Барацьба Савецкага народа
Першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам В.З. Каржа. Гісторыя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Багдановiча Валянцiна Мiкiтавiча. Уплыв партызанскага руху на ход вайны. Героі Савецкага Саюза – ураджэнцы Магілёва, якія вызначыліся ў баях за Радзіму.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 02.05.2012 |
Размер файла | 28,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Барацьба Савецкага народа
У лясах былі закладзены базы зброі, боепрыпасаў, амуніцыі, харчавання. Спецыяльна падрыхтаваныя людзі прайшлі курс навучання у закрытых школах, былі прызначаны камадзіры, укамплектаваны маштабы кожнага атрада, спланаваны спецыяльныя аперацыі, каб адрэзаць варожьы войскі ад крыніц ix забеспячэння. Аднак пазней гэтыя базы былі расцэнены як падрыхтоўка дыверсійных груп з мэтай звяржэння савецкай улады. У канцы 1930-х гадоў такія партызанскія атрады былі расфарміраваны, а ix базы ліквідаваны.
Ужо на 5-ы дзень вайны ўтварыўся першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам В.З. Каржа. Спачатку ён дзейнічаў як знішчальны, вёў абарончыя баі за Пінск, потым перайшоў да партызанскіх формаў барацьбы.
Адны партызанскія атрады ствараліся партыйнымі камітэтамі на месцах, другія засылаліся з-за лініі фронту. Фарміравалі партызанскія атрады i ваеннаслужачыя, якія трапілі ў акружэнне. Развіццю партызанскага руху на Беларусі спрыялі беззаконне i свавольствы акупантаў. Сярод актыўных удзельнікаў барацьбы былі i тыя, хто не ўваходзіў у склад партызанскіх атрадаў. Жыхары вёсак забяспечвалі партызан харчаваннем, адзеннем, вялі разведку, дапамагалі выводзіць са строю шашэйныя i чыгуначныя камунікацыі, парушалі лініі сувязі. Прадстаўнікі больш як 70 нацыянальнасцей i народнасцей СССР змагаліся з фашыстамі на тэрыторыі акупіраванай Беларусі.
Ужо ў канцы 1-га пачатку 2-га тыдня вайны ў рэспубліцы пачалі фарміравацца групы i атрады для змагання ў тыле ворага. Да 25 ліпеня 1941 года на Беларусі было сфарміравана больш за 100 атрадаў i груп, якія налічвалі 2644 чалавек 88 з іх накіраваны за лініі фронту на захопленыя ворагам тэрыторыю. Адным з першых быў Суражскі атрад у Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам дырэктара кардоннай фабрыкi ў рабочым пасёлку Пудаць М.Ф. Шмырова. Толькі ў жніўні - верасні гэты атрад разграміў шэраг варожых гарнізонаў, падарваў некалькі чыгуначных і шашэйных мастоў. На Палесci значныя ўдары па ворагу наносіў партызанскі атрад «Чырвоны Kacтрычнік», які ўзначальваў Ц.П. Бумажкоў, а потым Ф.І. Паўлоўскі. Ім першым з партызан у жніўні 1941 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Да пачатку 1942 г., пa няпоўных звестках на Беларусі дзейшчала 99 атрадаў i амаль столькі ж партызанскіх груп. На развіццё ўсенароднай бацьбы ў тыле ворага ўплывалі поспехі Чырвонай Арміі. Рэйкавая вайна, глыбокія рэйды па тылах праціўніка, адчувальныя ўдары па гарнізонах, пастаянная разведка, актыўнае ўзаемадзеянне з воінамі-франтавікамі былі асноўнымі метадамі іх барацьбы.
Толькі са жніўня 1941 на чэрвень 1942 г., паводле данных гітлераўскай адміністрацыі, на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь партызаны здзейснілі 176 нападаў на гарнізоны, апорныя i іншыя пункты акупантаў. Да канца 1942 г. яны знiшчылі больш за l00 тыс. гітлераўцаў, разграмілі 24 штабы вайсковых часцей i злучэнняў, падбілі 398 танкаў i бронемашын, 181 самалёт, падарвалі больш як 5 тыс. aўтамашын.
