Вывучэнне Метрыкі у рамках праекту "Metriciana"
Азнаямленне з матэрыяламі гісторыі і аналізі Вялікага княства Літоўскага. Характарыстыка асаблівасцяў фарміравання Міжнароднай рэдакцыйнай калегіі. Даследаванне перадумоў стварэння альманаха "Metriciana". Разгляд і аналіз асноўных варыянтаў яго назвы.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.03.2015 |
Размер файла | 36,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
ЗМЕСТ
Уводзіны
1. Новы праект
2. Па слядах першага тому
3. Працяг традыцыі
Заключэнне
Спіс літаратуры
уводзіны
Было некалькі матывацыяў, каб распачаць новы праект пад назваю “Metriciana”. Матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага настолькі неабсяжныя, што вартыя асобнага выдання, дзе б распавядалася пра Метрыку і пра тое, што адбываецца вакол яе. Апроч таго, апошняя чвэрць ХХ ст. адзначаная ажыўленнем цікавасці да Метрыкі ВКЛ і працамі над ёю.
Стваральнікі альманаху бачаць яго як міжнароднае выданне, якое пакліканае абслугоўваць інтарэсы метрыкантаў розных краінаў і дзе будуць публікавацца аўтары з розных краінаў. Адпаведна фармулюецца і “моўная палітыка” выдання - матэрыялы могуць друкавацца ў любой мове.
Трэба адзначыць, што навуковая грамадскасць у розных краінах вельмі прыхільна сустрэла з'яўленне новага навуковага перыёдыка. Увага да альманаху і рэакцыя на яго не проста павялічылі інфармацыйнае поле праекту, але і дазволілі яму набыць новыя арганізацыйныя формы ды ўзбагаціць рубрыкацыю.
Сфармавана Міжнародная рэдакцыйная калегія, куды ўвайшлі вядомыя спецыялісты ў галіне Метрыстыкі, даследчыкі, якія шмат зрабілі і робяць дзеля даследавання і публікацыі Метрыкі ВКЛ. Такім чынам, прадстаўлены ўсе краіны, дзе сёння вядуцца метрычныя працы: Україна, Беларусь, Расія, Польшча, Літва.
Але як я ўжо адзначаў, само кола людзей, што прафесійна займаюцца пытаннямі Метрыкі ВКЛ, зусім не шырокае ва ўсіх краінах. Тым не менш, чытачы заўважаць інтэрдысцыплінарнасць ужо ў гэтым томе. Апроч таго, больш разнастайнай робіцца рубрыкацыя METRICIANY.
1. НОВЫ ПРАЕКТ
Было некалькі матывацыяў, каб распачаць новы праект пад назваю “Metriciana”. Матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага настолькі неабсяжныя, што вартыя асобнага выдання, дзе б распавядалася пра Метрыку і пра тое, што адбываецца вакол яе. Апроч таго, апошняя чвэрць ХХ ст. адзначаная ажыўленнем цікавасці да Метрыкі ВКЛ і працамі над ёю. Гэта азначае, што існуюць інтэлектуальныя магчымасці для рэгулярнага выхаду перыёдыка.
Цяпер у Беларусі выходзіць ужо даволі шмат гістарычных выданняў, якія ў той ці іншай ступені прэтэндуюць на ўніверсальнасць. Стваральнікі альманаху “Metriciana” сыходзяць з таго, што існуе патрэба ў спецыялізаваным выданні па Метрыцы - гэтага вартая сама Метрыка з яе гістарычнымі, моўнымі і культурнымі багаццямі.
2000-ы год быў важным годам для Метрыкіяны, бо “адкрыў” у ёй яшчэ адную краіну - з выхадам у свет Кнігі № 28 у Беларусі была адноўленая традыцыя публікацыі Метрыкі ВКЛ. Апроч таго, з выхадам на кампакт-дыску электроннай версіі Кнігі № 28 быў пакладзены пачатак стварэння Электроннага архіву Метрыкі ВКЛ. Ды і сама ідэя перыёдыка “Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага” таксама была генераваная ў Беларусі. Тым не менш, стваральнікі альманаху бачаць яго як міжнароднае выданне, якое пакліканае абслугоўваць інтарэсы метрыкантаў розных краінаў і дзе будуць публікавацца аўтары з розных краінаў. Адпаведна фармулюецца і “моўная палітыка” выдання - матэрыялы могуць друкавацца ў любой мове. Тут аўтар павінен зыходзіць з традыцыйнага культурнага кола Метрыкі ВКЛ і самастойна вызначыць мову для друку (апроч моваў краінаў-спадчынікаў культурнай традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і моваў нашага рэгіёну Цэнтральна-Усходняй Еўропы лагічным будзе ўжыванне асноўных моваў Еўропы). Тое, што першы выпуск падрыхтаваны ў большай ступені як “беларускі”, ёсць адзнакаю ўзнікнення зусім новага выдання. [2, c. 7]
Тэхнічна “Metriciana” рэалізуецца як супольны праект Цэнтру Athenaeum і Аддзелу спецыяльных гістарычных навукаў Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе кожны з бакоў нясе сваю частку адказнасці за выхад альманаху. У Аддзеле спецыяльных гістарычных навукаў сканцэнтраваныя асноўныя сілы метрыкантаў Беларусі і рыхтуюцца да выдання кнігі Метрыкі. Athenaeum стаў выдаўцам Кнігі № 28 Метрыкі ВКЛ і яе электроннай версіі, апроч таго, ён жа выпускае альманах “ATHENAEUM: Commentarii Historiae et Culturae”. Мяркуецца, што “Metriciana” будзе выходзіць раз на год. Рэдакцыйная калегія распрацавала рубрыкацыю альманаху, якая, падробна, ахоплівае асноўныя даследчыя праблемы, звязаныя з Метрыкаю ВКЛ.
