы і хронікі” (Мн., 1997) з серыі “Беларускі кнігазбор”.
М.Нікалаеў звярнуў увагу на тое, што ў акадэмічнай “Истории белорусской дооктябрьской литературы” за адзінку літаратурнага працэсу бяруцца або адзін твор (“Пахвала”, “Кроніка”, “Інтэрмедыя” і г.д.), або творчасць аднаго чалавека (Кірыл Тураўскі, Францыск Скарына і інш.). Зводы і зборнікі, у якіх змешчаны розныя творы, не вывучаюцца як з'ява кніжнай культуры і як адзінка літаратурнага працэсу. Між тым у ХV-ХVІІ стст. ствараліся шматлікія зборнікі, або “Ізборнікі”, кожны з якіх прадстаўляў характэрную “адзінку” старабеларускай літаратуры. Яны працягвалі традыцыю, распачатую яшчэ ў Старажытнай Русі “Ізборнікам” Святаслава. Кожны “кнігалюбец” спісваў толькі тыя артыкулы, у якіх меў крайнюю неабходнасць або якія ўвогуле адпавядалі яго густам ці нечым падабаліся.
Гэтую акалічнасць яшчэ ў ХІХ ст. адзначыў Ф.Дабранскі ў працы “Описание рукописей Виленской Публичной библиотеки, церковно-славянских и русских” (Вільня, 1882). Ён адзначаў, што зборнікі “насілі на сабе сляды індывідуальных асаблівасцяў збіральніка. У гэтым апошнім дачыненні яны вельмі цікавыя, бо даюць магчымасць меркаваць аб тым, што ў пэўную эпоху цікавіла нашых продкаў, якія праблемы іх хвалявалі, якое чытанне мела поспех, так што, маючы пад рукамі больш ці менш удала і поўна складзены зборнік, можна часам з дакладнасцю вызначыць увесь светапогляд збіральніка”. Складаліся таксама і зборнікі “змешанага характару”, не аб'яднаныя скразной ідэяй.
Многія даследчыкі старажытнай кнігі, такія як Д.С.Ліхачоў, А.С.Дзёмін, М.М.Розаў, М.В.Нікалаеў адзначаюць, што да вывучэння зборнікаў трэба падыходзіць асцярожна і дыферынцыравана. Многія з беларуска-літоўскіх летапісаў змешчаны як раз у зборніках (акрамя Слуцкага летапісу, хронік Сурты і Трубніцкіх, Панцырнага і Аверкі, запісак ігумена Арэста), аднак ніколі не вывучаліся ў сувязі з усім зместам зборніка, а толькі паасобку. Больш таго, гісторыкі старажытнай беларускай літаратуры вылучаюць з тэксту летапісу або хронікі яго асобныя кампаненты (вышэйузгаданыя пахвалы, аповесці, хронікі і г.д.) і спрабуюць вывучаць іх у адрыве ад усяго зместу. Гэта значна збядняе аналіз.
18 летапісаў і хронік беларускага паходжання ўваходзяць у склад зборнікаў побач з літаратурнымі творамі (“Аповесць пра Трышчана”, “Гісторыя пра Атылу” - у летапісе Рачынскага, “Сказанне пра Сівілу-прарочыцу”, “Прароцтва Саламона” - у летапісе Красінскага), юрыдычнымі дакументамі (Вісліцкі статут - у Супрасльскім летапісе, Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г. - у Альшэўскім летапісе), радаводнымі, гістарычнымі дакументамі, тэкстамі рэлігійнага зместу (Хроніка Быхаўца, Нікіфараўскі летапіс, Баркулабаўскі летапіс і інш.)
Для стварэння зводаў кніжнікі карысталіся як старажытнарускімі, так і візантыйскімі, заходняеўрапейскімі і іншымі крыніцамі, а таксама вуснымі паданнямі мясцовага паходжання.
З усяго вялікага корпусу ўсходняславянскіх летапісаў нас будуць цікавіць так званыя беларуска-літоўскія летапісы, у якіх выкладаецца гісторыя Вялікага княства Літоўскага і якія напісаны на тэрыторыі гэтай дзяржавы.
Назва беларуска-літоўскія ў дачыненні да гэтых летапісаў зацвердзілася не адразу. Спачатку яны называліся проста літоўскімі, літоўска-рускімі, потым “беларускімі аб Вялікім княстве Літоўскім”, проста беларускімі, заходнярускімі, летапісамі Вялікага княства Літоўскага. Нарэшце, М.М.Улашчык прапанаваў назву беларуска-літоўскае летапісанне, якая пакуль што нікім не аспрэчваецца.
Летапісы, якія ствараліся на тэрыторыі Беларусі ў ХІІ - ХІУ стст., мелі мясцовы характар. У іх апісваліся падзеі, што датычыліся пераважна гісторыі асобнага ўдзельнага княства і яго сталіцы. Паводле жанравай формы яны, як і іншыя старажытнарускія летапісы, не былі цэльнымі творамі, сюжэтна закончанымі гістарычнымі аповесцямі, а мелі фрагментарны характар, падзяляліся на асобныя, нярэдка слаба звязаныя паміж сабою часткі - пагадовыя запісы, аб'яднаныя толькі агульнасцю тэмы і формы гістарычнага апавядання. На беларускіх землях у эпоху сярэднявечча бытавалі таксама рускія летапісы і гістарычныя зборнікі наўгародскага, маскоўскага, цверскога, пскоўскага паходжання (Радзівілаўскі летапіс, летапісы Фоція, Аўраамкі і іншыя).
Гаворачы аб гісторыі летапісання, у тым ліку беларуска-літоўскага, нельга абмінуць Лаўрэнцеўскі і Іпацеўскі летапісы, па якіх вызначаецца склад “Аповесці мінулых гадоў” і якія з`яўляюцца найбольш старажытнымі. Іпацеўскі і Лаўрэнцеўскі летапісы - важныя крыніцы па гісторыі Беларусі - ўяўляюць з сябе помнікі складанага характару. Лаўрэнцеўскі летапіс захаваўся ў адзіным спісе, зробленым групай пісцоў пад кіраўніцтвам манаха Лаўрэнція ў 1377 годзе для суздальска-ніжагародскага князя Дзмітрыя Канстанцінавіча. Яго тэкст абрываецца на 1305 г. Акрамя “Аповесці мінулых гадоў”, Лаўрэнцеўскі летапіс утрымлівае апавяданне аб паўднёва-рускіх і суздальскіх падзеях, потым ідуць агульнарускія падзеі. У Лаўрэнцеўскім утрымліваецца цікавая інфармацыя аб Полацкім княстве. Напрыклад, пад 1128 г. (і за 20-30-я гады ХІІ ст.) знаходзіцца вялікае апавяданне аб Усяславічах полацкіх. Тут жа апісваецца драматычная гісторыя князёўны Рагнеды і яе бацькі, полацкага князя Рагвалода. Некаторыя беларускія даследчыкі лічаць, што блок паведамленняў аб палітычнай гісторыі Полацкай зямлі патрапіў у Лаўрэнцеўскі летапіс непасрэдна з загінуўшага полацкага летапісу.
