Гісторыя Мірскага замка Радзівілаў

Пачатак будаўніцтва каменнага замка ў позднегатычным стылі. Асаблівасць кампазіцыі палаца. Разбурэнні замка, рамонт і аднаўленне. Росквіт мастацкіх рамёстваў у радзівілаўскіх мануфактурах. Агляд навуковай концепцыи музеефікацыі замкавага комплексу "Мір".

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 03.12.2012
Размер файла 27,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru/

Гісторыя замка (заснаваны 1522-1527)

Упершыню паселішча Мір згадваецца ў 1395 г. у «Хроніцы Ліндэнблата». У 1496 г. Мір перайшоў да Юрыя Іллініча, прадстаўніка старажытнага беларускага роду. Пачатак будаўніцтва каменнага замка ў позднегатычным стылі, верагодна, пачалося ў 1522 г. і звязваецца з Юрыем Іллінічам.

У 1569 г. Мір разам з замкам і графскім тытулам быў адпісаны Мікалаю Крыштафору Радзівілу «Сіротку» - прадстаўніку нясвіжскай лініі Радзівілаў. У 1594 г. замак быў перабудаваны ў загарадную вілу па поўначна-італьянскіх узорах. Тады да паўночнай і ўсходняй сцен майстрам Марцінам Забароўскім быў прыбудаваны трохпавярховы палац, а пазней да заходняй і паўднёвай сцен замка - гаспадарчыя памяшканні. Вакол замка насыпалі земляныя валы з чатырма бастыёнамі і стварылі абарончы будынак - прадбрам'е - паўкруглую сцяну перад цэнтральнай вежай (не захавалася). Сутпрэнні ў палацы выкарыстоўваліся пад каморы, на другім паверсе жыла прыслуга. Падлога першага і другога паверхаў была выкладзена цэглай, сцены тынкаваліся і бяліліся. Печы на першым паверсе былі непаліўныя, на другім манахромныя, на трэцім - паліхромныя. На трэцім паверсе спыняліся магнаты. У архіўных апісаннях сустракаецца згадванне пра жывапіс на сценах, кесаніраваных столях, багатых камінах, печах з паліўнымі кафлямі, абліцоўцы сцен дубовымі панэлямі. У інтэр'еры мелася каштоўная мэбля, дываны і шэдэўры мастацтва. Асаблівасць кампазіцыі палаца - яго секцыйнасць. Вакол замка былі збудаваны гаспадарчыя і адміністрацыйныя пабудовы: пякарня, каравулка, астрог. Побач са сценамі замка і валам пабудаваны стайня, памяшканне з камінам «для распальвання цяпла». Да поўдня ад замка быў закладзены «італьянскі сад», да поўначы ўладкаваны звярынец - вялікі загон для звяроў.

Разбурэнні замка адбываліся ў XVII-XX стст. Першае - прыпадае на 1655 г., калі замак быў захоплены войскамі цара Аляксея Міхайлавіча (1629-1676). І толькі ў 1680-я гг. пачаўся рамонт і аднаўленне замка. У 1686 г. на цэнтральнай вежы нават быў запушчаны гадзіннік. Наступнае разбурэнне адносіцца да 1706 г., калі падчас нападу войскаў шведскага караля Карла ХII (1682-1718) замак гарэў. Замак стаяў у руінах да 1720 г. У 1736 г. замак пераходзіць да Міхала Казіміра Рыбанькі (1702-1762), і неўзабаве, у 1738 г. у ім пачаліся рэканструкцыйныя работы, з прычыны чаго ў інтэр'ерах добра чытаюцца элементы ракако. На трэцім паверсе разбіраюць некаторыя сцены і ўзводзяцца іншыя, з'яўляюцца парадны пакой, партрэтны, танцавальны залы. Ва ўсіх пакоях меліся печы, каміны, ляпныя з пазалотай столі, паркет. Філенчавыя дзверы былі з унутранымі французскім замкамі.

