Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у XVIII-XIX ст. Крызіс прыгоннага ладу
Асаблівасці развіцця дваранскай зямельнай уласнасці і сялянскай гаспадаркі ў Беларусі з канца ХVIII ст. і да сярэдзіны XIX ст. Спробы рэфармавання сельскай гаспадаркі Беларусі. Эканамічнае і сацыяльнае становішча гарадоў Беларусі ў першай палове XIX ст.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.09.2012 |
Размер файла | 41,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Министерство образования Республики Беларусь
УО «Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники»
Институт информационных технологий
Специальность: Информационные системы и технологии в экономике
Контрольная работа по курсу «Гісторыя Беларусі»
Вариант № 17
Тема: «САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЕ БЕЛАРУСІ У XVIII-XIX ст. КРЫЗІС ПРЫГОННАГА ЛАДУ»
Студент-заочник 1 курса
Группа № 082323
Павловская Анастасия Сергеевна
Г. Витебск, ул. Шрадера д.6, кВ.28
Тел. 8(029)8962725
Минск, 2010
ПЛАН
1. Чым вызначаліся асаблівасці развіцця дваранскай зямельнай уласнасці і сялянскай гаспадаркі ў Беларусі з канца ХVIII ст. і да сярэдзіны XIX ст.?
2. Прааналізуйце спробы рэфармавання сельскай гаспадаркі Беларусі ў 30-50-я гг. XIX ст.
3. Ахарактарызуйце эканамічнае і сацыяльнае становішча гарадой Беларусі ў першай палове XIX ст.
Вывады
1. Чым вызначаліся асаблівасці развіцця дваранскай зямельнай уласнасці і сялянскай гаспадаркі ў Беларусі з канца ХVIII ст. і да сярэдзіны XIX ст.?
Беларусь у XIX стагоддзі з'яўлялася рэгіёнам, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні 1861 г. у памешчыкаў было каля 12 млн. дзесяцін (70%) зямлі, і толькі звыш 4 млн. дзесяцін (прыблізна 27%) знаходзілася ў карыстанні каля 1 млн. сялян. У буйных латыфундыях ствараліся сярэднія па велічыні маёнткі, з колькасцю прыгонных ад 200 да 500 чалавек, якія здаваліся ў арэнду. Рост таварнасці адбываўся за кошт павелічэння паншчынных павіннасцей сялян. Галоўныя павіннасці - паншчына і аброк. Марудна ўводзіліся капіталістычныя формы гаспадарання, такія як прымяненне ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын; праца наёмных рабочых; увядзенне травасеяння і шматпольных севазваротаў. Гэтаму перашкаджала танная праца прыгонных сялян.
Асноўная маса памешчыкаў лічыла прыгоннае права падмуркам рацыянальнай гаспадаркі і не збіралася ад яго адмаўляцца. Але была ўмова, якая садзейнічала развалу феадальнага эканамічнага механізму - гэта попыт на хлеб і прадукцыю сельскай гаспадаркі ў Заходняй Еўропе ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. з адначасовым ростам ёмістасці ўнутранага рынку.
У першай палове XIX ст. вызначаецца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. Віцебская і паўночныя паветы Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў - гэта раён ільна - і бульбавоцтва. Паўдневыя паветы (Пінскі, Навагруцкі, Гомельскі і інш.) беларускіх губерняў - гэта вырошчванне і перапрацоўка цукровых буракоў. Гродзеншчына - гэта рэгіён танкаруннай авечкагадоўлі, у 40-х гг. XIX ст. там налічвалася 600 тыс. авечак. На мяса-малочнай жывёлагадоўлі ў 40-50-я гг. спецыялізаваліся адзінкавыя памешчыцкія гаспадаркі, што мелі вінакурныя заводы.
Такім чынам, у памешчыкаў Беларусі было імкненне ўзнімаць прадукцыйнасць сваіх гаспадарак, вырабляць больш таварнай прадукцыі.
Сялянская саслоўе было неаднародным. Каля 70% беларускіх сялян мелі сваю гаспадарку і карысталіся зямельным надзелам з умовай выканання павіннасцяў. Каля 30% - гэта дваровыя сяляне, якія не вялі сваёй гаспадаркі, працавалі на памешчыцкім двары і знаходзіліся на натуральным утрыманні. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях пераважала сялянскае падворнае землекарыстанне, а ў Віцебскай і Магілёўскай - абшчыннае.
Прылады працы ў сялян былі самыя простыя, тыя ж, што і ў папярэдні перыяд. Толькі ў адзінкавых заможных сялянскіх гаспадарках былі веялкі, малацілкі і іншыя машыны. Агратэхніка, як і раней, - рэгулярнае трохполле. У заможных гаспадарках пачалі сеяць кармавыя травы, асушваць балоты, набываць лепшае насенне для пасеву, ужываць на ўгнаенне глей і торф.
Культуры выкарыстоўвалі ў асноўным тыя ж, але з'явілася бульба (у сярэдзіне стагоддзя займала каля 4% плошчы). Увядзенне ў севазварот бульбы садзейнічала пераходу ад трох - да чатырохполля. Ураджайнасць культур заставалася невялікай, збожжавых у сярэднім сам-3, бульбы - сам-6. На сялянскую гаспадарку прыходзілася два валы або адзін конь, 1-4 авечак і свіней, кароў, так сама і птушка. Памер зямельных надзелаў быў неаднолькавы, у сярэднім каля 10-12 дзесяцін. Складаўся ён з дзвюх аднолькавых частак - цяглай і прыёмнай доляў. За цяглую сяляне адбывалі паншчыну, за прыёмную плацілі аброк.
Са старажытных часоў захаваліся зямельныя сервітуты, яны давалі сялянам права карыстацца сенажаццямі, ляснымі ўгоддзямі, пасвіць жывёлу, лавіць рыбу і г.д. Усё гэта на пэўных умовах было значнай падмогай для сялян.
Павіннасці сялян былі разнастайныя. Самай цяжкай формай была здача сялян панамі падрадчыкам па кантрактах на сплаўныя, будаўнічыя і зямельныя работы на працяглы перыяд. Гаспадары адрываліся ад асабістай гаспадаркі, якая прыходзіла ў заняпад. Значна выраслі памеры паншчыны - яны дасягалі шасці дзён у нядзелю з гаспадаркі, пры гэтым селянін выкарыстоўваў свой інвентар і цяглую сілу. Аброчныя сяляне выплочвалі ад 20 да 80 руб. у год, плацілі даніну прадуктамі і выконвалі дадатковыя павіннасці ў маёнтках.
У 50-я гг. XIX ст. наглядаецца няспынны рост нядоімак дзяржаўных падаткаў. Падушны падатак беларускія сяляне плацілі залатой і срэбнай манетай, што было ў 4-5 разоў даражэй за асігнацыі (асігнацыямі плацілі падушны падатак сяляне суседніх расійскіх губерній). На 1856 г. нядоімкі з беларусаў склалі 8 млн. руб., гэта каля 30% усіх нядоімак па імперыі.
Сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам праз таргі і кірмашы. Але яе гандлёвыя сувязі насілі аднабаковы характар - амаль усе атрыманыя грошы ішлі на выплату памешчыцкіх і дзяржаўных падаткаў. На развіццё сваёй гаспадаркі, пакупку зямлі, машын, насення, жывёлы грошай не заставалася. Сялянская гаспадарка, як і раней, заставалася натуральнай. Другая крыніца грошай - адыходныя промыслы, яны былі звязаны з сезоннымі, сплаўнымі і земляробчымі работамі. Вялікая колькасць сялян працавала ў 50-я гг. на будаўніцтве чыгунак за межамі тэрыторыі Беларусі.
Наглядалася расслаенне сялянскіх гаспадарак, яно было больш глыбокім у заходняй і цэнтральнай частках Беларусі. Але заможных сялян у Беларусі ў параўнанні з цэнтральнымі губернямі Расіі было значна меньш.
Такім чынам, да сярэдзіны XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі паглыбіўся і можна гаварыць аб яе крызісе. Яго прыкметы - зніжэнне прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў; рост дзяржаўных нядоімкаў; маёмаснае і сацыяльнае расслаенне сялянства (заможная вярхушка вяла гандлёвае земляробства або валодала прадпрыемствамі і капіталамі); паступовае ўкараненне элементаў капіталізму (прымяненне вольнанаёмнай працы, машыннай тэхнікі, спецыялізацыя гаспадарак, пастаўка прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці на рынак і інш.).
1. Прааналізуйце спробы рэфармавання сельскай гаспадаркі Беларусі ў 30-50-я гг. XIX ст.
дваранскі зямельны ўласнасць сельскі рэфармаванне
Адной з асаблівасцей развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі было панаванне буйнога дваранскага землеўладання. У сярэдзіне 30-х гг. ХІХ ст. 3,6 % буйных памешчыкаў валодалі 50 % прыгонных сялян. Дробныя і сярэднія памешчыкі (да 100 душ прыгонных), якія складалі 80 % агульнай колькасці, валодалі ўсяго 15,8 % сялян.
У сваіх маёнтках памешчыкі будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны: суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя. Вельмі важнай галіной даходу быў продаж лесу.
Асновай сельскай гаспадаркі з'яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную частку сваіх даходаў. Яны імкнуліся павялічваць плошчу ворных зямель. З канца XVIII да сярэдзіны ХІХ ст. плошча ворных зямель павялічылася ў 3-4 разы. Вырошчвалася жыта, авёс, ячмень. Папулярнай культурай стала бульба. У сувязі з пераўтварэннем бульбы з агароднай культуры ў палявую яе пасевы з пачатку ХІХ ст. да канца 30-х гг. узраслі ў 20-25 разоў. У многіх памешчыцкіх маёнтках пашыралася вытворчасць ільну. Раслі пасевы канапель, пянькі, цукровых буракоў.
Важнейшым напрамкам спецыялізацыі памешчыцкіх гаспадарак, асабліва на Гродзеншчыне, становіцца танкарунная авечкагадоўля. На мяса-малочнай жывёлагадоўлі ў той час спецыялізаваліся толькі асобныя памешчыкі, якія мелі ў сябе вінакурныя заводы.
Некаторыя памешчыкі ў мэтах павелічэння таварнасці гаспадаркі выпісвалі з Англіі сельскагаспадарчыя машыны, уводзілі шматпольны севазварот, паляпшалі пароды жывёлы. У памешчыцкіх гаспадарках стала шырэй выкарыстоўвацца наёмная праца, галоўным чынам на прамысловых прадпрыемствах, на будаўнічых работах. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 г. у Віцебску. Развіццю капіталістычных адносін спрыяла і тое, што мясцовае дваранства атрымала доступ да пазык у цэнтральных банках з правам закладу маёнткаў разам з сялянамі. Перад адменай прыгоннага права ў банках было закладзена каля 68 % беларускіх сялян. Так феадальная памешчыцкая ўласнасць пераўтваралася ў капіталістычную ўласнасць банкаў і крэдытных устаноў.
Асноўнай вытворчай базай маёнтка памешчыка з'яўлялася сялянская гаспадарка. Зямельныя надзелы сялян у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях адводзіліся ў падворнае карыстанне; у Віцебскай, за выключэннем інфлянцкіх (латышскіх) паветаў, і Магілёўскай губернях пераважала абшчыннае землекарыстанне. Размеркаванне зямельных надзелаў паміж сялянамі было нераўнамерным. Так, у канцы 50-х гг. сярэдні надзел у Віцебскай губерні складаў 6,5 дзесяціны (дзесяціна - 1,09 га), у Магілёўскай - 7,3 дзесяціны. У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях асноўнай адзінкай зямельнага забеспячэння лічылася валока (каля 21 га сенажаці, ворыўнай і прысядзібнай зямлі). Гэтых надзелаў ледзьве хапала для забеспячэння пражытачнага мінімуму сялянскай сям'і. Дзяржаўныя сяляне таксама пакутавалі ад малазямелля. Сярэднія надзелы на рэвізскую душу складалі ў Гродзенскай губерні ад 1 да 2 дзесяцін, у Віцебскай і Магілёўскай ад 3 да 5. Гаспадарка сялян, як дзяржаўных, так і памешчыцкіх, была вельмі прымітыўнай. Жывёлы не хапала, глеба ўгнойвалася рэдка, ураджаі былі нізкімі. У пошуках выхаду невялікая частка сялян займалася промысламі, гандлем і іншымі пабочнымі заробкамі.
Аднак, нягледзячы на панаванне баршчыннай сістэмы, сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам. З пачатку ХІХ ст. развівалася і прамысловая дзейнасць сялян. Яны выраблялі на продаж ільняныя і суконныя тканіны, аўчыну, хатнія драўляныя вырабы.
Пашыралася маёмасная дыферэнцыяцыя сярод сялян. З'явіліся заможныя сяляне. Многія з іх арандавалі млыны, займаліся дробным гандлем, карысталіся ў сваіх гаспадарках рознымі механічнымі прыстасаваннямі. У той жа час у беларускай вёсцы расла колькасць беззямельных сялян (бабылёў, кутнікаў і інш.). Сяляне ў масе сваёй усё больш разараліся і не маглі, як раней, несці павіннасці. Паншчына ў большасці маёнткаў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі складала 6 чалавека-дзён у тыдзень з сялянскай гаспадаркі.
Адным з яскравых паказчыкаў крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы было нарастанне сялянскага руху. Калі ў першай трэці ХІХ ст. адбылося 46 буйных сялянскіх хваляванняў, то ў другой трэці, - больш за 90. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцей у Беларусі з'яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі.
Своеасаблівай формай пратэсту сялян было тое, што некаторыя з іх пакідалі родныя мясціны ў пошуках “вольных зямель”. Так, напрыклад, у пачатку 40-х гг. 1200 прыгонных Беліцкага павета Магілёўскай губерні пакінулі свае вёскі і групамі накіраваліся на пасяленне ў Херсонскую, Екацярынаслаўскую губерні і Бесарабію. Для таго каб затрымаць і вярнуць іх на радзіму, была паслана ваенная каманда.