У маi 1942 г. для цэнтралізацыі кіраўніцтва партызанскім рухам пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П.К. Панамарэнкам. У верасні 1942 г. утвораны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) на чале з П.З. Калiніным. 3 мэтай каардынацыі дзеянняў партызан з caвецкімi войскамі, паляпшэня аператыўнага кіраўніцтва БШПР стварыў аператыуныя групы, якія былі накіраваны ў ваенныя саветы ўcix тpox Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. Гэта дало магчымасць партызанам лепш улічваць інтарэсы Чырвонай Арміі. Дзякуючы дзейнасці БШПР значна палепшылася арганізацыя ўзбраення партызан, забеспячэнне ix сродкамі сувязі, боепрыпасамi, больш дакладнымі сталі каардынацыя і ўзаемадзеянне з часцямі Чырвонай Арміі.
Цэнтральны штаб партызанскага руху ў дырэктыве «Аб метадах барацьбы з контррэвалюцыйнымі фарміраваннямі на часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі» ад 9 ліпеня 1943 г. заклікаў партызан выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для разлажэння гэтых фарміраванняў. Не даючы спуску здраднікам, партызаны імкнуліся прыцягваць на свой бок тых, хто з-за страху ці падману апынуўся на службе ў акупантаў. Пры гэтым значная ўвага аддавалася палітычнай рабоце сярод насельніцтва па выкрыцці прапаганды ворага, зрыве мабілізацыі насельніцтва ў варожыя фарміраванні.
У складзе ЦШПР было створана Палітычнае ўпраўленне. Пачалося выданне «Блакнота агітатара-партызана». У савецкім тыле вялася падрыхтоўка прапагандыскіх кадраў для работы на акупіраванай тэрыторыі. На акупipaванай тэрыторыі распаўсюджваліся перыядычныя выданні, якія выпускалі партызаны i падпольшчыкі. Усяго за гады вайны на акупіраванай тэрыторыі Беларусі друкарскім спосабам з дапамогай прасцейшай размнажальнай тэхнікі выдавалася 170 газет. Ідэалагічная работа ў час вайны ўмацоўвалa веру насельніцтва ў свае сілы, натхняла змагароў на подзвігі ў імя абароны сваей Айчыны. Савецкая прапаганда аказвала значны ўплыў на жыхароў рэспублікі, умацоўвала ix упэўненасць у разгроме ворага.
У складзе ЦШПР было створана Палітычнае ўпраўленне. Пачалося выданне «Блакнота агітатара-партызана». У савецкім тыле вялася падрыхтоўка прапагандыскіх кадраў для работы на акупіраванай тэрыторыі. На акупipaванай тэрыторыі распаўсюджваліся перыядычныя выданні, якія выпускалі партызаны i падпольшчыкі. Усяго за гады вайны на акупіраванай тэрыторыі Беларусі друкарскім спосабам з дапамогай прасцейшай размнажальнай тэхнікі выдавалася 170 газет. Ідэалагічная работа ў час вайны ўмацоўвалa веру насельніцтва ў свае сілы, натхняла змагароў на подзвігі ў імя абароны сваей Айчыны. Савецкая прапаганда аказвала значны ўплыў на жыхароў рэспублікі, умацоўвала ix упэўненасць у разгроме ворага.
Станоўча ўздзейнiчала на pocт маральна-баявога духу людзей прапаганда перамог Чырвонай Арми пад Сталiнградам i Курскам.
Вялiкая ўвага ў iдэалагiчнай рабоце аддавалася выкрыццю сутнасцi нацысцкай iдэалогii, iлжывасцi прапаганды працiўнiка. Значную ролю адыгрывала друкаваная прапаганда. Павялiчылася колькасць выданняў, якiя паступалi на Беларусь з-за лiнii фронту. Пашыралася сетка падпольных друкарняў, павялiчыўся тыраж лiстовак i газет.
