Паўстанне 1863-64 гг. на беларуских землях. Асоба Кастуся Каліноўскага
Асоба К. Каліноўскага. Паўстанне 1863-64 гг. на беларускіх землях. Палажэння радыкальнай праграмы К. Каліноўскага, яго грамадска-палiтычныя погляды. Крытыка царскай бюракратыі, арміі, суда. Ідэя стварэння суверэннай нацыянальнай беларускай дзяржавы.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 23.11.2015 |
Размер файла | 28,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства АХОВЫ ЗДАРОЎЯ Рэспублікі Беларусь
УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
Кафедра філасофіі і паліталогіі
Рэферат
Па гісторыі Беларусі
На тэму: «Паўстанне 1863-64 гг. на беларуских землях. Асоба Кастуся Каліноўскага»
Выканала студэнтка 1-га курса
Педыятрычнага факультэта
Група 142
Гарбузава Вераніка Вітальеўна
Дата здачы:
Праверыў выкладчык Лубінскі
Іван Іванавіч
Мінск, 2015
Змест
Уводзіны
Раздзел 1. Асоба Кастуся Каліноўскага
Раздзел 2. Паўстанне 1863-64 гг. на беларускіх землях
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Кастусь Каліноўскі ўжо больш за стагоддзе прыцягвае к сабе ўвагу гісторыкаў. Даследчыкі спрабуюць расставіць кропкі над "і" ў жыцці аднаго са славутых дзеячоў паўстання 1863-1864 гг. Але зрабіць гэта цяжка.
Няпроста зразумець чалавека іншай эпохі, тым больш палітыка ў пераломны момант гісторыі. Палітычная барацьба вымушае дзейнічаць адпаведна пераменлівым абставінам, таму бывае цяжка захаваць вернасць аднойчы абвешчаным прынцыпам. Не дае падставаў да адназначных ацэнак і аналіз дакументаў за подпісам "Яська-гаспадар з-пад Вільні". Існуе праблема неадпаведнасці сучаснай тэрміналогіі рэаліям XIX ст. Напрыклад, разуменне тэрміна "беларус" сёння істотна розніцца ад разумення мінулага стагоддзя. I, вядома, трэба адзначыць пэўную ідэалагічную заангажаванасць даследчыкаў.
Сутнасць спрэчкі, якая працягваецца ў беларускай гістарыяграфіі і публіцыстыцы, у тым, ці з'яўляецца Кастусь Каліноўскі беларускім нацыянальным героем, ці гэта "фальшывы маяк", святло якога паспрыяла б паланізацыі беларусаў. Палеміка ідзе не толькі пра асобу Каліноўскага, але пра ўсю беларускую гістарычную спадчыну.
Беларускія і польскія даследчыкі дасягнулі значных поспехаў у больш чым стогадовым вывучэнні "студзеньскага паўстання". Гістарыяграфія паўстання 1863 г. пачала складвацца амаль адразу пасля яго разгрому. Першыя гісторыкі паўстання часта былі ягонымі ўдзельнікамі. Іх працы нагадвалі не гэтулькі даследаванне, колькі аповед пра гераічныя ўчынкі мужных людзей. Зразумела, што аб'ектам увагі навукоўцаў была і асоба Кастуся Каліноўскага. каліноўскі паўстанне нацыянальны дзяржава
У сувязі з палемічнай дыскусіяй беларускіх і польскіх гісторыкаў, я лічу што на дадзены момант вельмі карысна пазнаёміцца з рознымі крыніцамі, асвятляючымі асобу і гістарычную ролю Кастуся Каліноўскага і скласці яго абкектыўны гістарычны партрэт.
Мэтай дадзенага рэферата зяўляецца вывучэнне гістарычнай асобы Кастуся Каліноўскага і яго кіраванне паўстаннем 1863-64 гг.
Раздел 1. Асоба Кастуся Каліноўскага
Вялікія гераічныя постаці ёсць у гісторыі кожнага народа. Нямала іх і ў беларускай гісторыі. Сярод іх - імя палымянага рэвалюцыянера-дэмакрата, выдатнага палітычнага дзеяча, мысліцеля, паэта, публіцыста, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 - 1864 гадоў у Беларусі і Літве Вікенція Канстанціна Каліноўскага.
Вікенці Канстанцін Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Падляскае ваяводства, Полынча) ў мнагадзетнай сям'і беззямельнага шляхціца. Пры хрышчэнні немаўля па прынятаму ў католікаў звычаю назвалі, як запісана ў метрычных кнігах Ялоўскага парафіяльнага касцёла, двума імёнамі - Вікенці і Канстанцін. Сам Каліноўскі часцей за ўсе карыстаўся імем Канстанцін, але ў афіцыйных дакументах ужываў імя Вікенці. Імя Кастусь з'явілася ў пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя ў беларускай гістарыяграфіі і адразу стала агульнаўжывальным, хоць сам Каліноўскі ніколі ім не карыстаўся.
