Бітва пад Грунвальдам
Аналіз асаблівасцяў Грюнвальдской бітвы 1410 года - бітвы паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і аб'яднанымі сіламі Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага. План ваеннай кампаніі 1410 года. Грамадзянская вайна паміж праваслаўнымі і каталікамі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 10.04.2015 |
Размер файла | 1,3 M |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
1. Вялікая вайна з крыжакамі. Грунвальдская бітва
2. Грамадзянская вайна ў ВКЛ паміж праваслаўнымі і каталікамі
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Вялікая вайна з крыжакамі. Грунвальдская бітва
На пачатку трынаццатага стагоддзя ў Прыбалтыцы аселі нямецкія рыцары. Яны былі аб'яднаныя ў манаскія ордэны - вайсковыя арганізацыі рыцараў-манахаў. Ордэн крыжаносцаў, або тэўтонцаў, неабачліва запрошаны мазавецкім (польскім) князем, замацаваўся між нізавінамі Віслы і Нёмана. А ордэн мечаносцаў, або лівонцаў, на згоду полацкага князя атабарыўся на зямлі сённяшніх Латвіі ды Эстоніі.
Мазаўшанам рыцары абяцалі абарону ад паганцаў-прусаў, а палачанам - даніну з паганцаў-ліваў. Акрамя таго, полацкім купцам дакляравалі выгады ад гандлю з нямецкімі партовымі гарадамі. На справе ж рыцары не толькі заняволілі не хрысціянскія балцкія і фінскія народы Прыбалтыкі, але і пачалі наступ на ўласныя землі Беларусі і Польшчы. Гэтым распачалося збройнае супрацьстаянне нашых продкаў з германцамі, якое доўжылася больш за два стагоддзі.
Вялікі князь Вітаўт Кейстутавіч. З старадаўняй гравюры. |
Пячатка Вітаўта Вялікага. Пятнаццатае стагоддзе. |
Пасля Крэўскай вуніі 1385 года ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе склаўся магутны альянс (гэта значыць хаўрус) дзвюх славянскіх дзяржаў - Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Уладанні гэтага альянсу распасціраліся ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад правабярэжных прытокаў Одры на захадзе да вышнявіны Волгі на ўсходзе. Вільня і Кракаў атрымалі магчымасць не толькі ўзгадняць замежную палітыку, але пры патрэбе і аб'ядноўваць свае збройныя намаганні. А патрэба была пільная - адпор нямецкаму рыцарству, асабліва крыжаносцам, якім ужо мала было прускай зямлі.
Крыжаносцы (або, як іх часта называюць, крыжакі) зразумелі, што гэтае аб'яднанне небяспечнае для іх. I таму ўзяліся гуртаваць сілы для канчатковага ваеннага паквітання. Заклікалі на дапамогу валадароў еўрапейскіх дзяржаў, збіралі за вялікія грошы і абяцаную будучую здабычу наймітаў-авантурыстаў. Назапашвалі зброю, харчы, рыштунак.
З свайго боку і хаўруснікі рыхтаваліся да вялікай вайны. Каралю Уладзіславу Ягайлу абяцалі падтрымку чэхі, нашаму вялікаму князю Аляксандру Вітаўту - сын Тахтамыша, былога хана Залатой Арды. Наўзамен той спадзяваўся на дапамогу ў барацьбе за панаванне над волжскімі і данскімі стэпамі. Вялікае Княства ўмацавала свае ўсходнія рубяжы, вымусіўшы Маскву ўвосень 1408 года замірыцца. А тады ўсю ўвагу зноў скіравала на Прыбалтыку. Таму тут, з ініцыятывы Вітаўта, на пачатку 1409 года пачалося антыкрыжацкае паўстанне жамойтаў.
Бітва пад Грунвальдам. Малюнак з хронікі Марціна Бельскага
Крыжакі, не чакаючы задзіночвання каралеўскіх і вялікакняскіх войскаў, улетку 1409 года напалі на паўночную Польшчу і захапілі вялікія абшары. Іх даўні прыхільнік вугорскі кароль Сігізмунд Люксембургскі не мог збройна ўмяшацца ў канфлікт. Ён спрабаваў пабурыць хаўрус, спакушаючы вялікага князя Вітаўта каралеўскай каронай. Але без поспеху. Да таго ж польскія войскі перайшлі ў наступ і адбілі шэраг гарадоў і замкаў. Праўда, абодва бакі яшчэ не падрыхтаваліся як мае быць да зацяжной вайны. Таму ўвосень было падпісанае замірэнне да наступнага лета.
