Узмацненне нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі
Угон насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію i падначальныя ёй краіны. Калабарацыянізм i яго праявы ў Беларусі. Сістэма палітычных, адміністратыўных, ваенных, эканамічных і ідэалагічных мер нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 08.10.2012 |
Размер файла | 21,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Тэма:
№ XV. УЗМАЦНЕННЕ НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКАГА АКУПАЦЫЙНАГА РЭЖЫМУ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.
План
Уводзiны
1. Угон насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію i падначальныя ёй краіны
2. Калабарацыянізм i яго праявы ў Беларусі
Заключэнне
Спiс выкарыстанай лiтаратуры
Уводзiны
Мэта данай працы - разгледзіць узмацненне нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыi Беларусi.
У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым, які ўяўляў сабой сістэму палітычных, адміністратыўных, ваенных, эканамічных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага ладу, рабаванне багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне беларускага народа. Ваенная і акупацыйная палітыка нямецкіх уладаў была загадзя распрацавана ў дырэктыўных дакументах. План "Барбароса" вызначаў стратэгію і тактыку нападзення на СССР. Генеральны план "Ост" вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, анямечвання, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. Інструкцыя пра асобныя вобласці да дырэктывы № 21 плана "Барбароса" ад 13 сакавіка 1941 г. прадугледжвала дэцэнтралізацыю і расчляненне тэрыторыі СССР. Дырэктывы па кіраванню эканомікай у акупіраваных усходніх абластях устанаўлівалі метады эканамічнага рабавання. Дырэктывы вярхоўнага галоўнага камандавання германскай арміі ад 13 мая 1941 г. "Пра ваенную падсуднасць у раёне "Барбароса" і пра асобныя паўнамоцтвы войск" здымалі з ваеннаслужачых германскай арміі ўсякую адказнасць за любыя злачынствы на акупіраванай тэрыторыі.
Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад'емным праве” на сусветнае панаванне. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш.
1. Угон насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію i падначальныя ёй краіны
Палітыка каланізацыі і генацыду прадугледжвала гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. На Нюрнбергскім судовым працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў прадстаўлены гітлераўскі сакрэтны мемарандум ад 12 мая 1944 г., у якім прама адзначалася, што намечаная адпраўка з Беларусі ў Германію 40-50 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў “мае мэту не толькі прадухіліць умацаванне ваеннай сілы ворага, але таксама скараціць яго біялагічны патэнцыял у будучым”. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек. Беларускае насельніцтва працавала не толькі ў Германіі, але і ў іншых захопленых германцамі краінах: Францыі, Бельгіі і інш.
Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне, якое было заменена пасля паражэння пад Масквой і Сталінградам на знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне «вызваленых» зямель нямецкімі каланістамі.
Яшчэ ў маі 1940 г. Г.Гімлер паведамляў, што важнейшай справай усходняй палітыкі з'яўляецца ачышчэнне далучаных да Рэйху тэрыторый на Усходзе ад асоб «чужой расы». Ён жа патрабаваў не лічыцца з абставінамі, выкарыстоўваючы сілу, ісці напралом пры ажыццяўленні каланізацыі і вынішчэнні славянскіх народаў.
Насельніцтва Беларусі разглядалася германскімі кіраўнікамі выключна як працоўная сіла і аб'ект эксплуатацыі для эканомікі Германіі.
Акупанты выкарыстоўвалі ўсе справы: ад дабраахвотнай вербоўкі да гвалтоўнага вывазу. Дабраахвотная вербоўка для вывазу ў Германію пачалася ў снежні 1941 г. Прымусовы вываз ішоў са студня 1942 г., калі пачаў усе больш паглыбляцца крызіс германскай эканомікі, германскае кіраўніцтва паставіла задачу шырокага прымусовага вывазу беларускага насельніцтва - “остарбайтэраў”.
Магчыма вызначыць некаторыя найбольш значныя хвалі прымусовага вывазу:
- вясна-лета 1942 г. - значная частка гарадскога насельніцтва,
- другая палова 1943 г. - вываз працаздоленых 1925-1926 гг. нараджэння,
- восень 1943 - першая палова 1944 гг. - адступленне германскай арміі і масавы вываз мірнага насельніцтва Беларусі.
Ў гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі быў створаны і актыўна працаваў спецыяльны апарат вярбоўкі: камісар па адбору працоўнай сілы, службовы па кіраўніцтву працоўнай сілай, спецыяльныя каманды па вярбоўцы працоўнай сілы.
