Сутнасць дзяржаўна-прававога становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай
Асаблівасці палітычнаго ладу Рэчы Паспалітай. Вызначэнне месца Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Акаталічванне праваслаўнага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, як галоўныя перадумовы для заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 11.11.2012 |
Размер файла | 34,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Сутнасць дзяржаўна-прававога становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай
Прааналізуйце палітычны лад Рэчы Паспалітай
Рэч Паспалітая была кастытуцыйнай, саслоўная манархіяй, на чале з выбарным каралем. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент - каронны сейм, які складаўся з сената(рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзілі найбольш знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, прымаск польская каталіцкай царквы, за ім шлі біскупы, кашталяны, ваяводы і г.д. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справаздачу аб ходзе кароннага сейма і сваей дзейнасці. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.
Вальныя сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных посяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацверджэння каралем набывалі сілу закону. Пастановы прымаліся аднагалосна. Група дэпутатаў альбо нават адзін дэпутат мог сказать “не дазваляю” , і пастанова прыпынялася. Гэта права liberum veto (свабодная вета) разглядалася як адно з найважнейшых “залатых шляхецкіх вольнасцей”.
На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, “паспалітае рушэнне” (пазней на чале абароны стаў каронны гетман), склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, прызначаў на вышэшыя ўрадавыя пасады. Ён ажыццяўляў знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным сеймам.
Улада караля была істотна абмежавана “залатымі шляхецкімі вольнасцямі”. Побач са свабодным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамі на польскі прастол “Пакта канвента” - дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны “Генрыхавы артыкула”, згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульная апалчэнне і г.д. Адначасова ён абавязваўся склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў, мець пры сабе пастаянны савет с 16 сенатараў, які фактычна кіраваў не только краінай, а але і асабістым жыццем караля. “Генрыхавы артыкулы” былі ўведзены толькі пры выбранні Стэфана Баторыя ў 1576 годзе, а затым падцвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай.
Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый - узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легальнай формай феадальнай анархіі.
Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуляддзя, які цягнуўся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобная пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ен склікаў для абрання новага караля тры сеймы:
1. Канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі.
2. Элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне “Пакта канвента”.
3. Каранацыйны, на якім ажыццяўлялася каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і выконваць умовы пагаднення.
Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. Юрыдычна як паны, так і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з'яўляліся паны. Яны складалі сенацскае саслоўе (вышэшыя духоўныя і свецкія феадалы: арцыбіскупы і біскупы, ваяводы і кашталяны), і ўсё кіраванне дзяржавай знаходзілася ў іх руках. Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго асудзіць мог толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай яе павіннасцю была вайсковая служба.
У склад пануючага класа ўваходзіла “белае” і “чорнае” духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. У выключных выпадках яно плаціла аднаразовы падатак, які зваўся “доброхотное даяние”. Між тым духавенства само збірала дзесяціну з каралейскіх і шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі вышэшага кліра ўваходзілі ў склад сената. Што датычыцца шляхецкіх сеймікаў і пасольскай ізбы, у іх працы духоўныя асобы звычайна не ўдзельнічалі.
Такім чынам, Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўная манархіяй, у якой улада размяркоўвалася паміж двухпартыйным парламентам (сенатам і шляхтай) і каралем. Выключную ролю ігралі магнаты, якія по сутнасці кіравалі дзяржавай, маючы выдатныя сродкі ўздзеяння на караля Рэчы Паспалітай. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі.
Вызначце месца Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай
берасцейская царкоўная унія праваслаўны
Польская праграма уніі мела на мэце заснаванне унітарнай дзяржавы, якая ўяўлялася як “адзінае непадзельнае цела з адной галавой”. Гэта значыць, што Вялікаму княству Літоўскаму адводзілася роля правінцый Рэчы Паспалітай. Аднак напярэдадні Люблінскай уніі дзяржавы мелі аднаго гаспадара, а ў астатнім былі самастойныя і незалежныя. Другім крокам у бок унітарнай дзяржавы пасля Люблінскай уніі стаў каронны сейм і скасаванне незалежнага сейма ВКЛ. Наступным крокам павінна было стаць адзінае заканадаўства, здабытае шляхам дапасавання Люблінскага Статута 1566г. да польскіх законаў. Аднак зрабіць гэта было не так лёгка, як здавалася інкарпаратарам. Справа ў тым, што ў люблінскім акце былі закладзены супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць будавання як унітарнай, так і федэратыўнай ці канфедэратыўнай дзяржавы. Захоўваліся тытулы “Вялікага княства Літоўскага” і “вялікага караля літоўскага”, дзейнічаў амаль не парушаны апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага кіравання, меліся свой “скарб”, дзяржаўная пячатка, сваё войска і, нарэшце свой звод законаў - Літоўскі Статут.
Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Гвалтоўны, абразлівы характар заключэння Люблюнскай уніі заклаў у падмурак Рэчы Паспалітай недавер з боку Вялікага княства Літоўскага, які з цягам часу ўсё больш узмацняўся. Таму спрыялі кіруючыя колы Польшчы, асабліва іх тактыка адносна Лівонскай вайны. Напярэдадні Люблінскай уніі Жыгімонт II Аўгуст абяцаў дапамогу ў вайне, але пасля уніі не спяшаўся выконваць абяцанне. Гэта, вядома, павінна было адмоўна адбіцца на грамацка-палітічнай думцы ВКЛ, тым больш што яно было аслаблена гвалтоўнай анексіяй часткі сваей тэрыторыі: Падляшша, Валыні, Падоліі, Кіеўшчыны. Яшчэ большы недавер ВКЛ да Польшчы выклікала пастанова кароннага сейма ў 1573 годзе аб вядзенні Лівонскай вайны толькі на сродкі ВКЛ. Менавіта гэта і падштурхнула кіруючыя колы княства да выпрацоўкі тактыкі зрыву ажыццяўлення Люблінскай уніі. У першую чаргу магнаты княства дамагаліся ад кандыдатаў у каралі насуперак Люблінскай уніі асобнай прысягі і асобнага пацвярджэння правоў Вялікага княства Літоўскага, хаця адпаведны пункт уніі не існаваў.
Важным крокам у напрамку федэрацыі стала адраджэнне заканадаўчага органа ВКЛ. На генеральных сейміках спачатку прымалася праграма, якую дэпутаты ад ВКЛ павінны былі прапанаваць кароннаму сейму для абмеркавання. Пазней на гэтых сейміках вырашаліся і пытанні дзяржаўнага значэння (устанаўленне пабораў ня ваенныя патрэбы і г.д.). Асабліва значэнне сейма ўзрастала у часы бескаралеўя, калі агульны сейм ператвараўся ў сапраўдны вышэйшы заканадаўчы орган.
Трэба мець на ўвазе і тое, што каронны сейм як агульна-дзяржаўны заканадаўчы орган не спраўляўся са сваімі задачамі. І не только дзякуючы славутаму liberum veto, але больш за ўсё таму, што ўласна польская частка сейма не мела адпаведнай згуртаванасці і не магла аказаць адпаведнага ўплыву на велікакняжацскіх паслоў. А з цягам часу каронны сейм ўсё больш ператвараўся ў орган, які не прымаў законы, а толькі іх абмяркоўваў, а калі прымаліся пастановы, то дадаткова падкрэслівалася, што яны датычацца і Вялікага княства Літоўскага.
Неўзабаве юрыдычна было скасавана і патрабаванне Люблінскай уніі збіраць каронны сеймы толькі ў Польшчы. У 1673г. сейм ухваліў пастанову: кожны трэці сейм збіраць не ў Кароне, а ў Вялікім княстве Літоўскім у горадзе Гродне, за выключэннем сеймаў у час міжкаралеўя. На сеймах у Гродне маршалкам выбіраўся адзін з мясцовых дэпутатаў. Гэты акт юрыдычна прызнаў існаванне Вялікага княства Літоўскага ў якасці не правінцыі Польшчы, а асобнага дзяржаўнага арганізма. Такім чынам, поўнага зліцця дзвюх дзяржаў не адбылося нават на ўзроўні заканадаўчай улады. Таму і новыя органы кіравання, створаныя ў Рэчы Паспалітай, звычайна былі асобнымі для дзяржаў. Так, заснаванне ў 1578г. кароннага трыбунала (вышэйшага апеляцыйнага суда) пацягнула за сабой утварэнне адпаведнай судовай установы ў ВКЛ - літоўскага трыбунала (1581г.),а пасля заснавання скарбавага трыбунала ў Польшчы такі ж орган з'яўляецца ў ВКЛ. І толькі пасля скасавання ордэна езуітаў булай папы Клімента XIV (1773) была створана Адукацыйная камісія, адзіная для Рэчы Паспалітай. Не было ў Рэчы Паспалітай агульных міністраў ні па ўнутраных, ні па знешніх справах, адзінай найвышэйшай судовай установы. Не былі праведзены ў жыцце і такія патрабаванні уніі, як скасаванне паміж дзяржавамі мяжы, увядзенне адзінай манеты і г.д.
