Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Судовыя ўстановы i права Беларусi. Канфесiйная палiтыка

Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Судовыя ўстановы i права Беларусi ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст. Задачы канфесiйнай пaлiтыкi на тэрыторыi Беларусi. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 11.11.2012
Размер файла 39,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай

Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793 і 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек адышлі да Расійскай імперыі.

Акт падзелу Рэчы Паспалітай быў вынікам знешняй агрэсіі замежных дзяржаў, якая стала магчымай дзякуючы ўнутранаму аслабленню Рэчы Паспалітай, што было выклікана цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў палітычным, эканамічным, этнічным і рэлігійным жыцці дзяржавы.

3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Якія перамены ва ўнутраным жыцці Беларусі адбыліся са зменай яе дзяржаўнай прыналежнасці?

Расійскі ўрад адразу ажыццявіў шэраг мер па ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях. Для аховы новых заходніх межаў будаваліся крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове і іншых месцах.

На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У сувязі з гэтым у 1796 г. праведзена адміністрацыйная рэформа. На тэрыторыі Беларусі былі створаны губерні: Беларуская (у яе склад увайшлі Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы) з губернскім горадам Віцебскам і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек; Мінская,з губернскім горадам Мінскам і насельніцтвам каля 800 тыс. чалавек; ) Літоўская (у яе ўвайшлі існаваўшыя Слонімская і Віленская губерні) i Губернскім горадам Вільняй і насельніцтвам каля 1,6 млн чалавек.

У 1801 г. у выніку ўдасканальвання адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня была разбіта на Магілёўскую і Віцебскую, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства; Літоўская губерня - на Гродзенскую і Віленскую, якія разам з Мінскай склалі Літоўскае генерал-губернатарства.

Выканаўчая ўлада ў губернях перадавалася губернатарам. У губернскіх цэнтрах пачыналі дзейнічаць органы адміністрацыйнага кіравання па расійскаму ўзору: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д. Кацярына II у наказе губернатарам у якасці першай задачы адзначыла "сохранение тишины и покоя...".

Усё насельніцтва беларускіх губерняў на працягу месяца пасля выхаду ўказа аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Асобам, што не згодны былі прысягнуць новай уладзе, дазвалялася ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу, прадаць за гэты час сваю нерухомасць, у адваротным выпадку па сканчэнні тэрміну маёмасць пераходзіла ў казну. Магнаты і шляхта, заспакоеныя абяцаннямі Кацярыны II не парушаць іх правоў у большасці сваёй прынеслі прысягу царскай уладзе, бо не хацелі губляць уласнасць.

Складаная ўнутрыпалітычная абстаноўка ў беларускіх, украінскіх і літоўскіх губернях прымусіла расійскае кіраўніцтва шукаць шляхі ўмацавання тут сваіх пазіцый. Пры гэтым даводзілася лічыцца з гістарычнымі адрозненнямі ў характары і ўзроўні развіцця феадальных адносін у Расіі і яе заходніх губернях. Хаця аснова эканамічнага ладу -- феадальная ўласнасць на землю была і там і там аднолькавая, у Расіі, як ужо адзначалася, узровень развіцця вытворчых адносін быў вышэйшым. Цэнтральная ўлада ва унітарнай дзяржаве не пакідала шмат функцый феадалам, замацоўвала за сабой права суда і кантролю за ўзроўнем феадальнага прыгнёту сялян.

Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай развівалі свае феадальныя адносіны ва ўмовах дэцэнтралізаванай дзяржавы і таму практычна не ведалі такога рэгулявання. Тут яно насіла эпізадычны характар.

На Беларусі сяляне фактычна знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадалаў і амаль не мелі магчымасці апеляваць да дзяржавы. У феадала было шмат палітычных, эканамічных і іншых правоў, каб ахоўваць сябе ад дзяржаўнага кантролю. Трымаючы ўласныя войскі, феадальныя маёнткі станавіліся "дзяржавамі ў дзяржаве". Гэта не толькі ўзмацняла прыгнёт, але і перашкаджала эканамічнаму развіццю Рэчы Паспалітай, зараджэнню капіталістычных адносін.

У XVI-XVII стст., калі ў Еўропе пачаў развівацца капіталізм, у Рэчы Паспалітай толькі закончыўся працэс масавага запрыгоньвання сялян: феадальны лад знаходзіўся ў сваім апагеі. У Расіі працэс зараджэння таварна-грашовых адносін ішоў значна хутчэй. Рускія памешчыкі раней пачалі прыстасоўвацца да новых умоў гаспадарання, перавялі сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты -- грашовы чынш. Сяляне Рэчы Паспалітай трывала сядзелі на паншчыне, што закладвала аснову сур'ёзных сацыяльна-класавых канфліктаў.

На Беларусі раней склалася дваранская манаполія на зямлю. Яна зафіксавана ў Статутах ВКЛ ужо ў XVI ст. У Расіі дваранская манаполія зацверджана толькі ў сярэдзіне XVIII ст. пасля ліквідацыі ў 1754 г. сістэмы недваранскага землеўладання.

Феадальная зямельная ўласнасць на Беларусі раней страціла сваю залежнасць ад нясення ваеннай службы. 3 пачатку XVIII ст. "паспалітае рушэнне", удзел у якім лічыўся неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, ужо не склікалася. У Расіі ж толькі маніфест Пятра III у 1762 г. вызваліў дваранства ад абавязковага нясення дзяржаўнай службы.

Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання. Расія не ведала такой сацыяльнай групы землеўладальнікаў, як дробная шляхта. Адносны працэнт феадальных уласнікаў быў там значна ніжэйшы, чым у заходніх губернях. У Расіі збяднелыя памешчыкі гублялі свае правы і прывілеі і служылі ў якасці дзяржаўных чыноўнікаў. На Беларусі ж збяднелая шляхта паводле прававога статуса не адрознівалася ад магнатаў.