Пры канцы 1409 года Вітаўт з Ягайлам на таемнай нарадзе ў Берасці выпрацавалі дэталёвы план будучых ваенных дзеянняў. Усю зіму і вясну ішла падрыхтоўка. У пушчах ладзіліся паляванні, каб назапасіць мяса дзічыны для шматтысячных войскаў. А ў канцы траўня 1410 года ў Горадню над Нёманам пачалі збірацца палкі-харугвы з усяго Вялікага Княства - з Беларусі, паўночнай Украіны і Летувы. Да іх далучыліся загоны татарскіх вершнікаў, аддзелы іншых хаўруснікаў.
30 чэрвеня, праз шэсць дзён пасля сканчэння замірэння, каля Чэрвінска на Вісле нашыя войскі злучыліся з польскімі. Іх лік тагачасныя летапісцы падаюць па-рознаму. Улічваючы іхную схільнасць да перабольшвання, гісторыкі мяркуюць, што Ягайла і Вітаўт прывялі пад сваімі сцягамі блізу 40-45 тысяч ваяроў. Уранку 6 ліпеня задзіночаныя войскі пераступілі прускую мяжу і пачалі рух углыб варожай тэрыторыі. Каля брадоў на рацэ Дрвенцы шлях ім заступілі крыжакі і нанятае еўрапейскае рыцарства.
Праціўнік займаў выгоднае становішча і быў поўнасцю падрыхтаваны да бітвы. Хаўруснікам жа трэба было пад гарматным і лучным абстрэлам пераходзіць водную плынь, прадзірацца праз абарончыя частаколы, мячом здабываць плацдарм на другім беразе. Правільна ацаніўшы сітуацыю, Вітаўт і Ягайла павярнулі на ўсход, каб перайсці раку на вышнявіне. А ўначы з 14 на 15 ліпеня іхныя войскі былі пад Грунвальдам (у беларускіх летапісах гэтая вёска называецца Дуброўна), дзе ўжо размясціліся крыжацкія сілы. I з першымі промнямі сонца нашыя ваяры пачалі станавіцца ў баявыя шыхты.
План ваеннай кампаніі 1410 г.
Паміж невялікімі вёскамі Грунвальд (у перакладзе з нямецкай - Зялёны Лес), Танэнбэрг (Ялінавая Гара) і Людвігсдорф (Ладвігова) прасціралася шырокае поле будучай бітвы. Палкі-харугвы Ягайлы і Вітаўта трыма лініямі расцягнуліся паміж Ладвіговам і далінай рэчкі. Левае крыло займала 51 харугва каралеўскіх войскаў, складзеных у асноўным з палякаў. Былі ў ім таксама найміты з Чэхіі і Маравіі, а таксама некалькі харугваў з галіцкай Украіны. Сорак харугваў Вітаўта занялі пазіцыю праваруч ад палякаў. Сярод іх былі харугвы Віленская, Гарадзенская, Наваградская, Лідская, Полацкая, Віцебская, Ваўкавыская, Берасцейская, Пінская, Старадубская, Дарагічынская, Смаленская, Мельніцкая, Кіеўская, Крамянецкая, Ковенская, Троцкая, Медніцкая, палкі гарадоў і ўдзельных князёў. 19 нашых харугваў летапісец не называе, але і так відаць, што бальшыня вялікакняскіх ваяроў паходзіла з беларускіх земляў. Яны выйшлі змагацца пад сцягамі з выявай нашага старажытнага герба "Пагоня", якія вялікі князь уручыў перад бітвай трыццаці сваім палкам.