2. ПА СЛЯДАХ ПЕРШАГА ТОМУ
Час, які прайшоў з моманту выхаду ў свет першага тому альманаха METRICIANA, быў перыядам развіцця выдання. Трэба адзначыць, што навуковая грамадскасць у розных краінах вельмі прыхільна сустрэла з'яўленне новага навуковага перыёдыка. Увага да альманаху і рэакцыя на яго не проста павялічылі інфармацыйнае поле праекту, але і дазволілі яму набыць новыя арганізацыйныя формы ды ўзбагаціць рубрыкацыю.
У Беларусі на публікацыю METRICIANY звярнула ўвагу прэса. Агляд выдання быў змешчаны на афіцыйным сайце НАН Беларусі. З'явіліся таксама анатаваныя агляды і рэцэнзіі. Даволі падрабязна прааналізавалі змест альманаху літоўскія і ўкраінскія даследчыкі. Можна сказаць, што склаўся своесаблівы “рэйтынг” тых матэрыялаў і тэмаў METRICIANY, пра якія пісалі ўсе рэцэнзенты. У інфармацыйна насычаным артыкуле Алеся Грушы “Службовы склад і структура канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага 40-х гадоў XV - першай паловы XVI ст.” усеагульную ўвагу прыцягнулі звесткі пра рэарганізацыю Канцылярыі ВКЛ у 1516-1522/23 г. і аналіз спецыялізацыі службоўцаў Канцылярыі. Цікавасць выклікала праца Валерыя Мянжынскага і Алега Дзярновіча па апрацоўцы інфармацыі з Метрыкі ВКЛ па Ашмянскаму павету і лакалізацыя прыгаданых там населеных пунктаў. Лаймонтас Каралюс як дасягненне адзначыў менавіта гэты аспект матэрыяла, адначасова паставіўшы пытанне пра навуковы статус усяго артыкула, “які можна назваць першаснай апрацоўкай інфармацыі, сыравінай для будучых даследаванняў сацыяльна-эканамічнага становішча шляхты”. Апрацоўка і сістэматызацыя інфармацыі якраз і былі задачай аўтараў, якія разглядаюць матэрыял пра Ашмянскі павет як пачатак маштабнага праекту па апрацоўцы звестак Метрыкі па іншых рэгіёнах Вялікага Княства Літоўскага. Статыстычныя выкладкі паступова набываюць сваю вартасць у параўнанні з новымі данымі. Украінскі рэцэнзент зрабіў каштоўнае для аўтараў удакладненне адносна князя Аляксандра Фёдаравіча Чартарыйскага, які быў не старостаю Луцкім, а старосцічам. Як у пэўным сэнсе гісторыю з інтрыгай рэцэнзенты ацанілі аповед А. Дзярновіча пра ўкладанне маскоўскімі службоўцамі і абставіны перамяшчэння ў збор Метрыкі ВКЛ вопісаў межаў Полацкага ваяводства, а Валеры Пазьнякоў, апроч іншага, указаў на дадатковую публікацыю гэтых матэрыялаў.
Найбольшую ж палеміку выклікаў тэкст Уладзіміра Свяжынскага “Праблема ідэнтыфікацыі афіцыйнай мовы Вялікага Княства Літоўскага”. Сама праблематыка мовы аказалася цікавай не толькі для даволі герметычнага кола метрыкантаў, але і для шырэйшай грамадскасці. У рэдакцыю METRICIANY па кансультацыі і з просьбай апублікаваць гэты тэкст на сваім Інтэрнэт-сайце звярнуліся Таварыства русінаў Паўночнай Амерыкі. Гэта прадстаўнікі якраз той часткі русінаў, якія жывуць у Сербіі (з цэнтрам у Новым Садзе), а ў Канадзе маюць даволі вялікую і арганізаваную грамаду. Розныя інтэрпрэтацыі культурнай і моўнай спадчыны Славіі ўяўляюць цікавасць для русінскіх інтэлектуалаў. Са згоды аўтара тэкст з METRICIANY з'явіўся ў эмісіі “Интернет радия Руского Дружтва Сиверней Америки”.[3, c. 9]
Але палемічна завостраныя тэзы Уладзіміра Свяжынскага выклікалі ажыўленую дыскусію і сярод даследчыкаў гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага. Лаймантас Каралюс, спаслаўшыся на слыннага літоўскага даследчыка Эдвардаса Гудавічуса, у гэтай сувязі прыгадаў яшчэ адно вызначэнне мовы Канцылярыі ВКЛ - “інтэрдыялект пісьменства ВКЛ, які сфармаваўся ў канцы XV ст. на аснове старарускай пісьмовай мовы і дыялектаў гутарковай мовы”.
