Падпiсання Крэўскай уніі
Фактары, якія падштурхнулі ўладу да падпісання Крэўскай уніі. Інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону. Аналіз палітычнай сітуацыі, якая склалася на тэрыторыi княства, грамадзянская вайна 1386–1392 гг. і Гарадзельская унія 1413 г.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 23.09.2012 |
Размер файла | 27,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
- Уводзiны
- 1. Крэўская унія 1385 г. - інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону на “ўсе часы”
- 2. Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Гарадзельская унія 1413 г
- Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзiны
Дзяржауна-палiтычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV-XV ст. звязана з праўленнем вялiкага князя Альгерда i Ягайлы. Калi Альгёрд праводзiў палiтыку збiрання тэрыторыi вакол Вiльнi, то Ягайла не стаў пераемнiкам гэтай палiтыкi.
У вынiку гiсторыя беларускай дзяржавы папоўнілася яшчэ адной значнай падзей. Гэта была Крэўская унія, якая была падпiсана ў 1385 г. Яна аказала значны ўплыў як на палiтычнае, так і на культурнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага. Вынікі інкарпарацыі ВКЛ з Польшай былі даволi неадназначнымi, аднак усе спецыялiсты згаджаюцца з велiчынёй змяненняў, прыўнесенымі ўніяй.
Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. значна паслабiла сiтуацыю ў краiне i паглыбiла палiтычны раскол. Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш узмацніла ўплыў Польшчы на ВКЛ. У 1413 г. гэта было замацавана прыняццем Гарадзельскай пастановы.
Мэтай дадзенай работы з'яўляецца выяўленне фактараў, якiя падштурхнулi ўладу да падпiсання Крэўскай уніі, аналіз палiтычнай сiтуацыі, якая склалася на тэрыторыi ВКЛ у 80-е годы XIV стагоддзя; а таксама выявленне прычын узнікнення Грамадзянскай вайны і вызначэнне вынікаў пасля яе падзей.
1. Крэўская унія 1385 г. - інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону на “ўсе часы”
Смерць вялікага князя Альгерда (1377) выклікала вострую і працяглую дынастычную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім, якая нярэдка перарастала ў ваенныя сутыкненні паміж прэтэндэнтамі на трон. У змаганне актыўна ўмешваліся і замежныя дзяржавы, у першую чаргу Тэўтонскі ордэн.
Альгерд сваім пераемнікам прызначыў сына ад другога шлюбу - Ягайлу. Гэта стала прычынай незадаволенасці іншых сыноў Альгерда і суродзічаў. Брат Альгерда Кейстут на кароткі час 1381-1382 гг. захапіў Вільню і стаў вялікім князем літоўскім. Разгарнулася барацьба паміж Кейстутам і Ягайлам, апошні абапіраўся на дапамогу крыжакоў. Пераможцам з гэтай вайны выйшаў Ягайла. Кейстут быў вераломна захоплены ў палон і на загад пляменніка задушаны. Аднак барацьбу з Ягайлам працягнуў сын Кейстута - Вітаўт.
Становішча Ягайлы было нетрывалае. У гэтай сітуацыі яму былі прапанаваны два варыянты шлюбу: з дачкой вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога і з польскай каралевай Ядвігай. Фактычна гаворка ішла пра выбар гістарычнага шляху, па якім пойдзе Вялікае княства Літоўскае, пра яго ўсходнюю ці заходнюю палітычную арыентацыю. Ягайла абраў другі шлях.
14 жніўня 1385 г. у замку Крэва прадстаўнікі Польскага каралеўства і Ягайла з некалькімі братамі заключылі міждзяржаўнае пагадненне. Згодна з яе ўмовамі, Ягайла абяцаў хрысціцца паводле каталіцкага абраду разам з усімі сваімі братамі і хрысціць падданых, "свае землі літоўскія і рускія назаўжды далучыць да Кароны Каралеўства Польскага", перадаць усе свае скарбы на патрэбы злучаных дзяржаў, заплаціць велізарную суму 200 тыс. фларэнаў былому жаніху Ядвігі аўстрыйскаму прынцу Вільгельму. Наўзамен Ягайлу быў паабяцаны шлюб з Ядвігай і польская карона - як мужу каралевы. У 1386 г. пачалася рэалізацыя умоў Крэўскага пагаднення. Гэтаму злучэнню была наканавана працяглая і няпростая гісторыя. З цягам часу мяняліся яго ўмовы, але ў цэлым яно аказалася выгадным і перспектыўным для абодвух бакоў, пріснавала 400 гадоў.
