Сацыял-дэмакратычный рух на Беларусi
Пачатак новаго перыяду беларускага нацыянальнага руху. Першыя беларускiя арганiзацыi. Утварэнне Беларускай Сацыялiстычнай Грамады, яе праграмныя патрабаваннi. Даследаванне стварэння і станаўлення агульнарасійскіх палітычных партій на тэрыторыі Беларусі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.09.2012 |
Размер файла | 42,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://allbest.ru/
План
Уводзiны
1. Пачатак новаго перыяду беларускага нацыянальнага руху. Першыя беларускiя аганiзацыi
2. Утварэнне Беларускай Сацыялiстычнай Грамады, яе прагарамныя патрабаваннi
Заключэнне
Спiс лiтаратуры
Уводзiны
Канец XIX - пачатак ХХ стст. - Час стварэння і станаўлення палітычных партый. На тэрыторыі Беларусі ўзнікалі і дзейнічалі агульнарасійскія і мясцовыя нацыянальныя партыйныя арганізацыі. На II з'ездзе РСДРП (1903 г.) была прынята праграма гэтай партыі. Яна прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, а пазней - і дыктатуры пралетарыяту шляхам сацыялістычнай рэвалюцыі. На з'ездзе партыя раскалолася на бальшавікоў (прыхільнікаў У. І. Ульянава (Леніна) і меншавікоў (прыхільнікаў Ю. Мартова). Бальшавікі выступалі за правядзенне буржуазна-дэмакратычнай і адразу сацыялістычнай рэвалюцыі і ўстанаўленне дыктатуры пралетарыяту. Меншавікі лічылі, што ў Расiі павінна перамагчы буржуазна -дэмакратычная рэвалюцыя і краіна будзе развівацца па буржуазнаму шляху, а затым шляхам рэформаў перайсці да сацыялізму. У студзені 1904 г. быў арганізаваны Палескі камітэт РСДРП, які аб'яднаў сацыял-дэмакратычныя групы.
У канцы 1901 - пачатку 1902 гг. была створана партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У 1902 г. у яе склад ўвайшла Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, якая грунтавалася ў Мінску. У сваёй дзейнасці эсэры выступалі за дэмакратычную рэспубліку, правядзенне сацыялізацыі зямлі; сродкам дасягнення мэты лічылі тэрор. Эсэраўскія арганізацыі дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Вільні, Гомелі, Бабруйску і іншых гарадах.
У пачатку ХХ ст. у Беларусі мела ўплыў Польская сацыялістычная партыя (ППС). Яе галоўнай задачай было адраджэнне незалежнай польскай дзяржавы. Мясцовыя групы ўтварылі Польскую сацыялістычную партыю ў Літве (1902 - 1906 гг.), якая патрабавала самастойнасці Літвы-Беларусі з устаноўчым сходам у Вільні.
Актыўна дзейнічаў Бунд. Яго арганізацыі існавалі па ўсёй Беларусі. З 1901 г. Бунд абвясціў сябе адзінай нацыянальнай партыяй яурэйскага пралетарыяту. У 1901 г. у Менску была створана Яурэйская незалежная рабочая партыя (ЯНРП), якая павінна была абараняць самадзяржаўе. Яна ставіла сваёй задачай ўздым эканамічнага і культурнага ўзроўню яурэйскага пралетарыяту. Гэта была спроба ўладаў кантраляваць яурэйскі працоўны рух. ЯНРП стала актыўным правадніком сіянізму. Невыпадкова ўлады ў 1902 г. дазволілі правесці ў Мінску Усерасійскі з'езд сіяністаў.
Пачатак ХХ. ст. адзначан уздымам беларускага нацыянальнага руху. Аднак слабасць беларускай буржуазіі не дазволіла яму аказаць вырашальны ўплыў на развіццё грамадска-палітычных працэсаў у Беларусі. Асаблівасць Беларусі была ў шматнацыянальным складзе гарадоў, дзе беларусы складалі меншасць насельніцтва. Паколькі пераважную частку беларускага насельніцтва складалі сяляне, развіццё нацыянальнага руху ішло пад сцягам «сялянскага сацыялізму». Спачатку на першы план вылучаліся культурна-асветніцкія ідэі, якімі зацікавілася некаторая частка беларускай моладзі.
У 1902 г. у Пецярбургу студэнты з Беларусі Антон і Іван Луцкевічы стварылі Гурток беларускай народнай асветы і культуры, які прапагандаваў нацыянальную культуру, вёў пошук шляхоў яе адраджэння. У канцы 1902 - пачатку 1903 гг. прадстаўнікі беларускіх народных гурткоў арганізавалі Беларускую рэвалюцыйную грамаду (БРГ). Браты Луцкевічы, В. Іваноўскі, Э. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравицкий, А. Бурбіс і інш выступілі з ідэяй стварэння сацыяльна-палітычнай арганізацыі працоўнага народа. У 1903 г. на першым з'ездзе партыя была перайменаваная ў Беларускую сацыялістычную грамаду.
Гэты з'езд прыняў праграму партыі, якая дэкларавала неабходнасць ліквідацыі самадзяржаўя і капіталістычнага ладу. БСГ выступала за пераход усіх асноўных сродкаў вытворчасці, зямлі ў грамадзкую ўласнасьць, права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі без выкарыстання наёмнай працы, васьмігадзінны працоўны дзень, бясплатную медыцынскую дапамогу. У палітычнай вобласці яна патрабавала раўнапраўя людзей, прамога, усеагульнага, роўнага выбарчага права з тайным галасаваннем, свабоды друку, слова, сходаў і г. д. БСГ выступала за нацыянальную свабоду, прызнанне правоў усіх народаў на аўтаномію, стварэнне незалежных дэмакратычных рэспублік.
