Трэці падзел Рэчы Паспалітай
Вывучэнне гісторыі трэцяга падзелу дзяржавы Рэчы Паспалітай і яго ўплыў на сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне і сістэма кіравання ў Мсціслаўскім, Полацкім і Віцебскім паветах.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | эссе |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.11.2014 |
Размер файла | 14,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УО «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЭКОНОМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ»
ЭСЭ
Па дісцыпліне: Гісторыя Беларусі
на тэму: Трэці падзел Рэчы Паспалітай
Падрыхтавала
студэнтка 1 кр.,
ФВШТ,гр. ДТТ-1,
Альт Валерыя
МІНСК 2014
1795 г. -трэці падзел Рэчы Паспалітай
1-я частка.
У сакавіку-лістападзе 1794 года на ўцалелай ад двух падзелаў тэрыторыі РП разгарнулася паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.З красавіка па верасень яно ахоплівала тэрыторыю часткі Цэнтральнай і Заходняй Беларусі .
Папярэднія спробы выхаду дзяржавы з глыбокага грамадска-палітычнага крызісу шляхам рэформаў былі перапынены. Першы і другі падзелы РП прывялі яе да цяжкага становішча.Канчаткова РП абанкруцілася ў часы Таргавіцкай канфедэрацыі і палітыка шляхты і магнацтва,мэтай якой было захаваць дзяржаву пад лозунгам абароны “залатых шляхецкіх вольнасцей”.
24 красавіка 1794 года з абвяшчэння на рынку ў Кракаве”Акта паўстання жыхароў Кракаўскага ваяводства” пачалося паўстанне ў Польшчы.Галоўнай мэтай было” вызваленне Польшчы ад чужаземнага жаўнера,вяртанне і забеспячэнне целасці яе межаў,ліквідацыя насілля”.
Ужо з другой паловы 1793 года Вільня стала адным з цэнтраў падрыхтоўкі паўстання ў Рэчы Паспалітай .Вільня паўстала ў начы з 22 на 23 красавіка 1794 года. 24 красавіка ў Вільні быў урачыста прыняты і абвешчаны “ Акт паўстання народа ВКЛ”.Згодна з ім ўтвараўся свій незалежны орган па кіраўніцтву паустаннем - Найвышэйшая Рада ВКЛ.
З самага пачатку паўстанне на Беларусі набыло свае адметныя рысы , якія не прадугледжваліся ва ўзорным Кракаўскім акце.
Адным з галоўных пытанняў,ад вырашэння якога залежаў поспех паўстання , было станаўленне да яго сялянства .
Нельга не адзначыць адну істотную асаблівасць хода паўстання 1794 года ў Беларусі ,звязаную з шматканфесійнасцю рэлігійнага жыцця ў краі. Заява Т.Кастюшкі -“за адну шляхту біцца не буду”-была арганічна спалучана з яго дэмакратычным стаўленнем да рэлігійнага пытання на сваёй радзіме.
Пасля гэтых падзей ў Беларусі пад кантролем паўстанцаў фактычна засталася толькі Гародня з часткай Гародзенскага повета .Сюды ненадоўга пераехала Цэнтральная Дэпутацыя ВКЛ.Пад Гародню сцягваліся ўцалелыя паўстанцкія адзелы Т.Ваўжэцкага,А.Хвялінскага,П.Грабоўскага тут знаходзіўся і Я.Ясінскі .
29 верасня 1794 г. у Гародню ўсяго на адзін дзень прыехаў Т.Касцюшка для азнакамлення з сітуацыяй.
Ваенная і палітычная сітуацыя складвалася не на карысць паўстанцаў і ў Польшы.Аб'яднаныя расійска-прускія войскі ў бітве каля мястэчка Шчаканцы прымусілі армію Кастюшкі адступіць.
Шансаў на перамогу ў паўстанні 1794 г.было няшмат. Яго не падтрымлівалі асноўныя масы сялянства,гараджане.
У пачатку паўстання Т.Касцюшка і іншыя яго кіраўнікі спадзяваліся ,што Аўстрыя ,Прусія і Расія не змогуць накіраваць значныя сілы супраць паўстанцаў па прычыне ўцягнення іх у барацьбу з Турцыяй і Францыяй .
Негледзячы на тое што паўстанне пацярпела паражэння ,яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае.Для Беларусі паўстанне 1794 г. стала першым этапам паступовага фарміравання ўласнага руху,які развіваўся ў наступныя часы.
Падаўленне паўстання 1794 г. дазволіла Расіі,Аўстрыі і Прусіі перайсці да канчатковай ліквідацыі РП.Перагаворы аб апошнім падзеле дзяржавы пачаліся яшчэ падчас змагання з паўстаннем і доўжыліся амаль год.