Бацька Канстанціна паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду Каліноўскіх (герба Калінава), які паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVII стагоддзя. Продкі Каліноўскага амаль сто гадоў валодалі маёнткам Калінава ў Бранскай зямлі (сучасная Беласточчына), але ў другой палове XVIII стагоддзя маёнтак быў прададзены, і Каліноўскія сталі беззямельнай шляхтай.
У 1835 годзе бацька Каліноўскага - Сямён Стэфанавіч - заснаваў у Мастаўлянах невялікую ткацкую фабрыку ільняных і баваўняных вырабаў, дзе налічвалася 12 ткацкіх станкоў і было занята 20 вольнанаёмных рабочых. На фабрыцы выраблялі палатно, сталовую бялізну, а таксама сувенірныя сурвэткі з відам курорта Друскенікі, якія прадаваліся далёка за межамі Беларусі і Літвы.
У 1849 годзе Сямён Каліноўскі набыў паблізу мястэчка Свіслач Ваўкавыскага павета фальварак Якушоўка, куды ў хуткім часе цераехала сям'я і была пераведзена фабрыка. Менавіта тут, у Мастаўлянах і Якушоўцы, размешчаыых на краі Белавежскай пушчы сярод велічнай беларускай прыроды, прайшлі дзіцячыя гады будучага выдатнага палітычнага мысліцеля і рэвалюцыянера. Тысячамі ніцей дзяцінства звязала К. Каліноўскага з працоўным народам, дало яму мягчымасць убачыць і адчуць цяжкае, аднастайнае, у пастаяннай працы жыццё прыгон- ных сялян, іх беспрасветнае гора, бяспраўе, галечу. На працягу многіх гадоў з дня ў дзень бачыў ён паднявольную працу сялян, сутыкаўся з іх патрыярхальным бытам, слухаў іх бясхітрасныя размовы.
У 1847 годзе В. К. Каліноўскі паступіў у Свіслацкую гімназію, якую ў хуткім часе ўлады замянілі на пяцікласнае дваранскае вучылішча, а потым (калі ён быў ужо студентам універсітэта) на чатырохкласную прагімназію. Гэта была адна з лепшых школ Гродзенскай губерні. У ёй існавалі тайныя таварыствы, панаваў дух вальнадумства. 3 яе сцен выйшаў шэраг вядомых дзеячаў беларускай і польскай дэмакратычнай культуры. I не дзіўна, што ў 1864 годзе, пасля таго як выхаванцы і настаўнікі прагімназіі прынялі ўдзел у паўстанні 1863 года, яна была закрыта царскімі ўладамі. Такім чынам, апошнім у летапісе гімназіі з'яўляецца 1864 год. Навучанне ў Свіслачы аказала мны ўплыў на фарміраванне светапогляду маладога В. К. Каліноўскага.
У 1855 В. К. Каліноўскі паехаў у Маскву з намерам паступіць ва універсітэт, студэнтам якога быў яго старэйшы брат Віктар. Летам 1856 года браты пераехалі ў Пецярбург, дзе Вікенці Канстанцін стаў студэнтам аддзялення камеральных навук юрыдычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта. Аддзяленне рыхтавала «людзей, здольных даслужбы гаспадар- чай або адміністрацыйнай». У час вучобы ў Пецярбургу ён знаё- міцца з публіцыстыкай перадавога часопіса «Современннк», рэвалюцыйным зместам нелегальнага «Колокола», зачытваец- ца працамі М. Г. Чарнышэўскага, М. А. Дабралюбава, А. I. Герцэна, М. П. Агарова, захапляецца ідэямі класічнай нямецкай філасофіі і заходнееўрапейскага утапічнага сацыялізму, цікавіцца культурай славянскіх народаў. Актыўны ўдзел прымае і ў дзейнасці нелегальных рэвалюцыйных гурткоў ІІецярбурга. У прыватнасці, ён і яго брат Віктар уваходзілі ў нелегальны гур- ток 3. Серакоўскага і Я. Дамброўскага, які знаходзіўся пад ідэй- ным уплывам лепшых традыцый нацыянальна-вызваленчага руху Расіі і Полыпчы.
