Напад нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю
Пранікненне нямецкіх рыцараў ва Усходнюю Прыбалтыку і ўзнікненне ордэнаў Мечаносцаў і Тэўтонскага. Працэс барацьба Полацкага княства з крыжакамі ў ХІІІ – пачатку ХІVст. Барацьба насельніцтва беларускіх зямель супраць мангола-татарскіх захопнікаў.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.05.2013 |
Размер файла | 23,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
Уводзіны
1. Пранікненне нямецкіх рыцараў ва Усходнюю Прыбалтыку і ўзнікненне ордэнаў Мечаносцаў і Тэўтонскага
2. Барацьба Полацкага княства з крыжакамі ў ХІІІ - пачатку ХІVст.
3. Барацьба насельніцтва беларускіх зямель супраць мангола-татарскіх захопнікаў
Заключэнне
Літаратура
Уводзіны
Тэма дадзенай кантрольнай работы па гісторыі Беларусі - “Напад нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю. Князь Уладзімір. Роля беларускага народа ў барацьбе з мангола-татарамі”.
Мэтай працы з'яўляецца падрабязнае і паслядоўнае вывучэнне барацьбы насельніцтва беларускіх зямель з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татар.
Для дасягнення гэтай мэты ставяцца наспупныя задачы:
паказаць пранікненне нямецкіх рыцараў ва Усходнюю Прыбалтыку і ўзнікненне ордэнаў Мечаносцаў і Тэўтонскага;
разглядзець барацьбу Полацкага княства з крыжакамі ў ХІІІ - пачатку ХІVст.;
даследаваць барацьбу насельніцтва беларускіх зямель супраць мангола-татарскіх захопнікаў.
Пры напісанні кантрольнай работы па тэме “Напад нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю. Князь Уладзімір. Роля беларускага народа ў барацьбе з мангола-татарамі” выкарыстоўваліся вучэбнікі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі. Сярод іх неабходна адзначыць наступныя:
“Гісторыя Беларусі” П. І. Брыгадзін і інш.;
“Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Я.К.Новіка і Г.С.Марцуля;
“Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй А.Г. Каханоўскага і інш.;
“Гісторыя Беларусі” рэд. кал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.];
“Нарысы гісторыі Беларусі” М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш.;
Паноў С.В. “Матэрыялы па гісторыі Беларусі”; Чаропка В. “Імя ў летапісе”; Чигринов П. Г. “Очерки истории Беларуси”.
1. Пранікненне нямецкіх рыцараў ва Усходнюю Прыбалтыку і ўзнікненне ордэнаў Мечаносцаў і Тэўтонскага
ХІІІ ст. -- час не столькі пераломны, колькі адметны ў развіцці дзяржаўных і палітычных структур Усходняй Еўропы. Ён вызначаўся тым, што на долю ўсходнееўрапейскіх народаў выпалі сур'ёзныя выпрабаванні пад пагрозай страты сваёй незалежнасці.
Беларускія землі апынуліся пад пагрозай зняволення з Паўднёвага Усходу, з боку мангола-татар. Не меншая небяспека - нашэсце крыжакоў - пагражала ім з Поўначы і з Захаду [5, с. 116].
Калі заваяванне манголамі Усходняй Еўропы праводзілася “па-варварску”, з прымяненнем сілы пры поўнай адсутнасці якіх бы там ні было палітычных сродкаў, то паўночная небяспека з боку нямецкіх крыжацкіх ордэнаў была хітра замаскіравана місіянерскай дзейнасцю. Першыя нямецкія місіянеры з'явіліся ва Усходняй Прыбалтыцы ў канцы XII ст.