Напачатку Расія спрабавала максімальна абмежаваць памеры тэррыторыіяльных захопаў Прусіі і Аўстрыі .Але яны сталі відавочнымі ўжо ў 1794г. Прусія 3 красавіка 1794 г. захапіла паўстанцкі Кракаў ,а Аўстрыя ,інтарэсы якой гэтым былі істотна закранутыя ,у адказ у другой палове ліпеня таго ж года акупіравала Сандамірскае ваяводства.
У сваю чарг расійскія войскі не збіраліся пакідаць захопленную імі вялізарную тэрыторыю.Яна распасціралася ад Жамойці да Валыні ,з паўднева-заходнімі беларускімі землямі ,з гарадамі Вільня ,Гародня,Наваградак ,Берасце .У руках расійскага войска знаходзілася і Варшава.
Шляхам узаемных кампрамісаў Расія і Аўстрыя імкнуліся абмежаваць ,на іх погляд,вялікія патрабаванні Прусіі.Ім удалося першымі дамовіцца паміж сабою і ўрэгуляваць мяжу на Валыні і па рацэ Буг,падпісаўшы 3 студзеня 1795 г. адпаведнае пагадненне.Прусія была вымушана абмежаваць сваіе намеры і далучылася да падзельнай канвенцыі толькі 24 кастрычніка 1795г.
Вывезены спачатку ў Гародню ,а потым у Санкт-Пецярбург Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 25 лістпада 1795 г. вымашаны быў адмовіцца ад трона ў страчанай дзяржаве . Апошнія дамовы паміж Расіяй,Аўстрыяй і Прусіяй,звязаныя з ліквідацыяй дзяржавы,былі падпісаны ў 1797 г.
У выніку 3-га падзела РП да Расійскай імперыі адышла апошняя ацалелая частка ВКЛ з Вільняй ,герцагства Курляндскае ,Заходняя Валынь і частка Хомскай зямлі .Аўстрыя атрымала Кракаўскае ,Сандамірскае,Люблінскае,часткі Мазавецкага ,Берасцейскага і Падляшскага ваяводстваў . Прусія займела большую частку Мазавецкага ваяводства разам з Варшавай ,часткі Падляшскага,Гародзенскага ,Троцкага ваяводстваў і Жамойці .
2-я частка .
Актуальнасць тэмы маей работы абумоўлена тым, што падзелы Рэчы Паспалітай 1772, 1793 і 1795 гадоў паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй, якія здарыліся ў XVIII стагоддзі, належаць да «вечна жывых» тэмах еўрапейскай гісторыі. У розных краінах выдадзена (і працягвае выходзіць у свет) значная колькасць манаграфій, архіўна-дакументальных публікацый, прысвечаных як разбору абставінаў знікнення Польскай дзяржавы з карты Еўропы ў канцы асвечанага XVIII стагоддзя, так і рэцыдываў тэрытарыяльнай перакройванні Рэчы Паспалітай у XIX стагоддзі (Тылзыт, Венскі кангрэс), якія выявілі паўтаранасць, расцягненасць ў часе самой тэндэнцыі раздзелаў.
На мой погляд ,еўрапейскія краіны абыякава паставіліся да ліквідацыі Рэчы Паспалітай,яны былі заняты вайной з рэвалюцыйнай Францыяй.
Ліквідацыя Рэчы Паспалітай адбылася ў перыяд спробы яе рэфармавання . Магчыма прыйсці к выніку ,што падзел дзяржавы супаў з намаганнямі магутных феадальных манархій Еўропы не дапусціць распаўсюджання ў РП рэвалюцыйных французскіх уплываў.
Для насельніцтва беларускіх зямель гэта сітуацыя,звязаная з трохступенчатым пераходам у склад Расійскай імперыі,была далека не адназначнай.Шляхта,ураўнаванная ў правах з расійскім дваранствам ,за выключэннем удзельнікаў паўстання ,нічога не страціла са сваіх прывілегій.Эканамічнае і палітычнае развіцце Беларусі трапіла пад уціск захавальнай палітыкі царызму,накіраванай на кансервацыю феадальных адносін.З пункту гледжання інтарэсаў існавання беларускай культуры і мовы беларусы ў выніку далучэння сваіх зямель да Расійскай імперыі трапілі “гаршка” паланізацыі на “патэльню” русіфікацыі .
У нябыт адышла старая феадальная РП,а новая,рэфармаваная не паспела ўсталявацца. Я лічу,што у гэтым была віна не толькі знешніх захопнікаў,але і недальнабачнасць і абмежаванасць палітыкі кансерватыўных колаў самой РП. дзяржава паспалітая павет адміністрацыйны
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.
реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.
контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.
реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.
реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.
контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.
реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.
курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.
реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.
реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011