Агляд рэфармавання ў 90-х гадах XIX стагоддзя ў Беларусі

Галоўныя прычыны адмены прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Характарыстыка і правядзенне сялянскай рэформы 1861 года, змест земскай і гарадской рэформаў і асаблівасці іх правядзення на Беларусі. Спецыфіка правядзення судовай рэформы 1864 года.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык испанский
Дата добавления 03.01.2013
Размер файла 25,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Агляд рэфармавання ў 90-х гадах XIX стагоддзя ў Беларусі

Змест

Уводзіны

1.Сялянская рэформа 1861 г. на Беларусі

2.Земская і гарадская рэформа і асаблівасці іх правядзення на Беларусі

3.Судовая рэформа 1864 г.

Заключэнне

Літаратура

Уводзіны

У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспадаркі краіны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім банкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг.

Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу - трэба было адмяніць прыгонніцтва. На этане падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 г. быў створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ен збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі вызваліць сялян, але без зямлі.

20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Ў.І.Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Аляксандра II - першы афіцыйны ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна для выпрацоўкі пректа палажэння аб адмене прыгоннага права. Згодна з рэскрыптам урад рэкамендаваў памешчыкам даць сялянам невялікія надзелы зямлі - іх сядзібы за выкуп, бо ўрад разумеў небяспечнасць беззямельнага вызвалення сялян.

8 студзеня 1858 г. «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта было афіцыйным пачаткам рэфармавання. Ен збіраў прапановы ад усіх губернскіх камітэтаў імперыі. Беларускія памешчыкі адзінадушна прапанавалі вызваліць сялян без зямлі. Толькі Віцебскі і Магілёўскі камітэты былі не супраць надзялення сялян зямлей за выкуп. У гэтых губернях глеба была нізкай якасці, а большасць памешчыкаў атрымлівала даходы ў выглядзе аброку.