У Вялікім княстве Літоўскім было многа незадаволеных Крэўскай дамовай. Літоўская знаць, хоць і прыняла каталіцкі хрост, але не жадала дзяліцца ўладай і трапляць у палітычную залежнасць ад польскіх паноў. Праваслаўныя баяліся экспансіі каталіцкага касцёла. І практычна ўсім не падабалася дэклараваная ў крэўскім акце страта дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ. Таму вельмі хутка тут узнікла магутная апазіцыя Ягайлу. Яе ўзначаліў Вітаўт. Разам з крыжакамі ён распачаў барацьбу супраць свайго стрыечнага брата. З кожным месяцам пазіцыі Вітаўта ў ВКЛ мацнелі, папулярнасць расла, ён атрымліваў адну перамогу за другой. Некаторыя землі, напрыклад Полацкая, добраахвотна прынялі яго ўладу. У выніку Ягайла быў вымушаны пайсці на ўступкі Вітаўту. У 1392 г. паміж імі было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўт атрымаў пад сваю ўладу Вялікае княства Літоўскае. Тым не менш яшчэ доўгі час ён усё ж такі прызнаваў вярхоўную ўладу польскага караля Уладзіслава ІІ Ягайлы, як "вярхоўнага" князя ВКЛ.
Адным з галоўных накірункаў унутрыпалітычнай дзейнасці Вітаўта было скасаванне буйных удзельных княстваў у ВКЛ. Ён жорстка падаўляў супраціў князёў і ператвараў удзелы ў намесніцтвы, кіраўнікоў якіх прызначаў сам. Так былі ліквідаваны Віцебскае, Кіеўскае, Чарнігаўскае і іншыя княствы. Дасягнутая цэнтралізацыя ўлады і эфектыўная сістэма кіравання дазволілі Вітаўту праводзіць актыўную і ў цэлым паспяховую знешнюю палітыку.
Самым небяспечным ворагам ВКЛ быў Тэўтонскі ордэн, які рэгулярна здзяйсняў напады на літоўскія і заходнебеларускія землі. У 90-я гг. XIV ст. іх аб'ектамі асабліва часта станавіліся Гародня, Ліда, Наваградак. Даходзілі немцы і да сталіцы - Вільні. Такім жа небяспечным ворагам быў Ордэн і для Польшчы. Супольны праціўнік, а таксама Крэўскае пагадненне рабілі Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае натуральнымі саюзнікамі. Абвастрэнне адносін у рэшце рэшт прывяло да Вялікай вайны, якую ў 1409-1411 гг. вялі, з аднаго боку, Польшча і ВКЛ, а з другога - Тэўтонскі ордэн. Яе кульмінацыйнай падзеяй стала Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. і ў якой войскі саюзнікаў разграмілі крыжакоў. Грунвальд быў адной з найбуйнейшых бітваў еўрапейскага сярэднявечча. У ім з абодвух бакоў удзельнічала некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, значная частка якіх загінула. У арміі саюзнікаў было 90 харугваў: 50 з Польшчы і 40 з ВКЛ. 22 харугвы ВКЛ былі выстаўлены беларускімі землямі. 30 з 40 палкоў ВКЛ неслі на сваіх сцягах герб "Пагоня".