У 1860 годзе В. К. Каліноўскі скончыў Пецярбургскі універсітэт з навуковай ступенню кандыдыта права і ў пачатку 1861 года вярнуўся ў Беларусь. Вяртанне на радзіму супала з абвяш- чэннем сялянскай рэформы, ростам сялянскіх выступленняў, выкліканых яе грабежніцкім характарам, абвастрэннем палітычнай сітуацыі ў Расіі і Полыпчы. На
працягу 1861 года Каліноўскі стварыў у Гродне і Гродзенскай губерні нелегальную рэвалюцыйную арганізацыю, у якую ўвайшлі лепшыя прад- стаўнікі мясцовай інтэлігенцыі,- Ф. Ражанскі, I. Мілевіч, В. Урублеўскі. Восенню 1861 года К. Каліноўскі ўвайшоў у склад Камітэта руху - віленскага цэнтра па падрыхтоўцы ўзброенага паўстання на Беларусі і ў Літвс. Летам 1862 года Камітэт быў перайменаваны ў Літоўскі правінцыяльны камітэт(ЛПК). 3 кастрычніка 1862 года К. Каліноўскі з'яўляўся яго старшынёй і узначальваў радыкальную (левую) рэвалюцыйна-дэмакратычную плынь «чырвоных».
Раздел 2. Паўстанне 1863-64 гг. на беларускіх землях
У 1862 годзе, разам з Валерыем Урублеўскім і Феліксам Ражанскім, Канстанцін Каліноўскі заснаваў нелегальную друкарню і наладзіў выпуск першай беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда», якая выдавалася значным тыражом і нелегальна распаўсюджвалася амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі, а таксама ў Літве і Латвіі. Кожны нумар надпісваўся псеўданімам «Яська - гаспадар з-пад Вільні». На працягу 1862 - 1863 гадоў выйшла 7 нумароў газеты. Усе яны былі прасякнуты важнейшым пытаннем эпохі--пытаннем зямлі і волі. Газета атрымала шырокую папулярнасць сярод насельніцтва. В. К. Каліноўскі асабіста ўдзельнічаў у яе распаўсюджванні. Калі улады даведаліся пра гэта, то аддалі загад аб яго арышце. В. К. Каліноўскі перайшоў на нелегальнае становішча, дзейнічаў пад рознымі прозвішчамі (Макарэвіч, Хамовіч, Хамуціус, Чарноцкі і інш.).
У пачатку студзеня 1863 года ў Вільні пачаў нелегальна выходзіць на польскай мове афіцыйны орган Літоўскага правінцыяльнага камітэта газета «Сцяг свабоды». Першым рэдактарам газеты (а магчыма і яе заснавальнікам) быў В. К. Каліноўскі.
Літоўскі правінцыяльны камітэт на чале з В. К. Каліноўскім узяў курс на дэмакратычнае ўзброенае паўстанне, на актыўнае далучэнне сялян да вызваленчай барацьбы. Калі ў ноч на 23 студзеня 1863 года у Польшчы выбухнула паўстанне, ЛПК прыняў рашэнне падтрымаць яго, абвясціўшы сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і заклікаючы насельніцтва да ўзброенай барацьбы з самадзяржаўем.
Варшаўскі Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), які складаўся ў той час з белых, прыняў рашэнне аб роспуску ЛПК і стварэнні Выканаўчага аддзела Літвы на чале з прадстаўніком "белых", памяркоўным памешчыкам Якубам Гейштарам. В. К. Каліноўскі быў адхілены ад кіраўніцтва паўстаннем і ў канцы сакавіка 1863 года накіраваны на пасаду рэвалюцыйнага камісара Гродзенскага ваяводства. На гэтай пасадзе ён праводзіў актыўную дзейнасць па пашырэнні паўстання, уключэнні ў яго шырокіх народных мас, здзяйсненні на практыцы зямельных дэкрэтаў, умацаванні ваеннай арганізацыі паўстанцкага руху.
Выканаўчы аддзел Літвы на чале з Я. Гейштарам, напалоханы рэпрэсіямі супраць удзельнікаў паўстання, якія праводзіў генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю М. М. Мураўёў- вешальнік, на-сутнасці ўхіліўся ад кіраўніцтва паўстаннем, праяўляючы маруднасць у дзеяннях, імкнучыся накіраваць рух ў бяспечнае для сябе рэчышча.
У гэты цяжкі час у чэрвені 1863 года В. К. Каліноўскі вярнуўся ў Вільню і ў жніўні, атрымаўшы ад Варшаўскага ўрада паўнамоцтвы камісара гэтага ўрада, зноў стаў на чале паўстання. Выканаўчы аддзел Літвы ў час старшынства Каліноўскага называлі Літоўска-Беларускім Чырвопым Жондам (ўрадам). Гэта тлумачыцца тым, што В. К. Каліноўскі і яго паплечнікі - беларускія рэвалюцыянеры таго часу - выдатна ведалі гісторыю Вялікага княства Літоўскага і ў сваёй грамадска-палітычнай праграме разглядалі беларускія і літоўскія землі як арганічнае цэлае. Яны марылі аб вызваленні гэтых зямель ад прыгнёту царскага самадзяржаўя і ўтварэнні (можна сказаць адраджэнні) на гэтай тэрыторыі незалежнай Беларуска-Літоўскай дзяржявы. Гэта будучае палітычнае ўтварэнне яны часта называлі проста Літвой, а сябе і яе жыхароў літвінамі. Таму створаны для кіраўніцтва паўстаннем урад, у склад якога ўвайшлі найбольш паслядоўныя перакананыя прыхільнікі рэвалюцыйна-дэмакратычнай праграмы В. К. Каліноўскага, называлі Літоўска-Беларускім Чырвоным Жондам (урадам).
