Развіццё беларускага грамадства ў міжваенны перыяд

Увядзенне новай эканамічнай палітыкі. Асноўныя мерапрыемствы палітыкі "ваеннага камунізму". Шляхі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва савецкіх рэспублік. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі. Прычыны правядзення калектывізацыі сельскай гаспадаркі.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 43,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Развіццё беларускага грамадства ў міжваенны перыяд

БССР у гады нэпа.

Вынікі Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, узброенай інтэрвенцыі замежных дзяржаў і ўмовы Рыжскага дагавора выклікалі палітычны і гаспадарчы крызіс у рэспубліцы.

Тэрыторыя Беларусі і яе народ аказаліся падзеленымі: заходнія раёны, амаль палова беларускіх зямель з насельніцтвам 3,5 млн. чалавек, адышлі да Польшчы. Віцебская і Гомельская губерні заставаліся ў складзе РСФСР.

Тэрыторыю БССР складалі толькі 6 паветаў былой Мінскай губерні з насельніцтвам 1,5 млн.

Пасляваенная сітуацыя патрабавала вырашэння шэрагу буйных задач:

- эвакуацыя бежанцаў і ваеннапалонных, якія з'явіліся ў Беларусі яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны.

- барацьба з нелегальнымі (кантрабанднымі) гандлёвымі зносінамі з замежжам. Яны былі выкліканы эканамічнай разрухай і абмежаванымі матэрыяльнымі рэсурсамі краіны.

Становішча пагаршалася ў сувязі з працягваннем палітыкі «ваеннага камунізму». Сяляне патрабавалі адмены харчразвёрсткі і дазволу свабоднага гандлю. 3 павелічэннем матэрыяльных цяжкасцей пачасціліся забастоўкі рабочых і выступленні сялян.

1 - 18 сакавіка 1921 г. - Кранштадскі мяцеж.

Увядзенне новай эканамічнай палітыкі (нэпа).

3 заканчэннем грамадзянскай вайны на парадак дня было пастаўлена пытанне аб аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі.

X з'езд Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў), які адбыўся 8-16 сакавіка 1921 г., прыняў рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (нэп). Бальшавіцкае кіраўніцтва на чале з У.І. Леніным ужо праз 3 дні пасля падпісання Рыжскага мірнага Дагавора прыняло рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. Гэта азначала пачатак правядзення новай эканамічнай палітыкі.

Дэлегаты з'езду прымалі ўдзел у падаўленні Кранштадскага мяцяжу.

Сялянам дазваляліся свабодны гандаль, арэнда зямлі і наёмная праца, свабодны выбар формаў землекарыстання. Узаконьвалася кааперацыя.

Харчразвёрстка - элемент палітыкі «ваеннага камунізму»; сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі, згодна з якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі прадукцыі, у першую чаргу збожжа, якое прызначалася для забеспячэння Чырвонай Арміі.

Харчпадатак - цвёрда фіксаваны падатак з сялянскай гаспадаркі.

Асноўныя мерапрыемствы палітыкі «ваеннага камунізму» і нэпа

Палітыка «ваеннага камунізму»

Новая эканамічная палітыка

харчразвёрстка

забарона свабоднага гандлю

нацыяналізацыя прамысловасці, забарона прыватных прадпрыемстваў

натуральны абмен прадуктамі

увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці

ураўняльны прынцып аплаты працы

ужыванне адміністрацыйна - камандных метадаў кіраўніцтва

-увядзенне харчпадатку

- дазвол свабоднага гандлю

- дазвол дробнай прыватнай уласнасці, дапушчэнне замежнага капіталу, дазвол найму рабочай сілы і арэнды зямлі

- увядзенне савецкага чырвонца

- свабодны выбар формаў землекарыстання, развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі

- розныя формы аплаты працы

- выкарыстанне таварна-грашовых адносін і гаспадарчага разліку

У выніку ўвядзення нэпа ў селяніна пасля выплаты харчпадатку заставаліся лішкі прадуктаў, якія ўжо дазвалялася прадаць на рынку, атрымаўшы за гэта грошы ва «ўласную кішэню».

Аднак, цэны на сельскагаспадарчыя прадукты былі значна ніжэйшымі, чым кошт прамысловых тавараў. Узніклі так званыя «нажніцы цэн» не на карысць сялян.

Ствараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, гандлёвыя кааператывы. Свабода выбару формаў землекарыстання прывяла да павелічэння колькасці хутароў, якія ўзнікалі на былых памешчыцкіх землях. Гэта з'яўлялася асаблівасцю правядзення нэпа ў Беларусі.

Другой асаблівасцю была ліквідацыя ў 1922-1924 гг. розных грашовых адзінак, якія атрымалі ў прыгранічных раёнах Беларусі даволі шырокае распаўсюджанне. У грашовы абарот уводзіўся савецкі чырвонец. Гэта грашовая адзінка была роўная дарэвалюцыйнай 10-рублёвай залатой манеце і каштавала на сусветным рынку да сярэдзіны 1926 г. больш за 5 долараў ЗША. Чырвонец вырабляўся з золата і мог замяняцца папяровымі грашыма.

Увядзенне нэпа аказала спрыяльны ўплыў на стан сельскай гаспадаркі. Да 1927 гг. яна была поўнасцю адноўлена. Беларускае сялянства змагло забяспечыць насельніцтва рэспублікі неабходнай прадукцыяй. Рост сельскагаспадарчай вытворчасці стаў асновай для развіцця адпаведных галін прамысловасці. Адначасова пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны і машынабудаўнічы заводы, крыштальны завод «Барысау», фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя і гарбарныя заводы У 1927 г. узровень развіцця дробнай прамысловасці перасягнуў даваенны.

У снежні 1920 г. у мэтах аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў зацверджаны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО), названы У. Леніным «другой праграмай партыі». У БССР быў распрацаваны свой план, таму што яе тэрыторыя была доўгі час акупіравана. Згодна з гэтым планам на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 1920-х гадоў было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Яны з'яўляліся крыніцай энергіі для прамысловых прадпрыемстваў. Было пачата будаўніцтва найбуйнейшай на той час Беларускай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (БелДРЭС) у Аршанскім раёне. На ёй у якасці паліва выкарыстоўваўся торф. У сувязі з нарыхтоўкай паліва для БелДРЭС у 1927 г. узнік пасёлак Асінторф. Будаўнікі станцыі ганарыліся тым, што паставілі беларускія балоты на службу індустрыялізацыі.

У канцы 1922 г., калі быў ажыццёўлены пераход ад палітыкі «ваеннага камунізму» да нэпа, У.І. Ленін паставіў пытанне аб неабходнасці перагляду «ўсяго пункту гледжання на сацыялізм».

