Незалежнасць Рэспублікі Беларусь
Барацьба за тэрміновы скліканне надзвычайнай пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета. Правал комунистиченского путчу 21 жніўня. Гісторыя прыняцця закона "Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб суверэнітэце БССР".
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.05.2012 |
Размер файла | 32,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
События 19--21 августа 1991 г. в Москве ускорили процесс распада СССР. 25--26 августа 1991 г. внеочередная сессия Верховного Совета БССР придала Декларации о государственном суверенитете БССР силу закона, а также приняла постановление об обеспечении политической и экономической самостоятельности Белорусской ССР. 19 сентября 1991 г. Верховный Совет принял Закон «О названии Белорусской ССР», в соответствии с которым она стала называться «Республика Беларусь», а сокращенно -- «Беларусь». Государственными символами Республики Беларусь были объявлены герб «Погоня» и бело-красно-белый флаг. В августе 1991 г. Верховный Совет БССР временно приостановил деятельность КПБ на территории республики. Ее имущество перешло в собственность государства.
Тым часам змаганьне за ўладу ў імпэрскай КПСС паміж Ельцыным і Гарбачовым пачало набываць камічныя элемэнты.
Бальшавікі-імпэрцы загаварылі аб суверэнітэце. 12-га чэрвеня 1990 года Вярхоўны Савет РСФСР пад старшынствам Ельцына прыняў “Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР”, якая праду- гледжвала (заўважце!) прыярытэт расейскіх законаў над саюзнымі. Зразумела, што гэта рэзка павялічыла палітычную вагу Ельцына, які быў старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР. Гарбачоў тут жа прыдумаў свой контрплян суверэнітэту (каб абмежаваць Ельцына). Гарбачоўскі плян складаўся з двух этапаў. На пачатку было прапанавана ўсім “саюзным” рэспублікам прыняць дэклярацыі аб суверэнітэце (але фармальныя), а потым заключыць новы саюзны дагавор (з праекту якога вынікала, што ўсе правы былі б у маскоўскай улады СССР, гэта значыць - у Гарбачова). У свой плян Гарбачоў пачаў гуляцца ўжо ў чэрвені 1990-га. Неўзабаве Старшыня Вярхоўнага Савета БССР і кіраўніцтва ЦК КПБ атрымалі рэкамендацыю з Масквы падрыхтаваць і прыняць дэклярацыю аб суверэнітэце “в составе Союза ССР”.
У той момант зрабіўся даволі цікавым стан камуністычнага “сьпікера” Дземянцея. Толькі што яны (камуністы) завалілі фронтаўскі праект дэклярацыі і казалі, што ніякай незалежнасьці ня можа быць, і тут на табе - такі паварот. фронтаўскіх дэпутатаў Апазыцыі, было восем адсоткаў ад ўсяго складу камуністычнага Вярхоўнага Савета. У клясычным парляманце з адстоянымі традыцыямі і з заходнім складам розуму дэпутатаў такая малалікая апазыцыя не адыгрывае звычайна ніякай ролі. Уплываць на парляманцкую палітыку, рэалізаваць сваю праграму і перамагаць апазыцыя з такой колькасьцю галасоў у прынцыпе ня можа.
Тым часам апазыцыйная трыццатка БНФ у камуністычным Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня (345 дэпутатаў) даказала, што можна ўплываць на парляманцкую палітыку, рэалізоўваць сваю праграму і ня толькі перамагаць у асобных пытаньнях, але і прымусіць працаваць увесь парлямант па нашай мадэлі заканатворчасьці і нават, у асобных выпадках, прапаноўваць бальшыні свае ўмовы.
З пункту гледжаньня лёгікі, арыфметыкі і нават усялякага здаровага сэнсу - гэта не рэальна, тут фантастыка. Але няма сэнсу дыскутаваць з усялякім стандартным думаньнем. Рэчаіснасьць перакуліла ўсе стандартныя разважаньні.
Зрэшты, намэнклятура вырашыла нічога не рабіць, адмахнуцца пустой паперкай. Але ў палітыцы пустых паперак не бывае. Тут выявіліся нігілістычныя адносіны камуністычнай намэнклятуры. Яны адразу зразумелі, што ад іх патрабуецца толькі бачнасьць дэклярацыі, фармальнасьць, і думкамі пра лёс краіны сябе не абцяжарвалі.
Камісія па выпрацоўцы праекту, фактычна, бязьдзейнічала. Ніхто не хацеў працаваць. Калі да абмеркаваньня дэклярацыі засталося менш за тыдзень, старшыня Камісіі Леанід Козік з прычыны таго, што ўсе самаўхіліліся, папрасіў дапамогі ў апазыцыі ВС.
Напрацоўкі ў фронта былі гатовыя, і дэпутаты прыйшлі працаваць у Камісію. Неўзабаве праект падрыхтавалі. Козік быў задаволены, што ганебна не “ўтапіўся”, але ён цудоўна разумеў, што гэта быў зроблены за праект. Таму 26-га ліпеня, прадстаўляючы яго Вярхоўнаму Савету, ён абачліва паведаміў, што праект быў падрыхтаваны ў Камісіі разам з Апазыцыяй БНФ, а таму ён прапануе, каб і на сэсіі яго прадстаўлялі старшыня Камісіі і прадстаўнік Апазыцыі. Козік меў недастатковую падрыхтаванасьць у гэтым пытаньні і пэўна асьцерагаўся выглядаць дрэнна перад намэнклятурай, але галоўнае - ён хацеў зьняць з сябе ўсялякую адказнасьць за фармулёўкі, пераадрасаваўшы ўсё на апазыцыю.