Схема Грунвальдскай бітвы 1410 года
На Грунвальдскіх палях насупраць шыхтоў Вітаўта і Ягайлы яшчэ з ночы сталі крыжакі з сваімі памагатымі, сабранымі з усёй Еўропы. Было іх каля 30 тысяч, гэта прыкметна меней, чым нашых войскаў. Аднак яны бралі вайсковым майстэрствам і ўзбраеннем. Да таго ж немцы моцна разлічвалі на артылерыю (блізу сотні бамбардаў), якую ў палявых умовах выкарыстоўвалі ўпершыню. Спадзяваліся таксама на заслон арбалетнікаў і на замаскаваныя воўчыя ямы, выкапаныя перад пазіцыямі.
Некалькі ранішніх гадзін бітва не распачыналася. Крыжакі не хацелі сыходзіць з узвышша. Хаўруснікі, маючы ў заплеччы лясістую мясцовасць, таксама не спяшаліся наступаць. Бо атака праз лагчыну на схілы ўзгоркаў ставіла іх у невыгоднае становішча.
Урэшце на рашучыя дзеянні наважыліся вялікакняскія харугвы, якія выкарысталі тактыку стэпавых ваяроў. Трэба было выцягнуць крыжакоў на сябе, парушыць іх закаваныя ў жалеззе шыхты. Таму ў першую атаку пайшлі лёгка ўзброеныя вершнікі і татары. Пад залпамі бамбардаў, бранябойнымі джаламі арбалетных стрэлаў, праз воўчыя ямы, трацячы сотні таварышаў, дасягнулі яны рыцарскіх шыхтоў. I закіпела сеча. Цяжка крануліся крыжацкія харугвы, рушылі наперад. Вялікі магістр Ордэна Ульрых фон Юнгінген убачыў, як адступаюць пярэднія харугвы Вітаўтавага войска. I скіраваў на іх галоўны ўдар.
Гармата-бамбарда пятнаццатага стагоддзя на колах, адлітая з бронзы і прызначаная для страляння каменнымі ядрамі
Рыцарскія кліны набліжаліся ўжо да вялікакняскага абозу. Выцягнуўшыся наўскос, яны падстаўлялі свой бок удару цэнтральнай групоўкі хаўрусных войскаў. Аднак Ягайла пазніўся. Ён усё маліўся, мабыць спадзеючыся на нябесны цуд. I на крыле вялікакняскага войска склалася крытычная сітуацыя. Некаторыя харугвы ўжо адступалі па-сапраўднаму, не могучы даць рады нямецкаму націску. Іншыя ляглі пад цяжкімі крыжацкімі мячамі. На сутыку з польскім войскам сплывалі крывёю, але апантана секліся з ворагам смаленскі, амсціслаўскі і аршанскі палкі, узначаленыя князем Сымонам Альгердавічам.
Вітаўт паімчаў да караля, заклікаючы распачаць наступ і польскім левым крылом. Ягайла падаў знак сваім ваярам. Зайгралі баявыя трубы, і наперад рушылі каралеўскія рыцарскія харугвы. Наш вялікі князь зноў павярнуў на крыжакоў свае, хоць і парадзелыя, сілы, наносячы флангавы ўдар. У Грунвальдскай бітве наступіла імгненне найвялікшага напружання. Як пісаў тагачасны гісторык Ян Длугаш, усчаўся такі шум і грукат ад ламання дзідаў і ўдараў аб панцыры, нібыта бурылася нейкая вялізная будыніна, і такі моцны ляскат мячоў, што яго выразна чулі ў наваколлі за некалькі міляў. Нага наступала на нагу, панцыры грукалі аб панцыры, і вастрыі дзідаў кіраваліся ў твары ворагаў. Калі ж харугвы зышліся, то нельга было адрозніць нясмелага ад адважнага, мужнага ад баязліўца. Бо і тыя і другія згрувасціліся ў нейкі клубок. Немагчыма было ні перамяніць месца, ні прасунуцца на які крок, пакуль пераможца, скінуўшы з каня або забіўшы праціўніка, не займаў месца пераможанага. Нарэшце, калі дзіды былі пераламаныя, шэрагі таго і другога боку і панцыры з панцырамі гэтак шчыльна зышліся, што выдавалі пад ударамі мячоў і сякер страшэнны грукат, быццам молаты ў кузні. I людзі біліся, душаныя коньмі. I тады сярод змагароў самы адважны Марс (так старажытныя рымляне называлі бога вайны) мог быць заўважаны толькі па руцэ і мячы.