Нэпам аказаліся незадаволены пэўныя пласты насельніцтва. Сярод іх - некаторая частка партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, прыхільнікаў камандных метадаў, частка насельніцтва, якая не магла дасягнуць таго багацця, што было ў так званых нэпманаў (уладальнікаў невялічкіх прадпрыемстваў, хутаран). У другой палове 1920-х гг. нэп стаў паступова згортвацца.

Грамадска-палітычнае жыццё ў гады нэпа.

Увядзенне нэпа спрыяла дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця, распаўсюджванню і замацаванню формаў дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоды і роўнасці грамадзян. Гэта адбывалася ва ўмовах замацавання ў БССР аднапартыйнай палітычнай сістэмы і спынення дзейнасці палітычных партый, што супрацьстаялі бальшавікам.

Кіраўніцтва бальшавіцкай партыі, якая займала манапольнае становішча ў грамадстве, звязвала дэмакратызацыю з узмацненнем сваіх пазіцый у краіне. У выніку так званых ленінскіх прызываў 1924-1925 гг. (пасля смерці У. I. Леніна) быў праведзены масавы набор у партыю рабочых «ад станка» і сялян «ад сахі». Такія дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, як Саветы дэпутатаў працоўных, прафсаюзы, камуністычны саюз моладзі, разглядаліся ў якасці праваднікоў ідэй камуністычнай партыі сярод насельніцтва.

Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў пад кіраўніцтвам бальшавікоў, якія ўваходзілі ў іх склад, замацоўвалі сувязь з масамі. Прафсаюзы як аб'яднанні працоўных па прафесіях вялі барацьбу з беспрацоўем, прымалі актыўны ўдзел у аднаўленні і рэканструкцыі вытворчасці, умацаванні дысцыпліны і павышэнні прадукцыйнасці працы, ліквідацыі непісьменнасці і разгортванні культурна-асветніцкай дзейнасці. Колькасць членаў прафсаюзаў у БССР з 1922 па 1940 г. вырасла з 48 тыс. да 650 тыс. чалавек.

Камуністычны саюз моладзі Беларусі (КСМБ, скарочана - камсамол) разглядаўся камуністычнай партыяй як рэзерв і памочнік у распаўсюджванні ўплыву на моладзь, у барацьбе з разрухай, ажыццяўленні нэпа, у гаспадарчым і культурным будаўніцтве.

У 1923 г. бальшавікі абвясцілі амністыю беларускім палітычным і культурным дзеячам, якія не прымалі ўдзелу ва ўзброенай барацьбе супраць Савецкай улады. У выніку многія з тых, хто знаходзіўся за мяжой краіны, вярнуліся ў Савецкую Беларусь і ўнеслі свой уклад у развіццё культуры, асветы, навукі.

На Берлінскай канферэнцыі ў 1925 г. большасць кіруючых дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі прызналі Савецкую Беларусь і аб'явілі аб роспуску сваіх палітычных цэнтраў. Сярод тых, хто вярнуўся з-за мяжы, былі В.Ю. Ластоўскі, А. I. Цвікевіч.

А.І. Цвікевіч, які быў прэм'ер - міністрам БНР у Празе, падпісаў у 1925 г. пратакол аб прызнанні Савецкай Беларусі. Як адзначалася ў пратаколе. гэта зроблена «ў разуменні таго, што ўлада сялян і рабочых замацавана ў Менску і сапраўды імкнецца адрадзіць беларускі народ культурна, эканамічна і дзяржаўна, што Савецкая Беларусь ёсць адзіная рэальная сіла, якая можа вызваліць Заходнюю Беларусь ад польскага ярма…»

Утварэнне СССР. Узбуйненне БССР.

1 чэрвеня 1919 г. паміж савецкімі рэспублікамі быў заключаны дагавор аб ваенна-палітычным саюзе. Пасля заканчэння вайны пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б) пачаўся пошук і выпрацоўка канкрэтных формаў аб'яднання савецкіх рэспублік у адзіную дзяржаву. Гэта было неабходна ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі Савецкай краіны для сумеснага пераадолення наступстваў войнаў і акупацыі, якія выклікалі гаспадарчы крызіс.

I.В. Сталін выступіў з ідэяй «аўтанамізацыі». Паводле яе ўсе савецкія рэспублікі павінны былі аб'явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад на правах аўтаноміі. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі.

У. 1. Ленін знайшоў больш прымальную форму дзяржаўнага ўладкавання - федэрацыю. Яна ўяўляла сабой саюз некалькіх дзяржаў, у якім яны падпарадкоўваюцца адзінаму цэнтру і пры гэтым захоўваюць самастойнасць у вырашэнні асобных пытанняў унутранай палітыкі. У федэрацыі дзейнічаюць агульныя канстытуцыя, органы дзяржаўнай улады, грамадзянства, грашовыя адзінкі.

6 кастрычніка 1922 г. ЦК РКП(б) прыняў рэзалюцыю па пытанні аб узаемаадносінах РСФСР з незалежнымі савецкімі рэспублікамі. У ёй гаварылася: «Прызнаць неабходным заключэнне дагавора паміж Украінай, Беларуссю, Федэрацыяй Закаўказскіх рэспублік і РСФСР аб аб'яднанні іх у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з захаваннем за кожнай з іх права свабоднага выхаду з Саюза».

Шляхі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва савецкіх рэспублік

Ленінскі план

Сталінскі план

Федэрацыя (саюз) савецкіх рэспублік

БССР - раўнапраўная рэспубліка ў СССР, разам з РСФСР, УССР, ЗСФСР

Нацыянальна - культурная аўтаномія рэспублік у складзе РСФСР

БССР - састаўная аўтаномная частка РСФСР

Ідэя была ўвасоблена ў жыццё на IV Усебеларускім з'езде Саветаў, які адбыўся 14-18 снежня 1922 г. у Мінску.

30 снежня 1922 г. дэлегацыі, якія сабраліся на I Усесаюзны з'езд Саветаў падпісалі Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні СССР. З'езд выбраў вярхоўны выканаўчы орган Саюза - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт СССР. Яго старшынёй ад Беларусі быў абраны А.Р. Чарвякоў. Пасля стварэння СССР за нашай краінай замацавалася назва Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР).

У сакавіку 1924 г. урад СССР выдаў дэкрэт аб перадачы Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. У выніку ўзбуйнення тэрыторыя Савецкай Беларусі стала большай у 2 разы, а насельніцтва - да 4,2 млн чалавек, гэта значыць узрасло амаль у 3 разы.

У снежні 1926 г. адбылося другое ўзбуйненне БССР. Уключаныя ў яе склад Гомельскі і Рэчыцкі паветы мелі плошчу больш за 15 тыс. км2 з насельніцтвам каля 650 тыс. чалавек.