1730-1750-я гг. - росквіт мастацкіх рамёстваў у радзівілаўскіх мануфактурах. Тады Мір стаў адным з цэнтраў ткацтва. У 1762-1790 гг. замак прыйшоў у некаторае запусценне, калі ім валодаў Караль I Станіслаў Радзівіл, па мянушцы «Пане Каханку» (1725-1790). І усё ж у 1785 г. у ім быў прыняты апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732-1798). З 1790 г. уладальнікам замка стаў Дамінік Іеранім Радзівіл (1786-1813). Замак нанова быў пашкоджаны падчас падзей, звязаных са стварэннем Таргавіцкай канфедэрацыі, калі расійскія войскі перайшлі мяжу Рэчы Паспалітай і дапамаглі канфедэратам захапіць уладу. У 1794 г. замак быў сведкай баёў з рускімі войскамі падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817). Значна пацярпела яго ўнутранае аздабленне.

У ліпені 1812 г. каля замка адбылася бітва паміж казакамі генерала М.І. Платава (175I-I818) і французамі, а ў лістападзе - паміж войскамі П.В. Чычагова (1767-1849) і генерала Я.Г. Дамброўскага (1755-1818). Тады, па паданні, была ўзарвана парахавая вежа.

Пасля 1812 г. замак пераходзіць да Стэфаніі (1809-1832), дачкі Дамініка Радзвіла, пасля 1829 г. - да яе мужа, царскага ваеначальніка, Льва Пятровіча Вітгенштэйна (1799-1866), а потым да яе сына Пятра (пам. 1887). Пры ім былі праведзены работы па захаванні замка як помніка гісторыі і даўніны. Пасля смерці бяздзетнага Пятра Львовіча Вітгенштэйна Мір і замак атрымала ў спадчыну яго сястра Марыя Гогенлоэ-Шылігфюрст, жонка канцлера Германіі.

У 1891 г. Мірскі замак быў набыты князем Мікалаем Іванавічам Святаполк-Мірскім (1833-1898). Неўзабаве ля сцен замка было выкапана возера, за якім пабудаваны двухпавярховы палац, закладзены спіртавы завод.

Пасля смерці М.І. Святаполк-Мірскага яго ўдава Клеапатра Міхайлаўна (1845- 1910) замовіла пецярбургскаму архітэктару Р.Р. Марфельду (нар.1852) праект невялікай капліцы - магільнага склепа (1904), пабудаванай у 1906 г. у стылі мадэрн.

У 1912 г. замак абследаваў археолаг Юзаф Ядкоўскі, які зрабіў частковыя абмеры і шырокую фотадакументацыю замка. У 1914 г. быў спалены каменны палац за возерам, дзе жыў Мікалай Святаполк-Мірскі.

У 1921 г., калі Мір увайшоў у склад Польшчы, Міхал Мікалаевіч Святаполк-Мірскі (1870-1938) вяртаецца ў Мір з Варшавы. Пасля рэформ 1921-1922 гг. у князя засталіся Мір, Аюцэвічы, Пясочная, Уша. У 1924 г. з'явіўся праект рэстаўрацыі замка, падрыхтаваны варшаўскім архітэктарам Тэадорам Буршам. У 19З0-я гг. у замку вядуцца рэстаўрацыйныя работы, аж да смерці князя Міхала Мікалаевіча ў 1938 г. Пасля ўз'яднання 3аходняй і Усходняй Беларусі (1939) у замку да 1941 г. размяшчалася вытворчая арцель, з 1941 г. па 1942 г. знахадзіўся лагер для ваеннапалонных і гета. Пасля вызвалення (1944) да 1956 г. у замку жылі людзі, гэта прывяло да страты аздаблення інтэр'ераў. Амаль не пацярпелі цэнтральная і паўднёва-заходняя вежы.

У 1947 г. замак быў узяты пад ахову дзяржавай. У 1950-я гг. архітэктар А.Я. Міцянін зрабіў падрабязныя абмеры замка. З 1971 па 1982 гг. даследчымі і праектнымі работамі па замку кіраваў архітэктар В. Калнін. У 1981 г. быў выкананы эскізны праект па рэстаўрацыі і выкарыстанню замка пад мастацкую вучэльню (архітэктары В. Атас, С. Верамейчык, В. Калнін). У 1986-2004 гг. навуковае кіраўніцтва распрацоўкі і ажыццяўлення праекта замка ўзначаліў Дз.С. Бубноўскі, а ў студзені 1987 г. замак стаў філіялам Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Над экспазыцыяй у замку працавалі дырэктар музея Ю.А. Карачун (1931-1997) і загадчыца аддзелам старажытнабеларускага мастацтва, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Н.Ф. Высоцкая.

