Умацаванне ваенна-аператыўнага кіраўкніцтва партызанскім і пад польным рухам

Стварэнне Цэнтральнага i Беларускага штабоў партызанскага руху. Аперацыі "Рэйкавая вайна", "Канцэрт" у Беларусі і іх аператыўна-стратэгічнае значэнне. Параўнанне размаху дзеянняў беларускіх партызанаў з вынікамі наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 11.10.2012
Размер файла 20,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт
інфарматыкі і радыёэлектронікі»

Кафедра гуманітарных дысцыплін

Спецыяльнасць IСiТ

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА №1

Па курсу Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа

(ў кантэксце Другой сусветнай вайны)

Варыянт № 11

УМАЦАВАННЕ ВAEHНА-АПЕРАТЫЎНАГА КІРАЎНІЦТВА ПАРТЫЗАНCKIM I ПАД ПОЛЬНЫМ РУХАМ

Мінск 2011

План:

1. Стварэнне Цэнтральнага i Беларускага штабоў партызанскага руху

2. Аперацыі “Рэйкавая вайна”, “Канцэрт” у Беларусі i ix аператыўна-стратэгічае значэнне

Вывад:

Літаратура

1. Стварэнне Цэнтральнага i Беларускага штабоў партызанскага руху

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі "новы парадак" - дзяржаўную сістэму мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Беларусь была падзелена на часткі. Намеснікам Гітлера на Беларусі стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ, а пасля яго забойства падпольшчыкамі - фон Готберг. Пры фарміраванні акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў немцы дазвалялі прыхільнікам беларускага нацыянальнага руху ўжываць нацыянальную сімволіку, ствараць беларускія школы, асветніцкія ўстановы, выдаваць газеты. Пазней акупанты пайшлі нават на арганізацыю органаў кіравання, у тым лікуБеларускай цэнтральнай рады, Беларускай краёвай абароны. Ва ўмовах акупацыйнага рэжыму і пад уплывам некаторых прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху невялікая колькасць жыхароў рэспублікі перайшла да супрацоўніцтва з нямецкімі адміністрацыйнымі структурамі.

Эканоміка на акупіраванай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны характар. Быў створаны спецыяльны эканамічны апарат з атрадамі для збору сродкаў вытворчасці і сыравіны, дзейнічала 60 прадпрыемстваў.

Гітлераўцы гвалтоўна вывозілі людзей на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі, расстрэльвалі. Было вывезена 380 тыс.чалавек, вярнулася дамоў каля 120 тыс. У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, больш 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў і утрымлівалі іх за калючым дротам. За гады акупацыі разам з жыхарамі было спалена 628 беларускіх вёсак. Усяго за гады вайны ў рэспубліцы было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.

Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захопнікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але і радавыя грамадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і ўступілі ў барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, якім кіраваў В. Корж, партызанскі атрад "Чырвоны Кастрычнік" у Палескай вобласці, які ўзначалілі Т. Бумажкоў і Д. Паўлоўскі. Рабочыя кардоннай фабрыкі у пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М. Шмыроў.

На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая старонка гэтай барацьбы - Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, I. Кавалёў, У. Амельянюк, I. Матусевіч і інш. З першых дзён акупацыі горада падпольшчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў.

Шэрагі народных мсціўцаў пасля перамогі Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой значна ўзраслі, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадаў буйныя партызанскія фарміраванні - брыгады і злучэнні. Першая беларуская партызанская брыгада на чале з Бацькам Мінаем (М. Шмыровым) уступіла ў непасрэднае ўзаемадзеянне з войскамі Чырвонай Арміі. Для кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі краіны у маі 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка. Пазней быў арганізаваны Беларускі штаб. Гэта прыдавала барацьбе арганізаваны характар.