Яшчэ большую палемічнасць у разглядзе праблемы надаў артыкул украінскага лінгвіста Віктара Майсіенкі ва “Украінскім Гуманітарным Аглядзе”. Аўтар паставіў за мэту рэцэнзіі “на основі пам'яток XVI-XVII ст. та сучасної лінгвогеографії окреслити поліський лінгвальний простір, або українсько-білоруське мовне пограниччя, яке часто ототожнюється з офіційною мовою Великого князівства Литовського». Рэцэнзент высока ацэньвае ступень распрацаванасці і статус гэтай мовы: «Починаючи із XV ст. на теренах сучасних Білорусі та півночі України (Волинське, Київське воєводства) функціонувала добре вироблена (а за литовських часів офіційна) мова. Вона мала широкий ужиток». Як сапраўдны палескі патрыёт В. Майсіенка разглядае Палессе як цэнтр усходняга славянства, у той час як Лесастэпавая Украіна, Цэнтральная Беларусь, Сярэдняе і Верхняе Падзісенне знаходзіліся на яго перыферыях. І далей: «Мовні особливості Полісся були настільки виразні та чіткі, що незабаром, за сприятливих умов (XIV-XVI ст.), проявилися на значних теренах, “підминаючи” під себе суміжні акаючі, цекаючі (дзекаючі) білоруські та ікаючі українські, витворивши своерідне “койне” не зовсім строкатих, генетично близьких поліських говірок». Сваю рэцэнзію аўтар заканчвае высноваю: «Тому доречніше мову Великого князівства Литовського та Речі Посполітої на теренах українсько-білоруського пограниччя XV-XVII cт. називати саме полiським типом літературної мови, якою послуговувалася значна частина предків сучасних білорусів та українців, а саме - поліщуків». Важная місія тэкста В. Майсіенкі - ён прыцягнуў увагу да праблемы беларуска-ўкраінскага моўнага размежавання ў часы Вялікага Княства Літоўскага, хоць і зрабіў гэта ў даволі экзатычнай форме - праз наданне “кайнэ” палескіх гаворак статусу канцылярскай мовы. Праблема культурных, моўных і палітычных украінскіх уплываў на фармаванне і функцыянаванне дзяржаўнага механізму ВКЛ безумоўна існуе, але яе нельга звесці да тэмы ўкраінска-беларускага памежжа. Што тычыцца фанетычных і марфалагічных выкладак украінскага мовазнаўцы, то яны патрабуюць спецыялізаванага разгляду. Палеміка не завяршылася, прыкладам чаго з'яўляецца і гэты том METRICIANY. Апроч таго, тэма афіцыйнай мовы ВКЛ абмяркоўвалася ў Мінску на лістападаўскай 2003 году Канферэнцыі па актуальных пытаннях даследавання і выдання Метрыкі. [3, c. 14]
Наколькі ўсе гэтыя дыскусіі важныя для гісторыкаў і публікатараў Метрыкі ВКЛ? Тым больш, што рэдакцыя METRICIANY ад пачатку стаяла на пазіцыях прызнання супольнасці спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку і Метрыкі ВКЛ. Менавіта прытрымліванне апошняга прынцыпу і прымушае звяртацца да дэфініцыяў, каб пазбегнуць сучаснай моды на ўніфікацыю і захаваць скарбы гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Яшчэ адзін сюжэт, узняты METRICIANA, атрымаў сваё развіццё - гэта тэма Электроннага архіву Метрыкі ВКЛ. На сённяшні дзень наладжана супрацоўніцтва альманаху з Інтэрнэт-сайтам «Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы», на якім змешчаны тэксты METRICIANY. На гэтым жа сайце пачаў рэалізоўвацца праект публікацыі Метрыкі ВКЛ у Інтэрнэце. Упершыню апублікаваны не проста анонсы і змест, а цэлая кніга Метрыкі - № 28. Тэма Электроннага архіва і надалей застаецца ў сферы зацікаўленасцяў METRICIANY.
