Крэўская унія. Грамадзянская вайна 1386–1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім
Крэўская унія 1385 г. – інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону на "ўсе часы". Прычыны, перадумовы і наступствы Грамадзянскай вайны 1386–1392 гадоў у Вялікім княстве Літоўскім. Гарадзельская унія 1413 года і яе значэнне ў гісторыі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 11.11.2012 |
Размер файла | 24,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
ТЭМА 5. КРЭЎСКАЯ УНІЯ. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА 1386-1392 ГГ. У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ
План
Крэўская унія 1385 г. - інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону на “ўсе часы”.
Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Гарадзельская унія 1413 г.
Крэўская унія 1385 г. - інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону на “ўсе часы”
Пасля смерці Альгерда (1377 г.) ўлада, у абыход старэйшых братоў, была перададзена аднаму з яго сыноў Ягайлу, але браты не хацели прызнаваць яго. Адразу ж некаторыя ўдзельныя князі пачалі адкладацца ад ВКЛ. Увосень таго ж года адзін са старэйшых Альгердавічаў, Фёдар Ратненскі, прынёс ленную прысягу каралю Польшчы і Венгрыі Людовіку Анжуйскаму, пазначаючы пры гэтым, што лічыць за сабой больш правоў на ўладу, чым за Ягайлам. Зімой 1377/78 г. Андрэй Полацкі, з'ехаў спачатку ў Пскоў, а потым - у Маскву. Праз год пад верхавенства Масквы перайшоў Дзмітрый Альгердавіч Бранскі. Уладзімір Кіеўскі, верагодна, аддаўся пад пратэктарат Арды, бо пачаў выпускаць уласныя манеты з выявай татарскай тамгі. Тым часам у 1378 г. Скіргайла прадпрыняў дыпламатычны ваяж у Еўропу, дзе вёў перамовы аб магчымым хрышчэнні Літвы ў каталіцтва і шукаў падтрымкі ў барацьбе з маскоўскімі (а магчыма, і ўнутранымі) «схізматыкамі».
Узрастанне ўнутранай напружанасці прывяло да паралічу ўсходняй палітыкі ВКЛ у вельмі адказны момант. У 1380 г. Ягайла, будучы саюзнікам уладара Залатой Арды Мамая, ухіліўся ад удзелу на яго баку ў Кулікоўскай бітве (магчыма, з-за ненадзейнасці свайго войска), што ў значнай ступені вызначыла разгром Мамая Дзмітрыем Данскім. Улічваючы, што сілы маскоўскага і татарскага войскаў у Кулікоўскай бітве былі амаль роўныя (гэтым тлумачацца вельмі цяжкія страты пераможцаў), можна не сумнявацца, што сумесныя сілы Ягайлы і Мамая мелі б вялікую перавагу. Такім чынам, спазненне войска ВКЛ на бітву прывяло да страты рэальнага шанца ліквідаваць маскоўскі аб'яднаўчы цэнтр і забяспечыць поўную перавагу ВКЛ у арэале старажытнарускай цывілізацыі. Замест таго два цэнтры прыцягнення захаваліся. Канкурэнцыя паміж імі ў далейшым вызначала палітычную атмасферу і ход этнічных працэсаў ва Усходняй Еўропе на працягу некалькіх стагоддзяў. Не былі прыняты ніякія меры і для захавання самастойнай Літоўскай мітраполіі, калі мітрапаліт Кіеўскі і Літоўскі Кіпрыян пасля смерці мітрапаліта Маскоўскага Алексія стаў адзіным мітрапалітам Ўсяе Русі і вясной 1381 г. пераехаў у Маскву. Такая палітыка Ягайлы і яго прыхільнікаў, магчыма, тлумачылась не толькі ўнутраным супраціўленнем, але і расчараваннем у перспектывах далейшай усходняй экспансіі.
Зварот новых віленскіх уладароў да заходняга вектару закранаў інтарэсы старога Кейстута, які пры жыцці Альгерда «спецыялізаваўся» на заходняй палітыцы. Яго незадаволенасць яшчэ больш распальвалі інтрыгі Тэўтонскага ордэна, які ў 1380 г. заключыў сепаратнае пагадненне з Ягайлам, аб'ектыўна накіраванае супраць Кейстута. Вынікам стала ўсобіца паміж Кейстутам і Ягайлам у 1381-82 гг., у ходзе якой Кейстут спачатку змясціў Ягайлу і пакараў смерцю Вайдзілу, але ў наступным годзе Ягайла захапіў яго і змарыў у турме. Сын Кейстута Вітаўт цудам пазбег смерці і ўцёк у Прусію.