Затое ў Вялікім княстве Лтоўскім захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання: канцлер і падканцлер, маршалкі - вялікі і надворны, падскарбі вялікі , гетман вялікі і гетман польны, галоўны літоўскі трыбунал, скарбавы трыбунал і іншыя ўстановы.
Адным з патрабаванняў Люблінскай уніі было фарміраванне агульнага заканадаўства. Па-першае, свораная ў ВКЛ камісія павінна была дапасаваць літоўскае заканадаўства да патрабаванняў уніі і польскага заканадаўства. Але гэта было не ў інтарэсах княства. Мабыць, таму камісія не мела ў сваім складзе палякаў. Па-другое, не было да чаго дапасоўваць, бо палякі на той час не мелі такога збору законаў, як Літоўскі Статут. Па-трэцяе, відавочна, літоўска-беларускіх юрыстаў больша турбавалі пытанні ўдасканалення свойго заканадаўства, а не набліжэння яго да польскага. Таму работа пайшла зусім у іншым напрамку.
Новы Статус 1588г. не толькі пярэчыў Люблінскай уніі, але нават не ўспомніў аб яе існаванні. Ен складаўся з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. Нормы дзяржаўнага права былі выкладзены ў трэцім раздзеле, у якім абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная цэласнасць. Артыкул 4-ы гэтага раздзела абавязаў вялікага князя вярнуць у склад княства ўсе землі, якія раней былі ад яго адабраны.
Насуперак люблінскаму акту, які дазваляў палякам набываць маёнткі на тэрыторыі ВКЛ, Статут 1588г. забараняў іншаземцам набываць у княстве землі і маёнткі, а таксама пасады. А палякі - уладальнікі падараваных у княстве маёнткаў - павінны былі несці земскую службу, у адваротным выпадку яны трацілі правы на ўладанні. Землі па закону маглі раздавацца ў княстве толькі “родзічам” Вялікага княства Літоўскага.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г. заставаўся галоўнай крыніцаў права на Беларусі да 1840г. Але паколькі ВКЛ уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова рабіліся спробы ўнесці ў яго папраўкі, змены. Прымаліся новыя законы, якія пярэчылі нормам Статута. Аднак нельга забываць, што ў Рэчы Паспалітай, дзе панавала шляхецкая анархія, шматлікія законы заставаліся на паперы.
Жыгімонт III Ваза ў 1590г. зрабіў спробу правесці кадравую палітыку ў духу Люблінскай уніі. На месца памёршага кракаўскага каталіцкага біскупа ён запрасіў беларускага католіка Юрыя Радзівіла, які займаў дагэтуль віленскую кафедру, а ў Вільню ўзамен прапанаваў паляка Б.Маціеўскага. Гэта было не звычайнае парушэнне, а спроба разглядаць Рэч Паспалітую не як федэратыўную, а як унітарную дзяржаву.
Канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега не даў згоды на прызначэнне паляка не віленскую біскупскую кафедру і адмовіўся замацоўваць гаспадарскай пячаткай княства рашэнне біскупа-паляка. Канфлікт цягнуўся 10 гадоў, пакуль не памёр Маціеўскі, і на віленскую кафедру был прызначаны беларус Бенядзікт Война.
Нягледзячы на гэта і іншыя парушэнні законаў, Статут 1588г. меў вялікае гістарычнае значэнне. Ён падвеў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Польшчай.
Такім чынам, пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля заключэння Люблінскай уніі ў 1569 годзе распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы, што з'яўлялася дастаткова правамерным адказам на адсутнасць дапамогі ў Лівонскай вайне, якая па сутнасці і была перадумовай для згоды на унію з боку княства.
Вялікае княства Літоўскае стала больш залежным ад Польшчы, аднак доўгі час заставалася па сутнасці часткай федэратыўнай дзяржавы, аб чым сведчыць Літоўскі Статус 1588г. Акрамя яго гэты факт зацвярджае захаванне ў ВКЛ адміністрацыйнага апарата, пячатка княства, захаванне межаў паміж ВКЛ і Польшчай, а таксама невыкананне часткі законаў, замацаваных Люблінскай уніяй.