Да кіраўніцтва паўстаннем В. К. Каліноўскі прыцягнуў найбольш паслядоўных прыхільнікаў сваёй радыкальнай праграмы У. Малахоўскага, Ф. Зянковіча, Ц. Далеўскага, I. Яманта. Са сваіх аднадумцаў Каліноўскі аднавіў паўстанцкую адміністрацыю на месцах, якая збірала падаткі на карысць новай улады, сачыла за правядзеннем ў жыццё рэвалюцыйных інструкцый і распараджэнняў, імкнулася эфектыўна выкарыстоўваць нязначныя узброеныя сілы. На ахопленай паўстаннем тэрыторыі дзейнічалі таксама рэвалюцыйныя суды і жандармерыя.
Аднак нацыянальна-вызваленчы рух не змог процістаяць царскім войскам, пасланым на падаўленне паўстання. У няроўных баях паўстанцы пацярпелі паражэнне. Адных карнікі саслалі ў Сібір, другіх кінулі ў турмы, трэціх павесілі. Царскім уладам доўга не удавалася напасці на след В. К. Каліноўскага, які і ва ўмовах тэрору не спыняў сваёй барацьбы супраць царызму. Яго выдаў адзін з арыштаваных у Мінску удзельнікаў паўстання - Парфіяновіч, якому улады абяцалі зменшыць пакаранне. Ён паведаміў, што К. Каліноўскі жыве ў Вільні пад імем Вітальда Вітажэнца на кватэры настаўніка гімназіі. Гэта паведамленне жандары хутка пераслалі тэлеграфам з Мінска ў Вільню. Квартал быў ачэплены салдатамі і Каліноўскага арыштавалі. Яго зняволілі ў будынку былога дамініканскага манастыра, прыстасаванага пад вязніцу. У час следства і суде ён трымаў сябе вельмі мужна, з годнасцю, адмовіўся выдаць сваіх паплечнікаў і сакрэты, звязаныя з рэвалюцыйнай арганізацыяй паўстання.
У турме В. К. Каліноўскі напісаў і здолеў перадаць сябрам на волю тры надзвычай змястоўныя і арыгінальныя лісты на беларускай мове. Пасля пакарання рэвалюцыянера яны былі перапраўлены за мяжу і надрукаваны адным з удзельнікаў паўстання ў Парыжы пад агульным загалоўкам «Да беларускага народа. Лісты з-пад шыбеніцы». Гэта - палітычнае завяшчанне рэвалюцыянера, у якім ён выказаў непахісную веру у дасягненне беларускім народам нацыянальнай, сацыяльнай і палітычнай свабоды. Разам з «Мужыцкай праўдай» « Лісты» з'яўляюцца асноўнай крыніцай для характарыстыкі светапогляду і праграмы дзеяння беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата.
Асуджаны ваенна-палявым судом да смяротнага пакарання В. К. Каліноўскі быў павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі. Аб апошніх мінутах яго жыцця адзін з відавочцаў пісаў так: «Была ясная халодная раніца; Каліноўскі ішоў на па- каранне смела; прыйшоўшы на плошчу, ён стаў прама тварам да шыбеніцы і толькі зрэдку кідаў позіркі ў далёкі натоўп. Калі яму чыталі канфірмацыю, ён стаў рабіць заўвагі; так, напрыклад, калі назвалі яго імя: дваранін Вікенці Каліноўскі, ён усклікнуў: «У нас няма дваран, усе роўныя». Паліцмайстар паківаў галавой і папрасіў замаўчаць».
Пакаранне адбылося 22 сакавіка 1864 года. В. К. Каліноўскаму тады споўнілася толькі 26 гадоў. Ён быў у росквіце сіл, поўны планаў і надзей. Такім ён і застаўся ў народнай памяці назаўсёды -- маладым, мужным, прыгожым.
Веліч В. К. Каліноўскага ў тым, што ён абгрунтаваў першую ў ХIХ стагоддзі (стагоддзі абуджэння славянскіх народаў да самастойнага дзяржаўнага жыцця) праграму барацьбы за палітычнае і духоўнае разняволенне беларускага народа.