У Іпацеўскім летапісу (назву сваю атрымаў ад Іпацеўскага манастыра ў Кастраме, дзе захоўваўся летапіс) даследчыкі вылучылі дзве галоўныя часткі. Першая пачынаецца “Аповесцю мінулых гадоў”, даведзена да 1198 г.; другая апісвае падзеі ў паўднёва-заходняй Русі пасля смерці вялікага князя Рамана Мсціславіча У апошняй частцы Ўл.Ц.Пашута падкрэсліваў асаблівае значэнне кіеўскага звода 1238 г. Паўднёва-заходні Галіцка-Валынскі летапіс змяшчае ўнікальныя звесткі па гісторыі ўтварэння Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Тут гаворыцца аб Міндоўгу, Войшалку і Тройдзені - заснавальніках ВКЛ. Як мяркуюць некаторыя даследчыкі, у Галіцка-Валынскім летапісу захаваліся рэшткі згубленага Наваградскага летапісу. Іпацеўскі летапісны звод захаваўся ў шэрагу спісаў, з якіх самастойнае значэнне маюць Іпацеўскі ХV ст. (каля 1425 г.) (РО БРАН 16.4.4.) і Хлебнікаўскі ХVІ ст. (РНБ, F.IV.230). Як паказаў А.А.Шахматаў, Хлебнікаўскі спіс у шэрагу выпадкаў з'яўляецца больш правільным, бо пры яго складанні быў выкарыстаны іншы спіс, больш дакладны, чым пратограф Іпацеўскага. У гэтым месцы варта нагадаць, што такое спіс, пратограф, архетып, рэдакцыя, і як гэтыя паняцці стасуюцца да беларуска-літоўскіх летапісаў.
У тэксталагічных даследаваннях усе рукапісы падзяляюцца на аўтографы (рукапісы, напісаныя аўтарам) і спісы (рукапісы, якія напісаны не аўтарам). Апошнія ў сваю чаргу падзяляюцца на белавікі і чарнавікі. Копіяй лічыцца тэкст, спісаны з арыгінала, які цалкам паўтарае яго змест.
Існуе даволі много вызначэнняў рэдакцый твора. В.М.Істрын у кнізе “Нарыс гісторыі старажытнарускай літаратуры” дае наступнае вызначэнне: “Рэдакцыяй будзе называцца такая перапрацоўка помніка, якая была зроблена з пэўнай мэтай, выкліканая альбо якойсьці грамадскай падзеяй, альбо чыста літаратурнымі ітарэсамі і густамі кніжніка… адным словам, - такая перапрацоўка, якая можа быць названа літаратурнай”. Такім чынам, каб вызначыць, што перад намі новая рэдакцыя твора ці чарговы спіс, трэба вызначыць характар асаблівасцяў спіса. Знешнія адрозненні паміж спісамі, калі яны выпадковыя, ня могуць служыць падставай падзелу іх на асобныя рэдакцыі. Напрыклад, у помніку можа быць страчана частка альбо нават палова тэксту, як, напрыклад, у Хроніцы Быхаўца і ў многіх спісах І і ІІ зводаў беларуска-літоўскіх летапісаў.
Рэдакцыя ўключае некалькі спісаў, блізкіх, але не ідэнтычных па тэксце. Тэкст, ад якога пайшлі астатнія тэксты спісаў дадзенай рэдакцыі, прынята называць архетыпам рэдакцыі. Архетып можа быць у спісаў не толькі якойсьці рэдакцыі, але і спісаў цэлага зводу. Нямецкі даследчык П.Маас даў наступнае вызначэнне архетыпа: “Тэкст, ад якога пачынаецца першае розначытанне, мы называем архетыпам”. Практычна паняцце архетыпа зусім не выкарыстоўваецца ў гісторыі летапісання, дзе зводы знаходзяцца ў вельмі складаных адносінах паміж сабой, перакрыжоўваюцца, правяраюцца адзін праз другі і часта зліваюцца. Найбольш вядомы расійскі даследчык летапісаў А.А.Шахматаў ніколі не выкарыстоўваў паняцце архетыпа, таксама як яго паслядоўнік М.Д.Прыселкаў. А.А.Шахматаў і М.Д.Прыселкаў выкарыстоўвалі паняцце пратографа. Гэта паняцце адрозніваецца ад архетыпа. Пад пратографам разумеецца бліжэйшы па тэксце арыгінал аднаго ці некалькіх спісаў. Архетып можа стаяць даволі далёка ад сваіх спісаў, пратограф жа блізкі па тэксце да спісу. Архетып і пратограф могуць супадаць, але здараецца гэта рэдка.
Найскладанейшыя тэарэтычныя праблемы тэксталогіі і ўвогуле крыніцазнаўства падрабязна разглядае ў сваёй манаграфіі “Тэксталогія. На матэрыяле рускай літаратуры Х-ХVII стагоддзяў” Д.С.Ліхачоў.
У ХVІ ст. беларуска-літоўскае летапісанне яшчэ больш адышло ад старажытных агульнарускіх узораў і набыло сваю яскравую мастацкую адметнасць, адлюстраваную ў хроніках-гістарычных аповесцях (“Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”). Яны сталі ядром шматлікіх спісаў, якія складаюць другі і трэці летапісныя зводы.
Агульнадзяржаўнае беларуска-літоўскае летапісанне, выкліканае да жыцця надзённымі патрэбамі часу, было адлюстраваннем агульнай палітычнай і культурнай гісторыі беларусаў і літоўцаў ХІV-ХVІ стст., іх сумеснай барацьбой за нацыянальную і палітычную незалежнасць. Яно скончыла сваё існаванне разам са стратай у другой палове ХVІ ст. гэтымі народамі дзяржаўнай самастойнасці. Заняпад арыгінальнага летапісання на Беларусі быў абумоўлены дзвюма галоўнымі прычынамі: 1) зменамі ў сацыяльным, палітычным і нацыянальным становішчы беларускага народа ў складзе Рэчы Паспалітай і звязаным з гэтым агульным заняпадам беларускай культуры; 2) трансфармацыяй самога летапіснага жанру. Дарэчы, і ў Польшчы хранікарскі жанр вычарпаў сябе ў гэты ж самы час.
Традыцыйныя віды сярэднявечнай гістарыяграфіі, летапіс і хроніка, на працягу свайго доўгага бытавання не маглі заставацца без змен. Помнікі, створаныя, скажам, у ХІУ-ХУ стст., ужо не задавальнялі ўзросшыя духоўныя запатрабаванні грамадства ХУІІ ст. Само жыццё выклікала неабходныя змены не толькі ў змесце, але і ў спосабе адлюстравання рэчаіснасці і ў форме гісторыка-літаратурных твораў. Адбылася паступовая трансфармацыя і дыференцыяцыя старых жанраў і замена іх новымі. Выцясненне традыцыйных жанраў новымі гісторыка-літаратурнымі жанрамі па сутнасці пачалося ўжо ў другой палове ХУІ ст., калі з'явілася “Хроніка” Мацея Стрыйкоўскага, першая друкаваная гісторыя Літвы, Беларусі і суседніх усходнеславянскіх краін элементарна крытычнага характару. У ХУІІ ст. з'яўляюцца “Дзённік” Ф.Еўлашэўскага, іншыя творы гісторыка-мемуарнага жанру. Праўда, былі спробы аднавіць старую летапісную форму апісання мінулага (“Баркулабаўскі летапіс”, “Магілёўская хроніка Т.Р.Сурты і Ю.Трубніцкага”, “Летапіс Панцырнага і Аверкі”), але беспаспяхова.
Вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання пачалося з публікацыі ў 1823-1824 гг. Ігнатам Даніловічам, прафесарам Віленскага, пазней Харкаўскага, Маскоўскага і Кіеўскага ўніверсітэтаў, аднаго з летапісных спісаў, знойдзенага ў бібліятэцы Супрасльскага манастыра пад Беластокам. Мікалай Маліноўскі, Аляксандр Рачынскі, Тэадор Нарбут, Ігнат Даніловіч і іншыя шукалі старажытныя дакументы па маёнтках, палацах, манастырах. Сёння гісторыя адкрыцця таго ці іншага старажытнага дакумента часам нагадвае захапляльны дэтэктыў. Надзвычай цікавыя прыгоды і адкрыцці зведаў Аляксандр Рачынскі, які знайшоў у Полацку летапіс Аўраамкі. Вялікую колькасць старажытных дакументаў адкрыў ён таксама ў Гродна, Віцебску, Беластоку, Бельску, Вільні, Заблудаве і іншых мясцовасцях і перадаў іх у Віленскую Публічную бібліятэку. Шырока вядома дзейнасць Тэадора Нарбута па публікацыі рознага роду дакументаў часоў Вялікага княства Літоўскага. Яму належыць заслуга публікацыі такой важнай крыніцы па гісторыі беларуска-літоўскай дзяржавы як “Хроніка Быхаўца”. У 1838 г. ён зрабіў палеаграфічнае апісанне “Хронікі Быхаўца”. У той жа час з імем гэтага аўтара звязана і з'яўленне такіх гістарычных фальсіфікацый, як Раўданскі рукапіс, надрукаваны ў першым томе “Гісторыі літоўскага народу”, успаміны Кібурга, апісанне абнясення мурам Вільна.
Але першым даследчыкам беларуска-літоўскага летапісання па праву лічыцца Ігнат Даніловіч, які знайшоў і апублікаваў летапіс, дзе апісаны падзеі гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Па месцы, дзе ён быў знойдзены, сёння летапіс называецца Супрасльскім. Адкрыты ён быў з дапамогай праф.М.К.Баброўскага, відаць, летам 1822 г. У Вільні з летапісу была зроблена копія, потым ён быў адпраўлены зноў у Супрасль. Пасля 1824 г. летапіс знік з поля зроку даследчыкаў, і аб ім нічога не было вядома да 1900 года, пакуль ён не “знайшоўся” ў Археаграфічнай камісіі ў Пецярбургу.
Аб тым, якія рукапісы знаходзіліся у Супрасльскім манастыры ў 20-я гады ХІХ ст., коратка паведамляў Ігнат Даніловіч. Згодна яго звестак, там было “каля 80 тамоў рускіх рукапісаў”. Але ён неахвотна гаварыў аб рукапісных багаццях манастыра і ўвогуле Падляшша і Гарадзеншчыны, паколькі баяўся, што расійскія ўлады іх канфіскуюць.
І.Даніловіч на падставе Супрасльскага летапісу і палеаграфічнага апісання „Хронікі Быхаўца” напісаў невялікае па аб'ёме, але вельмі змястоўнае даследаванне “О литовских летописях” (ЖМНП, 1840, № 11, с.70-114). У ім ён даў столькі трапных меркаванняў, што яны не страцілі свайго значэння да нашых дзён. Найважнейшае значэнне прац Даніловіча заключаецца ў тым, што ён першым аўтарытэтна заявіў, што Мацей Стрыйкоўскі, спасылаючыся на крыніцы, толькі пераказваў тое, што было ў летапісах, захаваўшы для нашчадкаў некаторыя недайшоўшыя да нашых часоў помнікі.
Прайшло 15 год пасля выхада апошняга артыкула Даніловіча, перш чым з'явілася новае даследаванне, у якім гаварылася аб беларуска-літоўскім летапісанні, гэта былі “Лекции по русской истории” М.І.Кастамарава. Да гэтага часу было апублікавана некалькі раней невядомых летапісаў: у 1846 г. Т.Нарбут выдаў “Хроніку Быхаўца”, у тым жа годзе О.М.Бадзянскі надрукаваў урыўкі з летапісу Рачынскага; у 1854 г. А.Н.Папоў апублікаваў частку Слуцкага летапісу. Кастамараў падзяліў усе вядомыя тады летапісы на кароткія і поўны. Да кароткіх былі аднесены Супрасльскі і Слуцкі (пад кароткімі разумеліся толькі тыя летапісы, якія пачынаюцца з пераліку сыноў Гедыміна і ўказання, што кожнаму з іх дасталася пасля смерці бацькі), да поўнай - хроніка Быхаўца. Дарэчы, М.І.Кастамараў упершыню падкрэсліў, што летапісы гэтыя трэба называць беларускімі, “паколькі ўласна літоўскіх летапісаў ніколі не існавала”.
Пасля Кастамарава доўгі час назіраецца зацішша ў вывучэнні беларуска-літоўскіх летапісаў, так што нават Акадэмія навук абвясціла конкурс і прэмію за працу аб “западнорусских летописях”. Аднак гэта не дапамагло, ніхто надалей не займаўся імі. Толькі ў 1881 г. на конкурс была пададзена праца І.А.Ціхамірава “О составе западнорусских, так называемых литовских летописей”, якая, аднак, з'явілася ў друку толькі праз 20 год.
У 80-х гг. ХІХ ст. аб гэтых летапісах з'явіліся невялікія ўзгадкі ў працах па гісторыі Ўкраіны М.Малчаноўскага, Я.Аганоўскага, В.Антановіча, М.Дашкевіча, М.Грушэўскага. У 80-я - 90-я гг. ХІХ ст. да вывучэння летапісаў далучыліся польскія вучоныя І.Шараневіч, С.Смолька, А.Прахаска. Найважнейшы вынік, да якога прыйшоў Шараневіч, у тым, што цэнтрам, дзе былі створаны беларуска-літоўскія летапісы, быў Смаленск. На яго думку, летапісы ўяўлялі сабой зводы, складзеныя ў розны час рознымі асобамі. Шараневіч лічыў, што складальнікі гэтых летапісаў да 1446 г. карысталіся нейкім старажытным летапісам, а апісваючы падзеі пачатку ХУІ ст., выкарыстоўвалі дзяржаўныя і прыватныя акты.
С.Смолька разглядаў сваю працу “Найдаўнейшыя помнікі руска-польскай гістарыяграфіі. Крытычны аналіз” як уступ да будучага выдання пад назвай “Рускія крыніцы да польскай гісторыі”. Мэта гэтага выдання - высветліць узаемасувязі паміж польскімі, беларуска-літоўскімі летапісамі і хронікамі. Асноўнымі аб'ектамі вывучэння Смолькі былі Супрасльскі і Слуцкі летапісы. Іх складальнікі, на думку даследчыка, карысталіся летапісамі і хронікамі, створанымі ў Смаленску, і летапісамі Вялікага княства Літоўскага, а таксама актавымі матэрыяламі.
А.Прахаска лічыў, што беларуска-літоўскія летапісы, якія пачынаюцца з пераліку сыноў Гедыміна, многа разоў перарабляліся і дапаўняліся і складаюцца з дзвюх частак: апісальнай і асобных пагадовых запісаў. Прахаска падкрэсліваў, што гонар гэтага адкрыцця належыць С.Смольке.