У канцы 40-х гг. сярод сялян Беларусі пашырыліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. У сувязі з гэтым сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў. У 1847 г. каля 10 тыс. сялян Віцебскай губерні групамі па 200 чалавек накіраваліся на будаўніцтва Мікалаеўскай чыгункі, спадзеючыся, што, адпрацаваўшы там 3 гады, яны будуць вызвалены ад прыгоннай залежнасці.
Але найбольш распаўсюджанымі формамі сялянскага руху з'яўлялася адмова ад выканання павіннасцей, падача “іскаў аб вольнасці” на імя цара і забойства прыгоннымі сваіх гаспадароў.
З 40-х гг. ХІХ ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. У сельскай гаспадарцы ён выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, у абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльных канфліктаў.
У гэтых умовах урад праводзіць рэформы, мэтай якіх было захаваць сістэму феадальнага землеўладання, падняць прыбытковасць памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі, ураўняць гаспадарчы ўзровень сялян. Аўтарам адной з рэформ быў граф П.Д. Кісялёў - кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.
Рэформа ў сістэме феадальнага землеўладання пачалася з дзяржаўнай вёскі, становішча якой у Расіі і Беларусі было розным. У Расіі інстытут “дзяржаўнага феадалізму” выступаў як сістэма эксплуатацыі, пад якую непасрэдна падпадалі дзяржаўныя сяляне з боку казённага ведамства. Нормы эксплуатацыі дзяржаўных сялян тут абмяжоўваліся інвентарамі, ніхто не меў права іх перавышаць. У Беларусі ж дзейнічала сістэма часовага ўладання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду мясцовым памешчыкам.
Рэформа дзяржаўнай вёскі пачалася з перабудовы яе апарату кіравання. Дагэтуль агульнакіраўнічыя функцыі былі сканцэнтраваны ў Дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў. З 1 студзеня 1836 г. яны перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, першым міністрам якога быў назначаны П.Д. Кісялёў. У Расіі ўводзілася чатырохярусная сістэма мясцовага кіравання, а ў Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня - акруга - сельская ўправа. У выніку рэформы П.Д. Кісялёва абшчына ў Беларусі была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору.
Другой часткай рэформы П.Д. Кісялёва з'яўлялася палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі. Прадугледжвалася арганізацыя дапамогі сялянам на выпадак неўраджаяў і масавых эпідэмій, падзяжу жывёлы і высокай смяротнасці людзей. Акрамя гэтага, ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання дзяцей дзяржаўных сялян, аказання медыцынскай дапамогі, правядзення розных агранамічных мерапрыемстваў, актывізацыі гандлю, развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п'янствам. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі быт цалкам за кошт сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў.
Трэцяя і галоўная частка рэформы П.Д, Кісялёва - люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Гэта было мерапрыемства, якое ставіла тры мэты: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцей, выраўноўванне гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўных сялян.
Адмова ад фальваркова-прыгоннай сістэмы і перавод дзяржаўных сялян на аброк з'явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны характар. Агульная плошча надзельнага фонду ў выніку рэформы П.Д. Кісялёва павялічылася на 10,73 %. І хоць гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлёй (за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38,5 %), але затое было некалькі ўраўнавана становішча сялян, знізіўся іх павіннасны прыгнёт. Асабліва значныя перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх сялян. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія і апякунскія правы, правы атрымання спадчыны і ўласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі.
З 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў займацца падрыхтоўкай інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. Памешчыкі рашуча сталі на абарону сваёй уласнасці. Паступова рэфармісцкія памкненні “Асобага камітэта па справах заходніх губерняў” пачалі прыглушацца. У выніку інвентарная рэформа, праведзеная ў памешчыцкай вёсцы, была значна менш радыкальнай.
Інвентарная рэформа некалькі паслабіла павіннасны прыгнёт сялян шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах. Яна, па сутнасці, мала што змяніла ў становішчы сялян. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкай засталіся многія ранейшыя павіннасці: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Агульны памер павіннасцей складаў 1/3 частку валавога даходу з надзелу.
Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання - аб сялянскім землекарыстанні. Сцвярджалася толькі, што сялянскія надзелы не павінны змяншацца, але гэта з самага пачатку не было замацавана заканадаўча. Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр ІІ зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх вызначаўся мінімальны сялянскі надзел у 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а паншчына - 3 дні ў тыдзень.
У цэлым рэформы 30-50-х гг. мелі дваранскую накіраванасць. Прынцыпы рэфармавання дзяржаўнай вёскі былі прызнаны памешчыкамі занадта радыкальнымі, а сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала. Феадальная ўласнасць засталася некранутай.
Прамысловасць. Гарады. Гандаль. Шляхі зносін. Да сярэдзіны ХІХ ст. прамысловая вытворчасць у Беларусі знаходзілася пераважна на дробнатаварнай і мануфактурнай ступенях развіцця. Асноўнымі прадпрыемствамі гэтага часу былі прыгонныя мануфактуры, гаспадарамі якіх з'яўляліся памешчыкі. Яны прымушалі працаваць на мануфактурах сваіх сялян. Перавага прыгонніцкай працы на прамысловых прадпрыемствах Беларусі была адной з асаблівасцей яе эканамічнага развіцця.
Акрамя таго, у гарадах і мястэчках мелася шмат розных дробных прадпрыемстваў і майстэрань з 1-3 рабочымі, гаспадарамі якіх былі купцы і мяшчане. Сярод прадпрыемстваў, якімі яны валодалі, былі скураныя, медныя, цагельныя, капялюшныя. Вырабы гэтых прадпрыемстваў збываліся ў асноўным на мясцовых рынках.
Былі ў Беларусі і прадпрыемствы, заснаваныя на вольнай працы. Большасць “вольнанаёмных” складалі прыгонныя, якіх паны на кароткі тэрмін адпускалі на заробкі. Па сканчэнні гэтага тэрміну яны пакідалі прадпрыемства. Часовыя рабочыя-прыгонныя не маглі задаволіць прамысловасць, якой былі патрэбны кваліфікаваныя майстры і працоўныя. Прыгоннае права ставіла сур'ёзныя перашкоды для развіцця капіталістычнай прамысловасці.
Новай з'явай у прамысловым развіцці Беларусі было выкарыстанне на асобных прадпрыемствах машын і паравых рухавікоў. Аднак колькасць прадпрыемстваў, якія мелі машынную тэхніку, была нязначнай. Уладальнікамі большасці такіх прадпрыемстваў спачатку былі памешчыкі, хаця ўжо з 30-х гг. больш за палову іх належала купцам і мяшчанам.
Па колькасці занятых у прамысловасці рабочых сярод беларускіх губерняў першае месца займала Гродзенская губерня. У канцы 50-х гг. на яе прадпрыемствах працавала 5112 рабочых з 9714. Другое месца са значным адставанем належала Магілёўскай губерні, дзе ў гэты час на прадпрыемствах было занята 1882 рабочыя. На апошнім месцы знаходзілася Мінская губерня, на прадпрыемствах якой працавала ўсяго 815 рабочых.