У красавіку 1927 г. на VIII Усебеларускім з'ездзе Саветаў была прынята Канстытуцыя БССР. Згодна з Канстытуцыяй палітычнай асновай БССР з'яўляліся Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, якім належала ўся ўлада ў БССР. У Канстытуцыі былі замацаваны змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі ў выніку ўзбуйнення яе тэрыторыі. Былі зацверджаны Дзяржаўныя герб і сцяг Беларускай ССР.

Этапы дзяржаўна - тэрытарыяльнага ўладкавання

Чэрвень 1919 - ваенна - палітычны саюз савецкіх рэспублік

Снежань 1922 - уваходжанне БССР у саюз ССР

1924 і 1926 гг. - першае і другое ўзбуйненне БССР

Амністыя - памілаванне, дараванне віны.

Федэрацыя - форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой дзяржавы, што ўтвараюць саюз, падпарадкоўваюцца адзінаму цэнтру і пры гэтым захоўваюць самастойнасць у вырашэнні асобных пытанняў унутранай палітыкі. У федэрацыі дзейнічаюць адзіныя канстытуцыя, органы дзяржаўнай улады, устанаўліваюцца адзіныя грамадзянства, грашовыя адзінкі і г.д.

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў БССР.

Індустрыялізацыя ў Беларусі з'яўлялася састаўной часткай працэсу стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі СССР і перш за ўсё - у прамысловасці. Індустрыялізацыя павінна была дапамагчы пераадолець эканамічнае адставанне СССР ад еўрапейскіх дзяржаў, рост колькасці рабочага класа і замацаванне Савецкай улады.

Асаблівасці Беларусі:

- праходзіла з шырокім выкарыстаннем значных прыродных запасаў лесу і торфу, а таксама рэзерваў рабочай сілы ў сельскай мясцовасці.

- пагранічнае становішча Беларусі рабіла немэтазгодным размяшчэнне на яе тэрыторыі прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, арыентаваных на вытворчасць сродкаў вытворчасці, гэта значыць машын, станкоў. абсталявання.

У першыя гады індустрыялізацыі ў рэспубліцы асноўная частка грашовых сродкаў укладалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці. Развіваліся таксама галіны прамысловасці па перапрацоўцы драўніны (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральнай сыравіны (паліўная, хімічная).

У 1928-1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі - пяцігодка. У ім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Асноўнымі крыніцамі правядзення індустрыялізацыі былі наступныя: даходы з існуючых прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі, памяншэнне выдаткаў, выкарыстанне працоўнага энтузіязму народа.

Індустрыялізацыя ў БССР, як і ў СССР, праходзіла фарсіраванымі (паскоранымі) тэмпамі пад лозунгам: «Пяцігодку - у чатыры гады». Намаганнямі беларускага народа і ўсіх народаў СССР у гады першай пяцігодкі ў 1928-1932 гг. былі пабудаваны і пачалі працаваць швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна - трыкатажная фабрыка імя КІМ у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі і інш.

У выніку другой і трэцяй пяцігодак (1933-1937, 1938-1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Крычаўскім цэментавым, Магілёўскім аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі.

Метады правядзення індустрыялізацыі.

Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спаборніцтва за дасягненне лепшых эканамічных вынікаў. Яно развівалася ў такіх формах, як стаханаўскі рух (ад імя яго пачынальніка А.Р. Стаханава), ударныя брыгады, а ў канцы 1930-х гг. - шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш.

Індустрыялізацыя ў БССР была звязана з развіццём пераважна перапрацоўчай прамысловасці. Усталявалася адзіная дзяржаўная форма ўласнасці на сродкі вытворчасці. БССР паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну. У 1935 г. урад СССР за поспехі ў эканамічным развіцці ўзнагародзіў БССР ордэнам Леніна.

Пры правядзенні індустрыялізацыі быў распрацаваны метад іанізацыі (аздараўлення) паветра ва ўмовах інтэнсіўнага прамысловага развіцця - Аўтарам вынаходніцтва з'яўляўся ўраджэнец Гродзеншчыны А.Л. Чыжэўскі (1897-1964). У 1917 г. ён скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут і атрымаў званне вучонага-археолага. Ён сам і яго сям'я ўспрынялі рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. як заканамерныя. Праз год Чыжэўскі прадставіў да абароны дысертацыю на тэму «Даследаванне перыядычнасці сусветна-гістарычнага працэсу» аб уплыве Сонца на жыццё чалавечага грамадства. Дадзеная праца дазволіла заснаваць новыя навуковыя кірункі, адным з якіх з'яўляецца геліябіялогія. У 1939 г. 1 Міжнародны кангрэс фізікаў у Нью-Йорку выбраў А.Л. Чыжэўскага сваім ганаровым прэзідэнтам. Яго вынаходніцтва, вядомае пад назвай «люстры Чыжэўскага», шырока выкарыстоўваецца ў нашым сучасным жыцці.

Індустрыялізацыя - працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і перш за ўсё ў прамысловасці.

Прамысловасць лёгкая - вытворчасць тавараў народнага спажывання: адзення, абутку і інш.

Прамысловасць цяжкая - група галін па вытворчасці сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш.

Першая дзяржаўная ўзнагарода БССР

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР - найвышэйшая ўзнагарода ў БССР у 1924-1933 гг. Ордэн за №1 быў уручаны таварыству «Васількі», члены якога - жыхары вёскі Васількі Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі - вызначыліся ў асушэнні мясцовага балота. Сярод узнагароджаных гэтым ордэнам - В. 3. Харужая, К.П. Арлоўскі і інш. Ардэнаносцам штогод выплачвалася 200 рублёў, прадугледжваліся льготы пры ўступленні ў калгас і аплаце жыллёвай плошчы, права бясплатнага праезду ў трамваях на тэрыторыі БССР. Ордэнамі таксама былі ўзнагароджаны чыгуначныя палкі, што будавалі дарогу Орша - Лепель, пагранічныя войскі БССР. Усяго было ўручана 170 ордэнаў.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР

Прычыны і прынцыпы правядзення калектывізацыі сельскай гаспадаркі. У гады нэпа ў беларускай вёсцы праходзіла кааперацыя сялянскіх гаспадарак. Яна мела розныя формы, у тым ліку такія простыя, як спажывецкая і збытавая. Узнікалі і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад вытворчая (таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Усё гэта адпавядала распрацаванаму У. I. Леніным кааператыўнаму плану. Асноўнымі яго прынцыпамі былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў і паступовы пераход ад простых да больш складаных формаў кааперацыі. Усімі відамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў рэспубліцы ў 1928 г. было ахоплена больш за 50% сялянскіх двароў, а калектыўнымі гаспадаркамі (калгасамі), якія з'яўляліся найвышэйшай формай вытворчай кааперацыі, - каля 1%.