Былі моманты, калі здавалася, што перамагаюць ваяўнічыя тэўтонцы. Аднак нарэшце пад націскам нашых ваяроў на пабаявішчы адбыўся пералом. Крыжакам не дапамаглі нават рэзервовыя харугвы. Амаль усе яны былі абкружаныя і знішчаныя. Частка крыжакоў спрабавала ўратавацца ва ўмацаваным вазамі лагеры. Але тут іх дастала пяхота, складзеная з польскіх і беларускіх сялян, узброеных лукамі і сякерамі. Сяляне рыцараў у палон не бралі, бо па завядзёнцы таго часу не мелі права атрымоўваць за іх выкуп.
Цяжкаўзброены беларускі рыцар з чырвонаколерным вялікакняскім сцягам і дзяржаўным гербам "Пагоня". |
Арбалетнік пачатку пятнаццатага стагоддзя.Арбалетнай стралой-бэлтам можна было прабіць рыцарскі жалезны панцыр і застрэліць лёгкаўзброенага ваяра на адлегласці паўкіламетра. |
Тагачасныя гісторыкі і храністы адзначалі выдатную ролю ў бітве нашага вялікага князя. Вітаўт, мяняючы загнаных коней, без целаахоўнікаў, толькі з некалькімі набліжанымі, парадкаваў свае шыхты. Ён кіраваў іх на найбольш небяспечныя ўчасткі, натхняў да змагання, але паспяваў на дапамогу і польскім аддзелам.
Трэба аддаць належнае і тэўтонцам. Мала хто з іх кінуўся наўцёкі або прасіў літасці. Секліся апантана, лічачы за лепшае страціць жыццё, чым рыцарскі гонар. З сямі сотняў манахаў-тэўтонцаў жывых засталося толькі пятнаццаць. Палегла большасць военачальнікаў. Сам Юнгінген, змагаючыся нароўні з усімі, быў працяты дзідай нашага ваяра, імя якога засталося невядомым.
Крыху пазней вялікі змагар за свабоду чэшскага народа Ян Гус пісаў: "Весткі пра перамогу і годны хвалы мір такую радасць прынеслі майму сэрцу, што ні пяром апісаць, ні словам сваім выказаць як мае быць не здолею. Дзе ж іх мячы, закутыя коні, людзі ў панцырах, на якіх спадзяваліся? Дзе незлічоныя грошы ці скарбы? Сапраўды, усё страчана".
I раней крыжакі часам цярпелі скрышальныя паразы. Але яны заўсёды знаходзілі сілы акрыяць ад няўдачы і працягвалі экспансію. I менавіта да лета 1410 года Тэўтонскі ордэн дасягнуў найбольшай магутнасці - яму, разам з хаўрусным Лівонскім ордэнам, належала ўсё ўзбярэжжа Балтыкі ад польскага Памор'я да Фінскай затокі на поўначы. Але Грунвальдская бітва аб'яднанымі намаганнямі перш за ўсё славянскіх народаў паклала канец германскаму націску на ўсход. Паводле мірнай дамовы 1411 года Ордэн траціў частку польскіх земляў і выплочваў вялізную кантрыбуцыю. Да Вялікага Княства вярталася Жамойць. Праз паўстагоддзя крыжакі вымушаныя былі прызнаць вяршэнства польскага караля, а ў сярэдзіне наступнага, шаснаццатага, стагоддзя пад уладную руку Вільні папрасіліся і землі Лівонскага ордэна.
Вялікакняскі конны рыцар. XIV - XV стагоддзі. |
Колючая, сякучая і ўдарная зброя славянскіх ваяроў з-пад Грунвальда. |
2. Грамадзянская вайна ў ВКЛ паміж праваслаўнымі і каталікамі
Тэўтонскі ордэн, зразумела, быў незадаволены саюзам Польшчы і Літвы, тым больш - намечаным хрышчэннем літоўцаў з Польшчы. Выпусціўшы з рук Вітаўта, Ордэн завязаў інтрыгу з другім незадаволеным - Андрэем Альгердавічам. Яму было ўжо каля шасцідзесяці, і надзеі рэалізаваць сваё старэйшынства заставалася ўсё меней. Між тым пасля абрання Ягайлы каралём Польшчы ўзыход Андрэя на пасад вялікага князя літоўскага прывёў бы да скасавання уніі.
