Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у парэформенны перыяд і на рубяжы ХІХ–ХХ ст.

Вынікі буржуазных рэформ 60–70 гг. ХІХ ст., іх уплыў на эканамічнае жыццё Беларусі. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы беларускіх губерняў: галіны прамысловай вытворчасці, спецыялізацыя сельскай гаспадаркі, гандаль, транспарт.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 11.11.2012
Размер файла 32,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі и радыёэлектронікі

Інстытут інфармацыйных тэхналогій

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Па курсу

Гісторыя Беларусі

Па теме:

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у парэформенны перыяд і на рубяжы ХІХ-ХХ стст.

Мінск, 2011

План:

Уводзіны

1. Пакажыце вынікі буржуазных рэформ 60-70-х гг ХІХ ст., іх уплыў на эканамічнае жыццё Беларусі

2. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы беларускіх губерняў

3. Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт

Уводзіны

Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай з яе таварна-грашовымi адносiнамi, рынкам працы i жорсткай канкурэнцыяй, якiя выклiкаюць заiнтэрэсаванасць у вынiках сваей працы, падштурхоўваюць тэхнiчнае развiцце, вядуць да iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, i гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. сталі лагічным працягам рэформы 1861 г. На Беларусі ўзнікаюць адносіны новага, капіталістычнага тыпу.

Сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам праз таргі і кірмашы. Развіццё гандлёвага, капіталістычнага земляробства ў сялянскіх гаспадарках ішло павольна. Яно стрымлівалася малазямеллем. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы прыводзіла да разарэння сялянства і ўтварэння лішняй рабочай сілы ў вёсцы.

Прамысловасць Беларусі ў першыя два парэформенных дзесяцігоддзя развівалася таксама павольна. Большасць прадпрыемстваў заставалася на ўзроўні дробнатаварнай вытворчасці і мануфактуры. У гарадах і мястэчках было засяроджана вялікая колькасць дробных майстэрняў.

У 80-90-е гады паскорылася развіццё фабрычна-завадской прамысловасці. Колькасць фабрыкаў і заводаў павялічылася з 1860 г. у 15 раз і склала ў канцы XIX ст. 1137.

З пашырэннем капіталістычных формаў гаспадарання змянялася і структура грамадства.

Феадальна-саслоўнае дзяленне губляла сваё значэнне. Ішоў працэс адукацыі новых сацыяльных груп і класаў. У прафесійным плане сярод працоўных дамінавалі швейнікі, тытуннікі, пекары і інш. Гарадскі пралетарыят папаўняўся, першым чынам, за кошт згалелых мяшчан, рамеснікаў, гандляроў, галоўным чынам яўрэйскай нацыянальнасці. У пачатку XX ст. ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі.

1. Вынікі буржуазных рэформ 60-70 гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі

Падарваўшы асновы прыгонніцкай сістэмы гаспадарання, рэформа 1861 г. стварыла ўмовы для пераходу да капіталістычнага спосабу сельскагаспадарчай вытворчасці, які пачаў сцвярджацца ў Беларусі ў 60 - 70-е гады. Аднак у Беларусі гэтыя рэформы ажыццяўляліся са значнымі абмежаваннямі , якія былі выкліканы мерамі, што прымаліся ўрадам у сувязі з паўстаннем 1863-1864 гг., у першую чаргу абвяшчэннем тут ваеннага становішча, якое было адменена толькі ў 1870 г. Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла "прускі шлях" развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ больш выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне.

Паводле даных 1877 г., памешчыкам належала 50,3% зямлі, сялянам 33,4, казне, царкве, розным установам 11,2%. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1% ад агульнай зямельнай плошчы. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф Чарнышоў-Круглікаў меў 74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч -- 83,5 тыс., граф Патоцкі -- 121,6 тыс., князь Радзівіл -- 150 тыс., а князь Вітгенштэйн -- амаль 1 млн дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2 да 5 дзесяцін.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі шырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны, Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі ў Польшчу, Прыбалтыку, Заходнюю Еўропу.

Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш перажыткаў прыгонніцтва і пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся і ў болып спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельскагаспадарчай прадукцыі. Перш за ўсё прадпрымальніцкі характар набывала памешчыцкая гаспадарка. У выніку малазямелля сялян таварная вытворчасць іх гаспадарак была вельмі нізкай, таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі на Беларусі былі памешчыкі.