Тэмпы правядзення калектывізацыі - аб'яднання індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя (калгасы) - былі прызнаны кіраўніцтвам СССР нездавальняючымі. 3 1928 г. калектывізацыя стала галоўнай лініяй камуністычнай партыі ў вёсцы, хаця неабходныя ўмовы для гэтага яшчэ не паспелі скласціся. Каб у кароткія тэрміны атрымаць сродкі для правядзення індустрыялізацыі, у вёсцы пачалі прымусова і паскорана ствараць калгасы.

Метады правядзення калектывізацыі.

Ажыццяўленне фарсіраванай індустрыялізацыі патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было атрымаць за кошт вёскі. Дзяржавай былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. У выніку ўзнік так званы «хлебны крызіс» 1928-1929 гг.

У «хлебным крызісе» абвінавацілі заможных сялян - кулакоў. Пачалася палітыка раскулачвання. У ходзе яе выкарыстоўвалася гвалтоўнае адбіранне збожжа ў сялян, нярэдка ўсяго цалкам, што прыводзіла да голаду. Прылічвалі да кулакоў і тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы. Іх высялялі за межы Беларусі - у Сібір і ў паўночныя раёны СССР.

У савецкую гісторыю 1929-ы ўвайшоў пад назвай «год вялікага пералому». У гэтым годзе было абагулена 46% пасяўной плошчы. Тэарэтычным абгрунтаваннем палітыкі суцэльнай калектывізацыі стаў артыкул I. В. Сталіна «Год вялікага пералому», надрукаваны ў газеце «Правда» ў 1930 г.

У лютым 1930 г. было прынята рашэнне да сакавіка калектывізаваць 75-80% сялянскіх гаспадарак і аб'явіць Беларусь першай у СССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі. Згодна з дадзеным рашэннем колькасць сялянскіх гаспадарак у калгасах узрасла адпаведна з 21 да 58%. Але гэта выклікала незадаволенасць сялян. Толькі ў 1930 г. адбылося больш за 500 узброеных сялянскіх выступленняў. Таму кіраўніцтва рэспублікі часова адмовілася ад сілавых метадаў абагулення сялянскіх гаспадарак, што адразу выклікала змяншэнне іх долі ў калгасах у чэрвені 1930 г. да 11%.

Асаблівасці правядзення калектывізацыі ў БССР:

- Яна суправаджалася масавым і паскораным ссяленнем хутарскіх гаспадарак у калгасныя цэнтры.

- 3 сярэдзіны 1930-х гг. у калгасах рэспублікі быў устаноўлены мінімум выпрацоўкі працадзён - 80. Калгаснікаў, якія не выраблялі мінімуму працадзён, прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.

Тых, хто выступаў супраць прымянення сілавых метадаў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Ахвярай стаў народны камісар земляробства БССР Дз. Ф. Прышчэпаў, які рабіў стаўку ў развіцці сельскай гаспадаркі не на стварэнне калгасаў, а на падтрымку хутарской сістэмы. Ён лічыў, што вынікі ў сельскай гаспадарцы залежаць ад добрасумленных адносін людзей да працы.

Аднак курс партыі быў звязаны не з падтрымкай кааперацыі, а з хуткім утварэннем калгасаў. У вёску для арганізацыі калгасаў былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных - камуністаў. Разам з імі адпраўлялі рабочых - дваццатысячнікаў, у тым ліку прысланых з прамысловых цэнтраў РСФСР.

Назва «дваццацітысячнікі» пайшла ад рашэння партыі накіраваць з гораду ў вёску 25 тысяч перадавых рабочых у якасці арганізатараў калгасаў. У Беларусі іх было больш за 600 чалавек.

Восенню палітыка суцэльнай калектывізацыі была адноўлена і завяршылася ўжо ў гады другой пяцігодкі.

Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна - трактарныя станцыі (МТС), а пры іх - палітычныя аддзелы, якія строга праводзілі партыйную лінію ў калектывізацыі.

Пачынаючы з 1932 г., калі ў СССР была ўведзена пашпартная сістэма, калгаснікам пашпартоў не выдавалі. У выніку гэтага яны былі пазбаўлены права на свабодны выбар працы.

У выніку правядзення суцэльнай калектывізацыі ў БССР была створана матэрыяльна - тэхнічная база, неабходная для далейшага індустрыяльнага развіцця рэспублікі. Істотна змянілася сацыяльная структура насельніцтва: адбыўся рост калгаснага сялянства.

Калектывізацыя - аб'яднанне індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі.

Дэмакратызацыя - распаўсюджванне і замацаванне форм дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.

Устанаўленне поўнага кантролю дзяржавы над жыццём грамадства

На мяжы 1920-1930-х гг. партыйна - дзяржаўнае кіраўніцтва СССР на чале з І.В. Сталіным узяло курс на ажыццяўленне адміністрацыйна - камандных метадаў. Быў зроблены пераход ад спробы выкарыстання рыначных адносін у гады нэпа да цэнтралізаванага кіравання эканомікай у гады першых пяцігодак.

У СССР усталявалася палітычная сістэма, якая была звязана з бясспрэчным падначаленнем цэнтральнай партыйнай і дзяржаўнай уладзе. Ва ўмовах існавання аднапартыйнай палітычнай сістэмы кіруючая камуністычная партыя выконвала функцыі органа дзяржаўнай улады, які ажыццяўляў кантроль за усімі сферамі жыцця грамадства. Саветы дэпутатаў працоўных, прафсаюзы, камсамол разглядаліся камуністычнай партыяй у якасці праваднікоў сваіх ідэй сярод насельніцтва.

Паступова складваўся рэжым асабістай улады І.В. Сталіна і культ асобы - празмернае ўзвялічванне яго ролі і прыпісвання яму вызначальнага вызначальнага уплыву на ход гістарычных падзей. Сярод дзяржаўных кіраўнікоў і ў грамадстве панавала сталінская тэорыя аб узмацненні класавай барацьбы па меры руху савецкага грамадства да канчатковай пабудовы сацыялізму. У гэтых умовах запатрабаванымі аказаліся камандна - адміністрацыйныя метады кіравання.

Складванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР.

Да канца 1930-х гг. у БССР склалася савецкая грамадска - палітычная сістэма. Для яе былі характэрны наступныя прыкметы. У сацыяльна-эканамічнай галіне панавала дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, павялічылася роля рабочага класа, сфарміравалася калгаснае сялянства. У грамадска-палітычнай галіне ўсталяваліся аднапартыйная палітычная сістэма і ўсеагульная дзяржаўная ідэалогія - сістэма поглядаў і ідэй, што належалі камуністычнай партыі і асабіста I. В. Сталіну.