Цэнтральным штабам партызанскага руху была спланавана акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным. Дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, аб'яднаных у 213 брыгад, якія налічвалі 370 тыс. чалавек, у падполлі дзейнічала 70 тыс. чалавек. Галоўныя ўдары партызаны наносілі па варожых камунікацыях, у асноўным па чыгуначных магістралях. Гэтыя акцыі атрымалі назву "рэйкавая вайна", першы этап якой пачаўся ў час контрнаступлення савецкіх войскаў пад Курскам і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Другі этап ахоплівае час, калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, трэці праводзіўся напярэдадні і ў ходзе вызвалення Беларусі. Ён меў важнае аператыўна-стратэгічнае значэнне, таму што партызаны кантралявалі многія дарогі, грамілі штабы і гарнізоны.

У выніку дзейнасці падпольных партыйных камітэтаў і пад уплывам перамог Чырвонай Арміі ў рады партызан Беларусі на працягу 1943 года ўступіла больш за 96 тыс. чалавек, асабовы склад партызанскай арміі вырас з 56724 да 153488 байцоў. У гэтым жа годзе з розных калабаранцкіх фарміраванняў у партызанскія атрады ўлілося каля 12 тысяч чалавек.

Важнае значэнне для развіцця, партызанскага руху мела матэрыяльна-тэхнічная дапамога Вялікай зямлі. Толькі ў 1943 г. авіяцыяй партызанам Беларусі было дастаўлена 20,5 тыс. вінтовак, больш 11 тыс. аўтаматаў, 973 ПТР, 1235 кулямётаў і мінамётаў, звыш 2,6 тыс. пісталетаў, 43038 тыс. патронаў, звыш 120 тыс. ручных гранат, 390,5 тоны толу, 97,8 тыс. дыверсійных мін. Але асноўнымі крыніцамі ўзбраення ўсё ж заставаліся мясцовыя рэсурсы. Таму ў 1943 г. не было, бадай, буйнога партызанскага атрада ці брыгады, якія б не мелі сваёй майстэрні па вырабу і рамонту зброі, вытворчасці мін, гранат і г.д.

Такім чынам, партызанка на Беларусі стала важным ваенна-палітычным фактарам стратэгічнага значэння, які паказаў крах акупацыйнай палітыкі немцаў. Размах дзеянняў беларускіх партызанаў можна параўнаць з вынікамі любой буйной наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі. Партызанамі былі знішчаны ці паранены звыш 500 тыс. немцаў, узарвана 11,1 тыс. чыгуначных саставаў і 34 бронепаязды, знішчаны 29 чыгуначных станцый, 19 тыс. аўтамашын, 305 самалётаў, 1355 танкаў і бронемашын. Страты партызан склалі 45 тыс. забітымі, але да іх дадаюцца сотні тысяч мірных жыхароў, знішчаных пад час правядзення 140 карных экспедыцый.

Дзейнасць беларускіх партызанаў знайшла належную ацэнку з боку кіраўніцтва краіны. 88 партызан-беларусаў сталі Героямі Савецкага Саюза, 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. 16 ліпеня 1944 г. у вызваленым Мінску адбыўся вялікі мітынг і парад партызанскіх атрадаў з усёй Беларусі, у якім прыняло ўдзел больш за 30 тыс. партызан. Гэта было прызнаннем вялікай заслугі насельніцтва Беларусі ў барацьбе супраць акупантаў.

2. Аперацыі “Рэйкавая вайна”, “Канцэрт” у Беларусі i ix аператыўна-стратэгічае значэнне

Паказчыкам роту майстэрства партызан з'яўлялася правядзенне ў адзін тэрмін у межах усёй акупаванай тэрыторыі Беларусі буйнамаштабных аперацый, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Рэйкавая вайна». На Беларусі ў 1943-1944 гг. аперацыя «Рэйкавая вайна» ажыццяўлялася ў тры этапы. Яна ставіла мэтай зрыў ваенных перавозак праціўніка і максімальнае садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. Першы этап пачаўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г., другі - з 19 верасня 1943 г. да пачатку лістапада 1943 г. (ён атрымаў назву «Канцэрт»). За час 1-га і 2-га этапаў «рэйкавай вайны» партызаны ўзарвалі звыш 200 тыс. рэек. Былі разбураны чыгуначныя лініі Цімкавічы-Асіповічы,. Бабруйск-Старушкі, Жлобін-Калінкавічы. На многіх чыгуначных магістралях рух быў перапынены ад 4 да 15 сутак, а ўчасткі Магілёў-Крычаў, Полацк-Дзвінск, Магілёў-Жлобін, Баранавічы-Лунінец былі выведзены са строю на яшчэ большы тэрмін. Адначасова партызаны пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі масты, вадакачкі, чыгуначныя станцыі.