Разгром крыжацкага войска паклаў канец ваеннай магутнасці Ордэна. Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш шчыльна злучыла Польшчу і ВКЛ, прадэманстравала карысць ад аб'яднання сіл. У 1413 г. на супольным сойме ў Гарадле паміж дзяржавамі была заключана новая унія. Бакі пагадзіліся, што ў выпадку смерці караля Уладзіслава ІІ Ягайлы альбо вялікага князя Вітаўта абранне іх пераемнікаў будзе здзейснена толькі са згоды манарха і арыстакратыі саюзнай дзяржавы. Гарадзельскі акт надаў шырокія прывілеі і перавагі каталіцкай знаці ВКЛ. Яны датычыліся як маёмасных правоў (феадалам-католікам гарантавалася бесперашкоднае валоданне і перадача па спадчыне вотчын), так і ўдзелу ў палітычным жыцці і кіраванні дзяржавай (толькі "падуладныя святой рымскай царквы" маглі займаць афіцыйныя пасады і ўваходзіць у вялікакняжацкую раду). Такім чынам, праваслаўныя феадалы былі пастаўлены ў дыскрымінацыйнае становішча. Гарадзельскі прывілей на доўгія гады ўскладніў стасункі паміж каталіцкімі і праваслаўнымі феадаламі ВКЛ. Ён паклаў пачатак адной з самых вострых і балючых праблем яго рэлігійнага, грамадскага і палітычнага жыцця.
Напрыканцы жыцця, калі Вітаўт дасягнуў велізарных уплываў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, ён вырашыў разарваць унію з Польшай і каранавацца каралеўскай каронай. У 1429 і 1430 гг. ён склікаў каранацыйныя з'езды, прычым на першым, у Луцку, прысутнічаў імператар Святой Рымскай імперыі. Але палякі выступалі рэзка супраць ператварэння Вялікага княства Літоўскага ў каралеўства і здолелі перашкодзіць гэтым планам. 27 кастрычніка 1430 г. Вітаўт Вялікі памёр.
У хуткім часе пасля смерці Вітаўта арыстакратыя ВКЛ без згоды польскіх магнатаў абрала новым вялікім князем малодшага брата Ягайлы Свідрыгайлу (1430 - 1432 гг.) Яго палітыка рэзка адрознівалася ад курса Вітаўта. Насуперак Гарадзельскаму прывілею Свідрыгайла стаў прызначаць праваслаўных феадалаў на высокія дзяржаўныя пасады. Гэта выклікала незадаволенасць з боку паноў-католікаў, якія арганізавалі змову і ў 1432 г. абралі новым вялікім князем брата Вітаўта Жыгімонта (1432-1440). Распачалася феадальная вайна 1432-1436 гг. Жыгімонт абапіраўся ў асноўным на каталіцкую знаць і кантраляваў Літву, Заходнюю і Цэнтральную Беларусь. Пад уладай Свідрыгайлы аказаліся Полацк, Віцебск, Смаленск, Усходняя Беларусь і ўкраінскія землі. Падтрымку яму аказвалі праваслаўныя князі, баяры, мяшчане. Ягайла і Жыгімонт былі вымушаны выдаць прывілеі, якімі праваслаўная знаць ураўноўвалася ў асабістых і маёмасных правах з каталіцкай. Гэты прадбачлівы ход праціўнікаў, а таксама ваенныя няўдачы Свідрыгайлы прывялі да яго канчатковай паразы.
2. Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Гарадзельская унія 1413 г
унія інкарпарацыя грамадзянскі вайна
Тэўтонскі ордэн, зразумела, быў незадаволены саюзам Польшчы і Літвы, тым больш -- намечаным хрышчэннем літоўцаў з Польшчы. Выпусціўшы з рук Вітаўта, Ордэн завязаў інтрыгу з другім незадаволеным -- Андрэем Альгердавічам. Яму было ўжо каля шасцідзесяці, і надзеі рэалізаваць сваё старэйшынства заставалася ўсё меней. Між тым пасля абрання Ягайлы каралём Польшчы ўзыход Андрэя на пасад вялікага князя літоўскага прывёў бы да скасавання уніі.
Менавіта таму, напэўна, у 1386 годзе крыжакі ўтварылі пагадненне з Андрэем (супраць якога, дарэчы, некалькі гадоў таму пасылалі войска на дапамогу Ягайлу і Скіргайлу) і смаленскім князем Святаславам Іванавічам. У бытнасць Ягайлы ў Кракаве Андрэй сумесна з крыжакамі-лівонцамі напаў на некаторыя гарады, аднак захапіць здолеў толькі Лукомль. У той жа час Святаслаў Смаленскі спрабаваў захапіць Віцебск і Оршу, а потым аблажыў Мсціслаў.