нацыянальный рух палітычный партія
1. Пачатак новаго перыяду беларускага нацыянальнага руху. Першыя беларускiя аганiзацыi
Паслярэформеннае развiццё капiталiзму стварыла на Беларусi на мяжы XIX-XX стст. сацыяльныя i эканамiчныя перадумовы абвастрэння класавай барацьбы, развiцця рэвалюцыйнага руху.
Канец XIX - пачатак ХХ ст. - час стварэння i станаулення палiтычных партый. Асаблiвасцю палiтычнага развiцця было тое, што у сувязi з параунальна нядоугiм iснаваннем капiталiстычных адносiн працэс класавай дыферэнцыяцыi i фармiравання нацыянальнай самасвядомасцi на Беларусi не скончыуся. На практыцы гэта знайшло адлюстраванне у разнастайнасцi палiтычных партый i напрамкау (у тым лiку агульнарасiйскiх) i у ярка акрэсленным нацыянальным фактары у дзейнасцi многiх з iх.
Стан нацыянальнага руху ў канцы XIX ст. Пасля разгрому гурткоў, звязаных з "Гомоном", беларускіх нацыянальна-палітычных арганізацый да пачатку XX ст. не існавала.
На рубяжы ХIХ-ХХ стст. у Беларусі, як і ў цэлым у Расійскай імперыі, выразна праявіўся сусветны эканамічны крызіс. У беларускіх губернях ён ахапіў найперш лясную прамысловасць, прадукцыя якой з'яўлялася галоўным экспартным таварам краю. Рэзкае зніжэнне попыту і цэн на лясныя тавары ў Англіі і іншых краінах прывяло да банкруцтва многія гандлёвыя формы. У выніку страты лесапрамыслоўцамі аднаго толькі Дняпроўскага басейна (Магілёўская і Мінская губерні) у 1901 г. дасягалі 3 млн руб. Гэта адмоўна адбілася на ўсёй мясцовай прамысловасці і гандлі. У выніку крызісу ў лясной справе насельніцтва пазбыўшыся звычайных зарабкаў, якая пры малазямеллі сялян мелі вельмі важнае значэнне для іх дабрабыту. У 1901 г. крызісам была ахоплена ўся прамысловасць Беларусі. У параўнанні з 1900 г. аб'ём вытворчасці скараціўся на 10 %. У1903 г. назіралася пэўнае ажыўленне, але яго пераўзышла руска-японская вайна. 3 прычыны ваеннага часу пачаліся выпадкі скарачэння і нават поўнага спынення дзейнасці рамесных і фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў краю, вышкам чаго з'явілася значнае або поўнае пазбаўленне вялікай колькасці рабочых.
Рэзка абвастрылася ў пачатку XX ст. аграрна-сялянскае пытанне. У сувязі з дэмаграфічным выбухам у вёсцы ў парэформенныя дзесяцігоддзі колькасць насельніцтва павялічылася амаль удвая. Разам з тым удзельная вага сялянскіх гаспадарак, што мелі да 15 дзесяцін зямлі на двор, у 1877-1905 гг. вырасла з 60 да 82,5 %. У сярэднім на двор у гэтай трупе прыпадала 8 дзесяцін. Такіх двароў (сем'яу) у пачатку XX ст. у Беларусі налічвалася 50 тыс. Пры тагачаснай агратэхніцы, велізарных выкупных плацяжах, падаткау і збораў яны не маглі пракарміцца са сваіх надзелаў. Размеркаванне зямлі з'яўлялася асновай мноства феадальных перажыткаў і адсталасці сельскай гаспадаркі. У краіне захоўваліся саслоўныя прывілеі і дваранства і духавенства. У той жа час сялянства заставалася непаўнапраўным саслоўем, звязаннае кругавой парукаю па выкананні разнастайных павіннасцей, якіх не неслі іншыя саслоўі. Селянін не мог без дазволу сельскай абшчыны пакінуць свой зямельны надзел, прадаць або закласці яго ў банку. Селяніна маглі публічна пакараць розгамі. Адсутнічала свабода слова, друку, саюзаў іінш. Праследавалася як крымінальныя злачынствы стачкі рабочых. Панавала свавольства чыноўнікаў і паліцыі.
К пачатку XX ст. абвастрыліся супярэчнасці паміж імперскай палітыкай царызму і прыгнечанымі ім народамі, якія дабіваліся роўнасці грамадзянскіх правоў, свабоды для развіцця сваёй мовы і культуры, а ў канчат-ковым выніку - права на самавызначэнне свайго лёсу. Але палітыка царызму па нацыянальным пытанні па-ранейшаму мела на мэце захаванне "адзінай і непадзельнай імперыі Расійскай". Беларусы і ўкраінцы не прызнаваліся асобнымі этнасамі і былі пазбаўлены права на развіццё нацыянальнай асветы і культуры. Моцна абмежаванымі былі грамадзянскія правы яўрэяў, палякаў, а таксама беларусаў-католікаў. Усё гэта стварала глебу для росту нацыянальна-вызваленчых рухаў.
Эканамічны крызіс абвастрыў супярэчнасці паміж пралетарыятам і буржуазіяй. Павелічэнне беспрацоўя адмоўна ўплывала на рынак працы і ўмовы найму рабочых. Прадпрымальнікі памяншалі плату рабочым, падаўжалі рабочы дзень, звальнялі тых, хто пратэставаў, а ў выпадку забастовак - закрывалі прадпрыемствы, аднаўляючы работу, дыктавалі свае ўмовы найму. Даведзеныя да адчаю рабочыя нярэдка выкарыстоўвалі тэрарыстычныя сродкі барацьбы супраць штрэйкбрэхераў і прадпрымальнікаў, асабліва ў сферы дробнай прамысловасці, што ў сваю чаргу вяло да ўзмацнення рэпрэсій з боку ўлад. Усё гэта садзейнічала паступоваму пераходу рабочых да палітычнай барацьбы.