Падчас прадстаўленьня праэкту разгарнуліся шматлікія дыскусіі,часам змаганьне ішло за кожнае слова ў пэўнай фармулёўцы,ледзь не за знакі прыпынку ў сказах. На прыканцы дня абмеркаваньня 26га ліпеня ўжо прынялі 10 артыкулаў з 12-ці і з большага, фактычна, накарысьць прадстаўленага праэкту. У пэўны момант галасаваньне застапарылася. Камуністычная болоьшасьць галасавала проста па прынцыпу усе што заўгодна але супрацьлегла пазыцыі фронта пачалі абмяркоўваць перадапошні артыкул, дзе камуністы прапанавалі адлюстраваць гатоўнасьць да новага “саюзнага дагавору”, стала зразумела, што тут намэнклятура ляжа касьцьмі.
Ад Апазыцыі БНФ выступіў Уладзімер Заблоцкі, які ў складзе дэлегацыі Вярхоўнага Савета быў камандзіраваны ў Маскву на абмеркаваньне гэтай “саюзнай дамовы”. Заблоцкі паведаміў шакуючую інфармацыю. Па новай дамове Масква хацела забраць у сваё распараджэньне ўсё - ад замежнай палітыкі, войска, эканомікі і КГБ, да радыё і навукі. Беларусам пакідалі толькі будаўніцтва прасёлачных дарог і вынікі Чарнобыльскай катастрофы.
Тым часам ніякага асаблівага хваляваньня ад паведамленьня Заблоцкага ў камуністаў (як ні дзіўна) ня ўзьнікла. Намэнклятура выслухала ўсё спакойна (усё праектнае нявольніцтва новай дамовы) і амаль што з задавальненьнем, як само сабой зразумелае.
Першы дзень скончыўся напружаньнем у залі і дыскусіяй пановай саюзнай дамове. Прыняцьце артыкула адклалі на заўтра.
Паколькі не прайшло галоўнае палажэньне аб вяршэнстве беларускіх законаў над саюзнымі, гэты артыкул, пра намер заключыць новую саюзную дамову, хоць быў і важны, але ўжо ня меў першаступеннага значэньня. Істотным было тое, што намэнклятура пад уплывам сваіх начальнікаў агрэсіўна салідарызавалася ў канцы дня і магла перахапіць ініцыятыву. Тады рэвізія ўжо прынятага была непазьбежная.
Пасьля абмеркаваньня на сойме партыі паўстала меркаваньне, што ні ў лоб, ні ў абход ўжо гэтую масу ня ўзяць. Трэба прыдумаць экстраардынарнае рашэньне і выканаць яго, і што трэба быць усім да гэтага гатовымі.
Сыграць з камуністычным бэтонам можна было толькі на іхняй псіхалёгіі, на паталягічным жаданьні рабіць усё насуперак БНФ і галасаваць “супраць”, калі БНФ “за”.
Як і чакалася, за ноч намэнклятура “апамяталася” яшчэ больш. На другі дзень абмеркаваньня дэклярацыі перад пачаткам паседжаньня было прынята даволші рызыкоўнае рашэньне, што як толькі “камуна” трыумфальна прыме артыкул пра “саюзную дамову”, старшыня З.С.Пазьняк адразу робіць рэзкую заяву аб няўдзеле ў галасаваньні, і БНФ пакіне залю. Эфект павінен быць.
Яны пачнуць мяшаць БНФ з зямлёй, і прагаласуюць за дэклярацыю ў цэлым” у піку БНФ. Маўляў, “ах так! Вам такая дэклярацыя непатрэбная, дык мы вось яе і прымем”. Словам, зробяць тое, што трэба, прагаласуюць за дэклярацыю. Рэвізіі ня будзе.
Свой выступ старшыня зрабіў просталінейны і, як кажуць у такіх выпадках, правакацыйны, адмыслова закрануўшы самалюбства камуністычных дэпутатаў і гонар мундзіра Вярхоўнага Савета, заявіўшы, што дэпутаты “не дарасьлі да суверэнітэту”, і што “Вярхоўны Савет ня здольны прыняць Дэклярацыю аб сапраўдным суверэнітэце” і г. д. Пазьняк прапанаваў апэляваць не да розуму дэпутацкай большасьці, а, скажам гэтак, да калектыўнага інстынкту, скарыстаўшы ўжо выпрацаваную звычку галасаваць на суперак БНФ.
Адбылося так, як разьлічваў Пазьняк: дэпутаты заявілі, што поўныя рашучасьці прыняць Дэклярацыю і пачалі актыўна галасаваць. Ня ведаю, чаго тут у Пазьняка было болей: дакладнага палітычнага разьліку, адчуваньня псыхалёгіі ці проста інтуіцыі.
Сапраўды, пачалося ўдакладненьне некаторых палажэньняў, але прапановы тут жа пасыпаліся з боку дэпутатаў БНФ, што засталіся. Іхныя прапановы ўспрымаліся як “у піку БНФ” і “насуперак Пазьняку”. Бэтон зусім ашалеў, ці дакладней, зьехаў з глузду. Былі нават прынятыя (падкінутыя нашымі дэпутатамі і пададзеныя цяпер як новыя) прапановы аб беларускіх узброеных сілах, унутраных войсках і службе дзяржаўнай бясьпекі, падкантрольныя Вярхоўнаму Савету, палажэньні, якія ўчора намэнклятура заваліла (а сёньня, відаць, пра гэта забылася) дурні бываюць вельмі карыснымі людзьмі ў жыцьці, толькі трэба правільна зь імі абыходзіцца.
Вядома, прыняцьцё Дэклярацыі аб суверэнітэце без канстытуцыйнай нормы аб вяршэнстве беларускага права не азначала незалежнасьці краіны і, як быццам, на першы погляд, мала што зьмяняла, асабліва ўлічваючы наяўнасьць каляніяльнай адміністрацыі і савецкай улады з прамаскоўскай намэнклятуры.
І ўсё ж яна зьмяняла шмат што. Гэта быў першы рэальны крок да рэальнай незалежнасьці краіны. Была закладзена юрыдычная база і зроблена аснова для далейшых паводзінаў улады і грамад- зтва на шляху да незалежнасьці.