У 1988 г. быў прыняты Дэкрэт урада Беларусі «Аб статуце Мірскага замка як гісторыка-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння». У 1989 г. зацверджаны новы праект рэстаўрацыі замка, у якім прадугледжана размяшчэнне музейнай экспазыцыі. У 1991 г. праект рэстаўрацыі Мірскага замка і ход яго рэалізацыі ўхвалены экспертызай ЮНЕСКА. У кастрычніку 1992 г. была адкрыта музейная экспазыцыя ў паўднёва-заходняй вежы. У 1993 г. за рэстаўрацыю і прыстасаванне Мірскага замка быў атрыманы дыплом «Europa Nostra». У 1995 г. да 500-годдзя Мірскага замка адчыненая ўязная вежа. У снежні 2000 г. замкавы комплекс «Мір» уключаны ў Спіс помнікаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

9 ліпеня 2002 г. Генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Каіціра Мацуура і Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Л.П. Гуляка на сцяне замка была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка, якая сведчыць аб гэтай падзеі.

У 2002 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь была прынята навуковая канцэпцыя музеефікацыі замкавага комплексу «Мір».

У 2003 году была абмеркавана мэтавая праграма рэстаўрацыі, музеефікацыі і дзейнасці замкавага комплексу «Мір» і развіцці сацыяльнай інфраструктуры і турыстычных паслуг у г.п. Мір Карэліцкага р-на.

Зараз Мірскі замак - адзін з самых папулярных і наведваемых музейных аб'ектаў Беларусі.

«Замкавы комплекс Мір»XV -- XX ст. у гарадскім пасёлку Мір.

Мерапрыемствы

Выстаўкі:

За перыяд работы філіяла НММ РБ «Замкавага комплексу Мір» было праведзена некалькі часовых выставак, арганізаваных сумесна з іншымі арганізацыямі. Як паказаў вопыт правядзення выстаў, у інтэр'ерах абарончых вежаў даволі ўтульна сябе адчуваюць не толькі даспехі клубаў гістарычнай рэканструкцыі, але і фотаздымкі з дробнымі рэчамі паўсядзённага побыту.

01.04.2001 -- 01.08.2001 «Рыцары Вялікага Княства Літоўскага». Выстава ладзілася сумесна з ваенна-гістарычным клубам «Княжы Гуф»;

04.06.2005 -- 28.08.2005 «Сустрэча ў Міры». Фотаздымкі І.Вільконскай;

01.10.2005 -- 15.11.2005 «Узбраенне Сярэднявечча». Рэканструкцыя ўзбраення ваенна-гістарычнага клуба Мінская Унія «Меч і Воран»;

16.06.2007 Выстава творчых работ па выніках пленэра членаў народнага калектыва мастацка-адукацыйнай студыі «У госці да Цюбіка» Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;

06.08.2008 -- 05.10.2008 «Patria super omnia». Творчая суполка «art poshuk»;

22.08.2007 «Нечаканая Беларусь». Фотаздымкі С.М.Плыткевіча;

16.09.2006 -- 16.11.2006 «Из истории казачества»;

07.03.2008 -- 30.05.2008 «Гродна - Радзіма мая» - работы члена Беларускага саюза мастакоў, кандыдата мастацтвазнаўства Людмілы Налівайка;

05.06.2008 -- 05.08.2008 Выстава фотаработ Ю.Барэцці.

Паседжанні працоўнай групы па музеефікацыі «Замкавага комплексу Мір»:

У выніку ўтварэння новай структуры аддзела музейнай дзейнасці філіяла «Замкавы комплекс Мір» і нарастаючай актуальнасці праблем музеефікацыі замкавага комплексу ў належныя тэрміны, быў праведзены цэлы шэраг паседжанняў працоўнай групы па музеефікацыі. Пасяджэнні рабочых груп былі прызваны сабраць спецыялістаў вузкага профілю і задзейнічаць іх у абмеркаванні актуальных пытанняў, узнікшых у выніку патрэбы ўвядзення, у бліжэйшых перспектывах, у рабочыя рэжымы, асобных як інтэр'ерных, так і экстэр'ерных сектараў прызначаных пад музейна-экспазіцыйную дзейнасць «Замкавага комплексу Мір».