Вайна з Японіяй паскорыла наспяванне рэвалюцыі ў Расіі. Велізарныя ваенныя выдаткі, людскія і матэрыяльныя страты абвастрылі крызісны стан эканомікі, пагоршылі становішча народных мас, узмацнілі сацыяльнае напружанне. Усё гэта выкарыстоўвалі ў сваей дзейнасці рэвалюцыянеры, сацыял-дэмакратычныя і народніцкія агульнарасійскія і нацыянальныя партыі і арганізаціі, колькасць якіх у пачатку XX ст. прыкметна павялічылася. Вайна і ўсё звязанае з ёю стала вядучым матывам антыўрадавай агітацыі і мабілізацыі мас на барацьбу за звяржэнне самадзяржаўя.
Уздым рабочага руху ў канцы XIX ст. выклікаў трывогу ў Дэпартаменце паліцыі, тым больш што жорсткія рэпрэсіі не прыносілі поспеху. Начальнік Маскоўскага ахоўнага аддзялення С. Зубатаў галоўную небяспеку для ўрада бачыў ў злучэні рабочага руху з рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыяй, ва ўзмацненні яе ўплыву на рабочых. У пошуку эфектыўных сродкаў супрацьдзеяння ён узяў на ўзбраенне ідэю сацыял-дэмакратаў "эканамістаў" аб тым, што рабочыя Расіі павінны ісці па лініі "найменшага супраціўлення" і абмяжоўвацца эканамічнай барацьбой. Вясной 1898 г. Зубатаў сфармуляваў прапановы, якія зводзіліся да таго, каб сам урад з мэтай ізаляцыі рэвалюцыянераў узяў на сябе клопаты аб задавальненні "справядлівых", на яго погляд, эканамічных і культурна-асветніцкіх патрабаванняў рабочых, дазволіў стварэнне кас узаемадапамогі, кааператыўных і культурна-асветніцкіх таварыстваў, выданне газет для рабочых, адным словам, арганізаваў эканамічны і культурна-ас-ветніцкі рабочы рух, паставіўшы яго пад кантроль Дэпартамента паліцыі. Зубатаў разлічваў, што ў такім выпадку рабочыя адмовяцца ад палітычнай барацьбы, стануць свядомымі манархістамі і не толькі не пойдуць за "падбухторшчыкамі”, але і будуць выдаваць іх паліцыёй.
Сярод групы арыштаваных у Мінску актывістаў Бунда Зубатаў знай-шоў некалькі прыхільнікаў сваёй ідэі, якія згадзіліся прапагандаваць яе сярод рабочых. Найбольш актыўна за гэту справу ўзялася М.Вільбушэвіч. 3 лета 1900 г. яна дзейнічала ў Гродне, а з пачатку 1901 г. у Мінску, дзе непасрэдным куратарам зубатаўцаў стаў начальнік губернскага жандарскага ўпраўлення палкоўнік Васільеў.
У маі 1901г. мінскія зубатаўцы ўмяшаліся ў агульнапрафесійную стачку слесараў і з дапамогай палкоўніка Васільева прымусілі гаспадароў майстэрняў выканаць IX патрабаванне - увесці законны 12-гадзінны рабочы дзень з дзвюма гадзінамі перапынку. Гэта незвычайна лёгкая перамога зрабіла ашаламляльнае ўражанне на рамесных рабочых Мінска, у тым ліку на цэхавыя саюзы, якія ўваходзілі ў мясцовую бундаўскую арганізацыю. Контрагітацыя Мінскага камітэта Бунда не ўспрымалася. Зубатаўцы на чале з Васільевым на нейкі час сталі галоўнымі арбітрамі ў канфліктах рабочых з гаспадарамі. Фактычным прапаведнікам ідэі легалізацыі рабочага руху стаў адзін з уплывовых членаў бундаўскага камітэта А.Чамярыца. У ліпені 1901 г. “гурток мірнай праграмы”, абапіраючыся на шэраг цэхавых саюзаў рабочых (ферэйнаў) аб'явіў аб утварэнні Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі (ЯНРП).
Мэтай сваей дзейнасці яна абвясціла павышэнне "па меры магчымасці" эканамічнага і культурнага ўзроўню яўрэйскага пралетарыяту шляхам развіцця шырокіх эканамічных арганізацый, кас узаемадапамогі, асветніцкіх клубаў і інш. Умяшанне рабочых у палітыку партыя цалкам выключала, прапаведавала пакору перад уладамі, расхвальвала самадзяржаўе як пазакласавую, сільную да справядлівасці форму ўлады. Партыя дамагалася мірнага вырашэння канфліктаў паміж рабочымі і прадпрымальшчыкамі, а ў выпадках супраціўлення - аб'яўляла стачка пад апекай палітычнай паліцыі, яна наладжвала ў Мінску агульнагарадскія і цэхавыя культурна-асветніцая вечары, чытанні, лекцыі, на якія восенню 1901 г. збіралася да 1,5 тыс. чалавек. Такім чынам, ЯНРП практычна параліхзавала ў гэты час дзейнасць мясцовай арганізацыі Бунда. 3 яе складу ў ЯНРП перайшлі 15 з 20 цэхавых саюзаў. У 1902 г. арганізацыі ЯНРП аформіліся ў Вільні і Адэсе.