Сумеснымі намаганнямі крыжакоў і каталіцкай царквы былі створаны ваенна-рэлігійныя арганізацыі - ордэн Мечаносцаў ў 1202 г. (інакш зваўся Лівонскі ордэн) і Тэўтонскі ордэн. Тэўтонскі ордэн быў заснаваны ў 1198 г. у Палесціне на базе шпіталя ў Іерусаліме, што ўзнік яшчэ ў 1118 г. Поўная яго назва - “Ордэн шпіталя Найсвяцейшай Панны Марыі нямецкага дома ў Іерусаліме”. Менавіта той факт, што ордэн быў закладзены пры шпіталі для параненых крыжаносцаў нямецкага паходжання, абумовіў яго неафіцыйную назву Тэўтонскі ці Нямецкі [4, с. 96].
Першыя тэўтонскія рыцары, пакліканыя мазавецкім князем Конрадам для барацьбы з ваяўнічымі балцкімі плямёнамі прусаў, пасяліліся ў раёне Торуня ў 1230 г. Ужо праз год іх магістр Герман фон Балк пачаў змаганне з прусамі і да канца 1230-х гг. немцам удалося амаль падпарадкаваць іх. Першае прускае паўстанне супраць тэўтонцаў, узнятае дзякуючы падтрымцы паморскага князя Свентаполка, скончылася паражэннем, зафіксаваным Хрыстбургскай дамовай 1249 г., другое (1260 - 1261) таксама не дало станоўчых вынікаў. Такім чынам, да 1274 г. супраціўленне прусаў было канчаткова падаўлена, а рэшткі іх, што не пажадалі падпарадкавацца, уцяклі на землі Літвы. Яшчэ ў 1267 г. страцілі самастойнасць плямёны куршаў, а ў 1272 г. і земгалы. Да 1276 г. рыцары заваявалі і Скалву, адкуль таксама многія карэнныя жыхары сышлі ў Літву. З 1277 г. Ордэн павёў барацьбу з ятвягамі. Ужо праз паўтара дзесятка год іх землі былі захопленыя, а апошні незалежны ятвяжскі князь Скурда ў 1283 г. пакінуў свой край і перайшоў за Нёман, на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. У тым жа годзе Тэўтонскі ордэн ажыццявіў напад на літоўскі замак Бізэну. Так Ордэн распачаў вайну з невялікай язычніцкай Літвой, вайну, якая абярнулася для яго амаль паўтарастагадовай цяжкай барацьбой з вялікай дзяржавай літвінаў і русінаў [8, с. 113].
Агрэсія Тэўтонскага ордэна была скіраваная галоўным чынам на Жамойць ды на замкі сярэдняга Нёмана, але тэўтонцы не пакідалі ў спакоі і Беларускае Панямонне. Ужо праз год пасля пачатку вайны адбыўся першы паход нямецкіх рыцараў на Гародню, даволі поўна апісаны Пятром з Дусбурга. Летам 1284 г. прускі ландмайстар Конрад фон Тырберг, пераправіўшыся цераз Нёман з “моцным войскам”, аблажыў і стаў штурмаваць гарадзенскі замак. Абаронцы доўга паспяхова адбівалі атакі, і ўсё ж рыцары ўварваліся ў замак, “пабілі ўсіх або забралі ў палон”, умацаванні спалілі і, спустошыўшы ваколіцы, з вялікай здабычай вярнуліся ў ордэнскія ўладанні.
У канцы XIII ст. Ордэн яшчэ не быў гатовы да рэгулярнай вайны з ВКЛ, таму паходы рыцараў на Княства спачатку былі адносна рэдкімі. Напрыклад, у Беларускае Панямонне наступны паход адбыўся праз дзесяць гадоў. Актыўнасць рыцарскай дзяржавы стрымлівала і аддаленасць яе палітычнага цэнтра ад тэатра ваенных дзеянняў (да 1309 г. рэзідэнцыя вялікага магістра знаходзілася ў Венецыі). Замацоўваючы плацдарм у рэгіёне, рыцары будавалі на памежжы мураваныя замкі - свае апорныя базы. Так, яшчэ ў 1253 г. на марскім узбярэжжы паўстаў Мемель (цяпер Клайпеда). У 1289 г. рыцары ўзвялі свае замкі на Нёмане - Рагнет і Тыльзіт. Толькі пасля гэтага іх ваенныя акцыі пачасціліся.