Розніца ў прававым становішчы дваранства ў Расіі і заходніх губернях была вялікая ўвогуле. У Рэчы Паспалітай шляхта мела вялікія правы, а ўлада караля была занадта слабай. Ён быў пазбаўлены заканадаўчых паўнамоцтваў і з'яўляўся ўсяго толькі вярхоўнай выканаўчай уладай. Дзейнасць вышэйшага заканадаўчага органа ў краіне -- сейма была паралізавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі".

Шляхта мела правы на канфедэрацыі (вайсковыя саюзы для абароны сваіх правоў) і мела магчымасць законна падымаць бунт (рокаш) супраць караля. Гэты палітычны плюралізм і прывёў да практычнай некіруемасці дзяржаўнага жыцця Рэчы Паспалітай.

Усе адзначаныя моманты дазвалялі феадалам далучаных губерняў адчуваць сябе дастаткова трывала і паспрабаваць заняць незалежную пазіцыю ў дачыненні да новай дзяржаўнай улады, нягледзячы на тое, што традыцыі палітычнага жыцця ў Расіі, дзе панавала абсалютная манархія, былі зусім іншыя.

Па гэтых прычынах палітыка царскага ўрада ў дачыненні да мясцовых феадалаў на першым этапе была вельмі памяркоўная. Шляхта заходніх губерняў захоўвала практычна ўсе ранейшыя правы і прывілеі. Адзінае, што ўрад рашуча ліквідаваў, дык гэта бескантрольную самастойнасць феадалаў, якая падрывала асновы дзяржавы. Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў. Усе астатнія правы засталіся.

Дваранству і купецтву беларускіх зямель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпутатаў для выпрацоўкі праекта новага, агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. на Беларусі адбыліся выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы.

Асноўная частка шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам і нават паднесла расійскаму ўраду адрас, у якім разам з іншым было сказана: "Живя не в Польше, мы чувствуем себя как бы в Польше и даже лучше, чем в настоящей Польше"(Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. С.167).

Судовыя ўстановы i права Беларусi ў канцы XVIII -- першай палове ХІХ стагоддзя

У 1797 годзе Павел I загадаў аднавіць старыя судовыя органы, якія прадугледжаны Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588 года, i ва Усходняй Беларусі з цягам часу судовая сістэма Беларусі набліжалася да той, якая існавала ў Цэнтральнай Pacii. Напрыклад, у губернях Беларусі былі ўтвораны Галоўныя суды, якія дзейнічалі на правах губернскіх.

Аднак трэба адзначыць, што судовая сістэма Беларусі захавала i шэраг адметнасцей. Так, вышэйшым судом у заходніх губернях быў Галоўны суд, падзелены на два дэпартаменты -- крыміналъных i цывільных спраў. Узначальвалі дэпартаменты старшыні, а членамі былі два саветнікі. Акрамя таго, у кожным дэпартаменце існавалі засядацелі, колькасць якіх не была аднолькавай у розных губернях Беларусі. Членамі i засядацелямі суда маглі быць толькі дваране, якія выбіраліся на павятовых дваранскіх сходах тэрмінам на тры i адзін год адпаведна. Галоўны суд, як правіла, выконваў свае функцыі ў якасці апеляцыйнага суда па скаргах на пастановы гродскага, земскага i падкаморскага судоў. Ен таксама разглядаў некаторыя справы па першай інстанцыі. Апеляцыі на рашэнні Галоўнага суда падаваліся ў Сенат.

У губернях Беларусі існаваў i так званы маршалкаўскі камісарскі суд. Ен ствараўся па рашэнні Галоўнага суда для разгляду скаргаў на прыгаворы падкаморскага суда па зямельных спрэчках. Маршалкаўскі камісарскі суд складаўся з павятовага маршалка i некалькіх членаў, якія выбіраліся бакамі па ўзаемнай згодзе.

У беларускіх паветах дзейнічалі судовыя ўстановы, структура якіх адрознівалася ад структуры падобных судовых органаў у іншых губернях Pacii. Асноўным тыпова саслоўным дваранскім судом першай інстанцыі быў земскі павятовы суд. У яго ўваходзілі суддзя, два падсудкі i пісар, якія выбіраліся дваранамі на тры гады. Працаваў земскі суд тры разы ў год па два -- тры тыдні. У яго кампетэнцыі знаходзіліся ўсе крымінальныя справы за выключэннем тых, якія ўваходзілі ў сферу дзейнасці Галоўнага i гродскага судоў. Земскі павятовы суд разглядаў i некаторыя грамадзянскія справы. Апеляцыі на рашэнні земскага дваранскага суда падаваліся ў Галоўны суд на працягу шасці тыдняў.

Разам з тым трэба адзначыць, што царскі ўрад, які дазволіў дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года ў беларускіх губернях, імкнуўся змяніць або поўнасцю адмяніць некаторыя яго палажэнні. Напрыклад, калі ў XVIII стагоддзі згодна са Статутам 1588 года члены павятовага земскага суда прызначаліся вялікім князем з абіраемых на павятовых сойміках кандыдатаў пажыццева, то ўказ ад 19 мая 1802 года абавязваў выбіраць чыноўнікаў на падставе агульнага закону Расійскай Імперыі, які быў прыняты 7 кастрычніка 1775 года. А гэта значыць, што з 1802 года прэтэндэнты на пасаду членаў земскага павятовага суда выбіраліся тэрмінам на тры гады. Больш таго, царызм скараціў кола асоб, якія мелі права ўдзельнічаць у выбарах. Бедныя шляхціцы, уклад жыцця якіх мала адрозніваўся ад сялян, гублялі права ўдзельнічаць у дваранскіх выбарах. Такім чынам, у XIX стагоддзі пры вырашэнні пытання аб удзеле ў дваранскіх выбарах на тэрыторыі Беларусі царскі ўрад кіраваўся не толькі саслоўным прынцыпам, але i класавым, для таго, каб камплектаваць мясцовыя суды найбольш вернымі рэжыму чыноўнікамі.