Пераможцы Ягайла і Скіргайла з іх галоўным дарадцам Ганулам за падтрымку, аказаную крыжакамі, вымушаны былі восенню 1382 г. падпісаць шэраг пагадненняў з Тэўтонскім ордэнам і абавязаліся ў чатырохгадовы тэрмін прыняць каталіцтва. Гэта сведчыць, што канчатковы выбар быў ужо фактычна зроблены, хаця і не афрормлены.
Становішча ў краіне заставалася вельмі напружаным. Пад час усобіцы Андрэй Альгердавіч, відаць, аднавіў кантроль над Полацкам. Грозную небяспеку ўяўляў сабой і Вітаўт, які з братамі Таўцівілам і Жыгімонтам аддаўся пад апякунства Тэўтонскага ордэна і з яго вайсковай дапамогай у 1383 г. распачаў набегі на Літву. Са старэйшых братоў Ягайлы яго падтрымліваў, відаць, толькі Канстанцін, які ў 1383 г. разам з ім вёў перамовы з ордэнам.
У такіх умовах партыя, узначаленая Ягайлам, знайшла моцнага саюзніка ў польскай магнатэрыі, якая якраз у гэты час шукала аптымальны варыянт вырашэння дынастычнай праблемы. Папярэдні кароль Польшчы і Венгрыі Людовік Анжуйскі памёр у 1382 г., не меў сыноў і пакінуў дзвюх незамужніх дачок. Пры яго жыцці былі дасягнуты пагадненні аб тым, што абедзве дачкі будуць абвенчаны з германскімі прынцамі (адпаведна з дынастый Люксембургаў і Габсбургаў), якія і павінны былі стаць каралямі Польшчы і Венгрыі. Сярод польскай знаці былі свае разлікі, і для часткі яе дынастычны шлюб з Ягайлам здаўся больш прывабным, чым з'яўленне на пасадзе караля нямецкага паходжання. Відавочна, што ў саюзе з Германіяй Польшча магла быць толькі вядомай, а ў саюзе з ВКЛ - вядучай сілай.
Што да ВКЛ, то набыццё недастаючых атрыбутаў цывілізацыі праз пасрэдніцтва непасрэднага заходняга суседа мела як свае перавагі, так і недахопы. Пэўнае абмежаванне дзяржаўнага суверэнітэту, звязанае з уніяй, амаль непазбежна стварала тэндэнцыю да паланізацыі пануючага кола. У той жа Польшчы, якая ў працэсе хрысціянізацыі захавала статус самастойнай дзяржавы, такія тэндэнцыі былі значна слабейшымі.
Але ў канкрэтнай палітычнай сітуацыі асабівага выбару ў Ягайлы не было. Спроба ўвесці каталіцтва без моцнай падтрымкі магла прывесці да страты ўлады, у той час як курс на збліжэнне з Польшчай дазволіў яму летам 1384 г. прымірыцца з найбольш небяспечным сапернікам - Вітаўтам, які вярнуўся ў ВКЛ і зноў атрымаў Горадна, Берасце і Падляшша. На пачатку 1385 г. літоўскія паслы выехалі ў Польшчу для абмеркавання ўмоў дынастычнай уніі праз шлюб Ягайлы з юнай каралевай Ядзвігай Анжуйскай. Адчуваючы складанасць унутрыпалітычнага становішча Ягайлы і яго прыхільнікаў, польскі бок высунуў вельмі жорсткія ўмовы - Ягайла мог ажаніцца на польскай каралеве і сам стаць каралём, але узамен ён павінен быў на вечныя часы далучыць ВКЛ да Польшчы, перадаць ёй частку спрэчных тэрыторый і разам з падданымі прыняць каталіцкую веру. Тым не менш гэтыя ўмовы былі прынятыя.Унія была падпіса ў Крэве 14 жніўня 1385 г. Ягайлам, Скіргайлам, Карыбутам і Лугвенем Альгердавічамі разам з Вітаўтам, даючы пачатак якасна новаму этапу гісторыі ВКЛ. У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслава, быў абвянчаны з каралевай Ядвігай, затым каранаваны. Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх князёў ВКЛ была ўзята прысяга на вернасць каралю.