06.03.2008 Прысутнічалі: Пракапцоў У.І., Усава Н.М., Карпенка А.У., Ярашэвіч А.А., Трыфанава Н.Я., Калашнік Н.Н., Русаў П.А., Ложэчнік І.Н., Чайкоўская А.В., Калнін В.В., Трусаў А.А., Собаль В.Е., Скепьян Н.А., Бубноўскі Д.С., Барвенава А.А., Сысоева Л.Л.;

26.03.2008 Прысутнічалі: Усава Н.М., Карпенка А.У., Ярашэвіч А.А., Трыфанава Н.Я., Калашнік Н.Н., Русаў П.А., Ложэчнік І.Н., Гарановіч І.М., Чэрнатаў У.М., Баслык С.К., Пракапенка Л.Я., Навіцкая В.В., Каласоўская В.В., Карпейчык Г.Я., Сысоева Л.Л.;

09.04.2008 Прысутнічалі: Усава Н.М., Карпенка А.У., Ярашэвіч А.А., Трыфанава Н.Я., Калашнік Н.Н., Русаў П.А., Ложэчнік І.Н., Пракапцоў П.У., Скепьян А.А., Скепьян Н.А., Бубноўскі Д.С., Макарчык А.А., Барвенава А.А., Бохан Ю.Н., Баслык С.К., Пракапенка Л.Я., Навіцкая В.В., Каласоўская В.В., Карпейчык Г.Я., Федарук А.Т., Сысоева Л.Л.;

26.06.2008 Прысутнічалі: Усава Н.М., Карпенка А.У., Бубноўскі Д.С., Чайкоўская А.В., Калашнік Н.Н., Макарчык А.А., Ярашэвіч А.А., Пракапцоў П.У., Трыфанава Н.Я., Навіцкая В.В., Каласоўская В.В., Пракапенка Л.Я., Карпейчык Г.Я., Баслык С.К., Дашкоўская Т.В., Скепьян Н.А.. Шчасны У.Г., Міхеянка У.А., Сысоева Л.Л.

Канферэнцыі:

На працягу апошніх пяці год НММ РБ на тэрыторыі «Замкавага комплекса Мір» праводзяцца канферэнцыі, прысвечаныя рэстаўрацыі і праблемам музеефікацыі замка ў гарадскім пасёлку Мір. Канферэнцыі прызначаны раскрыць асноўныя з праблем, звязаныя з суаднясеннем інтэр'ераў замка як з гістарычнымі аналагамі, так і гістарычнай праўдзівасцю канкрэтнага асобнага помніка.

На канферэнцыях удзельнікамі разглядаюцца пытанні парушэнняў, кранаючыхся формаў і памераў усталяваных у замку пячэй, памераў дзвярных праёмаў паміж заламі і шэрагу іншых недапасаванняў і памылак. Канферэнцыі разглядаюць пытанні звязаныя з праблемамі залучэння ў даследча-праектную дзейнасць гісторыкаў і ўліку іх меркаванняў падчас дзеі рэканструкцыі. Дадаткова канферэнцыі нясуць функцыю распрацоўкі разнастайных методык па захаванню гістарычнай каштоўнасці замка.

29.05.2004 Навукова-практычная канферэнцыя «Мірскі замак як гісторыка-культурны феномен XV - XX ст.»;

04.06.2005 Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеефікацыі» у рамках фестывалю «Мірскі замак - 2005»;

10.06.2006 -- 11.06.2006 IV Беларускі фестываль мастацтваў «Мірскі замак -- 2006»;

16.06.2007 Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі»;

07.06.2008 Навукова-практычная канферэнцыя «Мірскі замак: праблемы і шляхі рэалізацыі гістарычнага рэканструявання».