Пад уплывам якіх фактараў адбылася Берасцейская царкоўная унія на Беларусі? Яе вынікі
Маючы на мэце стварыць унітарную дзяржаву, Люблінская унія ўхваліла фарміраванне “аднаго збірання, еднасці, непадзельнага народа”. Але ж Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай, у якой жылі беларусы, рускія, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары і інш. Таму фарміраванне “непадзельнага народа”, на думку інкарпаратараў, павінна было ажыццяўляцца шляхам асіміляцыі ўсіх этнасаў уласна польскім насельніцтвам.
Гэта асіміляцыя патрабавала нечага такога, што яднала б усе гэтыя народы. У сярэднявеччы такім духоўным цэментам з'яўлялася рэлігія. Рэлігія - гэта і светапогляд, і звычаі, і нормы паводзін, і, урэшце, асновы духоўнай культуры. Але на шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод.
1. Да сярэдзіны XVI ст. насельніцтва Польшчы і Вялікага княства Літоўскага мела розныя веравызнанні. У Польшчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ большасць насельніцтва прытрымлівалася праваслуўя і пратэстантызму.
2. Каталіцызм і праваслаўе перажылі крызіс.
3. Былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны.
Нагадаем гэтыя абставіны. Праваслаўе прыйшло на Беларусь у канцы X ст. і да 1385г. мірна ўжывалася з язычніцтвам літоўцаў, хоць і было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі становішча змянілася. Ягайла, які дамовіўся з палякамі, хрысціў язычнікаў у Вільні, Троках, а таксама на Беларусі. Тут з'яўляюцца тры каталіцкія парафіі. Напярэдадні Люблінскай уніі каталіцтва ўжо ахапіла паўночна-заходнюю і заходнюю часткі Беларусі. І хоць праваслаўная царква захавала свой уплыў на большую частку насельніцтва, пануючай рэлігіяй становіцца каталіцтва. Паводле прывілея Ягайлы, каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт ва ўсіх сваіх уладаннях, у фінансавых і судовых справах, вызвалялася ад дзяржаўных пабораў і павіннасцей. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў княстве маглі займаць только католікі.
На пачатку XVI ст. каталіцкая рэлігія ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. Царква квапілася на верхавенства над свецкай уладай. А гаспадары дзяржаў імкнуліся ў сваю чаргу падпарадкаваць свецкай уладзе царкву. Менавіта на гэтай глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі і парасла Рэфармацыя.
Рэфармацыя - грамацка-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. Рэфармацыя пачыналася ў Германіі і распаўсюдзілася па ўсіх краінах Заходняй і Цэнтральная Еўропы. Ідэолагі Рэфармацыі (М.Лютэр, Ж.Кальвін, У.Цвінглі) вылучылі тэзісы, у якіх, па сутнасці адмаўлялі неабходнасць каталіцкай царквы.
У Вялікае княства Літоўскае ўпершыню пратэстанскія ідэі былі прынесены ў 1521г. італьянцам Францыскам Лісманіні. Лэтэранства ў ВКЛ шырокага распаўсюджання не атрымала. Куды больш прыхільнікаў знайшоў у княстве кальвінізм, абаронцам якога стаў некаранаваны ўладар княтсва Мікалай Радзівіл Чорны. Сацыяльная асновай кальвінізму на Беларусі былі феадальная знаць, яе васалы, частка сярэдняй і дробная шляхты. Магнаты і шляхта скарысталі Рэфармацію для ўмацавання своіх сацыяльна-эканамічных і палітычных пазіцый: захопу зямельных уладанняў царквы, скарачэння расходаў на ўтрыманне царквы, утрварэння апазіцыі цэнтральнай уладзе, пашырэння свайго ўплыву на працоўныя масы.
У 1569 год Люблінскай уніі адкрыў новы этап рэлігійнай барацьбы ў ВКЛ. Адбылася падзея, якая адыграла надзвычайную ролю ў лёсе Рэсы Паспалітай. У Вільню прыехалі 5 езуітаў, а потым яшчэ 16. Яны адкрылі калегіум з пяці класаў і асобнае аддзяленне для падгатоўкі езуітаў. Спачатку да іх ішлі адзінкі, але справа была распачата. Езуіты мелі добра распрацаваны план уздзеяння на сэрцы і розум людзей розных саслоўяў, веравызнанняў, узросту.