Значэнне Крэўскай уніі
Выкананне ўмоў, падпісаных у Крэве, на працягу двух наступных гадоў прывяло да ўвядзення каталіцтва ў якасці афіцыйнай рэлігіі ВКЛ, абрання Ягайлы каралём Польшчы і ператварэння яго ў кіраўніка аб'яднанай дзяржавы. Праўда, фактычнае скасаванне дзяржаўнасці ВКЛ, прадугледжанае ўмовамі уніі, не было рэалізавана дзякуючы супраціўленню літоўскай знаці, выразнікам інтарэсаў якой стаў Вітаўт. Галоўным фактарам яго поспеху было тое, што Вітаўт выступаў адначасова за захаванне дзяржаўнасці і прыняцце заходняй мадэлі развіцця. Усе прыхільнікі іншага курсу (Андрэй Альгердавіч, Карыятавічы, смаленскі князь Святаслаў) неўзабаве пацярпелі паражэнне і альбо загінулі, альбо перасталі адыграваць самастойную палітычную ролю.
Але нельга забывацца на двухэтнічны характар дзяржавы. Рашэнне, прынятае кіруючым колам у канцы XIV ст., мела для літоўскай і рускай частак істотна розны сэнс. Першай з іх давялося канчаткова далучыцца да цывілізацыі, а другой - мяняць адну цывілізацыю на іншую. На гэтым шляху былі і набыткі, і страты. Ацэнка іх не можа не быць суб'ектыўнай, бо абсалютных крытэрыяў у такім пытанні няма. Як вядома, той частцы ўсходнеславянскага насельніцтва, што пазбегла ўключэння ў склад ВКЛ і ў рэшце рэшт трапіла ў поле дзеяння маскоўскага аб'яднаўчага цэнтра, давялося прыняць удзел у фармаванні сучаснай Расіі - буйнейшай краіны свету з глыбока спецыфічнымі рысамі культуры. Вартасці і недахопы яе таксама застаюцца прадметам дыскусій. Несумненна адно: пры альтэрнатыўным развіцці падзей тэрыторыя сучаснай Беларусі ўтварыла б такую ж арганічную частку Расіі, як гэта адбылося, напрыклад, з Наўгародскай зямлёй, дзе таксама меліся перадумовы для ўтварэння самастойнага этнасу. Такім чынам, Крэўскую унію трэба разглядаць як адзін з найважнейшых фактараў этнагенезу беларусаў - умову, без якой не адбылося б узнікненне іх нацыі.
Унія паставіла этнагенез беларусаў ва ўмовы пастаяннай адаптацыі (ці адмаўлення) уздзеянняў з двух бакоў. Пры гэтым асноўная колькасць іннавацый паступала з захаду, надаючы беларускай культуры значна больш еўрапейскі каларыт у параўнанні з расейскай. У гарадской і шляхецкай культуры заходнія рысы распаўсюджваліся па ўсёй тэрыторыі ВКЛ, але сялянства ўспрымала іх значна павольней. Таму ў пэўным сэнсе рубеж заходняй цывілізацыі нават у канцы XVI ст. праходзіў не па мяжы з Расіяй, а непасрэдна па тэрыторыі ВКЛ, недзе ўздоўж Бярэзіны і Пцічы. Тэрыторыя далей на ўсход не выпадкова захавала назву «Русь» у якасці рэгіянальнай. Яе культурная асаблівасць (на вясковым узроўні) захавалася і ў далейшым, яна выразна адчувалася ў час Расійскай імперыі.