З такім назапашаным багажом альманах падышоў да публікацыі свайго другога тому. У пэўным сэнсе змяніўся статус выдання. Сфармавана Міжнародная рэдакцыйная калегія, куды ўвайшлі вядомыя спецыялісты ў галіне Метрыстыкі, даследчыкі, якія шмат зрабілі і робяць дзеля даследавання і публікацыі Метрыкі ВКЛ. Такім чынам, прадстаўлены ўсе краіны, дзе сёння вядуцца метрычныя працы. Пералічу тут прадстаўнікоў рэдкалегіі ў алфавітным парадку: Світлана Абросымава (Украіна), Артурас Дубоніс (Літва), Анджэй Рахуба (Польшча), Ганна Л. Харашкевіч (Расія). Таму мы можам казаць, што METRICIANА стала міжнародным выданнем, цэнтральная сядзіба якога знаходзіцца ў Беларусі.
Будзем спадзявацца на пашырэнне кола аўтараў альманаха. Між іншым, рэцэнзенты выказвалі такое пажаданне. Але як я ўжо адзначаў, само кола людзей, што прафесійна займаюцца пытаннямі Метрыкі ВКЛ, зусім не шырокае ва ўсіх краінах. Тым не менш, чытачы заўважаць інтэрдысцыплінарнасць ужо ў гэтым томе. Апроч таго, больш разнастайнай робіцца рубрыкацыя METRICIANY. Спецыяльна для разгляду пытанняў гістарычнай геаграфіі і картаграфіі ўведзены раздзел “Geometricus” - паводле лацінскай назвы землямера, каморніка. З гэтага тому METRICIANА распачынае новы праект пад агульным тытулам “Галерэя метрыкантаў”. У перспектыве бачыцца стварэнне даведачнага выдання па ўсіх постацях, якія спрычыніліся да стварэння, даследавання і выдання Метрыкі ВКЛ - ад старажытнасці да сучаснасці. Гэтая кніга будзе мець таксама падрабязную бібліяграфію. Папярэдне тэксты пра метрыкантаў будуць праходзіць апрабацыю на старонках METRICIANY і стварыць галерэю біябібліяграфічных партрэтаў людзей, дзейнасць якіх была настолькі важнаю для эмы.
І яшчэ, вядзецца спрэчка пра назву выдання, якая вельмі дакладна акрэслівае тэматыку альманаха. Пры вымаўленні, альбо пры перадачы назвы кірыліцай ўжо ўзніклі два варыянты: “Метрыкіяна” і “Метрыцыяна”. Такім чынам, вядзецца аб прачытанні літары с. У класічнай лаціне гэтая літара ва ўсіх пазіцыях пазначала гук [k]. Не раней IV-V ст. н. э. адзначаныя выпадкі пераходу гука [k] у афрыкату [ts] перад е і і. Апошняя тэндэнцыя замацавалася ў сярэднявечнай лаціне. Рэдакцыя знаёмая з наступным меркаваннем - калі Метрыка бярэ свой пачатак усё ж не з Антычнасці, а з Сярэднявечча, то лагічней дысцыпліну, прысвечаную ёй, называць “Метрыцыяна”. Абодва варыянты прачытання назвы альманаха правамоцныя з пункту гледжання сваёй традыцыі. Але, калі праект METRICIANY толькі генераваўся, то ён адразу атрымаў найменне «Метрыкіяна» - бо для нас важна, каб у назве выдання гучала гэтае слова - Метрыка. [3, c. 15]
3. ПРАЦЯГ ТРАДЫЦЫІ
Трэці том альманаху METRICIANA працягвае традыцыю публікавання новых тэм і фактаў, датычных Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, а таксама выконвае місію пляцоўкі для абмеркавання дыскусійных праблем паміж даследчыкамі розных краін. Да гэтага моманту тэксты другога тому альманаха, як і першага, былі змешчаны ў Інтэрнэце - на сайтах КАМУНІКАТ (аўтар сайта - Яраслаў Іванюк, Беласток) і «История Беларуси IX-XVIII веков. Первоисточники» (аўтар сайта - Алег Ліцкевіч, Мінск). Па просьбе рэдакцый зборніка «Архіварыуса» (Нацыянальны Гістарычны Архіў Беларусі) і «Беларускага Гістарычнага Часопіса» змешчаны агляды альманаха ў гэтых выданнях. У лістападзе 2004 году альманаху таксама была прысвечана перадача на радыё «Мир» (аўтар праграмы - Любоў Собалева). METRICIANA захоўвае ранейшую структуру рубрык, а некаторыя матэрыялы маюць вытокі ў папярэдніх тамах альманаху. Так, комплекс матэрыялаў пад агульнай назвай “Шляхта, іншыя землеўласнікі і землеўладальнікі ды іхныя зямельныя ўладанні ў Берасцейкім, Камянецкім і Кобрынскіх паветах у другой палове XV - першай палове XVI ст. (паводле Кнігаў №№ 12-33 Метрыкі ВКЛ)” Валерыя Мянжынскага і Алега Дзярновіча працягвае серыю публікацый гісторыка-геаграфічных, генеалагічных і статыстычных звестак з Метрыкі ВКЛ па розных рэгіёнах Вялікага Княства Літоўскага (першая публікацыя ў т. 1 была прысвечаная Ашмянскаму павету). Зроблена картаграфаванне і паказана размежаванне “старых” (да адміністарцыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-1566 гадоў) паветаў заходнепалескага рэгіёну, якія потым утварылі адзін вялікі Берасцейскі павет. Альманах па-ранейшаму скіроўвае ўвагу на прысутнасць тэмы Метрыкі ВКЛ у Інтэрнэце. Гэтаму прысвечаны артыкул Алега Ліцкевіча “Агляд гістарычных Веб-сайтаў”. Той жа аўтар у рубрыцы “Публікацыя крыніц” змяшчае два дакументы з Кнігі запісаў № 52 Метрыкі. Падчас Люблінскага сейма 1569 года, на якім была ўтворана Рэч Паспалітая, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст гэтымі дакументамі абвясціў, што ў ВКЛ, на Падляшшы і Валыні частка так званых “сталовых” маёнткаў з'яўляюцца ягонай асабістай уласнасцю. У каментары да публікацыі дакументаў аналізуецца іх змест, разглядаецца іх сувязь з тагачаснымі працэсамі аб'яднання Кароны Польскай і ВКЛ у адзіную дзяржаву, а таксама з маштабным рэвізаваннем „сталовых” маёнткаў у ВКЛ, распачатым у лістападзе-снежні 1569 году.