Калі памешчыкі цэнтральных губерняў Расіі з 1877 па 1905 г. страцілі 27,2% сваёй зямлі, то на Беларусі толькі 10,8%. Многія памешчыцкія гаспадаркі, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, сталі на капіталістычны шлях развіцця. У сваіх маёнтках памешчыкі адкрывалі вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду.

Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму - прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. У 60-70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку.

3 усіх рэформ самай радыкальнай з'яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, якія былі прыняты 20 лістапада 1864 г., рашуча парывалі з існаваўшым раней судовым ладам. Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой - з'езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб'ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя -- сенат. Міравыя суддзі павінны былі выбірацца на павятовых земскіх сходах і ў гарадскіх думах. Разам з тым судовая рэформа пакідала валасны суд для сялян (па грамадзянскіх і дробных крымінальных справах), духоўны суд (кансісторыю) па справах духавенства і ваенныя суды для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.

На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Аднак міравыя суддзі, у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з'явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паўстання 1863-1864 гг. - самадзяржаўе не давярала мясцовым памешчыкам, сярод якіх былі моцныя прапольскія настроі.

Земская рэформа, аб'яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі справамі непалітычнага характару. На Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863 -- 1864 гг. уводзіць выбарныя ўстановы царскі ўрад не адважыўся. Палітыка недаверу мясцовым памешчыкам працягвалася ажно да 1911 г., калі ва ўсходніх губернях Беларусі былі створаны земствы, і то згодна са спецыяльным выбарчым законам.

Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання -- гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. У сваю чаргу, яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі (у залежнасці ад памеру выплочваемага ў гарадскую казну падатку). У першую ўваходзілі найболып буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую -- сярэднія падаткаплацельшчыкі, яны таксама плацілі трэць гарадскіх падаткаў; у трэцюю -- дробныя падаткаплацелыпчыкі, што выплочвалі астатнюю трэць агульнай сумы. Пры гэтым кожная курыя выбірала аднолькавую колькасць членаў гарадской думы (галосных). Такім чынам, уведзеная сістэма гарадскога самакіравання забяспечвала ўладу буйной буржуазіі - купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.

Гарадская дума падначальвалася непасрэдна сенату, а не мясцовай адміністрацыі, аднак нагляд за дзейнасцю думы ажыццяўляў губернатар праз спецыяльна створаныя губернскія ўстановы па гарадскіх справах, Гарадскі галава ў буйных гарадах зацвярджаўся на сваёй пасадзе міністрам унутраных спраў, а ў дробных -- губернатарам. Кампетэнцыя гарадскога самакіравання была абмежавана вузкімі рамкамі чыста гаспадарчых пытанняў: добраўпарадкавання тэрыторыі горада, арганізацыі гарадскога гандлю і транспарту, народнай адукацыі і аховы здароўя, прыняцця санітарных і супрацьпажарных мер. Дума мела права абкладваць падаткамі маёмасць і прыбыткі прыватных асоб, але ў вельмі абмежаваных памерах -- не больш 1% кошту нерухомасці альбо гандлёвага ці прамысловага прыбытку. Пры гэтым больш паловы сабраных сродкаў выкарыстоўвалася не на гарадскія, а на казённыя патрэбы - утрыманне паліцыі і органаў улады. Разам з тым, нягледзячы на значную абмежаванасць, рэформа гарадскога самакіравання ўсё ж такі здолела замяніць былыя феадальныя саслоўна-бюракратычныя органы гарадскога кіравання на новыя, заснаваныя на буржуазным прынцыпе маёмаснага цэнзу.

Рэфармаванне арміі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтвораны 15 ваенных акруг і скарочаны тэрмін службы ў сухапутным войску да 7 і на флоце да 8 гадоў. Разам з тым у расійскай арміі яшчэ працягваў дзейнічаць саслоўны прынцып камплектавання войска. 1 толькі закон 1874 г. увёў усеагульную воінскую павіннасць. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павінны былі служыць у войску (выключэнне рабілася толькі для карэннага насельніцтва Сярэдняй Азіі, Казахстана, Сібіры і Поўначы).

Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864 г. і цэнзурная рэформа 1865 г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання. Гімназіі падзяляліся на класічныя і рэальныя (апошнія пазней пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы). У класічных гімназіях у аснову навучання было пакладзена выкладанне т.зв. класічных моў - грэчаскай і лацінскай, а таксама гуманітарных дысцыплін. Рэальныя гімназіі павялічвалі аб'ём выкладання матэматыкі і прыродазнаўства за кошт старажытных моў. Скончыўшыя класічныя гімназіі атрымлівалі права паступаць без экзаменаў ва універсітэты. Доступ ва універсітэты тым, хто скончыў рэальныя гімназіі, быў абмежаваны. Яны маглі паступаць пераважна ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. Увогуле, з-за даволі высокай платы за навучанне магчымасць атрымаць добрую адукацыю мелі пераважна прадстаўнікі прывілеяваных і заможных саслоўяў. Для жыхароў Беларусі становішча ўскладнялася яшчэ і тым, што ў краі не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы.

Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці друку. Адмянялася папярэдняя цэнзура для твораў памерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў -- 20. Выданні меншых памераў абавязкова падлягалі папярэдняй цэнзуры. Буйным перыядычным выданням дазвалялася выходзіць без папярэдняй цэнзуры, але толькі пры ўнясенні вялікіх грашовых закладаў. Пры гэтым органы ўлады мелі права кантролю і прымянення розных санкцый да парушальнікаў закону аб друку -- ад грашовага спагнання да закрыцця "нядобранадзейных" газет і часопісаў. Аднак гэта тычылася перш за ўсё цэнтральных выданняў і выдавецтваў. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.

Такім чынам, уступкі самадзяржаўя патрабаванням буржуазнага развіцця краіны выявіліся ў правядзенні на працягу 60-70-х гг. у Расіі земскай, судовай, цэнзурнай, школьнай, гарадской і ваеннай рэформаў. Аднак праводзіліся яны паступова і не ўсюды. На Беларусі гэта залежала ад палітычнай абстаноўкі, што склалася ў сувязі з паўстаннем. Царскі ўрад не рашыўся ўвесці тут земскае самакіраванне, бо не давяраў мясцовым памешчыкам. З гэтай жа прычыны адклалася да 1872 г. судовая рэформа, паводле якой уводзіўся міравы суд. У адрозненне ад цэнтральных губерняў, дзе суддзяў выбіралі земскія сходы, у Беларусі яны прызначаліся міністрам юстыцыі. На 5 гадоў пазней, у 1875 г., была праведзена гарадская рэформа, згодна з якой у гарадах ствараліся гарадскія думы - органы самакіравання; выбары ў іх ажыццяўляліся на аснове маёмаснага цэнзу. Паводле ваеннай рэформы рэкруцкая сістэма камплектавання арміі замянялася ўсеагульнай воінскай павіннасцю. Школьная рэформа ўводзіла прынцыпы ўсесаслоўнасці адукацыі, цэнзурная - некалькі пашырала магчымасці друку, праўда, не беларускага. Паколькі сутнасць палітыкі царызму ў заходніх губернях вызначалі вялікадзяржаўныя, русіфікатарскія задачы, то буржуазны накірунак гэтых рэформаў быў больш абмежаваны, чым у цэнтральнай Расіі.

Росту капiталiзму ў сялянскай гаспадарцы Беларусi i класаваму расслаенню вескi ў значнай ступенi садзейнiчала сталыпiнская (П.А. Сталыпiн - прэм'ермiнiстр i мiнiстр унутраных спраў) аграрная рэформа. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. вiдавочна паказала, што для захавання самадзяржаўнага ладу падтрымкi толькi з боку памешчыкаў недастаткова. Трэба было знайсцi ў грамадстве больш моцную сацыяльную апору. Такой апорай магло стаць заможнае сялянства. А дзяля гэтага неабходна было лiквiдаваць сярэдневяковыя формы землеўладання, галоўнай з якiх была сялянская абшчына. У адпаведнасцi з указам ад 9 лiстапада 1906 г. кожны селянiн мог выйсцi з абшчыны i атрымаць зямлю, якой карыстаўся, у асабiстую ўласнасць, прычым на адным участку, на хутары ці водрубе.

Такім чынам, буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў XIX ст., пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Беларусі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым яны неслі ў сабе перажыткі прыгонніцтва, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ у Беларусі надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі, рабілі сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў беларускіх губернях складанай і супярэчлівай.

эканамічны прамысловы рэформа беларусь

2. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы беларускіх губерняў

У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю развіцця. Расійскі імперыялізм меў большую чым на Захадзе ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў; вываз тавараў пераважаў над вывазам капіталу; у эканоміцы існавалі высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу, а адносна развіты аграрны капіталізм суіснаваў з паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльнай сістэмай. У межах расійскага імперыялізму свае асаблівасці мела развіцце прамысловасці на Беларусі.