1.Сялянская рэформа 1861 г. на Беларусі

Адмену прыгоннага права ў Расійскай імперыі абумовілі дзве галоўныя прычыны: існаванне прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы; узрастанне антыпрыгонніцкага Руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. У сярэдзіне XIX ст. Расія заставалася адной з нямногіх вялікіх дзяржаў, дзе захавалася права адных людзей валодаць другімі. Ужо не менш як пяць дзесяцігоддзяў пытанне аб прыгонніцтве займала цэнтральнае месца ў ідэалагічных спрэчках розных кірункаў грамадскай думкі Расіі. Але толькі Паражэнне ў Крымскай вайне 1853- 1856 гг. здолела прымусіць кіраўніцтва імперыі перайсці да непасрэднага вырашэння сялянскай праблемы. Ва ўрадавых колах разумелі, што Рэформу лепш правесці "зверху", інакш можна дачакацца адмены прыгонніцтва "знізу". Новы ўрад Расіі на чале з імператарам Аляксандрам II пачаў падрыхтоўку да скасавання прыгону. Спачатку падрыхтоўка сялянскай рэформы вялася ў сакрэце ад шырокіх колаў грамадскасці. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт "для абмеркавання мер па ўладкаванні побыту памешчыцкіх сялян". Члены камітэта спрачаліся наконт умоў адмены прыгоннага права. Адны прапаноўвалі "остзейскі" варыянт, г. зн. вызваленне сялян без зямлі; іншыя жадалі, каб цар узяў ініцыятыву на сябе і дараваў вольнасць сялянам ад свайго імя; некаторыя лічылі, што ўмовы вызвалення сялян павінны выпрацаваць памешчыкі. Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Папершае, мясцовыя памешчыкі былі значна больш, чым памешчыкі ў іншых раёнах Расіі, уцягнуты ў таварнаграшовыя адносіны, што абумоўлівалася блізкасцю да заходнееўрапейскага рынку. Падругое, увядзенне ў 1840я гг. абавязковых інвентароў у тутэйшых памешчыцкіх гаспадарках прывяло памешчыкаў Беларусі да ўсведамлення хуткай і непазбежнай страты імі сваёй улады над сялянамі і, разлічваючы на больш выгадныя для сябе ўмовы адмены прыгонніцтва, яны мусілі першымі адгукнуцца на прапанову ўрада. Патрэцяе, для самадзяржаўя апазіцыйна настроенае польскае дваранства ўяўляла палітычную небяспеку, таму неабходна было найхутчэй пазбавіць яго магчымасці выкарыстаць сялянскія хваляванні ў сваіх нацыянальных інтарэсах. Для расійскага ўрада было важна, каб ініцыятыва адмены прыгоннага права зыходзіла ад памешчыкаў галоўнай сацыяльнай апоры ўлады. Паколькі памешчыкі асабліва не спяшаліся з прапановамі аб скасаванні прыгонніцтва, памешчыцкую "ініцыятыву" трэба было арганізаваць. Зрабіць гэта аказалася не вельмі цяжка. Яшчэ ў маі 1856 г. генералгубернатар Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў У.І. Назімаў на сустрэчы з Аляксандрам II у Брэсце запэўніў імператара, што дваране яго генералгубернатарства, бачачы вынікі вызвалення сялян у суседніх прыбалтыйскіх губернях, дзе яны атрымалі асабістую свабоду яшчэ ў пачатку XIX ст., пагадзіліся б на падобную рэформу. Летам 1857 г. Аляксандр II зноў сустрэўся з У.І. Назімавым, цяпер ужо ў Вільні, і генералгубернатар пацвердзіў, што памешчыкі паўночназаходніх губерняў гатовы выступіць з ініцыятывай адмовы ад прыгоннага права. Усе дакументы, апублікаваныя 5 сакавіка 1861 г., можна падзяліць на тры групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы.З мясцовых палажэнняў непасрэдна тэрыторыі Беларусі тычыліся два: "Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Вялікарасійскіх, Новарасійскіх і Беларускіх" (пад гэта палажэнне падпадалі Магілёуская губерня і большая частка Віцебскай) і "Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і частцы Віцебскай" (ахоплівала астатнюю тэрыторыю Беларусі).[2, с.34]

У Маніфесце і агульных палажэннях былі заканадаўча замацаваны ўсе агульныя для сялян асабістыя і маёмасныя правы, правы грамадскага кіравання, дзяржаўныя і земскія павіннасці. Галоўным звяном у заканадаўчых актах рэформы былі асабістыя правы сялян. У Маніфесце падкрэслівалася, што адмена прыгоннага права з'яўлялася вынікам добраахвотнай ініцыятывы "шляхетнага дваранства". У адпаведнасці з Маніфестам былыя памешчыцкія сяляне абвяшчаліся асабіста свабоднымі і атрымлівалі шэраг грамадзянскіх правоў: заключаць ад свайго імя розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.

Агульныя палажэнні ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай. Яна была заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай грамады выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, што адносіліся да аднаго царкоўнага прыходу, стваралі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Сельскія і валасныя праўленні займаліся раскладкай і зборам падаткаў, выконвалі распараджэнні мясцовых улад, рэгулявалі пазямельныя адносіны сялян, сачылі за парадкам у вёсцы. За своечасовае выкананне ўсіх павіннасцей сяляне неслі адказнасць на аснове кругавой парукі. Уласны сялянскі суд вырашаў дробныя крымінальныя і грамадзянскія справы сялян і дзейнічаў паводле норм і традыцый звычаёвага права.

Першай інстанцыяй па ўрэгуляванні адносін паміж сялянамі і памешчыкамі з'яўляліся міравыя пасрэднікі, якія вьібіраліся з мясцовых дваран і зацвярджаліся сенатам. Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было садзейнічанне складанню ўстаўных грамат нарматыўных актаў, дзе вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў. На складанне і падпісанне ўстаўных грамат адводзіліся 2 гады. Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы, дзейнасць якіх кантралявалі губернатары.