Аднак стрымаць пераход рабочых да палітычнай барацьбы ЯНРП не змагла. Урад фактычна не прыняў рэкамендацый Зубатава па заканадаўчай легалізацыі эканамічнага і культурна-асветніцкага рабочага руху. Падтрымка ЯНРП з боку Дэпартамента паліцый не выйшла за межы асобнага эксперыменту. Сутнасць палітыкі царызму па рабочым пытанні па-ранейшаму вызначалі рэпрэсіі. У такіх умовах гэты эксперымент быў асуджаны на правал. Пад кіраўніцтвам бундаўскіх арганізацый рабочы рух у Беларусі ў 1903 г. набыў ярка выражаны палітычны характар. У сувязі з адпраўкай Зубатава ў адстаўку ЯНРП была пазбаўлена падтрымка Дэпартамента паліцыі і летам 1903 г. самараспусцілася.
На пераломе XIX - XX стст. Бунд хутка набіраўшы і пашыраў сваю дзейнасць. У 1901-1903 гг. яго арганізацыі актыўна дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Бабруйску, Брэсце, Пінску, Оршы, Полацку, Барысаве, Смаргоні, Ашмянах, Слоніме, Дзісне, Ігумене, Копыле, Парычах, Шклове і шэрагу іншых гарадоў і мястэчак. У склад Бунда ўваходзілі цэнтралізаваныя рэгіянальныя прафсаюзы шчаціннікаў і прыказчыкаў, яўрэйскае аддзяленне федэратыўнага прафсаюза гарбароў.
Скарыстаўшы ідэйна-арганізацыйны крызіс РСДРП, звязаны з пана-ваннем "эканамізму", Бунд з канца 90-х гг. фактычна дзейнічаў як цалкам самастойная арганізацыя. Ён праводзіў свае з'езды, меў свой ЦК і друкаваны орган - газету "Арбайтар Штыме", Замежны камітэт (ЗК), які выдаваў газету "Последние известия". На IV з'ездзе (красавік 1901 г., Беласток) Бунд прызнаў сінісцкую ідэю аб юнаванні яўрэйскай нацыі і абвясціў сябе адзіным прадстаўніком яўрэйскага пралетарыяту ў Расіі. 3 улікам гэтага было перагледжана рашэнне і з'езда РСДРП па арганізацыйным прынцыпе партыі (аўтаномія мясцовых арганізацый, у тым ліку Бунда, у мясцовых справах). З'езд Бунда выставіў патрабаванне аб пераўтварэнні РСДРП у 'федэратыўнае аб'яднанне сацыял-дэмакратычных партый усіх нацый, што насяляюць Расійскую дзяржаву". Разам з тым IV з'езд арыентаваў мясцовыя камітэты Бунда на ўзмацненне палітычнай аптацыі. Але з "эканамізмам" не парваў, паколькі лепшым сродкам для ўцягнення шырокіх мае ў рух прызнаў эканамічную барацьбу і менавіта на яе аснове раіў разгортваць палітычную агітацыю.
Эканамічны крызіс, а таксама поспех прапаганды "паліцэйскага сацыялізму" ў Мінску выявіў памылковасць арыентацый Бунда на эканамічную барацьбу як галоўны напрамак дзейнасці рабочых.
У 1901-1903 гг. мясцовыя камітэты Бунда ў Беларусі рэзка ўзмацнiлі антыўрадавую адатацыю, сталі арганізатарамі многіх палітычных выступленняў рабочых - стачак, вулічных дэманстрацый, манефестацый, масовак (сходаў). На барацьбу з царызмам яны заклікалі рабочых усіх нацыянальнасцей, праводзілі забастоўку салідарнасці з буйнейшымі выступленнямі рабочых іншых рэгіёнаў імперыi.
У пачатку XX ст. Бунд разгарнуў масавую адаптацыю супраць сіянізму. Ідэалогія і практыка сіяністаў крытыкавалася ў дзесятках лiстовак, на многіх сходах рабочых. Мара сіяністаў аб заснаванні яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне ацэньвалася як "бязглуздая і шкодная фантазія". Скасаванне дыскрымінацыі яўрэяў у Расійскай імперыі звязвалася са знішчэннем самадзяржаўя агульнымі намаганнямі яўрэйскіх і рускіх рабочых. Змагаючыся за ўплыу "на яўрэйскай вуліцы", бундаўцы нярэдка сілай разганялі сходы сіяністаў і паалей-цыяністаў.
На II з'ездзе РСДРП (1903) дэлегацыя Бунда ўльтыматыўна патрабавала прызнання яго адзіным прадстаўнiком яўрэйскага пралетарыяту ў Расіі, перабудовы РСДРП па федэратыўным прынцыпе, але за праграму РСДРП, распрацаваную рэдакцыяй газеты "Искра", прагаласавала. Пасля адхілення патрабаванняў па арганізацыйным пытанні яна заявіла аб выхадзе Бунда з РСДРП і пакінула з'езд.
У 1904 г. Бунд заставаўся яшчэ амаль манапольным кіраўніком рабочага руху ў Беларусi. Пераважная большасць палітычных стачак, вулічных дэманстрацый, розных маніфестацый і масовак у гарадах і мястэчках Беларусі прайшла пад кіараўніцтвам яго арганізацый.