У Беларусі найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны - вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя.
Вядучай галіной прамысловасці Беларусі ў першай палове ХІХ ст. заставалася суконная. У цыркуляры міністра ўнутраных спраў за 1808 г. указвалася на неабходнасць павелічэння колькасці суконных мануфактур у Беларусі. З мэтай заахвочвання стваральнікам суконных прадпрыемстваў даваліся дзяржаўныя пазыкі, аказвалася дапамога ў найме працоўнай сілы. У выніку ў 1861-1863 гг. у Беларусі налічвалася ўжо 64 суконныя прадпрыемствы, на якіх працавала звыш 51 тыс. рабочых. Суконная прамысловасць была ў асноўным сканцэнтравана ў Гродзенскай губерні, дзе ў гэты час размяшчалася 55 прадпрыемстваў.
Другое месца ў прамысловасці Беларусі займала вытворчасць шарсцяных вырабаў. У 1857 г. тут было 7 прадпрыемстваў, на якіх працавала 1444 рабочыя. Усе яны знаходзіліся ў Гродзенскай губерні.
Сярод прадпрыемстваў Беларусі значная доля належала папяровым, шкляным, чыгунным, медзеплавільным, жалезаапрацоўчым, цагельным і інш. Жалезаробчыя прадпрыемствы працавалі на мясцовай сыравіне. Жалеза здабывалі з балотнай руды. Шкляная прамысловасць была найбольш развітой у Магілёўскай губерні, дзе знаходзілася 8 з 14 заводаў.
Фабрыкі ў Беларусі пачалі ўзнікаць з 20-х гг. ХІХ ст. Першымі былі пабудаваны суконныя фабрыкі ў мястэчках Хомску Кобрынскага, Косаве Слонімскага паветаў. На металаапрацоўчым прадпрыемстве Бенкендорфа ў маёнтку Старынцы Чэрыкаўскага ўезда працавала каля 900 рабочых. Ствараліся ў Беларусі цукровыя прадпрыемствы. У 1857 г. было 13 цукровых заводаў, якія мелі паравыя рухавікі і штогод выраблялі 12,5 тыс. пудоў цукру. На іх працавала 1164 вольнанаёмныя рабочыя. Цукар, які вырабляўся на прадпрыемствах Беларусі, прадаваўся не толькі на мясцовых рынках, але вывозіўся і ў Маскву. Аднак “цукровая гарачка” працягвалася нядоўга. Цукровыя заводы Беларусі не вытрымалі канкурэнтнай барацьбы з больш буйнымі прадпрыемствамі Расіі, Украіны і Польшчы і ў сярэдзіне 60-х гг. спынілі сваё існаванне.
Тым не менш, нягледзячы на істотныя зрухі ў развіцці прамысловасці Беларусі першай паловы ХІХ ст., яе памеры ў параўнанні з агульнарасійскай былі нязначнымі, а тэмпы развіцця - надзвычай маруднымі. Пры гэтым дробнатаварная і мануфактурная вытворчасць у Беларусі з пачатку 30-х гг. перажывала крызіс, які быў звязаны з паглыбленнем крызісу ўсёй прыгонніцкай сістэмы.
У першай палове ХІХ ст. адбыліся пэўныя зрухі ў складзе насельніцтва Беларусі, што знайшло адлюстраванне галоўным чынам у росце гарадскога насельніцтва. Колькасць гарадскога насельніцтва расла як за кошт натуральнага прыросту, так і ў выніку прымусовага перасялення яўрэяў з сельскай мясцовасці, якія неўзабаве склалі пераважную колькасць гарадскога насельніцтва і якія засяродзілі ў сваіх руках рамяство і гандаль. 70-90 % гарадскога насельніцтва складала мяшчанства (рамеснікі, дробныя гандляры). У сярэдзіне ХІХ ст. у Беларусі налічвалася 40 гарадоў і больш чым 300 мястэчкаў. Найбольш буйнымі гарадамі былі Віцебск, Мінск, Магілёў, Гродна. Аднак у першай палове ХІХ ст. гарады яшчэ не сталі цэнтрамі прамысловасці, у іх працягвалі развівацца гандаль і рамяство.
Развіццё прамысловасці, рост гарадскога насельніцтва стымулявалі пашырэнне ўнутранага рынку. Гандаль Беларусі развіваўся пераважна ў форме кірмашоў, часцей з вялікім гандлёвым абаротам. Напрыклад, у Гродзенскай губерні налічвалася 43 кірмашы. На самым буйным з іх - Зэльвенскім - гадавы абарот перавышаў 1 млн руб. Сярод буйных кірмашоў былі таксама Любавіцкі ў Магілёўскай губерні і Мінскі. Усяго ў Беларусі штогод праходзіла каля 200 кірмашоў. Сюды прывозілі сельскагаспадарчыя, прамысловыя тавары не толькі з Беларусі, але таксама з Маскоўскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай губерняў, з Украіны, Польшчы, Прусіі і інш.
Важнае значэнне ў Беларусі набыў вывазны гандаль. Прадметамі экспарту былі збожжа, лён, пянька, каноплі, лес, спірт, смала, паташ і г.д. У Беларусь завозілі шэрсць, металічныя вырабы, галантарэю, прадметы раскошы: фарфоравы і фаянсавы посуд, крышталь, люстэркі і г.д.
У развіцці гандлю важную ролю адыгралі суднаходныя рэкі: Бярэзіна, Прыпяць, Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман, якія звязвалі Беларусь з балтыйскімі і чарнаморскімі портамі. У 1804-1805 гг. скончылася будаўніцтва Агінскага і Бярэзінскага каналаў, якія звязалі Днепр з Заходняй Дзвіной, Нёманам і Віслай. Хоць прапускная магчымасць гэтых каналаў была малой, яны ўсё ж мелі вялікае транспартнае значэнне. На беларускіх рэках і каналах знаходзілася каля 85 прыстаней. Праз Рыгу, Гданьск, Кёнігсберг з Беларусі адпраўляліся вялікія баржы з таварамі за мяжу. Гэтаму спрыяла будаўніцтва новых і паляпшэнне старых дарог. Была пабудавана Маскоўска-Варшаўская шаша, якая прайшла праз 3 беларускія губерні: Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую.
Але развіццё гандлю было самым цесным чынам звязана з развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі, са станам плацежаздольнасці насельніцтва. Феадальна-прыгонніцкая сістэма скоўвала развіццё ўсіх галін гаспадаркі, тым самым абмяжоўвала і пашырэнне ўнутранага рынку. Знішчэнне прыгонніцкіх адносін з'яўлялася неабходнай перадумовай далейшага эканамічнага развіцця.
3. Ахарактарызуйце эканамічнае і сацыяльнае становішча гарадоў Беларусі ў першай палове XIX ст.
Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі
Прамысловая рэвалюцыя - гэта глыбокі пераварот у прамысловай вытворчасці і грамадстве наогул, які выкліканы ў першую чаргу прымяненнем машын. Гэты пераварот ажыццяўляўся ў выніку перахода ад ручной мануфактурнай працы да машыннай фабрычна-заводскай вытворчасці.