Першапачатковую ўвагу яны звярнулі на асобу караля. Давер Жыгімонта II Аўгуста езуіты заваявалі праз пасрэдніцтва яго сястры Ганны. А вось прыхільнасць Стэфана Баторыя была здабыта дзякуючы Лівонскай вайне. Калі ў 1579г. Стэфан Баторый быў вымушаны распачаць ваенныя дзеянні, езуіты прынялі дзейсны ўдзел у паходзе. Наступны кароль, Жыгімонт III Ваза з'яўляўся выхаванцам езуітаў. Да сэрцаў астатніх каралёў Рэчы Паспалітай такасама былі знойдзены шляхі і сцяжынкі. Важным напрамкам у рабоце езуітаў было ўздзеянне на народныя масы. Тут меліся свае асаблівасці. Тыя, каго прымусілі стаць пратэстантамі, з радасцю вярталіся ў касцёл. Але ж меліся і свядомыя кальвіністы і антытрынітарыі, з якімі было цяжэй. Сярод апрошніх езуіты разгарнулі працу на глебе рэлігійнага культу і дабрачыннасці. Побач с калегіумамі яны адчынялі аптэкі, шпіталі, прытулкі для бяздомных, дапамагалі ў часы народных бедстваў.
Аднак, нягледзячы на такую рознабаковую працу, трэба зазначыць, езуіты не здолелі цалкам перамагчы пратэстантызм. Гэта барацьба ішла на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай. Другім ворагам католікі і езуіты лічылі праваслаўных жыхароў ВКЛ. Да сярэдзіны XVI ст. польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву, прысвоіўшы некаторыя правы ў кіраванні царкоўнай арганізацыяй.
Па-першае, каралі пачалі не толькі зацвярджаць выбраных на саборы епіскапаў і ігуменаў, але і прызначаць іх без ведама царкоўнай улады. Гэта наносіла ўдар по ўнутранаму ладу праваслаўнай арганізацыі і па аўтарытэту праваслаўных святароў. Галоўнымі крэтэрыямі прыдатнасці на епіскапскую кафедру ці пасаду настаяцеля манастыра сталі не высокія духоўныя і чалавечыя якасці, а паслугі Кароне і каралю. Былі выпадкі, калі праваслаўныя манастыры ўзначальвалі не манахі, а свецкія людзі, нават католікі.
Па-другое, каралі прысвоілі права перадаваць цэрквы і манастыры ў апеку грамадзянскім асобам. Каралеўскі прывілей звычайна дазваляў апекунам браць “все пожитки церковные себе и уживать их до живота своего”. У выніку гэтага праваслаўныя цэрквы і манастыры невыпадкова рабіліся кармушкай для любых каралеўскаму сэрцу лісліўцаў. Больш таго, некаторыя феадалы пачалі здаваць праваслаўныя цэрквы, якія знаходзіліся ў іх уладаннях, у арэнду.
Па-трэцяе, кароль прысвоіў права найвышэйшага суда над праваслаўнымі святарамі і тым самым замацаваў шлях для злоўжыванняў.
Усё гэта падрывала царкоўную арганізацыю знутры, і хутка яна апынулася на краі бездані: царкоўныя законы парушаліся вышэйшымі святарамі, веруючыя людзі пераходзілі ў каталіцызм, пратэстантызм. Тым не менш, нягледзячы на неспрыяльныя гістарычныя ўмовы, праваслаўе цвёрда трымалася ў народных нетрах з яго шматвекавой культурай, традыцыямі, мовай, звычаямі.
Палітыка акаталічвання краю адпавядала і задумам папы рымскага, які марыў падпарадкаваць сабе не толькі Беларусь і Украіну, але і Маскву. Праўда, папскі легат езуіт Антоніо Пасевіна, які меў даручэнне схіліць да каталіцызму Івана Грознага, прапанавуў абмежавацца Вялкімі княствам Літоўскім, сканцэнтраваўшы тут усе свае сілы. Пры гэтым ён раіў ісці не напрамкі, а кружным шляхам, праз царкоўную унію. Спачатку трэба было схіліць на свой бок праваслуўных епіскапаў праз царкоўную унію, не кранаючы пытанняю дагматыкі і культу. А потым крок за крокам прасоўваць каталіцкую дагматыку і культ ужо праз уніяцкую царкву. Гэты план, разлічаны на шмат гадоў, меў на ўвазе той факт, што працоўныя масы моцна трымаюцца веры дзядоў і спачатку трэба ў нетрах уніі ўзгадаваць і выхаваць пакаленне, больша цярпімае да каталіцкай веры, а потым яго патроху і непрыкметна акаталічваць. У процілеглым выпадку магчыма было паўстанне праваслаўных супраць улады касцёла.