Спецыфіка "Мясцовых палажэнняў..." для беларускіх губерняў. Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі ажыццяўлялася на аснове двух "Мясцовых палажэнняў...". У Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлівалася ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзесяцін) і вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзесяціны) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася менш за 1/3 усёй зямлі, але сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш як на 1/6.

Уся зямля ў маёнтку прызнавалася ўласнасцю памешчыка, у тым ліку і тая, якая знаходзілася ў карыстанні сялян. За карыстанне сваімі надзеламі асабіста свабодныя сяляне на працягу не менш як 9 гадоў (да правядзення выкупной аперацыі) павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк, г. зн. выконваць фактычна тыя ж павіннасці, што і ў часы прыгоннага права. Адмяняліся толькі дадатковыя зборы (яйкі, масла, лён, палатно і т.п.), крыху скарачалася фурманкавая павіннасць, забараняўся перавод сялян з аброку на паншчыну і ў дваровыя. Такое становішча сялян закон прызнаваў часовым. Таму асабіста свабодныя сяляне, якія працягвалі выконваць павіннасці на карысць памешчыка, называліся часоваабавязанымі.

Да правядзення выкупной аперацыі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях паншчына за вышэйшы надзел складала 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год (ці 8 рублёў аброку). У заходняй частцы Беларусі павіннасці памяншаліся на 10 % супрацьінвентароў і вызначаліся наступным чынам: для паншчыны не больш за 23 дні, для аброку не больш як 3 руб. з дзесяціны ў год.

Выкупная аперацыя. Свой палявы надзел зямлі сяляне выкуплялі ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для ўсёй Расіі. Выкупная сума за сялянскі надзел вызначалася так, каб, паклаўшы яе ў банк пад 6 % гадавых, памешчык мог штогод атрымліваць даход, роўны гадавому аброку з гэтага надзелу. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 руб. у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 рублёу (6 руб. 6 %, 100 руб. 100 %). Ад 20 да 25 % выкупной сумы (у залежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэба было вярнуць доўг у выглядзе выкупных плацяжоў, куды ўключаліся яшчэ і працэнты за пазыку. За гэты час сялянам даводзілася выплаціць да 300 % пазычанай ім сумы.

Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за атрыманыя надзелы, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (у Беларусі у 3 - 4 разы). Выходзіла, што сяляне не толькі выкуплялі зямлю, але і кампенсавалі памешчыкам страту іх уласнасці ў асобе селяніна. Праводзячы выкупную аперацыю, казна вырашыла і праблему спагнання дарэформенных даўгоў з памешчыкаў. У Беларусі, паводле даных за 1859 г., 59,8 % прыгонных сялян (увогуле па Расіі 65 %) былі закладзены іх уладальнікамі ў розных крэдытных установах. Гэты доўг утрымліваўся з выкупной пазыкі памешчыкам, што вызваліла іх ад даўгоў і выратавала ад фінансавага банкруцтва.[4, с. 572]

Вынікі сялянскай рэформы на Беларусі:

- Памеры надзелаў вышэйшымі, чым па Расіі.

- На перыяд часоваабавязанага становішча былі зменшаны павіннасці.

- Захоўвалася памешчыцкае землеўладанне - у іх больш паловы лепшай зямлі.

- Каля 40% сялян мелі надзелы, недастатковыя для самастойнага вядзення гаспадаркі.

- Таксама сервітуты, цераспалосіца.

- Захоўвалася абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі.

- Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне.

- Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Але захоўвалася памешчыцкае землеўладанне - у памешчыкаў знаходзілася больш паловы лепшай зямлі, а каля 40% сялян былі малазямельнымі. Захаваліся сервітуты, цераспалосіца і абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. .[ 5, с. 30 -31]

2. Земская і гарадская рэформа і асаблівасці іх правядзення на Беларусі

рэформа гарадская сялянская судовая

Калі адмена прыгонніцтва прайшло на больш спрыяльных умовах, то буржуазныя рэформы 60-70-х гг. на Беларусі мелі значныя абмежаванні.

