Асаблівасці індустрыялізацыі на Беларусі

Шлях да індустрыялізацыі Беларусі. Ідэалогія фарміравання індустрыялізацыі. Асаблівасці індустрыялізацыі на Беларусі. Прамысловае будаўніцтва на Беларусі ў 1-3 пяцігодках. Тэхнічны прарыў 30-х. гг. Палітыка калектывізацыі на беларускай вёсцы.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.02.2014
Размер файла 35,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Размещено на Allbest.ru

Заданне 1.

Шлях да індустрыялізацыі

Ідэалогія фарміравання індустрыялізацыі

Асаблівасці індустрыялізацыі на Беларусі

Прамысловае будаўніцтва на Беларусі ў 1-3 пяцігодках

Тэхнічны прарыў 30-х. гг

Заданне 2.

Палітыка калектывізацыі на беларускай вёсцы

Вынікі палітыкі калектывізацыі для сацыяльна - эканамічнага развіцця страны

Заданне 1

Шлях да індустрыялізацыі. Ідэалогія фарміравання індустрыялізацыі. Асаблівасці індустрыялізацыі на Беларусі. Прамысловае будаўніцтва на Беларусі ў 1-3 пяцігодках. Тэхнічны прарыў 30-х. гг.

Размещено на Allbest.ru

Лічыцца, што аднауленне народнай гаспадаркі да пачатку 1926г. у асноуным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны узровень вытворчасщ не мог задаволіць патрэбы дзяржавы. СССР па аб'ёму прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва у 5-6 разоў адставаў ад развітых капіталістычных краін. Яшчэ горшым было становішча у Беларусі. Яна па ранейшаму заставалася слабаразвітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Займаючы 0,6 % тэрыторыі (3,4 % насельніцтва) СССР, Беларусь давала усяго 1,6 % прамысловай прадукцыі краіны. Доля прамысловай прадукцыі ва усёй народнай гаспадарцы рэспублікі складала толькі 23,5% (у СССР - 39,1%). Не адбылося значных змен i у структуры прамысловасці Аснову яе складалі харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарная галіны, на долю яких прыпадала асноуная частка агульнага аб'ёму валавой прадукцыі. Прамысловасць Беларуси па-ранейшаму заставалася дробнай і кустарнай. Толькі на 30 прадпрыемствах налічвалася больш чым па 300 pабочых, і ўсяго на 6 прадпрыемствах працавала больш чым па 1000 чалавек.

Вельмі востра стаяла у рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых. У 1927 г. удзельная вага інжынерау i тэхнікаў складала 2 % ад агульнай колькасці работнікаў. занятых у прамысловасці. Асабліва не задавальняў патрабаванням якасны склад спецыялістаў: вышэйшую адукацыю мелі 82 чалавекі, або 17,3 %, сярэднюю - 111, або 23,4 % ад агульнай колькасщ інжынерна-тэхнічных работнікаў. Большасць спецыялітаў складалі практыкі. У той жа час i культурны узровень асноунай масы насельніцтва заставаўся яшчэ нізкім. Письменными ва узросце 9 гадоу i старэй, паводле пepaпicy 1926г, з'яуляліся 53,1 % жыхароў.

Усё гэта, разам узятае, перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэснублікі. У той жа час магчымасці далейшага значнага павялічэння вытворчасці на старой базе аказаліся вычарпанымі. Пераадолець тэхніка-эканамічную адсталасць магчыма было толькі на базе шырокага разгортвання рэканструкцыі старых прадпрыемстваў i новага капітальнага будаўніцтва. Kpaiнe трэба было перш за усё вырашыць задачу індустрыялізацыі. XIV з'езд ВКП(б) (снежанъ 1925г.) узяу курс на індустрыялізацыю.

Сацыялістычная індустрыялізацыя - гэта палітыка Камуністычнай партыі i савецкага урада, якая мела галоунай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным i абаронным патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасці працы i на гэтай аснове няўхільнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту i культурнага ўзроуню працоўных.