У першай чвэрці XIX стагоддзя ў беларускіх губернях было часткова перагледжана i пытанне аб тым, якія віды правапарушэнняў адносяцца да крымінальнай адказнасці, а якія -- грамадзянскай. Пры вырашэнні гэтай праблемы суддзі павінны былі карыстацца не нормамі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года, а «Уставом благочиния» 1782 года. Як крымінальныя пачалі разглядацца справы, па якіх папярэдняе следства праводзілася органамі паліцыі, у сувязі з чым некаторыя з ix (захоп чужой сенажаці, высечка чужога лесу i інш.), якія па Статуце 1588 года адносіліся да грамадзянскіх i разглядаліся шляхам падачы іскаў у суд, у XIX стагоддзі былі аднесены да крымінальных.

Пры разглядзе некаторых крымінальных спраў павятовым земскім судам прадпісвалася карыстацца нараўне з нормамі Статута Вялікага княства Літоўскага i агульнымі законамі Расійскай Імперыі.

Усе справы аб зямельных спрэчках знаходзілся ў кампетэнцыі падкаморскага суда. Справы ў гэтым судзе разглядаў адзін суддзя-падкаморый непасрэдна на спрэчным зямельным участку. Рашэнне прыводзілася ў выкананне праз абазначэнне мяжы ўчастка. У дапамогу падкаморыю выбіраўся адзін каморнік (землямер), які ў выпадку адсутнасці падкаморыя сам разглядаў справу падкаморскага суда i выносіў рашэнне. Апеляцыі на рашэнні падкаморскага суда падаваліся ў Галоўны суд.

Акрамя названых судовых устаноў у першай трэці XIX стагоддзя ў заходніх губернях (Віленскай i Гродзенскай) працавалі гродскія суды. Іх членамі былі гродскі суддзя, падсудак i пісар. Усе яны зацвярджаліся на пасады генерал-губернатарам або губернатарам. Пасяджэнні гродскага суда праходзілі штомесячна на працягу двух тыдняў.

Гродскі суд разглядаў у асноўным крымінальныя справы (аб рабаваннях, згвалтаваннях, забойствах i інш.). Апеляцыі на рашэнні гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд. Пры гэтым выкананне рашэнняў гродскага суда прыпынялася. Трэба адзначыць, што разам з судовай дзейнасцю гродскі суд выконваў i шэраг адміністрацыйных функцый.

Судовая дзейнасць гарадскога магістрата была даволі абмежаванай. Ен разглядаў нязначныя грамадзянскія (аб спагнанні пазыкі па вэксалі, аб прыналежнасці зямельнага ўчастка i г.д.) i крымінальныя (аб пабоях, знявазе, самаўпраўстве i інш.) справы.

Пасля няўдалага паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі пачалася ліквідацыя старой судовай сістэмы i яе уніфікацыя. У 1831 годзе замест галоўных судоў у губернях былі створаны палаты крымінальнага i цывільнага судоў, земскія і гродскія пераўтвораны ў павятовыя, усе судаводства пераведзена на рускую мову. Нагляд за дзейнасцю мясцовых судоў выконвалі генерал-губернатары і губернатары, якія мелі права адмяняць ix пастановы. Вышэйшай касацыйнай інстанцыяй для ўcix судоў стаў Сенат.

Што датычыцца заканадаўства, то расійскі ўрад стараўся паказаць, што не мае намеру замахвацца на прававыя нормы, здаўна ўстаноўленыя на тэрыторыі заходніх губерняў. Асноўным заканадаўчым кодэксам аж да 1840 г. заставаўся Статут ВКЛ 1588 г. Мясцовая ж адміністрацыя стваралася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

Як бачна, на першым часе ўрад у беларускіх і іншых далучаных губернях імкнуўся падладкоўвацца пад шляхту ды іншыя слаі насельніцтва, спрабаваў мякка зняць апазіцыйныя настроі. Асцярож-насць у адносінах да Беларусі і іншых далучаных зямель, характэрная для палітыкі Кацярыны II і яе паслядоўнікаў, безумоўна, дыктавалася тактычнымі меркаваннямі, хаця ў тайных наказах сваім намеснікам царыца выказвала пажаданні, каб паміж Беларуссю і Расіяй "исчезла грань инородия". Але як гэта зрабіць, яна не мела яшчэ поўнай яснасці. У сакрэтным наказе князю Вяземскаму яна ў 1764 г. пісала аб "заходніх правінцыях", што "парушаць прывілеі іх усе адразу вельмі непрыстойна было б, аднак і называць іх чужаземнымі.Аднак рост незадаволенасці значнай часткі шляхты каталіцкага веравызнання і каталіцкага духавенства прымусіў царызм дзейнічаць больш актыўна. Першым крокам у гэтым напрамку з'явілася ўвядзенне на Беларусі землеўладання расійскага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі была раздадзена Кацярынай II у Заходняй Беларусі расійскім дваранам ды чыноўнікам. 3 750 тыс. чалавек мужчынскага полу, якія пражывалі на далучаных землях, 140 тыс. перайшло да расійскіх памешчыкаў і дзяржаўных чыноўнікаў. Усяго на далучанай да Расіі тэрыторыі Беларусі з 1772 па 1796 г. Кацярына II перадала расійскім дваранам 150 550 душ. Павел I на працягу 1796-1801 гг. аддаў 51 памешчыку яшчэ каля 28 тыс. сялянскіх душ мужчынскага полу. У 1773-1795 гг. ва ўсходняй частцы Беларусі (Магілёўская і Віцебская губерні) атрымалі ва ўласнасць буйныя маёнткі 85 расійскіх памешчыкаў. У Мінскай губерні ў гэты ж час было падаравана розным асобам 42 290 душ мужчынскага полу, у Гродзенскай - 33 052, у Віленскай - 5319.