У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая атрымала ў гісторыі назву Канстытуцыі «перамогшага сацыялізму», а ў 1937 г. - Канстытуцыя Беларускай ССР. Склаўся безальтэрнатыўны парадак выбараў у органы ўлады, пры якім адна кандыдатура, звычайна ўзгодненая з мясцовым партыйным кіраўніцтвам, прэтэндавала на адпаведную пасаду.

Палітычныя рэпрэсіі.

Аб тым, што абвешчаныя Канстытуцыяй дэмакратычныя правы і свабоды не ажыццяўляліся, сведчылі палітычныя рэпрэсіі. Жорстка караліся любыя адступленні ад марксісцка-ленінскай ідэалогіі і сумненні ў правільнасці распрацаванага I.В. Сталіным курсу на пабудову сацыялізму ў СССР.

Палітычныя рэпрэсіі - розныя меры прымусу, якія ўлады ўжываюць у адносінах да сваіх, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства па палітычных матывах.

У выніку арыштаў беларуская рэспубліканская партыйная арганізацыя страціла амаль палову свайго складу. Былі рэпрэсіраваны першыя сакратары 99 райкомаў КП(б) Б са 101, якія дзейнічалі ў той час на тэрыторыі БССР.

У 1937 г. былі абвінавачаны кіраўнікі рэспублікі А. Р Чарвякоў, М.Ф. Гікала, М.М. Галадзед. Усе яны сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій.

Толькі ў 1939 г. было арыштавана 27 тыс. чалавек, меншая частка з якіх сапраўды варожа адносілася да Савецкай улады. Арыштоўвалася амаль што па 900 чалавек у дзень. Апублікаваныя ў 1990-я гг. падлікі, складзеная электронная база даных паказваюць, што ўсяго ў БССР у 1935-1940 гг. ад палітычных рэпрэсій пацярпела больш за 86 тыс. грамадзян Беларусі, з якіх амаль 28,5 тыс. былі расстраляны.

З сярэдзіны 1950-х да сярэдзіны 1990-х гг. у Беларусі адбывалася рэабілітацыя (аднаўленне добрага імені і правоў) рэпрэсіраваных грамадзян.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920-х - 1930-я гг. характарызавалася ўсталяваннем савецкай сістэмы, якую сучасныя вучоныя характарызуюць як «дзяржаўны сацыялізм». Яго палітычную аснову складалі партыйна-дзяржаўныя органы ўлады, а эканамічную - дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, якой гэтыя органы распараджаліся.

Савецкая грамадска - палітычная сістэма ў БССР

Прыкметы грамадска - палітычнага жыцця

Структура органаў дзяржаўнай улады (згодна з канстытуцыяй БССР 1937 г.)

Існаванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы, кантроль з боку КП(б) Б над грамадскім жыццём Культ асобы I. В. Сталіна, панаванне сталінскай тэорыі аб узмацненні класавай барацьбы па меры руху грамадства да сацыялізму, ужыванне палітычных рэпрэсій

Безальтэрнатыўны парадак выбараў дэпутатаў у Саветы па спісах, узгодненых з партыйным кіраўніцтвам

Вярхоўны Савет БССР - вышэйшы заканадаўчы орган дзяржаўнай улады

Савет Народных Камісараў БССР - вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнага кіравання

Мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных - органы дзяржаўнай улады на месцах

Савецкая грамадска - палітычная сістэма - сістэма адносін у гармадстве, якая ўстанавілася ў СССР у 1920-1930-я гг.; характарызавалася поўным кантролем дзяржавы над грамадскім жыццём, дзяржаўнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, панаваннем марксісцка - ленінскай ідэалогіі.

Палітыка беларусізацыі.

Беларусізацыяй называцца палітыка Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ў перыяд з 1924 да канца 1920-х - пачатку 1930-х гг., якая садзейнічала нацыянальна - дзяржаўнаму і нацыянальна-культурнаму будаўніцтву ў БССР Перадумовамі беларусізацыі былі хуткае развіццё гаспадаркі рэспублікі на аснове нэпа, узбуйненне тэрыторыі БССР, палітычная амністыя беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць Савецкай улады.

Беларусізацыя прадугледжвала цэлы комплекс мерапрыемстваў па адраджэнні беларускай культуры, школы, мовы.

Асноўныя дасягненні нацыянальна - культурнага будаўніцтва ў БССР

Што прадугледжвалася зрабіць

Што фактычна зроблена

Перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову

Да 1928 г. каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання

Перавод дзяржаўнага апарату на беларускую мову

У 1927 г. каля 80% служачых у цэнтральных органах улады валодалі беларускай мовай

Перавод Чырвонай Арміі на беларускую мову

У войсках, што размяшчаліся ў Беларусі, уведзена вывучэнне беларускай мовы. Створаны тэрытарыяльныя вайсковыя адзінкі (дывізіі, палкі)

Вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіраўнічыя пасады (каранізацыя)

Да 1927 г. павялічылася на 48% удзельная вага мясцовага беларускага насельніцтва сярод раённых кіраўнікоў

Стварэнне сістэмы вышэйшай адукацыі

У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ). У 1919-1920 г. пачалі дзейнічаць педагагічныя інстытуты ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Беларускі політэхнічны інстытут, Гора - Горацкі земляробчы інстытут. У 1924 г. адкрыўся Віцебскі ветэрынарны інстытут

Арганізацыя навукова - даследчай дзейнасці па ўсебаковаму вывучэнні Беларусі

У 1922 г. адкрыўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт)

Выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове

Створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», пачалося выданне газеты «Савецкая Беларусь» і часопіса «Наш край», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка

Развіццё беларускай літаратуры

Працягвалася творчая дзейнасць пісьменнікаў старэйшага пакалення: Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага і інш. Утварыліся літаратурна - мастацкія аб'яднанні «Маладняк», «Узвышша». Выдаваліся часопісы «Маладняк», «Полымя», «Узвышша». З'явіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў М. Чарота, К. Чорнага, М. Лынькова, К. Крапівы, М. Гарэцкага і інш.

Дзякуючы палітыцы беларусізацыі ў БССР паспяхова вырашаліся агульныя для СССР пытанні: ліквідацыя непісьменнасці дарослага насельніцтва, падрыхтоўка неабходных кадраў - асновы фарміравання савецкай інтэлігенцыі, забеспячэнне развіцця навукі для патрэб грамадства.