У грамадска-палітычных поглядах К. Каліноўскага яскрава выкладзена крытыка феадальна-прыгонніцкіх адносін самадзяржаўнай Расіі сярэдзіны XIX стагоддзя, вызначаны ідэал будучага справядлівага грамадска-палітычнага ладу, а таксама шляхі ажыццяўлення гэтага ідэалу.
Развіваючы ідэі рускіх і польскіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, В. К. Каліноўскі ў сваёй публіцыстыцы глыбока выкрыў сутнасць прыгонніцкай эксплуатацыі ва ўсіх яе формах, паказаў паразітызм памешчыкаў, выключна цяжкае становішча прыгонных сялян Беларусі. «Цар, - пісаў ён, - паноў зусім увольніў ад усякіх ценжароў... зняўшы з паноў усялякія падаткі, зваліў іх адно на мужыцкае племя, аблажыў падаткамі і мужыцкую зямлю, і мужыцкія хаты, і мужыцкую душу, і мужыцкіх дзяцей, і мужыцкую скаціну, жывых і ўмершых». Царскім па борам канца не відаць. Толькі і чуе мужык ад царскага ўраду:«Мужык, давай рэкрута, мужык, давай падаткі да і паньшчыну яшчэ служы альбо плаці аброк у казну». Такім жа цяжкім было становішча і казённых (дзяржаўных) сялян, якіх бязлітасна эксплуатавалі як прадстаўнікі царскай адміністрацыі, так і арандатары дзяржаўных маёнткаў. «Пярвей яны (мужыкі казённыя. -- В. Ш.) служылі казне паньшчыну, а после ў аброк іх упісалі, дай акрамя аброку ганялі бяз ніякай падзякі ўсялякаму чорту на работу, то акружному, то асэсару, дай кожнаму, хто адно перэкупіў».
В. К. Каліноўскі ясна паказаў патразітызм царскай бюракратыі і трапна параўноўваў тагачасных чыноўнікаў з саранчой, якая знішчае на сваім шляху ўсю расліннасць, ператварае аазісы ў пустыні. «Чытаў я ў ксёнжках,-- пісаў В. К. Каліноўскі,-- што ёсць на свеце якась шаранча (саранча -- В. Ш.), якая дзе пакажацца, усю худобу гаспадарскую зглуміць; маем мы, браткі, горшую яшчэ ад той саранчы, а гэта чыноўнікі маскоўскія... яны ... умеюць так аблізаць чалавека, што з рук іх выйдзеш голенькі, як маці радзіла...».
Сакрушальнай крытыцы падверг В. К. Каліноўскі суд царскай Расіі, які быў толькі дадаткам царскай адміністрацыі і цалкам залежаў ад яе. Мысліцель справядліва параўноўваў дарэформенны суд Расіі з воўчай зграяй, «гдзе не разбіраюць, чы за табой праўда, чы не, а скубуць адно як могуць». Ён падкрэсліваў, што справядлівасці ў судзе для мужыка «ніякай няма; хто дужэйшы, той і глуміць». Зразумела, такі суд грамадству не патрэбен, таму што дазваляе «кожнаму дужшаму глуміцца над бедным як толькі хоча».
Не абмінуў крытыкай В. К. Каліноўскі і царскую армію, якая заўжды стаяла на варце інтарэсаў пануючых класаў, дапамагала эксплуататарам прыгнятаць працоўных. «А войска то не для таго трымаюць, каб аберагаці кожнага ад злых людзей і ад глуму, а для таго, каб не пазволіць народу і застагнаць, калі пазнае сваю няволю, калі згледзіцца, што дзеруць з яго над сілы».
Каліноўскі выступіў ў абарону уніяцкай царквы, якая паўстала на Беларусі ў выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года. Паколькі праваслаўе ў тыя часы было паслухмянай духоўнай зброяй у руках царызму, а каталіцкае веравызнанне з'яўлялася сродкам паланізацыі беларусаў, то унія, з пункту гледжання В. К. Каліноўскага, выступала як «мужыцкая народная вера, пагарджаная пануючымі, як і сам мужык беларускі». Таму ён адмоўна адносіўся да адмены Брэсцкай царкоўнай уніі ў 1839 годзе, адзначыўшы ў№6 «Мужыцкай праўды» наступнае:«цары маскоўскія пераменілі закон божы», адабралі «ад нас наіпу справядлівую у ніяцкую веру», параскідалі альбо перарабілі касцёлы на стайні і цэрквы і прымусілі хваліць не бога, а радню царскую».