У населеных пунктах патрыёты, рызыкуючы жыццём, вялі агітацыю і прапаганду. Пад уздзеяннем палiтычнай прапаганды i агiтацыi ўзмацнiлiся антыфашысцкiя нacтpoi сярод нямецкiх ваеннаслужачых. Часта да партызан пераходзiлi салдаты i афiцэры славацкiх, румынскiх, венгерскiх часцей.
Значны ўклад у развiццё барацьбы супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў зрабiлi пасланцы Вялiкай зямлi. На працягу 1943 г. у Рэспублiку з-за лiнii фронту прыслана 13 атрадаў i арганiзатарскiх i дыверсiйных групп агульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек.
У 1943 г. толькi ў атрады, якiя мелi сувязь, з БШПР, уступiла 96 тыс. чалавек, агульная колькасць партызан на Беларусi дасягнула 153 488 чалавек. Павялiчваліся i скрытыя партызанскiя рэзервы. Ix колькасць вырасла ў параўнаннi з лiстападам 1942 г. у 5 разоў. Яны адыгрывалi важную ролю ва ўзмацненнi сувязей партызан з шырокiмi слаямi насельнiцтва. Скрытыя рэзервы былi важнай, але не адзiнай крынiцай папаўнення партызанскiх фармiраванняў. Па сутнасцi ўвесь белаpycкi народ быў рэзервам партызанскага фронту.
Непарыўная сувязь партызан з насельнiцтвам асаблiва моцна адчувалася ў партызанскiх зонах. Першая такая зона ўзнiкла восенню 1941 г. да восенi 1943 г. Партызаны стварылі і кантралявалi больш за 12 зон, што складала 108 тыс. км - каля 60% акупiраванай тэрыторыi Беларусi. На вызваленай тэрыторыi размяшчалiся абласныя, мiжраённыя i раённыя камiтэты партыi, функцыяніравалi органы савецкай улады, каардынавалася ўсё ваенна-палiтычнае i гаспадарчае жыцце, падтрымлiвалася ўстойлiвая сувязь з Вялiкай зямлёй. Партызанскiя зоны былi цэнтрам планамерных i ўзгодненых дзеянняў партызан i насельтцтва. Iх утварэнне азначала поўную нежыццяздольнасць гiтлераускага, «новага парадку», беспадстаунаспь спадзяванняў фашысцкiх вярхоў на «уцiхамiранне» aкупiраванай тэрыторыi Беларусi. З сярэдзiны 1942 г. пашырылася перасяленне мiрных жыхароу ў лясныя лагеры пад ахову партызан.
У другi перыяд Вялiкай Айчыннай вайны, калi ў тыле ворага склалася велiзарная армiя партызан, ix барацьба дасягнула асаблiва шырокага размаху. Страта акупантамi заваяваных тэрыторый i людзей, збpoi, тэхнiкi, магчымасць уплываць на пэўныя групы насельнiцтва, дыскамфортны стан войскаў (салдаты заўседы адчувалi страх - працiўнiк усюды, невядома, адкуль прыляцiць куля), адчуванне непазбежнасцi краху - такiя сведчаннi штодзённа фiксавалiся ў штабах германскага вермахта. Пра вынiковасць партызанскай вайны сведчаць ацэнкi ў загадах аб мерах бяспекi войскаў камандавання 2-й нямецкай армii ад 2 верасня 1943 г. Большасць раёнаў кантралюецца бандами. Дарогi часта аказваюцца замiнiраванымi, а маcты - спаленымi цi ўзарванымi. Бургамiстры, старасты ў большасцi або забiты, або перайшлi на бoк бандаў. Насельнiцтва ў большасцi выпадкаў, нават там, дзе размешчаны шматлiкiя вайсковыя часцi, праяўляе варожасць. Маюць месца ўзрвы, мiнiраванне дарог i да т. п. Пра рэгулярную дастаўку прадуктаў харчавання да месца размяшчэння часцей не даводзщца i думаць. Працоўную сiлу можна знайсцi толькi прымусовым шляхам. Вымушаныя прызнаннi працiўнiка - пераканаўчае пацвярджэнне эфектыўнасцi народных формаў барацьбы з ворагам.