Сутнасць індустрыялізацыі, як адзначалася у рашэннях XIV з'езда ВКП(б), заключалася у наступным: "весці эканамічнае будауніцтва пад такім вуглом гледжання, каб СССР з краіны, якая ўвозіць машыны i абсталяванне, ператварыць у краіну, якая выпускае машыны i абсталяванне". Дзеля таго, каб забяспечыць пераўзбраенне народнай гаспадаркі, падняцце яе на новы тэхнічны ўзровень, аб'яулялася пераважным развіццё цяжкай індустрыі, асабліва тых яе галін, што выраблялі сродкі вытворчасці. З'езд заклікаў развіваць "сацыялістычную прамысловасць на аснове павышанага тэхнічнага узроўню, аднак у строгай адпаведнасці як з ёмістасцю рынку, так i фінансавымі магчымасцямі дзяржавы". Пры гэтым падкрэслівалася, што поспех індустрыялізацыі будзе залежаць ад умацавання "змычкі" рабочага класа i сялянства, г. зн. удзелу вёскі у фінансаванні прамысловасці цераз збалансаваную палітыку у вобласці падаткаў i цэн як на сель-скагаспадарчую, так i на прамысловую прадукцыю.

Па сваей прыродзе індустрыялізацыя у СССР не магла абмежавацца не маштабамі асобных галін, нi тэрыторыяй асобных рэспублік і раёнаў. Эканоміка Савецкай Беларусй была неад'емнай, арганічнай часткай эканомікі Савецкага Саюза, i індустрыялізацыя pэcпyблiкi праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсёй краіны.

Разам з тым на Беларуси меліся i свае acaблiвacцi, i свае цяжкасці. Адрозненні у тэрмінах i тэмпах iндycтpыялiзaцыi, галіновых i структурных прапорцыях былі абумоулены:

-геапалітычным становішчам Беларусі у мiжвaeнны перыяд (прымежнае знаходжанне, адсюль немэтазгоднасць развіцця цяжкай прамысловасці, прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу);

-адсутнасцю разведаных радовішчаў нафты, газа, каменнага вугалю, руд чорных i каляровых металаў, сыравіннай базы будаунічых матэрыялаў;

-арыентацыяй прамысловасці на мясцовую сыравіну, першачарговым развіццём лёгкай i харчовай прамысловасці;

-недахопам кваліфікаваных кадрау i інш.

Шляхі i метады ажыццяулення iндycтpыялiзaцыi, з улікам асаблівасцей Беларуси намеціў Пленум ЦК КП(б)Б, які. адбыўся 27-29 красавіка 1926г. Плануючы стварэнне прамысловасці па вырабу сродкаў вытворчасці, пленум прызнау неабходным i хуткае развіццё галін, якія бaзipaвaлicя на перапрацоўцы мясцовай сыравіны: керамічнай, шкляной, запалкавай, дрэваапрацоўчай, льнопрадзільнай, папяровай, гарбарнай, харчовай i інш. Курс на развіццё гэтых галін адпавядаў структуры прамысловасці рэспублікі, што складалася гістарычна, яе эканамічным i фінансавым магчымасцям, сыравінным і працоуным рэсурсам. Як i у даваенны час, перапрацоўка прадукцыі сельскай гаспадаркі займала вядучае месца ў прамысловасці; БССР.

Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася, усе надзеі ускладаліся тольш на ўнутраныя крыніцы. Каб забяспечыць намечаныя тэмпы развіцця індустрыі, неабходна было выкарыстоўваць амаль палову нацыянальнага прыбытку.

Асноунай крыніцай накаплення з'яўлялася сама прамысловасць. Мэта была дасягнута шляхам пастаяннага скарачэння накладных расходаў, зніжэння сабекошту прадукыі, паскарэння абарачальнасці сродкаў, шырокай рацыяналізацяй прамысловасці, укаранення найноўшых дасягненняў навукі i тэхнікі, павышэння прадукцыйнасці працы, умацавання працоунай дысцыпліны.

Дадатковыя сродкі на індустрыялізацыю атрымліваліся за кошт эканоміі i павышэння рэнтабельнасці вытворчасці.

Важнай крыніцай атрымання сродкау для ідустрыялізацыі з'явіліся зберажэнні працоўных. Масавы характар атрымала падпіска на дзяржаўныя пазыкі.

Асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся ў паліўную, дрэваапрацоўчую, папяровую, гарбарную, харчовую галіны прамысловасці.

Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва. Калі ў гады аднаўлення большая частка капіталаўкладанняў накіроўвалася на рамонтныя работы, то ў сувязі з індустрыялізацыяй павялічыўся аб'ём сродкаў на новае будаўніцтва і рэканструкцыю прадпрыемстваў. Ў 1925/26 гаспадарчым годзе на ўзвядзенне новых фабрык і заводаў было выдаткавана 12,1% усёй сумы капіталаўкладанняў у прамысловасць, у 1927/28 гаспадарчым годзе - 50% За 3 гады індустрыялізацыі у рэспубліцы пабудаваны фанерны завод у Віцебску, скурзавод "Бальшавік" у Мінску, запалкавая фабрыка i льночасальны камбінат у Рэчыцы, галантарэйная фабрыка "Беларуска" у Мінску, швейная фабрыка імя Дзяржынскага у Гомелі некалькі цагельных заводаў, прадпрыемстваў па перапрпцоўцы драуніны i сельскагаспадарчых прадуктаў i г.д. Усяго за гэты час было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў.

Адначасова з новым будауніцтвам вялася рэканструкцыя дзеючых прадрыемстваў. Удасканальвалася тэхналогія, мехаяізаваліся вытворчыя працэсы, фабрыкі i заводы аснашчаліся новым абсталннем. На Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыцы, напрыклад, за 1924-1928гг. было установлена 128 вязальных машын.

Правядзенне індустрыялізаыі значна пашырала i аднауляла матэрыяльна-тэхнічную базу прамысловасці, дазваляла павялічваць выпуск прадукыі. Больш xyткімі тэмпамі рос аб'ём вытворчасці у тэкстыльнай прамысловасці - у 3,1 раза, у дрэваапрацоўчай - у 2,6, швейнай - ў 2,4 раза.

Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізаыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі i культуры БССР (1928-1932) быу зацверджаны IX з'ездам Саветаў рэспублікі у мai 1929г. Асноуная задача плана фарміравалася як "фарсіраваны тэмп індустрыялізаыі БССР, павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці у народнаій гаспадарцы". Асаблівая ўвага звярталася на развіццё такіх галін прамысловасці, як дрэваапрацоўчая, харчовая, гарбарная, льняная, швейная. Адначасова планавалася развіццё машынабудавання для патрэб сельскай гаспадаркі i прамысловасщ будматэрыялаў.

У выніку у рэспубліцы штогод уводзіліся у строй новыя фабрыкі i заводы, за гады першай пяцігодкі пабудавана 78 буйных i 460 дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. Сярод іх швейныя фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі” у Віцебску, імя Камінтэрна - у Гомелі, імя Валадарскага - у Магілёве, імя Дзяржынскага - у Бабруйску, панчошна-трыкатажная фабрыка імя КІМ у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Гомсельмаш, Бабруйскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы БелДРЭС паблізу Оршы і інш.

Правядзенне індустрыялізацыі без уліку рэальных умоў не магло не адбіцца на канчатковых выніках пяцігодкі. Па плану, напрыклад, намячалася давесці вытворчасць электраэнергіі да 260 млн кВт-гадз., выпрацавалі ж усяго 177 млн кВт-гадз., г. зн. 69% ад запланаванага Не атрымалася паскарэнне i у мнoгix іншых галінах прамысловасці: у тарфяной план быў выкананы тольш на 85, у цагельнай - на 90%. Такое становішча назіралася у харчовай, хімічнай i тэкстыльнай галінах. У выніку аб'ём прамысловай вытворчасці за пяцігоддзе павялічыуся у 2,7 раза, тады як планам вызначауся рост у 3,7 раза. План капітальнага будауніцтва выкананы толькі на 68,1%.

Фактарау, якія стрымлівалі выкананне заданняў, было шмат. Адзін з ix - зрыў паставак мнoгix відаў сыравіны i матэрыялаў з іншых рэспублмк. Эканамічныя рэсурсы Беларусі не маглі забяспечыць па-валюнтарысцку завышаныя праграмы індустрыялізацыі.