Прызнаючы правы ўсіх народаў на самавызначэнне, В. К. Каліноўскі высунуў ідэю стварэння суверэннай нацыянальнай (беларускай) дзяржавы, незалежнай як ад Расіі, так і ад Польшчы, якая выкарыстоўвала б канстытуцыйны і парламенцкі вопыт заходнееўрапейскіх краін. Не выпадкова ў сваіх працах Каліноўскі звяртаўся да аналізу зместу канстытуцый дэмакратычных дзяржаў. У прыватнасці, станоўчая ацэнка ім Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года сведчыць аб тым, што ён быў прыхільнікам ідэй канстытуцыяналізму і парламентарызму,якія проціпастаўляў неабмежаванаму дэспатызму рускага самадзяржаўя і якія павінны былі забяспечыць дэмакратычны рэжым функцыянавання новай улады ў будучай суверэннай беларускай дзяржаве. Палітычным ідэалам В. К. Каліноўскага з'яўлялася рэспубліка.
Каб зрабіць зразумелым для сялян паняцце «дзяржава», Каліноўскі ў сваёй публіцыстыцы, ідучы за народнай традыцыяй, выкарыстоўвае слова «ронд», якое ў народнай мове было раўназначна паняццям «урад», «дзяржава». Ей таксама ўжывае ў сваёй публіцыстыцы дзеяслоў «рондзіць» . «А ронд наш павінен быць на ўсё чуткі,-- пісаў ён, -- каб мог для дабра народнага быць заўсёды карысным». В. К. Каліноўскі параўноўвае ўрад нацыянальнай дзяржавы з працавітым і дабрачынным слугой. «I як добры слуга глядзіць худобы (маёмасці -- В. Ш.) гаспадарскай і слухае свайго гаспадара, так добры ронд глядзець павінен шчасця людзей, слухаць народу і рабіці так, як народу лепей. I не дзіва, бо не народ зроблены для ронду (урада ), а ронд (урад) для народа (курсіў мой - В. Ш.)», - пісаў Каліноўскі. Гэтыя словы, напісаныя болып за 150 гадоў назад, гучаць вельмі актуальна, злабадзённа і сёння.
У якасці пазітыўнага прыкладу дзяржаўнага і грамадскага ладу В. К. Каліноўскі называе ў сваёй публіцыстыцы Францыю і Англію, якія шмат зрабілі «каб народ (гэтых краін В. Ш.) быў багаты і шчаслівы».
Вышэйшая мэта нацыянальнай дзяржавы -- абарона інтарэсаў парода, клопат аб яго шчасці і дабрабыце. Беларускі рэвалюцыянер марыў стварыць у Беларусі і Літве грамадства «з усеагульным ураўноўваннем правоў і станаў». Інакш кажучы, В. К. Каліноўскі выступаў за ратучую адмену ў будучым грамадстве ўсіх класавых, рэлігійных, надыянальных прывілей і абмежаванняў з тым, каб зрабіць галоўным крытэрыем каштоўнасці кожнай чалавечай асобы працу, ацэньваць чалавека па яго рэальных справах і якасцях.
У новым грамадстве В. К. Каліноўскі марыў «раздаць усю пазямельную ўласнасць сялянам». Гэта ідэя ў розных варыянтах шматразова паўтаралася як самім Каліноўскім, так і тымі, хто добра ведаў яго погляды. В. К. Каліноўскі з'яўляўся паслядоўным абаронцам інтарэсаў беларускіх сялян, выказчыкам іх імкненняў да сацыяльнай справядлівасці і роўнасці. Ён так маляваў ідэал сялянскай роўнасці і свабоды: «Чалавек вольны, гэта калі мае кусок сваёй зямлі, за каторую ані чыньшу і аброку не плаціць, ані паньшчыны не служыць,-- калі плаціць малые падаткі і то не на царскіе стайні, псярні... а на патрэбу цэлаго народу...».
Арганічнай часткай грамадска-палітычных поглядаў В. К. Каліноўскага з'яўляюцца яго ідэі аб выхаванні. Перш за ўсе ён даў глыбокую крытыку педагогікі, што існавала ў сучасным яму грамадстве. Каліноўскі падкрэсліваў, што існуючы грамадскі і дзяржаўны лад не могуць забеспечыць дзецям працоўных адпаведнага выхавання і навучання. Ён ясна бачыў, што пануючыя класы закрываюць доступ дзецям працоўных да адукацыі і культуры, не клапоцяцца аб іх выхаванні. У «Загадзе да народу зямлі літоўскай і беларускай» Каліноўскі пісаў, што цар, «пануючы над вамі і дзеручы сам да пазваляючы кожнаму вас абдзіраці, не вучыў вас ні чытаці, ні пісаці». Таму і ў будучым, калі становішча карэнным чынам не зменіцца, наўрад ці «можна ад яго (царскага ўрада - В. Ш.) спадзеваціся чаго-небудзь для нас, альбо дзяцей нашых». Пакуль мы не будзем свабоднымі, «у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай навукі». Пры гэтым ён выказваўся за ўсебаковае развіццё навукі, стварэнне сістэмы народнай адукацыі на роднай беларускай мове.