Зімой 1388/89 года, калі Скіргайла ад'ехаў у Полацк, дзе яму ўдалося падманам захапіць князя Андрэя, Вітаўт "совет сотвори со многими князьми и бояры литовскими" і зрабіў спробу заняць Вільню. Замаскіраваўшы дружыну пад купецкі абоз, ён сярод бела дня рушыў да гарадской брамы. Аднак на бок Ягайлы і Скіргайлы перакінуўся даўні паплечнік Вітаўта Судзімонт. Да таго ж варта заўважыла зброю ў абозе, і Вітаўту давялося ўцякаць. Не спадзеючыся на моц сваіх замкаў, ён зноў накіраваўся да крыжакоў, з якімі менш чым пяць гадоў таму так сурова развітаўся. Разам з ім пайшла ўся сям'я: жонка Ганна, дачка Соф'я, браты Таўцівіл і Сігізмунд, малодшая сястра Рынгаля.
Верныя сваёй тактыцы распальваць варожасць сярод уладароў Літвы, крыжакі зноў прынялі знатнага ўцекача, хаця прыём, які яны яму гэтым разам аказалі, не вызначаўся асаблівай цеплынёй. Усе члены яго сям'і фактычна апынуліся ў якасці заложнікаў. Аднак войска для барацьбы са Скіргайлам Вітаўт атрымаў. З гэтым войскам ажыццявіў паспяховыя набегі на Кернава і Мейшаголу, "нача воевати Литовскую землю с немецькою помочю, и уже взял был Литовскои земли по Велию реку, а и Польтескь вдася ему".
У 1390 годзе Вітаўт з войскам заходнееўрапейскіх добраахвотнікаў (сярод іх знаходзіўся англійскі прынц Генрых -- будучы кароль Англіі) рушыў на Вільню. Войска Скіргайлы было разбіта, прычым у палон да Вітаўта трапілі брат Міхаіла Яўнуцьевіча Заслаўскага Сямён, брат Фёдара Святаславіча Смаленскага Глеб і шэраг іншых рускіх князёў. Аднак аблога Вільна не прынесла канчатковага поспеху, хаця часова ўдалося захапіць прадмесце Крывы горад, пры абароне якога загінуў брат Ягайлы Карыгайла- Казімір Мсціслаўскі. Але ў гэтым паходзе Вітаўт згубіў і свайго брата Таўцівіла.
У адказ Уладзіслаў-Ягайла перадаў уладанні Вітаўта -- Падляшша з Берасцем і Камянцом -- свайму васалу Янушу Мазавецкаму (які, дарэчы, даводзіўся Вітаўту шваграм, бо быў жанаты з яго сястрой Ганнай Кейстутаўнай). Польска-мазавецкія войскі ўступілі ў Камянец, Берасце і Ваўкавыск, якімі кіравалі намеснікі Вітаўта. Аднак адчайнае супраціўленне жыхароў гэтых гарадоў паказала, як шмат прыхільнікаў засталося ў Вітаўта ў дзяржаве.
Падтрымку Вітаўту выказала і Маскоўскае княства, дзе на змену памёршаму ў 1389 годзе Дзмітрыю Данскому прыйшоў яго старэйшы сын Васіль. Яшчэ да мяцяжу Вітаўта было дамоўлена пра шлюб яго адзінай дачкі з сынам Дзмітрыя. Зараз, нягледзячы на знаходжанне літоўскага князя за межамі сваёй вотчыны, Масква выразна прадэманстравала, што лічыць яго сур'ёзнай палітычнай фігурай. Маскоўскае пасольства знайшло Вітаўта ў Прусіі, і Соф'я ў суправаджэнні Івана Гальшанскага накіравалася ў Маскву кружным шляхам праз Гданьск і Пскоў. Яе шлюб з Васілём Дзмітрыевічам адбыўся ў 1391 годзе.
Тым часам Вітаўт, абапіраючыся на шырокую падтрымку як унутры Літвы, так і па-за яе межамі, зноў перайшоў да рашучых дзеянняў. На дапамогу яму быў скліканы крыжовы паход на чале з прынцам Генрыхам Нартумберлендскім. У 1392 годзе Вітаўт нанёс Скіргайлу рашаючае паражэнне. Ягайла, не жадаючы дапусціць канчатковага адпадзення Літвы ад Польшчы, паспяшаўся прызнаць яго перамогу. Вітаўт атрымаў і Троцкае, і Віленскае княствы, тытул вялікага князя -- з адной толькі ўмовай, каб ён застаўся васалам польскага караля.