Вялікае Княства Літоўскае напачатку недаацэньвала небяспеку з боку ордэнскай дзяржавы, і паходы на землі Польшчы літоўскія князі арганізоўвалі часцей, чым на Прусію. Вайна з Ордэнам уплывала і на ваенную арганізацыю ВКЛ. Калі раптоўнасць нападу паспрыяла поспеху першых паходаў, дык пасля адбудовы замкаў Бізэна і Гародня вялікі князь Віцень узяў іх пад сваю апеку і ўвёў пастаянную гарнізонную службу, што павышала абараназдольнасць памежных фартэцый.
Перанос сталіцы Ордэна ў 1309 г. у Мальбарк азначаў, што яго ўлады адмовіліся ад ідэі вызвалення Святой зямлі і канчаткова аддалі перавагу сваім інтарэсам у Прыбалтыцы. Важнай вяхой у нарошчванні ваеннай сілы Ордэна стаў 1304 год, калі ў Прусіі пасля трыццацігадовага перапынку з'явілася першая партыя “гасцей” - крыжовых рыцараў з розных зямель нямецкай дзяржавы - Свяшчэннай Рымскай імперыі, што ехалі дапамагчы Ордэну ў яго барацьбе з новымі ворагамі хрысціянства - паганскай “Літвой”[4, с. 98].
Такім чынам, дзякуючы прытоку еўрапейскага рыцарства у XIV ст. Тэўтонскі ордэн валодаў бадай самым моцным ваенным патэнцыялам у цэнтральна-еўрапейскім рэгіёне, хоць памеры яго ўладанняў не перавышалі 58 тыс. кв. км, а самі немцы складалі толькі трэцюю частку насельніцтва гэтай дзяржавы.
2. Барацьба Полацкага княства з крыжакамі ў ХІІІ - пачатку ХІVст.
Полацкая зямля была адзіным княствам-дзяржавай, якое не зведала мангола-татарскага нашэсця. Але не меншая небяспека пагражала Полацку з паўночнага захаду.
У 1201 г. пры біскупе Альберце з дазволу полацкага князя была пабудавана крэпасць Рыга. Тут жа ў 1202 г. быў утвораны ордэн мечаносцаў. Гэта быў першы, пакуль не ваенны, удар па Полацку. Бо яго галоўная жыццядзейная гандлёвая артэрыя, якая звязала дзяржаву з усёй Заходняй Еўропаю, Дзвіна -- была перакрыта. А ордэн ствараўся з дакладна акрэсленай мэтай: хрысціянізацыя і заваёва Ніжнядзвінскіх полацкіх зямель.
Першая адкрытая сутычка Полацка з крыжакамі адбылася неўзабаве -- у 1203 г., калі Уладзімір полацкі асадзіў замак Ікскюль (Ікесколу) непадалёку ад Рыгі. Полацкі князь зразумеў, нарэшце, сваю памылку і таму месца нападу было выбрана невыпадкова. Менавіта гэты замак разам з першай лацінскай царквой быў закладзены з дазволу Уладзіміра Мейнардам. Паход быў няўдалым, палачане былі вымушаны адступіць, лівы ж пачалі плаціць даніну не Полацку, а немцам. Зразумела, што далейшага мірнага суіснавання ордэна і Полацкай дзяржавы быць не магло [3, с. 51].