На II з'ездзе РСДРП значную большасць галасоў атрымалі прыхільнікі газеты "Искра", якая з 1900 г. выдавалася за мяжой групай расійскіх сацыял-дэмакратаў (Г. Пляханаў, П. Аксельрод, У. Лешн, Л. Мартаў іінш.). Прынятая з'ездам праграма, распрацаваная рэдакцыяй "Искры", прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне ў Расіі дэмакратычнай рэспублікі з правам нацый на самавызначэнне. Канчатковай мэтай партый абвяшчалася заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму на аснове тэорыі Маркса. Рэвалюцыю, якая набліжалася ў Расіі, РСДРП характарызавала як буржуазна-дэмакратычную.
У сувязі з выхадам Бунда з РСДРП прыхільнікі "Искры" з дапамогай ЦК разгарнулі дзейнасць па стварэнні ў Беларусі мясцовых арганізацый гэтай партыі. Нягледзячы на моцнае супраціўленне Бунда, у канцы 1903 г. і у 1904 г. групы РСДРП з'явіліся ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Магілёве, Мозыры, Полацку ііншых гарадах і мястэчках краю. Узначалілі іх Палескі і Паўночна-Заходні камітэты РСДРП, створаныя ЦК партыі адпаведна ў студзені і сакавіку 1904 г. Барацьба паміж бальішавікамі і меншавікамі ў гэтых арганізацыях фактычна не праяўлялася, паколькі ім у адзначаны час давялося весці барацьбу за выжыванне з непараўнальна больш магутнымі мясцовымі арганізацыямі Бунда.
Агульнарасійская Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў утварылася ў першай палове 1902 г. шляхам аб'яднання шэрагу рэгіянальных леванародніцкіх арганізацый і груп. Да яе далучыліся і рэшткі разгромленай рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, цэнтр якой у канцы 90-х гг. у XIX ст. знаходзіўся ў Мінску. Ідэалогія і тактыка партый выпрацоўвалася ў газеце "Революционная Россия" і часопісе "Вестник русской революции". ПСР выступала за знішчэнне самадзяржаўя і памешчыцкага землеуладання, устанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, атрыманне права яе народам на самавызначэнне свайго лесу, пабудову сацыялістычнага ладу на аснове сацыялізацыі зямлі з ўраўняльным землекарыстаннем і распаўсюджання кааперацый. Партыя не аддзяляла клас наёмных рабочых (пралетарыяў) ад працоунага сялянства, аб'ядноўвала іх адным паняццем "рабочы народ". Выключна важнае значэнне ў барацьбе з царызмам эсэры надавалі індывідуальнаму палітычнаму тэрору, якім займалася спецыяльная баявая арганізацыя.
У другой палове 1903 г. і ў пачатку 1904 г. групы і камітэты ПСР аформіліся ў Віцебску, Беластоку, Гомелі, Мінску, Вільні, Дзвінску, Смаленску і Бранску. У красавіку 1904 г. на з'ездзе іх прадстаўнікоў была створана Паўночна-Заходняя абласная арганізацыя. Неабходнасць аб'яднання тлумачылася спецыфікай заходняга рэгіёна, шматнацыянальным складам яго насельніцтва. Абласны камітэт узначалілі Я. Ратнер, М. Бшэнка, А. Касцюшка-Валажэвіч. Пазней у яго склад увайшлі М.Сакалоў і А. Бонч-Асмалойсі. Свае праграмныя пазіцыі камітэт асвятліў у адозве "Да ўсіх", надрукаванай у ліпені 1904 г. ва ўласнай друкарні. Ён зыходзіў з прызнання: а) "заваявання палітычных правоу і неабходнай і непазбежнай часовай мэтай барацьбы"; б) права нацый на самавызначэнне; в) прынцыповай і практычнай важнасці правядзення ідэі сацыялізму і працоўныя масы сялян і рабочых; г) здольнасці працоўнага сяляніна і індустрыяльнага рабочага рэвалюцыйным шляхам замяніць капіталістычны лад сацыялістычным.
Такi ж ухіл заўважаўся і ў адозве Мінскага камітэта ПСР "Да ўсіх грамадзян", у якой парламенты заходніх краін ацэньвалася як "падманнае народнае прадстаўніцтва", "грамадскія гаварыльні", дзе правадырам рабочых мас дазвалялася дзеля дабра народнага "пускаць у паветра рэвалюцыйныя фразы".
Адсутнасць у ПСР да канца 1905 г. афіцыйнай праграмы прыводзіла да рознагалоссяў і супярэчнасцей у трактоўцы прынцыповых пытанняў, звязаных з ацэнкай тагачаснага дзяржаўнага ладу, класавай сутнасці палітыкі і характару рэвалюцыі, якая наспявала.
У цэлым дзейнасць мясцовых арганізацый ПСР у заходніх губернях у 1903-1904 гг. абмяжоўвалася выданнем і распаўсюджаннем лістовак, іншай партыйнай літаратуры, правядзеннем сходаў сваіх прыхільнікаў, зборам сродкаў на патрэбы рэвалюцыйнай дзейнасці. Прыкметнага ўплыву сярод рабочых і сялян яны не дамагліся. Так, паводле звестак жандарскага ўпраўлення, камітэт ПСР у Мінску не мог правесці сваімі сіламі якіх-небудзь масавых акцый, у сувязі з чым члены арганізацыі далучалiся іншы раз да забастовак і дэманстрацый, арганізаваных бундаўцамі і групай РСДРП. Тое ж назіралася і ў іншых гарадах.