У выніку гэтых дараванняў удзельная вага расійскіх памешчыкаў у сярэдзіне XIX ст. склала на Беларусі 1%, а плошча іх землеўладання -- 21,7% (2,1 млн дзесяцін прыватнай зямельнай уласнасці).

Пасля 1801 г. раздача маёнткаў на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне была спынена ўрадам Аляксандра I з-за ўзросшага супраціўлення пераводу дзяржаўных сялян у памешчыцкія з боку саміх сялян.

Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі царызму ў далучаных губернях, з'яўлялася паступовае абмежаванне правоў мясцовага дваранства. Да апазіцыйна настроенай шляхты быў выкарыстаны такі сродак, як канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці. У Рэчы Паспалітай пакаранні за палітычныя злачынствы ў выглядзе выгнання з краіны і канфіскацыі маёмасці таксама дапускаліся. Але прымяняліся яны толькі ў выключных выпадках да кіраўнікоў мяцяжоў, а не да радавых удзельнікаў. Прычым, як правіла, вінаваты каяўся і атрымліваў памілаванне. Такі лёс спасціг буйнейшага магната Кароля Радзівіла, які двойчы падымаў зброю супраць караля, але абодва разы дабіваўся зняцця секвестру і вяртання сваіх уладанняў.

У Расіі ж канфіскацыi па матывах здрады самадзержцу шырока ўжываліся. Змены асоб на прастоле ў выніку частых палацавых перава-ротаў у XVIII ст. суправаджаліся буйнымі канфіскацыямі маёнткаў у набліжаных да папярэдняга цара. Гэтыя маёнткі дараваліся асобам з акружэння новага самадзержца. Удзельнікі змовы, якая прывяла да ўлады Кацярыну П, атрымалі 18 тыс. прыгонных. Былі прыменены канфіскацыі і ў дачыненні да апазіцыйнай шляхты Беларусі і Літвы.

Канфіскацыі праводзіліся не аднойчы. У 1773-1775 гг. яны былі накіраваны супраць тых магнатаў і шляхціцаў, што пасля далучэння не захацелі прынесці прысягу расійскаму манарху, а пазней - супраць удзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Да 1800 г. на Беларусі, а таксама ў Невельскім і Себежскім паветах усяго канфіскавана 26 маёнткаў з 36 050 сялянамі (маюцца на ўвазе толькі асобы мужчынскага полу). У 1812-1813 гг. пачалася новая хваля канфіскацый. Урад адбіраў маёнткі ў калабарацыяністаў, якія супрацоўнічалі з войскам Напалеона.

Вывад: На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У сувязі з гэтым у 1796 г. праведзена адміністрацыйная рэформа. На тэрыторыі Беларусі былі створаны губерні. Усё насельніцтва беларускіх губерняў на працягу месяца пасля выхаду ўказа аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Палітыка царскага ўрада ў дачыненні да мясцовых феадалаў на першым этапе была вельмі памяркоўная. Адзінае, што ўрад рашуча ліквідаваў, дык гэта бескантрольную самастойнасць феадалаў, якая падрывала асновы дзяржавы. Судовая сістэма Беларусі захавала i шэраг адметнасцей. Так, вышэйшым судом у заходніх губернях быў Галоўны суд, падзелены на два дэпартаменты -- крыміналъных i цывільных спраў. Акрамя судовых устаноў у першай трэці XIX стагоддзя ў заходніх губернях (Віленскай i Гродзенскай) працавалі гродскія суды. Пасля няўдалага паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі пачалася ліквідацыя старой судовай сістэмы i яе уніфікацыя. Што датычыцца заканадаўства, то расійскі ўрад стараўся паказаць, што не мае намеру замахвацца на прававыя нормы, здаўна ўстаноўленыя на тэрыторыі заходніх губерняў. Асноўным заканадаўчым кодэксам аж да 1840 г. заставаўся Статут ВКЛ 1588 г. Мясцовая ж адміністрацыя стваралася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

Канфесiйная палiтыка

У канцы XVIII ст. на землях ВКЛ, якiя адьпшлi да Расiйскай iмперыii, пражывала каля 39% унiятау, 38% - католiкаў, 10% - iудзеяў, 6,5% - праваслаўных, 4% - старавераў, астатнiя 2,5% прыходзiлiся на пратэстантаў, мусульман i караiмаў. Расiйскi ўрад дазволiў дзейнасць ўcix канфесiй, аднак верацярпiмасць была адноснай. Галоўнай задачай канфесiйнай пaлiтыкi на тэрыторыi Беларусi было ўзмацненне пазiцый праваслаўя. Мясцовая праваслаўная царква перайшла пад юрысдыкцыю Свяцейшага Сiнода. Сiнод з'яўляўся вышэйшым органам кiравання ў Рускай праваслаўнай царкве. Яго ўзначальваў обер-пракурор - свецкi чыноўнiк, якi прызначаўся iмператарам. У канцы XVIII ст. на Беларусi iснавалi дзве праваслаўныя eпapxii - Магiлёўская (створана яшчэ ў1632 г.) i Мiнская (створана ў 1793 г.). Мiнскай eпapxii падначальвалicя праваслаўныя прыходы Мiншчыны, Вiленшчыны i Гродзеншчыны. Матэрыяльнае становiшча праваслаўнай царквы на Беларусi, нягледзячы на яе пануючае становiшча, было даволi цяжкiм. Праваслаўнымi ў асноўным былi прыгонныя сяляне, бедная шляхта i мяшчане. Дваране (у большасцi сваей католiкi) мала клапацiлiся пра ўладкаванне праваслаўных прыходаў.

На тэрыторыi беларускiх губерняу шырокую свабоду мелi каталiцтва i пратэстантызм. Расiйскi ўрад улiчвау, што католiкамi з'яўлялiся практычна ўсе беларускiя магнаты i шляхта. Таму маёмасць каталiцкiх касцёлау i кляштараў захоўвалася ў недатыкальнасцi, католiкi мелi права свабодна выконваць абрады.