Менавіта таму, напэўна, у 1386 годзе крыжакі ўтварылі пагадненне з Андрэем (супраць якога, дарэчы, некалькі гадоў таму пасылалі войска на дапамогу Ягайлу і Скіргайлу) і смаленскім князем Святаславам Іванавічам. У бытнасць Ягайлы ў Кракаве Андрэй сумесна з крыжакамі-лівонцамі напаў на некаторыя гарады, аднак захапіць здолеў толькі Лукомль. У той жа час Святаслаў Смаленскі спрабаваў захапіць Віцебск і Оршу, а потым аблажыў Мсціслаў.
Зімой 1388/89 года, калі Скіргайла ад'ехаў у Полацк, дзе яму ўдалося падманам захапіць князя Андрэя, Вітаўт "совет сотвори со многими князьми и бояры литовскими" і зрабіў спробу заняць Вільню. Замаскіраваўшы дружыну пад купецкі абоз, ён сярод бела дня рушыў да гарадской брамы. Аднак на бок Ягайлы і Скіргайлы перакінуўся даўні паплечнік Вітаўта Судзімонт. Да таго ж варта заўважыла зброю ў абозе, і Вітаўту давялося ўцякаць. Не спадзеючыся на моц сваіх замкаў, ён зноў накіраваўся да крыжакоў, з якімі менш чым пяць гадоў таму так сурова развітаўся. Разам з ім пайшла ўся сям'я: жонка Ганна, дачка Соф'я, браты Таўцівіл і Сігізмунд, малодшая сястра Рынгаля.
Верныя сваёй тактыцы распальваць варожасць сярод уладароў Літвы, крыжакі зноў прынялі знатнага ўцекача, хаця прыём, які яны яму гэтым разам аказалі, не вызначаўся асаблівай цеплынёй. Усе члены яго сям'і фактычна апынуліся ў якасці заложнікаў. Аднак войска для барацьбы са Скіргайлам Вітаўт атрымаў. З гэтым войскам ажыццявіў паспяховыя набегі на Кернава і Мейшаголу.
У 1390 годзе Вітаўт з войскам заходнееўрапейскіх добраахвотнікаў (сярод іх знаходзіўся англійскі прынц Генрых - будучы кароль Англіі) рушыў на Вільню. Войска Скіргайлы было разбіта, прычым у палон да Вітаўта трапілі брат Міхаіла Яўнуцьевіча Заслаўскага Сямён, брат Фёдара Святаславіча Смаленскага Глеб і шэраг іншых рускіх князёў. Аднак аблога Вільна не прынесла канчатковага поспеху, хаця часова ўдалося захапіць прадмесце Крывы горад, пры абароне якога загінуў брат Ягайлы Карыгайла- Казімір Мсціслаўскі. Але ў гэтым паходзе Вітаўт згубіў і свайго брата Таўцівіла.
У адказ Уладзіслаў-Ягайла перадаў уладанні Вітаўта - Падляшша з Берасцем і Камянцом - свайму васалу Янушу Мазавецкаму (які, дарэчы, даводзіўся Вітаўту шваграм, бо быў жанаты з яго сястрой Ганнай Кейстутаўнай). Польска-мазавецкія войскі ўступілі ў Камянец, Берасце і Ваўкавыск, якімі кіравалі намеснікі Вітаўта. Аднак адчайнае супраціўленне жыхароў гэтых гарадоў паказала, як шмат прыхільнікаў засталося ў Вітаўта ў дзяржаве.