У галіне эканомікі акупацыйны рэжым прынёс працоўным Беларусі страшэнную галечу, звышэксплуатацыю, адкрытае рабаванне матэрыяльных каштоўнасцей. Эканамічная палітыка на захопленай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны характар. Для грабяжу і падрыву гаспадарчага патэнцыялу рэспублікі быў створаны спецыяльны штаб “Ольдэнбург” з вялікім штатам інспекцый, атрадаў для збору прадукцыі вытворчасці і сыравіны. Гітлераўцы вывозілі ў Германію найбольш каштоўнае абсталяванне фабрык, заводаў, электрастанцый, сельгастэхніку, прадукты харчавання, лясныя і тарфяныя багацці.
Сістэматычна яны грабілі і асабістую ўласнасць насельніцтва.
За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, 96 % энергетычных магутнасцей, 18,5 тыс. аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, 1100 камбайнаў.
Акупацыйныя ўлады і штаб “Ольдэнбург” у інтарэсах Германіі, вермахта арганізоўвалі работу часткі прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, гандлю. Усяго ж у гады вайны на тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала каля 60 прадпрыемстваў пераважна металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці.
На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10-12 гадзін. За розныя правіннасці, за сабатаж білі, саджалі у карцэр, адпраўлялі у канцлагер. Рацыён харчавання працоўнага ўключаў 200 г хлеба на дзень .
На ўсім працягу акупацыі гітлераўцы бязлітасна рабавалі беларускае сялянства. Яны разрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС. У Германію было вывезена, паводле няпоўных даных, больш за 1,6 млн т збожжа, 426 тыс. т мукі, 3 млн т бульбы і гародніны. Працаўнікі вёскі, як і жыхары гарадоў, плацілі шматлікія падаткі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ на будаўніцтва абарончых аб'ектаў, мастоў, дарог і г.д.
Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе ВНУ, НДІ, АН БССР, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці, гісторыі, культуры, архітэктуры Беларусі, разбурылі музеі, тэатры, клубы, больш за 7 тыс. школьных будынкаў і г.д.
2. Калабарацыянізм i яго праявы ў Беларусі
Як і ў іншых краінах Еўропы ў Беларусі немцы спрабавалі выкарыстаць калабарацыянісцкі рух.
Калабарацыяністы (ад франц. слова соllаbоrаtіоn-супрацоўніцтва) - асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самадапамогі (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80-100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была далучана да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу, ці прапановай ім пэўных льгот. Калабарацыяністы разлічвалі “тварыць самастойную Беларусь” пад эгідай гітлераўскага рэйха.
Беларуская народная самадапамога (БНС) была створана ў кастрычніку 1941 г. па загаду генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. Кіруючым органам з'яўлялася Цэнтральная рада, якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. Практычна БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцей, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу лаяльным да акупантаў, вярбавала новых членаў. Напачатку такая дзейнасць БНС у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам германскіх акупацыйных уладаў. Але паступова Беларуская народная самадапамога набывае рысы палітычныга руху. Дзеля дасягнення сваёй галоўнай мэты - самакіравання ў складзе германскага рэйха, кіраўніцтва БНС дамаглося ад немцаў дазволу на фарміраванне з лета 1942 г. ваенізіраваных фарміраванняў пад назвай Беларускі корпус самааховы (БКС). Было сфарміравана 20 батальёнаў, але ваеннага значэння яны не атрымалі, паколькі належнага ўзбраення немцы ім не далі, многія ў БКС былі мабілізаваны прымусова.
У сакавіку 1943 г. на з'ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх уладаў поўнай аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска. Падобныя дзеянні кіраўніцтва БНС не спадабаліся нямецкай адміністрацыі. У выніку кіраўнік БНС І. Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В. Іваноўскі. Паводле распараджэння германскіх уладаў ад І8 сакавіка 1943 г., дзейнасць БНС у далейшым абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву.
Дзеля ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі на Беларусі 22 чэрвеня 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ). Цэнтральны штаб СБМ на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай знаходзіўся да ліпеня 1944 г. у Мінску, а потым перабраўся з шэрагам іншых інстытутаў беларускіх калабарацыяністаў у Берлін. Пры штабе было 4 аддзелы, у тым ліку і "Працоўная група" па вярбоўцы і адпраўцы моладзі на работы ў Германію. На месцах былі створаны акруговыя і раённыя штабы СБМ. Члены арганізацыі насілі спецыяльную форму, мелі свой друкаваны часопіс "Жыве Беларусь". "Саюз беларускай моладзі" знаходзіўся пад кантролем аддзела моладзі генеральнага камісарыята "Беларусь". СБМ налічваў у 1944 г. 12 635 чалавек, з якіх да 5 тыс. былі накіраваны на работу і вучобу ў Германію.
У снежні 1943 г., калі быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў шэраг раёнаў Усходняй Беларусі, на тэрыторыі Генеральнай акругі "Беларусь" акупацыйнымі ўладамі было аб'яўлена аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа нямецкага кіравання на Беларусі - Беларускай цэнтральнай Рады (БЦР).