Важным наступствам Крэўскай уніі і таго, якім шляхам яна была здзейснена, сталася фармаванне новага пануючага кола - шляхты і асабліва магнатэрыі - на пераважна літоўскай этнічнай аснове. Пераход да феадальнай структуры грамадства, пры якой ваенна-служылае саслоўе забяспечвалася галоўным чынам за кошт даходаў з уласных маёнткаў, распачаўся неўзабаве пасля уніі і ў асноўным адбыўся да сярэдзіны XV ст. Найбольш буйныя пажалаванні і важнейшыя пасады даставаліся ў гэты час панам каталіцкага паходжання, амаль усе яны былі нашчадкамі літоўскага баярства часоў Альгерда. Так, вышэйшую ў свецкай дзяржаўнай ерархіі пасаду віленскага ваяводы з моманту яе ўвядзення ў 1413 г. і на працягу двух наступных стагоддзяў (да 1616 г.) займалі 15 асобаў, якія належалі да 5 альбо 6 родаў. З іх толькі этнічнае паходжанне продкаў Я. Глябовіча, які быў віленскім ваяводам з 1542 па 1549 г., можа выклікаць сумненні. Усе ж астатнія (Манівіды, Даўгірды, Гаштаўты, Кезгайлы, Радзівілы і іх адгалінаванне Судзімонты) мелі літоўскае паходжанне. На другой па значэнні пасадзе віленскага кашталяна з 1413 па 1511 г. пабывалі 10 прадстаўнікоў усё тых жа 5 родаў і яшчэ аднаго таксама літоўскага - князёў Гальшанскіх. Аналагічнаякарціна назіраецца і ў адносінах да пасадаў троцкага ваяводы і кашталяна (трэцяй і чацвертай у ерархіі). Ураўноўванне ў правах шляхты літоўскага і рускага паходжання адбылося толькі ў сярэдзіне XVI ст., калі ва ўмовах Рэфармацыі этнічнае паходжанне страціла рэальнае значэнне.
Такмі чынам, унія не проста распачала працэс фармавання самастойнага беларускага этнасу, але стала прычынай таго, што гэты працэс адбываўся ва ўмовах культурнай і часткова сацыяльнай дыскрымінацыі. Гэта істотна паўплывала на характар беларускай нацыянальнай свядомасці, у тым ліку на яе параўнальна сабую выражанасць. Тым не менш продкі беларусаў унеслі вялізны ўклад у фармаванне агульнадзяржаўнай культуры ВКЛ, што дазваляла ім нават пры ўмове нераўнапраўя рэлігій успрымаць дзяржаву як сваю.
Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Гарадзельская унія 1413 г.
крэўская гарадзельская унія грамадзянская
У студзені 1386 года адбыўся Ваўкавыскі зўезд, дзеабмяркоўваліся палітычна-прававы статус і прэрагатывы Польшчы і Вялікага княства літоўскага ў межах будучага саюза. Згодна дамоўленнасці Вялікае княства Літоўскае захоўвала сваю незалежнасць; фінансы; грошы; войска; сімволіку; самастойна праводзіла знешнюю палітыку, акрамя пытанняў, што закраналі сумесныя інтарэсы з Польшчай. Да агульнай кампетэнцыі была аднесена і супольная абарона абедзвюх краін. Унія сувярэнных дзяржаў, злучаных асобай аднаго ўладара не выходзіла за рамкі класічнай канфедэрацыі. Такім чынам, статус Ягайлы, як сцвярджае польскі гісторык С.Кучынскі, вызначыўся як манарх дзвюх дзяржаў. Тут жа ў Ваўкавыску польскія паслы абвясцілі Ягайлу гаспадаром Польшчы і ўручылі яму дэкларацыю аб абранні яго каралем, што 2 лютага 1386 года была фармальна падцверджана на элекцыйным зўездзе ў Любліне. Але пытанне аб тым, лічыўся Ягайла каралем Польскім ці толькі мужам і сакіраўніком каралевы ў гістарычнай літаратуры спрэчнае. Ен быў каранаваны, але першыя граматы даюць яму тытул:” господин и опекун королевства Польского”. Пазней, ен заўседы тытуліруе сябе:” король Польский, верховный князь литовский и вотчич русский”. Таксама есць звестка, што пасля смерці Ядвігі ў 1399 годзе, узнікла пытанне аб праве Ягайлы на Польскую карону, патрабавалася новае яго прызнанне.