Трэба ўлічваць, што пры саветах нацыянальная ідэалёгія была так моцна вынішчана ў беларускім грамадзтве, што людзі баяліся стаць вольнымі, шмат хто нават не ўяўляў, як гэта можна будзе існаваць без СССР. На ўмацаваньне гэтых збочаных уяўленьняў 70 гадоў працавала маскоўская прапаганда. Прыняцьце Дэклярацыі аб суверэнітэце зрабіла вялікі станоўчы зрух у сьведамасьці беларусаў. Людзі пачалі ўсьведамляць самакаштоўнасьць нацыі і сваборды.
Дэклярацыя дала магчымасьць дэпутатам, рэальна працаваць у Вярхоўным Савеце над заканадаўчай базай незалежнай дзяржавы, рыхтаваць законы аб грамадзянстве, аб банках і банкаўскай справе, аб узброеных сілах, аб беларускіх грошах, аб зямлі і эканамічных рэформах і г. д. Словы “суверэнітэт” і “незалежнасьць” сталі афіцыйнымі тэрмінамі, увайшлі ў сьведамасьць грамадзтва і ўладнай бюракратыі.
Нарэшце, гэта быў ужо гатовы дакумант для хуткага аб'яўленьня незалежнасьці, дастаткова было толькі зрабіць яго канстытуцыйным законам і заручыцца падтрымкай людзей.
Пасьля прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце падтрымка грамадзтвам ідэяў свабоды і незалежнасьці шматкроць павялічылася. І калі праз год, 25 жніўня 1991 года, пасьля гістарычнай нечарговай і надзвычайнай Сэсіі Вярхоўнага Савета БССР настаў гэты даўгачаканы Дзень Незалежнасьці, то (і гэта асабліва ўлічым) асноўная палітычная і заканадаўчая база незалежнай Беларусі (і, перш за ўсё, Дэклярацыя) былі ўжо падрыхтаваныя І другое, - было ўжо агулам падрыхтаванае і грамадзтва, нашыя людзі. Заставалася толькі сцьвердзіць і рэалізаваць палітычную волю. І гэта было зроблена.
Калі цяпер пачынаеш аналізаваць хаду ўсёй нашай 200-гадовай гісторыі пад расейскім заборам, то бачыш, што ў жніўні 1991 году на працягу некалькіх дзён стварыліся ўнікальныя магчымасьці свабоды. Таталітарная імпэрыя (СССР) дала слабіну, трэснула ва ўнутранай барацьбе за ўладу. Трэба было імгненна і рашуча скарыстаць гэты час, пакуль зьвер не апамятаўся. Дзеля гэтага патрэбна была разумная, арганізаваная і легітымная сіла, якая мела права вырашаць. Усе краіны (Эстонія, Латвія, Летува, Украіна і інш.), што мелі такую сілу, скарысталі момант. Скарысталі момант і мы. Аднак у нас шанец быў найменшы, практычна, яго амаль не было. Дэнацыяналізаванае грамадзтва, антыбеларуская, антынацыянальная камуністычная партыя ўлады (ва ўсіх астатніх краінах кампартыі не былі цалкам антынацыянальнымі) і суадносіны сіл нацыянальнай свабоды і камуністычнай рэакцыі раўняліся ў нас у парлямэнце, як адзін да дзесяці. Вось такія зыходныя дадзеныя барацьбы.
Усялякая лёгіка і арыфмэтыка паказвала, што франтальнае змаганьне (нават ва ўмовах страху і разгубленасьці апанэнтаў пасьля правалу камуністычнага путчу) прывядзе да паразы, усялякае камбінатарства, дыпляматыя і кампрамісы - тым больш - да ганебнай паразы. Нельга перамагчы ў парлямэнце, калі суадносіны 1 супраць 10. Быў толькі адзін шлях і правільнае выкарыстаньне моманту - гэта атака на іхны страх, дэманстрацыя рашучасьці і сілы, і адначасна - імкненьне перацягнуць бальшыню на свой бок хоць на момант, хоць на кароткі час (бо патрэбныя былі галасы), каб здабыць галоўнае - незалежнасьць краіны. Магчымасьць свабоды вісела ў паветры. Ад выбару тактыкі тут залежала амаль усё. І галоўнае было - не нарабіць памылак.
19 жніўня, у першы ж дзень маскоўскага праімпэрскага путчу, Апазыцыя БНФ вывела людзей на плошчу перад Домам ураду,запатрабавала ад кіраўніцтва ВС і Саўміну, старшыні КДБ і міністра ўнутраных спраў выкананьня Канстытуцыі і законаў, заявілі аб неабходнасьці скліканьня нечарговай сэсіі аб прыняцьці Незалежнасьці.Тры дні на заклік тысячы людзей выходзілі на плошчу пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, пашыраліся ідэі супраціўленьня камуністычнай рэакцыі, гуртаваліся вайскоўцы, якія падтрымлівалі ідэі і палітыку БНФ.
Камуністычны путч у Маскве праваліўся раптам на трэці дзень (21 жніўня). За гэты час ЦК КПБ і некаторыя іншыя партыйныя структуры і асобы ўжо засьведчылі сваю падтрымку ГКЧП. Адчувалася, што ў Беларусі ідзе падрыхтоўка, намэнклятура не хавала сваёй узбуджанай радасьці. Яшчэ дзень-два, і яны б выявіліся ўсе, падтрымалі б ГКЧП дзеяньнямі.
Але тут раз - і канец, правал, жорсткія заявы і ўказы Ельцына і Гарбачова адносна КПСС і путчыстаў, арышт закапёршчыкаў перавароту, самагубства Пугі* і г. д. А ў Менску - мітынгі БНФ, заклікі некаторых людзей граміць ЦК КПБ, патрабаваньне тэрміновага скліканьня надзвычайнай сэсіі Вярхоўнага Савету. Ня дзіва, што камуністычнай намэнклятуры стала млосна ад страху і невядомасьці.
