Развіццё ваеннага права Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі

Асноўныя тэндэнцыі развіцця ваеннага права Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі. Дастатутный і статутный перыяд развіцця правы. Працэсс выдання вайсковых артыкулаў. Ваеннае права Беларусі ў XVI стагоддзі. Пасада генерала артылерыі Вялікага кнаства.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 09.04.2012
Размер файла 35,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

План

Уводзіны

Глава 1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця ваеннага права Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі

Глава 2. Развіццё ваеннага права Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі

Заключэнне

Спіс выкарастаных крыніц

Уводзіны

Роля, адвадзімая сродкам вядзення вайны ў феадальным грамадстве, была вельма значная. Ад ўзроўню развіцця ваеннай тэхнікі залежала само існаванне дзяржавы, таму стан ваенна-тэхнічнай думкі можа служыць сведчаннем узроўню тэхнічнай думкі наогул. Апроч таго, характар выкарыстоўваемага ў той ці іншай дзяржаве ўзбраення быў цесна звязаны са знешнепалітычнымі арыенцірамі краіны, яе замежнымі эканамічнымі сувязямі і нават пануючай у ёй ідэалогіяй, таксама важнае значэнне ў развіцці ваеннага права і наогул на развіццё Вялікага княства Літоўскага ігралі войны.

XVI стагоддзе - асабліва важны перыяд як у гісторыі Вялікага княства Літоўскага, так і ў развіцці ваеннай справы ў ім. Менавіта тады ўзброеныя сілы Вялікага княства Літоўскага перажылі моцны уплыў заходнееўрапейскай традыцыі, у ваеннай сферы быў засвоенны шэраг тэхнічных новаўвядзенняў, з'явіліся невядомыя раней, тыпова заходнееўрапейскія віды войска - конніца новага тыпу, пяхота з агнястрэльнай зброяй, артылерыя стала вырашаць зыход многіх палявых бітваў. У сваю чаргу на ваеннае права ўплывала ўсё тое, пра што гаварылася вышэй.

У пачатку XVI стагоддзя найбольшую актуальнасць набываюць агульнадзяржаўныя акты (адміністратыўныя распараджэнні, соймавыя ўхвалы, статуты), у якіх дакладна рэгламентуецца нарматыўнае ўзбраенне ваяроў феадальнага апалчэння (паспалітага рушэння) у межах усяго Вялікага княства Літоўскага, камплектаваныя арміі, збору апалчэння, прававога становішча гетмана, харужых і іншых асоб каманднага саставу ў арміі, парадку размяшчэння армейскіх падраздзяленняў і асобных ратнікаў, камплектавання наёмных атрадаў, адказнасці за воінскія злачынствы, парадак набыцця прадуктаў харчавання.

Мэтай курсавой работы з'ўляецца вывучэнне ваеннай сферы Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі. Для дасягнення азначанай мэты прапануецца вырашэнне наступных задач:

1) якія былі асноўныя тэндэнцыі развіцця ваеннага права Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі.

2) што і як рэгуліравала ваеннае права ў XVI стагоддзі, вызначэнне ўзроўню насычанасці ўзбраеннем войска Вялікага княства Літоўскага ў цэлым, а таксама прадстаўнікоў асобных сацыяльных груп, рэгіёнаў і формаў вайсковай мабілізацыі.

Пры напісанні курсавой работы выкарыстоўваўся шырокі круг крыніц. У асобнасці, працы такіх аўтараў, як Бохан Ю.М., Юхо Я.А., Каляда В.В., Сагановіч Г.М.

Глава 1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця ваеннага права Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі

Як і іншыя галіны сучаснага права, ваеннае права сыходзіць сваімі каранямі у глыбіню гісторыі. Вывучэнне працэсу эвалюцыі дадзенай галіны права дазваляе выявіць асноўныя этапы яго станаўлення і развіцця, а таксама прасачыць, як грамадска-палітычныя падзеі розных эпох уплывалі на гістарычнае развіццё ваенна-прававых нормаў і інстытутаў. Перад тым, як набыць сучасныя рысы і змест, сфармавацца ў самастойную прававую галіну, ваеннае права мінула доўгі шлях станаўлення і развіцці. Як лічыць Юхо Я.А., на беларускіх землях першыя ваенна-прававыя нормы з'явіліся адначасова з першымі дзяржаўнымі утварэннямі. З з'яўленнем дзяржавы, найважнай знешняй функцыяй якога з'яўляецца абарона, з'яўляюцца і адпаведныя узброеныя фарміраванні, як адзін з галоўных дзяржаўных інстытутаў, адпаведна ўзнікае і запатрабаванне у прававым рэгуляванні гэтых пытанняў. Першапачаткова пытанні абароны дзяржавы рэгуляваліся звычаёвым правам. У IX-XII стагоддзі звычай з'яўляўся асноўнай крыніцай права, тым больш, што арганізацыя абароны старажытных дзяржаў-княстваў, якія былі параўнальна невялікімі, узначальвалася ў асноўным на абмежаваную колькасць прафесійных ваяроў- княжых дружыннікаў. Толькі ў найболей экстраных і надзвычайных сітуацыях патрабавалася ўсеагульная мабілізацыя. У такіх умовах у нормах пісанага права не было практычнай неабходнасці. Адгалоскі ваеных звычаяў сустракаюцца ў прывілее Ягайлы 1387 гады, які вызваліў рыцарства ад любога роду павіннасцяў, акрамя ваеннай і будаўніцтвы новых замкаў або рамонту старых. Прывілей прадугледжваў дзве формы арганізацыі войска: ваены паход, у якім прымалі ўдзел усе рыцары за свой конт, і супрацьпастаўляемая яму "пагоня"- праследаванне варожых войскаў, якія адыходзяць з тэрыторыі дзяржавы. Указвалась, што ў "пагоні" прымаюць удзел не толькі рыцары, але і ўсе мужчыны любога саслоўя, здольныя трымаць зброю. Артыкулы дадзенага закона не прыўносілі нічога новага у арганізацыю абароны дзяржавы, а толькі замацоўвалі ў пісьмовай форме нормы звычайнага права.