Да лiку першых сацыялiстычных партый, створаных у Расiйскай iмперыi, адносiлася i Польская партыя сацыялiстычная. У праграме ППС, прынятай на з'ездзе ў Парыжы ў 1892 г., змящалася, што яе канчатковай мэтай з'яўляецца "заваяванне палітычнай улады пралетарыяту і праз пралетарыят" і пабудова сацыялістычнага ладу шляхам паступовага пераходу зямель, сродкаў вытворчасці і камунікацый у грамадскую ўласнасць. Галоўнай з першачарговых задач абвяшчалася заваяванне незалежнай Польскай рэспублікі, заснаванай на ўсеагульным выбарчым праве з тайным галасаваннем, народным заканадаўстве, іншых дэмакратычных правах і свабодах. У барацьбе за незалежнасць ППС разлічвала на ўзаемадзеянне з усімі непралетарскімі нацыянальна-патрыятычнымі арганізацыямі Польшы. Прадугледжвалася добраахвотнае аб'яднанне з іншымі народамі на прынцыпах федэрацыі. З'езд прызнаў неабходнасць пашырэння дзейнасці ППС "на правінцыі, раней звязаныя з Польскай рэспублікай", г. зн. на Літву, Беларусь і Украіну, для стварэння разам з літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі арганізацыямі аб'яднанай палітычнай сілы з мэтай вызвалення краю ад прыгнёту царызму. Задача звяржэння царызму ў саюзе з расійскім вызваленчым рухам не ставілася. Рэзка адмоўна аднеслася ППС да Бунда, ен не падтрымаў лозунг барацьбы за незалежную Польшчу.
У пачатку 1902 г. кіраўніцтва ППС атрымала звесткі аб падрыхтоўцы пецярбургскім гуртком В.Лваноўскага з'езда з мэтай стварэння Беларускай рэвалюцыйнай партыі. У сувязі з гэтым на VI з'ездзе ППС у чэрвені 1902 г. была прынята закрытая "беларуская рэзалюцыя", паводле якой Выканаўчы камітэт павінен быў паслаць на з'езд сваіх прадстаўнікоў, каб выказаць беларускім сацыялістам ампатый і пажаданні імкнуцца да незалежнасці і федэрацыйных стасункаў з ППС. Разам з тым ППС прызнала сябе правамоцнай аказваць уплыў на беларускае насельніцтва даступнымі ёй сродкамі, якія не супярэчылі б прынцыпам і інтарэсам Беларускай сацыялістычнай арганізацыі.
У верасні 1902 г. групы ППС, якія дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі, аб'ядналіся ў рэгіянальную арганізацыю - ППС у Літве. У рэдакцыйным артыкуле свайго часопіса "Шайка" ("Барацьба"), выдадзенага ў кастрычніку 1902 г., яна заявіла аб агульнасці мэт пралетарыяту Польшчы і Літвы, пастаўленага перад неабходнасцю барацьбы з царскім дэспатызмам за незалежнасць сваёй радзімы, а затым і за пабудову сацыялістычнага ладу. ППС у Літве паставіла перад сабою задачу аб'яднаць усе мясцовыя сацыялістычныя арганізацыі, каб агульнымі сіламі знішчыць агульнага ворага.
У пачатку 1903 г. ППС у Літве выдала ў Лондане тры агiтацыйныя брашуры на беларускай мове: "Хто праўдзівы прыяцель беднага народу", "Гутаркі аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць" (варыянт "Дзядзькi Антона"), "Як зрабіць, каб людзям стала добра на свеце". У іх выкрывалася антынародная сутнасць тагачаснага дзяржаўнага ладу, палітыкі царызму, прапагандаваліся ідэі работніцка-сялянскай рэвалюцыі з мэтай выгнання цара і паноў, ўсталявання народнай ўлады і пабудовы сацыялізму. Шлях да яго ППС бачыла ў пераходзе ўсёй зямлі, фабрык, чыгунак ва ўласнасць народа, у арганізацыі супольнага гаспадарання на аснове абавязковай працы ўсіх здольных да яе людзей і размеркавання атрыманай прадукцыі ў адпаведнасці з патрэбамі кожнага працаўніка. "Багацтвы ўсялякія будуць цэлага народу, усіх працуючых. Гэтыя багацтвы будуць ляжаць у крамах, а кожны, хто працуе, будзе браць, што патрэбна, без грошай, толькі пакажа білет, што ён ёсць работнік, то значыць, што працуе ці пры зямлі, ці на фабрыцы". Прыхільнікамі сацыялізму ППС у Літве лічыла пралетарыяў, якія працавалі на фабрыках, беззямельных і малазямельных сялян і нават багатых гаспадароў.
Змест названых брашур сведчыць, што ППС у Літве падзяляла ідэі не марксісцкага, а народніцкага сацыялізму. Галоўны матыў адаптацый - сацыяльна-палітычны. Стваральнікі партыі мелі на мэце аб'яднаць пад сваім кіраўніцтвам усе антыўрадавыя сілы ў Літве і Беларусі. Фактычна ППС у Літве супрацьпастаўлялася спробам стварэння беларускай нацыянальна-дэмакратычнай партыі, якія ў той час актывізаваліся, каб прывабіць беларусаў, яна ў сваіх беларускамоўных выданнях не засяроджвала увагі на польскім нацыянальным пытанні. Лозунг барацьбы за незалежнасць Польшы не ўпамінаўся. Разам з тым цалкам замоўчвалася і беларускае пытанне у брашурах не сустракаліся нават словы "беларусы" ці "Беларусь".