Ажыццяўленне ўсіх сваіх сацыяльна-палітычных ідэй і планаў В. К. Каліноўскі звязваў з дэмакратычнай рэвалюцыяй. Ён быў упэўнены, што толькі народная рэвалюцыя здольна прынесці жаданую зямлю і свабоду. «Мужыцкая вольнасць -- гэта ўсе роўна, што шыбеніца для ўсіх здзерцаў і глуміцелей народа»,-пісаў Каліноўскі. Аднак паўстанне 1863--1864 гадоў ён разглядаў не як самамэту (так часта вынікае з публікацый значнай часткі гісторыкаў), а як непазбежны сродак дасягнення высакароднай мэты -- свабоды і незалежнасці сваёй радзімы, паколькі ў самадзяржаўнай Расіі адсутнічалі якія-небудзь легальныя парламенцкія шляхі барацьбы за ўладу, а значыць - і магчымасці рэалізацыі справядлівай сацыяльна-палітычнай праграмы. Галоўную рэвалюцыйную сілу В. К. Каліноўскі бачыў у сялянстве. Але разам з тым лічыў магчымым удзел у народнай рэвалюцыі побач з сялянамі гараджан, студэнтаў і інш. Ён надкрэсліваў, што ў іх з сялянамі агульныя інтэрэсы. Больш таго, ён не выключаў магчымасці ўдзелу у паўстанні асобных памешчыкаў, але на такіх умовах, якія не супярэчылі б інтар сам сялян.
У дасягненні і будаўніцтве новага жыцця В. К. Каліноўскі вялікую ролю адводзіў жанчыне. Перш за ўсё ён яскрава бачыў прыгнечанае становішча беларускай жанчыны-сялянкі. У сваіх «Лістах з-пад шыбеніцы» ён пісаў, што памешчыкі ўстанавілі баршчыну («паныпчыну») «не тры, да не шэсць дзён з хаты, но 6 дзён з душы рабочай» (г. зн. жанчыны, як і мужчыны, павінны былі працаваць на баршчыне амаль увесь тыдзень). А на яе плечы акрамя гэтага клалася хатняя гаспадарка і клопаты аб сям'і. «Гадуе маці сына, ночанькі не спіць», - з глыбокім спачуваннем і пяшчотай пісаў Каліноўскі пра беларускую жанчыну-маці. Ён заклікаў беларускіх жанчын да пасільнага ўдзелу ў вызваленчай барацьбе. «А мы, іх бацькі да жонкі, - звяртаўся Каліноўскі да жанчын у «Мужыцкай праўдзе», - будзем ... ад душы памагаць усялякімі спосабамі дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца». I вядома, што беларускія жанчыны ўсіх са- цыяльных слаёў прымалі актыўны ўдзел у вызваленчай барацьбе (што пакуль, праўда, вывучана недастаткова). У час паўстання яны перавозілі загады рэвалюцыйнага урада, рэвалюцыйную пошту, значныя сумы грошай паўстанцам і г.д. Неаднаразова дапамагалі і самому К. Кяліноўскаму. Гістарычныя крыніцы адзначаюць, што заўседы «ў жанчынах Каліноўскі знаходзіў памочнікаў». Адным з такіх бездакорных памочнікаў была нарачоная В. К. Каліноўскага - цудоўная беларуская дзяўчына Марыя(«Марыська») Ямант. Менавіта ёй прысвечаны неўміручыя радкі з адзінага дайшоўшага да нас верша Каліноўскага:
Марыська чорнобрэва, галубка мая,
Гдзе ж падзелася шчасце і ясна доля твая...
Змагаючыся за суверэнную і незалежную Беларусь, супраць царызму, беларускі мысліцель разам з тым настойліва прапагандаваў ідэю дружбы народаў. У адной са сваіх перадсмяротных запісак, якую можна разглядаць як яго запавет, Каліноўскі пісаў: «Я не праціўнік Расіі». Тым самым ён рашуча і назаўсёды размежаваў рускі народ і царызм. Пра гэта сведчаць яго наступныя словы: «Народ маскоўскі абураецца пры думцы аб нашай векавой крыўдзе. Ён свабодным братам нашым, а не прыгнятальнікам хоча быць і рашуча адказнасць за нашу жалезную няволю ўскладвае на царызм, які цавінен рухнуць».