Паміж Полацкам і Рыгай знаходзілася некалькі невялікіх падначаленых Полацку княстваў, якія выконвалі ролю славянскіх фарпостаў па рэчышчы Дзвіны. Цэнтрамі гэтых княстваў былі гарады Кукенойс і Герсіка. Каб падабрацда бліжэй да Полацка, крыжакі накіравалі дзейнасць супраць гэтых маленькіх княстваў. У 1205 г. вялікі атрад лацінскіх рыцараў-вандроўнікаў пасяліўся ўсяго ў трох мілях ад Кукенойса. Небяспека станавілася ўсё больш яўнай. Але на адкрытую канфрантацыю з Рыгай кукейноскі князь Вячка (Вячаслаў) адважыўся не адразу, бо ваенныя сілы былі яўна няроўныя. У 1205 і 1207 гг. Вячка заключае з ордэнскім біскупам мірныя пагадненні, нетрываласць і часовасць якіх была зразумела абодвум бакам. Згодна з пагадненнямі Вячка губляў частку падначаленай яму тэрыторыі і ўласную незалежнасць. Пастаянныя сутычкі з асобнымі рыцарскімі атрадамі прывялі нават да таго, што ў Кукейносе пасяліліся нямецкія рыцары. Сам Вячка аднойчы трапіў да іх у палон, але па загаду біскупа быў адпушчаны. Мірыцца са станам біскупскага васала Вячка не жадаў, але і ўтрымаць пад сваёй уладай княства таксама не мог. У 1207 г. ён адважыўся на рашучы крок -- перабіў са сваёй дружьнай немцаў, спаліў Кукейнос і пайшоў, як апавядае “Хроніка Ліваніі”, у “Русію”. Горад і княства цалкам перайшлі ў рукі крыжакоў.
Пасля Кукейноса памкненні Ордэна былі накіраваны на Герсіке. У 1209г., сабраўшы магутнае войска, біскуп Альберт нападае на гэты горад, рабуе і спальвае яго. Князь Герсіке Усевалад быў вымушаны ісці на паклон да Альберта і ўсталяваць з ім мір на ўмовах лацінян. Гэта мірнае пагадненне фактычна цалкам падначальвала князя-палачаніна і яго невялікае княства крыжакам [3, с. 52].
Тым часам пранікненне крыжакоў у глыбіню балтыйскіх і полацкіх зямель працягвалася. У 1216 г. эсты звярнуліся да полацкага князя Уладзіміра з прапановай сабраць вялікае войска і аб'яднанымі сіламі выступіць супраць ордэна. Уладзімір згадзіўся і разаслаў сваіх людзей збіраць войска у “Русію” і “Летонію”. Але у той момант, калі ўсё было падрыхтавана да паходу, Уладзімір, падняўшыся на карабель, раптоўна памёр. Як слушна лічаць, ён быў атручаны крыжакамі. Паход не адбыўся. Пранікненне ж крыжакоў на ўсход працягвалася.
У 20-я гг. XIII ст. крыжацкая навала навісла непасрэдна над землямі эстаў, за якімі стаялі на чарзе Пскоў і Ноўгарад. На наступны год пасля бітвы на Калцы, скарыстаўшы выгадную палітычную сітуацыю, біскуп Альберт нападае на горад Ю'еў. У Юр'еве тым часам правіў ўжо вядомы нам Вячка. Пасля доўгай аблогі з выкарыстаннем падкопаў, драўляных асадных вежаў, сродкаў падпалу Юр'еў быў узяты. Вячка, а разам з ім і эсцкі князь Мяэлс загінулі.
Менавіта ў гэты час Ноўгарад і Пскоў у поўнай ступені зразумелі небяспеку, якая насоўвалася на іх. Полацкая зямля была значка аслаблена і, нягледзячы на тое, што не пускала крыжакоў далей на поўдзень славянскіх зямель, дзе з'явіліся мангола-татары, не магла больш у адзіночку супрацьстаяць рыцарам з крыжом. У гэтыя гады наўгародскі князь Яраслаў робіць свае першыя паходы супраць лацінян. Але і ягоных сіл было недастаткова. Наспяваюць умовы для стварэння антыкрыжацкай кааліцыі, якая і была фактычна аформлена шлюбам наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча (будучага Неўскага) з полацкай князёўнай, дачкой князя Брачыслава [1, с. 115].
У бітве 15 ліпеня 1240 г. на Няве разам з ноўгарадцамі прымалі ўдзел і палачане. Лоўчы князя Аляксандра Якаў Палачанін праявіў асаблівую мужнасць: біўся з невялікім атрадам супраць цэлага палка, за што заслужыў пахвалу ад князя. 5 красавіка 1242 г. полацкія дружыны разам з наўгародцамі зноў разбіваюць крыжакоў на Чудскім возеры. Перамогі на Няве і Чудскім возеры спынілі наступленне ворагаў з поўначы і з захаду [5, с. 97].