Земская рэформа 1864 г. была распаўсюджана на тэрыторыi Беларусi толькi ў 1911 г. i яна закранула Вiцебскую, Мiнскую, i Магiлёўскую губернi. Урад непакоiла магчымае ўзмацненне польскага ўплыву ў земскiх выбарных органах. Па гэтай прычыне рэформа не была пашырана на Віленскую і Гродзенскую губерні. Земствы садзейнічалі развіццю мясцовай ініцыятывы, гаспадаркі і культуры. Яны ўдзельнічалі ва ўтрыманні царкоўна-прыходскіх школ, арганізоўвалі санітарны нагляд, займаліся статыстыкай, садзейнічалі развіццю кустарных промыслаў і г.д. Земствы дзейнічалі да канца 1917 .Земская рэформа, аб'яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі справамі непалітычнага характару. На Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863 -- 1864 гг. уводзіць выбарныя ўстановы царскі ўрад не адважыўся. Палітыка недаверу мясцовым памешчыкам працягвалася ажно да 1911 г., калі ва ўсходніх губернях Беларусі былі створаны земствы, і то згодна са спецыяльным выбарчым законам. Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання -- гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. У сваю чаргу, яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі (у залежнасці ад памеру выплочваемага ў гарадскую казну падатку). У першую ўваходзілі найболып буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую -- сярэднія падаткаплацельшчыкі, яны таксама плацілі трэць гарадскіх падаткаў; у трэцюю -- дробныя падаткаплацелыпчыкі, што выплочвалі астатнюю трэць агульнай сумы. Пры гэтым кожная курыя выбірала аднолькавую колькасць членаў гарадской думы (галосных). Такім чынам, уведзеная сістэма гарадскога самакіравання забяспечвала ўладу буйной буржуазіі - купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва. Гарадская дума падначальвалася непасрэдна сенату, а не мясцовай адміністрацыі, аднак нагляд за дзейнасцю думы ажыццяўляў губернатар праз спецыяльна створаныя губернскія ўстановы па гарадскіх справах, Гарадскі галава ў буйных гарадах зацвярджаўся на сваёй пасадзе міністрам унутраных спраў, а ў дробных -- губернатарам. Кампетэнцыя гарадскога самакіравання была абмежавана вузкімі рамкамі чыста гаспадарчых пытанняў: добраўпарадкавання тэрыторыі горада, арганізацыі гарадскога гандлю і транспарту, народнай адукацыі і аховы здароўя, прыняцця санітарных і супрацьпажарных мер. Дума мела права абкладваць падаткамі маёмасць і прыбыткі прыватных асоб, але ў вельмі абмежаваных памерах -- не больш 1% кошту нерухомасці альбо гандлёвага ці прамысловага прыбытку. Пры гэтым больш паловы сабраных сродкаў выкарыстоўвалася не на гарадскія, а на казённыя патрэбы - утрыманне паліцыі і органаў улады. Разам з тым, нягледзячы на значную абмежаванасць, рэформа гарадскога самакіравання ўсё ж такі здолела замяніць былыя феадальныя саслоўна-бюракратычныя органы гарадскога кіравання на новыя, заснаваныя на буржуазным прынцыпе маёмаснага цэнзу.

Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1875 г.)

Мэты: упарадкаваць кіраванне гарадамі.

Органы кіравання - гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы гарадскі галава, ен адначасова з'яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу. Правам выбару - 25-гадовы ўзрост, капітал не менш 15 000 руб., тэрмін пражывання ў дадзеным горадзе больш 5 гадоў.

У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў:

- развіццё прамысловасці і гандлю;

- арганізацыя адукацыі і медыцынскага абслугоўвання;

- ўтрыманне пажарнай аховы, паліцыі і казармаў[3, с. 672 ].