Пасля пяцімесячнай паузы паміж Крэвам і Ваўкавыскам вельмі хутка адбыліся наступныя падзеі: 12 лютага 1386 года Ягайла прыбыў у Кракаў; 15 лютага змяніў праваслаўўе на каталіцтва, а імя Якаў на Ўладзіслаў; 18 лютага абвянчаўся з Ядвігай; 4 сакавіка - адбылася каранацыя. Вядома, што менавіта прыняцце каталіцтва і было адной з умоў уніі. Але не ўсе насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, як абяцаў гэта Ягайла, прыняло каталіцкую веру. З князеў, апроч Ягайлы, без чаго ен не мог стаць Польскім каралем, прынялі новую веру Вітаўт, Карыгайла, Свідрыгайла, узяўшы новыя імены: Аляксандр, Казімір і Балеслаў. Аднак іншыя князі не згадзіліся з гэтым абнаўленнем. Асабліва звяртае на сябе ўвагу той факт, што Скіргайла, які ўзначальваў цэрэмонію перахрышчэння свайго брата Ягайлы, яго шлюб з Ядвігай, і яго ўступленне на каралеўскі пасад, не прыняў каталіцтва, а застаўся праваслаўным. У 1385--1386гг. Скіргайла актыўна бараніў і вайскова, і палітычна Вялікае Княства Літоўскае ад нямецкіх рыцараў і ад сваіх братоў, у першую чаргу Андрэя Альгердавіча Полацкага. Менавіта ён быў надзейным абаронцам інтарэсаў Ягайлы ў ВКЛ у гэты перыяд, прымусіў прысягнуць на вернасць каралю і вялікаму князю Юрыя Святаславіча смаленскага ў 1386г. У выніку такіх дзеянняў Ягайла 28 красавіка 1387 г. выдае прывілей Скіргайлу, дзе вылучае яго на першае месца сярод усіх Альгердавічаў у ВКЛ, пацвярджае наданне яму Троцкага княства і дадаткова надае Полацкую зямлю.
Палітыка Ягайлы, адказваўшая інтарэсам, у першую чаргу, польскіх магнатаў і шляхты, выклікала ў Літве энэргічную апазіцыю ў асяродзі руска-беларускай знаці. Кіраўніком незадаволеных і стаў брат караля - Вітаўт.
У 1388 годзе справа дайшла да ўзброенага сутыкнення паміж Вітаўтам з Ягайлам. Вітаўта адразу ж падтрымаў Тэўтонскі ордэн, які разлічваў знішчыць польска-літоўскую ўнію. Варожую пазіцыю да польска-літоўскай уніі займала і Венгрыя. Ягайла, дзеля пэўнага спакою ў адносінах з нямецкімі рыцарамі, увесь час спрабаваў знайсці выйсце ў дачыненнях з Вітаўтам, які ўяўляў страшэнную небяспеку. З ініцыятывы польскага караля Вітаўт у канцы 1391 г. атрымлівае амаль поўнасцю свае дзедзічныя ўладанні. Ягайла быў вымушаны пайсці на кампраміс. У выніку перагавораў у Востраве 5 жніўня 1392 года было заключана пагадненне паміж польскім каралем і вялікім князем літоўскім Ягайлам, і князем гарадзенскім, і князем трокскім Вітаўтам, аб перадачы апошняму ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім. Такім чынам, Вітаўт з гэтага часу займае папярэднюю пазіцыю Скіргайлы ў дзяржаўным жыцці ВКЛ.
На падставе пагаднення Вітаўт фактычна быў прызнаны Вялікім князем Літоўскім. Востраўскае пагадненне спыніла ўнутраную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім і ўмацавала яго саюз з Польшчай на аснове персанальнай уніі.
Адасобленнасць Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы падтрымлівалася яшчэ і тым, што само княства не было дзяржавай унітарнай, а ўяўляла сабой сваеасаблівую феадальную федэрацыю, у якой да цэнтральнай часткі дзяржавы далучаліся землі-княствы са значнымі аўтаномнымі правамі. Феадалы гэтых земляў не ўдзельнічалі ў вырашэнні пытання аб уніі і таму не лічылі сябе звязанымі ўмовамі гэтага дагавору. Без іх жа ўдзелу нельга было вырашаць пытанне аб характары саюза княства з Польшчай.
Гарадзельская унія 1413 г.