Ускосныя упамінанні ў гэтым прывілеі аб воінскай павіннасці носяць фрагментарны характар і не ствараюць цэласнай сістэмы права, гэта сведчыць аб тым, што гаварыць аб развіцці ваенага правы можна пачынальна з XVI стагоддзя [4, с.25-26].

Пачатак XVI стагоддзя характарызуецца актыўным станаўленнем вайсковага заканадаўства ў Вялікім княстве Літоўскім (далей ВКЛ). Галоўнымі фактарамі, якія абумовілі яго развіццё, з'яўляліся агульныя тэндэнцыі да развіцця пісанага права; пашырэнне выкарыстання наёмных войскаў і агульнае ўскладненне і прафесіяналізацыя сістэмы арганізацыі войска і кіраванне ім; паступовы заняпад феадальнага апалчэння - Паспалітага Рушэння (як галоўнай формы арганізацыі абароны дзяржавы) і, як вынік, масавае ўхіленне землеўладальнікаў ад выканання вайсковай службы [3, с.12].

Развіццё ваенага правы можна падзяліць на два асноўных перыяду: дастатутный і статутный. Пачаткам дастатутнага перыяду можна лічыць выданне спецыяльнай пастановы на Наўгародскім сойме ў 1507 годзе [1, с. 336]. Тут заканадавец не проста замацаваў абавязак усяго рыцарства прымаць удзел у ваенным паходзе, але і ўсталяваў універсальны крытэрый для вызначэння об'ема ваенай павіннасці. Таксама быў урэгуляваны і характар ваеннай службы - "на каню", які адпавядае тагачасным ваенным традыцыям дадзенага рэгіёна, адначасова быў усталяваны і нарматыў узбраення - "у даспеху, з кап'ём". Актывізацыя ваенна-нарматворчаскай дзейнасці была абумоўлена паражэннем у абарончай вайне 1500-1503 года з Масквой. У хуткім часе былі прыняты іншыя акты ваенага заканадаўства. Так, у 1507 годзе былі выдадзены Віленская і Менская ваенныя статуты, прысвечаныя розным пытанням абароны. Пазней былі выдадзены ваенныя статуты 1508, 1511, 1514, 1522, 1528. Гэтыя заканадаўчыя акты былі прысвечаны пытанням арганізацыі паспалітага рушання і наёмных атрадаў, усяго войска ВКЛ. Былі замацаваны кампетэнцыя гетмана, парадак мабілізацыі апалчэнцаў, адказнасць вайскоўцаў за злачынствы.

Усе законы былі выдадзены на дзяржаўнай мове ВКЛ - старабеларускай. Крыніцай дадзеных прававых норм было пераважна звычаёвае права . [4, с. 26-27].

Пачатак статутнага перыяду звязан з прыняццем Статутаў. У кожным з трох Статутаў знаходзіўся раздзел другі “Аб абароне земскай”. Тое, што дадзеныя раздзелы змяшчаліся адразу пасля раздзела “О персоне господарской”, сведчыць аб тым, што заканадаўцы лічылі вельмі важным і неабходным нарматыўнае рэгуляванне гэтых пытанняў. Адпаведны раздзел Статута 1529 года быў створаны галоўным чынам на падставе кадыфікацыі і абагульнення вайсковага заканадаўства дастатутнага перыяду. Адпаведны раздзел Статута быў прысвечаны ў асноўным наступным пытанням:

1) вызначалася кола ваеннаабавязаных суб'ектаў, з якіх адны павінны былі адбываць вайсковую службу асабіста, а таксама выстаўляць пры сабе вайскавы атрад адпаведна памеру свайго зямельнага надзелу. Іншыя асобы, напрыклад удовы, сіроты, вызваляліся ад асабістай вайсковай службы, аднак былі абавязаны таксама выпраўляць почат на вайну са свайго зямельнага надзелу. Невыкананне гэтага каралася канфіскацыяй надзелу.

2) статут дэталёва урэгуляваў мабілізацыю, вызначыў галоўныя абавязкі службовых асоб, адказных за мабілізацыю (гетмана, харужнага і іншыя), таксама апалчэнцаў пад час мабілізацыі.

3) былі замацаваны нормы ваенна-крымінальнага характару, якія ўсталёўвалі адказнасць вайскоўцаў за парушэнне вайсковага заканадаўсттва, у тым ліку за злачынствы супраць цывільнага насельніцтва.