Ствараліся органы кіравання - гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы стаяў гарадскі галава, ён адначасова з'яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам карысталіся толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. У беларускіх гарадах, дзе большасць насельніцтва складалі “іншаверцы” - яўрэі, былі ўведзены абмежаванні для гэтай катэгорыі гараджан. Спачатку яны мелі права займаць 1/3 частку месцаў у органах гарадскога самакіравання, а ў выніку контррэформы - па новым Гарадавым палажэнні 1892 г. - толькі 1/10 частку месцаў.

У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў былі пытанні развіцця прамысловасці і гандлю; арганізацыі адукацыі і медыцынскага абслугоўвання, утрымання пажарнай аховы, паліцыі і казармаў. Думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў.[ 5, с. 30 -31]

3. Судовая рэформа 1864 г.

Развіццё капіталістычных адносін, адмена прыгоннага права выклікалі патрэбу змены ўсёй судовай сістэмы краіны, яе дэмакратызацыі. Судовая рэформа рыхтавалася больш за 5 гадоў і пачала праводзіцца ў жыццё ў 1864 г. Яна замацавала новыя асновы судовага ладу і судаводства, паслядоўна і поўна ўвасобіўшы прынцыпы буржуазнага права, што было значным крокам наперад у параўнанні з дарэформеннай судова - працэсуальнай сістэмай.Расійская судовая сістэма ў дарэформенны перыяд была архаічнай, вельмі складанай i даволі заблытанай. Апроч таго, icнaвaлi спецыяльныя суды - камерцыйныя, совесныя, межавыя i інш. Судовыя функцыі здзяйснялі і адміністрацыйныя органы - губернскія ўпраўленні, органы паліцыі, што гаворыць аб неаддзяленні судовай улады ад адміністрацыйнай. Вядзенне следства i выкананне прысуду належыла органам паліцыі, якія, апроч таго, маглі прымаць на сябе i судовыя функцыі па так званых «малаважных» справах. Адсутнічалі галоснасць i спаборнасць судовага працэсу. Разгляд спраў ва ўcix судовых інстанцыях адбываўся на зачыненых пасяджэннях. У судовым працэсе пaнaвaлi інквізіцыйны пачатак i тэорыя фармальных доказаў. У судах былі распаўсюджаны самаўпраўнасць, хабарніцтва i надзвычайная валакіта (справаводства магло цягнуцца гадамі). Зразумела, што ўсё гэта выклікала ўсеагульную незадаволенасць i патрабаванне рэфармавання існаваўшай судовай сістэмы.

Здзяйсненню судовай рэформы папярэднічала сур'ёзная работа па распрацоўцы неабходных нарматыўных прававых актаў. Тэарэтычна абгрунтоўвалі неабходнасць правядзення рэформы вядомыя расійскія юрысты - навукоўцы i практыкі, у тым ліку i выхадцы з Беларусі (напрыклад, У.Д. Спасовіч), якiя потым прымалі актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў законаў.

З 1857 па 1861 гг. на разгляд Дзяржаўнай думы было прадстаўлена 14 законапраектаў, якія прапаноўвалі розныя змянeннi ў судовым ладзе i судаводстве дзяржавы. У верасні 1862 г. былі зацверджаны “Основные положения судебного строя”, што стала асновай для распрацоўкі наступных нарматыўных актаў, якія канкрэтна вызначалi парадак правядзення судовай рэформы.

Пачаткам судовай рэформы стала падпісанне 20 лістапада 1864 г. Аляксандрам II чатырох законаў:

-“Учреждение судебных установлений”;

-“Устав уголовного судопроизводства”;

-“Устав гражданского судопроизводства”;

-“Устав о наказаниях, налагаемых мировыми судьями”.

“Учреждение судебных установлений” абвясціла аддзяленне судовай улады ад заканадаўчай і выканаўчай. У законе падкрэслівалася, што ў судовым працэсе ўлада абвінаваўчая адлучаецца ад судовай. Аддзяленне суда ад адміністрацыі забяспечвалася нязменнасцю суддзяў і судовых следчых. Закон рэгламентаваў стварэнне ўсесаслоўных судовых органаў і суда прысяжных.