Прамысловасць Беларусi развiвалася на базе iнтэнсiўнага выкарыстання лясных багаццяў краю i перапрацоўкi мясцовай сельскагаспадарчай сыравiны. Эканамiчны крызiс 1900-1903 гг. паскорыў стварэнне на Беларусi манапалiстычных аб'яднанняў з удзелам мясцовага, расiйскага i замежнага капiталаў, якiя паступова выцяснялi дробную вытворчасць. Беларускія прадпрыемствы ад крызісу пацярпелі менш, чым расійскія. У 1902-1903 гг. і ў 1906 г. пачалося часовае ажыўленне. У 1904-1907 гг. - наглядалася дэпрэсія (адсутнічаў рост вытворчасці). З 1908 па 1914 гг. - эканамічны ўздым, пад час якога сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычна-заводскай прамысловасці складаў 13,9%. Вынікам крызісу стала паскарэнне канцэнтрацыі вытворчасці; выцясненне дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі; будаўніцтва новых прадпрыемстваў; пераабсталяванне раней пабудаваных прадпрыемстваў.

На 1913 г вядучыя галіны вытворчасці на Беларусі: харчовая прамысловасць, лесанарыхтоўкі і сплаў, дрэваапрацоўчая, папяровая вытворчасць, чыгуначныя і рамонтныя майстэрні, шкляная, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая, запалкаваявытворчасці.

Пачалі з'яўляцца на Беларусі манапалістычныя аб'яднанні. У чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, які вызначаў манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць і продаж запалак. Па прапанове Камітэта быў створаны Ўсерасійскі запалкавы сіндыкат з цэнтрам у Маскве. Адначасова дзейнічалі ў Віцебску мясцовы сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы - сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю. У лясной і папяровай прамысловасці былі створаны Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-заходняга краю. Але ўвогуле, ступень манапалізацыі была ніжэйшый, чым у Расіі.

Адначасова з утварэннем манаполій ішоў працэс акцыяніравання. На 1913 г. налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы, іх удзельная вага склала 14,8% ад усёй прамысловасці. Акцыянерныя таварыствы карысталіся падтрымкай банкаў што дазваляла праводзіць пераўзбраенне старых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Акцыянернымі прадпрыемствамі былі мінская шпалерная фабрыка, буйную абутковую фабрыку “Скараход”, цэментны завод у Ваўкавыскім павеце, гродзенская тытунёвая фабрыка.

Беларуская прамысловасць прыцягвала замежныя інвестыцыі. На 1913 г. удзельная вага прадпрыемстваў з замежным капіталам склала 6,7%. У лесаапрацоўке пераважаў германскі капітал (ст. Калодзішчы, лесапільна-фанерны завод нямецка-аўстрыйскага таварыства). У тэкстыльнай прамысловасцi пераважаў бельгійскі і французскі капітал. Першым належыла льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”; французы валодалі шоўкакруцільнымі фабрыкамі; аўстрыйскі капітал кантраляваў Высачанскую льнопрадзільную фабрыку. Выкарыстоўванне замежнага капіталу садзейнічала пераўзбраенню прадпрыемстваў, росту вытворчасці, росту збыту прадукцыі за мяжу.

У 1900-1913 гг. рост прамысловай вытворчасці на Беларусі адбыўся галоўным чынам за кошт буйной прамысловасці. Уся прамысловасць давала ў 1913 г. ужо 20,4% нацыянальнага даходу, што на 5,4% болей, чым у 1900 годзе. Але прамысловае развіцце Беларусі адставала ад Расіі. На душу насельніцтва прадукцыі атрымлівалася ў 2 разы менш. Беларускія рабочыя складалі ў 1913 г. толькі 3,5% ад усерасійскага пралетарыяту.

Акцыянерным таварыствам належалi такiя буйныя прадпрыемствы Беларусi, як Вiцебская льнопрадзiльная фабрыка “Дзвiна” (Руска-Бельгiйскае акцыянернае таварыства), трамвай i электрычная станцыя ў Вiцебску (Бельгiйскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасцi). У гэты час былi створаны i мясцовыя манапалiстычныя аб'яднаннi: акцыянерныя таварыствы тытуневай фабрыкi “Нёман” (былая Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс-Вулкан” у Пiнску i “Маланка” у Мазыры.