Палітыку адпору крыжакам працягвалі князі, якія ў сярэдзіне XIII ст. ўсталяваліся ў Полацку. Яны таксама ішлі на пагадненне з Ноўгарадам супраць Ордэна. У 1262 г. разам з Аляксандрам Неўскім, Яраславам цвярскім хадзіў на Дзерпт, на крыжакоў полацкі князь Таўцівіл, пляменнік Міндоўга.
У 1267 -- 1272 гг. пскоўскі князь Даўмонт (родзіч Міндоўга і Таўцівіла) - ураджэнец Нальшчанскай зямлі (паўночны захад Беларусі, раён Крэва, Гальшан, Ашмян) і адзін з самых уплывовых людзей Літвы праславіў сваё імя перамогамі над крыжакамі. На многія гады адбіў ён у іх ахвоту хадзіць на Русь. Цэлае пакаленне пскавічоў вырасла, не чуючы звону мячоў (70 -- 80-ыя гады XIII ст.).
У 1299 г. састарэлы князь зноў бярэ ў рукі пераможны меч і разбівае крыжакоў, якія з'явіліся пад Псковам. А праз месяц мор, які моцна спустошыў Пскоў, забраў у магілу мужнага Даўмонта. Пазней ён быў кананізаваны рускай праваслаўнай царквой як святы Цімафей (такое імя было дадзена Даўмонту пасля хрышчэння ў Пскове) [3, с. 53].
Такім чынам, толькі кааліцыя ўсіх сіл паўночнай часткі Усходняй Еўропы дала магчымасць не без пераменнага поспеху адстаяць незалежнасць не толькі Полацкага і Наўгародскага княстваў, але і ўсіх іншых усходнеславянскіх зямель.
3. Барацьба насельніцтва беларускіх зямель супраць мангола-татарскіх захопнікаў
Барацьба з татарскімі набегамі на беларускіх землях пачынаецца ў 1240 -- 1241 гг. Да гэтага часу адносяцца летапісныя звесткі аб рабаўніцтве Берасця мангола-татарамі, радзімай якіх былі стэпы Манголіі. Да паяўлення ў беларускіх землях яны заваявалі Кітай, Сярэднюю Азію, Закаўказзе, большую частку рускіх зямель і ўтварылі сваю дзяржаву Залатую Арду, якая распрасціралася ад Ціхага акіяна да Чорнага мора. На Русі аб'яднаныя ў магутную армію азіяцкія плямёны (у гэтым велізарным войску качэўнікаў уласна манголамі былі толькі ваенаначальнікі і знаць) называлі мангола-татарамі, а часцей -- проста татарамі.
Татарскія набегі прадстаўлялі агульную для беларускага і рускага народаў знешнюю небяспеку. На рускіх землях качэўнікі-заваёўнікі ўсталявалі іга -- сваю уладу і кіравалі праз выдачу мясцовым князям грамат -- ярлыкоў на права збору даніны для перадачы яе мангола-татарскаму хану альбо збіралі яе самі, пасылаючы на рускія землі яе зборшчыкаў -- баскакаў. На беларускія землі мангола-татары ажыццяўлялі асобныя нападзенні (набегі, уварванні), рабавалі мясцовых жыхароў, бралі іх у палон, аднак сваёй трывалай улады не ўсталявалі [6, с. 51].