Пераварот суправаджаўся фарміраваннем двух новых грамадскіх класаў - прамысловай буржуазіі і наёмных рабочых - пралетарыята. Прамысловая рэвалюцыя выклікала велізарны рост вытворчасці. Яна карэнным чынам змяніла ўмовы жыцця і працы людзей. Пачаткам прамысловага перавароту лічыцца стварэнне і выкарыстанне на прадпрыемствах машын. Завяршаецца ён тады, калі самі гэтыя машыны ствараюцца ўжо не ўручную, а з дапамогай іншых машын і калі машынная вытворчасць пераважае над ручной. Пераход да фабрычнай вытворчасці магчымы толькі пры пэўных умовах. Павінен быць дасягнуты дастаткова высокі ўзровень развіцця навукі і тэхнікі, бо без гэтага немагчыма пабудаваць машыну.
Для будаўніцтва фабрык неабходны дастатковы першапачатковы капітал. Ён ствараецца толькі ў працэсе першапачатковага накаплення. Для працы на фабрыках патрабуюцца наёмныя рабочыя. Урэшце, патрабуецца вялікі рынак для збыту массы тавараў. Пашырэнне рынку забяспечвалася ростам насельніцтва, асабіва гарадскога, павелічэннем міжнароднага гандлю. Для ажыццяўлення прамысловай рэвалюцыі заходнееўрапейскім странам спатрэбілася каля 100 гадоў - з канца XVIII ст.
Да другой паловы XIX ст. У першай палове XIX ст галоўнай галіной прамысловасці заставалася тэкстыльная, вялікімі тэмпамі ўзрастала здабыча каменнага вугля, выплаўленага металу, тысячамі кіламетраў чыгункі. Прамысловы пераварот, што распачаўся ў другой палове XVIII стагоддзя ў Англіі, стаў хутка распаўсюджвацца ў пачатку XIX ст. і на кантыненце - перш за ўсё ў Францыі, германскіх і італьянскіх дзяржавах, ЗША, Аўстрыі, Расіі. Ручную працу паўсюль выцясняла машынная тэхніка.
Працэс вытворчасці рэзка паскорылі вынаходствы і ўдасканаленні ў тэкстыльнай прамысловасці, у металаапрацоўцы, у канструяванні рухавікоў. Першы ўніверсальны рухавік - паравую машыну, што прыводзіла ў рух розныя рабочыя механізмы вынайшаў у 1784 г. вучоны і канструктар Джэймс Уат. З цягам часу з'явілася машынабудаўнічая галіна прамысловай вытворчасці.
Стваральнікамі машын у Англіі былі ткачы, прадзільшчыкі, механікі. Яшчэ ў 1733 годзе ткач і механік Дж.Кэй вынайшаў так званы лятучы чаўнок, што дазволіла вызваліць аднаго з двух чалавек, якія працавалі ля станка і вырабляць больш шырокія тканіны. Працэс ткацтва такім чынам паскорыўся. Гэта прывяло да недахопу пражы і падштурхнула да пошуку шляхоў паскарэнны і ўдасканалення працэса прадзення. У 1765 годзе ткач Дж.Харгрыўс стварыў механічную пралку і назваў яе “Джэні” (па імю сваёй дачкі). Пралка давала магчымасць адначасова атрымліваць 15-18 нітак. “Джэні” прыводзілася ў рух рукой. У хуткім часе была вынайдзена прадзільная машына, якая прыводзілася ў рух вадой. Цяпер адставалі ткачы, якія не паспявалі ткаць накопленую пражу. У 1785 годзе вясковы святар Э.Картрайт вынайшаў механічны прадзільны станок. Велізарнае значэнне мела тэхнічная рэвалюцыя ў сродках транспарту.
У 1818 г. англійскі інжынер-самавук Стэфенсан пабудаваў першы паравоз, а ў 1829г. была адкрыта першая 50-кіламетровая чыгунка паміж Манчэстэрам і Ліверпулем. У Расіі ў 1851 чыгунка звязала Маскву і Пецярбург. Амаль адначасова атрымала развіццё і паравое судаходства, пачатак якому паклала пабудова ў 1807г. першага парахода ў ЗША Фультанам. Усё гэта паскарла індустрыялізацыю шэрагу краін. Хуткае развіццё капіталізму ў XIX ст. прывяло ў Еўропе і ЗША да росту буйных гарадоў перш за ўсё як прамысловых цэнтраў. Тут, на фабрыках і заводах пачалі сканцэнтроўвацца значныя массы рабочых.
У Англіі, дзе прамысловы пераварот быў у асноўным завершаны ўжо ў пачатку XIX ст., прамысловая буржуазія і фабрычна-заводскі пралетарыят сталі двума галоўнымі класамі грамадства. Вядучае месца занялі гэтыя класы ў краінах, дзе развіваўся капіталізм, - у Францыі, Германіі, ЗША. Што датычыць Расіі, якая зведвала перадавыя гаспадарчыя павевы з Захаду, то развіццё новых капіталістычных класаў тут стрымлівалася законамі феадальнага грамадства, а панаванне дваран і памешчыкаў грунтавалася на існаванні прыгоннага стану асноўнай масы насельніцтва.
Галоўныя напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў
Асновай гаспадаркі было ворнае земляробства з панаваннем трохпольнай сістэмы. Адсюль - монакультурны характар паляводства, нізкая ўраджайнасць. Пры недахопе сенажацяў, рэгулярным выкарыстанні сялянскай жывёлы на цяглавых работах у фальварках пастаянна і дастаткова ўгнойваліся толькі прысядзібныя ўчасткі. Пры вузкасці ўнутранага рынку і нізкай плацежаздольнасці сялян самым надзейным і простым спосабам збыту ўраджаю для памешчыкаў было вінакурэнне. Развівалася яно шляхам перапрацоўкі збожжа і бульбы.
Даход ад продажу гарэлкі складаў палову памешчыцкіх даходаў. Увядзенне шматпольных севазваротаў і пасеваў кармавых культур, агратэхнічныя ўдасканаленні закраналі толькі рэдкія маёнткі. Гэта тлумачыцца тым, што памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і цяглавай сілай прыгонных сялян. На працягу першай паловы XIX ст. ішоў паступовы працэс сялянскага абеззямельвання. Новыя з'явы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы.
Пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё больш страчвала свой натуральны характар і значная частка прадуктаў выраблялася для продажу альбо перапрацоўкі. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), значна узрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла танкарунная авечкагадоўля, у шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны.
Меліся палатняныя, цукровыя, спіртавыя і інш. фабрыкі. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. У 40-я гады ў маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся промысламі, наймаліся на розныя работы. Паглыблялася іх маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і інш. Далейшае развіццё прагрэсіўных з'яў у эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але занядбаная, няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля радзіла ўсё горш. Ураджай сам-3 лічыўся ўжо добрым, часам не збіралі і пасеянага. За 30 гадоў у Віцебскай і Магілёўскай губернях было 10 няўродаў.