барацьба за тэрміновае скліканьне надзвычайнай нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету - гэта цэлая гісторыя. Дзейнічаць трэба было вельмі хутка, пакуль камуністы ў Беларусі не апамяталіся і ў Маскве што-небудзь не перамянілася. Ініцыятыву падтрымаў (хоць і са скрыпам) першы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету С. Шушкевіч і на 24 жніўня сэсію прызначылі. (Старшыня Вярхоўнага Савету М. Дземянцей і апаратная намэнклятура не хацелі хуткага збору). камуністычны путч канстытуцыйны суверэнітэт
Задачы былі ня тое, што складаныя, - незвычайныя. Трэба было дамагчыся, каб Вярхоўны Савет зацьвердзіў прапанаваны парадак дня; трэба было прыняць дакумэнты, якія былі падрыхтаваны (14 законапраектаў, пастановаў і заяваў), адправіць у адстаўку старшыню Вярхоўнага Савету М. Дземянцея, яго намесьніка В. Шаладонава і ўвесь Прэзыдыюм, спыніць дзейнасьць кампартыі ў Беларусі і аб'явіць незалежнасьць краіны праз наданьне Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону. Дзеля гэтага патрэбны былі дзьве рэчы: зламаць волю намэнклятуры (выкарыстаўшы яе страх і шокавы стрэс пасьля правалу путчу), каб забараніць кампартыю іхнымі ж галасамі; потым - перацягнуць іх на свой бок, каб аб'явіць дзяржаўную незалежнасьць Беларусі як агульную неабходнасьць і агульную справу.
Саюзьнікамі тут былі Усяго разам- каля 80-85 асобаў. Гэта менш, чым адна траціна (усіх дэпутатаў - 345, зарэгістравалася на сэсіі- 267). За астатнія галасы, волю і сьвядомасьць дэпутатаў трэба было змагацца адразу паставілі пытаньне аб адхіленьні М. Дземянцея ад вядзеньня сэсіі і аб перадачы гэтай функцыі першаму намесьніку С. Шушкевічу.
Тут узьняўся ярасны шквал крытыкі, абвінавачаньняў Дземянцея (які падтрымаў ГКЧП) і ўсяго прэзыдыюму. Крычалі без мікрафону з розных канцоў залі, але “дэцыбэлы” вытвараліся такія, што і мікрафоны былі непатрэбныя. Дземянцей, як партыйны апаратчык прывучаны да біцьця, нэрвова тузаючыся, вытрымаў атаку, але на іншых намэнклятуршчыкаў яна падзейнічала адпаведна (нагнала яшчэ больш страху). Тым больш, што яны добра ведалі абставіны ў краіне пасьля путчу, а на плошчу перад Вярхоўным Саветам БНФ вывеў дзясяткі тысячаў людзей, якія патрабавалі трансьляцыі на плошчу і дапусьціць прадстаўнікоў ад плошчы ў залю сэсіі (патрабаваньні былі задаволеныя).
Лукашэнка якраз у гэты час ужо зразумеў, што ўсё ідзе да аб'яўленьня незалежнасьці і голасна адмовіўся ўдзельнічаць у сэсіі (адлюстравана ў стэнаграме). Ён прагаласаваў толькі адзін раз супраць парадку дня сэсіі і, выступіўшы сумнеўна аб сувэрэнітэце, больш не рэгістраваўся і не выступаў (гэта значыць, фармальна адсутнічаў на сэсіі, каб ня быць прыналежным да яе рашэньняў).
Зацьвярджэньне парадку і зьместу працы сэсіі заняло большую палову дня. Дэпутаты-камуністы не хацелі, каб Вярхоўны Савет разглядаў пытаньне пра правалены камуністычны путч у Маскве і датычнасьць да яго камуністычнага кіраўніцтва БССР. Таму, нягледзячы на перапалох, супраціў быў доўгім і ўпартым (тое можна прасачыць па стэнаграме).
Істотную шкоду тут рабіў таксама Станіслаў Шушкевіч, які на працягу ўсёй сэсіі стараўся заблытаць, загаварыць пытаньні, пастаўленыя Апазыцыяй БНФ і адвесьці размову ўбок, пераключыць на іншыя тэмы. Ён быў вельмі актыўны ў гэтай разбуральнай працы (тое добра відаць у стэнаграме). Характэрны ягоны праём, які сынхронна падтрымліваў старшыня камісіі па заканадаўстве Д. Булахаў, - гэта перанесьці актуальнае пытаньне на наступную сэсію.
Ад камуністычнай намэнклятуры больш-менш апамятаўся толькі Міхаіл Мачуленка - другі сакратар гомельскага абкаму КПБ (КПСС). Ён і ўзяў на сябе ролю нефармальнага лідэра ўсёй іхняй парлямэнцкай бальшыні на гэтай сэсіі. Астатнія былі разгубленыя, напалоханыя і няўпэўненыя.
Найбольшы супраціў Апазыцыі БНФ (прытым пасьлядоўны, амаль на працягу ўсёй сэсіі) аказалі ўсё ж дзьве асобы: Станіслаў Шушкевіч і Дзьмітры Булахаў. Шушкевіч сумбурна і шматслоўна супраціўляўся прыняцьцю парадку дня сэсіі.
У гэты ж час на сэсіі адбыўся даволі важны інцыдэнт, які паўплываў на паводзіны камуністаў. У пэўны момант да трыбуны пасунуўся першы сакратар ЦК КПБ А. Малафееў. Дэпутаты Апазыцыі зрэагавалі імгненна, і з усіх канцоў залі з крыкамі “прэч” кінуліся яму напярэймы (і наперадзе ўсіх Галіна Сямдзянава). Малафееў падтрымаў ГКЧП і рыхтаваў путч у Беларусі. На той час ён выглядаў злачынцам, адыёзнай фігурай. Усе дэпутаты большасьці Вярхоўнага Савету паўскоквалі зь месцаў і стаялі разгубленыя. Да рукапашнай, дзякуй Богу, не дайшло. Да Малафеева нават не дакрануліся, але з трыбуны сагналі, і ён рэціраваўся.