Нормы вайсковага права статута 1566 года былі заснаваны на адпаведных палажэннях першага статута, хаця іх у значнай ступені перапрацавалі і дапоўнілі. Агульная колькасць артыкулаў у другім раздзеле ўзрасла з 15 да 29, што таксама з'яўляецца сведчаннем пашырэння аб'ёму і глыбіні прававой рэгламентацыі адпаведных пытанняў. Другі статут змяшчаў і абсалютна новыя нормы, адлюстроўваючыя асаблівасці грамадска-палітычных абставін, у якіх прымаў закон. Павілічэнне ролі шляхты ў дзяржаве прывяло да таго, што артыкул 1 другога раздзела статута абмежаваў права вялікага князя на распачынанне вайны. Для гэтага ўжо патрабавалася згода сойма. Аднак шляхта пайшла на кампраміс, дазволіўшы манарху (у выпадку яго адсутнасці - панам -радзе і гетману) у выпадку нечаканага ўварвання непрыяцеля абвяшчаць мабілізацыю без папярэдняй згоды сойма. Шэраг нормаў статута 1566 года упершыню быў прысвечаны наёмным атрадам. У сярэдзіне XVI стагоддзя наёмнае войска стала неад'емнай часткай сістэмы абароны дзяржавы. У статуце былі урэгуліраваны пытанні руху і размяшчэння імі фуражу і правіянту, дачыненняў з мірным насельніцтвам (артыкулы 25, 26 раздзела II). Статут 1566 года надаваў яшчэ бальш значную ўвагу абароне цывільнага насельніцтва ад злоўжывання з боку як апалчэнцаў, так і жаўнерам наёмных атрадаў. Артыкулы 6, 20, 21, 25, 26 раздзела II статута змяшчалі забарону рабаўніцтва і гвалту і ўсталёўвалі парадак разгляду спраў аб злачынствах васкоўцаў у дачыненні да цывільнага насельніцтва. Прысутнасць такіх нормаў ва ўсіх трох статутаў і паступовая дэталізацыя сведчыць пра тое, што заканадаўца клапаціўся пра абарону цывільнага насельніцтва, а таксама тлумачыцца і памкненнем абараніць свой эканамічны патэнцыял, а таксама захаваць палітычную стабільнасць, паколькі масавыя злоўжыванні і рабаўніцтва з боку сваіх жа вайскоўцаў прыводзілі да падрыву эканомікі дзяржавы і паніжэння лаяльнасці насельніцтва.

Раздзел II “Аб абароне земскай” статута 1588 года збольшага ўспрыняў палажэнні статута 1566 года. Уключна да 16-га артыкула нормы абодвух статутаў супадаюць поўнасцю, альбо значна падобны па назве і прадмету прававога рэгулявання, хаця і адрозніваюцца ў прававой рэгламентацыі тых ці іншых пытанняў. У трэцім статуце быў істотна падрэдагаваны цэлы шэраг артыкулаў. Статут 1588 года яшчэ больш падрабязна дэталізаваў парадак мабілізацыі апалчэння, упершыню ўзгадвалася пра кампетэнцыю харунжага па разгляду спраў аб злачынствах, учынёных паветнікамі пад час маршу на злучэнне з кашталянтам альбо маршалкам [3, с.13-14; 5; 6; 7].

Паралельна статутнаму ваенаму праву развіваецца практыка выдання "артыкулаў вайсковых" - спецыяльных актаў вайсковага заканадаўства, прысвечаных пытанням унутранага жыцця войска, тактыцы бою, правам і абавязкам вайскоўцаў, іх узаемаадносінам з мірным насельніцтвам і іншае. Развіццё артыкулаў вайсковых было абумоўлена тым, што нормы статутнага вайсковага права былі скіраваны перш за ўсё на рэгуляванне розных аспектаў выканання шляхтай і іншымі землеўласнікамі “земскай службы” ў складзе паспалітага рушэння [4, с.27]. У той жа час, на працягу першай паловы XVI стагоддзя карэнным чынам мяняецца не толькі склад узброеных сіл ВКЛ, але і прынцыпы вайсковага кіравання, удасканальваецца тактыка бою, атрымлівае пашырэнне і канчаткова фарміруецца як новы самастойны род войска артылерыя і іншае. Гэта патрабавала з'яўленнем новых законаў, якія б утрымалі палажэнні, аналагічныя тым, якія зараз змяшчаюцца ў такіх актах вайсковага заканадаўства, як статут унутранай службы, статут залогавай і вартавой службы, дысцыплінарны статут, таксама баявыя статуты і настаўленні. Артыкулы вайсковыя як спецыфічны від вайскова-заканадаўчых актаў былі запазычаны прававымі сістэмамі ВКЛ з заходнееўрапейскіх краін.

Працэсс выдання вайсковых артыкулаў меў пэўную спецыфіку:

1) шляхта непасрэдна не ўплывала на працэсс станаўлення дадзеных прававых нормаў, бо гэта напрамую не закранала інтарэсы ўсяго шляхецкага саслоўя.

2) заканатворчы працэс адлюстроўваў спецыфіку войска, адным з галоўных прынцыпаў арганізацыі якога быў прынцып адзінадаводцтва. Таму вялікі князь як галоўнакамандуючы меў поўнае і безумоўнае права на выданне прававых нормаў па вайсковых пытаннях. З развіццём інстытута гетманства правам выдання артыкулаў надзяляюцца гетманы. Нягледзячы на дэлегаванне манархам сваіх паўнамоцтваў гетману, вялікі князь захоўваў за сабой статус галоўнакамандуючага, права непасрэднага давоцтва войскам і ўласнага выдання вайсковых артыкулаў, асабліва пад час асабістага ўдзелу ў вайсковай выправе. Згодна са склаўшайся ў дзяржаве практыкай, вайсковыя артыкулы мелі часовы характар і прымаліся на перыяд канкрэтнай вайсковай кампаніі. Перш за ўсё вайсковыя артыкулы былі прысвечаны пытанням унутранага жыцця, побыту і дзейнасці войска, у тым ліку яны ўсталёўвалі правы і абавязкі вайскоўцаў пад час адбывання вайсковай службы і іх адказнасць за ўчыненыя правапарушэнні, парадак узаемадачыненняў жаўнераў з цывільным насельніцтвам, меры па прадухіленню фактаў шпіянажу і дыверсій, парадак выканання вартавай службы і гэтак далей.