У трэцім томе альманаха прадстаўлены маскоўскія даследчыкі. У рубрыцы “Археаграфія” вядомы гісторык Ганна Харашкевіч аналізуе дзейнасць па выданню Метрыкі ВКЛ Археаграфічнай камісіі Імператарскай Расійскай Акадэміі Навук. Даследчыца робіць выснову: “…калі навукоўцы гісторыкі і філолагі сумленна займаюцца сваёй справай, на якую няхай вельмі ўплывае кан'юнктура, яны аказваюцца вышэй свайго часу, нават не вельмі турбуючыся пра гэта… Менавіта ў гэтым - сумленных адносінах да сваёй справы - заключаецца галоўны ўрок досведу Археаграфічнай камісіі ў сферы выдання кніг Літоўскай Метрыкі, досведу, які не згубіў актуальнасць і ў нашыя дні”. Артыкул расійскай даследчыцы Іны Старасцінай “Да пытанняпра склад “Кнігі Віцебскага замкавага суда” ў Літоўскай Метрыцы (Кніга 28)” дазволіў рэдакцыі альманаху заснаваць новую рубрыку “Склад Метрыкі”. Падрабязна прааналізаваўшы змест крыніцы, аўтар заканчвае сваю публікацыю словамі: “Кніга 228 захавала вельмі важны крынічны матэрыял, які адлюстроўвае паўсядзённае жыццё насельніцтва беларускіх зямель у першай палове XVI ст., жывыя рэаліі мінуўшчыны”. [1, c. 12]
Матэрыял Зігмантаса Кяўпы “Зборнікі матэрыялу Літоўскай Метрыкі, падрыхтаваныя Сімонасам Даўкантасам” працягвае галерэю метрыкантаў на старонках альманаха METRICIANA. Як заўважае аўтар публікацыі, “С. Даўкантас працаваў і пісаў для літоўцаў, такім чынам, у літоўскім грамадстве ён бачыў дастаткова значны атрад развітых людзей, якому было характэрна паняцце літоўскасці. Так што варта было брацца і за цяжкую і няўдзячную працу археографа”. княство metriciana альманах
Літоўская праблематыка аказалася цэнтральнаю тэмаю артыкула вядомага метрыканта Артураса Дубоніса “Да праблемы дзяржаўнай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім”. На базе малавядомых беларускаму чытачу крыніц (напрыклад, кніг Ковенскага магістрату XVI ст.), аналізуючы выпадкі ўжывання асобных літоўскіх фраз у гістарычных дакументах, а таксама літуанізмы ў старабеларускіх і польскіх тэкстах, аўтар робіць выснову, што літоўская мова разам з старабеларускай (“рускай”), лацінай і польскай з'яўлялася афіцыйнай у Вялікім Княстве Літоўскім. А. Дубоніс заключае, што “мы маем справу з лінгвістычным сумесным жыццём (суіснаваннем) і раўнавагай, якія склаліся за стагоддзі ў ВКЛ, а не з праблемай дзяржаўнай мовы… Дзяржаўная мова ВКЛ паOпросту адсутнічала. Пошукі такой можна назваць анахраністычным метадам даследаванняў”. Сваім палемічным тэкстам на гэтыя апошнія дыскусійныя тэзісы адгукнуўся беларускімовазнаўца і гісторык Уладзімір Свяжынскі, які канстатуе: «…літоўская афіцыйная мова, калі яна мела месца, магла быць толькі рэгіянальнай». Тут прыведзены толькі кароткія выніковыя цытаты з дыскусіі, якая аказалася вельмі вострай і эмацыйнай, наколькі гэта яшчэ ўкладаецца ў стылістыку навуковай палемікі.