2 кастрычніка 1413 г. у замку Гародла на Заходнім Бугу былі сабраны некаторыя польскія феадалы і 47 феадалаў-католікаў Вялікага княства Літоўскага. Там на Сойме быу прыняты Гарадзельскi прывiлей. Гэта была новая унiя мiж ВКЛ i Польшчай, якая давала некаторыя правы вышэйшай літоўскай шляхце і зноў змяшчае ўсабе абавязацельства, што пасля смерці Вітаўта, літоўскае баярства выбера сабе вялікага князя са згоды караля і польскіх паноў. Са свайго боку і палякі абяцалі, што ў выпадку смерці Ягайлы, без нашчадкаў, яны не выберуць сабе караля без парады з радай Вялікага княства Літоўскага. Гарадзельскі прывілей зґяўляецца актам уніі, якая дае самастойнасць Вялікаму княству Літоўскаму.
Унiя адмяняла большую частку Крэўскай ўніі 1385, падцвярджала існаванне Вялікага Княства Літоўскага ў якасці незалежнай дзяржавы. У той самы час прызнавала вярхоўнасць польскага караля.Унія ўніфікавала агульную палітыку двух дзяржаў, уводзіла агульныя інстытуты, агульныя польска-літоўскія соймы і сходы, ўрады ваяводаў і кашаталянаў на Літве. Літоўская шляхта зраўнялася з польскімі родамі.
У Гарадло было падпісана 3 прывілеі (граматы).
Першы прывілей - выдадзены ад 47 польскіх феадалаў надзяляў 47 літоўскіх феадалаў-каталікоў сваімі прыватнымі гербамі.
Другі прывілей - падпісаны 47 літоўскімі феадаламі падцьвярджаў прыняцьцё імі польскіх прыватных гербаў. Літоўская шляхта абяцала быць з польскай у вечным сяброўстве. Адзначалася, што ў выпадку сьмерці Вітаўта выбары новага вялікага князя літоўскага мусілі адбывацца пры згодзе з польскай шляхтай. А ў выпадку сьмерці Ягайлы - выбары польскага караля мусілі адбывацца пры згодзе літоўскай шляхты. Меў 45 пячатак.
У трэцім прывілеі (названы Гарадзельскім прывілеям 1413) Ягайла і Вітаўт абавязваліся прызначаць на дзяржаўныя пасады толькі шляхцічаў-каталікоў, якія маюць гербы. Іх грамадскае становішча падвышалася да князёў Рурыкавічаў і Гедэмінавічаў. У Прывілеі было запісана пра яднаньне ВКЛ і Польшчы, аднак гарантавалася адасобленасьць улады вялікага князя літоўскага і яго самастойнасьць.
Трэці прывілей, выдадзены ад імя Ягайлы і Вітаўта, уяўляў сабою дакумент адкрытай каталіцкай агрэсіі і меў на мэце не саюз дзвюх дзяржаў, а ўмацаванне і пашырэнне каталіцызму, ідэалагічнае падаўленне і падпарадкаванне народа каталіцкаму духавенству.
Так, у артыкуле 1 хлустліва сцвярджалася, што з таго часу, як была прынята польская карона “ з мэтай пашырэння хрысціянскай веры “, дзяржавы і землі, зґяднаныя ў Вялікім княстве Літоўскім былі “ прысвоены, уключаны, злучаны, перададзены “ польскаму каралеўству са згоды князеў, паноў, шляхты, службовых асоб і баяраў Вялікага княства Літоўскага. Далей гаварылася, ад імя Ягайлы і Вітаўта, што “ землі, якія заўседы да гэтага часу яны маюць у поўным уладанні на падставе права наследвання, як законныя гасудары са згоды і волі паноў, шляхты, баяраў другі раз інкарпаруюць, далучаюць, укараняюць у Каралеўства Польскае, прысвойваюць яму, злучаюць і абґядноўваюць з ім, звязваюць саюзам і назаўседы замацоўваюць".У другім артыкуле паведамлялася, што ўсе цэрквы і ўвесь клір названых вышэй земляў Літвы, як саборныя, манастырскія,прыхадскія, абшчынныя, віленскія і астатнія,якія будуць заснаваны, ва ўсіх іх свабодах, імунітэтах, прывілегіях, звычаях агульных захоўваць згодна звычаю каралеўства Польскага. Трэці артыкул павядае нам аб тым, што карыстанне благамі дадзенага прывілея звязвалася з прыналежнасцю да каталіцкага веравызнання. Далей змяшчалася наступнае: паны і шляхцічы мелі права валодаць на раўных правах сваімі водчынамі, як і паны каралеўства Польскага, і маюць магчымасць прадаваць, абменьваць, дарыць па звычаям каралеўства Польскага. Таксама гаворыцца, што пасля смерці бацькі дзеці не павінны пазбаўляцца спадчынных іменій. Паны абавязуюцца будаваць і выпраўляць крэпасці і ваенныя дарогі; плаціць подаці. Усе паны і шляхцічы зямель літоўскіх абавязуюцца захоўваць вернасць, як каралю польскаму, так і вялікаму князю літоўскаму. Гаварылася і аб тым, што ў Вільні будуць заснаваны ваяводства і кашцялянства Віленскае,а таксама ў Троках. Ураднікам прызначаліся толькі каталіцкай веры паклоннікі і падуласныя святой Рымскай царкве.