У 1900-1913 гг. у эканомiцы Беларусi значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскiх аддзяленняў цэнтральных расiйскiх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага i Дваранскага), на Беларусi дзейнiчалi шмат камерцыйных банкаў - Мiнскi, Магiлёўскi, а таксама губернскiя i павятовыя аддзяленнi Руска-Азiяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французкага, Вiленскага, Беластоцкага банкаў. У вынiку развiцця прамысловасцi, транспарту, гандлю на Беларусi паскорыўся рост гарадоў, якiя ператваралiся ў фабрычна-заводскiя цэнтры. Тым не менш Беларусь па-ранейшаму заставалася адным з аграрных раёнаў Расii. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9% даходу, а прамысловасць толькi 15%. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусi рабiлася ўсе больш гандлёвай, яшчэ выразней праявiлася яе спецыялiзацыя на вытворчасцi малака, малочнай прадукцыi i мяса. Хутка пашыралiся плошчы пад тэхнiчныя i кармавыя культуры, асаблiва бульбу i травасеянне. Да 1913 г. iстотна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнiкi (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасiлак) у памешчыцкiх гаспадарках i ў заможных сялян.

У пачатку ХХ ст. паскорыўся працэс распаду феадальнай i фармiраванне буржуазнай зямельнай уласнасцi. Да 1914 г. 2/3 памешчыцкiх зямель былi закладзены ў банках. Зямлю iнтэнсiўна прадавалi дваране, чыноўнiкi, афiцэры, а куплялi пераважна заможныя сяляне, купцы, мяшчане. У 1914 г. заможных сялян на Беларусi стала 12%, а беднякоў - 68 %.

У беларускiх губернях разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сядян праходзіла больш хуткімі тэмпамі. Напрыклад, калі ў Вiцебскай i Магiлеўскай губернях, дзе было распаўсюджана абшчыннае землеўладанне, да 1915 г. выйшлі з абшчыны і замацавалі надзельную зямлю ў асабістую ўласнасць 48% двароў, то па Расii ў цэлым - толькi 22%. Існаванне ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях падворна-спадчыннага сялянскага землеўладання таксама аблягчала працэс замацавання зямлі ў асабістую залежнасць. На Беларусi быў большым i працэнт створаных хутароў (12% супраць 10% ва ўсей Расii), хаця вялікай актыўнасці сялянства не праяўляла. Перасяленчай палiтыцы ў Беларусi спрыяла сялянскае малазямелле. Сяляне-беднякi ахвотна выходзiлi з абшчыны, прадавалi свой надзел i многiя з iх уключалiся ў перасяленчы рух (з 1907 г. па 1914 г. з Беларусi перасялiлiся 335 тыс. чалавек). Разам з тым у заходнiх губернях стымулявалася пашырэнне рускага землеўладання. За кошт казенных зямель быў створаны спецыяльны фонд для рускiх пасяленцаў, адпаведную фiнансавую палiтыку праводзiў i Сялянскi банк.

У дадатак да аграрных пераўтварэнняў у Вiцебскай, Магiлеўскай i Мiнскай губернях 14 сакавiка 1911 г. уводзiлiся земскiя ўстановы. Уводзячы земствы, П.А. Сталыпiн iмкнуўся аблегчыць правядзенне зямельнай рэформы i ўзняць палiтычную ролю заможнага сялянства ў сiстэме мясцовага кiравання. Выбары ў земскiя ўстановы ажыццяўлялiся па “рускай” i “польскай” курыям, пры гэтым праваслаўных сялян залiчвалi ў “рускую”, а католiкаў - у “польскую”. Гэта павiнна было аслабiць у краi палітычны ўплыў памешчыкаў польскага паходжання, якія эканамічна былі значна мацней за рускіх памешчыкаў і праваслаўных сялян. Увядзенне земстваў адыграла таксама значную ролю ў павышэннi культуры земляробства i жывёлагадоўлi. Земствы арганiзоўвалi заатэхнiчныя i ветэрынарныя службы, садзейнiчалi продажу i пракату сельскагаспадарчай тэхнiкi.

Ідучы па сусветным шляху эканамічных пераўтварэнняў, расійскі капіталізм на рубяжы XIX-XX стст. уступіў у імперыялістычную стадыю. Пры гэтым тэмпы яе эканамічнага развіцця былі даволі эначнымі, a па агульным колькасным паказчыку сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага, фінансава-эканамічнага і ваенна-тэхнічнага патэнцыялу Расійская імперыя займала чацвёртае - пятае месца разам з Францыяй. Праўда, яна значна ўступала ЗША, Германіі і Англіі. Аб'ём прамысловай вытворчасці Расійскай імперіі ў 1900г. склаў 7% ад сусветнай прамысловай прадукцыі.