Гісторыя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Багдановiча Валянцiна Мiкiтавiча
У барацьбе з партызанамi акупанты iшлi на ўсё. У Мiнску, Бабруйску i Слуцку працавалi школы па падрыхтоўцы шпiёнаў. Гестапа стварыла сетку абласных i раённых рэзедэнтур, якiмi кiраваў асобы нямецкi штаб «Зондэрштаб» размешчаны ў Варшаве. У задачу штаба i яго рэзiдэнтуры ўваходзiла: збор звестак пра партызан, стварэнне атрадаў, якiя б дзейнічалi пад выглядам партызанскiх, засылка ў атрады шпiёнаў, выяўленне людзей, звязаных з партызанамi. Адначасова гэты штаб рыхтаваў шпiёнаў для накiравання ix у савецкi тыл.
Праз разгорнутую сетку гестапа, жандармерыi, паліцыю акупацыйныя службы гiтлераўцаў выяўлялi людзей, якiя дапамагалi партызанам харчаваннем, адзеннем, зборам боепрыпасаў. У спiсы ўключалiся нават 15-гадовыя падлеткi, сваякi якiх былi ў партызанах камандзiрамi цi палiтработнiкамi ў Чырвонай Apмii. Taкix людзей фашысты адпралялi ў канцэнтрацыйныя лагеры, прымушалi там працаваць, мнoгix расстрэльвалi.
Аднак нi пакаранне смерцю, нi карныя экспедыцыi, hi адмiнicтрацыйныя i прапагандысцкiя меры не дапамагалi зламаць волю людзей да супрацiўлення. Ужо ў кастрычнiку - снежнi 1941 г. у германскiх дакументах адзначауся масавы характар супрацiўлення i паўсюдная падтрымка насельнiцтвам партызан.
У 1943 г. германская армiя i акупацыйныя ўлады прызналi карэнны пералом у ваенна - палiтычных абставiнах. Гiтлераўцы страцiлi на Беларусi становiшча гаспадароў. Прычыны гэтага яны тлумачылi разгортваннем «небывалай наступальнай актыўнасцi партызан, якiя пры цвёрдым ваенным камандаваннi i цэнтралiзацыi кiраўнiцтва, сталi здольнымi ўсё больш паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы i праводзiць маштабныя аперацыi».
Нельга недаацэньваць уплыву партызанскага руху на ход вайны ў цэлым. Для барацьбы з партызанамi гiтлераўцы вымушаны былi адцягваць з фронту значныя сiлы. Зiмой 1943-1944 г. супраць беларускiх партызан дзейнiчала 18 фашысцкiх дывiзiй, а таксама асобныя часцi, якiя накiроўвалiся на фронт. Але ворагу так i не ўдалося знiшчыць нiводнага атрада, нiводнай брыгады. Спалучаючы тактыку ўпартай барацьбы з умелым манеўрыраваннем i нечаканымi ўдарамi партызаны ўтрымлiвалi ў сваiх руках iнiцыятыву да поўнага вызвалення тэрыторыi рэспублiкi ад акупантаў. Да таго ж, асобныя аперацыi партызан, напрыклад «Рэйкавая вайна», аказалi непасрэднае ўздзеянне на становiшча спраў на фронце. На ўсiх чыгуначных лiнiях учынялicя дыверсii. Iнтэнсiўныя ўдары наносiлiся па найбольш важных чыгуначных пуцях, асаблiва на магiстралях Мiнск - Барысаў - Орша - Смаленск, Мiнск - Бабруйск - Гомель - Чарнiгаў, па якiх забяспечвалiся варожыя войскi групы армii «Цэнтр».