Сяляне ў сваёй масе ўсё больш разараліся і не маглі, як раней, несці ўзрастаўшыя павіннасці. З паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне. Каб забяспечыць спраўнае выкананне сялянамі падатковых абавязкаў, царызм дазволіў арандатарам аддаваць беззямельных сялян у наём да заможных гаспадароў.
Гэтак жа паступалі і ўладальнікі, якія здавалі сялян на прымусовую працу па кантрактах, наймалі беззямельных сялян і здавалі іх на ўтрыманне да заможных сялян. Малазямельныя сяляне перадавалі свае мізэрныя ўчасткі ў арэнду з доляй ураджаю, а самі займаліся адыходніцтвам. Заможныя сяляне складалі каля 1\3 агульнай колькасці гаспадарак. Батракі ў заможных гаспадароў падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Наёмная праца найбольш шырока ўжывалася на суконных, шкляных, палатняных, папяровых прадпрыемствах. У гэты час панавала дробная рамесная вытворчасць з наймам несвабоднай рабочай сілы. Вядучай галіной прамысловасці заставалася суконная. На канец 50-х гадоў XIX ст. у ёй было занята амаль 1\4 усіх рабочых. З 1828 года па 1859 колькасць мануфактур павялічылася з 3311 да 6508, а рабочых на іх - прыблізна ў 5 разоў. Фактычна 44% рабочых на іх працавалі па найму.
Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках
Адным з паказчыкаў нарастаючага крызісу існуючай сістэмы быў сялянскі рух. У 1800-1839 гг. у Беларусі зафіксавана 160 сялянскіх хваляванняў, якімі былі ахоплены 147 маёнткаў і звыш 200 паселішчаў. 37 выступленняў былі падаўлены ваеннай сілай. У 1840-1860 гг. адбылося 350 хваляванняў.
Абсалютная большасць з іх прыпадала на панскія маёнткі. Паглыбленне антаганізму паміж сялянствам і памешчыкамі было выклікана ўзмацненнем прыгонніцкага ўціску, якое выяўлялася ў павелічэнні памераў паншчыны і чыншу, захопе сялянскіх надзелаў, гвалтоўным перасяленні сялян на неўрадлівыя землі, пераводзе на вотчынныя фабрыкі, жорсткім абыходжанні з імі прыгоннікаў, арандатараў. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцяў на Беларусі з'яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі.
Барацьба сялян супраць прыгнёту выяўлялася ў розных формах: скаргі, “іскі аб вольнасці”, адмова ад выканання павіннасцяў, уцёкі, супраціўленне вотчыннай паліцыі і войску. Пачасціліся выпадкі забойства сялянамі сваіх паноў і эканомаў маёнткаў. У 1840 былі забіты памешчыкі Магілёўскай губерні Рымша, Солтан, памешчыкі Віцебскай губерні Радзевіч, Таргонскі. Распаўсюджанай формай пратэсту быў пошук сялянамі “вольных зямель”. У пачатку 40-х гг. 1200 прыгонных Беліцкага павета Магілёўскай губерні пакінулі сваё жыллё і накіраваліся ў Херсонскую губерню. Для вяртання іх на радзіму была паслана ваенная каманда. У канцы 40-х гг. сярод беларускіх сялян шырока распаўсюджваліся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права.
У сувязі з гэтым сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў. З сярэдзіны 30-х гг. XIX ст. царызм прыступіў да шырокіх рэформаў адміністрацыйна-гаспадарчага кіравання. У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян, якія тады складалі каля пятай часткі ўсяго сялянства Беларусі. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся ў арэнду прыватным асобам і таму эканамічнае і прававое становішча сялян у іх да канца 30-х гг. XIX ст. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Ініцыятарам і асноўным правадніком рэформ стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П. Дз. Кісялёў - прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін.
Царскі ўрад меў на мэце зняцце сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы заходніх губернях, павышэнне яе даходнасці і заваяванне сімпатый сялянскіх мас у процівагу дэмакратычнаму руху. 28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. На губернскім узроўні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэй - акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцяў. У ходзе люстрацыі - новага апісання дзяржаўных уладанняў - змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На падставе маёмаснай няроўнасці сяляне дзяліліся на цяглых, паўцяглых, агароднікаў і бабылёў.
Цягламу двару паншчына вызначалася ў памеры 6 дзён на тыдзень. Агароднікі прыцягваліся на паншчыну ў выпадку неабходнасці. Бабылі працавалі за плату. На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк і адначасова спынялася практыка здачы іх у арэнду. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарачным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў. Прызнавалася “грамадзянская свабода” дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Ажыццяўлялася малаэфектыўная з-за недахопу сродкаў “папячыцельная палітыка”. Аднак мэты рэформы, пры захаванні дзяржавай феадальнай сістэмы, не маглі быць у поўнай ступені дасягнуты.
Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы пачала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Яе сутнасць зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах (вопісах феадальных уладанняў). Гэтым практычнп займаліся губернскія інвентарныя камітэты, што складаліся з царскіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў мясцовага дваранства. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў усходняй Беларусі.
Фактычна была нададзена сіла закона тым павіннасным адносінам, якія рэальна склаліся. Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыходы да яе правядзення.
Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 года, калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць інвентарнай рэформы, яе непаслядоўнасць і незавершанасць, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў.
У цэлым жа аграрныя рэформы 40-першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (перш за ўсё ў дзяржаўнай вёсцы), але не закраналі асноў феадальных парадкаў, ліквідацыя якіх заставалася жыццёва неабходнай эканамічнай і палітычнай задачай часу.
Стан рамяства і мануфактур. Першыя фабрыкі
На беларускіх землях першай паловы XIX ст. адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. У рамеснай вытворчасці адбываліся значныя змены. Былі ліквідаваны самастойнасць і карпаратыўная замкнёнасць цэхаў, іх манаполія ў вытворчасці.
У гарадах і мястэчках было шмат дробных прадпрыемстваў з 1 - 3 рабочымі. Сярод іх найбольш распаўсюджаныя - скураныя, медныя, цагельныя, капялюшныя прадпрыемствы. Рынак збыту іх прадуцыі быў вельмі вузкі.
Сяляне былі не ў стане купіць іх вырабы. Прадукцыя гарадской прамысловасці не цікавіла буйных памешчыкаў-прадпрымальнікаў. Да таго ж у гарадах не было сканцэтравана вялікіх капіталаў. Таму купцам і мяшчанам даводзілася самім плаціць за зямельныя ўчасткі, сыравіну і рабочую сілу. З гэтай прычыны канкурыраваць з вотчыннікамі ім было вельмі цяжка, а часам і немагчыма.
Вялікія разбурэнні і страты нанесла гарадам вайна 1812 г. Непасільныя для многіх мяшчан дзяржаўныя падаткі і павіннасці суправаджаліся паўперызацыяй значнай часткі гарадскога насельніцтва. У канцы 50-х гг. XIX ст. 16,5 тыс. рамеснікаў Беларусі задавальнялі патрэбы ў сваіх вырабах не толькі жыхароў горада, але і навакольнага вясковага насельніцтва. Да пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі пераважала дробная вытворчасць, хоць, у параўнанні з 1796 г., яна скарацілася па колькасці прадпрыемстваў у 2,3 раза, але прадукцыя яе істотна вырасла.