У 1774 г. была заснавана Беларуская каталiцкая епархiя з цэнтрам у Магiлёве. Адзiнае, што катэгарычна забаранялася каталiцкаму духавенству, гэта схiляць да сваей веры праваслаўных.

На землях Беларусi знайшоў сабе часовы прытулак ордэн езуiтаў, забаронены Pымскiм Папам у 1773 г. Па ўсёй Беларусi езуiты з дазволу ўлад маглi займацца мiciянерскай дзейнасцю. У Магiлёве, Вiцебску, Дзвiнску, Мсцiслаўлi, Чачэрску i Оршы былi адкрыты езуiцкя калегii. 12 студзеня 1812г. Полацкая езуiцкя калегiя атрымала статус акадэмii з правамi унiверсiтэта. Толькi пасля вайны 1812 г. з-за супрацоўнiцтва каталiцкага духавенства з французскай акупацыйнай адмiнiстрацыяй езуiтау выгналi з Pacii, a ix маёмасць была канфicкавана. Полацкую езуiцкую акадэмiю закрылi у 1820 г.

У адносiнах да унiятау таксама была праяўлена верацярпiмасць. Праваслаўным святарам пад пагрозай адлучэння ад cвaix прыходаў забаранялася прымушаць унiятау пераходзiць у праваслаўе. Толькi пасля паўстання Т. Касцюшкi у 1794 г. Кацярына II выдала ўказ аб лiквiдацыi ўсялякiх перашкод пры пераходзе унiятау у праваслаўе.

На становiшчы унiятау адмоўна адбiлася ўмацаванне каталiцтва. Bepнiкамi унiяцкай царквы былi прыгонныя сяляне, мяшчане i дробная шляхта. Таму, нягледзячы на колькасную перавагу ў вернiках, унiяцтва не з'яўлялася ўплывовай канфeciяй у кpai. Да таго ж унiяты юрыдычна падпарадкоўвалicя каталiцкай царкве. У пачатку XIX ст. пад цiскам мясцовых памешчыкаў-католiкаў распачаўся перавод унiятаў у каталiцтва. Так, у 1803 г. у Полацкай apxiепiскапii лацiнскi абрад прынялi 100 тыс. вернiкаў (паводле iншых звестак, каля 200 тыс.), у Дзiсенскiм i Вiлейскiм паветах Мiнскай губернi - каля 20 тыс. i г. д. Акрамя таго, у гэты перыяд унiяцкая царква называлася не грэка-каталiцкай, а рымска-унiяцкай.

Рэскрыптам ад 4 лiпеня 1803 г. Аляксандр I забаранiў пераходы ў каталiцтва. У рымска-каталiцкай калегii быу створаны унiяцкi дэпартамент пад кiраўнiцтвам архiепiскапа Iраклiя Лicоўскага.

Толькi ў адносiнах да аднаго народа - яўрэяў - уводзiлiся значныя абмежаваннi. У РП яўрэi не атрымалi права сялiцца на зямлi, але i не былi запрыгонены. Пераважная большасць яўрэяў запiсвалася у лiк мяшчан або купцоў. княство літоўскый судовый канфесiйный беларусь

Вывад: Расiйскi ўрад дазволiў дзейнасць ўcix канфесiй, аднак верацярпiмасць была адноснай. Галоўнай задачай канфесiйнай пaлiтыкi на тэрыторыi Беларусi было ўзмацненне пазiцый праваслаўя. У адносінах да каталіцкай царквы спачатку таксама праводзілася асцярожная палітыка. Дазволена было вольна выконваць каталіцкія абрады. Маёмасць касцёлаў, кляштараў заставалася недатыкальнай. А згодна з даравальнай граматай Кацярыны II ад 1774 г., была заснавана Беларуская каталіцкая епархія, што адпавядала інтарэсам польскіх і апалячаных беларускіх феадалаў. Аднак каталіцкаму духавенству катэгарычна забаранялася хрысціць у сваю веру праваслаўных. Ва ўсякім выпадку, такога рэлігійнага прэсінгу, як праваслаўная царква ў Польшчы, каталіцкая рэлігія не адчувала. Значная частка акаталічанага насельніцтва паступова пачала вяртацца ў праваслаўе.

Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г. склалася наступная. Пасля перамогі Францыі над Прусіяй у 1807 г. Напалеон і Аляксандр I дамовіліся ў Тыльзіце аб утварэнні Варшаўскага княства, што мела прапагандысцкі характар: Напалеон клапаціўся пра Польшчу, бо яна служыла яму плацдармам для нападу на Расію. Урад Расіі ў процівагу Напалеону таксама вёў прапаганду, абяцаючы аднавіць Рэч Паспалітую і Вялікае княства Літоўскае. У лютым 1811 г. высокі расійскі саноўнік А. Чартарыйскі па прапанове Аляксандра I ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Расіі. Аднак гэта місія поспеху не мела. У канцы 1811 -- пачатку 1812 г. група ўраджэнцаў Беларусі (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі і інш.) падрыхтавала праект аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі па прыкладу Фінляндыі.

24 чэрвеня 1812 г. 450-тысячная армія Напалеона перайшла граніцу з Расіяй. У склад яе ўвайшла значная колькасць польскіх вайскоўцаў (каля 60-70 тыс. чалавек). Быў сфарміраваны корпус пад камандаваннем князя Ю. Панятоўскага, які актыўна змагаўся на баку напалеонаўскай арміі супраць Расіі. Князь Дамінік Радзівіл за свой кошт сфарміраваў уланскі полк.

28 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. Напалеон разлічваў, што шляхта Беларусі будзе да яго больш прыхільнай, калі ён абвесціць аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай у Вільні па распараджэнні Напалеона быў утвораны Часовы ўрад пад назвай "Камісія Вялікага княства Літоўскага". Дзейнасць Камісіі распадсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае, т. зв. "польскае праўленне". Але гэтыя марыянетачныя ўрады павінны былі перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і папаўняць рэкрутамі французскую армію. Рускі герб быў заменены на аднагаловага арла. У хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты.