Эканоміка Беларусі, якая з'яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Расійскай імперыі, развівалася па тых жа эканамічных законах. Ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі. Так, калі колькасць цэнзавых прадпрыемстваў за I900-I9I3 гг. павялічалася на 61,2%, то дробных - усяго на 17%. Адпаведна валавая прадукцыя буйной прамысловасці ўзрасла на 229, 6%, а дробнай - на 110%. Тым не менш у 1913 г. вытворчасць дробнай і саматужнай прамысловасці Беларусі склала 53,5%, а буйной - 46,5% усёй валавай прадукцыі. Але аблічча асноўных галін прамысловасці Беларусі вызначалі ўжо фабрыкі і заводы.

3. Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт

Другая палова XIX ст. была адзначана асабліва шпаркім эканамічным развіццём краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Японіі. Яно выявілася перш за ўсё ў прамысловасці. Прагрэс тэхнікі і новыя інжынерныя распрацоўкі прывялі да колькаснага змянення яе прадукцыі (рост аб'ёму, пашырэнне асартыменту).

Алнак панаванне памешчыцкага землеўладання было вельмі ўласцівай рысай Беларусі. Яшчэ ў 1877 г. памешчыцкая зямля складала тут 50,3% ад агульнай плошчы. Буржуазнае землеўладанне на Беларусі хоць і марудна, але расло: з 1877 па 1905 гг. яно павялічылася з 5,1 да 16,5% агульнай плошчы.

Менавіта памешчыцкія гаспадаркі Беларусі былі галоўнымі пастаўшчыкамі прадукцыі на мясцовы, усерасійскі і заходнееўрапейскі рынкі. У 60-70-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася на вытворчасці збожжа. Паступленне ў 80-я гг. на заходнееўрапейскі рынак больш таннага і якаснага збожжа з Паўночнай Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі выклікала рэзкае (удвая і больш) падзенне цэн на яго. Да таго ж расійскі ўрад праз тарыфную палітыку спрыяў вывазу збожжа на захад кантынента з паўднёвых раёнаў імперыі. У выніку вырошчванне таварнага хлеба на Беларусі стала нявыгадным, і яе сельская гаспадарка пераарыентавалася на малочна-мясную жывёлагадоўлю. За перыяд 1883-1900 гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі вырасла амаль што ўдвая. Павышалася таксама значэнне тэхнічных культур і бульбы, якая стала асноўнай сыравінай для вінакурнай прамысловасці. У 80-90-я гг. плошча бульбянога поля павялічылася ў 3,3 раза.

Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях утварыўся раён бульбаводства. На льне спецыялізаваліся Віцебская і паўночна-ўсходнія паветы Віленскай губерні. На Магілёўшчыне вырошчвалі каноплі. На працягу 60-80-х гг. у Гродзенскай і Мінскай губернях паспяхова развівалася танкарунная авечкагадоўля. Аднак к пачатку XX ст., у сувязі з канкурэнцыяй аўстралійскай воўны, яна прыйшла ў заняпад.

Саракагадовы парэформенны перыяд у развіцці прамысловасці Беларусі падзяляецца на 2 этапы: 60-70-я і 80-90-я гг. На першым этапе прамысловасць расла марудна. На другім рост значна паскорыўся, і асабліва ў 90-я гг., што было звязана з агульным прамысловым уздымам у свеце.

Найадметнейшай рысай прамысловасці Беларусі 2-й паловы XIX ст. была яе шматукладнасць. Суіснавалі ўласцівыя яшчэ феадалізму рамесныя майстэрні, пераходныя да капіталізму мануфактуры і капіталістычныя прадпрыемствы - фабрыкі і заводы. Прычым удзельная вага дробных майстэрняў была вельмі высокая. У 1860 г. яны давалі да 84% ад усяго аб'ёму прамысловай прадукцыі, у той час як мануфактуры - 7,4%, а фабрыкі - 9%. Аднак з цягам часу сітуацыя мянялася, значэнне фабрык і мануфактур расло. У 1900 г. фабрыкі і заводы забяспечвалі ўжо 46,8% прадукцыі, мануфактуры - 15,4%, а дробныя прадпрыемствы - 37,8%. Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы (з колькасцю працоўных менш за 50 чалавек на кожным). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чалавек і болей, было вельмі мала. На 1900 г. іх было толькі 9. Самым вялікім прамысловым прадпрыемствам на Беларусі была тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, дзе ў 1900 г. працавала 1445 рабочых.

Найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі вінакурная (у 1890 г. у пяці беларускіх губернях дзейнічала 18% вінакурных заводаў Расійскай імперыі), дрэваапрацоўчая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, ільно- і пенькаапрацоўчая, металаапрацоўчая (на прывазной сыравіне). У 2-й палове XIX ст. у шэрагу гэтых галін адбыўся прамысловы пераварот: у папярова-кардоннай - у сярэдзіне 80-х, у вінакурнай, дрэваапрацоўчай і металаапрацоўчай - у 90-х гг. Для параўнання, у Расіі прамысловы пераварот адбыўся спачатку ў тэкстыльнай і баваўнянай галінах.

Адным з важных фактараў фарміравання нацыянальнага рынку і развіцця гаспадаркі ўвогуле было пашырэнне сеткі шляхоў зносін, і ў першую чаргу чыгунак. Пры будаўніцтве чыгунак на Беларусі ўрад зыходзіў з ваенна-стратэгічных (геаграфічнае становішча края на надзвычай важным заходнім накірунку), а таксама з эканамічных меркаванняў. Першая чыгуначная лінія (участак Пецярбургска-Варшаўскай дарогі) прайшла па тэрыторыі Беларусі ў 1862 г. На пачатку XX ст., з пабудовай Рыга-Арлоўскай, Маскоўска-Брэсцкай, Лібава-Роменскай, Палескай і Пецярбургска-Адэскай чыгунак іх даўжыня на тэрыторыі Беларусі склала 2985 км. Наша краіна набыла адну з самых густых чыгуначных сетак у Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак дало моцны штуршок росту гарадоў, якія сталі буйнымі вузламі, некаторым галінам прамысловасці (напрыклад, дрэваапрацоўчай), сельскагаспадарчай вытворчасці.

Пра пашырэнне і паглыбленне рыначных сувязяў сведчаць глыбокія зрухі ў гандлі. На змену кірмашам, якія праводзіліся перыядычна, прыходзіў сталы крамны гандаль. Гэта асабліва ўласціва гарадам, дзе к канцу XIX ст. на яго прыпадала ўжо 95% усяго ўнутранага абароту. Кірмашовы гандаль паступова дэградаваў. Кірмашы сталі асяродкамі лакальных рынкаў на вёсцы, дзе прадавалі і куплялі сельскагаспадарчую прадукцыю, жывёлу і рэчы хатняга ўжытку.

Пад уплывам эканамічных пераўтварэнняў капіталістычнага характару мянялася і сацыяльная структура насельніцтва Беларусі. Адбывалася сацыяльнае і маёмаснае яго расслаенне, фарміраваліся класы буржуазнага грамадства. Пасля адмены прыгоннага права паскорылася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства. На канец XIX ст. найбагацейшы яго слой (т. зв. кулакі) складаў каля 8%, сярэдні - прыблізна 32% і найбяднейшы - прыкладна 60% ад агульнай лічбы сялянскіх гаспадарак. Са збяднелых сялян, саматужнікаў, рамеснікаў фарміраваўся рабочы клас (пралетарыят). Напрыканцы XIX ст. прамысловы пралетарыят Беларусі налічваў 143 тыс. чалавек. Размешчанасць пераважнай большасці фабрык і заводаў у мястэчках і маёнтках, а таксама іх дробныя памеры абумовілі асаблівасці айчыннага рабочага класа. Ён усё яшчэ быў трывала звязаны з сельскай гаспадаркай. Толькі невялікая доля рабочых была сканцэнтравана на буйных прадпрыемствах. У склад буржуазіі ўваходзілі прамыслоўцы (вельмі часта адначасова памешчыкі), заможныя рамеснікі і саматужнікі, купцы, фінансісты, вярхушка сялянства.

Прамысловасць Беларусі працягвала развівацца на базе інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Эканамічны крызіс 1900-1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычных аб'яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу.

Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская льнопрадзільная фабрыка "Дзвіна" (Руска-Бельгійскае акцыянернае таварыства), трамвай і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажнапапяровай вытворчасці). У гэты час былі створаны і мясцовыя манапалістычныя аб'яднанні: акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі "Нёман" (былая фабрыка Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык "ПрагрэсВулкан" у Пінску і "Маланка" ў Мазыры.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі існавалі 34 акцыянерныя таварыствы. Але па ўзроўні манапалізацыі і канцэнтрацыі прамысловасці Беларусь значна адставала ад агульнарасійскіх паказчыкаў. Тут паранейшаму вялікую ролю адыгрывалі дробныя рамесныя прадпрыемствы, якія ў 1913 г. давалі 50% валавой прадукцыі прамысловасці.