У 1860 г. дробная прамысловасць па кошту прадукцыі ўдвая пераўзыходзіла мануфактурную і фабрычную вытворчасці, разам узятыя. Рост адбываўся ў асноўным за кошт узмацнення эксплуатацыі рабочых. У першай палове XIX ст. развітай была вотчынная прамысловасць. Гэта тлумачыцца тым, што памешчыкам належалі галоўныя каштоўнасці на Беларусі - земля, воды, лясныя і выкапнёвыя багацці, прыгонныя сяляне таксама былі іх уласнасцю.
Развіццю памешчыцкай прамысловасці спрыяў дазвол мясцоваму дваранству з 1776 г. атрымліваць пазыкі ў цэнтральных банках, з правам закладу маёнткаў разам з сялянамі на 24 гады. У канцы 50-х XIX ст. у банках было закладзена каля 68 % беларускіх сялян. Памешчакам было значна лягчэй, чым купцам і мяшчанам, арганізоўваць прамысловыя прадпрыемствы. У пачатку XIX ст. на Беларусі налічвалася больш за 50 буйных прадпрвемстваў, якія мелі да 200 рабочых, 45 з іх належала памешчыкам.
Ha Бeлapyci найбольш распаўсюджанымі 6ылі перапрацоўчыя прадпрыемствы, якія працавалі на сельскагаспадарчай сыравіне, - вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. Асаблівае развіццё атрымалі вінакурні. Прычынай гэтай з'явы было тое, што адной з найважнейшых прывілей шляхты яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай было права прапінацый. Гэта азначала свабоду вырабу i продажу cпipтныx напояў. Царскае заканадаўства толькі часткова абмяжоўвала гэтае права. 3 1796 па 1859 гг. вытворчасць прадукцыі віанакурняў ў Беларусі ўзрасла больш чым у 3,5 раза. У гэты час з'яўляюцца i прадпрыемствы, заснаваныя на вольнай працы. На суконнай мануфактуры Любамірскіх у мястэчку Дуброўна ў 1814 г. быў 261 вольнанаёмны рабочы, на суконнай мануфактуры віцебскага мешчаніна Рубанека.
У 50-х гг. XIX ст. значная колькасць вольнанаёмных працавала на цукровых мануфактурах. Але большасць рабочых былі прыгоннымі, якіх паны на кароткі тэрмін адпускалі на заробкі. У сярэдзіне 20-х гг. колькасць мануфактур павялічылася. Калі ў 1796 г. на Беларусі налічвалася 8844 дробных прамысловых прадпрыемстваў (галоўным чынам вінакурні i млыны), а таксама 53 мануфактуры, то на 1805 г. колькасць мануфактур павялічылася да 104, а дробных прадпрыемстваў скарацілася да 6681. Пры гэтым прадукцыя i тых i другіх павялічылася. Вядучай галіной вытворчасці была суконная (46 прадпрыемстваў з 2420 рабочымі). Пасля суконнай iшлi па латняная i шкляная галіны прамысловасці. Найбольш развітай у прамысловых адносіах у першай палове XIX ст. была Гродзенская губерня. Там было сканцэнтравана больш 1/3 прадпрыемстваў i больш паловы рабочых Беларусі.
Па колькасці прадпрыемстваў яна займала 7-е месца сярод губерняў Pacii. Прамысловае развіццё беларускіх губерняў у другой чвэрці XIX ст. паскорылася. Да сярэдзіны 40-х гг. усяго на Беларусі было ўжо 215 прадпрыемстваў мануфактурнай пра мысловасці з 3920 рабочымі. Вядучай галіной прамысловасці заставалася суконная, у якой у 50-я гг. працавала каля 1/4 ycix рабочых.
Разам з тым пaвялiчвaeццa колькасць капіталістычных прадпрыемстваў, якія выкарыстоўвалі вольнанаёмную працу. Гэта было звязана з тым, што на прыгонных мануфактурах прадукцыйнасць была нізкай, што прыводзіла да высокага сабекошту прадукцыі i нізкай рэнтабельнасці прамысловых прадпрыемстваў. Напрыклад, у 1858 г. цукраварэнне ў маёнтку Паскевіча ў Гомелі не толькі не дало ніякага прыбытку, але i прынесла страты на 4087 руб. Такім чынам, прыгонныя мануфактуры ўжо не маглі прыносіць вялікія прыбыткі i таму паступова спынялі сваё існаванне.
Пачынаючы з 50-х гг. XIX ст. ідзе хуткі рост купецкіх, капіталістычных прадпрыемстваў, якія выкарыстоўвалі воль нанаёмную працу. У 1860 г. да 45% ycix прадпрыемстваў дзейнічалі на аснове вольнага найму. У другой чвэрці XIX ст. ідзе ўзбуйненне вотчынных мануфактур. Некаторыя з ix ужо адносіліся да тыпу фабрыч назаводскіх прадпрыемстваў, але рабочыя на ix па-ранейшаму заставаліся прыгоннымі. Так, на металургічным за водзе князя Вітгенштэйна выкарыстоўвалася праца прыгонных сялян. Наёмная праца была яшчэ рэдкай з'явай.
Напрыклад, у суконнай прамысловасці Мінскай губерні было 7 мануфактур, на якіх працаваў 131 рабочы, з ix 50 -вольнанаёмныя, a acтaтнія - прыгонныя. Развіццё мануфактурных прадпрыемстваў стварала перадумовы для ўзнікнення першых фабрык i заводаў. Фабрыкi на Беларусі пaчaлi узнікаць у 20-я гг. XIX ст. першымі былі пабудаваны суконныя фaбpыкi ў мястэчках Хомск i Косава Кобрынскага павета. Тут былі ўстаноўлены паравыя рухавікі, якiя з'явіліся на Беларусі на два дзесяткі гадоў пазней, чым у Pacii.
Буйным было цукровае прадпрыемства князя Паскевіча ў Гомелі. На металаапрацоўчым прадпрыемстве Бенкендорфа ў маёнтку Старынцы Чэрыкаўс кага павета працавала каля 900 рабочых. У 1841 г. пачаў працаваць мукамольны завод капіталістычнага тыпу ў Maгілёве. На заводзе выкарыстоўваўся паравы pyxaвік, які штогод перапрацоўваў у крупчатку 30 тыс. пудоў пшаніцы. Так на Беларусі з'явіліся першыя прадпрыемствы з механізаванай вытворчасцю прамысловых працэсаў.
Пераход ад ручной працы да механізаванай азначаў прамысловы пераварот, які павінен быў прывесці да павышэння прадукцыйнасці працы i стварыць новую арганізацыю вытворчасці - фабрычна-заводскую прамысловасць. У 1845 г. на Беларусі налічвалася 9, у 1850 г. - 13, у 1860 г. - 30 фабрык, у тым ліку 8 - у вінакурнай, па 4 - у суконнай i металаапрацоўчай, па 3 - у цукраварнай, мукамольнай i лесапільна-гантарэзнай, па 1 - у мылаварна-свечнай, смола-шкіпінарнай, паташнай i гарбар най вытворчасцях. Яны вырабілі прадукцыі на 1,6 млн. руб. i па гэтаму паказчыку перавысілі 127 мануфактур.