Шляхта, якая толькі што прысягала на вернасць Расійскай імперыі, амаль усюды сустракала французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. Просты ж беларускі народ у асноўным стаў на шлях партызанскай вайны з французамі. Велізарнаму войску Напалеона ў межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны ў чэрвені 1812 г. супрацьстаялі тры рускія арміі: 1-я -генерала М.Б. Барклая дэ Толі, 2-я - генерала П.І. Баграціёна, 3-я -генерала А.П. Тармасава.

Каб перакрыць французам шлях на Кіеў, 3-я армія была пакінута ў Валынскай губерні. А 1-й і 2-й арміям патрэбна было злучыцца, каб пазбегнуць разгрому паасобку. У ліпені 1812 г. вызначылася немагчымасць злучэння 1-й і 2-й армій у раёне Віцебска. Чарговым пунктам сустрэчы рускіх армій быў прызначаны Смаленск.

3 16 ліпеня да 1 жніўня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Наступленне яго арміі было прыпынена. Ён вырашаў, што рабіць далей. Галоўны план Напалеона -- разграміць рускую армію на Беларусі не быў выкананы. У гэтых умовах Напалеон меў намер пачаць перагаворы з Аляксандрам I у Віцебску. Але ад гэтага плана французскаму імператару давялося адмовіцца. Яго армія, складзеная з прадстаўнікоў заваяваных краін, пачала на вачах развальвацца: зніжалася дысцыпліна, пашыраліся марадзёрства, дэзерцірства. Напалеон разумеў, што толькі новыя перамогі могуць выратаваць яго армію ад дэмаралізацыі.

22 ліпеня 1812 г. арміі Баграціёна і Барклая дэ Толі злучыліся пад Смаленскам, а 2-5 жніўня адбылася Смаленская бітва, у якой Напалеон страціў болып за 14 тыс. чалавек. Пасля Смаленска рускую армію ўзначаліў М.І. Кутузаў. 26 жніўня адбылася генеральная бітва ля в. Барадзіно. Сфарміраваныя на Віцебшчыне чатыры палкі 3-й пяхотнай дывізіі абаранялі на Барадзінскім полі вядомыя Баграціёнавы флешы. 24-я пяхотная дывізія, складзеная з ураджэнцаў Мінскай губерні, гераічна змагалася каля батарэі Раеўскага.

Кутузаў з мэтай захавання арміі загадаў пакінуць Маскву, якую неўзабаве занялі французы. Не дачакаўшыся адказу Аляксандра I на прапановы аб міры, Напалеон у пачатку кастрычніка 1812 г. пачаў адступаць з Масквы на Смаленск па спустошанай мясцовасці.

7 кастрычніка 1812 г. рускія войскі вызвалілі Полацк, 26 кастрычніка Віцебск, 4 лістапада -- Мінск.

Завяршальны ўдар быў нанесены рускімі войскамі па французах пры іх пераправе праз Бярэзіну каля в.Студзёнка, што недалёка ад Барысава. 30 тыс. іншаземных захопнікаў знайшлі тут сваю гібель. Пасля гэтага напалеонаўская армія фактычна перастала існаваць.

У гонар перамогі рускай арміі над войскамі Напалеона ў Айчыннай вайне 1812 г. пастаўлены памятныя знакі ў Віцебску, Полацку, Кобрыне, в.Студзёнка (каля Барысава), в. Клясціца (Расонскі р-н Віцебскай вобл.), в.Салтанаўка (каля Магілёва) і інш.

Вайна прынесла беларускаму народу вялікія бедствы. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. Голад, хваробы прывяді да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў 2 - 3 разы. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы.

Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся палітыкай царызму. Сяляне аказаліся падманутымі ў сваіх спадзяваннях атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона. Царскім маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. ім прапаноўвалася атрымаць "мзду свою от Бога".

У адносінах да беларускай арыстакратыі царскі ўрад быў болыш асцярожным Таму, напрыклад, Камінскі, які ўзначальваў створаную Напалеонам "Камісію Вялікага княства Літоўскага", захаваў пасаду старшыні ў мінскім галоўным судзе, В. Гецэвіч, член савета ў Вільні, стаў мінскім віцэ-губернатарам і г.д. Але, з другога боку, царызм жорстка пакараў многіх з тых, хто ў час вайны супрацоўнічаў з Напалеонам. Хваля канфіскацый маёмасці калабарацыяністаў пракацілася па Беларусі.

Наступная хваля канфіскацый мела месца ў 1830-1831 гг. У выніку яе на Беларусі канфіскаваны 62 маёнткі ў 51 уладальніка. 30-я гады XIX ст. сталі пераломнымі ў царскай палітыцы ў дачыненні да заходніх губерняў: яна прыняла болыш жорсткі характар. На гэта паўплывалі дзве прычыны: рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу, які перарастаў у яго крызіс.

У другім дзесяцігоддзі XIX ст. на Беларусі, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.

Да ўзнікнення першых праяў беларускага нацыянальнага руху прама ці ўскосна мелі дачыненне таварыствы філаматаў (прыхільнікаў навукі) і філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці). У 1817 г. пры Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў А. Міцкевіча і Т. Зана было створана таварыства філаматаў. Іх погляды фарміраваліся пад уплывам прафесара Віленскага універсітэта Іяхіма Лялевеля. Ён выступаў за аднаўленне польскай дзяржавы. Хутка таварыства ператварылася ў моцную арганізацыю з мноствам філій (аддзяленняў). Практычна таварыства філаматаў дубліравалі таварыства Прамяністых і Саюз літаратараў, што існавалі ў Віленскім універсітэце.