На падставе рашэння ЦВК СССР ад 5 студзеня 1932г. аб рэарганізацыі саўнаргасаў Беларускі саўнаргас быў пераўтвораны у Наркамат лёгкай прамысловасці БССР, а прадпрыемствы цяжкай i лясной прамысловасці БССР, якія яму падпарадкоўваліся, перададзены адпаведным саюзным наркаматам. Фактычна ўсталёўвалася жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіравання прамысловасцю часоў "ваеннага камунізму". Гандаль сіндыкатаў замяняўся размеркаваннем рэсурсаў зверху па фондах i разнарадцы. Забеспячэнне індустрыялізацыі грашовымі сродкамі было ўскладзена на Наркамат фінансаў, а матэрыяльнае i тэхнічнае забеспячэнне прадпрыемстваў - на Дзяржплан i галіновыя наркаматы. Такім чынам, непасрэднай крыніцай фінансавання буйнамаштабнага будауніцтва стала не толькі вытворчасць, але і ў значнай ступені і схема размеркавання і абарачэння - податкі з абароту і пазыкі з насельніцтва.

Тым не менш у выніку прымянення камандна - адміністрацыйшых метадаў кіравання, індустрыяльзацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі ў першай, так у другой і трэццяй пяцігодках развівалася дастаткова высокімі тэмпамі. Другая 5-годка (1933-1937) дала павялічэнне валавай прадукцыі ў 1,9 раза. Былі пабудаваны буйныя прадпрыемствы: Аршанскі льнокамбінат, Крычаўскі цэментны завод, Гомельскі шклозавод, Магілёўскі аўтарамонтны і Бабруйскі гідролізны заводы, другая чарга БелДРЭС, Гомельскі тлушчакамбінат і інш. Усяго ў 1929-1940гг. Уведзена ў строй і рэканструіравана 1863 прадпрыемствы. Да канца другой 5-годкі рэспубліка давала ўжо 2,2% ўсёй валавой прадукцыі прамысловасці СССР. Прамысловасць БССР выпускала 1,2% металарэзных станкоў, 10,3 - торфу, 28,7 - фанеры, 6,9 - паперы, 2,0% - цэменту, 16,0% - ільнавалакна і трыквтажных вырабаў, 3,8% - абутку ад агульнасаюзнай вытворчасці.

Падрыхтоука кваліфікаваных рабочых кадраў ажыццяўлялася перш за ўсё праз сетку прафесійных навучальных устаноў: вучэбна-практычныя майстэрні, школы фабрычна - завадскога навучання і прафесійна-тэхнічныя. 1930г у сістэме прафтэхадукацыі рэспублікі было 96 навучальных устаноў.

Рабочыя кадры для прамысловасці рыхтаваліся таксама шляхам брыгаднага і індывідуальнага вучнёўства. Партыйныя, камсамольскія, прафсаюзныя арганізацыі, адміністрацыі прадпрыемстваў развівалі рух за валоданне тэхнікай, тэхнічнымі ведамі. Былі арганізаваны школы, курсы, гудкі вытворчага навучання рабочых, павышэнне кваліфікацыіі брыгадзіраў, майстроў, начальнікаў цэхаў на усіх прадпрыемствах.

Рабочы клас Беларуси разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці. У жніўні 1933г. на чыгунцы, ў машынабудаунічай, шкларобнай. дрэваапрацоўчай, швейнай i іншых галінах прамысловасці яно дапоунілася ізотаускім рухам, які узнік па пачыну камсамольцау Уралмашзавода. Яго удзельнікі спалучалі ударную работу з авалоданнем тэхнікай i навучаннем маладых рабочых перадавым метадам працы.

Паколькі прамысловасць Беларусі развівалася ў асноўным на базе мясцовых рэсурсаў, яна усё больш выходзіла за рамкі старых гарадоў, набліжаючыся да крыніц сыравіны. У індустрыяльную працу уцягвалася сельскае насельніцтва. Больш рацыянальна сталі выкарыстоўвацца працоўныя рэсурсы.