У 1910 і 1912 гг. выйшлі дзве працы польскага вучонага Яна Якубоўскага. Першая з іх “Літоўскія хронікі” (“Kroniki litewskie”) была прысвечана агляду летапісных крыніц М.Стрыйкоўскага, а таксама гісторыі знаходак летапісаў і літаратуры, якая датычыцца беларуска-літоўскага летапісання. Якубоўскі падкрэсліваў, што ўжо Я.Длугаш карыстаўся летапісамі, пасля яго - М.Кромэр, М.Бельскі, А.Віюк-Каяловіч. Другая праца Я.Якубоўскага “Даследванні нацыянальных адносінаў у Літве перад Люблінскай уніяй” (“Studya nad stosunkami narodowoњciowemi na Litwie przed Uni№ Lubelsk№”) дагэтуль не страціла свайго навуковага значэння, дзякуючы свайму багатаму зместу, і часта цытуецца сучаснымі даследчыкамі.
Вынікам і абагульненнем усяго зробленага ў галіне даследавання беларуска-літоўскага летапісання ў ХІХ ст. можна лічыць падрыхтоўку да друку ХVІІ тома “Полного собрания русских летописей”. ХVІІ том быў апублікаваны ў 1907 г. У яго ўвайшлі ўсе, вядомыя на той час беларуска-літоўскія летапісы. Вялікі ўдзел у яго падрыхтоўцы браў А.А.Кунік, які хацеў выдаць том не ўласна летапісаў, але археаграфічны зборнік альбо некалькі зборнікаў, у якіх асвятлялася б гісторыя ВКЛ за перыяд прыкладна да канца ХІУ ст. Але ў студзені 1899 г. А.А.Кунік памёр, не паспеўшы ажыццявіць сваю задуму. Яго прадаўжальнікам стаў А.А.Шахматаў. Ён прапанаваў прыцягнуць да выдання ХVІІ тома І.Лапа і С.Пташыцкага. Апошні адыграў значную ролю ў падрыхтоўцы да выхаду ў свет ХVІІ тома беларуска-літоўскіх летапісаў.
Пташыцкі Станіслаў Людвік (1853-1933) - польскі філолаг, гісторык, архівіст - зрабіў выдатны ўклад у пашукі і вывучэнне пісьмовых крыніц па гісторыі ВКЛ. Ён нарадзіўся ў Маскоўскай губерні. У 1872 г. скончыў сярэднюю школу у Вільні. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, спачатку на медычным, потым на гісторыка-філалагічным факультэце. Яго навуковымі кіраўнікамі былі прафесары І.І.Срэзнеўскі і У.І.Ламанскі. Пазней Пташыцкі займаўся педагагічнай дзейнасцю і адначасова праводзіў даследаванні ў бібліятэках і архівах Пецярбурга, Галіцыі, Каралеўства Польскага, Аўстрыі, Італіі, Нямеччыны. З кастрычніка 1884 да 30 лістапада 1887 г. быў метрыкантам «Метрыкі Літоўскай». У 1887 г. С.Пташыцкі апублікаваў «Описание книг и актов Литовской Метрики». Прымаў чынны ўдзел у дзейнасці арганізацыйных камітэтаў археалагічных з'ездаў у Вільне (1893) і Рызе (1896), а таксама з'езду славянскіх гісторыкаў і філолагаў у 1904 г. З восені 1896 г. выкладаў у Пецярбургскім універсітэце гісторыю польскай літаратуры і польскую мову. Жывучы больш 40 гадоў у Пецярбургу, ён стаўся вялікім знаўцам тамтэйшых архіваў і бібліятэк. Восенню 1918 г. пакінуў Петраград і прыбыў у Варшаву. У гэтым жа годзе стаў дырэктарам дзяржаўнага архіва ў Любліне. Быў прафесарам Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, дэканам філасофскага факультэта Віленскага універсітэта. Прымаў удзел у падпісанні мірнага дагавора паміж Савецкай Расіяй і Польшчай у Рызе ў якасці эксперта па справах архіваў і бібліятэк. У 1926 г. прызначаны дырэктарам Дзяржаўных Архіваў Польшчы.
Пташыцкі займаўся пісьменствам XVI ст. (польскімі хронікамі, творчасцю М.Рэя, А.Крыцкага, А.Нідэцкага), шмат прац прысвяціў гісторыі ВКЛ. Знайшоў і апублікаваў (Вільна, 1907) Альшэўскі летапіс. Выдаў таксама попісы войска ВКЛ за 1528, 1565 і 1567 гг. (1915). У нясвіжскай бібліятэцы Радзівілаў знайшоў рукапіс твора М.Стрыйкоўскага “Аб пачатках народу літоўскага”. Акрамя гэтага напісаў яшчэ некалькі навуковых прац - «К истории литовскаго права после третьего статута» (ЖМНП, 1893); «К вопросу об изданиях и комментариях Литовского Статута» (СПб., 1893); «Князья Пузыны. Историко-генеалогические материалы» (СПб., 1899); разам з А.І.Сабалеўскім выдаў табліцы рускай палеаграфіі XIV ст. (1903) і інш.
Вялікай заслугай С.Пташыцкага з'яўляецца падрыхтоўка ХVІІ тома Поўнага Збора Рускіх Летапісаў. На жаль, у выданні адсутнічае палеаграфічнае апісанне летапісаў. Самае слабое месца тома - гэта геаграфічны паказальнік, складзены В.К.Калашэўскім. Рэцэнзіі на ХVІІ том ПСРЛ выдалі Я.Карскі, М.Грушэўскі, А.Прахаска, І.Ціхаміраў.
У 1921 г. у Кіеве выйшла першая частка грунтоўнай манаграфіі Т.Сушыцкага “Заходнярускія летапісы як помнікі літаратуры” (“Західньо-руські літописи як пам'ятки літэратуры”). Другая частка выйшла ў 1929 г.
Новы ўздым цікавасці да беларуска-літоўскага летапісання адзначаецца ў 60-80-я гады сярод беларускіх і літоўскіх гісторыкаў. Найбольшы ўклад у іх даследаванне ўнёс М.М.Улашчык (1906 - 1986), які падрыхтаваў да друку і выдаў ХХХІІ і ХХХV тамы “Полного собрания русских летописей” (ПСРЛ). На сённяшні дзень гэта сапраўды поўнае выданне ўсіх вядомых беларуска-літоўскіх летапісаў. Тут жа мы знаходзім археаграфічныя апісанні ўсіх спісаў. Яшчэ да гэтых публікацый, у 1966 г. выйшла асобнае выданне “Хронікі Быхаўца”, якую дагэтуль некаторыя даследчыкі яшчэ лічылі падробкай. Вучоны даказаў яе арыгінальнасць. У сваіх каментарах да ХХХІІ і ХХХV тамоў ПСРЛ ён пераканаўча даказаў, што беларуска-літоўскія летапісы складаліся на беларускай мове і былі агульнадзяржаўнымі для Вялікага княства Літоўскага. Шматгадоваму вывучэнню летапісаў падведзены вынік ў яго апошняй манаграфіі “Введение в изучение белорусско-литовского летописания” (М., 1985), дзе падаецца крыніцазнаўчы і археаграфічны аналіз усіх вядомых на сёння спісаў нашых летапісаў, а таксама паспяхова вырашаюцца асноўныя праблемы ў іх вывучэнні, у тым ліку і ўзаемаадносіны польскіх хронік (асабліва хронікі М.Стрыйкоўскага) і беларуска-літоўскіх летапісаў. летапіс беларускі пісьменнасць хроніка
Працы М.М.Улашчыка выходзілі ў Маскве, бо больш за трыццаць гадоў ён быў супрацоўнікам Інстытута гісторыі СССР Акадэміі навук СССР. Але ўсё сваё жыццё ён заставаўся найшчырэйшым беларусам. Мікалай Улашчык - адзін з апошніх ацалелых пасля сталінскіх чыстак прадстаўнікоў беларускай гістарычнай навукі. Прайшоўшы ГУЛАГ, ён пераадолеў супрацьстаянне сістэмы, якая ламала лёсы людзей і іх саміх, і стаў гісторыкам, як і было наканавана. У 20-я гады яго настаўнікамі ў БДУ былі знакамітыя навукоўцы Ўл.Пічэта, М.Доўнар-Запольскі. М.М.Улашчык сёння ўспрымаецца намі як апошні з гэтай славутай кагорты даследчыкаў мінулага Беларусі. Пра Мікалая Улашчыка напісаны шэраг біяграфічных артыкулаў, яго ўклад у навуку высока ацэньваецца ў спецыяльных навуковых выданнях.