У лютым 1903 г. у часопісе "Світанак", органу Замежнага камітэта ППС, была апублікавана адозва Беларускай рэвалюцыйнай партыі "Да штэлігенцыі" з заклікам да адраджэнскай, нацыянальна-культурнай дзейнасці на карысць свайго народа. Публікацыя суправаджалася каментарыем рэдакцый, у якім яна выказала прынцыповую гатоўнасць ППС падтрымаць "працэс ператварэння беларускага народа ў нацыянальнасць", але ўсё ж вельмі скептычна адашла перспектыва беларускага адраджэння. Больш карыснай у гэтых адносінах часопіс прызнаў не нацыянальна-культурную дзейнасць "беларускіх патрыётаў", а распаўсюджанне рэвалюцыйнай літаратуры ППС на беларускай мове. У каментарыі дастаткова выразна прасочваўся намер ППС узначаліць барацьбу беларускага сялянства супраць царызму пад сваім сцягам. Беларускім патрыётам адводзілася роля памочніка ППС. На такую ролю БРП не магла пагадзіцца. Адчуўшы нязгоду і супраціўленне, Цэнтральны рабочы камітэт ППС у чэрвені 1903 г. па прапанове Ю.Пшсудскага вырашыў спыніць выданне агiтацыйнай літаратуры на беларускай мове.
2. Утварэнне Беларускай Сацыялiстычнай Грамады, яе прагарамныя патрабаваннi
Восенню 1903 г. на вучобу ў Пецярбург прыехалі браты І. А. Луцкевічы, А. Пашкевіч. Беларускі асяродак у сталіцы аб'яднаўся ў круг беларускай народнай асветы з мэтай разгортвання нацыянальна-культурнай дзейнасці. Сярод членаў круга была і радыкальная частка, якая адраджэнне Бацькаўшчыны звязвала з падрыхтоўкай народнай рэвалюцыі і імкнулася да стварэння нацыянальнай рэвалюцыйнай партыі. 3 гэтай мэтай вясной 1902 г. планавалася склікаць з'езд, аднак па невядомых прычынах ён не адбыўся.
Тым не менш ад імя Беларускай рэвалюцыйнай партыі восенню 1902 г. была выдадзена на гектографе адозва "Да інтэлігенцыі" (на польскай мове). Як адзначалася вышэй, у лютым 1903 г. яе апублікаваў часопіс "Рrzedswit". Адозва рэзка крытыкавала асіміляваную беларускую iнтэлигенцыю, якая пайшла на службу іншым народам, і заклікала яе да шырокай асветніцка-адраджэнскай дзейнасці на карысць свайго народа, ставіўшы ёй у прыклад паспяховую дзейнасць чэшскіх, літоўскіх, сербскіх, харваціх, балгарскіх адраджэнцаў.
У той час В.Лваноўскі паспрабаваў наладзіць выданне газеты "Свабода" як органа БРП. Падрыхтаваныя ў Пецярбургу матрыцы васьмі старонак яе першага нумара ён на зімовых канікулах 1902-1903 гг. прывёз у бацькоўскі маёнтак Лябёдка Лніцкага павета і зрабіў на гектографе з дапамогай брата і трох братоу Валэйкаў з суседняга фальварка 200 экземпляраў. Аднак па загаду бацькі амаль увесь наклад давялося знішчыць. 3 матэрыялаў нумара захаваліся толькі вершы А.Пашкевіч (Цётка) "Мужыцкая доля" і Ул.Сыракомлі "Добрыя весці". У апошнім творы антырасійскія матывы былі заменены антыцарскім, а ідэі класавай згоды сялян і шляхты -ідэяй салідарнасці рабочых і сялян.
У сувязі з выданнем адозвы "Да інтэлігенцыі" ў беларускім асяродку сталіцы ўзмацніліся рознагалоссі па пытанні, якому напрамку ў далейшай дзейнасці аддаць перавагу - нацыянальна-адраджэнскаму ці рэвалюцыйнаму. В.Лваноўскі адстойваў першы, браты Луцкевічы - другі. Спрэчкі закончыліся расколам БРП. Іваноўскі засяродзіўся на дзейнасці ў крузе беларускай народнай асветы, а Луцкевічы заняліся стварэннем Беларускай рэвалюцыйнай грамады.
У канцы снежня 1903 г. у Вільні адбыўся першы з'езд БРГ. На ім грамада была перайменавана з рэвалюцыйнай у сацыялістычную і прыняла праграму, у якой заявіла аб сваім імкненні знішчыць капіталістычны парадак і аддаць у рукі ўсяго народа зямлю, сродкі вытворчасці і камунікацыі для супольнага ўладання. Найбольшай перашкодай на шляху да сацыялізму прызнала "палітычную няволю". Адсюль выводзіла бліжэйшую мэту - звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі агульнымі намаганнямі "з пралетарыятам усіх народаў Расійскай дзяржавы". Форму будучага дзяржаўнага ладу ў Расіі яна не вызначала, аднак выказалася за тое, "каб усе народы мелі наибольшую свабоду". Фактычна грамада заявіліа аб сваім жаданні стварыць у час капіталізму незалежную дэмакратычную рэспубліку. Яе палітычную аснову павінны былі скласці простае, агульнае, роўнае выбарчае права з тайным галасаваннем, народнае заканадаўства, "выкананне найвышэйшай улады праз Канстытуцыйны сход", ліквідацыя пастаяннай арміі з заменай яе агульным народным апалчэннем, роўнасці ўсіх людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання, бясплатны суд, выбарныя суддзі, падсуднасць чыноўнікаў, аддзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы, свабода слова, друку, сходаў, забастовак і інш.
Па аграрным пытанні праграма БСГ патрабавала скасавання прыватнай зямельнай уласнасці, абвяшчэння права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі "сваімі рукамі без скарыстання чужой працы", і заяўляла аб неабходнасці адначаснай прапаганды 'ідэі ўсестаронняга сябравання і таварыстваў" з мэтай пераходу да сацыялістычнай гаспадаркі. У праграме былі патрабаванні 8-гадзіннага рабочага дня, вызначэння мінімуму заработнай платы, роўнай платы пры роўнай працы, бясплатнай медыцынскай дапамогі, бясплатнага, абавязковага і поўнага навучання для усіх за кошт краю і інш. Праграма мела дэвіз "Працавітая бедната ўсіх краёў, злучайся!"