Паслядоунае ажыццяуленне лініі на развіццё вытворчасці сродкаў вытворчасці змяніла галіновую структуру прамысловасці. За гады даваенных пяцігодак у рэспублщы створаны новыя галіны буйной прамысловасці: торфаздабыўная, машынабудаванне, станкабўдаванне, вытворчасць штучнага валакна, цэментная, трыкатажная, льноапрацоучая, тлушчавая i інш. Была створана новая энергетычная i паліуная база. Магутнасць электрастанцый да канца другой пяцігодкі павялічылася у 1,5 раза, а выпрацоўка электраэнергіі - у 2,4раза i склала ў 1937г. 430,4 млн кВт-гадз. У выніку энергаўзброенасць працы у прамысловасці БССР павялічылася амаль у паўтара раза.

У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю i рэканструкцыі транспарту. Было пракладзена 70км новых чыгунак, у тым ліку на ўчастку Слуцк-Цімкавічы. Завяршылася асваенне чыгуначнай магістралі Асіповічы - Магілёў - Крычаў - Рослаў. Укладваліся другія пуці на ўчастках Мінск - Негарэлае, Полацк - Бiгocaвa, Полацк - Загацце i інш. У сувязі з укараненнем новых магутных паравозаў i велікагрузных вагонаў вялася рэканструкцыя чыгуначных пуцей, мастоў, станцый, дэпо.

Важнае значэнне у гаспадарчым жыцці набываў новы від транспарту- аўтамабільны. Аўтамабильная гаспадарка рэспублікі да канца другой пяцігодкі мела прыкладна 8 тыс. аўтамашын. Пачаў уводзіцца аўтобусны рух для перавозкі пасажыраў. Працягласць аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём павялічылася больш чым удвая i дасягнула у 1937г. прыкладна 6 тыс. км. Завяршылася асфальтаванне шашэйнай магістралі на ўчастку Мінск - Орша.

У рэспубліцы усё больш укаранялася тэлефонная i тэлеграфная сувязь. За другую пяцігодку колькасць абанентаў мясцовых тэлефонных станцый гарадоў i раённых цэнтраў павялічылася больш чым удвая і дасягнула 22 тыс.

Індустрыялізацыя абумовіла развіццё адукацыі, сістэмы вышэйшых i сярэдніх навучальных устаноў, навукі i культуры народа. Доля інтэлігенцыі, узрасла да 14,5%. Адбыліся некаторыя станоўчыя змены i ў матэрыяльным становішчы насельнцтва. Амаль удвая павысіўся сярэдні заработак рабочых i служачых. У студзені 1935г. i лістападзе 1937г. была павышана зарплата многім катэгорыям нізкааплатных работнікаў прамысловасці i транспарту. Неаднаразова зніжаліся цэны на харчовыя i прамысловыя тавары. У верасні 1935г. таннейшым стаў хлеб, а ў чэрвені 1937г.-бавауняныя i шарсцяныя тканіны, гатовае адзенне, абутак i іншыя прамысловыя тавары. Працоуныя атрымай ад дзяржавы дадатковыя даходы у выглядзе выплат па сацыяльным страхаванні, пенсіі, затрат на народную адукацыю i медыцынскае абслугоўванне, аплатных адпачынкаў, прадастаўлення бясплатных i льготных пуцёвак у санаторыі i дамы адпа-чынку.

Аднак Беларусь усё яшчэ адчувала вялікія цяжкасці у забеспячэнні насельніцтва харчовымі i прамысловымі таварамі. Лёгкая i харчовая прамысловасць не забяспечвалі попыт на многія віды вырабаў.

Узровень жыцця людзей хаця i павышаўся, але ўсё яшчэ заставауся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР.

Размещено на Allbest.ru

Заданне 2

Палітыка калектывізацыі на беларускай вёсцы. Вынікі палітыкі калектывізацыі для сацыяльна - эканамічнага развіцця страны

Ажыццяўленне палітыкі калектывізацыі: здабыткі i праликі.

У канцы 20 - пачатку 30-х гадоў перабудова вёскі згубіла сувязь з паступовым каапераваннем на аснове добраахвотнага аб'яднання гаспадарак i ператварылася у прымусовую калектывізацыю. Пачалася гонка за "тэмпамі". Масавая калектывізацыя выклікала супрапціўленне кулацтва, якое па сваей класавай прыродзе імкнулася процідзейнічаць перабудове вёскі на сацыялістычных пачатках, не спыняючыся часам перад тэрорам супраць калгасных актывістаў. У гэтых умовах партыя перайшла ад палитыкі абмежавання i выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва як класа на аснове суцэльнай калектывізацыі.