Мiрскi замак - унiкальны помнiк беларускага дойлiдства - збудаваны князем Iльiнiчам у пачатку XVI ст. на ўскрайку мястячка Мiр (Гродзенская вобл.) на месцы драўлянай феадальнай сядзiбы, што iснавала тут у XV ст.

Гэта квадаратнае ў плане збудаванне з вежамi, якiя выступаюць па вуглах. Пятая вежа-брама мела пад'ёмны мост i каваную рашотку-герсу, якая хутка магла спынiць раптоўны напад. Замак был добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Яго муры мелi два рады байнiц, а вежы былi разлiчаны на стрэльбу з цяжкiх гармат.

Аснову аб'емнай кампазiцыi замка складаюць высокiя вежы, што выступаюць за лiнiю сцен. Усе яны маюць аднолькавыя абрысы - чатарохгранную асноўную частку з васьмiгранным верхам, але аздабленне кожнай вырашана па-свойму, што надае замку непаўторнае дэкаратыўнае багацце i хараство.

У пластычным афамленнi Мiрскага замка выкарастаны характэрныя для беларускай готыкi выяўленчыя сродкi: гатычная муроўка (чаргаванне доўгiх i кароткiх бакоў цаглiн) з умураваннымi камянямi, падзел сцен разнастайнымi па форме абтынкаванымi нiшамi, арнаментальныя цагляныя паясы.

З 1568 г. Мiрскi замак перайшоў у рукi князеў Радзiвiлаў, якiя ў канцы XVI - пачатку XVII cт. Дабудоўваяюць замак у стылi рэнесанс. Уздоўж усходняй i паўночнай замкавых сцен узводзiцца трохпавярховаы палац з сутарэннямi, абтыкаваныя фасады якога ўпрыгожваюцца вапняковымi парталамi, лiштвамi, балконамi i ганкамi. Падчас раскопак сабрана шмат палiванай кафлi з раслiнным i геаметрычным арнаментам i гербамi ўладальнiкаў замка.

Вакол замка насыпаюць земляныя валы з бастыенамi на рагах, вакол якiх праходзiў вадзяны роў. На поўнач ад валоў разбiваецца iтальянскi сад, а з паўдневага боку пазней з'явiлася штчнае возера.

Нягледзячы на шматлiкiя разбурэннi (асаблiва замак пацярпеў падчас вайны 1812 года), Мiрскi замак дайшоў да нашых дзен i зараз паспяхова аднаўляеццаю Гэты помнiк знаходзiцца пад эгiдай ЮНЕСКА.

Легенды Мірскага замка

У кожнага замка ёсць свае легенды, і Мірскі замак - не выключэнне.

Легенда пра галаву барана

На паўднёвым боку замка выразна вылучаецца невялікі камень, які нагадвае галаву барана. Сцвярджаюць, калі гэты камень зваліцца, то Мірскі замак разбурыцца ўшчэнт і ніхто і ніколі яго не адновіць. Цяпер цяжка растлумачыць прызначэнне гэтага загадкавага знака. Ён мог быць малюнкам святога ягня. Сярод шматлікіх легенд хрысціянскага паходжання ёсць легенда аб прыняцці Богам ахвяры Авеля, які з пакорлівай малітвай аддаў свайго любімага ягня. За гэта на ахвяру сышло нябеснае святло.

А можа быць, гэта магічны знак. Паводле паганскіх вераванняў нашых продкаў, у пачатку будаўніцтва чарадзей здымаў мерку з галавы жывой істоты (у дадзеным выпадку мерка была знятая з галавы барана), знаходзіў камень, абчэсваў па мерцы і ўмуроўваў у сцяну. Потым жывёла, пазбаўленая свайго ценю, памірала і станавілася прывідам. Ён павінен быў блукаць вакол замка і ахоўваць ад разнастайных ворагаў.

Легенда пра падземны ход

Паводле легенды Мірскі замак звязаны з Нясвіжскім замкам падземным ходам даўжынёю ў 30 кіламетраў, па якім магла праехаць карэта, запрэжаная тройкай коней. На жаль, ніякіх слядоў гэтага тунэлю выяўлена не было, і дадзеная версія - дагэтуль неразгаданая таямніца.