Дэпутаты Апазыцыі БНФ праганяюць з трыбуны 1-га сакратара ЦК КПБ(КПСС) Анатоля Малафеева, які падтрымаў маскоўскі путч (ГКЧП). Зьлева на пярэднім пляне Галіна Сямдзянава не дае яму падысьці да трыбуны.
Вось тут у намэнклятуры адбыўся яшчэ адзін істотны надлом. Іхняга недатыкальнага, вярхоўнага начальніка пагналі з трыбуны. Увесь аўтарытэт і вага яго тут жа зьнізіліся ў гэтай сытуацыі ў іхных вачах амаль да нуля. Яны ўбачылі, што ніякай абароны і ніякага заступніцтва ня будзе.
Ні Шушкевіч, ні Булахаў, аднак, не ацанілі належным чынам гэтага ўдару па камуністах і працягвалі надалей заблытваць пытаньне і тапіць прапановы па парадку дня.
Асабліва ярасны супраціў пазыцыі Фронту праявіўся пры абмеркаваньні пытаньня аб увядзеньні ў парадак дня праекту канстытуцыйнага закону аб наданьні Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону. Вядучую ролю апанэнта тут зноў прадэманстраваў С. Шушкевіч. Супраціўляючыся разгляду пытаньня пра незалежнасьць, ён пераўзыходзіў часам самога сябе. “Гэта на мяжы бязглузьдзіцы, - нэрваваўся Шушкевіч, - наданьне канстытуцыйнага статусу Дэклярацыі БССР - гэта пярэчыць самой Дэклярацыі!” І далей: “Адразу надаць канстытуцыйны статус - гэта проста немагчыма. Мы зробім хаос у нашай дзяржаве” (стар. 7, 13 - бюлетэнь 2).
тады не было часу думаць аб матывах ягоных такіх паводзінаў, трэба было змагацца зь яго пазыцыяй. Шматслоўны і актыўны супраціў Шушкевіча статусу незалежнасьці часам прымаў нейкія адчайныя формы. Ён пачынаў гаварыць несусьветныя глупствы, ні трохі не пераймаючыся адмоўнымі ацэнкамі, сьмехам і кпінамі ў свой адрас. Вось, напрыклад:
“Паважаныя народныя дэпутаты! Я хачу ўнесьці як намесьнік старшыні такую прапанову. Давайце ўключым пункт, у гэтых жа дужках, аб паскарэньні, аб мерах па паскарэньні рэалізацыі палажэньняў Дэклярацыі. Бо аб наданьні канстытуцыйнага статусу - гэтага нельга ўключаць. А паскараць рэалізацыю Дэклярацыі трэба” (стар. 13 - бюлетэнь 2).
“Як можна паскараць прававы акт? - зьдзекаваліся з такой прапановы дэпутаты-юрысты. - Яго трэба рэалізоўваць” (стар. 20 - бюлетэнь 2). “Прапанова дэпутата Шушкевіча абсалютна непрымальная, - суха канстатавалі дзіўную прапанову іншыя дэпутаты. - Гэта тое самае, што галасаваць за ўсход сонца ў шэсьць гадзін раніцы”. (стар. 16 - бюлетэнь 2).
(Увогуле ў той час (1990-1991 гг.) С. Шушкевіч быў гэтакім сумбурным непрымальнікам незалежнасьці Беларусі. У інтэрвію для друку казаў, што незалежнасьць - гэта “жарт” (“Навіны БНФ “Адраджэньне”, 3, 1991), стараўся падтрымліваць дэмагогію М. Гарбачова і пры аказіі ўкалоць БНФ, які выцягнуў яго ў палітыку і на вяршыню ўлады.
Словам, незаўважна для Шушкевіча і Булахава лёд скрануўся, маса прыгнечанай намэнклятуры здрыганулася, імпэт асобных супраціўленцаў і актывістаў вычарпаўся, і неўзабаве мы іх даціснулі, парадак дня быў нарэшце прыняты ў значнай ступені такі, на якім настойвала Апазыцыя БНФ.
Ізноў узьнікла пытаньне пра адстаўку Дземянцея, задэкляраванае ў самым пачатку сэсіі. Дземянцей не павінен быў весьці паседжаньне Вярхоўнага Савету. Функцыі сьпікера павінен быў узяць на сябе першы намесьнік С. Шушкевіч.
Справа ня ў “шэрай” асобе Дземянцея Справа ў яго палітычнай віне і няўхільнасьці расплаты. Расплата павінна была адбыцца. І гэта стала б дэманстрацыяй сілы перад напалоханай намэнклятурай. Інакш іхнюю масу не зламаць.
Так што замена Дземянцея на Шушкевіча гэта не была замена “быка на індыка”, а неабходны крок для ажыцьцяўленьня перамогі, што б там Шушкевіч ні вытвараў.
На М. Дземянцея ціснулі, каб сам пакінуў пасаду. Ён упарціўся, як толькі мог.
Атмасфэра ў залі зноў напалілася да мяжы. Упартасьць Дземянцея ўжо ламала цярпеньне апазыцыйных дэпутатаў. Зьявіліся нават ідэі падзяліць Вярхоўны Савет і стварыць паралельны. Актыўны Глушкевіч чарговы раз прыстрашыў намэнклятуру: “Калі мы ня вызначымся на працягу гэтых дзьвюх гадзін (гэта значыць, да перапынку), паралельная структура будзе створаная. Зараз ужо фармуецца нацыянальная гвардыя... Мы абяцалі народу парадак, але далей так існаваць мы ня будзем. Думайце!”. Пра гэта ж казаў В. Голубеў, С. Антончык і іншыя дэпутаты Апазыцыі.
