Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.

Адукацыя і навуковае беларусазнаўства, кніжнай і перыядычным друку. Выяўленчае мастацтва, архітэктура. Працэс фарміравання беларускай нацыі і матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва. Капіталістычнае развіццё краіны пасля адмены прыгоннага права.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 08.10.2014
Размер файла 20,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Контрольная работа

по дисциплине: История Беларуси

Тема “Культура Беларусі другой паловы ХІХ - пачатку ХХст.”

Уводзіны

Працэс фарміравання беларускай нацыі адбыўся на развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Рост нацыянальнай самасвядомасці, зараджэнне і раз-віццё беларускага нацыянальнага руху, навуковы падыход да гісторыі, этнаграфіі, фальклору беларусаў - найважнейшыя фактары, якія паўплывалі на станаўленне нацыянальнага прафесійнага мастацтва Беларусі. мастацтва архітэктура культура

З другой паловы ХІХ ст. пачалося свядомае, шырокамаштабнае вывучэнне Беларусі, яе гісторыі, мовы і культуры. Працы І. Насовіча, П. Шэйна, М. Нікіфа-роўскага, Е. Раманава, Я Кагарскага і іншых вучоных аб'ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Адметнай прыкметай часу стала развіццё мастацкай літаратуры і перыядычнага друку на беларускай мове, з'яўленне нацыянальных матываў у тэатральным, музычным і выяўленчым мастацтве.

Разам з тым нацыянальнае прафесійнае мастацтва знаходзілася яшчэ на стадыі станаўлення, адчувала моцнае ўздзеянне рускага і сусветнага мастацтва. Вядучым мастацкім напрамкам таго часу з'яўляўся рэалізм, аднак у мастацтве Беларусі наглядаліся элементы імпрэсіянізму і мадэрну.

Развіццё адукацыі, навуковага беларусазнаўства, кніжнага і перыядычнага друку

Капіталістычнае развіццё краіны пасля адмены прыгоннага права патрабавала ўдасканалення сістэмы народнай адукацыі. Таму разам з іншымі буржуазнымі рэ-формамі ў 60-70-я гг. ХІХ ст. быў пераведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь. Да гэтага часу сістэма адукацыі харак-тарызавалася рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнас-ці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы.

Ажыццяўленне школьных рэформ супала з правядзеннем палітычнага курсу на далейшае пешырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, ліквідаваны польскія школы, у наву-чальных установах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам загадвался клапаціцца, каб у сценах школ гутарковай мовай была руская.

У галіне пачатковай адукацыі наглядалася рознатыповасць пачатковых школ. Адрозненні ў навучальных праграмах і тэрмінах навучання зніжалі якасць падрыхтоўкі, ставілі вучняў пачатковых школ у нераўнапраўнае становішча. Толькі выпускнікам гарадскіх чатырохкласных вучылішчаў дазвалялася паступаць у сярэд-нія навучальныя установы, але пры ўмове дадатковай падрыхтоўкі па замежных мовах. Выхаванцы астатніх пачатковых школ такога права не мелі. Большая частка школ знаходзілася ў непрыстасаваных для заняткаў сялянскіх хатах, адчуваўся недохоп вучэбных дапаможнікаў, а таксама кваліфікаваных настаўніцкіх кадраў.

Сярэдняя адукацыя заставалася прывілеяй пануючых класаў. Навучанне ў сярэдніх навучальных установах з'яўлялася платным. Сацыяльны склад навучэнцаў сярэдніх школ быў абумоўлены не толькі высокай платай за навучанне, але і некаторымі пастановамі ўрада. Напрыклад, цыркуляр ад 1887 г., празваны “цырку-лярам пра кухарчыных дзяцей”, прадпісваў не прымаць у гімназіі і пра-гімназіі дзяцей кучараў, лакеяў, павароў, прачак, дробных крамнікаў.

Класічная мужчынская гімназіі давалі грунтоўную гуманітарную падрыхтоўку, прычым асаблівая ўвага надавалася выкладанню так званых класічных моў - грэчас-кай і лацінскай. Толькі выпускнікі гімназій мелі выключнае права паступлення ва ўніверсітэты. У рэальных вучыльшчах галоўнае месца адводзілася дысцыплінам прыродазнаўча-матэматычнага цыкла, таму іх выпускнікі маглі паступаць у тэхніч-ныя ці гандлёвыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Выхаванкі жаночых гімназій атрымлівалі грунтоўную агульна-адукацыйную падрыхтоўку, а пры жаданні пасля заканчэння восьмага педа-гагічнага класа - права працаваць у якасці настаўніц пачатковай школы.

Складвалася сістэма прафісійнай адукацыі. У Беларусі ствараліся рамесныя, сельскагаспадарчыя, камерцыйныя, медыцынскія, музычныя, мастацкія навучаль-ныя ўстановы. Падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў ажыццяўлялася ў настаўніцкіх інстытутах. Вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі не было, паколькі расійскія ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтвы грамадскасці Беларусі аб іх адкрыцці.

Нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы па асноўных паказчыках развіцця адукацыі. Так, па перапісе 1897 г., агульная колькасць пісьменных у Беларусі складала толькі 25,7%. Працэнт навучэнцаў сярод дзяцей школьнага ўзросту быў невысокі.

Пасля паўстання 1863 -- 1864 гг. узрасла цікавасць прагрэсіўнай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Беларусі. Паранейшаму значны ўклад у вывучэнне краю ўносілі вядучыя навуковыя цэнтры Расіі. У 60-70-я гады XIX ст. вывучэнне Беларусі паступова стала справай мясцовай інтэлігенцыі, пачалі фарміра-вацца рэгіянальныя этнаграфічныя цэнтры. Яны ажыццяўлялі экспедыцыйную рабо-ту па вывучэнні Беларусі і збіранні фальклорнаэт-награфічных і археалагічных матэрыялаў.

У пачатку XX ст. новай плынню ў беларускай этнаграфіі стала вывучэнне матэрыяльнай культуры і вытворчай дзейнасці беларусаў.

Буржуазныя рэформы 60-х гадоў XIX ст. не змянілі карэнным чынам стано-вішча ў галіне друку. Часовыя правілы (6 красавіка 1865 г.) ад папярэдняй цэнзуры вызвалялі толькі сталічныя штодзённыя газеты і часопісы, а таксама кнігі аб'ёмам больш за 10 друкаваных аркушаў. Усе ілюстраваныя, сатырычныя выданні і ўвесь правінцыяльны друк заставаліся паранейшаму пад папярэдняй цэнзурай. У 1882 г. быў прыняты закон, паводле якога прэса ставілася ў поўную залежнасць ад самавольства чыноўнікаў.

Перыядычны друк Беларусі быў прадстаўлены толькі афіцыйнымі органамі. Сярод іх "Губернские ведомости", якія выдаваліся за казённы кошт губернскімі праўленнямі пад наглядам віцэгубернатараў. Яны не мелі шырокага кола чыта-чоў сярод мясцовага насельніцтва.

У 1886 г. пачалося выданне ў Беларусі адзінай легальнай, незалежнай ад урада літаратурнапалітычнай газеты "Минский листок". 3 1902 г. яна выходзіла пад назвай "СевероЗападный край". У "Минском листке" супрацоўнічалі паэт Я.Лучына, гісторыкі і этнографы А.Я.Багдановіч, М.Я.Янчук, М.В.Доўнар-Запольскі і інш. На старонках газеты друкаваліся матэрыялы і даследаванні па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Беларусі, вершы беларускіх паэтаў на роднай мове, крытычныя агляды твораў літаратуры і мастацтва XIX ст.

Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. выклікала ажыўленне перыядычнага друку. З'явілася шмат новых газет і часопісаў розных палітычных накірункаў. Найбольш значнымі мясцовымі буржуазналіберальнымі выданнямі былі "Северо-Западный голос", "Свободное слово", "Голос провинции", "Окраина" і інш. Акцябрысцка-чарнасоценны друк Беларусі быў прадстаўлены "Белорусским вестником", "Минскнм словом", "Крестьянином", "Северо-Западной жизнью" і іншымі выданнямі. Характэрнай асаблівасцю правай прэсы з'яўляліся антыпольскія і антыяўрэйскія выступленні, непрызнанне беларускай нацыі.

Літаратура і тэатр

У другой палове ХІХ ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва, станавіліся на шлях стварэння развітай літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачвання літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне. Вяршыняй беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Ф. Багушэвіча. Да сваіх зборнікаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі” Ф. Багушэвіч складаў прад-мовы, дзе імкнуўся абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа. Ён першы з беларускіх пісьменнікаў абвясціў існаванне беларускага этнасу і адзначыў самастойнасць беларускай мовы.

На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру Цётка. Яе кнігі “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду” сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі ХХ ст. Цётка з'явілася адной з пачынальнікаў апавядальнага жанру. Як таленавіты паэтнаватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала. Ён узняў бела-рускую літаратуру на якасна новы ўзровень, садзейчаў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай мовы. Разам з Янкам Капалам заснавальнікам новай бела-рускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас. Адзіны паэтычны зборнік “Вянок” належыць Максіму Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць значнае месца сярод класікаў беларускай літаратуры. У пачатку ХХ ст. беларуская ліаратура пачала знаходзіць прызнанне ў суседніх, перш за ўсё славянскіх, народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісторыка-літаратурны працэс.

У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У бела-рускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы.

Пад уздзеяннем прафесійнага тэатра ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі наспявала ідэя неабходнасці стварэнне беларускага нацыянальнага тэатра прафесій-нага тыпу. У пачатку ХХ ст. арганізоўваюцца шматлікія музычна-драматычныя гурткі і так званыя “ беларускія вечарынкі”.

На традыцыях “ беларускіх вечарынак” у 1907г. узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага - сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. Яго пераемнікам у працэсе фарміравання нацыянальнага тэатра стала Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, якое ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі пад кіраўніцтвам Фларыяна Ждановіча.