Нельга не ўзгадаць і працы іншага беларускага даследчыка, які адзіны ў Беларусі займаўся вывучэннем нашых летапісаў. Гэта В.А.Чамярыцкі. Яго кніга “Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў” выйшла ў 1969 г. У ёй высвятляецца паходжанне гэтых помнікаў, фармаванне асобных летапісных зводаў і іх далейшая літаратурная гісторыя. В.А.Чамярыцкі ўпершыню прапанаваў класіфікацыю летапісаў, якой з большага прытрымліваемся і мы ў дадзеным дапаможніку. Ён цікавіцца таксама раннім летапісаннем Беларусі ХІІ - ХІІІ стст., з'яўляецца аўтарам адпаведных раздзелаў у падручніках па гісторыі беларускай літаратуры. У сваіх шматлікіх артыкулах аб развіцці беларускай літаратуры (скажам, у часы Ф.Скарыны) В.А.Чамярыцкі таксама звяртаўся да агляду беларуска-літоўскіх летапісаў. Нарэшце, пад яго рэдакцыяй выйшаў том “Беларускія летапісы і хронікі” (Мн., 1997) у серыі “Беларускі кнігазбор”.
Летапісы Вялікага княства Літоўскага плённа вывучаюцца літоўскімі даследчыкамі. У манаграфіі М.А.Ючаса “Літоўскія летапісы” (Jucas M. Lietuvos metrasciai. Vilnius, 1968) шмат увагі надаецца праблемам публікацыі летапісаў і гістарыяграфіі, вырашаюцца тры асноўныя пытанні: што ўяўляе з сябе летапіс Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага, паходжанне “Хронікі Быхаўца”, а таксама аналіз хронікі М.Стрыйкоўскага.
У 1971 г. выйшаў пераклад на літоўскую мову “Хронікі Быхаўца”, зроблены Р.Ясасам. Праца складаецца з прадмовы, дзе падрабязна выкладаецца гістарыяграфія пытання, самога тэксту і каментароў, прычым каментары значна пераўзыходзяць па аб'ёме тэкст і прадмову разам узятыя. У каментарах вельмі падрабязна і кампетэнтна аналізуюцца асноўныя даныя хронікі.
Аднак тэматыка дадзенага дапаможніка ахоплівае не толькі беларуска-літоўскія летапісы, але і сярэднявечныя польскія хронікі, якія таксама з'яўляюцца багатымі крыніцамі па гісторыі Беларусі і цесна звязаны па змесце з беларуска-літоўскімі летапісамі.
Польскія хронікі - гэта сярэднявечныя гісторыка-літаратурныя творы, напісаныя на тэрыторыі Польшчы, альбо палякамі на тэрыторыі іншых краін (напрыклад, у Вялікім княстве Літоўскім), аўтары якіх сваю галоўную задачу бачылі ў стварэнні гісторыі Польшчы і земляў, далучаных да яе ў выніку ўній, ці адабраных у выніку іншых пагадненняў і захопаў, напісаныя па-польску ці па-лацінску.
Сярод многіх выдатных прадстаўнікоў розных галін навукі і культуры ХІІ - XVI стст. у Рэчы Паспалітай самае пачэснае месца належыць менавіта гісторыкам. У гэты час жылі і тварылі некалькі дзесяткаў вядомых храністаў. Да іх належаць Гал Анонім, Вінцэнт Кадлубак, Янка з Чарнкова, Ян Длугаш, Мацей Мяхоўскі, Бернард Вапоўскі, Станіслаў Ажахоўскі, Лукаш Гурніцкі, Ян Дымітр Салікоўскі, Свентаслаў Ажэльскі, Міхал Брута, Аляксандр Гвагнін, Кшыштаф Варшавіцкі, Станіслаў Сарніцкі, Рэйнальд Гэйдэнштэйн, Марцін і Яхім Бельскія, Марцін Кромэр, Мацей Стрыйкоўскі, аб якіх пойдзе гаворка ніжэй. Кожны з іх унёс сваю лепту у стварэнне праўдзівага вобразу мінуўшчыны Рэчы Паспалітай, а таксама ў фармаванне нацыянальнай гістарыяграфічнай традыцыіі.
Шматлікія творы гістарычнага пісьменства ў Польшчы XVI ст. даследчыкі старажытнай літаратуры вылучаюць у чатыры групы тэкстаў: працы хранікарскага тыпу, гістарыяграфія бягучых часоў, біяграфістыку і гістарычную прозу навуковага характару. Да першай групы належаць перад усім кампілятары Я.Длугаша, якія трымаліся ягоных “Рочнікаў”, альбо дапаўнялі пададзены там матэрыял да сучасных сабе часоў, у асноўным не парушаючы канонаў жанру. У гэтую групу уваходзяць “De origine et rebus gestis Polonorum…” („Аб паходжанні і гісторыі палякаў”) Марціна Кромэра, „Хроніка Польская” Мацея Стрыйкоўскага, „Хроніка ўсяго свету” Марціна Бельскага, „Хроніка Польская” Яхіма Бельскага, а таксама „Sarmatiae Europeae Descriptio” («Апісанне еўрапейскай Сарматыі») Аляксандра Гвагніна і некаторыя іншыя. Гэтых храністаў можна назваць энцыклапедыстамі: згодна традыцыям гістарыяграфіі, яны ў сваіх творах ахоплівалі шырокія гістарычныя прасторы (часам нават, як у выпадку з “Хронікай усяго свету” - сусветнага маштабу) ад старажытнасці да сучаснасці.
Для нас вывучэнне польскіх хронік важна яшчэ таму, што, як указваў М.Д.Прыселкаў, “упершыню аб беларускіх ці заходнярускіх летапісах руская навука даведалася з твораў польскіх храністаў XV і XVI ст.: Длугаша, Бельскага і Стрыйкоўскага”. Сапраўды, не ўзнікае сумненняў, што польская гістарыяграфія цесна звязана з беларуска-літоўскім летапісаннем і ўкраінскай гістарыяграфіяй XVII-XVIII стст.
У другой палове XVI ст. гэтыя творы былі адзінай друкаванай крыніцай інфармацыі аб мінулым Вялікага княства Літоўскага. Мы не можам атрымаць уяўлення аб узроўні гістарычнай навукі на Беларусі на той час, не аналізуючы польскіх хронік. «Хроніка Польская» Мацея Стрыйкоўскага, якая пісалася на беларускіх землях і мае да іх непасрэднае дачыненне, найбольш тэрмінова патрабуе вывучэння з боку беларускіх даследчыкаў як гістарычная крыніца і як твор гістарыяграфіі XVI ст. Але вывучаць яе ізалявана, у адрыве ад іншых прац гэтага кшталту нельга. Таму трэба даследаваць таксама жыццё і творчасць Яна Длугаша, Мацея Мяхоўскага, Марціна і Яхіма Бельскіх, Марціна Кромэра, і іншых храністаў таго часу.