Легенда пра возера

У канцы XIX стагоддзя на месцы Мірскага возера быў яблыневы сад. Князь Мікалай Святаполк-Мірскі распарадзіўся яго высячы і на гэтым месцы выкапаць возера. Час быў вясновы, усе яблыні стаялі ў квецені. Жыхары Міры адмовіліся секчы дрэвы. Па народным павер'і, секчы квітнеючае дрэва - вялікі грэх, людзі, якія губяць маладое жыццё, будуць праклятыя, а іх род будуць пераследваць няшчасці. Але князь не жадаў адмаўляцца ад сваёй задумкі і губляць час. Некалькі дрэў ён высек першым, а астатнія - знішчылі нанятыя ім людзі. Пачалі капаць возера. Казалі, што пры яго наладжванні загінула шмат людзей. Што ні дзень - то няшчасны выпадак. Быў сярод загінуўшых хлопец, па паданні, сын мясцовай ведзьмы. Яго маці скляла гэтае месца, сказаўшы: "Хай у гэтым возеры патоне столькі людзей, колькі было высечана квітнеючых дрэў". І сапраўды, да нядаўняга часу штогод у Мірскім возеры танулі людзі, у асноўным, маладыя мужчыны.

замак музеефікацыя радзівілаўский мануфактура

Гісторыя Мірскага замка

Мірскі замкавы комплекс (Мірскі замак) -- выдатны прыклад абарончага дойлідства XVI стагоддзя. Ён размешчаны ў пасёлку Мір у Гродзенскай вобласці Беларусі.

Самыя раннія збудаванні выкананы ў гатычным стылі і адносяцца да XVI стагоддзя. Гэты беларускі замак быў закладзены ў пачатку XVI стагоддзя князем Іллінічам.

У 1568 годзе замак перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла, які дабудаваў яго ў стылі рэнесансу.

Уздоўж усходняй і паўночнай сцен замка быў пабудаваны трохпавярховы палац. Вакол узведзены земляныя валы з бастыёнамі на вуглах і ровам з вадой. У паўночнай частцы разбіты сад у італьянскім стылі. Штучнае возера было створана на поўдні.

У час Напалеонаўскіх войнаў замак сур'ёзна пацярпеў і стаяў у запусценні больш як стагоддзе.

Усё яшчэ знаходзячыся ў руках багатай сям'і Радзівілаў, ён быў адноўлены ў пачатку XIX стагоддзя і прададзены Мікалаю Святаполк-Мірскаму ў 1895 годзе. Яго сын пачаў аднаўленне замка, якое праходзіла пад кіраўніцтвам архітэктара Тэадора Буршэ.

Пасля вайны ў замку жылі тыя мясцовыя жыхары, дамы якіх былі разбураны ў час вайны. Потым тут размяшчаўся ваенны гарнізон.

Мірскі замак сёння

У 2000 годзе ЮНЕСКА ўнесла Мірскі замак у Спіс Сусветнай спадчыны.

Удалае спалучэнне архітэктурных стыляў готыкі, барока і рэнесансу робіць Мірскі замак адным з найбольш уражальных замкаў у Еўропе.

Цяпер тут праходзяць рэстаўрацыйныя работы. Існуюць планы стварэння музея, невялікай гасцініцы і рэстараннага комплексу.

Вонкавы выгляд

Замак уяўляе сабой квадратны ў плане будынак з выступаючымі па кутах магутнымі вежамі вышынёй каля 25 метраў. Пятая, заходняя вежа, з'яўляецца варотнай, і некалі мела пад'ёмны мост праз шырокі роў. Таўшчыня сцен дасягала 3 метраў пры вышыні каля 13 м, а добра прадуманая сістэма з двух шэрагаў байніц забяспечвала кругавы абстрэл (пазней, пры будаўніцтве палаца, шматлікія байніцы замянілі скляпеністымі вокнамі).

Шырокія падзямеллі замка ўтвораць складаную і шырокую сістэму дапаможных памяшканняў, па плошчы праўзыходную наземную частку будынка ў некалькі разоў. Пры гэтым сам замак выбудаваны з простай чырвонай цагліны, упрыгожаны белымі ўстаўкамі, праёмамі і арнаментальнымі паясамі.