Падтрымку Вітаўту выказала і Маскоўскае княства, дзе на змену памёршаму ў 1389 годзе Дзмітрыю Данскому прыйшоў яго старэйшы сын Васіль. Яшчэ да мяцяжу Вітаўта было дамоўлена пра шлюб яго адзінай дачкі з сынам Дзмітрыя. Зараз, нягледзячы на знаходжанне літоўскага князя за межамі сваёй вотчыны, Масква выразна прадэманстравала, што лічыць яго сур'ёзнай палітычнай фігурай. Маскоўскае пасольства знайшло Вітаўта ў Прусіі, і Соф'я ў суправаджэнні Івана Гальшанскага накіравалася ў Маскву кружным шляхам праз Гданьск і Пскоў. Яе шлюб з Васілём Дзмітрыевічам адбыўся ў 1391 годзе.
Тым часам Вітаўт, абапіраючыся на шырокую падтрымку як унутры Літвы, так і па-за яе межамі, зноў перайшоў да рашучых дзеянняў. На дапамогу яму быў скліканы крыжовы паход на чале з прынцам Генрыхам Нартумберлендскім. У 1392 годзе Вітаўт нанёс Скіргайлу рашаючае паражэнне. Ягайла, не жадаючы дапусціць канчатковага адпадзення Літвы ад Польшчы, паспяшаўся прызнаць яго перамогу. Вітаўт атрымаў і Троцкае, і Віленскае княствы, тытул вялікага князя - з адной толькі ўмовай, каб ён застаўся васалам польскага караля.
Можна меркаваць, што за гэтым выступленнем стаялі тыя праваслаўныя сілы Вялікага княства, якія не бачылі ніякіх пераваг у збліжэнні з Польшчай, а арыентаваліся на аднаўленне Кіеўскай Русі (магчыма - на саюз з Масквой). Аб тым, што канфлікт быў не звычайным удзельным бунтам, а барацьбой па прынцыповых пытаннях, сведчыць падкрэслена прадузятае асвятленне яго пралітоўскім аўтарам "Летапісца вялікіх князёў літоўскіх", які не шкадуе чорнай фарбы для Андрэя Полацкага і Святаслава Смаленскага: "Много зла сотвориша хрстянем нечеловеческы и нихрестиянскы, и мучиша хрстян, иже ни в поганых ратех то не слышах таковых мук".
Аднак гэтае выступленне было даволі хутка падаўлена сумеснымі дзеяннямі Скіргайлы і іншых братоў Ягайлы, а таксама Вітаўта. Святаслаў загінуў пад Мсціславам, дзе смаленскае войска панесла цяжкае паражэнне. Скіргайла дазволіў атрымаць Смаленскае княжанне яго старэйшаму сыну Юрыю, які прызнаў сваю залежнасць ад Ягайлы і Скіргайлы. Андрэй пратрымаўся ў Полацку да 1388 года.
Вітаўт абапіраўся на літоўска-беларускае баярства, а ў шэрагу выпадкаў і на шырокія колы насельніцтва; Галоўнай сілай Ягайлы было польскае войска (ці польскія палкі), але часам на яго баку ваявалі літоўскія і рускія дружыны. Жорсткая барацьба вялася з пераменным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Вострава каля г. Ліды. Востраўскае пагадненне аб падзе-ле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам значна карэкціравала Крэўскую унію. Вялікаму княству Літоўскаму было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем пбльскага караля. Вітаўт быў прызнаны вялікім князем літоўскім, яму былі вернуты ўсе спадчынныя ўладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Вітаўт даў клятву быць верным каралю, каралеве і Кароне Польскай.
Беларускія феадалы асабістым удзелам у барацьбе з Ягайлам бпадзяваліся ўмацаваць свае правы надзельных уласнікаў. Далейшае развіццё падзей было не на іх карысць. Вітаўт спадзяваўся ўмацаваць свае пазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім з дапамогай цэнтралізацыі дзяржавы. Галоўную стаўку пры гэтым ён зрабіў на літоўскіх феада-лаў. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт вырашыў сілай зброі ліквідаваць сістэму спадчыннага надзельнага 'княжання. Інстытут княжання быў заменены інстытутам намесніцтва. 'Намеснікамі ў заходнерускія княствы прызначаліся прадстаўнікі цэнтральнай улады, пераважна літоўскага паходжання. Але ж поўнай цэнтралізацыі Вітаўту дасягнуць неўдалося. Некаторыя надзельныя княствы працягвалі адстойваць сваю незалежнасць, атрымалі абласныя прывілеі ў якасці гаранта сваіх правоў. Асабліва доўгі час супраціўлялася Смаленская зямля. Тым не менш Вітаўту ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў ва ўмацаванні свайго становішча. А перамога ў Грунвальдскай бітве 1410 г., дзе вонскі Вялікага княства Літоўскага адыгралі вызначальную ролю, узняла палітычны прэстыж дзяржавы і адлюстравалася на асабістым статусе Вітаўта. Выка-рыстоўваючы гэтыя поспехі, Вітаўт робіць спробы перапыніць васальныя адносіны з Каронай Польскай, дасягнуць поўнага суверэнітэту, ажно да стварэння асобнага каралеўства.