Выяўленчае мастацтва, архітэктура

У выяўленчым мастацтве з другой паловы ХІХ ст. паступова ўсталёўваецца стыль рэалізм, які прыйшоў на змену класіцызму з яго біблейскай і міфалагічнай тэматыкай. У бытавым жанры працавалі Н. Сілівановіч, Ю. Пэн і іншыя. Шмат таленавітых мастакоў-пейзажыстаў працавала на Белаусі - А. Гараўскі, Ф. Рушчыц, С. Жукоўскі. Прадстаўніком гістарычнага жывапісу з'яўляўся К. Альхімовіч. Тэмы і матывы беларускай гісторыі выкарыстоўваў і таленавіты мастак Я. Драздовіч, які стварыў серыю графічных работ і скульптурных партрэтаў дзеячаў гісторыі Беларусі.

У сярэдзіне ХІХ ст. ў беларускім дойлідстве панавала эклектыка, або “архітэк-тура гістарызму”, якая вызначалася выкарыстаннем форм розных архітэктурных стыляў папярэдніх эпох - готыкі, барока, ракако, класіцызму, раманскага і інш. Звычайна банкі і навучальныя ўстановы афармлялі пад рэнесанс, тэатры - пад барока, касцёлы - пад готыку, праваслаўныя цэрквы будаваліся ў рэтраспектыўна-рускім стылі.

У другой палове ХІХ ст. назіраўся росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы ў Беларусі. Неагатычныя пабудовы ўводзіліся з чырвонай, добра абпаленай цэглы, прычым фасады не атынкоўваліся. Найбольш багатыя храмы мелі вітражы, падлогу з паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс.

Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Шырокае распаўсюджанне набыў рэтраспектыўна-рускі стыль у праваслаўным культавам дойлідстве. Руская архі-тэктары распрацавалі тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў, скапіраваныя з візантыйскіх храмаў і рускіх бажніц ХIV i XVІІ стст., каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў у Беларусі быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі назву “мураўёўкі”. Цэрквы, пабудаваныя ў рэтраспектыўна-рускім стылі, можна сустрэць у многіх гарадах і мястэчках Беларусі. Найбольш значнымі пабудовамі гэтага напрамку з'яўляюцца мемарыяльны храм у в. Лясная, створаны ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войск над шведамі, капліца князёў Паскевічаў у Го-мелі, Уваскрасенскі сабор у Барысаве.

У культавым дойлідстве Беларусі склаўся таксама неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, - Чырвоны касцёл у Мінску (касцёл Сымона і Алены).

Побач з “архітэктурай гістарызму” у канцы ХІХ ст. адбываецца станаўленне новага стылю - мадэрна. Ен праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да Першай сусветнай вайны, аднак шырокага распаўсюджання не набыў.

Заключэнне

На рубяжы ХІХ - ХХ ст. адбылося фарміраванне беларускай нацыянальнай мовы. Можна лічыць, што толькі з гэтых часоў беларускі народ пачынае сваю культурную гісторыю. Беларусы пачынаюць набываць адукацыю, з'яўляюцца выдатныя беларускія пісьменнікі, архітэктары, акцёры і рэжысёры. Беларускі тэатр, выяўленчае мастацтва, літаратура пачынае выдзяляцца сярод іншых краін і з цягам часу беларускае мастацтва займае сваё месца ў сусветным мастацтве.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Коўкель І.І. Гісторыя Беларусі з 1795 г. да вясны 1917 г. - Мінск, 2001

2. Новік Я.К., Калачаў І.Л., Новік Н.Я. Гісторыя Беларусі. - Мінск, 2008

3. Трещенок Я.И. История Беларуси: учебное пособие. - Могилев, 2003

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі. Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці. Мастацтва і тэатр.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 23.09.2012

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.

    контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі. Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя аб’яднанні. Станаўленне нацыянальнага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва та адносіны да царквы і рэлігіі.

    реферат [41,0 K], добавлен 23.11.2013

  • Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 1860–1870 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў прамысловасці, транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Сялянская гаспадарка. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту.

    реферат [25,1 K], добавлен 25.01.2011

  • Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.

    реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Крымская вайна (1853- 856 гт.) - яскраве сведчанне крызісу дзяржавы. Беларусь сярэдзіны XIX ст. - аграрны рэгіён. Галоўныкамітэт па сялянскай справе. Землеўпарадкаванне беларускіх сялян. Правілы выкупу палявога надзелу. Умовы адмены прыгоннага права.

    реферат [13,0 K], добавлен 17.12.2010

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі. Эпоха позняга палеаліту. Мезалiтычныя культуры адрознiвалiся адна ад другой перш за ўсё характарам вьттворчасцi крамянёвых прылад працы. Асноўныя здабыткаў эпохы неаліту. Помнiкi матэрыяльнай культуры.

    реферат [25,7 K], добавлен 25.02.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.