Акрамя нормаў статутнага права і артыкулаў вайсковых, крыніцамі вайсковага заканадаўства з'яўляліся і такія нарматыўныя прававыя акты, як загады вялікага князя і гетмана. У лістах вялікага князя часам змяшчаліся нормы права, якія тычыліся самых розных аспектаў арганізацыі і дзейнасці войска. Што датычыцца распараджэнняў гетмана, якія пазней атрымалі назву універсалаў, то яны па сферы прававога рэгулявання былі блізкія да лістоў вялікага князя (асабліва ў другой палове XVI стагоддзя).

Акрамя пісаных нормаў, шырока ўжывалася і звычаёвае права, якое да канца XVI стагоддзя не згубіла сваіх пазіцый. Звычаёвае ваеннае права шмат у чым мела рэгіянальны характар. Яно рэгулявала асноўныя пытанні наёма і службы наймітаў, узаемаадносіны паміж наймітамі ўнутры атрада [3, с.14-17].

Падводзячы вынікі, можна сказаць, што у ВКЛ назіраецца ў XVI стагодзі актыўны працэс развіцця ваенна-прававых нормаў, вынікам якога стала уключэнне у статуты спецыяльных асобных раздзелаў “Аб абароне земскай”, прысвечаныя пытанням арганізацыі арміі і абароны. Галоўнымі крыніцамі вайсковага заканадаўства ў XVI стагоддзі з'яўляліся статуты, артыкулы вайсковыя, соймавыя пастановы. Акрамя пастаноў сойма вельмі важнымі крыніцамі вайсковага права з'яўляліся таксама нарматыўна-прававыя акты, якія выдаваліся вялікім князем і гетманам: лісты (уставы, універсалы), а таксама нормы звычаёвага права, якія ўсе ў сукупнасці складалі сістэму вайсковага заканадаўства ВКЛ у XVI стагоддзі.

Глава 2. Развіццё ваеннага права Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі

Ваеннае права Беларусі ў XVI стагоддзі грунтавалася на старажытных звычаях абароны сваёй зямлі і на новых нормах пісаннага права, якое было цесна звязана са з'яўленнем агнястрэльнай зброі, што выклікала пераварот ў ваеннай арганізацыі феадальнага грамадства, змену тактычных прыёмаў бою, патрабавала прафесійнай падрыхтоўкі пушкароў і ружэйных стралкоў. У сувязі з гэтым з'явіліся наёмныя атрады - гэта ўжо былі зачаткі пастаянных армій. Ваеннае права рэглментавала ўсе найважнейшыя пытанні ўліку ваеннаабавязанных, камплектаваныя арміі, збору апалчэння, прававога становішча гетмана, харужых і іншых асоб каманднага саставу ў арміі, парадку размяшчэння армейскіх падраздзяленняў і асобных ратнікаў, камплектавання наёмных атрадаў, адказнасці за воінскія злачынствы, парадак набыцця прадуктаў харчавання [9, с. 108].

Аснова узброеных сілаў Вялікага княства Літоўскага ў познім сярэднявеччы заставалася паспалітае рушанне, ці абарона земская, якое мела пераважна конны характар. Так называлі службу ваеенаабавязанай часткі насельніцтва. Кожны абывацель Княства, які валодаў зямлёй, мусіў адбываць вайскавую павіннасць гэтак званую земскую службу. Яе памеры вызначаліся велічынёй зямельнага надзелу і колькасцю сялянскіх гаспадарак, што належалі землеўладальніку. Колькасць ратнікаў была прапарцыянальнай колькасці ўласных сялянскіх службаў (служба - адзінка абкладання павіннасцямі, якая уключала два ці тры сялянскія дымы, або гаспадаркі). Ад кожных васьмі, а потым дзесяці службаў (у 1502 годзе, наваградскі сойм упершыню вызначыў норму - дзесяць службаў, у 1528 годзе віленскі сойм зменшыў яе да васьмі, соймы 1551 і 1554 гадоў пастанавілі браць каня з дзевяці, аднак пасля была зноў вернута старая норма земскай павіннасці) патрабавалася выстаўляць па аднаму добра ўзброенаму і экіпіраванаму каню. Той землеўладальнік, які не меў нават васьмі службаў, мусіў ехаць у войска адзін, узброены паводле сваіх магчымасцей. Аб ваеннай павіннасці простых людзей было запісана ў Віцебскай і Полацкай граматах, якія загадвалі віцяблянам і палатчанам быць заўсёды гатовымі несці ваенную службу. Ад асабістай службы вызваляліся толькі хворыя, непаўналетнія ці занятыя на дзяржаўных пасадах. Ваенны абавязак пашыраўся нават на ўладанні духавенства. Ўсё гэта сведчыць аб тым, што ваенную службу неслі не толькі шляхціцы. Ваенную павіннасць неслі незалежна ад веравызнання праваслаўныя, католікі, пратэстанты, мусульмане (татары). Не служылі толькі яўрэі, аднак калі яны прымалі каталіцкую веру, то аўтаматычна набывалі шляхецкую годнасць і станавіліся ваеннаабавязанымі нароўні з іншымі шляхціцамі.

Апрача абавязковых каней паны маглі выстаўляць дадатковую колькасць ратнікаў - ужо не з павіннасці, а дабраахвотна.