5студзеня 1930г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову “Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгасному будаўніцтву”, ў якой тэрміны завяршэння калектывізацыі былі рэзка скарочаны, умацавана новая палітыка ў адносінах да кулака, пры вызначэнні форм калгаснага будаўніцтва арцель характарызавалася як ступень, "пераходная да камуны". На месцах старался не адстаць ад центра. У Беларуси паводле названай пастановы ЦК ВКП(б), меркакалася завяршыць калектывізацыю да 1933г. Аднак першы сакратар ЦК КП(б)Б К. Гей патрабавау завяршыць суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі рэспублікі да 1931г. У хуткім часе i гэтыя тэрміны былі перагледжаны: у лютым 1930г. прынята рашэнне абагульніць 70-80% сялянскіх гаспадарак, г. зн. завяршыць поўную калектывізацыю за паўгода.

Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі i ліквдацыі кулацтва як класа, якая праходзіла у абставінах нястрыманага фарсіравання тэмпаў i грубага адміністрацыйнага націску, адшукання i выкрыцця :'ворагау":, прымусу i раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў. Для паскарэння тэмпаў арганізацыі калгасаў у вёску былі накіраваны ўпаўнаважаныя камуністы i рабочыя дваццаціпяцітысячнікі, у тым ліку прысланыя з прамысловых цэнтраў РСФСР. Частка з ix, не ведаючы вёскі i патрэб сялян, чыніла самавольствы.

Растлумачальная i арганізацыйная работа у масах падмянялася націскам, пагрозамі, дэмагагічнымі абяцаннямі. Нярэдка сялян прымусова запісвалі ў калгасы. Грубейшыя парушэнні дапускаліся пры абагуленні сродкаў вытворчасці. У арцелях дабіваліся максімальнага абагулення маёмасці, уключаючы адзіную карову, дробную жывёлу, птушку. Таварыствы па сумеснай апрацоуцы зямлі у адміністрацыйным парадку пераводзіліся на статуты арцелей i камун.

Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але i сераднякоў, якія не хацелі уступаць у калгасы. Усё нажытае селянінам, уключаючы жыллёвыя пабудовы, пры раскулачванні пераходзіла ва ўласнасць калгасаў.

Прымусовыя меры давалі свае вынікі. Калі у студзені 1930г. у калгасы ўступіла 20,9% сялянскіх двароў, то да сакавіка таго ж года -58% . Галоўным вынікам насілля пры стварэнні калгасаў стала масавая незадаволенасць палітыкай партыі, адкрыты пратэст сялян, аж да ўзброеных выступленняў. Толькі ў Беларусі, паводле няпоўных даных, у 1930г. адбылося больш за 500 сялянскіх выступленняў. У краіне склалася надзвычай вострая палітычная сітуацыя.

Рэзкае абвастрэне барацьбы ў вёсцы прымусіла кіраўніцтва краіны і рэспублікі прыняць меры па выпраўленню становішча, адступіць ад грубых метадаў абагульнення сельскіх гаспадарак. У сакавіку 1930г. ЦК ВКП(б) прыняў спецыяльную пастанову “Аб барацьбе са скрыўленнямі ў партыйнай лініі ў калгасным руху.” Перагібы і скажэнні былі асуджаны. У пастанове падкрэслівалася, што гэтыя памылкі “з'яўляюцца асноўным тормазам далейшага росту калгаснага руху і прамой дапамогай нашім класовым ворагам”. Незаконна асуджаных і раскулачаных сераднякоў пачалі рэабілітаваць Створаныя пад прымусам калгасы распадаліся. Калі ў сакавіку 1930г калгасы аб'ядноўвалі 58% гаспадарак, дык ў чэрвені - 11,1%.

Адступленніі ў сакавіку 1930г. было вымушаным ходам, які аслабіў напружанасць у вёсцы, і даў магчымасць весці галгаснае будаўніцтва толькі на добраахвотнай аснове, засяродзіць увагу на арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні клгасаў. Аднак увосень пачалася новая хваля калектывізацыі.