Былі створаны рабочыя факультэты для падрыхтоўкі рабоча-сялянскай моладзі да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Адукацыя і навука ў БССР у 1920-я гг.

У гады беларусізацыі дзяржаўнымі былі аб'яўлены адразу 4 мовы - беларуская, руская, яўрэйская і польская. Чаму так?

Канстытуцыі БССР, прынятай у 1927 г., было заканадаўча замацавана наступнае палажэнне аб тым, што дзякуючы значнай перавазе ў БССР «насельніцтва беларускай нацыянальнасці, беларуская мова прызначалася як мова, пераважная для ўзаемаадносін паміж дзяржаўнымі, прафесіянальнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі».

Значная ўвага ў 1920-я гг. надавалася развіццю культуры нацыянальных меншасцей. Для іх прадстаўнікоў ствараліся адукацыйныя ўстановы (педтэхнікумы і аддзяленні педінстытутаў), адкрываліся тэатры і выдавецтвы. У 1927 г. была праведзена Усебеларуская выстаўка дасягненняў нацыянальных меншасцей. У 1930 г. БССР была абвешчана рэспублікай - шэфам Яўрэйскай аўтаномнай вобласці з цэнтрам у Бірабіджане.

Першым рэктарам БДУ стаў аўтар шматлікіх прац па гісторыі славянскіх народаў У. I. Пічэта - вучань аднаго са стваральнікаў канцэпцыі нацыянальнай гісторыі Беларусі М.В. Доўнар-Запольскага.

Гісторык У.М. Ігнатоўскі ўзначаліў Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).

У БДУ працавалі такія вядомыя вучоныя, як адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства М.М. Шчакаціхін, першы беларускі прафесар геаграфіі А.А. Смоліч (аўтар падручніка «Геаграфія Беларусі», адзін з заснавальнікаў у 1921 г. Таварыства беларускай школы). У 1926-1931 гг. на кафедры ваенна - дапрызыўнай падрыхтоўкі працаваў будучы Маршал Савецкага Саюза Г.К. Жукаў.

Беларускае савецкае тэатральнае мастацтва.

Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е. Міровіча - першага заслужанага артыста БССР - адбывалася станаўленне першага Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926 - БДТ-1, цяпер - Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы). У 1923 г. на яго сцэне ішла драма «Кастусь Каліноўскі», пастаўленая Е.А. Міровічам. Шырокую вядомасць тэатру прынеслі спектаклі «Паўлінка» і «Тутэйшыя» па п'есах Я. Купалы. Падзеі апошняй п'есы адбываюцца ў час германскай і польскай акупацыі Беларусі. У цэнтры ўвагі Я. Купалы - мясцовыя жыхары («тутэйшыя»). Найбольш вядомай п'есай у пачатку 1920-х гг. стала музычная драма М. Чарота «На Купалле», у аснову якой пакладзены народныя абрады і міфы.

У 1926 г. у Віцебску адкрыўся БДТ-2 - цяперашні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа. У той час там працавала выдатная актрыса С. Станюта. У 1926-1932 гг. дзейнічаў незвычайны тэатр - Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка. Ён працягваў традыцыі батлейкі і першага ў Беларусі прафесійнага тэатра I. Буйніцкага. У Мінску цяпер на базе тэатральнай гасцёўні імя У. Галубка адкрыты музей тэатральнай і музычнай культуры.

У 1924 г. у Магілёве была пастаўлена першая беларуская савецкая опера М. Чуркіна «Вызваленне працы».

Я.Цікоцкі стварыў Першую сімфонію, прысвечаную вызваленню Беларусі ад інтэрвентаў.

Беларуская савецкая літаратура ў 1920-я гг.

Адзін з пачынальнікаў беларускай прозы М. Гарэцкі лічыў, што тэатр дапаможа беларусам пазнаць сваё слаўнае мінулае, пакажа, па якім шляху ісці далей. Ён пісаў: «Тэатр наш павінен стаць храмам нашага Адраджэння». Пісьменнік шмат увагі надаваў вывучэнню гісторыя беларускага народа, пачынаючы са старажытналітаратурных помнікаў.

Для беларускай літаратуры ў 1920-я гг. было характэрна станаўленне жанру рамана. Першым быў раман Ц. Гартнага «Сокі цаліны». У гэты час былі апублікаваны паэмы Я. Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Выйшла другая частка аднаго з самых значных твораў Я. Коласа «На ростанях» - аповесць «У глыбі Палесся».

Я. Купала стварыў шэраг паэтычных твораў, галоўнай тэмай якіх было будаўніцтва новага ладу ў Беларусі. Да лепшых яго твораў адносіцца паэма «Безназоўнае», напісаная ў 1924 г. Менавіта ў гэты перыяд урад БССР прысвоіў Я. Коласу і Я. Купалу ганаровае званне народных паэтаў Беларусі.

У перыяд з 1926 па 1931 гг. існавала літаратурнае аб'яднанне «Узвышша». Яго старшынёй быў Кузьма Чорны (сапр. Прозвішча - Раманоўскі). Ён жа з'яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Узвышша». У даваенны перыяд К. Чорны напісаў аповесці «Лявон Бушмар» (1929), «Вецер і пыл» (1927-1929), раманы «Сястра» (1927-1928), «Бацькаўшчына» (1931), «Трэццяе пакаленне» (1935), «Люба Лук'янская» (1936).

Кінамастацтва і жывапіс.

У 1926 г. быў створаны першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» рэжысёра Ю. Тарыча. Гэта героіка-рамантычная кінастужка пра грамадзянскую вайну паводле аповесці М. Чарота «Свінапас». Так звалі ў ёй смелага партызанскага разведчыка.

У беларускім жывапісе адным з першых звярнуўся да адлюстравання гістарычных падзей мастак М. Філіповіч У 1920-я гг. ім былі створаны карціны «Бітва на Нямізе», «Ноч на Івана палу», «Паўстанне К. Каліноўскага» і інш.

В. Волкаў напісаў карціну «К. Каліноўскі», «Партызаны», «Малатабоец», «Плытагоны».

У. Кудрэвіч - пейзажы «Раніца вясны», «Над Свіслаччу», «На Сожы».

Умовы развіцця культуры Беларусі.

Увесь комплекс пераўтварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва ў 1930-я гг. атрымаў назву «культурная рэвалюцыя». Культурныя пераўтварэнні знаходзіліся пад кантролем камуністычнай партыі і дзяржавы. У галіне літаратуры і мастацтва, у сродках масавай інфармацыі асноўным мастацкім метадам стаў сацыялістычны рэалізм. Згодна з ім адбывалася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей і існуючага ў краіне грамадскага ладу. Савецкі чалавек уяўляўся як творца і гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.