Трэба адзначыць, што прывілей 1413 года значна пашырае прававое становішча шляхціча, вызваляе яго ад усякага роду павіннасцей, за выключэннем ваеннай службы і замкавай павіннасці. Ягайла хацеў звязаць унітарнае пытанне з інтарэсамі шырокіх слаеў шляхты. Збліжэнне з Польшчай і знаемства з яе палітычным строем прымушалі шляхту імкнуцца да большага пашырэння сваіх правоў. Шляхта не магла не бачыць, што рэалізацыя яе пажаданняў магла быць толькі пры цесным саюзе Літвы з Польшчай. Які характар прымуць польска-літоўскія адносіны - для шляхты гэта мела важнае значэнне. Прывілей 1413 года наносіў моцны ўдар літоўскім магнатам, ураўноўваў іх з шляхтай у сферы грамадзянскай праваздольнасці і палітычных правоў. За магнатамі заставаліся толькі службовыя прэрагатывы, і яны разумелі, што далейшае збліжэнне з Польшчай можа прывесці да страты баярствам свайго палітычнага ўплыву і становішча. Уласна кажучы, пытанне прымала інакшы від і зводзілася да пытання аб барацьбе са шляхтай на выснове пашырэння палітычных і юрыдычных праў апошняй. У шляхце польскія дыпламаты атрымалі вернага саюзніка. Палякі пры ўніі ўлічвалі існуючыя суадносіны сіл, узяўшы ад баяр запіс, у якім падкрэсліваліся саюзныя абавязацельства Літвы ў адносінах да Польшчы. Такога роду запіс быў выдадзены і палякам і літоўцам. Але ўнія 1413 года зґявілася такой жа нетрывалай, як і ранейшыя пагадненні Польшчы і Літвы. Літоўскае баярства не хацела прызнаваць адзінства абедзвюх дзяржаў, нават з асобным гасударом для Літвы, і пасля смерці Вітаўта Вялiкiм князем у 1430г стау Свiдрыгайла, малодшы брат Ягайлы. Ен выступiу супраць вымушанай прапольска-каталiцкай палiтыкi i iмкнууся стварыць лiтоуска-рускую дзяржаву з апорай на праваслауе, у вынiку чаго ВКЛ стала ў варожыя адносіны да Польшчы.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Рэчы Паспалітай, іх ўплыў. Унутраная структура, іерархія праваслаўнай царквы. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі.
контрольная работа [32,1 K], добавлен 09.11.2010Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Спецыфіка мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, функцыі і роль органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. Працэс станаўлення і фарміравання органаў мясцовага кіравання ВКЛ. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ. Мясцовыя органы ўла.
реферат [39,2 K], добавлен 25.03.2012Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.
контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012Провал спроб створити політичний блок Польської держави з Угорщиною. Початок вимушеного процесу об’єднання двох держав польськими та литовськими феодалами наприкiнцi ХIV ст. Кревська унія 1385 року. Городельська унія 1413 року. Люблінська унія 1659 року.
реферат [24,3 K], добавлен 02.02.2011Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Апісанне перадумоў і вынікаў дынастычнай барацьбы другой паловы 70 - першай паловы 80-х гг. XIV стагоддзя. Сутнасць "рускай праблемы". Прыход да ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім Альгердавіча, вызначэнне асноўных напрамкаў яго ўнутранай палітыкі.
реферат [24,9 K], добавлен 17.12.2010Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009