Першая хваля мангольскай навалы закранула паўднёвую Беларусь. Па археалагічных звестках, яны напалі на Гомель і захапілі гарадскі пасад, разрабавалі Мазыр і Тураў. Летапіс паведамляе, што галіцкі князь Даніла ў 1240 г. не мог пад'ехаць да Брэста “ради смрада великого убиенных множества в поле лежащих”. Верагодна, тут адбылася вялікая бітва, у якой загінула многа мангола-татар, бо хрысціяне сваіх нябожчыкаў пасля боек заўсёды хавалі. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, той іх часткі, якая лічыцца легендарнай, вялікі князь Міндоўг разграміў каля горада Крутагор'я войскі хана Койдана. З таго часу мястэчка пачало называцца Койданава (сучасны Дзяржынск). Але набегі мангола-татар на беларускія землі былі эпізадычнымі. У 1258 г. хан Бурундай разам з Васількаю Раманавічам уладзіміра-валынскім напаў на Нальшаны (паўночны захад Беларусі). Паўтараліся напады ў 1259, 1275 і 1287 гг. У гэтых паходах мангола-татары, як заўсёды, рабавалі маёмасць, зводзілі людзей у палон, каб прадаць пасля на нявольніцкіх рынках. Але накласці пастаянную даніну, усталяваць пастаянную ўладу і кіраванне праз выдачу мясцовым князям “ярлыкоў”, як ім гэта ўдалося зрабіць у рускіх землях, на Беларусі татары не змаглі. Бо тут, у адрозненне ад паўднёва-рускіх земляў, дзе шматлікія княствы перажывалі час феадальнай раздробленасці і заняпаду, у 1230 - 1240 гг. утварылася маладая цэнтралізаваная дзяржава - Вялікае Княства Літоўскае. Яно аб'яднала літоўскія і полацкія землі [3, с. 50].
Абараніўшы сваю зямлю ад татарскіх нашэсцяў у 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг., войскі набраўшага моц Вялікага княства Літоўскага і Рускага ў сваю чаргу наносяць у другой палове XIV ст. магутныя ўдары ардынцам, вызваляюць ад татара-мангольскага нашэсця некаторыя славянскія землі.
У бітве 1362 г. на рацэ Сінія Воды -- левым прытоку Паўднёвага Буга -- войска вялікага князя Альгерда разбіла татарскіх князёў Кутлубуга і Хачэбоя, у выніку чаго Кіеўшчына і Падолле вызваліліся ад татар і былі далучаны да Вялікага княства.
Не засталіся ў баку воіны з зямель Беларусі і ў вызначальнай для татарскага панавання на Русі Кулікоўскай бітве 1380 г. Князь Андрэй Полацкі, які абапіраўся ў дынастычнай барацьбе супраць брата Ягайлы на маскоўскага князя Дзмітрыя, прывёў на поле Кулікова, паводле “Хронікі Літоўскай і Жамойцкай”, “войско великое” (мяркуюць, што ў ім было каля 2 тысяч полацкіх і пскоўскіх вояў) і камандаваў у бітве з Мамаем палком правай рукі. Полк адбіў усе напады ворага і прымусіў яго адступіць. Разам з Андрэем змагаўся і яго родны малодшы брат Дзмітрый Альгердавіч. Засадны ж полк, на чале якога стаяў іх стрыечны брат Дзмітрый Баброк-Валынскі, практычна вызначыў зыход бітвы на карысць рускіх войск. Нездарма ж аўтар вядомай “Задоншчыны” такімі ўзнёслымі словамі ўхваляе гэтых герояў Кулікоўскай перамогі: “Те бо суть сынове храбрии... ведоми полководцы, под трубами и под шеломы возлелеяны, конец копия вскормлены” [5, с. 117].
Трагічна завяршылася для войска ВКЛ на чале з вялікім князем Вітаўтам у 1399 г. бітва на рацэ Ворскле (тэрыторыя сучаснай Украіны) з правіцелямі Зала-той Арды.
Варта заўважыць, што з канца XIV ст. пачынаецца рассяленне татараў, якія былі палонены ў час набегаў і бітваў, на беларускіх землях. ВКЛ з'яўлялася шматнацыяналънай дзяржавай, дзе акрамя балцкіх і ўсходнеславянскіх народаў сталі пражываць татары, якія складалі этнічную меншасць, гэта значыць невялічкі па колькасці ў параўнанні з асноўным насельніцтвам краіны народ. Татарская конніца ў якасці саюзнікаў удзельнічала на баку войска ВКЛ у Грунвальдскай бітве супраць крыжакоў. У старажытным Менску месца пасялення татараў вядома пад назвай “татарскі канец” (раён сучаснага Палаца спорту на праспекце Машэрава) [6, с. 52].