Змест праграмы сведчыць, што БСГ засноўвалася на ідэях народніцкага сацыялізму і па пытаннях стратэгій рэвалюцыйнай барацьбы прыкметна разыходзілася з ППС. Ад эсэраў яна адрознівалася непрызнаннем індывідуальнага палітычнага тэрору як сродку рэвалюцыйнай барацьбы. Варта адзначыць і тое, што БСГ у 1903 г. абвясціла сябе нацыянальнай беларускай палітычнай арганізацыяй, не прэтэндуючы на аб'яднанне "працавітай беднаты" іншых нацыянальнасцей краю.
У 1904 г. грамада разам з ідэйна блізкімі ёй Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй, ППС і Латышскай сацыял-дэмакратыяй выдала адозву "Таварышы", а сумесна з ППС - адозву "Брацця мужыкі" . У адозвах выкрываўся захопніцкі, антынародны характар расійска-японскай вайны. Ад імя працавітага народа Полышы, Літвы, Беларусі, Латышскай зямлі чатыры названыя партыі заявіл: "Мы дзеці зваяванай праз цара зямлі на нашы патрэбы і карысці казна не глядзіць ніколі; засудзілі нас на здзек. 3 нас казна найбольш дзярэ падаткаў..." Вызваленне з-пад прыгнёту яны звязвалі з паражэннем царызму ў вайне. Другая адозва заклікала запасных не iсцi добраахвотна на вайну, уцякаць, а мабілізаваных сілай - згаворвацца і бунтавацца ў войску, шкодзіць, рабіць усё, "каб цар прайграў вайну", "тады правіцельст-ва аслабнець, тады мы скарэй яго паборам і завядзём лепшыя парадкі. Тады не будзіць панавання, ўсе будзем роўныя, будзем працаваць не на правіцельства і паноў, а толькі на сябе; будзем самі ўпраўляць сабой па праўдзе і справядлівасці, не будзе тады бяды і крыўды..." 3'яўленне лепшых парадкаў звязвалася з пераходам усёй зямлі да працоўнага народа і да ўраўняльнага землекарыстання.
Заключэнне
Як ужо падкрэслiвалася, пачатак ХХ ст. вызначауся уздымам забастовачнага руху. У 1900-1903 гг. пераважалi эканамiчныя стачкi. Яны былi выклiканы як пагаршэннем становiшча насельнiцтва, асаблiва у сувязi з эканамiчным крызiсам, так i прапагандай «эканамiстау», бундауцау, што заклiкалi рабочых да эканамiчных форм барацьбы. У гэты перыяд, у вынiку неразвiтасцi сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусi, пераважау уплыу бундаускiх арганiзацый. Аднак пашырэнне рэвалюцыйнага руху, разгул шавiнiзму у час руска-японскай вайны падштурхнулi дзеяннi кiруючых урадавых колау i памешчыцка-клерыкальных партый i арганiзацый, накiраваныя на распальванне нацыянальнай варожасцi, што у сваю чаргу узмацнiла нацыяналiстычныя тэндэнцыi у рабоценацыянальных аб'яднанняу. Гэта было характэрна для БСГ i асаблiва Бунда: яурэйская лiберальна-дэмакратычная буржуазiя у новых умовах абмяжоувалася сваiмi нацыянальнымi праблемамi.
Стварэнне у 1903 г. самастойных сацыял-дэмакратычных арганiзацый на Беларусi на аснове iскраускiх груп прывяло да росту у краi уплыву сацыял-дэмакратыi.Павялiчылася колькасць стачак, так жа амаль удвая павялiчылася колькасць удзельнiкау у гэтых стачках.
Узмацнiлася агiтацыя на вёсцы, аднак да 1904 г. уплыу сярод сялян як сацыял-дэмакратау, так i эсэрау, бундауцау быу яшчэ невялiкiм.
Спiс лiтаратуры
1. «Гісторыя Беларусі» для студэнтаў усіх форм навучання і спецыяльнасцей , Мінск, 2006г.
2. «Гiсторыя Беларусi у дзвюх частках», ч.1, Я.К. Новiк, Г.С. Марцуль, I.Л. Качалау i iнш., Мiнск, 2003 г.
3. «Нарысы гiсторыi Беларусi у 2-х частках», ч.1, М.П. Касцюк, У.Ф. Iсаенка, i iнш., Мiнск, 1994 г.
4. «Гiсторыя Беларусi у шасцi тамах» том 4, М. Бiч, В. Яноуская i iнш., Мiнск, 2007 г.
5. «Нарысы гiсторыi Беларусi» ,П.Г. Чыгрынау, Мiнск, 2002г
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.
реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.
контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.
реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010Галоўные прычыны сялянскіх выступленняў, формы праяўлення сялянскага руху. Рэвалюцыйная і рэфарматарская плыні ў народніцтве. Зраёмство з марксісцкай літаратурай, узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, расстаноўка палітычных сіл.
реферат [30,8 K], добавлен 03.12.2009Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.
реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Гісторыя стварэння беларускай сацыялістычнай грамады – першай у рэспубліцы нацыянальна-дэмакратычнай партыі сацыялістычнай арыентацыі, яе арганізатары; мэты і задачы. Аналіз асноўных пытанняў дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў праграмных дакументах БСГ.
контрольная работа [10,9 K], добавлен 15.03.2013Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.
реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.
контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.
реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010