У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. Яе кіруючым органам быў прэзідыум на чале з Р. Астроўскім. Структурна БЦР складалася з 12 аддзелаў. Фармальна германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і абароны. Толькі ў сакавіку 1943 г. БЦР атрымаў ад немцаў дазвол на стварэнне большых, чым раней, узброеных фарміраванняў. Пад назвай Беларуская краёвая абарона (БКС) было сфармірована 55 батальёнаў. Пры наступленні Чырвонай Арміі большасць мабілізаваных у склад БКС перайшлі на яе бок, да партызан, разыйшліся па хатах.
Адным з найбольш значных мерапрыемстваў у гісторыі БЦР быў ІІ Усебеларускі кангрэс, які адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску. Ён быў скліканы па прапанове прэзідэнта БЦР Р. Астроўскага з дазволу генеральнага камісара Беларусі К. фон Готберга. Удзельнікі ІІ Усебеларускага кангрэса накіравалі прывітальную тэлеграму А. Гітлеру. Усебеларускі кангрэс, скліканы за некалькі дзён да вызвалення Мінска, больш нагадваў спектакль. 30 чэрвеня 1944 г. большасць членаў БЦР пакінула Мінск і накіравалася ў Кёнігсберг, а адтуль у Берлін, дзе рэзідэнцыя БЦР знаходзілася да поўнага разгрому фашысцкай Германіі
Заключэнне
алітыка фашыстаў у граніцах плана “Ост” уключла не толькі фактычнае знішчэнне савецкага народа, але і ўгон насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію i падначальныя ёй краіны, які насіў часам дабраахвотны, часам прымусовы, але заўжды масавы і планамерны характар. За час акупацыі з Беларусі было вывезена больш за 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей; вярнулася ж дамоў пасля перамогі менш за 120 тыс. остарбайтэраў.
Але людзі выкарыстоўваліся не толькі ў якасці працоўнай сілы, але і для донарства і вопытаў, аб чым сведчыла інфармацыя, якая пабачыла свет на Нюрнбергскім працэсе. Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі” стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы, было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.
У галіне эканомікі акупацыйны рэжым прынёс працоўным Беларусі страшэнную галечу, звышэксплуатацыю, адкрытае рабаванне матэрыяльных каштоўнасцей. У гады акупацыі на тэрыторыі БССР (Остланд) па розных звестках, калабарацыянісцкі рух налічваў каля 35 тыс. чалавек. У склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. У склад калабарацыяністаў уваходзілі і тыя, хто абставінамі лёсу, часцей за ўсё метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да акупантаў і такім чынам пазбаўлены іншага выбару. Калабарацыяністы разлічвалі “тварыць самастойную Беларусь” пад эгідай гітлераўскага рэйха.
Перамога Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі.
Спiс выкарыстанай лiтаратуры
беларусь калабарацыянізм фашысцкы акупацыйны
1. Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944-1956. Даведнік. - Мн.: Светач, 1999. - 144 с.
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - М.: Полымя, 1997. - 540 с.
3. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Дгурой сусветнай вайны): Вучэбны дапаможнік / В.Ф. Голубеў, А.В. Кур'яновіч, В.Ф. Кушнер, Ф.В.Гарбачоў і інш.; Пад рэд. Ю.М.Бохана і В.Ф.Кушнера. - Мн.: Экаперспектыва, 2005. - 279 с.
4. Гісторыя Беларусі: Вучэбна-метадычны комплекс / Дз.С.Сама-хвалаў, А.А. Крыварот / Пад агуд.рэд. Дз.С.амахвалава. - Мн.: МІК, 2004. - 176 с.
5. Ігнатоўскі У.М. Каторкі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. - Мн.: Беларусь, 1991. - 490 с.
6. Шыбека З. Нарысы гісторыі Беларусі (1795-2002). - Мн.: Энцыклапедыкс, 2003. - 460 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён". Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Храналогія вызвалення галоўных гарадоў Беларусі.
контрольная работа [19,2 K], добавлен 11.10.2012Палітыка генацыду на Беларусі. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску. Медыцынскія эксперты, работа па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Трасцянцы. Партызанская барацьба супраць фашыстаў. Мемарыяльны комплекс "Хатынь", экскурсія па комплексу.
реферат [29,8 K], добавлен 03.05.2012Нямецкі акупацыйны рэжым на заваяванай тэрыторыі Беларусі. Барацьба жыхароў Маладзечна супраць нямецка-фашысцкай акупацыі. Партызанскія і падпольныя групы на Маладзечаншчыне. Вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваярамі 3 Беларускага фронту.
реферат [28,2 K], добавлен 27.11.2013Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Гаспадарчае рабаванне Беларусі. Прыёмы, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле.
контрольная работа [56,2 K], добавлен 23.09.2012Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.
контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.
контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.
реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.
реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010