Марксісцка-ленінская ідэалогія паступова выцясняла нацыянал-дэмакратызм, які з'яўляўся ідэйнай асновай культуры Беларусі з пачатку XX ст.

Нацыянал-дэмакратызм - кірунак грамадска-палітычнай думкі, які ўзнік у канцы XIX - пачатку XX ст. Яго прадстаўнікі К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Колас і інш. спалучалі агульнадэмакратычныя ідэі з задачамі адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці беларускага народа. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. практычным увасабленнем нацыянал-дэмакратызму стала палітыка беларусізацыі. У сярэдзіне 1920-х гг камуністычная партыя абвясціла нацыянал-дэмакратызм варожай антысавецкай палітыкай, накіраванай супраць дасягненняў Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Камандна-сілавыя метады кіравання грамадствам суправаджалі-ся рэпрэсіямі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. У 1931 г. быццам быза прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» («СВБ»), якога ўвогуле не існавала, было арыштавана каля 100 чалавек. Большасць з іх - дзеячы навукі, мастацтва, літаратуры.

Роля кіраўніка «СВБ» прыпісвалася народнаму паэту Беларусі Я. Купапу. Але паэт не даў магчымасці справакаваць сябе. Вярнуўшыся дахаты пасля чарговага допыту ў лістападзе 1930 г., ён зрабіў спробу самагубства. «Лепш смерць фізічная, чым палітычная», - пісаў ён у перадсмяротным лісце да А.Р. Чарвякова.

Першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук У.М. Ігнатоўскі быў абвінавачаны ў тым, што ў сваёй навуковай дзейнасці на першае месца ставіў нацыянальныя, а не класавыя пытанні. Не вытрымаўшы здзекаў і ў знак пратэсту супраць неабгрунтаваных абвінавачванняў, Ігнатоўскі застрэліўся пасля аднаго з допытаў.

Адукацыя і навука.

Ажыццяўленне «культурнай рэвалюцыі» было звязана з канчатковым пераадоленнем непісьменнасці, стварэннем новай сістэмы адукацыі, фарміраваннем рабоча-сялянскай інтэлігенцыі, выхаваннем новага савецкага чалавека. Гэта былі значныя дасягненні ў духоўным жыцці беларускага народа.

У 1926 г. у БССР аформілася таварыства «Прэч непісьменнасць». Старшыня - А.Р. Чарвякоў (старшыня ЦВК БССР).

1926 г. - пастанова ЦВК БССР і СНК БССР «Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання».

БССР першая з саюзных савецкіх рэспублік увяла да 1932/33 навучальнага года ўсеагульнае пачатковае навучанне. Пачаўся пераход да сямігадовага навучання.

XVIII з'езд ВКП(б) у 1939 г. паставіў задачу ажыццяўлення ўсеагульнага сярэдняга навучання ў горадзе і завяршэння ў вёсцы і ва ўсіх нацыянальных рэспубліках усеагульнага сямігадовага навучання.

30 кастрычніка 1921 г. - адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

У 1925 г. у выніку зліцця Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і Мінскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі была створана ў Горках Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У 1929 г. Інстытут беларускай культуры (створаны ў 1922 г.) быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмію навук. Першымі яе акадэмікамі сталі такія вядомыя дзеячы, як Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, Я.Ю. Лёсік. У кіраўніцтва акадэміі былі абраны У.М. Ігнатоўскі і В.Ю. Ластоўскі.

У галіне мовазнаўства была пастаўлена задача правесці рэформу беларускай мовы. У 1933 г. была прынята пастанова Савета Народных Камісараў БССР «Аб зменах, спрашчэннях беларускага правапісу». На яе падставе праведзена рэформа беларускага правапісу. У 1938 г. прынята спецыяльная пастанова ўрада БССР аб назве сталіцы рэспублікі. Да таго часу пісалі па-беларуску - Менск. Было вырашана пісаць «і» ў назве сталіцы па-беларуску.

У 1939 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову, у якой была пастаўлена задача завяршэння ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў рэспубліцы.

Беларуская літаратура.

У 1930-я гг. была ажыццёўлена перабудова пісьменніцкіх арганізацый. У 1934 г. у Мінску адбыўся I з'езд пісьменнікаў БССР, які ўтварьгў адзіную пісьменніцкую арганізацыю ў рэспубліцы.

Найлепшым празаічным творам 1930-х гг. стала аповесць Я. Коласа «Дрыгва».

Значнае месца ў паэзіі 1930-х гг. займалі тэмы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, індустрыялізацыі і калектывізацыі. Так, напрыклад, сваю паэтычную праграму ў паэме «Цэхавыя будні» П. Броўка сфармуляваў так: «Мне трэба, каб слова падносіла цэглу, а вершы ў альбом і другія напішуць».

Я. Купала шукаў станоўчыя з'явы ў савецкай рэчаіснасці як пэўную апору для сваёй творчасці. Паэт спрабаваў асэнсаваць тагачасны дзень у паэме «Над ракой Арэсай».

Жанр беларускага рамана ўзбагацілі творы М. Гарэцкага «Камароўская хроніка» і «Віленскія камунары». Гэтыя раманы-хронікі пададзены ад імя адной асобы ў форме дзённікавых запісаў. Раманы засталіся невядомымі чытачу 1930-х гг. і былі апублікаваны толькі ў 1960-я гг. аповесці М. Лынькова «Міколка-паравоз», Я. Маўра «Палескія рабінзоны».

Тэатральнае мастацтва.

К. Крапіва напісаў сатырычную камедыю «Хто смяецца апошнім», якая стала класічнай. Камедыя была пастаўлена ў БДТ-1. Адну з галоўных роляў у камедыі на працягу 27 гадоў іграў артыст Г. Глебаў. За выкананне гэтай ролі ён удастоены Сталінскай прэміі. Яму было прысвоена званне народнага артыста СССР

Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр У. Галубка быў рэарганізаваны арганізаваны ў БДТ-3 са сталай базай у Гомелі.

у 30-я гг. Мінску быў адчынены Тэатр юнага гледача (ТЮГ), Дзяржаўны рускі драматычны тэатр, тэатры рабочай моладзі ў Мінску, Віцебску і Гомелі.

Усяго ў БССР працавала 14 тэатраў.

У пачатку 1930-х гг. адкрыты Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1932 г.) і Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета (1933 г.). Былі створаны оперы, сярод якіх - опера беларускага кампазітара А. Багатырова «У пушчах Палесся», напісаная па матывах аповесці Я. Коласа «Дрыгва».

Першая беларуская сімфаньета «Беларускія карцінкі» (аўтар М. Чуркін).

У 1937 - 38 гг. была заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія.