У 1900-1913 гг. у эканоміцы Беларусі значна ўзрасла роля банкаў.

Дзяржаўны банк, абапіраючыся галоўным чынам на бюджэтныя і эмісійныя рэсурсы, праз губернскія аддзяленні абслугоўваў у Беларусі ў асноўным буйны гандаль і больш дробныя крэдытныя ўстановы. Камерцыйныя банкі, як правіла, не ўкладвалі свае капіталы непасрэдна ў прамысловасць. Яны выдавалі крэдыты пад кароткатэрміновыя вэксалі прыватных банкірскіх кантор, якім належалі прамысловыя прадпрыемггвЫ Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі атрыманыя сродкі Ў прамысловасць і гандаль.

3 развіццём транспарту ў Беларусі памяншалася роля кірмашовага гандлю і ўсе большае значэнне набываў крамны [тагазінны гандаль. За 1900 -- 1913 гг. рознічны тавараабарот павялічыўся на 72%. Рыначныя сувязі беларускіх гарадоў і вёсак рабіліся ўсё больш рэгулярнымі і трывалымі. У рознічным тавараабароце пераважаў прыватнакапіталістычны гандаль, які ў 1913 г. складаў 78,9%.

У выніку развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычназаводскія і гандлёвыя цэнтры. За паўстагоддзе (1863 1913) колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі павялічылася ў 2,8 раза (з 350,8 да 983,3 тыс. чалавек), прычым найбольшая частка гараджан (у 1913 г. 54,8 канцэнтравалася ў буйных гарадах, якія налічвалі болып за 40 тыс. чалавек. У 1913 г. самым буйным горадам быў Мінск, другім па значэнні Віцебск, трэцім Гродна, потым ішлі Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца.

Уваходжанне тэрыторыі Беларусі ў "мяжу яўрэйскай аселасці" прывяло да таго, што па сваім нацыянальным складзе гарады Беларусі не былі беларускімі. Па даных перапісу 1897 г., большую частку гараджан Беларусі складалі яўрэі 53,5%, каля 18% рускія, а ўдзельная вага беларусаў не перавышала 17%.

Да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ не завяршылася. 3за перавагі памешчыцкай уласнасці тут не склалася развітая сялянская заможная гаспадарка. У пачатку XX ст. сярод сялян было 61% беднякоў, 28% сераднякоў і толькі 11% заможных сялян. Працэс распаду дваранскай зямельнай уласнасці ў Беларусі ішоў значна марудней, чым у Цэнтральнай Расіі. За 1877 1905 гг. дваране ў беларускіх губернях страцілі толькі 10,8% сваіх зямель, а ў Цэнтральнай Расіі 27,2%. У першую чаргу гэта з'яўлялася вынікам большай эканамічнай устойлівасці памешчыцкіх гаспадарак Беларусі, што было звязана са значным развіццём тут таварнаграшовых адносін. Феадальныя перажыткі і ўрадавая палітыка стрымлівалі развіцце капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку XX ст. у Беларусі складала толькі 16,5 % агульнай зямельнай плошчы.

У першае дзесяцігоддзе XX ст. Беларусь паранейшаму заставалася адным з аграрных рэгіёнаў Расіі. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % нацыянальнага даходу, а прамысловасць толькі 15%. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі ўсё больш уцягвалася ў гандлёваэканамічныя адносіны, больш выразна праяўлялася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травы. Адбываўся пераход ад трохпольнай да шматпольнай сістэмы земляробства. Да 1913 г. істотна павялічылася выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасілак) у памешчыцкіх гаспадарках і ў заможных сялян. У Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях значную ролю ў павышэнні культуры земляробства і жывёлагадоўлі адыгрывалі ўведзеныя ў 1911 г. земствы. Яны арганізоўвалі агранамічныя, заатэхнічныя і ветэрынарныя службы, садзейнічалі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхнікі.

Развіваўся транспарт Беларусі. Агульная працягласць чыгуначных пуцей склала ў 1914 г. 3,9 тыс.км. Хутка ішло будаўніцва шашэйных дарог.

ЛІТАРАТУРА

1. Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі» для студэнтаў усіх форм навучання і спецыяльнасцей - Мінск, 2006.

2. «Гісторыя Беларусі» у 2-ух частках, Ч.1. - Минск, 2000.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.