Можна меркаваць, што за гэтым выступленнем стаялі тыя праваслаўныя сілы Вялікага княства, якія не бачылі ніякіх пераваг у збліжэнні з Польшчай, а арыентаваліся на аднаўленне Кіеўскай Русі (магчыма--на саюз з Масквой). Аб тым, што канфлікт быў не звычайным удзельным бунтам, а барацьбой па прынцыповых пытаннях, сведчыць падкрэслена прадузятае асвятленне яго пралітоўскім аўтарам "Летапісца вялікіх князёў літоўскіх", які не шкадуе чорнай фарбы для Андрэя Полацкага і Святаслава Смаленскага: "Много зла сотвориша хрстянем нечеловеческы и нихрестиянскы, и мучиша хрстян, иже ни в поганых ратех то не слышах таковых мук".
Аднак гэтае выступленне было даволі хутка падаўлена сумеснымі дзеяннямі Скіргайлы і іншых братоў Ягайлы, а таксама Вітаўта. Святаслаў загінуў пад Мсціславам, дзе смаленскае войска панесла цяжкае паражэнне. Скіргайла дазволіў атрымаць Смаленскае княжанне яго старэйшаму сыну Юрыю, які прызнаў сваю залежнасць ад Ягайлы і Скіргайлы. Андрэй пратрымаўся ў Полацку да 1388 года.
Вітаўт абапіраўся на літоўска-беларускае баярства, а ў шэрагу выпадкаў і на шырокія колы насельніцтва; Галоўнай сілай Ягайлы было польскае войска (ці польскія палкі), але часам на яго баку ваявалі літоўскія і рускія дружыны. Жорсткая барацьба вялася з перамен-ным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Вострава каля г. Ліды. Востраўскае пагадненне аб падзе-ле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам значна карэкціравала Крэўскую унію. Вялікаму княству Літоўскаму было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем пбльскага караля. Вітаўт быў прызнаны вялікім князем літоўскім, яму былі вернуты ўсе спадчынныя ўладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Вітаўт даў клятву быць верным каралю, каралеве і Кароне Польскай.
Беларускія феадалы асабістым удзелам у барацьбе з Ягайлам бпадзяваліся ўмацаваць свае правы надзельных уласнікаў. Далейшае развіццё падзей было не на іх карысць. Вітаўт спадзяваўся ўмацаваць свае пазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім з дапамогай цэнтралізацыі дзяржавы. Галоўную стаўку пры гэтым ён зрабіў на літоўскіх феада-лаў. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт вырашыў сілай зброі ліквідаваць сістэму спадчыннага надзельнага 'княжання. Інстытут княжання быў заменены інстытутам намесніцтва. 'Намеснікамі ў заходнерускія княствы прызначаліся прадстаўнікі цэнтральнай улады, пераважна літоўскага паходжання. Але ж поўнай цэнтралізацыі Вітаўту дасягнуць неўдалося. Некаторыя надзельныя княствы працягвалі адстойваць сваю незалежнасць, атрымалі абласныя прывілеі ў якасці гаранта сваіх правоў. Асабліва доўгі час супраціўлялася Смаленская зямля. Тым не менш Вітаўту ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў ва ўмацаванні свайго становішча. А перамога ў Грунвальдскай бітве 1410 г., дзе вонскі Вялікага княства Літоўскага адыгралі вызначальную ролю, узняла палітычны прэстыж дзяржавы і адлюстравалася на асабістым статусе Вітаўта. Выка-рыстоўваючы гэтыя поспехі, Вітаўт робіць спробы перапыніць васальныя адносіны з Каронай Польскай, дасягнуць поўнага суверэнітэту, ажно да стварэння асобнага каралеўства.
Пасля перамогi у Грунвальдскай бiтве Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перамовы адносна суверэнітэту лiтоўскай джяржавы ад Кароны Польскай, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі.