Беларускiя партызаны за адну толькi ноч на 3 жнiуня 1943 г. падарвалi 42 тыс. рэек. У наступныя днi яны працягвалi наносiць удары па варожых камунiкацыях. У вынiку да cярэдзiны верасня 1943 г. было сапсавана 121 тыс. рэек. «Рэйкавая вайна» на Беларусi праводзiлася ў тры этапы.
Першы этап пачаўся 3 жнiуня 1943 г. у час наступлення Чырвонай Армii пад Курскам i працягваўся да 15 верасня. Другi працягваўся з 19 верасня да пачатку лiстапада 1943 г. За гэты час было падарвана больш за 90 тыс. рэек, больш за 1 тыс. эшалонаў пpацiўнiкa. Трэцi этап «рэйкавай вайны» звязаны з аперацыяй у 1944 г. Ён пачаўся 20 чэрвеня i працягваўся да поунага вызвалення Беларусi. 3а гэты час было падарвана 61 тыс. рэек.
Адначасова з баявой i дыверсiйнай дзейнасцю партызаны пастаянна вялi разведку ў тыле ворага, iм дапамагалi дзесяткi тысяч патрыётаў. Разведвальная служба беларускiх партызан забяспечвала камандаванне Чырвонай Армii звесткамi пра становiшча ў тыле працiўнiка, пра яго планы, своечасова выкрывала i абясшкоджвала шпiёнаў i дыверсантаў.
Важную ролю ў барацьбе з акупантамi адыгрывала дзейнасць падпольшчыкаў. Тэрытарыяльнае падполле, якое дзейнiчала непасрэдна ў лагеры працiўнiка, праводзiла шырокую масава-палiтычную работу, учыняла дыверсii ў гарнiзонах, на ваенных i прамысловых аб'ектах, паўсюдна зрывала ваенна-палiтычныя мерапрыемствы акупантаў. У 1942 г. толькi ў Мiнску барацьбу з захопнiкамi вялi больш за 100 падпольных арганiзацый i груп, у якiх налiчвалася больш за 6900 чалавек. У горадзе дзейнічалi сотнi патрыётаў, якiя не ўваходзiлi ў арганiзацыi. Паводле нямецкiх звестак, падпольшчыкi знiшчылi 1600 нямецкiх афiцэраў, чыноўнiкау i ix стаўленiкаў, правялi больш за 1500 баявых аперацый. 3a гepaiзм i мужнасць ў барацьбе супраць акупантаў Мiнску нададзена ганаровае званне Горад-герой.
У першы год свайго iснавання падполле стваралася ў асноўным па iнiцыятыве «знiзу» у 1941-1942 гг. падполле, не маючы вопыту, падрыхтаваных кадраў, несла значныя страты. Да 1943 г. БШПР наладзiў неабходныя кантакты з падполлем. 3 2-й паловы 1943 г. падполле дзейнiчала практычна на ўciх акупiраваных тэрыторыях рэспублiкi. Падпольшчыкi вялi дыверсiйную работу, забяспечвалi партызан акупацыйнымi дакументамi, распаўсюджвалi зводкi Саўiнфарм - бюро сярод насельнiцтва, выпускалi лiстоўкi. Мужна, кожны дзень рызыкуючы жыццём, змагалiся з ворагам падпольшчыкi Гомеля, Магiлёва, Вiцебска, Оршы, Бабруйска, Брэстa, Лiды, Пiнска i iнш. гарадоў i населеных пунктаў Беларусi - усяго больш за 70 тыс. чалавек.
У вераснi 1943 г. Чырвоная Армiя ступiла на тэрыторыю Беларусi i да пачатку 1944 г. вызвалiла ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў каля 40 раёнау. Пры ажыццяўленнi наступальных аперацый савецкае камандаванне ўлiчвала наяўнасць буйных баяздольных партызанскiх аб'яднанняў i разгалiнаванай сеткай падполля.
Ранiцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася адна з найбуйнейшых бiтваў Вялiкай Айчыннай вайны - Беларуская наступальная аперацыя.