Судовыя ўставы замацавалі галоснасць, вуснасць i спаборнасць судовага працэсу, удзел прысяжных засядацеляў у судовай дзейнасць. Адмянялася ранейшая сістэма фармальных доказаў i нарматыўнае палажэнне аб “пакіданні асобы ў падазрэнні”, уводзіўся ў судаводства прынцып ацэнкі доказаў па ўнутранаму судзейскаму перакананню. Абвяшчалсія прынцыпы роўнасці ўcix перад судом i законам, выбарнасці міравых суддзяў i прысяжных засядацеляў, пракурорскага нагляду за законнасцю судовага працэсу i іншыя дэмакратычныя прынцыпы. Важным было тое, што ўпершыню ў Pacii засноўваўся інстытут адвакатуры. У кастрычніку 1865 г. уступіла ў сілу “Положение о введении в действие судебных уставов”. Судовая рэформа адзначыла сабою новы этап развіцця расійскай судовай сістэмы. Былі створаны пазаслоўныя судовыя ўстановы двух тыпаў (сістэмаў судоў) - мясцовыя (міравыя) і агульныя (каронныя) суды. Да мясцовых судоў адносіліся міравыя суды i з'езды міравых суддзяў, да агульных - акруговыя суды, якія засноўваліся для некалькіх паветаў; судовыя палаты (па грамадзянскіх i крымінальных справах), якія пашыралі сваю дзейнасць на некалькі губерняў або абласцей; касацыйныя дэпартаменты Сената (па грамадзянскіх i крымінальным справах).

Вельмі павольна, з істотнымі абмежаваннямі i выняткамі адбывалася судовая рэформа ў Беларусі. Гэта было абумоўлена палтыкай цэнтральнай расійскай улады, якая асцерагалася росту нацыянальнага руху.

Міравыя суды на тэрыторыі Беларусі пачалі ўтварацца ў 1871 г. у адпаведнасці з “Временными правилами об устройстве мировых судебных установлений в губерниях: Виленской, Ковенской, Гродненской, Киевской, Волынской, Подольской, Минской, Витебской и Могилёвской” ад 23 чэрвеня 1871 г.

Акруговыя суды, судовыя палаты i інстытут прысяжных павераных пачалі ўтварацца толькі ў 1882 г. Акруговыя суды Віленскай, Гродзенскай i Мінскай губерняў знаходзіліся ў падпарадкаванні Віленскай судовай палаты, Магілёўскі акруговы суд - Kieўскай судовай палаты, а Віцебскі - Пецярбургскай судовай палаты.

Для міравых суддзяў былі ўсталяваны маёмасны, адукацыйны, службовы, узроставы i іншыя цэнзы. Аднак нават гэты ілюзорны прынцып выбарнасці міравых суддзяў, які меў для свайго часу пэўнае прагрэсіўнае значэнне, не быў рэалізаваны на практыцы ў міравых судах Беларусі. Міравыя суддзі ў заходніх губернях, да якіх адносіліся i беларускія землі, не абіраліся (патрэбна адзначыць адсутнасць у заходніх губернях да 1911г. земскіх органаў, якія абіралі міравых суддзяў у іншых губернях Pacii), а прызначаліся міністрам юстыцыі тэрмінам на тры гады. Гэтым забяспечваўся строгі кантроль за камплектаваннем мясцовай юстыцыі на тэрыторыі Беларусі i аказваўся непасрэдны ўплыў цэнтральнай улады на дзейнасць судовай сістэмы.

Свае асаблівасці ў Беларусі меў i парадак фарміравання лавы прысяжных засядацеляў. Так, у агульныя спісы прысяжных засядацеляў маглі быць занесены толькі асобы, якія валодалі на праве ўласнасці зямлёй у памеры не меней дваццаці дзесяці або нерухомай маёмасцю коштам у гарадах не меней 1000 рублёў, а ў іншых мясцовасцях - не меней 500 рублёў, або мелі прыбытак ад службы ці з якіх-небудзь іншых крыніцаў прыбыткаў у гарадах не меней 600 рублёў, а ў іншых мясцовасцях - не меней 400 рублёў у год, або належылі да купцоў першай ці другой гільдыі.