Асноўную частку паспалітага рушання ў XVI стагоддзі складала дробная і сярэдняя шляхта. Аднак ваеннай павіннасцю былі ахоплены і мяшчане. Гаспадарскія гарады мусілі таксама высылаць сваіх ратнікаў у земскае апалчэнне. Напрыклад, прывілей на магдэбурскае права, выдадзены ваўкавыску ў 1507 годзе, абавязываў жыхароў горада “ на вайну хадзіці, паводле уставы, як з іншых местаў”. Мяшчане Полацка, якія валодалі зямлёй, у 1528 годзе выстаўлялі ў земскае войска 139, а ў 1552 годзе - 49. Часта замест абавязку пасылаць ратнікаў гарады абкладаліся асобым падаткам. Акрамя удзелу ў апалчэнні гарадская абшчына выконвала шэраг абавязкаў па мясцовай абароне. Звычайна ўсе мяшчане мусілі трымаць у дамах зброю - ручніцы, рагаціны, сякеры ды іншае. У многіх гарадах, найперш памежных, да ўвядзення магдэбурскага права існавала асобная катэгорыя мяшчан, якія пастаянна неслі дапаможную ваенную службу. Гэта мяшчане конныя, баяры ці слугі панцырныя. Яны былі ў Полацку, Віцебску, магілёве, Кіеве і іншых гарадах. Але ў XVI стагоддзі такія групы мяшчан паступова зніклі. Засталіся слугі замкавыя і путныя, якія служылі за зямлю, атрыманную ў гарадской рысе, ці за карыстанне замкавай пашняй. У некаторых гарадах на Дзвіне старажавую службу неслі таксама казакі.

На пачатку XVI стагоддзя земскую службу яшчэ адбывалі і сельскія войты. Але простае сялянства амаль не ведала ваенных павіннасцей. Толькі ў рэдкіх выпадках, як, напрыклад, у гады Полацкай вайны, гаспадарскія сяляне былі абавязаны падводзіць правіянт, рамантаваць дарогі, выконваць іншыя дапаможныя працы. Так што само палявое земскае войска ўтваралася практычна адным ваенна-служылым станам - шляхтай.

Пытанне аб скліканні ўсяго паспалітага рушання з мэтай баявых дзеянняў ( яно прызначалася толькі дзеля абароны) належала да кампітэнцыі вальнага сойму (як і ўсе пытанні аб вайне). “ А без сойму и позволенья всих станов войны вщинати и вести не маем”, - сцвярджалася ў статуце 1588 года [9, с. 6-8;7]. Толькі пасля таго, як усе станы (паны, сярэдняя і дробная шляхта ды сам гаспадар) у згодзе прымалі рашэнні аб мабілізацыі, манарх высылаў універсалы ў паветы і ваяводствы, у якіх паведамляў пра месца і час гуртавання войска. Гэта маглі рабіць і паны -рады, потым - гетман. Зборам павятовых харугваў кіравалі харужы і кашталянт, якія затым перадавалі апалчэнне ваяводзе. Буйныя землеўладальнікі, што прыводзілі вялікі ўласны аддзел коннікаў, не ўваходзілі ў павятовую харугву, а выступалі са сваім почтам. З ваяводстваў злучаныя харугвы рухаліся да месца галоўнага збору і пераходзілі пад уладу гетмана. Там праводзіліся рэгістрацыя ўсяго сабранага войска (складаўся палявы попіс), пасля чаго яно лічылася гатовым да баявых дзеянняў. Кожны ратнік мусіў трымацца сваёй павятовай харугвы, быць пры сваім харужым і нікуды не адлучацца без дазволу гетмана.

Соймавыя ўхвалы і адпаведныя артыкулы статутаў вызначалі пэўную норму ўзбраення ратнікаў. Кожны мусіў выступаць “зо всим на добром кони, што бы конь стоял наименшей осм коп грошей литовских, а нем сукня цветная, панцер, прылбица, мечь, павеза, древо с прапорцем цветным” [9, с. 9-10;6]. Аднак рэальны стан узбраення, зафіксаваны палявымі попісамі, значна адрозніваўся ад патрэбнай нормы і быў далёка не стандартны.

У адпаведных раздзелаў статутаў пералічаны даволі багаты камплект зброі, якая шырока выкарыстоўвалася тады земскім войскам Вялікага княства Літоўскага: прылбіца, шышак, панцыр, павеза, тарча, рагаціна, меч, корд, шабля, шпага, кінжал, пулгак, ручніца, аркебуза і лук. Са з'яўленнем шпагі звязана ўдасканаленне тэхнікі фехтавання, што вымагала больш надзейнай аховы рукі ў выглядзе развітай гарды. У Статуце 1588 года ужо не фіксаваліся панцыр, прылбіца, павеза, тарча і рагаціна (павеза і некаторыя іншыя віды ахоўнай зброі на той час выходзілі з ужытку), а шпагі узгадвае разам з мячамі, кордамі, шаблямі як даволі тыповы від клінковай зброі [2, c. 20-21;7]. У гэты перыяд павышаецца ўдзельная вага агнястрэльнай зброі (гармат). Дзякуючы рэформам 1632-1638 года, праведзеным Уладзіславам IV, артылерыя ВКЛ была выдзелена ў асобны корпус і займела свайго генерала. Калі раней праблемы, звязаныя з артылерыяй, мусіў браць на сябе падскарбі земскі, дык цяпер уся пушкарская справа перадавалася асобнаму міністру. Да гарматаў была прызначана і пастаянная конная цяга. У склад корпусу артылерыі літоўскай уваходзіла таксама інжынерная служба (гэта найперш сапёры ды шматлікія рамеснікі - кавалі, слесары, муляры, цесляры і іншыя). Аднак у цэлым з прычыны хранічнага недахопу фінансаў, заставалася ў зусім занядбаным стане. Хранічнай праблемай было забеспячэнне артылерыі порахам, ядрамі, цягай. У цэлым з той артылерыі, якой дыспанавала ВКЛ ў XVI стагоддзі , і па колькасных, і па баявых параметрах найлепшай была прыватная. Найманыя магнатамі пушкары вылучаліся вышэйшым прафесіялізмам, вымуштраванасцю.