На пачатку 20-х гадоў XIX ст. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Полацку былыя студэнты Віленскага універсітэта заснавалі таварыства філарэтаў. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікла таварыства аматараў навук. Гімназісты на сваіх тайных сходах прапаведвалі патрыятычныя ідэі ў польскім духу, расказвалі пра славутых дзеячаў Польшчы, прапагандавалі сярод насельніцтва ідэі волі і роўнасці.

У процівагу агульнаму ўздыму паланізацыі культурна-нацыянальныя імкненні беларускага народа выявіліся ў новай беларускай літаратуры, асабліва ў творчасці Я. Баршчэўскага, Я. Чачота, П. Багрыма, В. Равінскага, К. Вераніцына, А. Вярыгі-Дарэўскага, У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Шпілеўскага. Іх творы, асветніцкія пачынанні сведчылі аб абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці ў народзе, аб фарміраванні беларускай народнай інтэлігенцыі.

Знайшлі падтрымку на Беларусі і ідэі дзекабрыстаў аб ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права. Дзекабрысты сачылі за развіццём польскага на-цыянальна-вцзваленчага руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь для сумеснай барацьбы супраць царызму. У 1821-1822 гг. некаторыя актыўныя ўдзельнікі руху дзекабрыстаў знаходзіліся на Беларусі. М. Мураўёў, кіраўнік "Паўночнага таварыства", у Мінску ў 1821 г. напісаў свой першы варыянт канстытуцыі. А.Бястужаў, адзін з кіраўнікоў "Паўночнага таварыства", калі жыў у Мінску, устанавіў сувязі з некаторымі мясцовымі грамадскімі дзеячамі ў Полацку. У Мінску, Лідзе, Ружанах бывалі дзекабрысты М. Нарышкін, З.Чарнышоў,

М. Лунін, Я. Абаленскі. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра "Таварыства аб'яднаных славян" І. Гарбачэўскі.

У 1822 г. у Кіеве вяліся перамовы паміж кіраўнікамі "Паўднёвага таварыства" дзекабрыстаў (П. Пестэль) і прадстаўнікамі польскага "Патрыятычнага таварыства" аб наладжванні сувязей для вядзення сумесных дзеянняў. 3 гэтай мэтай у Вільню прыязджалі М. Бястужаў-Румін і С. Мураўёў-Апостал. Увосень па ініцыятыве апошняга быў распрацаваны план арэшту цара ў час прыезду ў Бабруйскую крэпасць. Аднак план не быў ажыццёўлены, бо яго не падтрымалі ў цэнтры "Паўднёвага таварыства".

Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандзе сярод салдат і афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса, размешчанага ў Гродзенскай губерні. Пад іх уплывам на пачатку 1825 г. у гэтым корпусе ўзнікла "Таварыства ваенных сяброў" на чале з капітанам К. Ігельстромам. Таварыства ўстанавіла сувязі з тайнымі гурткамі мясцовай моладзі. 24 снежня 1825 г., праз 10 дзён пасля паўстання дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу, сябры таварыства спрабавалі падбухторыць салдат Літоўскага корпуса, але былі арыштаваны. Няўдачай скончылася і спроба сяброў "Таварыства аб'яднаных славян" у лютым 1826 г. падняць паўстанне ў Палтаўскім палку ў Бабруйску. Падавіўшы паўстанне дзекабрыстаў, расійскі ўрад разграміў і тайныя таварыствы на Беларусі. Шмат іх удзельнікаў было арыштавана.

У 1824-1825 гг. урад, улічваючьі, што цэнтрам тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прыняў меры па ўзмацненні нагляду за навучэнцамі. У адпаведнасці з указам Аляксандра 1 жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў замежныя універсітэты. Стаў болып жорсткім агульны нагляд за навучальнымі ўстановамі. Праводзілася перлюстрацыя лістоў.

Аднак гэта не спыніла грамадска-палітычны рух у заходніх губернях. Перадавая грамадскасць Беларусі і Літвы была цесна звязана з польскім вызвален чым рухам. У лістападзе 1830 г. у Варшаве апазіцыйная шляхта ўзняла нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай, парушэнне царызмам польскай канстытуцыі 1815 г. былі галоўнымі прычынамі паўстання. Аднак тыя рэвалюцыйныя сілы Польшчы, якія адстойвалі ідэі буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў, не змаглі ўзначаліць паўстанне. Польскім арыстакратам удалося захапіць кіраўніцтва паўстаннем і выкарыстаць яго для барацьбы за аднаўленне Польшчы ў межах 1772 г.

Царскі ўрад імкнуўся прадухіліць пашырэнне паўстання на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны. Тут было ўведзена ваеннае становішча. Аднак ужо на пачатку красавіка 1831 г. дзеянні паўстанцаў ахапілі ўсю Літву і Паўночна-Заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі паветы). Падрыхтоўку да яго ажыццяўлялі дваране, афіцэры, каталіцкае і уніяцкае духавенства, якія жылі на Беларусі, а таксама эмісары з Царства Польскага. Ядро паўстанцаў склалі шляхта, навучэнцы, афіцэры-палякі -- каля 10 тыс. чалавек. Вузкія палітычныя мэты -- аднаўленне шляхецкай Польшчы ў межах 1772 г. - абумовілі той факт, што паўстанне не атрымала падтрымкі сярод шырокіх колаў насельніцтва.