Кіраўніцтва раскулачваннем вёскі ў маштабах усёй Савецкай краіны ажыццяўляла створанае ў 1931г. спецыяльная камісія на чале з намеснікам старшыні СНК СССР А.Андрэевым. Галоўным зместам яе работы было размеркаванне т. зв. спецперасяленцаў па краіне на падставе заявак розных гаспадарчых арганізацый. Неўзабаве ўсе пытанні “ўладкавання” раскулачаных перайшлі АДПУ. Ад вёскі нарозныя дзяржаўныя патрэбы усё больш адрываліся чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы.

У канцы першай пяцігодкі у рэспубліцы налічвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якія аб'ядноўвалі 43% сялянскіх гаспадарак. Па краіне была ў асноўным завершана калектывізацыя: 200 тыс. калгасаў ахапілі 60% сялянскіх гаспадарак.

Фарсіраваная, прымусовая калектывізацыя, раскулачванне часткі сялянства адмоўна адбіліся на вытворчасці сельскагаспадарчай npaдукцыі. У 1932г. агульны аб'ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі у рэспубліцы знізіўся у параўнанні з 1928г. на 26%, а вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў цэлым па краіне ўпала да 66% ад узроўню 1913г. Разамз тым у каіне рэзка ўзраслі дзяржаўныя нарыхтоўкі прадукцыі. Па збожжавых яны павялічыліся ў 1932г. у параунанні з 1930г. на 32,8%, хаця вытворчасць прадукцыі скарацілася за гэты час на 140млн ц. I ў гэтыя ж гады ў інтарэсах індустрыялізацыі працягваўся экспарт хлеба. Прычым ва ўмовах эканамічнага крьзісу у краінах Еўропы хлеб прадаваўся фактычна за бясцэнак.

У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы у 1932-1933гг. краіну axaпiў масавы голад, які забраў жыцці мнoгix людзей. Голад гэтага перыяду быў больш страшным, чым у 1921г., калі яго не замоўчвалі i галадаючым аказвалася дапамога. У 1932-1933 гг. ніякай работы па арганізацыі патрэбнай дапамогі нi ў краіне, нi за мяжой не праводзілася. Больш таго, сам факт масавага голаду адмаўляўся.

Знаходзячыся у безвыходным становішчы, людзі, асабліва жанчыны, спрабавалі зразаць на калгасных палетках каласкі, вынесці зерне у кішэнях, за пазухай. Аднак 7 жніўня 1932г. быу выдадзены Закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці ("закон аб пяці каласках", як называлі яго ў народзе), паводле якога за такія крадзяжы уводзілася вышэйшая мера пакарання - расстрэл. Пры змякчаючых абставінах ён замяняўся пазбаўленнем волі на тэрмін не ніжэй за дзесяць гадоў з канфіскацыяй ўсёй маёмасці. Toe, што мэтай увядзення закона быу клопат аб зберажэнні дзяржаўнага дабра i што хлеб iшоў на патрэбы індустрыялізацыі, не можа служыць апраўданнем палиыки, якая прывяла да масавага голаду i гібелі людзей. Такую палітыку можна ацаніць як цяжкае злачынства супраць савецкага народа.

Да канца 30-х гадоў калектывізацыя у Беларусі была завершана, кулацтва як клас ліквадавана. У 1937г. калгасы аб'ядноувалi 680тыс. сялянскіх двароў, цi 87,5% ix агульнай колькасці. Абагуленыя палеткі склалі 96% ўсёй пасяўной плошчы рэспублкіі. Пасля завяршэння калектывізацыі і прыняцця кансцітуцыі СССР 1936г былым кулакам ствараліся магчымасці стаць раўнапраўнымі працаўнікамі грамадства, давалася права ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцці краіны.

У другой палове 30х. гг. Кіраўніцтва краіны прымала захады для умацавання калгасаў у арганізацыйна гаспадарчых адносінах.

Наладжвалася кіраванне калгасна-саўгаснай вытворчасцю, умацоўвалася дысцыпліна працы, фарміраваліся брыгады і звенні. Амаль у кожным калгасе былі створаны жывёлагадоўчыя фермы.