Узброеныя сілы ВКЛ генеральна падзяляліся на кавалерыю і пяхоту. Наймая пяхота складалася з фармаванняў айчыннага і чужаземнага ўзораў. Чужаземную пяхоту звычайна называлі проста нямецкай, а служылі ў ёй і вугорцы, і швейцарцы і іншыя.

У аддзелы айчынай пяхоты вербаваліся як мясцовыя жыхары, так і замежныя прафесійныя вайскоўцы. Іх сацыяльнае паходжанне было рознае.

У пяхотныя фармаванні чужаземнага ўзору ўваходзілі мушкецёры і пікінеры.

Сярод кавалерыі баяздольнай была гусарская конніца. Росквіт гусарыі - ад сярэдзіны XVI да сярэдзіны XVII стагоддзя. У сацыяльным плане гусарыя - войска шляхецкае, элітарнае. Ротмістрамі гусарскіх харугваў былі звычайна былі вялікія паны, нават паручнікамі ды таварышамі - радавітыя шляхцічы.

Дысцыпліна ў войску залежала ад тыпу фармавання і ад камандзіраў. Вельмі часта ваяры займаліся марадзёрствам, сілай адбіралі ў мясцовага жыхарства прадукты. У значнай ступені гэтаму спрыяла мяккая сістэма пакаранняў, абмежаванасць улады гетмана, які хоць і манапольна валодаў правам мяча, аднак карыстаўся ім толькі дзеля таго, каб караць за канкрэтную віну, за ўжо ўчынены акт, а не ў мэтах прафілактыкі.

Як асобая сістэма, але ў шчыльнай сувязі з войскам, існавала інфармацыйна-выведачная служба. Добра пастаўленая выведачная служба забяспечвала поспех шмат якіх ваенных акцый [8, с.30, 36-49].

Паводле старадаўняга звычаю на абарону сваёй зямлі і праследванне ворагаў павінны стаць не толькі рыцары, а і кожны мужчына, не залежна ад яго паходжання ці стану, толькі б ён быў здольны насіць зброю [8, с.108]. Гэта правіла захавалася і ў Статуце 1588 года: “Уставуем теж с прызволеньем рад наших и всих станов подданых наших паньства того Великого князства Литовского, иж вси станы духовные и светские, княжата, панята и врядники земские, дворные, дворане и земяне, шляхта хоруговная и вдовы, и теж татарове и мещане мест наших, маючи именья, земские, и кождый от вышшого до низшого стану никого не выймуючи, лета зуполные маючие, часу потребы з нами и потомки нашими або при гетманех наших винни будуть сами особами своими войну служити и выправовати на службу военную…”[7].

Камандаваў абаронай земскай княства - гетман найвышэйшы, хоць вышэйшая ўлада над войскам належала вялікаму князю і каралю, які мог дзяліць яго на часткі, вызначыць для кожнай ясобную задачу, нават высылаць рушанне за межы дзяржавы. Потым кампітэнцыя гетмана быа значна пашырына, гэтая пасада стала пажыццёвай, а гетман атрымаў функцыі ваеннага міністра (камплектаванне узброеных сілаў, выкарыстанне серабшчызны, нагляд за станам памежных замкаў). У час вайны падпарадкаванае яму войска было ў поўнай уладзе гетмана, якому належала права суда і смяротнага пакарання. Але, ініцыятыва гетмана усё ж абмяжоўвалася манархам, без адпаведнай санкцыі якога нельга было ні ствараць войска, ні весці перамовы з непрыяцелем, а дзеля найму жаўнераў мусіў атрымаць грошы ад падскарбія земскага. Не было права на тое, каб у разе патрэбны падпарадкаваць сябе гетмана палявога ці яго войска без дазволу апошняга, чаго часта вымагала сітуацыя.

У 1638 годзе была уведзена спецыяльная пасада генерала артылерыі Вялікага кнаства Літоўскага, ікому даручылі апеку над пушкарскай службай.

Усімі фурманамі, пушкарамі, дзеламі, порахам жы іншымі рэчамі, а таксама нагляд за будаваннем мастоў, паромаў і іншае ажыццяўляў Цэйгават. Існаваў таксама цэйгават абозны, які апекаваўся гарматамі ў абозе, а таксама палявы.

Падскарбі земскі хоць і не належаў да войска, але непасрэдна ад яго, як і ад гетмана, залежала бяспека краю, уся справа абароны. Выдаваў грошы на найманне жаўнераў і выплату за службу, а таксама на іншыя ваенныя патрэбы. Мусіў клапаціцца пра уніформу для пяхоты і артылерыі.

Пісар палявы з'явіўся ў другой палове XVI стагоддзя. Рэгістраваў войска, якое прыходзіла да абозу (складаў попіс), фіксаваў пачатак слажбы, перыядычна праводзіў перарэгістрацыю. Як і падскарбі, не залежаў ад улады гетмана і мог не быць у войску.