Спісы прысяжных засядацеляў складаліся органамі адміністрацыйнай улады: павятовай або гарадской камісіяй пад старшынствам прадвадзіцеля дваранства. У камісію ўваходзілі прадстаўнікі земства або гарадской думы, пракуратуры i паліцыі. У Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай i некаторых іншых губернях спісы прысяжных засядацеляў прад'яўляліся для прагляду губернатарам. Апошнія мелі права выключыць са спісаў без указання прычын асобаў, якіх яны не прызнавалі магчымым дапусціць да здзяйснення абавязкаў прысяжнага засядацеля. У складанні спіcaў прысяжных засядацеляў, дзейнасці міравых i акруговых судоў абмяжоўваўся ўдзел мясцовага дваранства польскай нацыянальнасці, а таксама асобаў іўдзейскага веравызнання.

Фактычна правядзенне судовай рэформы ў Беларусі пачалося адначасова з пачаткам у 80-90-я гг. XIX ст. контррэформаў у Расійскай імперыі. Так, “Положение о мерах к охране государственного порядка и общественного спокойствия” 1881 г., “Положение о земских участковых начальниках” 1884 г. напрамую закраналі судовую рэформу i iстотнa абмяжоўвалі ўведзеныя ў судовы працэс прагрэсіўныя палажэнні i прынцыпы судовага ладу i судаводства.

Акрамя таго, нягледзячы на імкненне заканадаўцы стварыць у ходзе судовай рэформы сістэму бессаслоўных судоў, да канца яно так i не было рэалізавана. Былі захаваны i некаторыя чыста саслоўныя суды - духоўныя (яны, апроч спраў духавенства, разглядалі i некаторыя справы свецкіх асобаў), а таксама вайсковыя i сялянскія валасныя суды, судаводства ў якіх здзяйснялася зусім па іншых, чым у мipaвых i агульных судах, прынцыпах.

У 1903 г. у Pacii было прынята “Уголовное уложение”, якое, аднак, у поўным аб'ёме так i не ўстушла ў дзеянне. На тэрыторыі Польшчы i Заходняй Беларусі гэты крымінальны закон быў уведзены ў поўным аб'ёме распараджэннем нямецкіх акупацыйных уладаў у 1915 г., а затым яго дзеянне было пацверджана польскімі ўладамі ў 1919г. Гэты крымінальны закон дзейнічаў аж да прыняцця польскага Крымінальнага кодэкса 1932 г.

Судовая рэформа 1864г. была значным крокам наперад. Былі ўведзены ў жыццё важнейшыя прынцыпы : галоснасці, свабоднай ацэнкі доказаў, незалежнасці суддзяў, удзелу адвакатаў у працэсе.[ 1, с. 157]

Заключэнне

Такім чынам, уступкі самадзяржаўя патрабаванням буржуазнага развіцця краіны выявіліся ў правядзенні на працягу 60-70-х гг. у Расіі земскай, судовай, цэнзурнай, школьнай, гарадской і ваеннай рэформаў. Аднак праводзіліся яны паступова і не ўсюды. На Беларусі гэта залежала ад палітычнай абстаноўкі, што склалася ў сувязі з паўстаннем. Царскі ўрад не рашыўся ўвесці тут земскае самакіраванне, бо не давяраў мясцовым памешчыкам. З гэтай жа прычыны адклалася да 1872 г. судовая рэформа, паводле якой уводзіўся міравы суд. У адрозненне ад цэнтральных губерняў, дзе суддзяў выбіралі земскія сходы, у Беларусі яны прызначаліся міністрам юстыцыі. На 5 гадоў пазней, у 1875 г., была праведзена гарадская рэформа, згодна з якой у гарадах ствараліся гарадскія думы - органы самакіравання; выбары ў іх ажыццяўляліся на аснове маёмаснага цэнзу. Паводле ваеннай рэформы рэкруцкая сістэма камплектавання арміі замянялася ўсеагульнай воінскай павіннасцю. Школьная рэформа ўводзіла прынцыпы ўсесаслоўнасці адукацыі, цэнзурная - некалькі пашырала магчымасці друку, праўда, не беларускага. Паколькі сутнасць палітыкі царызму ў заходніх губернях вызначалі вялікадзяржаўныя, русіфікатарскія задачы, то буржуазны накірунак гэтых рэформаў быў больш абмежаваны, чым у цэнтральнай Расіі.