Трэці этап «рэйкавай вайны» быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі «Баграціён». На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі яны падарвалі 61 тыс. рэек (у першы дзень 40775), знішчылі 8 чыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.

Яскравым паказчыкам баявых поспехаў партызан у 1943 г. з'яўляецца тое, што пад іх кантролем знаходзілася 60% акупаванай тэрыторыі, значная частка якой была цалкам вызвалена ад захопнікаў. Сур'ёзна занепакоеныя такім становішчам, фашысты на працягу 1943 г. правялі звыш 60 буйных карных аперацый супраць партызан і насельніцтва. У шматдзённых баях апрача ахоўных і паліцэйскіх сіл прымалі таксама ўдзел многія тысячы кадравых салдат і афіцэраў вермахта. На іх узбраенні былі танкі, артылерыя, самалёты.

Чыгуначныя дыверсіі прыносілі немцам значныя матэрыяльныя страты, збівалі з раскладу цягнікі. Тым не менш вынікі гэтых аперацый ацэньваліся па-рознаму. Савецкія аўтары ім надаюць вялікае значэнне. Паводле іх звестак, з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 г. партызаны спусцілі пад адкос н 128 транспартаў і 34 бронецягнікі, разграмілі 29 чыгуначных станцый, знішчылі звыш 18,7 тыс. аўтамабіляў, 819 чыгуначных мастоў і больш за 300 тыс. дарожных рэек. У сваю чаргу нямецкія крыніцы не былі схільныя да пераболынанняў. Улетку 1942 г., калі хваля дыверсій дасягала найвышэйшага ўзроўню, немцы ацэньвалі іх вынікі як "у болынасці выпадкаў нязначныя" і хутка іх ліквідавалі. Гітлер не пераацэньваў вынікаў гэтых акцый, у кастрычніку 1943 г. адзначаючы, што яны галоўным чынам крыху замаруджвалі франтавыя пастаўкі. Трэба заўважыць, што з вясны 1942 да восені 1943 г. найбуйнейшыя вайсковыя аперацыі ішлі на поўдні, таму франтавыя пастаўкі цераз Беларусь не мелі для Нямеччыны першараднага значэння.

Магчыма, што аслабленне ваенных аперацый, якое даволі доўга працягвалася на цэнтральным адрэзку фронту, пабудзіла партызанаў да асабліва актыўных выступленняў супраць гаспадарчых і палітычных захадаў акупацыйных уладаў. Зыходным пунктам гэтых выступленняў стала барацьба з мясцовай адміністрацыяй, створанай немцамі. Спашлёмся на рапарт Цэнтральнага штаба партызанскага руху ад 9 снежня 1942 г., дзе гэтая задача стаіць на першым месцы сярод усіх астатніх у дзейнасці партызанскіх атрадаўу Беларусі. Пагэтаму ўвесну 1942 г. пачаліся напады партызанаў не толькі на вайсковыя, але і на гаспадарчыя аб'екты, а таксама на валасныя ўправы, пры гэтым супрацоўнікі акупацыйных устаноў караліся смерцю як здраднікі і ворагі савецкай айчыны. Паводле сведчанняў Розенберга на Нюрнбергскім працэсе, у Беларусі ад рук партызанаў загінула пяцьсот "бургамістраў" разам з сем'ямі.