Польскія хронікі складаюць вялікі корпус наратыўных крыніц, якія могуць і павінны быць выкарыстаны ў беларускай гістарыяграфіі. Гісторыя іх вывучэння налічвае больш за 500 год; напісана вялікая колькасць даследаванняў, якія практычна невядомы ў Беларусі. Вывучэннем польскіх хронік у Польшчы займаліся вядомыя даследчыкі - Л.Фінкель, І.Хшаноўскі, Ул.Нейрынг, Г.Барыч і іншыя. Яны стварылі цэлыя школы і накірункі вывучэння польскіх хронік. Апошнія гады да гэтага працэсу далучыліся навукоўцы Расіі, Украіны, Літвы і Беларусі.
На працягу стагоддзяў змяняліся накірункі гістарыяграфіі, але цікавасць да гэтага жанру гістарычнага пісьменства заўсёды заставалася актуальнай. Па-першае хронікі выкарыстоўваліся як крыніцы інфармацыі і аргументацыі па самых разнастайных пытаннях. Па-другое, яны вызначалі ўзровень інтэлектуальнага развіцця тагачаснага грамадства і таму вабілі да сябе гісторыкаў літаратуры, мастацтва, грамадска-палітычнай думкі. Па-трэцяе, у апошнія часы, не губляючы свайго крыніцазнаўчага значэння, хронікі ўсё часцей робяцца аб'ектам вывучэння вузкай навуковай дысцыпліны - гістарыяграфіі. Але да гэтага часу няма абагульняючай манаграфіі аб гісторыі развіцця польскага дзеяпісьменства, дзе вызначаліся б яе перыяды і праблемы, накірункі далейшых даследаванняў. Таксама няма манаграфіі, якая б разглядала польскія хронікі як крыніцы па гісторыі ВКЛ.
Першымі даследчыкамі гэтага цікавага комплексу гістарычнага матэрыялу можна лічыць саміх храністаў. Кожны з іх браўся за складаную працу стварэння свайго вобразу мінуўшчыны, не задавальняючыся творамі папярэднікаў, якімі карыстаўся як крыніцамі. Часам можна сустрэць канкрэтную крытыку ў адрас папярэднікаў з боку храністаў XVI ст. як, напрыклад, у “Хроніцы свету” Марціна Бельскага. Даўнія хронікі, на думку Бельскага, не адпавядалі патрэбам грамадства, бо, па-першае, былі абыякавыя да мінулага сваёй краіны (“больш і даўжэй пісалі аб няшчасцях продкаў, чым аб іх велічы”), а, па-другое, пісалі іх духоўныя асобы, што негатыўна адбілася на змесце, бо “абмінаючы значыя падзеі, якіх Польшча мела дастаткова, пісалі свае рэчы - гэта значыць пра касцёльныя вёскі, дзесяціны альбо кананізацыі, што больш адпавядае легендам, чым хроніцы”. Нават Ян Длугаш, на думку Бельскага, пісаў нямала “пустых рэчаў”. Мехавіта, які з “Длугашавай хронікі пісаў, адно карацей”, апусціў шмат непатрэбных рэчаў, але “сам іх таксама досыць напісаў”. М.Бельскі крытыкуе і Бернарда Вапоўскага, чыя хроніка, напісаная “досыць прыгожымі словамі і шырока”, на жаль, “не пабачыла святла”.
Сам Марцін Бельскі ў апошнім выданні “Хронікі свету” (1564 г.) запазычыў шмат фактаў з першага выдання “Гісторыі Польшчы” Марціна Кромэра (1555 г.) і іншых твораў храністаў XVI ст. “Хроніка польская” (1597 г.), у значнай ступені напісаная і адрэдагаваная яго сынам, Яхімам Бельскім, на думку Л.Фінкеля, цалкам заснавана на “Гісторыі” М.Кромэра, а таксама іншых хроніках, у тым ліку “Хроніцы Польскай” Мацея Стрыйкоўскага (1582 г.). Апошні, чый твор выйшаў пазней, чым працы Марціна Бельскага і Марціна Кромэра, указаў гэтых аўтараў у спісе выкарыстаных ім крыніц, які змясціў на першай старонцы сваёй працы. Дарэчы, змяшчэнне падобнага спісу літаратуры і крыніц напачатку хронікі сведчыць аб якасна новым навуковы узроўні працы Стрыйкоўскага і распачатым ім новым этапе гістарыяграфіі у Вялікім княстве Літоўскім. Для яго характэрна супастаўленне меркаванняў розных аўтараў па розных пытаннях. Напрыклад, раздзел V кнігі ІІ “Хронікі” Стрыйкоўскага ўтрымлівае “Длугашава і Кромэрава меркаванне аб Літве”, “Мехавітава меркаванне аб вывадзе Літвы”, “Меркаванне Бельскага аб Літве”. У XVII ст. самым вядомым даследчыкам і прадаўжальнікам Стрыйкоўскага быў А.Віюк-Каяловіч, які прааналізаваў ягоны твор і, скараціўшы, паклаў у аснову першага тома сваёй “Гісторыі Літвы” (Гданьск, 1650 г.)
Марцін Кромэр значна радзей прама называў крыніцы сваёй “Гісторыі”, але вядома яго крытычнае стаўленне да некаторых поглядаў М.Бельскага. Пры падрыхтоўцы да друку самага поўнага выдання “De origine et rebus gestis...» (1589 г.) ён выкарыстаў і некаторыя сведчанні Стрыйкоўскага аб Літве.
Такім чынам, карэктна лічыць першымі гістарыёграфамі польскіх хронік саміх храністаў таго часу і прадаўжальнікаў хранікарскай традыцыі XVII ст. Першай уласна гістарыяграфічнай працай, у якой разглядаюцца творы храністаў ХІІІ - XVI стст., можна лічыць твор Сымона Старавольскага “Сотня польскіх пісьменнікаў” (Setnik pisarzуw polskich) (Франкфурт, 1625), у якой ён сабраў біяграфіі ста самых выдатных, на яго погляд, польскіх пісьменнікаў, пачынаючы ад Марціна Паляка; дадаў “Каталог слаўных польскіх пісьменнікаў”, дзе фігуруюць 220 прозвішчаў, у тым ліку і Марцін Бельскі, прапушчаны ў асноўным тэксце. Пяру С.Старавольскага належыць таксама вялікі агіяграфічны твор “Жыццё і цуды Слугі Божага Вінцэнта Кадлубка”.
Падобна таму, як адной з першых прац па тэорыі гісторыі, альбо метадалогіі ў Еўропе лічыцца кніга Станіслава Ілоўскага “De historica facultate libellus” (Парыж, 1556), твор нашага земляка Сымона Старавольскага (ён нарадзіўся ў маёнтку Стараволя каля Пружан) яскрава адлюстроўвае ўзровень гістарыяграфічнай думкі таго часу і лічыцца першай класічнай кнігай гэтага жанру.
Агульных прац па гісторыі польскай літаратуры ХІІІ - XVI стст., пачынаючы ад С.Стравольскага і бібліяграфіі Яна Даніэля Яноцкага (1776) і скончваючы адносна новымі кнігамі Ю.Кшыжаноўскага і Ч.Мілаша, налічваецца некалькі дзесяткаў (гл. «Bibliografia literatury Polskiej «Nowy Korbut». Pismiennictwo staropolskie. T.1). Найбольш каштоўнымі для нас з'яўляюцца шматтамовыя выданні з памежжа літаратуразнаўства і гістарыяграфіі, выдадзеныя ў ХІХ ст., такія як “Гісторыя польскай літаратуры” Ф.Бенткоўскага ў двух тамах (Варшава, 1814), асабліва аднайменная праца Міхала Вішнеўскага ў 10-ці тамах і інш.