Зусім зьбянтэжыў намэнклятурных сакратароў і апаратчыкаў выступ аднаго зь іх, які паведаміў, што толькі што на плошчы адбылося спроба “физическое насилие” над сакратаром ЦК КПБ дэпутатам таварышам В. Ціхінем.
Гэта была праўда. Калі Ціхіня ішоў у Вярхоўны Савет, на яго кінуліся нястрыманыя людзі, каб адлупіць, але дружыньнікі Фронту, стаўшы ланцугом і ўзяўшыся за рукі, не дапусьцілі расправы.
Патрэбны быў тэрміновы перапынак і кулюарныя перамовы, бо абстаноўка імкліва нагняталася, і разумнейшыя намэнклятуршчыкі шукалі выйсьця.
Пасьля перапынку, перамоваў і кансультацыяў было аб'яўлена, што Дземянцей ідзе ў адстаўку сам. Усё стала зразумелым. Дземянцея здалі, і маса пачала трашчэць. Тым ня менш, ні Шушкевіч, ні Булахаў яшчэ не зразумелі, відаць, што намэнклятура пачала франтальна адступаць, і працягвалі блытаць пытаньні.
Пасьля выдаленьня Дземянцея з кіраўніцтва Вярхоўнага Савету спрабавалі яшчэ зьняць В. Шаладонава і ўвесь прэзыдыюм, але тое ўжо мела меншае значэньне. Гэтыя задачы не ўдалося давесьці да завяршэньня. Вярхоўны Савет прыступіў да палітычнай ацэнкі путчу і датычнасьці да яго кіраўнікоў КПБ (КПСС) у Беларусі. Потым перайшлі да пытаньня аб забароне ў Беларусі дзейнасьці КПБ (КПСС).
Як толькі С. Шушкевіч пераняў чыннасьці сьпікера, ён адразу выказаў шэраг блытаных прамоваў пра згоду, дэмакратыю і канстытуцыйны парадак, сказаў пра свой сорам за ўсіх дэпутатаў, што не далі выступіць першаму сакратару ЦК КПБ А. Малафееву і неўзабаве запрасіў яго на трыбуну.
Апазыцыя БНФ выйшла з залі.
Як аказалася, прамова Малафеева- гэта была ўжо цяпер праграма капітуляцыі, бо стала знакам для капітуляцыі намэнклятуры. Па-першае, Малафееў вымушаны быў наступіць на “горла ўласнай песьні” і некалькі разоў сказаў, што Беларусь “ідзе да сваёй самастойнасьці”. Напярэдадні нашай сэсіі Міхаіл Гарбачаў заявіў пра роспуск КПСС, і, каб уратаваць скуру, Малафееў агучыў наступнае: “Учитывая то обстоятельство, что республика начинает приобретать свой суверенитет не на словах, а на деле, мы сегодня посоветовались с партийным активом и пришли к выводу, что компартия республики должна выйти из КПСС”. Далей ён сказаў пра пляны зьезда, на якім павінны быць прыняты праграма і статут новай камуністычнай партыі ў Беларусі.
У заключэньне, разумеючы, што камуністам канец, ён паведаміў, што трэба пайсьці насустрач і падтрымаць дэпартызацыю на прадпрыемствах і ўстановах.
Пры разглядзе пытаньня аб КПБ выявілася, што ў яе нават няма статута, і яна не зарэгістраваная ў Мінюсьце, а значыць дзейнасьць яе незаконная. Гэта стала сюрпрызам нават для партыйнай намэнклятуры, і зваліла іх.(Трымаючы ў руках абсалютную ўладу, навошта ім быў той статут і Мін'юст. Аж аказалася, што трэба было.)
Здаецца, ужо ўсе ўбачылі, што надыходзіць катастрофа для КПБ. Усе, акрамя, як ні дзіўна, Шушкевіча і Булахава. Аднак у пэўным моманце іхняя палавіністая пазыцыя тут ужо перастала ўплываць.
Адзіную сур'ёзную саступку, якую прышлося зрабіць, гэта замяніць у фармулёўцы слова “спыніць” на слова “прыпыніць”, а потым, з падачы Шушкевіча, на словазлучэньне “часова прыпыніць”. Вельмі трапна(як кажуць, няма ў палітыцы больш пастаяннага, чым часовае).
Такім чынам, дзейнасьць КПБ у Беларусі, а заадно і камсамолу (ЛКСМБ) была прыпыненая ў выніку галасаваньня дэпутатамі Народнага Фронту, і самой палітычна і псыхалягічна раздушанай камуністычнай намэнклятуры.
Нарэшце, падышлі да сэнсавага пытаньня ўсяе сэсіі - аб незалежнасьці краіны. Аўтарытэтам у намэнклятуры застаўся, найперш, Кебіч, бо ўсе яны (іхныя вобласьці і раёны) залежалі ад фінансаваньня і ад разьмеркаваньня Саўміну. Рычаг быў моцны.
У адным зь перапынкаў Кебіч падыходзіць да Пазьняка, дае аркуш паперы з тэкстам і кажа: “Вось паглядзіце, можа, якія заўвагі будуць. Зьбіраемся прапанаваць Вярхоўнаму Савету”. Гэта быў праект пастановы Вярхоўнага Савету, падрыхтаванай Саўмінам, “Аб забесьпячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці Беларускай ССР”.
Істотных заўваг па праекце Саўміну не было. Гэта быў патрэбны дакумэнт, але маглі падмяніць пытаньне аб Дэклярацыі прыняцьцем гэтай пастановы. Кебічу запэўніў, што падтрымлівае наданьне канстытуцыйнага статусу Дэклярацыі як аснову незалежнасьці.
Падтрымка Кебіча і пазыцыя Саўміну тут была істотнай і, безумоўна, аблегчыла шлях да канстытуцыйнага афармленьня незалежнасьці краіны. Прыняцьце пастановы, прапанаванай Саўмінам, паказала б дэпутатам большасьці кірунак, куды трэба ісьці.
Дыскусія, тым ня менш, была ня лёгкай.