Пры такіх абставінах ужо ў чэрвені 1942 г. у Беларусі аказалася шмат раёнаў, дзе валасная ўлада перайшла да партызанаў. Неўзабаве пазіцыя нямецкіх уладаў пахіснулася яшчэ больш, так што пад канец 1942 г. партызаны трывала займалі абшар плошчаю 15 тыс. км2 і кантралявалі амаль 50 тыс. км2, г. зн. ледзь не 30 % тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым усё цяжэй і цяжэй было спаганяць з насельніцтва харчовыя пастаўкі, шмат у якіх раёнах даводзілася рэквізаваць іх з дапамогаю войска і паліцыі. Лясныя атрады найчасцей нападалі на зямельныя маёнткі. I калі ў траўні 1942 г. на ўсім абшары Генеральнага камісарыята Беларусі іх налічвалася 965, дык ужо пад канец года заставалася толькі 312 - рэшту спалілі, зліквідавалі або занялі партызаны. Разам з гэтым было знішчана шмат лесапільняў, малочных заводаў і іншых малых прадпрыемстваў.

У час правядзення карных аперацый вораг лютаваў не толькі супраць партызан, але масава знішчаў мірнае насельніцтва. Усяго за гады акупацыі Беларусі захопнікі правялі звыш 140 карных аперацый. У іх удзельнічалі 5 ахоўных, 1 пяхотная,

1 спецыяльнага прызначэння, 1 матарызаваная СС, 2 вучэбна-палявыя дывізіі, а таксама часці 3-яй танкавай, 2, 3 і 4-ай палявых армій вермахта, шматлікія паліцэйска-вышукальныя сілы і падраздзяленні войск сатэлітаў. Мэтай гэтых экспедыцый, безумоўна, было не толькі жаданне праціўніка расправіцца з партызанамі, але і больш важкі намер - выканаць гітлераўскія планы па рэзкаму скарачэнню людскога патэнцыялу Беларусі (на 75%).

партызан чырвонай арміа

Вывад:

Такім чынам, партызанка на Беларусі стала важным ваенна-палітычным фактарам стратэгічнага значэння, які паказаў крах акупацыйнай палітыкі немцаў. Размах дзеянняў беларускіх партызанаў можна параўнаць з вынікамі любой буйной наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі. Партызанамі былі знішчаны ці паранены звыш 500 тыс. немцаў, узарвана 11,1 тыс. чыгуначных саставаў і 34 бронепаязды, знішчаны 29 чыгуначных станцый, 19 тыс. аўтамашын, 305 самалётаў, 1355 танкаў і бронемашын. Страты партызан склалі 45 тыс. забітымі, але да іх дадаюцца сотні тысяч мірных жыхароў, знішчаных пад час правядзення 140 карных экспедыцый.

Літаратура

1. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ( у кантэксце Другой сусветнай вайны): Вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукцыі. - Мн., 2004.

2. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч.2. с. 217-279.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

  • Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён". Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Храналогія вызвалення галоўных гарадоў Беларусі.

    контрольная работа [19,2 K], добавлен 11.10.2012

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.

    контрольная работа [31,6 K], добавлен 14.12.2011

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Юнацтва, раннія гады афіцэрства Дзянікіна. Руска-японская вайна, служба ў правінцыі, камандаванне палком. Першая Сусветная вайна, пачатак Белага руху. Арганізацыя Добраахвотніцкага Арміі. Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Поўдня Расіі, эміграцыя.

    дипломная работа [77,7 K], добавлен 07.04.2012

  • Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

    реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Гістарычнае даследаванне пазіцый і адносін беларускіх нацыянальных партый да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Дваісты характар дзеянняў нацыянальнага руху. Ацэнка значэння Першага Ўсебеларускага партыйнага сходу. Мяцеж польскага корпуса Мусніцкага.

    контрольная работа [20,6 K], добавлен 26.09.2012

  • Падстава для развязвання вайны і разгул шавінізму. Паражэние расійскай арміі на франтах. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

    реферат [45,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Гісторыя з'яўлення і распаўсюджвання хрысціянства на землях сучаснай Беларусі. Перадумовы і значэнне падставы Полацкай і Тураўскай епархій. Аналіз ўкладу Е. Полацкай, К. Тураўскага і К. Смаляціч у развіццё культуры Беларусі ў эпоху ранняга сярэднявечча.

    контрольная работа [22,0 K], добавлен 24.11.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.