Разглядаць польскія хронікі немагчыма без аналізу беларуска-літоўскіх і старажытнарускіх летапісаў, многія з якіх з'яўляюцца як пратографамі, так і кампіляцыямі першых. Польскія храністы, пачынаючы ад Вінцэнта Кадлубка, карысталіся найбольш старажытнай «Аповесцю мінулых часоў» і больш познімі - наўгародска-пскоўскімі, Васкрасенскім, Тверскім, Ніканаўскім і інш. Летапісныя паведамленні Я.Длугаша прааналізаваныя ў крытычных разборах ягонай гісторыі.
Летапісныя паведамленні М.Стрыйкоўскага рупліва прааналізаваў А.І.Рогаў у кнізе “Руска-польскія культурныя сувязі ў эпоху Адраджэння”. У крытычным даследаванні аб «Гісторыі» М.Кромэра, зробленым Л.Фінкелем, знаходзім указанні на ўсходнеславянскія летапісы без удакладнення іх назваў альбо паходжання (акрамя «Аповесці мінулых часоў», якая ў Фінкеля фігуруе пад назвай «Нестар»). Марцін Бельскі карыстаўся «рускімі летапісамі» апасродкавана, г.зн. праз Мехавіту, Герберштэйна і інш. Акрамя гісторыі старажытнай Русі кіеўскага перыяду, якую польскія храністы цалкам выкладаюць паводле «Аповесці мінулых часоў», дакладней яе інтэрпрытацыі паводле Я.Длугаша і Мехавіты, яны часта звяртаюцца да беларуска-літоўскіх летапісаў па факты з пачатковай гісторыі Вялікага княства Літоўскага. А больш познія з беларуска-літоўскіх летапісаў, такія як «Хроніка літоўская і жмойцкая», “Летапіс Панцырнага і Аверкі”, былі напісаны ў значнай ступені паводле хронік Стрыйкоўскага, Бельскага, Кромэра, Гвагніна і іншых.
Хронікі Бельскіх, Кромэра, Стрыйкоўскага ўтрымліваюць найбольшую колькасць каштоўнай інфармацыі па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, што звязана з блізкім знаёмствам іх аўтараў з рэаліямі палітычнага, грамадскага, рэлігійнага, культурнага жыцця гэтага дзяржаўнага ўтварэння. Жыццёвыя шляхі храністаў праходзілі праз беларускія землі, яны пакінулі прыкметны ўклад у гісторыю Беларусі. Хронікі Бельскіх, Кромэра, Стрыйкоўскага былі вельмі папулярнымі сярод адукаванай публікі Еўропы, яны перакладаліся на розныя мовы, знаходзіліся ва ўсіх больш менш багатых кнігазборах. З распаўсюджаннем польскіх хронік (асабліва твораў М.Стрыйкоўскага) у свеце пашыралася вядомасць аб гісторыі Вялікага княства Літоўскага.
У Расійскай Нацыянальнай Бібліятэцы імя М.Е.Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецябургу захоўваюцца шматлікія пераклады польскіх хронік на так званую “вялікарускую” і старабеларускую мовы. Сярод іх ёсць як поўныя, так і няпоўныя пераклады хронікі Стрыйкоўскага; «Хронікі ўсяго свету» Марціна і «Польскай хронікі» Яхіма Бельскіх; «Апісання Сарматыі Еўрапейскай» Аляксандра Гвагніна. Асаблівую каштоўнасць уяўляе экзэмпляр старабеларускага перакладу хронік М.Бельскага і М.Стрыйкоўскага, які быў зроблены па загадзе Жыгімонта Аўгуста шляхціцам Вялікага княства Літоўскага Амброжыям Брэжэўскім яшчэ ў канцы ХУІ ст. Шматлікія тлумачэнні на ўсходнеславянскія мовы сведчаць аб вялікай папулярнасці польскіх хронік у суседніх дзяржавах.
Усходнеславянскія пераклады польскіх хронік служылі асновай шматлікіх позніх летапісаў і хранографаў, якія ствараліся ў асноўным на Ўкраіне - “Сінопсіса” І.Гізэля (1651-1653), “Палінодыі” З.Капысценскага (1621), “Хронікі” Ф.Сафановіча і інш. З апошнімі звязаны позні летапісны звод (1624-1627 гг.), які сёння прынята называць Густынскім летапісам, адкрыты А.І.Ермалаевым у 1810 г. у лубенскім Мгарскім манастыры на Ўкраіне. У гэтай папулярнай крыніцы шырока выкарыстоўваюцца польскія хронікі ХУІ ст.: хронікі Бельскіх, Стрыйкоўскага, Гвагніна, Кромэра.
Кампіляцыяй узгаданых польскіх хронік з'яўляецца і “Хроніка Літоўская і Жмойцкая”, змешчаная ў ХХХІІ томе ПСРЛ.
Праблема верагоднасці пісьмовай крыніцы. Вывучэнне летапісаў і хронік абавязкова патрабуе ведання іх асаблівасцяў як гістарычных крыніц. Незалежна ад таго, якую інфармацыю мы хочам з іх здабыць - па гісторыі, літаратуры, мастацтвазнаўству альбо геаграфіі, геральдыцы, тапаніміцы - мы павінны выконваць пэўныя правілы карыстання падобнымі крыніцамі. Як ужо адзначалася, летапісы і хронікі - гэта вельмі своеасаблівы гатунак гістарычных помнікаў. Працуючы з імі, трэба вельмі асцярожна падыходзіць да паведамленняў іх аўтараў. Карыстацца гістарычнай крыніцай можна толькі пасля адпаведнага крытычнага аналізу, г.зн. пры вызначэнні яе верагоднасці. Гістарычная навука мае разнастайныя прыёмы для крытычнай праверкі крыніц. Асобныя помнікі супастаўляюцца адзін з адным, робіцца дакладная праверка паведамленняў, якія ўтрымліваюцца ў іх, улічваюцца мэты і задачы, якія ставіліся пад час стварэння тых ці іншых крыніц, высвятляюцца палітычныя пазіцыі і тэндэнцыі аўтараў гістарычных твораў і да т.п. Так, большасць беларуска-літоўскіх летапісаў маюць агульнадзяржаўны характар і таму прасякнуты ідэяй патрыятызму і суверэнітэту, але месцамі ў іх узвышаецца роля аднаго магната, напрыклад, Гаштольда, і прыніжаецца роля другога ў залежнасці ад таго, пры якім двары пісаўся летапіс. Суб'ектыўнасць успрымання часам пераходзіць у свядомае замоўчванне тых ці іншых фактаў альбо нават скажонае іх адлюстраванне. Напрыклад, у “Хроніцы Быхаўца” Грунвальдская бітва падаецца як перамога літоўскай зброі (“А іншыя войскі ляшскія ім не дапамагалі, толькі на тое глядзелі”), у той час як польскія хронікі робяць акцэнт на заслугах каронных гетманаў і шляхты. Карыстаючыся гэтай інфармацыяй, трэба старанна ўзважваць вартасць кожнай звесткі.