Шушкевіч убачыў, што і камуністы, і ўрад (Кебіч) сасьпелі ўжо, каб прыняць рашэньне аб незалежнасьці. Паводзіны яго сталі больш памяркоўнымі, але пытаньня незалежнасьці ён усяроўна сур'ёзна не ўспрымаў. Пазьней, праз сем гадоў, ён будзе апраўдвацца і скажа, што, маўляў, ня верыў, што гэтае пытаньне пройдзе, што дэпутаты прагаласуюць за незалежнасьць і, што калі ўсё ж прагаласавалі, тое стала для яго нечаканасьцю. (Гэта ў інтэрвію газэце БДГ ад 27 ліпеня 1998 году)
Аднак гэта ўжо пазьнейшае апраўданьне. На справе выглядала інакш. Шушкевіч і ў канцы сэсіі быў не зацікаўлены, каб станоўча вырашыць пытаньне пра канстытуцыйны статус Дэклярацыі аб сувэрэнітэце. Пасьля прыняцьця законаў аб дэпартызацыі, аб маёмасьці КПБ(КПСС) і ЛКСМБ ён кажа, што можна перайсьці да наступнага пытаньня аб “саюзным дагаворы” (пра якое так стараўся ў пачатку).
У Менску ўжо быў вечар, дэпутаты з правінцыйнага начальства стаміліся. І таму ў некаторых ёсьць жаданьне хутчэй прагаласаваць, не ўдаючыся ў дэталі - і справе канец. Псыхалёгія добра вядомая ў некаторых дэпутатаў-камуністаў. Шушкевіч гэта ведае і як бы незнарок падыгрывае такім настроям, абуджае жаданьні. Які вынік таго можа быць? Альбо хутчэй прагаласаваць “за”, альбо проста заваліць праект да другога чытаньня, альбо (што звычайна рабілася) адкласьці назаўтра. У любым выпадку падказкі Шушкевіча - гэта сымуляцыя нерабочай абстаноўкі, магчымасьць для маніпуляцыі.
Але на гэтай сэсіі нічога нельга было адкласьці, не існавала ніякага “другога” чытаньня.
Перад галасаваньнем выступаў старшыня БНФ З.Пазьняк, казаў пра неабходнасьць незалежнасьці Беларусі і пра тое, чаму гэта трэба вырашыць цяпер, паказваў на нязьменнасьць імпэрскай палітыкі Расеі, казаў пра ілюзію дэмакратыі ў гэтай краіне, пра прагматычную палітыку Ельцына і расейскія інтарэсы, пра небясьпеку нашаму нацыянальнаму існаваньню, калі мы самы не скарыстаем магчымасьць і ня вызначым свой лёс.
Потым слова папрасіў М. Мачуленка. Якраз немалаважна было, што скажа ён.
“Паважаныя народныя дэпутаты! Паважаныя дэпутаты-камуністы, - пачаў Мачуленка. - ...Тое, што адбылося на гэтым тыдні, рэзка зьмяніла сытуацыю. І ў гэтым пляне я стоадсоткава падтрымліваю народнага дэпутата Пазьняка і прапаную тут жа, зараз жа прагаласаваць за тое, што ён сказаў...”
Імгненна ўклініўся Булахаў: “Паважаныя народныя дэпутаты, ... мы парушаем Канстытуцыю рэспублікі...”
Але працэс за незалежнасьць ужо пайшоў хваляй. У падтрымку адзін за адным сталі выступаць дэпутаты камуністычнай намэнклятуры. Выступіў Кебіч, які таксама сказаў: “Павінен заклікаць вас ... прыняць такі закон”.
Сымптаматычным быў выступ дэпутата Міхаіла Жэбрака (першы сакратар Ваўкавыскага райкаму КПБ(КПСС), той самы, які ў час путчу некалькі дзён перад гэтым зьбіраўся расстрэльваць дэпутатаў апазыцыі). Ён сказаў гэтак:
“... Калі мы сёньня ня прымем такі закон, тое, што прапануе Зянон Станіслававіч Пазьняк, то трэба прыняць тады рашэньне аб уваходзе Заходняга краю ў склад Расейскай Фэдэрацыі. Іншага выйсьця няма. І Беларусь ня будзе існаваць, таму што тады Беларусі абсалютна ня будзе. Я ў гэтым перакананы і прашу падтрымаць і прыняць гэты закон.”
Нарэшце пасьля ўсяго пачутага здалося, што старшынствуючы на сэсіі Шушкевіч канчаткова ўсё зразумеў (дайшло, што ўсе за незалежнасьць), і адразу выступіў: “Шаноўныя народныя дэпутаты, я здыму некаторыя пытаньні. Я да ўчарашняга дня, як вы ведаеце, таксама лічыў, што гэта будзе неканстытуцыйнай зьявай (намёк на фразу Булахава (З.П.), што мы зробім нейкія юрыдычныя складанасьці і г. д. Але чакаць немагчыма. Таму я лічу, што неабходна прыняць не пастанову, а закон Беларускай ССР аб наданьні канстытуцыйнага статусу Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР”.
Наперадзе было лёсавызначальнае гістарычнае галасаваньне. Спачатку трэба галасаваць, каб прыняць праект “за аснову” з удакладненьнем, што прымаецца канстытуцыйны закон. Зарэгістравана 265 дэпутатаў
Прагаласавала “за” - 253, “супраць” - 0, устрымаўся - адзін, не галасавала - 11. Было 20 гадзін 08 хвілін. Потым прагаласавалі папраўкі па пунктах, і, нарэшце, галасаваньне за закон “цалкам”. Зарэгістравалася - 265 дэпутатаў. Прагаласавала “за” - 256, супраць - 0, “устрымалася” - 0, не галасавала --- 9. Было 20 гадзін 12 хвілін 25 жніўня 1991 году.