У ходзе вызвалення рэспублiкi вайсковыя злучэннi i часцi Чырвонай Армii цесна ўзаемадзейнiчалi з партызанскiмi фармiраваннямi. 3 дапамогай партызан асобныя часцi Чырвонай Армii заходзiлi ў тыл працiўнiка, здзяйснялi глыбокiя абходныя манеўры i cумеснымi раптоўнымi ўдарамi вызвалялi населенныя пункты. За некалькi дзён да аперацыi «Баграцiен» партызаны правялi шэраг аперацый, у вынiку якiх быу фактычна паралiзаваны варожы тыл.
За тры гады вайны партызаны Беларусi знiшчылi i паранiлi ў тыле ворага больш за 500 тыс. гiтлераўцаў i iх памагатых, падарвалi i пусцiлi пад адхон 11128 тыс. эшалонаў, 34 бронепаязды, разграмiлi 948 штабоў i гарнiзонаў, падарвалi i знiшчылi 18,7 тыс. аўтамашын, 1355 танкаў i бронемашын, збiлi i спалiлi на аэрадромах 305 самалетаў, знiшчылi 438 гармат, 939 варожых складоў, 278 мiнаметаў, 1874 куляметы, больш за 20 тыс. вiнтовак i аўтаматаў. Страты партызан склалi 44 791 чалавек.
Цяжкi быў шлях да перамогi, але народ вытрымаў i перамог. Барацьба на фронце, супрацiўленне гiтлераўскiм захопнiкам на акупiраванай тэрыторыi прнялi ўсенародны размах, ператварылiся ў фактар буйнога ваенна - стратэгiчнага i палiтычнага значэння. Усенародная барацьба ў тыле ворага на Беларусi развiвалася ў агранiчанай сувязi i цесным ўзаемадзеяннi з баявымi аперацыямi Чырвонай Армii. Фашызм быў пераможаны ў вынiку аб'яднаных намаганняў савецкiх людзей, краiн антыгiтлераўскай каалiцыi. Усяго на франтах Вялiкай Айчыннай вайны змагалася 1 млн. 300 тыс. беларусаў, якiя абаранялi не толькi сваю краiну, але i народы Еўропы.
Подзвіг беларускага народа - гэта подзвіг кожнага простага салдата, таму я даследаваў гісторыю свайго дзеда-ветэрана Вялікай Айчынай вайны Багдановiч Валянцiн Мiкiтавiч.
Героі Савецкага Саюза - ураджэнцы Магілёва, якія вызначыліся ў баях за Радзіму.
За мужнасць і адвагу, праяўленныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, тысячы магіляўчан былі ўзнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, траім з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, адзін стаў кавалерам трох ордэнаў Славы.
Гаранін Анатоль Мікалаевіч. Нарадзіўся 20.11.1898 г. у Магілёве. З сям'і рабочых. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў артылерыйскую школу (1923). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 г. У Айчынную вайну начальнік упраўлення ППА, намеснік камандуючага артылерыяй па ППА Карэльскага і Паўднёва-Заходняга франтоў. Удзельнік абароны Савецкага Запаляр'я. Са снежня 1943 г. намеснік начальніка Цэнтральнага штаба войск ППА Савецкай Арміі. У 1944 г. генерал-лейтэнант артылерыі. З верасня 1946 г. у запасе. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 7 іншымі ордэнамі, медалямі. Памёр 16.09.1970 г.
Злацін Яфім Ізрайлевіч. Нарадзіўся 20.08.1913 г. у Магілёве ў сям'і рабочых. Яўрэй. Скончыў рабфак у Днепрапятроўску, у 1944 г. - Ленінградскае ваенна-палітычнае вучылішча імя Энгельса. У Чырвонай Арміі з 1935 г. у 1937-1941 г. працаваў у Магілёве. У Вялікую Айчынную вайну з 1942 г. на Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Камандзір мінамётнага ўзвода сяржант Я.І. Злацін вызначыўся 24-25.09.1943 г. пры фарсіраванні Дняпра на тэрыторыі Украіны. Узвод пад яго камандаваннем фарсіраваў раку на поўдзень ад Краменчуга, адбіў некалькі контратак ворага, знішчыў 9 кулямётных і 3 мінамётныя кропкі і каля роты гітлераўцаў. Цяжка паранены, Я.І. Злацін не пакінуў поля бою. Дэмабілізаван у 1945 г. па хваробе. Да 1964 г. на гаспадарчай рабоце ў Маскве. Званне Героя Савецкага Саюза Я.І. Злаціну прысвоена 26.10.1943 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі. Памёр 23.08.1965 г.