Гарадзельская унія ў адрозненне ад Востраўскага пагаднення юрыдычна аформіла далітычную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, але ўсё роўна пад уладай польскага караля. Тут выявілася пэўная дваістасць пазіцыі Вітаўта, а за ім і літоўскага баярства. 3 аднаго боку, яны былі надта зацікаўлены ў захаванні незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, а з ёй і сваёй манаполіі на ўладу ў ім. 3 другога боку, не маглі яны адмовіцца і ад пагаднення з Польшчай, паколькі перад імі стаялі тыя ж праблемы, як калісьці перад Ягайлам, якія штурхнулі яго на шлях уніі з ёй. Дабіцца цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання свайго прывілеяванага становішча без дапамогі польскіх феадалаў яны былі не ў стане і працягваць агрэсію на рускія землі не змаглі б. Таму Гарадзельскай граматай, выдадзенай Ягайлам і Вітаўтам, былі дараваны правы той частцы феадалаў, што прыняла каталіцтва і польскія гербы. Ў выніку польскія гербы прынялі 47 родаў літоўскага баярства (не толькі буйных, але і сярэдніх). Так вялікі князь рэкрутаваў ядро шляхецкага саслоўя, на якое думаў абапірацца пасля скасавання сістэмы спадчыннага надзельнага княжання. Было дэкларавана выключнае права літоўскіх феадалаў-католікаў займаць вышэйшыя пасады і знаходзіцца ў гаспадарскай радзе. Праваслаўныя феадалы беларускіх зямель апынуліся ў яшчэ болып нераўнапраўным становішчы.
Імкненне літоўскіх феадалаў да далейшага ўзмацнення сваіх пазіцый вылілася ў ідэю стварэння літоўскага каралеўства. Да гэтага вялася вялікая падрыхтоўка. Задума каранацыі Вітаўта мела шырокі міжнародны рэзананс. Але ж яна не здзенснілася: перашкодзіла су-нрацьдзеянне кіруючых колаў Польшчы і смерць Вітаўта. Аднак сама ідэя працягвала жыць яшчэ доўга.
Заключэнне
У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб'яднання Літвы і Польшчы. На іх падставе 14 жніўня 1385 г. было падпісана пагадненне з Польшчай, вядомае пад назвай Крэўскай уніі. Умовы уніі 1385 г. былі на руку польскай знаці, але не задавальнялі ні літоўскіх, ні тым больш заходнерускіх, у тым ліку і беларускіх, феадалаў. Унія была не чым іншым, як інкарпарацыяй Вялікага княства Літоўскага ў Карону Польскую на "ўсе часы". Самастойнае існаванне княства перапынялася, яно злівалася з Польшчай у адзіны палітычны арганізм пад верхаўладдзем апошняй. Невыпадкова пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасць.
Грамадзянская вайна 1386-1392 гг.значна паслабiла сiтуацыю ў краiне i паглыбiла палiтычны раскол. Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш узмацніла ўплыў Польшчы на ВКЛ. У 1413 г. гэта было замацавана прыняццем Гарадзельскай пастановы. Гарадзельская пастанова замацавала і пашырыла прывілеі каталіцкага насельніцтва на тэрыторыі ВКЛ. Феадальная эліта каталіцкага веравызнання атрымала выключныя правы на дзяржаўнае, палітычнае і ваеннае кіраванне ў ВКЛ, на зямельную і іншую маёмасць. У той жа час праваслаўныя феадалы не атрымалі нічога. Больш таго, праваслаўнае насельніцтва трапіла ў стан сацыяльна-палітычнага нераўнапраўя і дыскрымінацыі.
Такім чынам, Крэўская унія і грамадзянская вайна ХV ст. у ВКЛ былі выкліканы палітычным, эканамічным і сацыяльным саперніцтвам паміж кіруючай феадальнай групоўкай. Гэтае саперніцтва завяршылася поўнай кансалідацыяй феадальнай эліты ў ХVI ст., пасля чаго гэты клас уяўляў адну сацыяльную групу з агульнымі інтарэсамі і агульнай Айчынай. Гэта паклала пачатак развіццю палітычнай згоды і талерантнасці ў асяроддзі беларусаў.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. В.Л. Насевiч, «Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы», Мінск: Полымя, 1993.
2. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў - па 2008 г. : вучэб. дапам. / Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік; пад рэд. Я.К. Новіка. - Мінск : Выш. Шк., 2009.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.
контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.
реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.
реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.
реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.
контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.
реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009