Абозны адказваў за разбіванне абозу і парадак у ім. У XVI стагоддзі існаваў часовы інстытут абознага, якога прызначаў гетман, а ў 1631 годзе была утворана сталая пасада. У палку гетман прызначаў палкавога абознага, які адказваў за табар свайго фармавання і парадак у ім.

Стражнік вайскавы кантраляваў, як нясе службу варта абозу, мусіў глядзець кожны аддзел, які ўязджаў у абоз ці выязджаў з яго. Спачатку ён прызначаўся гетманам на час кампаніі, а ў 1636 годзе была створана пастаянная пасада.

У часе міру у мэтах кантролю і падтрымкі баяздольнасці рушання праводзіліся агляды і попісы войска па ваяводствах і паветах. Попісам мусілі займацца харужыя, на якіх была ўскладзена ўся адказнасць за бяспеку паветаў, або маршалкі. Хоць правядзенне попісаў прызначалася даволі рэгулярна, да рэалізацыі такіх рашэнняў даходзіла вельмі рэдка.

Падтрымка дысцыпліны ў войску і рэгуляванне яго дачыненняў з цывільным насельніцтвам забяспечваліся нормамі ваеннага права, кадыфікаванымі ў статутах. Яшчэ на пачатку XVI стагоддзя, калі войны з Маскоўскай дзяржавай вымагалі ад Вялікага княства Літоўскага максімальнай мабілізацыі сілаў, шляхта не паддалася некаторым патрабаванням цэнтральнай улады, што адбілася на характары выпрацаваных тады ваенна-прававых нормаў. Калі соймавая ўхвала 1507 года прызначыла смяротнае пакаранне за самавольны ад'езд шляхціча з вайны (як і за нез'яўленне на месца збору рушання), дык ужо ў 1522 годзе сойм мусіў замяніць смерць канфіскацыяй маёнтка, бо абсентызм стаў такой шырокай з'явай, што смяротнае пакаранне нельга было выкарыстоўваць. Таму і прадугледжаная Статутам 1588 года сістэма пакаранняў за вайсковыя праварушэнні адрознівалася ад адпаведных суседніх дзяржаў сваёй мяккасцю. Смяротная кара ўжывалася толькі ў тых выпадках, калі ратнік учыніў забойства, згвалціў жанчыну, параніў ці збіў шляхціца або святара. За такое важкае парушанне дысцыпліны, як уцёкі з поля бою, вінаватага чакала толькі страта маёнтка і шляхецкае годнасці. За няўдзел ў вайне, ухіленне ад попісу, недазволены ад'езд з войска шляхцічу пагражала таксама толькі канфіскацыя земскіх уладанняў. Для параўнання варта адзначыць, што тагачаснае права ў Маскоўскай дзяржаве прадугледжвала смяротную кару за ўзброены бунт, непадпарадкаванне, здраду, здачу горада непрыяцелю, прыём замежных людзей і проста зносіны з імі. За ўхіленне ад службы ратнікі высылаліся ў Сібір, за многія іншыя праварушэнні ім пагражала адсяканне частак цела, турэмнае зняволенне [8, с. 33-35].

Кадыфікацыя ваеннага права ўпершыню была зроблена ў статуце 1529 года. У другім раздзеле, які прысвечаны воінскаму абавязку жыхароў Вялікага княства Літоўскага, важнымі з'яўляюцца палажэнні, якія рэгламентуюць абавязак усіх ваеннаабавязаных людзей пад час вайны выконваць воінскую службу паводле спецыяльнай пастановы, а таксама парадак з'яўлення ў дзеючую армію. Вялікі князь грозна прыказвае збірацца ўсім ваеннаабавязаным асобам пад павятовымі харугвамі (сцягамі), акрамя асаблівых гетманскіх прадпісанняў і інш. Забараняецца на вайне рабіць шкоду мясцоваму насельніцтву, браць у яго розныя рэчы і харч. Пры неадкладнай жа патрэбе - закон абавязвае кампенсаваць узятае ў насельніцтва адпаведна са спецыяльным статутам і інш [5]. Затым ў статуце1566 года ўжо рэгламентуецца воінскі абавязак з пералічэннем кола асоб, якія пры дасягненні паўналецця паводле пастановы сойма павінны несці воінскую службу,замацоўваецца кампетэнцыя сойма адносна падаткаў і збораў на ваенныя патрэбы, а таксама абавязак усіх падданых дзяржавы без пастановы сойма, а ў адпаведнасці з вялікакняжацкім лістом ехаць на вайну ў выпадку раптоўнага нападу непрыяцеля.

Вялікі князь абавязваецца нікога не вызваляць (вусным распараджэннем ці спецыяльным лістом) ад воінскай службы. Устанаўліваецца, што духоўныя асобы таксама нясуць воінскую службу па пастанове сойма дзяржавы [6].

У статуце 1588 вызначаюцца катэгорыі насельніцтва, якія павінны несці ваенную службу:” вси станы духовные и светские, княжата, панята и врядники земские, дворные, дворане и земяне, шляхта хоруговная и вдовы, и теж татарове и мещане мест наших, маючи именья, земские, и кождый от вышшого до низшого стану никого не выймуючи, лета зуполные маючие, часу потребы з нами и потомки нашими або при гетманех наших винни будуть сами особами своими войну служити и выправовати на службу военну…”. Вялікі князь абяцае прызначаць на пасаду гетмана дзяржавы (галоўнай вайсковай асобы) толькі годных і дасведчаных шляхціцаў, якія з'яўляюцца ўраджэнцамі дзяржавы. Заканадаўча замацоўваецца правіла вырашэння пытанняў адносна вайны і ваенных падаткаў толькі на агульнадзяржаўным сойме, прычым вайну можна было пачынаць толькі з дазволу ўсіх станаў [7].