Грамадска-палітычныя ідэі, сфармуляваныя В. К. Каліноўскім, валодалі беларускай нацыянальнай грамадскай думкай і нацыянальна-вызваленчым рухам на працягу другой паловы XIX -- пачатку XX стагоддзя. Яны сталі пуцяводнай зоркай для лідэраў беларускага Адраджэння. I ў гэтым -- палітычны геній В. К. Каліноўскага. Менавіта таму ўжо болып за 150 гадоў Каліноўскі пастаянна прыцягвае ўвагу даследчыкаў розных краін і народаў. Бібліяграфія, прысвечаная вывучэнню розных бакоў яго жыцця, рэвалюцыйнай дзейнасці і светапогляду, налічвае болш за 700 публікацый, надрукаваных як у нашай краіне, так і за яе межамі на 11 мовах.
Першай з'явілася публікацыя на рускай мове. Гэта было паведамленне пра пакаранне Вікенція Канстанціна Каліноўскага, надрукаванае ў газеце «Виленскнй вестник» 12 (24) сакавіка 1864 года (праз дзень пасля гэтай падзеі). Яна паклала пачатак рускай дваранскай гістарыяграфіі пра В. К. Каліноўскага. Праз тыдзень паведамленне аб пакаранні Каліноўскага было надрукавана ў кракаўскай газеце «Хвіля». Ад яго бярэ пачатак польская шляхецкая гістарыяграфія пра В. К. Каліноўскага.
Першы артыкул пра Вікенція Канстанціна Каліноўскага на беларускай мове быў надрукаваны толькі 15 сакавіка 1916 года ў віленскай беларускай газеце «Гоман». Ён паклаў пачатак беларускай гістарыяграфіі пра Каліноўскага. Аўтарам артыкула быў Вацлаў Ластоўскі. Сярод беларускіх навукоўцаў, якія даследавалі гэту тэму, вылучаюцца прозвішчы У. Ігнатоўскага, Я. Карскага, А. Станкевіча, А. Цвікевіча, У. Перцава, I. Лушчыцкага, А. Смірнова, Г. Кісялева, М. Біча, А. Майхровічаі інш.
Вобраз беларускага мысліцеля і рэвалюцыянера атрымаў шырокае адлюстраванне ў мастацкай літаратуры. Першым яго намаляваў вядомы рускі пісьменнік XIX стагоддзя Усевалад Крастоўскі (1840 - 1895), які ведаў Каліноўскага па сумеснай вучобе ў Пецярбургскім універсітэце. Пад уласным прозвішчам Каліноўскі стаў галоўным героем дылогіі Усевалада Красгоўскага «Крывавы Пуф» (СПб, 1874). Дарэчы, першая частка дылогіі -- «Панургаў статак» -- была напісана Крастоўскім на радзіме Вікенція Канстанціна Каліноўскага.
Шмат твораў прысвяцілі Каліноўскаму вядомыя пісьменнікі і паэты Беларусі: М. Машара, А. Куляшоў, У. Караткевіч, А. Якімовіч, Н. Гілевіч і інш. Вобраз Каліноўскага знайшоў таксама шырокае адлюстраванне ў беларускім выяўленчым мастацтве -- жывапісе, скульптуры, графіцы. Аб гэтым сведчаць шматлікія працы П. Сергіевіча, А. Гугеля, Р. Кудрэвіч, 3. Азгура, С. Селіханава, А. Гумілсўскага, М. Купавы, С. Геруса і інш.
Сёння Вікенці Канстанцін Каліноўскі - адзін з самых любімых герояў беларускага народа. Як наш сучаснік ён жыве сярод нас у назвах вуліц, вёсак і школ. Яго значэнне непадуладна часу.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Славутыя імёны Бацькаўшчыны.Мн.,2003.
2. Каліноўскі К. За нашую вольнасць.Творы, дакументы. Мн.,1999.
3. Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. Мн.,1998.
4. Каліноўскі К.:Бібляграфічны паказальнік. Мн.,2000.
5. Жыві ў свабодзе! Кніга пра Каліноўскага. Мн.,1996.
6. Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн.,1963.
7. Смірноў А.П. Кастусь Каліноўскі ў паўстанні 1863 года. Мн.,1959.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.
реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.
курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; рэвалюцыянэр-дэмакрат, паэт. Летапіс жыцця, грамадска-палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці. Месца К. Каліноўскага ў беларускай культуры.
курсовая работа [30,1 K], добавлен 11.03.2015Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.
реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.
курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.
презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018Нацыянальна-вызваленчы рух у канцы 20-х гг. XIX ст. Узнікненне тайнага ваеннага Таварыства падхарунжых, ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі. Асноўныя плыні у паўстанцкім руху: кансерватыўная на чале з А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная - "левіца".
реферат [17,1 K], добавлен 28.03.2010Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.
реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010Влияние просветительской деятельности Кастуся Калиновского на развитие белорусского языка и литературы, общественно-политической мысли, национального самосознания и демократической культуры. Восстание 1863-1864 годов и судьба Кастуся Калиновского.
реферат [46,3 K], добавлен 05.05.2012