Згодна з гэтым планам, езуіты распачалі на Беларусі падрыхтоўку ідэалагічнай і псіхалагічнай глебы для царкоўнай уніі. Першапачаткова патрэбна было пераканаць магнатаў, шляхту, праваслаўных святароў у гістарычнай неабходнасці уніі праваслаўнай і уніяцкай цэркваў. Асабліва на глебе уніі завіхаўся П.Скарга. Адукацыю ён атрымаў у Рыме, даў там чатыры зарокі манаха ордэна езуітаў і ў 1570г. быў накіраваны ў Рэч Паспалітую. У 1577г. ён выдаў свой твор “Аб адзінстве Божай царквы”, у якім абгрунтаваў думку аб спрадвечнай еднасці хрысціянскай царквы і падпарадкаванні яе папу рымскаму. Прычыну адступніцтва праваслаўнай царквы ад Рыма Скарга бачыў у ганарлівасці канстанцінопальскіх патрыярхаў, іх залежнасці ад канстанцінопальскіх імператараў і мностве ерасей на ўсходзе. Усходняя царква, апынуўшыся ў залежнасці ад турэцкага султана і маскоўскага цара, страціла чысціню веры і таму перажывала крызіс. Ён лічыў, што пераадолець крызіс праваслаўная царква здолее ў тым выпадку, калі звернецца да веры дзядоў і стане на шлях падпарадкавання Рыму.
Асаблівую ўвагу ён звярнуў на аднаго з самых магутных праваслаўных магнатаў, кіеўскага ваяводу К.К. Астрожскага, які меў больш за 100 гарадоў і 1000 вёсак. Ён мог выставіць войска больш за 30 тыс. чалавек. Такое войска не мог выставіць нават кароль польскі. Гэта быў незалежны чалавек, шчыры праваслаўны. За ім да уніі пацягнуліся б і іншыя, залежныя ад яго праваслаўныя шляхціцы. Але Астрожскі, не адмаўляючы унію, ставіў ёй непераадольную перашкоду: згоду праваслаўнага народа на унію, вырашэнне пытання на царкоўным саборы.
Заключыць унію шляхам згоды не атрымлівалася. Трэба было хітраваць. Да канца XVI ст. склаліся неабходныя ўмовы - шэраг праваслаўных епіскапаў пачалі схіляцца да уніі. У гэтым яны мелі рацыю: свае пасады атрымалі з рук караля і таму мусілі лічыцца з яго думкай наконт рэлігійнай уніі, да таго ж яны часам падвяргаліся шантажу і нават нападкам і, урэшце, былі незадаволены ўмяшаннем праваслаўных брацтваў у справы царквы.
Праваслаўныя брацтвы ўзніклі ў XVI ст. як дабрачынныя грамадскія арганізацыі. З узмацненнем каталіцкай экспансіі яны ператварыліся ў рэлігійныя праваслаўныя арганізацыі з мэтай абароны праваслуўя. Галоўным напрамкам іх дзейнасці стала захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання. Акрамя таго, брацтвы мелі права кантролю не толькі рэлігійнага жыцця, але і маральнага стану свецкіх і духоўных асоб. У выніку пачалася барацьба паміж епіскапамі і брацтвамі. Унія магла вызваліць іерархаў з-пад кантролю брацтваў. Залежнасць ад каралеўскай міласці, хісткасць становішча, недакучлівасць брацтваў і іншыя абставіны падштурхнулі уеіскапаў, а таксама мітрапаліта на унію.
У першай палове 1590-х гг. на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Ватыкана праваслаўныя іерархі выпрацоўвалі ўмовы аб'яднання цэркваў у ВКЛ. Ініцыятарамі уніі выступілі епіскап берасцейскі і ўладзіміскі Іпаці Пацей і епіскап луцкі Кірыла Тарлецкі. На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны “33 артыкулы” - умовы аб'яднання, згодна з якімі:
· Захоўваліся ўсе царкоўныя святы згодна з праваслаўным каляндаром;
· На царкоўныя пасады прызначаюцца только “рускія” людзі;
· Манастыры і цэрквы не ператвараюцца ў касцёлы;
· Забараняецца пераманьваць у каталіцтва уніятаў;
· Папа рымскі з'яўляецца главой царквы ў пытаннях веры;
· Уніяты прымаюць некаторыя дагматы каталіцкай царквы;
· Набажэнства вядзецца на беларускай мове;
· і іншыя.