У выніку трэба сказаць, што удзеянне усходу на комплекс баявых сродкаў выявіўся ў пранікненні ў ВКЛ відаў узбраення ўсходняга паходжання, іх ўплыў на мясцовую прадукцыю. Аснову ўзброеных сілаў тут складала кавалерыя і пяхота.

Ваеннае права ВКЛ ў XVI стагоддзі было добра распрацавана і здавальняла тагачасныя патрэбы грамадства.

Заключэнне

ваеннае права артыкул княства

Арганізацыя і развіццё ўзброеных сілаў кожнай дзяржавы шчыльна звязаны з яе гаспадарчай і палітычнай сістэмай. Не выпадкова асаблівасці дзяржаўнага ладу ВКЛ - саслоўна-прадстаўнічая манархія з яе характэрнымі рысамі і палітычнымі атрыбутамі - абумовілі цэлы комплекс спецыфічных рысаў яго войска.

У адрозненне ад суседніх дзяржаў у ВКЛ практычна не існавала сталага войска, не было і спецыяльнага фонду дзяржаўных даходаў, прызначанага для ўтрымання прафесійных жаўнераў. Асноўнай вайсковай сілай фармальна заставалася паспалітае рушанне шляхты. Яно збіралася толькі ў мэтах абароны краіны пасля супольна прынятай на сойме ўхвалы. Шляхта, не адчуваючы асаблівай адказнасці, бо за ўхіленне ад службы ёй не пагражалі сур'ёзныя пакаранні, массава сімулявала.

Вялікая тэрыторыя пры слабой урбанізаванасці і недахопе дарог змяншалі эфектыўнасць палявога выкарыстання пяхоты ды артылерыі, павялічваючы ролю самага мабільнага віду войска - кавалерыі і гэта некарысна ўплывала на структуру і тых нешматлікіх узброеных сілаў: насуперак патрэбаў часу тут колькасна пераважала конніца. Дададковымі фактарамі, што паніжалі эфектыўнасць ваеннай арганізацыі краіны, з'яўляліся абмежаваныя кампетэнцыі гетмана, амаль пастаянная адсутнасць караля і вялікага князя, сваволя шляхты і іншае.

Дастаткова высокім ацэнкам сярод характарыстык беларуска-літоўскага войска адпавядала толькі тактычнае майстэрства.

Галоўнай асаблівасцю ваеннай сферы ВКЛ ў адзначаны перыяд з'яўляецца то, што менавіта з XVI стагоддзя ідзе актыўнае развіццё пісанага ваеннага права, якое пачало актыўна развівацца з выданнем адпаведнай уставы на Навагрудскім сойме 1502 года. Гэта сведчыць аб тым, што сфера выкарыстання звычая як крыніцы вайсковага права была досыць шырокай.

Другой асаблівасцю разглядаемага перыяду было прыняцце звода законаў - Статутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 года, якія адыгрывалі значную ролю ў рэгуляванні пытанняў арганізацыі і дзейнасці абароны дзяржавы.

Таксама вайсковае права беларускай дзяржавы не толька запазычвала нешта з практыкі іншых еўрапейскіх краін, але і само ўплывала на развіццё вайсковага заканадаўства іншых краін Еўропы.

Таксама асаблівасцю у XVI стагоддзі з'яўляецца тое, што наёмныя атрады становяцца галоўнай і неад'емнай часткай войска дзяржавы.

Актыўнае развіццё вайсковага заканадаўства было абумоўлена неабходнасцю ухілення прававых прабелаў у сферы арганізацыі і дзейнасці войска, структура якой усё больш ускладнялася і патрабавала шмат узроўневага кіравання, што абумаўлівала з'яўленне пэўных прававых загадаў.

Спіс выкарастаных крыніц

1. Бохан Ю.М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XVI - канца XVI ст. / Ю.М. Бохан. - Мінск: Экаперспектыва, 2002.

2. Бохан Ю.М. Узбраенне і структура войска ВКЛ у другой палове XIV - канца XVI стагоддзя // Аўтарэферат дысертацыі на саісканне вучонай ступені доктара гістарычных наук.- Мн., 2008.

3. Каляда В.В. Асноўныя крыніцы вайсковага заканадаўства Вялікага княства Літоўскага ў XVI стагоддзі // Весці нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных наук. - 2008. - №4.

4. Коледа В.В. Основные тенденции развития военного законодательства Великого княства Литовского в XVI в. // Вести института современных знаний: научно-теоретический журнал. - 2008. - №2.

5. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года // (электронный ресурс) http://www.pravo.by/lawhistory/statut1529.htm.

6. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года // (электронный ресурс)

http://www.pravo.by/lawhistory/statut1566.htm.

7. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года // (электронный ресурс) http://www.pravo.by/lawhistory/statut1588.htm.

8. Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI - XVII стст. / Пад рэд. Г.В. Штыхава. - Мн.: Навука і тэхніка, 1994.

9. Юхо Я.А. Крыніцы Беларуска-Літоўскага права. - Мн.: Беларусь, 1991.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Старажытнарускае права (Руская Праўда). Прычыны і асноўныя рысы кадыфікацыі ў 15 стагоддзі. Значэнне агульназямельных прывілеяў у прававой сістэме Вялікага Княства Літоўскага 15 стагоддзя. Аналіз утрымання нормаў прывілею 1447 гады, Судзебніка 1468 гады.

    реферат [20,4 K], добавлен 27.07.2009

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.