Такім чынам, татарскае насельніцтва унесла свой пэўны уклад у развіццё гаспадаркі і культуры ВКЛ.
Заключэнне
Такім чынам, у дадзенай кантрольнай рабоце было разгледжана пытанне - “Напад нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю. Князь Уладзімір. Роля беларускага народа ў барацьбе з мангола-татарамі”.
Вялікую небяспеку для беларускіх зямель у XIII -- XIV стст. уяўляла крыжацкая навала. Агрэсія Ордэна ішла пад знакам місіянерскай дзейнасці і пагражала не толькі разбурэннямі славянскіх і балцкіх гарадоў і вёсак, фізічным знішчэннем народаў, але і знішчэннем духоўным, анямечваннем этнічных груп, што насялялі Усходнюю Еўропу. Таму барацьба з тэўтонамі стала барацьбой за выжыванне славянства. I на пярэднім яе краі стаялі беларускія землі, беларускі народ, які закрываў сабою ад крыжацкай навалы іншыя ўсходнеславянскія землі. Але колькіх жыццяў, гора і слёз тое каштавала. Летапісы адзначаюць амаль штогадовыя набегі крыжакоў на Полаччыну, Гародзеншчыну, Наваградчыну. Барацьба з Ордэнам нараджала сваіх герояў.
Барацьба з татарскімі набегамі на беларускіх землях пачынаецца ў 1240 -- 1241 гг. Першая хваля мангольскай навалы закранула паўднёвую Беларусь. На беларускія землі мангола-татары ажыццяўлялі асобныя нападзенні (набегі, уварванні), рабавалі мясцовых жыхароў, бралі іх у палон, аднак сваёй трывалай улады не ўсталявалі.
нямецкіх прыбалтыка крыжакі беларускі
Літаратура
1. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці - ХVІІІ ст.: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін і інш. - Мн.: РІВШ БДУ, 2002. - 651 с.
2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў -- па люты 1917 г.: Вучэб. дапам. / Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. - Мн.: Універсітэцкае, 1998. - 416 с.
3. Гісторыя Беларусі / А.Л. Абецэдарская, П.І. Брыгадзін, Л.А. Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А.Г. Каханоўскага і інш. - Мн.: “Экаперспектыва”, 1996. - 496с.
4. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]; рэд. кал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] - Мн.: “Экаперспектыва”, 2008. - 688с.
5. Нарысы гісторыі Беларусі. У. 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш.-- Мн.: Беларусь, 1994. -- 527 с.
6. Паноў С.В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі. - Мн.: “Аверсэв”, 2001. - 368с.
7. Чаропка В. Імя ў летапісе - 2-е выд., дап. - Мн.: Беларусь, 2003. - 639с.
8. Чигринов П. Г. Очерки истории Беларуси: Учеб. Пособие для вузов. - Мн.: Выш. шк., 2000. - 461 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Прычыны з'яўлення партызанскага руху, задачы.
контрольная работа [27,7 K], добавлен 23.09.2012Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Гаспадарчае рабаванне Беларусі. Прыёмы, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле.
контрольная работа [56,2 K], добавлен 23.09.2012Палітычны лад Полацкага княства, яго заканадаўчая і выканаўчая ўлада. Напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства. Аснова гаспадаркі княстваў - земляробства і жывёлагадоўля. Прычыны ўзнікнення гарадоў.
реферат [24,4 K], добавлен 25.11.2009Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.
реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917–1920 гг. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г). I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
контрольная работа [33,2 K], добавлен 20.05.2008Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.
реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.
курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.
реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст. Лагеры "белых" і "чырвоных" напярэдадні паўстання 1863 г. Цэнтральны нацыянальны камітэт для кіравання падрыхтоўкай паўстання. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух.
реферат [37,4 K], добавлен 25.01.2011