Несумненна, Мір старэйшы за першы ўспамін аб сабе (1395 год, тады крыжакі на чале з самім гросмайстрам Тэўтонскага ордэна Конрадам фон Юнінгенам, не ўзяўшы Наваградка, напалі на менш умацаваныя гарады Мір і Ліду і разбурылі іх). Ускосныя дадзеныя дазваляюць меркаваць, што горад існаваў яшчэ ў часы Кіеўскай Русі і, магчыма, быў цэнтрам княства. Але размяшчэнне на скрыжаванні дарог, якія вялі са Слуцка ў Наваградак і з Менска ў Слонім не спрыяла росквіту - вельмі ж часта ён цярпеў ад ворага (першы ўспамін аб Міры звязаны з яго разбурэннем).

Так, напрыклад, у грамаце ВКЛ Жыгімонта ад 1434 г., па якой горад атрымаў у карыстанне віленскі кашталян Сенька Гедыгольдавіч, усё насельніцтва Міра складалася толькі з ... нейкага Дзяміда з сямействам. Як трапна сказаў вучоны Іадкоўскі - "Дзямід як Ной павінен быў стварыць будучыя пакаленні падданых Гедыгольдавіча". Дарэчы, перадача Міра Сеньку адыграла вялікую ролю ў развіцці горада. Менавіта з акта перадачы пачынаецца гісторыя Міра, як прыватнаўласніцкага горада. Знаходзячыся пад абаронай магутнага феадала прыватнаўласніцкія гарады маглі развівацца адносна спакойна. Праз сваякоў Сенькі Гедыгольдавіча ў 1490 годзе Мір адыйшоў да багатага і знатнага рода Ільінічаў. Пры унуку першага Ільініча - Юрыю - у 1555-м годзе было ўтворана Мірскае графства. Дарэчы, даволі цікавую версію прычыны будавання тут замка прыводзіць У. Сыракомля. Маўляў, прычынай паслужыла жаданне ўладальніка Міра Юрыя Ільініча атрымаць тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі, які без замка атрымаць было немагчыма. У той час Мір быў звычайным сярэднявяковым пасяленнем, якое было ўмацавана земляным валам, па грэбні каторага праходзіла драўляная сцяна. Ірвы запаўняліся вадой са штучнага возера, што абараняла горад з усходняга боку. Напэўна, ўсё ж, набегі татар, ды міжусобныя войны, а не толькі славалюбства прымусілі Ільініча прыступіць да тэрміновага будаўніцтва замка-крэпасці, якое цяжкім брэмем лягло на плечы жыхароў Міра і навакольных вёсак. У 1508-1510 гадах пабудаваны 25-метровыя вежы і тоўстыя зубчастыя сцены. Мірскі замак не мае прататыпаў у свеце. Гэта - характэрнае для беларускага каменнага дойлідства збудаванне, якое адпавядала усім патрабаванням ваеннай справы, звязаннай з развіццём артылерыі. Як мяркуюць даследчыкі, архітэктарамі і будаўнікамі замка былі мясцовыя жыхары. Яны ўклалі свой вопыт і ўменне ў своеасаблівы выгляд вежаў, арыгінальную кладку цэглы і ва ўсю велічавасць гэтага збудавання, якое вытрымала націск ворага і часу. Па завяшчанню апошняга з Ільінічаў - Юрыя - Мірскае графства і іншыя маёнткі "з мястэчкамі, мяшчанамі, з замкамі, дварамі, з касцёламі і манастырамі, царквамі, баярскімі і шляхецкімі уладаннямі, з данямі грашовымі, мядовымі, жытнымі і аўсянымі, са усімі павіннасцямі, даходамі і пажыткамі..." перайшлі ва ўладанне Мікалая Крыштафа Радзівіла па прозвішчу "Сіротка". Для Міра наступіў "залаты век". Пад уціскам багатых гараджан новы гаспадар у 1579-м годзе даў Міру права на самакіраванне, якое асобнымі пунктамі напамінала Магдэбургскае. Па ініцыятыве Мікалая Крыштафа Радзівіла-Сіроткі ў Міры ўзведзены ратуша, бальніца, касцёл і царква, надбудаваны да 3-х паверхаў палац, у якім налічвалася 40 пакояў, аздобленых мармурам, упрыгожаных скульптурамі, карцінамі, габеленамі. Вокны пакояў былі застаўлены каляровым французскім шклом. Замак акружылі нанава насыпаныя гарадскія валы з чатырмя варотамі - Нясвіжскімі, Слонімскімі, Віленскімі і Мінскімі. Замак стаў тыповай магнацкай рэзыдэнцыяй... У пачатку 17 стагоддзя Мір, як і многія беларускія гарады знаходзіўся ў росквіце - ажыўлены рух праз горад па так званым "купецкім тракце", што звязваў Рускую дзяржаву з Захадам спрыяў развіццю гандлю і рамесніцтва. Але на пачатку 20-х гадоў 17-га стагоддзя на Мір звалілася вялікае нясчасце - чума занесла у магілы большую частку жыхароў. У памяць аб гэтым у 1625-м годзе на рыначнай плошчы ўцалелымі жыхарамі быў пабудаваны помнік-каплічка. У сакавіку 1706-га года шведы на чале з каралём Карлам 12 захапілі і разграбілі горад. 27-га красавіка асаджаны замак быў узяты штурмам і спалены. Захопнікі не шкадавалі нікога - ні дзяцей, ні жанчын. Услед за вайной на Мір зноў прыйшла чума... У час паўстання Тадэвуша Касцюшкі ў 1799-м годзе Мірскі замак быў адным з фарпостаў інсургентаў, аднак пасля артабстрэлу рускае войска ўзяло замак штурмам. У 1795-м годзе паследаваў трэці падзел Рэчы Паспалітай. Мір увайшоў у склад Расіі. З гэтага часу былы цэнтр графства стаў называцца мястэчкам Мінскай губерні… Сёння ў сценах замка ідуць актыўныя рэстаўрацыйныя работы, а ў 2000 годзе жамчужына беларускага дойлідства - Мірскі палацава-замкавы комплекс, які складаецца з замка, палаца, парка і капліцы-пахавальні ўключаны ў рэестр "Сусветная Спадчына" ЮНЕСКА.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • История возникновения и развития средневекового замка, представлявшего собой здание или комплекс зданий оборонительно-фортификационного и жилого предназначения. Основные структурные элементы замка. Интерьер жилища сеньора, обустройство комнат здания.