Моўна-гістарычнае праблематыка зоймае важнае месца на старонках альманаха, і што матэрыялы на гэтую тэму стануць аднымі з найбольш заўважнымі сярод спецыялістаў і рэйтынгавымі сярод шырэйшага кола чытачоў (сведчанні гэтаму - у рэцэнзіях на METRICIANU). Пад час стварэння альманаху ў 2001 годзе моўна-гістарычныя пытанні ўяўляліся хутчэй як інструментальныя, бо ў канкрэтнай мове стваралася Метрыка і тут бачыўся аб'ект даследавання. Актыўнае пранікненне METRICIANY ў сацыялінгвістыку не планавалася. Але, відаць, ухіліцца ад гэтага было немагчыма. І тут нашальманах не адзіны - за апошнія сем гадоў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе адбылося ўжо некалькі канферэнцый, прысвечаных праблеме полілінгвізму ці функцыянаванню асобных моў у Вялікім Княстве Літоўскім - у 1998 і 2000 гадах у Будапешце (“Мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім і краінах сучаснай Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы: аналогіі і пераемнасць”), у 2003 г. у Кракаве, у 1998 і 2004 гадах у Маскве, у 2004 г. у Брэсце. [4, c. 6]
Якой мэты дасягнуў д-р Дубоніс у сваім тэксце? Для нелітоўскай публікі ён давёў, што літоўская мова ў ХІІІ--XVI cт. у ВКЛ функцыянавала не толькі як сродак зносінаў сялянства, але цыркулявала ў мяшчанскім асяроддзі (перадусім у Коўне, а таксама ў Вільні), ды мела сімпатыкаў сярод вышэйшых стратаў грамадства ВКЛ. Самі па сабе гэтыя палажэнні бясспрэчныя, але падмацаваныя крыніцамі, яны складаюць карціну полілінгвістычнай сітуацыі ў ВКЛ, якая ўсё ж супярэчыць асноўным высновам аўтара. Услед за многімі беларускімі гісторыкамі д-р Дубоніс мадэрнізуе паняцце «дзяржаўная мова» з той толькі розніцай, што фактычна ён адмаўляе ўсялякую рэгламентацыю функцыянавання моў у ВКЛ, а ў Беларусі часам гэтую рэгламентацыю напаўняюць сучасным нацыянальным палітыка-прававым значэннем і зробленыя такім чынам характарыстыкі экстрапалююць на Сярэднявечча і ранні Новы час.
Сам тэрмін дзяржаўная (афіцыйная) мова ўжываецца для пазначэння той мовы, якая выкарыстоўваецца ў заканадаўстве і афіцыйным справаводстве, судовым працэсе, навучанні і г. д. У монанацыянальных краінах афіцыйны статус мовы можа і не рэгулявацца заканадаўча, але ў шматнацыянальных дзяржавах патрэба ў рэгламентацыі звычайна ўзнікае. Менавіта такая сітуацыя склалася ў Вялікі Княстве Літоўскім у XVI ст.
У сваёй класічнай працы “Statuty litewskie a prawo rzymskie” Юліюш Бардах ставіць пытанне: “Як сталася, што Вялікае Княства Літоўскае дасягнула кадыфікацыі такога ўзроўню, якога не здолела стварыць Карона а ні якія-небудзь іншыя дзяржавы Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы?
Якія прычыны паўплывалі на тое, што краіна, якая аднак не залічвалася да тагачасных еўрапейскіх лідэраў, у галіне заканадаўства заняла такое незвычайнае, а нават выключнае месца?
У XVI стагоддзі Літва перажывала перыяд гаспадарчага, грамадскага і культурнага росквіту. І ўласна ў эканамічным развіцці Вялікага Княства, у імкненні пануючай класы да гарантавання сваіх правоў і прывілеяў, таксама ў развіцці культуры і асветы, але і ў знешнепалітычных зносінах заключаліся крыніцы той унікальнай з'явы. Да прычын гэтага можа варта дадаць таксама ўнутраную неадналітнасць Вялікага Княства і ўзнікшую тэндэнцыю да яе пераадолення. Дасягненне палітычнай злітнасці кангламерату зямель літоўскіх, беларускіх, а да 1569 году таксама ўкраінскіх, патрабавала аднароднай дзяржаўнай сістэмы”. [5, c. 13]
Фіксацыя ці прызнанне афіцыйнай мовы справаводства ў Другім і Трэцім Сатутах ВКЛ таксама мусіла служыць інтарэсам інтэграцыі шматэтнічнага арганізму Вялікага Княства. Чаму гэтым кансалідантам стала “руская” (старабеларуская) мова? Як канстатуе д-р Артурас Дубоніс - у выніку традыцыі.