Росту капiталiзму ў сялянскай гаспадарцы Беларусi i класаваму расслаенню вескi ў значнай ступенi садзейнiчала сталыпiнская (П.А. Сталыпiн - прэм'ермiнiстр i мiнiстр унутраных спраў) аграрная рэформа. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. вiдавочна паказала, што для захавання самадзяржаўнага ладу падтрымкi толькi з боку памешчыкаў недастаткова. Трэба было знайсцi ў грамадстве больш моцную сацыяльную апору. Такой апорай магло стаць заможнае сялянства. А дзяля гэтага неабходна было лiквiдаваць сярэдневяковыя формы землеўладання, галоўнай з якiх была сялянская абшчына. У адпаведнасцi з указам ад 9 лiстапада 1906 г. кожны селянiн мог выйсцi з абшчыны i атрымаць зямлю, якой карыстаўся, у асабiстую ўласнасць, прычым на адным участку, на хутары ці водрубе.

Такім чынам, буржуазныя рэформы 60 -- 70-х гадоў XIX ст., пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Беларусі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым яны неслі ў сабе перажыткі прыгонніцтва, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ у Беларусі надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі, рабілі сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў беларускіх губернях складанай і супярэчлівай.

Літаратура

1. Вішневскі А.Ф. - Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

2. Гісторія Беларусі в документах і матэрыялах

3. Кузнецов И.Н - История Беларуси в документах и материалах

4. Шарова Н.С. - гісторыя Беларусі - Матэрыялы да экзамену

5. С.Ф. Шымуковіч Гісторыя Беларусі Курс лекцый Частка ІІ

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

  • Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 1860–1870 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў прамысловасці, транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Сялянская гаспадарка. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту.

    реферат [25,1 K], добавлен 25.01.2011

  • Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.

    реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Рэформа 1861 года, ліквідацыя галоўнай перашкоды, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннага права. Пастановы аб правядзенні рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку; перабудова сельскай гаспадаркі.

    реферат [23,9 K], добавлен 03.12.2009

  • Правядзення ў Расійскай імперыі земскай, судовай, гарадскога самакiравання, вайсковай і школьнай рэформ. Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ у Беларусi. Пераўтварэнняў у галінах фiнансаў і цэнзуры. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі 1870-90-х.

    реферат [29,0 K], добавлен 19.12.2010

  • Галоўныя прычыны, якія абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі. Падрыхтоўка сялянскай рэформы, спрэчкі наконт умоў адмены прыгону. Тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў; асабістыя і маёмасныя правы сялян.

    реферат [16,6 K], добавлен 03.12.2009

  • Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.

    реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013

  • Крымская вайна (1853- 856 гт.) - яскраве сведчанне крызісу дзяржавы. Беларусь сярэдзіны XIX ст. - аграрны рэгіён. Галоўныкамітэт па сялянскай справе. Землеўпарадкаванне беларускіх сялян. Правілы выкупу палявога надзелу. Умовы адмены прыгоннага права.

    реферат [13,0 K], добавлен 17.12.2010

  • Этнаграфічная характарыстыка гарадской сям’і. Вольны час гарадской сям’і. Колькасны склад, дзетнасць і іншыя рысы сям’і гараджан на Беларусі у XIX – пачатаку ХХ ст. Змест сямейнага побыту гараджан і асобныя рысы сямейнай абраднасці ў гарадскім асяроддзі.

    курсовая работа [53,8 K], добавлен 06.02.2014

  • Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.