Лабезнікаў Мікалай Сільвестравіч. Нарадзіўся 22.07.1914 г. у Магілёве. Прайшоў шлях ад радавога чырвонаармейца да генерал-лейтэнанта. У Айчынную вайну на Карэльскім, Волхаўскім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах, камандаваў ротай, батальёнам, быў начальнікам штаба, камандзірам палка. Удзельнік абароны Савецкага Запаляр'я, вызвалення Гомельскай вобласці, Польшчы, штурму Берліна. Пасля вайны скончыў Акадэмію імя Фрунзе (1948), Ваенную акадэмію Генштаба (1956). З 1964 г. начальнік штаба і намеснік камандуючага войскамі акругі. У 1969-1974 г. генерал-лейтэнант М.С. Лабезнікаў на камандных пасадах у Савецкай Арміі.
Лорчанка Леанід Дзмітрыевіч. Нарадзіўся 24.07.1923 г. у Магілёве ў сям'і рабочага. Беларус. Скончыў 8 класаў. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў байцом гарадскога апалчэння, потым членам падпольнай групы ў Магілёве.
Пахаваны каля в. Антонава Буда, на магіле пастаўлены абеліск. Званне Героя Савецкага Саюза Л. Дз. Лорчанка прысвоена 8.05.1965 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Імем героя названы вуліцы ў Магілёве і г.п. Бялынічы, дзе на алеі Герояў пастаўлены бюст. Штогод у Бабруйску і Магілёве праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы на прыз яго імя.
Лусто Міхаіл Васілевіч. Нарадзіўся 21.09.1921 г. у Магілёве. Рускі. Вучыўся ў школе, адначасова займаўся ў аэраклубе. У 1940 г. у Чырвонай Арміі, быў накіраваны ў Армавірскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў, якую паспяхова скончыў у 1942 г. З сакавіка 1943 г. на Сцяпным, Варонежскім, 2-м і 1-м Украінскіх франтах. Удзельнік Курскай бітвы, баёў на Украіне, у Малдавіі, Румыніі, Польшчы, Германіі. Лётчык, камандзір звяна, эскадрыллі знішчальнага авіяпалка старшы лейтэнант Лусто зрабіў 251 баявы вылет, правёў 49 паветраных баёў, збіў 19 самалётаў. Эскадрылля Лусто са студзеня да красавіка 1945 г. збіла 48 самалётаў праціўніка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 27.06.1945 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Славы 3 ступені, медалямі. Пасля вайны М.В. Лусто скончыў Ваенна-паветраную акадэмію (1954) і акадэмію Генштаба (1961). Да 1974 г. у Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў у Маскве. Памёр 16.03.1979 г.
Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч, нарадзіўся 11.04.1968 г. у Магілёве. У 1983 г. скончыў 8 класаў Магілёўскай СШ №28 і паступіў у Магілёўскае ПТВ №1, якое скончыў у 1986 г. У кастрычніку 1986 г. прызваны ў Савецкую Армію. У красавіку 1987 г. накіраваны ў Афганістан. Радавы А.А. Мельнікаў гераічна загінуў 8.01.1988 г. Пахаваны ў Магілёве. За мужнасць і гераізм пасмяротна (1988) удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Штогод у Магілёве праводзіцца турнір па барацьбе дзю-до памяці А.А. Мельнікава.