Сучасны польскі гісторык Oлітуаніст Гжэгаж Блашчык, аналізуючы функцыянаванне розных моў у Вялікім Княстве Літоўскім, робіць акцэнтаваную выснову, што літоўская мова “не мела шансу на існаванне як мова дзяржаўная”. А літоўскі гісторык Антанас Тыла, кажучы пра адкрытасць Вялікага Княства як дзяржавы, заўважае, што “але ж яна занадта мала клапацілася ў той час пра захаванне і развіццё этнічнай культуры літоўцаў”.
Апісваючы такую выдатную падзею, як з'яўленне ў 1547 годзе ў Караляўцы першай друкаванай літоўскай кнігі, Юраце Кяўпене адзначае: “Дадзены М. Мажвідасам у сярэдзіне XVI ст. імпульс не знайшоў водгуку ў Літве”. І ў далейшым у XVI ст. статыстыка друку кніг па-літоўску была на карысць Караляўца - да канца стагоддзя там былі апублікаваны 32 кнігі, у той час як у самім Вялікім Княстве - 14. Сітуацыя змянілася ў XVIІ ст. - да 1660 году ў Прусіі выйшла з друку яшчэ 20 літоўскіх кніжак, а ў ВКЛ - ужо 2512. [4, c. 17]
І ў гэтым схаваны пэўны парадокс. З аднога боку, мы бачым жывую традыцыю трансляцыі літоўскай мовы, яе прыхільнікі ў XVI ст. займалі ў Вялікім Княстве найвышэйшыя ўрады, а пісары і дзякі літоўскага паходжання непасрэдна ўплывалі на дзейнасць Канцылярыі ВКЛ (між іншым, літуанізмы ў старабеларускай мове, як піша д-р Дубоніс, сапраўды з'яўляюцца слядамі гэтай дзейнасці). З іншага боку, літоўская мова так і не стала мовай актаў, а асобныя літоўскія словы і фразы ў іншамоўных тэкстах толькі падкрэсліваюць гэткае становішча. І тое адбывалася ў эпоху, калі ўжо ўсталёўвалася кніжна-літаратурная норма літоўскай мовы! Магчыма, тут граў ролю і канфесійны фактар, бо першыя літоўскія кнігі належаць аўтарству пратэстантаў і публікаваліся яны ў лютэранскай Прусіі пры падтрымцы ўладаў герцагства з яўнаю мэтаю катэхізацыі тамтэйшых літоўцаў. Але ж ужо ў другой палове XVI ст. і езуіты займаліся літоўскім кнігадрукаваннем.
Пакуль што адказ на пытанне знаходзіцца толькі пры выкарыстанні сацыялінгвістычных методык. У шматкультурнай і шматэтнічнай супольнасці Вялікага Княства Літоўскага ў XV--XVI ст. існавала моўная сітуацыя «сукупнасць дыгласій», калі за кожнай мовай былі даволі выразна замацаваны свае грамадскія функцыі. У адрозненне ад білінгвізму ці полілінгвізму дыгласія, як сацыялінгвістычны феномен, прадугледжвае абавязковую ацэнку карыстальнікам мовы сваіх ідыёмаў (моўных утварэнняў) па шкале “урачыстае - звычайнае” (варыянт: “высокае - нізкае”). Такім чынам, дыгласію неправамерна атаясамляць толькі з наяўнасцю функцыянальнай палітыка-сацыяльнай стратыфікацыі ідыёмаў, не ўлічваючы ацэначны фактар. У адной і той жа грамадскай сферы адначасова не выкарыстоўваліся дзве моўныя сістэмы (афіцыйная і народная). Этнічныя літоўцы, паслугоўваючыся ў паўсядзённым жыцці літоўскаю моваю, у публічнай сферы выкарыстоўвалі афіцыйную мову справаводства - “рускую”. Моваю літургіі з'яўлялася лаціна, але казанні ў многіх выпадках прамаляўліся па-літоўску. Лаціна таксама выконвала функцыі афіцыйнай мовы. Славянскае насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дзе працэсы балтаOславянскага сінтэзу ў XVI ст. яшчэ не скончыліся (пра што сведчаць, напрыклад, матэрыялы Ашмянскага і Браслаўскага паветаў), у паўсядзённым жыцці выкарыстоўвалі свае дыялекты. Канфесійнаю заставалася царкоўнаславянская. Мова справаводства (“руская”) на працягу XV ст. спазнала значныя змены. Маючы на самым пачатку свайго развіцця як пісьмовую базу старажытнарускую літаратурную мову, “руская” мова ўсё больш перайначвалася, лексічна, арфаграфічна і граматычна набываючы тыя якасці, якія дазвалаюць беларускім лінгвістам і гісторыкам называць яе “старабеларускай”, пры ўсім кансерватызме графічных сродкаў гэтай мовы, і, вядома, маючы на ўвазе яе пісьмова-літаратурную норму. Як настойліва адзначае ў дыскусіі на старонках METRICIANY Ўладзімір Свяжынскі, афіцыйная канцылярская мова - гэта функцыя літаратурна-пісьмовай мовы, а не самастойная мова. Дадамо - у грамадзянаў ВКЛ, незалежна аднацыянальнага паходжання, існавала абсалютна выразная этнічная ідэнтыфікацыя “рускай” мовы як славянскай мовы ўласна Вялікага Княства.