Оперы: Я.К.Цікоцкага «Міхась Падгорны», А.Я. Турнакова «Кветка шчасця».

Першы нацыянальны балет М.Я. Крошнера «Салавей».

Архітэктура.

Адным з заснавальнікаў беларускай савецкай архітэктуры з'яўляецца I. Лангбард. Па яго праектах у Мінску пабудаваны Дом урада. Дом Чырвонай Арміі. галоўны корпус Акадэміі навук БССР. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета, ў Магілёве быў узведзены Дом Саветаў. вонкава падобны да Дома ўрада ў Мінску Гэта было звязана з абмеркаваннем пытання аб пераносе сталіцы рэспублікі ў Магілёў з прычыны блізкасці Мінска да граніцы з Польшчай.

Архітэктары А. Воінаў і У. Вараксін - Рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Мінскі палац піянераў і школьнікаў, гасцініца «Беларусь».

Значную ролю ў развіцці гарадскога будаўніцтва ў 1930-я гг. адыграў галоўны архітэктар Народнага камісарыята асветы БССР Г. Лаўроў. Па яго праектах былі пабудаваны вучэбныя карпусы Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт). Змянілася аблічча гарадоў, з'явіліся новыя тыпы будынкаў. Сярод іх - секцыйныя з дзвюма кватэрамі на лесвічнай пляцоўцы дамы-камуны, дзе спалучаліся жылыя і грамадска-гаспадарчыя памяшканні.

У БССР плённа развівалася такая галіна мастацтва, як скульптура. У гэтыя гады ў поўнай меры раскрыўся талент маладога скульптара 3. Азгура, які прымаў удзел у стварэнні помніка У. I. Леніну побач з Домам урада ў Мінску.

У Гомелі ў 1934 г. быў пабудаваны першы ў БССР шматпавярховы жылы дом.

Кіно. Выяўленчае мастацтва.

У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», якая ў канцы 1930-х гг. была пераведзена ў Мінск. Кінематограф стаў гукавым. З'явіліся фільмы для дзяцей. Пануючай заставалася тэматыка, звязаная з адлюстраваннем будаўніцтва сацыялізму ў рэспубліцы. Так, фільм «Залатыя агні» расказваў пра будаўнікоў першай у Беларусі электрастанцыі. Поспехам карысталіся лірычная камедыя «Шукальнікі шчасця». гісторыка-рэвалюцыйны фільм пра вызваленне Беларусі ад інтэрвентаў «Вогненныя гады». Значны ўклад у развіццё беларускага кіно ўнёс былы асістэнт Ю. Тарыча беларускі кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР У. Корш-Саблін.

Дзіцячыя фільмы «Палескія рабінзоны», «Канцэрт Бетховена».

Малады мастак I. Ахрэмчык набыў вядомасць як аўтар карцін «Падпісанне Маніфеста аб утварэнні БССР», «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск». Хрэстаматыйным стаў твор I. Давыдовіча «Курлоўскі расстрэл», прысвечаны падзеям 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску. Беларускі і рускі жывапісец-пейзажыст В. Бялыніцкі-Біруля значную ўвагу ў сваёй творчасці надаваў вобразу вясны. Мастак прысвяціў гэтай тэме каля 200 палотнаў і скарыстаў слова «вясна» ў назве 120 карцін.

М. Манасзон - «Вызваленне Заходняй Беларусі»

У. Кудрэвіч - «Паглыбленне Арэсы», «Паром на Дзвіне», «БелДРЭС».

Жыхары Мінска сёння з задавальненнем наведваюць парк Чэлюскінцаў. А ў 1934 г. савецкі народ з хваляваннем сачыў за разгортваннем падзей у Арктьшы. Туг ільдамі быў расціснуты транспартны карабель «Чэлюскін». На льдзіне апынуліся ўдзельнікі экспедыцыі пад кіраўніцтвам ураджэнца Магілёва О.Ю. Шміта. Праз 2 месяцы «чэлюскінцаў» выратавалі лётчыкі.

Ім, як і О.Ю. Шміту, было ўпершыню прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Наш зямляк яшчэ ў першыя гады Савецкай улады паспеў напісаць навуковую працу «Матэматычныя законы грашовай эмісіі». I калі трэба было чарговы раз друкаваць грошы, У. I. Ленін пытаўся, ці параіліся наконт гэтага з О.Ю. Шмітам. Пры яго ўдзеле ў 1937 г. была адкрыта першая ў свеце дрэйфуючая навуковая станцыя «Паўночны полюс». Шміт стаў заснавальнікам і дырэктарам Інстытута геафізікі Зямлі. Яго выбралі першым віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук СССР. Ён паспяхова займаўся вывучэннем касмічнай прасторы, распрацаваў тэорыю паходжання Зямлі і планет з рэчываў халоднага газа-пылавога воблака.

Культурная рэвалюцыя - умоўная назва комплексу пераўтварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва ў 1920-1930-я гг. у СССР т БССР.

Сацыялістычны рэалізм - мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве толькі тых рэалій жыцця, якія былі звязаны з будаўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу ў СССР.

камунізм індустрыялізацыя калектывізацыя сельскі

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.

    реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011

  • Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы грамадства. Індустрыялізацыя, калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы.

    реферат [41,0 K], добавлен 19.12.2010

  • Асаблівае значэнне нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва Беларусі для краіны. Аднауленне народнай гаспадаркі пасля заканчэння грамадзянскай вайны у перыяд стварэння ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Працэс стварэння Беларускай саюзнай дзяржавы.

    реферат [26,8 K], добавлен 03.09.2011

  • Калектывізацыя сельскай гаспадаркі у Беларуссю як цяжкае і драматычнае напрамак пераўтварэнняў. праведзеных пад сцягам пабудовы сацыялізму. Барацьба з правым ухілам у партыі. Этапы правядзення калектывізацыі, іх вынікі і наступствы. Стварэнне калгасаў.

    реферат [21,6 K], добавлен 17.12.2010

  • Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.

    контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012

  • Вызначэнне галоўных мэтаў, цяжкасцяў і тэмпаў індустрыялізацыі харчовай і тэкстыльнай галін у Беларусі. Змест першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР - павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Прычыны яго правалу.

    реферат [22,6 K], добавлен 19.12.2010

  • Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.

    контрольная работа [93,4 K], добавлен 06.09.2010

  • Правядзення ў Расійскай імперыі земскай, судовай, гарадскога самакiравання, вайсковай і школьнай рэформ. Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ у Беларусi. Пераўтварэнняў у галінах фiнансаў і цэнзуры. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі 1870-90-х.

    реферат [29,0 K], добавлен 19.12.2010

  • Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.

    реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.