Папа Клімент VIII выдаў булу аб уніі, а польскі кароль - універсал, паводле якога праваслаўная і каталіцкая цэрквы ў Рэчы Паспалітай абвяшчаліся злучанымі. Апошняе слова заставалася за саборам. Скліканы ў кастрычніку 1596г. у Брэсце дзеля канчатковага афармлення уніі, ён раскалоўся на прыхільнікаў і праціўнікаў уніі. Першых падтрымлівалі кароль, канцлер ВКЛ і ўвесь дзяржаўны апарат, апошніх - праваслаўны народ. Антыуніяцкі сабор звольніў з пасад і пазбавў духоўнага звання мітрапаліта М.Рагозу і ўсіх уніяцкіх біскупаў. Уніяцкі сабор у сваю чаргу пазбавіў сану і адлучыў ад царквы ўсіх праціўнікаў уніі.
Сярод праціўнікаў уніі былі таленавітыя беларускія пісьменні таго чау: Стэфан і Лаўрэнцій Зізаніі, Язэп Бабрыковіч, Лявонцій Карповіч, Мялецій Сматрыцкі і інш. Пачалася вострая літаратурна-багаслоўская палеміка. Гэта быў першы напрамак рэлігійнай барацьбы.
Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах і сейміках паміж праваслаўнымі і уніятамі заўжды адбываліся вострыя спрэчкі.
Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам. На гэтым напрамку завіхаліся уніяцкія біскупы, феадалы, польскія каралі, канцлер Л.Сапега -прыхільнік уніятаў і ганіцель іх праціўнікаў. Полацкі арцыбіскуп, які атрымаў права на падначаленне сабе ўсіх праваслаўных манастыроў і храмаў у Полацку, Віцебску, Магілёве і Орвы, Кунцэвіч, карыстаючыся падтрымкай канцлера Сапегі, праз нейкі час зачыніў праваслаўныя цэрквы на тэрыторыі ўсёй велізарнай епархіі. Праваслаўнае насельніцтва адказала непакорнасцю і паклікала на дапамогу казакаў. Гэта прымусіла Сапегу хутка змяніць тактыку і заклікаць Кунцэвіча адмовіцца ад гвалту.
Змена тактыкі канцлера ВКЛ была выклікана некаторымі новымі з'явамі на палітычным небасхіле Рэчы Паспалітай. З пачатку XVII ст. у грамадска-палітычным жыцці ўсё большую вагу сталі набываць казакі. Менавіта яны пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву, яе святароў і прыхільнікаў са зброяў у руках. У 1623г. яны дамагліся згоды караля на адмену ўсіх каралеўскіх грамат, варожых праваслаўным, і недапушчэнне захопу маёмасці.
Кунцэвіч ці не разумеў, ці не жадаў разумець новых плыняў у грамадска-палітычным жыцці. Нягледзячы на перасцярогу канцлера, Кунцэвіч зачыняў храмы, пазбаўляў сану святароў, лічыў сябе вольным тапіць неуніятаў і секчы ім галовы. Канец такоў нялітсці был 12 лістапада 1623г. у Віцебску, калі ўспыхнула паўстанне. Велізарны натоўп гараджан і сялян з навакольных вёсак кінуўся да дому Кунцэвіча. Яго забілі, труп кінулі ў Дзвіну, забілі і яго памагатых. Па патрабаванні папы Рымскага над насельніцтвам Віцебска была ўтворана крывавая расправа.
Пасля расправы над паўстаўшым насельніцтвам Віцебска нацыянальна-рэлігійны прыгнет беларусаў і ўкраінцаў яшчэ больш узмацніўся. Барацьба народных мас хутка перарасла ў нацыянальна-вызваленчы рух. У 1637-1647гг. ён меў характар асобных стыхійных выступленняў. А ў 1648г. на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім. Паўстанне хутка перакінулася на Беларусь. Адзін за другім прыходзілі сюды казацкія загоны. Каля іх гуртаваліся паўстаўшае беларускае сялянства і нізы мяшчан. Паўстанцы знішчалі шляхціцаў, каталіцкае і уніяцкае духавенства, руйнавалі шляхецкія маёнткі, касцёлы, манастыры. Успыхнуўшы адначасова ў розных месцах, паўстанне шырылася так хутка, што спробы падавіць яго сіламі феадалаў не мелі поспеху. Барацьбу з паўстаўшым народам узначаліў польны гетман Вялікага княтсва Літоўскага Януш Радзівіл. Восенню 1648г. у Беларусь было накіравана некалькі буйных атрадаў наёмнікаў і шляхты. Жорсткія баі разгарнуліся на паўднёвым захадзе Беларусі ў раёне Пінска, Навагрудка, Слоніма, Брэста, Турава, Бабруйска. Літасці не было нікому. Параненых дабівалі, забівалі жанчын і дзяцей. Пінск быў амаль поўнасцю спалены, ледзь не ўсё насельніцства Турава было знішчана.