Пры гэтым трэба памятаць, што на працягу канца XIV--XV ст. на фармаванне канцылярскай мовы значны ўплыў аказвалі валынскія пісьмовыя традыцыі і відавочна існаваў “беларуска-ўкраінскі” этап развіцця мовы цэнтральнага справаводства. У рэгіянальным справаводстве мясцовыя традыцыі заўжды былі адчувальнымі, а фармаванне старабеларускай актавай мовы адлюстроўваў працэс сцірання на працягу XV ст. адрозненняў паміж моваю вялікакняскай канцылярыі і, напрыклад, моваю полацкіх актаў. У XVI ст. гэтыя адрозненні зніклі цалкам. Дыскусійнасць тут заключаецца ў вызначэнні суадносінаў, у якой ступені гутарковая мова ўплывала на літаратурную і канцылярскую нормы, а ў якой ступені мова справаводства ўздзейнічала на станаўленне гутарковай беларускай мовы. Вядома, вышэйпрыведзеная характарыстыка сітуацыі як дыгласіі належыць перыяду да шырокага распаўсюджання ў ВКЛ польскай мовы, што можна вызначыць як непрымусовую паланізацыю шляхты і інтэлектуалаў Вялікага Княства. Таксама сацыялінгвістычным праблемам прысвечаны артыкул Уладзіміра Свяжынскага “Паверх бар'ераў: Маскоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім”. Менавіта так - праз пераадоленне палітычных і культурных бар'ераў помнікі маскоўскага пісьменства траплялі ў ВКЛ і наадварот, створаныя ў ВКЛ тэксты маглі функцыянаваць у Расіі ў вельмі выбарачным рэжыме. [6, c. 9]
Падобна, што моўна-гістарычныя дыскусіі яшчэ не хутка сціхнуць і METRICIANA па-ранейшаму будзе звяртацца да гэтай тэмы.
заключэнне
Рэдакцыйная калегія распрацавала рубрыкацыю альманаху, якая, падробна, ахоплівае асноўныя даследчыя праблемы, звязаныя з Метрыкаю ВКЛ. Альманах “METRICIANA” асвятляе розныя праблемы - гэта знешняя і ўнутраная гісторыя Метрыкі; арганізацыя справаводства ў ВКЛ паводле матэрыялаў Метрыкі (прынцыпы працы Канцылярыі ВКЛ); дыпламатыка, у тым ліку праблемы тэрміналогіі (паводле матэрыялаў Метрыкі); пытанні палітычнай і сацыяльна-эканамічнай гісторыі, а таксама гісторыі культуры паводле матэрыялаў Метрыкі; лінгвістычныя аспекты: старабеларуская ды іншыя мовы паводле Метрыкі; публікацыі крыніцаў; археаграфічныя практыкі; бібліяграфія Метрыкіяны; стварэнне і функцыянаванне Электроннага архіву Метрыкі ВКЛ; рэцэнзіі, анатацыі; навіны Метрыкіяны.
Апублікаваныя на сённешні тыдзень тры тамы альмамаха «Metricianа» сведчаць аб тым што выданне для розных меркаваній, у ім апублікаваны працы даследчыкаў з розных краін і разглядаюцца самыя розныя пытанні, зязаныя з Літоўскай Метрыкай. Моцныя і слабыя стораны розных інтарпретацый праверыць час, но ў любым выпадку бясспрэчна, што гэта выданне будзе служыць не адзінкаваму пакаленню даследчыкаў. [7, c. 50]
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
1. Андрушевич Анна. Метрику можно вернуть // Аргументы и факты в Белоруссии. - 2002.- № 27. С. 12
2. METRICIANA [Электрон.ресурс] - 2007 - Режим доступа:
http://starbel.narod.ru/metr1/metr1_gal.htm.
3. METRICIANA [Электрон.ресурс] - 2007 - Режим доступа:
http://starbel.narod.ru/metr2/metr2.htm.
4. METRICIANA [Электрон.ресурс] - 2008 - Режим доступа:
http://starbel.narod.ru/metr3/metr3.htm.
5. METRICIANA [Электрон.ресурс] - 2006 - Режим доступа:
http://www.ac.by/publications/belling/metrici1.html.
6. METRICIANA [Электрон.ресурс] - 2009 - Режим доступа:
http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/metriciana.
7. Мянжынскі Валеры. METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага // Кантакты і дыялогі. - 2001. - № 9-10. С. 49-50
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.
реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.
реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.
контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.
реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.
реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.
реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008