Прамысловасць па-ранейшаму спецыялізавалася на перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму прыкметную ўдзельную вагу мелі такія галіны прамысловасці, як суконная (5152 рабочых, кошт прадукцыі каля 3 млн. руб.), папяровая (539 рабочых, кошт прадукцыі звыш 2 млн. руб.), шкляная (523 рабочых, кошт прадукцыі каля 200 тыс. руб.) i шш. У 1860 г. агульны кошт прадукцыі прамысловасці дасягаў ужо 10,2 млн. руб., аднак агульная колькасць прамысловых рабочых была невялікай. Такім чынам, развіццё прамысловасці ў Бeлapyci ў першай палове XIX ст. характарызавалася cвaiмi асаблівасцямі. Галоўнай з ix была даволі вялікая колькасць дробных прадпрыемстваў. Фабрычная вытворчасць мела нізкую удзельную вагу ў агульным выпуску прамысловай прадукцыі. Дробныя прадпрыемствы (з колькасцю рабочых да 15 i без прымянення паравых рухавікоў) давалі амаль 84% усёй прамысловай прадукцыі, мануфактуры (прадпрыемствы з 16 i больш рабочымі, з ручной працай) - 7,4%, фабрычныя (машынізаваныя) - да 9%.
Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў і мястэчак
Праводзіліся работы па паляпшэнню шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, што злучылі рэкі басейна Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Днепра-Бугскі. Па гэтых штучных водных шляхах Брэст, Кобрын, Пінск, Барысаў і іншыя гарады вялі ажыўлёны гандаль, дзякуючы чаму павышалася іх прамысловае значэнне. За перыяд з 1825 года па 1861 насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек.
Шырокія дарогі, абсаджаныя бярозамі, так званыя “гасцінцы”, звязвалі беларускія гарады з іншымі гарадамі імперыі. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадукты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. На Беларусь прывозілі прамысловыя вырабы. Асноўныя зрухі ў жыцці беларускіх гарадскіх паселішчаў канца XVIII - 50-х гг. XIX ст. звязаны са змяненнем іх адміністрацыйнага статуса. Адпаведна законам Расійскай імперыі яе гарады падзяляліся на губернскія, павятовыя і так званыя заштатныя. У залежнасці ад катэгорыі горад атрымліваў адпеведную сістэму гарадскога кіравання і належны статус.
Разам з гарадамі істотную ролю ў эканамічным жыцці Беларусі адыгрывалі мястэчкі. Ад вёсак іх адрознівала права на вядзенне гандлю, рамёстваў і кірмашную дзейнасць: ад гарадоў - адсутнасць сістэмы гарадскога самакіравання і гарадскіх правоў для местачковага насельніцтва. У параўнанні з гарадамі мястэчкі наогул не адыгрывалі адміністрацыйнай ролі, значна саступалі ім па развіццю прамысловасці. Разам з тым местачковае рамяство ў агульным выглядзе магчыма параўнаць з гарадам, а іншы раз і перабольшвала памеры гарадскога гандлю. Сярод гарадскіх жыхароў сустракаліся прадстаўнікі практычна ўсіх саслоўяў феадальнага грамадства. Існаванне купцоў і мяшчан было самым непасрэдным чыным звязана з гарадскім жыццём і народжана ім. Менавіта яны складалі той пласт гарадскога насельніцтва, які называўся “грамадзяне” або “гарадское грамадзянства”.
Грамадзяне, хаця і не з'яўляліся самым высокім па свайму статусу сярод усіх катэгорый насельніцтва, што пражывалі ў гарадах, тым не менш вызначалі лад гарадскога жыцця. У целым удзельная вага гарадскога насельніцтва ў беларускіх губернях была прыкладна ў паўтара раза вышэй, чым па ўсёй еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. Аднак гэта не сведчыла аб больш высокім узроўні ролі гарадоў у беларускай эканоміцы, а гарадскога насельніцтва - у грамадскім жыцці. Колькасць беларускіх грамадзян складалася ў тым, што фарміраванне гарадскога насельніцтва Беларусі ішло не столькі шляхам эканамічнага развіцця гарадскога жыцця, колькі з'яўлялася вынікам юрыдычна-адміністрацыйнага прымусу з боку царскіх улад, адлюстраванага ў сістэме абмежаваных законаў для яўрэйскага насельніцтва. Новыя змены ў нацыянальным складзе насельніцтва беларускіх гарадоў звязаны са з'яўленнем пласта рускага насельніцтва - чыноўніцтва, афіцэрства, часткі дваранства і асобных прадстаўнікоў купецтва.
Але спробы царызму русіфікаваць беларускі горад асаблівага поспеху не мелі. Гараджане былі замацаваны за пэўным горадам і іх пераезд у іншы горад быў звязаны з працяглай і цяжкай працэдурай. Гэта значна абмяжоўвала вядзенне гандлёва-эканамічнай дзейнасці. Для атрымання пашпатра, які дазваляў часовае адбыццё з горада, гараджанін павінен быў заплаціць цалкам за ўвесь тэрмін адлучкі грашовыя подаці, дзяржаўныя і мясцовыя. Такім чынам, стваралася супярэчнасць паміж правам купцоў вышэйшых (1-й, 2-й) гільдый на вольны гандаль ва ўсіх гарадах Расійскай імперыі і іх звязанасцю з пашпартнай сістэмай. Аднак, нягледзячы на шматлікія абмежаванні, юрыдычна і фактычна права гарадскога насельніцтва забяспечваліся значна лепш, чым правы сялян, асабліва сялян прыгонных. Галоўнае - прызнавалася недатыкальнасць нерухомай і рухомай маёмасці купцоў і мяшчан. У гэты час пачынаецца карэнная рэканструкцыя гарадоў. Важным паказчыкам змен у знешнім абліччы гарадоў з'яўляўся рост будаўніцтва мураваных дамоў.
Вывады
На падставе прааналізаваных крыніц можна зрабіць наступныя вывады. Прамысловая рэвалюцыя, якая бурна праходзіла ў краінах Еўропы, выклікала велізарны рост вытворчасці. Яна карэнным чынам змяніла ўмовы жыцця і працы людзей.
· Пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё больш страчвала свой натуральны характар і значная частка прадуктаў выраблялася для продажу альбо перапрацоўкі.
Подобные документы
Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.
реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.
реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў першай палове XIX стагоддзі. Дзяржаўныя сяляне - адмысловае саслоўе ў XVIII - першай палове XIX стагоддзі ў Расіі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі. Працэс акцыяніравання прадпрыемстваў.
реферат [29,3 K], добавлен 18.05.2010Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.
реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011Беларуская вёска ў сярэдзіне XVII-XVIII ст. Катэгорыі сялян і іх становішча. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця, яго паступовае ажыўленне. Прычыны адставання эканамічнага развіцця. Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі.
контрольная работа [54,7 K], добавлен 25.05.2014Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.
курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.
контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.
реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011