Таксама нельга забыць пра Веру Захараўну Харужаю
(14 (27) верасня 1903, Бабруйск - снеж. 1942, Віцебск; Псеўданімы: Антолька; Вера; Вераніка Карчэўская; Алеся Шыпшына; Падпольнік; Г.С. Корнилова; Польская камсамолка;) дзяячка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску, публіцыстка.
Скончыла Мазырскую адзіную працоўную школу 2-й ступені (1919). У 1919 настаўнічала на Палессі. У 1920 удзельнічала ў антыпольскім партызанскім руху. Працавала загадчыкам палітаддзела Мазырскага і Бабруйскага павятовых камітэтаў камсамола. У 1922-1923 у апараце ЦК КСМБ. Член рэдкалегій газеты «Малады араты», супрацоўніца часопісу «Полымя», газеты «Чырвоная змена». У 1923 скончыла Цэнтральную савецка-партыйную школу ў Мінску. З лютага 1924 на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. З чэрвені 1924 сакратар ЦК КСМЗБ, член ЦК КПЗБ. Выступала ў нелегальным друку, на мітынгах, пісала тэксты ўлётак і адозваў. Арганізавала выданне падпольнай газеты КСМЗБ «Малады камуніст». Арыштавана 15.9.1925. На судовых працэсах, якія праходзілі ў Брэсце (1927) і Беластоку (1928), прыгаворана да 8 гадоў турмы. З катаржнай турмы ў Фардоне (Быдгашчанскае ваяв.) вяла перапіску з паплечнікамі па барацьбе і роднымі. У 1930-х частка яе лістоў была сабрана ў кнігу «Лісты на волю» і выдадзена на беларускай, рускай, польскай мовах.
У 1932 у выніку абмену палітвязнямі вярнулася ў Мінск. Для выдавецтва ЦК КПЗБ пісала адозвы, артыкулы, брашуры. Завяршыла пачатыя ў турме публіцыстычныя брашуры «За Чырвоны Кастрычнік на Заходняй Беларусі», «Мы - маладая гвардыя рабочых і сялян», «Увага, школьнікі» (выдадзены ў 1933 на беларускай, украінскай і польскай мовах). У 1935 выключана з партыі па даносу мужа, Станіслава Адамавіча Скульскага (Мертэнса). Арыштавана органамі НКУС 10.8.1937. Два гады знаходзілася ў Мінскай унутранай турме НКУС. Вызвалена 15.8.1939. З пачаткам вайны ў атрадзе В. Каржа. З вясны 1942 у апараце ЦК КП(б) Б у Маскве. У верасні 1942 накіравана ў варожы тыл. Арыштавана 13.11.1942. Закатавана нацыстамі. Герой Савецкага Саюза (1960).
Спiс лiтаратуры
партызан ветэран вайна атрад
1. Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. - Мн:, 2003.
2. М.Н. Зуев. Великая Отечественная война 1941-1945 гг. - ОНІКС 21 век: Отечественная история, 2005 г.
3. А.С. Орлов, В.А. Георгиев, Н.Г. Георгиева. СССР в годы Великой Отечественной войны (1941-1945 гг.). - М., Проспект: История России, 2005 г.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.
реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.
контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.
реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012Аднаўленне і рэканструкцыя эканомікі ў СССР пасля вайны. Ацэнка страт Савецкага Саюза. Унутраная палітыка савецкага ўрада ў пасляваенны перыяд. Палітыка рэпрэсій супраць некаторых нацыянальнасцяў. Одергивание нярускіх народаў. Апагей сістэмы канцлагераў.
курсовая работа [44,1 K], добавлен 27.04.2012Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.
реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.
творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роль сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР. Асноўныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", "Партызанскае жыгала", іх ідэйна-тэматычная накіраванасць i асаблівасці
курсовая работа [66,9 K], добавлен 02.05.2011Бессмяротны подзвіг і гістарычны ўклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Сусветна-гістарычнае значэнне яке мае разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945 гг. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.
контрольная работа [40,9 K], добавлен 08.10.2012Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.
контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009