    курсовая работа [2,5 M], добавлен 08.12.2014

  • Разбурэнні Беларусаў пасля Вялікай Айчыннай вайны і фашысцкай акупацыі. Ўзаемадапамога і аб'яднанне рэсурсаў усіх савецкіх рэспублік для аднаўлення эканомікі краіны. Недастатковае развіццё таварна-грашовых адносін як фактар тармажэння ўздыму эканомікі.

    реферат [23,0 K], добавлен 17.12.2010

  • Территориальное расположение города, история его зарождения. Архитектурные особенности Выборгского замка. Шведский период правления. Внешняя политика Петра Первого на завоевание города. Российский период правления. Выборг в годы Октябрьской революции.

    реферат [531,6 K], добавлен 06.12.2015

  • Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.

    контрольная работа [93,4 K], добавлен 06.09.2010

  • Гісторыя стварэння беларускай сацыялістычнай грамады – першай у рэспубліцы нацыянальна-дэмакратычнай партыі сацыялістычнай арыентацыі, яе арганізатары; мэты і задачы. Аналіз асноўных пытанняў дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў праграмных дакументах БСГ.

    контрольная работа [10,9 K], добавлен 15.03.2013

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва. Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы. Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя.

    реферат [24,9 K], добавлен 21.04.2009

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Гісторыя беларускага народа –гісторыя народа, які ўвесь час змагаўся за нацыянальнае самавызначэнне Гістарыяграфія барацьбы беларускага народа супраць паланізацыі перыяду Расійскай імперыі, савецкага перыяду. Асноўныя тэндэнцыі сучаснага перыяду.

    курсовая работа [23,8 K], добавлен 25.04.2012

  • Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

    курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.