Пасля перамогi у Грунвальдскай бiтве Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перамовы адносна суверэнітэту лiтоўскай джяржавы ад Кароны Польскай, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі.
Гарадзельская унія ў адрозненне ад Востраўскага пагаднення юрыдычна аформіла далітычную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, але ўсё роўна пад уладай польскага караля. Тут выявілася пэўная дваістасць пазіцыі Вітаўта, а за ім і літоўскага баярства. 3 аднаго боку, яны былі надта зацікаўлены ў захаванні незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, а з ёй і сваёй манаполіі на ўладу ў ім. 3 другога боку, не маглі яны адмовіцца і ад пагаднення з Польшчай, паколькі перад імі стаялі тыя ж праблемы, як калісьці перад Ягайлам, якія штурхнулі яго на шлях уніі з ёй. Дабіцца цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання свайго прывілеяванага становішча без дапамогі польскіх феадалаў яны былі не ў стане і працягваць агрэсію на рускія землі не змаглі б. Таму Гарадзельскай граматай, выдадзенай Ягайлам і Вітаўтам, былі дараваны правы той частцы феадалаў, што прыняла каталіцтва і польскія гербы. Ў выніку польскія гербы прынялі 47 родаў літоўскага баярства (не толькі буйных, але і сярэдніх). Так вялікі князь рэкрутаваў ядро шляхецкага саслоўя, на якое думаў абапірацца пасля скасавання сістэмы спадчыннага надзельнага княжання. Было дэкларавана выключнае права літоўскіх феадалаў-католікаў займаць вышэйшыя пасады і знаходзіцца ў гаспадарскай радзе. Праваслаўныя феадалы беларускіх зямель апынуліся ў яшчэ болып нераўнапраўным становішчы.
Імкненне літоўскіх феадалаў да далейшага ўзмацнення сваіх пазіцый вылілася ў ідэю стварэння літоўскага каралеўства. Да гэтага вялася вялікая падрыхтоўка. Задума каранацыі Вітаўта мела шырокі міжнародны рэзананс. Але ж яна не здзенснілася: перашкодзіла сунрацьдзеянне кіруючых колаў Польшчы і смерць Вітаўта. Аднак сама ідэя працягвала жыць яшчэ доўга.
бітва грунвальдскі ордэн тэўтонскі
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Насевiчю, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы/ В. Л. Насевiчю. - Мінск: Полымя, 1993.
2. Бохан, Ю. Ваяры Грунвальдскай бітвы/ Ю. Бохан. - Мінск: "Беларусь", 2010.
3. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў - па 2008 г. : вучэб. дапам. / Я.К.Новік, І.Л.Качалаў, Н.Я.Новік; пад рэд. Я.К.Новіка. - Мінск : Выш. Шк., 2009.
4. Вікіпедыя| Гарадзельская унія [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: http://be.wikipedia.org/wiki/ - Дата доступу 24.05.2012
5. Жыве Беларусь [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: http://jivebelarus.net/at_this_day/battle-of-grunwald.html/ - Дата доступу 25.05.2012
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.
контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.
курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.
реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012Планы бакоў на лета 1942 года. Планы германскага камандавання на лета 1942 года. Становішча да пачатку бітвы на Волзе. Баі ў горадзе. Контрнаступленне савецкіх войскаў. Забеспячэнне таемнасці падрыхтоўкі наступлення. Расчляненне фашысцкай групоўкі.
реферат [41,6 K], добавлен 07.02.2013Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.
реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.
контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.
реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009