У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі і Літвы, а ў верасні - і ў Польшчы. Але і пасля гэтых падзей палітычнае браджэнне на Беларусі і ў Літве не сціхла. У другой пало-ве 30-х гадоў XIX ст. тут зноў пачалі ўтварацца тайныя суполкі. У 40 -50-я гады на Беларусі, як і ў Расіі, у асяроддзі, апазіцыйным да ўлады, усё больш актыўную ролю адыгрывалі рэвалюцыянеры-дэмакраты. Ідзе фарміраванне новага пакалення рэвалюцыянераў з ліку дробных чыноўнікаў, духавенства, мяшчан, шляхты. Да яго належаў Ф. Савіч, які быў ініцыятарам стварэння ў 1836 г. пры Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі найболып радыкальнай з тайных суполак -- "Дэмакратычнага таварыства". Яно працягвала развіваць традыцыі філаматаў і дзекабрыстаў. У 1837 г. Ф. Савіч наладзіў сувязь з Пінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства "Садружнасць польскага народа", якім кіраваў польскі рэвалюцыянер-дэмакрат Ш. Канарскі. Прапаганда і дзейнасць "Дэмакратычнага таварыства" набылі сацыяльную накіраванасць. У статуце "Дэмакратычнага таварыства" абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян і надзялення іх зямлёй, права кожнага народа на нацыянальную самастойнасць. У 1838 г. "Дэмакратычнае таварыства" было разагнана. Але грамадска-палітычны рух у краі развіваўся далей.

Дзейнасць тайных суполак, якія вылучалі патрабаванні нацыянальна-дэмакратычных пераўтварэнняў, нарастанне сялянскай антыфеадальнай барацьбы, апаска, што апошняя можа зліцца ў адзіную плынь з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам, прымусілі расійскі ўрад дзейнічаць больш рашуча. Ён пайшоў на сур'ёзны палітычны крок, вядомы пад назвай "разбор шляхты". Меры былі накіраваны супраць дробнай шляхты, распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. Сэнс іх заключаўся ў змяншэнні колькасці прывелегiяванага саслоўя шляхам пераводу ў падатныя саслоўі асоб, якія не мелі дакументаў аб шляхецтве. Праверка шляхецтва пачалася яшчэ з 1772 г., але да 1830-1831 гг. вялася марудна. Паўстанне падштурхнула царскую адміністрацыю да рашучых дзеянняў.

У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не даказалі дакументамі свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні: яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэта катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатнае саслоўе -- аднадворцаў у сельскай мясцовасці і "грамадзян заходніх губерняў" у гарадах. I першыя і другія абкладаліся асобным "падушным" падаткам і выконвалі паслабленую вайсковую павіннасць. Аднадворцы, што жылі на дзяржаўных землях, прыпісваліся да дзяржаўных сялян, на землях памешчыкаў -- да вольных людзен.

Царскі ўрад прыняў меры па далейшым пашырэнні рускага ўплыву на беларускіх землях. 29 лістапада 1830 г. быў выдадзены ўказ аб адмене з 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Указам ад 18 лютага 1831 г. на землях Беларусі ўводзілася новае заканадаўчае ўлажэнне аб губернях. На падставе ўказаў ад 30 кастрычніка 1831 г. і 11 студзеня 1832 г. усім дзяржаўным установам і пасадам на Беларусі былі дадзены расійскія назвы.

У 1832 г. створаны "Асабовы камітэт па справах заходніх губерняў", які павінен быў распрацоўваць і ажыццяўляць план пашырэння расійскага дваранскага землеўладання і адпаведныя меры ў галіне кіравання, суда, асветы, культуры. У мясцовыя адміністрацыйныя органы пачалі прызначацца пераважна расійскія чыноўнікі.

У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як небяспечны ачаг вальнадумства. Указамі ад 11 мая і 11 чэрвеня 1832 г. польская мова ў судовай справе заменена на рускую.

У 1840 г. поўнасцю адменена дзеянне Літоўскага Статута. Расійскае заканадаўства распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Беларусі. Дзяржаўнае справаводства і выкладанне ў вышэйшых навучальных установах павінна было весціся на рускай мове.

У 1839 г. было праведзена аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай, каб аслабіць польска-каталіцкі ўплыў на беларускае насельніцтва. На пачатку 40-х гадоў царскі ўрад пазбавіў духавенства, як каталіцкае, так і праваслаўнае, права валодаць зямлёй з сялянамі, тлумачачы забарону тым, што клопат аб уласнасці адцягвае ўвагу святароў ад іх прамых ідэалагічных і духоўных абавязкаў.

Усімі гэтымі мерамі была поўнасцю ліквідавана юрысдыкцыя мясцовых феадалаў на Беларусі, падарваны ідэалагічны фундамент іх магутнасці -- каталіцтва. Адначасова царскі ўрад распачаў пошук шырокай апоры ў асяроддзі сялянства. Гэтай мэце спрыяла распрацаваная ў 1860-1862 гг. адукацыйная праграма, якая дазваляла ў школах ніжэйшай ступені ўжываць беларускую мову.Асаблівую нагрузку па ўмацаванні расійскіх пазіцый на Беларусі ды і ў іншых далучаных губернях несла на сабе праграма сацыяльна-эканамічных рэформ, задуманых з мэтай мадэрнізацыі старых феадальных парадкаў.

Вывад: Вайна прынесла беларускаму народу вялікія бедствы. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. Голад, хваробы прывяді да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў 2-3 разы. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся палітыкай царызму. Сяляне аказаліся падманутымі ў сваіх спадзяваннях атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона. Царскім маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. ім прапаноўвалася атрымаць "мзду свою от Бога".У адносінах да беларускай арыстакратыі царскі ўрад быў болыш асцярожным Таму, напрыклад, Камінскі, які ўзначальваў створаную Напалеонам "Камісію Вялікага княства Літоўскага", захаваў пасаду старшыні ў мінскім галоўным судзе, В. Гецэвіч, член савета ў Вільні, стаў мінскім віцэ-губернатарам і г.д. Але, з другога боку, царызм жорстка пакараў многіх з тых, хто ў час вайны супрацоўнічаў з Напалеонам. Хваля канфіскацый маёмасці калабарацыяністаў пракацілася па Беларусі.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

  • Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.

    реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

  • Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.

    реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010

  • Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны. Эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi польская улада. Зямельная рэформа у пачатку 20-х гадоу. Знiшчэння беларускай мова. Культурнае жыццё беларускага народа. Польская буржуазія і памешчыкі.

    реферат [15,7 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.