Адразу пачалі прымаць заканадаўчую падтрымку незалежнасьці і гэтаму канстытуцыйнаму закону. Было зьменена некалькі артыкулаў Канстытуцыі БССР і падпарадкавана Пракуратура ў веданьне Беларусі. Самы час было прыняць праект пастановы “Аб забесьпячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці Беларускай ССР”, падрыхтаваны Саўмінам. Потым выступае Кебіч і абгрунтоўвае: “Цяпер, як ніколі, ёсьць неабходнасьць прыняць Пастанову Вярхоўнага Савету аб перадачы непасрэдна ў падпарадкаваньне Вярхоўнага Савету Беларускай ССР і Савета Міністраў Беларускай ССР органаў Пракуратуры, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і ўсёй маёмасьці, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.
Аб'явіць палітычную і эканамічную незалежнасьць і перадаць ва ўласнасьць Беларускай ССР усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкаваньня, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі” і г. д. Пасьля шэрагу ўдакладненьняў пастанова была прынята таксама аднагалосна. (0 - “супраць”, 0 - “устрымалася”).
А ў заключэньне адбыўся акт поўнай капітуляцыі намэнклятуры і Станіслава Шушкевіча. Па яго ж уласнай прапанове была прынятая пастанова аб скасаваньні ў парадку дня сэсіі пункту аб “саюзнай дамове”, з-за якога столькі яны патрацілі сілаў, энэргіі і дэмагогіі ўчора, 24 жніўня, у пачатку сэсіі, каб уключыць гэтую сваю стратэгічную пустышку і непатрэбшчыну на разгляд Вярхоўнага Савету.
Дзьвесьце гадоў, пакаленьне ў пакаленьне, крок у крок, сьмерць у сьмерць мы ішлі да гэтага дня. І вось ён настаў. І верылася - ужо назаўсёды. Аднак пакуль жывы зьвер (што ўжо нібы здох, “як быццам ад раны”), ніхто ня ведае, колькі яшчэ жыцьцяў, і часу, і волі прыйдзецца пакласьці на алтар народнай свабоды. Але крэпасьць - наша. І нікому ніколі нельга яе здаць.
Барыс Пуга - міністар унутраных справаў СССР у 1991 г. Браў удзел у камуністычным путчы. Пасьля правалу путча застрэліўся. ( - З.П.)
Па нашым патрабаваньні, як ужо адзначана ў тэксьце, на плошчу была выведзена аўдыётрансляцыя сэсіі. Людзі на плошчы слухалі, што адбывалася ў залі Вярхоўнага Савету. ( - З.П.)
Віктар Радамысьльскі, які ўвесь час дэманстраваў прафронтаўскую пазыцыю, скончыў дрэнна, выявіўшы сваю залежнасьць ад КГБ. У 1994 годзе, у час прэзыдэнцкіх выбараў, у рашаючы момант (за дзень да галасаваньня) ён выступіў па тэлебачаньні супраць кандыдата ад БНФ. Бліскаючы залатым крыжам на жываце, падораным яму даверлівымі аўстралійскімі беларусамі, ён прамаўляў нечакана для ўсіх яго прыхільнікаў паклёпніцкія словы пра “фашызм” Пазьняка і “всего Фронта” (тыповыя ярлыкі камуністаў і КГБ), заклікаў не галасаваць за лідэра “предателей и фашистов”, які “ввергнет страну в кровь и войну” і г. д. (Успамінаю прыблізна. - З.П.). Народ адвярнуўся ад Радамысьльскага (які ў той час быў вельмі папулярны сваімі дэмакратычнымі прамовамі на мітынгах і ў парлямэнце). Пра здраду казалі яму ў вочы, а на вуліцы плявалі ўсьлед. Пасьля гэтага ўчынку Радамысьльскі псыхалягічна заламаўся, ніколі больш не выступаў у Вярхоўным Савеце і потым цалкам зьнік з публічнага жыцьця. ( - З.П.)
незалежнасць рэспубліка беларусь
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Аб'ява Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі Вярхоўным Саветам БССР як вынік рэакцыі на знешнюю сітуацыю - абвяшчэнне незалежнасці Расіі. Новая рэдакцыя Канстытуцыі і асноўных законаў краіны. Прыняцце дзяржаўнай сімволікі і правядзенне выбараў.
реферат [28,2 K], добавлен 19.12.2010Абвяшчэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Рэспублікі ў складзе савецкай федэрацыі як вынік рэакцыі на знешнюю сітуацыю. Прыняцце галоўнага закона краіны - Канстытуцыі, рэфармаванне выканаўчай улады, абраньне Лукашэнкі на пост Прэзідэнта.
реферат [28,0 K], добавлен 19.12.2010Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.
реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.
курсовая работа [56,6 K], добавлен 20.06.2012Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.
реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011Праблемы беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР i ЛiтБелССР. Маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны (1919-1920 гг.). Рыжскi мiрны дагавор. Роля БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.
реферат [27,5 K], добавлен 22.06.2012Структура и взаимодействие с партийными органами органов Главлита в БССР в 1922–1964 гг. Процесс формирования кадрового состава Главлитбела в 1922-1964 гг. Основные направления цензурного контроля в БССР. Надзор за зрелищами и театральными постановками.
дипломная работа [83,7 K], добавлен 09.05.2017Крызiс СCСР як унятарнай дзяржавы. Паняцце дэкларацыi аб дзяржауным сувяраняцеце БССР. Спроба Дзаржайнага перевароту у Маскве. Прыняцце дзейнасцi КПБ-КПСС. Закон БССР аб назве рэспублiкi. Увядзенне новай дзяржаунай сiмволiкi (сцяг, герб) i яе сутнасць.
реферат [23,4 K], добавлен 29.04.2009Вызначэнне галоўных мэтаў, цяжкасцяў і тэмпаў індустрыялізацыі харчовай і тэкстыльнай галін у Беларусі. Змест першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР - павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Прычыны яго правалу.
реферат [22,6 K], добавлен 19.12.2010