Буйная калгасна-саўгасная вытворчасць давала магчымасці для выкарыстання трактараў, камбайнаў, іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Балое падворнае сялянскае землекарыстанне, цераспалосіца, межы з іх крушнямі і хмызняком, забалочаннасць многіх зямельных участкаў, наяўнасць на палях валуноў выключалі такую магчымасць.

Рыхтаваліся кваліфіцыраванныя кадры для калгаснай вытворчасці. Толькі за 2 пяцігодку вузы і тэхнікумы БССР падрыхтавалі для вёскі 4219 аграномаў, ветэрынараў і заатэхнікаў.

Дзякуючы выкарыстанню дасягненняў навукі i тэхнікі паступова ператвараліся ў нівы колшінія пустэчы, не ўключаныя у гаспадарчы абарот земель За гады перадваенных пяцігодак было меліяравана 270тыс. га забалочаных зямель.

Аднак далейшае умацаванне калгасаў суправаджалася адступленнямі ад законнасці, парушэнямі калгаснай дэмакратыі. З 1930г. палітаддзелы пры МТС "выкрылі" i выключылі з калгасаў 2700 "кулакоў-шкоднікаў", знялі з работы за "варожую дзейнасць" 1544 работнікі. У жніўні - верасні 1934г. пачалося наступление на аднаасобнікаў. Для ix у параўнанні з калгасамі былі значна павялічаны нормы абавязковых паставак прадукцыі i уведзены аднаразовы падатак. У 1938-1939гг. праведзена ліквідацыя хутароў. На 1 ліпеня 1939г. аказваліся сселенымі 103,6тыс. хутароў i адрубоў. Ліквідацыя хутароў працягвалася i пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе суцэльнай калектывізацыі былі распушчаны зямельныя таварыствы, сялянскія кааператыўныя аб'яднані. Не склікаліся сялянскія сходы, зніклі іншыя нефармальныя арганізацыі ў вёсцы. Усе яны былі заменены сходам калгаснікаў, але i правы агульных калгасных сходаў парушался, перавагу атрымлівала асабістае кіраванне старшыні, які падмінаў калгасную дэмакратыю.

Складвалася сіктэма дырэктыўнага планавання i адміністрацыйна-бюракратычнага кіравання калгасамі з боку партыйна-дзяржаўнага апарату. Нормай стала частая змена кіраўнікоў гаспадарак. Толькі ў 1936г. у рэспубліцы было заменена 1500 старшынь калгасаў. Аб'яднаныя ў калгасы сяляне былі пазбаўлены права самастойнага рашэння гаспадарчых пытанняў: арганізоўваць кіраванне справамі калгаса, размяркоўваць i рэалізоўваць прадукцыю, вызначаць структуру i нават тэхналогію вытворчасці. "Зверху" гаспадаркам спускаліся заданні, што, дзе, калі сеяць, гадаваць, здаваць. Нават такія паняцці рыначнай эканомікі, як "продаж", "пакупка", зніклі i былі заменены тэрмінамі "здача", "пастаука".

Пачынаючы з 1933г. калгасы выконвалі абавязковыя пастаўкі дзяржаве прадукцыі па цэнах, якія былі у шмат разоў ніжэйшыя за рыначныя. Тэхніка канцэнтравалася у МТС, і плацілі калгасы за яе работу прадукцыяй вытворчасці. Аплата ж працы калгаснікаў праводзілася па рэшткавым прынцыпе - пасля выканання абавязковых дзяржпаставак, якія часта паглыналі ўсе даходы. Акрамя таго, ўвядзенне ў 1933г пашпартнай сістэмы для ўсяго насельніцтва, за выключэннем калгаснікаў (не мелі папшартоў да 1960г.), пазбаўляла ix магчымасці свабоднага перамяшчэння па краіне, а галоўнае - выбару працы. Юрыдычна замацаваная за калгасам праца калгасніка прыняла прымусовы характар.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.

    реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010

  • Вызначэнне галоўных мэтаў, цяжкасцяў і тэмпаў індустрыялізацыі харчовай і тэкстыльнай галін у Беларусі. Змест першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР - павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Прычыны яго правалу.

    реферат [22,6 K], добавлен 19.12.2010

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

    реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.