Навы ўздым барацьбы пачаўся вясной 1649г. Б.Хмяльніцкі накіраваў на Беларусь трохтысячны атрад казакаў на чале з Ільёй Галотам. Да яго далучыліся сяляне, мяшчане, і хутка атрад павялічыўся да 30 тыс. чалавек. Радзівілу ўдалося расправіцца з атрадам Галоты. Хутка з Украіны зноў прыйшлі атрады казакаў. У чэрвені 1649г. адбыўся працяглы бой. І хоць Радзівіл атрымаў перамогу, войска панесла такія страты, што прадаўжаць наступальныя дзеянні яно больш не магло. А казакі і беларускія сяляне пахаваліся ў навакольных лясах і перайшлі да партызанскай барацьбы.
Збораўскі мір, заключаны 8 жніўня 1649г. паміж польскім урадам і Хмяльніцкім, дазволіў панам утапіць у крыві паўстанне на Беларусі. Аднак у 1650-1651гг. вызваленчы рух зноў ахапіў паўднёвыя раёны Беларусі. Атрады наёмнікаў і шляхты з лютай жорсткасцю падаўлялі неарганізаваныя выступленні працоўных мас, якія зноў падымаліся на барацьбу. Гераічная барацьба беларускага народа за вызваленне ад феадальнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту пацярпела паражэнне, але ў гэтай барацьбе Рэч Паспалітая страціла частку зямель - Левабярэжная Украіна адышла да Расіі.
У XVII - XVIII стст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў - францысканцаў, дамініканцаў, базыльян, бернардзіканцаў, бенедыкцінцаў і інш. Па заданню Ватыкана, а таксама польскіх магнатаў і духавенства, яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва.
У 1720г. пытанне аб збліжэнні уніяцкай царквы з касцёлам разглядалася на Замойскім саборы. Некаторыя дагматы і абрады праваслаўнай царквы змяняліся на каталіцкія.
Шматгадовая каталіцкая экспансія на Беларусі суправажалася атаясамленнем рэлігійнай і этнічнай прыналежнасці. Побач со стэрэатыпам “католік - паляк” пачынае выкрысталізоўвацца ў грамадскай свядомасці стэрэатып “праваслаўны - рускі”. У выніку гэтага рэлігійная барацьба набыла этнічную афарбоўку, пераўтварылася ў этнічна-рэлігійную, якая працягвалася да падзелаў Рэчы Паспалітай.
Такім чынам, асноўнымі перадумовамі для заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі ў 1596г. было акаталічванне праваслаўнага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Такая ж мэта цікавіла і папу рымскага. Акрамя таго, гэтаму паспрыяла Рэфармацыя і Контррэфармацыя, распаўсюджанне дзейнасці езуітаў на тэрыторыі ВКЛ. Такі наплыў рэлігійных напрамкаў склаў сітуацію, калі было вельмі шмат цяжкацей. Вышэшыя колы вырашылі сітуацыю ў свой бок і навязалі праваслаўнаму насельніцству уніяцтва. У выніку пачалася шматгадовая барацьба за існаванне з боку праваслаўя, якая суправаджалася пастаяннымі паўстаннямі, няўдалымі спробамі вярнуць праваслаўю былую моц на тэрыторыі княства і масавымі забойствамі. Нягледзячы на гераічную барацьбу за рэлігійную незалежнасць (а таксама і нацыянальную), уніяцкая царква стала распаўсюджанай, а пасля стала набліжацца да каталіцкай. З чаго можна зрабіць вывад, што шматгадовы план папы рымскага па акаталічванню тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага часткова выканаўся.
Вывад
Зыходзячы з таго, што было распавядана вышэй можно зрабіць вывад, что некаторы час Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай вяло існаванне як частка федэратыўнай дзяржавы. У ВКЛ захаваўся адміністрацыйны апарат, свой Статут, вялікі князь, свая манета. Аднак з тягам часу Карона пачала актыўнае апалячванне насельніцтва княства. Прыгнет існаваў не только на этнічнай, але і на рэлігійнай глебе. Таму барацьба супраць рэлігій па сутнасці была нацыянальнай барацьбой і наадварот.
Такім чынам вялікая дзяржава пераўтварылася ў акаталічную частку Рэчы Паспалітай.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.
реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.
реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.
реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.
реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.
контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.
реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009