Сярэднявечныя летапісцы апісвалі знешні бок падзей і асвятлялі гісторыю з пункту гледжання свецка-рыцарскіх ці хрысціянска-аскетычных ідэалаў. Летапісы складаліся свецкімі і духоўнымі асобамі ў розным сацыяльна-культурным асяроддзі з рознымі ідэйна-мастацкімі задачамі, таму вельмі разнастайныя паводле зместу, ідэйнай накіраванасці, жанрава-стылёвых асаблівасцяў, формы і спосабу гістарычнага апавядання. Трэба мець на ўвазе таксама, што пры багацці палітычных падзей аналы (еўрапейская назва летапісаў) і хронікі бедныя на паведамленні аб эканоміцы, этнаграфіі, мастацтвазнаўству. Гэта не значыць, што гісторыку, які займаецца эканамічнымі адносінамі, сялянскімі рухамі альбо гісторыяй культуры можна легкаважыць гэтыя крыніцы. Проста трэба іх значна больш уважліва чытаць і супастаўляць, каб па каліўцу знаходзіць патрэбную інфармацыю.
Крыніцазнаўства сярэднявечча мае шмат кропак сутыкнення з тым раздзелам гістарыяграфіі, які даследуе летапісы і хронікі. Аднак, калі гістарыяграфія шукае гістарычных канцэпцый феадальных гісторыкаў, факты рэальнага жыцця грамадства на той ці іншай ступені развіцця, то крыніцазнаўства даследуе тыя ж летапісы і хронікі з пункту гледжання верагоднасці змешчаных у іх сведчанняў. Кожны гісторык павінен дасканала валодаць усімі метадамі навуковай крытыкі крыніц.
З пункту гледжання гістарыяграфіі мы разглядаем развіццё гістарычных канцэпцый гісторыкаў, змены свядомасці і пануючых ідэалогій; у той час як крыніцазнаўства даследуе тыя ж хронікі і летапісы з пункту гледжання верагоднасці інфармацыі, якая ў іх утрымліваецца і той ролі, якую дадзеныя крыніцы адыгралі ў жыцці грамадства. Разам з тым гістарыяграфія і крыніцазнаўства бяруць адзін у аднаго атрыманыя ў выніку даследавання дадзеныя і ўзаемна дапаўняюць іх. Без уліку гістарычнай канцэпцыі аўтара нельга правільна ацаніць верагоднасць крыніцы. З другога боку, дакладнасць у перадачы фактычнага матэрыялу альбо яго фальсіфікацыя неад'емныя ад агульнай гістарычнай канцэпцыі, якою прасякнуты ўвесь твор.
Як вядома, прадметам гісторыі ўвогуле з'яўляюцца факты і працэсы рэчаіснасці. Польскі даследчык Е.Тапольскі ў кнізе “Свет без гісторыі” вылучыў рэчаіснасць рэальную, такую, якая сапраўды існуе ці існавала; рэчаіснасць праўдападобную, рэканструяваную даследчыкам; а таксама рэчаіснасць міфалагізаваную, якая адпавядае традыцыйным у грамадстве прадстаўленням аб гістарычных фактах ці постацях. Відавочна, што нам прыходзіцца мець справу з двума апошнімі катэгорыямі, якія з'яўляюцца, аднак, толькі вобразамі першай. Відавочна таксама, што па класіфікацыі таго ж Е.Тапольскага хронікі М. і Я.Бельскіх, М.Кромэра, М.Стрыйкоўскага, таксама як летапісы адносяцца да тыпу крыніц-пасрэднікаў: паміж былой рэчаіснасцю і намі знаходзіцца трэцяя асоба - інфарматар. Мы мусім палагацца на інфарматара, таму павінны правесці не толькі аналіз аўтэнтычнасці крыніцы, але адначасова аналіз верагоднасці інфарматара. Гаворка ідзе проста аб сцвярджэнні таго, ці інфарматар хацеў і ці мог сказаць праўду. Толькі пазітыўны адказ на гэтыя пытанні зробіць магчымым уключыць інфармацыю, здабытую новай пасрэднай крыніца, да наяўнага ўжо комплексу паведамленняў, якія з'яўляюцца падставай да навуковых высноў. Гаворачы аб пасрэдных крыніцах (напрыклад, аб хроніках) трэба памятаць, што пасрэднай з'яўляецца толькі інфармацыя, змешчаная ў крыніцах, у той жа час сама крыніца ў матэрыяльным сэнсе (папера, аправа) мае характар беспасрэднай.
Пры разглядзе гэтай праблематыкі нельга аддзяліць гістарыяграфічнага аспекту ад крыніцазнаўчага. Нават пасля сцвярджэння аўтэнтычнасці крыніцы альбо яе неаўтэнтычнасці, верагоднасці ці неверагоднасці вялікай каштоўнасцю застаецца канцэпцыя храніста і адлюстраванне пануючых ідэй у творы. Даказаць верагоднасць беларуска-літоўскіх летапісаў і польскіх хронік - гэта значыць супаставіць іх з крыніцамі паведамленняў, якімі карысталіся храністы, разгледзець па магчымасці ступень аўтэнтычнасці апошніх і выказаць, наколькі правільна адлюстраваны ў іх падзеі.
Памятаючы, што кожны твор ёсць твор індывідуальнага творцы, не варта забываць, што творца выказвае думку ўсяго грамадства, альбо яго пэўных слаёў. Ясна, што няма нейкай аднастайнай агульнай „публічнай думкі”. Гісторыкі выказвалі розныя погляды, якія адпавядалі поглядам тых ці іншых грамадскіх колаў. Існуе таксама паняцце грамадскага стэрэатыпа, якім пераважна і прыходзіцца мець дачыненне сучаснаму гісторыку, які займаецца сярэднявечнай гістарычнай свядомасцю, гэта ёсць тая міфалагізаваная рэчаіснасць, аб якой гаварыў Е.Тапольскі. Галоўным крыніцазнаўчым метадам пры аналізе польскіх хронік надалей застаецца „метад уплываў” альбо асаблівы яго варыянт „метад філіацый”. Метад даследавання ўплываў i залежанасцяў аказвае нам паслугу пры фармальным аналізе тэксту, дазваляючы выявіць генетычныя залежанасці тэксту. Аднак генетычны аналіз сёння перастае быць дастатковым, асабліва ў сувязі з усведамленнем гістарычнай, грамадскай, эканамічнай, культурнай і т.д. абумоўленасці iдэй. Значна больш цікавіць нас функцыя дадзенай ідэі, погляду ці меркавання, якія яна выконвала ў грамадстве.
Такім чынам, вельмі важныя для вывучэння мінуўшчыны Беларусі і ўсяго Вялікага княства Літоўскага польскія хронікі і беларуска-літоўскія летапісы ствараліся амаль сінхронна ў Польшчы і ў Беларусі і бралі адныя ад адных шмат інфармацыі, якая датычылася гісторыі ВКЛ. З цягам часу летапісанне пачало занепадаць, а значэнне польскіх хронік для ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай - узрастаць. На падставе летапісаў і хронік на беларускіх землях Рэчы Паспалітай паступова узніклі іншыя жанры гістарычнага пісьменства, зарадзілася гістарычная навука Новага часу.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.
реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў першай палове XIX стагоддзі. Дзяржаўныя сяляне - адмысловае саслоўе ў XVIII - першай палове XIX стагоддзі ў Расіі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі. Працэс акцыяніравання прадпрыемстваў.
реферат [29,3 K], добавлен 18.05.2010Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.
курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.
контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.
контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.
реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.
контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.
курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010